Дзіцячы фальклор

  • Вид работы:
    Курсовая работа (т)
  • Предмет:
    Культурология
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    53,87 Кб
  • Опубликовано:
    2013-10-04
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Дзіцячы фальклор

Змест

1. Уступ. Сувязь літаратуры з фальклорам

. Вытокі дзіцячага фальклору

3. Жанры дзіцячага фальклору

а)калыханкі

б) забаўлянкі і пацешкі

в) песні

г) заклічкі

д) лічылкі

е) дражнілкі

ж) прыгаворы

з) гульні

і) загадкі. Асноўныя ідэйна-тэматычныя групы загадак

к) народныя казкі

жанравыя асаблівасці

. Педагагічна-выхаваўчая роля дзіцячага фальклору

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Уступ. Сувязь літаратуры з фальклорам

Мастацкая літаратура выконвае важную ролю ў жыцці асобы, у яе адносінах да свету. Перажываючы разам з героямі твораў пэўныя жыццёвыя сітуацыі, маленькі чытач набывае сацыяльны і эстэтычны вопыт. Даверлівыя ж адносіны дзіцяці да кнігі адкрываюць перад настаўнікам шырокія магчымасці фарміравання асноў светаўспрымання падрастаючага пакалення.

У шматвяковай гісторыі развіцця беларускай літаратуры фальклорныя ўплывы і традыцыі займаюць асаблівае месца. На працягу многіх стагоддзяў вусная паэзія з'яўлялася адзіным носьбітам і выразнікам ідэйна-мастацкага вопыту шырокіх народных мас. Гэтая універсальнасць сацыяльна-эстэтычных і мастацкіх функцый фальклору ў сваю чаргу не магла не адбіцца на багацці і разнастайнасці яго жанрава-стылістычных і выяўленчых форм, непарыўна звязаных з зараджэннем і фарміраваннем мастацкай літаратуры.

Зразумела, што на першапачатковым этапе старажытнарускай пісьменнасці ўзаемадзеянне гэтае носіць найчасцей стыхійны характар, абумоўлены анімістычным успрыманнем рэчаіснасці. Так, у «Аповесці мінулых гадоў» асвятленне шматлікіх гістарычных падзей падаецца ў традыцыях старажытнага гераічнага эпасу, тут шырока выкарыстаны легендарныя сюжэты (заснв\аванне Барысава, расказ пра Воўчы Хвост, смерць вешчага Алега і інш.), народныя прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы.

Аднак у пазнейшыя гады гэта плённая сувязь літаратуры з народнымі вытокамі прыкметна звужаецца, набываючы своеасаблівыя, часта даволі апасродкаваныя формы і адзнакі.

У пачатку 19 ст. пад уплывам еўрапейскага, асабліва славянскага рамантызму сувязі фальклору з літаратурай прыкметна актывізуюцца, набываючы адзнакі завершанасці і інтэнсіўнасці. У беларускай паэзіі гэтага новага перыяду хсталёўваецца своеасаблівы рамантычна-этнаграфічны напрамак, які ўвабраў у сябе некаторыя характэрныя адзнакі славянскага перадрамантызму з яго культам «усяго народнага», ідэалізацыяй сялянскага побыту, звычаяў, этычных асноў і інш.

У творчасці так званых польска-беларускіх пісьменнікаў - яны ж і першыя збіральнікі і папулярызатары беларускага фальклору (Я.Баршчэўскі, Я.Чачот, А.Рыпінскі і інш.) - народныя матывы выкарыстоўваюцца пераважна х дыдактычных мэтах, у мэтах маральнага выхавання прыгонных сялян, павышэння культуры іх побыту, паводзін, адносін да працы, сям'і, і інш.

Сваё далейшае развіццё гэтыя захапленні знайшлі ў паэзіі В.І. Дуніна-Марцінкевіча і яго сучаснікаў у 40 - 50-я г.г. 19 ст.

У далейшым рэалістычныя прынцыпы выкарыстання фальклорных традыцый непарыўна звязаны з дзейнасцю К.Каліноўскага, Ф.Багушэвіча, Я.Лучыны, А.Гурыновіча, Ф.Тапчэўскага, М.Косіч і іншых беларускіх пісьменнікаў другой палавіны 19 ст. На гэтым этапе новы сацыяльна-эстэтычны змест набывае сама катэгорыя народнасці літаратуры.

У перыяд узмацнення рамантычных тэндэнцый (1910 - 1913 г.г.) на аснове народна-гераічных традыцый у беларускай паэзіі ўпершыню зараджаецца эпічны вобраз самаахвярнага змагара за народную справу. У параўнаннні з фальклорнымі вобраз гэты значна пераасэнсаваны і ўзбагачаны - яму ўласцівы рысы рэвалюцыйнай мэтанакіраванасці, актыўнасці, глыбокай гкманістычнай акрыленасці. Трансфармацыя народных асноў набывае ў іх характар выключна арганічны, маштабны і паслядоўны. Цэнтральныя вобразы героіка-рамантычных паэм Я.Купалы («Курган», «Бандароўна», «Магіла льва»), Я.Коласа («Сымон-музыка»), М.Багдановіча («Максім і Магдалена», «Страцім-лебедзь») сталі манументальным увасабленнем лепшых нацыянальных рыс беларускага народа, яго вольналюбівых ідэалаў і надзей. Вось чаму традыцыйныя вобразы «народных заступнікаў» у сваім літаратурным развіцці набываюць жывыя рысы свайго часу, сваёй рэвалюцыйнай эпохі, выяўляючы найбольш істотныя рысы новага пакалення барацьбітоў за волю.

Фарміраванне новых творчых асноў у беларускай савецкай літаратуры непарыўна звязана з імёнамі Я.Купалы і Я.Коласа.

Плённы ўплыў аказвалі фальклорныя традыцыі і на станаўленне беларускай драматургіі 20-х г.г. Апіраючыся на вопыт дакастрычніцкага перыяду («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Паўлінка» і «Прымакі» Я.Купалы), У.Галубок, Л.Родзевіч, М.Чарот і іншыя паспяхова распрацоўвалі жанр бытавой камедыі і вадэвіля. На аснове народных легенд і паданняў у гэтыя гады зараджаецца фальклорна-рамантычная драма, даволі блізкая па структуры да традыцый народнага тэатра ці батлейкі («На Купалле» М.Чарота, «Машэка», «Каваль-ваявода» Е.Міровіча, «Вяселле» В.Гарбацэвіча і інш.).

У лепшых творах пасляваеннага дзесяцігоддзя дасягненні беларускіх пісьменнікаў у галіне мастацкага фалькларызму былі не толькі прадоўжаны, але і паглыблены.

Несумненна, што дзіцячая мастацкая літаратура - гэта частка агульналітаратурнага працэсу. Тым не менш, яна мае свае асаблівасці, без ведання якіх немагчыма дасягнуць паразумення паміж настаўнікам і вучнем.

Важная асаблівасць дзіцячай літаратуры - яе сувязь з педагогікай і псіхалогіяй. В.Вітка падкрэсліваў, што не можа быць дзіцячым пісьменнікам аўтар, які ў самой душы сваёй не з'яўляецца педагогам. Хвалюючыя словы пра прызванне і абавязак дзіцячага пісьменніка выказала А.Васілевіч: «Дзіцячы пісьменнік… Яму патрэбна сапраўдная адвага і, несумненна, вялікі талент. Бо, абраўшы сабе гэтае высокае званне, ён вымушаны як бы перад усім светам пацвердзіць: «Я пішу для дзяцей і тым самым бяру на сябе адказнасць быць іх настаўнікам і правадніком у Краіну Нязведанага…» Правадніком! А хто не ведае, як многа патрабуецца ад правадніка?»

Вядомы псіхолаг М.С. Мухіна адзначае: «Слухаючы казкі і гісторыі, якія чытае настаўнік, успрымаючы з'явы прыроды, разглядаючы ілюстрацыі да кніжак і арыентуючыся на эмацыйныя адносіны настаўніка да таго, што разбіраецца на ўроку, дзіця засвойвае не толькі інфармацыю, але і яе ацэнку дарослым. Яно вучыцца эмацыйна-каштоўнасным адносінам да акаляючага свету. Настаўнік рознымі сродкамі вучыць дзіця пачуццям цудоўнага, камічнага і інш., і дзіця праз знешняе перайманне альбо ўнутранае глыбіннае пранікненне ў з'яву адкрывае для сябе палітру новых чалавечых эмоцый і пачуццяў».

Гэтыя высновы гарманічна праецыруюцца на працэс знаёмства дзіцяці з творамі дзіцячай літаратуры з дапамогай бацькоў і настаўнікаў. Бо прыгожае пісьменства для дзяцей спрыяе, акрвмя іншага, выхаванню ў іх пачуцця суперажывання іншаму чалавеку. А гэта ў сваю чаргу нараджае і спачуванне, і спагаду, і сурадасць у адносінах да іншых людзей. Дзіцячая літаратура з яе маральнымі арыентацыямі на спрадвечныя агульначалавечыя каштоўнасці здольная ствараць падмурак трывалых духоўных адносін у грамадстве. Ва ўмовах, калі перавага аддаецца тэхнічным носьбітам інфармацыі, задача бацькоў , выхавацеляў, настаўнікаў - умела данесці маральны скарб дзіцячай літаратуры, зафіксаваны ў мастацкім слове, да свядомасці дзіцяці, асоба якога толькі фарміруецца. Бо працэс успрыняцця літаратурнага мастацкага слова, вобраза, сюжэта спрыяе паступоваму нараджэнню станоўчых эмоцый, перажыванняў,

маральных арыентацый у свядомасці дзіцяці. І такая паступовасць, якая замацоўваецца шэрагам сітуацый, здольная спрыяць фарміраванню трывалых маральных якасцей асобы.

Такім чынам, шматвяковая сувязь беларускай літаратуры з вусна-паэтычнай творчасцю стала жывою і плённай традыцыяй, своеасаблівай тыпалагічнай заканамернасцю гістарычнага развіцця нашай нацыянальнай культуры, надзейнай гарантыяй ад чужародных уплываў, невычэрпнай крыніцай паглыблення яе народнасці.

2. Вытокі дзіцячага фальклору

Вусная народная творчасць - першааснова любой нацыянальнай літаратуры, у тым ліку і дзіцячай. У мінулым на беларусі ва ўмовах жорсткага нацыянальнага ўціску і нізкага ўзроўню адукаванасці насельніцтва фальклор меў значна большае значэнне, чым у іншых краінах. Гэта была тая галіна духоўнага жыцця народа, якую дзяржава не магла ўзяць пад кантроль. Менавіта ў рэчышчы вуснай народнай творчасці стагоддзямі развівалася, шліфавалася і ўдасканальвалася роднае слова. У песнях, легендах, казках і паданнях беларусы выказвалі свае запаветныя мары і памкненні. Фальклорныя творы як найдаражэйшая духоўная спадчына беражліва перадаваліся ад пакалення да другога.

З даўніх часоў вусна-паэтычная творчасць на Беларусі спрыяла выхаванню высокіх грамадскіх ідэалаў, здаровых маральных прынцыпаў і мастацкага густу народа. Такую ж функцыю выконваў і дзіцячы фальклор (дарэчы , тэрмін «дзіцячы фальклор» узнік толькі ў пачатку 20 ст. ім пачалі называць тую частку вусна-паэтычнай творчасці, якая адпавядае інтарэсам і запатрабаванням дзяцей рознага ўзросту). Як адзначае даследчыца дзіцячага фальклору Т.В. Зуева: «Дзіцячы фальклор - спецыфічная галіна мастацкай творчасці, якая мае, у адрозненне ад фальклору дарослых, сваю паэтыку, свае формы бытавання і сваіх носьбітаў. Агульная родавая прыкмета дзіцячага фальклору - суаднясенне мастацкага тэксту з гульнёй»1.

Вядомая даследчыца фальклору Г.А. Барташэвіч адзначае: «Хаця першыя ўзоры дзіцячага фальклору былі запісаны яшчэ ў пачатку 19 ст., сам тэрмін «дзіцячы фальклор» не ўжываўся ў фалькларыстыцы. Творы, якія збіральнікі называлі «дзіцячымі песнямі», «калыханкамі», «пацешкамі» і г. д., змяшчаліся ў фальклорных зборніках побач з абрадавай паэзіяй, часцей за ўсё далучаліся да радзінных, хрэсьбінных песень.

Тэрмін «дзіцячы фальклор» вельмі шырокі. Ён аб'ядноўвае ўсе віды вуснай народнай паэзіі, створанай дарослымі для дзяцей, і творчасць саміх дзяцей. Сюды ж уваходзяць і тыя творы, якія хаця і ствараліся для дарослых, але з цягам часу перайшлі ў разрад творчасці для дзяцей».2

Паводле вызначэння Т.В.Зуевай, «у сучаснай навуцы пра дзіцячы фальклор абазначыліся новыя праблемныя аспекты: дзіцячы фальклор і ўнутраны свет асобы дзіцяці, якая развіваецца; дзіцячы фальклор як рэгулятар сацыяльных паводзін дзіцяці ў дзіцячым калектыве. Дзіцячы фальклор - частка народнай педагогікі».3

Узнік дзіцячы фальклор, як і ўся вусна-паэтычная творчасць, у старажытныя часы, калі чалавек навучыўся працаваць, гаварыць, свядома радавацца, нудзіцца, ставіць пэўныя мэты, клапаціцца пра выхаванне дзяцей у адпаведнасці з тагачаснымі нормамі чалавечых узаемаадносін. У далейшым у фальклорных творах фіксуецца выхаваўчы вопыт народа; педагагічны талент бліскуча выявіўся ў шматлікіх калыханках, пацешках, пястушках, загадках, вершах, песнях, казках і інш.

Зразумела, што самыя раннія вусна-паэтычныя творы для дзяцей не дайшлі да нас: з часам адны з іх непазнавальна змяніліся, а некаторыя зусім зніклі, саступіўшы месца новым. Аднак у творах больш позняга паходжання можна выявіць такія адзнакі, якія сведчаць пра старажытнае ўзнікненне арыгінальных жанраў дзіцячага фальклору. Няма, напрыклад, ніякага сумнення адносна вельмі даўняга паходжання калыханак.

Фальклор для дзяцей - гэта складаная сукупнасць жанраў, розных па сваёй прыродзе, часе ўзнікнення, практычнай функцыянальнай прызначанасці і мастацкім афармленні. Уяўляючы сабой адносна самастойную сістэму, дзіцячы фальклор знаходзіцца ў цеснай сувязі наогул з народнай творчасцю, узаемадзейнічае з рознымі жанрамі дарослага фальклору, разам з якім ён не толькі выконвае функцыю выхавання, перадачы шматвяковага вопыту і выпрацаваных за доўгі час поглядаў і маральна-этычных норм, а з'яўляецца адным з носьбітаў сацыяльнай пераемнасці, якая забяспечвае ўзнаўленне этнасу. Менавіта сацыяльныя функцыі дзіцячага фальклору - пазнавальная, выхаваўчая, эстэтычная, камунікатыўная - не толькі аб'ядноўваюць у адзіную сістэму ўсе яго жанры, але з'яўляюцца тым фактарам, які яднае дзіцячы фальклор з усёй вусна-паэтычнай творчасцю народа, робіць яго важнай састаўной часткай усёй духоўнай культуры народа.

Дзіцячы фальклор належыць да той галіны народнай творчасці, дзе ў значнай ступені захаваліся старажытныя пласты. Відаць, гэта можна тлумачыць асаблівасцямі дзіцячай псіхалогіі.

Вучоныя, якія займаюцца праблемамі ранніх форм мастацтва, справядліва суадносяць дзіцячую псіхалогію, дзіцячае ўспрыманне свету са згубленымі чалавецтвам формамі сінкрэтычнага мыслення. Мы можам меркаваць аб блізкасці мастацкага ўспрымання рэальнасці на ранніх ступенях развіцця чалавецтва і таго, што ў змененым выглядзе нейкімі асновамі захоўваецца ў свеце дзіцячых уяўленняў, яго сувязей з прыродай, якія адрозніваюцца непасрэднасцю і ўтылітарнасцю. Магчыма, іменна таму і захаваліся ў дзіцячым фальклоры многія старажытныя формы і тая прастата, з якой адкрываецца перад дзіцём навакольны свет. Адносная стабільнасць дзіцячага светаўспрымання на працягу доўгага часу магла стаць адной з прычын захавання ў дзіцячым фальклоры рэштак старажытнасці, якія ў «дарослым» фальклоры «адтаргаліся» з-за несумяшчальнасці з новым бачаннем свету.

Рудыменты старажытных форм фальклору ўплывалі і на агульную жанравую структуру дзіцячага фальклору, і на асобныя яго жанры, нават асобныя творы. Але гэта не значыць, што можна атаясамліваць дзіцячыфальклор з раннімі формамі вусна-паэтычнай творчасці. Акрамя старажытнай асновы, у ім увасоблены шматвяковы педагагічны і паэтычны вопыт народных мас. І гэта адыграла немалаважную ролю ў фарміраванні тых дыдактыка-паэтычных прынцыпаў, якія складаюць адну са спецыфічных рыс дзіцячага фальклору. Сам дзіцячы фальклор з'яўляецца адным з адгалінаванняў усяго педагагічнага працэсу і садзейнічае фарміраванню светапогляду дзяцей, авалоданню пэўнымі навыкамі, ведамі.

Фальклорныя творы адлюстроўвалі жыццё, настроі, думкі і спадзяванні шырокіх мас, былі выразнікам іх сацыяльных, маральна-этычных, эстэтычна-мастацкіх поглядаў. І ў наш час гэтыя творы з'яўляюцца не толькі каштоўнай спадчынай, але і важнай часткай сучаснай духоўнай культуры, таму што многія з іх актыўна жывуць у народзе, адпавядаюць яго густам, прыносяць мастацкую асалоду.

З маленства людзі захапляюцца дзівосным светам народнай песні і казкі. З песні-калыханкі маці пачынаецца іх знаёмства з фальклорам, цікавасць да яго паступова пашыраецца. Дзеці патрабуюць казак, загадак, гульняў, у час якіх выкарыстоўваюць лічылкі, дразнілкі, скарагаворкі і іншыя жанры вуснай паэзіі. Не зніжаецца цікавасць да фальклору і ў вучнёўскія гады.

Перш за ўсё незвычайнасць зместу фальклору вабіць дзяцей. У дзіцячых песнях актыўнымі дзеючымі вобразамі паўстаюць кот, сабачка, верабейка, сарока, якім надаюцца чалавечыя здольнасці. Яшчэ ў большай ступені персаніфікацыя характэрна для казак пра жывёл. Па сутнасці і ў жывёльным эпасе адлюстроўваюцца ўзаемааносіны людзей. Дзеці вучацца распазнаваць дабро і зло, праўду і крыўду, справядлівасць і жорсткасць на яркіх вобразах, увасобленых і ў жывёлах, і ў людзях, і ў розных пачварах, страшыдлах чарадзейных казак, а таксама ў сутыкненні паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі ў бытавых казках. Народ заўсёды спачуваў бедным і слабым, несправядліва пакрыўджаным. І гэта адбілася ў фальклорных творах: як правіла, у сутычках перамагаюць слабейшыя, але сумленныя героі, караюцца жорсткія крыўдзіцелі, прыгнятальнікі. Барацьбітам з антычалавечымі сіламі дапамагаюць цудоўныя памочнікі, дзівосныя рэчы (у чарадзейных казках). Часам жа героям бытавых казак удаецца пакараць ворагаў дзякуючы сваёй мудрасці, кемлівасці, спрытнасці.

За час свайго бытавання творы дзіцячага фальклору мяняліся, як мянялася само жыццё, погляды людзей, іх эстэтычныя, педагагічныя патрабаванні. Эвалюцыі падвяргаліся і самі творы дзіцячага фальклору, і жанравы склад яго. Актыўнасць і прадуктыўнасць розных жанраў дзіцячага фальклору таксама не застаецца нязменнай.

Межы дзіцячага фальклору, як і сам тэрмін «дзіцячы фальклор», даволі шырокія і не заўсёды выразныя. Звычайна тут аб'ядноўваюцца ўсе віды вуснай народнай паэзіі, створанай дарослымі для дзяцей, і творчасць саміх дзяцей. Сюды ж уваходзяць і творы з рэпертуару дарослых, што перайшлі потым у разрад творчасці для дзяцей.

Матэрыял дзіцячага фальклору разнастайны і па практычнай функцыянальнай прызначанасці, па спосабе выканання, па асаблівасцях паэтыкі, па ўзроставай прыналежнасці, праяўленні ў ім гульнёвых пачаткаў. У залежнасці ад гэтага можна падзяліць увесь дзіцячы фальклор на некалькі масіваў па складальніках фальклору: творы дарослых для дзяцей і творчасць дзяцей; па наяўнасці гульнёвых пачаткаў - гульнёвы і негульнёвы; па асаблівасцях арганізацыі тэксту - песенны, вершаваны і апавядальны; у апошні ўваходзяць казкі, так званыя страшылкі і г.д. Але ўсе гэтыя спосабы падзелу вельмі ўмоўныя, хісткія. Так, у рэпертуары дзяцей можна знайсці шмат твораў, у якіх адсутнічаюць элементы драматызаванай гульні, але яны насычаны элементамі слоўнай гульні. Гэта так званыя слоўныя гульні. Умоўнасць падзелу на гульнёвы і негульнёвы фальклор тым больш наглядная, што гульня ў самым шырокім сэнсе - гэта асноўная форма дзейнасці дзяцей, змест іх жыцця. Або казкі. Як правіла, фалькларысты разглядаюць казкі як жанр у агульнай плыні фальклору, а ў дачыненні да дзіцячага - толькі казкі вершаваныя, так званыя «дакучныя» казачкі. Вельмі цяжка таксама падзяліць жанр загадак на дзіцячыя і разлічаныя на дарослую аўдыторыю. Сучасная тэндэнцыя пераходу загадак, скорагаворак у рэпертуар дзяцей замацоўвае іх за дзіцячым фальклорам.

У дзіцячым фальклоры вылучаюцца наступныя жанры: калыханкі, забаўлянкі, дзіцячыя песні, заклічкі, прыгаворкі, дражнілкі, лічылкі, жараб'ёвыя загавары, гульні, маўчанкі, скорагаворкі, казкі, загадкі, прыпеўкі, дзіцячыя анекдоты. Апошнім часам вылучаюцца ў асобны жанр «страшылкі» - апавяданні пра страшныя падзеі.

3. Жанры дзіцячага фальклору

а) калыханкі

Калыханкі ўяўляюць сабой песні, якія выконваюцца маці або нянькаю ля калыскі дзіцяці, каб хутчэй супакоіць яго, прымусіць спаць. Паўсядзённая патрэба ў калыханках прадвызначыла іх жыццёвасць і актыўнае бытаванне, захаванасць да нашага часу.

Калыханкі разлічаны на не зусім звычайнага слухача (спачатку дзіця, якое нават не разумее слоў, пазней істота, для якой самая простая рэч - адкрыццё). Гэта акалічнасць абумовіла і форму песні, перш за ўсё мелодыю і рытм, а таксама даступнасць зместу, прастату кампазіцыі, займальнасць.

Па сваім паходжанні калыханкі належаць да аднаго з песенных жанраў. Рускія даследчыкі дзіцячага фальклору падкрэсліваюць даўнасць саміх тэрмінаў такога роду твораў і бачаць у гэтым адзін з доказаў старажытнасці калыханак.

Народны тэрмін рускіх калыханак - байкі - паходзіць ад старажытнарускага дзеяслова баяць, што абазначае гаварыць, сказываць, шаптаць. Відаць, ад гэтага дзеяслова паходзіць і прыпеў да многіх калыханак усходніх славян баю, бай, баюшкі і тая міфічная асоба бай, што ходзіць па сцяне з лапцікамі для сябе і сваіх дзяцей.У беларусаў байкамі сталі называць творы іншага характару, якія не маюць нічога агульнага з калыханкамі, але ўспамінанні аб тым, што некалі калыханкі баялі, захаваліся ў некаторых нашых песнях.

Трэба катка ў хату ўзяці,

Каб пеў баінькі дзіцяці. 1

У калыханках мы часта знаходзім успамінанні пра сон, дрымоту як пра нейкія адухоўленыя істоты, якія могуць прыйсці да чалавека. Нянька або сама кліча іх, або просіць ката прывесці дрымоту да дзіцяці. У іншых песнях сон-дрымота - нешта асязальнае, што можна прынесці ў кошыку, можна прадаваць або так раздаваць.

Ходзіць каток па сяле,

Носіць дзяцей сон ў кашале.

Ходзіць каток па капусце,

Носіць сон у белай хусце,

Бабы катка злапалі,

Сон для дзетак забралі. (№17)


Пайдзі, коця, на вулку,

А дзіця ў люльку.

На ката варкота,

А на дзіця дрымота.

На ката безгалоўе,

А на дзіця здароўе,

На ката ўсё ліха,

А ты, дзіця, спі ціха. (№33)

Калыханкі знаёмяць дзіця з навакольным светам, расказваюць пра хатніх жывёл, птушак, розных звяроў, іх прыгоды і ўчынкі.

Галоўным персанажам пераважнай большасці калыханак з'яўляецца кот. Ён можа быць дзеючай асобай або проста ўспамінаецца ў песнях. Дарэчы, усе песні гэтага характару ў народзе часцей не называюцца калыханкамі. Укладаючы дзіця спаць, маці спявае яму ката (хаця ў песні можа ісці размова пра гулі, зайчыка і інш.):

Баю, баю, дзіця калышу!

Красныя пані, спявайце «ката». (№55)

Кот быў амаль у кожнай сялянскай хаце. Гэта першая жывая істота, з якой знаёммілася дзіця. Даследчыкі ўсходнеславянскага фальклору адзначаюць сувязь калыханак пра ката з існаваўшымі меркаваннямі, быццам мурлыканне ката забяспечвае дзіцяці спакойны сон. Існаваў нават звычай перш чым пакласці ўпершыню дзіця ў калыску, класці туды ката, каб дзіцяці добра спалася.

У калыханках кот - жаданы госць у хаце, ён памочнік жанчыны, яго клічуць закалыхаць, дапамагчы прыспаць дзіця:

Прыйдзі, прыйдзі, коця,

Маня спаці хоча.

Хоча, хоча да не спіць,

Трэба яе прысыпіць. (№45)

Коціка спакушаюць цёплай хаткай ( «наша хата цяпленькая, наша Маня маленькая»), яму абяцаюць добрую плату за яго работу:

Дам кусочак піражка

І кушынчык малачка. (№182)

Калыханкі абяцаюць кату і больш сур'ёзную плату, каб задобрыць яго і надалей:

Ціха, коце, не тужы,

Яшчэ з гадок паслужы.

Куплю табе боты

Слуцкае работы.

Хоць не дарагія -

Па тры залатыя.

Шыты боты штыхам,

Насі, коце, з ліхам,

Чаравічкі бабром.

Насі , дзіця, з дабром. (№78)

Часта ў калыханках кот пакутуе ад няўдзячлівасці людзей, якія пагражаюць перабіць яму лапкі за тое, што не ўсыпіў надта капрызнае дзіця, перападае яму і ад бабкі або кухара, што самі злізалі смятанку і звалілі віну на ката. Яго беспадстаўна абвінавачваюць і ў крадзяжы ніцей.

Калыханкі падкрэсліваюць клапатлівыя адносіны ката да дзіцяці. Кот у клыханках акрамя таго, шьо наклікае дрымоту, аказвае дзіцяці і розныя іншыя паслугі. Ён бегае на таржок «купіць Юрку піражок» або на вулку «купіць Юрыку булку». Пасылаюць яго і па больш сур'ёзныя рэчы:

А брысь, коцік, за мора,

Прынясі Машы здарошя. (№89)

У беларускіх калыханках кот удзельнічае ў хатняй рабоце, дапамагае гаспадару і гаспадыні і прасці, і ткаць, і малаціць. Такія творы усім сваім зместам цесна звязаны з жыццём беларускага селяніна:

Ой, лелю, лелю,

Праў кот кудзелю…(№91)

Яго засылалі малаціць, «лапкамі заграбаць, хвосцікам замятаць. Вельмі тактоўна , ненавязліва, праз учынкі ката або іншых жывых істот прывіваюцца дзецям прасцейшыя навыкі паводзін:

Не лезь, каток, на калодку,

Разаб'еш галоўку.

Будзе галоўка балець

І некаму будзе жалець. (№55)

Побач з катом у калыханках любімымі персанажамі з'яўляюцца птушкі - куры, з якімі даводзіцца дзіцяці знаёміцца вельмі рана, і галубы, або гулі, вулі.

Ааа, ааа, люлі,

Прыляцелі куры,

Селі на варотах

У чырвоных ботах.

Сталі куркі сакатаць -

Трэба куркам есці даць.

Пасыпем ім грэчкі,

Каб няслі яечкі.

Куры грэчкі не ядуць

І яечак не нясуць.

Сталі куркі сакатаць -

А што куркам есці даць?

Пасыпем гароху,

Хай ядуць патроху.

І гароху не ядуць,

І яечак не нясуць.

Злазьце, куркі, вы з варот

Ды ідзіце ў агарод,

Бо дзіцяці трэба спаць,

А мне яго калыхаць.

А вы, куркі, - гультаі,

Дык хадзіце па рвллі. (№261)

У народнай творчасці голуб - сімвал чысціні, лагоднасці. Нядзіўна, што ў калыханках на галубоў ускладаецца роля апекуноў дзіцяці.Гэтая ж роля адводзіцца і курвам. Як і кот, гэтыя птушкі запрашаліся дапамагаць няньцы дзіця гадаваць, забаўляць яго, на іх ускладаўся абавязак карміць яго - «няхай дзетку пташкі прыгатовяць кашкі», яны ў калыханках гадуюць дзіця «малачком і салодзенькім піражком». Гулі і куры ў калыханках часта прылятаюць з рознымі падарункамі для малых. То яны прынясуць Іванку «красныя чабоцікі па самыя жывоцікі», то прывядуць «каня варанога, быка палавога, цялушку рабушку дзіцяці на юшку», і «пухову падушку», і «шчасліву гадзінку».

З іншых жывёл і звяроў успамінаюцца ў калыханках бычок, заінька шэранькі, які, як і каток, носіць у белай хустцы сон, волікі, што дапамагаюць мамцы ў гаспадарчых справах. У некаторых песнях яны зусім не дзейнічаюць, іх успамінанне чыста фармальнае.

Пра старажытнае паходжанне калыханак сведчаць і міфічныя вобразы, якія сустракаюцца ў гэтых песнях. У адной з калыханак фальклорнага зборніка Е.Раманава, уключанага ў кнігу «Дзіцячы фальклор», згадваюцца вобразы варкоты, дрымоты: «А ты, коця, не вурчы, А Рыгорка спі-маўчы. На коціка варкота, на Рыгорку сон-дрымота» Такія вобразы ёсць і іншых калыханках, напрыклад: «На каточка варката, на дзіцятка дрымата. Прыдзі, каток, начаваць, Дзіцятачка калыхаць. На каточка варката, На дзіцятка дрымата. Засні, засні, ціха спі». Варкота, сон-дрымота, безумоўна, такія ж старажытныя міфічныя вобразы, як Сон, Дрымота, Угамон, што сустракаюцца ў рускім і ўкраінскім фальклоры. Паводле ўяўлення першабытных людзей, Варкота, Угамон, Дрымота і іншыя былі жывымі істотамі, якія дзейнічалі, рухаліся, дапамагаючы або, наадварот, перашкаджаючы дзіцяці хутчэй заснуць.

Рэалістычныя замалёўкі, звязаныя з бытам сялян, іх жыццём, мы знаходзім у многіх традыцыйных калыханках. У адных праца і жыццё селяніна паказваюцца праз дзеянні хатніх жывёл, другія непасрэдна малююць заняткі сялянкі:

Люлі-люлічкі,

Сяду а я прасці

І дзіця калыхаці. (№11)

Побач з замацаванымі традыцыяй тыповымі калыханкамі спяваюцца ля калыскі і іншыя песні,якія набываюць характар калыханак дзякуючы манатонна-рытмічнай мелодыі і ўжыванню прыпева «люлі-люлюшкі», «баю-бай».

Форма і мастацкія асаблівасці калыханак абумоўлены іх прызначэннем - супакойваць дзіця манатонным напевам, размераным рытмам. Усе яны вельмі простыя па кампазіцыі, з выразным рытмам і надзвычай багатай рыфмай. Рытм калыханак перадае само пагойдванне калыскі. Часам сюжэт у калыханках толькі намячаецца, няма поўнага яго раскрыцця і завяршэння. Як і ў іншых творах для дзяцей, у калыханках выразна адчуваецца апавядальнасць. Многія з іх нясуць зусім канкрэтную інфармацыю, неабходную і цікавую для дзіцяці. Шматлікія калыханкі расказваюць дзіцяці аб учынках ката, малююць яго знешнасць. Уласціва і форма дыялога (песні пра чатырох волікаў; «Зайчыку, шэранькі, дзе ты бываў?» і інш.).

Для калыханак надзвычай характэрна рыфма. Вялікі знаўца дзіцячай псіхалогіі, творчасці дзяцей і літаратуры для іх К.І. Чукоўскі звяртаў увагу на тое, што дзеці найбольш любяць і найбольш даступны для іх сумежныя рыфмы. Яны не любяць, каб рыфмаваныя радкі стаялі далёка адзін ад другога, гэта абцяжарвае ўспрыманне. У калыханках парныя рыфмы найбольш распаўсюджаныя:

Што выведу нітачку -

Камару на світачку,

Астануцца кончыкі -

Камару на штончыкі. (№11)

У многіх калыханках абавязковая ўнутраная рыфма.

Сталі куры сакатаць,

Трэба курам чаго даць.

Ці ячменю жменю,

Ці жыта карыта,

Ці бобу каробу. (№207)

Надзвычайная напеўнасць, пяшчотнасць у калыханках ствараецца паўтарэннем асобных слоў, гукаў, ужываннем слоў з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі. Не апошняе месца ў калыханках належыць і гукаперайманню. Бадай што самымі распаўсюджанымі паўторамі ў калыханках з'яўляюцца алітэрацыі і асанансы. Напрыклад, алітэрацыі з асновай на л надаюць твору музычнае гучанне, ствараюць атмасферу незвычайнай пяшчотнасці, ласкавасці: Люлі-люлі-люленькі, прыляцелі гуленькі, селі яны ў люленькі. Гукавая сіметрыя, гукавыя паўторы неяк па-асобаму вылучаюць словы, засяроджваюць на іх увагу, а гэта ў песнях для дзяцей адугрывае яшчэ і пазнавальную ролю. У калыханках назіраюцца паўторы асобных слоў. Службовых часцін мовы, цэлых моўных канструкцый.

У калыханках звяртае на сябе ўвагу вельмі тонкае алчуванне асаблівасцей дзіцячай псіхалогіі, светаўспрыманне дзяцей з іх павышанай эмацыянальнасцю, абмежаванай магчымасцю ўспрыняцця ўсёй глыбіні з'яў жыцця, няўстойлівасцю ўвагі. Калыханкі расказваюць аб тых рэчах, што даступны дзіцячаму разуменню. Як і ў казках, жывёлы і рэчы персаніфікуюцца, дзейнічаюць і размаўляюць, як людзі, уступаюць у розныя ўзаемаадносіны. Фантастыка калыханак адрозніваецца ад казачнай. У калыханках няма нічога пачварнага, жудаснага. Але якімі б фантастычнымі ні былі апісанні ў песнях, яны заўсёды цесна звязаны з жыццём, з рэальнасцю. Адной з характэрных рыс калыханак з'яўляецца тонкая іронія, гумар.

Для рытмічнай структуры калыханак найбольш характэрны харэй з усечанай або поўнай чацвёртай стапой, зрэдку сустракаецца ямб. Калыханкі з'яўляюцца той школай, праз якую дзіця спасцігае першапачаткова асаблівасці паэтычнай і музычнай мовы.

Калыханкі не толькі даюць багаты матэрыял для развіцця фантазіі маленькіх дзяцей, але і вучаць іх вобразна мысліць і гаварыць, спрыяюць узнікненню адчування рытму, музыкальнасці тэксту.

Звычайна у народных калыханках не гаворыцца пра гора і пра трагічнае. Ігэта невыпадкова: тонкі і ўдумлівы выхавацель - народ - разумеў, што песня пра жудаснае і страшнае можа запалохаць дзіця, зрабіць змрочным яго настрой. Складальнікі песень-калыханак хацелі, каб дзеці адчувалі сябе ў атмасферы прыязнасці і пяшчоты, таму пераважная большасць беларускіх народных калыханак вызначаецца мяккасцю гучання, яны светлыя і пяшчотныя; іх складальнікі паклапаціліся пра тое, каб напоўніць дзіцячыя сэрцы спакоем і лагодай, каб дапамагчы ім хутчэй і салодка заснуць.

Народ дбаў пра выхаванне ў дзяцей бадзёрасці, аптымізму. Творы беларускага дзіцячага фальклору былі разлічаны на тое, каб замацоўваць і ўзбагачаць падараваную дзецям самой прыродай здольнасць успрымаць жыццё ярка і светла.

б) забаўлянкі і пацешкі

Пачынаючы з самых першых элементарных рухаў, усе дзеянні дзіцяці суправаджаюцца песенькамі, т.зв. пацешкамі або забаўлянкамі, забащкамі. Імі дарослыя суцяшаюць дзіця, калі яно плача, забаўляюць, з іх дапамогаю прывучаюць да просценькіх гульняў. Многа радасці прыносяць маленькім дзецям забаўлянкі, своеасаблівымі формамі якіх з'яўляюцца пястушкі і пацешкі.

Пястушкі - вершаваныя радкі, якімі дарослыя суправаджаюць першыя рухі дзяцей: Кую-кую ножку!

Паеду ў дарожку

Малы-невялічкі

На Валюшкіну ножку.

Кую-кую другую,

Паеду ў даўгую.

Дарожка - даўгая,

А ножка малая.

Альбо: Коў-коў ножку!

Паеду ў дарожку.

Трэба каня падкаваць,

Штоб далёка начаваць.

Рытмічна прамаўляючы гэты тэкст, дарослы лёгенька пабівае дзіця па пятцы, а потым казыча яго падэшву. Бадзёры вершык і адпаведныя дзеянні дарослага выклікаюць у дзіцяці радасны настрой: яно гучна смяецца, весела, энергічна б'е ручкамі і ножкамі.

Забаўлянкі не аддзельны ад гульні з пальцамі, з ручкамі, ножкамі дзіцяці, яны ж суправаджаюць і розныя рухі, якія робіць дзіця само або з дапамогаю дарослых: гушканне, качанне на назе, пацягванне ручак, першыя крокі і г. д. Часам выконваюцца і без пэўных рухаў, калі трэба супакоіць дзіця, якое плача, або рассмяшыць яго. Тыповая тады забаўлянка - «не плач, куплю калач» і г. д.

Уздзеянне забаўлянак зусім процілеглае таму, што аказваюць на дзіця калыханкі. Яны павінны весяліць, забаўляць дзіця, узбуджаць яго, рабіць бадзёрым. Таму і форма іх розніцца ад напеўных манатонных калыханак. Гэта хутчэй не песні, а вершаваныя шматрадкоўі з хуткім рытмам, жартаўліва-гумарыстычным зместам; яны не спяваюцца, а прыгаворваюцца, вымаўляюцца ў рытме пэўнага дзеяння, рухаў, якія пры гэтым выконваюцца. У забаўлянках, як і ў песнях-калыхынках, яскрава праяўляецца імправізацыя.

Чыкі, чыкі, сарока

Прыляцела здалёка,

Села ў пана на таку,

Меле крупы на муку.

А пан кажа: «Засяку!

У мяне шабля пры баку».

«Хоць і шабля пры баку,

Ад цябе я ўцяку!»

Вельмі ўмоўна можна выдзеліць асобныя групы забаўлянак: забаўлянкі пры гульні з пальцамі і ручкамі дзіцяці; забаўлянкі пры гульні з ножкамі; забаўлянкі, якія суправаджаюць казытанне, пагладжванне і г. д.; нарэшце, забаўлянкі, з якімі дзеці гушкаюцца на назе дарослага, імітуючы язду на кані.

Найбольш пашыранымі і вядомымі пры гульні з ручкамі з'яўляюцца забаўлянкі «Лады, лады, ладкі». Спачатку дарослыя бяруць дзіця за далонькі і ў такт песеньцы пляскаюць імі. Па часе дзіця само пачынае гэта рабіць пры першых жа словах забаўлянкі.

Лады, дады, ладкі,

Паедзем да бабкі,

Паедзем да бабкі

Па цёплую шапку,

Па новыя боты

Харошай работы,

Па цёпленькі кажушок,

Па кілбаску ў мяшок.

Ладачкі, ладачкі,

Паедзем да бабачкі,

Будзем есці кашку,

Будзем піць там бражку.

Бабка наша міла,

Прынясе нам сыра.

Прынясе кілбаскі

І смачнага мяска.

А пвсля на ўцеху

Прынясе арэхаў.

Пасля на дарожку

Прынясе гарошку.

Каб завёз дадому.

Акрамя ладушак аб прыемным гасцяванні ў бабкі, сустракаюцца песенькі з жартоўным зіестам аб тым, як «паповы рабятачкі гарох малацілі, цапы паламалі», песенькі аб бабках , якія пабіліся «за камочак цеста ды пасярод места» і інш. Усе яны пачынаюцца з традыцыйнага зачыну «Лады, лады». Не менш вядомая забаўлянка «Сарока-варона», калі «варылі кашу» на дзіцячай далоньцы і дзялілі яе кожнаму пальчыку. Тут не толькі пацешлівы сэнс, але і пачаткі народнай педагогікі. Дзіцяці ўнушаецца думка, у даступнай для яго ўзросту форме, аб шкоднасці гультайства. «Сарока» абдзяляе кашкай таго, хто «круп не драў, вады не насіў, дзяжы не мясіў».

Сарока-варона кашку варыла,

На прыпечку студзіла,

Качаргой мяшала,

Памялом давала.

Гэтаму дала, гэтаму дала,

Гэтаму дала і гэтаму дала,

А гэтаму не дала.

Бо гэты мал -

Круп не драў,

Вады не насіў,

Цеста не мясіў.

Цешаць дзіця і гульнёй з ножкамі. Пры гэтым пальцамі лёгенька стукаюць па ступні або пятачцы - «куюць» ножку.

Дзіця бадаюць і казычуць «казой» - пальцамі рукі, пастаўленымі як рожкі.

Ідзе куза рагатая -

Сядзіць дзіця пузатае.

Каго нападзе, таго забадзе,

Будыш, будыш, будыш!

Лашчаць дзіця, пагладжваюць яго, пры гэтым звычайна прыгаворвалі «Ласачку»: «Ласачка, ласачка, дзе была?» - «Была ў пана караля».Пры гушканні дзіцяці верхам на назе прыгаворваюць больш энергічныя, хуткія забаўлянкі.

в) песні

Значнае месца ў дзіцячым фальклоры займаюць песні. Яны ўключаюць у сябе творы рознага характару. Многія з іх раней уваходзілі ў рэпертуар дарослых , і збіральнікі фальклору адны і тыя ж тэксты адносяць то да дзіцячых, то да бяседных або гумарыстычных. Сапраўды, дзіцячыя песні складаюць не толькі творы, прызначаныя спецыяльна для дзяцей. Многія песні дарослых даўно ўжо перайшлі ў дзіцячы рэпертуар, на што звярталі ўвагу фалькларысты.

З песень для дзяцей можна вылучыць вялікую групу твораў, сюжэты якіх звязаны з жывёльным светам. Большасць з іх мае алегарычны характар, але знешнія якасці, учынкі і павадкі звяроў у іх падмечаны вельмі тонка і захапляюць дзіцячую фантазію.

Характэрнай рысай песень з'яўляецца таксама незвычайнасць дзеянняў, у іх адлюстраваных, відавочная неадпаведнасць уяўленням аб навакольным свеце. Гэта так званыя небыліцы. Песні з парушэннем устаноўленага стану рэчаў распаўсюджаны ў фальклоры многіх народаў і карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў дзяцей. К.І. Чукоўскі, які спецыяльна займаўся вывучэннем сутнасці небыліц, іх уздзеяння на слухача, прыйшоў да слушных вывадаў, што гэта свайго роду гульня ў перавернуты свет цікава дзецям, якія ўжо знаёмы з сапраўдным станам рэчаў. Яна дапамагае ім канчаткова зацвердзіцца ў пэўных вывадах, добра арыентавацца ў рэальных з'явах. І калі ў песні пра жаніцьбу вераб'я маладая мурашачка надзяляецца якасцямі вялікай жывёлы, гэта і ўспрымаецца як камічнае, таму што дзеці ўжо добра засвоілі сапраўдныя ўзаемаадносіны рэчаў.

Такі ж прыём і ў песнях пра смерць камара або мухі, дзе гэтым нязначным падзеям надаецца сэнс сусветнай катастрофы. Некаторыя песні-небыліцы першымі радкамі папярэджваюць слухача, што расказ у іх вядзецца пра заведама немагчымыя рэчы. Яны вельмі блізкія да казак-небыліц, змест іх часта звязаны з незвычайным падарожжам на неба пры дапамозе розных рэчаў.

Найбольш пашыраныя ў песнях для дзяцей сюжэты пра жаніцьбу і смерць камара; пра вошку, што парылася ў лазні і з палка звалілася; пра непаслухмяных казла, казу, песні пра сіўку-варонку, пра сойку, дзятла і інш.

Вельмі папулярныя сярод дзяцей песні без канца, якія называюцца дакучнымі. «Сакрэт» іх бясконцасці ў пабудове: апошнія радкі патрабуюць паўтарэння ўсяго тэксту з самага пачатку («Як жыў журавок і з журавачкай», «Ссдзеў я на пні» і інш.

Дзіцячыя песні, таксама як калыханкі і забаўлянкі, характарызуюцца канкрэтнасцю малюнкаў і мастацкіх вобразаў, займальнасцю, дынамічнасцю сюжэтаў.

г) заклічкі;

Цалкам перайшлі ў дзіцячы фальклор і песні-заклічкі - кароткія прыгаворы, звернутыя да сонца, дажджу, насякомых, птушак , раслін:

Божая кароўка! Ці будзе заўтра пагодка?

Калі будзе, ляці ў поле,

А не будзе, сядзі дома!

Заклічкі - кароценькія прыгаворы або песні, якія звернуты да сонца, дажджу, насякомых, птушак, раслін. Паколькі ў старажытнасці адбывалася адухаўленне прыродных з'яў, то, як адзначае Г.А. Барташэвіч, заклічкам у той час надаваўся магічны сэнс.

Праз многія заклічкі адбываецца зварот да сонца як да крыніцы дабрабыту («Свяці, свяці, сонейка…»), да дажджу, які пазбавіць ад засухі («Зубі, зубі, дождж, На бабіну рож, На дзедаву плеш, Дзецям на кулеш». Такія заклічкі з цягам часу сталі неад'емнай часткай гульняў дзяцей, якія, назіраючы, напрыклад, за перажываннямі дарослых з-за засушлівага лета, пераносілі іх занепакоенасць у свой дзіцячы свет («Ідзі, ідзі, дожджыку, Звару табе боршчыку. Пастаўлю пад елкаю, Накрыю талеркаю, Сама пакаштую, Цябе пачастую»).

І ў цяперашні час дзеці, асабліва ў вёсцы, даволі часта, убачыўшы на траве, зямлі, раслінах божую кароўку, альбо заклікаюць яе ляцець на неба, альбо пытаюцца аб надвар'і заўтрашняга дня. «Божая кароўка, Ты ляці на небка, Там твае дзеткі Кушаюць катлеткі. Усім даюць, А табе не даюць».

Заклічкі пра божую кароўку выконваюць яшчэ і выхаваўчую функцыю. З даўніх часоў лічыцца для дзіцяці небяспечным пакрыўдзіць гэтае Божае стварэнне, бо яго аберагае Неба.

д) лічылкі;

Да гульнёвага фальклору адносяцца лічылкі. Гэта невялікія вершаваныя гумарыстычнага характару творы, з дапамогаю якіх вызначаецца чарговасць у гульні, выбіраюцца дзеючыя асобы або вядучыя. Калі гульня патрабуе падзелу ўсіх удзельнікаў на групы, часцей робіцца гэта пры дапамозе жараб'ёвак, якія ўяўляюць сабой рыфмаваныя прыгаворы. Двое ўдзельнікаў згаворваюцца, хто кім будзе, а потым усе выбіраюць па чарзе адзін з названых прадметаў.

Важную ролю ў лічылках адыгрывае рытм. Ён вызначае правільнасць пераліку. Скандзіраванае вымаўленне лічылкі суправаджаецца рухамі, указаннем на кожнага ўдзельніка, якое паўтараецца раўнамерна, строга рытмічна. Сваю назву такія творы атрымалі, відаць, па той прычыне, што вядучае месца ў іх займае лічэнне. У некаторых лічылках лічэнне праходзіць праз увесь змест. На кожную лічбу даецца рыфмаваная фраза. «Раз, два, - булдава, тры, чатыры - пачапілі».

Шмат лічылак пачынаецца з простага адліку, напрыклад, да пяці (вядомая лічылка пра зайчыка, які выйшаў пагуляць), да любой лічбы, нават да дзесяці (дзесяць - выплыў ясны месяц; дзесяць - цар хацеў мяне павесіць і інш.). Пералік тут - зачын, пасля яго разгортваецца невялічкі сюжэт. Некаторыя лічылкі, самі не даючы пераліку, патрабуюць яго ў адказе на пытанне (у лічылцы пра зламанае кола ў канцы пытанне: «Колькі нада гваздзей, кгавары паскарэй»). Такія песенькі, заснаваныя на лічбах, вучоныя адносяць да старажытных часоў. Англійскія даследчыкі на багацейшым матэрыяле творчасці розных народаў прыйшлі да вываду, што якраз гэтыя песні адлюстравалі тыя ступені, якія прайшло чалавецтва, перш чым навучылася лічыць.

Аб даўнасці лічылак сведчаць факты іншасказанняў у пералічэнні, што звязана з забабоннасцю нашых продкаў, якія верылі, што прамы пералік можа пашкодзіць справе, і таму прыдумвалі розныя формы, каб неяк завуаліраваць сапраўдны сэнс і мэту пераліку. Частае ўспамінанне ў лічылках князя, цара і г.д., захаванне ў канцоўках слова крэст, што азначала ў мінулым завяршэнне справы, таксама пацвярджаюць меркаванне аб старадаўнім іх паходжанні. Па часе лічылкі трацілі сваё сур'ёзнае значэнне, ператвараліся ў звычайную гульню і перайшлі цалкам у дзіцячы рэпертуар.

У гульні лічылка мае сілу закона, яна прадухіляе магчымасць самавольства або злоўжывання сілаю. Якога б зместу ні былі лічылкі, часта яны заканчваюцца ўказаннем на таго, хьто або выбывае з гульні, або становіцца вядучым. Гэта ўказанне вар'іруецца:

Радзівон, выйдзі вон!

Нам капеечка не нада,

А табе жмурыцца нада. (№829)

Прызначэнне, функцыя лічылкі абумоўлівае асаблівасці яе зместу, кампазіцыі. Усе лічылкі можна падзяліць на дзве групы па наяўнасці або адсутнасці ў іх сюжэтнага стрыжня: сюжэтныя і бессюжэтныя. Гэта або невялікі закончаны сюжэт («Ішоў жаўнер із бальніцы»), або толькі намёк на здарэнне - і нечаканая канцоўка:

Апанас, Апанас,

Твая жонка у нас.

Увалілась у квас. -

Лаві сем год нас! (№909)

У якасці лічылак ужываюцца і проста кароценькія песенькі тады абранне вядучага адбываецца па яе апошнім слове.

Многія лічылкі пакідаюць уражанне выпадковага спалучэння слоў яны не маюць зразумелага для нас сэнсу. Тлумачыцца гэта рознымі прычынамі. Адны з лічылак маглі перайсці з фальклору іншага народа і таму без перакладу трацяць сэнс; у некаторых скажэнне тлумачыцца іх працяглым бытаваннем: тое што было зразумела ў час узнікнення, губляе зараз свой сэнс.

Нарэшце, сама спецыфіка лічылак у сучасных умовах апраўдвае іх уяўную бяссэнсавасць. Гэта зараз толькі дзіцячая сфера фальклору, а дзеці, як вядома, здольны ўсё ператварыць у гульню.

Першапачаткова перайшоўшы ад дарослых у дзіцячае карыстанне, лічылкі ў значнай меры папоўніліся творчасцю саміх дзяцей. Вядомы лічылкі кніжныя, што перайшлі ў рэпертуар дзяцей з вядомых вершаў і песень. Лічылкі адчуваюць на сабе ўплыў новага часу. Тэматыка іх папаўняецца гарадскімі матывамі, яны ўзбагачаюцца лексікай, звязанай з тэхнізацыяй, новымі з'явамі і падзеямі.

е) дражнілкі;

Да дзіцячай калектыўнай творчасці адносяцца і дражнілкі. Гэта невялікія вершаваныя творы у якіх высмейваецца «супраціўнік». Дражнілкі могуць накіроўваць сваю сатыру на імя чалавека, нейкія яго своеасаблівыя якасці (рыжы колер валасоў, кульганне, злосны характар, выхвалянне і г. д. ). Гэта свайго роду самасцварджэнне. Высмейваючы іншага, дзеці з дапамогаю дражнілак як бы сцвярджаюць уласную годнасць, перавагу над тым, каго крытыкуюць.

У такіх дражнілках абыгрываецца імя «супраціўніка» («Андрэй-верабей На кадушцы сядзеў. Усіх жаб пераеў, Адну не даеў. І жывот забалеў», рысы яго знешнасці («Сівы, па чым слівы? Як па рублю - дык куплю, Як па пяць - дык хай яны згараць»)

дзіцячы фальклор забаўлянка лічылка

ж) прыгаворы

Прыгаворы - невялікія вершы, якімі дзеці суправаджаюць свае дзеянні: збіранне грыбоў, іканне купанне і інш. Існуюць прыгаворы пры купанні, калі скачуць на адной назе, каб выліць ваду з вуха. Ёсць прыгаворы, песенькі пры збіранні грыбоў(«Грыбок, выстаў лабок: Я цябе пацалую». Альбо: «Ехала ікаўка На сівой кабыле Кабыла пала, Ікаўка прапала»), у час пасьбы жывёлы. Як і наогул у творах для дзяцей, у іх багацейшая рыфма, чоткі, дакладны рытм:

Нашы каровачкі

Каля дубровачкі,

Нашы авечкі

Каля рэчкі,

Нашы свіначкі

Каля асіначкі

Нашы козачкі

Каля лозачкі (№530)

з) гульні;

Беларускія гульні, як і наогул гульні ўсходніх славян, цесна звязаны з земляробчай дзейнасцю чалавека, з бытам і жыццём сялянства. Аб гэтым сведчаць самі назвы гульняў: «Коршун», «Ваўкі і авечкі», «Воўк і гусі», карагод «Заінька», «Мак» і інш. Многія гульні заснаваны на перайманні рухаў дзеянняў пры пэўных сельскагаспадарчых работах («Проса», «Мак» і інш.). Некалі яны мелі магічныя, культавыя функцыі, якія з цягам часу страчваліся, м таму гульні і карагоды паступова гублялі цесную сувязь з пэўнымі славеснымі формамі і матывамі і папаўняліся новымі. Адбываўся адрыў прыгавораў ад гульні і перанясенне іх у іншыя гульні.

Дзіцячыя беларускія гульні можна падзяліць на два разрады: гульні як мастацка-драматычнае дзеянне і гульні як сродак фізічнага выхавання. У першую групу ўключаюцца ўсе гульні, якія тым ці іншым чынам звязаны з слоўнай афарбоўкай. У сваю чаргу сярод гульняў першай групы можна вылучыць асобныя падраздзелы:

гульні,дзе слоўныя прыгаворы маюць характар імправізацыі (яны не абавязковае правіла, а толькі жаданне або здольнасць удзельніка гульні; у кошкі-мышкі можна гуляць без выкрыкаў);

гульні, у якіх слоўныя формулы з'яўляюцца сігналам для нейкага дзеяння (пачатку або завяршэння яго) і замацоўваюцца за гэтымі гульнямі («Залатыя варата», «Гарэлыш» і інш.);

гульні са строгім размеркаваннем роляў і адпаведнымі слоўнымі прыгаворамі. Да іх можна аднесці шматлікія варыянты гульні ў ваўка і авечак, у каршуна, ваўка і гусей, у краскі, у рэпку і г.д.

і нарэшце карагодныя гулбні, г.зн. такія, дзе мы бачым спалучэнне не толькі са словамі, але і з мелодыяй, танцам.

і) загадкі. Асноўныя ідэйна-тэматычныя групы загадак

Загадка - твор вуснай народнай паэзіі, у якім у іншасказальнай, вобразнай форме падаецца апісанне прадмета або з'явы на аснове падабенства блізкасці якасцей паміж утоеным прадметам і тым, які яго замяняе: Сам драўляны, а галава жалезная (малаток); Коціцца барыльца, ні дна, ні рыльца (яйка); Чорная свінка мае тры спінкі (грэчка); Ляжыць грушка ў чырвоным кажушку, хто яе ўкусіць той плакаць мусіць (цыбуля); Ні ўзгорачкі, ні дзянца, поўна бочачка вінца (яйка); Чырвонае цельца, каменнае сэрца, віннае на смак, а завецца як? (вішня); Сіняя дзяружка ўвесь свет накрыла (неба).

Жанравая спецыфіка загадкі ў тым, што змест яе зашыфраваны: прадметы і з'явы, пра якія гаворыцца ў творы, не называюцца сваімі назвамі, а падаюцца ў іншасказальнай форме: У дзвюх матак па пяць хлапчанятак, але ў кожнага сынка адно імя (пальцы); Сядзіць дзед у сто кажухоў адзет. Хто яго распранае, трй слёзы пралівае (цыбуля).

Думкі ў загадках выказваюцца ўмоўнаю моваю, таму разгадванне загадак - гэта рэальнае ўзнаўленне ўтоенага за метафарычнымі вобразамі сэнсу, карціны, прадмета, з'явы і інш. Працэс разгадвання - справа нялёгкая, бо ад разгадчыка патрабуюцца шырокія веды ў самых розных галінах чалавечага жыцця і вытворчай дзейнасці, акаляючай прыроды, ён павінен валодаць глыбока развітым лагічным мысленнем, кемлівасцю, назіральнасцю і, галоўнае, дарам паэтычнага ўспрыняцця свету. Бо той, хто разгадвае, рашае найскладанейшую задачу па пераадольванні алагічнага бар'ера, створанага парадаксальнай пастаноўкай пытання : Само голае, а за пазухай сарочка (свечка); Зранку ходзіць на чатырох нагах, удзень - на дзвюх, а ўвечары - на трох (чалавек у розным узросце).

Камуфліруючы думку мудрагелістым пытаннем, многія загадкі на першы погляд здаюцца абсурднымі, недарэчнымі і ставяць таго, хто разгадвае, з самага пачатку на ілжывы шлях пошуку ісціны, правацыруюць яго. Разгадаць загадку - значыць праявіць цвярозы розум, абмінуць каварна падрыхтаваныя пасткі, замаскіраваныя яміны. Іншымі словамі, не паддацца на лавушкі. Не выпадкова таму загадку называюць хітрым жанрам.

Загадкі - адзін з самых старадаўніх жанраў вуснай народнай творчасці. Пытанне аб іх паходжанні далёка не вырашана. Адсутнасць верагодных звестак аб развіцці вусна-паэтычнай творчасці ў старажытны перыяд не дазваляе вучоным прыйсці да адзінай думкі ў вырашэнні пытання, калі і як узнік гэты спецыфічны фальклорны жанр.

Паводле адной з папулярных гіпотэз, узнікненне загадак звязана з тайнай мовай старажытных людзей, якія акаляючую прыроду атаясамлівалі з сабой, надзяляючы яе чалавечымі якасцямі - здольнасцю думаць, адчуваць, праяўляць волю. Старажытны чалавек верыў, што расліны і жывёлы разумеюць яго мову. Здабываючы ежу ў час палявання, рыбнай лоўлі, у час збору грыбоў, ягад, арэхаў, птушыных яек, ён у многіх выпадках поспех справы імкнуўся забяспечыць з дапамогай таямнічага слова. Імкненне ўздзейнічаць на прыроду хітрым словам, утаіць ад яе сапраўдныя намеры і выклікала ў людзей патрэбу ў стварэнні ўмоўнай мовы.

Такім чынам, першапачатковыя вытокі загадкі ляжаць у працоўнай дзейнасці нашых далёкіх продкаў. Гэта - адна акалічнасць, што абумоўлівала фарміраванне загадкі як жанру.

Загадкі заўсёды былі не толькі сродкам выпрабавання разумовых здольнасцей (такая форма іншасказання выкарыстоўвалася, напрыклад, у пасольскай справе, вясельных абрадах), але і спрыялі развіццю вобразнага мыслення, інтэлектуальнай вынаходлівасці чалавека. Гэтая функцыя не згубіла свайго значэння і зараз, калі загадк, страціўшы сваё шырокае грамадскае значэнне, сталі сродкам забавы і пацехі для дзяцей. Яны садзейнічаюць развіццю назіральнасці, фарміраванню абстрактнага , аналітычнага , вобразнага мыслення. Спрабуючы знайсці адгадку, дзеці, гуляючы, нязмушана вучацца праводзіць параўнанні паміж відавочнай прыкметай прадмета ці з'явы і вобразным іх азначэннем.

Напрыклад, каб разгадаць загадку: Ляжыць пад ганкам, хвост абаранкам, дзіця мусіць звярнуцца да вызначэнняў, параўнанняў, супастаўленняў. Прычым гэты працэс можа развівацца ў залежнасці ад асаблівасцей мыслення дзіцяці ў двух напрамках: 1) лагічным, 2) вобразным. Сэнс першага з іх у наступным: а) вызначэнне апорных для адкадкі слоў (ляжыць пад ганкам); б) высвятленне, што азначае гэты выраз (=хтось пастаянна знаходзіцца каля хаты); в) высвятленне таго, хто пастаянна ляжыць каля хаты (=хтосьці, хто мае хвост, =жывёла), г) высвятленне сэнсу вобраза хвост абаранкам (=мае закругленую форму); д) высвятленне, у каго з хатніх жывёл хвост абаранкам (=у сабакі). Сутнасць другога у наступным: а) асэнсаванне значэння вобраза хвост абаранкам (= мае закругленую форму); б) праекцыя сэнсу вобраза хвост абаранкам на вонкавыя прыкметы вядомых дзіцяці жывёл (=сабака); в) праекцыя магчымай адгадкі на кантэкст першай часткі загадкі (= сабака можа ляжаць каля ганка хаты).

Пададзеныя вышэй алгарытмы ў кантэксце працэсу разгадвання - гэта вельмі хуткія формы мысліцельных дзеянняў, бо адна з умоў загадкі - хуткасць знаходжання адгадкі. У рэчаіснасці яны (алгарытмы) могуць быць і іншымі. Але падобны парадак адгадвання павінен выбудоўваць для сябе выхавацель (настаўнік) пры падрыхтоўцы да заняткаў (гульняў), на якіх будуць выкарыстоўвацца загадкі. І гэтыя алгарытмы, калі выхаванцы не змогуць хутка (альбо ўвогуле) знайсці адказ на загадку, дапамогуць выхавацелю (настаўніку) эфектыўна павесці дзяцей па шляху альбо лагічнага, альбо вобразнага разгадвання загадкі. Гэта ў сваю чаргу спрыяе фарміраванню лагічнага, вобразнага мыслення дзіцяці.

Этнографы і фалькларысты адзначалі, што ў другой палавіне 19 ст. у сялянскім побыце загадкі выкарыстоўваліся ў выхаваўчых мэтах. Для рязвіцця ў дзяцей уяўленняў аб навакольным свеце народная педагогіка звярталася да загадак.

Народная загадка праз паэтычны вобраз акумуліравала ў сабе багаты і разнастайны матэрыял аб хатнім побыце і гаспадарчай дзейнасці селяніна. Пры ўсёй умоўнасці, іншасказальнасці яна ў той жа час канкрэтная і рэалістычная па сваім змесце. Праца селяніна, быт, прырода, сярод якой ён жыве, - усё гэта і складае галоўную тэматыку загадак.

Падрабязна і канкрэтна расказваецца пра род заняткаў хлебароба, характар сельскагаспадарчых работ (ворыва, сяўба, касьба, жніво), пра прылады сельскагаспадарчай працы (саха, барана, каса, граблі, серп, цэп), пра спосабы захавання сельскагаспадарчых культур (сноп, капа, азярод, стог), пра палявыя культуры (жыта, пшаніца, ячмень, авёс, грэчка, каноплі, гарох), пра агародныя культуры (бульба, капуста, бурак, агурок, цыбуля, часнок, гарбуз, морква, рэпа, мак), пра садовыя дрэвы (яблыня, вішня, груша), пра свойскіх жывёл і птушак (карова, вол, конь, баран, авечка, гусь, курыца, певень), пра дрэвы і лясныя дары (елка, сасна, бяроза, дуб, рабіна, арэх, жолуд, ягада, грыб, хмель), пра харчаванне і ежу (жорны, млын, вятрак, рэшата, крупы, мука, малако, сыр, каўбаса, сала, верашчака, скварка, соль, лыжка).

Дасціпныя загадкі стварыў народ пра надворную забудову (хлеў, пуня) і жыллё, асабліва пра інтэр'ер сялянскай хаты, яе асобныя элементы (вянок у зрубе, сцены, кроквы, бэлькі, вугал, вокны, дзверы, печ, падлога, столь, крук, страха).

На нечаканых метафарах складзены загадкі пра мэблю і хатняе начынне (стол, ложак, калыска, каганец, лава, памяло, качарга, гаршчок, вядро, засаўка, клямка, каганец, свечка, каромысел, пранік).

Надзвычай вобразныя загадкі прысвечаны адзенню і абутку, аздобе (сарочка, кажух, штаны, бялізна, боты, шапка, лапці, пояс, пярсцёнак). Праз каларытныя метафары выяўляюцца ў народных загадках сродкі транспарту (воз, сані, запрэжаны конь, лодка, човен).

Загадкі так густа насычаны канкрэтнымі этнаграфічнымі і гаспадарчымі дэталямі, што па іх можна ўзнавіць праўдзівую карціну быту і заняткаў беларускага земляроба дарэвалюцыйнага часу. Мастацкі талент, паэтызуючы суровыя будні і быт, не мог не прычыніцца да найвялікшай крыніцы натхнення - прыроды.

Цудоўны па паэтычнай фігуры і фантазіі захаваліся ў беларускім фальклоры загадкі пра зямную прыроду і стыхійныя з'явы (мора, рэкі, азёры, балоты, камяні, гром, дождж, золак, навальніца, завіруха, снег, мароз, рэха). Хочацца асобна падкрэсліць, што ў гэтых загадках народ выявіў са здзіўляючай паслядоўнасцю і цвёрдай пераканаўчасцю свой матэрыялістычны светапогляд на космас і зямлю.

Гэткім жа шчодрым паэтычна-вобразным мысленнем народных талентаў пазначаны загадкі на сацыяльныя тэмы, пра звычаі, абрады, пра сямейны лад і грамадскія адносіны.

Хоць не на поўны голас, але ў шэрагу выпадкаў народ выказаў пачуццё грамадскага пратэсту супраць уціску і няволі, супраць няроўнасці, несправядлівасці, супраць улады грошай. З'едліва намаляваны прадстаўнікі пануючых класаў, служкі культу: Вош не вош, а за мужыцкім каўняром жыве (пан, поап); Трое жывуць, шкуру дзяруць, голымі пускаюць. Хто адгадае? (пан, поп, стараста); Не давернешся - б'юць, перавернешся - б'юць (служба ў царскай арміі); Сам кароль куе, а нам не дае (грошы).

Выкрываючы агіднае аблічча духавенства, народная сатыра ў загадках узнімаецца да пафасу публіцыстыкі, да памфлета. Вось некалькі прыкладаў пра папа: Сам барадаты,пузам багаты; Хто з жывога і мёртвага дзярэ?; Ходзіць па хатах, людзей дурманіць, пра бога маніць; Шэсць дзён гуляе, а сёмы «работае» і торбу грошай бярэ; Повен хлявец авец, а паміж імі адзін баран бляець.

Праўда, колькасць загадак вострай сацыяльнай накіраванасці ў дарэвалюцыйных зборніках невялікая, што тлумачыцца бояззю насельніцтва паведамляць іх збіральнікам; акрамя таго, царская цэнзура не дапускала на старонкі друку фальклорных матэрыялаў, накіраваных супраць пануючых класаў.

Лаканічнасць формы ў загадках, як і ў прыказках, дыктуе аб'ём інфармацыі твора. Зместам загадкі звычайна небагатыя: Дзве галавы, дзве спіны, шэсць ног, адзін хвост (чалавек на кані); Сярод двара стаіць капа: спераду вілы, ззаду мятла (карова).

Аднак знаходзім нямала прыкладаў, калі малюецца цэлая карціна канкрэтнага прадмета, падаецца яго «біяграфія». Тут сюжэт разгортваецца, і загадка ператвараецца ў своеасаблівае міні-апавяданне. Вось загадака пра выраб і «жыццё» гаршка: Быў я на капанцах, быў і на кляпанцах; быў і на пажары, быў і на базары. Як малады быў - людзей карміў; як стары стаў - спавівацца стаў; як памёр - косці выкінулі і сабакі не ядуць. Або: Ляцелі тры галіцы, палі-селі на мяліцы. Адна кажа: «Мне ўлетку лепей». Другая кажа: «Мне ўзімку лепей». Трэцяя кажа: «Мне ўсё роўна, што ўлетку, што ўзімку» (воз, сані, конь).

Усе паэтычныя сродкі загадкі «працуюць» у адным кірунку - ускладніць разгадванне, але пры ўмове, што эстэтычныя якасці фальклорнага жанру ніколькі не страцяцца.

Загадкі будуюцца па прынцыпе супастаўлення прадметаў, узятых з акаляючай рэчаіснасці паводле іх якасцей - знешніх і ўнутраных.

Характэрна, што складальнікі загадак, метафарызуючы прадмет ці з'яву, даюць у розных варыянтах розныя параўнанні ў залежнасці ад таго, якую рысу ці прымету ў дадзеным выпадку вылучаюць у прадмеце. Здараецца так, што адразу падкрэсліваецца некалькі якасцей.

Вялікую мастацкую нагрузку нясе метафара. Асабліва шырока ў загадцы выкарыстоўваецца ўвасабленне. Персаніфікаваныя прадметы нежывой прыроды параўноўваюцца з жывымі істотамі і наадварот: Баба-Яга, віламі нага, увесь свет корміць, а сама галодная (саха); Гарбаты дзядок усё поле аббегаў (серп); Жоўценькі вепручонак між загарадак бегае (чаўнок); Чорны куонь лезе ў агонь (качарга); Сядзіць пані ў чырвоным жупане. Хто яе распранае, слёзы пралівае (цыбуля); На хадулях дзве махалкі, над махалкамі зявалка, над зявалкай два калодзежы, над калодзежамі дзве міргалкі, над міргалкамі гай, за гаем чыстае поле, за полем лес (чалавек).

Метафара падае рэальны свет у пэўнай меры гіпербалізаваным: тыя або іншыя дэталі, якасці, прыметы прадметаў тэндэнцыйна падкрэслены або перабольшаны.

Асноўны прынцып, па якім будуецца загадка як мастацкі твор, - замена аднаго прадмета другім . Гэтая замена адбываецца не механічна, не выпадковымі прадметамі, а паводле логікі, сутнасць якой у выяўленні падабенства паміж загаданым прадметам і тым. Які называецца ў загадцы.

Цэлую групу складаюць загадкі-пытанні.

Многія загадкі ўяўляюць сабой лаканічнае апісанне ці сціслае апавяданне: І нажом зразалі, і дратамі вязалі, а ён не плача, а па падлозе скача (венік); Ідзе старчык, нясе стаўчык: і кіпіць, і варыцца, і далоў не валіцца (люлюка).

Змест загадкі, як правіла, «апранаецца» ў вобраз, у пераважнай большасці метафарычны. Нямала загадак створана на адной метафары: Шчука лінява ўвесь лес паклала; лес павяў - горад стаў (каса); Два галубкі па падзямеллю лятаюць (лемяхі). Нярэдка загадка не абмяжоўваецца адной метафарай, і мы сустракаем цэлую групу метафарычных вобразаўЮ за якімі ўтойваецца шэраг неназваных прадметаў: Маці з локаць, бацька з сажань, а дзеці па пальцу (граблі)4 Сам я тонак, як паясок, у мяне востранькі насок; як выйду на поле ваяваці проціў высоканькіх панічоў у злаце: яны мяне паясаюць, а мае востранькія зубкі іх усіх перакусаюць (серп).

Не заўсёды ў загадках прысутнічае метафарычны вобраз. Сустракаюцца творы апісальнага характару, у якіх выразна падаюцца толькі знешнія рысы прадмета: Скроб, скроб і пад прыпечак лёг (венік); Мае чатыры нагі, а не звер (стол).

Канкрэтнасць зместу загадак надзвычай узмацняла выкарыстанне ўласных імён, прозвішчаў, геаграфічных назваў. Яны адыгрывалі самую розную ролю: у адных выпадках ужываліся дзеля рыфмы: Стаіць Анох у сініх штанох (вілкі); Восем братоў Кандратоў, два браценнікі Амілляны ды дзве сястры Улляны (сані); Спінка і лаўка, дзве Пелагейкі і пяць братоў Панкратоў (сані), у другіх - самімі імёнамі ці прозвішчамі даваўся празрысты намёк на загадваемы прадмет: Біўся Глінскі з панам Галубінскім, а без Салівона справы няма (гаршчок, апалонік, соль); у астатняй групе ўжыванне ўласных імён растлумачыць цяжка: Дзве Гапкі, трэці Гапон (дзве лаўкі і стол); Ёсць у маткі дзве дачкі Мар'і і сын Гапон (хата, лаўкі, палок для спання); Па хаце сухі Васілька скача (венік).

Вялікую ролю іграе ў многіх загадках гукавы вобраз. Праз сістэму алітэрацый і асанансаў ствараецца вобразнае гукаперайманне, якое даволі дакладна перадае рытміку той або іншай сельскагаспадарчай або хатняй работы селяніна: Ляцяць гускі, дубовыя наскі і крычаць: «То ты, то, я ; то ты, то я « (цапы); Ляцяць гускі, дубовыя наскі і гавораць: «То-та мы, то-та мы!» (малацьба)

Блізка да загадак, пабудаваных на гукапераймальных вобразах, стаяць загадкі, у якіх выкарыстаны знарок, штучна прыдуманыя (для прыватнага ўжытку) незразумелыя словы - абракадабры з мэтай надання загадцы таямнічага сэнсы і ўскладнення яе разгадкі: Сітуліцы, мітуліцы, ні сяла, ні вуліцы (вулей); Стаіць турыца, а ў турыцы - маханя, а ў махані - жук, а ў жука - вада (гаршчок з вадою ў печы); Шынкі-брынкі на дзве палавінкі (рэзгіны); Дубовыя дубасы, чырвоныя дубасы, пасярод тырунька (бочка, абручы, дно).

Нешматлікай, але цікавай групай у беларускім фальклоры прадстаўлены загадкі-пытанні: Што гарыць без полымя? (сонца); Што бяжыць без повада (вада); Што без вады плавае? (воблака); Хто малюе без рукі? (мароз); Што зімою камлём угару расце? (лядзяш).

Да гэтай жа групы адносяцца жартоўныя загадкі з каверзнымі пытаннямі, якія патрабуюць для разгадкі кемлівасці і вынаходлівасці: За чым ядуць? (за сталом); На што каню хамут кладуць? (на шыю); Які ў вадзе камень? (мокры); пад які куст садзіцца заяц, калі ідзе дождж? (пад мокры); Без чаго хаты не пабудуеш? (без стуку).

Такі ж жартоўны змест маюць і загадкі-задачы, разлічаныя на праверку не толькі матэматычных здольнасцей чалавека, але і яго лагічнага мыслення: Дзве дачкі, дзве маці і бабулька з унучкай. Колькі ўсіх? (трое: бабка, маці, дачка); Ляцелі галкі, селі на палкі. Сядуць па адной - галка лішняя; сядуць па дзве - палка лішняя. Колькі было галак і колькі было палак? (тры палкі і чатыры галкі);У хаце было сем вокан, на кожным акне сядзела па сем кошвк. У кожнай кошкі было па сем кацянят. Увайшоў у хату гаспадар. Колькі ва ўсіх разам было ног? (дзве нагі. У катоў жа лапы).

Пераважнай большасці загадак уласцівы размераны лад і рыфма. Нейкага аднаго вершаванага памеру загадкі не прытрымліваюцца, як і не захоўваюць строга рыфмоўкі: Тысячы братоў звязаны, адным поясам падперазаны (сноп); Лес сяку - лес вяне; на тым месцы горад стане (сенакос).

к) народныя казкі

класіфікацыя;

У вусна-паэтычнай спадчыне народаў свету казкі зъявіліся тым жанрам, у развіццё якога ўнёс свой уклад бадай што кожны з народаў зямлі, і гэта тлумачыцца перш за ўсё роляй казак у жыцці людзей на розных ступенях развіцця грамадства. Фальклор увогуле і казкі ў прыватнасці дапамагалі люжзям замацоўваць свой працрўны вопыт, перадаваць яго з пакалення ў пакаленне праз стагоддзі.

Казкі разам з іншымітворамі народнай паэзіі адкрывалі чалавеку незнаёмы і цудоўны свет, клікалі яго да новых здзяйсненняў, а некаторым найбольш таленавітым прадстаўнікам працоўных падказвалі шлях у літаратуру. Шматлікія сведчанні многіх пісьменнікаў, кампазітараў, мастакоў аб ролі вусна-паэтычнай творчасці ў фарміраванні іх светапогляду і мастацкіх здольнасцей заслугоўваюць самай пільнай увагі.

Творы, якія аб'ядноўваюцца тэрмінам «казка», даволі разнастайныя па сваім паходжанні, мастацкіх асаблівасцях, ідэйна-тэматычным змесце. Тут казкі пра жывёл і птушак, пра непераможных асілкаў і фантастычных пачвар, пра сялянскага сына Іваначку-дурнічкаў і ненажэрных крывасмокаў-паноў, пра хітруна-злодзея і служкаў культу і шмат іншых. Гэтыя творы адрозніваюцца паміж сабой таксама і асаблівасцямі мастацкага адлюстравання рэчаіснасці.

Такая стракатасць, пярэстасць, непадобнасць і неаднароднасць матэрыялу вельмі ўскладняе задачу вызначэння жанру і яго межаў. Вядомыя ў літаратуры азначэнні яшчэ далёка не дасканалыя і хутчэй апісальныя, чым аналітычныя. Яны або звужаюць паняцце, або, наадварот, дазваляюць уключаць у гэты жанр разнастайныя творы, якія казкамі не з'яўляюцца. У той жа час усе вядомыя азначэнні казкі маюць нямала агульнага, яны акцэнтуюць увагу на найбольш істотных рысах, што вылучаюць казку ў своеасаблівы фальклорны жанр: падкрэсліваюць апавядальны характар казкі і наяўнасць у ёй мастацкай выдумкі, фантазіі.

Улічваючы тое галоўнае, што было падкрэслена даследчыкамі ў казках, азначэнне гэтага фальклорнага жанру можна было б сфармуляваць наступным чынам. Казка - гэта мастацкае, вусна, у пераважнай большасці празаічнае апавяданне сацыяльна-бытавога, фантастычнага або навелістычна-авантурнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць скрозь прызму фантазіі, выдумкі, фальклорнай умоўнасці і заключае ў сабе дыдактычна-павучальны сэнс. Супадаючы ў асноўным з ужо вядомымі азначэннямі, гэта фармуліроўка вылучае сацыяльна-бытавыя творы, падкрэслівае значэнне фантазіі, выдумкі, умоўнасці ў казках і выхаваўчую ролю гэтых твораў.

Казкі - з'ява, уласцівая духоўнаму жыццю кожнага народа. Вывучаючы скарбы вусна-паэтычнай творчасці, даследчыкі розных краін яшчэ ў мінулым стагоддзі выявілі вялікае падабенства казачнага эпасу многіх народаў. Гэты бясспрэчны факт знайшоў розныя тлумачэнні. Прадстаўнікі так званай міфалагічнай школы сцвярджалі. Што агульныя для гэтых нпродаў міфалогіі, у выніку распаду, разбурэння якой узніклі казкі, а самі міфы, паводле гэтай тэорыі, узніклі як адлюстраванне рэлігійных поглядаў старажытных людзей. З гэтым тлумачэннем, ідэалістычным у сваёй аснове, пагадзіцца нельга.

Казка - адзін з асноўных жанраў народнай творчасці - невялікіх памераў твор, змест якога напоўнены незвычайным, фантастычным, цудадзейным, магічным, героі яго - звычайныя людзі і людзі, надзеленыя звышнатуральнымі асаблівасцямі, насельнікі прыроднага свету, незвычайныя істоты - свабодна пераходзяць са свету рэальнага ў свет нерэальны і наадварот, становячыся пры гэтым на шлях дапамогі добрага добраму, барацьбы светлага з цёмным дзеля самай галоўнай мэты такой узаемападтрымкі і барацьбы: дасягнення героямі казкі той мэты, якая першапачаткова акрэсліваецца ў ёй і дзеля здзяйснення якой разгортваюцца ўсе падзеі твора. Як правіла, у казцы перамагаюць светлыя сілы і пазітыўныя героі; гэтым самым сцвярджаецца ідэя ўзвышэння светлага над змрочным, добрага над злым. Для казак уласцівы ўстойлівая традыцыйная кампазіцыя (паказальнымі яе элементамі з'яўляюцца зачын і канцоўка), кантрастны падзел герояў на пазітыўных і негатыўных (добрых і злых), барацьба добрага са злым, шчаслівы фінал гэтай барацьбы.

Вялікае тэарытычнае і практычнае значэнне маюць пытанні класіфікацыі казачнага эпасу. Складанасць праблемы абумоўлена тым, што казкі ў сваім развіцці прайшлі вялікі шлях, кожны значны этап якога ўносіў у істотныя, часам карэнныя змены. Па паказальніку сюжэтаў Андрэева- Аарнэ ўсе казкі падзелены на тры асноўныя групы: казкі аб жывёлах, уласна казкі і анекдоты. Кожная з груп мае больш дробны падзел. Казкі аб жывёлах падзяляюцца на групы ў залежнасці ад дзеючых асоб: казкі аб дзікіх жывёлах, аб дзікіх і хатніх жывёлах і г. д. Уласна казкі падзяляюцца на чатыры групы, якія ўжо маюць некаторыя жанравыя адрозненні: а) чарадзейныя, б) легендарныя, в) навелістычныя і г) казкі аб дурным чароце. Аднак і тут, як бачым, жанравы прынцып не вытрыман да канца. Трэцяя група- анекдоты- таксама, як і першая, падзелена на адпаведна асноўным дзеючым асобам або асаблівасцям тэматыкі: аб пашахонцах, аб жанчынах (дзяўчатах), аб выпадковам шчасці і інш.; у той жа час тутназіраюцца сюжэты антыпрыгонніцкіх, антыклерыкальных, антырэлігійных казак, бытавых казак і інш.

Хаця гэта класіфікацыя вельмі ўмоўная і паслядоўна не прытрымліваецца пэўных прынцыпаў, яна ўсё ж дазваляе ахапіць ўвесь казачны матэрыял, размеркаваць яго па адзінай сістэме, выявіць паралелі ў казачным эпасе розных народаў, і ў гэтым яе станоўчы бок. Даследчыкі казачнага эпасу вылучалі і іншыя групы казак па розных адзнаках: ідэйна-тэматычных асаблівасцях, адносінах да рэчаіснасці (казкі гістарычныя, казкі на былінныя сюжэты, сатырычныя казкі і іншю), аднак далёка не заўсёды клапаціліся аб тым, каб гэтыя новыя групы мелі сваё пэўнае месца ў той ці іншай класіфікацыйнай сістэме.

Каб па магчымасці ахапіць ўсё багацце беларускага казачнага эпасу, нам трэба ўзяць за аснову традыцыйную класіфікацыю казак, удакладніўшы яе ў адпаведнасці з тым канкрэтным матэрыялам, які дае беларускі фальклор. Прынятая ў падручніку сістэма класіфікацыі спалучае некалькі прынцыпаў, асноўныя з якіх- жанравы і ідэйна-тэматычны - будуць выкарыстаны пры вылучэнні асноўных груп беларускіх казак.

Першая група казак- аб жывёлах- аб'ядноўвае не толькі на той падставе, што галоўнымі дзеючымі асобамі ў іх з'яўляюцца жывёлы, птушкі, насякомыя, расліны, але і таму, што яны маюць шмат агульнага і ў характары мастацкай выдумкі і ў спосабе адлюстравання рэчаіснасці, аб чым падрабязней будзе сказана ніжэй.

Другую вялікую групу складаюць чарадзейныя казкі, якія пры ўсёй ідэйна-тэматычнай разнастайнасці таксама вылучаюць агульнымі прыёмамі мастацкага адлюстравання рэчаіснасці. Чарадзейныя казкі можна падзяліць на ўласна чарадзейныя, у якіх паводле выказвання казачніка-беларуса Ф. П. Гаспадарова, «усё робіцца чарадзействам», казкі аб асілках і былінных багатырах і казкі аб шчасці, долі, праўдзе, і інўю Да чарадзейных казак вельмі набліжаюцца некаторыя казкі на легендарныя сюжэты.

Трэцяя група- сацыяльна-бытавыя казкі- адрозніваецца ад папярэдніх характарам мастацкай выдумкі, асаблівасцямі мастацкага асэнсавання рэчаіснасці. Яна таксама аб'ядноўвае розныя па ідэйна-тэматычным змесце і па вобразнай сістэме творы. Сярод іх можна вылучыць казкі ўласна бытавыя, якія раскрываюць паўсядзённае жыццё селяніна, закранаючы праблемы маралі, этыкі, а таксама казкі антыпрыгонніцкія і антырэлігійныя, якія аб'ядноўваюць усе творы рэалістычнага напрамку, накіраваныя супраць прыгнятальнікаў, служкаў культу, рэлігіі і існаваўшага эксплуататарскага ладу. Гэтыя творы можна вылучыцьасобна не толькі па ідэйна-тэматычных асаблівасцях, але і па асаблівасцях мастацкага метадую Для іх, як і для ўсіх сацыяльна-бытавых твораў характэрна рэалістычнае адлюстраванне рэчаіснасці. Але калі, напрыклад, уласна бытавыя казкі, крытыкуюць недахопы і заганы некаторых прадстаўнікоў сялянства, стваралі гумарыстычныя малюнкі, падкрэслівалі станоўчыя якасці працоўных,то антыпрыгонніцкая і антырэлігійныя казківылучаюцца з усіх астатніх сацыяльна-бытавых казак ярка выражанай сатырычнай накіраванасцю, бязлітасным выкрыццём і рашучым асуджэннем эксплуататараў. Некаторым антыпрыгонніцкім і антырэлігійным творам уласціва гераізацыя вобразаў змагароў за народнае шчасце.

Па характары мастацкайвыдумкі блізкія да бытавых казак казкі авантурна-навелістычныя, якія адрозніваюцца сваім прыгонніцкім характарам і некатарымі асаблівасцямі вобразнай сістэмы.

Казкі падзяляюцца на народныя (фальклорнага паходжання) і літаратурныя («Рак-вусач» Я.Коласа, «Мурашка-Палашка» Зм. Бядулі і інш.) .Паводле зместу сярод іх вылучаюць тры групы. Казкі пра жывёл («Зайкава хатка», «Лёгкі хлеб», «Коцік, певень і лісіца», «Дурны воўк» і інш.) - дзеючымі асобамі ў іх з'яўляюцца жывёлы, якія надзяляюцца тыповымі рысамі чалавечага характару (хітрасць, мудрасць, сквапнасць, баязлівасць і інш.). У сусветным фальклоры вядома каля 140 сюжэтаў казак пра жывёл. Чарадзейныя («Каток - залаты лабок», «Іванька-ліпавік», «Піліпка», «Музыка-чарадзей» і інш.) - заснаваны на вымысле аб цудадзейным; у той жа час у такіх казках фантастычнае спалучаецца з рэальным. У іх дабру супрацьстаяць чарадзейныя сілы, а дапамагаюць яму цудадзейныя прадметы; цудадзейнымі памагатымі чалавека ў гэтых казках даволі часта выступаюць жывёлы. Чарадзейныя казкі можна падзяліць на ўласна чарадзейныя, у якіх паводле выказвання казачніка-беларуса Ф. П. Гаспадарова, «усё робіцца чарадзействам», казкі аб асілках і былінных багатырах і казкі аб шчасці, долі, праўдзе, крыўдзе і інш. Да чарадзейных казак вельмі набліжаюцца некаторыя казкі на легендарныя сюжэты. Сацыяльна-бытавыя («Мужык і пан»,»Два маразы», «Недалікатны сын і інш). - вызначаюцца вострым сацыяльным зместам, іх герой звычайна - бедны селянін, работнік ці салдат; у іх адлюстроўваюцца незвычайныя прыгоды героя, якія развіваюцца без удзелу чароўных сіл.Калі ж у сацыяльна-бытавых казках і з'яўляюцца чароўныя сілы, то яны неабходныя для таго, каб выявіць рэальны жыццёвы канфлікт. Тут герой сутыкаецца найперш са складанымі жыццёвымі абставінамі, з якіх ён выходзіць жывым дзякуючы нечаканаму шчасліваму павароту падзей альбо ўласнай вынаходлівасці.Сярод іх можна вылучыць казкі ўласна бытавыя, якія раскрываюць паўсядзённае жыццё селяніна, закранаючы праблемы маралі, этыкі, а таксама казкі антыпрыгонніцкія і антырэлігійныя, якія аб'ядноўваюць усе творы рэалістычнага напрамку, накіраваныя супраць прыгнятальнікаў, служкаў культу, рэлігіі і існаваўшага эксплуататарскага ладу. Гэтыя творы можна вылучыць асобна не толькі па ідэйна-тэматычных асаблівасцях, але і па асаблівасцях мастацкага метаду. Для іх, як і для ўсіх сацыяльна-бытавых твораў, характэрна рэалістычнае адлюстраванне рэчаіснасці. Але калі, напрыклад, уласна бытавыя казкі, крытыкуючы недахопы і заганы некаторых прадстаўнікоў сялянства, стваралі гумарыстычныя малюнкі, падкрэслівалі станоўчыя якасці працоўных, то антыпрыгонніцкія і антырэлігійныя казкі вылучаюцца з усіх астатніх сацыяльна-бытавых казак ярка выражанай сатырычнай накіраванасцю, бязлітасным выкрыццём і рашучым асуджэннем эксплуататараў. Некаторым антыпрыгонніцкім і антырэлігійным творам уласціва гераізацыя вобразаў змагароў за народнае шчасце.

Збіральнікамі беларускіх народных казак з'яўляюцца П.Шпілеўскі, П. Шэйн, А.Глінскі, У.Дабравольскі, Е. Раманаў, А. Сержпутоўскі, М.Федароўскі, Я.Карскі, І. Крук, А.Фядосік, К.Кабашнікаў, Н. Гілевіч і інш. У 20 ст. беларускія народныя казкі сабраны, напрыклад, у зборніку «Казкі ў сучасных запісах» (1989) з серыі «Беларуская народная творчасць».

Большасць казак перайшла ў дзіцячы фальклор ад дарослых. Казкі для дзяцей апублікаваны, напрыклад, у зборніку «Беларускія народныя казкі» (1990), якія апрацаваў А. Якімовіч. Некаторыя з іх увайшлі ў праграму выхавання і навучання дзяцей у яслях-садку «Пралеска».

жанравыя асаблівасці

Асноўная жанравая адметнасць казкі - устаноўка на выдумку, фантазію. Казка не ведае абмежаванняў ні ў часе, ні ў прасторы, асноўнае ў ёй - дзеянне, учынкі персанажаў. У ёй увасоблены гісторыя, жыццёвы вопыт, светапогляд, талент і мудрасць народа. Казкі падабаюцца дзецям, задавальняюць іх патрэбу ў яркім , незвычайным. На здзіўленне лёгка і натуральна дзіця ўваходзіць у казачны свет і гэтак жа лёгка вяртаецца ў рэальнасць, уносячы ў яе элементы казачнага. Казкі ўздзейнічаюць на дзяцей эстэтычна, даюць незабыўныя ўрокі народнай маралі, вучаць сумленнасці, сціпласці, працавітасці, душэўнай чуласці і дабрыні. Яны таксама актыўна ўплываюць на мову дзяцей, дапамагаюць ім адчуць прыгажосць роднага слова, мудрасць народа.

Казка - любімы жанр дзяцей і дзейсны сродак выхавання. Казка ніколі не знікае, як ніколі не знікае мара народа, прага яго да новых маральных вышыняў.

Беларускія казкі аб жывёлах- адна з каларытнейшых з'яўне толькі ў беларускім фальклоры, але і ў казачным эпасе ўсіх славянскіх народаў,асабліва ўсходніх славян. У змесце і сістэме вобразаў беларускіх казак аб жывёлах і казак іншых славянскіх народаў шмат агульнага. У гэтых творах дзейнічаюць дзікія і хатнія жывёлы, а таксама птушкі і расліны. Найбольш вядомыя персанажы - лісіца, воўк, мядзведзь, заяц, дзік, сабака, кот, баран, каза, конь, певень, гусак, качор, муха, пчала і інш. Вельмі важнай асаблівасцю казак аб жывёлах з'яўляецца тое, што амаль ва шсіх творах за дзеючымі асобамі захоўваюцца найбольш тыповыя для іх якасці: асноўная рыса лісіцы - хітрасць, ваўка - прагнасць, ката - мудрасць і г.д. Такім чынам, з казак аб жывёлах перад намі паўстаюць не толькі цікавыя, жывыя, з характэрнымі асаблівасцямі паводзін і знешняга выгляду вобразы з свету жывёл, але ў першую чаргу вобразы-абагульненні. Якія раскрываюць перад чытачом у шматграннасці праяў сяброўства і здраду, бескарыслівасць і прагнасць, справядлівасць і ашуканства і г.д. Мы бачым своеасаблівы сінтэз: з аднаго боку ў вобразах казак аб жывёлах праявіліся вельмі трапныя назіранні людзей над навакольнай прыродай , а з другога - абагульнены вопыт грамадскага побыту, жыцця і ўзаемаадносін людзей, прычым гэта апошняе і вызначае змест вобраза.

Вобразы казак аб жывёлах вылучаюцца мастацкай дасканаласцю і лагічнай завершанасцю. Як і ўсе казачныя вобразы, яны не маюць выразнай дэталізацыі, а звычайна падкрэсліваюць адну галоўную рысу характару.

У казках аб жывёлах народ з павагай гаворыць аб сяброўстве, шчырай і бескарыснай дапамозе, імкненні да справядлівасці і рашуча асуджае няўдзячнасць, здрадніцтва таварышам. Зтонкім гумарам народ высмейвае фанабэрыю, зайздрасць, баязлівасць.

Заслугоўвае ўвагі характар канфлікту многіх казак аб жывёлах. Лісіца або каза выганяюць зайчыка з яго хаткі, певень трапляе ў кіпцюры лісіцы, воўк збіраецца садраць кажух з авечкі - сястры Меланні, воўк паядае казлянятак - усё гэта па сутнасці канфлікт сілы, сутыкненне дужага са слабым, але ў развіцці дзеяння на першы план выступаюць праблемы сацыяльна або маральна-этычнага характару.

Своеасаблівы казачны склад ствараецца шырокім ужываннем пастаянных эпітэтаў, параўнанняў, уключэннем у жывую тканіну апавядання песень, прыказак, прымавак, а таксама рознымі кампазіцыйнымі сродкамі: рэтардацыяй, паўторамі і інш.

У пабудове казак аб жывёлах звычайна ёсць састаўныя часткі класічнай казкі: прыказка-зачын, завязка дзеяння, яго развіццё, фінал і канцоўка, хаця такая класічная схема не заўсёды вытрымліваецца, што залежыць і ад майстэрства казачніка і ад характару твора, дынамічнасці развіцця яго сюжэта.

Казкі аб жывёлах у большасці сваёй апавядаюць аб пэўных падзеях, здарэннях, разгортвапючы іх перад слухачом у строгай паслядоўасці. Пры гэтым важнае месца ў казках аб жывёлах займае дыялог, які дае здольнаму казачніку вельмі шырокія магчымасці для імправізацыі, пераўвасаблення. Дыялог складае аснову казак «Пчала і шэршань», «Ліса і цецярук» і інш.

Беларускія казкі аб жывёлах - частка казачнага эпасу славянскіх народаў - узбагачаюць паэзію славян новымі сюжэтамі, вобразамі, мастацкімі сродкамі. Хаця большасць сюжэтаў беларускіх казак аб жывёлах мае паралелі з казкамі іншых народаў і адзначана ў міжнпродных паказальніках, многія творы або дапаўняюць і пашыраюць вядомыя сюжэты, або зусім не маюць варыянтаў у вусна-паэтычнай творчасці славян.

У буйнейшых зборніках беларускага эпасу чарадзейныя казкі займаюць цэнтральнае месца. Гэта абумоўлена перш за ўсё расаўсюджанасцю твораў. Якія складалі аснову рэпертуару многіх казачнікаў. Акрамя таго, чарадзейныя казкі як адзін са старажытнейшых відаў казачнага эпасу карысталіся павышанай увагай і збіральнікаў, і даследчыкаў фальклору розных школ і напрамкаў у навуцы, што таксама адбілася на змесце многіх публікацый.

Калі мы гаворым аб чарадзейныхказках, то маемна ўвазе такія апавядальныя творы, дзе абавязкова прысутнічае чарадзейства, дзе дзейнічаюцьнезвычайныя героі або незвычайныя іх памочнікі,дзе казачная фантастыка стварае свой незвычайны свет,у якім, як і ў сапраўдным жыцці, змагаюцца сілы дабра і зла, дзе заўсёды перамагае справядлівасць. Такая вельмі агульная характарыстыка чарадзейных казак патрабуе пэўнай канкрэтызвцыі, выяўлення адметных рыс у параўзнанні з іншымі казкамі. Як вядома, характар казкі, яе спецыфіка ў значнай ступені абумоўлены характарам казачнай фантазіі, казачнай выдумкі, якая ў сваю чаргу вызначаецца пануючым на пэўным гістарычным этапе светапоглядам працоўных мас, асаблівасцямі іх мастацкага мыслення.

Фантастыка чарадзейных казак, неадддзельная ад жыцця, адлюстроўвала яго ў мастацкіх формах, адпаведных агульнаму ўзроўню грамадскай свядомасці, не толькі не выкдючаючы, але і прадугледжваючы элементы міфалагізавання з'яў прыроды і грамадскіх адносін, элементы татэмізму і іншых скажоных уяўленняў аб навакольным свеце. Далейшае развіццё чарадзейных казак прыводзіла да мастацкага пераасэнсавання асобных вобразаў, ідэй, але гэты працэс да пары не парушаў адзінства формы і зместу. Калі ж эстэтычныя прынцыпы, на якіх былі заснаваны чарадзейныя казкі і характар іх фантастыкі, прыйшлі ў супярэчнасць з новым мастацкім асэнсаваннем рэчаіснасці, якола выключала ўякае міфалагізаванне прыроды і грамадскіх адносін, адмаўляла ці ва ўсякім разе ставіла пад сумненне існаванне розных звышнатуральных сіл, глеба для развіцця чарадзейных казак знікла. Яны паступова затухаюць, становяцца здабыткам дзіцячай аўдыторыі, у свядомасці якой старажытная фантастыка чарадзейных казак па-ранейшаму знаходзяць водгук.

Характару канфлікту і асаблівасцям фантазіі ў чарадзейнай казцы адпавядае сістэма вобразаў і мастацкі стыль. Яе героі - волаты, асілкі або звычайныя людзі, якім дапамагаюць розныя чарадзейныя памочнікі. Ім супрацьстаяць таксама незвычайныя істоты, надзеленыя звышнатуральнымі здольнасцямі: і шматгаловы змей Пагана Цмок, Касцей Бессмяротеы, розныя чараўнікі і інш. Стварэнне гэтых вобразаў паьтрабуе адпаведных выяўленчых сродкаў, сярод якіх немалаважная роля належыць мастацкай гіпербале. У чарадзейных казках выпрацоўваецца свой адметны стыль, замацоўваецца так званая казачная абраднасць, якую складаюць пачатковыя прыказкі і канцоўкі, трохразавыя паўторы, мастацкі я формулы-апісанні, знешняе падабенства герояў, іх незвычайна хуткага росту, багатырскага каня і іншыя агульныя месцы.

У беларускім фальклоры шырока прадстаўлены казкі пра пераможцаў змея, асілкаў. У цэнтры іх вобразы Івашкі Мядзведжага вушка, Кацігарошка, Івана Кабыліна сына і інш. Генетычна гэта вобразы розныя, але іх ідэйны змест у вядомых нам зараз казках вельмі блізкі - і Івашка Мядзведжае вушка, і Кацігарошак, і Іван Кабылін сын выступаюць як змагары за праўду, справядлівасць супраць розных варожых людзям сіл. Так, у вельмі распаўсюджаных на Беларусі чарадзейных казках, якія ў паказальніках казачных сюжэтаў аб'ядноўваюцца ў групу казак пра тры царствы, героі ў пошуках Кашчэя або шматгаловага змея трапляюць спачатку ў меднае, потым у сярэбранае і нарэшце ў залатое царства, дзе перамагаюць ворага і вызваляюць захопленых ім у палон царскіх дачок. У некаторых варыянтах разам з царэўнамі яны вызваляюць і іншых людзей, захопленых у палон ворагам. Казкі аб асілках услаўляюць подзвігі, гераізм, у іх створаны вобраз мужнага. Смелага і дужага чалавека, здольнага пераадолець усе перашкоды на шляху да шчаслівага жыцця. Сярод мастацкіх сродкаў, пры дапамозе якіх ствараюцца вобразы асілкаў, галоўная роля належыць гіпербалізацыі. Казачны герой валодае велізарнай сілай: ён з карэннем вырывае стогадовыя дубы, падкідвае вышэй воблакаў шматпудовую булаву, адзін перамагае шматгаловага змея або незлічонае варожае войска. Ён заўсёды вылучаецца высакародствам, пачуццём справядлівасці, абараняе пакрыўджаных, і гэта прыносіць яму павагу, удзячнасць і любоў простых людзей.

Каб яшчэ больш падкрэсліць незвычайную сілу свайго героя, народ гтпербалізоўваў таксама і яго ворагаў, надаючы ім не толькі велізарную сілу, але і здольнасць зноў і зноў папаўняць яе. Дужы Кашчэй становіцца яшчэ дужэйшы ў сваім царстве, ссечаныя галовы Паганага Цмока могуць зноў адрастаць і паліць героя полымем, калі ён не паспее абясшкодзіць іх . Шматвяковая мастацкая практыка пераканальна паказала,што без такога захавання суадносін сіл, калі перад станоўчым героем паўстаюць сапраўдныя цяжксці, не можа быць паўнацэннага мастацкага твора.

Сярод беларускіх чарадзейных казак пра асілкаў асобную групу складаюць творы на былінныя сюжэты. Яны уласцівы фальклору ўсіх усходніх славян і многіх іншых народаў, і кожны з іх адлюстраваў у сваёй творчасці асобныя матывы, эпізоды, страчаныя казачным эпасам сваіх суседзяў ці зусім невядомыя ім.

У беларускіх казках адлюстраванымногія эпізоды з былін пра Ілью Мурамца, а таксама пра Потака, Дабрыню, Васіля Буслаева, Данілу Лаўчаніна і інш. Найбольш шырока прадстаўлены казкі пра Ілью Мурамца. Адна з іх- «Праз Іллюшку», запісаная Е. Раманавым, даволі поўна перадае асноўныя падзеі жыцця гэтага героя, захоўваючы сюжэт, ідэйную накіраванасць і нават некаторыя мастацкія прыёмы быліннага эпасу, Па сутнасці указцы аб'яднаны дзве быліны: «Першая паездка Ільі Мурамца» і «Ілья Мураммец і Ідалішча». Вылячэнне Ільі, карчаванне ляда, выбар каня - усё гэта вядзе не ў Кіеў, а царства Пражора, які вельмі нагадвае Ідалішча паганае. Па дарозе ён сустракае нягіднага Сокала, што сядзеў на дванаццаці дубах, і перамагае яго. Вобраз нягіднага Сокала, які забіваў людзей свістам, мае шмат агульных рыс з вобразам Салаўя-разбойніка. Ілья Мурамец перамагае таксама і цара Пражора, прычым у гэтай сцэне назіраецца амаль літаратурнае падабенства з былінай пра Ілью Мурамца і Ідалішча. Ілья забівае ворага сваёй шапкай. Вызваліўшы свет, Ілья дапамагае людзям будаваць млын, лёгка кладзе на месца вялікія жорны.У гэтым эпізодзе, якога няма ў былінах, Ілья нагадвае асілкаў, якія таксама падымалі і перакладалі вялікія камяні.

Падабенства паміж такімі казкаімі і былінамі у большасці выпадкаў не абмяжоўваецца агульнымі эпізодамі і вобразамі. Яно адчуваецца ў ідэйным напаўненні вобраза, у агульнай ідэйнай накіраванасці твораў. Многія казкі на былінныя сюжэты ўслаўляюць абаронцаў радзімы, і ў гэтым яны сугучны былінам.

У казачных вобразах вельмі выразна праявіліся сімпатыі і антыпатыі працоўных, рашучае асуджэнне несправядлівасці і шчырае спачуванне бязвінна пакрыўджаным. Ідэйны змест знайшоў тут дасканалае мастацкае вырашэнне. Стварэнню вобразаў- антаганістаў садзейнічае ўдала ўжыты тут прыём антытэзы. Супрацьпастаўленне мачыхі і падчаркі, бабінай дачкі і дзедавай дачкі паступова ўзмацняецца і ў сацыяльным, і ў маральна-этычным, і ў эстэтычным плане. Калі бабіна дачка гультайка, дзедава - працавітая; калі бабіна дачка несправядлівая, злая, зайздросная, то дзедава заўсёды добрая, справядлівая, сціплая.Станоўчыя якасці адной і адмоўныя другой праяўляюцца ў адных і тых жа сітуацыях, што яшчэ больш падкрэслівае супрацьлегласць характараў. Сірацінка ветліва абыходзіцца з Мароз0ам, дзеліцца з мышкай вячэрай, выконвае просьбы яблынькі, ігрушкі, дзяжы, парсюка, у выніку чаго не толькі захоўвае жыццё, але і атрымлівае ўзнагароду. Бабіна дачка ў гэтых жа абставінах зняважліва размаўляе з Марозам, б'е і праганяе мышку, лянуецца струсіць яблычка,. Прынцып кантрасту захоўваецца і ў апісанні знешняга аблічча гэтых персанажаў: у параўнанні з прыгожай сіратой яшчэ больш непрывабнымі, нават пачварнымі здаюцца мачыха і яе дачка.

Казкі заўсёды адгукаліся на тое новае, што ўносіла жыццё у быт і свядомасць працоўных. Гэта тлумачыцца самой мастацкай прыродай жанру, у якім важную ролю адыграла імправізацыя і досыць ярка праяўляўся індывідуальны пачатак, творчае аблічча казачніка, яго светапогляд. Грамадскія і эстэтычныя ідэалы.

Сацыяльна-бытавыя и навелістычныя казкі- новы этап у развіцці казачнага эпасу. Яны ўзніклі ў класавым грамадстве, калі вытворчыя сілы дасягнулі значных поспехаў і калі свядомасць чалавека пад уплывам працоўнай практыкі і класавай барацьбы ўсё больш больш вызвалялася ад першабытна-наіўных памылковых поглядаў на навакольны свет. У сувязі з гэтым і казачная фантастыка набывае новыя якасці, рэалізуе ў сітуацыях, максімальна набліжаных да паўсядзённага жыцця працоўных.

Сацыяльна-бытавыя казкі адлюстравалі жыццё працоўных мас у грамадстве, падзеленым на антаганістычныя класы, іх барацьбу супраць сацыяльнага і духоўнага прыгнёту, іх паўсядзённы быт, рост класавай свядомасці, грамадска-палітычныя ідэалы, маральна-этычныя погляды і нормы.

Сацыяльна-бытавымі называюць казкі, у якіх праўдзіва, часцей за усё ў крытычна-завостранай форме, адлюстроўваюцца грамадскія і сямейныя з'явы, быт і жыццё працоўных, высмейваюцца людскія недахопы, сцвярджаюцца народныя ідэалы. Яны адрозніваюцца ад чарадзейных перш за ўсё спецыфікай фантастыкі і сістэмай вобразаў. Для чарадзейнай казкі характэрна наяўнасць звышнатуральных сіл: страшыдлаў, пачвар, розных чарадзейных істот і прадметаў. У сацыяльна-бытавой казцы ў барацьбу звычайна ўключаюцца прадстаўнікі двух антаганістычных полюсаў класавага грамадства - прыгнечаныя і прыгняталбнікі. Героі бытавой казкі - простыя людзі, якія не валодаюць звышнатуральнай сілай, але здольны перамагчы сваіх ворагаў дзякуючы мудрасці, кемлівасці, дасціпнасці, знаходлівасці. І дзейнічаюць яны ў звычайных умовах сялянскага жыцця.

Сацыяльна-бытавыя казкі як жанр дасягнула свайго найбольшага развіцця ў эпоху феадалізму, актыўна бытавала ў перыяд капіталізму, а некаторыя лепшыя ўзоры дайшлі да савецкага часу.

Вельмі папулярна у беларусаў і ў іншых славянскіх народаў была казка «Мужык і цар».У цэнтры сюжэтнага тыпу дзяльба царскіх падарункаў і пабоеў за прынесенае селянінам золата.

Бескарыслівасць і непатрабавальнасць селяніна ярка выяўляюцца у дыялогу паміж ім і царом. Селянін за аддадзенае цару золата просіць толькі чарку гарэлкі, кавалак чорнага салдацкага хлеба, танцаў пад дудку і пасцель з гарохавай саломы, адмаўляецца ад багатага падарунка, белага хлеба, танцаў пад музыку палкавога аркестра і мяккай царскай пасцелі. Аднак у гэтай казцы вострая крытыка сацыяльнай несправядлівасці, бязлітаснае асмяянне паноў спалучаліся з паказам першага памешчыка Расіі - цара - дабрадзеем, які не толькі крыўдзіць мужыка, але і задавальняе ўсе яго просьбы, карае паноў (генерала ён разжалаваў у салдаты, а мужыка зрабіў генералам).

Мары сялян аб пакаранні паноў увасоблены ў казцы «Як сяляне ад пана пазбавіліся», запісанай у пасляваеены час у г.п. Парычы Гомельскай вобласці. І ў гэтай казцы пан трапляе ў камічнае становішча: просіць селяніна навучыць яго запрагаць каня, а той запрагае яго самаго, б'е бізуном, а іншыя сяляне частуюць дубінкамі, «пакуль ён богу душу не аддаў».

Выкрываючы сапраўдную сутнасць прадстаўнікоў пануючых класаў, сатырычныя казкі не толькі адмаўлялі тагачасную рэчаіснасць, заснаваную на няроўнасці і прыгнёце. Яны сцвярджалт свой ідэал народнага героя - простага селяніна, смелага, кемлівага, упэўненага ў сваёй перамозе над ворагам. Станоўчыя героі шырока вядомых на Беларусі сатырычных антыпрыгонніцкіх казак якраз і вабяць сваёёй смеласцю, рашучасцю, розумам, сваёй непрымірымасцю да прыгнятальнікаў.

Актыўна бытавалі ў народзе казкі пра папа, ксяндза, рабіна. Асноўнай прычына й шырокага распаўсюджвання гэтых казак было імкненне сялян высмеяць свайго «духоўнага пастыра» за тоеЮ што ён быў амаль такім жа жорсткім эксплуататарам, як і пан, абараняў інтарэсы пануючых класаў, заклікаў да пакорлівасці, да беднага і агротнага жыцця, хоць сам ніколі не быў прыкладам для сваёй паствы, яго словы ніколі не супадалі з яго справамі. У народных творах папы і ксяндзы, як і паны, малююцца негатыўна: бязлттаснымі эксплуататарамі, прагнымі да чужога дабра, п'яніцамі і распутнікамі, крывадушнымі ашуканцамі і зладзеямі.

У сацыяльна-бытавых казках больш позняга паходжання ярка адлюстравана класавае расслаенне ў вёсцы, яеое набыло асабліва інтэнсіўны размах у парэформенны час.Канфлікт паміж беднымі і багатымі перарастае ў класавую барацьбу, у час якой выразна выяўляюцца асноўныя рысы і якасці вобразаў. У бараць бу нярэдка ўступаюць родныя браты, з якіх адзін багаты, а другі бедны.

Дасціпна ашуквае сваіх праціўнікаў бедны, але вельмі кемлівы і спрытны жартаўнік. Часта выкарыстоўвае іх веру ў існаванне чарадзейных рэчаў і звышнатуральных сіл: шкура каровы нібы дапамагае выкрыць яму любоўныя забавы распутнай пападдзі, падказвае, дзе схаваны прысмакі; дзівосны капялюш нібы дазваляе браць у купца або карчара ўсё дарма; простая палка нібы ажыўляе мёртвага і інш. Жартаўнік вымушае прагных багацеяў рэзаць кароў і везці прадаваць шкуры, таму што сам нібы выгадна прадаў шкуру адзінай сваёй кароўкі, уступае ім « дзівосныя» рэчы за фантастычна высокую плату, адпраўляе іх у мяшках па статкі коней або кароў, якіх нібы шмат у рацэ, і інш.

Адна з важнейшых асаблівасцей адлюстравання рэчаіснасці у сацыяльна-бытавых казках заключаецца ў спалучэнні дакладнага паказу жыццёвых абставін з карыкатурна-гратэскавым. Гратэск не перашкаджае рэалістычна адлюстроўваць жыццё, хоць парушае контуры рэчаў з мэтай сатырычнай крытыкі і насмешкі.

Вялікай папулчрнасцю карысталіся ў народзе казкі, галаўнай дзеючай асобай якіх з'яўляецца дурань. З вясёлым гумарам расказваецца ў іх пра бязглуздага чалавека, які ўсё робіць неўпапад: замест таго, каб пажадаць радасці маладой, ён ея б'е; замест таго, каб паспачуваць людзям, што хаваюць нябожчыка, ён ім гаворыць : «Каб вы кожны дзень так радаваліся» і інш. За ўсё гэта яго б'юць, таму народ называе таго дурня «набітым».

Аналіз сацыяльна-бытавых казак дае магчымасць лепш пазнаць гісторыю жыцця і барацьбы працоўных, іх імкненні, мары і думкі, прасачыць эвалюцыю светапогляду народа, зразумець глыбокія супярэчнасці ў ім. Сацыяльна-бытавыя казкі, у якіх адлюстраваўся гнеўны пратэст супраць эканамічнага, палітычнага і нацыянальнага прыгнёту, адыгрывалі важную ролю ў класавай барацьбе, выхаванні працоўных мас. Пазнавальнае і эстэтычна-выхаваўчае значэнне маюць гэтыя казкі ізараз.

Сярод пісьменнікаў, якія садзейнічалі папулярызацыі беларускай народнай казкі (Я. Колас, Цётка, М.Багдановіч, Зм. Бядуля, У.Дубоўка, С. Шушкевіч, і інш.), асабліва вылучаецца А.Якімовіч. Ён таленавіта апрацаваў больш за 200 беларускіх народных казак, якія добра вядомы чытачам па зборніках: «Каток - залаты лабок» (1955), «Бацькаў дар»(1957), «Зрога ўсяго многа» (1959), «Андрэй за ўсіх мудрэй» (1983), «Людзей слухай, а свой розум май» (1987).

Казкі непрыкметна накіроўваюць пачуцці і думкі дзяцей у рэчышча маральных вывадаў і абагульненняў, дапамагаюць зразумець сутнасць добрага і злога ў жыцці. У іх займальна, даступна, у адпаведнасці з узростам і асаблівасцямі дзіцячага ўспрымання, падаюцца звесткі пра навакольны свет, які для маленькіх дзяцей абмяжоўваецца даволі вузкім колам прадметаў, з'яў, паняццяў, а для старэйшых - больш шырокім і складаным. Так, шасці-сямігадовым і старэйшым дзецям няцяжка зразумець маральна-павучальны сэнс казак «Іван-рыбак», «Жораў кашалёк», «Пану навука», «З рога ўсяго многа», « Як Сцёпка з панам гаварыў», «Лёгкі хлеб», «Не сілай, а розумам», «Як кот звяроў напалохаў», «Селянін, Мядзведзь і лісіца», «Залаты птах», «Музыка-чарадзей» і інш.

4. Педагагічна-выхаваўчая роля дзіцячага фальклору

Традыцыйны дзіцячы фальклор захоўвае сваё значэнне і зараз. Гэта аснова для оазвіцця сучаснай дзіцячай творчасці . Нездарма да яго звяртаюцца пісьменнікі і паэты, кампазітары пры рабоце над творамі для дзяцей. Нездарма ўзоры традыцыйнага фальклору друкуюцца ў дзіцячых часопісах і газетах, выходзяць асобнымі выпускамі ў сваім натуральным гучанн і апрацоўках. Нездарма наладжваецца выпуск літаратуры ў дапамогу выхавацелю дашкольных устаноў, настаўніку, дзе выкарыстоўваецца і фальклорны матэрыял. Дзіцячы фальклор можа і павінен стаць дзейсным сродкам у выхаванні чалавека новай эпохі.

Фальклорныя творы спрыяюць фарміраванню ў дзяцей вобразнага мыслення, уменняў арыентавацца ў разнастайнасці лексічных значэнняў знаёмых і новых слоў, урэшце - першапачатковым уменням словатворчасці. Не сакрэт, што многія дзеці, якія захапляюцца казкамі, самі спрабуюцб іх складаць і пераказваць сваім бацькам альбо сябрам.

Акрамя таго, як адзначае вядомы псіхолаг М.С. Мухіна : « Народныя творы служаць узорамі кароткай і глыбокай думкі, іх сінтаксічная структура выразная, дакладная, а лексіка заўсёды разнастайная і вобразная. Антонімы, сінонімы, фразеалагізмы маюць спецыфічна псіхалагічны змест, устаноўкі і ацэнкі. Уласна кажучы, гэтыя з'явы моўнай культуры даюць незнарок устаноўкі на пэўнага кшталту сацыяльныя спадзяванні , якія звернуты да кожнага чалавека, менавіта ў гэтых перлах моўнай культуры фарміруюцца нацыянальны характар, нацыянальная ментальнасць, менавіта праз кантэкст моўных нюансаў складваецца сістэма каштоўнасных арыентацый і прэтэнзіі на прызнанне».1

Пачуцці, эмоцыі, якія ўзнікаюць у дзіцячай свядомасці пры ўспрыняцці фальклорных твораў, маюць вельмі важнае выхаваўчае значэнне: яны здольныя затым праецыравацца ў дзіцяці на эмацыйны фон сіасункаў з рэальнымі людзьмі, пераносіцца ў сферу адносін з роднымі, сябрамі і нават чужымі людзьмі. У гэтым сэнсе вусная народная творчасць - неацэнны выхаваўчы скарб, якім павінны карыстацца бацькі, кожны выхавацель, настаўнік, яна спрыяе выхаванню дасціпнага чалавека, асобы, якая неабыякавая да чужой бяды, здольная суперажываць іншаму, а пры неабходнасці з гумарам і трапна рэагаваць на разнастайныя сітуацыі чалавечых узаемаадносін.


Спіс выкарыстанай літаратуры

Барташэвіч Г.А. Дзіцячы фальклор / склад. Г.А.Барташэвіч, В.І. Ялатаў. Мн. 1972.

Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. Дапам. / А.М. Макарэвіч; пад агул. рэд. А.М. Макарэвіча, М.Б. Яфімавай. - Мн.: Выш. Шк.., 2008.

Беларускі фальклор: Хрэстаматыя: Вучэб. Дапам. Для філалаг. Фак. ВНУ/ Склад. К.П. Кабашнікаў і інш. - 4-е выд., перапрац. - Мн. : Выш. шк., 1996.

Беларускі дзіцячы фальклор : Традыцыйныя запісы, апрацоўкі і аўтарскія творы. - Мн. : Беларусь, 1994.

Беларуская вусна-паэтычная творчасць: Падручн. Для спец. ВНУ_ К.П. Кабашнікаў, А.С. Фядосік, А.С. Ліс і інш. - 2-е выд., перапрац. - Мн. : Выш. шк. , 1988.

Васілевіч А. Люблю, хвалюся - жыву: нататкі, эсэ, роздум./ А.Васілевіч, Мн. , 1986.

Гуревич Э.С. детская литература Белоруссии: Очерки. - М.: Дет. лит. , 1982.

Дзіцячы фальклор/ Склад. Г.А. Барташэвіч, В.І. Ялатаў. Мн., 1972.

Зуева Т.В. Детский фольклор./ Т.В. Зуева// Литературная энциклопедия терминов и понятий/ под ред. А.Н. Николюкина. М., 2000.

Зянько У. Спадчына маёй маці.: Песні, загадкі, казкі, жартоўныя апавяданні. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1993.

Мухина В.С. Возрастная психология: феноменология развития, детство, отрочество/ В.С. Мухина - М., 1998.


Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!