Даследаванне эпітэтаў, метафар, параўнанняў у мове твораў П. Панчанкі

  • Вид работы:
    Курсовая работа (т)
  • Предмет:
    Литература
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    23,11 Кб
  • Опубликовано:
    2013-10-16
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Даследаванне эпітэтаў, метафар, параўнанняў у мове твораў П. Панчанкі

Уводзіны

П. Панчанка - гэта адзін з буйнейшых беларускіх паэтаў XX ст., магчыма, самых няўрымслівых і неспакойных. Яго творчасць адзначана асабліва гарачлівымі мастакоўскімі шуканнямі, ненатольнымі эмоцыямі і страсцямі, імкненнем да высокіх ідэалаў і сумненнямі ў іх, шматгалоссем жыцця і яго супярэчнасцямі. Пра П. Панчанку смела можна сказаць, што ён сын сваёй эпохі і адначасова яе апанент. Гэта - паэт еўрапейскай традыцыі: паэзія была для яго спосабам духоўнага далучэння да жыцця праз лірычнае перажыванне свету. Змястоўнасць гэтага перажывання, яго эстэтычная накіраванасць і інтэнсіўнасць даюць ўяўленне пра аблічча паэта і пра яго тэмперамент. Вядомы крытык Р. Шкраба на гэты конт заўважыў вельмі дакладна: «Пімен Панчанка піша толькі пра тое, што ўскалыхнула яго самога, прымусіла мацней біцца сэрца, вывела яго з раўнавагі. Неабыякавасць, пачуццё асабістай зацікаўленасці, імкненне давесці свой погляд, падзяліцца самым патаемным з другім чалавекам - у гэтым ёсць адзнака сапраўднай паэзіі: «Я вершы пішу, бо душа устрывожана любоўю і болем за кожнага з вас» [6, с. 35].

Паэт сучаснасці - такое вызначэнне за ім замацавалася даўно і трывала. Некаторыя могуць запярэчыць: а як жа інакш, ці магчымы сапраўдны паэт па-за сваёй эпохай, па-за часам? Не, вядома. I усё ж у П. Панчанкі сувязь з сваім часам была асабліва нераўнадушная, асабліва абвостраная, што адбілася на ўсім ідэйна-мастацкім, жанрава-стылявым вобліку яго паэзіі, яе эмацыянальным ладзе. Таму першае, што хацелася б адзначыць, пачынаючы гаворку пра П. Панчанку, - гэта яго выдатны талент лірыка, талент, які відзён літаральна ў кожным творы незалежна ад таго, што мы называем ідэалагічным зместам і светапогляднай канцэпцыяй, якія прысутнічаюць у вершы. Лірыка П. Панчанкі, сказалі б мы, - гэта драма, якая здарылася з ім самім - беларусам XX ст. Беларуская літаратура (у тым ліку і паэзія Панчанкі) у многім трымалася на адзінстве агульнай сацыяльнай эмоцыі - упэўненасці, што заўтра будзе лепш, чым сёння. Адным з першых, да каго прыйшло празрэнне, быў П. Панчанка.

Літаратурна-мастацкі стыль Пімена Панчанкі вызначаецца арыгінальнасцю мыслення і своеасаблівай аўтарскай арганізацыяй мовы, асноўнае месца ў якой займаюць тропы. Тропы зяўляюцца вызначальным сродкам вобразнага адлюстравання і пазнання свету, асноўным шляхам узбагачэння паэтычнага тэксту новымі семантычнымі адценнямі.

Мэта даследавання: даследаванне эпітэтаў, метафар, параўнанняў у мове твораў П. Панчанкі.

Задачы даследавання:

1)паказаць адметнасць ужывання вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці ў творах Пімена Панчанкі;

2)размежаваць іх і выявіць іх распаўсюджанасць, а таксама, ролю ў паэтычных радках аўтара;

)ахарактарызаваць разнавіднасці вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці.

.Творчы шлях Пімена Панчанкі

Пачатак літаратурнай дзейнасці прыпаў на сярэдзіну 30-х г., калі ў альманаху Ударнікі (1934) былі надрукаваны яго вершы Ураджайнае і Моладзі, у газеце Літаратура і мастацтва (1935) - З песняю вясны, Сустрэча.

Першы зборнік паэта - Упэўненасць (1938). Цяжка ў ім пазнаць будучага няўрымслівага, палемічнага, філасофскі-публіцыстычнага Пімена Панчанку, якім ён стаў у 60 - 70-я гг. і пазней.

Другі зборнік - Вераснёвыя сцягі (1940). У ім болей, чым у папярэдняй кніжцы, імкнення да жыццёвых рэалій, канкрэтнасці і верагоднасці, але не менш і просталінейнасці, прывычных схем.

На працягу 1943 - 1944 гг. была створана лірычная паэма Нянавісць, якая ўслаўляла подзвіг салдата. Творы, у якіх адлюстраваліся ваенныя эпізоды і сітуацыі, здзіўляюць праўдзівасцю паказу перажыванняў і паводзін людзей на вайне.

У вайну давялося ваяваць на чатырох франтах: Заходнім, Бранскім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім, а Дзень Перамогі сустракаць ажно ў Іране, куды ён нечакана трапіў разам са штабам арміі і рэдакцыяй франтавой газеты, у якой служыў, на пачатку 1944 г. Іранскі дзённік - выдатная з'ява ў беларускай літаратуры. Загадкавы Усход здзівіў беларускага паэта сваімі сацыяльнымі кантрастамі. З Іранам (Персіяй) ён быў знаёмы да гэтага толькі па кнігах, казках Тысячы і адной ночы, вершах С. Ясеніна, перакладах М. Багдановіча. Паездка ў Іран абвастрыла патрыятычныя і інтэрнацыянальныя пачуцці. Заслуга Пімена Панчанкі ў тым, што ён убачыў Іран такім, якім ён ёсць - з яго экзотыкай, старажытнай культурай, даўнімі звычаямі і страшэннай галечай.

Дэмабілізаваўшыся з арміі, П. Панчанка вяртаецца ў Беларусь, перапоўнены шчасцем і прагай жыцця. Краіна ўзнімалася з руін, гаіла нанесеныя, вайной раны. Заканчэнне вайны, перамога над ворагам мацавалі веру ў доўгачаканы мір, надзею на тое, што ўжо ніхто не парушыць адноўленага натуральнага ладу жыцця, заваяванага дарагой цаной шчасця

У 1945 г. ён стварыў дзве паэмы - Іспанская ноч і Маладосць у паходзе. Іспанская ноч прысвечана іспанцам-інтэрнацыяналістам, якія ў час Айчыннай вайны змагаліся ў беларускіх партызанскіх атрадах. Маладосць у паходзе напісана ў іншым сюжэтна-тэматычным ключы. Гэта адна з першых спробаў азірнуццца назад, на вытокі біяграфіі, асэнсаваць пройдзены шлях.

Краіна залечвала раны вайны, аднаўляючы эканоміку, будавалася. У Пімена Панчанкі адна за другой выходзяць кнігі Прысяга (1949), За шчасце, за мір! (1950).

Многае стала мяняцца з 1953 г., калі памёр Сталін. Пачынаецца так званы перыяд адлігі, намеціліся дабратворныя змены і ў літаратуры, пэўная пераацэнка каштоўнасцей. Гэты працэс не пакінуў абыякавым і П. Панчанку. У вершы Анкета (1954) даецца аўтарская ацэнка зробленаму:

Калі мая песня каго й хвалявала,

То тая, апранутая у шынель...

Растрачана дзён незваротных нямала

На дробязь, на глупства, на тосты, на мель [7, с. 179].

Анкета была надрукавана ў зборніку Шырокі свет (1955) - кнізе пераходнага перыяду, якая стваралася пасля смерці Сталіна і мела прыкметна больш удумлівага і рэалістычнага стаўлення да жыцця.

У 1956 г. адбыўся XX з'езд партыі, які выкрыў культ асобы Сталіна і звярнуў большую ўвагу на чалавека як на мэту і меру ўсіх магчымых грамадскіх пераўтварэнняў. З беларускіх паэтаў гэта раней за іншых адчуў Панчанка. Найбольш моцныя вершы, напісаныя ў 1955 - 1956 гг., - Радзіме, Здарэнне ў гасцях, Прыстасаванцы, Выстаўка ў Дамаску, якія сталі яго водгукам на падзеі, грамадзянскім учынкам і споведдзю.

Створана паэма Патрыятычная песня (1957), якая з'явілася пасля падарожжа на цеплаходзе Грузія вакол Еўропы летам 1957 г.

Кніга вандраванняў і любові (1959), а таксама зборнік Тысяча небасхілаў (1962), з'явіліся падрахункам творчых здабыткаў паэта перыяду адлігі.

У 60-я г. адбываюцца працэсы пераацэнкі каштоўнасцей, узрастае ўвага і цікаўнасць да чалавечай асобы. Якраз у гэты час убачыла свет: адна з лепшых кніг П. Панчанкі - Пры святле маланак (1966), створаная аўтарам пасля вяртання з далёкіх падарожжаў на радзіму.

Аўтару ўласціва дачыненне да ўсяго, што адбываецца ў свеце. Занепакоенасць і трывога гучаць у яго зборніку лірыкі Снежань (1972).

Тэму гарманічнасці чалавека і прыроды, пераадолення адчужанасці ён развівае на многіх старонках сваіх паэтычных кніг 70 - 80-х гг. Гэтая творчая канцэпцыя мастака адлюстравалася ў кнігах Крык сойкі (1976), Вячэрні цягнік (1977).

Адметнымі паэтычнымі з'явамі пачатку 80-х г. сталі зборнікі Маўклівая малітва (1981), Сіні ранак (1984), у якіх ён падвойвае і патройвае свае намаганні прарвацца праз наслаенні ілжывасці, хлусні, казёншчыны, спажывецтва, прыстасавальніцтва і зноў далучыцца да першаснай і ўстойлівай чалавечай прыроды.

Вершы 80 - 90-х гг. - гэта вяртанне да тых мясцін, дзе начуе жаваранак [7,с. 301], да вытокаў. У аўтара выразнае імкненне да ўніверсальных ісцін, якія далучаюць чалавека да жытнёвага поля, да зорнага неба, да бясконцасці сусвету, да высокай думкі:

Дзе начуе жаўранак,

Скажыце,

Ці на лёгкім воблаку,

Ці ў жыце [7, с. 301]?

Зборнікі Лясныя воблакі (1985), I вера, і вернасць, і вечнасць (1986), Горкі жолуд (1988), Неспакой (1988). Аўтар напружана абмяркоўвае праблему чалавека, яго маральных, духоўных вартасцей.

З апошніх кніг П. Панчанкі варта адзначыць Высокі бераг (1993) і Зямля ў мяне адна (1996). У іх таксама бурліць дух эпохі. На старонках гэтых кніг створаны тыповыя вобразы настрояў, перажыванняў, якія ўрэшце і выяўляюць светаўспрыманне і светаадчуванне сучасніка.

панчанкі паэт метафара эпітэт

2. Метафара як адзін з тропаў

Вось ужо некалькі тысячагоддзяў метафара - своеасаблівы камень спатыкнення ў філасофскай, літаратуразнаўчай, мовазнаўчай навуцы. Вучоныя з самых розных пазіцый падыходзяць да гэтага складанага моўнага феномену. Прызнаючы ці адмаўляючы такую рысу метафары, як магчымасць абядноўваць, злучаць, знаходзіць агульнае ў розных прадметах і зявах навакольнай рэчаіснасці, падкрэсліваючы ці закрэсліваючы яе здольнасць мастацкага ўзвышэння слова, уквечвання аднастайнага, шэрага свету, практычна кожны пісьменнік (свядома ці несвядома) карыстаецца універсальным прыёмам метафарызацыі - унутраным рухавіком развіцця мовы. Не зяўляецца выключэннем і народны пісьменнік Беларусі Пімен Панчанка, амаль у кожным творы якога можна без цяжкасці адшукаць самыя розныя тыпы метафар. Праўда, сам аўтар не заўсёды прыязна ставіўся да гэтай семантычнай універсаліі. У дзённікавым запісе ад 6 верасня 1972 г. паэт называў метафару жалкім падманам, антыментальным глупствам і даводзіў, што вобразны свет могуць увасабляць толькі высокія сімвалы і рэальная матэрыя: Метафара убогі збор - пацалунак слова, дакраніся да зоркі - гэта жалкі падман, антыментальнае глупства. Толькі рэальная матэрыя і высокія сімвалы маюць права на існванне. Гэта і ёсць вобразны свет, а мы займаемся яго падменай [6, с. 59]. Не будзем лічыць гэта сцвярджэннем, зробленае хутчэй за ўсё пад уплывам хваробы, катэгарычным і безапеляцыйным. Уся творчасць паэта сведчыць пра адваротнае. П. Панчанка шырока выкарыстоўваў як рэальныя, так і патэнцыяльныя магчымасці семантыкі слова і яго кантэкставага спалучэння, ствараў яскравыя, непаўторныя вобразы і метафары, прычым незаўсёды на базе наяўных і шырокавядомых мадэляў і формулаў.

2.1 Саматызмы, квалітатыўныя, анімістычныя, гукавыя, індывідуальна-аўтарскія метафары

Чалавеку, паводле народнай мудрасці, трэба часцей глядзець на зоры, каб адчуць сябе часцінкай адзінага і вечна зменлівага Сусвету. Панчанкаўскі позірк на неба метафарычны, бо ўтрымлівае маральны падтэкст, чалавечнасць:

Глядзіце знізу ўверх на сосны,

На воблакі. Не на людзей [7, с. 189].

Найбольш пашыраныя ў творчасці П. Панчанкі вонкава-падабенчыя метафары, заснаваныя на шырокім і мнагастайным спектры падабенстваў прадметаў і зяў абектыўнай рэчаіснасці.

Сярод метафар гэтага тыпу вылучаюцца саматызмы, перанос у якіх ажыццяўляецца з найменняў частак цела чалавека і жывёліны на падобныя ў нечым прадметы:

Цяжкія галовы схіляюць

Да самай зямлі каласы [7, с. 164].

Назоўнікі вока і бяльмо ў паэта асацыяваліся з ліхтаром і цыферблатам:

Санлівым вокам хмурыцца ліхтар

Сочыць рупліва бяльмо цыферблата [7, с. 67].

Пімен Панчанка трапна выкарыстоўвае метафарычныя асацыяцыі з воднай стыхіяй, дзякуючы якім падкрэсліваецца імклівасць, плыннасць працякання чаго-небудзь:

І вадаспады залатога зерня

Шумяць на ўсіх таках маёй зямлі [7, с. 337].

Квалітатыўныя метафары высвятляюць істотную пэўнасць, адметнасць прадмета, указваюць на яго характэрныя адзнакі, істотныя ўласцівасці, прыметы.

Анімістычных метафар, арыентаваных на характарыстыку чалавека, у творах Пімена Панчанкі нямнога. З канатацыяй пагардлівасці ўжываецца метафара лапух у значэнні старамодны, адсталы чалвек:

Дачка - такое золатка,

Жыве з калыскі соладка…

Давай усё замежнае -

Панчошкі і духі,

На просценькіх з насмешкаю

Мармыча: Лапухі [7, с. 47].

Семантычнай трансфармацыі часцей падвяргаюцца назвы людзей і міфічных істот. Некаторыя зборныя назоўнікі не так трапна характарызуюць пэўныя групоўкі людзей, як з публіцыстычным запалам выкрываюць іх сутнасць:

Ды толькі было яму наканавана

Прабіцца ў наменклатурнае кодла [7, с. 278].

Крыніцай матывацыі для зоамарфізмаў у большасці выпадкаў зяўляюцца заонімы (назвы жывёлаў) і арнітонімы (назвы птушак). Такія зоамарфізмы не столькі называюць чалавека, колькі вобразна, экспрэсіўна і ацэначна характарызуюць яго.

У гукавых метафарах перанос ажыццяўляецца ў кірунку ад гукаў чалавека да падобных у нечым пошуму ветру, дрэў, гулу грому і іншых.

Метафары псіхалагічнага тыпу звязаны з выяўленнем унутранага стану чалавека, яго псіхікі, асаблівасцяў характару і духоўнага складу. У сваёй большасці яны актуалізуюць інварыянтныя значэнні душэўны боль, пакута, моцны дуэўны ўздым:

Не ўратавацца ім! Патопу быць! Патопу гневу, ярасці [7, с. 167].

П. Панчанка часта выкарыстоўваў прыём нанізвання метафар, іх паслядоўнага разгортвання, спалучэння ў адным радзе метафар-назоўнікаў і эпітэтаў, што спрыяе стварэнню ёмістага сэнсава-зрокавага малюнка, узмацненню ўражання ад яго:

Завіруха чарэшын мяне

Захапіла ў белы палон [7, с. 101].

Ужыванне ў адным радзе кантраставых, часта процілеглых па сэнсе (антанімічных), метафар падкрэслівае абвостранасць, высокі напал апісанай сітуацыі:

Гэта ўжо не світанне,

Гэта наша настала змярканне,

Гэта з мовай маёй,

Гэта з песняй маёй развітанне [7, с. 190].

Пра адметнасць панчанкаўскага почырку, здольнасць паэта па-свойму ўспрымаць і ацэньваць рэчаіснасць сведчаць індывідуальна-аўтарскія метафары. Кірунак іх развіцця не заўсёды ўкладваецца ў межы дзеяння пэўных алгарытмаў, вядомых семантычных формул і мадэляў. Такія метафары па структуры, як правма, двухчленныя, разгорнутыя. Іх значэнне найчасцей раскрываецца ў кантэкставай сітуацыі, дзе важную ролю адыгрывае характар спалучальнасці і семантычная напоўненасць кожнага слова:

Я бягу па агрызках дарог [7, с. 56].

Паэзію П. Панчанкі, сатканую са слоў у прамым і пераносным значэннях, у звычайных і незвычайных кантэкставых сітуацыях, можна назваць мужнай, сумленнай, даверлівай, спагадлівай, непрыміральнай, бескампраміснай, эмацыйнай, філасофскай. У ёй адчуваецца барацьба за чалавечнасць і такую дабрыню, якая ў будучыню сэрцы кіруе і ажыўляе слых у глухіх. Творы народнага паэта ўзвышаюць, дапамагаюць жыць, думаць і марыць.

3. Эпітэт як адзін з самых распаўсюджаных вобразна-выяўленчых сродкаў

Вобразнасць паэтычнай мовы залежыць найперш ад выкарыстання выяўленчых сродкаў, сярод якіх важную ролю адыгрываюць эпітэты. Яны дапамагаюць ахарактарызаваць прадметы, жыццёвыя зявы дакладна і ўсебакова, робяць вобраз яркім і запамінальным, а мову больш выразнай. Багатая на эпітэты мова гучыць вельмі прыгожа і эмацыянальна. Менавіта эпітэты ў многім вызначаюць індывідуальны стыль таго ці іншага паэта або пісьменніка, бо кожны з іх валодае сваімі арыгінальнымі і непаўторнымі эпітэтамі.

Эпітэт - адзін з самых старажытных і найбольш пашыраных тропаў. Гэты тэрмін узнік яшчэ ў антычную эпоху і ў літаратурным перакладзе з грэчаскай мовы абазначае прыдатак.

Эпітэт - вобразнае (найбольш метафарычнае) азначэнне, якое вылучае характэрную рысу ці прымету якога-небудзь прадмета, зявы, ацэньвае іх, выклікае пэўныя эмацыянальныя адносіны да іх, дапамагае ўбачыць аўтарскае разуменне рэчаіснасці, самога чалавека.

У навуковай літаратуры эпітэт разглядаецца ў двух аспектах - літаратуразнаўчым і лінгвістычным. Як падкрэслівае Н.В. Гаўрош, разглядаючы эпітэт у лінгвістычным аспекце, неабходна ўлічваць суадноснасць яго дэнататыўнага і канататыўнага значэння, спалучальнасць з паяснёным словам, стылістычную характарыстыку і функцыю [3, с. 120].

Сярод навукоўцаў існуе два падыходы да разумення тэрміна эпітэт. Адны даследчыкі прытрымліваюцца вузкага разумення тэрміна і адносяць да эпітэтаў толькі тыя азначэнні, якія характарызуюцца мастацкай вобразнасцю, выразнасцю. Гэта пераважна вобразныя азначэнні паэтычных твораў, якія адлюстроўваюць аўтарскае бачанне рэчаіснасці. Такой думкі прытрымліваюцца (Б.В. Тамашэўскі, І.Р. Гальперын, І.У. Арнольд), якія сцвярджаюць, што эпітэт адрозніваецца ад звычайнага лагічнага азначэння пераносным характарам слова. Другія даследчыкі (Л.І. Цімафееў, С. Тураеў, В.П. Рагойша) разглядаюць эпітэт як мастацкае азначэнне ў шырокім сэнсе слова і адносяць да эпітэтаў любы прыметнік. Аднак мы прытрымліваемся думкі, што не кожнае азначэнне зяўляецца эпітэтам. Не зяўляюцца эпітэтам лагічныя азначэнні, якія не маюць вобразнасці. Патрэбна адрозніваць паэтычнае, вобразнае азначэнне ад звычайнага лагічнага. Як адзначае Б.В. Тамашэўскі, функцыя лагічнага азначэння - у выдзяленні абазначаемай зявы з групы ёй падобных з мэтай указаць на прадметы, якімі яна адрозніваецца ад іншых зяў. Паэтычнае азначэнне не мае функцыі выдзялення зявы з групы ёй падобных і не ўводзіць новай прыкметы, якая не заключаецца у азначаемым слове. Паэтычнае азначнне паўтарае прыкмету, якая заключаецца ў самым азначаемым слове і мае на мэце звярнуць увагу на дадзеную прыкмету, або выражае эмацыянальныя адносіны гаворачага да прадмета ці зявы [14, с. 58]. Адрозніць лагічнае, звычайнае азначэнне ад мастацкага, вобразнага заўсёды дапамагае кантэкст. Менавіта кантэкст акрэслівае стылістычную функцыю эпітэта, вызначае яго месца ў мастацкім радку.

Па-рознаму вырашаецца ў навуковай літаратуры праблема класіфікацыі эпітэтаў. Даследчыкі ўлічваюць розныя крытэрыі: марфалагічнае выражэнне, сінтаксічную функцыю, асаблівасці стылістычнага ўжывання, ступень устойлівасці сувязі паміж эпітэтамі і паяснёным словам.

Яшчэ ў канцы XIX стагоддзя акадэмік А.М. Весялоўскі падзяліў эпітэты на тры асноўныя групы: таўталагічныя, паясняльныя і метафарычныя. У сваёй Гістарычнай паэтыцы ён падкрэсліваў, што гісторыя эпітэта ёсць гісторыя паэтычнага стылю ў скарочаным выданні, і нават не толькі стылю, але і паэтычнай свядомасці [1, с. 46].

3.1 Агульнамоўныя, індывідуальна-аўтарскія і сталыя эпітэты

Прытрымліваючыся класіфікацыі Н.В. Гаўрош, у аснове якой знаходзяцца асаблівасці стылістычнага ўжывання вобразных азначэнняў, ступень устойлівасці іх сувязі з паяснным словам выдзяляем наступныя віды эпітэаў: агульнамоўныя (звыклыя); індывідуальна-аўтарскія (рэдкасныя); народна-паэтычныя (сталыя).

Большасць разглядаемых эпітэтаў класіфікуецца як агульнамоўныя. Яны вылучаюцца сярод іншых груп устойлівай сувяззю з паяснёным словам, частай ужывальнасцю ў літаратурнай мове і магчымасцю ўзнаўляцца адносна кантэксту. Сярод звыклых эпітэтаў сустракаюцца як стылістычна нейтральныя, так і эмацыянальна афарбаваныя, ужытыя з прамым і пераносным значэннем. У паэтычнай мове П. Панчанкі гэта самая шматлікая група эпітэтаў:

Дзе ж той край залатакосы, край зялёны [7, c. 6]?

Асаблівасць індывідуальна аўтарскіх (рэдкасных, аказіянальных) эпітэтаў заключаецца ў тым, што яны дапамагаюць больш поўна раскрыць адметнасць мастацкага стылю таго ці іншага аўтара. Гэтыя эпітэты рэдкасныя, таму што яны адзінакавыя, іх ствараюць аўтары мастацкіх твораў з мэтай уздзеяння на чытача. Вобразнасць такія эпітэты набываюць у выніку незвычайнай спалучальнасці з паяснёным назоўнікам. Індывідуальнасць і непаўторнасць мастацкаму стылю П. Панчанкі надаюць менавіта рэдкасныя, аказіянальныя эпітэты.

Неба жураўлінае, журботнае,

Цёмная вільготная зямля [7, с. 190].

З дапамогай індывідуальна-аўтарскіх эпітэтаў П. Панчнка перадае сваё ўспрыманне навакольнага свету.

Сталыя (народна-паэтычныя, традыцыйныя) эпітэты прыйшлі ў літаратурную мову з вуснай народнай творчасці. Спалучыўшыся ў народнай творчасці з тым або іншым словам вельмі даўно, яны на працягу стагоддзяў пераходзяць з адной песні або верша ў другі як гатовыя паэтычныя формулы, амаль не абнаўляючы свайго вобразна-сэнсавага значэння. Асноўная рыса нарона-паэтычных эпітэтаў - гэта абмежаванасцьспалучэння з паяснёным назоўнікам. Такіх эпітэтаў няшмат ў паэтычнай мове П. Панчанкі.

І толькі ноччу, цёмнай і горкай,

Паглядзяць на высокія зоркі -

І пазнаюць, і зразумеюць,

Што гэта іх родны горад [7, с. 60].

Па-мастацку карытаецца П. Панчанка колеравымі эпітэтамі, якія набываюць у яго паэтычнай мове дадатковыя сэнсавыя і эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні. У спалучэнні з назоўнікамі колеравыя эпітэты метафарызуюцца і набываюць новыя значэнні. Найбольш часта ў якасці колеравых эпітэтаў паэт выкарыстоўвае прыметнікі зялёны, сіні, чорны.

Так, эпітэт зялёны колеру травы, зелені спалучаецца з назоўнікамі луг, зямля, дождж, край, бліскавіца:

Зямля сардэчная, зялёная [7, с. 310].

Эпітэт сіні колеру неба метафарызуецца ў спалучэнні з назоўнікамі трава, раса, вецер, агонь, ранак:

Сіні ранак.

Дзяўчына збіраецца жаль [7, с. 166].

Эпітэт чорны метафарызуецца ў спалучэнні з назоўнікамі агонь, вецер, снег, неба:

Пад небам, трывожным і чорным,

Крычалі сычы пра бяду [7, с. 275].

Найчасцей колеравыя эпітэты П. Панчанка ужывае пры апісанні зяў прыроды. Праз колер паэт перадае сваё зрокавае ўспрыманне прыродных зяў і выказвае свае пачуцці, хваляванні, свае адносіны да рэчаіснасці.

Эпітэт у паэтычнай мове П. Панчанкі зяўляецца адным з дзейсных сродкаў вобразнасці, мае сваю адметнасць у структуры, семантыцы, стылічтычным прызначэнні. Праз эпітэт аўтар здольны перадаваць зрокавыя, слыхавыя ўяўленні, якія дапамагаюць чытачу наглядна ўявіць малюнкі навакольнага свету, перадаць прыгажосць беларускай прыроды, раскрыць перажыванні самога паэта.

.2 Эпітэты па свайму прызначэнню (паясняльныя, метафарычныя)

У паэтычнай мове П. Панчанкі эпітэты неаднародныя па свайму прызначэнню. Паводле сваёй ролі ў паэтычнай мове яны падзяляюцца на паслядоўныя і метафарычныя.

Паясняльныя эпітэты - такія мастацкія азначэнні, якія падкрэсліваюць у прадмеце або зяве адметнае, характэрнае, тое, што вылучае гэты прадмет ці зяву сярод іншых:

І на вогнішчы пад небам зорным

Будзем смажыць сала на дубцах [7, с. 48].

Эпітэты, якія выражаны словамі, што выступаюць у пераносным значэнні, называюцца метафарычнымі [8, с. 151].

Метафарычныя эпітэты - гэта зява ўласна семантычная, іх адметнасць у тым, што яны адначасова называюць і ацэньваюць зявы рэчаіснасці.

Метафарычны эпітэт - гэта своеасаблівая форма выражэння метафары. Як і метафара, ён мае наступныя заканамернасці: адцягненасць, падабенства і канкрэтызацыю. Аднак, як падкрэслівае В.І. Яроміна, калі асноўная заканамернасць метафары - падабенства і адцягненасць, то у метафарычным эпітэце галоўным становіцца прынцып канкрэтызацыі. Выдзяленне яго як дамінанты звязана з асноўнай функцыяй эпітэта - быць азначэннем [15, с. 144].

Паводле граматычнага выражэння метафарычныя эпітэты ў паэтычнай мове П. Панчанкі вельмі разнастайныя. Часцей за ўсё яны выражаюцца якаснымі прыметнікамі, пераноснае значэнне якіх узнікае на аснове сувязі з паяснёным словам - назоўнікам:

Прабег па сэрцы і па кожнай жылцы

Салодкі і журботны вецярок [7, с. 128].

У ролі метафарычных эпітэтаў могуць выступаць і складаныя якасныя прыметнікі:

Дзе ж той край залатакосы, край зялёны [7, с. 6].

Метафарычныя эпітэты могуць выражацца дзеепрыметнікамі і дзеепрыметнымі словазлучэннямі:

Абаронцы міру!

Нас мільёны

На ўсёй разгневанай зямлі [7, с. 95].

Як метафарычныя эпітэты ўжываюцца і дапасаваныя назоўнікі, адзіночныя прыдаткі. Асновай метафарызацыі тут служаць аналогія, параўнанне, супастаўленне:

Мы ведалі: вайне-грабежніцы

Не пакасіць нас, не пажаць [7, с. 136].

Аднак такія эпітэты не пашыраны ў паэзіі П. Панчанкі.

Як бачна з прыведзеных прыкладаў, метафарычныя эпітэты семантычна двухпланавыя, яны спалучаюць у сабе два моўныя вобразныя сродкі - метафару і эпітэт. Пераважна большасць такіх эпітэтаў зяўляецца індывідуальна-аўтарскімі (аказіянальнымі). Яны здзіўляюць сваёй вобразнасцю, паэтычнасцю, зяўляюцца аўтарскімі мастацкімі знаходкамі.

4. Параўнанне ў кантэксце паэтычных радкоў П. Панчанкі

Важным сродкам стварэння вобразнасці ў паэтычнай мове П. Панчанкі выступае параўнанне.

Параўнанне - стылістычны прыём супастаўлення двух прадметаў, у выніку якога адбываецца вобразная трансфармацыя абекта параўнання, абнаўляецца, узбагачаецца яго семантыка [9, с. 111]. Словы, якія параўноўваюцца, нясуць імпліцытную сэнсавую нагрузку, зяўляюцца нібы ланцужком паміж пунктам погляду аўтара i абектам.

Параўнанне - гэта адзін з моўных сродкаў, з дапамогай якога дасягаецца трапная характарыстыка прадметаў ці зяў, ствараецца яркі i запамінальны вобраз.

Сутнасць параўнання заключаецца ў супастаўленні аднаго прадмета, зявы, дзеяння з другім па інтэгральных прыметах з мэтай тлумачэння cyтнacці аднаго праз характэрныя прыметы, уласцівасці другога, што абумоўлена пэўным падабенствам.

Адносіны падабенства, якія ляжаць у аснове параўнання, абядноўваюць яго з метафарай. Але метафара, у адрозненне ад параўнання, мае толькі абект, таму яе часта называюць скарочаным параўнаннем. Даследчыкі падкрэсліваюць, што сярод іншых моўна-выяўленчых сродкаў параўнанне вылучаецца больш свабоднай спалучальнасцю кампанентаў. У той жа час, нягледзячы на сваю прастату, яно здольна не менш паэтычна, чым метафара, перадаць думкі, пачуцці, перажыванні. На думку В.Дз. Старычонка параўнанне лічыцца першым этапам утварэння метафары, кірункам далейшага разіцця i семантычных пераўтварэнняў слова [13, с.31].

Параўнанне спрыяе канкрэтызацыі вобраза, хаця не адмаўляе выразнай субектыўнай афарбоўкі i экспресіі. Як сведчыць антычная паэтыка, параўнанне ўжываецца тады, калі выкарыстанне метафары падаецца надта небяспечным. Параўнанне хоць i зяўляецца паводле сваёй прыроды разгорнутай метафарай, успрымаецца ўсё ж больш звыкла, бо яно не мае той мудрагелістасці, што ўласціва апошняй.

Параўнанне дапамагае зрабіць тэкст твора жывапісным, наглядным, па-мастацку дакладным, выяўляе эмацыянальныя адносіны аўтара да таго, пра што ён піша. Як падкрэслівае Б. Галавін, адзіная мэта, з якой павінны ўжывацца параўнанні, - гэта каб невядомае або нябачнае паказаць увачавідкі не кажучы шмат аб зяве, адлюстраваць яе яскрава, запамінальна [2, с. 194].

Паэтычныя параўнанні павіны валодаць нечаканасцю, верагоднасцю, дакладнасцю. Параўнанне пашырае сваю семантыку вобразнымі асацыяцыямі якія узнікаюць у свядомасці слухача. Гэта адрознівае вобразныя параўнальныя канструкцыі ад нявобразных, што ўзнікаюць па аналогіі i вобразна не суадносяцца. Асноўная функцыя вобразных параўнальных зваротаў - характарыстыка якасці дзеяння або якасці прыметы прадмета.

Параўнанні вызначаюцца даследчыкамі то як тропы, то як фігуры, таму існуюць розныя ix класіфікацыі. Адны даследчыкі не бачаць ў параўнанні змянення значэння слова, другія разглядаюць яго як семантычную адзінку, утвораную за кошт семантычнага пашырэння сэнсу слова. Прааналізаваная літаратура дае падставу сцвярджаць, што параўнанне - прасцейшы від тропа, у якім ярка выражана наяўнасць абекта i субекта параўнання.

4.1 Класіфікацыя параўнання

Пры класіфікацыі параўнанняў у лінгвістычнай літаратуры ўлічваюцца розныя крытэрыі: марфалагічнае выражэнне, сінтаксічная будова, граматычнае афармленне.

У залежнасці ад сінтаксічнай будовы даследчыкі выдзяляюць настунныя спосабы выражэння параўнанняў: творным склонам назоўніка; параўнальнымі зваротамі са злучнікамі як, нібы, бы, быццам; даданымі параўнальнымі сказамі.

Паводле спосабу марфалагічнага выражэння субекта параўнання вылучаюць назоўнікавыя, прыметнікавыя, дзеяслоўныя, дзеепрыметнікавыя, прыслоўныя параўнанні.

Субстантыўныя параўнанні вобразна характарызуюць прадмет, паясняюць дзейнік у сказе, выражаны назоўнікам. Сродкам сувязі назоўнікавай асновы з абектам параўнання зяуляюцца злучнікі як, нібы:

Тут нi следу, нi падковы,

А ігліца - як цвікі [7, с. 96].

Субстантыўныя параўнальныя звароты могуць знаходзіцца ў прэпазіцыі ў адносінах да абекта параўнання:

А на латку ў цяльняшках паласатых

Ляжаць, нібы матросы, кавуны [7, с. 13].

А таксама могуць займаць постпазіцыю адносна абекта параўнання:

Стракозы, быццам верталёцікі;

Ім кожны ліст - аэрадром [7, с. 11].

Адектыўныя параўнанні характарызуюць прымету прадмета i маюць цесную сувязь з прыметнікам у сказе. Гэта вобразныя адзінкі, якія метафарычна характарызуюць прымету якасці субекта параўнання:

Навакола - круглая, як донца,

Цёплая калгасная зямля [7, с. 160].

Вербальныя параўнанні адносяцца да дзеяслова, які ў сказе выконвае ролю выказніка, i вобразна характарызуюць працэс дзеяння:

Як плаўлены метал у чане,

Гарыць ружовы край нябёс [7, с. 22].

Вербальныя параўнанні характарызуюць дзеянне, рух, перамяшчэнне, стан, зрокавыя i слыхавыя асацыяцыі. Граматычна яны афармляюцца пры дапамозе злучнікаў як, нібы. У сказе такія параўнанні выконваюць ролю акалічнасці.

У залежнасці ад характару сінтаксічнай структуры выдзяляюць тры асноўныя тыпы параўнанняў: простыя, разгорнутыя i адмоўныя.

Простае параўнанне - гэта збліжэнне дзвюх зяў або двух прадметаў па якой-небудзь агульнай прымеце:

Як па спелым полі, па атаве

Дождж грыбны на дыбачках ідзе [7, с. 310].

Разгорнутыя параўнанні ўказваюць на некалькі падобных рыс у супастаўляемых прадметах. Дзякуючы такому параўнанню раскрываецца шэраг якасцей зявы ці прадмета.

Асобным відам параўнання зяўляецца адмоунае параўнанне, у якім пры знешнім супрацьпастаўленні двух паняццяў ці зяў маецца глыбокае ўнутранае ix супастаўленне. Такія параўнанні прыйшлі ў паэзію з фальклору:

Не вербы шум рассыпалі,

Не плёскае ручэй -

То маці плача з радасці,

Ласкава словы тчэ [7, с. 28].

У залежнасці ад сродкаў сувязі абекта i субекта параўнанні падзяляюцца на злучнікавыя i бяззлучнікавыя.

Злучнікавыя параўнанні зяўляюцца найбольш пашыранымі ў паэтычнай мове П. Панчанкі. Граматычна яны афармляюцца пры дапамозе злучшкаў як, нібы, быццам. Злучнікі выконваюць не толькі ролю фармальнага паказчыка тропа, але i выражаюць пэўныя сэнсава-граматычныя адносіны паміж субектам і абектам параўнання.

Параўнанні са злучком як выражаюць супастаўленне субекта i абекта на аснове сцвярджальнага характару ix падабенства:

плыве ўначы пад зорны купал

Смачны пах садоў, як мёд густы [7, с. 210].

Параўнанні са злучнікамі нібы, быццам выразна не выяўляюць катэгарычнасць падабенства. Яно выражаецца з адценнем меркавання, няпэўнасці:

А струмені звоняць, нібы струны,

Прагна пе ix смяглая зямля [7, с. 32].

Як падкрэслівае А.А. Някрасава, злучнікавы тып граматычна аформленых параўнанняў мае свае мастацка-экспрэсіўныя патэнцыі, якія аддзяляюць ix не толью ад параўнанняў, выражаных творным склонам назоўніка, але i ад параўнанняў злучнікавага тыпу з іншым аператарам (напрыклад, са злучнікам быццам), паколькі паэтычныя тэксты асабліва тонка рэагуюць на змяненне характару мадальнасці выказвання [11, с. 7].

Самым распаўсюджаным спосабам рэалізацыі злучнікавых параўнанняў у паэтычнай мове П. Панчанкі зяўляецца параўнальны зварот. Параўнальны зварот уяўляе сабой частку сказа, якая складаецца са словаформы назоўніка ці прыметніка, адзіночнай або з залежнымі словамі ўведзенай параунальнымі злучнікамі.

У залежнасці ад спосабу выражэння абекта параўнання параўнальныя звароты дзеляцца на некалькі тыпаў:

) Абект параўнання выражаны назоўнікам у форме назоўнага склону (з паясняльнымі словамі або без ix). Гэта самы распаўсюджаны тып параўнальных зваротаў у паэтычнай мове П. Панчанкі:

Сярпы плывуць, нібы маладзікі [7, с. 68].

) Абект параўнання выражаны назоўнікам у форме ўскоснага склону (з паясняльнымі словамі або без ix):

Расой, як жэмчугам, акроплены мурог [7, с. 35].

Другім спосабам рэалізацыі злучнікавых параўнанняў у паэтычнай мове П. Панчанкі выступаюць, даданыя параўнальныя сказы. Даданыя параўпальныя сказы зяўляюцца прэдыкатыўнай адзінкай, што змяшчае ў сабе пэўнае паведамленне, якое шляхам параўнання паясняе i ўдакладняе тое, пра што гаворыцца ў галоўнай частцы:

Патонулі птушкі ў дрэвах,

Як тонуць рыбы ў водах [7, с. 293].

Даданыя параўпальныя сказы звычайна размяшчаюцца пасля галоўнай часткі i шляхам параўнання паясняюць i ўдакладняюць яе:

Цяжкі паравоз ад самоты загуў

На ўвесь свой пракураны бас,

Як быццам хацеў пра сваю тугу

Расказаць у апошні раз,

Як быццам паскардзіцца ён хацеў

Сонцу, дрэвам і водам,

Што pocтанi час, як вixop наляцеў,

Што адступаем на ўсход мы [7, с. 160].

Злучнікавыя параўнанні ў форме даданых параўнальных сказаў менш пашыраны ў паэтычнай мове П. Панчанкі. Самымі прадуктыўнымі зяуляюцца параўнанні, аформленыя ў выглядзе параўнальных зваротаў.

Бяззлучнікавыя параўнанні таксама маюць разнастайныя формы граматычнага выраження. Яны могуць выражацца назоўнікам у форме назоўнага склону, назоўнікам у форме творнага склону без прыназоўніка, а таксама прыназоўнікава-склонавымі формамі імя. Сярод ix у паэзіі П. Панчанкі пераважаюць параўнанні, выражаныя назоўнікам у форме творнага склону без прыназоўніка.

Творны параўнання - гэта бяззлучнікавае дзеяслоўнае параўнанне, сродкам выраження якога зяуляецца назоўнік у форме творнага склону (абект параўнання) з пераносным значэннем, які адначасова абазначае якасць дзеяння субекта параўнання i яго метафарычную характарыстыку:

Як акінуць вокам - ciнiм морам

Леглі беларускія бары [7, с. 142].

Як адзначаюць даследчыкі, на пачатку ўзнікнення для выражэння творнага параўнання выкарыстоўвалася вельмі абмежаваная колькасць лексем: параўноўваліся звычайна прадметы, выражаныя пазоўнiкамi, што абазначаюць жывых icтот або зявы прыроды. Аднак у далейшым творнаму параўнання падвяргаюцца не толькі прадметы, але i абстрактныя паняцці.

Абект творнага параўнання можа быць развіты i неразвіты. Развіты мае пры сабе паясняльныя словы, якія вобразна харакзарызуюць субект параўнання:

Асколачкам вясновай радугi

Неразвіты абект творнага параўнання складаецца з аднаго слова:

Цішыня выплывае з калодзежа,

Туманом расплываецца ціш [7, с. 377].

Творны параўнання ў сказе выконвае ролю акалічнасці i зяўляецца сінанімічным вобразнаму параўнальнаму звароту, таму яго можна лёгка замяніць апошнім.

У паэтычнай мове П. Паанчанкі творны параўнання метафарычны, i ён можа быць снанімічны не з yciмi тыпамі параўнальных зваротаў, а толькі з вобразнымі, таксама метафарычнымі:

пралятаюць чайкі па-над намі

Кавалачкамі цёплых аблакоў [7, с. 13].

Значна радзей сустракаюцца ў паэзii П. Панчанкі бяззлучшкавыя параўнанні, якія выражаны назоўнікамі ў форме назоўнага склону:

Вочы - сінія крыніцы,

Вусны - спелыя суніцы,

Косы - кужаль залаты [7, с. 300].

Такія параўнанні выконваюць функцыю прыдатка. Яны вобразна i непаўторна характарызуюць прадметы i прыродныя зявы.

Бяззлучнікавыя параўнанні могуць выражацца таксама прыназоўнікава-склонавымі формамі імя:

Той славы з макавае зерне,

На грош набытку [7, с. 227].

Аднак такія канструкцыі не пашыраны ў мове П. Панчанкі.

Вельмі рэдка сустракаюцца ў паэтычнай мове П. Панчанкі бяззлучнікавыя параўнанні, выражаныя формай параўнальнай ступенi прыслоўя або прыметніка:

І не было нічога смачней

Матчынага хлеба [7, с. 139].

Параўнанне - гэта адзін з моўных сродкаў, з дапамогай якога дасягаецца трапная характарыстыка предметаў, зяў рэчаіснасці, ствараюцца яркія i запамінальныя вобразы.

Ткім чынам, параўнанне, нягдедзячы на сваю знешнюю прастату, мае вялікія выяўленчыя магчымасці, што дазваляе аўтару стварыць абёмную мастацкую сімволіку, значна ўзмацніць канкрэтныя вобразы і вобразную сістэму ў цэлым.

Заключэнне

Як усякая шматгранная, непаўторная мастацкая зява, творчасць Пімена Панчанкі ахвотна перачытвалася крытыкай: асобнымі выданнямі выйшлі нарысы М. Лазарука, Р. Бярозкіна, В. Гапавай; грунтоўныя раздзелы пра яго паэзію змешчаны ў абагульняючых працах па гісторыі літаратуры; апублікавана вялікая колькасць артыкулаў і рэцэнзій у перыёдыцы. У комплексе гэта літаратура дае выразнае ўяўленне пра паэзію Пімена Панчанкі як цэласную мастацкую сістэму са сваімі вызначальнымі рысамі і асаблівасцямі, высвечвае, у розных ракурсах і вымярэннях, сэнсава-эстэтычную напоўненасць многіх канкрэтных твораў.

Пімен Панчанка - пясняр высокага гуманізму, палымяны абаронца духоўнасці і маральнасці жыцця. Народны пісьменнік Васіль Быкаў піша, што яго вершы былі выразнікамі дум і спадзяванняў эпохі, неслі ўвесь напал яе творчага пафасу [16, с. 102], зрабіліся баявой зброяй народа ў барацьбе з бюракратызмам, пустазвонствам і раўнадушшам [16, с. 102]. Аднак П. Панчанка не толькі паэт-грамадзянін, але і таленавіты лірык, паэт-філосаф.

Спадчына, якую ён пакінуў пасля сябе, нераўнацэнная ў ідэйна-мастацкіх адносінах. Нешта ўжо сёння ўспрымаецца як дакумент свайго часу, аднак большасць з твораў, будзем спадзявацца, застанецца каштоўным духоўна-эстэтычным набыткам для будучых пакаленняў - людзей XXI стагоддзя. Таму што яго паэзія надзелена несумненнай уласцівасцю ўзвышаць чалавека, дапамагчы яму жыць і думаць, яна далучае да хараства і адначасова прасякнута трывогай за лёс свету, яна сцвярджае каштоўнасці і ідэалы народнага жыцця.

Паэтычная спадчына П. Панчанкі - праўдзівая энцыклапедыя нашага духоўнага жыцця, люстэрка, у якім мы бачым і пазнаём сябе.

Якім ты станеш, чалавек? - гэтае сфармуляванае паэтам пытанне, якое ён пакінуў нам у спадчыну, не простае, яно балючае і таму займае важнае месца ў сённяшніх творчых пошуках беларускіх пісьменнікаў. Яно дынамізуе развіццё беларускай літаратуры ў цэлым.

Філасофія жыцця П. Панчанкі грунтавалася на высокай эстэтычнай і маральнай повязі чалавека са светам. Паэт Сяргей Панізнік у вершы Над кнігай Пімена Панчанкі добра сказаў пра душэўны неспакой мастака слова: Ведаю, як Панчанку няспіцца… // Ён і нам аціхнуць не дае. // Ён, паэт, ніколі не даруе // нам радок, што сэрца халадзей [16, с. 115]. Яго паэзія апошніх дзесяцігоддзяў - гэта споведзь эмацыянальна напружанага жыцця асобы - асобы, якая пратэстуе супраць абсурду, бездухоўнасці рэчаіснасці, кліча кожнага з нас усвядоміць сябе Чалавекам.

Спіс выкарыстаных крыніц

1.Весялоўскі А.І. Гістарычная паэтыка [Тэкст] - Масква. - 1999. - С. 40 - 55.

2.Галавін Б.Н. Асновы культуры маўлення [Тэкст] - Масква. - Вышэйшая школа. - 1988. - С. 180 - 205.

.Гаўрош Н.В. Эпітэт ў паэтычных творах Я.Коласа [Тэкст] // моўныя адзінкі і кантэкст. - Мінск. - 1992. - С. 120 - 125.

.Голуб І. Б. Стылістыка сучаснай рускай мовы [Тэкст] - Масква: Вышэйшая школа. - 1976. - 151 с.

.Панчанка П. Выбранае: Вершы, паэма. - Мінск: Мастацкая літаратура. - 1993.

.Панчанка П. Дзённікі [Тэкст] // Полымя. - 1998. - № 6. - 196 с.

.Панчанка П. Збор твораў у 4-х т. Т.1-3. - Мінск: Мастацкая літаратура. - 1981-1982.

.Паплаўная Л.В. Метафарычны эпітэт у паэзіі Пімена Панчанкі [Тэкст] // VII навуковыя чытанні, прысвечаныя С. Некрашэвічу. Зб. навуковых артыкулаў / Паплаўная Л.В. - Гомель. - 2005. - С. 167 - 169.

.Паплаўная Л.В. Параўнанне ў кантэксце паэтычных радкоў Пімена Панчанкі [Тэкст] // Ізвесція Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны. Навуковы і вытворча-практычны часопіс / Паплаўная Л.В. - Гомель. - №6(21). - 2003. - С. 110 - 116.

.Паплаўная Л.В. Эпітэт як сродак мастацкай вобразнасці ў паэтычнай мове Пімена Панчанкі [Тэкст] // Слово і время. Першыя навуковыя чытанні, прысвечаныя В.Н. Соболенко. Зб. навуковых артыкулаў / Паплаўная Л.В. - Гомель. - 2002. - С. 212 - 217.

.Някрасава А.А. Параўнанне агульнамоўнага тыпа ў аспекце сапастаўляльнага аналізу мастацкіх ідыялектаў [Тэкст] // Лінгвістыка і паэтыка. Пад. рэд. В.П. Грыгорева. - Масква.: Навука. - 1979. - 310 с.

.Старычонак В. Метафары ў творах Пімена Панчанкі [Тэкст] / В. Старычонак // Роднае слова. - 2002. - №8. - С. 33 - 35.

.Старычонак В.Дз. Полісемія ў беларускай мове: (На матэрыяле субстантываў) [Тэкст] - Мінск. БДПУ імя М. Танка, 1997. - С. 232 - 236.

.Тамашэўскі Б.В. Тэорыя літаратуры. Паэтыка [Тэкст] - Масква, 1999. - 289 с.

.Яроміна В.І. Метафарычны эпітэт [Тэкст] // Ізвесція АН СССР. Серыя літаратуры і мовы. - 1967. - т. 26. - Вып. 2. - С. 138 - 146.

.Бельскі А.У. Вывучэнне творчасці пісьменнікаў: Класікі і сучаснікі ў школе [Тэкст] / А.У. Бельскі. - Мінск. - 2005. - С. 102 - 115.

Похожие работы на - Даследаванне эпітэтаў, метафар, параўнанняў у мове твораў П. Панчанкі

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!