Нацыянальна-дзяржаунае будауніцтва у БССР у 1921-1927 гг.

  • Вид работы:
    Реферат
  • Предмет:
    История
  • Язык:
    Русский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    14,61 kb
  • Опубликовано:
    2011-09-03
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Нацыянальна-дзяржаунае будауніцтва у БССР у 1921-1927 гг.

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

«Брэсцкі дзяржауны тэхнічны універсітэт»

Кафедра Іннавацыйнай дзейнасці і фінансау






Рэферат

па дысцыпліне «Гісторыя Беларусі»

на тэму: Нацыянальна-дзяржаунае будауніцтва у БССР у 1921-1927 гг.





Выканала студэнтка

курса спецыяльнасць шыфр-

Праверыу:




Брэст, 2011 г.

Вялікае значэнне для краіны мела нацыянальна-дзяржаунае будауніцтва. У перыяд грамадзянсккай вайны склауся ваенна-палітычны саюз савецкіх рэспублік. Пераход да міру патрабавау новых падыходау у вырашэнні нацыянальна-дзяржаунага пытання.

Аднауленне народнай гаспадаркі патрабавала большцесных эканамічных адносн паміж рэспублікамі. 13-17 снежня 1920 года ў Мінску прайшоў II Усе беларускі зезд Саветаў. На ім у Канстытуцыю былі ўнесены змяненні, зацверджана структура дзяржаўнай улады: вышэйшая ўлада належыла зезду Саветаў, ЦВК - распараджальны орган зезда, выканаўчая ўлада ў СНК рэспублікі. Была ўведзена дзяржаўная манаполія, зямля перадавалася сялянам, але часткова. Лепшыя панскія маёнткі аддаваліся пад арганізацыю саўгасаў. Зезд ратыфікаваў умовы Рыжскага пагаднення ад перамірі і надаў Расійскаму ўраду права заключаць любые міжнародныя пагадненні ад імя БССР.

На працягу першай паловы 1923 г. распрацоувалася усесаюзная Канстытуцыя, праектякой было даручана распрацавацьса умесна с вышэйшым іорганамі улады саюзных рэспублік. Савецкая Беларусія прыймала актыуныя дзеянні. Беларуская камісія, пры ЦВК СССР, нападставе Дэкларацыі і Саюзнага Дагавора правяла значную работу да падрыхтоуке праекта. 1923 г. другая сесія ЦВК СССР увяла у дзеянне Канстытуцыю СССР і вырашыла вынесці пытаннеа бяе зацверджанні на II з'ездзеСаветау СССР і з'езды Саветау рэспублік.

Канстытуцыя СССР была адобрана зездамі Саветау усіх саюзных рэспублік. 5 зезд Саветау, 1924 г., ад імя працаунікоу Беларускай ССР таксама одобрылі Канстытуцыю СССР.1924 г. Iзезд Саветау СССР зацьвердзілі Канстытуцыю СССР. Такім чынам завершылася афармленне СССР.

Уваходжанне БССР у склад СССР мела вялікую ролю у лесе беларускага народа. Ано дало магчымасць вырашыць пытанне аб захоуванні тэрыторыі.

18 сакавіка 1921 г. паміж Савецкай Расіяй, Украінай і Польшчай быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, паводле якога Польшча атрымала заходнюю частку Беларусі з больш чым 4-мільённым насельніцтвам. Усходняя частка Беларусі апынулася ў складзе Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і РСФСР. Але Рыжскі мір не прызнаў урад БНР у эміграцыі. На палітычнай канферэнцыі 26-30 верасня 1920 года ў Празе дзеячы БНР абвінавацілі польскі ўрад у падзеле Беларусі і разгроме Беларускай Народнай Рэспублікі. На гэтай падставе адбылася часовая кансалідацыя беларускіх дзеячаў у эміграцыи.

Саветызацыя нацыянальных раенау былой Російскай імперыі, падпарадкаванне іх партыынаму кантролю цэнтра паскорылі працэс аб'яднання. Беларусь была абвешчанаСавецкай Рэспублікай. 16 студзеня 1921 года быу падпісаны дагавор паміж РСФСР і БССР, паводле якога прызнавауся суверэнітэт і незалежнасть Беларусі. Ствараліся абяднаныя наркаматы ваенных і марскіх спрау,УСНГ, знешняга гандлю, фінансау, працы, шляхоу зносін, пошты і тэлеграфа. Адначасова было створано прадстауніцтва БССР пры урадзе РСФСР для каардынацыі дзейнасці у галіне гаспадарчага і культурнага будауніцтва.

Але канчаткова адносіны паміж дзяржаваі, якія узніклі на тэрыторыі былой Расійскай імперыі, былі нявызначаныя. Такое становішча выклікала незадаволеннасць як у Маскве, так і сярод насельніцтва, нацыянальныя арганізацыі у рэспубліках.Неабходна было выпрацаваць такія формы абяднаняя, якія б не дэстабілізавалі сітуацыю. Патрэбна было захаваць некаторыя атрыбуты незалежнасці,адмежавацца ад нічым не прыкрытай унітарнасці дарэвалюцыйнай Расіі. Важна было правесці абяднанне так, каб не вызваць новы развал і новую грамадзянскую вайну у нацыянальных раенах.

У кіраўніцтве РСФСР аформілась дзве тэндэнцыі абяднальнай дзейнасці - сталінская аўтанамізацыі і ленінская саюзная. І.Сталін прапаноўваў дамагацца ўключэння савецкіх рэспублік у склад Расійскай Федэрацыі як аўтаномных адзінак. Гэта стварала падставы для ўзнікнення сепаратысцкіх памкненняў і росту супярэчнасцяў у сацыялістычным лагеры. Ленінскі план прадугледжваў стварэнне саюзу незалежных самастойных савецкіх рэспублік (з правам выхаду), і гэты план атрымаў падтрымку ў рэспубліках. Але яшчэ да стварэння саюза рэспублік пачалося іх збліжэнне.

У.І. Леніну удалося накіраваць работу па абяднанню рэспублік у адносна бяспечнае рэчышча: стварэнне федэратыунага саюза раунаправных дзяржау з правам выхаду з гэтага саюза.

Працэс стварэння саюзнай дзяржавы павінен быу прадэманстраваць поуны разрыу з мінулым. Не адзіная дзяржава, а саюз нацыянальных рэспублік, што замацоувауся у новай назве - Саюз Савецкіх Сацыялістычны (СССР). У адпаведнасці з лозунгам аб праве нацый на самавызначэнне, бальшавікоу у аснову стварэнне СССР закладвалі нацыянальны прынцып. Рэспублікі захоувалі атрыбуты дзяржаунасці: саунаркомы, наркаматы, ЦВК, ЦК нацыянальных кампартый. Часткка паунамоцтвау перадавалася цэнтральным органам улады. Падрыхтоука афіцыйнага абвяшчэння саюзнай дзяржавы здзяйснялася па партыйных каналах. Легітымнасць, адабрэнне народа так сама забяспечвалася партыйным іструктурам і празадпаведныя органы.

Ідэя аб'яднання шырока прапагандавалася сярод насельніцтва Беларусі. Завяршылася гэтая кампанія IY Усебеларускім з'ездам Саветау, які адбыуся 14-18 снежня 1922 г. 242 дэлегаты з'езда, у тымліку 120 беларусау, прынялі рашэнне аб неабходнасці утварэння Саюза ССР. Была выбрана дэлегацыя на XУсерасійскі зезд саветау у складзе 33 чалавек. Сярод дэлегатау былі А.Р. Чарвякоу - старшыня ЦВК і СНК БССР, кіраунік дэлегацыі, В.А. Багуцкі, Ш.Ш. Ходаш, А.С. нацыянальнае дзяржаунае будаўніцтва беларусьусесаюзны зезд Саветау, які адкрыуся 30 снежня 1922 г. прыняу Дэкларацыю і Дагавор аб утварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у складзе РСФСР, УССР, БССР і ЗСФСР. У выбраны зездам ЦВК СССР ад БССР увайшло 7 чалавек. А.Р. Чарвякоу стау адным з чатырох старшынь Прэзідыума ЦВК СССР.У кампетэнцыю вышэйшых органау улады СССР адышлі палітыка, межы, узброайенныя сілы, транспарт, сувязь, планаванне народнай гаспадаркі, фінансы, аб'яуленне вайны і заключэнне міру. Асноуныя палажэнні Дагавору зацвердзіла Канстытуцыя СССР, якая была прынята на II з'ездзе Саветау СССР у 1924 г. Канстытуцыя давала магчымасць РСФСР мець перавагу у ЦВК, бо Савет Саюза складауся з дэпутатау прапарцыянальна колькасці насельніцтва, а у РСФСР пражывала 75% усяго насельніцтва Саюза, і ен быу больш шматлікім, чым Савет нацыянальнасцяу. Усе гэта адлюсроувала пэуны дэмакратызм грамадска-палітычнага жыцця.

На пачатку 20-х гадоу савецкія органы і Кампартыя рэспублікі як кіручая сіла палітычнай сістэмы даволі рэалістычна вызначалі праблемы нацыянальнага адраджэння беларускай нацыі. У распрацоуцы палітычнай лінііпа гэтым пытанні прыкметнае месца належыць 7 зезду КП(б)Б (красавік 1923 г.), на якім з дакладам Нацыянальные моманты у дзяржауным і партыйным будауніцтве выступіу старшыня ЦВК і СНК БССР А. Чарвякоу. У чэрвені 1923 г. прынята пастанова Пленума ЦБ КП(б)Б, у якой даволі дакладна быу намечаны комплекс практычных мерапрыемствау па ажыццяуленні нацыянальнай палітыкі: гаспадарчае адраджэнне краю, тэрытарыяльнае самавызначэнне беларускага народа, развіцце беларускай мовы і пашырэнне сферы яе ужывання, развіцце нацыянальнай культуры і пашырэнне культурнага узроуню насельніцтва, вылучэнне і выхаванне кадрау партыйнага, дзяржаунага і іншага апарату з карэннага насельніцтва, прыцягненне да актыунага удзелу у нацыянальным адраджэнні дэмакратычных элементау.

Абектыуны падыход да гісторыі патрабуе прызнаць, што КП(б)Б на працягу 1923-1925 гг. Надавала значную увагу нацыянальнай палітыцы. На Пленуме ЦБ КП(б)Б у чэрвені 1924 г. разглядалася пытанне аб праграме правядзення нацыянальнай палітыкі у Беларусі; у 1925 г. пытання нацыянальнаы палітыкі разглядаліся на пленумах ЦК КП(б)Б у студзені, маі, кастрычніку; у рэзалюцыі апошняга быу вызначаны раздзел Беларусізацыя. У кастрычніку 1926 г. абмеркавана пытанне Аб ходзе ажыццяулення у рэспубліцы нацыянальнай палітыкі. Аднак сярод кірауніцтва рэспублікі былі і праціунікі беларусізацыі, што стварала цяжкасці.

Пачатак палітыкі беларусізацыі варта аднесці да чэрвеня 1924 г. калі сесія ЦВК БССР прыняла пастанову аб утварэнніспецыяльнай камісіі начале з А.Хацкевічам па ажіццяуленні нацыянальнай палітыкі. Такія ж камісіі утвараліся і пры акруговых выканаучых камітэтах.

З сярэдзіны 1923 г. і да сярэдзіны 1924 г. працэс беларусізацыі прайшоу першую фазу, на працягу якой вялася у асноуным яе палітычная і ідэалагічная падрыхтоука.

Нягледзячы на тое, што БССР увайшла у склад СССР, яе гаспадарчае, дзяржаунае і культурнае развіцце стрымлівалася абмежаванымі матэрыяльнымі рэсурсамі і малаой тэрыторыяй, паміж рэгіенамі, што складаліся на працягу стагоддзяу. Вядома, вясной 1919 г. Па ваенна-палітычныхмеркаваняхадпаведнаячасткатэрыторыіБеларусіадышла РСФСР. На сумежныхтэрыторыяхзнаходзіласябольшбеларусау, чымнепасрэдна у Беларускай ССР, якая уключалатольки 6 паветауМінскайгуберні: Бабруйскі, Барысаускі, Ігуменскі (з 1923 г. Чэрвеньскі), Мазырскі, часткаМінскага і Слуцкага. Напярэдні падпісання Рыжскага мірнага дагавора 1 лютага 1921 г. у Цэнтральнае Бюро КП(б)Б паступіла запіска, падпісаная 32 камуністамі, у якой падкрэслівалася неабходнасць ядалучэнняда БССР Віцебскай, Гомельскай губерняу і тыхуездауМагілеускайгуберні, якія былі далучаны да Смаленскайгуберні. Але кампартыяБеларусі не паставіла гэтае пытанне перад ЦК РКП(б).

Пасля утварэння СССР з'езд кампартыі Беларусі 1 і 2 сесія ЦВК БССР (сакавік 1923 г.) выказаліся за узбуйненне БССР. У чэрвені 1923 г. ЦБ КП(б)Б накіравала дакладную запіску аб тым, што неабходна пашырыць тэрыторыі Беларусі за кошт далучэння Віцебскай і Гомельскай губерняу і тых паветау, што прылягаюць да Смаленскайгуберні. У верасні 1923 г. Палітбюро ЦК РКП(б) прымае пастанову аб неабходнасці далучэння БССР усей Віцебскай губерні, большасці павета у Гомелькай, а таксама Мціслаускага і горацкага паветау, якія былі у складзе Смаленскай губерні.

Вяртанню беларускіх зямель папярэдні чалавялікая падрыхтоучая работа. Былі створаны розныя камісіі. Гэтае пытанне разглядаляся на губернскіх з'ездах Саветау у Гомелі і Віцебску, Смаленскайгуберні, 5 зездзе Саветау Беларусі, на пасяджэнні Усерасійскага Цэнтральнага Выканаучага камітэта, у Прэзідыуме ЦВК СССР, у кіруючых органах РКП(б). У канцы 1923 г. у Віцебскую і Смаленскую губерні былі накіраваны работнікі ЦВК БССР і ЦК КП(б)Б,каб растлумачваць неабходнасць узбуйнення Белаусі.

сакавіка 1924 г. ЦВК РСФСР прыняу пастанову аб перадачы Беларскай ССР наступных паветау Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняу: Аршанскага, Быхаускага,Віцебскага, Гарадоцкага, Горацкага, Дрысненскага, Калінінскага(Клімавіцкага), Лепельскага, Магілеускага, Мсціслаускага, Полацкага, Рагачоускага, Сенненскага, Суражскага, Чавускага, Чэрыкаускага. Тры паветы Віцебскай, (Себежскі, Вяліжскі, Невельскі) і пяць паветау Гомельскай (Гомельскі, Рэчыцкі, Суражскі, Старадубскі, Навазыбкаускі) губерняу засталіся у складзе РСФСР. 4 Надзвычайны зезд Саветау Беларусі, які адбыуся 13-16 сакавіка 1924 г. ,ухваліу абяднанне тэрыторыі з большасцю беларускага насельніцтва. Тэрыторыія Савецкай Беларусі павялічылася да 110 тыс. км, гэта значыць больш чым у два разы, а насельніцтва - да 4,2 млн. чалавек.

Другая сессія ЦВК БССР, якая адбылася 10-17 жніуня 1924 г., увяла адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэспублікі. Губерні, валасці, паветы ліквідаваліся, а замест іх ствараліся акругі, раены, сельсаветы.У пачатку 1925 г. рэспубліка была падзелена на 10 акруг: Аршанская, Бабруйская, Барысауская, Віцебская, Калінінская, Мінская, Магілеуская, Мазырская, Полацкая і Слуцкая, 100 раенау і 120сельскія саветы. У 1928 г. налічвалася Саветау: 23 яурэйскіх, 19 польскіх, 16 рускіх, 5 латышскіх, 2 украінскіх і 2 нямецкіх.

Але гэтым узбуйненнем поунасцю не была вырашана праблема вяртання усходніх этнічных беларускіх зямель. У маі 1926 г. ПБ КП(б) аб далучэннт да БССР усей Гомельскай губерні (у складзе пуці паветау) і трох паветау (Вяліжскі, Себежскі, Невельскі) Пскоускі губерні. Пытанне аб паветах Пскоушчыны не знайшло падтрымкі у вышэйшых колах СССР. Для даследавання Гомельшчыны была створана спецыяльная камісія. На падставе матэрыялау камісіі Палітбюро ЦК УКП(б) 18 лістапада 1926 г. вырашыла лічыць, што большасць насельніцтва Гомельскагп і Рэчыцкага паветау - беларусы,перайменавау іх у акругі,а воласці у раены. У снежні 1926 г. Прэзідыум ЦВК БССР уключыу гэтыя паветы у склад рэспублікі, перайменавау іх у акругі, а воласці у раены. У выніку другога узбуйнення тэрыторыя БССР яе тэрыторыя на пачатку 1927 г. складала амаль 125 950 км. З насельніцтвам каля 5 млн. чалавек. Значна узмацніуся эканамічны патэнцыял рэспублікі, былі створаны рэальные магчымасці для культурнага і нацыянальнага развіцця.

-12 красавіка 1927 года на чарговым VIII зездзе Саветаў БССР была прынята новая Канстытуцыя БССР, якая замацавала тэрытарыяльныя змяненні і адзначыла некаторыя асаблівасці дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі. Вышэйшым органам улады зяўляўся Усебеларускі зезд Саветаў. Дзяржаўнымі мовамі былі зацверджаны беларуская, руская, польская і яўрэйская. Мовай міжнацыянальных зносін вызначалася беларуская.

У беларускім грамадстве у першай палове 20-х гадоу магчыма вызначыць існаванне і барацьбу дзьвюх тэндэнцый. Адна з іх была накіравана на поуную дэмакратызацыю у палітычных адносінах, што адпавядала мэтам і умовам нэпа, другая на-працяг палітыкі ваеннага камунізму, падтрыманне тэндэнцыі да манапалізацыі усяго палітычнага жыцця КП(б)Б, непрымірымых адносін партыі камуністау да іншых палітычных партый, сілавых метадау вырашэння супярэчнасцей.

У 20-я гады у Беларусі, як і ва усім СССР, склалася аднапартыйная сістэма, якая прывяла да усталявання дыктатуры сталінскага рэжыму. Поспехі ажыццяулення нэпа і нацыянальна-культурнага будауніцтва, з аднаго боку, і пастаянны ціск кампартый, з другога, аслабілі нацыянальна-дэмакратычная партыі і рухі.

З пачаткам НЭПа ў 1921 годзе адбылася адносная дэмакратызацыя жыцця, наколькі гэта дазваляла аднапартыйная сістэма. Аднак гэта не адзначала змяньшэння пастаяннага націска кампартыі на сваіх палітычных апанентаў.

У сакавіку 1921 г. самаліквідавауся Бунд. У снежні 1921 г. распалася Яурэйская камуністычная партыя. Адна частка яе уступіла у КП(б)Б, а другая - арганізавалася у Яурэйскую камуністычную рабочую партыю, якая дзейнічала да 1928 г.

Наібольш уплывовай была Беларуская партыя сацыялістау-рэвалюцыянерау. У пачатку 1921 г. яна налічвала 20 тыс. чалавек, мела сваі партыйныя арганізацыі. У лютым 1921 г. яна была разгромлена, 860 яе дзеячау былі арэштаваны чэкістамі. Потым усе арыштаваныя былі вызвалены і пераправлены на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Частка іх у 1922 г. стварыла Беларускую рэвалюцыйную арганізацыю, якая уступіла затым у кампартыю Заходняй Беларусі. 8 чэрвеня 1924 г. у Мінску адбыуся зезд былых членау БПС-Р, які заявіу аб спыненні яе дзейнасці.

Ліквідацыя апазіцыйных сіл у БССР аслабіла пазіцыі урада Беларускай Народнай Рэспублікі у эміграцыі. Да таго ж у ліпені 1923 г. Цэнтральныя Выканаучыя Камітэты Саюза ССР і БССР прынялі сумесную пастанову аб абяуленні амныстыі усім удзельнікам антысавецкіх нацыянальных арганізацый і фарміраванняу, беларускім палітычным і культурным дзеячам, членам беларускіх нацыянальных урадау і беларускіх партый, якія не прыймалі актыунага удзелу ва узброеннай барацьбе з Савецкай уладай і заявілі аб лаяльных да яе адносінах.). А пачатак палітыкі беларусізацыі ў 1924 годзе паклаў канец існаванню палітычных цэнтраў БНР. У кастрычніку 1925 г. на II ( Берлінскай) канферэнцыі Рада БНР абявіла аб роспуску сваіх палітычных цэнтрау і спыненне барацьбы з Савецкай уладай. Канферэнцыя прызнала, што БССР стала месцам кансалідацыі беларускага народа, а Мінск зяуляецца адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаунага адраджэння Беларусі.

Сталінскае кірауніцтва пільна сачыла за грамадска-палітычнымі абставінамі у рэспубліках і кантралявала іх, назначаючы на работу партыйныя, савецкія і гаспадарчыя кадры. У 1921 г. з іншых рэспублік у БССР было накіровано 928 членау партыі, у 1922 г. яшчэ 574 камуністы. З 1924 г. да пасляваенных часоу усіх першых сакратароу ЦК КП(б)Б і кірауніком КДБ прысылалі з цэнтра. Правядзенне найбольш важных мерапрыемствау кантралявалася адпаведнымі партыйнымі структурамі у Маскве праз іх упаунаважанных ці спецыяльна створанымі камісіямі.Маскоўскае кіраўніцтва ўважліва сачыла за сітуацыяй у кампартыях рэспублік. Рэгулярна ў нацыянальныя рэгіёну СССР пасылаліся партыйныя работнікі з цэнтра, а сярод кіраўнікоў кампартыі Беларусі з 1924 года і да смерці Сталіна не было ніводнага беларуса.

Актыўна пашыралі дзейнасць прафсаюзы, галоўнай мэтай якіх стала абарона пралетарыяту ў барацьбе супраць нэпманаўскай буржуазіі. Хутка пашыраў свой уплыў сярод моладзі камсамол. Папулярнымі былі такія таварыствы, як Асаавіяхім, фізкультурныя абяднанні. На Беларусі дзейначалі філіялы Міжнароднай арганізацыі дапамогі змагарам рэвалюцыі, Чырвоны крыж (Беларускае таварыства). У рэчышчы барацьбы з рэлігійнымі ўстановамі пашыралі дзейнасць атэістычныя арганізацыі.

У першія гады нэпа утварыуся поуны разрыу паміж Саветамі і працоунымі. Гэта праявілася у нізкай яуцы насельніцтва на выбарах у Саветы, якія адбыліся у 1924 г. Усяго на Беларусі у выбарах прынялі удзел 35,4% выбаршчыкау. З мэтай іх ажыццяулення пры сельскіх і местачковых Саветах ствараліся пастаянныя камісіі па сельскай гаспадарцы, добраупарадкаванню, а таксама культурна-асветныя, фінансава-падатковыя і іншыя, якія абмяркоувалі пытанні мясцовага жіцця. У канцы 20-х гадоу сталі арганізоувацца дэпутацкія групы-абяднанні Саветау розных узроуняу, якія працавалі на адным прадпрыемстве.

У гады нэпа змяніліся функцыі правсаюзау. Галоунай задачай іх стала абарона класавых інтэрэсау пралетарыяту у барацьбе з нэпманаускай бужуазіяй. Асобы, якія удзельнічалі у атрыманні прыбытку,у прауфсаюзы не прыймаліся. Прафсаюзы займаліся галоуным чынам пытаннямі вытворчасці, праводзілі вытворчыя нарады. Агульнаадукацыйным і палітычным узроунем моладзі займауся камсамол, які значна пашырыу свій уплыу сярод юнакоу і дзяучат.Папулярнымі былі такія таварыствы, як Асаавіяхім, фізкультурныя абяднанні. На Беларусі дзейначалі філіялы Міжнароднай арганізацыі дапамогі змагарам рэвалюцыі, Чырвоны крыж (Беларускае таварыства). У рэчышчы барацьбы з рэлігійнымі ўстановамі пашыралі дзейнасць атэістычныя арганізацыі.

У грамадскае жыцце уключаліся жанчыны. У працоуных калектывах выбіралі дэлегатак, якія затым праводзілі дэлагацкія сходы. Пэуную ролю у палітычным жыцці адыгрывалі шэфскія таварыствы, якія ствараліся у гарадах, каб аказваць дапамогу весцы, абароннае таварыства Асаавіяхім, розныя фізкультурныя абяднанні і інш.

З ліпеня 1924 года кампартыя Беларусі афіцыйна абявіла аб пачатку палітыкі беларусізацыі, мэта якой было замацаванне кіруючай ролі партыі ў грамадстве праз прыстасаванне дзяржаўнага апарату да мовы большасці насельніцтва. Адначасова адпаведныя накірункі былі абяўлены і ў іншых нацыянальных рэгіёнах. Але фактычна мерапрыемствы ў гэтым накірунку пачаліся яшчэ з 1921 года. У ліпені 1924 года пачала дзейнічаць урадавая камісія па правядзенню беларусізацыі ў БССР.

Перадумовамі пачатку беларусізацыі быў пачатак НЭПа, што дазволіла стабілізаваць эканоміку рэгіёну, супакоіць насельніцтва, абуранае рэквізіцыямі. Палітычная амністыя 1923 года і палітыка вяртання на Беларусь спецыялістаў з іншых саюзных рэспублік стварыла сацыяльную базу для беларусізацыі. Гэтыя спецыялісты ўзялі актыўны ўдзел у стварэнні навуковых устаноў Беларусі - БДУ (1921 год) і Інбелкульта (1922 год). Узбуйненні Беларусі абядналі ў межах аднаго дзяржаўнага ўтварэння адзін народ - беларусаў.

Беларусізацыя мела вызначаныя накірункі - перавод справаводства на беларускую мову, перавод адукацыйных устаноў на беларускую мову, абавязковае ўвядзенне прадмета беларусазнаўства ў вучэбныя праграмы, вылучэнне на кіруючыя пасады ў дзяржаўных і мясцовых органах улады мясцовых ураджэнцаў (палітыка карэнізацыі), але не па нацыянальнай прыкмеце - а па дзелавым якасцям. Аднак пры гэтым не абмяжоўвалі магчымасці для развіцця культуры іншых нацыянальнасцей БССР - па Канстытуцыі 1927 года дзяржаўнымі зяўляліся 4 мовы. А палітыка карэнізацыі, калі ўлічваць этна-нацыянальны склад насельніцтва беларускіх гарадоў, не прывяла да панавання ва ўладзе выключна беларусаў.

У сярэдзіне 20-х гг. у грамадска-палітычнае жыцце было зведзена да дзейнасці даволі вузкагакола арганізацыі. Кампартыя (бальшавікоу)Беларусі імкнулася усталяваць і умацаваць свій поуны і бяспрэчны кантроль як над складам іх кіруючых органах, так і над усей практычнай дзейнасцю гэтых арганізацый. КП(б)Б старалася уцягнуця як мага большнасельніцтва у дзеючыя пад яе кантролем арганізацыі.У камсамоле у 1925 г.было ужо 37,3 тыс. чалавек, у складзе прафсаюзау у 1926 г. - 149 тыс. , у 1928 г. - 388 тыс., на пачатку 1937 г. больш за 510 тыс. чалавек.

З другой паловы 20-х гадоу узмацнілася дырэктыуная сістэма кіравання не толькі эканомікай, але і іншымі сферамі грамадства, узрасла роля дзяржауна-партыйнага апарату. Гэта адмова адбілася перш за усе на вытворчай дэмакратыі. Пытанні арганізацыі вытворчасці, якія раней ставіліся на сходах рабочых або вытворчых нарадах, цяпер станавіліся справай вузкага кола асоб. Сходы склікалісягалоунымчынам для перадачыуказанняу і інфармацыі, падтрымказаклікау, з нагодытыхцііншыхдасягненняу у будауніцтвесацыялізму, а таксама для крытыкі «ворагау народа». У калгасахлюбыяпытаннізаусіхвырашалапрауленне, а часцейза усе кіраваустаршыня, якіз'яуляуся, як правіла, безадмоуным выканауцам рашэння у райкомау, выканкамау і іншых устаноу.

Разам с пераходам да планавай эканомікі, згортваннем, а затым і адмовай ад нэпа, наступам сацыялізму па усяму фронту разгарнууся працэспераутварэння палітычнага рэжыму дэмакратычнага цэнтралізму, які пераважау у пачатку 20-х гадоу (але, зауважым, ужо і тады з ухілам да цэнтралізму), у рэжыма утарытарнага цэнтралізму. Гэта выражалася у далейшым паніжэнні ролі і удзелуу справах грамадства дэмакратычных, прадстаунічых органау, по уным іх падпарадкаванні партыйнаму апарату. Саветы у 30-я гады ужо толькі стваралібачнасць улады працоуных. Іх фарміраванне і дзейнасць адбывалася на падставе дырэктыуныхуказанняу, які выключалі крытыку партыйна-дзяржауныхорганау, спасобнасць кандыдатур, плюралізм. Гэта даты чылася дзейнасці не толькіСаветау, але і прафсаюзау, камсамола, якія канчаткова страцілі на ватрэшткі самастойнасці. Дзяржава дыктатуры аднойпартыі, а дакладней-дыктатуры партыйнага кірауніцтва і партапаратуВКПб.

Працэспабудовы сацыялізму праходзіува умовах жорсткай унутры партыйнай барацьбы у ВКП(б) Беларусі. У працэсе гэтай барацьбы сама КП(б)Б пацярпела ад усялякіх « чыстак», «выкрыванняу», страцілазначную частку сумленных камуністау, якія спрабавалі супрацьстаять усталяванню сталінізму. Так, у ходзе «чысткі» 1929 г. Зрадоу КП(б)Б было выключана 3,7 тыс. чалавек. У выніку «чысткі» выключаліся перш-напершіншадумцы і тыя, хто дапускаув аганні. Іх замянялі людзьмі, якія былі здольны у спрымаць, выконваць, праводзіць у жыцце указанні цэнтра.

Літаратура

.Нарысы гісторыіБеларусі у 2-х частках. Ч. 2. Мінск, «Універсітэтскае» 2002 г.

.Гісторыя Беларусі у 2-х частках, падрэд. Я. Новіка і Г. Марцуля, Ч. 2. Мінск, 1998 г.

.Ковкель І.І.,Ярмусік Э. С. ІсторіяБеларусі с древнейшіх времен і до нашего времені. -Мінск., «Аверсэв»,2006 г.

4. Шымуковiч С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый. Частка II. / Шымуковiч С.Ф.- 2-е выдан-не - Мн.: Акад. кiрав. пры Прэзiдэнце Рэсп. Беларусь, 2005. - 247 с.

Похожие работы на - Нацыянальна-дзяржаунае будауніцтва у БССР у 1921-1927 гг.

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!