Драматургічная спадчына Янкі Купалы

  • Вид работы:
    Курсовая работа (т)
  • Предмет:
    Литература
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    40,61 Кб
  • Опубликовано:
    2016-12-08
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Драматургічная спадчына Янкі Купалы















Курсавая работа

Драматургічная спадчына Янкі Купалы


Выканаўца:

Ярмоленка Ю.П.






Гомель 2016

Змест

Уводзіны

1. Мастацкія асаблівасці песы Прымакі

. Праблематыка песы Паўлінка

. Трагедыя беларускага сялянства ў драме Раскіданае гняздо

4. Праблемы і вобразы песы Тутэйшыя

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры

Уводзіны

Вытокі гісторыі драматургіі хаваюцца ў прыцемках першабытнага часу, у даўніне. З антычнасці да нашых дзён драматургі ўзнімалі ў сваіх творах універсальныя праблемы. Напрыклад, тэма чалавечага выбару ў жыцці, як і зараз, чалавек робіць выбар, шукае адказы на пытанні, ідзе па шляху, які яму дыктуе час. Калі быў напісаны першы драматычны твор, што гэта было па жанры: камедыя ці трагедыя, калі быў пастаўлены першы спектакль?

Даследаванне праблем ў драматургічных творах зяўляецца адначасова пошукам трывалых духоўных і маральных каштоўнасцей. Гэтыя каштоўнасці: любоў да роднай зямлі, да Бацькаўшчыны, каханне, самаахвярнасць, жыццё і смерць. На нашу думку, полем для даследавання больш цікавым і займальным, чым сучасная драматургія, зяўляецца спадчына класікаў беларускай літаратуры, асабліва выдатныя песы Янкі Купалы. Некаторыя скажуць, што гэта старамодна. Але ж мы сёння гатовы паспрачацца з гэтым, удала створаны абразец даўніны, зможа адкрыць вочы, паказаць дарогу ў жыцці нават сучаснаму чалавеку. У творах, прысвечаных сучаснасці, пералік розных якасцей на фоне агульнай разяднанасці, прагматыкі, расчаравання ў колішніх ідэалах, выглядае вельмі востра. Гэтым можна патлумачыць надзвычайны поспех Паўлінкі, амаль сто год бачыць яна свет, здаецца, кожны з беларусаў не ўяўляе нават сабе беларускую драматургію без гэтай песы, якая атрымоўвае новае і новае жыццё на сцэне Купалаўскага тэатра. Айчынныя літаратуразнаўцы дагэтуль даволі часта звяртаюцца да асэнсавання драматургіі Янкі Купалы ў беларускай і сусветнай літаратуры. Песы Купалы вельмі часта лічаць чымсьці загадкавым, таямнічым, што на працягу столькіх гадоў дае глебу для роздуму. Часам яны атаясамліваюцца з рамантычнымі гісторыямі і камічнымі інтэрмедыямі, якія толькі абцяжарваюць разуменне і спецыфіку, праблематыку і тэматыку твораў. Разам з тым, менавіта яны самыя дазваляюць вылучыць найбольш трывалыя памкненні чалавечай душы ў разуменні аўтарскай думкі.

Чытаючы сёння драматычныя творы Купалы, нельга абысціся без звароту да крытычных артыкулаў, якія дапамагаюць дэталёва асэнсаваць і зразумець праблематыку і тэматыку яго пес. Адной з найбольш яскравых крытычных работ па драматургічнай спадчыне зяўляецца работа Драматургічная спадчына Янкі Купалы Пятра Васючэнкі. Аналізуючы драматычныя паэмы і песы Янкі Купалы − Адвечную песню, Сон на кургане, Паўлінку, Раскіданае гняздо, Тутэйшыя, Прымакі, − аўтар імкнецца адысці ад многіх поглядаў, якія існавалі раней. Пятро Васючэнка разглядае творчасць беларускага песняра ў сувязі з авангарднымі тэндэнцыямі ў еўрапейскіх літаратурах канца XIX - пачатку ХХ ст. Усе, каго цікавіць творчасць класіка беларускай літаратуры, могуць з лёгкасцю пазнаёміцца, абагуліць і прывесці ў сістэму ўсе свае веды па творах аўтара. Нездарма Пётр Васючэнка падтэмай у якасці падзагалоўка да манаграфіі пазначае Вопыт сучаснага прачытання.

Аўтар задаецца пытаннем: Як сёння вывучаць Купалу? Як пазбавіцца ад догмаў, скажэнняў, якімі аблытана ранейшая гісторыя літаратуры, у тым ліку і купалазнаўства? [1, c. 3]. У гэтых пытаннях і ёсць асноўная задача, якую вырашае крытык у працы, дасягаючы галоўнай мэты: адмовіць распаўсюджаную догму, што асоба паэта нібыта складаецца з дзвюх паловак - Купалы-дарэвалюцыйнага і Купалы-паслярэвалюцыйнага.

А вось цэнтрам даследвання М.М. Казлоўскай у працы Універсальнае ў драматургічным канфлікце песы Янкі Купалы Раскіданае гняздо зяўляецца ўніверсальнасць, здольнасць праз прыватнае, часова і прасторава − акрэсленае выяўляць вечнае. Як зазначае М.М. Казлоўская: Мэтай дадзенага артыкула зяўляецца разгляд драматычнага канфлікту, які выступае структураўтваральным элементам песы Я. Купалы Раскіданае гняздо, у кантэксце паэтыкі новай драмы, распрацаванай Т. Ібсенам, А. Чэхавым, С. Пшыбышэўскім [2, c. 11].

У апошняе дзесяцігоддзе літаратуразнаўчае прачытанне творчасці Янкі Купалы вызначалася прафесійнай заглыбленасцю. Асобна разглядае гэтую праблему Т. Кабржыцкая ў міжлітаратурным кантэксце драматургічных твораў песняра ў рабоце Драматургічны геній Янкі Купалы. Яна раскрывае ўкраінскі генезіс пес Паўлінка і Тутэйшыя. Аўтарка смела заяўляе: У гэтай сувязі прыярытэтнай павінна стаць спроба ўвядзення Купалы ў міжлітаратурны кантэкст і як прадаўжальніка ўсталяваных традыцый, і як стваральніка новых [3, c. 167]. Яна раскрывае магнетызм драматургічнага слова пісьменніка з улікам прыкладаў з украінскай драматургіі, звяртаючыся да творчасці сучасніка Я. Купалы Міколы Куліша (1892-1937) - яскравага прадстаўніка расстралянага адраджэння.

Здаецца, што ўжо пасля сказанага пра даследчыкаў драматургічнай спадчыны Я.Купалы і гаварыць ужо няма пра што. Актуальнасць пытання пры звяртанні да яго, можна адзначыць, што, несумненна, на высокім узроўні. Варта адзначыць, што такія аспекты, як тэатр Я.Купалы, шырока не разглядаліся ў айчынным кругаглядзе. Таму маем на мэце звярнуць увагу, што гэты самы тэатральны вопыт які, здаецца, у большай ступені, чым яго лірыка, папаўняе скарбніцу рэпертуараў амаль што ўсіх тэатраў Беларусі. Варта адзначыць, што як мага больш ўздзейнічаць і паўплываць на чалавека, яго светапогляд можна толькі тады, калі ён паглядзіць сам на сябе з боку, пазнае свае ўчынкі ў акторскай гульні. Што так таленавіта дэманструе нам Купала. Хітрасць у тым, што сучасныя пастаноўкі - гэта ў той жа час новае нараджэнне драматургіі Я.Купалы, у якіх адбываецца пераасэнсаванне новых хібаў і заганаў чалавека новай фармацыі, з яго цяперашнімі пытаннямі, адказ на якія шукае ў заглянуўшы ў мінулае таксама тут па-сучаснаму адлюстроўваецца змест класічных літаратурных помнікаў.

1. Мастацкія асаблівасці песы Прымакі

Трэба паглядзець на старонкі Купалы, калі чалавек удумлівы, то за камічнай формай адчуе вялікі боль за наш народ, за нашу Радзіму, таму што Купала не быў дурным ці пустым чалавекам, ён не мог проста так пісаць камэдыю. Праз камэдыю праглядаліся слёзы. І спачуванні да свайго народа. Так я разумею гэтую песу, лічу, што зрабіўшы ў гэтым тэатры дыптых Раскіданае гняздо і Прымакі, драматург не памыліўся. Гэта розныя па жанры спэктаклі, як падасца на першы погляд, адзін - камэдыя, а другі - трагэдыя. Але ў гэтым спалучэньні і ёсць сэнс нашага жыцця - ад камэдыі да трагэдыі адзін крок. Слёзы і смех стаяць побач, гэтаксама як любоў і нянавісць, у людскіх узаемаадносінах жывуць - знаходзяцца недзе побач, і гэтым суседствам вытлумачваецца калі не сэнс, то многія калізіі і варункі жыцця.

Вось так мы жывем. Гэтая п'еса пра нас. Тут можа ў трошкі перабольшанай форме, але гэта не пра пянку, не пра бойкі, а пра ўзаемаадносіны людзей, як людзі іншым разам і любяць адзін аднаго і ненавідзяць адначасова. Вось гэтае спалучэнне, яно такое дзікаватае трохі, і хочацца, як Купала казаў, да зор, да неба, ну, мабыць, так некалі і будзе.

Паўлінка сведчыць: хараство і канцэптуальнасць купалаўскіх твораў значнай часткаю сваёй грунтаваліся якраз на тым унутраным разладзе, які палохаў, бянтэжыў самога паэта. Разлад, унутраная канфліктнасць, адкрытасць, уласцівая лепшым творам Купалы, складаныя паэтычныя творы купалы, яго паэтычнай і драматургічнай мовы. Але ў шэрагу твораў гэты канфлікт як бы прыглушаны - у іх адметная, таксама прывабная гармонія, але крышку іншага кшталту. Да такіх твораў можна аднесці аднаактавую песу-жарт Прымакі, напісаную ў 1913 годзе, пад другой назвай На другі дзень. Твор проста цешыць гледача трапным дасціпным слоўцам, яркай падрабязнасцю побыту мужыкоў, насычаны чыстым смехам, не мае вялікага сацыяльнага значэння. Штосьці трэба было вывернуць навыварат у побыце вяскоўцаў, каб стала не проста весела, але весела да колікаў. Купала не баяўся паказаць грубасць эратычнай вобразнасці, усё пададзена за кошт гумару, смеху. Гумару, гэтакага ж стрыманага, часам прытоенага, як і купалаўская ўсмешка - у вусы.

Жанр твора пісьменнікам вызначаны так: сцэнічны жарт у адным акце. Разнастайныя камічныя эфекты ствараюцца ў песе ўчынкамі, паводзінамі герояў, а таксама спецыфічнай манерай выказвання, арыгінальным ужываннем моўных сродкаў, якія маюць ідэйную і стылістычную функцыі. Разгледзім некаторыя моўныя асаблівасці песы.

Аўтар дзеля стварэння камічнага эфекту выкарыстаў прыём наўмыснага стварэння двухсэнсавасці і яе ліквідацыі ўстаўкай. Грунтуецца гэты прыём на знарочыстым парушэнні прынцыпу ўжывання займенніка 3-й асобы, які звычайна паказвае на папярэдні назоўнік таго самага роду і ліку. У песе займеннік, які стаіць пасля двух назоўнікаў, паказвае не найбліжэйшы, а на далёкі назоўнік. Аўтар устаўкай абодвух назоўнікаў адмаўляе сувязь аднаго з іх з займеннікам [5, с. 60]. У выніку ствараецца камічны вобраз героя - селяніна Максіма: Як яна, значыцца, сказала, самдзеле, дурань, дык мяне аж за самыя вантробы забрала. Усхапіўся я, самдзеле, з ложка, схапіў дзягу і ўжо думаю сабе... А яна - не тут успамінаючы, не дзяга, а мая жонка - вазьмі ды і схапі мешалку... Сам Люцыпар, відаць, выдумаў гэтыя мешалкі, як падсоўваў нябожчыцы Еве яблыкі ў раі. Бо дайце ж рады! Паліў я гэта яе - значыцца, мешалку, а не Еву - колькі раз, на добрыя кусочкі сек, і ўсё роўна... [6, с. 183].

Характар жартаўлівасці маюць і каламбуры ў маўленні цэнтральнага персанажа. Гаворачы пра святы абраз, герой палохаецца: Які ён страшны, гэты Страшны суд! Своеасаблівую ацэнку персанажа змяшчае выказванне Мая Паланея як распаланелася на ўсю сваю моц... Такія паўторы надаюць твору характэрную для камедыйнага жанру гумарыстычную афарбоўку і дадатковую экспрэсію.

Смех у купалаўскай драматургіі рэдка калі ўдаваў бясхмарным; шчаслівым выключэннем тут хіба Прымакі. Смех гучыць у сатырычных вершах, у байках, але гэта смех, азмрочаных сацыяльным ліхам, ягонымі канкрэтнымі праявамі. Яшчэ больш панурым робіцца смех, калі ліха перарастае межы сацыяльнага, выглядае як усепранікальнае.

Можна заўважыць разнастайныя сэнсавыя парушэнні, створаныя аўтарам у мове Максіма: Учора была, здаецца, нядзеля? Так, такі ж нядзеля, ды першая ў гэтым тыдні. (Як быццам нядзеля не адна). Спецыфіку твора вызначае яго насычанасць жартаўлівымі выказваннямі тыпу: Не пайду тапіцца: вада яшчэ такая халодная, Не пайду вешацца: дзяга яшчэ парвецца і г.д. Песа вельмі багатая на фразеалагізмы. Іх тут каля 100 на 20 старонак тэксту. Гэтыя моўныя сродкі надаюць твору больш вобразнасці, экспрэсіі (чарвячка замарыць, каб зямля не насіла, у жываце салаўі пяюць, дзе ракі зімуюць, даць рады, адлежваць бакі, дзесятаму заказаць, слінкі цякуць і г.д.)

Сродкам маўленчай характарыстыкі персанажа выступае нязвыклы выраз самдзеле, не зафіксаваны ў слоўніках, які сустракаецца ў мове Максіма 4 разы. Відаць, гэты выраз узнік у народнай гаворцы як варыяцыя рускага фразеалагізма в самом деле. Аднак тут выраз змяніў сваю форму і значэнне. У мове Максіма ўжываецца як слова-паразіт і з яўляецца пабочным. У песе ж Тутэйшыя у мове Янкі Здольніка гэта слова мае значэнне згодна з семантыкай рускага фразеалагізма в самом деле: Вы згадалі: яны самдзеле тожа - беларусы, з пароды рэнэгатаў і дэгэнэратаў [6, c. 287]. Большасць фразеалагізмаў у творы абыгрываецца з дапамогай разнастайных прыёмаў. Замест нарматыўнага пайсці па розум да галавы ў сітуацыі ляжачага становішча Максіма ўжываецца споўзаць па розум да галавы. У некаторых выпадках пісьменнік замяняе кампаненты фразеалагізма іншымі словамі, якія надаюць выказванню больш экспрэсіі, ствараюць адценне навізны і непаўторнасці: ламаць мазгі замест ламаць галаву, пусціцца ў бадзяцкую скуру замест пусціцца ў сабачую скуру, наварыць саладухі замест наварыць піва, хоць падарвіся замест формы разарвіся і г.д. У нарматыўным фразеалагізме за жывое забрала кампанент жывое выцясняецца стылістычна больш багатымі словамі: за самыя вандробы забрала.

Цікава абыгрываецца і фразеалагізм браць грэх на душу: Мала аднаго грэху, дык хочаце яшчэ другі на душу браць? [6, c. 281]. На аснове фразеалагізма клёпкі не хапае ў галаве ўжываецца клёпкі ў галаве пагубляць з новым дзеяслоўным суправаджальнікам.

Даследчык Асабіна С. слушна зазначае: Пісьменнік трапна выкарыстоўвае прыём агалення ўнутранай формы фразеалагізма параўнаннем, якое само па сабе ўжо зяўляецца вобразным сродкам. Калі ж яно становіцца побач з фразеалагізмам, да якога непасрэдна адносіцца, то выконвае і функцыю разнявольвання семантычнага вобраза фразеалагічнай адзінкі. У песе фразеалагізм, ужыты разам з параўнаннем: малоць языком, як калатоўкай, стварае адзінае яркае, вобразнае ўражанне, надае дадатковую экспрэсію. Прыём сутыкнення фразеалагізма і сугучнага з яго кампанентам слова назіраецца ў размове Кацярынкі з бацькам, які папярэджвае дзяўчыну аб прыстойных паводзінах: Глядзіце ў мяне! - Татачка, я добра гляджу! [5, c. 24].

Абектам абыгрывання становіцца кампанент фразеалагізма - глядзець. Слова свабоднага значэння сутыкаецца з фразеалагізмам, што стварае своеасаблівы камічны эфект і нечаканасць успрымання. Цікавасць выклікае выкарыстанне фразеалагізма як серада на пятніцу ў значэнні з вялікім незадавальненнем, болем, які замест сваіх прывычных суправаджальнікаў - крывіцца, касіцца - мае дзеяслоў ухмыляцца: ухмыляцца, як серада на пятніцу. Сустаракаюцца выказванні хоць у пятніцу са значэннем у любы момант. Абыгрыванне фразеалагізма сухая пятніца і мокрая серада звязана з этымалогіяй. Больш строгі пост у хрысціян адбываўся ў пятніцу, таму і сухая пятніца, а ў сераду можна было ўжываць алкаголь і некаторыя посныя стравы (мокрая серада).

Ёсць у Прымаках і прыказкі. Яны заўсёды прыцягвалі ўвагу мастакоў слова, бо яны даюць гатовыя формулы жыццёвых зяў ці гатовыя іх характарыстыкі. Апрача гэтага, убраныя найчасцей у высокамастацкую форму, яны даюць і эстэтычнае задавальненне. Стылістычная роля прыказак павялічваецца яшчэ больш, калі яны выкарыстоўваюцца з разнастайнымі структурна-семантычнымі змяненнямі. Даволі часта менавіта змяненні такога характару сустракаюцца ў драматычных творах [7, с. 214]. Большасць з іх ужываецца ў сваёй традыцыйнай форме: на табе, баба, груцы з бобам; каб воўк быў сыт і каза цэла; што каму суджана, дык і пехатой таго не абойдзеш і з канём не абедзеш. Усе яны выконваюць разнастайныя стылістычныя функцыі: эмацыянальна-экспрэсіўную хто ў боб, хто ў гарох, а хто ў саладуху, ацэначную калі не пюць, то і не кажы, здароў будзь, функцыю стварэння гумару і вобразнасці ці за адну нагу высець, ці за дзве - адна ласка. Замену кампанента прыказкі іншым словам назіраем у выказванні пацеры: не воўк - у лес не збягуць. Замест нарматыўнага работа (праца, справа) не воўк - у лес не ўцячэ, ўжываецца пацеры, што больш адпавядае кантэксту песы: Даміцэля: А пацеры ўмееш? Максім: Пацеры не воўк - у лес не збягуць. Значэнне фразеалагізма пры такой замене кампанента не змяняецца, яно знарок выкарыстоўваецца аўтарам дзеля ўзмацнення вобразнасці і стварэння камічнага эфекту.

Разглядаючы мастацкія асаблівасці песы можна звярнуцца і да тэксталагічнага аналізу твора. У белавым варыянце назіраем 20 правак. У большасці выпадкаў адно слова замяняецца другім, больш прыдатным і зразумелым. У маналогу Максіма, які ўспамінае абраз святога Юрыя, азначэнне з доўгім калком замяняецца на больш стылістычна вытрыманае і адпаведнае - з доўгаю пікаю. Замест незразумелых слоў з абмежаваным ужываннем: собіла, запрэчае, звадыяш пісьменнік уводзіць агульна вядомыя: давялося, забараняе, звядзісвет. Не ўласцівае беларускай мове віш(мжет это надо в кавычках писать) заменена на бач: Бач, якая гасцінная! Часта такая замена слова мае ідэйны характар. Каб сатырычна абвастрыць вобраз вучонага ўрадніка, які нічога не панімае, Купала ўводзіць замест ранейшага выказвання герояў і мы нічога не панімаем форму, больш адпаведнаю беларускай мове - не разумеем, такім чынам падкрэсліваючы дыстанцыю паміж сялянамі і сатырычна прадстаўленай уладай. Часам пісьменнік змяняе цэлыя фразы, робіць іх больш дасканалымі ў этычным плане: Кацярынка: Так абнімае, так да грудзей прыцісне, ажно неяк млосна-млосненька робіцца. Было: Так калені самі і падкашываюцца.

Яшчэ адзін від правак - скарачэнні. Каб пазбегнуць таўталогіі, пісьменнік закрэсліваў цэлыя рэплікі. Аўтар вельмі скурпулёзна ўдасканальваў свой твор, шукаў адпаведныя выразы. Досыць часта апускаюцца словы: галавы сабе замест галавы сваёй дзе, за такую маю гутарку замест за такую тут маю гутарку і г.д. Можна заўважыць і ўстаўкі ў тэкставую структуру твора. Спачатку было: тут успамінаючы, пасля Я.Купала паправіў: не тут успамінаючы. Апошняе выказванне зяўляецца адным з варыянтаў фразеалагізма не тут казана (кажучы, гаворачы). Праўка змяняе і сэнс, і стылістычны змест аповеда.

Аналіз моўных асаблівасцей песы Прымакі сведчыць пра дасканаласць пісьменніцкага майстэрства Я.Купалы, яго вытанчаную працу, дзеля стврэння патрэбных вобразаў і пра талент творцы - выдатнага знаўцы народнай мовы.

. Праблематыка песы Паўлінка

27 студзеня споўніўся 101 сцэнічны год візітоўцы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы - Паўлінцы <#"justify">У час росквіту нашаніўскай драматургіі ішло пашырэнне дэкадансу і мадэрнізму. Актыўна працавалі ў гэты перыяд Г. Ібсэн, М. Метэрлінк, А. Стрындберг, Г. Гаўптман, Ст. Выспянскі, Ст. Пшыбышэўскі, Л. Андрэеў - прадстаўнікі так званай новай драмы. Яны часта падключалі да дзеяння твораў сімвалічны падтэкст, стваралі містычную, ірацыянальную атмасферу спектакляў, спрабавалі спасцігнуць таямніцу чалавечай падсвядомасці. І беларускія драматургі актыўна засвойвалі новыя формы вобразнасці. Асабліва, што нараджаліся пад улывам сімвалізму: драматычныя паэмы Я. Купалы песы Раскіданае гняздо, Тутэйшыя. Песы пісьменніка вызначаюцца беспамылковым пачуццем гістарызму. Вернасць гэтаму прынцыпу перадалася, перш за ўсё, у дакладнасці адлюстравання духу эпохі, у выдатным адчуванні зрухаў у тагачасным грамадстве. У драматургіі Я. Купалы філасофская, сацыяльна-палітычная змястоўнасць адыгрывае значную ролю, але пісьменнік, разам з тым, зяўляецца рамантыкам па спосабу бачання свету і ў сваіх творах ён стварае трагічную рэальнасць.

Ні ў чым Янка Купала як сын свайго народа не быў такім паслядоўным, настойлівым і палымяным, як у сцвярджэнні ідэі нацыянальнай годнасці беларусаў і нацыянальнага адраджэння. Рэалізацыя гэтай ідэі дазволіла Купалу праблему нацыянальнага адраджэння забіць трывогу на цэлы свет, сабраць у адзін фокус усё тое, што раней, у паэзіі выглядала рассеяным.

Магчыма, у больш спрыяльных гістарычных зявах песа Я.Купалы Тутэйшыя не загадала б яе чытачам і даследчыкам столькі загадак, колькі мы маем цяпер.

Адсюль пытанне: як падыходзіць сёння да твора? Як да абекту пераасэнсавання або як да літаратурнай навацыі, да нанава адкрытага твора?

Паспрабуем разабрацца ў пастаўленых намі пытаннях. Рэч у тым, што твор не выкрэсліваўся цалкам з літаратурнай гісторыі. Ён друкаваўся ў 3-м томе збору твораў Я.Купалы (1927), аднак наступныя зборы - выходзілі ўжо без Тутэйшых. Час дзеяння ў творы: 1 дзея - люты 1918 г., 2 дзея - снежань 1918 г., 3 дзея - ліпень 1919 г., 4 дзея - чэрвень 1920 г. Згадваюцца такія падзеі гісторыі, як разгон Першага Усебеларускага кангрэса, утварэнне БНР, нямецкая і польская акупацыі, прыход бальшавікоў, прыезд Чарвякова… Бязладдзе і стыхійнасць узрушэнняў гэтага часу (1917-1920 гг.) ацэньваецца амаль кожным героем песы. Таму не дзіўна, што амаль адразу пасля выхаду песы яна была забаронена. Напаўзабарона хавалася пад сакраментальнымі, да болю знаёмымі формуламі: ці варта друкаваць?, ці робіць гэты твор гонар самому аўтару? ранавата, пачакайма. Гэтай жа палавінчатайсцю, палахлівасцю азмрочаны нешчаслівы тэатральны лёс Тутэйшых.

У п'есе Тутэйшыя выявілася вялікая трывога аўтара за духоўную спадчыну беларускага народа, яго нацыянальную свядомасць. З тутэйшасцю - беспрынцыповасцю, недастаткова развітай свядомасцю, пасіўнасцю, скоранасцю - трэба змагацца, лічыць драматург. Падкрэсліваючы трагедыйны лад п'есы, Я. Купала назваў яе трагічна-смяшлівымі сцэнамі. Напісаны твор у 1922 г., сцэнічнае жыццё атрымаў у БДТ-1 у 1926 г. Але хутка п'еса была знята з рэпертуару як твор нацыяналістычны. Толькі ў 1982 г. пра п'есу ўспомніў Магілёўскі абласны драматычны тэатр (рэжысёр В. Маслюк). Нядоўгім было сцэнічнае жыццё п'есы і тут: пасля паказу ў Мінску яе знялі з рэпертуару. У 1988 г. твор Купалы быў надрукававы ў 9-м нумары часопіса Полымя, а з 1990 г. ідзе на сцэне нацыянальнага тэатра імя Я. Купалы (рэжысёр М. Пінігін). Зараз п'еса Тутэйшыя ўведзена ў школьныя праграмы, да яе звяртаюцца шматлікія літаратураведы і публіцысты.

Сёння Тутэйшыя з поспехам ідуць на сцэне акадэмічнага купалаўскага тэатра. Мінецца час - і даследчыкі змогуць больш канкрэтна распавесці пра прычыны дзіўнай напаўзабароны,пра яе выканаўцаў і дырыжораў. Сам жа гэты феномен сведчыць пра тое, што тут, як і ў выпадку з Паўлінкай, адбыўся пераход ірэальных зяваў твора ў рэальнае, але гэтаксама таямнічае, непадуладнае пад час логіцы жыццё.

Падзеі ў п'есе разгортваюцца ў складаны для беларускага народа час, калі адна акупацыя змянялася другой. Цэнтральнай фігурай у творы з'яўляецца Мікіта Зносак (звычайны выхадзец з вёскі), які пры царызме быў калежскім рэгістратарам - ніжэйшым паводле рангу чыноўнікам. У новых умовах жыцця гэты чалавек забывае сваё паходжанне, мову, радзіму і пачынае жыць па прынцыпе: Можна мець светапогляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвёртае. Таму для Мікіты ўсё роўна, пры якой уладзе ён жыве (польскай, нямецкай, царскай, савецкай), хто ён сам (беларус ці не беларус), абы толькі была ежа, вопратка і добрая служба. Палітычная сітуацыя ўплывае нават на імя галоўнага персанажа, які называе сябе то па-польску (Нікіціуш Знасілоўскі), то па-руску (Никитий Зносилов).

П. Васючэнка ў сваёй манаграфіі трапна зазначыў: У вобразе галоўнага персанажа Я. Купала ўвасобіў тып нацыянальнага нігіліста, здрадніка. Сапраўднае сваё аблічча Мікіта Зносак выяўляе ў час гутарак з настаўнікам Янкам Здольнікам, якога ён з пагардай называе панам дырэктарам беларускай басоты. Зносак адмаўляе ўсё беларускае, калі гаворыць пра адзіны непадзельны рускі язык, які б ён завёў ад Азіі да Аўстраліі, ад Афрыкі да Амэрыкі і ад Смаленску да Бэрліну [1, c. 146]. У п'есе Я. Купала з'едліва і іранічна выкрывае не толькі Зноска, але і іншых тутэйшых: Усходняга і Заходняга вучоных, Спічыні, Насту Пабягунскую, Даму, Папа, Спраўніка, Пана і інш. Вучоныя Усходні і Заходні з'яўляюцца ў п'есе тройчы, у часы крутых паваротаў гісторыі, змены ўлады. Адзін другому яны спрабуюць даказаць, што тэрыторыя Беларусі належыць або да Расіі, або да Польшчы. Згаджаюцца вучоныя толькі ў адным: Беларусь не можа быць самастойнай. Вобразамі вучоных аўтар імкнецца паказаць згубны ўплыў на людзей невуцтва, псеўдавучонасці, нацыянальнага нігілізму.

Усіх герояў мінскай брахалкі можна назваць кампаніяй учарашніх гаспадароў жыцця, якіх бурлівыя падзеі выкінулі на сметнік гісторыі. Шукаючы цёплага месца пад сонцам, імкнучыся да асабістай нажывы, яны адракліся ад сваёй мовы, роднай зямлі, нават ад саміх сябе.

Такім чынам, майстэрства ў драматургіі праяўляецца праз такія рысы як пытанні і прамблемы, якія аўтар ставіць і рашае пры дапамозе вобразаў і герояў. У драматургічнай спадчыне аўтар звяртаецца да праблем жыцця і смерці, часу і прасторы, імгненння і вечнасці, якія вырашаюцца праз паказ чалавека, бо чалавек застаецца вечнам у адносінах да хуткаплыннага чалавечага існавання на зямлі.

Ідэя нацыяныльнай годнасці і нацыянальнага адраджэння рэалізуецца драматургам праз вобразы-антыподы - Мікіты Зносака і Янкі Здольніка і праз непрымірымы канфлікт паміж імі, на якім і грунтуецца п'еса. Да Янкі Купалы і творцы, і свядомая,здаровая частка інтэлігенцыі шукалі ворагаў беларушчыны паўсюдна і дзе заўгодна. Упершыню на свет цэлы Янка Купала забіў трывогу і паставіў дакладны дыягназ: самы страшны вораг беларушчыны - тутэйшыя з іх ідэалогіяй, што працуе толькі на страўнік, з іх прынцыпамі - служу тым, хто болыш плаціць. Такія гатовы на ўсё: Вось вам, ясне мусье немец, гер германіш, пакуль што кантрыбуцыя, заўтра дам анэксію, а там, калі не хопіць, жонку, дзяцей залажу, между протчым, толькі дайце перадыпіку. Такія, як вычарпальна сказала пра сына Гануля, - ні богу свечка, ні чорту качарга, ні тое ні сёе, ні к сялу ні к гораду, але якія ж небяспечныя! У пачатку апошняй дзеі Гануля паведамляе радасным маладажонам Янку і Аленцы, што былі і сягоння гэтыя нібы вучоныя Мікітавы і намагаліся, які магнэс яго болей прыцягвае - усходні ці заходні. Малады настаўнік знаходзіцца адразу: Трэ было, цётачка, сказаць, што ні той, ні сёй, а тутэйшы. У гэтай паваротнай рэпліцы сканцэнтравана ідэя твора: тутэйшасць - самы страшны магнэс, нацыянальная бяда. Забыццё і вырак свайго паходжання, мовы, радзімы. Нагадваем, што зноскам у народзе называюць недаразвітае, маленькае курынае яйка. Недаразвітасць пачуцця нацыянальнай, (а значыць, і чалавечай!) годнасці ў Мікіты маюць самыя ганебныя выявы: нігілізм, цынізм, здрадніцтва. I ўсё ж трагічнае ў творы наўрад ці абмяжоўваецца толькі канстатацыяй Тутэйшасці і ўсяго таго, што судакраналася з народам, які мусіў адмовіцца ад належнага яму імя і называцца проста тутэйшымі.

Трывожнае і трагічнае ў творы звязана з Купалавым усведамленнем наступстваў тутэйшасці. Словы каб не было запозна папераджальныя не толькі для тых, каго, падкарміўшы, можна павесці ў любы бок. Ды і наўрад ці такія апомняцца.

У песе пераважае сатырычны пафас. Гумарыстычнасць падкрэсліваецца наступнымі сродкамі: ужываннем словаў паразітаў: меджду протчым, заменай прозвішча і імя (Мікіта Зносак - Нікіцій Знасілаў), камічнымі дзеяннямі гаварыць як найгусцей у нос, рабіць рэверанс, іранічнымі лекцыямі-сарказмамі, вобразамі трох партфеляў (асмейванне служачых), прыхаваная крытыка замужаства па разліку (Наста выйдзе замуж, толькі пры ўмове, калі Мікіта стане асэсарам), Спічыні вучыць Мікіту розным мовам, аратарству, ужываюцца інтэрмедыі - арыстакратычныя балі, палярная палеміка Усходняга і Заходняга вучоных, іх вывучэнне беларусаў, тэма народнасці беларусы - падатлівы народ, падкрэсліваецца ўтапічнасць іх вучэнняў.

Такія тутэйшыя выклікаюць не толькі насмешку, непрыязнасць, але і жаль, горыч, пакутлівы роздум аб тым, што хвароба тутэйшасці не вылечана і сёння.

Мы настолькі звыкліся з ёй, што не заўважаем, як ганьбіцца беларуская культура, забываецца родная мова. Я. Купала ў п'есе як бы прарочыў гэту хваробу і той час, калі зноскі і спічыні стануць прадвызначаць лёс бацькаўшчыны.

Заключэнне

Такім чынам, станаўленне драматургіі прайшло вялікі шлях. Беларуская драматургія ў сваім развіцці прайшла шлях ад сінкрытычнага абраду да народнага і прафесіянальнага тэатра.

Сучасная ж песа − гэта вынік творчага пошуку, які яднае мастацкую традыцыю з наватарствам, раскрыццём, пераасэнсаваннем, а часам і мастакоўскім пераадоленнем новых рэалій.

Песа заўсёды актуальная сваёй праблематыкай і зместам, палемічна завостраная, напоўненая балючымі пытаннямі, трывогамі і надзеямі свайго часу. Драматургія ніколі не цуралася бягучага, хуткаплыннага зменлівага ў жыцці. Яна здаўна выкарыстоўвала неадемную сваю здольнасць − адгукацца на падзеі часу, уплываць на свядомасць гледача. Сцэна была і застаецца не толькі люстрам чалавечых характараў і страсцей, але і скрыжаваннем розных пунктаў гледжання, месцам палемікі, дыспутаў, спрэчак, роздуму ўслых. Такой сцэнай і была на працягу доўгага часу айчынная беларуская драматургія. На гэтай сцэне плённа і творча працаваў Я.Купала.

Адзін з лепшых даследчыкаў драматургіі Янкі Купалы і, адначасова, драматург Пятро Васючэнка слушна адзначаў: Купала - творца сусветнай значнасці, які шлях да ўніверсуму пракладаў праз роздум пра лёс Бацькаўшчыны. Прагнозы Купалы, на жаль, спраўджваліся: ён прадказваў фашызм, таталітарызм, панаванне крывавых дэспатаў, папярэджваў пра ўзмацненне энтрапіі і разладу, якія штурхаюць цывілізацыі на аблудны шлях [1, c. 170].

У апошнія гады раз-пораз даводзіцца чуць меркаванні наконт таго, што ў параўнанні з краінамі-суседкамі беларуская драматургічная спадчына не можа пахваліцца вялікім багаццем і разнастайнасцю. Да таго ж, маўляў, прыйшоў час адарвацца нарэшце ад мінулага і пачаць больш пільна ўглядацца ў дзень сённяшні, пераакцэнтоўваючы ўвагу на сучасную драматургію.

Ды толькі спакон веку вядома: хто не шануе ўласныя традыцыі, той не мае і будучага. Іншая справа, што шанаванне гэта заўсёды мусіць быць не фармальным паўтарэннем пройдзенага, а шчырым зваротам - з імпэтам адкрыць у добра вядомых творах штосьці новае, неасэнсаванае, важнае і сугучнае нашаму часу.

Як зазначае тэатральны крытык Т. Команава: Навідавоку эвалюцыя нашых узаемаадносін з персонамі айчыннай культуры: першапачатковае асэнсаванне творчай спадчыны, затым - спробы паяднаць і пераплесці творчае і асабістае, шукаючы паралелі-пераклічкі, і нарэшце - суцэльны вывад у сферы духоўна-надчалавечыя. Статус прарока і пакутніка за нацыянальную культуру аўтаматычна вызваляе нас ад неабходнасці думаць пра спадчыну паэта, разважаць, аналізаваць, імкнуцца адчуць і прачуць яе. Нам сённяшнім пасля сучасных некаторых пастановак застаецца толькі ўпасці на калені перад драўляным ідалам, выказваючы такім чынам пашану і прызнанне велічнасці асобы песняра. Але ж ці для гэтага ствараў свае вершы і песы сам Купала? Ці пакланенне было яму патрэбна? Напэўна, як любы іншы сапраўдны творца, ён стараўся прыцягнуць увагу людзей да думак, якія выказваў у сваіх творах. А асабістае жыццё... Яно ўсяго толькі прыправа, яго функцыя - дадаваць смаку асноўнай страве. Мы ж, заігрываючыся ў пошукі, стварэнне і кананізацыю прарокаў, вельмі часта перастаём чуць, што яны нам кажуць, у які бок спрабуюць скіраваць нашы позіркі [8, c. 1].

Купалу называюць песняром, прарокам, геніям сваёй нацыі. Але драма разладу, гэтак гарманічна ўвасобленая ў купалаўскіх творах, закранае не толькі Беларусь. Дэзарыентацыя ў часе, страта гістарычнай памяці, няздольнасць да гістарычнага выбару. Шмат у чым яны выкліканы тым, што ў зявах кампютарна-кнопачнай цывілізацыіі губляецца рэальная, прадметная аснова існавання, размываюцца ягоныя асноўныя якасці. Існаванне чалавека ў век звышхуткасцяў ды звышінфармацыі робіцца як бы фіктыўным. Машынная цывілізацыя нясе з сабою заняпад духоўнага існавання - індывідуальнага ды калектыўнага несвядомнага, і гэта вядзе да страты чалавечае самавітасці, рэлігійнага ды нацыянальнага пачуццяў.

Мэта далейшага даследвання, вывучэння зяўляецца і будзе зяўляцца доўгі час актуальнай, таму што крытычная думка не стаіць на месцы. Хуткаплынны час змяняецца,не стаіць на месцы, але твор, тытанічнага мастака Купалы застаецца, і агляд яго з падыходу іншага кроку, зроку больш маладога пакалення, як вынік новага часу, новага погляду, успрымання. І гэты пункт гледжання, не будзе благі, ён будзе ўвогуле іншы, непадобны ні на што ранейшае, гэта новае ўспрыманне часу, новае светаўспрыманне.

драматургічный песа драме купала

Спіс выкарыстанай літаратуры

1 Васючэнка, П. Драматургічная спадчына Янкі Купалы / П. Васючэнка.− Мінск. − Навука і тэхніка, 1994. - с.43-63

Казлоўская, М. Універсальнае ў драматычным канфлікце песы Янкі Купалы Раскіданае гняздо / М. Казлоўская // Веснік БДУ. Сер. 4.− 2006.− №3. - с.11

Кабржыцкая, Т. Драматургічны геній Янкі Купалы / Т. Кабржыцкая // Полымя. − 2004.− № 9. - с.167

Бандарык, А. Калі пытанне робіцца адказам? На моўным матэрыяле Янкі Купалы / А. Бандарык // Роднае слова.− 2010.− №13. - с.67

Купала, Я. Поўны збор твораў. Т. 7. / Я. Купала. - Мінск, 2001.− Т.9

Асабіна, С. Моўныя асаблівасці песы Янкі Купалы Прымакі. - Манаграфія / С. Асабіна. - Мінск. − 2002. - с.24

Якалцэвіч, М. Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: зборнік навуковых артыкулаў / М. Якалцэвіч. - Гродна, 2009. - с.214-216

8 Замоцін, І. Праблемы стылістыкі твораў Я. Купалы / І. Замоцін.− Мінск. − 1980.− с.72

9 Гніламёдаў, У. Жыццё і творчасць Янкі Купалы / У. Гніламёдаў. - Мінск. - 2002. - с.123

10 Каладзінскі, В. Сімволіка драмы Янкі Купалы Раскіданае гняздо / В. Каладзінскі. - Мінск. - 1981. - с.161-167

Команава, Т. Ці вернуцца класікі? - Электронны рэсурс : www. http://kupalauski.by// Дата доступа: 10.03.2015.

12 Сачанка, Б. Сняцца сны аб Беларусі / Б. Сачанка. - Мінск. - Мастацкая літаратура, 2012. - с.594-611

Купала, Я. Энцыклапедычны даведнік / Я. Купала. - Мінск. - 1986.

Ляшчынская, В., Шведава З. Слоўнік параўнанняў у мове мастацкіх твораў Янкі Купалы / В. Ляшчынская., З. Шведава. - Гомель, 2004.

Багдановіч, І., Саламевіч І. Купалазнаўстава / І. Багдановіч., І. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя. Т. 9. Мінск. - 1999. - с.28-29

Лаўшук, С. Драматургія: Гісторыя бел. літ. ХХ стагоддзя / C. Лайшук. - Мінск. - 2003. - Том 4. - Кн 2. - с.88-116

Ярош, М. Пясняр роднай зямлі: Жыццё і творчасць Янкі Купалы / М. Ярош. - Мінск. - 2003.

Навумовіч, У. Беларуская літаратура / У. Навумовіч. - Мінск. - 2007.

Карнейчык, Г. Тутэйшаства як стан душы / Г. Карнейчык // Полымя. - 2012. - № 7.

Лаўшук, С. Гарызонты беларускай драматургіі / С. Лаўшук. - Мінск. - 2010.

Похожие работы на - Драматургічная спадчына Янкі Купалы

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!