Паўночна-заходні аддзел. Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства

  • Вид работы:
    Реферат
  • Предмет:
    История
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    14,58 Кб
  • Опубликовано:
    2012-06-13
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Паўночна-заходні аддзел. Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства

Беларускі Дзяржаўны Універсітэт

Гістарычны факультэт










ПАЎНОЧНА-ЗАХОДНІ АДДЗЕЛ ІМПЕРАТАРСКАГА РУСКАГА ГЕАГРАФІЧНАГА ТАВАРЫСТВА





Выканала студэнтка

курса 6 групы

Кулакова Вольга


Мінск 2010

ПЛАН

УВОДЗІНЫ

. СТВАРЭННЕ ПАЎНОЧНА-ЗАХОДНЯГА АДДЗЕЛА ІМПЕРАТАРСКАГА РУСКАГА ГЕАГРАФІЧНАГА ТАВАРЫСТВА

2. ДЗЕЙНАСЦЬ ПАЎНОЧНА-ЗАХОДНЯГА АДДЗЕЛА РУСКАГА ГЕАГРАФІЧНАГА ТАВАРЫСТВА

.1. ПЕРШЫ ПЕРЫЯД ІСНАВАННЯ

2.2 ДРУГІ ПЕРЫЯД ІСНАВАННЯ

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

УВОДЗІНЫ

Тэма гісторыі стварэння і дзейнасці Паўночна-заходняга аддзелу Імператарскага рускага геаграфічнага таварыству зяўляецца яскравым прыкладам грамадскай арганізацыі інтэлегентскага тыпу, таму, менавіта, была абрана такая тэма для напісання рэферата.

Мэтай работы зяўляецца ўсебаковы агляд на гісторыю Паўночна-заходняга аддзела Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства. Вырашэнню пастаўленай мэты падпарадкоўваюцца наступныя задачы: разглядзець пры якіх умовах і якім чынам прахадзіла стварэнне аддзела на падставе распарадчых дакументаў аддзела і апісанне дзейнасці аддзела па двум перыядам яго існавання. Гісторыя Паўночна-заходняга аддзелу вывучана ў гістарыяграфіі недасканала. Усю літаратуру можна ўмоўна падзяліць на тры групы: дарэвалюцыйная, савецкая і сучасная. Так да першай групы можна аднесці "Записки Северо-западного отдела Императорского русского географического обшества". Под ред. Д.И. Довгяло. Кн.1 - 2 і "Труды этнографическо-статистической экспедиции в Западнорусский край, снаряженной Императорским русским географическим обществом". Изд. Под наблюдением П.А. Гильтебрандта. Т.1.У дадзеных даследаваннях аўтары робяць уклон на гісторыю стварэння і дзейнасці аддзелу з пануючай у тэй час ідэалогіі.

Да другой групы можна аднесці даследаванні такіх навукоўцаў, як М.В. Доўнар-Запольскі, М.І. Каспяровіч, М.Ф. Піліпенка, дзе гісторыя Паўночна-заходняга аддзелу разглядаецца ў агульным вывучэнні Беларусі. Да трэццяй группы сучасных даследчыкаў адносяцца Аляксееў Л.В. і Шумейка М.Ф., дзе разглядаецца таксама вывучаемая праблема паверхнастна. К асобнай групе даследаванняў хацелася б аднесці калектыўныя працы "Беларуская фалькларыстыка", Гісторыя Беларусі Т.4. і энцыклапедыю Этнаграфія Беларусі.

. СТВАРЭННЕ ПАЎНОЧНА-ЗАХОДНЯГА АДДЗЕЛА ІМПЕРАТАРСКАГА РУСКАГА ГЕАГРАФІЧНАГА ТАВАРЫСТВА

Рускае геаграфічнае таварыства было створана ў Санкт-Пецярбургу ў 1845 годзе. Яго навуковая дзейнасць была накіраваная на збор, апрацоўку, распаўсюджванне геаграфічных, этнаграфічных і статыстычных звестак аб Расіі. З 1850 г. адчыняюцца аддзелы Рускага геаграфічнага таварыства. Першым па часе ўзнікнення зяўляецца Каўказскі аддзел у Тыфлісе, другім - Сібірскі ў горадзе Іркуцку, трэцім - Паўночна-заходні ў горадзе Вільня, чацвёртым - Арэнбургскі ў горадзе Арэнбурзе і пятым - Паўднева-заходні ў горадзе Кіеве.

Першай рускай навукова-беларусазнаўчай грамадзянскай арганізацыяй на Беларусі быў Паўночна-заходні аддзел Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства. Увесь час свайго існавання ен знаходзіўся ў Вільні, зяўляючыся дапаможнай часткай таварыства. Ініцыятыва ўтварэння такога аддзелу ў Вільні належыла тагачаснаму сакратару Рускага геаграфічнага таварыства Ф.Р. Остен Сакену. У гэтай справе пэўную ролю адыграла таксама экспедыцыя Рускага геаграфічнага таварыства на Беларусь у 1867 - 1870 гг. З аднаго боку, члены экспедыцыі дапамагалі распачаць дзейнасць Паўночна-заходняга аддзела, а з другога боку - Рускае геаграфічнае таварыства хацела, каб яго праца па даследаванню Беларусі атрымала дапамогу са стараны мясцовых сіл, абяднаных для гэтага ў пэўную арганізацыю. Ініцыятыву Ф.Р. Остен Сакена ў справе адчынення аддзела таварыства ў Вільні падтрымліваў і на месцы ажыцявіў папячыцель Віленскай навучальнай акругі І.П. Карнілаў. Але заснавальнікі аддзелу палічылі патрэбным захаваць аддзел ад польскага ўплыву. Быў падрыхтаваны адпаведны параграф палажэння аддзелу аб тым, што ў члены Паўночна-заходняга аддзела маглі абірацца толькі рускія людзі. Апрача таго, аддзел павінен быў знаходзіцца пад апекаю генерал-губернатара і папячыцеля Віленскай навучальнай акругі. А таксама павінен падпарадкоўвацца паказанням і інструкцыям Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства.

Нягледзячы на ўсе гэтыя імкненні заснавальнікаў, міністэрства ўнутраных спраў дазволіла стварыць аддзел толькі пасля паўторных хадатайстваў, як са стараны заснавальнікаў, так і са стараны Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства. З той прычны, што змененае патрабаванне аб тым, каб у члены аддзелу маглі абірацца толькі рускія людзі, супярэчыла пэўнаму параграфу статута самаго Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства, ад яго адмовіліся, палічыўшы, што асабовы склад заснавальнікаў аддзела паклапоціцца аб захаванні "рускасці" ў складзе аддзела. Палажэнне аб стварэнні Паўночна-заходняга аддзела Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства было зацверджана царом 26 лютым (16 сакавіка) 1867 г. У красавіку 1867 года часовы камітэт па адкрыццю Паўночна-заходняга аддзела пачаў сваю работу. Былі праведзены пасяджэнні камітэта, дзе вырашаліся пытанні аб членах аддзелу і яго адкрыцці.

Адкрыцце Паўночна-заходняга аддзелу адбылося 20 чэрвеня 1867 года ў будынку Віленскай публічнай бібліятэкі (24 мая 1867 года свае дзверы адчыніла Віленская публічная бібліятэка, а 13 чэрвеня ў ей пабываў сам імператар Аляксандр II.). На першым пасяджэнні быў абраны старшыня - І.П. Карнілаў.

Вельмі цікава пазнаеміцца са структурай і мэтамі аддзелу, а таксама з пытаннем узаемаадносін аддзелу з самім Імператарскім рускім геаграфічным таварыствам і палажэннямі аб арганізацыі Паўночна-заходняга аддзелу.

Мэты аддзелу дакладна выяўлены ў першых трох параграфах палажэння, а уласна:

1.Для найбольш паспяховай дапамогі мэце Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства, засноўваецца ў Вільні асобны аддзел таварыства пад назвай Паўночна-заходні.

2.Паўночна-заходні аддзел Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства, пад кіраўніцтвам галоўнага начальніка краю, займаецца пераважна вывучэннем гэтага краю ва ўсіх тых стасунках, якія складаюць прадмет заняткаў Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства і асабліва даследаванні па археаграфіі, археалогіі, гісторыі, статыстыкі і этнаграфіі.

3.З гэтай мэты Паўночна-заходні аддзел Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства:

3.1. праводзіць пошук і прыводзіць у вядомасць сабраныя ўжо і захаваныя ў мясцовых архівах і ў прыватных асоб весткі аб краі, разглядае іх і вырашае, якім чынам увесці іх ва ўжытак;

3.2. збірае належачыя да краю этнаграфічныя і гістарычныя матэрыялы праз мясцовых жыхароў і наладжвае вучоныя экспедыцыі;

3.3. дапамагае прывтным асобам, якія наведваюць Паўночна-заходні край з навуковаю мэтай і стараецца прыцягнуць да даследавання асоб, якія могуць для гэтага карысныя;

3.4. клапоціцца аб збіранні і захаванні навуковых калекцый.

Асабовы склад аддзелу вызначаўся двума наступнымі параграфамі палажэння:

4.Паўночна-заходні аддзел выбірае ў свае члены асоб, якія могуць быць карысныя для яго навуковых прац. Гэтыя асобы атрымліваюць статут членаў-супрацоўнікаў Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства.

5.Асоба, якая робіць на карысць Паўночна-заходняга аддзела грашовае ахвяраванне не менш 300 рублеў, атрымлівае дыплом за подпісам старшыні Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства. Гэтыя ахвяраванні складаюць асобны капітал Паўночна-заходняга аддзелу, які сам распараджаецца ім. На аплату сваіх расходаў члены аддзела штогод здаюць узносы (складкі). Кожная сума выдаецца з запісам у асобнай кнізе, якая прадстаўляецца ў канцы года на рэвізію схода членаў аддзела.

Для кіравання ўсей дзейнасцю аддзела палажэннем прадугледжана:

6.Аддзел абірае з сваіх членаў старшыню і кіраўніка спраў, якія зацвярджаюцца на гэтай пасадзе галоўным начальнікам Паўночна-заходняга краю. Іх абавязкі і правы па аддзелу, а таксама і ўвесь парадак распарадчых дзеянняў вызначаюцца правіламі агульнага статуту Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства; асаблівасьці, якія могуць патрабавацца мясцовымі акалічнасьцямі, пастанаўляюцца самім аддзелам з зацверджэннем галоўнага начальніка краю.

7. Адносіны Паўночна-заходняга аддзелу з Імператарскім рускім геаграфічным таварыствам наступныя:

а) аддзел непадзельная частка таварыства, а таму карыстаецца дараванай таварыству пячаткай з дзяржаўным гэрбам і правам пасылаць па пошце пісьмовую карэспандэнцыю без аплаты да пуда вагай;

б) таварыства ва ўсіх навуковых занятках аддзелу абавязана дапамагаць сваімі парадамі, паказаннямі, паведамленнем вестак і іншых, а калі сродкі дазволяць, дык і грашыма;

в) працы аддзелу выдаюцца на сродкі аддзелу або на сродкі таварыства;

г) з свайго боку Паўночна-заходні аддзел. выконвае даручэнні, з якімі таварыства будзе да яго звяртацца, абмяркоўвае прапанаваныя пытанні, дастаўляе таварыству весткі, належачыя да спецыяльнага кола яго заняткаў;

д) аддзел штогодна дае таварыству падрабязную справаздачу аб сваіх занятках на працягу папярэдняга году, для ўключэння ў агульную гадавую справаздачу Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства.

2. ДЗЕЙНАСЦЬ ПАЎНОЧНА-ЗАХОДНЯГА АДДЗЕЛА РУСКАГА ГЕАГРАФІЧНАГА ТАВАРЫСТВА

.1 ПЕРШЫ ПЕРЫЯД ІСНАВАННЯ

Дзейнасць Паўночна-заходняга аддзелу Рускага геаграфічнага таварыства можна падзяліць на два перыяды. Першы з іх пачынаецца з 1867 г. і заканчваецца ў 1877 г., калі дзейнасць аддзелу зусім спынілася. Другі - ад 1910 да 1915 г., калі аддзел зачыніўся па прычыне захопу Вільні немцамі. Такім чынам, амаль 35 год, ад 1874 да 1910 г., аддзел фактычна не існаваў.

Праца аддзелу на працягу першага перыяду яго існавання выяўлялася, галоўным чынам, у агульных сходах, пасяджэннях распарадчага камітэту і сэкцый, наладжванні экспэдыцый, выданьні праграм, збіранні матэрыялаў, трыманне сувязі з аналагічнымі арганізацыямі і інш. Агульных сходаў было каля дзевяці. На іх пераважна абмяркоўваліся і вырашаліся арганізацыйныя пытанні і толькі часамі заслухоўваліся навуковыя даклады, паведамленні і інш.

Распарадчы камітэт зяўляўся выканаўчым органам аддзелу і выконваў усю бягучую працу. На працягу 1867 - 1877 гг. адбылося каля 15 паседжанняў. Такім чынам, на кожны год першага перыяду прыпадае больш, чым адзін агульны сход і больш, чым два паседжанні распарадчага камітэту. На апошніх разглядаліся бягучыя справы аддзелу, паведамленьні і інш. На паседжаннях распарадчага камітэту былі ўтвораны наступныя сэкцыі аддзелу: фізычна-матэматычная, этнаграфічная, археалогіі і археаграфіі, статыстычная.

Праца фізічна-матэматычнай секцыі вялася амаль адным П.М. Смыславым, дырэктарам Віленскай метэаралагічнай абсерваторыі, у галіне метэаралогіі. Гэта праца дала найбольшыя вынікі. Яна пачалася з арганізацыі сеткі метэаралагічных станцый, якія б працавалі пад кіраўніцтвам Віленскай метэаралагічнай абсерваторыі, яшчэ ў 1867 годзе. Праз два гады праз Віленскую навучальную акругу была зроблена спроба арганізацыі метэаралагічных нагляданняў школамі. У тым жа 1869 годзе ў "Виленским Вестнику" (№118) была надрукавана інструкцыя метэаралагічных нагляданняў, а з 1870 года і да канца 1874 года адбывалася адчыненне метэаралагічных станцый на месцах. У выніку гэтага была заснавана правільная, праўда, рэдкая сетка метэаралагічных станцый. Апошнія былі адчынены: у Маладзечна, Брэсці, Быхаве, Слуцку, Мазыры і інш., а ўсяго 7.

У самым пачатку свайго існавання аддзел сутыкнуўся з вялікімі праблемамі. У аддзеле не было столькі сродкаў і сіл, колькі трэба для даследавання Беларусі экспедыцыйным метадам. Адчувалася патрэба ў розных матэрыялах з месцаў. Таму аддзел клапаціўся аб апублікаванні інструкцый і праграм для нагляданняў, апісання і збірання матэрыялаў, якое адбывалася праз "Виленски Вестник", або асобнымі выданнямі. На праграмы прысылалі з мест адказы і апісанні, якія часам заслухоўваліся на тых, ці іншых пасяджэннях, або перадаваліся для апрацоўкі секцыям і членам аддзелу. Усіх адказаў было больш 600.

Так, напрыклад, праграмы па этнаграфіі рассылаліся аддзелам праз канцэлярыю папячыцеля Віленскай навучальнай акругі, губэрнскія статыстычныя камітэты, царкву і касцёл. Дзеля таго, што праца ў этнаграфічнай сэкцыі вялася адзінкамі, аддзел не спраўляўся нават з распрацоўкай усіх атрыманных ім этнаграфічных апісанняў з месц. Праўда, былі некаторыя адзіночныя выпадкі друкавання лепшых апісаньняў у "Виленским Вестнику", але амаль уся маса іх засталася ў матэрыялах аддзелу. Апрача працы па збіранню матэрыялаў, было вырашына пачаць справу па стварэнню этнаграфічнай карты Беларусі.

Секцыяй археалогіі і археаграфіі была распачата праца па выданню інвентароў гарадоў і паказальнікаў старажытных назваў краю.

З матэрыялаў, якія былі прысланы з месц, вельмі каштоўным зяўляўся літоўска-польска-латыска-рускі слоўнік М. Мяжытовіча, да выдання якога ўлада аднеслася няспрыяюча. Нажаль, слоўнік гэты прапаў у аддзеле. Сярод розных дакладаў і паведамленняў у аддзеле, бясспрэчна, заслугоўваюць увагі:

·быт заходня-рускага селяніна;

·аб знаходцы рэштак маманта ў 10 вярстах ад Навагрудку;

·этнаграфічнае апісанне Бягомльскага прыходу;

·аб мастацка-археалагічнай выстаўцы ў Віцебску ў 1871 г.

Статыстычная сэкцыя была самай актыунай. Была выпрацавана схема статыстычнага даследвання Беларусі, пачаты збор звестак аб яўрэйскім насельніцтве, распрацоўка перапісу Вільні 1869 г. і пытанняў рускага зямляўладання ў краі.

У 1873 годзе было ўзнята пытанне аб скліканні зезду членамі аддзела і сакратарамі губернскіх статыстычных камітэтаў. Была распрацавана праграма зезду, а ў 1874 годзе адбыўся і сам зезд. У ім прымала ўдзел 25 чалавек, з якіх 6 - прадстаўнікі губернскіх статыстычных камітэтаў. Зезд абмеркаваў пытанні аб статыстыкі: яўрэйскага насельніцтва краю, медыцыны, крымінальнай, прамысловай і сельска-гаспадарчай статыстыкі; аб мясцовых промыслах, аб пашырэнні сеткі метэаралагічных станцый і інш. Зезд прыняў шэраг пастаноў у накірунку развіцця дзейнасці аддзела, дапамозе яму статыстычных камітэтаў і г.д. У тым жа 1874 годзе вышлі ў Вільні "Протоколы Виленского Статистического Съезда 1874 г.".

Урэшце, адной з вялікіх прац аддзелу ў першым перыядзе яго існавання зяўляецца перапіс насельніцтва г. Вільні, які зроблены аддзелам 18, 19 і 20 красавіка 1874 г. У гэтай працы прымалі ўдзел 195 чалавек. Матэрыялы перапісу распрацоўваліся ў 1875 і 1876 г. г. і надрукаваны ў 1881 г. Гэтай працай і скончыўся першы перыяд дзейнасці аддзелу.

У першым перыядзе дзейнасці Паўночна-заходняга аддзела асабістага друкаванага органа не было, таму журналы пасяджэнняў аддзелу публікаваліся ў цэнтральных "Известиях Императорского Русского Географического Общества", а інфармацыя аб працы - пераважна ў "Виленском Вестнике".

Аддзел меў і свае сродкі. Так, у 1871 г. ён меў у аддзяленні дзяржаўнага банку звыш 300 руб. Апрача таго, пэўныя сумы аддзел атрымліваў ад таварыства і ўлады, напрыклад, на пошук бурага вуглю каля Гародні-ад гродзенскага губарнатара - 300 руб. і ад таварыства - 400 р. і інш.

У першы перыяд дзейнасці аддзел падтрымліваў сувязь з аналагічнымі арганізацыямі ў Расіі і за межамі: Парыжскім геаграфічным таварыствам і інш.

Аднак у 1874 г. дзейнасць Паўночна-заходняга аддзела прыпынілася, бо рускія даследчыкі пераважна абыякава ставіліся да беларускай мінуўшчыны і не маглі з інтарэсам вывучаць край, а мясцовых даследчыкаў амаль не было. Але прайшоў ладны час, умовы змяніліся, і ў 1899 - 1902 г. г. былі зроблены спробы аднавіць аддзел, але спробы гэтыя не далі ніякіх вынікаў.

2.2 ДРУГІ ПЕРЫЯД ІСНАВАННЯ

студзеня 1910 году папячыцель Віленскай навучальнай акругі Р.В. Лявіцкі склікаў пасяджэнне зацікаўленых асоб у ліку каля 32 чалавек, якое і аднавіла Паўночна-заходні аддзел Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства па палажэнню 1867 году. У даным выпадку, як і пры самым заснаванні аддзелу, ініцыятыва аднаўлення належыла не мясцовым дзеячам, а П.П. Сямёнаву-Цяньшанскаму і віцэ-старшыні Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства. Р.В. Лявіцкі, як сапраўдны член Таварыства, узяўся ажыцяўляць яе на месцы. Па думцы аднаўленцаў аддзелу, галоўнай мэтай яго павінна стаць дзейнасць па ўсебаковым вывучэнні былога Паўночна-заходняга краю. Але тады ж была выказана і канкрэтная практычная мэта аддзелу - даводзіць, што гэты край сапраўды рускі ў процівагу "польскаму погляду на гэты край, як на край польскі, або, прынамсі, ня рускі". Такім чынам, адноўлены аддзел захаваў не толькі сваё палажэнне, але і свае палітычныя тэндэнцыі. Дзейнасць яго цягнулася да верасня 1915 году - часу захопу Вільні немцамі. Нажаль, за 1913 і за 1915 год існавання аддзелу няма пэўных даных. Таму будуць паказаны пераважна вынікі працы аддзелу за 1910 - 1912 гг.

На аднаўленчым сходзе быў абраны Савет аддзелу, як выканаўчы орган і заснаваны чатыры секцыі:

·геаграфіі і статыстыкі

·этнаграфіі і археалогіі

·гісторыі

Асаблівых дасягненняў на працягу другога перыяду існавання аддзелу секцыі не мелі. Быць можа, гэта ў пэўнай меры залежала ад таго, што ўся ўвага аддзелу належала пераважна выданню сваіх "Записак" на рускай мове. З паасобных пытанняў працы секцый трэба адзначыць:

·Далейшая распрацоўка пытанняў статыстычнага даследавання краю;

·Інструкцыі для фатаграфавання ў мэтах антрапалогіі і этнаграфіі;

·Раздача легкіх тэм асобным членам аддзелу, якія жывуць на месцах для распрацоўкі і інш.

З аднаго боку ў гэты перыяд аддзел запрашаў уваходзіць у склад сваіх членаў прадстаўнікоў розных прафесій, а з другога боку - зніжэнне членскіх узносаў да 6 рублеў у год значна павялічылі лік членаў аддзела. Так, для параўнання ў пачатку 1910 года было 33 члена, у пачатку 1911 года былоўжо 219, у 1912 годзе - 305 чалавек, а ў 1913 годзе - 276. Але цікава, што ў 1912 годзе з ліку ўсех членаў, 305 чалавек, у Вільні жыло толькі 76, астатнія знаходзіліся ў розных месцах Беларусі.

Як правіла аддзел кожны год пасылаў дзве экспедыцыі: адну гістарычную і адну этнаграфічную, але зачастую іх адбывалася больш. Так, у 1910 годзе адбыліся наступныя экспедыцыі: комплексная ў Барысаў, для запісу народных мелодый, фальклорная і г.д. і дзве археалагічныя. У 1911 годзе было зроблена 5 экспедыцый: комплексная ў Гомель, для запісу народных мелодый, дзве археалагічныя і этнаграфічная. У 1912 годзе - 2 экспедыцыі: этнаграфічная і для запісу народных мелодый. У некаторых экспедыцыях прымала ўдзел па некалькі чалавек. Каштоўныя вынікі экспедыцый дакладываліся на сходах і апавяшчаліся ў "Записках" аддзелу.

З матэрыялаў экспедыцый, а таксама, з матэрыялаў атрыманных з месц і інш, у аддзеле быў створаны архіў, які к часу зачынення аддзелу ў 1915 годзе складаўся з вельмі каштоўных звестак: сотні апісанняў, фатаграфіі і інш для пазнання Беларусі. Гэта было амаль што самым каштоўным вынікам працы аддзела.

Вельмі цікавыя вынікі дало даследаванне стану метэаралагічных станцый краю і іх дзейнасць, якое было зроблена аддзелам у 1911 годзе шляхам рассылкі спецыяльна анкеты. З адказаў высвятлілася наступная сетка метэаралагічных станцый у былым Паўночна-заходнім краі ў 1911 годзе: Ліда - Маладзечна - Каралева - Вяліж - Дзвінск - Бельск - Ваўкавыск - Свіслач Ваўкавыская - Слонім - Саколка - Несвіж - Панявеж - Расіены - Барысаў - Магілеў. Адсюль відаць, што некаторыя метэаралагічныя станцы, заснаваныя аддзелам у першы перыяд сваей дзейнасці, у 1911 годзе не існавалі, а ў шмат якіх месцах пабудаваны новыя.

Актыўнымі прадстаўнікамі Паўночна-заходняга аддзелу зяўляліся М.А. Дзмітрыеў, Ю.Ф. Крачкоўскі, М.Я. Нікіфароўскі, Е.Р. Раманаў, В.Г. Сакалоў, А.М. Семянтоўскі, П.В. Шэйн і інш.

Даступных для ўсіх і вельмі каштоўным вынікам другога перыяду існавання аддзелу справядліва лічыць выданне ім пры ўдзеле Віленскага таварыства аматараў прыродазнаўства "Записки Северо-Западного Отдела Императорского Русского Географического Общества" на расійскай мове. Іх вышла 4 кніжкі, агульнасцю 1378 старонак. Рэдактарам выдання зўляўся Дз. І. Даўгяла. У выданні асвятлялася дзейнасць аддзела, змяшчаліся матэрыялы па этнаграфіі, фальклору, археалогіі, генеалогіі, гісторыі, геаграфіі і інш., друкаваліся рэцэнзіі і агляды літаратуры. Увогуле, "Записки" не былі пазбаўлены афіцыйнай ідэалогіі, але гэта адзіныя кніжкі, якія выдаваліся ў той час навуковымі арганізацыямі на Беларусі. У іх есць вельмі багаты фактычны матэрыял, які і зараз зяўляецца вельмі актуальным.

У першых чатырох кніжках "Записак" змешчаны наступныя матэрыялы:

.Геалогія. Аб ледавіковых адкладаннях у ваколіцах Вільні; аб бурштыне з Віленскага павета; аб фосфарытах Паўночна-заходняга краю і аб ледавіковых адкладаннях у Віленскай, Ковенскай Гродзенскай губерніях.

2.Геаграфія. Дрысвяцкае возера Ковенскай губерніі ў гідраграфічным стасунку; горад Барысаў; горад Гомель; горад Амсціслаў; горад Клімавічы; паездка па Палессю летам 1912 года.

.Этнаграфія. Літоўскія загадкі, сялянскае вяселле ў Віцебскай Беларусі; жніўныя песні ў Барысаўскім павеце; па Дрыгавіцкаму краю летам 1911 года; сялянскае вяселле ў Паўдневым Палессі; прыметы і забабоны сялян Віцебскага павету і вонкавы быт Быхаўскага беларуса.

.Гісторыя. Н.Я. Нікіфароўскі (1845 - 1910); А.П. Смародзкі (1850 - 1910); акадэмік Н.М. Чагін (1823 - 1909); масонскія ложы ў Літве; стан Вільні ў 1812 годзе; нарысы з гісторыіі масонства ў Літве; апошняя старонка з гісторыі Віленскага унівесітэта; да гісторыі заходне-рускага духавенства.

.Археаграфія. Старадаўныя рускія пасловіцы, паводле зборніка Раманава; пралог Сямена Полацкага да Еўфрасінні Полацкай; матэрыялы да гісторыі школ Паўночна-заходняга краю ў 1812 г.; купчая крэпасць на дзеўку Ганну Пападронаву; альбом мастака Д.М. Струкава, як вынік экспедыцыі па Паўночна-заходняму краю ў 1864 г.; пячаткі караля Міндоўга і вялікага князя Кейстута; план горада Вільні 1648 г.; Слуцкі сінодзік 1674 г.; аб мясцовым судзе ў XV - XVI стст. на Падляшшы.

.Археалогія. Віленскі камень, па гродзенскім Палессі; нарысы Гомельскага павета; Барысаў камень у Высокім Гарадцы Сенненскага павету; магільнік каля Смаргоні; магільнік каля Марканец на Ашмяншчыне і як літоўцы ранней пераплывалі цераз ваду.

У 1915 годзе была ўжо набрана, але не вышла, 5 кніжка "Записак". У ей паміж іншым, была манаграфія аб Слуцку, артыкулы аб бурым вуглі на Гродзеншчыне, аб падарожжы ў Палессе, аб апошніх часах ордэна мечаносцаў, аб атрачоннай літаратуры і інш.

Такім чынам, у "Записках" аддзел пакінуў вельмі размытыя выніка аб сваей дзейнасці. Карыстацца імі трэба з асцярогай адносна ідэалагічнага асвятлення фактаў, але ні ў якім разе не ігнаруючы іх.

Дзякуючы таму, што аддзел меў зносіны вялікім лікам розных навуковых інстытуцый і абменьваўся сваімі выданнямі, к 1915 году ў яго была вялікая бібліятэка і заснаваны ім ранней царкоўна-археалагічны музей. У 1911 годзе аддзел прымаў удзел ва Усерасійскім археалагічным зездзе.

Сродкі аддзелу складаліся з членскіх складак, субсыдый і фонду на выдачу медаляў імя Папова за лепшыя працы па вывучэнню краю. У 1915 годзе капітал аддзела складаў больш, чым 1000 рублеў. На выданні заўседы даваліся субсыдыі папячыцелем Віленскай навучальнай акругі. На экспедыцыі атрымліваліся субсыдыі ад мясцовых урадавых устаноў. Такім чынам аддзел у гэты перыяд сваей працы не адчуваў асаблівага недахопу ў сродках на сваю дзейнасць.

геаграфічны таварыства імператарскі беларускі

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Разгледзеўшы ўсе прадстаўленыя матэрыялы можна зрабіць вывад, што апрача вялікага ліку фактычных матэрыялаў, якія даў аддзел у выніку сваей дзейнасці, ен меў выдатнае выхаваўчае значэнне, засноўваючы сталыя краязнаўчыя традыцыі сярод мясцовых даследчыкаў і развіваючы ў іх інтарэс да пазнання мясцовага краю самімі ж жыхарамі гэтага краю.

На сенняшні дзень па прыкладу Паўночна-заходняга аддзела ў кожнаў навуковай установе нашай краіны прысутнічае краязнаўчы кружок, які займаецца вывучэннем сваіх родных мясцін.

Але хацелася б зазначыць, што пасля стварэння новай дзяржавы ў 1954 годзе было арганізавана Геаграфічнае таварыства БССР. Якое праіснавала аж да 1991 года. У 1994 годзе гэта арганізацыя была пераіменавана ў Беларускае геаграфічнае таварыства кіраўніком якога зараз зяўляецца П.С. Лопух.

Што тычыцца спадчынны, якую нам пакінуў аддзел у выглядзе "Записак", то у выданнях асвятлялась дзейнасць аддзела, змяшчаліся матэрыялы па этнаграфіі, фальклору, археалогіі, генеалогіі, гісторыі, геаграфіі і інш., друкаваліся рэцэнзіі і агляды літаратуры. Увогуле, "Записки" не былі пазбаўлены афіцыйнай ідэалогіі, але гэта адзіныя кніжкі, якія выдаваліся ў той час навуковымі арганізацыямі на Беларусі. У іх есць вельмі багаты фактычны матэрыял, які і зараз зяўляецца вельмі актуальным и можа быць выкарыстаны ў навуковым абароце.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

1.Алексеев Л.В. Археология и краеведение Беларуси, XVI - 30-е гг. XX в./Под редакцией Б.А. Рыбакова. - Мн.: Бел. навука, 1996. - 206 с.

2.Беларуская фалькларыстыка/Г.А. Пятроўская, У.К. Цішчанка, У.А. Васілевіч і інш. - Мн.: Навука і тэхніка, 1989. - 415 с.

3.Гісторыя Беларусі: У 6 т.Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII - чатак XX ст.) /М.Біч, В. Яноўская, С. Рудовіч і інш; Рэдкал М. Касцюк і інш. - Мн. 2005. - 519.; іл.

4.Довнар-Запольский М.В. История Белоруссии /М.В. Довнар-Запольский. - 2-е изд. - Мн.: Беларусь, 2005. - 680 с.

5.Записки Северо-западного отдела Императорского русского географического обшества. Под ред. Д.И. Довгяло. Кн.1. - Вильно 1910.

6.Записки Северо-западного отдела Императорского русского географического обшества. Под ред. Д.И. Довгяло. Кн.2. - Вильно 1911.

.Каспяровіч М.І. Краязнаўства/М.І. Каспяровіч. - Мн.: Белдзяржвыдат, 1929. - 159 с.

.Пилипенко М.Ф. Этнография Белоруссии / М.Ф. Пилипенко. - Мн.: Вышэйшая школа, 1981. - 192 с.

9.Труды этнографическо-статистической экспедиции в Западнорусский край, снаряженной Императорским русским географическим обществом. Изд. Под наблюдением П.А. Гильтебрандта. Т.1. - М. 1877. - 688 с.

10.Шумейко М.Ф. Археография: курс лекций/М.Ф. Шумейко.- Мн.: БГУ, 2005. - 431 с.

.Этнаграфія Беларусі: Энцыкл. Рэдкал І.П. Шамякін і інш. - Мн.: БелСЭ, 1989. - 575с.; іл.

Похожие работы на - Паўночна-заходні аддзел. Імператарскага рускага геаграфічнага таварыства

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!