Аграсядзібы Навагрудскага раёна

  • Вид работы:
    Курсовая работа (т)
  • Предмет:
    Туризм
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    22,3 Кб
  • Опубликовано:
    2014-01-10
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Аграсядзібы Навагрудскага раёна

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Гістарычны факультэт

Кафедра этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў










Курсавая праца

Аграсядзібы Навагрудскага раёна









Мінск, 2013

Уводзіны

Агратурызм - гэта від дзейнасці, які арганізуецца ў сельскай мясцовасці, пры якім фарміруюцца і прадастаўляюцца для гасцей комплексныя паслугі па пражыванні, адпачынку, харчаванні, экскурсійным абслугоўванні, арганізацыі вольнага часу і спартыўных мерапрыемстваў, заняткамі актыўнымі відамі турызму, арганізацыі рыбалкі, палявання, набыццю ведаў і навыкаў. Агратурызм арыентаваны на выкарыстанне сельскагаспадарчых, прыродных, культурна-гістарычных і іншых рэсурсаў сельскай мясцовасці і яе спецыфікі для стварэння комплекснага турыстычнага прадукту.[8, c. 35]

Нягледзячы на тое, што Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, дзе няма ні мора, ні гор, у яе ёсць значны патэнцыял для развіцця гэтага віду турызму - 20 тысяч рэк, 10 тысяч азёр, 36% тэрыторыі - лясы, 7% - нацыянальныя паркі. Цяжка ўявіць, каму ў беларускім грамадстве можа не спадабацца ідэя сельскага турызму. Для жыхароў вёсак - гэта дадатковы заробак і магчымасць палепшыць сваё жыллё. Для мясцовых уладаў і рэгіёну ў цэлым- прыток дадатковых сродкаў, развіццё інфраструктуры, стварэнне новых працоўных месцаў. Для краіны ў цэлым - магчымасць развіцця турызму за межамі гарадоў, дзе цалкам адсутнічаюць гасцініцы. Ну а для турыстаў - магчымасць недарагога адпачынку ў экалагічна чыстым асяроддзі. У лістападзе 2002 г. было створана Грамадскае аб'яднанне "Агра-і экатурызм". 2 чэрвеня 2006 г. быў падпісаны прэзыдэнцкі Указ № 372 "Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь".[21]

У Нацыянальнай праграме развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2006 - 2010 гады аграэкатурызм вылучаны ў якасці аднаго з найважнейшых кірункаў развіцця. Перад спецыялістамі, уладальнікамі аграсядзіб, органамі ўлады пастаўлены шэраг задач: стварэнне турысцкіх вёсак з традыцыйнай народнай архітэктурай на аснове існуючых сельскіх паселішчаў, размешчаных у маляўнічай мясцовасці; актывізацыя выкарыстання рэзерваў сельскага насельніцтва з дапамогай арганізацыі сельскіх тураў з пражываннем і харчаваннем у вясковых хатах, сядзібах; стварэнне агратурыстычных комплексаў на базе сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў і г.д. [21]

Агратурызм узнік як вынік хуткага развіцця гасцінічнай індустрыі ў буйных курортных зонах. Гэтая форма турызму стала прывабнай для турыстаў, якія аддаюць перавагу супакою, прыроднай натуральнасці, непасрэдным кантактам з мясцовымі традыцыямі. У апошні час сельскія турыстычныя напрамкі становяцца ўсё папулярней, а сельскі турыстычны бізнэс рэгіструе з году ў год усё большы аб'ём продажаў, прыцягваючы ўсё большую колькасць бізнесменаў у гэтую сферу дзейнасці. [8, c. 35]

Навагрудак мае значны турыстычны патэнцыял у сферы агратурызму. З мэтай развіцця ў Навагрудскім раёне сучаснага турыстычнага сэрвісу, які забяспечвае задавальненне патрэбнасцей грамадзян у турыстачных паслугах, укладу турызму ў развіццё эканомікі.Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь распрацавана комплексная праграма развіцця турызму на 2011 - 2015 гг. ад 24 сакавіка 2011 г. № 373. [21]

Тэма, разгледжаная ў дадзенай курсавой працы, актуальна па шэрагу фактараў, боў Рэспубліцы Беларусь сельскі турызм - дастаткова новая з'ява. У нашай краіне ёсць вялікі патэнцыял для развіцця менавіта гэтага віду турызму, дзякуючы экарэсурсам.

Важную ролю адыгрывае праблема вызначэння напрамкаў развіцця агратурызму ў Навагрудскім раёне. Асноўная праблема ў тым, як прыцягнуць айчынных і замежных турыстаў у Навагрудак і Навагрудскі раён. Таму актуальнай становіцца распрацоўка практычных рэкамендацый па развіці турызму на аснове крытычнага аналізу сітуацыі.

Работа складаецца з уводзін, трох глаў: Агульная характарыстыка аграсядзіб, Аграсядзіба Чарэшля і Аграсядзіба Ранча-Радэазаключэння.

Мэта курсавой працы - прааналізаваць сучасны стан аграсядзіб Навагрудскагараёна.

Для дасягнення пастаўленнай мэты вырашыліся наступныя задачы:

даць агульную характарыстыку аграсядзіб Навагрудскага раёна;

прааналізаваць турыстычны патэнцыял аграсядзіб Чарэшля, Ранча-Радэа.

Для найбольшага азнаямлення з тэмай мною была выкарыстана такая літаратура, як Вусько Т., Метелица В. Роль сельского туризма в возрождении и устойчивом развитии сельских территорий. Кніга ўтрымлівае неабходную інфармацыю па развіццю аграэкатурызму.Таксама книга Клицуновай В.А. Классификация сельских усадеб: стандартная организация дае поўнае прадстаўленне аб тым, што сабой ўяўляюць аграсядзібы ў Рэспубліцы Беларусь. Агроэкотуризм в Республики Беларусь: каталог усабед уяўляе сабой вельмі каштоўны матэрыял, там знаходзіцца інфармація пра ўсе аграсядзібы на тэрыторыі Беларусі.

Такім чынам, існуе шырокая фактычная і тэарытычная база для вывучэння і сістэматызацыі турыстычнага патэнцыялу аграсядзіб у Беларусі і таксама ў Навагрудскім раёне.

Раздзел 1. Агульная характарыстыка аграсядзіб

Навагрудак - адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, які валодае значным гісторыка-культурным патэнцыялам. Горад размяшчаецца на Беларускай градзе і тэрыторыі, занятай Нёманскай нізінай, Навагрудскім узвышшам, Ашмянскім узвышшам. Важным фактарам развіцця Навагрудка і Навагрудскага раёна як турыстычнага цэнтра зўляецца выгаднае турыстычна-геаграфічнае становішча горада ў зоне гадзіннай транспартнай даступнасці ад трансеўрапейскага камунікацыйнага калідора Парыж - Берлін - Варшава - Брэст - Мінск - Масква, у непасрэднай блізасці ад важных турыстычных цэнтраў (Мір, Ліда, Слонім).[23, c. 398]

Прывабнае размяшчэнне Навагрудскага раёна на пагорках ўзвышша надае яму ўнікальны маляўнічы ланшафтна-архітэктурны сілуэт і робіць больш выразным аблічча асноўных абектаў паказу. У наваколлях горада створаны рэспубліканскі ланшафтны заказнік Навагрудскі, у зоне паўгадзіннай даступнасці знаходзяцца рэспубліканскія ланшафтныя заказнікі Свіцязянскі, Налібоцкі, а таксама найбуйнейшая ў рэгіёне рака Нёман.

Свіцязянскі заказнік уключае акваторыю возера Свіцязь і прылеглыя да яго лясныя масівы, якія прывабліваюць людзей да адпачынку ў гэтым асяроддзі. У выніку гэтага тут узнікла шмат аграсядзіб.[19, c. 323]

Так вакол возера Свіцязь знаходзіцца шмат аграсядзіб, якія размешчаны каля самога возера, якое зяўляецца самым чыстымна тэрыторыі Беларусі. На возеры ёсць месца, дзе была напісана знакамітая паэма Адама Міцкевіча Свіцязянка і шмат іншых твораў. Мясцовыя жыхары могуць расказаць мноства легенд і паданняў аб гэтым загадкавым возеры. Амаль з усіх бакоў да сядзібы падступае лес, багаты грыбамі і ягадамі. Недалёка ёсць крыніца, якая не замярзае нават зімой. [19, c. 323]

Вось, напрыклад, у вёсцы Валеўка, якая размяшчаецца ў 25 км ад Навагрудка, размяшчаецца 2 аграсядзібы: Вольны хутар і Здаровы дом.Турыстам прадастаўляецца добраўпарадкаваны дом з усімі выгодамі ці месца для палатачнага мястэчка.На тэрыторыі сядзібы ёсць альтанка, лазня, невялікая спартыўная пляцоўка, мангал, месца для паркоўкі аўтамабіляў. Турыстам прапануюцца экскурсіі ў Навагрудак з наведваннем Дома-музея Адама Міцкевіча, аглядам Навагрудскага замка, а таксама экскурсіі ў Ліду, Мір, Бярозаўку на шклозавод "Нёман". [21]

Таксама ў вёсцы Навасады знаходзіцца 3 аграсядзібы: Новы сад, Вікторыя і Залатая падкова.

На прысядзібным участку аграсядзібы Новы садмесціцца вялікі дом з усімі выгодамі, у якім размяшчаюцца госці сядзібы. У добраўпарадкаваным доме знаходзіцца вялікі хол з кухняй, прасторная тэраса, двухмесныя пакоі і туалет з ваннай. Аматары папарыцца змогуць наведаць рускую лазню. Побач з сядзібай Новы сад і Вікторыя знаходзіцца маляўнічы бярозавы гай, возера Свіцязь, вакол якога раскінуўся стары лес, пераходзячы ў сонечныя лугі, зараснікі маліны, дзікай парэчкі і хмеля. Усю гэтуюпрыгажосць усхвалеўваў яшчэ два стагоддзі таму вядомы паэт Адам Міцкевіч. [21]

У 2006 г. пачала сваю дзейнасць аграсядзіба Залатая падкова, якая размешчана на хутары, на водшыбе з некалькімі хаткамі.Хазяйкай сядзібы зяўляецца Піразева Елена Міхайлаўна.

Пры ўваходзе ва двор гасцей запрашае ўвайсці кованая брама сядзібы, дзе стаяць два дамы.У адным доме летам жывуць гаспадары, другі - для гасцей. У двухпавярховым доме - тры спальні, кухня, ванны пакой. Прыбіральня знаходзіцца ў двары.

У двары сядзібы размешчанаальтанка, увітая вінаградам, ёсць месца для вогнішча і мангал, студня з гаючай крамянёвай вадой. Таксама ёсць летні душ, гамак, невялікая спартыўная пляцоўка, сенавал. А калі турыстам захочацца спаць на свежым паветры - знойдзецца месца для палатак. На сядзібе акрамя гаспадароў жывуць яшчэ куры, два каты і сабака Кай.

Асноўнай адметнасцю сядзібы зяўляецца музей мастацкай вышыўкі роўняддзю, карцін, абразоў, благаслаўленных бацюшкай і асветленых габеленаў. У музеі знаходзяцца карціны з бяросты, батык, кавальскія вырабы: зброя, падсвечнікі і многае іншае. Усё гэта зроблена самімі гаспадарамі, працы якіх пабывалі на многіх выставах Беларусі. [5]

Галоўнай славутасцю сядзібы зяўляецца кузня. Тут і кавадла, і горан, і розны кузнічны інструмент. Гаспадар паказвае турыстам, як куецца падкова, падсвечнік, розачка, навучыць і выкует падкову на шчасце. [21]

Турыстам прапаноўваецца прагулка ля возера, адпачынак на беразе Свіцязя, збор ягад і грыбоў, рыбная лоўля, пазнавальныя экскурсіі.

У асноўным аграсядзібу наведваюць турысты з Беларусі, а таксама з Расіі, Польшчы, Францыі, Германіі, Бельгіі.

Такім чынам турысты прыязджаюць адпачыць ад гарадской мітусні. І яны выбіраюць аграсядзібы, якія не адрозніваюцца нічым ад сельскіх дамоў. Жаданне быць бліжэй да прыроды, магчымасць дыхаць свежым паветрам, знаёмства з іншай культурай і традыцыямі, адсутнасць сродкаў для адпачынку ў іншых месцах - прычыны па якім турысты выбіраюць адпачынак у аграсядзібах.

Аналіз аграсядзіб Навагрудчыны паказаў, што спектр паслуг у іх не вельмі шырокі, яны вельмі падобны паміж сабой, але сядзібы прывабліваюць турыстаў прыгажосцю навакольнага асяроддзя і спакоем. На мой погляд,існуе дзве аграсядзібы, якія прапаноўваюць шырокі выбар паслуг, якія я разгляжу ў наступных раздзелах.

Раздзел 2. Аграсядзіба Чарэшля

Сярод шматлікіх унікальных куткоў Беларусі сваёй прыгажосцю здаўна славіцца Навагрудчына. А ў турыстычны маршрут № 1 Навагрудскага раёна ўключана вёска Чарэшля, размешчаная ў асяроддзі лясоў, лугоў і хваёвага бора, на беразе багатага рыбай аднайменнага возера, плошча якога складае 44,4 га. Возера злучана з ракой Нёман. Для адпачынку ў наваколлі вёскі маюцца яшчэ тры возера, шматлікія затокі, побач працякае р. Пліса з вадаспадам. Прыродны ландшафт і водная сістэма вакол Чарэшлі - гэта рай для рыбакоў і аматараў актыўнага адпачынку.[7]

Сядзіба размешчана на вуліцы,з натуральнага камня векавой даўнасці. Мясцовасць непаўторна прыгожая, выдатная прырода радуе вока, супакойвае сэрца і душу.

У красавіку 2008 г. Зуевіч Міхаіл Анатольевіч заснаваў аграсядзібу Чарэшля.

Сядзіба прапаноўвае мноства паслуг:

. Пражыванне ў сельскім доме, у гасцявым доміку, на сенавале.

. Пракат: лодкі драўляныя, лодкі гумовыя, байдаркі, веласіпеды.

. Лазня, адпачынак у альтанцы каля каміна.

. Пракат спортінвентару: мячы валейбольныя, футбольныя, бадмінтон, настольны тэніс, шахматы, шашкі, дартс.

. Экскурсіі па зялёных маршрутах: пешыя, веласіпедныя, байдарачныя.

. Дастаўка турыстаў аўтамабілем.

.Арэнда альтанкі для правядзення сямейных, карпаратыўных урачыстасцяў.

. Грыбныя, ягадныя туры з суправаджэннем.

. Правядзенне майстар-класаў па пляценню лапцей, вырабу кошыкаў з лазы, вязанню рыбалоўных сетак.

. Прагляд фільмаў, знятых у ваколіцах вёсцы Чарэшля. [7]

Знакаміта Чарэшля сваёй старажытнай гісторыяй. У двух кіламетрах на паўночным ўсходзе на пясчанай дзюне знаходзіцца стаянка чалавека, якая адносіцца да позняга палеаліту і пачатку мезаліту. Каля возера Чарэшля знойдзены крэмневыя прылады і фрагменты керамікі IIIст. да н.э. На ўскраіне вёскі выяўлена паселішча ранняга жалезнага веку і эпохі Кіеўскай Русі. [24, c. 399]

У 1975 г. было прынята рашэнне аб стварэнні ў вёсцы Чарэшля музея Партызанскай славы. Цяпер гэта ўстанова называецца бібліятэка-музей. Галоўная частка экспазіцыі знаходзіцца ў лесе, дзе ў гадывайны дыслакавалася брыгада імя Дзяржынскага, і займае плошчу каля 5 га. Былі адноўлены зямлянкі, медсанбат, лазня, вучэбны палігон, калодзеж. Усё гэта стала мемарыяльным комплексам. Усяго экспазіцыя музея налічвае каля 10 тысяч экспанатаў. [24, c. 399]

На беразе Нёмана захаваліся рэшткі абарончых рубяжоў эпохі Першай сусветнай вайны. Тут праходзіла лінія фронту.

У сасновым бары да гэтага часу відаць месца, дзе калісьці стаяў высокі назіральны маяк.

Захавана дарога і насып, якую людзі ўручнуюнасыпалі да драўлянага моста праз Нёман. Мост быў разбураны на 2-іці 3-і дзень Вялікай Айчыннай вайны нямецкім самалётам. Пра гэта нагадваюць варонкі ад скінутых авіябомбаў і рэшткі драўляных апор.

Аграсядзіба Чарэшля прадстаўляе сабой гасцявы домік, які мае пакой з камінамі пакой з рускай печкай ў сельскім доме, дзе могуць размясціцца4 - 7 чалавека, сенавалам, месцам для паркоўкі і разбіўкі палатачнага лагера. Хазяін сядзібы робіць другі паверх для адпачынку, таму колькасць турыстаў павялічыцца. Так змогуць размясціцца ад 7 да 10 чалавек. [7]

Цёплы дом і ўтульны двор, упрыгожаны разнастайнымі вырабамі з карчакоў і камянёў, уважлівае стаўленне гаспадароў даставяць турыстам сапраўднае задавальненне.

Падчас адпачынку ў вёсцы на аграсядзібе можна паназіраць за працэсам пляцення лапцей і кошыкаў, паўдзельнічаць у сельгасработах.

Падчас адпачынку ў вёсцы на аграсядзібе Чарэшляможна паласавацца мёдам з пчальніка. Па выхадных і святочных днях прапаноўваюцца стравы нацыянальнай беларускай кухні.

Падчас адпачынку ў вёсцы Чарэшля для гасцей арганізуюць сплавы па рэках Бярэзіне, Нёману і Плісе з наведваннем дзеючых царквы і мячэці, аглядам бабровых хатак і назіраннем за лебедзямі. У аграсядзібеЧарэшля распрацаваны асобны водны маршрут Чарэшлянская кругасветка.

Да паслуг турыстаў прапаноўваюцца мясцовыя музеі (этнаграфічны і партызанскай славы), міні-музей лапцей на самой сядзібе, комплекс Партызанская стаянка, наведванне месцаў кіназдымак і старажытных паселішчаў, экскурсіі Ад замка да замка (Любчанскі, Навагрудскі, Лідскі, Гальшанскі, Мірскі і Нясвіжскі замкі), на шклозавод Нёман.[21]

У аграсядзібе Чарэшля распрацаваны зялены маршрут Сцежкамі Любчанскага краю. Агульная працягласць ўсіх чатырох галін зялёнага шматфункцыянальнага маршруту складае больш за 90 км і праходзяць яны ўздоўж рэк Нёман і Пліса. Яны могуць зацікавіць прыхільнікаў актыўнага адпачынку, аматараў беларускай этнаграфіі і прыхільнікаў багатай прыроднай, гістарычнай і культурнай спадчыны Любчанскага краю. [7]

Галоўная вось маршрута аб'ядноўвае тры сучасных аграгарадка: Любча, Шчорсы і Уселюб, - дзе можна азнаёміцца ​​не толькі з гісторыяй, але таксама і з умовамі жыцця і быту вяскоўцаў у сучасных умовах.

Перамяшчацца паміж населенымі пунктамі турысты могуць на роварах, байдарках (па рацэ Нёман), дапаўняючы маршрут лакальнымі пешымі экалагічнымі сцежкамі.

У аснову лагатыпа маршрута пакладзены знак з гербам гарадского пасёлка Любча, які з'яўляўся ў гістарычным мінулым раённым цэнтрам Любчанскага раёна і сімвалізуе багатую спадчыну Любчанскага краю. [7]

Сцежка 1. Чарэшля і ваколіцы.

Азнаямленчая экскурсія з маляўнічай мясцовасцю:

Аграсядзіба - возера Глухое -вёскаПліса- партызанская стаянка - насып састарым мастом праз Нёман -вёскаМікалаева (дзейнічае царква, востраў - месца пражывання баброў, былая паромная пераправа праз Нёман, захаваныя падмуркі яўрэйскіх дамоў, гандляроў) - луг з гнездамі буслоў- Старыца (старое рэчышча Нёмана) - месцы старажытных паселішчаў (III тыс. да н.э.), раскопкі замка - р.Беланожка - Масева поле (былое месца размяшчэння Чарэшлі- 18 дамоў, з іх палова яўрэяў, гандляроў) - ядлаўцовы гай - месца былога назіральнага маяка - абарончыя рубяжы ўздоўж Нёмана, якія захаваліся з часоў Першай сусветнай вайны - возера Пясчанае - брацкая магіла на могілках - абеліск партызанскай брыгадзе імя Дзяржынскага, што дыслацыравалася ў вёсцы і ваколіцах ў перыяд Вялікай айчыннай вайны - мясцовыя музеі (партызанскай славы і этнаграфічны) - старажытныя курганныя пахаванні - возера Святое - аграсядзіба.[7]

Сцежка 2. Сцежкамі даўніны - 1.

Працягласць маршруту ў адзін бок - больш за 30 км. Прайсці яго можна пешшу або на роварах, а назад да Чарэшліарганізуеца сплаў на байдарках па рацэ Нёман.

вёска Вераскава: можна пазнаёміцца з старажытнай гісторыяй вёскі, там захаваўся спіртзавод ХIХ стагоддзя, рэшткі маёнтка Навагрудскага маршалка пана Уладзіслава Браходскага, з капліцай.

аграгарадок Любча: для гасцей аграсядзіба прапаноўваецца наведаць краязнаўчы Народны музей Любчанскага краю, Любчанскі замак, царкву, пазнаёміцца з умовамі побыту і пражываннем людзей у сучасным аграгарадку: кіраўніцтва СВК Прынёманскі, лясніцтва, бальніца, аптэка, лазнева-пральны комплекс, гандлёвы цэнтр, стадыён, сырзавод і інш

вёска Лаўрышыва: турыстампрапаноўваецца наведаць адноўлены праваслаўны манастыр, заснаваны ў 1258 г. пабудаваны вялікім князем літоўскім Войшалкам, сынам Міндоўга, князя Навагрудскага, а таксама царкву, пабудаваную ў 1768 г.

Аграгарадок Шчорсы (вотчына магнацкага роду Храптовічаў): наведванне праваслаўнай Дзімітраўскай царквы, узведзеннай ў другой палове ХVII стагоддзя, рэшткі палацава-паркавага ансамбля, пабудаванага па загадзе падканцлера ВКЛ графа Яўхіма Літавора Храптовіча ў 1770-1776гг., Будынак былой вядомай багатай бібліятэкі Храптовіча, дзе налічвалася 10 тысяч кніг на розных мовах, старажытныя рукапісы, архіў, геаграфічныя карты. Тут працавалі вядомыя навукоўцы і пісьменнікі: гісторыкі І.Даніловіч, І.Лялевель, астраном М.Пачобут-Адляніцкі, паэты Ян Чачот і Уладзіслаў Сыракомля, а таксама з 1819 па 1820гг. - Адам Міцкевіч. [7]

. Сцяжкамі даўніны - 2.

Працягласць маршруту ў адзін бок - больш за 30 км (пешшу або на роварах).

вёска Вераскава - вёска Бенін (тут працаваў у пачатку ХХ стагоддзя Янка Купала).

Аграгарадок Уселюб: наведванне самага старажытнага каменнага храма Беларусі ХV стагоддзя - касцёл Святога Казіміра. Гэты помнік готыкі не мае аналагаў не толькі ў Беларусі, але і Літве, і Латвіі. Вядомы толькі адзін храм такога стылю - у Эстоніі. У вёсцы знаходзіцца праваслаўная царква, капліца, магільны склеп сям'і апошняга ўладальніка маёнтка, парк са штучным возерам, закладзены ў ХVIII стагоддзі.

Вярнуцца дадому на аграсядзібу можна водным маршрутам № 7 па р.Пліса з прыпынкам у вёсцы Зенявічы да вёсцы Пліса - 1, а затым2 км пешшу да Чарэшлі. [7]

Сцежка 4. Па мяжы раёнаў ўяўляе сабой вельмі цікавы маршрут: вёска Пліса-1 - вёска Пліса-2 -вёска Храпенева- вёска Ляховічы - хутар Збойск - Іўеўскі мост.

Працягласць маршруту ў адзін бок - 20 км.

Прапаноўваецца паглядзець, як на стыку двух раёнаў узніклі «неперспектыўныя» вёскі. [7]

Водныя маршруты аграсядзібы "Чарэшля":

. Прыём байдарачнікаў на лодках. Сустрэча на стыку Нёмана -Старыцы перад вёскай Мікалаева, пераход у Старыцы і па Старыцы маршрутідзе да маста праз р. Беланожка, пераход у Беланожка і дарога ідзе да возера Чарэшля, далей па возеры дарога вядзе да прыстані аграсядзібы.

. Катанне на байдарках, драўляных і гумовых лодках па ціхай вадзе (па возеры Чарэшля, р.Беланожка і Старыца).

. Аграсядзіба- вёска Мікалаева. Свая прыстань -на воз. Чарэшля да р.Беланожка, па ёй да маста, пераход у Старыцы, па Старыцы да ўпадзення ў Нёман, пераход па р. Нёман і па ёй да вёскі Мікалаева. Прапаноўваецца наведванне царквы. Пераход у затоку насупраць Мікалаева і па ёй да Старыцы, адтульда мастапа р. Беланожка, а потым да воз. Чарэшля і да прыстані аграсядзібы. [7]

.Аграсядзіба- вёска Мікалаева - вёска Ляхавічы - хутар Збойск - Іўеўскі мост. Да Мікалаева ўсё тое ж (маршрут 3), пасля Мікалаева высадка на Востраў з аглядам бабровых хатак, далей па Нёмане да вёскі Ляхавічы і далей да хутара Збойск. Пасля па Нёмане да аўтамабільнага маста, пагрузка байдарак на прычэп і на аўтамабілі, у г.Іўе (экскурсія па горадзе з наведваннем дзеючай мячэці) і вяртанне на аўто дадому дааграсядзібы. [3]

. р. Пліса (ад в Пліса-1) - р. Нёман. Ад аграсядзібы 2 км да д.Плиса-1 пешшу або на аўто, затым па р.Пліса да Нёмана. Ад Нёмана да аграсядзібы 3 км пешшу або на аўто.

. Па р. Пліса (ад Вадаспаду да в Пліса-1). Ад аграсядзібы на аўто - да Вадаспаду з заездам у аграгарадок Уселюб, экскурсія па Уселюб, пераезд на Вадаспад, адпачыванне на штучным возеры, а затым па р.Плісевыпрамляемся да вёсццы Пліса-1. Ад вёскі Пліса-1 да аграсядзібы 2 км пешшу або на аўто.

. Шчорсы - Лаўрышава- Любча - Дзеляцічы-аграсядзіба. Ад Аграсядзібы да Шчорсаў едзем на аўто альбо роварах. Экскурсіі па знакамітых месцах, затым па Нёмане ідзем да аграсядзібы з прыпынкамі ў населеных пунктах.

. Заходняя Бярэзіна - Нёман -аграсядзіба. Ад Аграсядзібы на аўтамабілі едзем да вёскі Бакшты і сплаўляемся па Бярэзіне - Нёмане да аграсядзібы.

. «Чарэшлянская кругасветка»: Аграсядзіба- возера Чарэшля -р. Беланожка - Старыца - р. Нёман (да Іўеўскага моста). Пераезд на аўто да Бакшты. Заходняя Бярэзіна - р.Неман - Старыца - р.Белоножка - возера Черешля -аграсядзіба.

У аграсядзібе Чарэшляправодзяцца, якія карыстаюцца вялікай папулярнасцю, майстар-класы па вязанню рыбалоўных сетак, па вырабе кошыкоў з лазы, а таксама - гэтага вы не знойдзеце нідзе - па пляценню беларускіх лапцей. Мноства вырабаў з дрэва і камянёў, музей старадаўніх хатніх прыстасаванняў, ствараюць непаўторны каларыт сядзібы. Некаторыя вырабы можна купіць для сябе як памяць пра адпачынак у гэтых месцах. Напрыклад, умелец Анатоль Міхайлавіч добра пляце лапці і кошыкі. Можна паназіраць за яго працай, паспрабаваць самому, а то і абуць лапці, якія на вашых вачах зрабіў для вас майстар і адчуць, як іх насілі нашы продкі. Нават у аграсядзібу Чарэшля прызжаў канал Бі-бі-сі, які знімаў фільм пра пляценне лапцей. [7]

Такім чынам, у аграсядзібы Чарэшля вялікі патэнцыял у сваім далейшым развіцці. Яна знаходзіцца ў жывапісным асяроддзі вакол лясоў, лугоў і хваёвага бора, у наваколлі маецца 3 возера. Турыстам прапаноўваецца шмат маршрутаў для падарожжа, якія ахопліваюць гістарычныя мясціны.Сядзібу наведваюць турысты з Беларусі, Расіі, Польшчы, Бельгіі, Германіі, Ізраіля, Францыі, Англіі. Калі не спыняцца ў сваіх начынаннях, то можна дабіцца вялікага ўспеху, таму штоагратурызм, дзейнасць новая, якаяпаступова ператворыцца з перспектыўнай ў высокаразвітую. Цікавасць да сельскага турызму не згасне ні з боку ўладальнікаў сядзіб, ні з боку гасцей.

Раздзел 3. Аграсядзіба Ранча-Радэа

Аграсядзіба Ранча-радэа размешчана ва ўнікальным кліматычным раёне - вёсцы Лешчанка Навагрудскага раёна. Сядзіба Ранча-радэа-маленькі хутарок з чатырох бакоў акружаны змешаным лесам.

Уладальнік аграсядзібы Хлебовіч Сяргей Вячаслававіч - індывідуальны прадпрымальнік, зарэгістраваны рашэннем Навагрудскага райвыканкама ў жніўне 2011 года. [6]

Віды дзейнасці згодна з пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка:

Здача ў наём уласнай нерухомай маёмасці;

Прадастаўленне паслуг іншымі месцамі для пражывання;

Пракат асабістых бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання;

Іншая дзейнасць па арганізацыі адпачынку і забаў;

Фізкультурна-аздараўленчая дзейнасць.

З2011 года аграсядзіба пачала дзейнасць па аказанні паслуг сферы агратурызму ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта РБ № 372 ад 2 чэрвеня 2006 года "Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь".

Гаспадары могуць размясціць 10 чалавек у доме з усімі выгодамі. Гасцявы дом выкананы з натуральнага дрэва. У распараджэнні турыстаў гасцёўня з камінам з колатага натуральнага камня, дзве спальні, санвузел. Кухня з рускай печкай і дубовым кухонным гарнітурам, і з ўсім неабходным для падрыхтоўкі ежы. Таксама для турыстаў прапануецца руская лазня - 60 м2 з вялікім пакоем адпачынку, дубовай мэбляй, санвузлом. У дамашняй гаспадарцы ёсць коні, бараны, авечкі, сабакі. [6]

Прыхільнікі актыўнага адпачынку могуць здзейсніць пешы, вела - ці водны паход пад кіраўніцтвам прафесійнага інструктара. Таксама прапануецца катанне на квадрацыклах, верхавая язда, збор ягад і грыбоў, зімой- язда на санях, прагулка па лесе на лыжах, катанне на каньках. На тэрыторыі сядзібы маецца возера, памерам 20x80 метраў. У навакольных лясах дазволена паляванне. Гаспадар вопытны паляўнічы пракансультуе і арганізуе паляванне, акажа граматнае суправаджэнне. Акрамя таго, у суправаджэнні гіда можна наведаць Навагрудак, Гродна, Мірскі замак. [6]

Асноўнымі кліентамі Ранча-радэа з'яўляюцца сем'і: бацькі і дзеці, бабулі і дзядулі з унукамі.Таксама сем'і з'яўляюцца і сталымі кліентамі: яны прыязджаюць не толькілетам, але і ў міжсезоннезаймаюцца зімовымі і летнімі відамі спорту.Адпачынак у Ранча-радэа дае магчымасць адпачыць ад хатняга побыту жаночай часткі сям'і і атрымаць новыя ўражанні дзецям. Сядзіба гаспадарам прыносіць добры прыбытак. Самым рэнтабельным месяцам зяўляецца жнівень. Таксама шмат турыстаў навендвае аграсядзібу зімой. У асноўным прызджаюць на выхадныя дні, але таксама і ў буднія дні, каб адпачыць у лазні. Час знаходжання турыстаў у аграсядзібе ў сярэднім 3 - 5 дні. Асноўнымі спажыўцамі паслуг з'яўляюцца жыхары буйных гарадоў, такіе якМінск, Масква, Санкт-Пецярбург, Віцебск, таксама прязджаюць госці з Польшчы, Літвы. [6]

Большасць сельскіх сядзіб маюць аднолькавыя перспектывы для развіцця ў сілу падобных умоў і месцазнаходжання. Бярвеністы дом у вёсцы-гэта стартавая пазіцыя. Некаторыя маюць перавагі ў выглядзе прыродных умоў: натуральныя вадаёмы, балоты, лясныя тэрыторыі, паркі. Але не ўсе могуць правільна распарадзіцца выгаднымі ўмовамі, таму што тут неабходна ведаць і ўмець правільна ўжыць патэнцыял сваіх магчымасцяў і прыродных багаццяў. Для гэтага ўжо неабходна нешта большае, чым веды і кваліфікацыя, тое, што ў большай меры прыцягвае гасцей і турыстаў у пэўную мясцовасць - гэта прыроднае абаянне і натуральная сумяшчальнасць з навакольнай прасторай саміх гаспадароў сядзібы і іх дзейнасці ў цэлым. [21]

За два гады працы сядзіба Ранча-радэазарэкамендавала сябе такім чынам, што ўжо склалася пэўнае кола людзей, якія прыязджаюць на адпачынак. А дзякуючы рознабаковым здольнасцям саміх гаспадароў сядзібы кола наведвальнікаў выглядае даволі разнастайна.

Такім чынам, можна вылучыць 4 асноўныя групы людзей (падзяліўшы іх па сацыяльных крытэрыям), якія і вызначаюць перспектыўныя рынкі збыту турпрадукта аграсядзібы Ранча-радэа.

Першая група - сем'і з дзецьмі. Для гэтай катэгорыі людзей вельмі важна бяспечнае знаходжанне на прыродзе з максімальным наборам мерапрыемстваў для забавы і актыўнасці дзяцей і эмацыянальным расслабленнем і спакоем іх бацькоў.

У асартыменце паслуг сядзібы Ранча-радэапрысутнічае досыць шырокі спектр магчымасцяў для паўнавартаснай актыўнасці дзяцей у любы час года:

Спартыўны інвентар (мячы для гульняў у футбол, валейбол, рэгбі; стол і абсталяванне для гульні ў настольны тэніс; бадмінтон; лыжы, канькі, санкі);

Камплект настольных гульняў (шашкі, лато, шахматы, даміно, канструктары, галаваломкі);

Лодка на вёслах на возеры ля сядзібы;

Экскурсіі па наваколлях (прагулкі па лесе, дзе пры жаданні можна збіраць ягады і грыбы, назіраць розныя віды раслін і сляды дзікіх жывёл);

Байдаркі, ровары. [6]

Самі гаспадары з задавальненнем удзельнічаюць у дзіцячых забаўках.

Яшчэ адзін немалаважны фактар, які прыцягвае дадзеную катэгорыю людзей на адпачынак у сядзібу Ранча-радэа, -гэта магчымасць для дзяцей зносін з хатнімі жывёламі (сабакі, коні, авечкі, бараны). Многія гарадскія дзеці ўпершыню маюць кантакт з жывымі жывёламі. Для іх гэта вельмі пазнавальна і цікава. [6]

Другая група - моладзь. Мэты знаходжання ў маладых людзей разнастайныя, таму асартымент паслуг для іх трохі адрозніваецца па колькасці і па якасці.

Для іх будзе цікава ўдзел у паходах па трох катэгорыях: пешаходны, водны, веласіпедны рознай працягласцю ў прасторы і па часе (ад 1 да 5 дзён шляху).

Акрамя паходаў, для тых, хто не любіць далёка хадзіць і бачыць шмат, ёсць магчымасць застацца ў стацыянарным намётавым лагеры на беразе возера і арганізоўваць мерапрыемствы рознага характару (экалагічны, спартыўны, мастацкі лагер) на месцы.

Для маладых людзей прапаноўваецца:

Турыстычны інвентар (палаткі, спальнікі, дыванкі, кастровае абсталяванне, байдаркі, ровары);

Спартыўны інвентар (мячы для гульняў у футбол, валейбол, рэгбі; стол і абсталяванне для гульні ў настольны тэніс; бадмінтон; лыжы, канькі, санкі);

Камплект настольных гульняў (шашкі, лато, шахматы, даміно, канструктары, галаваломкі);

Лазня;

Экскурсіі па наваколлях (прагулкі па лесе, дзе пры жаданні можна збіраць ягады і грыбы, назіраць розныя віды раслін і сляды дзікіх жывёл);

Лодка на вёслах на возеры каля сядзібы. [6]

Пры жаданні маладыя людзі могуць самастойна здзяйсняць паходы. Для гэтага гаспадары дадуць ім неабходныя карты і абсталяванне бясплатна. Часта такія кампаніі прыязджаюць адзначыць якія-небудзь значныя падзеі ў сваім вузкім коле.

Трэцяя група - пажылыя людзі (пенсіянеры). Для гэтай катэгорыі турыстаў важная ціхая, спакойная атмасфера і магчымасць павольных прагулак для сузірання і медытацый. Яны як ніхто іншы з'яўляюцца знатакамі камфорту і выгоды.

Для іх у сядзібе Ранча-радэаёсць:

Камін;

Хатняя відэатэка (калекцыя рэтра фільмаў);

Лодка на вёслах на возеры ля сядзібы;

Інвентар для рыбалкі;

Экскурсіі па наваколлях (прагулкі па лесе, аўтамабільныя экскурсіі). [6]

Чацвёртаягрупа-дарослыялюдзі. Ёсцьтыя, хтопрыязджаепростапагутарыцьісхадзіцьулазнюсваімвузкімколам. Аёсцьііншыя, хтораней, чымрасслабіцца, спачатку збіраюцца для абмеркавання і вырашэння надзённых праблем (семінары, канферэнцыі) увольнайабстаноўцы. [6]

Для гэтай катэгорыі турыстаў сядзібаРанча-радэа прапануе:

Памяшканні для сходаў (навесы, альтанкі, абсталяваныя паляны);

Спартыўны інвентар (мячы для гульняў у футбол, валейбол, рэгбі; стол і абсталяванне для гульні ў настольны тэніс; бадмінтон; лыжы, канькі, санкі);

Турыстычны інвентар (палаткі, спальнікі, дыванкі, кастровае абсталяванне, байдаркі, ровары);

Лясная лазня;

Лодка на вёслах на возеры ля сядзібы. [6]

У арсенале паслуг сядзібы Ранча-радэа таксама ёсць магчымасць арганізацыі вялікіх ўрачыстых мерапрыемстваў, такіх як вяселля, юбілеі, святы (Каляды, Купала). Як правіла, праз вялікія групы людзей адкрываецца перспектыва на супрацоўніцтва з буйнымі турыстычнымі фірмамі і аператарамі, для якіх у сядзібе ўжо вядзецца праца па арганізацыі тураў.

Наяўнасць шырокага спектара паслуг для задавальнення патрэб некалькіх катэгорый турыстаў ужо з'яўляецца перспектывай для развіцця. Пры правільным падыходзе да арганізацыйнай дзейнасці для кожнай з груп патэнцыял сядзібы можа істотна вырасці ў якасным напрамку. Важна захаваць асобны падыход да кожнай катэгорыі. Гэта залог якасці паслуг і ў перспектыве станоўчай рэкламы прадпрыемству. Бо ў першую чаргу людзі шукаюць не месца, дзе выгадна можна адпачыць і не шкада будзе пакінуць пэўную суму грошай за набор паслуг і выгоды, а прастора для зносін і прыгожых узаемаадносін, тым больш, калі ўсё адбываецца ў натуральных умовах. [15]

Пры ўсёй разнастайнасці груп турыстаў гаспадары Ранча-радэазастаюцца самабытнымі і ўмела знаходзяць падыход да кожнага з гасцей, як прынята тут называць турыстаў.

Такім чынам, праведзены аналіз перспектыўных рынкаў збыту аграсядзібы дазволіў зрабіць наступныя высновы:

асартымент паслуг сядзібы шырокі і разнастайны, што дазваляе ахопліваць розныя сацыяльныя статусы насельніцтва, як сярод грамадзян Рэспублікі Беларусь, так і сярод замежных гасцей;

вялікай перавагай з'яўляецца наяўнасць турыстычнага інвентару - палаткі, спальнікі, байдаркі, канькі, лыжы і г.д. Гэта прыцягвае турыстаў, якія аддаюць перавагу актыўнаму адпачынку;

наяўнасць у сядзібе відэатэкі, настольных гульняў, музычных інструментаў прыцягвае аматараў спакойнага правядзення часу ў вясковай цішыні;

сядзіба ўдала размешчана - на ўскраіне вёскі, прамы выхад да возера, лесапасадкі вакол дома дазваляюць прапаноўваць паслугі па арганізацыі намётавага лагера для вялікай колькасці гасцей паблізу ад сядзібы. [6]

Гаспадары сядзібы імкнуцца прыдумаць нешта сваё, асаблівае, што будзе цікава пастаяльцу: ад актыўных заняткаў да экскурсій да культурных славутасцяў. Знаёмства ​​з жыццём мясцовага насельніцтва, мець зносіны з ім, як правіла, жадаюць замежнікі. Для нашых грамадзян больш характэрна геданістычнае імкненне адчуць жыццё ў вёсцы. Удзел у паўсядзённым жыцці вясковай сям'і выклікае ў гарадскіх жыхароў непадробнае задавальненне. Гасцям з радасцю пакажуць грыбныя, ягадныя, рыбныя месцы і дапамогуць нарыхтаваць дары прыроды па старадаўніх рэцэптах.

Заключэнне

аграсядзіба чарэшля агратурызм

Агратурызм - малая галіна сельскай гаспадаркі. Гэты напрамак дзейнасці, які дазваляе ўключыць у справу масы насельніцтва, якое жыве ў правінцыі і захаваць пры гэтым мясцовы каларыт, звычаі і культуру. Вартасцю агратурызму з'яўляецца і тое, што ён не арыентаваны на адначасовае прыцягненне буйных крэдытаў. Ён здольны развівацца паступова, абапіраючыся на раздробленыя мясцовыя сродкі, прыцягваючы невялікія інвестыцыі з самых розных крыніц.

Навагрудскі раён мае велізарны патэнцыял, таму развіццё розных відаў турызму неабходна для аднаўлення гісторыка-культурнай спадчыны нацыянальнага значэння і далейшага развіцця Навагрудскага раёна як турыстычнага і культурнага цэнтра.

Аналіз аграсядзіб Навагрудчыны паказаў, што спектр паслуг у іх не вельмі шырокі, яны вельмі падобны паміж сабой, але сядзібы прывабліваюць турыстаў прыгажосцю навакольнага асяроддзя і спакоем.

На мой погляд, існуе дзве аграсядзібы, якія прапаноўваюць шырокі выбар паслуг, такія як Чарэшля і Ранча-Радэа.

У аграсядзібы Чарэшля вялікі патэнцыял у сваім далейшым развіцці. Яна знаходзіцца ў жывапісным асяроддзі вакол лясоў, лугоў і хваёвага бора, у наваколлі маецца 3 возера. Турыстам прапаноўваецца шмат маршрутаў для падарожжа, якія ахопліваюць гістарычныя мясціны. Сядзібу наведваюць турысты з Беларусі, Расіі, Польшчы, Бельгіі, Германіі, Ізраіля, Францыі, Англіі. Калі не спыняцца ў сваіх начынаннях, то можна дабіцца вялікага ўспеху, таму што агратурызм, дзейнасць новая, якаяпаступова ператворыцца з перспектыўнай ў высокаразвітую. Цікавасць да сельскага турызму не згасне ні з боку ўладальнікаў сядзіб, ні з боку гасцей.

Гаспадары аграсядзібы Ранча-Радэа імкнуцца прыдумаць нешта сваё, асаблівае, што будзе цікава пастаяльцу: ад актыўных заняткаў да экскурсій да культурных славутасцяў. Знаёмства ​​з жыццём мясцовага насельніцтва, мець зносіны з ім, як правіла, жадаюць замежнікі. Для нашых грамадзян больш характэрна геданістычнае імкненне адчуць жыццё ў вёсцы. Удзел у паўсядзённым жыцці вясковай сям'і выклікае ў гарадскіх жыхароў непадробнае задавальненне. Гасцям з радасцю пакажуць грыбныя, ягадныя, рыбныя месцы і дапамогуць нарыхтаваць дары прыроды па старадаўніх рэцэптах.

Праведзены аналіз перспектыўных рынкаў збыту аграсядзібы дазволіў зрабіць наступныя высновы:

асартымент паслуг сядзібы шырокі і разнастайны, што дазваляе ахопліваць розныя сацыяльныя статусы насельніцтва, як сярод грамадзян Рэспублікі Беларусь, так і сярод замежных гасцей;

вялікай перавагай з'яўляецца наяўнасць турыстычнага інвентару - палаткі, спальнікі, байдаркі, канькі, лыжы і г.д. Гэта прыцягвае турыстаў, якія аддаюць перавагу актыўнаму адпачынку;

наяўнасць у сядзібе відэатэкі, настольных гульняў, музычных інструментаў прыцягвае аматараў спакойнага правядзення часу ў вясковай цішыні;

сядзіба ўдала размешчана - на ўскраіне вёскі, прамы выхад да возера, лесапасадкі вакол дома дазваляюць прапаноўваць паслугі па арганізацыі намётавага лагера для вялікай колькасці гасцей паблізу ад сядзібы.

У ходзе працы былі выяўлены і адмоўныя фактары, так, напрыклад, невялікая колькасць жылых памяшканняў, адсутнасць маркіроўкі інфармацыйнымі дарожнымі знакамі напрамка руху да сядзіб, узаемадзеянне і супрацоўніцтва з мясцовымі органамі ўлады па паляпшэнню стану пад'язных аўтамабільных дарог, удзел у навуковых семінарах і канферэнцыях, прыцягненне фальклорных калектываў з гульнямі і музычнымі праграмамі. Як для беларусаў, так і да замежных турыстаў цікава быць удзельнікамі якога-небудзь народнага свята, якое мае гістарычныя карані і праходзіць у старой традыцыйнай манеры. І гэта натуральна носіць пазнавальны і адукацыйны характар ​​падчас адпачынку.

Аграэкатурызм мае ўсе шансы, каб дапамагчы беларускай вёсцы і развіць станоўчы імідж нашай краіны, непрыкметнай пакуль на сусветным турыстычным рынку. Аднак такія станоўчыя перамены магчымыя толькі ў тым выпадку, калі агратурызм стане паўнапраўным сектарам турыстычнай галіны.

Спісвыкарыстаных крыніц і літаратуры

1.Агроэкотуризм в Республики Беларусь: каталог агроусадеб / ОАО Белагропромбанк, БОО Отдых в деревне. - Минск: Рифтур, 2008. - 167 с.

.Агроэкотуризм в Республики Беларусь: каталог агроусадеб / ОАО Белагропромбанк, БОО Отдых в деревне. -Минск: Рифтур, 2009. - 318 с.

.Агроэкотуризм в Республики Беларусь: каталог агроусадеб / ОАО Белагропромбанк, БОО Отдых в деревне. -Минск: Рифтур, 2010. - 513 с.

.Агроэкотуризм: опыт, проблемы, рекомендации / [В.И. Бельский и др.]. - Минск: Институт экономики НАН Беларуси, 2008. - 123 с.

.Аношко, Я. И. Сельский туризм Беларуси: современное состояние и перспективы развития, Минск: Четыре четверти, 2011. - 217 с.

.Белинтурист. Национальный туроператор. - Режим доступа: http:#"justify">.Белова, Т.В. Города, местечки и замки Великого княжества Литовского: энциклопедия, Минск: Беларуская энцыклапедыя, 2009.-312 с.

.Биржаков, М.Б. Введение в туризм, Санкт-Петербург: Невский фонд: Герда, 2005 г.-443 с.

.Варивончик, А.В. Путеводитель по городам и районым центрам Республики Беларусь, Минск: Харвест, 2004.-448 с.

.Вусько Т., Метелица В. Роль сельского туризма в возрождении и устойчивом развитии сельских территорий // Актуальные проблемы устойчивости развития сельского хозяйства: (материалы VII Международной научно-практической конференции, 17-18 сентября 2008 г.) / - 147―148 с.

.Государственная программа развития туризма в Республики Беларусь на 2011 - 2015 годы. - Минск, 2011.

.Дорогами Беларуси. - Режим доступа: #"justify">.Клицунова, В. А. Классификация сельских усадеб: стандарт организации. - Минск, 2006. -30 с.

.Клицунова, В. А.Сельский туризм и его влияние на облик белорусской деревни / В. А. Клицунова // Архитектура и строительство. - 2004. - № 5. - 60-64 с.

.Князева В.М. Падарожжа па Беларусі: гарады і гарадскія пасёлкі, 2005.-304 с.

.Локотко, А. И., Туристическая мозаика Беларуси, Минск: Беларус. навука, 2011.-639 с.

.Новогрудский районный исполнительный коммитет, Новогрудский район, Минск, 2008.-40 с.

.Новогрудский районный исполнительный комитет. - Режим доступа: #"justify">.О мерах по развитию агроэкотуризма в Республики Беларусь: Указ Президента Республики Беларусь от 2 июня 2006 г. № 372.

.Пирожник, И.И, Туристские регионы Беларуси, Минск: Беларус. Энцык. імя П. Броўкі, 2008.-608 с.

.Пирожник, И.И, Туристская энциклопедия Беларуси, Минск: Беларус. Энцык. імя П. Броўкі,2007.-648с.

.Туризм и туристические ресурсы в Республики Беларусь: стат. сборник / Мин-во спорта и туризма. - Минск, 2009. - 132 с.

Похожие работы на - Аграсядзібы Навагрудскага раёна

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!