Усходнія славяне на Беларусі ў ІХ-ХІІІ ст.

  • Вид работы:
    Реферат
  • Предмет:
    История
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    12,31 kb
  • Опубликовано:
    2006-08-30
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Усходнія славяне на Беларусі ў ІХ-ХІІІ ст.

          Народ     падобны     на     дрэва.

                                            А  карані  —  яго першапачаткі.

                                            Адзін    сягае   на   метры  ўглыб

                                            зямной   тоўшчы  ,   другі    бярэ

                         сокі каля     паверхні.

       

          Самыя першапачаткі беларускага этнасу хаваюцца ў змроку пасляледавіковых тысячагоддзяў. У нашым радаводзе можна знайсці і старажытнейшых аўтахтонаў невядомай ужо мовы, і фіннаўграў, і германцаў, а таксама, мабыць, скіфаў і кельтаў. Але найбольш моцныя, найбольш жыццежаўныя два карані беларускага дрэва — балцкі і славянскі. Менавіта іх шчаслівае спалучэнне вы­значыла характэрнейшыя асаблівасці нашага народу — у мове, куль­туры, характары, — што розняць беларусаў ад суседзяў, робяць яго самабытным не паўторным этнасам  у еўрапейскай сям’і.

          Старажытныя балты — прамыя продкі сучасных літоўцаў і латышоў — першапачаткова, мяркуючы па назвах азёр і рэк, зася­лялі практычна ўсю тэрыторыю Беларусі. Тут яны жылі з пачатку бронзавага веку, гэта значыць з мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да н.э.

          З сярэдзіны І-га тысячагоддзя н.э., калі балты ўступілі ў цесны кантакт са славянскай стыхіяй, хаця гэта магло адбыцца і значна раней, мы ўжо ведаем назвы іх плямёнаў на Беларусі, зафіксаваныя ў летапісах. Былі гэта яцвягі і літва.

          Плямёны  яцвягаў  засялялі ў асноўным  міжрэчча  Нёмана і Нарава. Іх  паселішчы  пакуль  што  даследаваны  слаба. Гэта  вёскі і ўмацаваныя  гарадзішчы. Больш  вядомыя  вучоным  кургановыя  могільнікі з  каменнымі  выбрукоўкамі. Найбольш  раннія  пахаванні ў іх  датуюцца  ІІІ стагоддзем  н.э. і  ўтрымоўваюць  як  трупапала­жэнні, так і  трупаспаленні  нябожчыкаў. Пазней  пачаў  дамінаваць  абрад  трупаспалення-урэмацыі, а з ХІ ст. -зноў  трупапалажэння. У  мужчынскіх  пахаваннях  шмат  узбраення і рыштынку  баявых  ко­ней, што было  натуральным  для  таго  неспакойнага  часу. У жа­ночых — упрыгожанні і дробныя  прылады  працы.

          Яцвягі  былі  ваяўнічым і мужным  народам, які  тры  ста­годдзі /з Х па ХІІІ/ вытрымліваў  амаль  безупынны  націск  дружых  кіеўскіх і заходнеўкраінскіх князёў, палякаў, а таксама нямецкіх ры­цараў. Аднак урэшце іх землі былі спустошаныя, а насельніцтва ў значнай ступені вынішчана, расцярушана па суседніх землях. Што засталося — славянізавалася і стала састаўной часткай беларусаў Гродзеншчыны і Беласточчыны. І зараз толькі ў назвах вёсак “Ятвезь” засталася па іх жывая памяць.

          Найбольш шматлікай  і жыццёстойкай групай балцкіх плямё­наў на Беларусі была Літва. Ёй належылі землі ў Верхнім Панямонні і Павіленне. Тут вядомы ўмацаваныя і неўмацаваныя  паселішчы, але,як і ўвыпадку з яцвягамі, археолагамі вывучаліся пераважна толькі кургановыя могільнікі. Старажытнейшыя пахаванні вядомыя з 4-га стагоддзя. Яны ўтрымоўваюць трупапалажэнні і камяні ў на­сыпах. З сярэдзіны тысячагоддзя распаўсюдзіўся абрад трупас­пальвання. Нябожчыкам “на той свет” клалішмат рэчаў — разнас­тайныя прылады працы, упрыгожанні. У мужчынскіх пахаваннях, асабліва ранейшага часу, калі рэчы не згаралі пры крэмацыі, над­звычай багата зброі. У канцы тысячагоддзя пашыраюцца рытуаль­ныя пахаванні баявых коней.

          Літоўскія плямёны таксама цярпелі ад частыхузброеных на­шэсцяў з Украіны, Польшчы, немцаў з балтыйскага ўзбярэжжа. Але лёс іх быў іншым, чым яцвягаў. Уступіўшы ў саюз са славянамі Бе­ларусі, яны не толькі выстаялі, але і праводзілі актыўнае узброенае супрацьдзеянне, паспяхова ўдзельнічалі ў фармаванні магутнай ся­рэднявечнай беларуска-літоўскай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.

          Праўда, Літва на значнай частцы сваёй тэрыторыі — на паўночным захадзе сённяшняй Рэспублікі Беларусь і на Віленшчыне — таксама страціла свой воблік, славянізавалася і стала беларуска­моўнай.

          Мяркуючы па назвах некаторыч населеных пунктаў, на Бела­русі жылі і іншыя балтыйскія плямёны. Сярод іх лотва і латыгаль, з якімі генетычна звязываюцца сённяшнія латышы, а таксама, дай­нова,ішкальдзь.

          Старажытнейшыя пісьмовыя сведчанні антычных аўтараў пра славян адносяцца да першых стагоддзяў нашай эры. Аднак знойд­зеныя археолагамі матэрыяльныя сляды іх жыццядзеннасці — рэшткі паселішчаў і могільнікі — датуюцца толькі сярэдзінай пер­шага тысячагоддзя нашай эры. Якія ж больш раннія старажытнасці належылі славянам? — пакуль не высветленна. І ўвогуле пытанне паходжання першых славян — як, дзе і калі фарміраваўся гэты працэс — адно са складанейшых у навуцы. Аднак большасць даследчыкаў згодныя, што Беларусь не была прарадзімай славян, хіба што самы паўднёва-заходні куток Брэстчыны. Таму я вырашыў, што сёння мы не будзем гаворыць пра походжанне славян, пра іх этнагенез. Гэта тэма для асобнай гутаркі.

          Першыя несумненна славянскія паселяшчы з’явіліся паўднёвей Прыпяці паўтары тысячы гадоў назад — каля сярэдзіны І-га тысячагоддзя. Некаторыя з іх выяўлены археолагамі нават на яе паўночным беразе. Значыць, славяне ўжо пачалі пераадольваць гэты натуральны водны рубеж паміж імі і старажытнымі балотамі.

          Старажытнасці, пакінутыя першымі славянамі на Прыпяці вучоныя аб’ядноўваюць у так званую пражскую культуру.

          Носьбіты пражскай культуры, займаючыся ў асноўным земляробствам і жывёлагадоўляй, жылі пры рачным узбярэжжы ў невялікіх вёсках, якія пазней часам ператвараліся ў гарадзішчы — умацаваныя паселяшчы, акруджаныя валамі і рвами, драўляным тынам. Кожная сям’я будавала сабе невялікую паўзямлянку з глінабітнай або каменнай печкай на покуце. Тагачасныя славяне з балотнай руды здабывалі жалеза, з якога выраблялі прылады працы і зброю. Упрыгожанні былі пераважна бронзавыя. З гліны ляпіўся пласкадонны посуд — высокія гаршкі, міскі, патэльні.

          Сваіх памерлых тутэйшае насельніцтва хавала па абраду трупаспалення ў невялікіх ямах. Пазней над пахаванымі пачалі насыпаць курганы.

          З часам сумеснае існаванне абарыгенаў-балтаў і находнікаў-славян паўночнай Прыпяці вяло да змешвання гэтых двух этнасаў, параднення шляхам шлюбаў, вяло да ўзаемаасіміляцыі. А як сведчаць апошнія даследаванні, і асабліва вядомага расейскага вучонага В.В.Сядова, беларусы сфарміраваліся дзякуючы змешванню славян і балтаў. Значыць, ужо з сярэзіны І-га тысячагоддзя ў басейне Прыпяці, на Верхнім Панямонні, на Дняпры і Дзвіне пачынаюцца працэсы, якія вялі да зараджэння беларускага этнасу, фарміравання яго тыповых асаблівасцей у мове, матэрыяльнай і духоўнай культуры. Кажучы вобразна — першае ж дзіця, што нарадзілася ад славяніна і балцкай жаныны, ужо мела зачатковыя беларускія рысы.

          Невядома, як называлі сябе першыя славяне на Беларусі. Летапісы ж светчаць, што пазней, перад утварэннемполацкага княства, на нашых землях распаўсюдзіліся ўсходнеславянскія плямёны крывячоў, драгавічоў і радзімічаў.

          Крывічы, драгавічы, радзімічы ўяўлялі сабой аб’яднанні плямёнаў, якія ўжо мелі свае княжэнні — першапачатковыя дзяржаўныя ўтварэнні. Іх назвы, мяркуючы па суфіксу ‘-іч’,паходзяць ад князёў-аб’яднальнікаў. Згодна летапісу, такім аб’яднальнікам радзімічаў быў Радзім. У крывічоў гэта мог быць Крыў або Крывы, у драгавічоў — Драг.

          Найбольш вялікае аб’яднанне ўяўлялі крывічы. З самага пачатку яны прымалі актыўны ўдзел у гістарычных падзеях Усходняй Еўропы. Так, у летапісным запісе 965 г. гаворыцца, што крывічы, разам з некаторымі іншымі славянскімі і фінна-угорскімі плямёнамі вымушаны былі плаціць даніну заморскім врагам. А праз пару гадоў яны праганяюць варажскіх асаднікаў са сваіх земляў. Удзельнічалі крывячы і ў грабежніцкіх важарска-славянскіх паходах 906 і 944 гадоў на Візантыю. Пазней крывічы Беларусі ўжо не ўдзельнічаюць ў прычарнаморскіх войнах. Бачна, што у гэты час ім удалося вызваліцца з варажска-кіеўскай залежнасці.

          У час найбольшай экспансіі крывічы распаўсюдзіліся на вялікіх прасторах Усходняй Еўропы ад Верхняга Панямоння да Паволжа, ад вярхоўя Сожа і Дзясны да ўзюярэжжа Пскоўскага возера. На сённяшняй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь крывічы займалі Падзвінне і аршанскае Падняпроўе. Яны таксама пранікалі на Павіленне і Верхняе Панямонне, дзе і сёння сустракаюцца вёскі Крывічы, Крывічане, Крэва і г.д. Такія назвы сведчаць пра актыўную каланізацыю гэтым дынамічным насельніцтвам суседніх тэрыторый. У паўночнай і цэнтральнай Міншчыне яны змешваліся з драгавічамі.

          У VІІ стагоддзі пляменная назва крывічы, як, дарэчы, і драгавіча і радзімічы, знікае са старонак летапісаў. Гэта сведчыць пра кансалідацыю плямён у большыя этнаграфічныя і палітычныя ўтварэнні. Праўда, назва ‘крывічы’, ‘Крывецкая зямля’ захавалася ў культурнай традыцыі суседніх народаў і пазней ‘Крывіяй’ называлі значную частку Беларусі немцы і ў 14-м стагоддзі. А латышы і сёння ўсіх славян называюць крывічамі-крэвс. У мінулым стагаддзі таксама часам беларусаў лічылі крывічамі. У пачатку ХХ-га стагоддзя, калі ўстала пытанне пра аднаўленне дзяржаўнасці нашага народу, былі прапановы назваць беларускі край Крывіяй.

          Жывучы пераважна ў вёсках, крывічы, паселішчы — цэнтры акруг умацоўвалі, ператвараючы ў гарадзішчы. З часам частка гарадзішчаў вырасла ў цэнтры рамяства і гандлю — у гарады.

          На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вядомы крывіцкія гарады — Віцебск, Лукомль, Друцк, Орша, Копысь. Галоўным, важнейшым гарадскім цэнтрам заходняй часткі крывічоў быў Полацк. Ён жа і стаў сталіцай Полацкага княства ІХ-ХІІІ стагоддзяў — адной з першых вядомых па летапісах беларускіх дзяржаў. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што раней усе крывічы былі аб’яднаны ў адной дзяржаве. Гэтым яны тлумачаць настойлівыя заваёўчыя паходы полацкіх князей на ўсход і поўнач, што магло сведчыць пра імкненне аднавіць колішняе агульнакрывіцкае гаспадарства.

          Крывічы пачалі фармавацца ў сярэдзіне І-га тысяча годдзя і на пачатку былі амаль выключна балцкім этнасам. Толькі з часам, з усё большым пранікненнем славян на Беларусь, яны ўсё больш набываюць рысаў славянскасці. Мабыць таму і летапісцы часам сумняваліся — ці адносіць крывічоў да народу славянскай мовы.

          У матэрыяльнай і духоўнай культуры, па сваіх этнаграфічных асаблівасцях крывічы мала адрозніваліся ад суседніх славянскіх плямёнаў. Таму, каб вылучыць межы іх рассялення, вучоныя-археолагі асаблівую ўвагу звяртаюць на абрад пахавання і тыпы жаночых упрыгожванняў.

          З самага пачатку крывічы сваіх памёрлых хавалі па абраду трупаспальвання пад кургановымінасыпамі. Найбольш тыповымі сярод курганоў былі валападобныя курганы — насыпы шырынёй 8-10 метраў і даўжынёйчасам больш як 100 метраў. Такія ‘доўгія курганы’ сустракаюцца толькі на крывіцкай тэрыторыі.

          Нярэдка насыпы былі ікруглыя. Пазней толькі так і выглядалі крывіцкія магілы. З распаўсюджаннем з канца Х-га стагоддзя хрысціярства, якое забараняла абрад крэмацыі, крывічы, як і ўсё тагачаснае славянскае насельніцтва Беларусі, адмовілася ад спальвання нябожчыкаў і перайшло да трупапалаження. Хоць па даўняму звычаю памерлым ‘на той свет’ клалі рэчы і насыпалі над ім курган. У язычніцкіх магілах археолагі мала знаходзяць рэчаў — пераважна толькі гаршкі. Усё нішчыў агонь. У курганах жа з трупапакладаннемі знаходак больш — акрамя посуду можна знайсці бронзавыя і медныя ўпрыгоджванні, жалезныя рэчавы і гэтак далей. Пры гэтым, зразумела, ужаночых пахаваннях упрыгожванняў значна больш, там жа і сярпы або праселкі да верацён. У мужчынскіх — сякеры, наканечнікі коп’яў, часам і мячы.

          Існуюць паданні, што ў курганах прыхавана золата і іншыя багацці. Таму скарбашукальнікі-марадзёры часта разрываюцьстрадаўнія могільнікі, знішчаюць іх. Аднак пад насыпамі знайшоў супакой у асноўным просты вясковы люд, нашы далёкія продкі — язычнікі і раннія хрысціяне. Рэчы, што пры касцяках, з’іржавелыя, акісленыя, не маюць грашовай каштоўнасці. А вось для спецыяліста-археолага яны важнейшая крыніца звестак пра матэрыяльную культуру старажытных беларусаў, пра іх вераванні і нават знешні воблік.

          Той хто разбурае даўнія магілы, не толькі парушае Законы Рэспублікі Беларусь, нормы чалавечай маралі, але і робіць замах на нашу гістарычную памяць.

          Большасць упрыгожванняю крывічанак падобныя на радзіміцкія і драгавіцкія, яны агульнаславянскага тыпу. Аднак ёсць і толькі крывіцкае аздабленне — вялікія бранзалетападобныя скроневыя кольцы з медзі, вельмі рэдка са   срэбра,    якімі    упрыгожваўся     галоўны ўбор. Такія знаходкі — быццам племянныя ‘пашпарты’. Менавіта па іх у асноўным і крывіцкія пахаванні, удакладняюць тэрыторыю рассялення гэтых плямёнаў.

          Летапісец сведчыў, што тэрыторыі паміж Прыпяццю і Дзвіной займалі драгавічы — другое буйное аб’яднанне плямён на Беларусі. Археалагічныя раскопкі дазволілі больш дэталёва акрэсліць межы іх рассялення. Іх паселяшчы і могільнікі сустракаюцца паўднёвай Прыпяці, на ўсходзе даходзяць да Дняпра, на поўначы — ваколіц Заслаўя, Лагойска і Барысава, на захадзе — Брэсцкага Пабужжа. Папярэднікам і этнічным вытокам драгавічоў было стараславянскае насельніцтва пражскай культуры ўзбярэжжа Прыпяці VІ-VІІІ стагоддзяў. Распаўсюджваючыся паўночней гэтай ракі драгавічы актыўна асімілявалі балтаў.

          Драгавічы, займаючы ўрадлівыя землі Палесся, кантактуючы з больш паўднёвымі этнасамі, вылучаліся большым прадукцыйным земляробстве і рамястве, у раннім зараджэнні элементаў дзяржаўнасці, у наяўнасці даволі вялікай колькасці гарадоў — Тураў, Пінск, Давыд-Гарадок, Брэст, Клецк, Слуцк, Капыль, Рагачоў. На змешанай драгавіцка-крывіцкай тэрыторыі ўзніклі Менск, Лагойск, Барысаў.

          Найбольш вядомае дзяржаўнае ўтварэнне драгавічоў — Тураўскае княства. Аднак даволі хутка іх землі трапілі пад кіеўскае панаванне, з-пад якога вызваліліся толькі ў ХІІ стагоддзі.

          Археолагамі вывучаліся пераважна могільнікі драгавічоў. Тутэйшае насельніцтва хавала памерлых пад круглымі кургановымі насыпамі па абраду трупаспалення. З канца Х-га стагоддзя нябожчыкаў ужо не спальвалі. Тыповым для драгавічан было пахаванне ў зрубных дамавінах з двухсхілым дахам, якія імітавалі чалавечае жытло.

          Сярод пахавальнага інвентару з драгавіцкіх могільнікаў найбольш характерныя скроневыя кольцы жаночага ўбору з вялікімі пацеркамі, аздобленымі прыпаянымі металічнымі шарыкамі. Гэта племянны ‘пашпарт’ драгавічоў.

          Уасноўным менавіта гэтыя тры плямёны адыгралі галоўную ролю ў фарміраванні беларускага этнагінезу. Гэта не супярэчыць новай канцэпцыі ўзнікнення беларускага этнагінезу аб якой гаворыць нам Піліпенка.          Так па яго канцэпцыі ў фарміраванні этнагінезу адыгралі вялікую ролю змены этнічных вобразаў плямёнаў крывячоў, драгавічаў, радзімічаў.

Выкарастаная літаратура

Аснаўнай крыніцай інфармацыі баў галоўны архіў

БЕЛТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІІ

Творчае аб’яднанне навукова-патулярных і  асветніцкіх

праграм.

Похожие работы на - Усходнія славяне на Беларусі ў ІХ-ХІІІ ст.

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!