Фарміраванне беларускага этнасу і яго культуры ў перыяд сярэднявечча
Фарміраванне
беларускага этнасу і яго культуры ў перыяд сярэднявечча
ЗМЕСТ
1. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Фарміраванне
этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІV-ХV стст
2. Эканамічныя і палітычныя фактары
кансалідацыі беларускага этнасу
3. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго
саманазвы
4. Духоўнае жыццё балтаў і ўсходніх славян у эпоху ранняга
сярэднявечча
5. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці
6. Развіццё духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ і яго
асаблівасці. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу і выбітныя дзеячы беларускага
Адраджэння
7. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх
славян і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1.
Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІV-ХV стст
З моманту ўтварэння ВКЛ
яго ўсходнеславянскі этнічны пад-мурак заставаўся вызначальным. Далучэнне новых
усходнеславянскiх зямель у другой палове ХІУ пачатку ХV cтст. iстотна
павялiчыла вагу «рускага» (усходнеславянскага) элемента ў дзяржаве. У гады
княжан-ня Альгерда і Вітаўта завяршылася ўваходжанне ў дзяржаву беларус-кіх
этнічных тэрыторый і большая частка колішняй славяна-рускай дзяржавы разам з яе
сталіцай – горадам Кіевам. У ліку шляхоў пашы-рэння дзяржавы былі мірныя і
ваенныя, дабрахвотныя і гвалтоўныя. Не апошнюю ролю адыгрывалі дынастычныя
шлюбы. Усё гэта і іншае абумоўлівала розны статус кожнай з уключаных зямель,
але, як правіла, кожная з іх, саступіўшы частку ўпраўленчых функцый
цэнтраль-най уладзе, захоўвала ранейшы жыццёвы ўклад.
Устараненне пагрозы
крыжацкага і мангола-татарскага заваяван-ня спрыяла імкліваму развіццю ВКЛ, яго
сельскай гаспадаркі, рамяст-ва і гандлю, росту гарадоў і мястэчак; фарміраванню
ўласцівага разві-тому феадалізму сацыяльнай структуры; уздыму матэрыяльнай і
ду-хоўнай культуры жыхароў.
Вялікае княства
Літоўскае, Рускае і Жамойцкае аб’яднала ў сабе народы сучаснай Беларусі,
Прыбалтыкі, Украіны і Расіі. Перавага ўс-ходнеславянскіх (9/10) зямель і іх
насельніцтва (8/10) абумовіла маг-чымасць пашырэння на балтаў уплыву больш
перадавой на той час матэрыяльнай і духоўнай культуры. Лiтоўскiя феадалы
ўспрынялi бе-ларускую культуру i выкарыстоўвалі беларускую мову ў паўсядзён-ным
ужытку. Менавiта пры іх «руская» мова набыла ролю афiцыйнай, дзяржаўнай.
Значныя зрухі ў сацыяльна-эканамічным, палітычным і культурным жыцці паспрыялі
далейшаму этнагенезу беларусаў
2.
Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу
У этнічнай гісторыі
Беларусі перыяд утварэння і развіцця ВКЛ цесна звязаны з фарміраваннем
беларускай народнасці. У ліку вызна-чальных фактараў гэтага працэсу –
палітычны, які абумовіў кансаліда-цыю беларускага этнасу ў складзе новага
дзяржаўнага ўтварэння – ВКЛ. Негвалтоўнае, дагаворна-дабрахвотнае аб’яднанне ў яго
складзе звыш дваццаці ўсходнеславянскіх княстваў прычынілася да складван-ня
адной этнічнай тэрыторыі і абумовіла іх актыўнае далейшае ўзае-мадзеянне ў
агульных інтарэсах. Нягледзячы на захаванне за ўсходнімі землям Падзвіння і
Падняпроўся істотнай аўтаноміі, у межах ВКЛ адбылося ўсталяванне моцнай
цэнтралізаванай улады вялікага князя з апаратам кіравання, адзіным
заканадаўствам і дзяржаўнай мо-вай, што паклала канец сепаратызму ўдзельнай
знаці.
Важнейшым фактарам, якія
паспрыяў фарміраванню беларускай народнасці, быў эканамічны. Менавіта ён
абумовіў кансалідацыю ўс-ходнеславянскіх зямель пад час утварэння ВКЛ і ў
далейшым такжа станоўча ўздзейнічаў на ўзнiкненне беларускай народнасцi у
ХIV-ХVI стст., калі феадальны спосаб вытворчасці дасягнуў свайго росквіту.
Змены ў сельскай гаспадарцы (выкарыстанне новай тэхнікі і тэхналогіі
земляробства, валочная памера, удасканаленне сістэмы павіннас-цей, развіццё
фальваркаў) станоўча адбіліся на ўраджайнасці і таварнасці збожжа, забеспячэнні
гарадоў прадуктамі і сыравінай.
Прагрэс у сельскай
гаспадарцы абумовіў уздым рамяства і далей-шае развіццё гарадоў. Натуральным
працягам гэтых працэсаў стала ўзнікненне мястэчак, якія яшчэ больш умацоўвалі
сувязь паміж гора-дам і вёскай як у эканамічным, так і культурным плане.
Фарміраванне беларускай
народнасці адбывалася ў працэсе раз-вiцця феадальных адносiн, калі пачалі
складвацца саслоўныя групы насельнiцтва са строга азначаным колам правоў і
абавязкаў для кож-най з іх. Вызначальную ролю ў дзяржаве адыгрывалі свецкія і
духоў-ныя феадалы. У ВКЛ з ХІІІ ст. асноўная маса свецкіх феадалаў назы-валася
баярамі, якія з’яўляліся нашчадкамі Полацкага і Тураўскага княстваў. У ХІV ст.
да іх далучылася літоўская, а ў ХV – жамойцкая знаць. З 1413 г. у дзяржаўных актах узнік тэрмін «баяры-шляхта», а з другой чвэрці ХVІ ст. ён стаў
выкарыстоўвацца пастаянна. У ХІV–ХV стст. сталі вылучацца князі, знатныя баяры
(паны) і інш. На ніжэйшай прыступцы знаходзілася дробная шляхта.
Сацыяльная структура
гарадоў і мястэчак была больш разнастай-най (саслоўі мяшчан, расмеснікаў,
купцоў; заможныя пласты і гарад-скія нізы), але па нацыянальнай прыкмеце іх
жыхарства ўяўляла пера-важна аднародную беларускамоўную супольнасць, цесна
звязаную з аграрнай часткай насельніцтва ВКЛ. Нягледзячы на існаваўшыя
мiж-саслоўныя (паміж сялянамі і феадаламі) і ўнутрысаслоўныя (паміж шляхтай і
святарамі розных веравызнанняў) супярэчнасці, існаваўшая ў ВКЛ сацыяльная
структура спрыяла фарміраванню агульных дзяр-жаўных і нацыянальных інтарэсаў
грамадства. Але ў працэсе склад-вання беларускай народнасці вызначыліся і
пэўныя цяжкасці, звяза-ныя з арыентацыяй кіраўніцтва ВКЛ на палітычны саюз з
Польшчай, што прывяло да акаталічвання не толькі літоўскай, але і часткі
ўсход-неславянскай (праваслаўнай) знаці. У выніку асноўная (этнаствараль-ная)
маса насельніцтва вёсак і гарадоў стала губляць сваю палітычную і духоўную
эліту, без удзелу якой працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці хоць і
працягваўся, але зрабіўся некіруемым, стыхій-ным і лакалізаваным.
Такім чынам, утварэнне
моцнай дзяржавы – ВКЛ, аб’яднанне ў яго межах многіх былых княстваў Кіеўскай
Русі зямель з пераважаў- шым усходнеславянскім насельніцтвам, развітая
эканоміка і гаспадар-чыя сувязі, наяўнасць беларускай мовы (гутарковая і
літаратурная) за-канадаўства (прывілеі, Судзебнік, Статут 1529 г.), усведамленне на-цыянальнай ідэнтычнасці, традыцыі і культура – усё гэта сведчыла аб
узнікненні ў межах ВКЛ беларускай народнасці.
3.
Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго саманазвы
Тэорыя ўзнікнення
беларускага народа ўключае ў сябе некалькі канцэпцый. Так, аўтары крывіцкай
канцэпцыі (В. Ластоўскі і інш.) лі-чаць, што продкамі беларусаў з’яўляліся
толькі крывічы. Аўтары кры-віцка-дрыгавіцка-радзіміцкай канцэпцыі (М.
Доўнар-Запольскі і інш.) лічаць продкамі беларусаў не толькі крывічоў, а і
дрыгавічоў і радзімічаў. Аўтары балцкай канцэпцыі (В. Сядоў і інш.) лічаць, што
беларуская народнасць узнікла ў выніку асіміляцыі ўсходнімі славянамі балтаў.
Прыхільнікі канцэпцыі старажытнарускай народнасці лічаць, што беларуская, а
таксама руская і ўкраінская народнасці ўзнікла пасля распаду Кіеўскай Русі і
выніку раз’яднання адзінай старажытна-рускай народнасці. Паводле даследаванняў
М. Піліпенкі, у ІХ-Х стст. у выніку змешвання славян і балтаў узніклі не
беларусы, а крывічы, дрыгавічы і радзімічы, і ў канцы ІХ - пачатку ХІ стст. яны
з іншымі ўсходнеславянскімі плямёнамі склалі новую агульнаславянскую этніч-ную
супольнасць. Тэрыторыя іх сумеснага пражывання атрымала наз-ву «Русь», а
насельніцтва пачало звацца русічамі, русінамі і інш.
Адносна словаспалучэння
«Белая Русь» навукоўцы выказваюць самыя розныя думкі. Першыя спробы адказаць на
гэтае пытанне спа-радзілі рамантычна-эмацыянальныя версіі: маўляў, назва
паходзіць ад колеру ільнянога адзення мясцовых жыхароў (В. Тацішчаў), ад колеру
іх валасоў (Я. Карскі), ад вялікай колькасці рэк і азёр і іх чысціні (П.
Крапівін), вялікай колькасці снегу і г. д.
Больш пераканаўчай
здаецца думка, у адпаведнасці з якой на-прамкі свету (поўнач-поўдзень,
захад-усход) пазначаліся асноўнымі колерамі: адсюль – Чорная, Чырвоная, Белая
Русь. Ёсць меркаванне, што назва «Белая Русь» адбіла ў сабе рэлігійны аспект як
проціпа-стаўленне хрысціянства язычніцтву (Чорная Русь). І нарэшце, не
вы-ключана, што пад Белай Руссю варта разумець асобныя землі колішняй Кіеўскай
Русі, якія не былі заваяваны мангола-татарамі, і таму быццам захавалі
хрысціянскую чысціню.
Яшчэ большыя навуковыя
спрэчкі выклікае праблема лакалізацыі тэрыторыі «Белай Русі» у сярэднявеччы і
нават пазней. Часам з гіста-рычных крыніц вынікае інфармацыя, якае дазваляе
адвольна тракта-ваць месцазнаходжанне колішняй «Белай Русі». Так, англійскі
місія-нер ХІІІ ст. пакінуў запіс аб Alba Ruscia, якая размяшчалася паміж
Ту-равам і Псковам. Крыху дакладней за іншых дае інфармацыю італья-нец
Гваньіні, які ў 1578 г. лакалізаваў Белую Русь у раёне Кіева, Ма-зыра,
Мсціслаўля, Віцебска, Оршы, Полацка, Смаленска і Северскай зямлі. Прывілей
Стэфана Баторыя ад 1581 г, выдадзены рыжскім куп-цам, дазваляў ім гандляваць у
межах «Ліфляндыі, Жмудзі, Літвы і Белай Русі». С. Старавольскі ў сваёй кнізе
«Польшча, ці апісанне ста-новішча каралеўства Польскага» (1632) прыгадваў у
межах Белай Русі Новагародскае, Мсціслаўскае, Віцебскае, Менскае, Полацкае і
Сма-ленскае ваяводствы. Такім чынам, гэтая назва распаўсюджвалася толь-кі на
ўсходнія тэрыторыі ВКЛ. Гэтая акалічнасць яскрава выявілася праз 20 гадоў, калі
цар Аляксей Міхайлавіч у гонар перамог над Рэччу Паспалітай узбагаціў свой
тытул словамі «Вялікі князь Літоўскі, Бе-лыя Расіі і Падольскі». Відавочна, што
манарх не атаясамліваў «Белую Русь» з Расіяй.
Сам тэрмін «беларускі» у
дачыненні да яе тэрыторыі з’явіўся пас-ля падзелаў Рэчы Паспалітай, калі на яе
ўсходніх землях была створа-на Беларуская губерня з цэнтрам у Віцебску, а
пазней – Беларускае генерал-губернатарства. У далейшым яны выйшлі з афіцыйнага
адміні-страцыйна-тэрытарыяльнага і геаграфічнага ўжытку. Іх месца занялі назвы
«Паўночна-Заходні край» (з 1840-х), «Паўночна-Заходняя воб-ласць (1917)»,
«Заходняя вобласць» і інш.
Адпаведна ўкараненню ў
грамадскую свядомасць назвы беларус-кіх зямель на розных этапах іх развіцця
ішло фарміраванне этноніма «беларусы». Як вынікае з актаў цара Аляксея
Міхайлавіча, у ХVІІ ст. у дачыненні большасці насельніцтва, галоўным чынам,
усходняй часткі ВКЛ, выкарыстоўвалася назва «беларусцы». У больш позні час яна
трансфарміравалася ў «беларусы» і замацавалася за народам ужо пасля далучэння
Беларусі да Расійскай імперыі. Пры гэтым спатрэ-біўся даволі працяглы час
(ХІХ-ХХ ст.), каб беларусы пачалі ўсведам-ляць сваю нацыянальную ідэнтычнасць.
4. Духоўнае
жыццё балтаў і ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча
На аснове сінтэзу
першабытных форм рэлігійных вераванняў у балтаў адбываўся пераход да больш
складаных, з пакланеннем новым боствам. У іх вераваннях адбіліся асноўныя
гаспадарчыя заняткі. Пля-мёны днепра-дзвінскай культуры выплаўлялі з бронзы
фігуркі коней. Жыхары мілаградскіх паселішчаў Паўднёвай Беларусі, акрамя коней,
пакінулі фігуркі буйной рагатай жывелы і сабак. Акрамя жывёлага-доўлі, людзі
працягвалі займацца паляваннем, аб чым сведчаць зной-дзейныя археолагамі
амулеты з іклаў мядзведзя і дзіка.
Славяне, рассяліўшыся на
балцкіх землях, не аддзяляілі сябе ад прыродных сіл. З асваеннем прасторы –
лясоў, рэк, балот – яны зася-лялі іх духамі, добрымі і злымі, запазычыўшы
многае з балцкіх рэлі-гійных уяўленняў, у тым ліку веру ў магічную сілу
каменных сякер, якія засталіся ў спадчыну ад продкаў. Большасць навакольных
аб’ек-таў і прыродных сіл было звязана з земляробствам, паколькі менавіта гэты
занятак забяспечваў славянам стабільнае існаванне, а пагібель пасеваў пагражала
ўсяму роду. У гэтай сувязі аб’ектам пакланення стала неба з сонцам, дажджом і
іншымі стыхіямі, а політэістычная рэ-лігія знайшла ўвасабленне ў язычніцтве.
Менавіта яно да прыняцця хрысціянства і нават крыху пазней адыгрывае вызначальную
ролю ў культуры ўсходніх славян.
Разлажэнне родавага ладу,
якое ўзмацнілася ў жалезным веку, адбілася і на тым, што ва ўяўленні
старажытных людзей склалася іерархія багоў. Верхнюю прыступку пантэону самыя
галоўныя з іх, уладары верхняга яруса неба – Дзіў (Сварог), Род, Стрыбог
(бацька ўладара вятроў, дзядуля вятроў). Дзіў – бог неба, прабацька ўсяго
існага – і святла, і багоў, і людзей. Ён жа быў адным з увасабленняў Сварога
(па-старажытнаіндыйскаму «сварга» – неба) – бога нябеснага агню. Духа агню
зямнога звалі Сварожычам.
На другім этапе ў
славянскім язычніцтве ўзмацняецца і разві-ваецца культ продкаў, звязаны з Родам
– творцам Сусвету і Рожаніц – багінь урадлівасці. Аб значнасці бога сведчыць
мноства агульназнач-ных слоў усходнеславянскай моўнай групы: «род», «родзічы»,
«радня», «радзіма», «прырода», «ураджай», «народ».
Крыху ніжэй размяшчаліся
багі другога яруса сусвету з сонцам і зямлёй начале з сынам Сварога – Дажбогам.
Ён быў богам сонца, ся-зоннага сонечнага цяпла, часу выспявання ўраджаю. Славяне
лічылі сябе ўнукамі Дажбога. Блізкім да Дажбога (а магчыма, братам) быў Стрыбог
– бог паветраных стыхій уладар вятроў.
Хорс – боства сонечнага
дыска (але не света) быў неаддзельным дадаткам да вобраза Дажбога-сонца і
саступаў яму ў іерархіі.
На трэцім этапе развіцця
язычніцкай рэлігіі іерархію багоў узна-чаліў уладар Сусвету, бог грома і
маланкі, апякун ваенных дружын Пярун. Ва ўяўленні славян гэта быў немалады
мужчына са срэбнай га-лавой, залатымі вусамі і барадой. Узброены грамавымі
стрэламі, сяке-рай, камянямі. У нябёсах едзе на калясніцы або верхам на кані.
Каб улагодзіць бога грому і маланкі, абараніць жытло ад пажару, людзі усталёўвалі
на даху магічны знак у форме кола з шасцю спіцамі-пром-нямі. Каб забяспечыць
сухое надвор’е падчас жніва, 20 ліпеня земля-робы – балты і славяне –
святкавалі дзень Перуна, прыносячы яму шчодрыя ахвяраванні. У яго гонар гонар
заўсёды гарэў Зніч – свя-шчэнны агонь. У Х ст., пры князю Ўладзіміру, Пярун
стаў лічыцца га-лоўным у ўсходнеславянскай іерархіі багоў.
Сымаргл – бог насення,
парасткаў і каранёў раслін, пасрэднік па-між вярхоўным боствам і зямлёй. Яго
знешні выгляд нагадвае «са-баку-птушку», грыфона.
Крыху ніжэй у славянскім
пантэоне багоў змяшчаўся Вялес (у балтаў Вяльняс) – бог хатняй жывёлы, апякун
статкаў. Яго ж лічылі апекуном паляўнічых, крыніц і вусцяў рэк. У сваім самым
раннім ува-сабленні ён меў выгляд воўка, мядзведзя, змяі, а пазней і
чалавека-падобнай істоты.
Мокаш – старажытная
багіня зямлі, маці ўраджаю і ўрадлівасці. Яе шанавалі як багіню ўдалага
лёсу. Мокаш – жанчына з вялікай га-лавой і доўгімі рукамі – ахоўвае хатнюю
гаспадарку і дабрабыт.
Вызначальная залежнасць
славян ад земляробства адбілася ў іх вераваннях у існаванне шматлікіх багоў і
духаў земляробства, апека-ваўшых поле. Поры года таксама ўвасабляліся ў
боствах. Так, Цёця лічылася багіняй лета і звязаных з ім урадлівасці і
дабрабыту. Жыцень – боства восені, багацця, ураджаю, гаспадар поля. Зімні бог
Зюзя – стары, сівы, барадаты, неабуты, без шапкі, але цёпла апрануты.
Смерць чалавека не
заўсёды ўспрымалася славянамі як трагедыя. Часцей за ўсё яна разглядалася як
яго пераход у іншы, замагільны свет, які на іх думку, размяшчаўся на небе.
Агульнаславянскае слова «ирье» (рай, нябёсы) нагадвае беларускае «вырай». У
VІ-ІХ стст. у славян пераважаў абрад трупаспалення, звязаны з верай у неба як
мес-ца жыхарства душ, куды яны трапляюць разам з дымам ад пахаваль-нага
вогнішча. Прах памерлага, змешчаны ў гаршчок для ежы, хавалі ў магілах або
курганных насыпах. Хавалі і пад дзвярыма жытла, адсюль пайшла прыкмета не
вітацца і не перадаваць рэчы праз парог.
З ІХ ст. продкі
адмовіліся ад крэмацыі і перайшлі да сучаснага метада пахавання ў дамавіне, з
закопваннем яе ў магільнай яме.
Гаспадарчыя поспехі
славян, удасканаленне грамадскіх адносін, прагрэс у духоўнай сферы абумовілі
з’яўленне развітых форм языч-ніцкай абраднасці як арганізаванай і ўпарадкаванай
сістэмы магічных дзеянняў. У іх ліку Радуніца, Каляды, Грамніцы, Гуканне вясны,
Да-жынкі. Асаблівую значнасць у славянскай абраднасці меў культ прод-каў,
увасоблены ў свяце «Дзяды», якое адзначаецца 26 кастрычніка.
Найбольшая колькасць
святаў звязана з культам Сонца – у тым ліку Купалле, якое святкавалася ў ноч на
24 чэрвеня, і Каляда – з 26 снежня па 6 студзеня.
Такім чынам, у балтаў і
славян існавалі развітыя формы рэлігіі, якія дапамагалі ім жыць у гармоніі з
прыродай і задавальняць свае гаспадарчыя і духоўныя патрэбы.
5. Прыняцце
хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці
У 980 г. наўгародскі князь Уладзімір, заваяваўшы кіеўскі трон, у мэтах умацавання дзяржавы ўвёў адзіны
для ўсіх культ язычніцкіх багоў. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», князь
«усталяваў на па-горку над дваром церамным Перуна драўлянага, а галава яго
срэбная, а вус залаты, і Хорса, Дажбога, і Стрыбога, і Смаргла, і Мокаш». Але ў
988 г. па палітычных матывах ён прыняў рашэнне далучыць супляменнікаў да
хрысціянства і з дапамогай візантыйскіх святароў пера-весці ўсё насельніцтва ў
новую веру. Праз колькі год на Беларусі былі створаны першыя епархіі з цэнтрамі
ў Полацку (992) і Тураве (1013).
З пачаткам распаўсюджання
на ўсходзеславянскіх землях хрысці-янства не разбурала язычніцкага духоўнага
асяроддзя. Людзі не адразу прызвычаіліся да яго: гэты працэс найперш ахапіў
гарады, а сяляне як падаўляючая большасць насельніцтва яшчэ даволі працяглы час
спа-вядала веру сваіх продкаў. Так, у эпічным творы «Слова пра паход Ігаравы»,
датаваным ХІ-ХІІ стст., часта згадваюцца паганскія багі.
У выніку хрысціянізацыі
важнейшым здабыткам насельніцтва Кіеўскай Русі стала распаўсюджанне «слова
боскага», напісанага на сла-вянскай мове балгарскімі манахамі Кірылам (827-869)
і Мяфодзіем (815-885). Акрамя рэлігійных кніг, упрыгожаных адмысловымі
літа-рамі і мініяцюрамі, сталі з’яўляцца летапісы, у якіх асвятляліся міну-лыя
і бягучыя («из лета в лето») падзеі. У іх ліку «Аповесць мінулых гадоў»
(пачатак ХІІ ст.), Іпацьеўскі летапіс (ХІІ-ХІІІ стст.) і інш.
Цэнтрамі пісьменства і
адукацыі з’яўляліся манастыры і цэрквы. Менавіта пры іх узніклі першыя школы і
сховішчы кніг. Статус хры-сціянства як дзяржаўнай рэлігіі абавязаў яе іерархаў
клапаціцца аб падрыхтоўцы адукаваных кадраў не толькі для сваёй патрэбы, а і
для княскага двара. Не менш важную ролю адыгрывалі летапісцы і пе-ракладчыкі,
прапаведнікі і настаўнікі разам са «словам божым» пра-пагандавалі маральныя і
эстэтычныя ўзоры, стымулявалі цягу людзей да адукацыі, фарміравалі
агульнаславянскія духоўныя каштоўнасці.
У ліку самых славутых
прадстаўнікоў хрысціянскай асветы і аду-кацыі на Беларусі – Еўфрасіння Полацкая
(1110-1173 гг.). Дачка князя Георгія і ўнучка Ўсяслава Чарадзея, Прадслава,
прыняўшы пострыг і імя Еўфрасіння, прысвяціла сябе служэнню богу і людзям. Яна
пра-цавала над збіраннем, перакладамі грэчаскіх рэлігійных твораў і зай-малася
перапісваннем кніг, якія разыходзіліся па ўсёй Полацкай зямлі і за яе межамі.
Пры манастырах яна адкрыла дзве школы, (у тым ліку адну для дзяўчынак), дзе,
акрамя пачатковых ведаў, дзеці знаёміліся з прыродазнаўствам, медыцынай,
рыторыкай, (асобныя з іх) паэтыкай, вывучалі стараславянскую, грэчаскую і
лацінскую мовы.
У 1161 г. па заказу Еўфрасінні полацкі майстра Лазар Богша зра-біў крыж, які да гэтага часу лічыцца не
толькі шэдэўрам старажытнага мастацтва, але і духоўным сімвалам праваслаўных
вернікаў Беларусі.
Другім славутым
асветнікам з’яўляецца Кірыла Тураўскі (каля 1130 – каля 1182 гг.). Напісаныя ім
«Словы» (павучэнні) прынеслі яму славу прапаведніка. На гэтай ніве ён
праславіўся яшчэ больш і набыў прозвішча «Златавуста», калі ў 1161 г. стаў тураўскім епіскапам.
Выдатным
царкоўна-палітычным дзеячам, мысліцелем і асветнікам свайго часу быў Клімент
Смаляціч (? – пасля 1164 г.). Ён сам набыў высокую адукацыю і прапаведаваў
прыярытэт духоўных каш-тоўнасцей над матэрыяльнымі.
У ліку дасягненняў
усходнеславянскіх літаратараў – мастацкі твор «Слова пра паход Ігаравы», дзе
адбіліся сапраўдныя гістарычныя падзеі. Твор прасякнуты ідэямі братэрства
славян, любові да Радзімы.
З’яўленне рукапісных кніг
стымулявала распаўсюджанне пісь-менства. У ліку матэрыяльных доказаў ранняга
яго існавання на Бела-русі, з’яўляецца полацкая пячатка Х ст., надпісы на
Барысавым і Раг-валодавым камянях. Аб тым жа сведчаць знойдзеныя тагачасныя
пры-стасаванні для пісьма – пісалы; лісты, напісаныя на бярозавай кары –
«берасцяныя граматы». У ліку асоб, якія валодалі пісьменствам, былі не толькі
святары, а і свецкая знаць, купцы і рамеснікі.
Вызначальны ўплыў
хрысціянства на духоўнае жыццё жыхароў Беларусі ўвасобіўся ў архітэктуры. Разам
з драўлянымі храмамі ў ХІ-ХІІ стст. з’явіліся мураваныя, выкананыя мясцовымі
дойлідамі ў ві-зантыйскім стылі, у Полацку (сабор Св. Сафіі, Барысаглебскі
мана-стыр, Спаса-Еўфрасінеўская царква), Віцебску (Благавешчанская цар-ква),
Гародні (Каложская царква, Ніжні храм). Па сваім прызначэнні храмы з’яўляліся
не толькі культавымі пабудовамі а сховішчамі кніг, майстэрнямі па іх
пераспісцы, памяшканнямі для навучання дзяцей. Пад час нападу ворага храмы
маглі паслужыць абарончымі аб’ектамі.
Рэлігійная тэматыка
знайшла яскравае ўвасабленне ў манументальным (фрэскі) і дэкаратыўным мастацтве,
іканапісе. Хрысціянская сімволіка сталі выцясняць язычніцкія амулеты і
талісманы. Высокага развіцця дасягнула кніжная мініяцюра – выкананыя
рознакаляровымі фарбамі малюнкі, заглаўныя літары, арнаменты. Усе пісьмовыя
кры-ніцы ХІ-ХІІІ стст. – летапісы, павучэнні, казанні, летапісы, мастацкая
літаратура ўвабралі ў сабе надзённыя духоўныя і сацыяльныя праб-лемы, якія
хвалявалі грамадства Кіеўскай Русі.
6.
Развіццё духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ і яго асаблівасці. Ідэі
еўрапейскага Рэнесансу і выбітныя дзеячы беларускага Адраджэння
Устойлівыя сацыяльная
структура і палітычны лад, панаванне беларускай мовы як дзяржаўнай і іншыя
фактары абумовілі фарміра-ванне ў ХІV-ХVІ стст. новай этнічнай супольнасці –
беларускай на-роднасці. Адным са стваральных кампанентаў гэтага працэсу
з’явілася развіццё нацыянальнай культуры. Яе матэрыяльная складаючая
ўвасо-білася ва ўдасканаленні прылад працы, павелічэнні рамесных
спецыя-лізацый, вырабе новай прадукцыі (кафля, шкло, папера), утварэнні
цэ-хавай сістэмы, з’яўленні новага тыпу паселішчаў (мястэчка) паляп-шэнні
планіроўкі і ўмацаванні гарадоў і інш.
Пад уздзеяннем
сацыяльна-эканамічных, палітычных, культур-ных і іншых фактараў мова новай
духоўнай літаратуры паступова адыходзіла ад царкоўна-славянскіх узораў. Так,
«Сказанне аб літоў-скіх пакутніках» (XIV ст.) было напісана на мове, зразумелай
боль-шасці насельніцтва. У значнай ступені гэта знайшло ўвасабленне ў
ле-тапісных творах – «Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх» (20-я гады XV ст.), а
таксама беларуска-літоўскі летапіс (1446 года), «Хроніка Вялі-кага княства
Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца». Усе яны напоўнены апісаннем
шматлікіх ратных падзей, прасякнуты гонарам за сваю дзяржаву і яе князёў. Такім
чынам, разнастайныя падзеі з гіс-торыі ВКЛ і яго народа закладалі падмурак
нацыянальнай літаратуры.
Далейшае яе развіццё
звязана з пачаткам новага этапа ў развіцці заходнееўрапейскай культуры – эпохі
Адраджэння (Рэнесансу), якая канцэнтравалася не на богу, а на чалавеку як
самадастатковай істоце з уласцівымі яму свабодай, духоўнай і фізічнай
прыгажосцю, ствараль-най дзейнасцю. Да гэтага часу (канец ХV-пачатак ХVІ стст.)
у ВКЛ, найперш у гарадах і мястэчках, дзе існавала магдэбургскае права,
так-сама ўзніклі перадумовы для распаўсюджання гуманістычных ідэй. Адным з
першых іх прыхільнікаў і прапагандыстаў быў Францыск Скарына (каля 1490 – каля
1550), выхадзец з Полацка, выпускнік Кра-каўскага і Падуанскага ўніверсітэтаў,
бакалаўр свабодных навук і док-тар медыцыны. У 1517 г. у Празе выйшла з друку «Библия руска, вы-ложена доктором Франциском Скориною из славного
града Полоцька, Богу ко чти и людем посполитым к доброму научению». Мэтай сваёй
працы ён бачыў не толькі ўмацаванне ў «людей посполитых» хрыс-ціянскай веры і
маралі, але і іх «научение». Таму ж спрыялі прадмовы, сказанні і пасляслоўі,
народны каляндар – «Малая падарожная кніжы-ца са Святцамі і Пасхаліяй»,
выдадзеныя ў Вільні, у якіх аўтар выявіў свае перадавыя філасофскія,
маральна-этычныя погляды.
Выдавецкая дзейнасць
Скарыны значна наблізіла кнігу да чытача як па яе кошту, так і па даступнасці
зместу. Характэрна і тое, што на-друкаваная ім Біблія з’явілася на мове,
зразумелай усім усходнім сла-вянам. Яго подзвіг як грамадзяніна і гуманіста
заключаўся і ў тым, што ён падрываў манаполію царквы на распаўсюджанне слова
боска- га, праз свае кнігі даваў магчымасць простым людзям самастойна далучыцца
да духоўных і свецкіх каштоўнасцей.
Новыя, уласцівыя эпосе
Адраджэння гуманістычныя рысы, знай-шлі ўвасабленне ў творах выдатнага
беларускага паэта Міколы Гу-соўскага (каля 1480 – пасля 1533). Напісаная ім у
Рыме на лацінскай мове паэма «Песня пра зубра» і выдадзеная ў Кракаве (1523),
яна ха-рактарызуе аўтара як патрыёта і прыхільніка мірнага, стваральнага жыцця
народа ВКЛ на чале з моцным і мудрым князем. На думку аў-тара, зубр як сімвал
гэтага народа велікадушна ставіцца да ўсіх, хто не нясе яму шкоды, і бывае
бязлітасным, калі яму пагражае небяспека.
У 1529 г. быў прыняты і пачаў дзейнічаць Літоўскі Статут, які з’яўляўся не толькі зводам тагачасных
законаў, але і ўзорам палітыч-най і прававой культуры. Ідэя Статута аб
вяршэнстве закона для ўсіх – выводзіла яе аўтараў у ранг мысліцеляў сусветнага
маштабу.
Барацьбе супраць
усеўладдзя каталіцкай царквы адпавядала твор-часць Сымона Буднага (каля 1530 –
?) выпускніка Кракаўскага ўнівер-сітэта, заснавальніка друкарняў у Нясвіжы
(1562), (разам з Я. Кішкам) і Лоску. Як прадстаўнік пратэстанцкай плыні, ён
выдаў асновы рэфар-мацыйнага вучэння на беларускай мове «Катэхізіс», творы «Пра
ап-раўданне грэшнага чалавека перад Богам» і пераклад Новага Запавету (1574).
С. Буднаму належаць палемічныя трактаты ў абарону вяршэн-ства закона,
верацярпімасці, асветы народа, роднай мовы.
Творчасць Васіля
Цяпінскага (Амельяновіча) (каля 1540–?) як ас-ветніка, пісьменніка і
кнігавыдаўца таксама звязана з часам Рэфарма-цыі на Беларусі. Яму належыць
першы пераклад і выданне на бела-рускую мову Евангелля ва ўласнай друкарні. Як
шчыры патрыёт сваёй зямлі, В. Цяпінскі выступаў за выкарыстанне роднай мовы ў
набажэн-стве, навуцы, літаратуры, за навучанне на ёй дзяцей і г. д.
Пад уздзеяннем ідэй
Рэнесансу і Рэфармацыі, а таксама асветнікаў-гуманістаў, стан адукацыі ў ВКЛ
істотна палепшыўся. У параў-нанні з ХІІІ-ХV ст., калі пераважалі манастырскія,
царкоўныя і пры-ватныя (пры маёнтках буйных феадалаў) школы, іх павялічылася, а
па змесце яны набылі пераважна свецкі характар.
Адметнай асаблівасцю
адукацыйных устаноў ВКЛ ХVІ ст. зрабі-лася перавага ў іх так званых брацкіх
(адкрытых пад дабрачынных аб’яднанняў – «брацтваў») школ, дзе на працягу 3-5
год навучаліся дзеці розных саслоўяў, як правіла, пратэстанцкага і
праваслаўнага веравызнання. Кожная школа мела свае статут, змест і арганізацыю
навучання. Пасля набыцця пачатковай адукацыі дзеці мусілі вувучаць «сем вольных
навук» – «трывіўма» (граматыка, рыторыка, дыялекты-ка) і «квадрывіўма» (арыфметыка,
геаметрыя, астраномія і музыка). У пратэстанцкіх школах выкладаліся багаслоўе і
царкоўныя спевы, ла-цінская, грэчаская і родная мова, рыторыка, гісторыя,
матэматыка. Выкарыстоўвалася групавая або класная ўрочная сістэма, у якой
існа-ваў катэхізісны метад навучання, пабудаваны на пытаннях і адказах.
Выяўленчае мастацтва ВКЛ
ХІV-ХVІ стст. была галоўным чынам прадстаўлена іканапісам, у якім візантыйская
і ўсходнеславянская тра-дыцыі набылі стылістычныя асаблівасцямі рэнесансу і
барока. Ста-наўленне ўласна беларускай іканапіснай школы належыць да XV—XVI
стст., калі пад уплывам рэнесансавых ідэй на змену ўмоўным во-бразам прыходзіць
выразнасць, суразмернасць прапорцый, пластыч-насць. У ліку самых ранніх тыпаў
абразоў беларускага паходжання з’яўляюцца «Маці Боская Замілаванне» з Маларыты
(XIV ст.), «Маці Боская Ерусалімская» з Пінска (XV ст.). Рэнесансавыя рысы
ўласцівы іконам «Маці Боская Смаленская» з Дубінца (канец XV ст.), «Нара-джэнне
Багародзіцы» з Ляхаўцаў, «Пакланенне вешчуноў» з Дрысвят, «Параскева Пятніца»
са Случчыны і інш.
Свецкі жывапіс ХV ст.
прадстаўлены партрэтамі арыстакратаў – віцебскай княжны Пракседы, вялікага
князя Альгерда, магната Хадке-віча, слуцкага князя Алелькавіча, княгіні Ганны
Радзівіл. У канцы XVI ст. узнікаюць гістарычны, батальны і іншыя жанры.
Жывапіснае мастацтва
знайшло адбітак у рукапісным Лаўрышаў-скім евангеллі (пачатак ХІV ст.),
аздобленым мініяцюрамі з выявамі святых. Друкаваныя кнігі Ф. Скарыны
ўтрымліваюць шматлікія ілю-страцыі біблейскіх сюжэтаў, выкананыя аўтарам у
рэнесансным сты-лі. Асаблівую мастацкую і гістарычную і каштоўнасць уяўляе
аўта-партрэт вялікага гуманіста.
З’яўленне скульптуры была
выклікана культавымі патрэбамі най-перш каталіцкай царквы. Так, у касцёлах XV –
XVI стст. пачалі ўзво-дзіцца алтары са скульптурнымі выявамі святых. Асноўным
матэры-ялам, які выкарыстоўваўся для іх вырабу, з’яўлялася дрэва
Архітэктура беларускіх
гарадоў мела больш выразныя, у параў-нанні з жывапісам і скульптурай,
заходнееўрапейскія традыцыі і сты-лі. У сувязі з распаўсюджваннем каталіцызму ў
ХІV-ХV стст. тут па-чалося будаўніцтва касцёлаў, у большасці, у стылі готыкі з
уласцівымі ёй высокімі дахамі, стрэльчатымі аркамі і вокнамі-вітражамі. У іх
ліку – касцёлы ў в. Ішкалдзь (Баранавіцкі раён), в. Уселюб (Навагрудскі раён),
м. Іўе. Крыху пазней каталіцкія храмы былі ўзведзены ў Нава-гародку (фарны
касцёл), Клецку, Гародні, в. Гаранёны (Іўеўскі раён), в. Гнезна (Ваўкавыскі
раён).
Лепшымі ўзорамі
сінтэтычнага (раманскага і гатычнага) архітэк-турнага стылю і таму названага
беларускай готыкай прынята лічыць цэрквы ў Маламажэйкаве Шчучынскага раёна;
Супраслі на Беласточ-чыне і Сынкавічах Зельвенскага раёна (ХV-ХVІ стст.), якія
спалучалі ў сабе культавае і абарончае прызначэнне. Асаблівасцю беларускай
архітэктуры часоў ВКЛ варта назваць мураваныя замкі-крэпасці ў Вільні, Гародні,
Крэве, Лідзе, Новагародку, Троках, якія служылі мес-цамі пражывання князёў і, у
выпадку неабходнасці, абарончымі пунк-тамі. У канцы ХV ст. было пачата
будаўніцтва замка магнатаў Ільіні-чаў у Міры, а ў сярэдзіне ХVІ – замка
Радзівілаў у Нясвіжы.
У цэлым, архітэктура і
выяўленчае мастацтва ХІV-ХVІ стст. спалучалі ў сабе ўсе асноўныя стылі
заходнееўрапейскай культуры, і ў той жа час захоўвалі беларускія нацыянальныя традыцыі.
7. Месца і
роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян і ў
агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе
Беларуская культура
складвалася на працягу стагоддзяў на аснове культуры ўсходнеславянскай. Яе
ўзаемадзеянне, у асноўным, адбывалася на трох узроўнях – этнічным (паміж
рознымі этнасамі ад-ной дзяржавы), міжнацыянальным (паміж этнасамі суседніх
дзяржаў) і цывілізацыйным (заснаваным на прынцыпова розных тыпах сацы-яльнасці
і каштоўнасных сістэм).
Станаўленне вызначальных
жыццёвых ідэалаў і каштоўнасцяў бе-ларускага народа адбылося ў эпоху Кіеўскай
Русі, у выніку сінтэзу хрысціянскіх каштоўнасцяў візантыйскага кшталту з
мясцова-языч-ніцкімі ўяўленнямі і традыцыямі. Хрысціянізацыя Русі замацавала
славянскую мову і азбуку, распрацаваную балгарскімі манахамі Кіры-лам і Мяфодзіем,
і тым вызначыла форму развіцця сярэднявяковай пісьменнасці і культуры. У галіне
мастацкай культуры хрысціянства прынесла на Беларусь мураваную манументальную
архітэктуру, перш за ўсё культавую. Яно ж спрыяла з’яўленню і развіццю мазаікі,
фрэс-кі, іканапісу. Манументальны жывапіс увабраў у сябе народныя тра-дыцыі і
лепшыя візантыйскія ўзоры.
За час сумеснага
існавання ў складзе Кіеўскай Русі (IX – пачатак XIII стст.), у асноўным
сфарміравалася даволі блізкая ў этнічным пла-не для ўсяго яе насельніцтва
матэрыяльная і духоўная культура. Але пры ўсей супольнасці культуры Кіеўскай
Русі на тэррыторыі сучаснай Беларусі яна мела свае характэрныя асаблівасці.
Найбольш выразна яны выявіліся ў мастацтве Полацкай зямлі, дзе ўжо ў пачатку
XII ст. склалася самабытная школа дойлідства, жывапісу,
дэкаратыўна-пры-кладнога мастацтва.
Пастаянны цесны кантакт
беларускага насельніцтва з праваслаў-на-візантыйскім і рымска-каталіцкім
культурнымі рэгіёнамі, асобае становішча беларускіх зямель, якія знаходзіліся
на перакрыжаванні гандлёвых шляхоў, у геаграфічным цэнтры Еўропы абумовілі
пагра-нічны характар яго культуры. Беларускі народ успрыняў лепшыя
ма-тэрыяльныя і духоўныя дасягненні Усходняй і Заходняй Еўропы і стварыў
уласную самабытную культуру. Яна здаўна займае прыстой-нае месца і адыгрывае
значную ролю ў духоўным жыцці як усходняга славянства, так і еўрапейскай
цывілізацыі.
СПІС
ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Марцуль Г. С., Сташкевіч М. С. Гісторыя Беларусі:
насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этнічных і дзяржаўна-адміністрацыйных
межаў, беларускае замежжа. – Мн., 1997.
2. Храналогія гісторыі Беларусі / Склад. В. В. Гетад, M. I.
Калінскі. 3 - е выд. – Мн., 1992.
3. Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А. П.
Ігнаценка. – Мн., 1994.
4. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я.
Сяменчык – Мн., 2009 г.