Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя у Беларусі

  • Вид работы:
    Реферат
  • Предмет:
    История
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    17,44 Кб
  • Опубликовано:
    2013-12-04
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя у Беларусі

Міністэрства здравахранення Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт

кафедра філасофіі і паліталогіі










Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя у Беларусі

Андрыеўскі Андрэй Валер'евіч

Навуковы кіраўнік: Серак Елена Уладзіміраўна






Мінск 2013

Змест

Уводзіны

. Адміністрацыйнае кіраванне на Беларусі у складзе Расійскай імперыі

.1 Разбор шляхты

.2 Мяжа яўрэйскай аседласці

. Канфесійная палітыка на Беларусі у складзе Расійскай імперыі

. Буржуазныя рэформы 60-80 гадоў XIX стагоддзя. Контр-рэформы 80-90 гадоў XIX стагоддзя

Заключэнне

Літаратура

Уводзіны

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі апынуліся ў складзе Расіі. Палітыка самадзяржаўя ў дачыненні да Беларусі была накіравана на паступовую яе інтэграцыю ў склад Расіі. Гэтыя палітыка праводзілася па ўсіх напрамках - адміністрацыйным, прававым, культурна-нацыянальным, палітычным. У сваёй дзейнасці расійскі ўрад павінен быў улічваць пэўныя адрозненні эканамічнага і палітычнага развіцця Расійскай імперыі і Рэчы Паспалітай у канцы XVIII ст.

У пабудове сваёй палітыкі на ўсходніх абшарах былой Рэчы Паспалітай царскае самадзяржаўе зыходзіла з таго вызначальнага прынцыпу, што гэта спрадвечна рускія землі "возвращенные от Польши". Дадзеная формула стала ўжывалася ў імперскім заканадаўстве і ў афіцыйных дакументах. Адсюль вынікала галоўная канчатковая мэта палітыкі царызму на дадзенай тэрыторыі - поўная, канчатковая і незваротная ўніфікацыя з велікарускімі землямі імперыі. Аднак, разам з тым, царскі ўрад мусіў лічыцца з мясцовай шляхтай, якая ўяўляла сабой вялікую палітычную і культурную сілу, і без якой ён быў проста не ў стане кіраваць далучанымі землямі. Таму ў першай трэці ХІХ ст. царызм захаваў у "Заходніх" губернях шматлікія асаблівасці ў сістэме суда і саслоўнага самакіравання з часоў Рэчы Паспалітай, а таксама ў сістэме асветы, дзе па-ранейшаму панавала польская мова і большасць школ кантралявалася каталіцкім духавенствам.

Пасля анэксіі земляў былога ВКЛ улады Расійскай Імперыі сутыкнуліся з праблемаю вялікага колькаснага складу прывілеяванага стану на новадалучаных землях.

Расійская імперыя пачала актыўную рэлігійную палітыку. Напачатку была падпарадкавана расійскай уладзе Каталіцкая царква. Аднабаковымі ўказамі Кацярыны II <https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%B0%D1%86%D1%8F%D1%80%D1%8B%D0%BD%D0%B0_II> была створана своеасаблівае дзяленне Каталіцкай царквы ў Расійскай імперыі, што не было зацверджана Рымам. Асаблівымі загадамі была створаная палітычная і эканамічная залежнасць касцёлу ад Расійскай дзяржавы.

У 60-80 гадах XIX стагоддзя у Расійскай імперыі былі праведзены буржуазныя рэформы, якія закраналі розные бакі жыцця народаў дзяржавы.

80-90-я гады увайшлi ў гiсторыю Расii як перыяд контррэформаў.

шляхта буржуазная рэформа канфесійная

1. Адміністрацыйнае кіраванне на Беларусі у складзе Расійскай імперыі

Па выніках падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя сучаснай Беларусі ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. Пасля першага падзелу Рэчы Пспалітай у 1772 г. да Расійскай імперыі былі длучаны паўночна-ўсходнія землі Беларусі, што раней уваходзілі ў склад Полацкага, Віцебскага і Мсціслаўскага ваяводстваў. Новая тэрыторыя ўвайшла ў склад Пскоўскай (Пскоўская, Велікалуцкая, Дзвінская, Полацкая правінцыі) і Магілёўскай (Магілёўская, Аршанская, Рагачоўская, Віцебская правінцыі) губерняў, якія былі аб'яднаны ў генерал-губернатарства. Губернскімі гарадамі сталі Магілёў і Апочка. Але Апочка быў невялікім горадам, таму губернскае праўленне неўзабаве перанеслі ў Полацк.

У 1775 <#"justify">.1 Разбор шляхты

Разбор шляхты - комплекс мерапрыемстваў, праведзеных уладамі Расейскай імпэрыі па вэрыфікацыі і скарачэнні шляхецкага стану былога Вялікага Княства Літоўскага.

Ключавым момантам у праблемным полі вышэйшая ўлада і прывілеяванае саслоўе на беларускіх землях (што справядліва таксама для Літвы і Правабярэжнай Украіны) зяўляюцца адносіны царызму да дробнай шляхты, якая складала тут пераважную большасць згаданага стану (на канец XVIII ст. каля 95%). Апошняе тычыцца адлюстравання як праблемы „разбору шляхты, так і ў цэлым праблемы палітыкі Расійскай дзяржавы ў дачыненні да ўсяго дваранскага саслоўя ў названы перыяд.

Разам з тым беларускія даследчыкі прызнаюць, што гэтая палітыка не была адназначнай і просталінейнай. Прынята вылучаць два асноўныя этапы ў „разборы шляхты: да і пасля 1830-1831 г. Прычым сам тэрмін „разбор сустракаецца ў большасці выпадкаў у дачыненні да другога этапу правядзення мерапрыемстваў, накіраваных на праверку правоў шляхты на прыналежнасць да вышэйшага саслоўя. У дакументах жа выраз „разбор шляхты выкарыстоўваецца ўжо з канца XVIII ст.

Адзіным абмежаваннем у гэты перыяд было пазбаўленне права прапінацыі (свабоды вінакурэння) для ваколічнай шляхты.

Указы ад 13 красавіка 1793 г., 3 траўня і 14 снежня 1795 г., 9 красавіка 1800 г. пацвярджалі, што ўсе палажэнні „Дараванай дваранству граматы (1785) пра розныя роды дваранскага саслоўя, а таксама пра спосабы яго набыцця і яго доказы распаўсюджваюцца ў роўнай ступені і на заходнія губерні.

Разам з тым ужо на дадзеным этапе ўлады пачалі рабіць крокі па „ўпарадкаванні саслоўя на месцах. Так, яшчэ згодна з дакладной запіскай першага для беларускіх земляў генерал-губернатара З. Г. Чарнышова ад 13 верасня 1772 г. шляхта ўсходняй Беларусі павінна была падаць у губернскія канцылярыі спісы і дакументы, якія пацвярджалі б дваранства. Такім чынам, беларускі шляхціч прызнаваўся расійскім дваранінам пры наяўнасці дакумента, які пацвярджаў шляхецтва. Іншымі словамі, без санкцыі расійскіх улад ніхто не меў права лічыць сябе дваранінам.

У адным з пунктаў указа ад 3 траўня 1795 г. было патрабаванне аб прадяўленні доказаў дваранам, „которые временно имеют владение по надаче, закладах и арендах, равномерно как и всем по договорам на землях помещичьих или казенных живущих.

Менавіта гэты ўказ стаў асновай для пастановы Сената ад 17 жніўня 1800 г., па якой для шляхты Кіеўскай, Мінскай, Валынскай, Падольскай, Беларускай, Літоўскай і Курляндскай губерняў у колькасці 218 025 асоб мужчынскага полу быў прызначаны для „отыскания на дво рянство двухгадовы тэрмін з 1 студзеня 1801 г. Быў вызначаны і парадак падачы шляхцічамі сваіх дакументаў: папярэдне яны зацвярджаліся дваранскімі дэпутацкімі cходамі, потым - для прыняцця канчатковага рашэння - прыходзілі ў Герольдыю. Яшчэ раней, паводле ўсё таго ж указа ад 3 траўня 1795 г., губернскім маршалкам (предводителям) дваранства даручалася пачаць разам з дэпутатамі дваранскіх сходаў разбор доказаў і складанне на месцах у двухгадовы тэрмін дваранскай радаводнай кнігі. Для беларускіх губерняў гэтае распараджэнне прыйшло ад генерал-губернатара Т. І. Туталміна 31 кастрычніка 1795 г..

У адпаведнасці з указамі ад 1831, 1847, 1857 гг. асобы, якія не змаглі дакументамі пацвердзіць свайго шляхецтва, не былі зацверджаны ў дваранскім званні. Яны пазбаўляліся права валодаць маёнткамі і павінны былі прадаць сваю ўласнасць. Гэтая катэгорыя былых шляхціцаў павялічвала падатковае саслоўе.

Паводле ўказа ад 17 сакавіка <https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/17_%D1%81%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BA%D0%B0> 1847 <https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/1847> шляхта, якая не прадставіла ў тэрмін пасямейных спісаў, павінна быць запісаная ў стан дзяржаўных сялянаў, а тыя, хто падалі - у аднадворцы і грамадзяне. Але практычна гэтае здзейснена не было. Асобы, не зацверджаныя ў дваранстве, паводле закона ад 23 студзеня <https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/23_%D1%81%D1%82%D1%83%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%8F> 1847 <https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/1847> пазбаўляліся права купляць зямлю з сялянамі. Указам ад 1 жніўня <https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/1_%D0%B6%D0%BD%D1%96%D1%9E%D0%BD%D1%8F> 1857 <https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/1857> шляхцічы, якія да гэтага часу не былі зацверджаныя ў дваранстве і прапусцілі тэрмін дзеля запісу ў аклад, былі падзелены паміж наступнымі станамі. Асобы, якія валодалі зямлёю, аднесены да сялянаў-уласнікаў; а тыя, якія валодалі зямлёю ў дзяржаўных вёсках, - да дзяржаўных сялянаў; асоб, якія жылі на памешчыцкай зямлі, запісвалі вольнымі людзьмі. У Рэвізіі 1858 <https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/1858> яны фігуруюць як вольныя хлебапашцы, гэткім чынам яны былі запісаныя ў стан, які юрыдычна ўжо не існаваў (быў ліквідаваны ў 1848 <https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/1848>). Неаселых шляхцічаў запісвалі на выбар у сяляне альбо да гарадзкіх станаў, акрамя грамадзянаў. Фактычна ўсе былі запісаныя ў стан мяшчанаў. Гэты закон не закранаў шляхту, якая раней была запісана ў якасці аднадворцаў і грамадзянаў.

Пасля -Паўстання 18631864 гадоў <https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%B0%D1%9E%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D0%B5_1863%E2%80%941864_%D0%B3%D0%B0%D0%B4%D0%BE%D1%9E> уведзены новыя абмежаванні ў прынцыпах доказу і атрыманьня дваранства. Указ ад 10 снежня <https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/10_%D1%81%D1%8C%D0%BD%D0%B5%D0%B6%D0%BD%D1%8F> 1865 <https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/1865> забараняў «палякам», гэта значыць католікам <https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%B0%D1%82%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%86%D1%82%D0%B2%D0%B0>, набываць маёнткі.

Указам ад 19 студзеня <https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/19_%D1%81%D1%82%D1%83%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D1%8F> 1866 <https://be-x-old.wikipedia.org/wiki/1866> усе шляхцічы, якія не даказалі свайго дваранства, уключаныя ў склад сялянаў ці мяшчанаў.

Хоць юрыдычна адбылася поўная ўніфікацыя станаў у Беларусі з астатняй тэрыторыяй Расійскай імпэрыі, але ў многіх установах дзяржаўнага кіравання, найперш у Скарбовых палатах, працягваўся статыстычны ўлік і кантроль за «былой польскай шляхтай». Працягвала дзейнічаць забарона на набыццё зямлі. Толькі ўказам ад 4 сакавіка 1899 дазволена дваранам і мяшчанам католікам, якія асабіста займаліся земляробствам, купляць зямлю, але каб агульная колькасьць яе не перавышала 60 дзесяцінаў. Пасля Рэвалюцыі 1905 указам ад 1 траўня 1905 дазволена католікам купляць зямельную ўласнасць, але толькі ў католікаў; набыццё зямлі ў асобаў іншага веравызнання абмяжоўвалася зноў жа 60 дзесяцінамі і іншымі ўмовамі. Гэтыя абмежаванні доўжыліся да канца існавання Расійскай Імпэрыі.[1]


Мяжа аседласці - у Расійскай імперыі з 1791 па 1917 год (фактычна па 1915 год) - граніца тэрыторыі, за межамі якой забаранялася пастаяннае пражыванне яўрэям.

Фактычна пачатак рысе яўрэйскай аседласці быў пакладзены загадам Кацярыны II ад 23 снежня 1791 года (3 студзеня 1792), які фармальна быў выніковай рэакцыяй ўрада імперыі на ліст Віцебскага яўрэйскага купца Цалко Файбішовіча; указ даваў дазвол яўрэям пастаянна жыць разам з Беларуссю, таксама ў Наварасіі - тады нядаўна далучаным да Расіі рэгіёне, і забараняе запіс у купецтва, у прыватнасці, у Маскве (чаго і патрабавалі мясцовыя купцы, таму што баяліся канкурэнцыі).

З трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у склад мяжы ўвайшлі Віленская і Гродзенская губерні.

Пра канчатковае юрыдычнае афармленне мяжы аседласці паведаміла «Палажэнне аб уладкаванні яўрэяў» 1804 года, якое пералічвала тыя губерні і тэрыторыі, дзе яўрэям дазвалялася сяліцца і гандляваць. Да губерняў, адкрытых для яўрэяў далучаныя Астраханская і Каўказская губерні (да 1835 <#"justify">У мяжу аседласці ўваходзілі спецыяльна адведзеныя мястэчкі ў наступных губернях:

1.Бесарабская <#"justify">3. Буржуазныя рэформы 60-80 гадоў XIX стагоддзя. Контр-рэформы 80-90 гадоў XIX стагоддзя

Рэформа 1861 г. лiквiдавала галоўную перашкоду, што стрымлiвала развiцце капiталiзму ў Расii, - прыгоннае права. Аднак гэтага было не дастаткова. Каб рухацца да сапраўды буржуазнага грамадства, Расii былi патрэбны iншыя рэформы дзяржаўна-палiтычнага ладу. У 60-70-я гады ўрад Аляксандра II прыняў шэраг пастаноў аб правядзеннi такiх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галiне народнай адукацыi i друку.Самай радыкальнай была судовая рэформа (20 лiстапада 1864 г.). Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Былi абвешчаны нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi, вусны характар, спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся iнстытут прысяжных павераных (адвакатаў). Папярэдняе следства забiралася ад палiцыi i перадавалася судовым следчым. Значна скарачалася сiстэма судаводства.

На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi ў 1872 г. з увядзення мiравых судоў. Аднак мiравыя суддзi, у адрозненне ад центральных губерняу Расіі, тут не выбiралiся, а назначалiся мiнiстрам юстыцыi. Акруговыя суды, прысяжныя засядацелi i прысяжныя павераныя зявiлiся на Беларусі толькi ў 1882 г. Спiс прысяжных засядацеляў таксама зацвярджаўся ўладамi. Усё гэта было вынікам паўстання 1863-1864 гг. - самадзяржаўе не давярала польскiм памешчыкам, якiя пераважалi ў краi.

Земская рэформа, прынятая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў (земстваў) для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем насельнiцтва i iншымi справамi непалiтычнага характару. Але на Беларусi ў сувязi з падзеямi 1863-1864 гг. уводзiць выбарныя ўстановы ўрад час не адважыўся.

Са спазненнем на 5 гадоў на Беларусi была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870, а пачалася ў 1875). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасцi пры выбарах органаў гарадскога самакiравання - гарадской думы i гарадской управы на чале з гарадскім галавой. Але высокi маёмасны цэнз выключаў з удзелу ў выбарах большую частку жыхароў горада i даваў уладу купцам, прадпрымальнiкам, уладальнiкам нерухомасцi. Права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі. Рабочыя, служачыя, інтэлігенцыя, якія складалі асноўную масу насельніцтва гарадоў, не мелі магчымасці ўдзельнічаць у гарадскім самакіраванні як непадатковае насельніцтва.

Рэфармаванне армii ў Расii пачалося ў 1862 г., калi былi ўтвораны 15 ваенных акруг (у тым лiку i Вiленская, у якую ўвайшлi ўсе беларускiя губернi) i скарочаны тэрмiн службы да 7-8 гадоў. У 1874 г. з увядзеннем усеагульнай воiнскай павiннасцi ў Расii былi рэалiзаваны буржуазныя прынцыпы камплектавання армii. Усе мужчыны з 20-гадовага ўзросту павiнны былi служыць у войску (выключэнне рабiлася толькi для карэннага насельнiцтва Сярэдняй Азii, Казахстана, Сiбiры i Поўначы). Тэрмiн службы панiжаўся да 6 гадоў у сухапутных войсках i 7 - на флоце. Уводзiлiся iльготы для людзей, якiя мелi адукацыю. Тыя, хто скончыў вышэйшыя навучальныя ўстановы служылi 6 месяцаў, гiмназii - 1,5 года, гарадскiя вучылiшчы - 3, пачатковыя школы - 4 гады.[3]

Буржуазны характар насiлi таксама школьная (1864 г.) i цэнзурная (1865 г.) рэформы. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай, павялiчвалася колькасць пачатковых школ, уводзiлася пераемнасць розных ступеняў навучання. Новы цэнзурны статут значна пашыраў магцымасцi друку.

Пасля забойства нарадавольцамi iмператара Аляксандра II ў 1881 г. ва ўнутранай палiтыцы Расii адбылiся значныя змены. У кiраўнiцтве дзяржавы перамогу атрымалi рэакцыйныя колы. 80-90-я гг. увайшлi ў гiсторыю Расii як перыяд контррэформаў. Першымi ахвярамi рэакцыi сталi друк i школа. У 1882 г. быў устаноўлены жорсткi адмiнiстрацыйны нагляд за газетамi i часопiсамi. У 80-я гг. урадам прымаецца шэраг пастаноў, якiя ўводзiлi шмат абмежаванняў у сiстэму адукацыi. У 1892 г. было зацверджана новае Гарадское палажэнне, якое рэзка павышала маёмасны цэнз пры выбарах органаў гарадскога самакiравання i узмацняла над iм кантроль з боку ўрадавай адмiнiстрацыi. Права ўдзелу у выбарах гарадской думы пазбаўляліся не толькі немаёмныя пласты гарадскога насельніцтва, але і дробная буржуазія - дробныя гандляры, прыказчыкі і інш.

Становiшча на Беларусi ўскладнялася яшчэ i тым, што тут дзейнiчалi розныя абмежаваннi ў дачыненнi да польскага (каталiцкага) i яўрэйскага (іудзейскага) насельнiцтва. У 1865 г. палякам дазвалялася мець маенткi толькі па спадчыне. Польскiя памешчыкi пазбаўляліся магчымасцi карыстацца льготнымi пазыкамi Дваранскага банка. Яшчэ з канца XVIII ст. Беларусь уваходзiла ў мяжу яўрэйскай аселасцi, а ў 1882 г. яўрэям было забаронена сялiцца за межамi гарадоў i мястэчак, арэндаваць i купляць зямлю. У пачатку 90-х гг. на Беларусь была выселена значная колькасць яўрэяў з гарадоў Цэнтральнай Расii, у вынiку чаго была створана штучная перанаселенасць беларускiх гарадоў. Яўрэяў не прымалi на работу ў дзяржаўныя ўстановы, палiцыю, на афiцэрскiя пасады ў армii, на чыгуначны транспарт. Iснавала працэнтная норма прыему яўрэяў у сярэднiя i вышэйшыя навучальныя ўстановы.[1]

Заключэнне

Адразу пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад Расіі, які праходзіў у тры этапы, пачаў адбывацца адміністрацыйны падзел зямель былога ВКЛ і на іх тэрыторыі пачала ўводзіцца форма кіравання па ўзору Расійскай Імперыі. Замацаванне прыгонніцкай сістэмы дапаўнялася ўсталяваннем больш жорсткай сістэмы падаткааблажэння. Пачаўся працэс масавай раздачы дзяржаўных зямель былога ВКЛ ва ўладанне царскім чыноўнікам. З замацаваннем Расіі на новадалучаных землях ўсе катэгорыі мясцовага насельніцтва павінны былі падпарадкоўвацца ўладзе расійскага імператара. Аснову канфесійнай палітыкі складала імкненне зацвердзіць пануючае становішча праваслаўя.

У адносінах да ўсяго польскага ўрад Расіі праводзіў палітыку дыскрамінацыі і рэпрэсій. 24 чэрвеня 1812 года Францыя, без аб'яўлення вайны, напала на Расію. Беларусь стала полем жорсткіх баявых дзеянняў.

30-я гг. сталі паваротнымі ва ўрадавай палітыцы. Быў узяты курс на поўнае зліццё заходніх губерняў з Расіяй.

Урад ідзе на сурёзны палітычны крок, вядомы пад назвай разбор шляхты. Ён быў накіраваны супраць дробнай шляхты, галоўнага распаўсюджвальніка апазіцыйных настрояў. У адпаведнасці з указамі ад 1831, 1847, 1857 гг. асобы, якія не змаглі дакументамі пацвердзіць свайго шляхецтва, не былі зацверджаны ў дваранскім званні. Яны пазбаўляліся права валодаць маёнткамі і павінны былі прадаць сваю ўласнасць. Гэтая катэгорыя былых шляхціцаў павялічвала падатковае саслоўе.

Такім чынам, у перыяд самадзяржаўя на тэрыторыі Беларусі былі праведзены значныя рэформы, мы бачылі і палітычны, рэвалюцыйны рух, і ваенныя дзеянні. "Разбор шляхты" і "мяжа яўрэйскай аседласці" - вельмі важныя пытанні, якія непасрэдным чынам кранаюцца Беларусі, разгледзены з точкі погляду самадзяржаўя, сумесна з іншымі аспектамі.

Літаратура

. Зайрнчковский, П. А. Правительственный аппарат самодержавной России в XIX в. - М.: Мысль, 1978.

. Захар Шыбека. Нарыс гісторыі Беларусі. 1795 - 2002. Мінск, "Энцыклапедыкс", 2003.

Похожие работы на - Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя у Беларусі

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!