Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы

  • Вид работы:
    Реферат
  • Предмет:
    Литература
  • Язык:
    Русский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    13,53 kb
  • Опубликовано:
    2011-08-18
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы















Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы

Змест

1.Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы

.1 Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы: агульныя палажэнні

.2 Віды планаў бібліяграфічнай работы ў бібліятэцы

.3 Тэхналогія фарміравання плана бібліяграфічнай работы

Спіс выкарыстаных крыніц

1.Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы

.1 Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы: агульныя палажэнні

Планаванне займае цэнтральнае места ў працэсе кіравання. Асабліва значная роля планавання ў буйных бібліятэках з дэцэнтралізаванай бібліяграфічнай службай. Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці - гэта працэс навуковага вызначэння мэтаў, задач, сродкаў і метадаў іх дасягнення, асноўных паказчыкаў развіцця. Асноўнай мэтай планавання зяўляецца вызначэнне аптымальнага па часу і якасці выканання бібліяграфічных працэсаў, вытворчасці бібліяграфічных прадуктаў і паслуг з выкарыстаннем усіх неабходных рэсурсаў. Да ліку асноўных задач планавання адносіцца вызначэнне мэтаў і задач работы бібліяграфічнай службы, асноўных напрамкаў бібліяграфічнай дзейнасці; тэматыкі, зместу, форм і метадаў работы; абёма работы, які выражаецца ў сістэме планавых паказчыкаў; працоўных, матэрыяльна-тэхнічных і фінансавых затрат на выкананне планавых заданняў. Навуковае планаванне бібліяграфічнай работы спрыяе правільнай растаноўцы кадраў, рацыянальнаму размеркаванню абавязкаў паміж бібліёграфамі, паляпшэнню якасці бібліятэчна-бібліяграфічных паслуг і эфектыўнасці ўсёй бібліяграфічнай дзейнасці.

Вынікам планавання зяўляецца план, які павінен уяўляць сабой абгрунтаваную мадэль дзеяння дзеля дасягнення пастаўленай мэты, сістэму ўзаемазвязаных планавых заданняў, вызначаючых парадак, тэрміны, паслядоўнасць выканання работ, а таксама іх выканаўцаў. Пры распрацоўцы плана павінна быць атрымана адпаведнасць паміж патрэбнасцямі ў бібліяграфічных паслугах, выражаных праз паказчыкі, і наяўнымі матэрыяльнымі, працоўнымі і фінансавымі рэсурсамі.

У аснове планавання бібліяграфічнай работы, як і работы бібліятэкі цалкам, ляжаць прынцыпы планавання. Прынцыпы планавання - гэта асноўныя правілы, галоўныя патрабаванні да арганізацыі, структуры, зместу гэтай дзейнасці. Сярод агульных прынцыпаў планавання выдзяляюцца: прынцып сацыяльна-эканамічнай абумоўленасці; навуковай абгрунтаванасці; дырэктыўнасці; эканамічнасці.

Прынцып сацыяльна-эканамічнай абумоўленасці азначае, што пры вызначэнні асноўных мэтаў, задач бібліяграфічнай дзейнасці неабходна зыходзіць з тых задач, якія паўстаюць перад грамадствам на пэўным гістарычным этапе яго развіцця, якія ставіць перад бібліятэкай кіраўніцтва арганізацыі, у структуру якой уваходзіць бібліятэка, якая з дапамогай бібліяграфічных сродкаў павінна садзейнічаць вырашэнню гэтых задач.

Прынцып навуковай абгрунтаванасці азначае неабходнасць выкарыстання дасягненняў бібліяграфічнай тэорыі і практыкі пры планаванні, улік рэальных умоў і магчымасцей бібліяграфічнай службы ў вырашэнні пастаўленых задач.

Прынцып эканамічнасці азначае, што планаванне бібліяграфічнай дзейнасці павінна ажыццяўляцца з улікам эканамічнай абгрунтаванасці яе асноўных паказчыкаў; магчымасцей выкарыстання розных крыніц фінансавання гэтай дзейнасці.

Прынцып дэрыктыўнасці: зацверджаны кіраўніцтвам план набывае сілу дырэктыўнага дакумента, які неабходна выконваць. Усе змяненні і дапаўненні ўносяцца ў план толькі з дазволу кіраўніцтва пры наяўнасці адпаведнага абгрунтавання.

Акрамя агульных прынцыпаў планавання бібліяграфічнай дзейнасці існуе таксама і шэраг асобных прынцыпаў фарміравання планаў: спалучэнне бягучых задач з перспектыўнымі; пераемнасць у планаванні; улік каардынацыйных сувязей як унутры бібліятэкі, так і данай бібліятэкі з іншымі бібліятэкамі, арганізацыямі і ўстановамі, якія ўдзельнічаюць у пэўных кірунках бібліяграфічнай дзейнасці, мерапрыемствах; планавыя дакументы павінны адрознівацца канкрэтнасцю, дакладнасцю, комплекснасцю; неабходнасць давядзення планавых заданняў да непасрэдных выканаўцаў; сістэматычны кантроль выканання плана па ўсім паказчыкам.

Пры рэалізацыі функцыі кіравання загадчык бібліяграфічнага аддзела, іншыя кіраўнікі бібліятэкі павінны таксама валодаць сучаснымі метадамі планавання. Метад - гэта сукупнасць прыёмаў і спосабаў, з дапамогай якіх ажыццяўляецца працэс планавання бібліяграфічнай дзейнасцю, дасягненне адпаведнасці паміж мэтамі, задачамі і наяўнымі сродкамі іх ажыццяўлення. Сярод метадаў планавання бібліяграфічнай дзейнасці выдзяляюцца: аналітычны, нарматыўны, праграмна-мэтавы.

Аналітычны метад заключаецца ў тым, што планаванне павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з навукова выяўленнымі тэндэнцыямі і заканамернасцямі, якія дзейнічаюць на працягу пэўнага папярэдняга перыяду работы (актыўнасць карыстальнікаў на бібліяграфічныя паслугі ў розныя перыяды на працягу года, зяўленне новых катыгорый карыстальнікаў, адкрыццё новых інфармацыйных струкур, новых навучальных устаноў на тэрыторыі рэгіёна і зяўленне новых груп карыстальнікаў і г.д.) і прагназуемымі падзеямі, зявамі. Выкарыстанне гэтага метада прадугледжвае наяўнасць і аналіз разнастайнай інфармацыі: вынікаў ўліку бібліяграфічнай дзейнасці, праводзімых маркетынгавых даследаванняў, вывучэнне інфармацыйнага рынку, патрэбнасцей карыстальнікаў у бібліяграфічных паслугах, улік маючыхся адбыцца юбілеяў, святкаванняў, мерапрыемстваў і г.д.

Нарматыўны метад заключаецца ў разліку асноўных паказчыкаў бібліяграфічнай дзейнасці ў адпаведнасці з нормамі і нарматывамі і маючыміся рэсурсамі. Эфектыўнасць данага метада вызначаецца наяўнасцю нарматыўнай базы, якая ўключае ў сабе дакладна вызначаную сістэму нарміруемых паказчыкаў, іх класіфікацыю, методыку вызначэння і разліку колькасных значэнняў, сістэматычны перагляд дзейнічаючых норм і нарматываў.

Кожны метад мае сваю спецыфіку і выкарыстоўваецца на розных этапах планавання бібліяграфічнай дзейнасці: аналітычны - на этапе прагназавання, вызначэння мэтаў і прыярытэтаў, напрамкаў работы; праграмна-мэтавы - на этапе ўзгаднення пастаўленых мэтаў з маючыміся магчымасцямі і рэсурсамі; нарматыўны - пры вызначэнні абёмаў, паказчыкаў работы. Таму пры планаванні вельмі важным зяўляецца комплекснае іх выкарыстанне.

.2.Віды планаў бібліяграфічнай работы ў бібліятэцы

У практыцы работы бібліятэк выкарыстоўваюцца розныя віды планаў, якія можна класіфіцырываць па розным аснаванням. Па тэрмінам выканання планы падзяляюцца на перспектыўныя (стратэгічныя) і бягучыя (гадавыя, квартальныя, месячныя, аператыўныя; па абёму плануемай работы - план бібліятэкі, структурнага падраздзялення, у тым ліку і бібліяграфічнага, індывідуальны план супрацоўніка бібліятэкі, зводны план, які адлюстроўвае дзейнасць не адной, а некалькіх бібліятэк. Па зместу адлюстроўваемай работы план можа быць універсальным, які адлюстроўвае ўсе кірункі дзейнасці бібліятэкі цалкам і тэматычным, які адлюстроўвае адзін з кірункаў яе работы (план бібліяграфічнай работы бібліятэкі; план па фарміраванні ДБА бібліятэкі і г.д.). Могуцуь складацца таксама мэтавыя планы, напрыклад, падрыхтоўкі і правядзення комплекснага мерапрыемства, прэзентацыі бібліяграфічнага прадукта і г.д.

Усе гэтыя планы рознай напаўняльнасці і працягласці, выконвая пэўныя спецыфічныя функцыі прызваны забяспечыць у сукупнасці планамернасць і ўзгодненасць развіцця бібліятэкі. Ва ўсіх іх пэўным чынам адлюстроўваецца і бібліяграфічная дзейнасць і маюцца асаблівасці ў іх падрыхтоўцы. Відавочна, што чым буйней бібліятэка, тым складаней яе арганізацыйная структура, тым больш разгорнутай будзе і сістэма яе планаў.

Перспектыўны план разлічаны на некалькі гадоў (як правіла, на 5 год) і вызначае агульную лінію развіцця бібліятэкі. Ён можа быць як універсальны па свайму зместу, у якім адлюстроўваюцца перспектыўныя накірункі, капітальныя работы, найбольш значныя заданні доўгатэрміновага дзеяння, у тым ліку сярод іншых кірункаў і кірункі бібліяграфічнай работы, і перспектыўныя тэматычныя планы, напрыклад, план па рэтраканверсіі каталогаў бібліятэкі, план па падрыхтоўцы буйнога навукова-дапаможнага бібліяграфічнага паказальніка або крыніцы агульнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі, якая мае агульнарэспубліканскае значэнне і ўдзел у падрыхтоўцы якой прымае не адна бібліятэка і г.д.

У бібліятэчных практыкаў існуюць некалькі нігілістычныя адносіны да універсальнага перспектыўнага планавання. Магчыма гэта звязана з адсутнасцю дакладных рэкамендацый па распрацоўцы перспектыўных планаў, магчыма з уяўленнямі кіраўнікоў, што гэты план павінен адлюстроўваць усю дзейнасць бібліятэкі на 5 гадоў і падрыхтоўка яго нерэальна, магчыма таму, што ў апошнія гады ў практыку бібліятэк усё больш уваходзіць стратэгічнае планаванне. У перспектыўнага і стратэгічнага планаў ёсць як агульнае (абодва планы складаюцца на аддалены перыяд часу; вызначаюць перспектывы ў дзейнасці бібліятэкі) , так і адрозненні.

Задача стратэгічнага планавання - мэтанакіраванае інавацыйнае развіццё бібліятэкі (перспектыўны план - планаванне дзейнасці на аддаленую перспектыву). Стратэгічнае планаванне - гэта метад перспектыўнага планавання, які заключаецца ва ўстанаўленні мэтаў бібліятэкі, вызначэнні неабходных для іх дасягнення рэсурсаў і выбара найбольш рацыянальных шляхоў іх выкарыстання. Адрозніваецца і тэхналогія падрыхтоўкі гэтых планаў: перспектыўны план складаўся на аснове падсумоўвання прапаноў структурных падраздзяленняў па асноўным кірункам дзейнасці бібліятэкі, пры стратэгічным планаванні кіраўніцтвам бібліятэкі вызначаецца генеральная перспектыўная мэта (місія бібліятэкі), якая канкрэтызуецца праз сістэму падпарадкаваных ёй мэтаў (так званае дрэва мэтаў), выкананне якіх дэлегіруецца структурным падраздзяленням бібліятэкі, г.зн. планаванне ідзе зверху, ад агульнай мэты да яе дэталізацыі. Стратэгічны план уключае рад раздзелаў (глаў), кожны з якіх прысвечаны пэўнаму напрамку дзейнасці бібліятэкі. Пры гэтым абавязкова разлічваюцца неабходныя для рэалізацыі фінансавыя, матэрыяльныя і кадравыя рэсурсы. Калі рашэнне дэлегіравана аддзелу (філіялу) бібліятэкі, то яму выдзяляюцца і адпаведныя рэсурсы. У адрозненні ад перспектыўнага плана, у якім планавыя заданні размяркоўваюцца па гадам, стратэгічны план састаўляецца не па гадам, а па тэрмінам рэалізацыі вызначаных мэтаў. Праз 2-3 гады стратэгічны план падвяргаецца карэкціроўцы з мэтай уліку адбыўшыхся змен у рэсурсах бібліятэкі (іх павелічэнні або памяньшэнні).

У сілу склаўшыхся традыцый галоўным планавым дакументам бібліятэкі лічыцца гадавы план. Гадавы план работы бібліятэкі вызначае асноўныя задачы і змест работы бібліятэкі на бягучы каляндарны год (у бібліятэках навучальных устаноў - адпаведна на вучэбны год), і ў ім вызначаюцца ўсе паказчыкі, якіх павінна дасягнуць бібліятэка да канца года. План складаецца з дзьвух частак: тэкставой, у якой адлюстроўваюцца задачы, змест работы бібліятэкі на бягучы год, і статыстычнай, якая змяшчае колькасныя паказчыкі дзейнасці бібліятэкі па асноўным, у тым ліку і бібліяграфічным кірункам дзейнасці.

Гадавы план работы бібліятэкі выконвае арганізуючую, каардынацыйную функцыю, таму немэтазгодна ўключаць у яго весь пералік работ, які ажыццяўляецца ў структурных падраздзяленнях (ён не зяўляецца простай сумай планаў структурных падраздзяленняў), у ім адлюстроўваюцца толькі асноўныя кірункі іх дзейнасці без дэталёвага раскрыцця іх зместа, якія адносяцца да кантрольных паказчыкаў і звязаны непасрэдна з абслугоўваннем карыстальнікаў і якія зяўляюцца агульнымі для ўсіх структурных падраздзяленнях ці патрабуюць узгаднення. У сувязі з тым, што бібліяграфічную работу выконваюць розныя структурныя падраздзяленні гадавы план бібліятэкі дае магчымасць яе абяднаць, звесці ў адзінае цэлае і ўстанавіць каардынацыйныя і кааператыўныя сувязі паміж яе выканаўцамі.

Асноўныя паказчыкі бібліяграфічнай дзейнасці адлюстроўваюцца ў сумарных агульных паказчыках работы бібліятэкі, якія размяшчаюцца пасля тэкставай часткі, перад статыстычнай (колькасць карыстальнікаў; наведванняў; кнігавыдача). Бібліяграфічная работа адлюстроўваецца ў раздзеле Інфармацыйна-бібліяграфічная работа бібліятэкі па такім кірункам як: фарміраванне даведачна-бібліяграфічнага апарата бібліятэкі; бібліяграфічнае інфармаванне; даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне; фарміраванне бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі. Акрамя таго, такія кірункі бібліяграфічнай работы як навукова-метадычная ў галіне бібліяграфічнай дзейнасці, навукова-даследчая, складальніцкая бібліяграфічная работа, звязаная з падрыхтоўкай бібліяграфічных крыніц, адлюстроўваюцца ў адпаведных раздзелах плана, якія абядноўваюць гэтыя кірункі работы розных аддзелаў бібліятэкі. Адказвае за падрыхтоўку гэтага раздзела плана, які адлюстроўвае бібліяграфічныя кірункі дзейнасці цалкам бібліятэкі, загадчык інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела.

У інфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле бібліятэкі загадчык бібліяграфічнага аддзела рыхтуе таксама гадавы план работы аддзела, квартальныя планы, і супрацоўнікі аддзела рыхтуюць індывідуальныя планы. У некаторых метадычных рэкамендацыях даюцца парады, звязаныя з тым, што калі складаецца агульны гадавы план работы бібліятэкі, то структурныя падраздзяленні могуць складаць толькі квартальныя, а спецыялісты - месячныя індывідуальныя планы. Але ў сувязі з тым, што ў гадавым плане не адлюстроўваюцца ўсе пазіцыі планаў структурных падраздзяленняў, без уліку ўсяго абёму работы нельга вылучыць, даць для агульнага гадавога плана дакладныя звесткі па паказчыкам, па працаёмкасці ўключаемых ў яго кірункаў. Таму больш распаўсюджанай у нашых бібліятэках зяўляецца практыка падрыхтоўкі і гадавых планаў структурных падраздзяленняў.

.3.Тэхналогія фарміравання плана бібліяграфічнай работы

Практычна працэс падрыхтоўкі гадавога плана інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела пачынаецца дзесьці за два месяцы да заканчэння бягучага года.

Першы этап работы над планам: вывучэнне ўсіх зыходных данных, якія неабходна прааналізаваць для правільнага вызначэння задач дзейнасці бібліяграфічнай службы, асноўных кірункаў дзейнасці, іх зместа і асноўных паказчыкаў. У гэтых мэтах вывучаюцца: перспектыўны план, асабліва тыя раздзелы, якія тычацца бібліяграфічнай дзейнасці; вынікі маркетынгавых даследаванняў па пытаннях інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў, іх адносін да розных відаў бібліяграфічных прадуктаў і паслуг, стану інфармацыйнага рынку; заказы, заяўкі, прапановы, адмовы карыстальнікам; дамовы на прадстаўленне платных паслуг; справаздачныя даныя аб выкананні плана папярэдняга года. Аналізуюцца (ў залежнасці ад тыпа бібліятэкі) планы сацыяльна-эканамічнага, культурнага развіцця рэгіёна, або пэўнага прадпрыемства, або планы навуковай, вучэбна-метадычнай работы ВНУ і інш., календары знамянальных і памятных дат і іншыя дакументы. Гэта ўсё неабходна для папярэдняй падрыхтоўкі бібліяграфічнай інфармацыі па тэматыцы паўтараючыхся запытаў, ажыццяўлення апярэджваючага інфармавання, вызначэння актуальнай тэматыкі для падрыхтоўкі бібліяграфічных картатэк, спісаў, васпаўнення прабелаў у ДБА, вызначэння зместа мерапрыемстваў, прысвечаных міжнародным, дзяржаўным, нацыянальным, прафесійным і іншым святам, навуковым канферэнцыям і г.д. Прадбачанне запытаў і новых інфармацыйных патрэбнасцей дапамагае сваечасова ствараць крыніцы іх задавальнення. Пажадана па магчымасці змяньшаць элементы выпадковасці ў змесце будучай работы.

Другі этап: вызначаецца форма і змест плана. Раней метадычныя цэнтры распрацоўвалі форму плана і рэкамендацыі па адлюстраванню плануемых паказчыкаў для бібліятэк адпаведнай сеткі. Але сёння бібліятэкі самастойна вызначаюць форму плана, таму для бібліятэк розных тыпаў і нашай краіны характэрна разнастайнасць выкарыстоўваемых форм, што затрудняя (абцяжарвае) параўнальную ацэнку іх дзейнасці.

Гадавы план бібліяграфічнага аддзела рэкамендуецца састаўляць з тых жа частак, што і гадавы план работы бібліятэкі: тэкставая частка і статыстычныя, дзе прыводзяцца асноўныя кантрольныя паказчыкі і статыстычныя даныя па кірункам бібліяграфічнай работы. Асноўныя кантрольныя паказчыкі плана, акрамя колькасці чытачоў інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела, колькасці наведванняў і кнігавыдач могуць быць дапоўнены паказчыкамі бібліяграфічных даведак, складзеных бібліяграфічных дапаможнікаў і інш. Кантрольныя паказчыкі прыводзяцца ў выглядзе табліцы, у якой адлюстроўваюцца лічбы за мінулы год (план і яго выкананне), а таксама плануемыя паказчыкі на наступны год. Гэта дае магчымасць наглядна бачыць рост ці паніжэнне асноўных колькасных паказчыкаў і прымаць адпаведныя рашэнні.

Статыстычную частку плана лепш рыхтаваць у выглядзе табліцы, дзе ўказваць усе віды работ (працэсы, а пры неабходнасці і аперацыі) і бібліяграфічных прадуктаў і паслуг, якяі неабходна выканаць і падрыхтаваць; абём работы; нормы часу; працаёмкасць па кожнаму працэсу, якая вызначаецца шляхам памнажэння абёма работы на нормы часу; тэрмін выканання; адказных за выкананне. Таблічная форма прадстаўлення плана мае перавагі: дазваляе лепшым чынам размеркаваць усе віды работ сярод супрацоўнікаў і лягчэй кантраляваць іх выкананне.

Змест плана. У плане бібліяграфічнага аддзела павінны адлюстроўвацца ўсе кірункі бібліяграфічнай дзейнасці з дэталёвым раскрыццём іх зместа: фарміраванне ДБА (камплектаванне даведачна-бібліяграфічнага фонда, папаўненне каталогаў і картатэк, іх рэдагаванне, увод бібліяграфічных запісаў у БД і г.д.); бібліяграфічнае інфармаванне (формы масавага бібліяграфічнага інфармавання, колькасць індывідуальных і групавых абанентаў і абвяшчэнняў); даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне (колькасць тэматычных, удакладняючых, адрасных і фактаграфічных даведак, метадычных кансультацый); састаўленне бібліяграфічных дапаможнікаў; фарміраванне бібліяграфічнай культуры спажыўцоў інфармацыі; метадычная дапамога іншым аддзелам і бібліятэкам сваё сеткі па пытаннням бібліяграічнай работы; навукова-даследчая работа; павышэнне кваліфікацыі работнікаў бібліяграфічнага аддзела.

Пры планаванні віды работ, якія будуць уключацца ў план, рэкамендуецца падзяліць на пастаянныя (вядзенне пастаянных каталогаў, картатэк і баз даных, даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне і інш.), перыядычныя (складанне бягучых бібліяграфічных дапаможнікаў, Дні інфармацыі і інш.), сезонна зменлівыя па абёму (даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне) і эпізадычныя (састаўленне рэтраспектыўных дапаможнікаў, вывучэнне эфектыўнасці выкарыстання ДБА і інш.). Пастаянныя і перыядычныя віды бібліяграфічных работ павінны быць абавязкова адлюстраваны ў плане і раўнамерна забяспечаны працоўнымі рэсурсамі, а эпізадычныя - могуць быць забяспечаны часовымі працоўнымі калектывамі. У спецыяльным друку і сярод практычных работнікаў існавалі меркаванні аб немагчымасці планавання даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання, таму што яго нельга папярэдне (датэрмінова) прадсказаць. Між тым, адказ ад планавання ўсіх відаў даведак садзейнічае скажэнню агульных паказчыкаў працазатрат, паколькі менавіта гэты від работы зяўляецца абавязковым і пастаянным, а як вынік - пагаршэнне якасных і арганізацыйных аспектаў даведачна-бібліяграфічнай работы. Таму магчымы і іншы падыход да планавання колькасных паказчыкаў выканання даведак, звязаны з выкарыстаннем сярэдніх працазатрат на даведачна-бібліяграфічную работу на падставе аналізу сярэдніх паказчыкаў за апошнія некалькі (ад 3-х да 5-ці) гадоў.

Трэці этап: вызначэнне планавых паказчыкаў бібліяграфічнай работы. Пры іх вызначэнні выкарыстоўваецца аналітычны метад планавання, улічваюцца паказчыкі мінулага года, вынікі аналітычнай работы на першым этапе. Арыенціруясь на вынікі папярэдняга года, ў паказчыках бібліяграфічнай работы дакладна вызначаюць колькасць бібліяграфічных дапаможнікаў, абанентаў дыферэнцыраванага бібліяграфічнага інфармавання, а прырост каталогаў, картатэк, даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання - з акругленнем у залежнасці ад агульнага абёму (да дзесяткаў і соцен адзінак). Павялічэнне ці памяньшэнне плануемага абёму залежыць ад тэндэнцый апошніх гадоў і аналізу стана работы, але павялічэнне ці стабілізацыя планавых паказчыкаў не павінна зяўляцца самамэтай.

Звычайна кожная бібліятэка выкарыстоўвае нормы часу, распрацаваныя адпаведным метадычным цэнтрам для бібліятэк сваёй сеткі. У свой час былі выдадзены нормы часу, адрасаваныя пэўным тыпам бібліятэк (абласным універсальным, дзіцячым, навукова-тэхнічным, вузаўскім, бібліятэкам сеткі АН). Яны адрозніваюцца не толькі па набору нарміруемых працэсаў і аперацый, але і па іх назве, зместу работ, а таксама па затрачваемаму часу на выкананне гэтых работ. У 1977 годзе былі выпушчаны Межотраслевые нормы времени на работы, выполняемые в библиотеке, зацверджаныя Міністэрствам працы і сацыяльнага развіцця Расійскай Федэрацыі. Яны вызначаюцца дастаткова поўным наборам працэсаў і аперацый, што адносяцца да бібліяграфічнай дзейнасці, і змяшчаюць 129 норм на працэсы бібліяграфавання і бібліяграфічнага абслугоўвання, якія адлюстраваны ў спецыяльным раздзеле 3.8 Даведачная і інфармацыйная работа. Упершыню ў гэтае выданне ўключаны нормы на некаторыя тэхналагічныя працэсы і аперацыі, ажыццяўляемыя ў аўтаматызаваным рэжыме, напрыклад, нормы на ўвод бібліяграфічных запісаў у аўтаматызаваную сістэму пры фарміраванні сістэматычнай картатэкі артыкулаў, пры абслугоўванні абанентаў выбарчага распаўсюджвання інфармацыі.

З дапамогай норм часу разлічваецца працаёмкасць па кожнаму віду работы і агульная працаёмкасць згодна ўсёй запланаванай рабоце. Затраты рабочага часу падлічваюцца на аснове паказчыкаў абёма ў плане і ўзбуйненых норм часу. Апошнія разлічваюцца шляхам суміравання дыферынцыраваных норм, якія прыводзяцца ў міжгаліновых нормах на кожную асобную аперацыю. Каб план быў рэальным, неабходна, каб запланаваны абём работы адпавядаў сумарнаму рабочаму часу работнікаў бібліяграфічнага аддзела. Разлік рабочага часу ажыццяўляецца наступным чынам: з 365 календарных дзён выключаюць выхадныя, святочныя дні і перыяд чарговага адпачынку. Акрамя таго, прынята выключаць 2% з астаўшыхся рабочых дзён на непрадбачаныя абставіны (бюлетэні па хваробе, сесіі студэнтаў-завочнікаў і інш.). Атрыманую колькасць рабочых дзён памнажаюць на колькасць супрацоўнікаў аддзела і працягласць рабочага дня (8 гадзін).

Пасля таго як вызначана, якая колькасць рабочага часу неабходна для выканання як кожнага віда, так і ўсяго абёма работ, атрыманы вынік параўноўваецца з фондам рабочага часу. Пры гэтым можа высветліцца, што колькасць гадзін, якая патрабуецца для выканання запланаванага абёму работ, больш ці меньш гадавога фонда рабочага часу, у сувязі з чым неабходна прывесці ў адпаведнасць плануемы абём работ з фондам рабочага часу шляхам: павялічэнння ці памяньшэння абёма намечаных да выканання работ; ўвядзення новых працэсаў і аперацый ці адмовы ад першапачаткова ўключаных; прымянення больш прагрэсіўных норм выпрацоўкі ; дапаўняльнага далучэння чытацкага актыву і інш.

Праблема рацыянальнага планавання не павінна абмяжоўвацца адпаведнасцю абёма работ фонду рабочага часу калектыва бібліяграфічнага аддзела. Неабходна, каб фонд рабочага часу і яго расход не проста супадалі, а былі запланаваны менавіта тыя работы, якія садзейнічаюць, накіраваны на выкананне задач, якія стаяць перад бібліятэкай і бібліяграфічнай службай.

Чацвёрты этап: вызначэнне тэрмінаў. Тэрміны выканання асобных заданняў трэба вызначаць, зыходзячы з іх мэтаў і рэальных рэсурсаў. Так, папулярныя і прафесійна-вытворчыя дапаможнікізначнага (больш 1000 бібліяграфічных запісаў) абёма неабходна рыхтаваць у сціслыя (не больш года) тэрміны. У адваротным выпадку адабраная інфармацыя састарэе да выхада паказальніка ў свет, а новыя дакументы не знайдуць свайго адлюстравання. Час на дзяжурства ў працэсе даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання плануюць аналагічна іншым пастаянным відам работы, але з улікам рознай інтэнсіўнасці работы пад час сесій і канікулаў у студэнтаў. Улічваюцца таксама пры вызначэнні тэрмінаў работы і іншыя абставіны, напрыклад, сумесная работа, мерапрыемствы з іншымі падраздзяленнямі бібліятэкі, іншымі арганізацыямі і інш.

Пяты этап. Праект гадавога плана абмяркоўваецца на вытворчай нарадзе супрацоўнікаў бібліяграфічнага падраздзялення і зацвярджаецца кіраўніцтвам бібліятэкі. Пры абмеркаванні плана супрацоўнікі ўносяць прапановы, што дазваляе ўлічваць меркаванні ўсіх членаў калектыва.

На падставе зацверджанага гадавога плана складаюцца квартальныя планы бібліяграфічнага аддзела, а таксама квартальныя планы сектароў і індывідуальныя планы супрацоўнікаў аддзела. Квартальны план складаецца па той жа схеме, што і гадавы, ён дазваляе ўдакладніць, канкрэцізіраваць пазіцыі гадавога плана (змест, тэрміны выканання, выканаўцы). У квартальных планах прадугледжваюць таксама работы, неабходнасць якіх узнікла, але якія не былі прадугледжаны ў гадавым плане. Магчымасць такога рэгулявання забяспечваецца планаваннем рэзерва рабочага часу на выкананне рознага роду не прадугледжаных у гадавым плане заданняў.

На аснове квартальнага плана супрацоўнік бібліяграфічнага аддзела складае свой індывідуальны месячны план работы, які таксама зяўляецца не проста выпіскай з квартальнага плана, а яго ўдакладненнем і канкрэтызацыяй. Месячны план афармляецца як календарны план па чыслах месяца.

Аператыўнае планаванне - гэта распрацоўка на аснове месячных планаў планавых заданняў для асобных супрацоўнікаў на кароткія адрэзкі часу (часцей усяго на дзень). Такі від планавання прымяняецца звычайна ў тых аддзелах буйных бібліятэк, дзе работа складаецца з шматкратна паўтараючыхся аперацый і будуецца па нормам. У гэтых умовах супрацоўнікам аддзела ўстанаўліваецца планавае заданне на кожны рабочы дзень.

У бібліяграфічным аддзеле практыкуецца таксама састаўленне спецыяльных (мэтавых) планаў на асобныя віды работ (некаторыя спецыялісты называюць такія планы тэматычнымі)- правядзенне канкрэтнага навуковага даследавання, састаўленне рэтраспектыўнага бібліяграфічнага паказальніка і інш. Рыхтуюцца таксама планы розных разавых мерапрыемстваў, напрыклад, дня спецыяліста, дня кафедры, прэзентацыі бібліяграфічных прадуктаў і паслуг і інш.

бібліятэка стратэгічнае бібліяграфічнае

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Справочник библиотекаря / науч. ред. А.Н.Ванеева, В.А.Минкина. - СПб.: Профессия, 2001. - 448 с.

. Суслова, И.М. Основы библиотечного менеджмента: учебник / И.М. Суслова. - М.: Либерия, 2000. - 242 с.

. Зыгмантовіч С.В. Кіраванне бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі: вучэб. дапам. /С.В.Зыгмантовіч, 2007. - 109 с.

. Зыгмантовіч, С.В. Арганізацыя і тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці: вучэбны дапаможнік / С.В.Зыгмантовіч. - Мн: БДУ культуры і мастацтваў, 2006. - 325 с.

. Управление библиотекой: учебно-практ. пособие. / А.С.Аверьянов и др. - СПб.: Профессия, 2002. - 302 с.

Похожие работы на - Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!