Лексіка абрадаў гадавога цыклу земляробчага календара

  • Вид работы:
    Контрольная работа
  • Предмет:
    Английский
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    33,09 Кб
  • Опубликовано:
    2016-03-06
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Лексіка абрадаў гадавога цыклу земляробчага календара

Уводзіны

лексіка земляробчы абрад

Актуальнасць даследавання. Каляндарна-абрадавая творчасць (у беларускай навуковай традыцыі «песні ратайскага календара»), або паэзія земляробчага календара, ахоплівала сабой асноўныя сферы быцця і жыццядзейнасці чалавека. Яна суправаджала яго ў штодзённым жыцці, арыентавала ў сацыяльнай практыцы дачыненняў з людзьмі і светам. Яна арганізоўвала соцыум і асвячала яго духоўна. У традыцыйнай народнай культуры, у каляндарным фальклоры, у архаічных абрадавых практыках, родава-жанравай сістэме паэтычнага слова скандэнсаваны унікальны працоўны, маральна-этычны і эстэтычны вопыт мільёнаў безыменных аратых і сейбітаў, ваяроў і рамеснікаў, ведуноў-празарліўцаў, а перш-наперш аналітыкаў жыцця, прыродных філосафаў, мудрасловаў, паэтаў і музыкаў.

Традыцыйная народная культура ўсходніх славян уяўляе сабой непаўторную і самабытную духоўную скарбніцу. У імклівасці руху ХХІ ст. каштоўнасці ўсходнеславянскай народнай культуры паступова страчваюцца пад уплывам абектыўных фактараў: у працэсе ўрбанізацыі сельскага насельніцтва, у выніку парушэння пераемнасці пакаленняў, калі новыя генерацыі не ў поўным абёме валодаюць духоўнай спадчынай і народнымі традыцыямі.

Генезіс (ад грэч. genesis - паходжанне), паходжанне, узнікненне. Даследаванне каляндарна-абрадавай лексікі гадавога цыклу земляробчага календара ўяўляе сабой цікавы працэс пазнання этымалогіі назваў абрада, генезіса каляндарна-абрадавых паняццяў.

Важную ролю ў вызначэнні асаблівасцей гісторыка-культурных працэсаў развіцця блізкароднасных народаў мае супастаўляльны аналіз матэрыялаў, сабраных у беларускіх рэгіёнах і памежных тэрыторыях усходнеславянскіх этнасаў - даўніх суседзяў беларусаў, якія маюць агульныя гістарычныя карані і тыпалагічна блізкія па характары культуры. Указаныя фактары робяць актуальным і надзённым зварот да параўнальна-супастаўляльнага даследавання абрадавай лексікі беларускай і славянскай (стараславянскай, рускай, украінскай, польскай і чэшскай) моў як важнага складніка духоўнай культуры ўсходнеславянскіх народаў.

Каляндарныя святы беларусаў і славян падпарадкаваны гадавому земляробчаму і жывёлагадоўчаму цыклам, у іх налічваецца вялікая колькасць агульных найменняў, абумоўленая агульнай гісторыяй, падобнымі кліматычнымі асаблівасцямі, блізкімі рэлігійнымі памкненнямі і прыкладна роўнымі сацыяльнымі ўмовамі жыцця.

Абект даследавання - прадметна-тэматычная група каляндарна-абрадавая лексіка.

Прадмет вывучэння - лексіка абрадаў гадавога цыклу земляробчага календара.

Мэтай даследавання зяўляецца вызначэнне генезіса беларуска-славянскіх паралексаў у складзе каляндарна-абрадавай лексікі гадавога цыклу, яго этымалогіі і матывацыі.

Крыніцай фактычнага матэрыялу паслужыў дыялекталагічны архіў кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны, складзены па выніках дыялекталагічных практык розных раёнах Гомельскай вобласці, і асобныя выданні фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў розных рэгіёнаў Беларусі і Украіны.

У даследаванні ўжываліся наступныя метады:

)тэарэтычны аналіз мастацкай літаратуры па тэме даследавання,

вывучэнне і абагульненне даследчыцкай дзейнасці розных крытыкаў па вывучаемай праблеме;

)аналіз генезіса каляндарна-абрадавай лексікі, яго этымалогіі і матывацыі.

Гіпотэза даследавання: генезіс каляндарна-абрадавай лексікі выклікае цікавасць народа да беларускіх бытавых звычаяў і абрадаў.

1.Бытавыя звычаі і абрады беларусаў

Абрады - сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзіны ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады - састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з'явы прыроды. Абрады былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамадскімі адносінамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёла гадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя, пахавальныя), грамадскія і царкоўныя. Большасць беларускіх абрадаў старажытнага паходжання ўзніклі на агульнай усходне-славянскай глебе. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці. Асаблівасць беларускіх абрадаў - перапляценне ў іх аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. Царква імкнулася забараніць народныя абрады або прыстасаваць іх да патрэб рэлігійнага культу, асобным абрадам вяселля, радзін, пахавання і інш., надаць рэлігійны змест. Абрады ў аснове сваёй захавалі народную спецыфіку і нацыянальны каларыт, суправаджаемыя песнямі, танцамі, замовамі, карагодамі, пераапрананнямі (каза, жораў, дзед і інш.). У іх прысутнічаюць элементы тэатральнага дзеяння. 3 імі звязана сялянска-абрадавая паэзія. 3 цягам часу абрады страцілі першапачатковае значэнне, роля рэлігійных элементаў у іх паступова змяншалася, яны пераходзілі ў разрад гульняў, святочных забаў і захоўваліся пераважна ў вёсцы. Цыкл замацаваных звычаямі ўмоўных сімвалічных дзеянняў, звязаных з працоўным годам земляроба, узніклі ў першабытнам грамадстве ў перыяд развіцця земляробства. У сувязі з пастаяннай паўторнасцю сельскагаспадарчых работ і прыстасаванасцю іх да пэўных дат або перыядаў земляробчыя абрады прынята называць каляндарнымі. Падзяляюцца на зімовыя - звязаны са святкаваннем каляд, масленіцы, грамніц; вясновыя - гуканне вясны, першы выхад у поле; летнія - звязаны са святкаваннем купалля, зажынак, дажынак; восеньскія - са святкаваннем спаса, багача, пакроваў. Яны напоўнены песнямі, танцамі, шуткамі. Народныя традыцыі надавалі ім своеасаблівы каларыт і нацыянальную спецыфіку. Многія элементы ў земляробчых абрадах страцілі ранейшае значэнне, бо менш звязаны з вытворчымі працэсамі, элементы міфалогіі ператварыліся ў сімвалы, характэрныя для гульняў. Новы змест і новае афармленне набылі традыцыйныя народныя абрады пачатку і заканчэння веснавых палявых работ. На змену традыцыйнай масленіцы прыйшлі Свята зімы, Праводзіны зімы.

Святы - сукупнасць звычаяў і абрадаў. Узніклі ў першабытнам грамадстве. Былі звязаны з каляндарным (гуканне выясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. Падзяляюцца на рэлігійныя, сінкрэтычныя і безрэлігійныя. Рэлігійныя святы - царкоўныя, у прыватнасці хрысціянскія (раство Хрыстова). Сінкрэтычнымі святамі (мелі рэлігійныя і безрэлігійныя элементы) былі традыцыйныя каляндарная народныя святы (каляды, масленіца, купалле і інш.). Да безрэлігійнай часткі народных свят належылі шматлікія гульні, асабліва на каляды, масленіцу, купалле. У час народных свят спявалі народна-каляндарныя і сямейныя песні, выконвалі творы народнай харэаграфіі. У народна-каляндарных святах, асабліва ў калядах, ёсць элемент Народнага тэатра, а рэлігійныя элементы звязаны са старажытна-абрадавымі дзеяннямі. Значная частка рэлігійных элементаў з'явілася пад уплывам царквы, якая да народных свят прымыкала хрысціянскія (да каляд раство Хрыстова, да валачобнага свята - Вялікдзень, да купалля - свята Іаана Прадцеча). У другой палове 19 ст.- пачатку 20 ст. роля рэлігійных элементаў у народных святах паступова змяншалася. Некаторыя з іх, асабліва старыя абрадавыя дзеянні, сталі безрэлігійнымі тэатралізаванымі дзеяннямі, святочнай забавай.

2.Генезіс каляндарна-абрадавай лексікі гадавога цыклу земляробчага календара

.1 Лексіка-семантычная група назваў абрадаў зімовага цыклу земляробчага календара

Лексіка-семантычная група назваў абрадаў зімовага цыклу мае шматлікія тэматычныя падгрупы, з якіх у колькасных адносінах выдзяляюцца назвы хрысціянскіх свят пад агульнай назвай прэстольныя празнікі, прыстольныя празнікі, прыстольшчына.

Асноўныя святы зімовага цыклу - Ражство, Коляды, Стары Новы год, Вадохрышча, Стрэчанне. Калядныя і навагоднія святы вызначаюцца сярод зімовых свят і дзён асаблівай папулярнасцю. Працягваюцца святы амаль два тыдні: ад Каляд да Вадохрышча. Увесь гэты перыяд усходнія славяне спрадвеку называюць святкі, святыя вечары. Найменне вядома ўсім усходнеславянскім гаворкам і паходзіць ад старажытнарускага дзеяслова святити захоўваць у святасці, непарушна, рабіць святым [1, с.161]: Святыя вечары былі ад Раждества да Крашчэння, а на Крашчэнне - калядкам прашчэнне, значыць, канец, прайшлі святы (в. Сялец, Буда-Каш.); Каляды святкавалі да 14 студзеня. У гэтыя дні нічога не рабілі: ні дроў, ні лучыны не секлі, не шылі. На Каляды ў святыя вечары мы пелі песні [3, с.77]; Святки - время отъ Рождества до Крещенья. Кто на Святки рожу надевалъ, купается на Іордани. Славятъ Христа, ходятъ съ вертепами и со звездой, гадаютъ [1, с.161]. Святкі пачынаюцца 7 студзеня - найбольш важнае і ўрачыстае зімовае свята, свята нараджэння Хрыста, асаблівая весялосць якога абумоўлена заканчэннем посту і прадчуваннем надыходу новага года. У беларускай моўнай традыцыі для назвы гэтага свята ўжываюцца амаль раўнапраўна дзве лексемы: Каляды і Ражаство. У гэты дзень у гонар Рождества Хрыстова нічога не елі да першай зоркі (г. п. Церахоўка, Добр.). Стараславянізм Рождество з характэрным [жд] на месцы праславянскага *dj ва ўсходнеславянскіх гаворках перажыў фанетычныя змены, абумоўленыя імкненнем кампенсаваць цяжкасць вымаўлення нехарактэрнага для ўсходніх славян зычнага. У беларускіх гаворках узніклі варыянты Ражаство, Ражэство, Раждзество, Раждество, Ражство, Раство, а ва ўкраінскай мове, акрамя таго, адбылося ўласцівае ўкраінскай мове змяненне галоснага: Різдво. Лексема Каляды і яе варыянты Каляда, Коляды, Калядкі, распаўсюджаныя ў адзначаным рэгіёне, маюць значэнні: святкі ад Нараджэння Хрыстова да Вадохрышча: Каляды празнавалі калісь две неделі, танцавалі, гулялі (в. Старае Сяло, Ветк.); На Каляды усе свадзьбы гуляюць. От добра ў гэты час вяселле ладзіць (г. п. Церахоўка, Добр.); Святкі былі ад Раждества да Хряшчэння. У ета время былі святыя вечары, маладзёж гуляла, спраўлялі ігрішчы, гадалі, калядавалі, пелі шчодры. Нельзя было работаць, стукаць, резаць (г. Ветка), зімовае свята, якое адзначалася 7 студзеня, свята Нараджэнне Хрыстова: Святкавалі Каляды кожны ў сваёй хаце. Усё прыбіралі, мылі. Стол засцілалі святочным абрусам, пад яго клалі сена, ставілі гаршчок з куццёй, каб быў не голы, а багаты, Дзеці залазілі пад стол і кудахталі: Кудак, кудак, наша курка нясе яйцо з кулак. У суседа вароты трасуцца, а ў нас куры нясуцца. Дзецям сыпалі ў рукі семечкі, зерне, ці цукар (в. Насовічы, Добр.); Каляды празнавалі 7 января. Перад калядамі мылі палы, у парозе сцялілі сена, таго, што Ісус Хрістос радзіўся ў яслях і яго хавалі ў сене ад ірадаў. Каляды - бальшэй празнік (в. Старае Сяло, Ветк.); абход двароў з велічальна-віншавальнымі песнямі ў ноч з 13 на 14 студзеня, калядаванне: Каляда на сівым коніку прыяжжала (в. Барталамееўка, Ветк.); Каляды - гэта на стары Новы год сабіраліся, выварочвалі шубу, надзявалі так, хадзілі пад вокнамі, пелі, танцавалі, казу вадзілі (в. Гусявіца, Буда-Каш.); калядная песня: Хадзілі, калядавалі, каляду спявалі, перэадзяваліся, ну, іх угашчалі, дзеньгі давалі, гасцінцы (в. Жгунская Буда, Добр.). Лексема Каляды выяўляе этымалагічную сувязь з лацінскім Kalendae першы дзень месяца ў старажытных рымлян. Ва ўкраінскай моўнай традыцыі захавалася ўтварэнне ў форме адзіночнага ліку Коляда, а таксама сустракаецца варыянт назвы гэтага цудоўнага зімовага свята Різдво-Коляда [10, с.35].

Калядны цыкл свят завяршала Вадохрышча, якое ў беларускіх гаворках мае такія варыянтныя назвы: Крашчэнне, Крэшчэнне, Крэшчэнье, Крашчэніе, Крешченіе, Крешченне, Крешченье, Крышчэнне, Крішченіе, Храшчэнне, Хрышчэнне, Хряшченне, а таксама Вадохрышч, Вадохрышчанне, Водахрышчэнне, Водохрышча, Вадохрышч, Водопошчэ: Крашчэнне атмячалася 19 января. У еты дзень пасвяцалі ваду, купаліся ў прорубях. Пасвяцоную ваду давалі піць дзецям і бальным. Ёй брызгалі там, дзе стаяў скот і храніўся ўражай. Святую ваду леюць у калодзец, каб там вада асвячалася (г. п. Уваравічы, Буда-Каш.); У Хрышчэнне хрышчыкі рысавалі на дзвярах, на варотах; Васямнаццага чысла у цэрькву ідуць, ваду свецяць - вялікая вада называецца, а патом ужэ назаўтра свецяць, хрышчэнская, святая вада называецца, яе дома хранят (в. Хальч, Ветк.). Свята Вадохрышча набыло ва ўкраінскай народнай традыцыі некалькі найменняў: развітыя намінацыі - Святе Богоявлення, Хрещення Господа Бога і Спаса нашого Ісуса Христа, свято Хрещення Господнього, свято Йордана, свято Хрещення, а таксама кароткія, пашыраныя ўзвычайным маўленні: Йордана (Ордана, ордань, ардан, Йордан), Водохреща, Богоявлення, відорощі, водохрещи: Йордана (Ордана, Водохреща, Богоявлення) [10, с.35]. Узнікненне варыянтаў выклікана адрозненнямі ў фанетычнай адаптацыі на ўсходнеславянскай глебе стараславянізма Крещение, а таксама метанімізацыяй назвы ракі, у якой адбываліся Біблейскія падзеі.

Да зімовых свят адносілася Стрэчанне, Стречанне, Стрэценіе, Встрэчанне, Устрэчанье, Страчэнне, Грамніцы - праваслаўнае свята, якое адзначаецца 15 лютага, у народзе тлумачыцца як сустрэча зімы з вясною: На Стречанне зіма з вясной стрячяюцца (в. Неглюбка, Ветк.); Стрэчанне - Грамніцы. На Грамніцы палавіна зіміцы; На Встрэчанне нада схадзіць у цэркву і прынесці святыя свечачкі. А кагда граза ці нешчасце якое ў доме, то нада іх запаліць - яны аберегают дом (г. п. Уваравічы, Буда-Каш.).

Украінскія назвы свята - Стрітення, громовище [10, с.36]. Найменні, што пайшлі з кораня гром- (па-беларуску пярун), відаць, звязаны з паверем аб тым, што асвечаная 15 лютага свечка, запаленая ў непагадзь, абараняе ад маланкі і перуну. Паколькі лічылася, што ў гэты дзень зіма з летам змагаюцца, то ва ўкраінскай традыцыі ёсць назва зимобор [10, с.36]. У зімовага свята Увядзенне, Введеніе увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы, якое адзначаецца 4 снежня, у народным календары менш варыянтаў назвы: Увядзенне Святой Багародзіцы ў храм - ета значыт Марыя, маць Хрыста. У іх долга не было дзяцей, ані решылі: ужо хто ні радзіцца - ета божы дзіцёнак, і ў тры годзіка павялі её в цэркавь, к Богу с узелочкам. І ана там васьпітывалась (в. Неглюбка, Ветк). Па-ўкраінску свята называецца Введення. Поўная назва - Введення у храм Пресвятої Діви Марії [10, с.36].

Асобнай састаўной часткай каляндарна-абрадавай лексікі зяўляюцца найменні ўдзельнікаў абрадаў. На каляды ў беларускія хаты з віншаваннямі і добрымі пажаданнямі абавязкова завітвалі калядоўшчыкі (каляднікі, калядоўшчыкі, каледоўшчыкі), засявальнікі, пад Стары новы год - шчадроўшчыкі (шчадроўнікі, шчадравальнікі, шчодрыкі, шчодрікі, шчодрыя, шчадрухі). У Беларусі ў святкаваннях абавязкова прымалі ўдзел баба, дзед, вернік каляднік, які насіў сабраныя грошы, сала, гарэлку, звездар чалавек, які нёс зорку (звязду) у час калядавання, каза каляднік, пераапрануты ў казла або з маскай з выявай казла. Вядомы беларускім гаворкам Маланка персанаж каляднага абраду, шчадроўшчыца, маханоша ўдзельнік каляднага свята, які носіць сумку за калядоўшчыкамі: На Каляды хадзілі калядаваць. Калядоўшчыкамі былі ўсе, хто хацеў. Але абязацельна ўсе пераапраналіся, каб іх не пазналі, .. з калядоўшчыкамі былі мядзведзь, каза, цыганка і дзед Мароз (в. Дуброва, Рэч.) [3, с.53]. Адпаведнікі ўказаных намінацый фіксуюцца і ўкраінскай народнай творчасцю: колядник, щедрівник, маланкар, Маланка: В минулому столітті колядник з козою, сподіваючись на багату винагороду, спосатку йшлі до місцевого пана [6, с.293]; Колядники в масках - провісники весни і нового аграрного сезону; Платилі щедрівникам, що ходили із козою, більше. На Маланку наведвалі хату ва Украіне маланкарі. У працэсіі прымала ўдзел і сама Маланка.

У складзе каляндарна-абрадавай лексікі беларусаў выдзяляюцца найменні асобных этапаў і абрадавых дзеянняў: калядкі вечар 13 студзеня і ноч на 14 студзеня, шчадроўкі (шчодрыкі, шчодрікі, шчёдрікі, шчодра, шчодр, шчодры вечар, шчадроўкі) хаджэнне па дамах з песнямі, каб атрымаць гасцінцы: На шчадраванні наражаліся па-ўсякаму. Кто смялейшы, таго наражалі казой і хадзілі ў шчодры [3, с.77]. Украінская мова мае амаль дакладныя адпаведнікі: щодрий (щедрий) вечер, щодрівник: Кожну Колядку кінчать Колядники .. Старовіцькі Колядки і Щедрівки, своїм змістом так дуже не підхожі до церковно-християнської ідеольоґії Різдва [10, с.37]. Дзень каляд у асобных мясцовасцях называўся засеўкі: Маладыя хлопцы насілі па вуліцы бліскучую звязду з лентачкамі, заходзілі ў хаты, сыпалі на мост зерне і гаварылі: Сею, сею, пасяваю, з Новым годам паздраўляю (в. Насовічы, Добр.); Пасля Каляд хадзілі засявальнікі, яны засявалі. Ну, ужэ калі прыдуць к табе засяваць, ета ўжэ будзе багаты ўраджай [3, с.52]. Беларускае каляднае абсяванне (засяванне), калі хаты аднавяскоўцаў абсыпалі зернем, каб быў добры ўраджай, ва Украіне называецца засівання (посівання, посипання). Гэты абрад ва ўсходніх славян насіў аграрна-магічны сэнс.

У асобную тэматычную групу каляндарна-абрадавай лексікі можна вылучыць найменні рытуальных прадметаў, кулінарных страў, якія выкарыстоўваюцца пры правядзенні абрадаў і свят. На Каляды насілі звязду (зорку), на якой былі намаляваны розныя казачныя фігуркі, павадыр, апрануты ў світку, паганяў казу пугай, а выканаўца ролі казы апранаў перавернуты ўверх скурай кажух. Каза для беларускага і ўкраінскага народаў уяўляе сабой вельмі важны абрад у сістэме калядавання. Па словах А. Курачкіна, персонаж новорічного рядження коза в минулому був надзвичайно популярнийв Україні и Білорусі [6, с.294]. Традыцыйнай прыналежнасцю абраду шчадравання былі таксама маскі бусла і каня. Вялікае значэнне ў правядзенні абрадаў мела куцця (украінскае кутя) абрадавая страва з круп. На святкі традыцыйна беларусы гатавалі тры куцці: перадкалядная посная (бедная, галодная, раждественская), багатая (шчодрая - пасля Каляд) і галодная перад Вадохрышчам. На 13 студзеня рабілася шчадровая куцця - страва, прыгатаваная на калядныя святы. На ўсе тры куцці каша варылася ў адным гаршку. Магічнае значэнне куцці ў тым, што зерне валодае якасцю захоўваць і аднаўляць жыццё, сімвалізуючыземляробчы кругаварот, бясконцасць жыцця. На святочным перадкалядным стале беларусаў і ўкраінцаў было 12 посных страў: Гатовіліся к Калядам. Казалі: Святое Ражаство радасць прынясло. Трэба было 12 страў прыгатаваць, самая галоўная - куця (в. Роўнае, Рэч.); Риба просіл, пісний борщ, вареники, гречаники й пироги, пироги з капустою, грибами, квасолею, горохом, сливами, яблуками тощо. Зійшла вечірня зоря, й можна сідати вечеряти; починали із куті. А панувала у Свят-вечір кутя - головна обрядова страва. Як удасться кутя - буде крута ще й із «верхом» - то буде на урожай, а в оселі щастя [10, с.36].

Праведзенае параўнальна-супастаўляльнае даследаванне беларускіх і ўкраінскіх каляндарна-абрадавых найменняў дае падставы сцвярджаць, што народныя святы і абрады зяўляюцца праяўленнем традыцыйнай культуры ўсходніх славян і ў генетычных адносінах значная частка ўказанай лексікі належыць да агульнаславянскага лексічнага фонду. Гэта такія лексемы, як Вада, баба, дзед, Ражаство, Крашчэнне, Вадохрышча, Святкі, каза, звезда, шчадроўка, варажыць. Большасць зафіксаваных лексем зяўляюцца суфіксальнымі ўтварэннямі ад дзеясловаў: абсяванне, варажба, Ражаство, Крашчэнне і ад назоўнікаў: звездар, калядоўшчык, каляднік. Абрадавая лексіка, якая да сённяшняга часу шырока функцыянуе на тэрыторыі пражывання беларусаў і ўкраінцаў, вызначаецца багатай і складанай сістэмай лексічных сродкаў, варыянтнасцю і разнастайнасцю, семантычнымі і граматычнымі асаблівасцямі, зяўляецца неадемнай часткай духоўнай культуры беларусаў і ўкраінцаў, у якой захаваны старажытныя моўныя зявы.

2.2Паходжанне свята Вялікадня

Вялікдзень (Пасха) - вялікае гадавое свята, карані якога вядуць у глыбокую стражытнасць. Ім некалі пачынаўся новы каляндарны год. Пазней царква замацавала яго ў сваім "рухомым" календары. Свята пачынаецца "ўсяночнай". З Чырвонай суботы на нядзелю многія не спалі, на вуліцах гарэлі кастры, чулася стральба, некаторыя шукалі папараць-кветку, у царкве свяцілі пафарбаваныя яйкі, пірагі, мак, хрэн, мяса і інш. Раніцай хадзілі глядзець "гульню" сонца, пафарбаванымі яйкамі гулялі "ў біткі", качалі іх, гушкалі на арэлях, вадзілі карагоды. Умываліся вадой з чырвоным яйкам. Елі свянцонае. Лічылася, што смерць у светлы дзень, нават для цяжкага грэшніка, святая: ён атрымліваў дараванне грахоў. Лічылася, што на Вялікдзень пачынае кукаваць зязюля. Адным з яркіх сімвалаў Вялікадня стала яйка, традыцыя фарбавання якога пачалася амаль адразу пасля Уваскрэсення Хрыстова. Марыя Магдаліна, сведка вялікай падзеі сустрэчы ў Светлую Нядзелю Ісуса на трэці дзень пасля раскрыжавання, прыбегла да імператара Тыберыя ў Рым з чырвоным яйкам і словамі: "Хрыстос уваскрос!". Чырвоны колер - знак Божых пакут дзеля людзей. Але яйка на хрысціянскую Пасху з`явілася не на пустым месцы і невыпадкова, бо існавала яшчэ глыбейшая язычніцкая традыцыя. У старажытных міфах народаў свету (Кітай, Егіпет) птушынае вясновае яйка ўяўляецца як мікракосм, у якім адлюстроўваўся Сусвет. Традыцыя Пасхі таксама мае глыбокія карані. Яна ўстанавілася яшчэ раней самага вялікага хрысціянскага свята. Афіцыйна адзначэнне царкоўнага святкавання пачалося з 525 года, калі на Першым Усяленскім царкоўным саборы ў Нікеі было вырашана ўстанавіць яе ў першую нядзелю пасля вясенняга раўнадзенства (22 сакавіка) і поўні пры ўмове, што яна ніколі ўжо не будзе супадаць з іўдзейскай, як было дагэтуль. Слова "пасха" ў перакладзе са старажытнаяўрэйскай мовы ("песах") азначае "прахаджэнне побач", "літасць". Паходжанне значэння слова тлумачаць наступным чынам. У некаторых краінах дахрысціянскага Бліжняга Усходу існаваў культ багоў, адны з якіх паміралі, а іншыя з прыходам вясны адраджаліся. Да гэтага часу неабходна было заплаціць падаткі і ахвяраваць багам жывёліну, пазначаўшы ўваход жылля яе крывёю. Збіральнікі падаткаў такія хаты пакідалі ў літасці, праходзілі побач. Пазней да ахвяравальных знакаў, пасхальнай (велікоднай) сімволікі далучылася і фарбаванае яйка. Дарэчы, у славянскіх народаў яйка асацыіравалася з урадлівасцю зямлі, з вясновым адраджэннем прыроды. Даследчыкі маляванак адзначаюць, што на пісанках адлюстраваны архаічныя ўяўленні славян аб сусвеце, і, як відаць, пісанкі існавалі ў славян да прыняцця хрысціянства.

2.3Лексіка-семантычная характарыстыка найменняў абраду Купалле

Купалле - старажытнае земляробчае свята найбольшага росквіту жыватворных сіл прыроды. Прыпадала свята на перыяд летняга сонцастаяння, і пІад рознымі назвамі вядома усім еўрапейскім народам. Упамінаецца назва Купалле (Купала) ў пісьмовых крыніцах 12 ст., у старабеларускіх граматах 13-14 ст. Святкавалася у ноч на 24 чэрвеня па старым стылі. Па палудні 28 чэрвеня жанчыны і дзяўчаты збіралі зёлкі, спявалі купальскія песні. Надвячоркам моладзь з песнямі выпраўлялася на загадзя выбранае месца - на узлесак, узгорак. Раскладвалі вогнішча, запальвалі і падымалі высока на жэрдцы прасмоленае кола. Вадзілі карагод /танок/, скакалі праз агонь, дзяўчаты і хлопцы перакідваліся праз яго вянкамі. Старыя людзі расказвалі страшныя гісторыі пра ведзьмаў і чараўнікоў, пра заклятыя скарбы і інш. Самае паэтычнае купальскае павере - легенда пра папараць-кветку, у якой па-мастацку увасоблена мара чалавека пра шчасце. На Купалле дзяўчаты загадвалі-варажылі пра будучае замужжа, пускаючы на ваду вянкі. На світанні грамадой ішлі купацца, качацца па расе, глядзець, як "іграе' падчас усходу сонца. Купальская ноч лічылася ноччу цудаў. Паводле старажытных уяўленняў, на Купалле дар мовы атрымлівалі звяры і птушкі, хадзілі і перагаворваліся паміж сабой дрэвы, а рэкі свяціліся асаблівым прывідным святлом [14, с.83].

Вучоныя пагаджаюцца з думкай пра тое, што звычаі і абрады Купалля - рэшткі язычніцтва. Прадстаўнікі міфалагічнай школы лічылі Купалле святам у гонар язычніцкага бога /багіні/ Купалы. Быў пашыраны погляд, што Купала - свята сонца, што агонь /сімвал сонца/ - крыніца жыватворных сіл прыроды. Адсюль і ачышчальная моц агню і вады, якім на Купалле надавалася шмат увагі. М. I. Кастамараў і Я.Ф.Карскі выводзілі слова "Купала" ад кораня "куп" - купаць. Даследчыца А.М.Новікава лічыць імя Купалы старажытным увасабленнем летняй урадлівасці прыроды. Вытокі купальскай абраднасці трэба бачыць у пэўных міфалагічных уяўленнях. Аднак асноўны змест, сэнс купальскага святкавання прасякнуты стыхійна-матэрыялістычным светаадчуваннем, народжаным практычнай дзейнасцю, жыццём земляроба [14, с.84].

Лексіка абраду Купалле надзвычай багатая і разнастайная паводле семантыкі. Аналіз фактычнага матэрыялу дазваляе вылучыць сярод найменняў абраду Купалле ў залежнасці ад семантыкі некалькі мікрасістэм назваў (асноўныя пласты лексікі, прааналізаванай у гэтым раздзеле, паказаны ў табліцы 1.1).

Табліца 1.1Прадметна-тэматычная класіфікацыя найменняў абраду Купалле

№ п/п Прадметна-тэматычная групы найменняўКолькасныя паказчыкі (у %)1Назвы дзеянняў2 %2Назвы песняў, танцаў, гульняў4 %3Назвы адзення8%4Назвы страў7 %5Назвы раслінаў18 %6Назвы асобы чалавека, якія прымаюць удзел у абрадзе61 %

Асобную прадметна-тэматычную групу складаюць найменні дзеянняў:Дзіваванне - дзіва.

Уздыханне - уздых.

Жартаваннейка - жартаванне.

Глядзенейка - назіранне.

Наступную прадметна-тэматычную групу складаюць найменні песняў, танцаў, гульняў:

Песні - вершаваны і музычны твор для выканання голасам.

Танец - сукупнасць рухаў пэўнага тэмпу і формы, якія выконваюцца ў такт музыкі, а таксама музычны твор у рытме і стылі такіх рухаў.

Таночак - танец.

Карагод - масавая народная гульня - рух людзей па крузе з песнямі, танцамі, а таксама людзі, якія сталі ў круг для ўдзелу ў якой-н. гульні.

Гуляннейка - гулянне.

Асобную прадметна-тэматычную групу складаюць найменні адзення:

Шаты - пышнае дарагое адзенне.

Кашуля - адзенне з лёгкай тканіны на верхнюю частку цела (мужчынскае) або ніжняя бялізна (жаночае).

Рубашка - верхняя кашуля.

Сарочка - мужчынская (верхняя і сподняя), або жаночая (сподняя) кашуля.

Шубачка - шуба.

Чэпчык -чапец.

Асобную прадметна-тэматычную групу складаюць найменні страў: Гарэлка - моцны алкагольны напітак.

Калбаса - каўбаса.

Каўбаса - прадукт харчавання з асоба прыгатаванага мяснога фаршу ў кішачнай або штучнай абалонцы.

Мядок - мед.

Піражок - невялікі пірог.

Сыр - харчовы прадукт, які робіцца з малака, заквашанага пэўным спосабам.

Соль - белае крышталічнае рэчыва з вострым смакам, ужываецца як прыправа да стравы.

Цыбуля - расліна сямейства лілейных з цыбулінай у падземнай частцы і трубчастымі лістамі зверху.

Сярод найменняў раслінаў вылучаны наступныя адзінкі:

Гарошак - гарох

Жыта - аднагадовая расліна сямейства злакавых, зерне якой ідзе на выппечку хлеба.

Лаза - кусты некаторых парод вярбы, вінаграду.

Ружа - расліна з прыгожымі шырокапялёсткавымі пахучымі кветкамі і са

сцяблом, звычайна пакрытым шыпамі.

Зелейка - зелле

Крапіўка - крапіва.

Краскі - кветкі.

Красачкі - кветкі.

Лянок - лён.

Хмель - павойная расліна з доўгім тонкім сцяблом, а таксама насенне некаторых культурных відаў гэтай расліны, выкарыстоўваецца ў піваварэнні.

Чабор - травяністая духмяная расліна сямейства губакветных з дробнымі пахучымі кветкамі ружова-ліловага ці белага колеру.

Асобную прадметна-тэматычную групу складаюць найменні асобы чалавека, якія прымаюць удзел у абрадзе:

Абманачка - дзяўчына, якая падманвае.

Дачушка - дачка.

Дваранін - асоба, якая належыла да дваранства.

Дзеванька - дзяўчына.

Дзевачкі - дзяўчаты.

Дзявіца - дзяўчына.

Дзевіца - дзяўчына.

Дзіця і дзіцё - зусім маленькі хлопчык або дзяўчынка.

Дзіцятка - памянш.-ласк. дзіця.

Баба - жанчына.

Баярын - буйны землеўладальнік, які належаў да вярхоў пануючага класа.

Брацец - брат.

Брацятка - брат.

Каралеўна - дачка караля.

Малойцы - хлопцы.

Мамка - маці.

Пан - чалавек з прывілеяваных класаў (памешчык, дваранін і пад.), а таксама зварот да яго.

Паненка - дачка пана.

Паненачка - дачка пана.

Работніца - працаўніца.

Свёкарка - свёкар.

Свякроўка - свякроў.

Сынку - сын.

Сястрыца - сястра.

Рыбалоў - чалавек, які ловіць рыбу.

Татулька - бацька.

Хадзяйка - гаспадыня.

Хазяйка - гаспадыня.

Хвалёнка - дзяўчына, якую хваляць.

Хвалёначка - дзяўчына, якую хваляць.

Цыганачка - цыганка.

Такім чынам, выяўленыя найменні характарызуюць розныя аспекты абраду Купалле. Сярод вылучаных прадметна-тэматычных разрадаў найбольш багатымі па колькасці з'яўляюцца групы найменняў ўдзельнікаў абраду, найменняў раслін і страў. Гэтыя назвы найбольш ярка адлюстроўваюць побыт людзей, іх культуру на кожным з этапаў абраду Купалле. Такія колькасныя суадносіны ў сістэме найменняў можна растлумачыць і тым, што людзей заўсёды хвалююць надзённыя побытавыя праблемы.

Адметнасць абраду Купалле, яго спецыфіку выяўляюць найменні ўдзельнікаў абраду, найменні абрадавых дзеянняў, найменні песняў, танцаў, гульняў і інш.

Трэба адзначыць, што некаторыя назвы абраду Купалле маюць свае варыянты. Сярод іх шмат фанетычных. Наяўнасць фанетычных варыянтаў тлумачыцца імкненнем мовы адаптаваць іншамоўныя назвы, асаблівасцямі беларускіх гаворак, а таксама ўплывам рускай мовы (каўбаса - калбаса, хазяйка - хадзяйка). Сустракаюцца формаўтваральныя варыянты (дзіця - дзіцятка, паненка - паненачка). Шэраг назваў утвараюць сінанімічныя (дзевачка - паненка - дачка - каралеўна - дзеўка) і варыянтныя рады (Купала - Купалачка - Купалейка - Купаленька - Купальнічка - Купаліша - купалінька - Купалялё - Купалночка - Купалка - Купаленка - Купалінька). Наяўнасць шматлікіх варыянтаў і сінонімаў сведчыць пра багацце і разнастайнасць лексікі абраду Купалле.

Усе вылучаныя мной намінацыі адлюстроўваюць багацце беларускай культуры. Разнастайнасць найменняў сведчыць аб тым, што нашы продкі імкнуліся зрабіць свята больш цікавым, вясёлым і забаўляльным.

2.4Паходжанне найменняў абраду Купалле

Вывучэнне этымалогіі сучасных намінацый мае важнае значэнне для разумення іх семантыкі. Апроч таго, шмат якія назвы захавалі архаічныя рысы гукавога і граматычнага ладу мовы. Пры вывучэнні абрадавай лексікі, у тым ліку і найменняў абраду Купалле, выяўляецца мноства старажытных праславянскіх ці праіндаеўрапейскіхслоў, якія зяўляюцца каштоўнымідля этымалагічных пошукаў, а таксама для ўзнаўлення стану мовы мінулых эпох. Змены ў мове ўяўляюць цікавасць "не толькі таму, што само ўзнікненне іх у канчатковым выніку выклікаецца прычынамі гістарычнага, гісторыка-грамадскага характару, не толькі таму, што распаўсюджанне новых з'яў у мове немагчыма вывучаць па-за гістарычным планам, але таксама таму, што ўзятыя разам яны адлюстроўваюць паступальны рух кожнай мовы ад ніжэйшых ступеней і форм развіцця да вышэйшых у сувязі з развіццём грамадскага жыцця, культуры і інш." [10, с. 76].

Аналіз фактычнага матэрыялу паказаў, што лексіка абраду Купалле даволі разнастайная паводле паходжання. Сярод ўсіх найменняў выразна проціпастаўляюцца дзве групы намінацый: спрадвечнабеларускія (75 %) і запазычаныя назвы (17 %). Назіранні сведчаць, што спрадвечнабеларускія найменні можна размеркаваць па 3 асноўных падгрупах:

) агульнаславянскія намінацыі (14 %);

) агульнаўсходнеславянскія найменні (5 %);

)уласнабеларускія намінацыі (56 %).

Асноўным пластом лексічнай сістэмы беларускай мовы на ўсіх этапах яе гістарычнага развіцця з'яўлялася і з'яўляецца спрадвечная лексіка, якая вызначае яе самабытнасць, абумоўлівае асаблівасці сістэмнай арганізацыі мовы. Вылучэнне такіх пластоў слоў як агульнаславянскія (праславянскія), агульнаўсходнеславянскія і ўласнабеларускія ў складзе спрадвечнай лексікі адбываецца на генетычнай аснове.

Найбольш багатую ў колькасных адносінах падгрупу сярод спрадвечнабеларускіх намінацый складаюць агульнаславянскія назвы. Напрыклад: купала. Украінскае купала, купало, рускае купала, старажытнарускае купала. Вядома, што, згодна з традыцыяй, слова купала разглядаецца як усходнеславянскі пераклад са старажытнагрэчаскага 'хрысціцель'. Спалучэнне Іван Купала адпавядае грэчаскаму (Іаан Хрысціцель). Але ёсць падставы меркаваць, што лексема купала мае старажытнае, яшчэ дахрысціянскае сакральнае знячэнне. Аб гэтым сведчаць шматлікія этнаграфічныя і фальклорныя даныя. У Заходнім Палессі купала мае значэнне 'касцёр, агонь', якое можна суаднесці з беларускім купець, купаць 'гарэць без полымя, дымець' (гл.), kupěti / kǫpati з сакральным значенном 'ачышчаць агнём' (параўнаем лацінскае pūrus 'чисты' і старажытнагрэчаскае 'агонь'). Тады да ліку суадносных лексемаў можна аднесці старажытнагрэчаскае 'дым' (<* ), лацінскае vapor 'пара, дым, агонь' (<*kuapōs), праславянскае kоръtь (<*kvopъtь): *kuop- / koup-. Незалежна ад верагоднасці гэтай этымалогіі беларускае купала 'касцёр, агонь' звязваецца з беларускім купаць 'гарэць'. Прадуктыўны суфікс -ла для назваў дзеячаў (параўнаем купала) сведчыць аб анімізацыі назвы 'кастра, агню'. 3 гэтага пункту погляду купала адначасова 'вогнішча, агонь' і нейкі 'дух агню' [17, с. 154].

Купала - сакральна звязана з Купаллем.

Кісель. На думку П.У. Сцяцко, слова кісель - агульнаславянскае. Ва усходнеславянскіх помніках адзначаецца з «Повести временных лет». Утворана слова кісель пры дапамозе суфікса -ель ад той асновы, што і квас: кысати. А. Праабражэнскі супастаўляе кісель з санскрыцкім kvathas 'адвар' [17, с. 165].

Лаза. Украінскае лоза, рускае лоза, лозина, старажытнарускае лоза 'вінаград', польскае loza, старажытначэшскае loza, славацкае loza, lodza, славенскае loza, сербскахарвацкае лоза, македонскае лоза, балгарскае лоза, стараславянскае лоза. Праславянскае loza 'гнуткі дубчык, галінка', пазней 'вярба', 'вінаградная лаза'. Пра першасную матывацыю можна меркаваць, параўноўваючы балгарскае лозя 'віцца, выгінацца, зварочваць ' і літоўскае lozinti 'выгінаць, згінаць трохі'. Роднаснымі з'яўляюцца літоўскае lazda 'кій, арэшнік ', 'націна бульбы, бобу, цыбулі', laza 'палка', 'арэшнік', латышскае Lagziia, lazda, leuzda (ад балт. -zd-, якое адпавядае слав, z-, старапрускаму laxde 'те', албанскаму lajtlu, lejtlu, letlu 'арэшнік', персідскаму räz 'лаза'. Магчыма, лаза звязана са славеснскім leska 'кій'. Непераканаўчым зяўляецца меркаванне Бернекера, які лічыць, што праславянскае loza<lasa. Махэк параўноўвае лексему з літоўскім lasa, lesti 'корм', 'дзяўбці'. Нельга звязваць слова лаза са старажытнагрэчаскім (у Гесіхія). Аўтары ЭСБМ лічаць, што непрымальнымі з'яўляюцца і іншыя версіі, пералічаныя Фасмерам і Слаўскім. [17, с. 204].

Лён. Украінскае льон (лен, закарп льон), рускае лён, польскае len (lan, lyn, I'm, lyjn, len, lаn), палабскае Lan, ніжнялужыцкае lan, верхнялужыцкае len, чэшскае len, славацкае Lan, славенскае lan, сербскахарвацкае лан, македонскае лен, балгарскае лен, ленът, царкоўна-славянскае льнъ 'тс', стараславянскае льнѢнъ 'льняны'. Праславянскае lьnъ, якому адпавядаюць: літоўскае linas, linai, латышскае lins, lini, старапрускае linno, ірландскае lin 'сетка', лацінскае linum 'тс', гоцкае lein 'палатно'. Паводле меркаванняў Шрадэра і Кастшэўскага, ільнаводства было вядома індаеўрапейцам. Toй самай думкі прытрымліваецца Слаўскі, Скок, Бязлай. Фасмер не выключае таксама і старажытнага культурнага запазычання. Махэк бачыць у лексеме лён рэшткі праіндаеўрапейскага субстрату. [17, с. 300].

Мёд. Украінскае мед, мід, рускае мёд, польскае miod, ніжнялужыцкае mjod, верхнялужыцкае med, чэшскае, славацкае med, славенскае med, сербскахарвацкае мёд, македонскае мед, балгарскае мед(ът), стараславянскае медъ. У помніках усходнеславянскага пісьменства слова мёд фіксуецца і са" значэннем 'пітво', 'віно'. Мёд - агульнаславянскае слова. Індаеўрапейскія адпаведнікі: літоўскае medus, латышскае medus, старажытнапрускае meddo, старажытнаіндыйскае madhu 'медавуха' авестыйскае mavu 'мёд', 'віно', старажытнагрэчаскае , ірландскае mid, старажытнаверхненямецкае metu 'хмельны напітак', індаеўрапейскае *medhu 'салодкі' [19, с.31].

Мяса. Украінскае м'ясо, мнясо; рускае мясо, польскае mięso, кашубскае mjaso, палабскае mąsǘ, ніжнялужыцкае mjeso, сербскахарвацкае ме̑со, македонскае мясо, балгарскае мяс̀о, стараславянскае м со 'мяса'. Праславянскае *męso роднаснае да старапрускага mensо (або без устаўнога -n-), літоўскага mesa, meisa, латышскага misa, miesa, старажытнаіндыйскага mamsam, mams, mah, албанскага mish, армянскага mis, індаеўрапейскага mi(m)so [19, с. 149].

Нагавіцы. Рускае дыялектнае ноговица 'калашына', агульнаўсходнеславянскае ноговицы 'штаны', польскае nogowica, nogowka, чэшскае nohavice, сербскае ноговица, харвацкае nogavica, славенскае nohavice, кашубскае nagavice 'штаны'. Слова вельмі старажытнае. У праславянскай мове *nogavica абазначала самастойную дэталь касцюма, якая пакрывала нагу ад калена, шчыкалаткі. На гэта паказваюць значэнні слова нагавіца ў некаторых славянскіх мовах: старачэшскае nogavice 'панчоха, шкарпэтка', польскае nogawica. Такім чынам, нагавіцы - лексікалізаваная форма множнага ліку ад нагавіца 'калашына', якое ад нага: наг-ав-іца [19, с. 247].

Пояс. Украінскае пояс, стараславянскае поюсъ, балгарскае пояс, сербскахарвацкае nöjac, пāс, славенскае pojas, pas, чэшскае, славацкае pas, польскае pas, верхнялужыцкае, ніжнялужыцкае pas. Праславянскае *po-jasb ад *po-jasati, адкуль усходнеславянскае юсало 'пояс' [15, с. 351].

Сала. Назва агульнаславянскага паходжання. Утворана ад асновы сад-(садзіцца) пры дапамозе суфікса -dlo-: sadlo. Параўнаем з польскім sadlo. Першапачатковае значэнне слова - 'тое, Што нанесена на мясе' [14, с. 247].

Саланіна. Рускае солонина 'пасоленае сала або салёная ялавічына', украінскае солонина 'свіное сала', польскае stonina 'свіное сала', чэшскае slanina 'шпік, вэнджанае сала', славацкае slanina 'свіное сала', сербскахарвацкае сланина 'вэнджанае сала, шпік', славенскае slanina, балгарскае сланйна. Праславянскае *solnina. Ад асновы *soln- з суфіксам -іпа [16, с. 300].

Соль. Украінскае сіль, агульнаўсходнеславянскае, стараславянскае соль, грэцкае , балгарскае сол, сербскахарвацкае сõ, славенскае sôl, чэшскае sul, славацкае sol', польскае sòl, верхнялужыцкае sòl, sel, ніжнялужыцкае sol узыходзяць да праславянскага *solіs. Індаеўрапейская аснова на -і н.р., старалацінскае sale, армянскае аі. На думку Брукнера, слова sal роднаснае старапрускаму sal, латышскаму sāls 'соль', літоўскаму solymas 'расол' [12, с. 715].

Сукня. Рускае дыялектнае сукня 'адзенне, сукенка, каляровы сарафан'; украінскае сукня 'сукенка', польскае suknia, чэшскае sukne 'спадніца', славенскае suknia, балгарскае сукман 'шарсцяная сукенка', ніжня- і верхнялужыцкае suk'na 'род адзення'. А. Будзіловіч мяркуе, што слова сукня праславянскага паходжання. Паходзіць слова ад асновы назвы сукно, да якой далучыўся суфікс -j-: cyкнja > сукня [18, с. 244].

Сыр. Украінскае сир, агульнаўсходнеславянскае сыръ, балгарскае сирене 'сыр', сербскахарвацкае сир, славенскае sir, чэшскае syr, славацкае syr, польскае ser, верхнялужыцкае syra 'малозіва', ніжнялужыцкае sera. Такім чынам, найменне сыр - агульнаславянскае слова, якое мае адпаведнікі ў іншых індаеўрапейскіх мовах: старажытнапрускае suris 'сыр', нямецкае sauer 'кіслы'. Літаральнае значэнне'сыры' [12, с. 819].

Чаравікі. Украінскае черевик, агульнаўсходнеславянскае черевикъ, царкоўнаславянскае чрьвии, балгарскае чрёве мн. 'башмакі', сербскахарвацкае црёва, славенскае črêvэlj, чэшскае stfevic, trevic, старажытначэшскае trevl, славацкае čreviс, польскае trzewik, верхнялужыцкае crij, ніжнялужыцкае crew, crej. Праславянскае *červi паходзіць ад *červo, першапачатковае індаеўрапейскае *(s)ker- 'адрэзанае, скура' [12, с. 336].

Гарэлка. Рускае горёлка, украінскае горілка. Ф. Слаўскі выказвае думку пра ўтварэнне ва ўсходнеславянскіх мовах слова горелка па польскім узоры: польскае gorzalka (ад *gorzaly 'гарэлы' < gorzec 'гарэць'). Утворана слова гарэлка ад асновы дзеяслова гарэць: гарэл-ка. Параўнаем аднаструктурныя веялка, сеялка, качалка і г.д. Літаральнае значэнне 'вадкасць, якая гарыць' [15, с. 68].

Порткі. Украінскае дыялектнае портки 'палатняныя штаны'; рускае портки, порты. У сучасных рускіх гаворках слова портки мае значэнне як верхніх, так і сподніх штаноў. Даследчыкі рускай мовы сцвярджаюць, што слова порты раней мела значэнне 'адзенне наогул' і толькі з XVI стагоддзя намінацыя набыла значэнне 'назва штаноў'. Такім чынам, порткі памяншальнае ўтварэнне ад порты, якое ўтварылася ад усходнеславянскага слова порть кавалак тканіны, адзення, покрыва' [15, с. 402].

Самую вялікую па колькасці лексемаў групу (56 %) сярод назваў абраду Купалле складаюць уласнабеларускія назвы. Большасць з іх утварылася ад агульнаславянскіх і ўсходнеславянскіх каранёў пры дапамозе беларускіх словаўтваральных сродкаў.

Агульнавядома, што адзін з найважнейшых сродкаў папаўнення слоўнікавага складу любой мовы - гэта запазычанне. Пазычанні ўваходзяць у склад і літаратурнай, і народнай мовы. Гэта абумоўлена тым, што ніводная мова не можа развівацца ізалявана: яе носьбіты пастаянна ўступаюць у культурныя, ваенна-палітычныя, сацыяльна-эканамічныя дачыненні з іншымі народамі. Таму іншамоўныя словы пачалі папаўняць беларускую мову яшчэ на ранніх этапах яе развіцця. Сярод пазычаных назваў абраду Купалле можна вылучыць дзве групы:

) непасрэдныя пазычанні (11 % ад агульнай колькасці лексемаў);

) апасродкаваныя пазычанні (6 %).

Да пазычанняў з польскай мовы адносяцца наступныя намінацыі:

Злоты (і варынт злот). Параўнаем польскае złoty. Назва пазычана беларускай мовай з польскай. Форма злот, відаць, з'яўляецца ўтварэннем ад назоўніка злоты, якая ўзнікла шляхам скарачэння апошняга галоснага з мэтай падвядзення пад тып назвы іншых грашовых адзінак, накшталт рубель, дукат, талер і г. д. [15, с. 57].

Капа. Пазычанне з польскай мовы. Параўнаем польскае кара 'галаўны ўбор' [14, с. 215].

Кашуля. У беларускай мове непасрэднае пазычанне з польскай мовы. Першакрыніцай пазычання з'яўляецца лацінскае (народналацінскае) casula 'плашч з капюшонам' [16, с. 324].

Шата (і варыянт шаты). Пазычанне з польскай мовы szata [20, с. 189].

3 грэчаскай мовы ў беларускую прыйшло найменне: хор. Параўнаем у грэчаскай мове, 'групавы танец' [17, с. 262].

Зафіксавана i найменне літоўскага паходжання кумпяк. Як заўважае Я. Карскі, слова кумпяк прыйшло ў гаворкі з літоўскай мовы. Літоўскае kumpus было перааформлена ў беларускай мове на ўзор слова сцягняк. Параўнаем з польскім kump, дзе захаваўся корань літоўскага kumpus [12, с. 291].

Намінацыя балада французскага паходжання: рускае баллада, украінскае балада. Пазычанне з французскага ballade [13, с. 287].

Са стараславянскай мовы былі пазычаны лексемы:Начальнік. Украінскае, рускае начальник, польскае naczelnik 'хто стаіць на чале, кіраўнік, правадыр', чэшскае načelnik, славацкае načelnik, славенскае nacelnik, балгарскае началник, македонскае началник. Пазычанне са стараславянскага начальникъ 'правадыр, кіраўнік' ад начало 'пачатак'. Параўнаем рускае под началом 'пад кіраўніцтвам'; для шэрагу славянскіх моў дапускаецца змяшэнне асноў načęti, načьnǫ, 'пачаць' і celo 'лоб', параўнаем на чале, польскае na czele, славенскае па celu 'на першым месцы, пад кіраўніцтвам', параўнаем таксама польскае naczelnik 'павязка на лоб', якое разам з naczelnik 'загадчык, кіраўнік, камандзір' выводзяць ад czoło [19, с. 284].

Лексема падарак трапіла ў гаворкі беларускай мовы з рускай: подарок 'падарунак'.

Слова рубашка таксама прыйшло ў гаворкі з рускай мовы. Лексемы рубашка не ведаюць украінская, польская, беларуская літаратурныя мовы. У рускай мове рубашка - памяншальнае ўтварэнне ад рубаха, якое ад агульнаўсходнеславянскага рубъ 'кусок тканіны, дрэнны ўбор'. Трываламузамацаванню лексемы рубашка ў гаворках садзейнічала імкненне пазбегнуцьмнагазначнасці слова сарочка. Параўнаем у беларускай, рускай і ўкраінскайлітаратурных мовах: сарочка 1) 'верхняя кашуля'; 2) 'сподняя кашуля' [12, с. 93].

Асобныя назвы трапілі ў беларускую мову з цюркскіх моў. Напрыклад: штаны. Першапачаткова штоны. Пазычанне з цюркскіх моў, параўнаем старажытнацюркскае *išton з *ičton 'падштанікі' [12, с. 384].

Зафіксавана і намінацыя татарскага паходжання: хазяін. Украінскае хазяїн, беларускае дыялектнае хадзяін (пад уплывам слова хадзіць), агульнаўсходнеславянскае хозя. Пазычанне з чувашскага ӽoźa, ӽuźa 'хазяін , турэцкага ӽodža, татарскага ӽаža 'настаўнік, гаспадар'. Непасрэдна з гэтай крыніцы паходзіць агульнаўсходнеславянскае ходжа 'гаспадзін'. Бернекер прымае толькі татарскую крыніцу паходжання і тлумачыць - відавочна памылкова - чувашскае слова як пазычанае з рускай мовы. Зараз у беларускай мове лексема хазяін ужываецца пад уплывам рускай мовы [9, с. 254].

Сярод апасродкаваных пазычанняў бачым назвы: віно. Украінскае вино 'віно, вінаград', рускае вино 'віно, гарэлка', агульнаўсходнеславянскае вино 'вінаград' (з ХІІст.), вина (з ХІст.) 'гарэлка, спірт', польскае wino 'віно', 'вінаград', ніжнялужыцкае, верхнялужыцкае wino, чэшскае vino 'віно', 'вінаград, гронкі вінаграду', 'агрэст', славацкае vino 'віно', 'дзікі вінаград', славенскае vino 'віно'; сербскахарвацкае вино, македонскае вино, балгарскае вино. Праславянскае *vino. Агульнаславянскае пазычанне з лацінскай мовы (vinum) праз германскае пасрэдніцтва (старажытнаверхненямецкае win). Гэта слова лічаць старажытным міжземнаморскім тэрмінам, бо яго няма ў індаіранскіх мовах і радзімай віна лічыцца Каўказ і Малая Азія [14, с.150].

Музыка. Стараславянскае музыкъ пазычана са старапольскай мовы muzyk, якое з лацінскай мовы musicus 'музычны, музыка, паэт', пазычана ў сваю чаргу з грэцкай мовы , 'музыка' [19, с. 6].

Пан. Уладальнік маёнтка, памешчык у дарэвалюцыйнай Расіі і ў капіталістычных краінах; асоба, якая належала да прывілеяваных (чыноўных, арыстракратычных) слаёў грамадства дарэвалюцыйнай Расіі'. Пани, панёнка, паня, панскі, пані-матка, панаваць, паніцца 'жыць па-панску, гультайнічаць'. 3 польскага pan, як і рускае і ўкраінскае пан. Старажытнабеларускае панъ 'пан, памешчык' < старажытнапольскае pan; пани (пания, панья, паня, пані (пач. XV ст.) < старажытнапольскае слова заходне-славянскага арэалу: польскае, верхня-, ніжнялужыцкае pan, чэшскае, славацкае pan, старажытначэшскае hраn. Паводле меркавання Фасмера, узыходзіць да *gъраn і звязана чаргаваннем са старажытнарускім жупанъ 'кіраўнік акругі'.

У іншых індаеўрапейскіх мовах параўноўваюць са старажытнаіндаеўрапейскага gōpās 'пастух, вартавы', gōpyati, gōpayati 'ахоўвае, засцерагае', gōpanam 'ахова', грэчаскім , новаверхненямецкім Koben 'свінарнік'. Брукнер разглядае старажытначэшскае hpаn як скарачэнне з žuраnъ; апошняе ён лічыць аварскім элементам. Даследчыкі Махэк і Голуб - Копечны тлумачаць раnъ як карэлят м. р. да panbji, якое з *potni - утварэнне ж. роду ад індаеўрапейскага pot- 'пан'. Трубачоў крыніцу славянскага слова бачыць у старажытнаіранскім gopān 'пастух, вартаўнік стада', якое з'яўляецца кампазітам з go-'бык, карова' і рā - nomen agentis ад pā- 'вартаваць'. На такую марфалагічную структуру індаеўрапейскіх паралеляў яшчэ раней указваў Пізані. Розніцу ў семантыцы Трубачоў тлумачыць дастаткова высокім становішчам пастуха ў жывёлагадоўчым грамадстве.

Панчоха. 3 польскага pończocha. Рускае, украінскае панчоха таксама з польскага. Крыніца слова - сярэдняверхненямецкае buntschuoch 'сельскі абутак, які завязваецца аборамі да калена' [20, с. 152].

Цымбалы. Украінскае цимбалы, рускае цимбалы, беларускае цымбалы. Пазычана праз польскае cymbał з лацінскага cymbalum ад грэцкага [9, с. 306].

Шуба. Украінскае шуба, агульнаўсходнеславянскае шуба, балгарскае шуба, сербскахарвацкае шуба 'салоп на мяху', славенскае šŭba, šâvba 'жаночая шуба', чэшскае, славацкае šuba, польскае szuba, верхнялужыцкае, ніжнялужыцкае šuba. Пазычанне праз сярэдняверхненямецкае schube, schoube 'доўгае і прасторнае верхняе адзенне', новаверхненямецкае Schaube з італьянскага giubba ад арабскага jubba 'верхняе адзенне з доўгімі рукавамі' [19, с. 482].

Вылучаецца таксама група найменняў абраду Купалле, паходжанне якіх разглядаецца рознымі даследчыкамі неадназначна. Такія назвы складаюць 7 %.

Напрыклад: боты. Рускае боты 'высокія галёшы', украінскае боти 'галёшы', чэшскае bota 'боты, чаравікі, башмакі', boty 'абутак', польскае buty 'боты'. Праабражэнскі адносіць слова боты да пазычанняў з французская мовы: botte, botine, botte-forte 'бот ca стаячай халявай'. А. Букнер не згаджаецца з такой думкай і сцвярджае, што з французскай мовы паходзіць толькі лексема бацінкі, а слова боты з лацінскага botta, на што паказвае форма жаночага роду bota ў чэшскай мове; з польскай мовы слова buty (а з XVIст. boty) пранікла ва ўсходнеславянскія. А.С. Вахрос таксама мяркуе, што назва боты ва ўсходнеславянскіх мовах - пазычанне з польскай мовы [9, с. 39].

Водка. Пра паходжанне слова выказваюцца розныя думкі. А. Брукнер лічыць, што слова пазычана з польскай мовы. А. Праабражэнскі адносіць слова водка да вада. Аўтары КЭСРЯ кваліфікуюць слова водка як уласнарускае ўтварэнне, што ўзнікла пры дапамозе суфікса -к-а ад асновы слова вада [18, с. 203].

Карагод. Рускае корогод, украінскае корогод. Варыянты ад харавод, якое, верагодна, паходзіць ад грэцкага 'вадзіць', але ў такім выпадку застаюцца няясным і і к. Таму некаторыя вучоныя разглядаюць форму карагод як больш старэйшую, але дакладная этымалогія апошняй формы яшчэ не атрымана. Сумніўная сувязь па чаргаванні з рускім черга, беларускім чарга, украінскім черга, черег, паколькі апошняе, магчыма, пазычана з цюркскай мовы. Думка аб пазычанні з эстонскага kargan 'прыгаю' не прымаецца Клімай. Такім чынам, пакуль мае сэнс лічыць зыходным хоровод, якое падпала пад уплыў другога слова [9, с. 333].

Каўбаса. Рускае колбаса, украінскае ковбаса, балгарскае кълбаса, сербскахарвацкае кобасйца, славацкае, чэшскае klobasa, польскае kiełbasa, верхнялужыцкае kolbasa, ніжнялужыцкае kjalbasa. Этымалогія спрэчная. Бернекер адносіў слова да пазычанняў са стараяўрэйскай мовы. Н. Дзмітрыеў лічыць больш магчымым цюркскае паходжанне гэтага слова, параўнаем турэцкае külbasty 'мяса, смажанае на рашпіры, смажаныя катлеты'. У апошні час слова каўбаса набліжаюць да колаб, кола. Гэта думка заслугоўвае ўвагі. Параўнаем: колянка 'драбок каўбасы', ад кола [12, с. 155].

Ружа. Украінскае дыялектнае ружа, польскае ruża, чэшскае růža, славацкае ruža, сербскахарвацкае ружа, македонскае роза, ружа. Запазычанне, параўнаем старажытнапольскае roża, ruża < старажытначэшскае ruože < лацінскае rose або сярэдняверхненямецкім rȏse [23, с. 207].

Хлеб. Украінскае хліб, агульнаўсходнеславянскае хльбъ, стараславянскае хльбъ, балгарскае хляб, сербскахарвацкае хлеб, хльеб, славенскае hlèb, чэшскае chleb, славацкае chlieb, польскае chleb, верхнялужыцкае khleb, ніжнялужыцкае chleb, kleb. Этымалогія яго спрэчная. Даследчыкі Брукнер, Берштэйн лічаць слова хлеб праславянскім пазычаннем з германскіх моваў. Чарных мяркуе, што назва хлеб - гэта спрадвечнае слова, агульнае ў славянскіх і германскіх мовах. Ф. Слаўскі сцвярджае, што хлеб - слова і прадмет - пазычаны ў праславянскую пару ад германцаў, адсюль і латышскае klaips 'вялікі бохан' [9, с. 241].

Хустка. Украінскае хуст(к)а, старарускае хуста, польскае chusta. Усходнеславянскае слова паходзіць, напэўна, з польскай мовы, а апошняе наўрад ці можна аддзяліць ад балгарскага фуста 'спадніца', у аснове якіх ляжыць італьянскае fiistagno, сярэднелацінскае fustanum 'від тканіны', якое лічыцца крыніцай новагрэцкага (pouoxavi, турэцкага fistan 'жаночая спадніца' і, з другога боку, сярэдняверхненямецкае fustein 'від тканіны'. Першакрыніцу раманскага слова шукалі ў арабскім Fostat, старажытнай назве Каіра [9, с. 286].

Шапка. Рускае, украінскае, балгарскае шапка, польскае czapka, чэшскае сарка, славацкае ciapka, верхнялужыцкае сарка. Думкі даследчыкаў пра паходжанне слова спрэчныя. А. Праабражэнскі адносіць лексему шапка да групы капа, капка, дзе ка змянілася ў ча (< kja), але адкуль узнікла ша, ён не растлумачвае; далей аўтар сцвярджае, што з балгарскай і сербскай моў слова трапіла ў цюркскія. Н.К. Дзмітрыеў сцвярджае адваротнае: слова шапка пазычана рускай мовай з цюркскіх: турэцкае sapka 'капялюш, шапка, фуражка'. Агіенка лічыць, што слова трапіла з польскай мовы, у якой яно з венгерскаи. Ф. Слаўскі мяркуе, што czapka пазычана польскай моваю са старафранцузскаи (французскае chape) праз верхненямецкае schapel. Французскае chape 'шапка' ад лацінскага сарра 'галаўны ўбор' [12, с. 447].

Такім чынам, найменні абраду Купалле даволі разнастайныя паводле паходжання. Значную падгрупу складаюць агульнаславянскія назвы. Гэта сведчыць аб старажытнасці лексемаў, якія характарызуюць абрад Купалле. Аднак самую вялікую па колькасці намінацый групу ўтвараюць уласнабеларускія назвы. Шмат найменняў запазычаных, прычым большасць з іх прыйшла да нас непасрэдна з польскай мовы або праз яе пасрэдніцтва.

Важнае месца займае і пазычаная лексіка. Сярод непасрэдных пазычанняў сустракаем найменні, што прыйшлі з грэчаскай (хор), літоўскай (кумпяк), французскай (балада), стараславянскай (начальнік), рускай (рубашка), цюркскіх (штаны, хазяін) моў. Аднак дамінуюць пазычанні з польскай мовы (злоты, шаты, капа і г.д.), што тлумачыцца цеснымі стасункамі беларусаў з суседзямі-палякамі. Шэраг слоў неславянскага паходжання трапілі ў беларускую мову праз пасрэдніцтва польскай з лацінскай (цымбалы), нямецкай моў (кашуля).

Такім чынам, лексіка абраду Купалле з'яўляецца важнай крыніцай лінгвістычных, этнаграфічных, культуралагічных звестак. Абрад Купалля, як і іншыя абрады, і сёння адыгрывае важную ролю ў духоўным жыцці народа, у фарміраванні эстэтычна-мастацкіх густаў, ідэалаў і светапогляду моладзі, мае вялікае пазнавальнае і выхаваўчае значэнне.

Заключэнне

Каляндарныя абрады цесна звязаны з гаспадарчай, вытворчай сферай дзейнасці чалавека. Аднак апроч працоўнага быту селяніна, у каляндарнай паэзіі шырока адлюстраваны маральна-этычныя асновы народнага светапогляду, розныя бакі культуры, філасофіі, раскрыты духоўны свет земляроба, арганічна звязаны з прыродай, працай. Таму вывучэнне лексікі каляндарных абрадаў мае не толькі лінгвістычнае, але і культуралагічнае значэнне.

Багацце і сістэму традыцый і звычаяў адлюстроўвае лексіка, у якой выяўляецца побыт беларускага народа, яго настроі і звычкі. Аналіз фактычнага матэрыялу дае магчымасць вылучыць сярод найменняў абраду Купалле 6 разнастайных паводле семантыкі мікрасістэм:

найменні дзеянняў (7 назваў): дзіваванне, уздыханне, жартаваннейка, глядзенейка і інш.

найменні песняў, танцаў, гульняў (15 назваў): песні, танец, таночак, карагод, гуляннейка і інш.

найменні адзення (29 назваў): шаты, кашуля, сарочка, шубачка, чэпчык і інш.

найменні страў (26 назваў): гарэлка, сыр, цыбуля, піражок, мядок і інш.

найменні раслінаў (66 назваў): жыта, лаза, ружа, зеллечка, крапіўка і інш.

найменні асобы чалавека, якія прымаюць удзел у абрадзе (223 назвы): дзіця і дзіцё, дзіцятка, баба, пан, паненка, дваранін, каралеўна і інш.

Найменням абраду Купалле, што зафіксаваны ў творах беларускага фальклору, уласціва сінаніміка: дзевачка - паненка - дачка - каралеўна - дзеўка. Некаторыя назвы абраду Купалле маюць варыянты. Сярод іх пераважаюць фанетычныя (гуляннейка - гулянійка, каўбаса - калбаса, пачынальнік - начынальнік, хазяйка - хадзяйка) і формаўтваральныя варыянты (дзіця - дзіцятка).

Лексіка абраду Купалле неаднастайная паводле паходжання. Выяўленыя назвы можна размеркаваць па дзвюх групах:1) спрадвечнабеларускія, у склад якіх уваходзяць агульнаславянскія, агульнаўсходнеславянскія і ўласнабеларускія лексемы;

2)назвы іншамоўнага паходжання (непасрэдныя і апасродкаваныя пазычанні).

Багатую ў колькасных адносінах групу складаюць агульнаславянскія назвы (14 %): бубен, мяса і інш. Найменняў агульнаўсходнеславянскага паходжання зафіксавана няшмат (5 %): гарэлка, порткі і г.д.Самы вялікі па колькасці пласт сярод лексікі абраду Купалле ўтвараюць уласнабеларускія назвы (56%). Большасць з іх мае вытворную структуру.

Важнае месца займае і пазычаная лексіка. Сярод непасрэдных пазычанняў сустракаем найменні, што прыйшлі з грэчаскай (хор), літоўскай (кумпяк), французскай (балада), стараславянскай (начальнік), рускай (рубашка), цюркскіх (штаны, хазяін) моў. Аднак дамінуюць пазычанні з польскай мовы (злоты, шаты, капа і г.д.), што тлумачыцца цеснымі стасункамі беларусаў з суседзямі-палякамі. Шэраг слоў неславянскага паходжання трапілі ў беларускую мову праз пасрэдніцтва польскай з лацінскай (цымбалы), нямецкай моў (кашуля).

Такім чынам, каляндарна-абрадавая лексіка з'яўляецца важнай крыніцай лінгвістычных, этнаграфічных, культуралагічных звестак. Многія абрады і сёння адыгрываюцю важную ролю ў духоўным жыцці народа, у фарміраванні эстэтычна-мастацкіх густаў, ідэалаў і светапогляду моладзі, мае вялікае пазнавальнае і выхаваўчае значэнне.

Спіс літаратуры

1.Барташэвіч, Г. А. Жанравая спецыфіка каляндарнаабрадавай паэзіі ўсходніх славян / Г. А. Барташэвіч // Узроўні агульнасці фальклору ўсходніх славян /Л. П. Барабанава, Г. А. Барташэвіч, К. П. Кабашнікаў і інш. - Мінск : Навука і тэхніка, 1993. - С. 138-258.

.Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. / С.Санько, Т.Валодзіна, У.Васілевіч і інш. - Мн., Бел., 2004.

.Жыцця адвечны лад: Беларускія народныя прыкметы і павер'і. - Кн. 2. - Мінск, 1998.

.Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі / Уклад., класіфік., сістэматыз. матэр. і камент. А.І. Гурскага - 2-е выд., выпр. - Мн.: Бел. навука, 2003.

.Казакова, І. Беларускае Купалле. - Роднае слова. - 2000 - VII - С. 107

.Коваль, У. I. Беларускія народныя святы і звычаі / У.І. Коваль, М.Н. Новак. - Мінск, 1994.

7.Ліс, А.С. Беларуская каляндарна-абрадавая песня ў кантэксце фальклорных традыцый славян. - Мінск, 2008.

.Пятроўская, Г.А. Жывая спадчына. - Мн., Бел., 1988.

9.Фасмер, М. Этимологический словарь русского языка / М. Фасмер: пер. с нем. и дополнения О.Н. Трубачева - Москва: Прогресс, 1986.- Т.1.- 576с; 1986. - Т.2. - 672с; 1987. - Т.З. - 832с; 1987. - Т.4. - 864с.

.Фядосік, А. С. Беларускі абрадавы фальклор у агульнаславянскім кантэксце / А. С. Фядосік. - НАН РБ. - Мінск, 1998.

11.Шаблоўскі, А. Побыт, гаспадарка, абрады: Беларуская лексічная экзотыка / А. Шаблоўскі // Роднае слова. - № 3. - С. 67

12.Шанский, Н.М. Краткий этимологический словарь русского языка / Н.М. Шанский, В.В. Иванов, ТВ. Шанская. - Москва: Просвещение, 1975. - 544с.

.Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. - Мінск: Навука і тэхніка, 1978 -Т.1.

.Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. - Мінск: Навука і тэхніка, 1978 -Т.1. 1978. - Т.2.

.Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. - Мінск: Навука і тэхніка, 1985. - Т.3.

.Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. - Мінск: Навука і тэхніка, 1988. - Т.4.

.Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. - Мінск: Навука і тэхніка, 1989 - Т.5

.Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. - Мінск: Навука і тэхніка, 1990.- Т.6.

.Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. - Мінск: Навука і тэхніка, 1991.- Т.7.

.Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. - Мінск: Навука і тэхніка, 1993. - Т8.

.Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. - Мінск: Навука і тэхніка, 2004. - Т.9.

.Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. - Мінск: Навука і тэхніка, 2005. - Т. 10.

24.Якімовіч, В. Традыцыйныя абрады. Купалле. Купальскія карагоды // Роднае слова, 2005. - №4

Похожие работы на - Лексіка абрадаў гадавога цыклу земляробчага календара

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!