Этнагенез беларускага народа і паходжанне назвы Белая Русь

  • Вид работы:
    Реферат
  • Предмет:
    История
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    22,23 Кб
  • Опубликовано:
    2013-11-11
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Этнагенез беларускага народа і паходжанне назвы Белая Русь















Рэферат

па дысцыпліне Гісторыя Беларусі

тэма

Этнагенез беларускага народа і паходжанне назвы Белая Русь

Выканаў:

Палукошка Д.Г.

Уводзіны

этнас беларускі паходжання

Абраўшы тэмай свайго даследавання тэму: Этнагенез беларускага народа і паходжанне назвы Белая Русь, я паставіў сваёй мэтай раскрыць наступныя пытанні:

)Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускай нацыі

)Месца і час фарміравання беларускай нацыі

)Асноўныя фактары, якія мелі ўплыў на фарміраванне беларускай нацыі

)Паходжанне назвы Белая Русь

Тэма, на мой погляд, вельмі актуальная, асабліва ва ўмовах русіфікавання Беларусі, калі адна тэорыя падмяняецца іншай і адбываецца сціранне меж паміж беларускім і рускім народамі.

Мая тэма адна з самых даследаваных і, разам з тым, адна з самых спрэчных тэм у гістарычнай навуцы.

Беларускі этнас ўзнік у выніку доўгіх гістарычных працэссаў. Яго этнакультурны фундамент злажыўся у час Антычнасті і Ранняга Сярэдневякоўя, але пасля гэтага беларусы прашлі яшчэ доўгі шлях, пакуль атрымалі сучаснае імя і самасвядомасць.

Працэс фарміравання беларускай нацыі заняў дастаткова працяглы пэрыяд і адбываўся пад уплывам геаграфічна-кліматычных, сацыяльна-эканамічных, палітычных, царкоўна-рэлігійных фактараў, а таксама агульнаеўрапейскіх этнічных тэндэнцыяў.

Няма адзінага погляду адносна продкаў беларусаў. Сярод асноўных канцэпцыяў вылучаюцца «крывіцкая», «балцкая», «крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая» і «старажытнаруская».

У навуцы няма і адназначнасці што да храналагічных рамак фарміравання беларускага народу. Адныя даследчыкі сцвярджаюць, што беларусы як этнас <mhtml:file://D:\Учёба\История\Беларусы%20%20Вікіпэдыя.mht!/wiki/%D0%AD%D1%82%D0%BD%D0%B0%D1%81> ужо існавалі ў ХІІІ ст. <mhtml:file://D:\Учёба\История\Беларусы%20%20Вікіпэдыя.mht!/wiki/13_%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%8C%D0%B4%D0%B7%D0%B5>, а працэс фармавання беларускай народнасці <mhtml:file://D:\Учёба\История\Беларусы%20%20Вікіпэдыя.mht!/w/index.php?title=%D0%9D%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%8C%D1%86%D1%8C&action=edit&redlink=1> пачаўся яшчэ ў ХVII <mhtml:file://D:\Учёба\История\Беларусы%20%20Вікіпэдыя.mht!/wiki/17_%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%8C%D0%B4%D0%B7%D0%B5>-ХVIII <mhtml:file://D:\Учёба\История\Беларусы%20%20Вікіпэдыя.mht!/wiki/18_%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%8C%D0%B4%D0%B7%D0%B5> стст. Паводле В. Сядова <mhtml:file://D:\Учёба\История\Беларусы%20%20Вікіпэдыя.mht!/w/index.php?title=%D0%92%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D1%82%D1%8B%D0%BD_%D0%A1%D1%8F%D0%B4%D0%BE%D1%9E&action=edit&redlink=1>, беларуская этнічная супольнасць склалася ў ХІІІ <mhtml:file://D:\Учёба\История\Беларусы%20%20Вікіпэдыя.mht!/wiki/13_%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%8C%D0%B4%D0%B7%D0%B5>-ХІV <mhtml:file://D:\Учёба\История\Беларусы%20%20Вікіпэдыя.mht!/wiki/14_%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%8C%D0%B4%D0%B7%D0%B5> стст. М. Грынблат <mhtml:file://D:\Учёба\История\Беларусы%20%20Вікіпэдыя.mht!/w/index.php?title=%D0%9C%D0%B0%D0%B9%D1%81%D0%B5%D0%B9_%D0%93%D1%80%D1%8B%D0%BD%D0%B1%D0%BB%D0%B0%D0%BD%D1%82&action=edit&redlink=1> лічыў, што фармаванне беларусаў адбывалася ў ХІV <mhtml:file://D:\Учёба\История\Беларусы%20%20Вікіпэдыя.mht!/wiki/14_%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%8C%D0%B4%D0%B7%D0%B5>-ХVІ <mhtml:file://D:\Учёба\История\Беларусы%20%20Вікіпэдыя.mht!/wiki/16_%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%8C%D0%B4%D0%B7%D0%B5> стст.

На гэтыя пытанні я паспрабую даць адказ ў сваім рэфераце.


1.1 Паняцце «этнас». Этнагенез і этнічная гісторыя. Асноўныя этнічныя працэссы

Даследаванне працэссу этнагенезу - паходжанне і развіццё этнасаў - вучоныя-этнолагі адносяць да адной з самых складаных частак дадзенай навукі. Гэта абумоўлена тым, што этнічная гісторыя розных народаў дэтэрмінавана супярэчным узаемадзеяннем антропных, лінгвістычных, гістарычных, гаспадарчых, культурных, дэмаграфічных, палітычных і астатніх фактараў.

Пад этнагенезам, як правіла, разумееца працэсс гістарычнага паходжання этнічных груп ў перыяды плейстацэна (2 млн. - 20 тыс. гадоў да н.э.) і пачатку галацэна (20 тыс. - 3 тыс. гадоў да н.э.), калі, згодна звесткам археалогіі і палеанталогіі, працякалі працэсы антрапагенезу, развіцця Homo sapiens, сацыягензу ранніх форм чалавечых супольнасцей, зараджаліся асноўныя формы працы, мовы, рэлігіі, мастацтва і т.п. На працягу ўсяго гэтага часу не спынялася нараджэнне новых этнічных утварэнняў; гэты працэс працягваецца і ў наш час.

Ў айчыннай этналагічнай навуцы прынята лічыць, што этнагенез пачаўся з утварэннем чалавека сучаснага віда, які сфарміраваўся каля 40 тыс. гадоў таму. Але параўнальна пэўныя звесткі аб этнагенезе магчыма атрымаць толькі з эпохі неаліту, калі адбылося канчатковае афармленне племянных адносін.

Калі лічыць правамочнай гіпотэзу аб адзіным цэнтру паходжання чалавецтва, то ў самым пачатку сваей гісторыі чалавецтва ўяўляла сабой групу людзей, аднародную ў расавым, этнічным, сацыяльным і іншых аспектах. З павялічэннем колькасці людзей яны рассялялісь па новых тэрыторыях. З-за таго, што гэты працэс рассялення працягваўся сотні і тысячы гадоў, людзі прыстасоўваліся да новых геаграфічных і кліматычных умоў. Гэта прывяло да змянення як агульнага зыходнага антрапалагічнага тыпу, так і асобных этнічных прыкмет. Чым далей ад зыходнага пункта аддаляліся людзі, тым болей разнастайнымі былі гэты прыкметы.

З ростам агульнай колькасці насельніцтва працэсы этнагенеза вялі да ўзмацнення межплемянных адносін, развіццё і ўскладненне якіх садзеўнічала трансфармацыі племяных этнічных абшчын ў народнасці, узядналі іх у тэрытарыяльным плане, стымулявалі фарміраванне агульных эканамічных, сацыяльных і іншых інтарэсах. На працэсы этнагенеза мелі ўплыў масавыя перасяленні, якія суправаджаліся заваяваннем адніх этнічных групп іншымі.

Этнічныя наступствы перасяленняў былі самымі рознымі - утварэнне ці нет новага этнаса. Ўзаемадзеянне ў этнагенезе розных этнічных груп праходзіць не толькі рознымі тэмпамі і з рознай інтэнсіўнасцю для кожнага з іх, але і часта ў разлічных напрамках: змяненне мовы, базавай культуры, фізічнага тыпу, этнічнай самасвядомасці.

Ў працэсе этнагенеза ва ўвесь была і застаецца роля мовы як адной з галоўных элементаў існавання і развіцця любога этнаса. Адным з вынікаў перасялення народаў можна лічыць змешванне, ўзаемадзеянне моў. Усталяванне новай веры звычайна вядзе за сабой моўныя змяненні. Адметнае значэнне ў працэсе этнагенеза займае такі фактар, як палітычнае панаванне прышлага насельніцтва, якое утварала спрыяльныя ўмовы для перамогі адной мовы над іншай і мела значны ўплыў на многія бакі культурна-гаспадарскага развіцця.

Этнагенетычныя працэсы, якія і суправаджаюць ўзнікненне новых этнасаў і этнічных груп, не абмяжоўваюцца толькі адзначаннымі варыянтамі. Этнічнымі працэсамі называюць працэсы, каля якіх працякае змяненне розных кампанентаў этнаса: асобных элементаў духоўнай і матэрыяльнай культуры, мовы, сацыяльнай структуры, самасвядомасці і інш.

1.2Балцкая канцэпцыя

Ужо болей, як чвэрць стагоддзя таму ў навуковай літаратуры адбылася значная дыскусiя паміж даследчыкамі розных навук (археолагі В.В. Сядоў, П.М. Траццякоў, В.Ф. Салаўёва, мовазнаўца В.А. Жучкевіч, этнограф М.Я. Грынблат) па пытанню паходжання беларусаў як народнасці. В.В. Сядоў прапанаваў канцэпцыю фарміравання беларусаў як этнасу ў выніку асіміляцыі прышэльцамі-славянамі старажытнага балцкага насельніцтва, якое пражывала на сучаснай тэрыторыі Беларусі. Гэты працэс прывёў да з'яўлення асаблівасцей, што адрозніваюць наш народ ад іншых славянскіх народаў. Астатнія навукоўцы крытыкавалі некаторыя палажэнні канцэпцыі, але, як было падкрэслена пасля завяршэння дыскусіі, «по существу все выступавшие в дискуссии признают участие балтского компонента в формировании белорусской этнической общности». Такім чынам, канцэпцыя В.В. Сядова атрымала прызнанне сярод навукоўцаў.

Несумненна, больш старажытным сведчаннем аб балцкім субстраце на Беларусі з'яўляюцца звесткі гідраніміі. Як ужо адзначалася, на Беларусі выдзелены тры раёны. В.В. Сядоў супастаўляў іх з археалагічнымі культурамі ранняга жалезнага веку (I тыс. да н.э. - 5 ст. н.э.).

Першы, паўночны раён, які характаразуецца назвамі з канчаткамі -ея, займае паўночную (на поўнач ад р. Заходняя Дзвіна) i паўночна-усходнюю (Верхняе Падняпроўе з бассейнам р. Сож) часткі Беларусі, а таксама працягваецца на захад, у Латгалію і на ўсход, у Смаленскае Падняпроўе з суседнімі раёнамі Волга-Окскага міжрэчча. Несумненна сувязь гэтага раёну з латгальскай мовай у гідраніміі. Сувязь праслежана нават у сінтаксісу сказаў (у басейне Заходняй Дзвіны) (Прохорова, 1991, с. 31). Поўнага супадзення арэалу з этнаграфічнымі регёнамі ці дыялектамі беларускай мовы цяжка чакаць. Трэба мець на ўвазе і магчымасць некаторага змянення межаў у часе культурнага развіцця. У такім выпадку з гэтым арэалам можна суаднесці рэгіёны Паазёр'я і Падняпроўя і паўночна-усходні дыялект. Па дадзеных археалогіі з гэтым арэалам суадносіцца днепра-дзвінская культура.

Другі, цэнтральны раён, які характаразуецца гідронімамі з канчаткамі -ія займае сярэднюю частку паўночна-заходняй Беларусі. Такія гідронімы сустаракаюцца ў Літве, акрамя яе паўночна-усходняй часткі (селоны) і іх можна аднесці да літоўцаў. З дыялектамі беларускай мовы гэты раён не супадае. Ён месціцца на частках арэалаў двух дыялектаў і сярэднебеларускіх гаворак. Няма дакладнага супадзення з этнаграфічнымі рэгіёнамі (ахоплівае Цэнтральны, часткі Панямоння, Паазёр'я і Усходняга Палесся). Па дадзеных археалогіі гэтаму раёну дакладна адпавядае арэал культуры штрыхаванай керамікі на Беларусі.

Для другога раёну гідраніміі след адзначыць наяўнасць змешаннай паласы з паўночным раёнам і складаная сітуацыя (накладанне арэалаў) з трэцім раёнам. Змешанная паласа гідронімаў на поўначы раёна суадносіцца з абшарамі, на помніках якіх вызначаны элементы абедзвюх культур (днепра-двінскай і штрыхаванай керамікі).

Апошні, трэці раён, які характаразуецца гідронімамі з -да і -ва, ахоплівае Панямонне (без р. Віліі). Яго звязваюць з яцвягамі. Гэты раён працягваецца на тэрыторыю Літвы і ахоплівае яе паўднёвую частку, дзе месцяцца паўднёва-аўштайскія, ці дзукскія говары. Яны па фанетычных асаблівасцях адносяцца да яцвягаў, як і востраўныя літоўскія говары на Беларусі (Дзятлава). Такія ж асаблівасці маюць балтызмы ва ўсім гэтым раёне. Гэты гідранімічны раён супадае з паўночна-заходняй падгрупай гаворак паўднёва-заходняга дыялекту і знаходзіцца ў межах аднага рэгіёна Панямоння. Гэта вобласць супадае з арэалам культуры каменных курганаў 5 - 12 стст. н.э., носьбіты якой былі яцвягамі.

Па дадзеных мовазнаўства можна датаваць час існавання гэтых раёнаў. Так, балцкі масіў гідраніміі вельмі архаічны і падобны ва ўсім вялікім арэале. Падзел прабалтыйская мовы пачаўся прыблізна каля 5 ст. да н.э., калі аддзяляецца заходнебалцкі дыялект, з якога пазней выйшлі прускі, яцвяжскі і куршскі, а таксама блізкародныя да іх земгальскі і селонскі , таму i трэці раён можна датаваць часам не раней 5 ст. да н.э. Прыкладна ў гэты час фарміруецца культура заходнебалтыйскіх курганоў, носьбіты якіх пачынаюць пранікаць у заходнюю частку арэала кульутры штрыхаванй керамікі. Аднак у другой палове I тыс. да н.э. - пачатку I тыс. н.э. уплыў заходніх балтаў на ўсход быў слабы. Але ў гэтай частцы Беларускага Панямоння знаходзіцца перыферыя культуры штрыхаванай керамікі (слабазаселеныя абшары). І таму на частцы Панямоння адбылося суіснаванне дзвюх моў (археалагічных культур) і, як вынік, накладанне дзвух гідранімічных раёнаў.

Падзел усходнебалцкай мовы пачаўся на рубяжы н.э. і канчаткова завяршыўся толькі ў 5 - 7 стст. н.э. Прычынамі гэтага разыходжання яўляюцца кантакты носьбітаў латышскай (латгальскай) мовы з фіна-вуграмі. Да таго, у 5 - 7 стст. н.э. пачалася іх міграцыя на тэрыторыю фінаў на поўнач ад р. Заходняй Дзвіны. Як адзначалася вышэй, у 5 ст. н.э. у Панямонні з'яўляеца культура каменных курганоў (яцвягі). Каменныя курганы ў Беларускім Панямонні існуюць да 13 ст., а пазней на правабярэжжы іх змяняюць каменныя магілы 12 - 16 стст. У 5 ст. н.э. у астатняй частцы Панямоння (басейн р. Віліі) знаходзяцца помнікі культуры ўсходнелітоўскіх курганоў, якія існуюць тут да 12 ст. Гэты абшар адпавядае летапіснай зямле Нальшаны.

Такім чынам, існаванне раёнаў балцкай гідраніміі на Беларусі можна лічыць несумненным на працягу ранняга жалезнага веку, амаль да 5 - 7 стст. н.э. І ў гэтыя часы закладываюцца высновы для фарміравання гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. І з гэтага часу можна сцвярджаць аб вытоках асаблівасцей Панямоння, якое тады складаецца з дзвюх культурных абласцей (яцвягі і Нальшаны).

Шмат спрэчнага і ў доказах балцкай канцэпцыі. Але з тым, што мовай субстрата на аснове гідранімікі зяўляецца лічыцца балцкая, можна паспрачацца. Справа ў тым, што лінгвісты лічаць, што ў мінулым існаваў такі ж самы набор моў, як і сёння. Спробуючы расталкаваць нейкую геаграфічную назву, незразумелую мясцовым жыхарам, яны шукаюць падобныя словы ў іншых сучасных мовах.

Характэрна, што гідранімія, якая мае аналагі на Ліцве і Латвіі, ў апошнія дзесяцігоддзі выяўлена амаль на ўсіх тэрыторыях, дзе некалі былі распаўсюджаны культуры шнуравой керамікі: не толькі ў верхнім Падняпроўі, але і на верхнем Доне, ў бассейнах Акі, Віслы и Одэра, а таксама па ўсей Наўгародскай зямле, дзе аб прысутнасці балтаў ў жалезным веку гаварыць ніяк не прыходзіцца.

Працягваючы па традыцыі іменавать гэту гідранімію «балцкай», лінгвісты блытаюцца самі і заблытваюць чытачоў. Яна пакінута носьбітамі старажытных вымерлых моў, астанкі якіх захавалісь (у якасці заемасцей) перш за ўсё ў сучасных балцкіх мовах, но часткова таксама ў фінскіх. Менавіта гэты запазычаны лексічны пласт вызначае спецыфіку літоўскай і латвійскай моў, адрознівая іх ад іншых нашчадкаў старажытнаеўрапейскай моўнай абшчыны. Прабалты ўжо на ранняй ступені свайго этногенезу увабралі значную частку старажытнага субстрата, што пацвярджаецца і геаграфіяй генетычных маркераў. Па найбольш паказальным маркерам Y-храмасомы літоўцы і латыші амаль не адрозніваюцца ад эстонцаў - нашчадкаў фінскай моўнай абшчыны, якія напластаваліся на той жа субстрат.

Факты, на якія спасылаюцца прыхільнікі балцкай тэорыі, характэрныя не толькі для балтаў і беларусаў. Цвёрды "р", напрыклад, апрача балтаў і беларусаў уласцівы таксама мове ўкраінцаў, балгар, сербау, чэхаў, славакаў, на якіх балты не зрабілі культурнага ўплыву. Жаночы галаўны ўбор намітка быў пашыраны не толькі ў балтаў і беларусаў, але і ў іншых славянскіх народаў, у прыватнасці украінцаў, балгар, палякаў. А такая з'ява, як культ вужа, была распаусюджана яшчэ шырэй. Яна ўласцівая рзлігіі не толькі балтаў і славянаў, але і грэкаў, албанцаў. Назвы беларускіх рзчак і азёр балцкага паходжання таксама нельга лічыць доказам балцкага субстрату беларусаў. Яны сведчаць толькі аб тым, што ў мінулым пасля фінаў на тзрыторыі Беларусі жылі старажытныя балты. У выніку шырокага рассялення славян на тэрыторыі нашага края і змешвання іх з усходнімі балтамі ўтварыліся не беларусы, а першасныя ўсходнеславянскія зтнічныя супольнасці - крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Пашыраны да гэтага часу погляд, што яны з самага пачатку былі чыста славянскімі этнічнымі супольнасцямі, а не змешанага паходжання, не мае грунтоўных доказаў. Значна больш аріументаў у карысць погляду, што дрыгавічы, крывічы і радзімічы сфарміраваліся на тэрыторыі Беларусі як славяна-балцкая супольнасць. У параўнанні са старажытным фіна- і балта-моўным насельніцтвам яны гісгарычна бліжэй да беларусаў. Але і ў аргументацыі погляду, што непасрэднымі продкамі беларускага народа з'яўляюцца крывічы, дрыгавічы і радзімічы, ёсць спрэчныя моманты. Тыя элементы культуры і мовы беларусаў (розяыя тыпы сахі - палеская і з перакладной паліцай, асаблівасці гаворак асобных рэгіёнаў, "аканне", дыфтонгі ўо, іе, якія лічацца састаўнымі элементамі культуры і мовы дрыгавічоў ці крывічоў, узшклі пазней, чым ісаавалі крывічы, дрыгавічы і радзімічы (не раней XII ст.) і займалі больш шырокія арэалы, чым тэрыторыі дрыгавічоў, крывічоў і радзімічаў.

1.3 Крывіцкая тэорыя

Адной з такіх тэорый этнагенезу беларускага народу зяўляецца крывіцкая тэорыя, сфармуляваная ў асноўных рысах яшчэ ў другой палове XIX стагоддзя і атрымаўшая значнае развіццё ў пачатку XX стагоддзя ў публікацыях шэрага навукоўцаў, напрыклад, вяддомага беларускага гісторыка і грамадскага дзеяча Вацлава Ластоўскага (1883-1938). В. Ластоўскі сцвярджаў, што ў аснове станаўлення беларускага народа ляжыць традыцыйная культура адной з першых усходнеславянскіх этнічных супольнасцей - племяні крывічоў, якія і зяўляюцца продками беларусаў. Вучоны зыходзіў з таго, што менавіта крывічы былі найбольш шматлікай супольнасцю сярод плямён на тэрыторыі сучаснай Беларусі і займалі некаторыя земли па-за яе межамі. Больш за тое, менавіта на тэрыторыі рассялення крывічоў была ўтворана такая дзяржава, як Полацкае княства, якое аказала істотны ўплыў на развіццё астатняй часткі беларускіх зямель. В. Ластоўскі выказваў таксама думку аб тым, што беларусаў больш правільна зваць крывічамі, а Беларусь - «Крывіяй». Нягледзячы на шэраг фактаў, якія сведчаць на карысць гэтай тэорыі, яе асноўнае палажэнне аб тым, што продками беларусаў зяўляюцца крывічы, а этнічная тэрыторыя беларускага народа сфарміравалася на этнічнай тэрыторыі крывічоў, супярэчыць рэчаіснасці. Крывічы і іх этнічная тэрыторыя (Крывія) зніклі ў сяредзіне XII стагоддзя, а беларускі этнас, яго этнічная тэрыторыя ў той час яшчэ не сфарміраваліся. Спрэчнасць гэтай канцэпцыі выяўляецца і ў тым, што яна не можа пераканаўча абясніць утварэнне этнічных рысаў паўднёва-беларускага насельніцтва, бо крывічы жылі толькі ў паўночнай і цэнтральнай частке сучаснай Беларусі.Вядомыя беларускія вучоныя Я.Ф. Карскі и Ў.И. Пичэта, якія ўключылі ў склад продкаў беларусаў не толькі крывічоў, але і радзімічаў з дрыгавічамі, у нейкай частцы пераадолелі аднастароннасць крывіцкай тэорыі. Аднак і яны не прыдалі ўвагі таму фактару, што паміж славянскімі плямянамі,з аднаго боку, і беларусамі - з другога, няма непасрэднай пераемнасці. Дрыгавічы, крывічі і радзімічы зніклі ў XII стагоддзі, а агульнабеларускі комплекс мовы і культуры ў гэты час яшчэ не сфарміраваўся.

1.4 Крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая тэорыя

Славяне шырока рассяляліся на тэрыторыі нашага края ў раннім сярэднявеччы. У пачатку ранняга сярэднявечча, у прыватнасці ў VI - VII ст. н. э., кампактна, суцэльным масівам яны жылі толькі ў самых паўднёвых раёнах сучаснай тэрыторыі Беларусі, у басейне р. Прыпяць, пераважна на поўдзень ад яе. Славянскімі з'яуляюцда археалагічныя помнікі гэтага часу - Хатомель, Сямурадцы, Хільчыцы, Петрыкаў. Асноўным тыпам славянскіх пасяленняў былі селішчы (неўмацаваньга пасяленні). Звычайна яны размяшчаліся групамі (па 3 - 4 у адной групе). Характэрны тып жытла славян - паўзямлянка. У адньгм з яе вуглоў, часцей за ўсё процілеглым ад уваходу, знаходзілася печ. Печы мелі прамавугольную або круглую форму. У кераміцы пераважалі слабапрафіляваныя гаршкі. Колер гаршкоў - карычневы. На іх звычайна не было арнаменту. У славян панаваў абрад трупаспалення. Крэмацыя адбывалася па-за межамі магільнікаў. Попел змяшчалі ў бескурганных магілах або ў невысокіх акруглай формы курганах, вакол якіх выкопвалі ровікі.

З VI - VII стст. н.э. славяне пачынаюць пранікаць на поўнач - у балцкі арэал. Аб гэтым сведчаць славянскія культурныя элементы, якія знаходзяць у старажытнасцях тьгау Калочын - Банцараўшчына. У балцкім арэале ў гэты час з'яўляюцца паўзямлянкі з тыповым славянскім інтэр'ерам. Паўзямлянкі з печамі-каменкамі ў адным з вуглоў выяўлены ў археалагічньгх помніках Шчаткава ў ніжнім цячэнні р.Бярэзіна, Тайманава ў магілёўскім Падняпроўі, Гарадзішча, Дзядзілавічы, Рэвячкі на Міншчыне. У балтаў ачаг знаходзіўся ў цэнтры жытла. Да славянскіх культурных элементаў адносяцца і каменныя жорны, якія знойдзены ў археалагічных помніках Гарадзішча, Дзядзілавічы. Балцкае насельніцтва карысталася каменнымі зерняцёркамі.

Масавае рассяленне славян у балцкім арэале на тэрыторыі Беларусі адбываецца ў VIII - IX стст. н.э. Вялікімі фупамі яны пасяляюцца спачатку ў раёнах, размешчаных на поўначы ад р. Прыпяць. На гэтыя землі славяне прыйшлі з паўднёвага боку басейна р.Прыпяць. Аб гэтым сведчаць аднолькавыя водныя назвы права- і левабярэжнай частак Прыпяцкага Палесся і басейна р.Бярэзіна: Случ, Грыўка, Стаў і інш. У VIII-XI сгст.н.э. славяне пасяляюцца ў Пасожжы. Гэтымі стагоддзямі датуюцца славянскія археалагічныя помнікі - круглыя курганы з пахаваннямі па абраду трупаспалення. У IX ст. н.э. славяне рассяляліся і у ПадЗвінні. Ім належаць археалагічныя помнікі гэтага часу - круглыя (паўсферычныя) курганы. Яны размяшчаліся скучана, знаходзіліся непадалёку адзін ад другога. Вакол курганоў выкопвалі ровікі. К IX - X стст. н.э. славяне рассяляліся таксама ў Верхнім Панямонні. У гэты час тут з'явіліся акруглыя курганы.

Такім чынам, у VIII - IX стст. н.э. адбыліся істотныя змены ў этнічным складзе і культуры насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Вялікія групы славян пасяліліся ва ўсіх яе рэгіёнах. Пачаліся цесныя кантакты славян з мясцовым балцкім населыгіцтвам. Узаемадзеянне славян і балтаў істотна змяніла іх культуру. Балцкае насельніцтва было асімілявана. Ранейшая кулыура тыпу Калочын - Банцараўшчына ў VIII ст. знікла. У выніку славяна-балцката сінтэзу к IX-X стст. н.э. сфарміраваліся новыя славянскія этнічныя супольнасці, што неаднаразова ўпамінаюцца ў сярэдневяковых пісьмовых крыніцах, - дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Яны займалі ў гэты час асноўную частку тэрыторыі Беларусі.

Дрыгавічы першапачаткова займалі значную частку Прыпяцця. Паўднёвая мяжа дрыгавічоў праходзіла па-за Прыпяццю на поўдзень ад яе. Ад суседніх драўлян дрыгавічоў аддзялялі балоцістыя мясцовасці. Потым дрыгавічы прасунуліся на поўнач, апынуліся ў вярхоў'ях Нёмана. Асобныя іх групы, магчыма, рассяляліся і на больш паўночнай тэрыторыі. Мова дрыгавічоў была славянскай. Славянскімі па паходжанні былі і такія элементы іх культуры, як буйныя металічныя пацеркі, пакрытыя зерню, пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы. Славянскімі былі сярпы, нажы, кераміка. Да элементаў балцкага паходжання у культуры дрыгавічоў адносіліся спіральныя пярсцёнкі, змяінагаловыя бранзалеты, зоркападобныя спражкі. Аб змешаным славяна-балцкім паходжанні дрыгавічоў, верагодна, сведчыць і сама назва гэтай супольнасці. Корань гэтай назвы, магчыма, балцкі. У літоускай мове шмат слоў з такім коранем (dregnas - сыры, вільготны, dregme - сырасць, вільготнасць і інш.). Словы з гзтым коранем адлюстроуваюць адну з асаблівасцяў мясцовасці, у якой жыла вялікая група дрыгавічоў, менавіта вільготнасць, забалочанасць зямель у парэччы Прыпяці. На думку вядомага лінгвіста Ю. Хабургаева, падобна назве суседняй балцкай супольнасці (lietuva) назва балцкай супольнасці ў парэччы Прыпяці мела форму dreguva. Пасля змешвання славян з балтамі і асіміляцыі апошніх у наэве новай супольнасці, якая сфарміравалася, захавалася ранейшая аснова, да якой было дададзена славянскае "-ічы". Так узнікла назва "дрыгавічы". Яна з'яўляецца славянізаванай формай ранейшай балцкай назвы, што азначала групу балцкага насельніцтва па асаблівасцях тэрыторыі, на якой яна жыла да шырокага рассялення славян.

Такога ж змешанага славяна-балцкага паходжання былі і радзімічы, якія сфарміраваліся ў Пасожжы і займалі гэту тэрыторыю і ў пазнейшы час. Мова радзімічаў была славянскай. Славянскімі па паходжанні ў культуры радзімічаў былі таксама сяміпрамянёвыя кольцы, бразготкі, кераміка. Разам з тым у культуры радзімічаў былі і элементы балцкага паходжання. Да іх адносіліся бранзалеты са змяінымі галовамі на канцах, бронзавыя спіралькі, касцяныя прывескі ў выглядзе качак, зоркападобныя спражкі. Назва "радзімічы , верагодна, таксама змешанага славяна-балцкага паходжання. Самымі блізкімі да гэтай назвы з'яўляюцца балцкія (літоўскія) словы radimas (знаходжанне), radimviete (месцаз-находжанне). У славянскай і балцкай назвах аснова (радзім) агульная, адрозніваюцца толькі канчаткі. Назва ўсходнесла-вянскай супольнасці заканчваецца на славянскае "-ічы".

Змешанага славяна-балцкага паходжання была і самая вялікая ўсходнеславянская супольнасць таго часу - крывічы, што сфарміраваліся на тэрыторыі, размешчанай на поўначы ад дрыгавічоў і радзімічаў. Крывічы рассяляліся вельмі шырока. Паўночная мяжа крывічоў дасягнула вярхоўя Волгі. Араал іх рассялення, апрача Падзвіння, уключаў таксама і верхняе Падняпроў'е. Як адзначаецца ў старажытным летапісе, "кривичи иже седять на верх Волги, и на верх Двины, и на верх Днепра". Мова крывічоў была славянскай. Славянскімі па паходжанні элементамі культуры крывічоў з'яўляліся бранзалетападобныя скроневыя кольцы з завязанымі канцамі, крывіцкія бранзалегы, кераміка. Адначасова ў культуры крывічоў ёсць і элементы балцкага паходжання. Да іх адносяцца бранзалеты са змяінымі галовамі, шыйныя грыўны балцкага тыпу, галаўны вянок і інш. Змешанага славяна-балцкага паходжання, магчыма, і сама назва гэтай супольнасці. Верагодна, яна адлюстроўвае своеасаблівасць той значнай часткі іх тэрыторыі на Міншчыне і Смаленшчыне, дзе шмат узгоркаў і мясцовасць як бы крывая. Высокія мясціны чаргуюцца з больш нізкімі. Такі характар мясцовасці асабліва тыповы для поўдвя і ўсходу іх тэрыторыі. У адрозненне ад балоцістай мясцовасці дрыгавічоў яе маглі назваць крывой. Шмат слоў са значэннем крывізны ёсць не толькі у славянскіх, але і у балцкіх мовах, напрыклад літоўскай (kreivas - крывы, kreivinti - крывіць, kreivis, kreivimas - крывізна, kreivuzas - крывая рэч). Паколькі першапачаткова на тэрыторыі крывічоў жылі не славяне, а балты, можна меркаваць, што тэрмінам з першапачатковай асновай "крыў" (kreiv) тут назвалі балцкае насельніцтва. Лінгвіст Ю.Хабургаеў лічыць, што гэты тэрмін першапачаткова меў форму kreuva, krieva, a пасля змешванвя славян з балтамі і фарміравання новай супольнасці яна некалькі змянілася, але захавала ранейшую аснову, да якой было дададзена славянскае "-ічы". Так з'явілася назва адной з усходнеславянскіх супольнасцяў - крывічы. У балцкіх мовах па-ранейшаму захавалася некалькі змененая балцкая форма, якой балты называлі славянскіх суседзяў на ўсходзе, - kreivs, krievai. Да цяперапшяга часу яна захавалася ў латышскай мове для абазначзння велікарусаў (рускіх): kreivs - рускі, Kreivja - Расія.

Да нядаўняга часу навукоўцамі заніжаўся ўзровень развіцця крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. Іх лічылі плямёнамі ці саюзамі плямёнаў і адносілі да родаплемянной стадыі чалавечага грамадства. Але гэта не так. К IX-X стсг., калі сфарміраваліся гэтыя супольнасці, яны, асабліва крывічы і дрыгавічы, ужо дасягнулі больш высокай стадыі развіцця, падняліся на ступень раннекласавага грамадсгва і стварылі дзяржавы, якія можна назваць прадзяржавамі (протадзяржавамі). Для такой высновы ёсць шмат доказаў. Аб гэтым сведчыць узровень развіцця іх гаспадаркі, у прыватнасці земляробства і рамёстваў. У земляробстве пачалі выкарыстоўваць больш дасканалыя прылады, у якіх з'явіліся жалезныя наканечнікі. У гэты ж час у крывічоў і дрыгавічоў пашырылася выкарыстанне сярпоў новага тыпу, якія вядуць сваё паходжанне ад аналагічных рымскіх прылад, былі ўдасканалены кавальскае і ганчарнае рамёствы. У кавальскім промысле з'яўляюцца і паступова ўдасканальваюцца сырадутныя печы. У ганчарстве пачалі выкарыстоўвацца ганчарны круг і спецыяльныя печы для абпальвання вырабаў з гліны.

Апрацоўка жалеза і гліны паступова становіцца прафесійным відам дзейнасці, асобным заняткам. Рамёствы пачынаюць аддзяляцца ад земляробства. Гэта стварае спрыяльныя ўмовы для ўзнікнення пастаяннага гандлю. V IX-X стст. у крывічоў і дрыгавічоў з'яўляецца ўстойлівае грашовае абарачэнне. На тэрыторыі крывічоў, у прыватнасці на Полаччыне, каля в. Казянкі, знойдзены клад гэтага часу, у якім было звыш 7500 манет. У выніку такіх важных змен у гаспадарчых занятках у крывічоў і дрыгавічоў узнікаюць першапачатковыя гарады (прагарады, протагарады). На тэрыторыі крывічоў у IX ст. узнікае Полацк, у X ст. - Віцебск, а на тэрыторыі дрыгавічоу у X ст. з'яўляецца Тураў.

У гэты час змяняецца і сацыяльны склад насельніцтва. Яно падзяляецца на знаць (князёў) і астатніх жыхароў. Першыя адрозніваліся сваімі функцыямі і становішчам, якое адлюстравана ў пахаваннях. На Полаччыне, у адным з курганоў каля в. Баркі, знойдзена каля 200 упрыгажэнняў. У крывічоў і дрыгавічоў у адрозненне ад папярэдніх балцкіх супольнасцяў усталявалася другая сістэма кіравання. Рода-племянное кіраванне змянілася палітычным. Узніклі першапачатковыя дзяржавы, якія называліся княжаннямі. У полацкіх крывічоў і дрыгавічоў кіраванне ўзначальвалі князі, якія атрымлівалі гэтыя пасады па спадчыне. Старажытныя пісьмовыя крыніцы называюць нават імёны такіх князёў (Рагвалод - у полацкіх крывічоў, Тур - у дрыгавічоў). У княжаннях быу дзяржаўны апарат для збірання даніны.

Усе гэтыя факты сведчаць аб тым, што памылкова называць крывічоу і дрыгавічоў, а верагодна, і радзімічаў, плямёнамі, паколькі сярод іх ужо не было сацыяльнай роўнасці, аднолькавага сацыяльнага становішча ўсіх членаў супольнасці. У крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў знікла родаплемянное дзяленне і родаллемянное кіраванне. Памылкова называць гэтыя супольнасці і саюзамі плямён, таму што калі не было плямёнаў, то не існавала і асновы, падставы для іх саюза. Саюзамі плямён звычайна называюць, асабліва ў этнаграфічнай літаратуры, часовыя аб'яднанні, якія заснаваны на дагаворы, што мае пэўны тэрмін дзеяння. У саюзы могуць аб'ядноувацца і няроднасныя плямёны, якія адрозніваюцца сваёй культурай, мовай. Такім чынам, саюзы плямён - гэта часовыя іх аб'яднанні, якія вызначаюць пэўныя адносіны паміж імі. Што датычыцца крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў, то ў адрозненне ад такіх саюзаў яны былі перш за ўсё культурнымі супольнасцямі, гэта значыць устойлівымі аб'яднаннямі, якія ўзніклі не на аснове дагавора, а сфарміраваліся стыхійна. Яны ўяўлялі сабой, можна сказаць, першапачатковыя народы (пранароды, протанароды) і адносіліся да новага тыпу этнічных супольнасцяу, які адпавядае пачатку цывілізацыі - больш высокай стадыі ў развіцці чалавецтва, чым плямёны і саюзы плямён. I сапраўды, крывічы, дрыгавічы і радзімічы праіснавалі да сярэдзіны XII ст. (апошняе ўпамінанне дрыгавічоў датуецца 1149 г., крывічоў як асобнай этнічнай супольнасці - 1162 г., радзімічаў - 1169 г.) і стварылі высокаразвітую культуру, сімвалам якой з'яўляецца Сафійскі сабор у Полацку, пабудаваны ў XI ст. He толькі культура, у прыватнасці архітэктура, але і іх сацыяльны і палітычны лад сведчыць аб тым, што яны дасягнулі пэўнай стадыі цывілізацыі.

Крывічы, дрыгавічы і радзімічы адыгралі велізарную ролю ў айчыннай гісторыі. Многія вучоныя (Я.Ф. Карскі, У.І. Пічэта і інш.) нават лічылі, што яны былі непасрэднымі продкамі беларускай этнічнай супольнасці, беларускага народа. Ёсць і іншыя погляды на гэта пытанне.

1.5 Старажытнаруская канцэпцыя

Адным з яе тэарэтыкаў зяўляецца наш зямляк - дацэнт Пецярбургскай духоўнай акадэміі М. Каяловіч(1828-1891), які абараняў панславісцкую канцэпцыю гісторыі Расіі і лічыў, што расійскі народ складаецца з трох частак: велікаросаў, маларосаў і беларусаў. Згодна гэтай тэорыі, крывічі, радзімічы, дрыгавічы, а таксама астатнія усходнеславянскія плямёны змяніліся ў этнічным плане яшчэ да фарміравання беларускага, рускага і украінскага народаў. Першапачаткова на змену ўсходнеславянскім этнічным супольнасцям прыйшло агульная ўсходнеславянская супольнасць, а іх этнічныя тэрыторыі ўтварылі Кіеўскую Русь, якая і была папярэдніцэй Беларусі, Украіны і Расіі.


2.Паходжанне назвы Белая Русь

Белая Русь - пачаткова штучная геаграфічная назва, ужываная пераважна ў заходнееўрапейскім навуковым асяроддзі ў дачыненні да розных рэгіёнаў Усходняй Еўропы. Ад 17 ст. <#"justify">Заключэнне

Ужо шмат часу паміж навукоўцамі ідзе спрэчка аб тым, як сфарміраваўся беларускі этнас. Кожная тэорыя мае свае добрыя якасці і недахопы, але ў сукупнасці яны здольны даць цэласную партрэт этнагенезу беларускага народа.

Шмат спрэчнага і ў доказах балцкай канцэпцыі. Але з тым, што мовай субстрата на аснове гідранімікі зяўляецца лічыцца балцкая, можна паспрачацца. Характэрна, што гідранімія, якая мае аналагі на Ліцве і Латвіі, ў апошнія дзесяцігоддзі выяўлена амаль на ўсіх тэрыторыях, дзе некалі былі распаўсюджаны культуры шнуравой керамікі: не толькі ў верхнім Падняпроўі, але і на верхнем Доне, ў бассейнах Акі, Віслы и Одэра, а таксама па ўсей Наўгародскай зямле, дзе аб прысутнасці балтаў ў жалезным веку гаварыць ніяк не прыходзіцца.

Шмат спрэчнага выяўляецца ў крывіцкай і крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкай тэорыя. Спрэчнасць крывіцкай канцэпцыі выяўляецца ў тым, што яна не можа пераканаўча абясніць утварэнне этнічных рысаў паўднёва-беларускага насельніцтва, бо крывічы жылі толькі ў паўночнай і цэнтральнай частке сучаснай Беларусі. Вядомыя беларускія вучоныя Я.Ф. Карскі и Ў.И. Пичэта, якія ўключылі ў склад продкаў беларусаў не толькі крывічоў, але і радзімічаў з дрыгавічамі, у нейкай частцы пераадолелі аднастароннасць крывіцкай тэорыі. Аднак і яны не прыдалі ўвагі таму фактару, што паміж славянскімі плямянамі,з аднаго боку, і беларусамі - з другога, няма непасрэднай пераемнасці. Дрыгавічы, крывічі і радзімічы зніклі ў XII стагоддзі, а агульнабеларускі комплекс мовы і культуры ў гэты час яшчэ не сфарміраваўся.

Старажытнаруская тэорыя аспрэчваецца многімі вучонымі, меншасць з каторых адмаўляе існаванне ў мінулым агульнай усходнеславянскай супольнасці - старажытнарускай народнасці. Сапраўды, існуе вельмі многа пытанняў, на якія гэтая тэорыя не дае адказаў. Ў сутнасці, не пацверджаны фактамі храналагічныя рамкі існавання падобнай народнасці(склалася ў IX-X стагоддзях, распалася ў XII стагоддзи) на тэрыторыі Беларусі. Спрошчана тэорыя абясняе таксама пуць узнікнення Беларусі з этнічнай тэрыторыі Старажытнай Русі, не улічваюцца складанасці спосабаў і пуцей утварэння новай этнічнай тэрыторыі, уздзеянне на гэты працэс не толькі эвалюцыі, но і дыфузіонных зяў культуры і мовы, назвы.

Значэнне слова белая ў назве Белая Русь у розны час тлумачылася па-рознаму: прыгажосцю зямель, мноствам снегу, як вольная і незалежная, у тым ліку і ад татара-мангол, пераважна белым цветам адзення насельніцтва, светлымі валасамі і вачамі жыхароў. Некаторыя даследчыкі злучалі назву Белая Русь з хрысціянскай, чыстай, у адрозненне ад языцтва, рэлігіяй. Найбольш верагодна, што Белая ў далёкі час ўзнікненне гэтага тэрміна адносна Западнай Русі азначала вольная, незалежная, благародная, багатая.

Адносна канцэпцый паходжання беларусаў і назвы Белая Русь можна сказаць, што кожная тэорыя мае права на існаванне, бо адзіных дакладных доказаў не існуе і выяўленне іх зяўляецца вельмі складанай справай.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. История Беларуси. Учебно-информационное пособие. Мн., 2001г.

2. Чигринов П.Г. Очерки истории Беларуси. Мн., 2002г.

3. Седов В.В. Славяне Верхнего Поднепровья и Подвинья. - М., 1970.

Похожие работы на - Этнагенез беларускага народа і паходжанне назвы Белая Русь

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!