Назвы жывёл ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны
Завочны факультэт
Кафедра беларускай мовы
Курсавая работа
Назвы жывёл ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка
Выканаўца:
студэнтка групы БЗ-41
Аўраменка Святлана Генадзьеўна
Навуковы кіраўнік:
к.ф.н., дацэнт
Багамольнікава Наталля Аляксееўна
Гомель 2011
ЗМЕСТ
Уводзіны
. Назвы жывёл у гаворках Гомельшчыны: семантычная дыферэнцыяцыя
.1 Лексіка, якая абазначае назвы хатніх жывёл
.2 Лексіка, якая абазначае назвы дзікіх жывёл
.3 Лексіка, якая абазначае назвы рыб
.4 Лексіка, якая абазначае назвы птушак
. Назвы жывёл у гаворках Гомельшчыны: словаўтваральны аналіз
. Назвы жывёл у гаворках Гомельшчыны: генетычная характарыстыка
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
семантычны лексіка слоўнік назва жывёла
РЭФЕРАТ
Курсавая работа складаецца з 27 старонак, выкарыстана 16 крыніц.
Ключавыя словы: слоўнік, гаворка, семантыка, сінонімы, словаўтварэнне, суфіксальны спосаб, складанасуфіксальны, асноваскладанне.
Абект даследавання: Тураўскі слоўнік.
Прадмет даследавання: назвы жывёл.
Мэта курсавой работы: прааналізаваць назвы жывёл ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка.
Задачамі курсавой работы зяўляюцца:
1адзначыць назвы жывёл ў Тураўскім слоўніку;
2ахарактарызаваць лексіка-семантычны склад выяўленых лексем;
вызначыць спосабы ўтварэння і паходжанне назваў жывёл.
Вынікі: Выяўленыя назвы жывёл (назоўнікі) уваходзяць у дзве лексіка-семантычных груп: назвы хатніх жывёл, назвы дзікіх жывёл, назвы рыб, назвы птушак. Найбольш колькасна прадстаўлена першая група. Нязначная па колькасці другая. Прааналізаваныя лексемы уступаюць у сінанімічныя адносіны.
Назвы жывёл утвораны адным спосабам (марфемным). Амаль усе найменні ўтвораны суфіксальным спосабам. Найбольш прадуктыўнымі зяўляюцца суфіксы -к-, -ік-, -ык-. Малапрадуктыўнымі -зн-, -шл-, -йл-.
Найменні запазычаны з польскай і цюркскай моў. Інтэнсіўна развіваючыся ва ўзаемадзеянні з суседнімі мовамі. Праз польскую мову на працягу 16 - 17 стагоддзяў пранікалі у беларускую мову многія еўрапеізмы як тэрміналагічнага, так і бытавога характару.
Прапановы: Работа можа быць выкарыстана на ўроках беларускай мовы пры вывучэнні лексікі і словаўтварэння.
УВОДЗІНЫ
Падобна на тое, як кожнае слова непадзельна звязана з паняццем, якое яно абазначае, так і беларуская мова непадзельна звязана з духоўнай сутнасцю беларусаў, якія яе стварылі і карыстаюцца ёю. Прыродныя ўмовы і геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі і ход гістарычнага развіцця, характар грамадскай думкі, навукі, мастацтва - усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове. Родная мова духоўна яднае народ.
Як і іншыя нацыянальныя мовы, яна існуе ў дзвюх формах: дыялектнай і літаратурнай. Дыялектная мова - гэта разнастайныя мясцовыя гаворкі, што бытуюць на тэрыторыі Беларусі [1, с. 15]. На аснове свайго падабенства яны абядноўваюцца ў тэрытарыяльныя дыялекты, якія ў сукупнасці ўтвараюць дыялектную мову.
Тэрытарыяльныя дыялекты - гэта самыя старажытныя моўныя адзінствы, нават больш старыя, чым сама беларуская мова [1, с. 16]. У дапісьмовы перыяд дыялекты былі адзінай формай зносін.
Гаворка - тэрытарыяльна абмежаваная мова жыхароў аднаго або некалькіх населеных пунктаў з уласцівым ёй адзінствам фанетычных, граматычных, лексічных сродкаў. Некалькі гаворак з блізкімі ці аднолькавымі моўнымі асаблівасцямі ўтвараюць групу гаворак. Групы гаворак з характэрнымі для іх спецыфічнымі моўнымі рысамі, якімі яны выразна адрозніваюцца ад іншых груп гаворак, складаюць дыялект.
Дыялектная мова істотна адрозніваецца ад літаратурнай, па-першае, тэрытэрыяльнай абмежаванасцю: шмат яе разнавіднасцей існуе на розных па велічыні тэрыторыях, а літаратурная мова адзіная на ўсёй тэрыторыі той ці іншай краіны. Па-другое, дыялектная мова аднафункцыянальная, таму што бытуе як сродак штодзённых зносін толькі ў бытавой сферы, у той час як літаратурная выкарыстоўваецца ў грамадскім і культурным жыцці, навуковых даследаваннях, бытавых зносінах адукаваных людзей. Па-трэцяе, дыялектная мова - аднастылявая, гэта значыць толькі размоўная, а літаратурная - многастылявая, таму што ў ёй функцыяніруюць мастацка-белетрыстычны, эпісталярны стылі. Па-чацвёртае, дыялектная мова ўжываецца толькі ў вуснай форме, літаратурная - выкарыстоўваецца як у пісьмовай, так і ў вуснай форме.
У наш час новыя дыялекты не толькі не ўтвараюцца, але паступова сціраюцца адрозненні паміж існуючымі. У прыватнасці, страчваюцца мясцовыя асаблівасці.
Даследаваннем дыялектнай мовы Гомельшчыны займаліся даследчыкі: Т. Янкова, А. Станкевіч, Л. Кузьміч, А. Крывіцкі, Г. Цыхун, І. Яшкін, П. Міхайлаў. Складзены, напрыклад, дыялектны слоўнік Лоеўшчыны [2]; матэрыялы да дыялектнага слоўніка Гомельшчыны [3].
Але найбольш значным па памеру і колькасці сабраных слоў зяўляецца Тураўскі слоўнік [4].
Тураў - адзін з найбольш старажытных усходнеславянскіх гарадоў. Як сталіца вядомага і значнага раннеўсходнеславянскага княства на Палессі ён упершыню згадваецца ў летапісе пад 980 г. Зразумела, што заснаванне Турава, а тым больш асваенне ўсходнімі славянамі, у прыватнасці старажытнымі дрыгавічамі, гэтага кутка Палесся, адбылося значна раней.
Садзейнічала ўзвышэнню Турава як значнага гаспадарчага і адміністрацыйнага цэнтра Палесся таксама і тое, што ў яго наваколлі меліся вялікія прыродныя багацці, даступныя чалавеку тых часоў, - мноства разнастайнай дзічыны, рыбы, каштоўнейшы лес, багатыя пашы і сенажаці. Да таго ж прырода зрабіла гэты куток маладаступным для розных грабежнікаў. З усіх бакоў ён агароджаны рэчкамі з забалочанымі і малапраходнымі ў мінулым далінамі, а кожная заселеная мясціна ўнутры яго з свайго боку таксама была недасяжнай для тых, хто не ведаў падыходаў да яе. У тым ліку і сам Тураў.
Зразумела, што ўсё гэта знаходзіла свой адбітак у складанні і развіцці этнадыялектнага аблічча як Турава, так і яго наваколля. Тут у мінулым не толькі сустракаліся і ўступалі ў зносіны жыхары розных куткоў Палесся. Сюды сцякаўся розны рамесны люд, гандляры, тут асядалі на пастаяннае пражыванне разам з гаспадарамі іх чаляднікі, сяляне.
У тэрытарыяльных дыялектных адносінах Тураўшчына зяўляецца заходняй ускраінай усходнеславянскай дыялектнай зоны. На захадзе, па Гарыні, яна мяжуе з заходнепалескімі, або брэсцка-пінскімі, гаворкамі. Яны, як вядома, займаюць асобнае становішча ў сістэме беларускіх народных гаворак, і гэта дыялектная мяжа зяўляецца тут таксама, як і ў іншых месцах, досыць прыкметнай і выразнай, асабліва ў адносінах фанетыкі і марфалогіі. Лексічнае супрацьпастаўленне гаворак па гэтай мяжы таксама мае месца, але яно больш сцёртае і размытае ў выніку вельмі цеснай сувязі сумеснага насельніцтва Тураўшчыны і заходнепалескай дыялектнай зоны. Заходняя частка Тураўшчыны ўваходзіць у склад Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, асноўная частка якога - левабярэжжа Гарыні з насельніцтвам заходнепалескай дыялектнай прыналежнасці.
Лексічная сістэма мовы Турава ўяўляе сабой складанае адзінства разнастайных па стылістычнай функцыі і афарбоўцы груп і разрадаў слоў. У гэтым складаным цэлым няма і не можа быць рэзкіх, дакладных размежаванняў. Функцыянальная і эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка - два бакі адной зявы, якія ўзаемадзейнічаюць між сабой і па-рознаму спалучаюцца ў словах.
Даследаваннем лексікі Тураўшчыны займаліся Л. П. Кузьміч, А. Крывіцкі, Г. Цыхун, І. Яшкін, П. Міхайлаў.
Апрача канкрэтнай, прадметнай лексікі, у Тураўскім слоўніку існуе мноства слоў непрадметнай лексікі.
На наш погляд, найбольшую цікавасць прадстаўляюць назоўнікі, бо яны найбольш ярка характарызуюць прадмет і маюць цікавае паходжанне.
Мэта курсавой работы - прааналізаваць назвы жывёл ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка [4].
Рэалізацыя мэты патрабуе вырашэння наступных задач:
1адзначыць назвы жывёл у Тураўскім слоўніку;
2ахарактарызаваць лексіка-семантычны склад выяўленых лексем;
вызначыць спосабы ўтварэння і паходжанне назваў жывёл.
Абектам нашага даследвання зяўляецца Тураўскі слоўнік [4].
Прадметам нашага даследавання зяўляюцца назвы жывёл, зафіксаваныя намі ў дыялектным слоўніку Тураўшчыны.
1. НАЗВАЎ ЖЫВЁЛ Ў ГАВОРКАХ ГОМЕЛЬШЧЫНЫ: СЕМАНТЫЧНАЯ ДЫФЕРЭНЦЫЯЦЫЯ
Тэрмін семантыка (ад грэч. semantikos які абазначае) разглядаецца як значэнне слова, яго марфемных частак, словазлучэння і раздзел мовазнаўчай навукі, што даследуе сэнс слоў [5, с. 364]. Семантыка як лінгвістычная катэгорыя мае разнастайныя тэрміналагічныя адпаведнікі: змест, значэнне, сэнсавы змест, сігніфікат, інтэнсіял, кагнітыўны фактар [6, с. 7]. Як бачна, у вызначэнні паняцця існуе разнабой. Семантычная інтэрпрэтацыя апелятыўнай лексікі і ўласных імён не супадае.
Апелятывы падчас намінацыі адлюстроўваюць адпаведнае паняцце, прымета якога можа абядноўваць шэраг прадметаў у некаторы клас Намінацыі ёсць не што іншае, як монае замацаванне паняційных прымет, якія адлюстроўваюць уласцівасці прадметаў [6, с. 19]. Такім чынам, апелятыўная лексіка называе многія прыметы, прадметы, а наяўнасць у мове слоў, здольных абазначаць многія прадметы, дазваляе гаворачым выражаць агульныя меркаванні [7, с. 94]. Апелятывы зяўляюцца адназначнымі, мнагазначнымі, ужываюцца ў пераносных значэннях, уступаюцца ў сістэмныя сувязі.
Лексіка-семантычны аналіз слоў прадугледжвае апісанне семантыкі іх словаўтваральных асноў, пры гэтым роля семантычных характарыстык матываваных асноў разглядаецца як сукупнасць граматычных і лексічных значэнняў. Гэта адзін з важнейшых канструктыўных фактараў, што вызначаюць сэнсавую структуру ўтворанай адзінкі [8, с. 220].
Такім чынам, размежаванне назоўнікаў па семантыцы праводзіцца на аснове агульнапрынятага ў лексіцы крытэрыя, які ўлічвае значэнне ўтваральных асноў і іх функцыю фармантаў, што выступаюць у адзінстве.
У лексіцы народных гаворак вылучаецца вялікая тэматычная група слоў-назваў жывёл, у якую ўваходзяць разнастайныя семантычныя абяднанні - назвы хатніх і дзікіх жывёл. Спосабамі намінацыі зяўляюцца як прамы (назвы матывуюцца ўласнымі характарыстыкамі жывых істот), так і ўскосны (назвы матывуюцца падабенствам асобных уласцівасцей жывёл да розных рэалій). Найбольш прадуктыўнымі для назватворчасці прадстаўнікоў жывёльнага свету зяўляюцца наступныя агульныя матывацыйныя прыкметы:
) характэрная асаблівасць паводзін і спосабы існавання жывёлы ў прасторы (скачок конік, блыха, лясны клоп, выпаўзень дажджавы чарвяк, стрыгун двухгадовае жарабя). Асобныя жывёлы названы па месцы распаўсюджання (балотнік камар, надворнк парсюк), крыніцы харчавання (канюх воўк, які нападае на коней, малочнік цяля, якое ссе карову) і па часе зяўлення, найболынай сутачнай актыўнасці (весянчук веснавое цяля, позняя муха здрок) [9, с. 314]. У гэтай тэматычнай групе нямала слоў уласна дыялектных, яна багатая сінонімамі і словаўтваральнымі варыянтамі. Лексіка назваў посуду ў беларускай дыялекталогіі не была яшчэ прадметам спецыяльнага даследавання, толькі ў некалькіх артыкулах даецца апісанне асобных характарыстычных слоў, высвятляецца іх этымалогія і асаблівасці ўжывання. Збіранне і даследаванне гэтага лексічнага пласта можа даць новыя факты для высвятлення ўзаемаадносін паміж народнымі гаворкамі і літаратурнай мовай, для вывучэння багатай і невычарпальнай сінанімічнай разнастайнасці народна-дыялектнай мовы, яе вялікіх словаўтваральных магчымасцей.
1.1 Лексіка, якая абазначае назвы хатніх жывёл
У лексіка-семантычнай падгрупе, якая абазначае назвы хатніх жывёл, выяўлены наступныя прадстаўнікі:
хатнія птушкі:
а) індык:
андык, ендык. Індык. Андыкі наглые, ек гусі! [4, т. 1, с. 27];
андычка, ендычка. Індычка. [4, т. 1, с. 27];
б) курыца:
дзетоводуха. Квахтуха, якая мае куранят [4, т. 2, с. 16];
квоктуха. Квактуха. Гетакіе хорошіе ціпленяткі, да от квоктухі не отстаюць [4, т. 2, с. 188];
кура. Курыца. Колько кура не грэбе, то ўсё на себе [4, т. 2, с. 252];
курча. Кураня. Нема ніякага курчаці [4, т. 2, с. 253];
курчэня. Кураня. Пошла з курчэнямі кура [4, т. 2, с. 253];
курына. Курыца. Там курына ходзіць без прыгляду [4, т. 2, с. 253];
курэня. Кураня [4, т. 2, с. 254];
ціпетка. Кураня. Ціпетка осталосо однэ [4, т. 5, с. 274];
ціўкайло. Кураня. Ціўкайло забегло ў огород і дзень ціўкае [4, т. 5, с. 275];
ціўцік. Кураня. Ціўцікі млыя гамаць хочуць [4, т. 5, с. 275];
хатнія жывёлы:
а) баран:
баран. 1. Баран. Которого барана на плод кідаюць, того не лейчаюць, а которого думаюць прырэзаць, то лейчаюць [4, т. 1, с. 42];
моркач. Баран [4, т. 3, с. 90];
моркотун. Баран [4, т. 3, с. 90];
моркоцень, моркецень. Баран. Моркецень - то вытворнік овечы [4, т. 3, с. 90];
б) свіння, парсюк:
дзюдзя. Свіння (у размове з дзецьмі) [4, т. 2, с. 20];
кабан. Парсюк. Два кабанцэ аддаў швагру [4, т. 2, с. 175];
кабанчук. Парася. Кабанчук мой есці хочэ [4, т. 2, с. 175];
в) сабака:
дворняк. Дваравы сабака. У селе ўсе дворнякі собакі [4, т. 2, с. 10];
лепета. Сабака. Мормота прыйшоў да путаецца ў лепеты: ці дома воркота? (загадка). Воўк, сабака, кот (адгадка) [4, т. 3, с. 22];
цюцька. Сабака. Ня-ня-ня, цюцько! [4, т. 5, с. 284];
цюцік. 1. Сабака. Цюцік хлам папу з маслам! [4, т. 5, с. 284];
г) каза:
дрэма. Казадой. Дрэма веліка, ек голубец, мо трохі й больша [4, т. 2, с. 43];
коза. 1. Каза. Прыйдзе коза до воза, да сена не будзе [4, т. 2, с. 203];
козеня. Казляня. Казаў бацько, козу дам і з маленькім козеням [4, т. 2, с. 203];
козёл. 1. Казёл. Козёл нагле біўся, коб вон здох! [4, т. 2, с. 203];
д) карова:
колючка. Карова, якая бе рагамі. Колюча корова - колючка [4, т. 2, с. 211];
корова. 1. Карова. Шчука на нерэст - карова на верэс [4, т. 2, с. 219];
короўзно. 1. Карова. Это короўзно, ей багато сена трэбо [4, т. 2, с. 220];
короўчына. Карова. Пока короўчыну маці дзержыць [4, т. 2, с. 220];
е) конь:
коніна. Конь. Таку коніну маў добру, шо на ўставе грошы давалі [4, т. 2, с. 213-214];
конь. Конь. Конь бачыць уночы [4, т. 2, с. 215];
коншля. Конік. Молодэ коншля, то лошак зовуць [4, т. 2, с. 215];
конюк. Канячына. Два гады тому конюку [4, т. 2, с. 215];
кося. Конь (у размове з малымі дзецьмі). Онь кося, унучок! [4, т. 2, с. 225];
ж) кот:
кот. Кот. На негоду кот качаецца [4, т. 2, с. 225];
коцішчэ. Кот. Чортовэ коцішчэ! [4, т. 2, с. 229];
коціло. Кот. Коб коціло еке коўбасу не свіснуло! [4, т. 2, с. 229];
коціна. Кот. Ох, нічогі такі коціна! [4, т. 2, с. 229];
з) бык:
масцёр. 2. Бык. Водзіла корову к масцёру [4, т. 3, с. 61].
У гэтай лексіка-семантычнай падгрупе можна выдзеліць падгрупу, у якую ўваходзяць назвы, што абазначаюць дзяцей жывёл:
бекос, бекес. Бекас, баранчык. Бёкосы біў вон і глусцы [4, т. 2, с. 51];
дзюдзік. Парсючок. От дзюдзікі харошые! [4, т. 2, с. 20];
дзюдзько. Парсючок. [4, т. 2, с. 20];
дзюлік. Парсючок. [4, т. 2, с. 20];
жэробчык, жэрэбчык. Жарэбчык. Буў жэробчык муры ў нас [4, т. 2, с. 76];
жэрэбец. Жэрабок. Повезлі до Турова жэрэбцэм [4, т. 2, с. 76];
жэрэбя, жэрэбя. 1. Жарабя. Не подпускае к жэрэбяці кобула [4, т. 2, с. 76];
коцюк. Кацяня. Коцюк малы ўсё бегае, гуляе [4, т. 2, с. 229];
куцік. 1. Парсючок [4, т. 2, с. 255];
егня. Ягня. Вон цебе боіцца, ек воўк егняці [4, т. 2, с. 50].
Наступную лексіка-семантычную падгрупу складаюць назвы жывёл па асобным прыкметам:
які раз целіцца:
дровіца. Першацёлка. Дровіца - пуста дойніца [4, т. 2, с. 40];
другоцёлка. Карова другім цялём [4, т. 2, с. 41];
узросту:
жэробка. Жаробка, маладая кабыла. Е жэробка, е і жэробчык муры [4, т. 2, с. 75];
жэрэбіца. Жаробка, маладая кабыла. Жэрэбіца хороша, шчэ не запрпагана [4, т. 2, с. 76];
летошнік. Мінулагоднее цяля. Там целята-летошнікі пасуцца й зімуюць там [4, т. 3, с. 26];
коншля. Конік. Молодэ коншля, то лошак зовуць [4, т. 2, с. 215];
кормны:
кормнік. Кормны парсюк. Перэломало кормніку ногу да вон і здох [4, т. 2, с. 219];
памеру:
свінішчэ. Вялікая свіння. Свінішчэ вішчыць навек [4, т. 5, с. 20];
собарно. Вялізны сабака. От этэ собарно прычэпілосо! [4, т. 5, с. 67];
паводзінам:
колючка. Карова, якая бе рагамі. Колюча корова - колючка [4, т. 2, с. 211].
Такім чынам, сярод гэтых лексем можна выдзеліць некалькі сінанімічных радоў: дзетоводуха [4, т. 2, с. 16] ― квоктуха [4, т. 2, с. 188]; кура [4, т. 2, с. 252] ― курча [4, т. 2, с. 253] ― курчэня [4, т. 2, с. 253] ― курына [4, т. 2, с. 253]; курэня [4, т. 2, с. 254] ― ціпетка [4, т. 5, с. 274] ― ціўкайло [4, т. 5, с. 275] ― ціўцік [4, т. 5, с. 275]; баран [4, т. 1, с. 42] ― моркач [4, т. 3, с. 90] ― моркотун [4, т. 3, с. 90] ― моркоцень, моркецень [4, т. 3, с. 90]; лепета. [4, т. 3, с. 22] ― цюцька [4, т. 5, с. 284] ― цюцік [4, т. 5, с. 284]; корова [4, т. 2, с. 219] ― короўзно [4, т. 2, с. 220] ― короўчына [4, т. 2, с. 220]; коніна [4, т. 2, с. 213-214] ― конь [4, т. 2, с. 215] ― кося [4, т. 2, с. 225];