Фізіякратызм ў Беларусі
У другой палове XVIII стагоддзя на тэрыторыю Беларусі пачалі
пранікаць навукова-філософскія ідэі заходнееўрапейскіх асветнікаў Ф. Вальтера,
Ж.Ж. Руссо, Д. Дзідро, Р. Декарта і іншых. Сярод асветнікаў у той час асаблівай
папулярнасцю карыстаўся фізіякратызм. Сама назва «фізіякраты» ўзнікла на глебе
павышанай увагі прадстаўнікоў гэтай плыні да законаў фізічнага свету (законаў
фізікі і механікі). Фізічныя законы выступаюць ваўзаемадзеянні з маральнымі
(грамадскімі). Адзінства фізічнага і маральнага парадку стварае натуральны
парадак, з якога, у сваю чаргу, вынікае натуральнае права. Поспехі навукі ў
XVIII ст. нарадзілі аптымізм, што веды аб прыродзе, дапоўненыя ведамі аб
маралі, грамадстве абумовяць магчымасці істотных рэформ дзяржаўнага, прававога,
грамадскага характару. Як пісаў адзін з прадстаўнікоў гэтага ідэйнага
накірунку: «цяпер упершыню ўзышло сонца, і ад гэтага часу забабоны,
нясправядлівасць, прывілеі і прыгнет павінны саступіць месца вечнай ісціне,
вечнай справядлівасці, роўнасці, што вынікаюць з самой прыроды і неад'емных
правоў чалавека».
Таму яны выступалі з рэзкай крытыкай прыгоннага права, якое
стрымлівала прагрэс у сельскай гаспадарцы, выказвал розныя праекты адмены
прыгонніцтва. Яны даказвалі неабходнасць капіталістычнага (фермерскага) спосабу
вядзення сельскай гаспадаркі, які грунтаваўся на прыватнай уласнасці на зямлю i
наемнай працы.
Такім
чынам, прадстаўнікі гэтай плыні асноўвалі свае вучэнні па законах прыроды,
натуральнага права, навукі, асветніцтва.
Своеасаблівай з'явай грамадскай думкі Беларусі канца XVIII
ст. была дактрына эканамістаў-філосафаў (фізіякратаў), вытокі якой знаходзіліся
ў еўрапейскай, перш за ўсе французскай асветніцкай ідэалогіі. Пачынальнікам
фізіякратызма быў Ф. Кеснэ, а найболш вядомым яго прьхільнікам маркіз дэ Mipaбo.
Ідэалогія
фізіякратызма амаль цалкам парывала з хрысціянскай карцінай свету i існаванне
навакольнага свету тлумачыла не боскай гармоніяй, а дзейнасцю натуральных
законаў. Фізіякратызм абвяш-чаў адзіным прадметам пазнання натуралъныя законы,
а фактычным увасабленнем пазітыўных ведаў аб натуральных законах - навуку.
Буйнейшымі
прадстаўнікамі фізіякратызму ў Беларусі былі прафесары права Галоўнай школы ВКЛ
Iepaнім Страйноўскі (1752-1815) i Канстанцін Багуслаўскі (1754-1819).
Асноўнымі крыніцамі вывучэння ix поглядаў з'яўляюцца выдадзены ў 1785 г. твор
I. Страйноўскага «Навука аб прыродным i палітычным праве, палітычнай эканоміі i
праве народаў» i кніга К. Багуслаўскага «Пра дасканалае заканадаўства», якая
ўбачыла свет у 1786 г.
Асновай ix сацыялагічнай канцэпцыі было вучэнне пра
нату-ральнае права i натуральны парадак. Апошні разглядаўся вучонымі як
адзінства фізічнага i маральнага парадку. Яны лічылі, што як фізічныя законы не
могуць быць зменены па волі людзей, так і за коны грамадства, якія з ix вынікаюць,
з'яўляюцца незалежнымі ад волі i жадання чалавека. Але як першыя, так i другія
павінны па-знавацца людзьмі з мэтаю ўдасканалення грамадскага жыцця.
Ідэалогія фізіякратызма была ўспрынята у Рэчы Паспалітай
другой паловы XVIII ст. як тэарэтычная аснова рэфармавання грамадскага i
палітычнага ладу краіны.
Галоунымі
ўмовамі рэфармавання грамадства вучоныя лічылі па-першае, увядзенне у дзеянне
законаў, якія грунтуюцца на нату ральным праве, і, па-другое, забеспячэнне
высокага ўзроўню адука-ванасці грамадзян. Прычым, на ix думку, паміж узроўнем
закана- даўства краіны i адукаванасцю насельніцтва ёсць прамая сувязь. Чым
больш адукаваны народ, падкрэслівалі фізіякраты, тым больш дасканалымі
з'яўляюцца яго законы.
Да натуральных правоў I. Страйноўскі i іншыя тэарэтыкі
фізіякратызму адносілі права на жыццё, набыццё i карыстанне зям- нымі дабротамі
Яны падкрэслівалі, што менавіта з натуральных правоў выніка юць сацыяльныя
правы грамадзян, i перш за ўсё права на на асабістую свабоду, права на ўзаемную
дапамогу i права на прыватную ўласнасць.
Праграма сацыяльна-эканамічных i ў пэўнай ступені палітыч-ных
рэформаў фізіякратаў уключала таксама скасаванне прыгон- най залежнасці сялян i
адмену саслоўных прывілегій.
Палітычным
патрабаваннем праграмы было ўвядзенне ў кpaiнe канстытуцыйнай манархіі,
здольнай пакласці канец самаўладдзю магнатаў.
Іеранім Страйноўскі
Гады жыцця - (1752 — 1815). Нарадзіўся на Украіне.
Адукацыю атрымаў у Віленскай акадэміі. З 1781 г. выкладчык гэтай акадэміі на
кафедры натуральнага права. У 1799 — 1806 гг. рэктар ператворанай з акадэміі —
Віленскай галоўнай школы, якая, у сваю чаргу, у 1803 г. была ператворана ва
універсітэт.
Работа «Навука аб натуральным і палітычным праве, палітычнай
эканоміі і праве народаў», Вільня, 1785. У 1809 г. перакладзена на рускую мову
і выдана ў Пецярбургу.
У сваіх працах І. Страйноўскі пісаў аб натуральнай
абумоўленасці грамадскіх адносін. «3 фізічнага парадку рэчаў вынікае
маральныпарадак; таксама, як i першы, ён не можа быць адвольным, змяняючымся ў
адпаведнасці з воляй i пажаданнямі людзей; таксама, як i першы, ён не
ўстаноўлены людзьмі, а толькі iмi пазнаецца». Праз глыбокае пазнанне гэтага
метадалагічнага падыходу натуральнага права ідзе шлях да свабоды i шчасця. I
наадварот, адыход чалавека ад дакладных i разумных законаў прыроды непазбежна
выклікае «пакаранне» — няшчасці, бедствы i беспарадкі.
Натуральныя
ж законы, паводле канцэпцыі І. Страйноўскага, «нічога iншaгa не выяўляюць,
акрамя як натуральныя правы i абавязкі чалавека», да якіх належыць імкненне
кожнай чалавечай асобы да самазахавання, задавальнення cвaix патрэб у ежы,
адзенні, жыллі, прыладах працы, да набыцця зямных даброт і карыстання iмi. 3
натуральных правоў i абавязкаў асобнага індывіда, з прыроднай роўнасці людзей
І. Страйноўскі выводзіў сацыяльныя правы i абавязкі. У ліку ix ён
называў вечныя i нязменныя правы асабістай свабоды, узаемнай дапамогі,
прыватнай уласнасці. Ён лічыў, што здабытая сумленнай працай прыватная
уласнасць — краевугольны камень грамадства, а яе недатыкальнасць з'яуляецца
найпершым натуральным правам чалавека. Паводле І. Страйноускага, ніхто не мае
права пазбавіць чалавека яго натуральнай свабоды, ён павінен абараняць ад
гвалту сваю ўласнасць i свабоду i, адпаведна, не рабіць замаху на чужую
прыватную ўласнасць, не ўжываць сілы ў адносінах да іншых людзей, за
выключэннем выпадкаў самаабароны. Прынцыпы натуральнага права І. Страйноўскі
разглядаў у якасці крытэрыяў “ісціннасці” або “няправільнасці” таго ці іншага
сацыяльна-палітычнага ладу. У прыватнасці, ён лічыў, што дзяржава магнацкай
aлiгapxii тагачаснай Рэчы Паспалітай не адпавядае патрабаванням натуральнага
права, праграмныя ж устаноўкі шляхецка-буржуазнага блоку ўзводзіў у ранг вечных
i нязменных прынцыпаў натуральнага права i ўсяляк ix абараняў. І.Страйноўскі
паслядоўна абгрунтоўваў залежнасць шчасця народа i разумнае грамадскае
ўпарадкаванне ад узроўню пашырэння ведаў аб прыродзе i грамадстве. Для
ажыццяўлення плана асветы насельніцтва, на яго думку, неабходна: стварыць
правільную сістэму навучання юнацтва, усяляк садзейнічаць развіццю навукі i
папулярызаваць яе праз выданне кніг, падручнікаў i г.д. Асаблівую стваральную
ролю І. Страйноўскі адводзіў «Усеагульнай інструкцыі» для ўсяго народа, якая
ахоплівала б усе навукі — фізічныя i маральныя, дапамагала б людзям пазнаць
ісціны гэтых навук, сцвярджаць разумныя асновы сацыяльнага жыцця.
laaxiм Xpaптовіч
Гады жыцця - (4.1.1729 — 4.3.1812). Грамадскі,
палітычны i дзяржауны дзеяч ВКЛ, прыхільнік фізіякратызму на Беларусі
публіцыст, паэт, перакладчык. Паходзіў з беларускага магнацкага роду,
прадстаўнікі якога адыгралі значную ролю у развіцці культуры i асветы на
Беларусі. Нарадзіўся ў маёнтку паблізу Навагрудка. Вучыўся у Віленскай
акадэміі. 3 1765 г. маршалак Галоўнага трыбунала ВКЛ, узначальваў дыпламатычныя
мicii у Парыжы i Вене. Адзін са стваральнікаў (1773) i больш за 20 гадоў член
Адукацыйнай кaмicii (установа па кіраўніцтву народнай асветай). У канцы XVIII
ст. ён заснаваў у Варшаве «Таварыства сяброў навукі». У cвaix родавых маёнтках
Шчорсы (Навагрудскі павет) i Вішнёва (Ашмянскі павет) замяніў паншчыну чыншам.
Пабудаваў у Шчорсах палац, школу, уніяцкую царкву, арганізаваў бібліятэку з
архівам (150 адзінак соймавых i соймікавых актаў, каралеўскіх пісьмаў i ihш.).
У яго бібліятэцы было больш за 10 тыс. экземпляраў кніг, у т.л. творы
найвялікшых філосафаў, рымскіх i грэчаскіх класікаў, італьянская i французская
класічная літаратура, творы па гicтopыі Беларусі, Літвы i Польшчы. У
рэфарматарскай дзейнасці І. Храптовіча (правядзенне аграрнай рэформы) выявілася
імкненне асобных прадстаўнкоў пануючага класа да павышэння прадукцыйнасці працы
сялян i адначасова да паслаблення вострых класавых супярэчнасцей. Гэтыя спробы
зводзіліся да пошукаў аптымальнага варыянту вядзення гаспадаркі ва умовах
развіцця таварна-грашовых адносін i без карэннай ломкі прыгоннай сістэмы.
Больш поўнае ўяўленне пра светапогляд І. Храптовіча даюць яго
творы «Пра штогодняе аднаўленне краіны» i «Пра натуральнае права». Асэнсоўваючы
грамадскае жыццё, І. Храптовіч адзначыў наяўнасць у iм «натуральнага парадку»,
які ўстанаўлівае правы i абавязкі ўcix членаў грамадства. Для падтрымкі такога
парадку ў супольным жыцці заключаюцца дагаворы. Чым бліжэй закон да
натуральнага права, тым больш ён справядлівы. У цэнтры усяго знаходзіцца
чалавек з яго патрэбамі, інтарэсамі, npaвaмi i абавязкамі. Паколькі
задавальненне патрэб чалавека магчыма толькі ў грамадстве, то кожны павінен
лічыцца з патрэбамі іншых членаў грамадства. Але людзі значна адрозніваюцца
адзін ад аднаго свaiм маёмасным становішчам. I, тым не менш, як вынікае з натуральнага
парадку рэчаў, кожны павінен працаваць на тым месцы, якое яму натуральна
наканавана, не імкнучыся пранікнуць у закрытую для яго сферу. Маральны парадак
ён ставіць у залежнасць ад фізічнага парадку прыроды. Маральныя законы цалкам
адпавядаюць таму, што карысна i неабходна чалавеку ў яго жыцці. Так, «дзеці
павінны паважаць бацькоў, бацькі павінны гадаваць дзяцей — гэта вынкае з
маральнага парадку, які адпавядае фізічнаму парадку прыроды i, зусім відавочна,
карысны роду людскому». Фізіякраты, да ix належаў i І. Храптовіч, грамадства
разглядалі як натуральны арганізм, што складае частку прыроды, у якую
уваходзяць чалавек i яго ма ральныя прынцыпы. Kaлi ж чалавек вырваны з
заканамернай су-вязі прыроды (не мае свабоды ці бяспекі або пазбаўлены
ўласнасці), ён становіцца ізгоем, бескарысным для сябе i грамадства. «Якія ж ён
можа мець абавязкі, не маючы правоў? Ці заставіш яго працаваць? Дык яго самыя
карысныя здольнасці розуму, кемлівасць не падпарадкоўваюцца прымусу».
Канстанцін
Багуслаўскі
Гады
жыцця - (12.9.1754 — 14.3.1819). Рэлігійны i грамадскі дзеяч,
філосаф-правазнавец, калекцыянер. Месца нараджэння невядома. Працаваў у Вільні.
Прафесар Галоўнай школы Вялікага княства Літоўскага, член Адукацыйнай кaмicii.
У 1790 г. прызначаны прафесарам багаслоўя ў Віленскі універсітэт, у якім з 1804
па 1812 гг. быў дэканам факультэта багаслоўскіх маральных навук. Перайшоў з дазволу
папы у свецкае духавенства. Склаў зборнік біяграфій дзяржаўных дзеячаў Вялікага
княства Літоўскага i Рэчы Паспалітай (Варшава, 1788, 2-е выд., Вільня, 1814).
Сабраў больш за 200 партрэтаў знакамітых людзей краю. Пабудаваў для гэтай
калекцыі асобны дом у Вільнi. Пасля смерці К.Багуслаўскага калекцыя была
распрададзена з публічных таргоў. Аўтар кнігi «Пра дасканалае заканадаўства»
(1786), у якой поруч з натуральным правам як асновай справядлівага
заканадаўства разглядаў чалавека як адзінства двух субстанцый — матэрыяльнай і
духоўнай. Падзяляў асветніцкае палажэнне пра рашаючую ролю адукацыі i навукі ў
жыцці грамадства, што чым больш будзе адукаваны народ, тым больш дасканалымі
будуць яго законы. К.Багуслаўскі, як i І.Страйноускі абгрунтоўваў неабходнасць
канстытуцыйных форм кіравання, крытыкаваў тыранію i арыстакратычную алігархію.
Антоній Тызенгаўз
Да ліку відных сацыяльных рэфарматараў таго часу належаў
кіраўнік каралеўскіх эканомій на Беларусі i Літве, падскарбій надворны літоўскі
Антоній Тызенгаўз (1733—1785), арганізатар шэрагу мануфактур i культурных
устаноў на Беларусі. У прыватнасці, ён заснаваў у Гародні Медыцынскую школу i
Інстытут павівальнага майстэрства, на чале якіх стаў запрошаны ім з
універсітэта горада Манпелье французскі вучоны Жан Эмануэль Жылібер
(1741—1814), прыхільнік асветніцкіх ідэй. Пазней гэтыя ўстановы былі
пераведзены ў Вільню i на ix базе паўстаў медыцынскі факультэт універсітэта.
Пасля ix з'явіліся бухгалтарская, землямерская i будаўнічая школы.
Рэфарматарскую дзейнасць А. Тызенгаўз планаваў ажыццяўляць у дзяржаўным
маштабе. Для гэтага ён лічыў неабходным устанаўленне i захаванне ў краіне
цвердай законнасці, павагі да права.
А.
Тызенгаўз наладзіў у Гародні выданне першай (у межах сучаснай Беларусі
штотыдневай газеты пад назвай «Гародненская газета». Яе першы нумар
выйшаў з друку у траўні 1776 г. Газета стала сапраўдным люстэркам мясцовага
грамадскага жьцця. На яе старонках выказваліся асветніцкія палітычныя i
прававыя ідэі, якія ў адпаведным кірунку (разам з «Віленскай газетай»)
ўплывалі на фарміраванне грамадскай свядомасці на землях Вялікага княства
Літоўскага. Адпаведным чынам на фарміраванне грамадскай думкі ўплывала i
змешчаная на старонках газеты міжнародная інфармацыя. Газета, напрыклад,
друкавала цікавыя паведамленні пра вайну за незалежнасць англійскіх калоній у
Паўдневай Амерыцы (будучых ЗША).
Спіс
выкарыстаннай літаратуры
1.
Вішнеўская І.У. Палітычная і прававвая думка Беларусі на мяжы
еўрапейскіх цывілізацый (ІХ-пачатак ХХІ стст.): манаграфія/І.У.Вішнеўская.-
Мінск: Тэсей, 2007.-296 с.
2.
Сокал С.Ф. Кароткі агляд гісторыі палітычнай і прававой думкі
Беларусі (лекцыйны матэрыял): БНІП. - Магілёў, 1999.-142 с.
3.
Шалькевіч В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі:
Навучальны дапаможнік./ Серыя: “Гісторыя Бацькаўшчыны” дадатак да часопіса
“Права і эканоміка”-Мн., 2-е выд., 1999.-200 с.
4.
Асветнiкi Зямлi беларускай Х - пач. ХХ стст. Энцыклапедычны
даведнiк. Рэдкал.: Г.П.Пашкоў i iнш. - Мн., 2001.
5.
Сборник работ 65-й научной конференции студентов и аспирантов
Белорусского государственного университета: В 3 ч. ч.3. БГУ, 2008.-284 с.