Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў
Уводзіны
У беларускім мовазнаўстве фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове быў выдзелены параўнальна нядаўна. Пра фразеалогію ў пачатку яе зараджэння як навуку вядомы беларускі фразеолаг І.Я.Лепешаў піша: Яшчэ ў 60-я гады лічылася, што яна знаходзіцца ў стадыі скрытага развіцця [1, с. 4]. Сёння фразеалогія - самастойны раздзел навукі аб мове, які вызначаецца сваімі адзінкамі, метадамі і спосабамі іх вывучэння, сваімі задачамі, якія яна вырашае. Разам з тым, як піша В.А. Ляшчынская, зяўляюцца новыя меркаванні пра паходжанне і ўтварэнне фразеалагізмаў, новыя метады іх даследавання, аналізу, апісання ў лексікаграфічнай літаратуры, якія пераконваюць у тым, што фразеалогія як навука паскоранымі тэмпамі развіваецца, удасканальваецца [2, с. 6].
Асноўнай адзінкай фразеалогіі зяўляюцца фразеалагізмы, фраземы, фразеалагічныя адзінкі. Гэта складаныя моўныя адзінкі, разнастайныя па сваіх этымалагічных, семантычных, марфалагічных, стылістычных і іншых характарыстыках. Неаднатыпныя яны і па сваёй структуры. Адны з іх структурна арганізаваныя як словазлучэнні (біць лынды, вадзіць за нос), другія падобныя на сказы розных тыпаў (нос не дарос, давай бог ногі), трэція маюць структуру спалучэння слоў (ні два ні паўтара, на пабягушках).
Фразеалагізм - гэта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання і мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яго кампанентаў (калі іх разглядаць на ўзроўні слоў) [1, c. 5]. Галоўная, вызначальная прыкмета фразеалагізма - яго семантычная цэласнасць, унутранае сэнсавае адзінства, нераскладальнае на асобныя значэнні кампанентаў.
З улікам значнай колькасці фразеалагізмаў беларускай літаратурнай мовы, акрамя вывучэння спецыфікі фразеалагізмаў у агульным плане, фразеалагізмы беларускай мовы даследуюцца паводле пэўных іх абяднанняў, якімі выступаюць семантыка-тэматычныя групы, ці абяднанні фразеалагізмаў паводле пэўных тэматычных груп кампанентаў, семантыка-граматычныя разрады, ці абяднанне фразеалагізмаў паводле іх суадноснасці з часцінамі мовы (назоўнікавыя, дзеяслоўныя, прыметнікавыя, прыслоўныя і інш.), а таксама абяднанне фразеалагізмаў паводле структурных разнавіднасцей (фразеалагізмы-словаспалучэнні, фразеалагізмы-словазлучэнні, фразеалагізмы-сказы). Такі падыход да вылучэння абяднання фразеалагізмаў і іх комплекснага даследавання найлепш адпавядае наказу рускага акадэміка В.У.Вінаградава, які яшчэ ў 1969г. пісаў, што трэба спалучаць вывучэнне структурна-тыпалагічных адзінстваў фразеалагічных зваротаў з вызначэннем іх марфалагічна-сінтаксічнага ладу, а таксама спосабаў, прыёмаў іх сінтаксічнага функцыянавання, межаў іх маўленчага выкарыстання ў розных слоўных кантэкстах. Тут ёсць і агульнасць, і адзінства, і супярэчнасці [3, c. 48].
Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу зяўляецца адным з апошніх накірункаў вывучэння і даследавання фразеалагізмаў. Пачатак кампанентнага аналізу фразеалагізмаў, як лічыць В.А. Ляшчынская, быў пакладзены дацкім даследчыкам Л. Ельмслевым, далейшае развіццё ён атрымлівае ў працах А. Грэймаса, Б. Пацье і іншых прадстаўнікоў французскай лінгвістычнай школы. Пэўнае падмацаванне гэтая тэорыя атрымала дзякуючы працам расійскіх вучоных Ю.Д. Апрэсяна, Д.М. Шмялёва, У.Р. Гака, Д.А. Дабравольскага, якія падыходзяць да разгляду моўнай адзінкі як упарадкаванага набору класавых рыс (галоўнай семы, архісемы), дыферэнцыяльных і дапаўняльных (патэнцыяльныя семы, віртуальныя, дапаўняльныя, кантэкстуальныя, семантычныя асацыяцыі ці канатацыі) [2, c. 50].
У беларускай мовазнаўстве вывучэнне фразеалагізмаў паводле тэматычнага абяднання кампанентаў мае свае вынікі. Трэба вылучыць такіх даследчыкаў, якія вывучаюць фразеалогію паводле тэматычнага абяднання, як С.В. Галяк Сербская и белорусская фразеология с зоокомпонентом (зависимость между свойствами фразеологизма и слова-компонента) [4]. Л.У. Зайцава, якая пісала Аб структуры саматычных фразеалагізмаў-словазлучэнняў беларускай і англійскай моў [5] і Саматычныя фразеалагізмы беларускай і англійскай моў у сістэме лінгвакультуралогіі [6]. В.А. Ляшчынская ў сваіх артыкулах Фразеалагічная флора Беларусі ў мове Янкі Куралы[7], Фразеалагічная анатомія беларуса ў мове Янкі Купалы [8], Саматычныя фразеалагізмы ў мове Янкі Купалы [9]. М.У. Юнаш Саматычныя фразеалагізмы ў мастацкім маўленні: семантычны і функцыянальна-стылістычны аспекты (на матэрыяле беларускай драматургіі) [10].
Сярод першых варта назваць дысертацыйнае даследаванне Фразеалагізмы з кампанентам-арнітонімам у беларускай мове: этналінгвістычны аспект А.С.Садоўскай [11].
У сувязі з узмацненнем цікавасці да ўсёй інфармацыі фразеалагізмаў як адзінак асобага тыпу другаснай інфармацыі ў сучаснай лінгвістыцы па-новаму разглядаюцца іх складнікі, ці кампаненты, якія ў структуры фразеалагізмаў уступаюць у своеасаблівыя сувязі, ствараючы сэнсавую цэласнасць.
Кампанент - гэта структурная адзінка, адзін са складнікаў мінімум двухкампанентнага фразеалагізма як раздзельнааформленай адзінкі, цэласнасць значэння якога дасягаецца поўным ці частковым пераасэнсаваннем, дэактуалізацыяй кампанентаў [2, с. 23].
Кампаненты па-рознаму выяўляюць сваю сутнасць у складзе фразеалагізма і ўключаюцца ў складаныя семантычныя працэсы.
Гэта звязана, па-першае, з іх суадноснасцю з часцінамі мовы, дакладней, з іх падзелам на службовыя і самастойныя часціны мовы. Па-другое, лексемы-кампаненты як вынік іх суадноснасці з пэўнай самастойнай часцінай мовы могуць у той ці іншай ступені выяўляць сваё лексічнае значэнне.
Але ўсё ж для фразеалагізма важнейшым зяўляецца фразеалагічнае значэнне, г.зн. новае значэнне, якое ўзнікае ў выніку спалучэння слоў у адно цэлае, дзе разам кампаненты фразеалагізма выяўляюць новае значэнне [2, c. 23-24].
Разгледзім адзін прыклад. Фразеалагізм сонца зайшло скончылася чыё-небудзь шчасце, поспехі і пад, які складаецца з дзвюх лексем-кампанентаў, а паводле будовы суадносіцца са сказам, у якім фармальны дзейнік выражаны назоўнікам, а выказнік - дзеясловам. Кожная лексема-кампанент поўнасцю не страчвае свайго значэння, а цэласнае значэнне фразеалагізма ўзнікла ў выніку метафарызацыі словаспалучэння. Такім чынам, сэнсавая цэласнасць фразеалагізма ствараецца ў выніку дэактуалізацыі слоў-кампанентаў, з якіх складаецца фразеалагізм. Дэактуалізацыя слоў-камапанентаў адбываецца па-рознаму. У адных фразеалагізмах складнікі страчваюць сваё значэнне поўнасцю, у другіх - не поўнасцю, тым самым утрымліваючы сэнсавую сувязь са сваімі зыходнымі словамі. У фразеалагізме пад голым небам на вуліцы, не ў памяшканні апорны кампанент неба часткова захоўвае сваю сувязь з сугучнай лексемай, а кампанент-прыметнік голым страчвае гэтую сувязь.
Аднак такое разуменне і ўспрыманне слоў-кампанентаў фразелагізмаў не стала яшчэ агульнапрынятым.
У сувязі з тым, што чалавек жыве ў пэўным навакольным асяроддзі, цікавасць выклікае, ці адлюстраваны і наколькі шматліка атмасферныя зявы ў фразеалагіі. Ужо толькі тое, што гэта адзін з фрагментаў жыцця чалавека, відавочнай зяўляецца актуальнасць узнятага пытання. На актуальнасць даследавання фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных зяў у іх складзе ўказвае і адсутнасць іх вывучэнне ў беларускай фразеалогіі.
Абектам даследавання абраны фразеалагізмы беларускай літаратурнай мовы, прадметам - тыя фразеалагізмы, якія маюць у сваёй структуры кампанент-найменне атмасферных зяў.
Мэта нашага даследавання - вылучэнне фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных зяў, іх вывучэнне паводле марфалагічных, сінтаксічных і семантычных характарыстык і выдзяленне ў пэўныя фразеа-семантычныя мікрагрупы.
Названая мэта прадугледжвае вырашэнне наступных задач:
выдзеліць фразеалагізмы з кампанентам-найменнем атмасферных зяў з фразеалагічных фондаў беларускай літаратурнай мовы;
даць марфалагічную, сінтаксічную, семантычную характарыстыку фразеалагізмаў;
вызначыць структурныя тыпы фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных зяў;
устанавіць групы фразеалагізмаў паводле наяўнасці пэўных кампанентаў-найменняў атмасферных зяў, паводле семантычных сувязей - сінонімы і антонімы, паводле наяўнасць варыянтаў і іх тыпаў - фанетычныя, акцэнталагічныя, фанетычна-акцэнталагічныя, лексічныя, марфалагічныя, словаўтваральныя, канструктыўна-колькасныя і камбінаваныя.
Крыніцай для збору і складання картатэкі фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных зяў паслужыў Слоўнік фразеалагізмаў І.Я. Лепешава [12, 13].
1. Марфалагічная характарыстыка
Фразеалагізмы, становячыся аб'ектам вывучэння з марфалагічнага боку, выяўляюць свае спецыфічныя ўласцівасці, здольнасць мець пэўныя граматычныя катэгорыі, аб'ядноўвацца ў семантыка-граматычныя тыпы.
Фразеалагізмы па іх суаднесенасці з часцінамі мовы падзяляюцца на суадносныя (назоўнікавыя, прыметнікавыя, дзеяслоўныя, прыслоўныя, мадальныя і выклічнікавыя) і несуадносныя [14, c. 44]. Апрача таго, як будзе паказана далей, сярод фразеалагізмаў, структурна арганізаваных як спалучэнне слоў, ёсць невялікая група выразаў, якія можна суадносіць з прыназоўнікамі, злучнікамі, часціцамі. Пры аднясенні таго ці іншага фразеалагізма да пэўнага семантыка-граматычнага разраду або тыпу трэба карыстацца трыма паказчыкамі - семантычным, марфалагічным і сінтаксічным, прымяняючы іх у комплексе.
Адзначым, што марфалагічны паказчык амаль ва ўсіх выпадках не дзейнічай у дачыненні да фразеалагізмаў-спалучэнняў, бо яны не маюць стрыжнёвага, граматычна галоўнага кампанента. Асноўную ролю выконваюць семантычы паказчык, гэта значыць улік сэнсавага зместу фразеалагізма, і сінтаксічны - сінтаксічная функцыя фразеалагізма ў сказе [14, c. 44].
Марфалагічным паказчыкам выступае граматычна галоўны кампанент фразеалагізма. Напрыклад, значэнне прадметнасці назоўнікавага фразеалагізма месца пад сонцам права на існаванне сігналізуецца кампанентам-назоўнікам месца. Аднак марфалагічны паказчык падыходзіць толькі да назоўнікавых, дзеяслоўных і часткова прыметнікавых фразеалагізмах. У фразеалагізмаў іншых семантыка-граматычных разрадаў, як правіла, няма прамой адпаведнасці паміж галоўным кампанентам і граматычным значэннем фразеалагізма [1, c. 100].
1.1 Суадноснасць з назоўнікам
Назоўнікавыя фразеалагізмы, паводле заўваг і падлікаў І.Я. Лепешава, (іх больш за 600) колькасна ўступаюць толькі дзеяслоўным і прыслоўным. Як асобны семантыка-граматычны тып яны маюць катэгарыяльнае значэнне прадметнасці і выражаюць яго ў катэгорыях адушаўлёнасці ці неадушаўлёнасці, роду, ліку і склону. Так, у сказе Лепш спакойна і зручна жыць на зямлі, чым гнацца за нейкім там жураўлём у небе (А.Васілевіч) фразеалагізм журавель у небе аддаленая будучыня, нешта няпэўнае - неадушаўлёны, мужчынскага роду, ужыты ў форме творнага склону адзіночнага ліку [1, c. 103].
Прыналежнасць фразеалагізмаў да назоўнікавага тыпу вызначаецца найперш семантычным паказчыкам - стрыжнёвым словам-назоўнікам у дэфініцыі: залаты дождж вялікія грашовыя сумы, прыбыткі; манна нябесная што-небудзь вельмі патрэбнае, доўгачаканае. Амаль ва ўсіх выпадках эфектыўным аказваецца і марфалагічны крытэрый - назоўнікавы кампанент фразеалагізма як граматычна галоўнае слова. Гэта адносіцца ў першую чаргу да фразеалагізмаў, структурна арганізаваных як назоўнікавае словазлучэнне мадэлі назоўнік + прыметнік (лічэбнік, займеннік): леташні снег, цыганскае сонца, пуцяводная зорка, ці назоўнік у назоўным склоне + назоўнік ва ўскосным склоне (з прыназоўнікам ці без яго): вайна з ветракамі, месца пад сонцам. Марфалагічным паказчыкам выступаюць назоўнікавыя кампаненты і ў фразеалагізмах са структурай спалучэння слоў: узвей-вецер.
Разглядаемыя намі фразеалагізмы з кампанентам-найменнем атмасферных зяў, якія маюць суадноснасць з назоўнікамі, складаюць параўнальна невялікую групу. Да іх адносяцца: залаты дождж, леташні снег, манна нябесная, цыганскае сонца, пуцяводная зорка, вайна з ветракамі, месца пад сонцам, узвей-вецер, журавель у небе, на сямі вятрах, зорка першай велічыні, бура ў шклянцы вады, вецер у галаве.
Назоўнікавыя фразеалагізмы маюць катэгорыю адушаўлёнасці|неадушаўлёнасці. Пры разглядзе фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных зяў катэгорыя адушаўлёнасці не выявілася, а вось неадушаўлёныя назоўнікавыя фразеалагізмы мы сустрэлі: цыганскае сонца, пуцяводная зорка, залаты дождж, пуцяводная зорка, журавель у небе, на сямі вятрах.
Назоўнікавыя фразеалагізмы маюць катэгорыю роду. Кожны фразеалагізм, за выключэннем тых, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку, належаць да пэўнага роду: мужчынскага (залаты дождж, узвей-вецер), жаночага (пуцяводная зорка), ніякага (цыганскае сонца, месца пад сонцам).
Калі сярод назоўнікаў большасць змяняецца па ліках, то сярод назоўнікавых фразеалагізмаў толькі меншая іх частка ўжываецца ў адзіночным і множным ліку. Да іх ліку адносяцца: зорка першай велічыні, журавель у небе. Астатнія вылучаныя намі фразеалагізмы ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку.
Фразеалагізмы, якія ўжываюцца толькі ў адзіночным ліку, не могуць утвараць формы множнага ліку па розных прычынах:
найчасцей гэта выразы з абстрактным значэннем (бура ў шклянцы вады);
стрыжнёвы кампанент-назоўнік і на ўзроўні слова не можа ўжывацца ў множным ліку (манна нябесная);
Адносіны назоўнікавага фразеалагізма да іншых слоў або ў словазлучэнні паказваюцца з дапамогай катэгорыі склону. Скланенне фразеалагізма праяўляецца праз фармальны паказчык пэўнага склону - канчатак стрыжнёвага кампанента. Калі фразеалагізм мае структуру атрыбутыўна-іменнага словазлучэння (тыпу залаты дождж, леташні снег), то пры змяненні па склонах змяняюцца канчаткі абодвух кампанентаў (залатога дажджу, залатому дожджу і г.д.).
Наяўнасць або адсутнасць у тых ці іншых фразеалагізмах пэўных граматычных катэгорый, а таксама парадыгмы скланення ці спражэння залежыць ад семантыкі фразеалагізма і яго сінтаксічнай функцыі, якая ў сваю чаргу нярэдка звязана з наяўнасцю або адсутнасцю ацэначнага значэння ў сэнсавай структуры фразеалагізма [1, c. 103-109].
1.2 Суадноснасць з прыметнікам
Суадноснасць фразеалагізмаў з прыметнікам у беларускай мове не зяўляецца пашыраным. Катэгарыяльнае значэнне прыметнікавых фразеалагізмаў часцей за ўсё вызначаецца семантычным і сінтаксічным паказчыкамі. Напрыклад, фразеалагізм вады не замуціць вельмі ціхі, лагодны, пакорлівы адносіцца да прыметнікавых, бо яго семантыка выражана прыметнікамі, і гэты фразеалагізм выступае ў ролі азначэння, адказвае на пытанне які?
Да прыметнікавых фразеалагізмаў адносяцца наступныя з кампанентам-найменнем атмасферных зяў: на сёмым небе, як у ваду апушчаны, цішэй вады і ніжэй травы, небам крыты, гамоніць з небам, чыстай вады, падбіты ветрам, вады не замуціць, ад ветру валіцца, хістацца ад ветру, хоць вады напіся, вада не трымаецца, цёмная вада на облацэх, з ветрам (з ветрыкам, з вецярком), як у полі вецер.
Найчасцей прыметнікавым фразеалагізмы выступаюць як якасная характарыстыка асобы, іншы раз абазначаюць унутраны стан асобы: на сёмым небе бязмерна шчаслівым, вельмі задаволеным (быць), як у ваду апушчаны расстроены, засмучаны, прыгнечаны, цішэй вады і ніжэй травы вельмі пакорлівы, сарамлівы, ціхі; такі, што трымаецца непрыкметна, нясмела. Значна радзей яны якасна характарызуюць не асобу, а прадмет: небам крыты, з дзіравым дахам, гамоніць з небам, велімі высокі, выгоністы (лес, дрэвы, расліны). Некаторыя выразы дастасоўваюцца да асобы і да прадмета: чыстай вады самы сапраўдны.
Сярод зменных фразеалагізмаў у залежнасці ад таго, які кампанент у іх змяняецца, можна выдзеліць тры групы.
У першую групу ўваходзяць выразы, стрыжнёвы кампанент якіх мае генетычна атрыбутыўнае значэнне. Іх кампанент здольны змяняцца па родах і ліках, а часам і па склонах. Сярод фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных зяў вылучаюцца наступныя прыметнікавыя фразеалагізмы: фразеалагізмы, пабудаваныя па структурнай схеме дзеепрыметнік + залежны назоўнік у творным склоне : небам крыты з дзіравым дахам, падбіты ветрам які прапускае холад, дрэнна сагравае, пра адзенне ці жыллё. Фразеалагізмы гэтай групы рэалізуюць формы роду і ліку, напрыклад: як у ваду апушчаны (-ая, -ае, -ые).
Другая група складаецца з фразеалагізмаў, стрыжнёвым кампанентам якіх зяўляецца дзеяслоў: вады не замуціць вельмі ціхі, лагодны, пакорлівы, гамоніць з небам вельмі высокі, выгоністы, ад ветру валіцца вельмі слабы, знясілены, хістацца ад ветру вельмі слабы, знясілены. Гэтыя і падобныя фразеалагізмы з ярка выяўленай ацэначнасцю па форме дзеяслоўныя, а па семантыцы - прыметнікавыя.
У трэцяй групе абядноўваюцца фразеалагізмы, у якіх абмежаваную парадыгму маюць назоўнікавыя і займеннікавыя кампаненты [1, c. 112-116]. Такую групу мы не выявілі ў фразеалагізмах з кампанентам-найменнем атмасферных ападкаў.
1.3 Суадноснасць з дзеясловам
Фразеалагізмы, суадносныя з дзеясловамі, як адзначаюць даследчыкі, - самы шматлікі семантыка-граматычны тып фразеалагізмаў [1, c.118]. Яны абазначаюць дзеянне і выражаюць яго ў катэгорыях трывання, часу, ладу а таксама роду (у формах прошлага часу і ўмоўнага ладу).
Да дзеяслоўных фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных зяў у беларускай літаратурнай мове адносяцца: вазіць ваду, псаваць паветра, растапіць лёд, узлятаць у паветра, садзіцца на ваду, сядзець на хлебе і вадзе, брахаць на ваду, нарадзіцца пад шчаслівай зоркай, насіцца ў паветры, пляваць супраць ветру, прайсці праз ваду, агонь і медныя трубы, кідаць словы на вецер, лёд крануўся, зорка закацілася, хмары згушчаюцца, даваць перуноў, зубы грэць на сонцы, гром грымнуў, выходзіць сухім з вады, з ветру вяроўкі віць, вецер гуляе, будаваць паветраныя замкі, біцца як рыба аб лёд, лавіць рыбу ў каламутнай вадзе, хапаць зоркі з неба, шукаць ветру ў полі, цягнуць ваду на сваё кола, сонца ўзыходзіць, трымаць нос па ветры, пападаць пальцам у неба, пускаць туман у вочы, раса вочы выядае, дождж за карак не лье.
Выдзеленыя дзеяслоўныя фразеалагізмы, апрача дзеяння (вазіць ваду, псаваць паветра, растапіць лёд, узлятаць у паветра), зрэдку абазначаюць і стан (садзіцца на ваду, сядзець на хлебе і вадзе,).
Катэгарыяльнае значэнне амаль усіх дзеяслоўных фразеалагізмаў выяўляецца семантычным, марфалагічным і сінтаксічным крэтэрыямі. Так, фразеалагізм узлятаць у паветра належыць да дзеяслоўных таму, што, па-першае, ён абазначае дзеянне, якое перадаецца дзеяслоўным словазлучэннем разбурацца, падрывацца, гінуць ад узрыву, па-другое, граматычным цэнтрам фразеалагізма зяўляецца дзеяслоўны кампанент, які выступае носьбітам формаў трывання (узлятаць у паветра - узлятае у паветра), часу (узлятаю,узлятаў, узлячу), асобы (узлятаю, узлятаеш, узлятае і інш.), ладу (узлятай, узляцеў бы і інш.), ліку (узлячу, узляцім, узляцяць), роду (узлятаў, узлятала, узлятала бы і інш.), па-трэцяе, гэты выраз выконвае сінтаксічную функцыю выказніка.
Катэгорыя трывання ўласціва ўсім дзеяслоўным фразеалагізмам, апрача тых, у якіх няма стрыжнёвага кампанента. Сярод фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных зяў пераважаюць фразеалагізмы незакончанага трывання (брахаць на ваду, нарадзіцца пад шчаслівай зоркай, насіцца ў паветры, пляваць супраць ветру і пад.), хаця і сустракаюцца закончанага трывання (прайсці праз ваду і агонь і медныя трубы, растапіць лёд).
Катэгорыя часу знаходзіцца ў цеснай сувязі з катэгорыяй трывання. Фразеалагізмы незакончанага трывання маюць формы цяперашняга, прошлага і будучага складанага часу, а фразеалагізмы закончанага трывання - толькі прошлага і будучага простага.
Катэгорыя асобы паказвае на вытворцу дзеяння, і зяўляецца фундаментам выказнікавасці [1, c. 123]. Яна ўласціва ўсім дзеяслоўным фразеалагізмам, здольным рэалізавацца ў цяперашнім і будучым часе.
1.4 Суадноснасць з прыслоўем
Па словах І.Я. Лепешава, колькасна гэты семантыка-граматычны тып фразеалагізмаў уступае толькі дзеяслоўнаму [1, c. 128]. Яны, як і суадносныя з імі прыслоўі, абазначаюць прымету дзеяння або ступень якасці, а таксама розныя акалічнасці, пры якіх адбываецца дзеянне.
Да прыслоўных фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных зяў у беларускай літаратурнай мове адносяцца: як грыбы пасля дажджу вельмі хутка і ў вялікай колькасці; як (нібы) дзве кроплі вады(расы) вельмі моцна, абсалютна; як (нібы) снег на галаву зусім нечакана для каго-небудзь (зяўляцца, прыходзіць, прыязджаць і пад.); як у тумане не зусім выразна, цьмяна (помніць, бачыць і пад.); як манны нябеснай з вялікім нецярпеннем, вельмі моцна; як (нібы, быццам) вады ў рот набраўшы нічога не гаворачы, захоўваючы зацятае маўчанне; як неба ад зямлі вельмі моцна, рэзка (адрозніваецца хто-небудзі ад каго-небудзь, што-небудзь, ад чаго-небудзь); між (паміж) небам і зямлёй без пастаяннага жылля, дзе давядзецца (жыць, знаходзіцца і пад.); пад адкрытым небам на вуліцы, не ў памяшканні; як паветра вельмі; на свежым (чыстым) паветры не ў памяшканні, на вуліцы (быць, знаходзіцца, рабоць што-небудзь); як рыба ў вадзе вельмі свабодна, натуральна і проста; ні свет ні зара вельмі рана, перад світаннем, досвіткам; на ўзвей (узві) вецер дарэмна, упустую, безвынікова (рабіць што-небудзь); часам з квасам, а парою з вадою па-рознаму - сытна і надгаладзь; на сымі вятрах адзінока і наводшыбе; як гром (пярун) з (сярод) яснага неба зусім нечакана, раптоўна; як гусь на бліскавіцу нічога не разумеючы, здзіўлена, разгублена; як з перуна вельмі хутка (ісці, бегчы і пад.).
Прыслоўныя фразеалагізмы сэнсава і сінтаксічна звязваюцца з дзеясловамі: глядзець як гусь на бліскавіцу, чакаць як манны нябеснай, адчуваць сябе як рыба ў вадзе, маўчаць, сядзець, стаяць як (нібы, быццам) вады ў рот набраўшы, жыць часам з квасам, а парою з вадою; прыметнікамі: патрэбны як леташні снег, патрэбны, неабходня як паветра.
Паводле семантыкі прыслоўныя фразеалагізмы, як і прыслоўі, дзеляцца на дзве групы: азначальныя і акалічнасныя [1, c. 128]. Азначальныя фразеалагізмы абазначаюць уласцівасці, якасці, меру, ступень і спосаб дзеяння і адпаведна з гэтым падзяляюцца на тры разрады:
Якасныя (адказваюць на пытанне як?): як грыбы пасля дажджу вельмі хутка і ў вялікай колькасці, як (нібы) дзве кроплі вады(расы) вельмі моцна, абсалютна, як у тумане не зусім выразна, цьмяна (помніць, бачыць і пад.) і інш.
Колькасныя (адказваюць на пытанні колькі? у якой ступені?) не знайшлі свайго адлюстравання ў фразеалагізмах з кампанентам-найменнем атмасферных зяў.
Спосабу дзеяння (адказваюць на пытанні як? якім чынам?): як гусь на бліскавіцу нічога не разумеючы, здзіўлена, разгублена.
Акалічнасныя фразеалагізмы абазначаюць месца, час, прычыну і мэту дзеяння і прымыкаюць толькі да дзеясловаў [2, c. 128]. Адпаведна намі былі вылучаны:
месца (адказваюць на пытанні дзе? куды? адкуль?) пад адкрытым небам, на свежым паветры;
часу (адказваюць на пытанні калі? з якога часу? да якога часу?): ні свет ні зара;
прычыны (адказваюць на пытанні чаму? па якой прычыне?): як (нібы, быццам) вады ў рот набраўшы.
1.5 Суадноснасць з выклічнікам
У выніку аналізу фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных зяў намі былі вылучаны толькі два фразеалагізмы, якія маюць суадноснасць з выклічнікам: з лёгкім ветрам як пажаданне шчаслівай дарогі ці як пажаданне пазбавіцца ад каго-небудзь (няхай ідзе, куды хоча). І другі выклічнікавы фрвзеалагізм вецер у спіну, які сінанімічны першаму, выкарыстоўваецца як пажаданне шчаслівай дарогі. Фразеалагізмы з лёгкім ветрам і вецер у спіну адносіцца да тыпу выклічнікавых фразеалагізмаў, якія выражаюць разнастайныя пажаданні станоўчага і адмоўнага характару (поспеху, удачы, добрага здароўя, шчаслівай дарогі, няўдачы, усяго найгоршага і пад.), у нашым выпадку станоўчага характару.
Такім чынам, з ліку фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных зяў паводле суадноснасці з часцінамі мовы намі выдзелены назоўнікавыя, прыметнікавыя, дзеяслоўныя, прыяслоўныя і выклічнікавыя фразеалагізмы.
2. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных зяў
Разуменне фразеалагізма як адзінкі мовы будзе няпоўным без усведамлення яго сінтаксічных асаблівасцей. У адрозненне ад слова фразеалагізмы характарызуюцца раздзельнааформленасцю, складаюцца не менш чым з двух слоў (залаты дождж), а могуць і з большай колькасці слоў (цямна вада в/на облацэх). І зразумела, што фразеалагізмы як адзінкі другаснага ўтварэння і адзінкі састаўныя могуць суадносіцца па структуры з пэўнымі сінтаксічнымі адзінкамі. На сённяшні дзень у беларускай мове даследчыкі выдзелілі тры сінтаксічныя структуры фразеалагізмаў: фразеалагізмы-словазлучэнні, фразеалагізмы-словаспалучэнні, фразеалагізмы-сказы. Аднак сапраўднымі словазлучэннямі, спалучэннямі слоў, сказамі фразеалагізмы не зяўляюцца. Яны захавалі толькі мадэль, знешнюю форму гэтых сінтаксічных адзінак. Паколькі кампаненты страцілі лексічнае значэнне, то адпаведна страцілі і жывыя сінтаксічныя адносіны паміж сабой. Фразеалагізм, такім чынам, выступае ў якасці нерасчлянённага структурнага адзінства. Яго сінтаксічныя ўласцівасці праяўляюцца не ва ўнутранай структуры, а ў знешніх сувязях са словамі.
Разгледзім кожны тып сінтаксічнай структуры фразеалагізмаў на матэрыяле тых, што ўтрымліваюць кампанент-найменне амасферных зяў.
3. Фразеалагізмы-словазлучэнні
З ліку фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных зяў выдзелена больш за 30 фразеалагізмаў са структурай словазлучэння: як грыбы пасля дажджу вельмі хутка і ў вялікай колькасці; залаты дождж вялікія грашовыя сумы, прыбыткі; пасля дожджыка ў чацвер невядома калі, ніколі; леташні снег тое, што беззваротна мінула і нічога не варта; як снег на галаву зусім нечакана для каго-небудзь (зяўляцца, прыходзіць, прыязджаць і пад.), пра раптоўнае зяўленне каго-небудзь; пускаць туман у вочы выхваляючыся, падманваць каго-небудзь, ствараць падманлівае ўражанне пра сябе; манна нябесная што-небудзь вельмі патрэбнае, доўгачаканае; багацце падазронага паходжання; як(нібы) вады ў рот набраў упарта, зацята маўчаў; нарадзіцца пад шчаслівай зоркай быць шчаслівым, удачлівым, мець поспех у сваіх справах; насіцца ў паветры няўхільна набліжацца, адчувацца; пра думкі, ідэі, зявы, і пад.; падбіты ветрам які прапускае холад, дрэнна сагравае; пра адзенне ці жыллё; пахне порахам ў паветры пагражае вайна, набліжаюцца небяспечныя падзеі; псаваць паветра смуродзіць; пускаць на вецер дарэмна траціць, неашчадна расходаваць; разраджаць атмасферу паслабляць напружанне ў якіх-небудзь абставінах; растапіць лёд ліквідаваць нацягнутасць у адносінах паміж кім-небудзь; садзіць на ваду караць голадам; пападаць трапляць пальцам ў неба гаварыць ці рабіць што-небудзь неўпапад, недарэчна; трымаць нос па ветры беспрынцыпова мяняючы свае паводзіны, прыстасоўваючыся да абставін, падладжвацца да каго-небудзь, чаго-небудзь; узлятаць у паветра разбурацца, падрывацца, гінуць ад узрыву; цыганскае сонца начное свяціла, месяц; хістацца ад ветру вельмі слабы, знясілены; нетрывалы і ненадзейны, амаль непрыгодны; цягнуць ваду на сваё кола не клапоцячыся аб іншых, рабіць усё на сваю карысць, служыць выключна асабістым інтарэсам; шукаць ветру ў полі назат не вернеш, не знойдзеш каго-небудзь; пра безнадзейныя пошукі каго-небудзь; хапаць зоркі з неба