Масленіца ў г. Мінску

  • Вид работы:
    Дипломная (ВКР)
  • Предмет:
    Культурология
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    51,59 Кб
  • Опубликовано:
    2015-06-12
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Масленіца ў г. Мінску

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

"Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

культуры і мастацтваў"

Факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва

Кафедра рэжысуры абрадаў і свят





ДЫПЛОМНАЯ РАБОТА

Масленіца ў г. Мінску













Мінск, 2015

Рэферат

МАСЛЕНІЦА, ПУДЗІЛА, АБРАД, ЭТНАГРАФІЯ, КАЛОДКІ, ВОГНІШЧА, КАРАГОДЫ, ВАРЭНІКІ, ТРАДЫЦЫІ, АБРАДЫ.

Абект даследавання - свята Масленіца на Беларусі.

Мэта дыпломнай работы- правядзенне народнага свята Масленіца на выснове старажытных традыцый і іх абяднання з сучаснай культурай.

Падчас стварэння дыпломнай работы былі выкарыстаны метады эмпірычнага даследавання, а менавіта візуальнае назіранне (на працягу некалькіх гадоў было праведзена назіранне, як адбываецца свята Масленіца ў г.Мінску), параўнанне (разледзіла падабенства і адрозненне паміж святам Масленіцы ў розных рэгіёнах Рэспублікі Беларусь, у розных краінах). а таксама метадамі тэарэтычнага даследавання: аналіз архіўных і навуковых крыніц і сінтэз якія раскрываюць спецыфіку абрадавых дзеянняў і атрыбутаў, кампазіцыйную пабудову структурных кампанентаў Масленіцы, традыцыйную культурную спадчыну беларусаў, і аб'яднала гэта ўсё ў свяце.

Свята Масленіца прайшло ў г.Мінску ў парку 900 годзя г.Мінска 22.02.2016 г. з 12:00 - 17:00 гадзін.

Матэрыялы даследавання могуць быть выкарыстаны на занятках па рэжысуры абрадаў і свят, на традыцыйнай беларускай культуры, гісторыі свят і многіх іншых. Сцэнарый і рэжысёрская разработка свята могуць быць выкарыстаны пры стварэнні свята Масленіца.

Змест

Уводзіны

. Тэарэтычныя і методыка-практычныя аспекты арганізацыі і правядзення свята масленіцы

.1 Гінезіс свята, этымалогія назвы. Агульныя рысы святкавання

.2 Асноўныя асаблівасці і традыцыі правядзення Масленіцы. Масленічныя забавы, гульні і абрадавыя здеянні

.3 Масленіца на сучасным этапе

2. Рэжысёрскі праект абрадавага свята "масленіца"

.1 Задума і яе кампаненты

.2 Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята

.3Арганізацыйна-вытворчы план свята

.4 Літаратурны сцэнарый свята

Заключэнне

Бібліяграфічны спіс

Дадатак

Уводзіны

Актуальнасць і сацыяльная значнасць

Спрадвеку адным з галоўных складальнікаў гісторыі і культуры народа зяўляецца святочная абрадавая спадчына і каляндарная, і сямейна-бытавая абраднасць.

Беларускі святочны каляндар зявіўся не выпадкова і не імгненна, ён на працягу вялікай колькасці стагоддзяў складаўся людзьмі і быў для іх асновай жыцця, кіраўніцтвам да дзеяння. І зараз ён адчыняе для нас светапогляд нашых продкаў, не зразумеўшы які немагчыма ў сучасным жыцці зразумець і выкарыстаць пэўную зяву.

Светапогляд нашых продкаў засноўваўся на цыклічнасці жыцця і смерці, на штогодным калавароце зяў прыроды. Пачатак новага года быў звязаны з веснавымі дзеяннямі чалавека - абуджэннем зямлі ад зімовага сну, падрыхтоўкай яе да пасеву, да будучага ўраджаю.

Свята Масленіца займае важнае месца ў сучаснай духоўнай культуры.Але, нажаль, свята пераўтвараецца ў сістэму відовішчаў, якія выхоўваюць ў прысутных спажывецкія адносіны да культуры.

Народ заўседы выступаў сапраўдным тварцом і носьбітам самабытных традыцый, якія беражліва захоўваў і клапатліва развіваў, перадаючы, як сакральны дар у спадчыну сваім нашчадкам.

На жаль, традыцыям беларускай Масленіцы ўдзяляецца вельмі мала ўвагі, і свята будуецца, ў большасці сваёй, на запазычаных элементах рускай Масленіцы. Ад гэтага страчваецца своеасаблівасць, непаўторнасць, цікавасць да беларускай святочнай культуры, якая зяўляецца часткай нашай спадчыны. Таму вывучэнне асэнсаванне і укараненне ў структуру Масленіцы беларускай народнай традыцыі зяўляецца актуальнай і сацыяльна значнай.

Менавіта таму свята Масленіцы было для людзей своеасаблівым "сігналам" к адраджэнню не толькі зямлі, але і чалавечага жыцця, паколькі гэта веснавое свята мае не толькі земляробчы характар, але, ў большасці сваёй, родаабяднальны. Масленічны тыдзень у значнай ступені нагадваў беларускае (сялянскае) вяселле і выконваў ролю "ўцягніка" ў структуру сямейна-родавых адносін прадстаўнікоў іншых родаў і нават суседніх вясковых абшчын.

Сучасны свет, у якім для чалавека часта пераважаюць матэрыяльныя каштоўнасці, амаль не захаваў у сабе месца для цуда, для веры ў нешта надзвычайнае і магічнае. Свята Масленіца, як глыток свежага паветра, дае чалавеку веру ў новае жыццё, у шчаслівае, светлае "заўтра", бо прадвяшчае сабой наступленне надзейнай і рамантычнай пары года - вясны.

Акрамя таго, Масленічны тыдзень, які нясе ў сабе родаабяднальны характар, у сучасным бытаванні зяўляецца штуршком для складання не толькі сямейных, але і сяброўскіх зносін, што адбываецца дзякуючы абрадам і звычаям, якія захаваў беларускі народ.

Пры граматным падыходзе рэжысёра-стваральніка святочных масленічных дзей гэта свята можа не толькі захавацца ў першародным выглядзе, але і набыць адметныя рысы, адпавядаючыя каларыту сучаснасці.

Мэта і задачы

Мэта - стварэнне яскравага відовішча для ўсіх гледачоў і ўдзельнікаў свята, прывабліванне грамадства да беларускай традыцыйнай культуры.

Задачы

захаваць гістарычныя традыцыі свята ў выглядзе катання з гор, гушкання на арэлях, спальвання чучала зімы і непатрэбшчыны ў вогнішчы;

зацікавіць сучасных жыхароў горада традыцыйнымі масленічнымі ігрышчамі і забавамі;

абяднаць гледачоў удзелам у ўзнаўлённым масленічным рытуале;

пазнаёміць гледачоў свята з традыцыйнай масленічнай песеннай і музычнай творчасцю.

Навізна свята

Пры ўвасабленні пэўнай святочнай дзеі на канкрэтнай мясоцовасці нельга арыентавацца на агульныя звесткі аб свяце, на абстрактныя паняцці.

Рэжысёру неабходна правесці поўнае даследаванне ўзнікнення, развіцця і асаблівасцяў свята канкрэтна для таго рэгіёну, у якім плануецца свята.

Навізна свята заключаецца ў тым, што праведзена рэканструкцыя старадаўніх абрадаў і звычаяў Масленічнага тыдня непасрэдна г.Мінска, дзе яно і ўвасабляецца.

Праблематыка свята

Пры падрыхтоўцы і ўвасабленні свята былі выяўлены наступныя праблемы:

недахоп фінансавання, з-за чаго і ўзнікае праблема ўвасаблення творчых ідэй і планаў;

неактыўнасць моладзі ва ўзросце 20-25 гадоў у якасці гледачоў і ўдзельнікаў свята;

Аналіз выкарыстанай літаратуры

У час напісання работы мною было прааналізавана вялікая колькасць матэрыялаў. Найбльш значная практычная інфармацыя мною была ўзята ў наступных крыніцах:

Л. П. Касцюкавец "Беларускія народныя абрады", У. А. Васілевіч "Беларускі народны каляндар", А. І. Гурскі, А. С. Ліс "Земляробчы каляндар. Абрады і звычаі", М. Котаў "Беларускія традыцыйныя каляндарныя святы", І. І. Крук "Следам за сонцам. Беларускі народны каляндар", М.А. Каладзінскі "Народны тэатр", В.Д. Ліцьвінка "Святы і абрады беларусаў", #"justify">"Агульная энцыклапедыя" пад рэд I. П. Шамякіна, #"justify">У "Беларускіх народных танцах, карагодах, гульнях" Семенякова В.С., . "Беларускіх народных гульнях" Вількіна Я. Р, "Слова міма не ляціць: Беларускіх народных прыказках і прымаўках" Ліцвінкі В. Д, "Песнях народных свят і абрадаỹ" пад рэд. Н. С. Гілевіча я знайшла шмат тэкстаў песен, вершаў, прымавак і прыказак для выкарыстання ў літаратурным сцэнарыі.

А такая літаратура, як "Тэхналогія стварэння свята" Гуда П.А., "Рэжысура традыцыйнага абраду: вучэбна-метадычны дапаможнік" Камінскага А.Я. і "Режысура рытуала: манаграфія" Катовіч Т. В. спатрэбіліся ў практычных рэкамендацыях да напісання сцэнарыя абрадавага свята Масленіцы.

І іншыя кнігі, а таксама сайты па масленічнай абраднасці. У той жа час мною былі прааналізаваны і "наглядныя" крыніцы - відыезапісы, фотаздымкі, сучасныя святы, на якіх мне давялося прысутнічаць, а таксама паведамленні людзей, якія меюць дачыненне да арганізацыі масленічных дзей.

Аўтарамі сабраны матэрыял аб святочным гандлю, які адлюстроўвае шматвяковы вопыт эканамічнага і культурнага жыцця беларусаў. Прасочваецца з'яўленне і паслядоўнае станаўленне кірмашу. У кнізе раскрываецца не толькі сацыяльна-значнае значэнне кірмашу ў свяце, але і яго духоўная сутнасць, самабытнасць. Важнае значэнне маюць дадзеныя ў кнізе шматлікія гульнёва-гандлёвыя забавы, сцэнарыі правядзення кірмашоў.

На такім буйным свяце, як Масленіца, значэнне кірмаша вельмі вялікае, і ў кнізе сабраны ўвесь патрабаваны матэрыял для арганізацыі кірмашу.

Структура даследвання

У першай частцы даследвання разглядаецца свята Масленіца і яе ўплыў на фарміраванне светапогляду беларускага народа. Акрамя гэтага вядзецца гаворка пра каляндар свят беларускага народа. Разглядаецца свята Масленіца, асаблівасці дадзенага абраду, а так сама песні, гульні, традыцыйныя стравы, якія з'яўляюцца асновай дадзенага свята. А таксама асаблівасці святкавання Масленіцы ў Мінску.

У другой частцы даследавання прадстаўлена рэжысёрская распрацоўка свята Масленіца у Мінску.

1. Тэарэтычныя і методыка-практычныя аспекты арганізацыі і правядзення свята масленіцы

1.1 Гінезіс свята, этымалогія назвы. Агульныя рысы святкавання

Адной з праяў беларускай культуры з'явіўся звычай святкавання праводзін Зімы. Гэта абрад зімова-вясновага цыклу, які насіў аграрны характар і адзначаўся славянамі і іншымі народамі Еўропы.

Першае ўпамінанне пра масленіцу сустракаецца ў Цвярскім летапісу пад 1177г.

Некаторыя даследчыкі лічаць, что ў дахрысціанскія часы Масленіца святкавалася амаль цэлы месяц і была прымеркавана да часу веснавога раўнадзенства. Іншыя прытрымліваюцца думкі, что Масленіца была святам у гонар боства Вялеса (Воласа), своеасаблівай падзякай яму за тое, што ахоўваў жывёлу на працягу года.

У другой палове 17-18 ст., як адзначаў даследчык гэтага перыяду І.Р. Углік, Запусты(Масленіца), верагодна, маглі шырока адзначацца ў беларускіх гарадах. Карнавальныя рысы, так характэрныя для гэтага свята, праглядаліся ў шкалярскіх штукарствах- калі добра апранутай пані, што ішла ў касцёл, непрыкметна парвешвалі прадметы з арсенала чорнай магіі. Тыпова карнавальным быў звычай пераапранавання ў дзядоў, цыганоў, казу, мядзведзя і хаджэнне з песнямі і віншаваннямі па хатах; амбівалентны характар карнавальнага смеху выяўляўся ў жартоўным пакаранні дарослых дзяўчат, што не ўступілі ў шлюб. [5, с.]

На тэрыторыі Беларусі гэта свята насіла дзве назвы: Сырная надзеля і Масленіца. Сырная нядзеля - назва апошняга тыдня перад пастом на працягу якога спраўлялася свята. Слова Масленіца зявілася таму, што у гэты час елі шмат бліноў. Старажытная назва свята была забыта. У эпоху хрысціянства зявілася Масленіца, святкавалася перад пастом у пачатку сакавіка ці у другой палове лютага. Узнікла Масленіца у хрысціянскую пару як абрад сустрэчы першых праяў Вясны і провадаў Зімы. Гэта было вялікае свята для ўсіх людзей без адзнакі полу і ўзросту, сямейнага ці сацыяльнага стану.

Пачынаецца за 8 тыдняў да Вялікадня, або за 7 дзён да перадвялікоднага 7- тыднёвага Вялікага посту. Працягваецца Масленіца роўна тыдзень. Гэта першае свята ў гонар сонца, таму ў час святкавання Масленіцы на санях вазілі кола, якое сімвалізавала сонца, а пудзіла ў выглядзе жанчыны ўяўлялася як яго маці. [3, с.117]

Пачыналася яно ўжо з панядзелка, але з чацвярга да нядзелі называлася ўжо "Шырокая масленіца". Масленіцу спраўлялі і ў весцы і ў горадзе. Даследчыкі народных святаў сдаўна адзначалі і лічылі, што маслянічныя песні і апісанні беларускіх звычаяў сведчаць аб тым, што беларуская масленіца вельмі цікава.

Святкаванне Масленіцы праходхіла на Беларусі весела, шумна. Гульні, забавы, пацехі праводзіліся ў асноўным на вуліцы, горках, беразе рэчкі, за вёскай. Усё гэта падкрэслівала язычніцкі характар свята. Вяселлем і радасцю вітаў чалавек пачатак года і блізкі прыход вясны. Там, на адкрытай прасторы, дзе, па народных уяўленнях, нябачна прысутнічаюць розныя Духі, у якіх чалавек верыў і пакланяўся, ён выказваў сваімі дзеяннямі добрым Духам, сваю ўдзячнасць і падтрымку ўсеагульнай радасцю, праз якую адначасова смяяўся і трыумфаваў над пагібаючымі Духамі цемры і холаду. [22, с.65]

Вядомы беларускі этнограф А.Багдановіч адзначау, што масленіца суправаджалася катаннямі з гор на санях. Але А.Лозка у "Беларускім народным календары" зауважыу, што каталіся на санках, другія на ледзянках высечаных на рацэ альбо замарожаных у кадцы, трецці ездзяць на перавернутых трохі падмароджаных лауках або дошках. Добрыя гаспадары у маслінічныя дні абнауляюць сані: усцягваюць на горку, там садзяцца чалавек двадцаць - двадцаць пяць і стрымглау ляцяць з гары. Было павере што толькі такія сані і будуць затым лехкімі на хаду. Так сама каталіся на тройках. Аднак былі асаблівасці толькі для Беларусі ці для яе рэгіенаў. Так на Уласа - які лічыўся апекуном хатней жывелы і супадаў часта з масленіцай, у некаторых мясцовасцях спраўлялася "Конская свята". Абязджалі маладых жэрабцоў. Каней лепш кармілі, нічога на іх не вазілі. Трэба яшчэ заўважыць, што у розных рэгіенах нашай краіны былі свае вельмі цікавыя асаблівасці.

Так даследчык П.В. Шэйн расказвае старажытныя цікавыя масленічныя звычаі якія былі у Магілеўскай губерні: Бацька са сваімі дзецьмі ідуць да павівальнай бабкі якая прымала іх пры нараджэнні і нясуць ей вялікі пірог і па маленькаму пірагу для яе дзяцей, колькі б іх не было ў яе. Бабка прымае добра жаданых гасцей і частуе дарослых водкай, наліснікамі, лакшынам, лапшой і блянамі. Маладых частуе ценным тапленым малаком толькі што ацяліушыйся каровы і наогул чым можна. На наступны дзень бабка-павітуха ідзе у сваю чаргу да сваіх дзяцей. Яны так сама частуюць яе, але ні так багата і шчодра.

У Барысаускім, Лепельскім і іншых паветах таксама існавау маслянічны звычай які называўся "Вадзіць бабу на пачастунак". Унукі самі ўпрагаліся у санкі і везлі ўрачыста сваю бабу-павітуху да сябе на бліны. Другі звычай такі: ен называуся "Маладую вадзіць" і заключаўся ў наступным: У нядзелю (Першы дзень Масленіцы) у вечары дзеўкі і бабы збіраюцца на якім небудзь месцы і ўсе разам ідуць пад вароты хаты той маладухі, якая апошняя вышла замуж і выклікаюць яе да сябе асабістымі песнямі. Маладая жанчына выходзіць на гэтае запрашенне і выносіць пачастункі (варэнікі,баранкі, бліны, сыр, і інш.) У наступны дзень бабы і дзеўкі таксама прыходзяць да маладой, садзяць яе на санкі ўсе разам хватаюцца за прывязаныя да санак вяроўкі і з шумам, гамам і вяселым смехам вязуць яе ў карчму. Калі маладая не хоча ехаць у падрыхтаваных для яе санях, то яе ловяць і ўсе ж такі абавязкова пасадзяць і павязуць. А ў карчме муж маладой абавязкова павінен купіць водкі і частаваць усю кампанію на славу.

Масленіца у адрозненні ад іншых свят, якія ўяўляюць сабой ужо хрысціанізаваныя версіі, зяўляюцца амаль поўнасцю язычніцкім святам, таму царквою ўспрымалася як "бесаўское" свята. Доўгі час даследчыкі лічылі, што Масленіца не характэрна для беларускай народнай традыцыі ці разглядалі яе як маргінальную зяву. Але вялікі фактычны матэрыял дае падставы сцвярджаць, што Масленіца распаўсюджана амаль па ўсей тэрыторыі Беларусі са сваімі рэгіянальнымі асаблівасцямі. [17, с.295]

Маслянічныя абрады як і калядныя мелі аграрна-магічнае прызначэнне. Даследчыкі лічаць, што нават разгул і абжорства характэрныя для Масленіцы зяуляліся прыкметамі сімільнай магіі: імкненне многа зесці нібы забяспечвала сытае жыцце на ўвесь год. Гэтым же тлумачыцца некаторая свабода адносін паміж мужчынамі і жанчынамі. Яна не лічылася ганебнай на Масленіцу, таму што быццам спрыяла будучаму багатаму ўраджаю, здароваму прыплоду ў жывелы, дастатку ў гаспадарцы. На свята гатавалі варэнікі, бліны, аладкі, ездзілі вакол вескі. Усе кругавыя рухі, круглыя прадметы, на думку старажытных людзей, дапамагалі сонцу хутчэй зрабіць гадавы круг, паскорыць надыход вясны.

У час масленічных святкаванняў вельмі значную ролю ігралі песні, якія ўвабралі ў свой змест вобразную фактуру мастацкага пераўтварэння релігіі, быту, масленічных абрадаў.

У масленічных песнях падаецца цэлы шэраг эпітэтаў (часам гумарыстычных) і вельмі "абгрунтаваных" параўнанняў: "Масленіца- ластавіца", " А ў нас сёння масленіца, прыляцела ластавіца", "Масленіца- ластавіца, прыляцела і прыйшла". Свята, што імгненна праляцела, параўнаецца з птушкой у палёце.[17, с. 295-296]

Даволі шырока адлюстроувалі характар свята звычай катацца на конях, на санях, ужываць абрадавыя стравы, бліны, масла, сыр, праводзіць зіму, сустракаць вясну. У песнях, якія спяваліся ў час масленіцы чуецца радасць, весялосць, гучаць жартоуныя матывы. Песні на масляніцу, як і іншыя каляндарныя песні, маюць субектыуный пачатак. У іх вельмі непасрэдна чуваць перажыванне чалавека, звазаннае з пэўным каляндарным этапам у жыцці, жыццем наогул сямейным і грамадскім. Трэба ящчэ заўважыць, што Масленіца на Беларусі захавала і зберагла у сябе шмат карнавальных элементау. Замужнія жанчыны пераапраналіся ў мужчын, старцаў, цыганаў. Па словам інфарматараў, падрыхтоука карнавальных касцюмау і пераапрананні былі не меньш цікавымі чым само свята. Жанчыны збіраліся ў адну, альбо некалькі суседніх хат, прыносілі з сабой неабходныя матэрыялы. Хтосці даставау з пячы сажу і пачынаў "распісываць" твары іншым удзельнікам: маляваў вусы, брові, бароды і інш.

Асноунай карнавальнай маскай персанажа на Масленіцу была маска "Мужыка", якая мела некалькі разнавіднасцей. Самая распяўсюджаная выглядала так: жанчына апранала звычайнае мужчынскае святочнае або паўсядзённае адзенне, шапку, боты, да твару прыклейвала доўгі нос з паперы, вусы з кудзелі, у рот за зубы і за шчакі ўстаўляла зубы, выразаныя з бульбы. Калі не хацелася доўга займацца з тварам, тады на ім хутка малявалі сажай вусы. Жанчыны збіраліся ў адну або некалькі хат, прыносілі з сабой неабходныя матэрыялы і з гэтага моманту для іх ужо пачыналася свята.[Традыцыйныя маскі і гульні стр.79]

На Беларусі вялікай папулярнасцю на Масленіцу так сама карысталіся маскі "старцаў" і "цыган". Для абрадава - святочнага шесця рабілі так званыя "калодкі". 3 палена абразалі цурбанчык, чаплялі яго на пояс. Сабраушыся на Масленіцу, заходзілі да каго - небудзь у хату, гаварылі: "Гаспадар, прымай гасцей і накідалі на шыю яму той паясок. Гаспадар за гэта павінен быў расплаціцца, пачаставаць. I шлі разам па весцы. Калі у гурта збіралася шмат пачастункаў, гулялі у чыей-небудзь адной хаце, выпівалі. Іншы раз жартам вешалі "калодку" і на сабаку.

Яшчэ тыпавай беларускай забавай было ігрышча, якое з яуляецца пауторам калядных забаў і ўключала ў сябе ражаных цаган. Разам з элементамі зімніх абрадау, былі і вясновыя забавы: катание на арэлях - лічылі раней чым вышей, тым вышей будзе у цябе лен. Разам з тым устраівалі карагоды, песні вяснянак.

Але беларускі абрад Масленіца істатна адрозневаецца ад рускага. У Расіі на масленіцу усе завершаецца зімовымі гульнямі, а на Беларусі існавала 2 эпізода свята, два пярыяды - Хрысціянская царква ўключыла Масленіцу ў лік сваіх значных царкоуных святаў. Па царкоунаму каляндару Масленіцу назваюць сырнай седміцай -тыдзень, які скончвае падрыхтоўчы час да Вялікага паста. Першя такі тыдзень называецца "Тыдзень пра Мытара і Фарысея" у Евангеліі ад Лукі, дзе ідзе гаворка пра гэту падзею праводзіцца думка не столькі унешняга выканання рылігійных абрадау, колькі ўнутранага пераканання ў захоўванні рэлігійных прадпісанняў. Іісус Хрыстос гаварыў Фарысею, які хваліў сябе за выкананне знешніх рытуалау: "Всякий возвышающий себя да унижен будет, а унижающш себя да вадвысится." За тыднем пра Мытара і Фарысея ідзе тыдзень пра блуднага сына, ці ён яшчэ называецца "усеядны тыдзень".

Ва ўсе дні масленічнага тыдня па царкоунаму прадпісанню дазваляецца есці ў асноўным малочныя прадукты, яйца і рыбу, і забараняецца есці мясные стравы. Варэнікі жа былі традыцыйнай масленічнай ставай. Тым самым робіцца нібыта паўпост падрыхтоўка да Вялікага паста. Адсюль і царкоўная назва масленічнага тыдня - сырная седміца. Пярэдадне масленіцы называлася "Уселенскай суботай" ці "Вялікай бацькаускай", калі праваслаўныя хрысціянскія ўспаміны. У гэты час хрысціяне паміналі сваіх памершых продкаў.

Масленічны тыдзень - гэта быў час вялікага вяселля, частавання. У народным паняціі масленіца была багатай і шырокай. Для нашых продкаў, усялякая святочная ежа і выпіўка насілі магічны характар. Над святочнымі стравамі праводзіліся розныя абрады якія павінны былі надаць ім асабістую моц. Лічылася зядане усіх гэтых прадуктау з яуляецца неабходным абрадам. Чым болыш чалавек зесць і выпе, тым болыш будзе ўраджай і прыплод жывелы. Таксама былі абрады магічнага ачышчэння ад розных бед, якія пасылаюць на людзей розныя духі, злыя ведзьмары. Старажытны славянін быў упэўняны, што з дапамогай агню можна вызваліць сябе ад нячыстай сілы. Вось чаму у апошні дзень свята - у нядзелю, палілі пудзіла - і тым вызвалялі чалавека ад розных хвароб. 3 увядзеннем хрысціянства на Русі, Масленіца усе болыш і больш набывае хрысціянскую форму. Гэта свята растлумачваецца царквой у якасці падрыхтоукі да Вялікага паста.

Масленічны тыдзень быў літаральна перапоўнены святочнымі справамі: абрадавая і не абрадавыя дзеянні, трыдыцыйныя гульні і задумы, абавязкі і ўчынкі да адмовы запаўнялі ўсе дні. Сіл, энергіі, запала хапала на ўсё, паколькі панавала атмасфера агульнай радасці і весялосці. Кожны дзень масленіцы меў сваю назву, за кожным былі замацаваны вызначаныя дзеянні., правілы праводзін і інш.

Кожны дзень Масленіцы меў сваю назву, за кожным былі замацаваны пэўныя дзеянні, правілы паводзінаў: так,

панядзелак масленічнага тыдня называўся "сустрэчай", таму, што ў гэты дзень "сустракалі Масленку";

аўторак звалі "зайгрышам", так як з гэтага дня пачыналіся рознага роду забавы;

сераду - "Ласункам", таму, што ў гэты дзень пачыналіся пачастункі блінамі і іншымі прысмакамі, "разгулам" з-за нарастаючага святочнага весялосці або "пераломам", таму, што гэта - сярэдзіна тыдня і ўсяго свята;

чацвер - "шырокім", так як з яго пачыналася самая весялосць, уласна само сапраўднае ўсенароднае свята;

пятніца - "цешчынымі вечарамі, вечарынамі", таму, што ў гэты дзень зяці запрашалі ў госці і частавалі сваіх цешчаў;

субота - "залоўкінымі вячоркамі", так як у гэты дзень маладыя нявесткі запрашалі да сябе на вячэру родных або "праводзінамі", бо на гэты дзень часта прыпадалі праводзіны Масленіцы;

нядзелю ж - "запускі" або "прабачальным днём", таму, што на яго развітваліся са святам і, акрамя таго, прабачалі адзін аднаму ўсе грахі, развітваліся і з нябожчыкамі. [Котаў, Мікола /Беларускія традыцыйныя каляндарныя святы / Маст. Ігнаценка В 2002]

Кульмінацыйнай зявай на Масленіцы было зпальванне пудзіла зімы. На беларусі Масленіца больш атаясамлівалася з часам, які дае прыбытак статка і ўзбагачае грамаду, прыносіць "новае" малако, уплывае на павелічэнне сямі, аднак лічыцца вельмі небяспечным, бо зяўляецца своеасаблівым "мастаком", ставіць на сумежжы старога і Новага гадоў.

Моманты знішчэння пудзіла (ці таго, што ў дадзенай мясцовасці завецца на Масленіцу) былі рознымі: спальванне, патапленне ў проламцы, закопванне ў снезе ( пудзіла, кола, посцілак, рыззя, старых рэаў).

Падкрэслена "грамадскі" характар мае завяршальны этап свята накіраванасць на забяспечэнне бяспекі, дабрабыту ўсёй грамадзе, добрага ураджаю, з абавязковым удзелам амаль усіх супольнікоў - спальванне масленіцы (калі кожны прыносіць старую салому, посцілкі, на якіх спалі ўсю зіму, рэззё для агульнага вогнішча). Абрад спальвання Масеніцы ўяўляў сабой не толькі важны момант ачышчэння агнём, але і сваеасаблівы момант калектыўнай псіхатэрапіі. Канцэнтрацыя энергіі і вера ўсіх супольнікоў была накіравана на выганенне смерці, хваробаў, голаду, нечысці, збавення ад бяды. [1, с.307]

Вывад : Маслянічныя традыцыі не поўна захаваліся на Беларусі. Менавіта ў гэты дзень зіма развітваецца з намі і на яе месца ўзыходзіць вясна. На гэтае свята ладзяць розныя гульні: вешаюць калодкі, катаюцца з гор, паляць пудзіла Масленіцы. Масленічны тыдзень - гэта быў час вялікага вяселля, частавання. У народным паняціі масленіца была багатай і шырокай. Масленіца у адрозненні ад іншых свят, якія ўяўляюць сабой ужо хрысціанізаваныя версіі, зяўляюцца амаль поўнасцю язычніцкім святам, таму царквою ўспрымалася як "бесаўское" свята. Святкаванне Масленіцы праходхіла на Беларусі весела, шумна. Гульні, забавы, пацехі праводзіліся ў асноўным на вуліцы, горках, беразе рэчкі, за вёскай. Усё гэта падкрэслівала язычніцкі характар свята. Вяселлем і радасцю вітаў чалавек пачатак года і блізкі прыход вясны.

1.2 Асноўныя асаблівасці і традыцыі правядзення Масленіцы

Масленічныя забавы, гульні і абрадавыя дзеянні

На Масленіцу ўсе весяліліся, гулялі. На кол ставілі кола з воза. Прывязвалі да яго шасты, на якія чапляліся санкі. Адны круцілі кола, іншыя каталіся. Каталіся таксама на санках з гары. Па вуліцы мужчыны качалі калоду, каб летам добра рос лён.

У першы дзень Масленіцы вечарам дзеўкі і бабы збіраюцца і разам адпраўляюцца да варот той маладухі, якая ў апошні Мясаед выйшла замуж, і вызываюць яе да сябе асаблівымі песнямі. Напрыклад, такой:

Маладая ты Матурка,

Выйдзі, выйдзі к нам на вулку!

У нас на вуліцы дзевок много,

Дзевок много і рыбят.

Возьмі сыра- родзіш сына,

Вынісь мачку- родзіш дачку,

Вынісь ряпку- родзіш слепку,

Вынісь тоўкача - родзіш сморкача,

Вынісь рядзьку - родзіш седзьку.

Маладая выходзіць і выносіць абаранкі, сыры і інш.

На другі дзень тыя бабы і дзеўкі зноў прыходзць да маладой. Пасадзіўшы яе на санкі, усе разам бяруцца за прывязаныя да іх вяроўкі і з шумам і вясёлым смехам вязуць яе ў карчму. Калі ж маладая не хоча садзіцца ў падрыхтаванні для яе санкі, тады яе "лаваюць" (ловяць) і ўсе ж такі пасадзяць і павязуць. Калі палонную прывязуць ў карчму, то ўсе спяваюць:

Ой чуць жа на, чуць,

Гдзе горялычку пюць;

Ой чачу, ой чачу,

Горялычкі я хочу.

Тут муж маладой абавязкова купіць гарэлку і пачастуе ўсіх.

Перад заходам сонца з карчмы адпраўляюцца дадому, клічуць маладых хлопцаў і дзевак і прапануюць ім "обездіць молодлго бычонка або жарэбчыка". Дзеля гэтага бяруць звычайна новыя сані, якімі яшчэ не карысталіся, запрагаюць іх маладога бычка ці жарэбчыка, выводзяць у поле і там пачынаюць яго ганяць. Спачатку маладая жывёла, якая не адчувае асаблівага цяжару ў санях, імчыцца з імі хутка, з ўсёй моцы, маладыя хлопцы і дзеўкі ў гэты час бягуць за санямі, садзяцца на іх і пачынаюць катацца. Часам маладая жывёла стамляецца, раптам спыняецца, але ўдары пугі прымушаюць яе ісці наперад. Язда працягваецца, пакуль бычак ці малады конь не страцяць сілы ці канчаткова не спыняцца. Толькі тады жывёла вызваляецца ад хамута ці "вярмы" і адпускаецца на волю. Сані ж застаюцца ў полі. Пры гэтым адзначаюць: калі жывёла пойдзе да дому бадзёра то гаспадар задаволены, калі ж пойдзе вольна, апусціўшы галаву, ці зусім адыдзе ў поле, то гаспадар задумваецца і намагаецца хутчэй пазбавіцца, прадаць яе, бо, на думку селяніна, такая жывёла нічога добрага з сабе не ўяўляе.

На масленку "трасуць падушкі". Прыходзяць у хату, дзе ёсць нявестка. Украдуць падушкі. А вечарам гаспадыня павінна ісці да тых, хто выкраў падушкі, і частаваць іх за тое, каб яны вярнулі.

Як рэшткі масленічнай весялосці захаваўся звычай наладжваць у чацвер Масленічнага тыдня "гойданку" (імправізаваныя гушкалкі) і гойдацца (гушкацца). Раней на "гойданка" наладжваліся "пры браме" (пры варотах), якая вяла з двара. Цяпер "гойданку" наладжваюць у гумне. Гойдаюцца толькі хлопцы і дзяўчаты, прычым іншы раз бывае і пачастунак. На пытанне адносна значэння гэтага звычаю адзін селянін адказаў: "Гэта гойдаюцца ля таго, каб на той год лён рос доўгі і моцны".[9, с. 109-111]

Хаджэнне ў госці на Масленку было характэрна не толькі для беларусаў, але і для ўсіх славян, і для многіх іншых народаў. Асабліва гэта адносілася да пераломнага часу года, да каляндарных межаў, у гонар якіх абшчына ладзіла піры на некалькі дзён, часам нават тыдняў (як гэта адбывалася пры сустрэчы Новага года). У гэты час, вольны ад клопатаў, прынята было наведваць родных, блізкіх і знаёмых з падарункамі і добрымі пажаданнямі.

У народнай традыцыі госць заўсёды і ўсюды выступаў як асоба, якая злучае сферы "свайго" і "чужога", як прадстаўнік "іншага" свету, пэўным чынам ўплывае на лёс насельнікаў хаты. Пры гэтым адрозніваліся ўласна госці (г.зн. людзі, якія з'явіліся па спецыяльным запрашэнні), выпадковыя наведвальнікі (у прыватнасці, жабракі, вандроўнікі) і рытуальныя візіцёры (Каляда, палазнікі і інш); але ў любым выпадку, прыход госця заўсёды суправаджаўся пэўнымі рытуаламі, бо госць успрымаўся як носьбіт лёсу, і ад спосабу яго сустрэчы залежаў дабрабыт гаспадароў. Для Масленіцы, як і для некаторых іншых свят, было звычайным з'яўленне ўсіх трох катэгорый гасцей: візіты родных і блізкіх, абыходы калядоўшчыкаў і з'яўленне выпадковых наведвальнікаў (у прыватнасці, жабракоў, якім падавалі бліны "на Помін душы").

Калядаванне складвалася звычайна з таго, што група нейкіх асоб (моладзі ці дзяцей, ражаных, часам нават святароў) абыходзіла ўсе хаты ў вёсцы, спяваючы благапажаданні, псалмы або народныя песні (прычым як рытуальныя, так і звычайныя, нярэдка жартоўнага зместу) і атрымліваючы за гэта плату пачастункам (блінамі, ватрушкамі, каўбасамі і інш) і дробнымі грашыма. Традыцыйна калядаванні прымяркоўваліся да зімовых святаў, у першую чаргу - да Каляд, Ражджаства і Новага года, але ў некалькі змененым выглядзе гэты звычай прысутнічаў і ў масленічнай абраднасці.

Масленічнае калядаванне прыходзілася на розныя дні свята, але звычайна спалучалася альбо з сустрэчай Масленіцы, альбо з усенародна чацвярговымі гуляннямі. У вёсках калядаваць бегалі ў першую чаргу дзеці: у першы дзень свята, сабраўшыся групкамі, яны раніцай абыходзілі двары, віншавалі гаспадароў з надыходам Масленіцы і выпрошвалі пачастунак, а гаспадыні належыла пачаставаць іх блінамі. Следам за малодшымі на калядаванне адпраўляліся і хлопцы з дзяўчатамі. У адзін з першых дзён свята моладзь прымалася хадзіць ад хаты да хаты і збіраць "Масленіцу" песнямі і прымаўкамі. За такія песні калядоўшчыкаў частавалі блінамі, часам іншай ежай і дробнымі грашыма.

Асаблівая ўвага на Масленіцу аказвалася маладым, якія ўступілі ў шлюб на працягу апошняга мясаеду, таму пэўныя дні сырнага тыдня адводзіліся спецыяльна для візітаў параднёных сямей.

Так, напрыклад, у першы дзень сырнага тыдня, там, дзе маладыя сустракалі першую сумесную Масленіцу, цешча прыходзіла да зяця ў дом вучыць сваю дачку пячы бліны. У даўніну маладыя спецыяльна запрашалі цешчу "павучыць вуму-розуму", і гэта лічылася за вялікі гонар; аб такіх запрашэннях апавяшчалі ўсіх родных і суседзяў. Званая цешча абавязаная была даслаць дачцэ з вечара ўсе неабходнае для бліноў начынне (патэльні, палоўку і кадку для рошчыны), а цесць дасылаў мяшок грачанай мукі і масла. Ігнараванне маладымі гэтага звычаю "лічылася ганьбою і крыўдай і пасяляла вечную варожасць паміж цешчай і зяцем".

У сераду, на "ласункі", цешча абавязкова запрашала да сябе зяця з маладой жонкай. Гэты візіт абстаўляўся звычайна вельмі ўрачыста. Загадзя, часта яшчэ напярэдадні свята, цесць або брат маладой з'яўляўся ў дом новой сямі і запрашаў іх на пачастунак; пасля гэтага маладзіца сыходзіла ў бацькоўскі дом разам са "сватам", а праз некаторы час (раніцай наступнага дня, калі запрашэнне было своечасовае) за ёй адпраўляўся малады. Пасля гэтага збіраліся і іншыя госці - сям'я мужа, іншыя сваякі, сяброўкі нявесты. Маладых прымалі з найвялікшай пашанай: ўсаджвалі ў "пярэдні кут", падносілі лепшыя прысмакі. Калі гасцей збіралася шмат, для маладых ставілі асобны стол. Пачастункі падавалі самыя лепшыя, па магчымасці з некалькімі зменамі страў. Напрыклад, у заможных сем'ях першымі падавалі халодныя закускі і салёныя агуркі, затым смажаную рыбу, вялікія стапы бліноў з самымі разнастайнымі прыправамі, тварожнікі, аладкі, пірагі з рознымі начынкамі і іншыя ласункі.

Падчас пачастунку цешча асабліва старалася дагадзіць дарагому зяцю: ўсяляк яго заляцалася і весяліла, падносіла яму лепшыя стравы і г.д. Аб клопатах цешчы пры пачастунку зяця ў народзе існавалі нават жартаўлівыя песні, якія спявалі ўвечары халастыя хлопцы.

Усе абрадавыя дзеі Масленіцы (гушканне на арэлях, катанне на санях, спальванне пудзіла і інш.) прасякнуты элементамі магіі, верай, што яны забяспечаць ахову сямі і грамады ад уздзеяння варожых сіл. У 17-18 ст. Масленіца набыла карнавальныя рысы: пераапрананні, хаджэнні з песнямі па хатах, абліванні вадой, выступленні батлейкі і інш. На Масленіцу абавязкова пяклі бліны, якія сімвалізавалі сонца. Пэўную ролю свята адыгрывала ў працэсе сацыалізацыя асобы. У разнастайных формах гульнявой, сімвалічнай, вербальнай ці метафарычнай моладзь далучалася да здабыткаў духоўнай культуры народа.[15, с.414]

Асноўнай ежай на Масленіцу з'яўляліся варэннікі, малочныя прадукты, рыба і бліны. Блін, як сімвал сонца, у беларусаў лічыўся абавязковым упрыгожваннем масленічнага стала, нездарма ў народзе казалі: "Без бліноў - не Масленіца". Рыхтаваць гэтую абрадавую страву пачыналі з самага першага дня свята і пяклі потым увесь тыдзень (часам званы з-за гэтага блінным). На Беларусі бліны рыхтавалі звычайна з грачанай або пшанічнай мукі і пяклі іх вялікімі, ва ўсю патэльню, тонкія і лёгкія; пры гэтым кожная гаспадыня мела свой уласны рэцэпт і трымала яго ў строгім сакрэце ад суседак. Да бліноў на святочны стол падаваліся таксама самыя розныя прыправы: смятана і малако, сырыя або вараныя яйкі, рыба і ікра, алей, мёд і інш. Некаторыя гаспадыні рыхтавалі да свята цэлыя пірагі-бліннікі, якія ўяўлялі сабой складзеныя чаркай бліны, перамазваліся калатушай з кароўега масла і сырых яек і запекаліся ў печы.

Вясковыя дзеці пачыналі катацца ў першыя ж дні свята, з аўторка да іх далучаліся і хлопцы з дзяўчатамі, але масавы характар катанне з гор набывала звычайна ў апошнія тры-чатыры дні свята. Катанне звычайна пачыналася дзесьці з поўдня і абавязкова суправаджалася прымаўкамі, смехам і інш. За парадкам на горцы сачылі хлопцы і маладыя мужчыны. Народ з'яўляўся на катанні ў лепшых уборах, хоць у працэсе катання рызыкаваў укачацца і вымакнуць ў снезе.

Для катання выкарыстоўваліся звычайна альбо санкі, альбо розныя народныя прылады - абледзянелыя скуры, рэшата, абмазаныя гноем і аблітыя вадой да з'яўлення тоўстай ледзяной скарынкі, катанкі або старыя абледзянелыя кошыкі, свайго роду лодачкі збудаваны з дошак, завостраныя на канцах і з невялікім паглыбленнем зверху і г.д. Каталіся, уласна, на ўсім, што магло больш-менш лёгка слізгаць па ледзяной паверхні. Спераду да гэтых прыстасаванняў звычайна прывязвалі вяроўку, каб іх можна было ўсцягваць за сабой на гару. Самы масленічны разгул з гасцяваннем, пірамі і ўсенароднымі гуляннямі звычайна пачынаўся ў чацвер Сырнай сядміцы і працягваўся да суботы-нядзелі. Асноўнымі забавамі на Масленіцу з'яўляліся катання з гор, на санях і на каньках, кулачныя баі, узяцце снежнага гарадка, гушканне на арэлях, моладзевыя ігрышчы і да т.п. У гарадах жа і вялікіх сёлах Масленіца абавязкова суправаджалася пышнымі кірмашамі, ўяўленнямі блазанаў, ваджэннем мядзведзя і да т.п. У канцы XIX - пачатку XX стст. гэтыя звычаі ўспрымаліся ўжо як простае гулянне, аднак калісці яны ставілася да ліку абрадаў аграрна-гаспадарчага цыклу, вельмі важных для старажытнага земляроба.[ Беларускія народныя святы і звычаі / Беларус.агенцтва навук.-тэхн.і дзелавой інфарм., Гомел.дзярж.ун-т імя Ф.Скарыны,Упр.культуры Гомел.аблвыканкама. - Гомель, 1993. - 88 с.]снуе жарт, звязаны с Запускамi i Паласказубам ( панядзелкам пасля Масленкi, якi часам называлi шыльным): адзiн цыган пытаўся у папа, цi можна есцi тое мяса, што застанецца ў зубах пасля запускаў. Поп сказаў: "А якi ж гэта можа быть грэх, як засадзiў ты яго ў зубы, дык ўсё роўна што i зеў". Вось цыган на другiя запускi ўзяў вялiкi кусок сала i засадзiў яго адным канцом ў зубы - i гэтак пераначаваў. Пасля ўжо цэлы пост варыў стравы з гэтым салам.

На Сырапусным тыднi жанчыны вазiлi на санках "маладую", якая перад Масленкай выйшла замуж i спявалi ёй:

Маладая ты Манютка,

Выйдзi, выйдзi да нас на вулку!

Вазьмi сыра - родзiш сына,

Вынесь мачку - родзiш дачку,

Вынесь рэпку - родзiш слепку.

Муж маладой жанчыны частваў спявачак. У апошнiя днi Масленкi найбольш весялiлiся, ездзiлi на конях са званочкамi, шумам, гiканнем, з песнямi, зляталi на санках з высокiх пагоркаў, вадзiлi карагоды:

Мы на гораньцi пабывалi,

Пабывалi, ай- люлi, пабывалi!

Масленку сустракалi.

Сустракалi, ай- люлi, сутракалi!

Сырам гору набiвалi.

Набiвалi, ай- люлi, набiвалi!

Наша горушка катлiва.

Катлiва, ай- люлi, катлiва!

Свякровушка варкатлiва.

Варкатлiва, ай- люлi, варкатлiва!

Яна на нас вурчала.

Вурчала, ай- люлi, вурчала!

На горушку не пускала.

Не пускала, ай- люлi, не пускала!

А нам да хаты не хочацца,

Не хочацца, ай- люлi, не хочацца!

А хочацца пракацiцца

Весялiлiся i так: на кол у зямлi прымацоўвалi кола з воза, прывязвалi да яго жэрдкi, на якiя чаплялi санкi. Адны круцiлi кола, а другiя каталiся.

Любiмай забавай дзяцей на Масленку быў " Крывы танок": чацвера меншых дзяцей ставiлi квадратам, а астатнiя стаялi адзiн за адным, паклаўшы папярэднему рукi на плечы, крывулямi вадзiл танок вакол меншых i спявалi:

Завядзем мы, дзяўчаткi, крывенькi таночак,

Ой, лёлi, лёлi, рана, крывенькi таночак.

Крывенькi таночак, а ўсе дзеванькi ў кружочак,

Ой, лёлi, лёлi, рана, дзеванькi ў кружочак.

Дзеўкi кашку варылi, маслам палiвалi,

Ой, лёлi, лёлi, рана, маслам палiвалi.

Маслам палiвалi, белым сырам пасыпалi,

Ой, лёлi, лёлi, рана, белым сырам пасыпалi.

Хуткасць карагода ўвесь час узрастала, ад чаго апошнiя ў ланцужку адрывалiся, за што потым павiнны былi выканаць заданне завадара: заспяваць песеньку, станцаваць, пакукарэкаць оба iншым чынам павесялiць прысутных.

Ва Усходняй Беларусi на Масленку пачыналi гукаць вясну i вадзiць карагоды, якiя заканчвалiся характэрнай "гукальнай" iнтанацыяй. Вось як часам гучаў апiсаны вышэй "Крывы танок":

А ў крывога танца не вывяду вянца,

Лёлюшкi- лёлi, не вывяду вя…У-у-у-у-у!

Вестачка ўпала, што свёкар каная,

Лёлюшкi- лёлi, што свёкар кана…У-у-у-у-у!

Што свёкар каная, свякроўка ўмiрае,

Лёлюшкi- лёлi, свякроўка ўмiра…У-у-у-у-у!

Ой, дайце мне, дайце воза паламана,

Лёлюшкi- лёлi, воза палама…У-у-у-у-у!

Воза паламана i збрую парвану,

Лёлюшкi- лёлi, i збрую парва…У-у-у-у-у!

Коня варанога, раменную пугу,

Лёлюшкi- лёлi, раменную пу…У-у-у-у-у!

Раменую пугу, няверную слугу,

Лёлюшкi- лёлi, няверную слу…У-у-у-у-у!

Ой, што б жа мне ехаць, ехаць не даехаць,

Лёлюшкi- лёлi, ехаць не дае…У-у-у-у-у!

Ой, што б жа мне плакаць, плакаць не даплакаць,

Лёлюшкi- лёлi, плакаць не дапла…У-у-у-у-у! [Васiль Лiцьвiнка Святы i абрады беларусаў стр. 36- 38]

Ні адно свята на Беларусі не абыходзілася без вясёлых карнавальных шэсцяў блазанаў. Часам яны ўтваралі вольны гурт з людзей усякага паходжання, часам жа належалі да мястэчка якога-небудзь шляхетнага гаспадара. "Адныя блазаны гулялі на гуслях, іншыя білі ў бубны, домры і накрыў, трэція скакалі, чацвёртыя паказвалі народу вывучаных сабак і мядзведзяў. Але часцей за ўсё яны бавілі народ сцэнічнымі ўяўленнямі. Яны разыгрывалі ролі, прыбіраліся ў "дзіўнае адзенне" і апраналі на сябе маскі. Блазаны хадзілі вялікімі кампаніямі, чалавек у пяцьдзесят і больш, з пасада ў пасад, з вёскі ў вёску і прадстаўлялі свае ганьбы. Блазаны актывізавалі гледачоў, і апошнія самі прымаліся спяваць, гуляць, скакаць і весяліцца.

Падчас катання звычайна адбываліся своеасаблівыя агледзіны: маладыя хлопцы і дзяўчаты прыглядаліся адзін да аднаго і пачыналі фарміраваць пары. Хлопцы запрашалі дзяўчат катацца на размаляваных санках - усаджвалі дзяўчыну ці нават дзвюх да сабе на калені і скочваліся з гары. Калі спуск праходзіў ўдала, дзяўчына павінна была пацалаваць хлопца, а калі санкі завальваліся ў снег, то хлопец, як правіла, заставаўся ні з чым. У многіх сёлах хлопцу не належыла катаць адну і тую ж дзяўчыну больш за тры разы (мабыць, каб не заставаліся зусім без увагі іншыя, можа быць, менш прыгожыя дзяўчыны).

Катанне на санках і з гор, а таксама рытуальныя гасцяванні ў пэўныя дні з'яўляліся важнай часткай абрадаў, звязаных з тэмай сямейна-шлюбных адносін і накіраваных на тое, каб паскорыць вяселле, садзейнічаць халастой моладзі знайсці сабе пару. Масленіца наогул была святам моладзі: і халастой, і той, што ўжо ўступіла ў шлюб, паколькі і само свята ў народнай свядомасці было "маладым": яно азначала пачатак вясны, якая суадносіцца з юнацкасццю, радасццю, весялосццю, і абуджэнне вегетатыўных сіл зямлі, якія знаходзіліся ў цеснай сувязі з чалавекам, яго здольнасцю ўзнаўлення, дзетародства. Так што на Масленіцу галоўная ўвага надавалася моладзі, і асабліва маладым - людзям, якія выканалі сваё жыццёвае прызначэнне.

Для катання выкарыстоўваліся звычайна альбо санкі, альбо розныя народныя прылады - абледзянелыя шкуры, рэшата, абмазаныя гноем і аблітыя вадой для з'яўлення тоўстай ледзяной скарынкі, катанкі або старыя абледзянелыя кошыкі, свайго роду лодачкі, збудаваны з дошкі, завостраныя на канцах і з невялікім паглыбленнем зверху і г.д. Каталіся, уласна, на ўсім, што магло больш-менш лёгка слізгаць па ледзяной паверхні. Спераду да гэтых прыстасаванняў звычайна прывязвалі вяроўку, каб іх можна было ўсцягваць за сабой на гару. [22, с.]

Па традыцыі катанне адкрывалі дзяўчыны. Яны па адзіночцы ці групамі скочваліся на донцах ад калаўротаў, і па тым, як далёка яны каціліся, судзілі аб тым, хто з іх лепшая праха і як далёка ад дома наканавана ім выйсці замуж. Пасля дзяўчат скочваліся "на доўгі лён" замужнія жанчыны. Потым на горку дапускаліся ўжо ўсе жадаючыя, хто як хацеў. Скочваліся і па аднаму, і групамі, часам па дзесяць чалавек, а на санках нярэдка каталіся "караблём", калі двое садзіліся тварам адзін да аднаго, а трэці уладкоўваўся паміж імі.[22, с.]

Масленічным візітам маладых надавалася вялікае значэнне. Калі ў якой-небудзь сям'і не было маладой пары, то гаспадары імкнуліся запрасіць у госці нядаўна пабраных сваякоў або блізкіх знаёмых; але паколькі маладыя абавязаны былі на Масленіцу наведаць усіх, хто гасцяваў у іх на вяселлі, рэдкі дом у вёсцы апыняўся абдзелены ўвагай новых сем'яў . І паўсюль маладых мужоў сустракалі з пашанай, частавалі ад душы, як самых дарагіх гасцей. Тлумачылася гэта, мабыць, старажытным паданнем аб тым, што маладыя, як сімвалічныя носьбіты жыватворнай сілы, адной сваёй прысутнасцю стымулююць урадлівасць зямлі і людзей, а такім чынам, дабрабыт абшчыны. За шчодры пачастунак і сардэчны прыём маладыя павінны былі ўзнагародзіць гаспадароў якім-небудзь падарункам: пернікам, абаранкам, ручніком, мылам і г.д. Прыязджаць у госці без падарунка лічылася вялікай непавагай і ганьбай для маладой пары, так што самыя бедныя проста пазбягалі візітаў.

На масленічным тыдні ў дзень так званага святога Уласа ў некаторых мясцінах Беларусі абяджалі маладых коней і валоў. У гэты ж дзень моладзь наладжвала гушканне на арэлях (магічны сэнс гушкання, каб лён доўгім рос), каталіся на санках, спявалі маслянічныя песні. Тэматыка іх працоўна-земляробчая, а таксама жартоўна бытавая і гарэзліва любоўная. Існаваў звычай цягання хлопцамі "калодкі" па сяле з абавязковым заходам у хату, дзе была сталая зяўчына: яна павінна была пачаставаць іх. Не прыпыніцца з "калодкаю" каля хаты лічылася занявагай для яе. [25, с.309]

У панядзелак Сырнага, або Масленага, тыдня бабы збіраюцца "валачыць калодку"- невялікую палку з прывязанай да яе чырвонай папругай. Яе са смехам і жартамі прывязваюць да нагі сустрэнага халастога хлопца нібы ў пакаранне, што ён не ажаніўся ў Мясаед. Хлопец павінен адкупіцца. Такі лёс з той учынак чакае і дзяўчат.

Ад палена адразалі чурбанок і чаплялі яго на паясок. Сабраўшыся разам на Масленіцу, ішлі да каго небудзь у хату і гаварылі: "Гаспадар, прымай гасцей".

І накідывалі яму на шыю той паясок гаспадар за гэта павінен быў расплаціцца, пачаставаць. Так хадзілі па многіх хатах. Калі ў гурта сабіралася шмат пачастункаў, тады самі збіраліся вечарам у чыёй-небудзь хаце пагуляць. Выпівалі. На вечары рознае выдумлялі, весяліліся, гулялі і смяяліся. Іншы раз жартам тую калодку вешалі на сабаку.[9, с.112]

Праводзіны Масленіцы ўладкоўваліся, як правіла, у апошні дзень масленічнага тыдня, г.зн. ўвечар нядзелі, і сімвалізавалі выгнанне зімы і сустрэчу вясны; з якой ужо пачыналася інтэнсіўная падрыхтоўка да страднай пары. Гэта дакраналася не толькі славян, але і практычна ўсіх народаў Еўропы, якія займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй. Менавіта таму царква, якая змагалася з паганствам, накладвала на вясновы перыяд (Вялікі пост) асоба строгія забароны: толькі такім спосабам можна было хоць збольшага выкараніць непрыстойныя з пункта погляду хрысціянаў рытуалы накшталт ахвярапрынашэнняў старажытным сілам прыроды або палавых зносін - магічнага сродку актывізацыі пладаноснага пачатку.

Аднак нават высілкі Цэрквы не маглі выкараніць некаторыя абрады, па народным перакананні - жыццёва важных для існавання чалавека. Да ліку такіх рытуалаў ставіліся, у прыватнасці, праводзіны зімы: людзі былі ўпэўненыя, што калі зіму і смерць не выправадзіць за межы жыццёвай прасторы, калі не запрасіць з гонарам вясну і лета, то цёплы час года можа і наогул не наступіць, ураджая не будзе і ўсё жывое загіне.

З пункта погляду старажытных людзей, каб выгнаць зіму, яе трэба было сімвалічна знішчыць; таму абрад "провадоў Масленіцы" часта засяроджваўся вакол саламянага пудзіла, званага "Масленкай". Гэтыя пудзілы, як правіла, вырабляліся з саломы, пакулі, анучы, дрэва і інш., ім надавалі мужчынскае або жаночае аблічча. Напрыклад, у паўднёвых краінах маглі рабіць як "Масленіцу", так і "Масленніка". Вопратку для "Масленіцы" падбіралі ў адных месцах прыбраную, а ў іншых - трухлявую і ірваную (тады і само пудзіла рабілі растрапаным). [Коваль, Уладзімір Іванавіч /Беларускі фальклор у сучасных запісах. Лірычныя песні / усклад. І рэд. Н. С. Гілевіч. - Мн.: выд.БДУ, 1976.]

Салому і прадметы вопраткі для пудзіла збіралі па ўсёй вёсцы з кожнага двара. У прыбраных лялек (якія паказвалі, як правіла, маладзіцу з доўгай касой і ў святочным уборы) нярэдка прамалёўвалі вугольчыкам твар, стараліся зрабіць іх прывабнымі.

Пудзіла для рытуалу маглі вырабляць у пачатку або сярэдзіне масленічнага тыдня, альбо майстравалі яго толькі да дня "правадоў". Так стварэнне пудзіла магло прымяркоўвацца да масленічнага чацвярга, калі пачыналася самая весялосць.

Гатовую ляльку, як правіла, саджалі на кола, зверху на доўгі шост, і ўрачыста неслі праз усю вёску. "Масленіцу" выходзіла праводзіць усё сяло, а кіравалі шэсцем ражаные, блазны. Выезд "Масленіцы" нярэдка адчыняўся песняй, якую зацягвала прыгажуня з пярэдніх санак. "Масленічны цягнік" шумна рухаўся па вясковай вуліцы. Па дарозе да шэсця далучаліся дзеці, сталыя і нават старыя. З песнямі працэсія выходзіла за сяло, на поле, узгорак або бераг ракі, да загадзя прыгатаванага вогнішча, дзе пудзіла спальвалі.[ Коваль, Уладзімір Іванавіч /Беларускі фальклор у сучасных запісах. Лірычныя песні / усклад. І рэд. Н. С. Гілевіч. - Мн.: выд.БДУ, 1976.]

У некаторых народаў спаленне пудзіла замянялася раздзіраннем на часткі з наступным раскідваннем саломы па полі дзеля багатага ўраджая, зрэдку - закапваннем у зямлю або "павешаннем".

Песні, якімі "праводзілі Масленіцу", былі падобнага зместа: ўсе яны выяўлялі шкадаванне аб сцісласці свята і аплаквалі канец разгульнай весялосці.

Бывала, што замест пудзіла ў рытуале "правадоў" выкарыстоўвалі жывую "Масленку" - прыбрана апранутую маладзіцу або маладую жанчыну, старую або нават старога ў рызмане. Такую "Масленіцу" вадзілі або каталі па вуліцам, а потым пад крык і цюгаканне вывозілі за сяло і там высаджвалі або вывальвалі ў гурбу. У якасці "Масленіцы", нават, маглі вазіць мужыка-п'яніцу і пад смех і жарты праязджалі па ўсёй вёсцы, пасля чаго адпраўляліся ў суседняе сяло.

Вывад: На Масленіцу ўсе весяліліся, гулялі. На кол ставілі кола з воза. Прывязвалі да яго шасты, на якія чапляліся санкі. Адны круцілі кола, іншыя каталіся. Каталіся таксама на санках з гары. Па вуліцы мужчыны качалі калоду, каб летам добра рос лён. Гэтае свята лічылася царквой паганскім, таму што царкве не падабалася агульнае гулянне, выпіўка і танцы з песнямі. Але ж сапраўднае маслянічнае гулянне адбывалася так. Параўнуючы маслянічныя традыцыі Беларусі з іншымі краінамі, можна з упэўнасцю сказаць, што ў асноўным абрадавыя дзеі. Але Беларускае гулянне мае сваю асаблівасць. Адна з гэтых асаблівасцей абрадавая ежа, толькі на Беларусі абрадавай стравай лічыліся не бліны, а варэннікі, але аб гэтым ўсё часцей забываюць.

1.3 Масленіца на сучасным этапе

Народная культура новага і найноўшага часу істотна адрозніваецца ад мінулых і класічных фальклорных формаў. Гэтыя змены звязаныя перш за ўсё з агульнай дынамікай у сістэмах культуры і грамадства, якая прывяла да за сабой страту універсальнай ролі традыцыйных культур народаў у новых умовах.

Развіваючыся разам з грамадствам (супольнасцю), народная творчасць становіцца ўсё больш складанай, разгалінаванай і шматузроўневай.З узнікненнем нацыянальна-дзяржаўных утварэнняў, умацаваннем сацыяльных структур, паступова складваецца агульнанацыянальны варыянт мовы і культуры, у адносінах да якіх рэгіянальна-этнічныя культурныя традыцыі пры ўсёй сваёй спрадвечнай і аўтэнтычнасці займаюць як бы падпарадкаванае становішча, застаючыся культурай штодзённасці, гутарковай мовай, сферай бытавога зносін , а таксама гістарычнай памяццю роду, сям'і. Калі ў традыцыйнай этнічнай культуры прадстаўленыя ў звычайным выглядзе ўсе вобласці матэрыяльна-практычнай, духоўна-рэлігійнай, пазнавальнай, эстэтычнай дзейнасці чалавека як удзельніка супольнасці, то культура новага часу і сучаснасці ўсё больш дыферэнцыруецца, узмацняецца спецыялізацыя асобных абласцей, сфер культурнай деятельносці. Узнікае культура земляробчая, мастацкая, рэлігійная, прававая, палітычная і інш.

Пасля перамогi Кастрычнiцкай рэвалюцыi ў абраднасцi, звазанай са святкаваннем Масленiцы, адбывалiся працэсы, аналагiчныя тым, што адбывалiся з Калядамi. Негатыўныя адносiны да народных абрадаў Масленiцы з богу органаў Савецкай улады былi абумоўлены неразуменнем прыроды абраднасцi, многiх яе функцый, у першую чаргу арганiзацыйна- працоўнай, сацыяльная, маральнай. Больш таго, само паняцце "абрад" вельмi часта атаясамлiвалася з рэлiгiйным зместам. Тым не меней, шматлiкiя абрадавыя дзеяннi свята Масленiца, асаблiва связаныя з пераапрананнем i маскiраваннем, бытавалi ў Вiцебскай, Магiлёўскай, часткова Гродзенскай i Мiнскай абласцях да стварэння калгасаў або да пачатку Вялiкай Айчыннай вайны. Напрыклад, у в. Асавец Бялынiцкага раёна Магiлёўскай вабласцi ячшэ перад вайной жанчыны збiралiся ў чацвер масленiчнага тыдня "на Уласкi", пераапраналiся ў "страцаў", рабiлi з бульбы страшныя зубы, бураком, сажай вымазвалi твар, прыклейвалi вусы. Ходзiлi па хатах i чудзiлi. Абавязкова пяклi блiны.

У в.Альшанка Чашнiцкага раёна Вiцебскай вобласцi апошнi раз святкавалi Масленiцу, паводле сведчанняў iнфарматараў, у 1929 г. Тут не параапраналiся, а спявалi песнi, каталiся з горак, гушкалiся на арэлях, вечарам палiлi вялiкi касцёр, спальвалi там чучала зiмы i вадзiлi вакол кастра карагоды, часцей за ўсё пад спевы песнi "На вулiцы дзеўкi гулялi, гулялi".

У 1970- 1980-я гг. шматлiкiя традыцыйныя элементы Масленiцы атрымалi шырокае распаўсюджанне ў новай гульнёвая форме на святах, якiя называлiся часцей за ўсё "Провады зiмы" i былi вельмi папулярныя ў многiх гарадах Беларусi. У беларускiх весках гэта свята сустракалася радзей. "Провады зiмы" наладжвалiся звычайна ў апошнюю нядзелю лютага i ўключалi ў сябе шэсце казачных персанажаў у карнавальных касцюмах, атракцыёны, тэатральна- сцэнiчныя прадстаўленнi, спартыўныя гульнi, катанне на конях, танцы, частаванне блiнамi, якiя выпякалiся непасрэдна на вулiцы. З перыёдыкi i справаздач таго часу бачна, што толькi пералiк увесяляльных нумароў на "Провадах зiмы" ў гарадах i вёсках Беларусi складае каля сотнi разнастайных спартыўных гульняў i жартоўных нумароў, у тым лiку традыцыйныя катаннi з ледзяных горак, штурм снежнага гарадка, бег у мяшках, перацягванне каната, падняццё гiраў,

жартоўная рыбалка, конкурс "Дастань прыз" (прыз быў замацаваны на канцы доўгай вертыкальнай жэрдкi), наведванне покаю смеху i г.д. Саламяныя чучалы, марыянеткi ўвасаблялi пянiц, гультаёў, хулiганаў, злодзеяў, i iх пасля шэсця i ўдзелу ў iнтэрмедыях спальвалi на кастры разам з чучалам Зiмы (Масленiцы) пад крыкi i свiст натоўпу. Таксама былi прадугледжаны вiншаваннi перадавiкоў вытворчасцi горада цi раёна, пераможцаў сацыялiстычнага спаборнiцтва. Святы провадаў зiмы на той перыяд амаль не мелi на тэрыторыi Беларусi рэгiянальнай спецыфiкi, не ўключалi ў сябе мясцовы фальклорна- этнаграфiчны матэрыял.

Зусiм iншыя тэндэнцыi ў правядзеннi Масленiцы назiралiся ў 1990-я гг. Зараз гэта свята больш распаўсюджана ў сялян i мае ў кожнай канкрэтная вёсцы яркую мясцовую асаблiвасць. Сцэнарый правядзення такiх свят культработнiкi рыхтуюць толькi пасля збору i апрацоўкi адпаведных звестак ад старажылаў вескi. Так, напрклад, у в. Кальчуны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласцi на "загаўлiны" фальклорны гурт, сярод удзельнiкаў якога ёсць традыцыйная масленiчныя пераапранутыя "цыганы", абыходзiць усе хаты ў вёсйцы з вiншаваннямi, i хлопцам- перестаркам прывязваюць да ног сiмвалiчныя калодкi. У некаторых весках Копыльскага раёна Мiнскай вобласцi на Масленiцу параапранутыя робяць абход усiх сядзiб з вялiзнай калодай, ад якой у кожнай хаце адпiлоўваюць маленькi круглы кавалак з пажаданнямi дабрабыту, шчасця i здароўя, за што атрымлiваюць дары. У канцы абхлду яго удзельнiкi наладжваюць вечарынку ў клубе. У згаданым ужо Чашнiцкiм раёне, дзе традыцыя святкавання Масленiцы была прерваная ў 1930- я гг., але звесткi пра яе захоўвалiся ў сацыяльнай памяцi мясцовага насельнiцтва, сёня гэта свята праводзiцца зноў. Напрыклад ў в. Круглiца абход двароў адбываецца з невялiкай упрыгожанай кветкамi i каснiкамi калодкаю. Прыдуць у хаты i вiншуюць: "Сёння Масленiца, са святам!". Iдучы па вулiцы, спяваюць традыцыйную масленiчную песню:

У нас сягоннi Масленiца, Масленiца,

Прыляцела ластавiца, ластавiца,

Села на калу, на калу,

Кiнула масла па каму, па каму,

А хто схопiць - дык таму, дык таму.

Наша Валечка хаплiва, хаплiва,

Два камы масла схапiла, схапiла,

Адзiн сабе ўзяла, узяла,

Другi Пеццю аддала, аддала.

У беларускiх гарадах пасля невялiкага перапынку, што назiраўся ў канцы 1980 - пачатку 1990-х гг., сёння зноў праводзяцца святы развiтання з зiмой. У сычасны перыяд Масленiца карыстаецца вялiкай папулярнасцю ў сельскiх i гарадскiх школах Беларусi. Для вучняў наладжваюцца тэатралiзаваныя гуляннi на вулiцах, дзе каюцца з горак. Пры гэтым дзецi гуляюць ў традыцыйную беларускую гульню "Падхват". На схiле ўздоўж гары раскладваюць шышкi ( цi iншыя дробныя прадметы), i, зязджаючы з гары, кожны ўдзельнiк на хаду падхоплiвае iх. У каго болей - той i пераможца. Часта дзецi пры гэтым загадваюць жаданне: хто болей назбiрае шышак, у таго болей будзе пяцёрак. Ладзяць таксама касцёр, на якiм вучнi спальваюць загадзя змайстраваныя сiмвалiчныя "двайкi" (каб iх болей не было) i г.д.

Пры правядзеннi свята ў памяшканнi дзецi прыносяць малочныя стравы, блiны, уключаюць у мерапрыемства дыялог на масленiчную тэматыку, загадваюць загадкi пра зявы зiмовай прыроды, прадметы i рэчы, блiзкiя да тэмы. Памятаючы, што ў апошнi дзень Масленiцы ў мiнулым на Беларусi ўсе прасiлi адзiн у аднаго прабачэння (значыць, душа была ў гэты перыяд найбольш успрымальнай да такiх слоў i здольнай дараваць), многiя настаўнiкiправодзяць на класнай гадзiне блiжэй да апошняга дня свята гутарку аб узаемаадносiнах у класе, дзе дзецi просяць прабачэння адзiн у аднаго, у настаўнiка, а ён у iх, каб лягчэй было на працягуяшчэ цэлага паўгоды вучыцца i працаваць у калектыве. [5, С. 467- 471]

Старажытнае народнае свята, вызваліўшыся ад рэлігійнай і язычніцкай асновы, з кожным годам заваёўвае ўсё большую папулярнасць, ператвараючыся ў новае масавае свята, пабудаванае на народных традыцыях. Адраджэнню гэтага прыгожага паэтычнага рытуалу надаюць шмат увагі вучоныя і дзеячы культуры. Масленіца на сучасным этапе праводзяць у розных жанравых формах - фальклорна-этнаграфічнага ці тэатральнага свята, карнавалу, народнага гуляння, фестывалю маслянічнага фальклору. Але ў большасці месцаў арганізатары не захоўваюць адну з галоўных жанравых характарыстык народнага свята.

Але ж на вялікі жаль, даволі часта прыходзіцца назіраць, што дзеянні каля кастра арганізуе нязначная колькасць "ражаных", а большасць прысутных застаюцца пасіўнымі гледачамі. Гэта рэзка зніжае эфектыўнасць эмацыянальнага і выхаваўчага ўздзеяння свята.

Кожная эпоха пакідае і замацоўвае свой каштоўнасна-сэнсавы і сацыяльны ўклад у правядзенне Масленіцы, які, захоўваецца ў фонд культурнай спадчыны і сыходзячы ў гісторыю, захоўвае, тым не менш, самастойнае культурнае значэнне.

Адной з праблем сучаснага свята Масленіца стала распрацоўка яго літаратурнай асновы. Справа ў тым, што аўтарскія сцэнарыі, якія рассылалі і рассылаюць у раёны, вёскі рэспублікі Беларускі і абласныя навукова-метадычныя цэнтры, робяць добрую і карысную работу. З аднаго боку, яны знаёмяць культработнікаў з высокамастацкімі ўзорамі сцэнарна-рэжысёрскіх распрацовак свята. Але, з другога боку, многія дзеячы культуры на месцах, не крытычна ставячыся да праблемы адраджэння рэгіянальных традыцый, аўтаматычна ўвасабляюць прапанаваны сцэнарый цалкам, у выніку чаго два-тры сцэнарыі штогод "гуляюць" амаль па ўсёй Беларусі. Гэта прыводзіць да штампу і аднастайнасці, пазбаўляе свята тэрытарыяльных асаблівасцей, наносіць вялікую шкоду захаванню і развіццю мясцовых традыцый.

Відавочна, што выбар грамадства, народа (ды і чалавецтва ў цэлым) вельмі адрозніваецца ў розныя часы. Прадметам яго ў адну эпоху, напрыклад, выступаюць рэлігійна-міфалагічныя пазарацыянальнае шляху спасціжэння рэчаіснасці і спосабы арыентацыі чалавека ў свеце, і яны лічацца найбольш дзейснымі і "правільнымі". У іншую эпоху ў якасці універсальнай каштоўнасці на першы план вылучаюцца асабліва рацыянальныя шляхі асэнсавання і вырашэння ўсіх пытанняў, якія ўзнікаюць перад грамадствам і нават асобным чалавекам.

Разам з тым, як паказваюць сацыялагічныя даследаванні, этнаграфічныя назіранні і апытанні, значная колькасць культработнікаў даволі павярхоўна разбіраецца ў пытаннях маслянічнай абраднасці. Адсутнасць дастатковых фальклорна-этнаграфічных ведаў у гэтай галіне прыводзіць да няправільнай творчай трактоўкі асобных фрагментаў свята.

На сённяшні дзень святкаванне Масленіцы зведала істотныя змены. Гульні і дзеянні страцілі сваю рытуальную значнасць і пачалі несьці толькi рытуальны характар. У Беларусі, Расіі, Украіне Масленіцу ўжо не святкуюць цэлы тыдзень. Застаўся только адзін святочны дзень - Нядзеля. Адпалі такія рытуальныя элементы абраду як катанне з гары, качанне на арэлях, разкідванне попела ад пудзела па палях.

Пошукі "новага" прывялі да таго, што на свяце зявіліся "скамарохі" і розныя персанажы не характэрныя для правядзення Масленіцы на Беларусі. Падобныя мясцовыя "адметнасці" сведчаць пра няправiльныя ўяўленні пастаноўшчыкаў свята аб развіцці народнай традыцыі, знішчаюць Масленіцу як духоўную зяву беларускай культуры.

Няведанне сэнсу і значэння таго ці іншага абраднага дзеяння прыводзіць да таго, што ўдзельнікі фальклорных калектываў, якія непасрэдна займаюцца ўвасабленнем рытуальных і гульнявых дзей, не могуць гэтыя дзеі якасна ўвасобіць як выканаўцы, у выніку чаго свята ператвараецца ў падробку пад Масленіцу, няправільна арыентуе гледачоў на ўдзел у святочных дзеяннях.

Таму вывучэнне, асэнсаванне і ўкараненне ў сучасная Масленіца рэгіянальных і мясцовых традыцый яго правядзення на аснове мастацка-гістарычнай спадчыны беларусаў зяўляецца актуальным і сацыяльна значным.

Вывад: Як у мове ды песнях, так і ў звычаях народа адбіваецца яго душа як культурны адбітак. Дзеля гэтага святкаванне Масленіцы нам трэба распасюджваць і, святкуючы, прытрымлівацца ўсіх устаноўленых вякамі звычаяў, адкідаючы толькі забабоны ды тое, што можа быць шкодным для другіх людзей. Але ў той жа час не забываць аб тым,што трэба прыспасабліваць свята Масленіца да сучаснага асяродзя, і для сучасных людзей. Трэба выкарыстоўваць якасныя сродкі выразнасці, каб с цікавасцю данесці і пазнаёміць сучасны люд з сапраўднымі звычаямі і абрадамі Масленіцы. Свята Масленіцы павінна быць у нас святам якое звязала бы нас з прадзедамі і прашчурамі нашымі. Няхай Масленіца служыць вечнай памяткай, што свет гэтага свята заўсёды перамагае цемру ночы, і ў гэтым мы будзем назапашваць веру, што ўсё светлае, добрае, справядлівае перамагае адвечнае зло і нядолю, якія існуюць на зямлі, і дасць змогу жыць і развівацца на волі ўсяму жывому.

2. Рэжысёрскі праект абрадавага свята "масленіца"

.1 Творчая заяўка

Мэта даследавання

Даследаваць асаблівасці святкавання Масленіцы ў Беларусі на сучасным этапе.

Праблемы

-неактыўнасць моладзі ва ўзросце 20-25 гадоў;

недахоп літаратуры, якая аналізуе сучаснае святкаванне Масленіцы пасля 2000 года;

-непрадказальнасць умоў надворя, якое зяўляецца амаль галоўнай праблемай пры ўвасабленні свята на вольным паветры.

Навізна свята

Правядзенне абрадава-маcленічнага свята з улікам рэгіянальных асаблівасцей Міншчыны.Менавіта Масленіца прыцягнула маю ўвагу, таму што гэта адно з самых цікавых свят Беларусі, на жаль, не вельмі цікавае для сучаснай моладзі, таму, хацелася б узнавіць самабытнасць свята і асабліва зацікавіць моладзь у яго правядзенні.

Адрас прадстаўлення

Падлеткі, моладзь, людзі сярэдняга ўзросту.

Актуальнасць і сацыяльная значнасць

Свята Масленіца займае важнае месца ў сучаснай духоўнай культуры.Але, нажаль, свята пераўтвараецца ў сістэму відовішчаў, якія выхоўваюць ў прысутных спажывецкія адносіны да культуры.

На нашых святах вельмі шмат неўласцівых традыцыйных Масленіцы дзей, тут і эстрадная музыка, сучасныя канцэртныя праграмы, гульні, якія не носяць масленічныя накірункі, стравы, якія не ўласцівы народнай традыцыі і разбіваюць ушчэнт сэнс народнага свята.

Народ заўседы выступаў сапраўдным тварцом і носьбітам самабытных традыцый, якія беражліва захоўваў і клапатліва развіваў, перадаючы, як сакральны дар у спадчыну сваім нашчадкам.

На жаль, традыцыям беларускай Масленіцы ўдзяляецца вельмі мала ўвагі, і свята будуецца на запазычаных элементах рускай Масленіцы. Ад гэтага страчваецца своеасаблівасць, непаўторнасць, цікавасць да беларускай святочнай культуры, якая зяўляецца часткай нашай спадчыны. Таму вывучэнне асэнсаванне і укараненне ў структуру Масленіцы беларускай народнай традыцыі зяўляецца актуальнай і сацыяльна значнай.

Практычная значнасць

Свята прызначана для рознаўзроставай катэгорыі насельніцтва. Можа быць выкарыстана на індывідуальных занятках, у гуртах, у калектывах, а таксама як масавае гарадское ігрышча.

Месца правядзення

Горад Мінск, парк 900 годзя г.Мінска

Тэрмін правядзення свята

февраля 2015 г.

Праграма свята

:00 - Адкрыццё гульнёвых плацовак "Масленічныя забавы", "Калодкі", "Катанне з гор". Гульнёвую праграму вядуць Лявон і Лявоніха - персанажы беларускіх сучасных свят. У праграме - масляніныя гульні. Анiматары актывiзiруюць гасцёў свята i запрашаюць на на дзiцячыя атракцыёны: перацягванне канату, эстафету, катанне з гор і г.д.

:30-14:30- Тэатралізаванае прадстаўленне ад народнага калектыва Святкі "Прыходзь да нас вясна".

:30-15:00 - Канцерная праграма народнага ансамбля музыкі і песні "Мінскія музыкі"

:00-15:20 - Майстар класс па беларускім народным танцам. Вядучы абучае таім танцам як "Лявоніха", "Лысы", "Кракавяк", "Паланез" і г.д.

:20-15:40 - гульнёвая праграма на галоўнай пляцоўке "Вясну сустракаем".

:40-16:00 - шесце да месца спальвання пудзіла. Тэатралізаванае шэсце праходзіць па маршруту ад галоўнай пляцоўкі свята да набярэжнай . Мэта шэсця - стварыць святочную атмасферу свята, даць магчымасць жыхарам убачыць удзельнікаў свята, пазнаёміцца з самабытнай культурай нацыянальных суполак.

Шэсце распачынае пудзіла Масленіцы якую нясе хлопец да рэтуальнага агню, пасля працягваць шэсце народны ансамбль музыкі і песні "Мінскія музыкі", затым ідзе вядучы і яго памочнікі якія запрашаюць усіх удзельнікаў свята прыняць удзел у святочным шэсці да месца спальвання пудзіла.Затым крочаць госці свята, а таксама творчыя калектывы прымаўшыя ўдзел у мерапрыемстве. Пры набліжэнні да набярэжнай вядучыя вітаюць усіх гасцей свята і прапануе назвать тое непатрэбнае, што сгарыць у гэтым вогнішчы з зімой. Шэсце завяршаецца спальваннем пудзіла, якое зяўляецца кульмінацыйная зява свята.

:00-16:30- Спальванне пудзіла. Адбываецца на набярэжнай, на мосце. У музычным суправаджэнні народнага ансамбля музыкі і песні "Мінскія музыкі".

2.2 Сцэнарна-рэжысёрская распрацоўка свята

Падзея - праводзіны зімы і сустрэча вясны.

Тэма свята - абрадавае свята Масленіца і яго традыцыі ў горадзе Мінску.

Ідэя - спалучыць сучасную мабільнасць і старажытны кансерватызм.

Праблема свята

Зацікавіць маладое пакаленне абрадавым дзеяннем Масленіцы.

Звышзадача

Знаёмства з традыцыйнай музыкай і абрадамі.

Папулярызацыя беларускай народнай культуры.

Месца правядзення свята

Горад Мінск, парк 900 годзя.

Месца правядзення і архітэктурна-ландшафтныя асаблівасці:

Свята "Масленіца" адбудзецца ў горадзе Мінску у Парку 900 годзя 22лютага 2015 года ў 16 гадзін.

Абранае месца ўяўляе сабойсцэнічную пляцоўку у цэнтры парка.

Тэрыторыя вакол сцэнічнай пляцоўкі дазваляе выдатна размясціць гульнёвую дзіцячую пляцоўку, спартыўна- гульнёвую пляцоўку, гандлёвыя рады і г.д.

Месца для спальвання пудзела знаходзіцца каля вады і дазваляее правесці вогненнае шоў.

Форма ўвасаблення свята

Тэатралізаваны концэрт.

Сцэнарна-рэжысёрскі ход

Увасабленне абраду ў горадзе праз гульні.

Носьбіты сцэнарна-рэжысёрскага хода і яго кампаненты

Носьбітамі свята зяўляюцца- дзеўкі і хлопцы. Кампанентамі зяўляюцца песні, танцы, , гульні, тэатралізыцыя.

Агульны сцэнарны план свята ў кампазіцыйнай пабудове і падзейным шэрагу.

Экспазіцыя: адкрыццё гандлёвых радоў, дзіцячай гульнёвай пляцоўкі, спартыўнай пляцоўкі.

Завязка свята: Тэатралізаванае прадстаўленне.

Развіццё дзеяння: канцэртная праграма

Кульмінацыя: шесце да месца спальвання пудзіла.

Фінал: спальванне пудзіла.

Эпізоды свята

І эпізод: Масленічныя гульні

ІІ эпізод: Тэатралізаванае прадстаўленне.

ІІІ эпізод: Канцертная праграма.

ІV эпізод: Шесце да месца спальвання пудзіла.

V эпізод: Спальванне пудзіла.

Мастацкі вобраз свята:

Абрадавае свята Масленіца, увасобленае ў масава-гульнёвых і відовішчных дзействах праз музычнае, пластычнае, архітэктурна-дэкаратыўнае ўвасабленне.

Мастацкі вобраз прадстаўлены праз музыку. Праз рытуальныя стравы якія прадаваліся ў гандлёвых радах. Праз гульні, забавы, паданне, якое было добра перададзена на сцэнічнай пляцоўцы. Праз сценаграфічнае вырашэнне, упрыгожванне ўсіх пляцовак, у тым ліку і сцэнічнай, плошчы якое ахоплівала свята. Праз беларускія касцюмы і сімвалы.

2.3 Арганізацыйна-вытворчы план свята

Штаб свята: ПДіМ "Золак".

Аргкамітэт свята

№ п/пПасадаЗа што адказныПрозвішча адказнага1.Рэжысёр-пастаноўшчыкСтварэнне і напісанне агульнага сцэнарнага плана, напісанне сцэнарыя тэатралізаванага свята, падрыхтоўка пастановачнага плана свята, падбор музычных, харэаграфічных замалёвак, правядзенне застольных, прагонных, генеральных рэпетыцый, правядзенне самаго свята.ПаслушнаяК.Д.2.Кансультант па стварэнню святаКарэктыроўка сцэнарыяДолгіх А.У.3.КанцэртмейстарПадбор і выкананне песен, харэаграфічных нумароў, музычнага суправаджэння.Рудскоўская М.А.5.КасцюмерПадбор касцюмаў для дзеючых асоб.Азарёнок В.М.6.Адказны за рэквізітПадбор, стварэнне рэквізіта да свята.Паслушная К.Д.7.ФотаздымшчыкЗдымкі святаДземянкоў І.А.8.Рэжысёрска пастаноўчая группаНавуменка Д.С. Гарбачова М.У.9ГукарэжысёрАдказны музычнае афармленее Беляк А.В.

Рабочы план падрыхтоўкі свята

№ п/пМерапрыем-ствыТэрмін выкананняАдказны1.Падрыхтоўка сцэнарыя канцэртнай праграмыДа 1лютагаПаслушная К.Д.2.Правядзенне рэпетыцыйЗ 9-20лютагаПаслушная К.Д3.Набыццё падарункаўДа 18лютагаПаслушная К.Д.4.Дастаўка калектываў22 лютагаПдіМ "Золак"5.Адказны за гук22 лютагаБеляк А.В.6.Арганізацыя ўсіх пляцовак22 лютагаДолгіх А.У.8.Відэаздымка22 лютагаДземянкоў І.А.

Пералік прызавога фонда

Пералік прызавога фонда ў рабоце гульнёвай пляцоўкі "Маслянічныя забавы"

№ п/пНазваКолькасцьЦанаКаштоўнасць1.Цукеркі "Сонейка"2001.000200.0002.Фламастары1020.000200.0003.Фарбы акварэльныя1025.000250.0004.Лялькі3020.000600.0005.Цукеркі "Певвень"5010.000500.0006.Набор аўтаручак1020.000200.000Усяго1.950.000

Графік пасяджэнняў аргкамітэта

25.11. - сустрэча рэжысёра і начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

.12. - сустрэча рэжысёра з мастаком-афарміцелем.

12.12. - сустрэча рэжысёра з канцэртмейстрам.

Мерапрыемствы перадсвяточнай атмасферы

Інфармацыйныя мерапрыемствы

Абява аб мерапрыемстве будзе размяшчацца на афіцыйным сайце ПДіМ "Золак", на афіцыйным сайце Адміністраціі завадскога раёна, па радыё і на афішах г.Мінска.

План работы дапаможных служб

11:00 - 19:00 - патруль міліцыі дзяжурыць па ўсяму перыметру.

11:00- 19.00- машына хуткай дапамогі каля набярэжнай на працягу ўсяго мерапрыемства.

16:00 - спальванне пудзіла. МНС знаходзіцца каля вогнішча.

Графік правядзення рэпетыцый

20.11.-10.12 - напісанне сцэнарыя.

15.01-30.01-застольны перыяд.

.02.-18.02 - сводныя рэпетыцыі.

19.02-20.02 - ганеральныя рэпетыцыі

.4 Літаратурны сцэнарый свята

На пляцоўке з яўляецца беларускі народны калектыў "Святкі"

Усе разам:

Гэй, сюды збірайся, люд!

Пачынаем свята.

Песень, скокаў, жартаў тут

Усяго багата.

Марянка: Бо Масленка прыйшла -

Сыру, масла, блінцоў

Уволю прынясла.

Мы Зіму выпраўляем,

А Вясну-красну заклікаем.

Янка: Вітаем, Вас, шаноўныя сябры!

А мы Масленку дажыдалі

У вакенца паглядалі.

Гору сырам набівалі,

Зверху маслам палівалі.

Ад сыра - гара сыра,

А ад масла - гара ясна.

1."Ой, масленка, няшчаслінка"

."Але ужо вясна"

Янка: Благаславі, Божа, на узгорачку сесці- зіму замыкаці,вясну заклікаці, лецечка адмыкаці!

Марянка: Благавешчаніко святое, пашлі сонейка залатое, каб зямелька адышла, і да нас вясна прышла!

Лявон: Каб распусціліся ветачкі, каб раскраснеліся кветачкі, каб лугі зазелянеліся, нашы нівачкі адзеліся!

."Благаславі, маці, вясну…"

З"яўляюцца Пужайла і Пужаніца са сваей світаю. Выносяць Пугала зімы. Пугаюць хлопцаў і дзевак.

Марянка: Пужайла: Го-о-о мароз, го-о-о завіруха!!!

Ганна: Пужаніца: Пойдзем мы у згодзе

Разам скакаці .

Людзям перашкодзім

Мы вясну гукаці.

Лявон: Каб хутчэй мароз з"явіўся ды завіруха прагулялася, дык усіх бы разагналі і са сваіх хацін не высунуліся б.

Янка: Вось калі б нам раздолле было, а то бач ты цяпла ім загацелася, вясну гукаюць.

."Біце дзеўкі зіму…"

Лявон: Прыдзі,вясна, прыдзі,красна к нам у таночак,

прынясі нам збожжа, прынясі нам красак,

каб нам звіць вяночак!

Янка: Прыдзі,вясна, прыдзі,красна

з дажджамі добрымі, з хлябамі багатымі!

Ганна: Прыдзі, вясна, хутчэй, сонейкам усіх абагрэй!

."Вясна, вясняначка…"

Марянка: Гэй, народ, вясна ля варот!

Ганна: Дзяучаты -маладзіцы, прыгажуні-чарауніцы, прачынайцеся, падымайцеся, у святочнае адзенне апранайцеся!

Лявон: Будзем разам спяваць, будзем танцы скакаць ды вясну гукаць! Гу-у!!

Марянка: Дударыкі, зайграйце,

Вясну гукайце.

Каб зімку прагнала,

Ды хутчэй да нас завітала.

Янка: Вясна , вясняначка

Дзе твая дочка -паненачка?

У моры вутка купалася?

Купалася!

Ганна: На беражочку сушылася?

Сушылася!

А донька у мамкі на вулку прасілася.

Яе мамка не пускала?

Не пускала.

У каморачку закрывала?

Закрывала.

Лявон: Гэй, вясна, гэй красна,

Закідай сані

Ды едзь калясамі.

6."Ой, да ва лужочку".

Гэтай песняй закрываецца праграмма фальклорнага ансамбля "Святкі".

Вядучы: Гэй Масленка!

Весялей гуляй, грамчэй спявай.

Ногі не жалей, танцуй хутчэй!

Не запамятавалі вы на якоее свята сёння прыйлі? На свята шырокай Масленкі. А якія беларускія народныя свята вы ячшчэ ведаеце?

Праводзіцца аукцыён. Хто апошні называее свята, атрымлівае ганаровы прыз. (прыз ганаровая буська ад вядуага-дзяўыне, а ганаровая буська ад памоніц вядучага-хлопцу). Вядучы: А зараз на сцэну запрашаецца Ансамбль музыкі і песні "Мінскія музыкі"

Канцэртная праграма ад калектыва мінскія мызыкі на 30 хвілін.

На пляцоуку выходзяць дзеўкі спяваючы маслянічную песню:

А ў нас сення масленка, масленка,

Ой, лялю, рана, масленка, масленка.

А з-пад куста ластаўка, ластаўка,

Ой, лялю, рана, ластаўка, ластаўка.

Сядзіць яна высока, высока,

Ой, лялю, рана, высока, высока.

Бачыць яна далека, далека,

Ой, лялю, рана, далека, далека,

Што ў весцы дзеецца, дзеецца,

Ой, лялю, рана, дзеецца, дзеецца.

Дзевяць хлопцаў жэнецца, жэнецца,

Ой, лялю, рана, жэнецца, жэнецца.

Дзевяць дзевак вянчаюць, вянчаюць,

Ой, лялю, рана, вянчаюць, вянчаюць.

1-шая дзяўчына: Усе! Усе! Усе! На свята! Масленіцу сустракаем, зіму выпраўляем, вясну заклікаем!

-гая дзяўчына: Спяшайцеся! Спяшайцеся! Спяшайцеся лепшыя месцы заняць!

-шая дзяўчына: Хлопцы, дзеўкі, мамы, таты!

Запрашаем усіх на свята!

Зіма са снегам, Вясна са смехам!

Сышлі з дарожкі, Бяруцца ў рожкі!

Падыходзьце, хлопцы, дзеўкі!

Будуць скокі і прыпеўкі!

Слухайце нашу абяву:

Абяцаем усім забаву.

-гая дзяўчына: Ад усіх дзвярэй, ад усіх варот

Ты выходзь хутчэй, весялей народ!

Будзе прадстаўленне

Усім на захапленне!

Добры людзі, спяшайцеся з намі!

Там вунь чарга за пірагамі!

Свята гэтага часцінка сёння паміж намі,

Дазваляем прычасціцца чаем з пірагамі.

-шая дзяўчына: Прыходзьце да нас! Сёння Масленіца запрашае ў госці!

-гая дзяўчына: Спяшайцеся хутчэй! Спяшайцеся хутчэй! Няма свята нашага весялей.

-шая дзяўчына: Вясна, вясна чырвоная! Прыйдзі, вясна, з радасцю! З радасцю, з велізарнай літасцю.

-гая дзяўчына: Са льном вялікім, з коранем глыбокім, з хлебам прыгожым. Вясна, вясна, на чым падышла? На чым падышла ды пад'ехала? "На сошачцы, на баране, на мяцелкі!"

На пляцоўцы зяуляецца хлопец

Хлопец: Са святам вас ўсіх. Са святам Масленіцы. А ці ведаеце вы, чаму Масленка так называецца? А таму, што вельмі смачныя бліны былі і з маслам, і з мёдам, і са смятанаю.

-гая дзячына: Адзначалі Масленіцу звычайна сем дзянёчкаў. Першы дзень Масленіцы называлі "Сустрэчай" ці "Стрэчаннем". У гэты дзень Масленіцу сустракалі і велічалі.

-шая дзяўчына: Другі дзень Масленіцы называўся "Зайгрышы". У гэты дзень з гор каталіся, каб доўгі лён рос.

Хлопец: У трэці дзень Масленіцы цёшчы пяклі бліны і чакалі да сябе ў госці зяцёў, каб пачаставаць іх сваімі смачнымі блінамі.

-гая дзяўчына: Чацвёрты дзень Масленіцы называўся "Дзень святога Уласа".

-шая дзяўчына: Лічылася, што ў гэты дзень павінен праспяваць першы раз жаваранак. У гэты дзень ушаноўвалі маладых, якія ажаніліся ў гэтым годзе. А яшчэ ў гэты дзень хадзілі ў лазню.

Хлопец: Пяты дзень Масленіцы называўся "Цёшчыны вячоркі". У гэты дзень зяці сваіх любімых цёшчаў у госці запрашалі. Ну а калі цёшчу запрасілі, трэба ж яе нечым частаваць. А чым частаваць на Масленіцу, як не блінамі?

-шая дзяўчына: У шосты дзень Масленіцы нявестка збірала да сябе ў госці ўсю мужаву радню.

Хлопец: Апошні сёмы дзень Масленіцы называўся "Прабачальная бяседа". У гэты вечар усе родныя прасілі прабачэння адзін у аднаго. Звычайна казалі: "Прабач, калі саграшыў перад табой справай ці языком".

-шая дзяўчына: Ну колькі часу можна размовы весці. Госці да нас прыйшлі каб весяліцца і песні пець.

На сцэне зяўляецца фальклорны калектыў "Святкі" (2 нумары)

-ая дзяўчына: А ці ведаеце вы, як святкаваць патрэбна? (адказваюць)

2-ая дзяўчына: А ці ведаеце вы, як патрэбна весяліцца? (адказваюць)

Хлопец: А можа яшчэ і з намі Масленку засвяткуеце? (адказваюць)

1-шая дзяўчына: Масленка - гэта старажытнае свята, якое ўзнiкла ў нашых продкаў задоўга да прыняцця хрысцiянства. У даўнiя дахрысцiянскiя часы Масленiцу святкавалi амаль на працягу месяца ў час веснавога сонцастаяння.

-гая дзяўчына: Пасля прыняцця хрысцiянства гэта свята захавалася, але хрысцiянскага пераасэнсавання не атрымала.

Хлопец: Лiчаць, што святкаванне Масленiцы звязана з ушанаваннем ахоўнiка жывёлы - бога Вялеса. З прыняццем хрысцiянства адным з цэнтральных момантаў Масленiцы стаў чацвер - пачатак свята. У гэты дзень ўшаноўваўся Святы Уласiй. У многiх мясцiнах Беларусi i ў наш час масленiчны чацвер завуць "Святы Улас" або "Валос".

Актывізацыя гледачоў да конкура: пытанні на тэму свята.

1-ая дзяўчына: У гэты дзень жанчыны з самага ранку завiхалiся каля печы, рыхтавалi багатую страву са свiнiны i ялавiчыны, пяклi блiны: - іржаныя, аўсяныя цi ячныя. Першы блiн, яшчэ гарачы, клалi на дахавае акенца для продкаў.

-ая дзяўчына: (звяртаючыся да гледачоў) А есць сярод вас тыя жанчыны, якія умюць смачна пекці бліны?

-ая дзяўчына: Як жа вас многа? Падымайцеся да нас, чалавек пяць мабыць хопіць! Вось Вы, Вы, Вы, Вы і Вы! Будзем вопыт Ваш нашчадкам перадаваць!

-ая: - (пытаецца у жанчын) Што патрэбны для таго, каб блін ў роце таяў? (адказваюць)

2-ая дзяўчына: А для таго, как мужчын блінамі заманіць? (адказваюць)

1-ая дзяўчына: Трэба бліны ў добрам настроі пекці!

-ая дзяўчына: А што патрэбна для добрага настрою? (адказваюць)

1-ая дзяўчына: Патрэбна музыка!

-ая дзяўчына: А што лепш пад музыку рабіць? (адказваюць)

1-ая дзяўчына: Вось мы і будзем танчыць ды настрой паднімаць. Каб бліны добрыя ўзняліся!

Хлопец: А да гаспадароў нашых яшчэ госці завіталі!

-ая дзяўчына: Яны песні спяваюць так, што ногі самі ў пляс просяцца!

Хлопец: Сустракайце! Для Вас выступае вакальны ансамбль "Песенка" "Беларускае папуры"

Выступленне ансамбля "Песенка".

На сцэну выходзиць вядучы.

Вядучы: Колькі песен цудоўных мы сёння пачулі. А танцаў яшчэ не пабачылі.

На сцэну выбегае дзяўчына уся напаоханная.

1-шая дзяўчына: Ваня, Ванечка бяда. Не прыехалі да нас госці, якія павінны былі танцаваць на свяце. Зіма сваім снегам замяла ім дарогу.

Вядучы: І што рабіць нам зараз?

-шая дзяучына: Нельга нашых гасцей без танцаў пакідаць.

Вядучы: Мабыць самі танцаваць будзем?

-шая дзяўчына: Толькі калі з нашымі гледачамі.

Вядучы: Падтрымаеце нас?

-шая дзяшчына: А ну хуценька хлопцы шукайце сабе дзяўчынку, і пускайцеся ў пляс.

Вядучы: А вы умееце танцаваць "Лявоніху"?

-шая дзяўчына: Ой, штосьці не шмат хто ўмее танчыць.

Вядучы: І што ж нам з гэтым рабіць?

-шая дзяўчына: А мы іх зараз і навучым!

Вядучы:Станавіцеся ў кола, выбірайце сабе пару, а мы вас навучым.

Праводзіцца майстар-клас па беларускім народным танцам якой уключае ў сабе "Лявоніху", "Лысага", "Кракавяк", "Ойру", "Паланэз".

Гульнёвая праграмма

1-ая дзяўчына: Вясёлае ў нас свята - праводзіны зімы.

Зіма нам надакучыла, хочацца вясны.

Каб птушачкі прыляцелі, каб лугі зазелянелі,

Каб расцвілі цвяточкі, каб зацвілі садочкі.

Усе спяваюць: А на гарэ,на гарэ дый на камянiцы,

Масленiца, масленiца!

Як убачыў дзяцюк дзеўку,скiнуў рукавiцы,

Масленiца, масленiца!

А на гарэ, на гарэ дый на камушочку,

Масленiца, масленiца!

Як убачыў дзяцюк дзеўку, скiнуў i сарочку,

Масленiца, масленiца!

Выносяць пудзіла Маслентіцы на авансцэну.

-ая дзяўчына: - Казалі Масленка семь нядзель, а ўжо апошні дзень!

-ая дзяўчына: - Масленіцу мы сустракалі,

Сыр з алеем пачыналі.

Хлопец: Блінамі гару высцілалі,

Зверху маслам палівалі.

На санках мы каталіся,

На арэлях мы пампаваліся.

Вядучы: Зіма з вясною сустракаецца,

Пра здаровейка пытаецца.

-шая дзяўчына: Масленіца на двор выязджала,

Маладзіцы яе сустракалі.

-ая дзяўчына: - Масленка - палізуха,

Расцяніся хоць да духу!

Хлопец: - Бывай Масленка-круцёлка, настае вялікі пост!

Вядучы: - Хаты вячэраць садзяцца, падаюць ад рэдзькі хвост!

-шая дзяўчына: - Як на масленым тыдні ў столь ляцелі бліны!

-гая дзяўчына: - Бывай, Масленка! Пакінула нас - на кіслы квас, на нішчымную капусту, На зімныя харчы!

Хлопец: - Масленіца загарэла -

Усяму свету надакучыла,

Падманула, правяла,

Да паста давяла!

Вядучы: - Несла бліноў чыгуны,

Надарвала жываты!

Бліноў напекла -

Сама ўсё паела!

-шая дзяўчына: - А нам рэдзькі хвост

Дала на пост!

Пакінула нас -

На кіслы квас,

Вядучы: - На нішчымную капусту,

На зімныя харчы!

Весяла шпацыравала,

Песні гуляла!

-гая дзяўчынв: - Хопіць ужо вам халасіць! Трэбы Масленку паліць!

Хлопец: У агні ўсё дрэннае знішчыць!

Вядучы: Выдатна, бывай,

На той год прыязджай!

Разам: На вогнішча яе! Паліць!

А мы масленіцу сутракалі,

Сутракалі, лелі, сутракалі.

Мы сыр з маслам пачыналі,

Пачыналі, лелі, пачыналі.

Мы блінцамі гару высцілалі,

Высцілалі, лелі, высцілалі.

Зверху маслам палівалі,

Палівалі, душа, палівалі.

Як ад сыра гара стромкая,

Гара стромкая, лелі, гара стромкая,

А ад масла гара ясная,

Гара ясная, лелі, гара ясная.

Спускаюць пудзіла са сцэны і нясуць да месца вогнішча. Пад музынае саправаджэнне ад ансамбля музыкі і песні "Мінскія музыкі"

Хлопец: Каб ў госці да нас вясна завітала, трэба нам пудзіла разам спаліць!

Збірайся, народ, каля масленкі, ды ўсё старае з сабой нясі: думкі, рэчы, няўдачы і гэтак далей.

Дзяўчынкі: А для чаго ж гэта ўсё з сабою браць патрэбна?

Хлопец: Як для чаго? Каб у зіме сыходзячай з зямлі ўсё гэта засталося, і каб ў вясну нам добра жылося.

Дзяўчына1: Ну дык штож мы стаім! Зайграйце, музыканцейкі! Пойдзем хутчэй пудзіла паліць!

Калонна, пад кіраўніцтвам галоўных асоб свята ідзе да месца спальвання пудзіла. З усіх старон усе удзельнікі бягуць і збіраюць з сабой гасцей свята з крыкамі "Ідзем, хутка масленка завітае"

Дзяўчынкі спяваюць:

А мы масленку чакалі, люлі, чакалі

Ўсю нядзельку выглядалі, люлі, выглядалі!

Мы думалі Масленка семнядзелек, люлі, сем нядзелек,

Ажно Масленка сем дзянёчкаў, люлі, сем дзянёчкаў.

А ў нас сёння Масленка, люлі, Масленка,

Выляцела з куста ластавіца, люлі, ластавіца

Села-пала на калу, люлі, на калу,

Кідала масла па каму, люлі, па каму.

Хто ўхопіць дык таму дык таму.

З крыкамі на працягу руху калонны "Адыходзь зіма, прыходзя вясна-красна" , "Свяці сонейка ясна, каб вясна не згасла", "Гэй, Зіма! Адыходзь! Масленка ідзе" спыняюцца каля месца дзеяння.

Дзяўчынка 2: слухай Іванка, а для чаго ж патрэбна ўвогуле вогнішча спальваць.

Дзяўчына 1: Няўжо мы так сапраўды прыцягнем вясну? Ці можа гэтае вогнішча з сонейкам пазмагаецца, ды сонейка і выйдзе?

Вядучы: Ох, дзяўчаты! Відаць, што добрыя ў вас галоўкі. Выдумваць шмат ўмеюць. Але ж галоўная роля вогнішча ў нашым свяце -гэта ачышчэнне ад ўсяго старога, ўсёй прасторы навокал. Таму давайце, хуценька скідвайце усе сваі старыя рэчы, а вы, музыканцейкі, спявайце грамчэй нашай масленцы! Ды зіму праганяйце.

Дзяўчына 2: А вы, госці даражэнькія нам дапамагайце!

Музыкі спяваюць. Дзеўкі танчаць і заклікваюць вясну ў госці. Хлопчык і вядучы ідуць запальваць пудзіла.

Дзяўчына 1: Госці даражэнькія, збірайцесь ў карагод наш звонкі.

Дзяўчына 2: Паспяваем ды патанчым для нашай Масленкі і вясны-красны, якая хутка да нас прыйдзе.

Карагод

Дзяўчына1: А мы масленку чакалі-чакалі

А мы дні і ночкі не спалі, не спалі

Вядучы:

Ай жа хутка з ёю да нас вясна-красна прыйде

Ай да жа ж з блінамі і сыроў горамі

Дзяўчына 2:Будзе наша Масленка пышнай і багатай

Будзе наша сонейка яркае-яркае

Хлопец:Будзе наша зімачка спаць-спаць

Будзем мы для Масленкі ой да танцаваць

Вядучы: Здаецца мне, што самы час з горак пакатацца, ды блінамі частавацца

Дзяўчына 1: Ой, Іванка! Ды сапраўды добрыя ты рэчы кажаш

Дзяўчна 2: ну пойдзем, хутчэй!

Хлопец: Гары-гары пудзіла

Бяжы да нас вясна-красна!

З блінамі ды сырамі

Гой ды й гой!

Вядучы: Госці дарагія! Пойдзем хутчэй далей песні спяваць, з гары катацца ды масленічнымі блінцамі частавацца!

Ў суправаджэнні музыкаў вяртаюцца да пляцовак

Заключэнне

Масленіца - адно з цікавейшых народных свят беларусаў, якое з пакалення ў пакаленне з нязначнымі зменамі перадавалася нашчадкам. Чалавек з яго спрадвечнымі вераваннямі і надзеямі заўсёды імкнуўся да ўзнаўлення прыроды, да яе найбольшага росквіту, жадаў добрага лёсу, пакланяўся Сонцу. У рытуалах і абрадах гэтага часу Сонцу прыносілі ахвяраванні, дзеля яго наладжвалі гульні, карагоды, спевы. Ва ўсходнеславянскіх народах гэта быў цэлы комплекс рытуальных святкаванняў, які атрымаў назву "Масленіца".

Прасачыўшы гісторыю ўзнікнення і развіцця абраду, а таксама прааналізаваўшы літаратуру па даннай тэме, я, абапіраючыся на традыціі і міфалогію, распрацавала сучасны сцэнарый правядзення свята Масленіцы, захаваўшы ўсе адметныя рысы і выразныя сродкі абраду.

Рыхтуючы даннае свята трэба было гарманічна спалучыць элементы традыцыйнай абраднасці з сучаснымі тэхнічнымі сродкамі. Зрабіць так, каб гэтыя элементы ў сваім спалучэнні не перашкаджалі адзін аднаму, а наадварот дадавалі яшчэ большы смак ва ўспрыняцці дзеі гледачом.Такім чынам я максімальна задзейнічала ў свяце звычаі традыцыйнага святкавання Масленіца і звязала іх з сучаснымі тэхнічнымі сродкамі, што надало святу дынамічнасць і сучаснасць. Каб максімальна задзейнічаць гледачоў у свяце было прынята выкарыстоўваць конкурсы, выставы, гульнёвыя праграмы, святочныя латарэі, канцэртную праграму. Выказваем спадзяванне, што на свяце ўдалося абудзіць цікаўнасць людзей да абрада Масленіца, да навакольнага асяроддзя і традыцыйнай спадчыны нашай краіны. Толькі калі чалавек сам прымае ўдзел у той ці іншай дзее, ён можа дакладна адчуць яе характар. Таму, можна з ўпэўненнасцю сказаць, што, прыняўшы непасрэдны ўдзел у Масленіцы, людзі задумаюцца і будуць берагчы і шанаваць традыцыйную беларускую спадчыну.

Бібліяграфічны спіс

масленіца культура свята традыцыя

1.Беларуская міфалогія : энцыкл. слоўн. / склад. І. Клімковіч ; рэдкал.: С. Санько [і інш.]. - 2-е выд., дапоўн. - Мінск : Беларусь, 2006. - 598 с.

2.Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / Беларус. Энцыкл. ; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск : Беларус. Энцыкл, 1996-2004. - Т. 10. - 2000. - 542 с.

3.Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск : Беларус. Энцыкл., 2005-2006. - 2 т.

.Беларусь : энцыкл. давед. / Беларус. Энцыкл. ; рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск : Беларус. Энцыкл., 1995. - 800 с.

.Беларусы : [у 13 т.] / НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. - Мінск : Беларус. навука, 1995-2012. - Т. 6 : Грамадскія традыцыі / В. Ф. Бацяеў [і інш.]. - 2002. - 605 с.

.Гуд, П. А. Ад Каляд да Пакроваў / П. А. Гуд. - Мінск : Красіка-прынт, 2000. - 223 с.

.Гуд, П. А. Беларускі кірмаш / П. А. Гуд, Н. І. Гуд. - Мінск : Полымя, 1996. - 270 с.

.Гуд, П. А. Тэхналогія стварэння свята : вучэб. дапам. / П. А. Гуд. - Мінск : Беларус. дзярж. ун-т культуры, 2004. - 222 с.

.Гульні, забавы, ігрышчы / Акад. навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, Беларус. навук.-метад. цэнтр гульні і цацкі ; уступ. арт., уклад. і камент. А. Ю. Лозкі. - Мінск : Беларус. навука, 1996. - 534 с.

10.Земляробчы каляндар: абрады і звычаі / НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; уклад., класіфікацыя, сістэматызацыя матэрыялаў і камент. А. І. Гурскага ; рэдкал.: А. С. Фядосік (гал. рэд.) [і інш.]. - 2-е выд., выпр. - Мінск : Беларус. навука, 2003. - 427 с.

.Камінскі, А. Я. Рэжысура традыцыйнага абраду : вучэб.-метад. дапам. / А. Я. Камінскі. - Мінск : Беларус. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, 2009. - 110 с.

12.Календарные обычаи и обряды в странах зарубежной Европы, конец XIX - начало XX в. Весенние праздники / И. Н. Гроздова [и др.] ; редкол.: С. А. Токарев (отв. ред.) [и др.]. - М. : Наука, 1977. - 357 с.

13.Котович, О. Золотые правила народной культуры / О. Котович, Я. Крук. - Минск : Адукацыя і выхаванне, 2007. - 582 с.

.Крук, І. І. Следам за сонцам: беларускі народны каляндар / І. І. Крук. - Мінск : Ураджай, 1998. - 216 с.

15.Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. - Мінск : Беларус. энцыкл., 2010-2014. - Т. 5 / рэдкал.: В. В. Калістратава (гал. рэд.) [і інш.]. - 2014. - 663 с.

16.Лозка, А. Беларускі народны каляндар / А. Лозка. - Мінск : Полымя, 1993. - 205 с.

.Міфалогія беларусаў : энцыкл. слоўн. / склад.: І. Клімковіч, В. Аўтушка ; навук. рэд.: Т. Валодзіна, С. Санько. - Мінск : Беларусь, 2011. - 605 с.

18.Народная культура Беларусі : энцыкл. давед. / пад агул. рэд. В. С. Цітова. - Мінск : Беларус. Энцыкл., 2002. - 430 с.

.Праздники и обряды в Белорусской ССР / В. К. Бондарчик [и др.]. - Минск : Наука и техника, 1988. - 301 c.

.Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. - Минск : Беларус. Энцыкл., 2005-2008. - Т. 4. - 2007. - 763 с.

.Соколова, В. К. Весенне-летние календарные обряды русских, украинцев и белорусов, XIX - начало XX в. / В. К. Соколова. - М. : Наука, 1979. - 287 с.

22.Сысоў, У. М. З крыніц спрадвечных / У. М. Сысоў. - Мінск : Выш. шк., 1997. - 415 с.

23.Традыцыйная мастацкая культура беларусаў : у 6 т. / ідэя і агул. рэд. Т. Б. Варфаламеева. - Мінск : Выш. шк., 2001-2013. - Т. 5, кн. 2 : Цэнтральная Беларусь / А. М. Боганева [і інш.]. - 2011. - 911 с.

24.Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск : Беларус. Сав. Энцыкл, 1984-1987. - Т. 3. - 1986. - 750 с.

.Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя / Беларус. Сав. Энцыкл. ; рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск : Беларус. Сав. Энцыкл., 1989. - 375 с.

Похожие работы на - Масленіца ў г. Мінску

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!