Спецыфіка міфалагізацыі вобраза Радзімы ў творчасці Я. Купалы

  • Вид работы:
    Дипломная (ВКР)
  • Предмет:
    Литература
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    72,08 Кб
  • Опубликовано:
    2016-06-13
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Спецыфіка міфалагізацыі вобраза Радзімы ў творчасці Я. Купалы

Змест

Уводзіны

1. Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы

2. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь

3. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь

.1 Праграмнасць стварэння міфа пра Беларусь

.2 Абнаўленне нацыянальнага характару новага вольнага беларуса

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры

Уводзіны

Перыяд канца 19-пачатку 20 ст. займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай літаратуры. Гэта абумоўлена многімі прычынамі. Галоўная з іх - бурны рост У гэты час нацыянальнай свядомасці беларусаў, у выніку чаго пачалося інтэнсіўнае развіццё культуры, адбыўся небывалы росквіт літаратуры ў розных яе родах і жанрах, складваліся новыя творчыя метады і накірункі. Асэнсаванне гэтых працэсаў у лігаратуры атрымала назву Беларускага Адраджэння, гэта значыць аднаўлення гвалтоўна перарванай лініі сацыяльна-гістарычнага і культурнага развіцця беларускага народа.

У артыкуле Некалькі слоў аб нацыянальным адраджэнні забытага народу, надрукаваным у Нашай Ніве за 1908 год (№ 20), падаецца кароткая гісторыя ўтварэння і развіцця беларускага этнасу і беларускай дзяржавы - Вялікага княства Літоўскага, якое існавала трыста гадоў. На ўсім працягу гэтай гісторыі, піша аўтар, пануючай мовай была беларуская. Яна лічылася культурнаю, ёю гаварылі і шляхта беларуская, і паны, і князі вялікія. Ведалі аб беларусах і ў Еўропе. Але пасля, з утварэннем Рэчы Паспалітай, у 17 ст., пануючай мовай становіцца польская, а з далучэннем Беларусі да Расіі, у канцы 18 ст., - руская. I у Расіі, як і раней у Польшчы, адзначае аўтар, беларусы не мелі свайго голасу. I вось зараз гэты шматвяковы сон скончыўся. Але і ў цяжкую гадзіну беспрацоўя і ліхалецця беларусы не забылі сваёй мовы і сваіх звычаяў. I цяпер зноў народ беларускі ўваскрос і ідзе да новага жьшця [1, с. 12].

Трэба адзначыць, што гэтае ўваскрасенне - не простая ісціна, а вельмі ёмістае паняцце, якое адлюстроўвае сутнасць працэсаў сацыяльна-гістарычнага развіцця Беларусі. Таму гутарка ідзе менавіта аб адраджэнні: аднаўленні права на нацыянальную мову, а на гэтай аснове - і аб адраджэнні літаратурных традыцый, адукацыі і асветы на роднай мове, адраджэнні згубленых культурных сувязей, гістарычных помнікаў старажытнага пісьменства, эпісталярнай спадчыны.

А адсюль вынікаюць і пэўныя задачы літаратурнага руху, як яны сфармуляваны ў розных выданнях гэтага перыяду: 1) несці веды ў масы, 2) змагацца за згуртаванне мас дзеля дасягнення агульнанародных мэтаў, за сацыяльныя і нацыянальныя правы і 3) імкнуцца да аднаўлення старых каштоўнасцей, адраджэння беларускага пісьменства, нацыянальных звычаяў і традыцый, за пашырэнне духоўнага багацця народа.

Актывізацыя кнігадрукавання, зяўленне першых перыядычных выданняў на беларускай мове, газет Наша доля і Наша Ніва, часопісаў і альманахаў Загляне сонца і ў наша аконца, Палачанін, Саха і іншыя, - усё гэта садзейнічала кансалідацыі сіл творчай інтэлігенцыі, узмацненню яе ролі ў асветніцтве і выхаванні народа, распаўсюджанню ведаў і культуры сярод шырокіх гарадскіх і сялянскіх мас.

Аднак рост нацыянальнай свядомасці і адпаведна мастацка-вобразнага аддюстравання яго ў літаратуры - шматаспектны, складаны працэс, у якім можна вылучыць яго розныя якасныя этапы.

Нават пры першым знаёмстве з асноўнымі літаратурнымі творамі таго часу відаць, што рост нацыянальнай свядомасці, які адлюстроўваецца ў тагачаснай паэзіі, характарызуецца наяўнасцю двух асноўных этапаў, накірункаў, або дзвюх форм мастацка-сэнсавага выяўлення: выхаванне этнічнай свядомасці, калі на першым месцы застаюцца тэмы і вобразы энтаграфічнага зместу, і развіццё нацыянальнай свядомасці ва уласным сэнсе гэтага слова, калі на першы план выходзяць праблемы гістарычнага, прававога, сацыяльнага быцця беларускага народа, яго імкненне да роўнасці, свабоды і незалежнасці.хоць названыя этапы і формы паміж сабою цесна звязаны і адны прынцыпы наслойваюцца на другія, няцяжка убачыць рознаўзроўневыя крыніцы іх паходжання, неаднолькавыя па сіле творчай энергіі.

Бурны усплеск этнічнай свядомасці - гэта вынік прыходу ў літратуру значнай масы непрафесійных пісьменнікаў прадстаўнікоў гарадской і вясковай інтэлігенцыі (настаўнікаў, служачых, студэнтаў), - якія і вызначылі змест і напрамак развіцця масавай паэзіі, увасобілі ў ёй сваё глыбока народнае светаадчуванне, прасякнутае гарачай любоўю да роднага краю, яго велічы і прыгажосці, да яго простых людзей, што спрадвеку жывуць на гэтай зямлі і звязаны з ёй непарыўнай душэўнай повяззю. Гэта светаадчуванне жывіцца перш за усё энергіяй самога быцця, эмацыянальнага натхнення сотняў і тысяч простых людзей, што раптоўна ўбачылі навакольны свет і сябе ў ім іншымі вачамі, - людзей устрывожаных, занепакоеных за лёс свайго краю. Такім чынам, этнічная свядомасць не тоесная нацыянальнай, але нацыянальная свядомасць вырастае з яе, базіруецца на ёй і ў аснове сваёй абумоўлена гістарычнымі прычынамі, звязана з развіццём грамадска-палітычнай і філасофскай думкі, з літаратурнай традыцыяй.

У літаратуры нацыянальная свядомасць як выразны і вызначальны ідэйны прынцып наглядна выявілася у творчасці Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча, пісьменнікаў 19 ст. У далейшым яна набыла якасна новае ўвасабленне ў творчасці Цёткі, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, 3. Бядулі, М. Гарэцкага, іншых пісьменнікаў пачатку 20 ст., якія не проста наследуюць ідэйныя і творчыя прынцыпы сваіх папярэднікаў, але і развіваюць і узбагачаюць іх, абапіраючыся на заваяванні масавай паэзіі і прозы, гэтага нечаканага, незвычайнага ўсплеску ў развіцці этнічнай свядомасці, што пачаў улівацца моцнай плынню ў рэчышча беларускай лггаратуры.

Новы этап развіцця мастацкай творчасці з яе ўзмоцненым нацыянальным пафасам патрабаваў больш шырокай філасофскай базы для свайго ўвасаблення, пэўнай карэкціроўкі, выкліканай новым часам, у сферы ведаў і ўяўленняў у параўнанні з мінулым.

Паэзія ў найбольшай ступені адпавядала хутчэйшаму эстэтычнаму выяўленню гэтай задачы, бо па сваёй жанравай прыродзе яна больш мабільная, непасрэдна эмацыянальная.

У сусветнай літаратуры 20 стагодзя Янка Купала - постаць давольна вядомая і прадстоўная. Яго творы ўвайшлі ў агульначалавечую культурную спадчыну, сталі набыткам усіх народаў свету.

Янка Купала… які неабдымна шырокі і разнастайный сэнс мае гэтае імя! Колькі ў ім светлага, узнеслага, уздымна-святочнага, прывабнага і колькі балючага, трывожнага і трагічнага!

Даследчык яго творчасці Ул. Гніламедаў сцвярджае: у нацыянальнай свядомасці беларусаў Янка Купала займае такое самае месца, як А. Пушкін у расейцаў, тарас Шаўчэнка ва ўкраінцаў, А. Міцкевіч у палякаў, Павел у славакаў, Хрыста Боцеў у балгараў [2, с. 3]. Мы лічым, што з гэтай думкай нельга не згадзіцца, бо праз яго творы беларускі народ расказаў свету пра сваё жыццё, падзеі, звычаі, гісторыю, прыроду, раскрыў свій характар, светапогляд і нравы, прадявіў, інакш кажучы, сведчанне свайго існавання на Зямлі.

Беларускі паэт яшчэ пры жыцці абяссмерціў свае імя як выразнік дум і пачуццяў беларускага народа, як яго слаўны пясняр, вылікі грамадзянін, шчыры чалавек. Цяпер імя народнага паэта Беларусі вядома не толькі кожнаму беларусу, але і далёка за межамі нашай краіны, бо яно адносіцца да ліку тых слаўных імён паэтаў-наватараў, якія працуючы для сучаснасці падрыхтоўваюць будучыню і ўжо таму не могуць наляжаць толькі мінуламу [3, с. 13].

Янка Купала пражыў светлае, але нялегкае жыццё: і да рэвалюцыі, і ў савецкі час яно было напоўнена драматычнымі, а часам і трагічнымі калізіямі. З путаў на свабоду, з цемры да святла… гэты шлях разам з беларускім народам прайшоў і сам паэт. Сын беззямельнага арандатара, затым сам дробны арандатар, чорнарабочы бровара, бібліятэкар, супрацоўнік, а пасля і рэдактар адной з першых легальных беларускіх газет Наша ніва (1906-1915), народны паэт Янка Купала ўсюды і заўсёды быў з родным народам - і ў горы, і ў радасці. На нашу думку, менавіта гэта дазволіла яму сэрца мільёнаў паслухаць біцця, стаць яскравым летапісцам жыцця беларускага народа амаль ва ўсе важнейшыя гістарычныя моманты першай паловы ХХ стагоддзя,: у пераломны час рэвалюцыйных падзей у Расіі 1905-1907 і 1917 гадоў, у векапомны перыяд аднаўлення дзяржаўнасці ў Беларусі, ў 1918-1920 г.г., у драматычныя 30-я гады, у радасныя дні ўзяднання беларускага народа ў адзінай дзяржаве (1939), у самы змрочны першы год фашысцкай акупацыі Беларусі ( чэрвень 1941 - чэрвень 1942).

Але беларускі пясняр быў не толькі мастацкім летапісцам народа. У розны час, у залежнасці ад абставін, тонкі і шчыры лірык станавіўся паэтам - грамадзянінам, то прарокеам, то філосафам, а то і ваякам за долю, волю і народ. Ягоная творчасць не толькі выяўляла рост сацыяльна-палітычнай і нацыянальнай свядомасці беларусаў, але і актыўна садзейнічала гэтаму росту, фарміравала грамадскі ідэал, нацыянальную самасвядомасць, абуджала гістарычную памяць - стала сцягам духоўнага адраджэння народа. Тое, што абсалютная большасць насельніцтва былога Северо - Западного края России з так званых палякаў, рускіх, ці проста тутэйшых, паступова сталабеларусамі, усвядоміла сябе як народ, такі ж самы, як астатнія славяне, тое, што народ захацеў заняць / і ўрэшце заняў! / свой пачэсны пасад між народамі - атрымаў дзяржаўнасць, а ў канцы ХХ стагоддзя і дзяржаўную незалежнасць, ва ўсім гэтым агромністая заслуга Янкі Купалы, даказвае Ул. Гніламедаў [4, с. 44].

З кожным годам усё большы прамежак аддзяляе нас ад таго гістарычнага перыяду, кали жыў і тварыў геніяльны Янка Купала. За марывам гадоў падчас цяжка ўбачыць вострую актуальнасць, надзённасць, тую ці іншую падзейную абумоўленасць асобных яго твораў. Аднак часавая адлегласць разам з тым дазваляе разглядзець многае з таго, што зблізку не так і заўважыць. Мы лічым, што сёння шмат выразней, чым калісьці, бачыцца агульначалавечая сутнасць паэзіі Янкі Купалы. Надзвычай глыбока зазірнуўшы ў душу спачатку прыгнечанага, а затым сацыяльна і нацыянальна разняволенага селяніна-беларуса, ён тым больш стварыў аптымістычную кардыяграму ачалавечання чалавека працаўніка. Такая кардыяграма набывае асаблівае значэнне ў кантэксце, якая вядзецца ў многіх месцах нашай краіны.

Янка Купала паўстае перад намі і як арыгінальны паэт-філосаф са сваёй паэзіяй жыцця, месца і ролі чалавека ў ім. Мы, у прыватнасці, захапляемся канкрэтнымі перыпетыямі, апісанымі ў яго шматлікіх вершах, паэмах, драматычных творах, убіраем у сябе думкі, назіранні, эмоцыі, увасобленыя ў гэтых творах. І мы, безумоўна, не можам прайсці міма праблем, якія па-свойму стварыў і вырашаў народны пясняр: дабра і зла, сацыяльнай справядлівасці, маральнай адказнасці, жыцця і смерці, задавальнення і помсты.

Творчасць Янкі Купалы - нібыта шырока расчыненае акно ў свет усёй беларускай паэзіі першай паловы 20 стагоддзя, - слушна заўважае Уладзімір Гніламёдаў [4, с. 47]. Працягваючы яго думку, мы можам толькі дадаць, што адсюль, з акна Купалавай паэзіі, лепш бачацца не толькі тыя магісіральныя шляхі па якіх ішла беларуская літаратура, а нават узбочныя сцежкі і дарожкі. Відаць выразна і тое, ўто гэтыя шляхі тварыў ніхто іншы, як Янка Купала разам з другім магістрам беларускага слова - Якубам Коласам. І як бы ў свій час не ставіліся ў рожкі са старымі некаторыя з маладых беларускіх літаратараў - сучаснікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, сёння іх творы свецяцца прывабным святлом паэтычнасці ў вялікай ступені дзякуючы суседству з выдатнымі творамі класікаў. Гэтак пачынае свяціцца люмінісцэнтная лямпа, калі побач зяўляецца магутная крыніца электроннага выпраменьвання…

Купала - паэт з магутным талентам, магутнай творчай фантазіяй. Ён прыйшоў у літаратуру з высокімі патрабаваннямі да жыцця, з ідэалам чалавека вялікага, гарманічнага прыгожага ва ўсіх праявах сваёй жыццядзейнасці:

Пад упадай сваёй будзе меці

Як ёсць усё чыста на свеце,

Ён будзе ўсіх чыста дужэй,

Ён будзе ўсіх чыста мудрэй

Так будзе ён узорам прыроды,

Сам найдасканальшая роду,

І будзе цар гэты навек

Названне насіць - чалавек [5, т. 3, с. 154].

Вось гэты ўзвышаны, па сутнасці сваёй рамантычны ідэал сутыкнуўся з марай непрыгляднай, змрочнай, нізкай, якая з ідэалам паэта не мела нічога агульнага. Разрыў паміж марай і жыццём быў амаль поўны.

Такім чынам, на падставе вышэй сказанага, мы маем ўсе падставы, каб сцвярджаць, што ў творчасці Янкі Купалы шмат прарочага, яна прасякнута неспакоем, у ёй спалучыліся вера і сумленні, рэальнасць і ілюзіі, надзея і адчай, погляды ў мінуўшчыну і будучыню.

Пра паэта напісана шмат фундаментальных прац, а таксама водгукаў і выказванняў. Выключна высока ставіў яго талент Антон Навіна: Глыбока абцяты народны дух, - адзначыў ён, - здольнасць схопліваць самае істотнае ў рэчах і зявішчах, утоены гумар - усё гэта злучылася ў Купалы ад самага пачатку з лёгкасцяй мовы, пачуццём рытму, сілай экспрэсіі і музыкальнасцяй. Усё нашае нацыянальнае сілай творчага таленту свайго Янка Купала падымае на вышыню агульналюдскага разумення, знаходзячы ў ім і адбіраючы цэннасці агульналюдскае вагі. Гэта перад усім - вялікая краса і дух волі, гэта - магутны парыў да вызвалення і цела і духу народа, гэта імкненне да чалавечнасці [2, с. 7]. Нельга не згадзіцца з гэтай думкай, бо Янка Купала, абапіраючыся на багатыя традыцыі мінулага ў лірычных вершах, паэмах, драматургічных творах, публіцыстыцы шырока і разнастайна адлюстраваў новы ўздым адраджэння нацыянальнай культуры і свядомасці ў беларускім народзе. Яго паэзія прывіла беларусу любоў да жыцця, падтрымлівала веру ў яго каштоўнасці, лячыла ад пасіўнасці, абуджала творчую актыўнасць. Назіраючы над сацыяльна-ролевым становішчам чалавека, паэт выявіў глыбокую цікавасць да яго самога, яго ўнутранага свету і духоўных магчымасцяў, паказаў шматаблічны і шматгалосы свет беларускай прыроды, яе непарыўную сувязь з чалавекам. У хцівых, гвалтоўных адносінах да прыроды, у імкненні эгаістычнага прысвоіць сабе яе багацці і прыгажосць караніцца, на думку паэта, злачынства, за якое чалавеку давядзецца адказваць. У пошуках новай, праўдзівай канцэпцыі свету і месца чалавека ў ім Янка Купала асвойваў сучасныя яму ўніверсальна-ўсехопныя ідэі, ішоў шляхамі сусветнай культуры. Кіруючыся да сонца, думка паэта не адрывалася ад зямлі. Як прарок ён ведаў, прадчуваў, што наперадзе ўсіх чакаюць новыя вялікія выпрабаванні і рыхтаваў да іх беларускі народ.

Сучасная літаратура ў сваіх глыбінных пошуках наследуе традыцыі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Сёння мы імкнемся спасцігнуць іх спадчыну глыбей, адчуваем, што яна здольная адарыць нас духоўнымі каштоўнасцямі і энергетыкай адраджэння, дапамагчы ў разгадцы таямніцаў нацыянальнага быцця і характару, павысіць жыццёвы пошук сучасніка.

Мэта курсавой работы - раскрыць спецыфіку міфалагізацыі вобраза Радзімы ў творчасці Я. Купалы.

Мэтай прадвызначана вырашэнне наступных задач:

асэнсаваць літаратурную спадчыну Янкі Купалы з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі;

па-новаму перачытаць лірыку Янкі Купалы, паказаць якія важныя і актуальныя праблемы ставіў і вырашаў паэт у вершах;

раскрыць сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа;

выявіць асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь;

ацаніць наватарскія здабыткі Янкі Купалы ў мастацкім увасабленні задумы, у міфа пра Беларусь.

Абект даследавання - лірыка Янкі Купалы.

Прадмет даследавання - спецыфіка міфалагізацыі вобраза Радзімы ў творчасці Я. Купалы.

1. Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы

Праблема міфалагізацыі адна з самых важных і актуальных у сучасным літаратуразнаўстве. Літаратурная міфатворчасць гэта сродак мастацкага засваення рэчаіснасці, сутнасць якога, на думку В. Каваленкі, заключаецца ва ўменні мастака бачыць паэзію ў простым і будзённым, ствараць са звычайнага нешта таямнічае і загадкавае, адухаўляць рэчаіснасць. Іншымі словамі, спецыфічнай асаблівасцю фальклорна-міфалагічнага асэнсавання свету ў літаратуры зяўляецца яго паэтызацыя, моцнае ўнутранае выяўленне пачуццёвага перажывання. Па прычыне таго, што міф максімальна абагулены вопыт чалавецтва, то ва ўсе часы ён застаецца крыніцай, якая жывіць творчую фантазію. Старажытны светапогляд уплываў на ідэйна-тэматычны змест, вобразную сістэму, паэтычныя сродкі фальклорных твораў. На язычніцкіх рэлігіях вырастала хрысціянства, якое ўбірала ў сябе распрацаваныя імі ідэі, але прыстасоўвала іх да запатрабаванняў свайго часу. Біблія таксама збор міфаў, у якіх разуменне светабудовы асэнсоўваецца на больш высокім узроўні абагульнення.

Міфалогія зяўляецца адной з найважнейшых крыніц мастацтва. Вобразы міфалагічных істотаў служылі крыніцай натхнення для мастакоў літаратараў сусветнай кулітуры. Паўстаюць яны на старонках твораў беларускіх пісьменнікаў. Багата міфалагічных вобразаў створана паэтамі 19-га стагоддзя: Адам Міцкевічам, Янам Чачотам, пісьменнікам Янам Баршчэўскім (Шляхціц Завальня). Сустракаем гэтыя ж вобразы ў сучаснай беларускай літаратуры. Амаль у кожнага аўтара прысутнічае сумна-задуменны лясун, стары белабароды вадзянік, доўгавалосая русалка.

Міфы паходзяць з глыбокай старажытнасці, з таго часу, калі безабаронны перад прыроднымі стыхіямі першабытны чалавек імкнуўся даць сваё тлумачэнне надвышэйшым над ім сілам прыроды. І міфалогіягэта светапогляд часоў паганства. Для першапачатковага чалавека неадушаўлённага свету проста не існавала. Пасля прыняцця хрысціянства міфалогія стала часткай фальклора, а адтуль пранікла ў сусветную літаратуру.

Будучы асновай чалавечай культуры, міфалогія мае наступныя асаблівасці:

1) міфалогія занатавала стасункі чалавека і прыроды;

2) міфы ў канкрэтна-вобразнай форме вытлумачвалі зявы жыцця;

) міф - зява сінтэтычная. У ім своеасабліва злучыліся элементы сапраўдных ведаў аб прыродзе, маральныя нормы і рэлігійныя ўяўленні. Міф - сінтэз філасофіі, рэлігіі ды мастацтва;

) міф усё ў свеце імкнуўся растлумачыць, перадаць менш вядомае праз больш вядомае, зразумелае. Гэта абагульненне, але праз канкрэтнасць;

) міфы спароджаны ўяўленнямі, але не зяўляюцца чыстай фантазіяй.

Вобразы міфа - гэта форма, у якой усвядомлена ўражанне.

Старажытны чалавек ўяўляў, што ўсё вакол яго такое ж жывое, як і ён сам, што прырода таксама мае душу. Характэрна дзейснае ўспрыняцце наваколля. Апісанне падзей і іх тлумачэнне магло мысліцца толькі як дзеянне і па неабходнасці прымаць форму аповяду. Старажытныя людзі расказвалі міфы замест таго, каб рабыць аналіз падзей.

Паганства - гэта сістэма светапогляду нашых продкаў. Паганства заснавана на даволі нізкім узроўні вытворчых сіл насельніцтва з натуральным характарам гаспадаркі і абмена. Паганства не было вузкалакальнай зявай. Асновай яго зяўляецца паняцце закона гармоніі грамадства і прыроды. Яно працягвае існаваць у сучасных рэлігійна-філасофскіх сістэмах. Многія паганскія традыцыі захаваліся пасля прыняцця хрысціянства. Паганскія святы перакрыліся хрысціянскімі. Дзень хрышчэння насельніцтва Кіева адбыўся ў дзень, на які выпаў у той час Новы год па паганскаму календару. Гістарычна і светапоглядна паганства і хрысціянства гарманічна дапаўняюць адно другое. Міф ляжыць у аснове абодвух. Паганства чалавек і прырода. Хрысціянства чалавек і грамадства. Паганства цела, хрысціянства душа.

Міф адна з асноў літаратурнай творчасці. 3 большым або меншым поспехам да фальклорна-міфалагічных вытокаў звярталіся амаль усе прадстаўнікі беларускай літаратуры. Так, адметнай асаблівасцю аўтарскага светабачання ў Слове аб палку Ігаравым ёсць анімістычнае ўспрыманне прыроды. Багаты змест Бібліі дае матэрыял для роздумаў Ф. Скарыне. У XIX ст. зяўляецца своеасаблівы стылёвы накірунак: фальклорна-міфалагічны, або рамантычна-этнаграфічны. Яго закладвалі сваёй творчасцю В. Дунін-Марцінкевіч, Я. Чачот, Я. Баршчэўскі і інш. I калі для іх фальклор і міфалогія часта яшчэ толькі плод засваення, то ў творчасці пісьменнікаў пачатку XX ст. (Я. Купалы, М. Багдановіча, Я. Коласа, М. Гарэцкага) гэта ўжо цалкам мастацкае адкрыццё на народным. Найбольш грунтоўным і цэласным даследаваннем сувязей міфалогіі і беларускай мастацкай творчасці зяўляецца манаграфія В. Каваленкі Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры. Даследчыкамі заўважана, што зараз найбольш папулярная ў свеце творчасць пісьменнікаў, для якіх уласціва стварэнне ўласных міфапаэтычных сімвалаў (Т. Ман, Г. Маркес, А. Маравія і інш.).

Важнейшая тэндэнцыя ў развіцці беларускай паэзіі апошніх пятнаццаці гадоў 20 ст. - міфалагізацыя, указвае А. Бельскі [6, с. 195]. Міфалагізм сучаснага паэтычнага мыслення звязаны з вяртаннем да класічнай літаратурнай традыцыі міфатворчасці. Зварот да фальклорна-міфалагічных вытокаў стаўся невыпадковым. Яшчэ ва ўмовах занядбання нацыянальнага пачуцця, культывавання інтэрнацыянальных поглядаў палітызаваных ідэйна-творчых арыентацый у паэтаў нарадзілася цяга да першакрыніц беларускай духоўнасці і культуры, да стварэння мастацкіх структур з выкарыстаннем багатага вопыту народнай міфасвядомасці.

Міфалогія для Янкі Купалы, як і некалі для многіх беларускіх паэтаў 19 - пачатку 20 ст., зрабілася крыніцай духоўна значнасці вобразатворчасці, асновай для выяўлення народнага менталітэту, роздуму пра лёс чалавека, праблемы дабра і зла, жыцця і смерці, іншыя адвечныя пытанні і хвалюючыя праблемы сучаснасці.

Адметнасці нашаніўскай паэзіі Янкі Купалы, якая робіць яе вобразную сістэму яркай і непаўторнай, зяўляецца яе творчае выкарыстанне (наяўнасць) шматлікіх міфалагічных персанажаў, створаных як фантазіяй народа, так і фантазіяй самога паэта. Вера ў духаў прыроды, культ Прыроды ў цэлым, уласцівыя светапогляду продкаў, адлюстраваліся ў творчай спадчыне класіка, сталі асновай купалаўскага міфалагізму. Выкарыстанне Янкам Купалам народнай міфалогіі было абумоўлена як унутранымі прычынамі (уплывам народнай беларускай міфатворчасці, а таксама характарам таленту класіка як неарамантыка), так і знешнімі (панаваннем у тагачаснай еўрапейскай літаратуры сімвалізму як адной з выяў мадэрнізму). Цікавасць даследчыкаў да купалаўскіх вобразаў міфалагічных істот, прыўнесеных паэтам з народных уяўленняў і вераванняў, іх семантыкі і літаратурнасці паходжання праяўляецца ў многіх навуковых працах (М. Грынчык, А. Лойка, I. Навуменка. В. Каваленка, П. Васючэнка, В. Максімовіч і інш.). I разам з тым даследаванне гэтых персанажаў па-ранейшаму застаецца неабходным і актуальным, паколькі дае магчымасць усебакова разгледзець архетыпы нацыянальнай міфалогіі.

На думку В. Каваленкі, усе значныя творы ў беларускай літаратуры на пачатку 20 ст. увязваліся ў падтэксце з ідэяй барацьбы духоўнага і бездухоўнага, і адпаведна памкненні аўтараў былі спалучаны з жаданнем абудзіць духоўнае ў чытачах. Зварот да міфалогіі і выкарыстанне ў якасці дзейных асоб міфалагічных персанажаў засведчыў перш за ўсё аб узмацненні рамантычнай тэндэнцыі ў беларускай літаратуры [19, с. 136]. Прычым заўважаецца, што міфалагізацыя творчасці наймацней выявілася ў самых таленавітых пісьменнікаў і паэтаў, чыя творчасць найцясней была звязана з сацыяльным і нацыянальна-вызваленчым рухам (Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, 3. Бядуля, М. Гарэцкі) [19, с. 136], а абранне Купалам міфалагічнай вобразнасці ў якасці дамінантнзй, гэтаксама як і цікавасць Купалы да міфалогіі. В. Каваленка тлумачыць тым, што паралелі з міфалогіі былі найбольш блізкімі і даступнымі беларусу: Іменна міфалагічныя вобразы становяцца на нейкі час самымі неабходнымі і самымі народнымі сродкамі мастацкай паэтызацыі ў беларускай літаратуры, бо ў іх чалавек захоўвае сваю цэльнасць, якой не было ўжо ў мастацкіх творах пісьменнікаў, якія ставілі праблемы духоўнага жыцця ў іх самакаштоўным і таму ізаляваным развіцці. Янка Купала вяртаў у беларускую літаратуру цэльны і таму асабліва пераканальны для селяніна вобраз чалавека, які ўнутрана быў цесна звязаны з даўнім светаадчуваннем народа [19, с. 187]. Выкарыстанне міфалагічных персанажаў дазваляла распазнаць агромністыя сілы зла, што паўстаюць на стваральных шляхах чалавека і чалавецтва. Адчуць і перадаць рэальную небяспеку зла, убачыць яго канкрэтны і разам з тым абагульнены твар у існуючай рэчаіснасці, у душах людзей азначала для Янкі Купалы садзейнічаць абуджэнню і ўмайаванню добрых пачаткаў жыцця, служыць справе народа [19, с. 176].

Прыведзенае меркаванне В. Каваленкі наконт унутрылітаратурных працэсаў, што адбываліся ў беларускай літаратуры на пачатку 20 ст., тлумачэнне навукоўцам прычын і асаблівасцей купалаўскага міфалагізму, на нашу думку, зяўляюцца слушнымі і актуальными з-за чаго і выкарыстоўваем згаданыя назіранні ў якасці зыходнай тэорыі пры даследаванні купалаўскай сістэмы міфалагічных персанажаў. Уяўляецца вельмі важным вылучыць і прааналізаваць найбольш значныя вобразы міфалагічных персанажаў, выкарыстаных і адлюстраваных у нашаніўскай паэзіі Янкі Купалы, даказаць, што гэтыя вобразы ужываюцца Купалам як сродак сімвалізацыі (найперш для стварэння другой, нябачнай рэальнасці), што іх семантыка сугучная славянскай міфалагічнай традыцыі. Наша задача разгледзець асноўныя купалаўскія вобразы міфічных істот (Чарнабог, змей, чорт і інш.), выявіць адметнае і агульнае ў іх семантыцы са славянскай міфалогіяй, а ў некаторых выпадках і з сусветнай. Навізна даследавання ў тым, што тут упершыню разглядаецца падрабязна спецыфіка выкарыстання ў нашаніўскай паэзіі Я. Купалы асобных, маладаследаваных раней вобразаў міфічных істот.

У вершах У вечным боры..., 3 песень беларускага мужыка, Русалка, Хохлік, Дзе ні вылеці з няволі..., Забытая карчма, Люлі, люлі, мужычок!, Ноч за ночкай, паэме Сон на кургане Купала стварае малюнкі міфалагічнай рэальнасці, у якой дзейнічаюць і пануюць цемнатворы. Звычайна іх актыўнасць успрымаецца як гулянні. баляванні, на якія збіраюцца самыя розныя істоты: ведзьмы, чэрці, знахары-вужы, ветры, віхры, сабакі, ваўкалакі, а разам з імі пан, чыноўнік і мужыцкае гора (верш Дзе ні вылеці з няволі...); чэрці, ведзьмы, ваўкалакі, чорт, рабін (верш Забытая карчма), у вершы Люлі, люлі, мужычок! называюцца таксама скарпіякі, якія не сустракаюцца ў беларускім фальклоры. Купала свядома нагрувашчвае адмоўныя вобразы спараджэнняў начной цемры для мастацкай перадачы гулянняў нечысці, а менавіта для ўзмацнення ўражання жахлівасці такіх малюнкаў. Начное жыццё, вобразы цемнатвораў дапамагаюць паэту алегарычна адлюстроўваць тое, што адбывалася ў жыцці, у час, калі просты народ спіць, такое значэнне вобразаў гулянняў нечысці знаходзім ва ўсіх згаданых творах, пры гэтым змешваецца рэальнае і ірэальнае, міфалагічнае і фантастычнае. Купала не прытрымліваецца паслядоўнасці ў згадванні міфалагічных істот, яны ўсе ўспрымаюцца як персанажы з аднаго семантычнага рада, варожыя і небяспечныя для чалавека, а іх панаванне, перамога над соннай рэчаіснасцю, над сонным народам скандэнсавана перадаецца паэтам праз вобраз ночы, начной цемры:

Атуманіла ночанька цёмная

Нашы нівы і нашы сялібы

I ўсім песню пяе непрытомную,

запацеўшыя звонячы шыбы [5, т. 4, с. 231].

Ноч адухаўляецца-набывае якасці жывой істоты: ноч шалее чытаем у вершы Роднае слова, цемра з нетрай скача скокі (верш У купальскую ноч). На думку паэта, менавіта цемра-мачаха скаціла народ у багну бядноцця (верш Беларус). Навакольнае жыццё успрымаецца паэтам і як хаос быцця (верш Чаму?). Бязладдзе, стомленасць ад пакутніцкага жыцця змест і назвы верша Знямога, у якім персаніфікуецца вобраз Хаосу.

Дзейнасць цемнатвораў, акрамя іх вясёлых і бесклапотных гулянак, перадаецца Купалам праз вобраз дзіва-жніва, якое яны

Жнуць, збіраюць...

У сонным полі, у горкай долі [5, т. 4, с. 348].

Сумесна з Чорным Богам яны

Твораць, мораць яснагляды;

Веюць, сеюць плесні ў песні

На палаці ў кволай хаце [5, т. 4, с. 379].

Малюнак дзіва-жніва, на якое Чорны пасылае відмаў, і яго вынікі больш падрабязна адлюстраваны ў паэме Сон на кургане. Учынкі цемнатвораў у цэлым накіраваны на спараджэнне і ўмацаванне бязладцзя, хаосу ў жыцці. У Купалы, апрача цемнатвораў, сустракаем цемратворцаў так ён называе ворагаў свайго народа (верш Блізкім і далёкім).

Вобраз Чарнабога ў яго супрацьстаянні Белабогу знаходзім у раздзеле Сяўба паэмы Яна і я, дзе ёсць зварот да зярнятаў:

Маліцеся да бела бога чуйна

I чорнага не гнеўце бога [5, т. 4, с. 246].

Купалаўскі селянін, падобна да гэтых зярнятаў, жыве з думкамі пра двух багоў. спрыяльнага і злога, залежыць ад іх волі, вымушаны падпарадкоўвацца ёй. Ёсць і асобны верш Чорны Бог, з якога можна лепш зразумець уяўленне Купалам гэтага міфалагічнага персанажа.

Наяўнасць супрацьстаяння Чарнабога і Белабога як увасаблення дуалізму святла і цемры, светлых, добрых сіл і цёмных, нячыстых - выяўляецца ў геаграфічных назвах мясцовасцей, прыклады якіх прыводзіць, у прыватнасці, А. Афанасьеў. Як лічыць даследчык, паміж боствамі святла і цемры, цяпла і холаду адбываецца вечная, бясконцая барацьба, таму што абагатвораныя ў іх прыродныя зявы несумяшчальныя і ўзаемна выключаюць адна другую [20, с. 272].

Паводле А. Галана, Чарнабог супадае з Трыглавам, а значыць ён бог зямлі. Да таго ж ён ведае лёсы людзей. У архаічных уяўленнях чорнае асацыіравалася не са злом, а з цемрай падземя (дзе жыў Чарнабог) [21, с. 189]. Прадстаўляць зямлю далека не адзіная функцыя Чарнабога. Ён, акрамя таго, прадстаўляў уяўны падземны свет, г. зн. апраметную, воды нізу Сусвету (рэкі, моры, акіян), лічыўся бацькам Сусвету, быў уладаром агню, апекуном земляробства і рамёстваў, у выглядзе вогненнага змея (г. зн. маланкі) ствараў навальніцу, быў гаспадаром іншасвету [21, с. 189]. Найбольш традыцыйныя характарыстыкі Чарнабога адносяцца да яго антрапаморфнага вобразу велікан і стары. Веліканам ён лічыцца таму, што яму прыпісваюцца звышнатуральная моц, сіла, а старым бо яго ўспрымалі першапродкам. Чарнабог, мяркуючы па сярэдневяковых пісьмовых звестках, лічыўся вытокам зла [21, с. 189].

У вершы Янкі Купалы Чорны Бог вылазіць з дзікіх багнаў, перавалаў, зіяе цемрай, выклікае цемнатвораў. Паэт стварае малюнак агню, якім гарыць Чорны Бог. У канцы верша ўсё ж выказваецца ўпэўненасць у перамозе дабра над злом:

Папанейся, развугляйся,

Змейны Чорны Бог,

Ты йшчэ з Белым не зраўняўся,

Ты яго не змог.. [5, т. 4, с. 251].

Як адзначае В. Каваленка, Чорны ў паэме Сон на кургане аднатыпны з Чорным Богам з аднайменнага верша. Чорны вартуе скарб на замчышчы, ён не бачны для Сама, калі каменціруе яго словы. На замчышчы Сам змагаецца з Чорным за закляты скарб, і Чорны неаднаразова выбівае сякеру з рук Сама. Узяўшы ад лёкая саганок з золатам, Чорны плаціць відмам золатам, а таварышы, якіх прывялі відмы, кідаюць у саганок колькі медзякоў. Паводле меркавання П. Васючэнкі, купалаўскі Чорны выступае спробай персаніфікацыі сусветнага разладу, крыніца якога нейкая недасяжная субстанция, схаваная ў глыбінях Сусвету, варожая, агрэсіўная або абыякавая да чалавечых турботаў [22, с. 12].

Пры аналізе вершаў і паэм Янкі Купалы выяўляецца, што іншыя цемнатворы таксама апрацаваны аўтарскай фантазіяй, і толькі некаторыя іх рысы супадаюць з міфалагічнымі ўяўленнямі. Адным вобразам Купала прысвяціў асобныя вершы (напрыклад, Хохлік, Русалка, Ваўкалак), а некаторыя міфалагічныя персанажы сустракаюцца ў творах толькі як мастацкія дэталі, выкарыстаныя ў асноўным для адлюстравання адмоўнага, варожасці міфалагічнай рэальнасці ў адносінах да чалавека.

Чарнабогам ідэнтыфікуюцца змей і дракон. У творах Купалы пераказваецца павере, згодна з якім змей прыносіць грошы, што з'яўляецца адной з характерных рыс міфічнага змея: Ён можа зрабіць багатым таго, хто яму спадабаецца... Паданні пра змея, які можа ашчаслівіць, адарыць, вядомы ў многіх народаў... У міфалагічных уяўленнях змей лічыўся валадаром і ахоўнікам скарбаў; адсюль і павер'е пра тое, што ён можа адарыць імі [21, с. 189], адзначае А. Галан. Такі міфалагічны вобраз змея сустракаем у вершах Люлі, люлі, мужычок, 3 песень беларускага мужыка.

Змяя у вышэйшай ступені складаны і універсальны міфалагічны сімвал. Сімвалічнае значэнне змяі полівалентнае. Яна можа быць і мужчынскага полу, і жаночага, а таксама можа нараджаць самую сябе. Як істота, якая забівае, яна азначае смерць і знішчэнне; як істота, якая перыядычна мяняе скуру, жыццё І ўваскрэсенне... Гэта сімвал сонечны, хтанічны, сексуальны, пахавальны, ён увасабляе праяўленне сілы на любым узроўні, крыніцу ўсяго патэнцыяльнага як у матэрыяльнай сферы, так: ў духоўнай, цесна звязаны з канцэпцыяй і жыцця, і смерці [11, с. 47]. У творах Купалы змеі, гадзіны, вужы, пяўкі выкарыстоўваюцца ў якасці адмоўных вобразаў. У людзей могуць быць сэрцы гадзінаў (верш К зорам), нутро вужоў (верш Слугам алтарным). Часта вобразы гадаў ужываюцца ў пераносным сэнсе пад імі падразумяваюцца ворагі, якія высмоктваюць з чалавека сілы (напрыклад, вужы, п'яўкі ў паэме Зімою). Паэт прыкмеціў, што паны называлі сялян словам гад, і ў некаторых творах адлюстраваў гэта:

Штось украдзеш, штось заробіш,

Вось І сыт я, гад, мужык [5, т. 3, с. 243],

тое ж і ў паэме Адвечная песня. Калі вобраз вужай можа ўжывацца ў нейтральным кантэксце і нават выклікаць спачуванне чытачоў

Як вужака, калісь

І я віўся ў жальбе [5, т. 3, с. 357]

перажывае, што кепска жывецца, герой верша За чаркай; у такім жа значэнні ўжываецца выраз віцца, як вужака ў вершы У купальскую ноч), то вобраз гадзін заўсёды адмоўны і часта сімвалізуе ворагаў:

А хтось гікне, дзіка рыкне

На бліск сонцавы жывы,

Гэта стогны гадзін чорных,

На сеітанні крык савы [5, т. 3, с. 328].

У нашаніўскай паэзіі Янкі Купалы асаблівае месца адведзена вобразу чорта, які таксама зяўляецца ўвасабленнем адмоўнага. Чорту ўласціва здольнасць запанаваць над душой чалавека (вершы Любімось, мае суседзі!, Далей і болей...). Чорт называецца праклятым (верш Дзе б і праўда жыла...), нагадваецца, што ён мучыць душу чалавека ў пекле (верш Мая доля). Злачынства пана Лаўчынскага Купала паказвае праз удзел у ім чорта (паэма Адплата кахання).

Знаходзім у творах і здольнасць чорта да пярэваратніцтва. Паводле міфалогіі, чэрці могуць прымаць выгляд чорнага ката, чорнай сабакі, чалавека, дзіцяці, часта ператвараюцца ў свінню, змяю, шчулака, ваўка або сароку і ніколі не ператвараюцца ў карову і пеўня. У вершы 3 кірмашу чорт ператвараецца ў паніча, а потым у зайца. У вершы Дзе б і праўда жыла... з чортам суадносіцца пан:

Чорт ляціць, і крычыць, і быдляча ўсё, ўсіх [5, т. 3, с. 257].

Як слушна заўважыў В.А. Каваленка, фігура чорта не страчвае сваей традыцыйнай міфалагічнай сутнасці ні ў фальклоры, ні ў літаратуры. Гэта па-ранейшаму ўвасабленне ўсяго нізкага, разліковага, практычнага і здрадлівага ў жыцці [19, с. 86]. Пры гзтым слова чорт нярэдка ўжываецца як абагульненае абазначэнне нячыстай сілы наогул [15, с. 135]. Значэнне вобраза чорта ў нашаніўскай паэзіі Янкі Купалы ў цэлым адпавядае народным уяўленням. Чорт удзельнічае ў стварэнні хаосу, разладу ў жыцці (верш Разлад).

Ліха, паводле міфалогіі ўсходніх славян, персаніфікаванае увасабленне злой долі, гора. У казках Ліха паўстае ў вобліку худой жанчыны без аднаго вока, часам веліканшы, якая пажырае людзей, сустрэча з ім можа прывесці да страты рукі або пагібелі чалавека [15, с. 244]. Жыве Ліха на старым млыне, спіць на ложку з чалавечых касцей. Ідзе Ліха дрэвы звальвае, горы разбурае, рэкі-азёры засыпае. Ні шкадавання, ні спагады: жывое сустрэне ці звера, ці чалавека затопча, разарве і зесць. Нязграбнае, крыважэрнае, лютае само увасабленне зла. Імя Ліха стала хадзячай назвай і займае месца у сінанімічным радзе побач са словамі бяда гора, няшчасце [23, с. 111]. Злыдні, згодна з уяўленнямі славянскіх народаў, звычайна жывуць разам з Ліхам Аднавокім на млыне і прыслугоўваюць яму. Аднакзрэдчас яны могуць сяліцца ў якім-небудзь падворку. Чалавек, у якога ў хаце пасяліліся злыдні, ніколі не выберацца з галечы [23, с. 72]. Вобраз Ліха ў Купалы не аднавокі, ён мае іншую характэрную рысу станогасць:

Станогае Ліха-Нядоля

Валочыииа з поля на поле;

А вочы ў яго што ў начніцы,

А рукі ў яго чараўніцы [5, т. 4, с. 354].

Яго крокі па зямлі суправаджаюцца крывёй і крыўдай, на яго шляху знішчэнне і смерці. У цэлым купалаўскі персанаж Ліха адпавядае міфалагічнай традыцыі, а яго станогасць надае яму большую маштабнасць, большы размах яго дзеянням. Вобразы ж злыдняў у творах Купалы, як правіла, маюць пераноснае значэнне: злыдні абазначаюць ворагаў (вершы Да сваіх думак, Аратаму і інш.). Злыдні плот ставяць бедамі (верш Шлях мой...), ганяюць беззямельнага з куга ў куток (верш 3 песень беззямельнага). Увогуле для абазначэння ворагаў паэт часта выкарыстоўвае вобразы нечысці злыдняў, злых духаў, упыроў, крывапіўцаў (вершы Перад вісельняй, У шынку, паэма Бандароўна і інш.).

Ваўкалак у славянскай міфалогіі чалавек-пярэварацень, які валодае звышнатуральнай здольнасцю ператварацца ў ваўка, а потым зноў станавіцца чалавекам [24, с. 30]. Ваўкалакі бываюць прыроджаныя і зачараваныя. Матыў ператварэння ў ваўка быў шырока распаўсюджаны ў міфалогіі Старажытнай Грэцыі. 3 ваўкалакам Купала параўноўвае Машэку (паэма Магіла льва). У вершы Ваўкалак раскрываецца купалаўскае разуменне гэтага вобраза:

Не кеміць ні крыўды, ні жалю,

Ні наспаў магільных, ні пліт [5, т. 4, с. 247].

Сэнс верша выкрыццё забабонаў, якія жывуць у свядомасці людзей шмат гадоў: вера ў ваўкалакаў

Малітвы на губы наводзе,

Як лістам, трасе цемнатой [5, т. 3, с. 107].

Гэтаксама і ў іншых творах паказваецца жывучасць народных паверяў (вершы Запушчаны палац, Крыжы, паэма "Сон на кургане і інш.).

У беларускай міфалогіі вядома сінанімічная назва дамавіка хоплік [15, с. 231]. Аднак у Купалы ёсць вобраз хохліка, магчыма, цалкам прыдуманы паэтам. У вершы Даўгажданая, прысвечаным тэме кахання, хохлік бегаў ля варот. Пры гэтым купалаўскі хохлік звязаны з лесам (верш Хохлік), у лесе ён на нечым іграе, пад яго музыку аджываюць смех і слёзы, прычым успрымаюць музыку хохліка толькі міфалагічныя істоты: чары, лясун, ваўкалак, ведзьма. Кветка ў час гэтай музыкі чахне, ліст на дрэве трасецца. Амбівалентную сутнасць музыкі хохліка, яе суадносіны са святлом і иемрай добра адлюстроўваюць наступныя радкі:

Хохлік грае, ведзьма скача,

Ноч смяецца, сонца плача [5, т. 3, с. 215].

Вобраз дзеянняў хохліка, які

царскаю каронай

Карануе у сусееты

Сухалесы, пустацветы [5, т. 3, с. 217],

мае таемны міфалагічны падтэкст, і яго поўны сэнс застаецца загадкай для купалазнаўцаў

Такім чынам, праз прааналізаваныя вобразы міфалагічных персанажаў у нашаніўскай паэзіі Янкі Купалы рэалізуюцца другія кампаненты бінарных апазіцый дабро зло, жыццё смерць. Ноч (цемра), хаос, Чорны Бог, змей (гады), чорт, Ліха, злыдні, ваўкалак, хохлік і іншыя вобразы прадстаўнікоў міфалагічнай рэальнасці, якія жылі ў свядомасці сялян у выглядзе міфалагем, станавіліся для паэта галоўнымі вобразамі адлюстравання бед і цяжкасцей рэчаіснасці пачатку 20 ст. Ужываючы вобразы міфалагічных істот, паэт не прытрымліваўся іх традыцыйнага значэння, вядомага з народнай дэманалогіі, прыбягаў да фантазіі, гэта прыводзіла не толькі да змянення іх асобных рыс (напрыклад, станогасць ліха), але і да стварэння абсалютна новых, індывідуальна-аўтарскіх міфалагізаваных вобразаў. 3-за сваёй універсальнасці і зразумеласці чытачам вобразы міфалагічных персанажаў выкарыстоўваліся паэтам пры стварэнні алегарычных малюнкаў і ў іншых мастацкіх прыёмах, што спрыяла наданню асобным творам містычнасці, узмацненню агульнага адчування трагізму.

2. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь

Так, як пачаў пісаць Янка Купала, да яго не пісаў ніхто. Гэта быў нібыта сінтэз ўсіх папярэдніх здабыткаў новай беларускай літаратуры. З прыходам у літаратуру Янкі Купалы ў ёй паяўляецца цэласная канцэпцыя радзімы як гістарычна сацыяльнага асяродка дзейнасці народа, а таксама канцэпцыя чалавека, асобы ў яе дачыненнях да гісторыі і будучыні грамадства, - слушна заўважае І. Навуменка [3, с. 122].

На наш погляд, творчасць Янкі Купалы нібы па волі гістарычнага лёсу і была выклікана да жыцця, каб развеяць такі, па сутнасці здзеклівы, погляд на беларускі народ, на матку-зямлю Беларусь.

Край беларускі мірны, сумны (верш Брату ў чужыне), няшчасны край (верш Памяці С. Палуяна), маладая старонка (верш Маладая Беларусь), спакойны край (верш Я ад вас далёка...), верш Гэй, капайце, далакопы...), матка-зямля (верш Гэта крык, што жыве Беларусь), карміцелька (верш 3 дарогі) - такімі словамі называе Беларусь у розных творах Янка Купала. Як прыкметы радзімы згадваюцца Нёман, Дзвіна, Буг, Белавежа, Налібокі (вершы Я нясу вам дар..., Ужо днее). Беларусь у разуменні паэта гартавана слязамі і крывёю народа (верш Маладая Беларусь), няпамяці пылам пакрытая (верш Беларушчына), зямля прадзедаў (верш Для зямлі прадзедаў маіх...). Ворагі лічаць яе збунтаванай зямлёй (верш Ісцінна чорнае трыо), а Купала называе яе загнанай (верш Родныя песні), сваёй забранай стараной, скаванай мучальніцай-княжной (паэма На Куццю).

Я табе, зямля мая прадзедаў маіх,

Не патраплю нічога жалець на свеце...

Я цябе душой рад бы сваёй сагрэцікарону сплесці з сонца, зор залатых [5, т. 3, с. 80]

Звяртаецца лірычны герой верша Для зямлі прадзедаў маіх.... 3 гэтых радкоў відаць не толькі яго бязмежная любоў да радзімы, але і жаданне працаваць дзеля яе будучыні. Вобраз роднай зямлі для паэта велічны, святы, ён яднае з продкамі - гэта скарбніца перш за ўсё духоўных каштоўнасцей.

Шчырая адданасць сваёй бацькаўшчыне, замілаваныя адносіны да ўсяго роднага адкрыта выяўляюцца і ў вершах Я люблю, Гэта крык, што жыве Беларусь. Кожная дэталь сціплага, простага пейзажу і вясковага побыту зяўляецца прывабнай і патрэбнай. Прадметамі паэтызацыі становяцца хатка, гумно, сад, бярозка, ручай... Беларусь не ідэалізуецца Янкам Купалам, ён бачыць і разумее рэальнасць, перажывае за свой народ, які пакутуе ад цяжкага жыцця. Паэт непакоіцца і за лёс свайго краю, і за лёс беларусаў.

Любоў да зямлі абудзілася ў Купалы яшчэ ў маленстве. У вершах, напісаных на польскай мове, паэт прызнаецца, што любіць зямлю ўсёй душою, прагне яе абкружыць несмяротнай славаю. У яго снах яна ў зеляніне, уся ў святле, ззяе смела жыццём. Але гэта не супадае з рэчаіснасцю: Замест вясны і сонца - злавесная цемра, // На тваіх квяцістых нівах - каменне і куколь... [5, т. 1, с. 415].

Любоў лірычнага героя да роднай зямлі, імкненне служыць ёй і гатоўнасць памерці за яе выяўляюцца ў многіх вершах. Гарачыя словы малітвы за родны край, людзей, усё роднае знаходзім у двух аднайменных вершах Мая малітва. Паэт прызнаецца радзіме: Я пра цябе не забудуся, - засумую, заплачу // Эх, нават пасля смерці - у тваім лоне, у магіле [4, 1, с. 411], ён гатовы загінуць за свой край у барацьбе і просіць радзіму не гнаць яго ад свайго парога (верш Для зямлі прадзедаў маіх...). Крэўная сувязь з радзімай, перажыванні за яе лёс пераліваюцца ў сны лірычнага героя:

Яшчэ ў калысцы я наўчыўся з песень сніць

Аб гэтых блізкіх мне, а цесных так мясцінах:

Што роднай нівы я мільённая часціна,

Што зоркі роднай у сэрцы мне іскрынка тліць [5, т. 4, с. 20].

Ідэал Радзімы-маці - гэта яўная алегорыя маці... Архетыпам тут зяўляецца містычная далучанасць прымітыўнага чалавека да зямлі, на якой ён жыве і ў якой спачываюць духі яго продкаў [30, с. 27], - такая думка зяўляецца слушнай. Далучанасць чалавека да роднай зямлі, якая падсвядома суадносіцца з маці, у беларускіх прыказках адзначае Р. М. Кавалёва: Беларусы бачылі безумоўную каштоўнасць прыроднага мацярынства ў тым, што праз маці, якая нарадзіла дзяцей, праз факт іх нараджэння ў пэўным месцы дзеці далучаюцца да вышэйшай каштоўнасці кожнага чалавека - Радзімы: Дзе маці нарадзіла, там і радзіма. Локусы малой радзімы афарбоўваліся святлом мацярынства: Дарагая (мілая) тая хатка, дзе радзіла мяне матка; Мілы той куток (дамок), айдзе рэзан пупок, Дарагі той куток, дзе завязалі пупок [31, с. 151]. У паняцці радзіма сышлося духоўнае і матэрыяльнае, радзіма як ідэал успрымаецца глыбока і інтымна [32, с. 20]. На думку паэта, памяць пра чалавека непагасная, калі ў яго любоў да радзімы такая ж моцная, як любоў сына да сваёй маці (верш Памяці Вінцука Марцінкевіча).

Жыццё беларускага краю зяўляецца галоўным творчым імпульсам. Паэту балюча ўспрымаць сірочае кананне [5, т. 3, с. 85] народа і краю (верш Цару неба й зямлі), тое, што ў жыцці людзей нічога не змяняецца (вершы Памяці С. Палуяна, Па межах родных і разорах... і інш.). Жыццё беларусаў паэтам успрымаецца як сон (вершы Над сваёй айчызнай, Мой край, Па межах родных і разорах) і параўноўваецца з малпай (вершы Мой край, Пад крыжам, 3 песень аб сваёй старонцы). Глыбокім болем і смуткам напоўнены многія радкі вершаў, напрыклад:

То не рэчак паводкі бурлівыя

Затапляюць зямельку вадой, -

Гэта, у бойцы мручы, нешчаслівыя

Залілі свет нявіннай крывёй.

Дый над гэтай крывёю магільныя

Расплываюцца енкі сірот,

Плачуць цяжанька людзі бяссільныя,

Плача змучаны ўвесь мой народ [5, т. 1, с. 148].

У вершы Забраны край паэт разважае пра жыццё краіны, спавітай у вечны туман [5, т. 3, с. 106], - праца людзей на чужых палетках, баль нечысці, разлад паміж бацькамі і дзецьмі, пакора чужынцам. Продкі не вытрымліваюць такога жыцця і паўстаюць з магіл, каб народ абудзіўся.

У некаторых вершах адчуванне прыгажосці, багацця, святла ў родным краі і пачуццё любові да яго спалучаюцца з болем і трагізмам (вершы Пад крыжам, 3 песень аб сваёй старонцы, Гэта крык, што жыве Беларусь).

3 беларускім народам лірычны герой адчувае еднасць: Я з імі мучуся ўраўне, // У адных закут з імі кайданах... [5, т. 1, с. 136]; ён жыве болем за народ і любоўю да яго, імкнецца сцвердзіць, што беларусы таксама адносяцца да сямі славян (верш Ворагам беларушчыны), марыць пра грамаду моцную і смелую (верш А хто там ідзе?), пра адраджэнне краіны. Ад гэтага і вызначэнне асабістага шчасця паэта - бачыць долю ў родным народзе (верш Я не паэта).

Хвалюе і непакоіць Купалу лёс роднай мовы. Ён ведае, што роднае слова - магутнае, несмяротнае, крыўды, няпраўды змагло [5, т. 2, с. 35], называе яго свабодным і загнаным. Хоча, каб пачуў і зразумеў кожны беларус, што родная мова... мілей найбагатшай чужой! [5, т. 2, с. 35].

Бацькаўскае слоўца адпавядае душы чалавека, яно зжылося з беларусамі, прайшло з імі праз стагоддзі. Ворагі брэшуць мярзотна [5, т. 1, с. 410], але яны не могуць адабраць роднае слова ад чалавека, нават калі разлучаюць дзяцей і бацькоў. А смяецца з мовы той,

хто не знаў ніколі

Чалавечых думак, чалавечай долі, -

Хто ў грудзях гадуе злосна, непрытворна

Замест сэрца - камень, мест душы - дым чорны [5, т. 2, с. 137].

Як корань звязаны з дрэвам, а сонца - з небам, так і слова непарыўна звязана з чалавекам. Адсюль і мара паэта падняць скібіну слова... // На запусцелым дзірване // Сваёй старонкі Беларусі [5, т. 1, с. 135]. Купала верыць, што мова беларусаў будзе вечна жыці [5, т. 2, с. 138].

Вобразы Беларусі ў вобліку жанчыны і народа як яе дзяцей сустракаюцца ў некаторых творах, напрыклад, у вершах За праўду, Беларушчына, Выйдзі.... Апісанне яе знешняга выгляду таксама сведчыць пра персаніфікацыю гэтага вобраза. На яе галаве - карона з пралесак, уся сама - ясната лебядзіная [5, т. 3, с. 98] (верш Маладая Беларусь), яна ў зеляніне, уся ў святле, ззяе смела жыццём (верш Зямля) або - яе рукі і ногі ў ранах, // А раны на сэрцы - каму ж іх паняць?! [5, т. 2, с. 29] (верш Ужо днее), на ёй лахманы, што доўгія века //...валачыла з кастры, з палыну... [5, т. 3, с. 75], і карона, сплеценая з церняў (верш Выйдзі...). У вершы Усюды лета... Беларусь успрымаецца лірычным героем як прыгожая дзяўчына-каралеўна, якую ён заклікае выйсці, паказацца свету. А ў заключных радках паэмы Яна і я вобраз каханай зліваецца з вобразам радзімы:

Я песняй мілую сваю праслаўлю

Паміж народамі сваіх, чужых зямель,

Каб не загінула, як кветка, у бяспраўю, -

Жыла й тады, як ляжа ў вечную пасцель.

А воля мне жалезная патрэбна

За крыўды маёй мілай помстай заплаціць,

Што гаравала так яна бясхлебна,

Што ланцугамі мусіла шмат лет званіць [5, т. 6, с. 119].

У некаторых творах Янкі Купалы Беларусь і яе народ паказваюцца сіротамі. Як скрушліва заўважае паэт (верш Адгукніся, душа!..), беларусы - гэта вечныя сіроты, якіх ніхто не шкадуе: ні свой брат, ні Бог, або народ асірацелы (верш Новы год). Успрыняцце Беларусі ў вобразе сіраты выклікае на падставе аналізу алегарычных твораў Ужо днее (яго гераіня называе сябе сіратой), На Дзяды і некаторых іншых. У паэме На Дзяды створаны выразны алегарычны малюнак: сіратой засталася маці, яе змусілі бадзяцца княжаняты-дзеці. Магчыма, раскрываючы гэты вобраз, Купала імкнуўся паказаць гаротную долю радзімы-маці, загубленай дзецьмі. 3 яе трох сыноў толькі старэйшы працуе (хутчэй за ўсё - гэта селянін), у другога - ахвота да ляжання, ён жыве за кошт чужой працы (пан), а малодшы - любіць падганяць, здзекавацца (умоўна можна назваць яго катам). Пасля таго як дзеці выраслі, сярэдні і малодшы паехалі ў свет. Спачатку вярнуўся сярэдні: запрог у плуг старэйшага брата, а маці выгнаў бадзяцца. Потым прыехаў дахаты і малодшы - яшчэ больш стаў здзекавацца са старэйшага брата, не пашкадаваў і маці. Суд судзіў, што я - не я ўжо, // I распяў на крыжы [5, т. 6, с. 77], - гаворыць пра яго жанчына. Які лёс чакае гэтых дзяцей - пытанне застаецца без адказу:

Ці апомняцца сыночкі

У сваёй правіне?

Ці загінуць сярод ночкі,

Што і след загіне?.. [5, т. 6, с. 78].

У вершы Суды сустракаем падобны вобраз пакутнай жанчыны, якую апранулі ў жабрачы ўбор, на бадзянне пусцілі, на здзек. Яе лёс цяжкі, але яна застаецца няскоранай. Не здалеюць суды цемнатворныя // Ёй спаганіць і вырваць душу [5, т. 3, с. 110], - падкрэслівае паэт яе жыццёвую моц.

Любасць да роднай зямлі надзвычай востра адчуваецца на чужыне. Лірычнаму герою цяжка ў чужой старане, наплываюць розныя ўспаміны (верш У чужой старане). Там ён заўсёды думае пра Беларусь, разумее, што толькі на радзіме чалавек можа быць шчаслівым:

Я ад вас далёка... А дзе ні гляджу я -

Дома толькі думка днюе і начуе;

Знаю толькі пушчы Белавежскай гоман,

Знаю толькі рэчку - з плытнікамі Нёман...

Я ад вас далёка... Жыву між чужымі,

Чую ж вашы песні, - водклік шлю сваімі... [5, т. 2, с. 125].

Суадносіны радзімы і чужыны ў нашаніўскай паэзіі Янкі Купалы прыблізна адпавядаюць народнаму разуменню суадносін маці і мачахі. Сад і хорам на чужой зямлі для лірычнага героя не заменяць хату і бярозкі радзімы (верш Я ад вас далёка...). Паэт папярэджвае, што на чужыне больш слёз, нуды, няма блізкіх людзей, адзінота, там любіць свой край прысягнеш // Лепей, як жыццё [5, т. 1, с. 193], называе яе край халодны, чужы [5, т. 3, с. 66]. Вывад, да якога прыходзіць Купала і яга выказвае чытачам як параду ў вершы Не шукай..., - немагчыма знайсці шчасце, долю, сяброў і радзіму на чужыне, усё гэта ёсць блізка, там, дзе цябе нарадзіла маці. Толькі ўмей шукаці блізка! - двойчы паўтараецца ў гэтым творы. Верш Брату ў чужыне напісаны ў форме звароту да чалавека, які жыве на чужыне: ці помніць ён сваю радзіму? У ім называюцца элементы сакральнай прасторы: калыханка маці, родная хата, сяло, гасцінец, поле, мова і г. д. А ў вершы Шчасце (Ты гаворыш, суседзе, што на свеце ўсё едзе...) выказваецца думка, што сваё, роднае толькі камня не ўзруша [5, т. 2, с. 210].

Тэма жыцця ў чужым краі знаходзіць выяўленне ў лёсах людзей, якія паспыталі шчасця-долі за межамі радзімы. Купала стварае некалькі сюжэтных твораў, прысвечаных гэтай тэме. У вершы 3 дарогі вандроўнік, які жыў у бядзе... цяжкой, // Ні шчасця, ні долі не бачыў ніколі, // Бядуючы слёзна парой [5, т. 1, с. 253], вяртаецца на родную зямлю, туды, дзе ён некалі пакінуў жонку, дзяцей і бацькоў. Бацькоўская хата ацалела, але ў ёй ужо жывуць чужыя людзі. Падобныя на гэты творы - Шчасце, Чатыры крыжы, героі якіх, вяртаючыся ў родныя мясціны, таксама не знаходзяць сваіх блізкіх. У вершы Адступнік адваротная сітуацыя. Маці хварэе, і людзі паведамляюць пра гэта сыну, які падаўся ў чужы край. Сын вяртаецца Не то князем, не то панам, // Не то трэзвым, не то пяным [5, т. 3, с. 198], гаворыць на незразумелай мове. Маці называе яго не інакш як чужаніцам. Потым сын зноў кідае яе і едзе на чужыну. Як бачна з верша, гэты чалавек стаў чужынцам на роднай зямлі. Абыякавасць да хворай маці дапаўняецца яго абыякавасцю да радзімы.

Янка Купала гаворыць пра сваю Беларусь як самую вялікую каштоўнасць і дарагую святыню! Верны сын зямлі бацькоў і прадзедаў, паэт засланяе і бароніць Бацькаўшчыну ад розных нядобразычліўцаў - ворагаў беларушчыны, прытворшчыкаў-апекуноў, зламыснікаў, бяздумных магільшчыкаў, разюшаных сатрапаў... Думкай і сэрцам ён моцна знітаваны з родным краем, любоў да якога - бязмерная і невынішчальная:

I няма на свеце так вялікай меры,

І няма на свеце так каваных дзвераў,

Каб хоць на часіну ў будні ці ў нядзелі -

Беларусь са мною разлучыць пасмелі! [5, т. 2, с. 58].

Янка Купала звяртаецца да Бацькаўшчыны як да маці, з пачуццём замілаванасці і сакральнасці. Паэты прамаўляе прачулыя малітоўныя словы, просяць для Маці-радзімы святла, лепшай будучыні, уваскрэсення ў шчасці і сонечнасці быцця: Вярні нам Бацькаўшчыну нашу, Божа, // Калі ты цар і неба, і зямлі! [5, т. 2, с. 89]. Пясняр апелюе да Бога з просьбай адказаць, чаму народ не можа дачакацца годнай долі, свабоды, чаму няўдзячны лёс церпіць некалі слаўная зямля Беларуа. У сэрцы паэта - боль і трывога, пакутлівы роздум пра тое, як дапамагчы забранаму краю выйсці з гістарычнага тупіка, бяспамяцтва і цемры:

К яснаму сонцу з цьмы, з беспрасвецця,

К славе з бясслаўя ўсім нашым людзям -

Гэткай шукаю сцежкі на свеце,

Гэткаму богу і душу аддам [5, т. 3, с. 75].

Сонца ў паэтычным свеце Купалы становіцца сімвалам красы быцця на зямлі, яе вясновага адраджэння. Паэтычны дух і песня імкнуць у касмічны прасцяг, да вечнага сонца як крыніцы высокай і несмяротнай праўды, нязгаснай духоўнай энергіі, магутнай сусветнай сілы святла ў збавенні народа ад зімовага здранцвення і летаргічнага сну. У лірыцы паэта выяўляецца салярны культ Бацькаўшчыны, пануе музыка сонечнага святла. Сонца пажары, бліск сонца, яго залацістыя косы (Янка Купала) - уся гэтая лексіка сведчыць пра эстэтычна каштоўны вобразны першаэлемент ідэйна-мастацкага мыслення беларускага паэта. 3 сонцам вершатворца звязвае патрыятычную канцэпцыю свету: Усю Беларусь... // Убачыць у ясным, як сонца, святле [5, т. 3, с. 29]. Адраджэнская моц народнага духу і вера ў будучыню грунтуюцца на эсхаталагічнай светланоснай, санцатворнай энергетыцы космасу.

Пейзаж у Купалы - увасабленне глыбока патрыятычных пачуццяў, аснова для выяўлення важных сацыяльна-грамадскіх поглядаў. Тыпалагічна перагукаюцца па сваёй тэматыцы вершы беларускага перняра Мой край. У адзначаным творы прыкметна праступае нацыянальны вобраз свету. Аднак у Купалавых строфах пераважаюць сацыяльныя фарбы, элегічна-драматычныя матывы, звязаныя з роздумам пра цяжкі і складаны лёс беларускага краю.

Купала не прымаў царскага самаўладства і нявольніцтва, бачыў прычыны страты чалавечай годнасці ў сацыяльнай і духоўнай бяздзейнасці асобы, больш за ўсё жадаў, каб народ вырваў свой дух з цянётаў рабскай пакоры. Нездарма ён выказваў сваё захапленне казакамі - вольнымі і мужнымі людзьмі. Да прыкладу, казацкі дух, песеннасць душы і змагарніцкі характар свабодалюбівай чалавечай натуры Купала ўслаўляе ў сваім вершы Я казак; - не казак....

Пасля 1917 года Янка Купала не адмовіўся ад ідэі нацыянальнага адраджэння, жыў думкай пра сваю вольную і шчаслівую Бацькаўшчыну, трывожыўся пра яе заўтрашні дзень. Паэтычная творчасць ускладнілася трагедыйнымі матывамі, пафасам драматызму і складаных перажыванняў за лёс роднага краю. Купала не мог прыняць кровапраліцця, варажнечы, разбуральнай стыхіі часу: Яшчэ дыміць скрозь пажарышча, // Растуць магілы скрозь яшчэ, // А на магілах крыўда свішча // Ды кроў гарачая цячэ [5, т. 2, с. 258]. Беларусь зведала звон хаўтурны, катаў здзек і гнеў, жальбы... стогны [5, т. 4, с. 25]. Суровы час размежаваў людзей на сваіх і чужых, чырвоных і белых, спарадзіў братазабойства, інтэрвенцыю, расстрэлы бальшавікамі-камісарамі і чэкістамі соцень ахвяраў... Пра ахвярніцкі лёс беларусаў са скрухаю гаварыў Я. Купала ў вершах Беларускія сыны, Бяспутнасць і некаторых іншых. Па-ранейшаму для Купалы асновасутнаснай заставалася ідэя Бацькаўшчыны і адданасці ёй. I ў гэтым бачыўся галоўны сэнс духоўнага існавання. Наш ясны светач - Маці-Беларусь адна... - даводзіў Я. Купала з думкай пра лёс беларускай старонкі і яе дзяржаўнага ўладкавання.

I ўсё ж у тыя змрочна-ціхія дні 1917-1920-х гадоў і Купала марыў пра сапраўднае красаванне Радзімы, гукаў сонца. Рамантычная вера ў лепшае, аднак, сутыкнулася з жорсткай рэальнасцю, і паэт мусіў перажыць унутраны надлом. ...О такі я - пралетар!... - з горкай іроніяй пачынаў свой твор Я. Купала ў 1924 годзе, з болем прызнаючыся, што яго не адпускаюць сны аб Беларусі. У Прамове на 15-годдзі літаратурнай працы вялікі беларус гаварыў пра галоўныя вынікі нацыянальнага адраджэння, якое дало нашай Радзіме магчымасць заявіць пра сябе на гістарычнай арэне і права на тое, каб жыць у вяках: Сваім векапомным і магутным духам народным, што адважна сягае на сонца, мы паказалі свету, што Беларусь была, ёсць і будзе [5, т. 3, с. 263].

Такім чынам, міфалагізацыя Бацькаўшчыны ў паэтычнай творчасці Янкі Купалы - гэта працэс усвядомленага быцця ў часе і прасторы, гісторыі, у агульначалавечым, касмічным вымярэнні. Патрыятычна-філасофскія матывы ў яго лірыцы раскрываюць думкі паэта пра ўласны гістарычны дом, прасветлена сонечны, цывілізацыйны шлях у духоўным быцці сваіх народаў. Паэт здолеў выявіць драму нацыянальнага светаўладкавання ў неспрыяльных грамадска-палітычных абставінах, паказаць тыя цярністыя выпрабаванні злавеснага часу, які пачынаў скоўваць на беларускай зямлі дух свабоды і адраджэння.

У паэтычным свеце Янкі Купалы ідэя мацярынства беларускай зямлі (ідэал Радзімы-маці) выяўляецца не столькі ва ўспрыманні роднай зямлі ў якасці месца зяўлення на свет або як зямлі-карміцелькі, колькі праз адчуванне святасці роднай старонкі (і ўсяго роднага), адказнасці перад зямлёй, на якой жылі продкі. Непарыўная повязь чалавека з радзімай, любоў да яе і служэнне ў імя яе дабрабыту падаюцца паэтам як ідэал чалавечых адносін да свайго краю. Чужына не заменіць радзіму - гэтаксама як мачаха не можа замяніць чалавеку маці. Купала не толькі персаніфікуе вобраз радзімы, надзяляючы яе жаночым воблікам, але і ўспрымае сувязь народа з роднай зямлёй як далучанасць дзяцей да маці: Беларусь разумеецца паэтам як Маці, а беларусы, беларускі народ - як яе дзеці.

3. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь

.1 Праграмнасць стварэння міфа пра Беларусь

Сталася так, што беларуская культура, якая да 16 стагоддзя развівалася пераважна інтэлектуаламі праваслаўнай арыентацыі, у эпоху свайго нацыянальнага адраджэння аказалася справай адукаванай каталіцкай шляхты? Што датычыцца класавага аспекта гэтай культурнай дамінацыі, то Беларусь не была выключэннем сярод краін Цэнтральнай і ўсходняй Еўропы: у Расіі, Польшчы элітарная культура тады была таксама дваранскай. Пры ўсёй беднаце беларускай шляхты ў яе ўсё ж быў нейкі мінімум матэрыльных рэсурсаў, каб далучыцца да асветы і культуры. Беларускае сялянства (а яно ў сярэдзіне 19 стагоддзя складала каля 85 працэнтаў насельніцтва краіны) захавала родную мову, развіло яе да той дасканаласці, якой захапляўся Адам Міцкевіч. Але адукацыя на вёсцы была мізэрная, абмяжоўвалася пачатковай расійскай школай. Там беларуская мова не дапускалася. Даць жа сваім дзецям сярэднюю, тым больш вышэйшую адукацыю сяляне не маглі.

Нашаніўская публіцыстыка (1906-1915 г.г.), пазней савецкая і сучасная навука моцна перабольшвалі паланізацыю беларускай шляхты. Паводле ўсерасейскага пераліку насельніцтва 1897 года, каля 40 працэнтаў спадчыннай шляхты Беларусі назвала сваёй роднай мовай мову беларускую. Пачынальнікі новабеларускай літаратуры - Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, а ў пачатку 20 стагоддзя Янка Купала, Цётка, браты Іван і Антон Луцкевічы і іншыя - добра ведалі родную мову, хоць і не вывучалі яе ў польскай і рускай школах, не кажучы ўжо пра імператарскія ўніверсітэты. Добра ведаў яе класік польскай літаратуры, беларус з Навагрудчыны Адам Міцкевіч, сам сведчыў пра гэта ў парыжскіх лекцыях па гісторыі славянскай літаратуры.

Урэшце, паварот беларускай (альбо літоўскай, як тады казалі) шляхты да беларускага нацыянальнага адраджэння быў абумоўлены негатыўнымі для былой Рэчы Паспалітай гістарычнымі падзеямі. Распад гэтай некалі магутнай і па-шляхецку дэмакратычнай дзяржавы ў выніку трохразовага падзелу паміж Аўстра-Венгрыяй, Прусіяй і Расіяй (1772, 1793, 1795 г.г.), паражэнне трох паўстанняў, арганізаваных прыхільнікамі яе адраджэння (1794, 1831, 1863-1864 г.г.), прымусіў польскую, беларускую і літоўскую шляхту адмовіцца ад рамантычнага ідэалу - рэанімацыі гістарычна пражытай формы шматэтнічнай канфедэратыўнай дзяржавы. 3 другой паловы 19 стагоддзя набірала моцы перспектыўная нацыянальная ідэя, нацэленая на ўладкаванне польскай, украінскай нацыянальных дзяржаў.

Небагатая, паводле дваранскай меркі, шляхта настолькі наблізілася да сялянства, што стала духоўным лідэрам нацыянальнага адраджэння. Барацьба за польскую, беларускую, літоўскую, украінскую нацыянальныя ідэі, развіццё нацыянальнай культуры набыла значэнне кампенсацыі за страчаную шляхтай радзіму і за паразы ў паўстаннях. Пасля дэмакратычных паўстанцкіх падзей і ўзмацнення рэпрэсій супраць каталіцкага духавенства і былога шляцтва яна апынулася ў стане канфрантацыі з царызмам. Праваслаўе ж, як канфесія дзяржаўная, не магло тады падтрымаць беларускі нацыянальны рух, які з пункту погляду самадзяржаўя разглядаўся як апазіцыйная польская інтрыга.

Пасля бальшавіцкага перавароту Я. Купала патураў міфу пра беззямельнага сялянскага сына ў Савецкай Беларусі: там, як вядома, спачатку ліквідавалі шляхту, а пазней і багацейшае сялянства. Быць шляхецкім паэтам пад бальшавіцкай дыктатурай здавалася не толькі нонсенсам, алі небяспечным прэцэдэнтам. Пры жыцці Купала так і не апублікаваў вершы на шляхецкай польскай мове. А ён жа з іх пачынаў сваю літаратурную вучобу. Упершыню ў Беларусі яны апублікаваны ў Дадатку да першага тома збору твораў паэта (1972 г.). Але пяройдзем да разгляду іншых міфаў, што вынікалі з першага - пра беднага сялянскага паэта. Неяк само сабой разумелася, што такі паэт піша папросту, нават прымітыўна, спявае сумныя мелодыі, плаксіва скардзіцца на цяжкую долю беларуса-мужыка. Тут, мабыць, таксама не абышлося без патурання самога паэта. Але цяпер гэта была ўжо вядомая рамантычная іронія, якую сапраўдныя прасцякі ад навукі і крытыкі прынялі за чыстую манету. Сваю першую кніжку Жалейка (Пецярбург, 1908 г.) Купала пачаў з дэкларацыі Я не паэта:

Я не паэта, о крый мяне Божа!

Не рвуся я к славе гэткай шмала,

Хоць песеньку-думку і высную можа,

Завуся я толькі - Янка Купала [35, с. 3].

Далей паэт прызнаецца (зразумела, умоўна, мастацкі прыём), што доляй убогі, ён ціхі, нясмелы; ціха йграю, а ціха не пачуюць. Але калі ўжо беларусы нікога... не маюць, няхай жа хоць будзе для іх Янка Купала. Тая ж самая самаіронія ў вершы

Я мужык беларус, -

Пан сахі і касы;

Цёмен сам, белы вус,

Пядзі дзве валасы [35, с. 3].

Да міфа аб прастаце беларускай літаратуры прыклаў руку таленавіты, але маладасведчаны Максім Горкі. Пазнаёміўшыся з праграмным нацыянальна-адраджэнчаскім вершам Купалы А хто там ідзе?, ён пісаў у лісце да ўкраінскага пісьменніка М. Кацюбінскага: У Беларусі ёсць два паэты: Якуб Колас і Янка Купала - вельмі цікавыя хлопцы! Так прымітыўна-проста пішуць, так ласкава, сумна, шчыра. Нашым бы трошку такіх якасцей! Сапраўды сярод нашаніўскіх публікацый і ў першым паэтычным зборніку Жалейка Купалы ёсць простыя вершы. Але тут складаная прастата. Простымі, прымітыўнымі былі тлумачэнні Купалавай ранняй паэзіі: яе разумелі спрошчана, як натурныя замалёўкі вясковага жыцця. А між тым нават яго ранняя паэзія грунтавалася на біблейскіх, хрысціянсюх і антычных архетыпах, пра што гутарка пойдзе ў гэтым нарысе.

М.Горкі тады захапляўся паэтамі-самавукамі, рыхтаваў зборнік іх твораў і, верагодна, залічыў да іх пачынальнікаў беларускай класічнай літаратуры. Так узнікла яшчэ адна легенда: быццам бы Янка Купала паэт-самавук, не далучаны да вышэйшай агульнай і літаратурнай адукацыі. Між тым ён закончыў, апрача народнага вучьлішча, чатырохгадовыя курсы А.С. Чарняева ў Пецярбургу (1909-1913), прыватны ўніверсітэт Шаняўскага ў Маскве (1915), дзе выкладалі гуманітарныя навукі выдатныя рускія вучоныя. Апрача таго, у Купалы былі асабістыя настаўнікі-сябры: прафесар Пецярбургскай каталіцкай акадэміі, духоўны настаўнік беларускай адраджэнцкай інтэлігенцыі Браніслаў Эпімах-Шыпіла, а яшчэ крыху старэйшы за паэта мінчук Уладзімір Самойла (1878-1941), малавядомы паэт (пісаў па-руску), але выдатны крытык і даследчык рускай і заходнееўрапейскай літаратуры, якога высока цаніў сам Аляксандр Блок. Пазней у Заходняй Беларусі (1921-1939) У. Самойла - генератар ідэй беларускага нацыянальнага руху ў Польшчы, аўтар прарочага філасофскага эсэ Гэтым пераможам. Нарысы крытычнага аптымізму (1924).

Быў у Купалы-юнака яшчэ адзін настаўнік, бадай што прафесар у сваім родзе - удзельнік паўстання 1863 года Зыгмунт Чаховіч-Ляхавіцкі (1831-1907), сябра К. Каліноўскага. Сустрэча паэта з інсургентам, выпускніком Пецярбургскага ўніверсітэта адбылася ў канцы 19 стагоддзя і доўжылася каля сямі гадоў, калі сямя Луцэвічаў арандавала зямлю ў засценку Селішчы Гайна-Слабадской воласці (цяпер Лагойскі раён). У бібліятэцы гэтага ідэаліста і летуценніка, як пазней называў яго паэт, малады Янка Луцэвіч грунтоўна пазнаёміўся з класічнай і сучаснай польскай літаратурай, а праз яе - з агульнаеўрапейскай мастацкай культурай. На думку даследчыкаў, у Селішчах (1895-1904 гг.) паэт напісаў свае дваццаць два вершы на польскай мове. Яшчэ раней (1891-1895) у фальварку Прудзішча (зараз Лагойскі раён) малы Янка прайшоў свой народны ўніверсітэт у таленавітага казачніка селяніна-батрака Песляка. Другі такі ж выдатны апавядальнік быў і ў Селішчах. Паэт называў іх сваімі першымі настаўнікамі, натхняльнікамі на паэтычную творчасць.

Ёсць два бакі мастацкага прафесіяналізму - субектыўны і абектыўны. Празмерная беларуская, па прыродзе сялянская сціпласць не дазваляла пачынальнікам і нават першым класікам нашай паэзіі называцца прафесіянальнымі літаратарамі. У лісце да М.Доўнар-Запольскага (1894) Янка Лучына, тады ўжо вядомы літаратар, называе свае беларускія творы стихоплетными начинаниями. Аўтар аднаго верша Зайграй, зайграй, хлопча малы... (1828) шаснаццацігадовы Паўлюк Багрым, мусіць, не думаў аб прафесіі пісьменніка. А між тым напісаў дасканалы верш, арганічна спалучыўшы малітоўны зварот да Бога з арфічнымі матывамі і архетыпамі народнай культуры. За такога ж простага выдаваў сябе аўтар Жалейкі, другога паэтычнага зборніка Гусляр (1910), мадэрнісцкіх паэм Адвечная песня (1908) і Сон на кургане (1910) Купала. У лісце да свайго біёграфа Л.М. Клейнбарта (1910) паэт амаль па-блюзнерску ці з мужыцкім гумарам пісаў: Свободное время от занятий в библиотеке посвящал редакции Наша ніва и пописывал стишки [5, т. 7, с. 410]. У Янкі Купалы ёсць простыя вершы, асабліва ў першых зборніках. Але гэта парадаксальна складаная прастата, калі браць пад увагу не адзін толькі фабульны пласт, Але і ўнутраны, сімвалічны падтэкст, які спасцігаецца ў агульным кантэксце гістарычнай драмы беларускай нацыі. Простай на першы погляд здаецца штодзённая малітва Ойча наш. Між тым у ёй - містычная глыбіня, маленне аб духоўным пераўтварэнні космасу, Божым царстве на зямлі.

Сёння ўжо бясспрэчна, што беларуская літаратура пачатку 20 стагоддзя, творчасць яе лідэра Янкі Купалы арганічна ўпісваецца ў еўрапейскую мастацкую культуру, хоць з некаторым спазненнем у часе. I, дабаўлю тут, ні чуць не ўступае ёй, асабліва ў жанрах лірычнай і эпічнай паэзіі, Купалавай драматургіі. Сёння ўніверсалізм літаратуры вызначаецца не толькі крытэрыямі эпахальных стыляў, творчых метадаў і майстэрствам, актуальнымі для ўсіх часоў і рэгіёнаў. Бо нацыянальнае мастацтва набывае сусветнае значэнне, калі самабытна і ў адпаведнасці з этнакультурнай традыцыяй выяўляе ўніверсальныя архетыпы вялікіх цывілізацый. Для хрысціянскай цывілізацыі гэта найперш архетып Лазара Беднага, шматгранна выяўлены ў беларускай народнай культуры і творчасці Янкі Купалы.

Першы зборнік вершаў Янкі Купалы Жалйка, надрукаваны ў 1908 г. выдавецкай суполкай Загляне сонца і ў наша аконца, як вядома, быў з энтузіязмам успрыняты беларускай культурнай грамадскасцю, але падаўся небяспечным царскім уладам і неўзабаве быў канфіскаваны. Газета Наша ніва адгукнулася на выхад кнігі рэцэнзіяй Владака з Казіміраўкі (Уладзіміра Самойлы), які трапна акрэсліў своечасовасць і значэнне гэтага зборніка ў краі, дзе беларускі народ, прыдушаны векавым уціскам... не меў нават сваіх песняроў-печальнікаў і заступнікаў сваіх, што ў песнях маглі б расказаць пра яго гора і радасці, пра яго надзеі, жаданні лепшага жыцця [33, с. 4-5]. Менавіта Я. Купала, на думку Самойлы, і стаў тым печальнікам роднага народа, а яго песні гэта люстра, у каторым свеціцца душа беларуса, яго жыццё, яго родны край; гэта праўдзівы, непадроблены голас, што выходзіць з самай глыбі народнай душы [33, с. 5]. Тагачасны аналітык беларускай літаратуры Максім Багдановіч быў больш стрыманы ў ацэнках і звяртаў увагу перш за ўсё на тое, што ранішнія вершы Купалы, напісаныя пад Бурачка, залішне расцягненыя, слаба апрацаваныя з боку формы і мовы, але апраўдваў песняра тым, што ён захоплены абразом прападаючай Беларусі, лічыў, што перш за ўсё павінен быць грамадзянінам і ўсю ўвагу звяртаў на змест, а не на форму твора [34, с. 186].

Сто гадоў прамінула з тае знамянальнае падзеі, і гэта дае падставы паглядзець на першую кнігу Янкі Купалы з перспектывы часу. Першае, што адразу ж акцэнтуе ўяўленне сённяшняга беларуса: які мудра-прадбачлівы быў Владак, які звышпатрабавальны быў Максім! I кожны меў рацыю, быў праніклівы, а Я. Купала заставаўся, незалежна ад гэтых ацэнак і сугучна з імі, самім сабой: узгадаваным з глыбінь народа народным песняром, пазбаўленым пыхі ўласнай вялікасці, каб не дапусціць у сваю песню ані паўтона фальшу. Вось чаму ўжо ў першым вершы кнігі Я не паэта ён сам вызначыў сваю ролю:

Кожны край мае тых, што апяваюць,

Чым ёсць для народа ўпадак і хвала,

А Беларусы ткога ж не маюць,

Няхай жа хоць будзе Янка Купала [34, с. 1].

Роля Жалейкі ў беларускім літаратуразнаўстве даволі працяглы час вызначалася дастаткова абмежавана: Жалейка цэласная кніга лірыкі, найперш дум і перажыванняў, якія выказаны ад імя селяніна і самога паэта як сялянскага песняра [35, с. 214]. Між тым роля Жалейкі выходзіла за межы чыста сялянскага светаўспрымання і была надзвычайная не толькі ў творчай біяграфіі Я. Купалы, але і ва ўсёй айчыннай літаратуры, бо менавіта ў гэтай кнізе ўпершыню створаны манументальны вобраз народа, які ўздымаецца з бяздоння небыцця да свайго адраджэння. I ў сённяшнім часе, у 21 стагоддзі, гэты амбівалентны вобраз прыгнечанага і абуджанага народа хвалюе ўяўленне, бачыцца жывым і праўдзівым сведкам гісторыі, нараджае свежыя эмоцыі і дазваляе актуалізаваць новыя эстэтычныя і духоўныя аспекты. Найперш, на наш погляд, сённяшняй літаратуразнаўчай думцы варта вярнуцца да пытання: Жалейка Янкі Купалы гэта толькі працяг традыцый ці наватарская зява? А таксама: ці ў Жалейцы дамінуюць вобразы слёз-нядолі і Я. Купала, сапраўды, найперш паўстае печальнікам беларускага народа, захопленым абразом прападаючай Беларусі, ці тут таксама раўнаважныя матывы адраджэння і Я. Купала паўстае песняром-абуджальнікам свайго народа?

Максім Багдановіч, як мы бачылі, заўважыў, што Купалавы раннія вершы напісаны пад Бурачка, або ў рэчышчы традыцый Францішка Багушэвіча. Думка М. Багдановіча слушная. Сапраўды, Купала і сам адзначаў, што яго шляху беларускую літаратуру пратораны аўтарам Дудкі беларускай, а таксама Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, Уладзіславам Сыракомлем. Напрыклад, верш Мая хатка Я. Купалы, як і верш Мая хата Ф. Багушэвіча, малюе страшэнна ўбогі і непрыглядны выгляд хаты беларуса, у якой проста немагчыма жыць:

I старая і крывая

Хатачка мая,

Уся злеплена, як будка,

аднаго гнілля.

На страсе, як на балоце,

Зрос зялёны мох;

Каты, часам і сабакі

Лазяць па вуглох [34, с. 17].

Заключныя ж радкі верша гучаць вельмі патрыятычна:

Хоць старая, хоць крывая,

аднаго гнілля,

Не аддам яе нікому,

Бо яна мая!

Бо яна мая! [34, с. 18].

Як і ў вершы Ф. Багушэвіча, старая і прагніўшая хата беларуса зяўляецца зусім не сведчаннем неахайнасці і нядбаласці тутэйшых жыхароў, але паэтычным сімвалам заняпалага ў сваім шматвяковым паняволенні роднага краю, які ўсё роўна мілы сэрцу беларуса, і нават у гэтым непрыглядным выглядзе беларус будзе любіць свой край і не адрачэцца ад яго дзеля чужынскіх прыўкрас і спакусаў. Насамрэч, гэта была традыцыя, пачатая нават не Францішкам Багушэвічам, але Адамам Міцкевічам у Крымскіх санетах, якая прайшла праз усю беларускую літаратуру да пачатку 20 ст.

Што датычыць вобраза мужыка як галоўнага ў Жалейцы выразніка беларускасці, то мусім заўважыць таксама яго шчыльную злучанасць з багушэвічаўскай традыцыяй. У вершы Не рвіся к багатым Я. Купалы чуем выразныя тоны верша Багушэвіча Афяра. Там гучала: Маліся ж, бабулька, да Бога, / Каб я панам ніколі не быў... [36, с. 77]. Тут гучыць: Ой, раджу, не рвіся к багатым, мой браце! / Не рвіся к багатым ты, доляй убогі... [34, с. 16]. Традыцыйным зяўляецца і матыў спрадвечнай бяздольнасці мужыка, які працуе на пана, хоць у купалаўскія часы прыгон ужо даўно быў адменены, але ж прывычнае супрацьпастаўленне мужыка як працаўніка і пана як карыстальніка з яго працы засталося. Пра гэта сведчыць і верш Я. Купалы На польскую ноту:

Свеце месяц, свеце

Звечара да рана,

Арэ мужык поле

Не сваё, а пана! [34, с. 22].

Падобныя матывы не вычэрпваюць, аднак, змястоўнасці мастацкага свету Жалейкі.

Традыцыя, што склалася да Я. Купалы, таксама сцвердзіла вобраз мужыка як тып, што рэпрэзентуе ў цэлым бяздольны беларускі народ, пазбаўлены надоўга гістарычнай перспектывы развіцця і сказаны на самаўсведамленне тутэйшасці ў якасці нацыянальнай ідэнтычнасці. Янка Купала, успрыняўшы традыцыю і аддаўшы ёй належную даніну, мусіў ісці далей, бо публічнае, праз паэзію, вызнанне народам свайго граху няволі дзейсны сродак выратавання і рушання па шляху адшукання волі, што спрадвек была дадзена ўсім народам ад Бога. Пра гэта пісаў яшчэ Кастусь Каліноўскі ў Мужыцкай праўдзе. Адшуканне волі і долі менавіта такую задачу ставіць перад сабой лірычны герой Купалавай Жалейкі, і ў гэтым вобразе трэба бачыць не толькі мужыка-селяніна, гэта абагульняльны вобраз новага беларуса не толькі мужыка, але і здрабнелага шляхціца, які таксама мазольнай працай (на зямлі ці на службе) здабываў сабе сродкі для існавання. Ён страціў даўно родавыя перавагі і, апрача шчырай зычлівасці і годнасці ды, бадай, культурнага выгляду, нічога гербоўнага больш не меў. Ён, гэты збяднелы шляхціц, таксама даўно ўжо страціў вольнасць, быў нявольнікам чужых парадкаў і чужую араў зямлю, як напісаў Я. Купала ў адным з ранніх польскамоўных вершаў.

Выйсце з такога становішча было не простым, і менавіта Янка Купала ў паэтычных радках Жалейкі стварае праграму выратавання свайго народа. Падобным чынам вялікі біблейны прарок Майсей выводзіў абраны народ з егіпецкай няволі праз пустыню выпрабаванняў і цярпенняў. Я. Купала не проста адчуваў сваю місію прарока-правадыра. Ён быў гатовы несці цяжар правадырства і ахвяраваць сабою дзеля адраджэння роднага краю. Адраджэнню ж папярэднічаў сапраўдны крыжовы шлях, і менавіта на гэтым шляху лёс падараваў беларускаму народу Я. Купалу, каб той чыстым тонам Жалейкі абудзіў яго дрэмлючы дух. Верш Чаго нам трэба, пазначаны як наследаванне, і зяўляецца такой практычнай сацыяльнай праграмай для рэалізацыі народных жаданняў:

Трэба нам, трэба перш-наперш хлеба,

Хлеба, каб стала на цэленькі год,

Дроўцаў палена, конікам сена,

Капейку якую сабе на зварот.

Трэба нам, трэба, як ласкі з неба,

Лепшы, даўжэйшы зямельны шнурок,

Сытай скацінкі, новай хацінкі,

Каб красаваўся пры хатцы садок [34, с. 94].

Далей гаворка ідзе пра добрыя дарогі, дактароў, школы для вясковых дзяцей. Толькі так, сцвярджае Я. Купала, пераможам няволю, светач запалім шчасця свайго і долю мець будзем, эй! будзем людзьмі! [34, с.95].

Гэтая пазітыўная праграма сацыяльнага адраджэння рытмічна-інтанацыйна і настраёва вынікала з верша Добрыя весці У Сыракомлі, падхоплівала яго адраджэнскі аптымістычны пафас і працягвала канструктыўнае будаванне нацыянальнай будучыні беларусаў: ад ідэі роўнасці шляхціца і мужыка, што сядуць на адной лаве, каб весці раду а сваёй зямлі вызваліўшыся з маскоўскай няволі, да дастатку хлеба і новай хаты як неабходнага падмурку, на які крыяюць годнасць і правы асобы чалавека. Менавіта апошняе годнасць і правы асобы разам з дзяржаўнай незалежнасцю было страчана жыхарамі Беларусі ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, і за стагоддзе цэлы край з яго шляхетнасцю і культурай ператварыўся ў залежнага ад чужой волі безыменнага жабрака. Гістарычнае нявольніцтва беларусаў спарадзіла той комплекс нацыянальнай непаўнавартаснасці, які адмаўляў самую людскасць беларусаў, што значыць самавітасць, пачуванне сябе гаспадарамі на сваёй зямлі. Трэба было вярнуць гэтае гаспадарнае самапачуванне роднаму народу, вярнуць праз актуалізацыю простых і зразумелых штодзённых рэчаў: хлеба і хаты. Бо пазбаўлены гэтых рэчаў чалавек пазбаўлены зямной, людскай сутнасці быцця. Менавіта ў рэчышчы такіх разваг нам здаецца правільным успрымаць заклік Купалы: Долю мець будзем, эй! будзем людзьмі!. Гэтаксама тлумачыцца і манументальны вобраз грамады беларусаў у знакамітым вершы А хто там ідзе? які заканчваецца, як вядома, палемічнай і нават абразлівай з сучаснага гледзішча фразай: Людзьмі звацца!. Можа ўзнікнуць пытанне, ці не замалая гэта мэта? Трэба сказаць, што ў кантэксце і ў часе Жалейкі не замалая! Ад яе заставаўся толькі крок да месіянскага сцвярджэння ідэі Маладой Беларусі, якая па развалінах творыць нову ўсябытнасць, акцэнтуючы сваю асобнасць і паўнавартаснасць між іншымі народамі свету. Маладая Беларусь Купалы была адначасова ідэяй, якая сведчыла аб спеласці нацыянальнай самасвядомасці, і культурна-гістарычным вобразам нацыянальнага адраджэння, які інтэграваў абуджаны край у мадэрнхзаванае аблічча перадваеннай Еўропы.

Такім чынам, жалейкаўская ідэя адноўленай людскасці як самавітасці і гаспадарнасці ўпісвалася ў комплексную праграму нацыянальнага адраджэння, якое сцвярджала сябе найперш праз легалізацыю друкаванага беларускага слова. Таму менавіта ў вершах, прысвечаных газеце Наша Доля, выдавецкай суполцы Загляне сонца і ў наша аконца гучаць матывы шчаслівага вызвалення з няволі і новай будучыні. Так, вітаючы суполку, Я. Купала кажа: хопіць наракаць, хопіць кланяцца чужынцам, прыліплым да нашага краю! У канцы верша паэт малюе прарочую візію:

Гэй, дзівы над дзгвы, мкне гоман грамлівы!

Глядзіце, устае беларускі народ;

Айчызну будуе на борах, на нівах.

Што гэта? то йдэі, то праўды прыход [34, с. 40].

Слушнай у гэтай сувязі нам падаецца думка Льва Клейнбарта, што Жалейка Янкі Купалы была выражэннем нацыянальнага ўздыму [37, с. 188], а не толыкі жальбаваннем над нешчаслівай доляй беларускага народа. Трэба, аднак, зазначыць, што герой-нявольнік, які сацыяльна і нацыянальна актывізуецца ў мастацкім свеце Жалейкі паказаны ў сваім духоўным узрастанні як чалавек, які пераадольвае нявольніцтва ўнутры самога сябе і з безыменнага раба ператвараецца ў постаць новага беларуса, свядомага змагара за вольнасць свайго краю і за ўласнае імя. Паступова, прыступкамі, адбываецца гэты працэс вызвалення з ярма жабрацтва духу і чужога панавання. Напрыклад, пан сахі і кассы прагне адукацыі, адчуваючы, што яна дапаможа яму здабыць долю:

Эй, каб цёмен не быў,

Чытаць кніжкі умеў,

Я б і долю здабыў,

Я б і песенкі пеў! [34, с. 7].

Менавіта асвета зяўляецца важным чыннікам адраджэння, бо дасць магчымасць чытаць беларускія газеты і кнігі, што абумовіць чарговую прыступку ва ўзрастанні нацыянальнай самасвядомасці.

Выйсце з нявольніцтва пралягае праз цярпенні і выпрабаванні. У святле купалаўскіх мастацкіх вобразаў перыяд шматвяковага заняпаду беларускага народа пазначаецца пастаянным сімвалам сну, магільнага сну. У Жалейцы вобраз спячага зачараваным сном краю намаляваны ў вершы Над сваёй айчызнай. Можна сказаць, што гэта патрыятычны рэквіем або, хутчэй, трэнас плач па памерлай айчыне:

Божа! гэткі свет тут

Моц стварыла твая!

Дзе ж мой дом, дзе ж мой люд?

Дзе айчызна мая?

Дзе той час, у яком

Тут кіпела жыццё?

Свой народ быў кругомлюбіў сваё ўсё!

Знікла ўсё, як імгла,

Няма славы твей;

Злая доля змагла

І мой край, і людзей! [34, с. 78-79].

Галоўны матыў гэтага верша Я. Купалы адсутнасць свабоды знішчыла народ і край, які злучыўся з няславай і нядоляй. На гэтай спустошанай няволяй зямлі засталіся толькі курганы з касцямі былых герояў, груганы над імі, вужы, канюх ды воўк далей спіць усё, спіць.

Шматкроць пасля ў творчасці паэта паўторыцца гэты вобраз магільнага сну, якім спіць родны край і родны люд. Крыжовы шлях, як вядома, заканчваецца Галгофай, але без яе не было б уваскрэсення. Толькі праз адчуванне чалавекам унутранай свабоды можа адбыцца вызваленне цэлага народа. Менавіта гэтую думку акцэнтуе Я. Купала ў Песні вольнага чалавека:

I волі дэспаты не змогуць,

Бо воля сонейку раўня.

Душой я вольны чалавек,

І гэткім буду цэлы векі [34, с. 49].

Вельмі важным, альтэрнатыўным магільнаму сну і таксама сімвалічным у творчасці Янкі Купалы становіцца матыў абуджэння. 3 ім арганічна звязаны вобраз звона, яю кліча к славе ў госці (верш Думкі). У вершы Хоць ты, сэрца, лопні, трэсні! паэт прама заклікае:

Гэй! прасніся, беларусе:

Усе людцы паўставалі!

Гэй! прастся, беларусе,

Усе праўдачку пазналі.. [34, с. 52].

Неабходна таксама падкрэсліць, што адраджэнне народа, яго прачынанне ад сну пясняр злучае напрамую з беларускай мовай і друкаваным словам на ёй. У гэтым таксама бачыцца багушэвічаўская традыцыя, якую актуалізаваў Я. Купала. Цёмны, як той скот народ гора-бяды не зможа, піша паэт у вершы Песня а песнях:

Газэт, ксёнжак мовай чей

Найболей друкуюць,

Паважаюць тых людзей,

Любяць і шануюць [34, с. 42].

У гэтым абуджэнні народа праз роднае слова заключана і сутнасць пяснярскай місіі, таму для Янкі Купалы так важна, не дзеля ўласнага славалюбства, але дзеля адраджэння айчыны, Каб мой люд маю песню запеў /І пазнаў, аб чым песня пяе!!! [34, с. 73]. У падобным рэчышчы як добрую вестку праўды і волі, а з імі і дастатку хлеба вітаў паэт у вершы Нашай Долі выхад першай беларускай легальнай газеты:

Прыкупіўшы солі-хлеба,

Прывітамо Долю,

Як анёла Бога з неба,

Як святую волю! [34, с. 139].

Такім чынам, выразна заўважаецца настраёвая поліфанічнасць першага зборніка вершаў Янкі Купалы Жалейка, у якім паэтам не толькі была апета бязмернасць гаспадарнага заняпаду роднага краю і нявольніцтва беларускага народа, але ўбачаны рысы яго адраджэння, што пераменяць у хуткім часе край крыжоў і магіл у яснатварае аблічча Маладой Беларусі. Менавіта спеў Купалавай Жалейкі абуджаў і тварыў гэтае аблічча. Матыў бяздольнасці наўзор купалаўскіх вершаў паўтаралі на розныя лады шматлікія паэты нашаніўскай пары, да новага ж вобраза роднага краю ішлося няпроста. I менавіта Янка Купала быў выбраны на прарочую місію: убачыць уваскрэслую Беларусь і замацаваць гэты новы пазітыўны вобраз у свядомасці суайчыннікаў праз дар паэтычнага слова.

3.2 Абнаўленне нацыянальнага характару новага вольнага Беларуса

Адным з ключавых эпічных вобразаў паэзіі Купалы зяўляецца мужык. Па сутнасці гэта вобраз беларускага працоўнага селяніна, яго прафесійна канкрэтныя ўвасабленні: касец, араты, сейбіт. Мужык можа адначасна выступаць як рэалістычна выпісаны зсмляроб, бядняк, парабак, беззямельнік, тыповы прадстаўнік ніжэйшага саслоўя самадзяржаўна-памешчыцкай Расіі:

Па зімовай па дарожцы

Мужычок брыдзе,

Дух займаецца ад ветру,

Снег бадзе, бадзе... [5, т. 2, с. 290]

і як вобраз-сімвал, увасабленне гістарычнага лёсу беларускага сялянства ад незапамятных часоў патрыярхальнай вольнасці, ці праходзіць праз паласу феадальнага напяволення і буржуазнай антаганістычнай дыферэнцыяцыі і завяршае свой шлях па залатой пары сацыялістычнага адраджэння ў повым выглядзе - вольнага сейбіта, камунара, калгасніка.

Сінтэзаваны паказ мужыка як вобраза-сімвала ўсяго сялянства выразна цягацее да сюжэтаў уваскрашальных міфаў, вядомых земляробчай абрадавасці і каляндарна-абрадавай паэзіі. Паколькі ўваскрашальныя міфы шырока выкарыстоўвае ў сваіх рытуалах хрысціянская рэлігія, дык і ў Купалы можна сустрэць хрысціянізаваныя атрыбуты ўваскрашальнай сімволікі: крыж, магіла, страшны суд і г. д., але яны пазбаўлены рэлігійнай артадаксальнасці і ўжываюцца свабодна, часта нават як зніжаныя гратэскавыя штрыхі-дэталі:

Крыжы яловыя

Набок скрывіліся,

Наспы магільныя

Вадой размыліся [5, т.1, с. 338].

Звяртаючыся да мужыка, паэт з тым жа гратэскавым жэстам заклікае:

Павер папам, што там на смеррці,

За мукі рай моцьмеш свае,

Во пекла лепшага і чэрці,

Як тут, не вынайдуць нідзе! [5, т. 1, с. 182].

Купалу больш блізкая салянская сімволіка земляробскіх міфаў, і на яе мове ён звычайна выказвае аптымістычныя думкі: мужык у кантэксце гэтых міфаў сімвалізуе беларусаў як нацыю, ахопленую вызваленчым рухам:

Смялей, беларусе-араты!

Смялей уздымай к сонцу вочы! [5, т. 3, с. 261].

Экспрэсіўлая ацэнка вобраза мужыка зяўляецца адначасна формай самавыяўлення паэта, сцверджаннем яго сацыяльных і гуманістычных поглядаў. Мужык становіцца ўвасабленнем пратэсту паэта супраць уціску і паніжэння чалавека працы, які

Свет корміць, - сам галодны век,

Адзеты лапцямі, сярмяжкай [5, т. 1, с. 185].

Купала патрабуе для мужыка справядлівасці, спагады і павагі: Пашкадуй мужыка-бедака, // Ты, што вечна адзеты і сыт,- папярэджвае ён гаспадароў жыцця і пагражае: Бо за крыўду сваю адамсціць... Мужык і паэт - родныя браты па нядолі, у вершы Брату аўтар яднаецца з селянінам і прымае агульную постаць чалавека:

Ці мы людзі, ці скаціна, -

Запытай

Гэту коску, гэту сошку,

Гэты гай [5, т. 2, с. 122].

У сваю чаргу і ад мужыка паэт патрабуе таго ж: Хай быць чалавекам захоча брат мой [5, т. 1, с. 125].

Зродненасць паэта з мужыком настолькі арганічная, што, здаралася, даследчыкі называлі мужыка лірычным героем вершаў Купалы. На самай справе лірычны субект у Купалы - гэта грамадскі абаронца мужыка, абвінаваўца і суддзя яго ворагаў на адкрытым вялікім судзе грамадскага сумлення [39, с. 317], - удакладняе Ул. Калеснік. Сваёй канчатковасцю суд паэта нагадвае той страшны суд з біблейскай легенды, на якім бог мае судзіць жывых і мёртвых. Купала здзяйсняе праідэю суда раней за бога, ён падымае з курганоў і магіл многія пакаленні сялян і паноў, каб паказаць свету гістарычную правату, святасць працоўнага люду і злачыннасць паноў, крыўдзіцеляў, злыдняў.

Працу сваю Купала параўноўвае з ворывам па запусцелым дзірване, з сяўбой і жнівом. Пясняр звычайна лунае думкамі ў паднябессі, але дзеля таго, каб з вышынь лепш бачыць зямлю і мацней парадзіцца са сваімі землякамі.


Бульба - як арэхі,

Як цвек-бурачок...

Вось скарбы, пацехі

Твае, мужычок! [5, т. 3, с. 103].

Спалучэнне рэалістычных прыёмаў з рамантычнымі - аснова двухпланавасці вобраза. Пераходы ад рэалістычнай да сімвалічна-ўмоўнай стылістыкі часта адбываюцца нечакана, раптоўна, але працякаюць натуральна, без прэтэнцыёзнага зухаўства. Купала ўспрымае мужыка адначасна рэальным тыпам і вобразам умоўным, увасабленнем долі, лёсу народнага ці люстрам уласнай набалелай душы. Такая шматаспектнасць дазваляе напоўніць вобраз багатым падтэкстам. Дык выпрамся трошку, дый жыва за сошку - звяртаецца аўтар да мужыка ў бытавой рэалістычнай манеры і тут жа пераходзіць на іншасказанне:

Дый у поле - к вялікай арбе!

Бач, можа, і долю ў няўродлівым полі

Ты выараш, братка, сабе... [5, т. 2, с. 11].

Падключаны да ўваскрашальнага міфа, вобраз набывае таямнічасць і рамантычную ўзнёсласць, яго праца на полі - ворыва, сяўба становіцца магічным абрадавым дзействам, мэтай якога зяўляецца ўваскрашэнне долі, загубленай недзе ранейшымі пакаленнямі.

Верш Касцу задуманы як скрытае парадыраванне дзіцячых лічылак-дражнілак, дзе алітэрыраванне, схопліванне рытму працы або гука-меладычных эфектаў выклікае ў выканаўцы радасць пераймання, а ў слухача прыемнасць пазнавання: Стукі, стук, стук, малаток! Кляпі коску, мужычок.... Але на справе гэта стук заклікальны, яго прызначэнне аберагчы таямніцу паэта і адкрыць яе толькі дапушчаным. Ужо нават зачын верша не так забаўляе, як бы належала, ён насцярожвае, паколькі праца, якую паэт увёў у кантэкст дражнілкі, вельмі адказная і самая небяспечная з усіх прац мужыка. Кляпанне касы - гэта выпрабоўванне спрыту, умельства, а касьба - выпрабаванне яшчэ сілы, вынослівасці, цягавітасці. На сенакосе дзецюкі праводзілі зухаватыя, са значнай дозай рызыкі, спаборнцітвы - хто каму пяты падрэжа. Тонкае веданне чалавечага зместу касьбы абумовіла змястоўнасць задумы і надало глыбокі сэнс вершу: паэт малюе падрыхтоўку да касьбы - кляпанне касы, але пад рытмічныя ўдары малатка ён думае пра сутнасць касы як прадмета, што мае рознае прызначэнне ў народзе:

Быў даўней народ хітрэй,

Не знаў стрэльбаў, дык аей!

Коскі шаблямі былі,

Ваяваць з імі ішлі [5, т. 1, с. 147].

Вобразы-сімвалы касы як народнай зброі і касьбы як вайны маглі ўзнікнуць у Купалы па аналогіі са жніўнай сімволікай (А мы поле зваявалі, усё жыта дажал!), але хутчэй былі навеяны польскай нацыянальна-вызваленчай традыцыяй, у якой пачэснае месца займалі касіянеры, вайсковыя часці з прыгонных сялян, узброеныя косамі. Упершыню касіянеры выступілі ў часе паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі, які распрацаваў для іх нават спецыяльную тактыку бою, арыентуючы на захоп варожых гармат. Касіянеры ўдзельнічалі і ў паўстанні 1863 года на Беларусі. Камандаванне войскаў, што падаўлялі паўстанні, і царскі ўрад абявілі зброю касіянераў варварскай, не адпавядаючай цывілізаваным формам вядзення вайны. У вершы Купалы косы ідэалізуюцца як зброя народная (Касу у шыйцы адагне, // І насадзіць, і махне), а ўзброенае косамі войска ўслаўляецца. як грамада, што пераўзыходзіць усякае іншае войска добраахвотнасцю, свядомаю воляй перамагчы, стыхійным гераізмам:

I гарматаў быў не страх,

Грамада вялікі гмах:

Адзш ляжа, сто ідзе,

А хто ж роўны грамадзе?! [5, т. 1, с. 147].

Расказаўшы мужыку пра мінулыя касавіцы-паўстанні, паэт як бы схамянуўся: а як жа павесці расказ пра памяць слаўнай традыцыі сёння, што сказаць сучаснікам у падцэнзурным творы? I ён зноў вярнуўся ў гарэзлівы свет дзціячых дражнілак - вярнуўся як бы да касьбы-працы. Але вяртанне свядома запозненае, бо касец і чытач не маглі так лёгка забыцца пра сказанае, яны міжволі будуць шукаць у падтэксце працягу паўстанцкай тэмы. Пераходзячы на рэальную касьбу-працу, паэт адначасова падтрымлівае ў свядомасці чытача цікавасць да ранейшай тэмы, якая становіцца і спакусай паэтавай фантазіі, развярэджанай гістарычнаю думай. Падмены тэм: касьбы-вайны і касьбы-працы робяцца з гарэзліваю ўсмешкай пад бесклапотна бойкі рытм прыпеўкі: А я йначай пець пачну. Гоп, гоп, гоп! Пець інакш пачну. Гэты жартоўны ход настройвае чытача на чуйнасць і здагадлівасць. Сапраўды, касьба як праца дае касцу гарт, патрэбны для касьбы-бітвы.

Абодва вобразы касьбы ўзаемазвязаны ўнутранай сацыяльна-псіхалагічнаю функцыяй, гэта эквіваленты двух відаў самавыяўлення мужыка. Глыбіная ідэя верша ў тым і заключаецца, каб даць зразумець мужыку, а заадно і чытачу, што касьба рэальная і касьба-вайна - рэчы па сутнасці аднолькава цяжкія, бо патрабуюць сілы, гарту, волі. Для вайны, праўда, патрэбна яшчэ адвага. I паэт асобнаю рэплікай заклікае касца, які ідзе на звычайную працу:

Перуны, грымоты бюць,-

Ты касі, адважным будзь [5, т. 2, с. 315].

Адвага на звычайнай касьбе непатрэбна, таму тут уведзены вобразы перуноў і грымот, якія азначаюць вайну. Такім чынам, у другой частцы кампазіцыі касьба як праца аказваецца закамуфліраванай паўстанчай барацьбой. Эзопаўская мова верша трымаецца на падменах канкрэтнага і ўмоўна-сімвалічнага значэння вобразаў.

Двухпланавасць вобразаў касы і касьбы зяўляецца тыповай для паэзіі Купалы. Яна яскрава выступае, напрыклад, у песні Сама з паэмы Сон на кургане (А калі ж наклеплем косы на чырвоныя на росы). Па-новаму, але таксама двухпланава асэпсавана сімволіка касы ў вершы На смерць Сцяпана Булата, які лічыцца ідэйным рубяжом у творчасці Я. Купалы савецкага часу. Тут каса сімвалізуе традыцыйна фальклорную зброю смерці (Ой скасіла, не спытала...) і знаёмую з верша Касцу зброю народных паўстанняў:

Як сіроты, забытымі

Цэп з касой вісяць у пуні, -

Хто ж на ворага іх здыме?

Сні, таварыш, аб Камуне! [5, т. 4, с. 93].

Да рамантычнай стылістыкі ў паэзіі Купалы трэба аднесці патэнцыраванпе сцвярджальных і адмоўных вобразаў-штрыхоў, а таксама сутыкненне ў адным вобразе ціэалізуючай тэндэнцыі з іранічным яе адмаўленнем:

Нашто век зямлі хацеці?

Памром - сажаць, будзем меці! [5, т. 3, с. 104],

Сеяць зерне-гора,

Жаць жніво-бяду [5, т. 3, с. 209].

Сугучную сабе ідэю вобраза мужыка Купала сустрэў ў беларускім фальклоры і ў творах Някрасава, Нікіціна, Шаўчэнкі, Канапніцкай, Багушэвіча. Апошні паказваў мужыка стваральнікам усіх скарбаў жыцця, у іх ліку скарбу сумленнасці, а сам ён заставаўся галетнікам, ахвярай уціску з боку паноў. Мужык у Багушэвіча - пакутнік, пробіць камень грамадскага сумлення, на варце якога стаяў паэт - гуманіст, асветнік, заступнік. Купалаў мужык гістарычна і псіхалагічна канкрэтызаваны, ён больш складаны, напоўнены іншымі супярэчлівасцямі. Яго фарміруе эпоха сацыялістычнай рэвалюцыі, што адкрыла перад беларускім сялянствам спакусу стаць сілай, рэалізаваць адвечныя мары пра зямлю і волю, пра годнае чалавека жыццё. Купалаў мужык сутыкаецца не толькі з панамі, ён уступае ў зносіны з рознымі пластамі земляробаў: адсталых і перадавых, заможных гаспадароў і парабкаў-беззямельнікаў, таму арганічна ў яго натуры суседнічае рамантычнае ўзвышэнне з камедыйным прыніжэннем:

Калі шчасліў, мужычок?

Як водкі напюся,

Калі грозен, мужычок?

Як з жопкаю бюся [5, т. 3, с. 190].

Маналогі мужыка - згусткі эмоцый: скарга, пакута змяняецца тут бунтам або горкай насмешкай над сабой:

Эй, дуж я да ўсяго -

На раллі, на лугу!

Толькі гора свайго

Я змагчы не магу!.. [5, т. 1, с. 264].

Часам Купала рашаецца нават падаваць рэальнае жыццё мужыка як увасабленне агіднасці:

Жыццё нашае, нас бедных,

Заганяных мужыкоў,

Горш за ўсякае стварэнне,

За сабак і чарвякоў [5, т. 1, с. 283].

Але гэта жыццё як абставіны, а не самі людзі. На гэтым фоне яскравей адцяняецца ідэал жыцця, асновай якога выступаюць свабода, роўнасць і справядлівасць. Часам падкрэслхваецца сцісласць натуральных мужыцкіх патрабаванняў: Чаго нам трэба? - Перш-наперш хлеба, але хлебам надзённым аказваецца і чалавечая годнасць, мінімальнае вяжацца ніцямі повязей з вялікім, гістарычным.

Беларускі селянін наогул неглыбока разумеў гістарычную сутнасць рэвалюцыі 1905 года, грамадская свядомасць вёскі была яшчэ аблытана забабонамі, патрыярхальная пачцівасць пераходзіла ў прыніжанасць, хрысціянскую пакорлівасць, душа жывая была агорнута сном:

А ў хатках спяць цапы і косы -

Усё чакаюць ёмкіх рук [5, т. 3, с. 316].

Зпамянальна, што Купалаў мужык, нават той, што стаціь на грунце патрыярхальнай этыкі, не маўчыць, не чакае абаронцаў збоку, як у Багушэвіча, а сам абараняецца на панскім судзе, хоча ператварыць яго ў грамадскі суд сумлення. Доказы патрыярхальнага мужыка ўхваляе паэт, хоць, можа, і разумее іх наіўнасць, анахранічнасць. Герой верша, названага бюракратычным русізмам Праступнік, прамаўляе на судзе, што адчувае сябе нявіным, і абараняецца, парадыруючы панскія абвінавачанні, якія лічыць незаконнымі, паколькі яны пярэчаць звычаёваму праву і традыцыйна вясковым патрыярхальным уяўленням пра злачынства, віну і кару. 3 першых радкоў маналог дыхае сарказмам і гневам:

Судзіце мяне ў ссылку,

Закуйце ў ланцугі, -

Праступнік я вялікі,

Папоўніў я грахі [5, т. 1, с. 191].

Пасля іранічнага прызнання ідзе пералік нібыта злачынстваў, якія на сялянска-патрыярхальны лад называюцца грахамі. На наш погляд, каменціраваны пералік грахоў не толькі ў разуменні простых сялян, але і ў свядомасці кожнага абектыўна думаючага чалавека павінен выклікаць тое ж іранічна пагардлівае, з пераходам у сарказм адчуванне, якім перапоўнепа душа і словы мужыка. Далучыць чытача да сатырычна-насмешлівага настрою - значыць пераканаць яго.

Грахі селяніна не простыя, прычыпы іх абумоўлены нялюдскімі абставінамі, у якіх з ласкі сваіх абвінаваўцаў вымушаны жыць беларускі мужык: На хату сухастойку ў панскім лесе ссек. Сапраўды, калі згніла ў мужыка хата, дык нават у чужым лесе ссекчы на рамонт нейкую сухастоіну, якую ўрэшце ўладар лесу не садзіў і не паліваў і якая, ссохшы, напэўна, змарнуецца, струхлее,- ніякі не грэх. У народзе жыло адвечнае ўяўленне, што лес - нічый, што ён, гаворачы словамі казак Рэдкага, божы гай і Той у хаце не гаспадар, хто ў лесе не злодзей. Злодзей той, хто гэты лес прысвслу, зрабіў сваёй уласнасцю.

Другая група грахоў датычыць свабоды сумлення і правоў чалавека. У першым варыянце твора тэма гэтая пачыналася з міжвольнага канфлікту мужыка з царквой, якая прысвоіла права кантраляваць яго сумленне. У апублікаванай рэдакцыі па першае месца пастаўлены капфлікт з уладай (У воласць не аддаў я падатку ў пару), а канфлікт з царквой ідзе другім (Схадзіць раз на абедню я не паспеў у царкву). Варта падкрэсліць, што мужык не зяўляецца свядомым бунтаром супраць цара і тым больш супраць бога. Ён у прынцыпе чалавек лаяльны, але яго даводзяць да зрыву ўедлівыя царскія чыноўшкі і пастыры душ, якія патрабуюць сляпога выканання закоиаў, не лічачыся з чалавечымі патрэбамі і мажлівасцямі. Паэт супрацьпастаўляе чыноўніцкай і папоўскай бяздушынай Пільнасці натуральную чалавечпасць. Каб выклікаць у чытача больш спагады да героя, аўтар, дапрацоўваючы тэкст, змякчыў грубаватую прастамоўнасць у словах мужыка. У рукапісным варыянце было: Урадніка, падпіўшы, хацеў раз адлупіць, у падрукаваным - Урадніку, падпіўшы, хацеў касцей намяць. I адпаведна: Раз перад земскім шапкі, аплуціўся, не зняў - Раз перад земскім шапкі, здурэў, забыўся зняць. Кульмнацыйны момант маналога, які па сутнасці зяўляецца публічнай споведдзю грэшніка, яго самаапраўданнем, узнікае ў перадапошняй страфе, з якой вынікае, што абвінаваўцы і суддзі мужыка прынялі за злачынства нават такую святую рэч, як звычку чытаць кніжкі і газеты (пры вобыску ў яго газетку раз знайшлі). Бяспраўе, зневажанне правоў асобы, палціэйска-чыноўніцкі глум, адным словам - уся сістэма самадзяржаўнага ладу, а не маральныя заганы селяніна вінаваты ў грахах, якія яму прыпісваюцца.

На судзе сумлення, які у падтэксце паэт супрацьпастаўляе свецкаму і духоўнаму судам, беларускі мужык атрымлівае апраўданне. Ён не вінаваты ні ў лясной пакражы, ні ў знявазе свецкіх і духоўных улад, ні ў канфліктах з чыноўнікамі, нават у тым, што Крычаў з другімі з гора: Свабоды і зямлі. Адчуванне праваты дае герою маральную падставу паўтарыць у заключных радках, звяртаючыся да бога, як да сумлення свету, словы пачатку:

Я грэшнік, я праступнік,

Мой божа дарагі!

Судзіце мяне.у ссылку,

Закуйце ў ланцугі [5, т. 3, с. 290].

На нашу думку, гэта не вокліч адчаю, а выбух абурэння. Галоўная інтанацыя тут - сарказм, таму клічнікі хочацца папярэдзціь пытальнікамі. Клічная інтанацыя гучыць зларадна і пагрозліва: судзіце; закуйце, але памятайце, што гэта вас і загубіць... Верш па задуме і ідэі стаціь паміж такімі шэдэўрамі публціыстычнай паэзіі Купалы перыяду 1905 года, як Спрасоння і Перад вісельняй.

Скінуць адвечны сон, аслеплы сон дапамагае мужыку паэт, які бачыць сваю місію ў барацьбе за гістарычнае адраджэнне народа. Сродкам буджэння аслеплай сопнай душы служыць мастацкае слова, якое ў адных выпадках аказваецца словам суровай ці горкай праўды, звернутай да развагі і сумлення, а ў другіх - рамантычным згусткам чалавечага духу, закліканнем, святым агнём, здольным уваскрашаць упалыя душы, распальваць нячулыя сэрцы, папаўняць душы хараством свабоды і светлай будучыні. Розны падыход і разнабой у Купалавых ацэнках - прамы адбітак супярэчлівасцей сацыяльнай псіхалогіі сялянства як класа дробных вытворцаў у буржуазным грамадстве, працаўнікоў і ўласнікаў адначасна, спрадвечных нявольнікаў, якія адчулі спакусу свабоды і боль вызвалення. Там, дзе паэт малюе свядомых сялян, вясковых пралетарыяў, у ацэнках дамініруе ідэалізуючая рамантыка:

Ты худы, кабылка худа -

Хвойку вывезці, аж міла

Даказалі-такі цуду:

Конь, мужык на свеце - сіла [5, т. 3, с. 8].

Але яна можа пераходзіць у рамантычную іронію: мужык-араты, Курган чарпаючы нарогам, // Не ўспомніць прадзедавай песні [5, т. 2, с. 213] або трапляе ў яшчэ горшыя сітуацыі:

Чыя доля ўсягды

Не мінае бяды,

Турмы, торбы, шынка?

Мужыка! [5, т. 2, с. 281].

Купалаў мужык нясе ў сабе - несвядома і свядома - векавы духоўны вопыт беларускага сялянства, ён бачыў пажарышчы антыфеадальных паўстанняў, захаваў памяць пра іх у народных легендах і паданнях. Мужык быў удзельнікам трох рэвалюцый, дзвюх войнаў (імперыялістычнай і грамадзянскай). Такім чынам, мужык у Купалы яднае сваім лёсам і характарам мінулае з сучасным, зносячы ўціск, пакутуючы, ён ператвараецца ў субект гісторыі - змагара, дзеяча, стваральніка, аснову нацыі. Купалаваму мужыку ўласцівы не толькі працавітасць і сумленнасць, як Багушэвічаваму, а нешта большае: грамадзянская актыўнасць, грозны змагарскі дух, пачуццё класавай і нацыянальнай годнасці:

Я мужык-беларус, -

Пан сахі і касы [5, т. 2, с. 254] -

прадстаўляецца ён у загалоўным радку верша [5, т. 1, с. 265], а ў фінале нашага заяўляе ўпэўнена:

Што хоць мной кожны пагарджае,

Я буду жыць! Бо я - мужык! [5, т. 2, с. 89].

Паэт скрозь падтрымлівае гэтае адчуванне сілы, ухваляе мужыцкую паставу, павучае і заклікае:

Ты ў шапку не спі,

Коску, знай, кляпі

І вастры, вастры! [5, т. 2, с. 312].

Знаць, сіла ў сяўца немалая...

Захоча і свет пераверне! [5, т. 2, с. 96].

Звяртаючыся да мужыцкай масы, сваякоў па гутарцы, Купала пераконвае аратых і сейбітаў, малацьбітоў і касцоў:

Вы пе зломкі, вы не зноскі, -

Вы народ магучы:

Ваша панства - вашы вёскі,

Пап ваш - труд жывучы; [5, т. 3, с. 137].

У адзінаборстве з варожым светам і сваімі ўласнымі слабасцямі - забітасцю, забабоннасцю, пакорлівасцю лесу - вырастае з мужыка «душою вольны чалавек». Мужык як сацыяльны тып складае рэальную сілу вызваленчага руху на Беларусі, ён нясе ў сабе многія станоўчыя рысы нацыянальнага характару беларуса, - слушна заўважае Ул. Калеснік [39, с. 317]. У вершах 1910-х гадоў мужыцкія атрыбуты часта атрымлівае свядомы грамадзянін, актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця, прадстаўнік Маладой Беларусі. У аднайменным вершы паэт з захапленнем сцвярджае:

У кнігі новы закон ёмка пёрамі з кос

Наўсягды людзьмі новымі пішацца [5, т. 3, с. 143].

Слова мужык, якому пануючыя класы надалі пагардлівую, нізкую ацэнку (мужык - хам), у вуснах паэта і ў свядомасці самога адроджаиага селяніна пачынае гучаць горда і ўзнёсла. Але Купала не ўпадае ў апалагетыку, ё настойліва сутыкае станоўчыя і адмоўныя рысы характару беларускага мужыка, пры дапамозе сродкаў рэалістычнай тыпізацыі выяўляе слабасці яго натуры, а сродкамі рамантычнай міфалагізуючай тыпізацыі ўзбуйняе як станоўчае, так і адмоўнае ў ім, выстаўляе напаказ, як неверагодныя парадоксы. На нашу думку, роднячыся з мужыком, паэт часам, як бы незнарок, надзяляе героя ўласнай эмацыянальнай уражлівасцю, павышаным пачуццём асабістай годнасці, мяцежным духам непакоры, а таксама сваімі праклятымі сумненнямі, трывогамі за будучыню. Цераз спалучэнне рамантычнай і рэалістычнай тыпізацыі вобраз мужыка становіцца постаццю таямнічай, але змястоўнай, ён прываблівае загадкай свайго векавога трагічнага лёсу як чалавек, які валодае стваральнай сілай, ды сілай заклятай, бо яму не дадзена спажыць тых каштоўнасцей, якія сам ён стварае. Як сімвал класа, мужык - трагічна неадольны нават тады, калі рэальны чалавек гіне, сутнасць жа яго - цень - можа выйсці з магілы, каб агледзець прасцяг свайго роду-племені і ацаніць жыццё зямное, параўноўваючы яго з нябытам.

У 1910-я гады Купала падкрэслівае дынаміку, песпектыўнасць вобраза мужыка, паказвае яго носьбітам не толькі працоўнай маралі, але і ўвасабленнем нацыянальнай гордасці, красы жыцця. ілюстрацыя да сказанага - верш Жняя, адзін з шэдэўраў Купалавай лірыкі, у якім увасоблена багацце духоўных каштоўнасцей. Эстэтычны ключ твора знешне нагадвае фальклорную ідэалізацыю, жніво падаецца іншасказальна, як вайна або рытуальная гульня, у часе якой жнеі лагодна, каб не ўгнявіць нівы, зжынаюць плён. Купала запаўняе агульную схему ідэалізацыі рэалістычнымі дэталямі, індывідуалізуе вобраз. Калі ў жніўнай песні дзейнічаюць жнеі маладыя і сярпы залатыя, дык у Купалы - адна жняя, у якой у руках сярпочак зублены сталёвы. Цікава, што індывідуалізаваная вылучаная гераіня аказваецца больш тыповай за тых фальклорных, агульнаасабовых, бо гэта вобраз-сімвал жняі-беларускі, эталон нацыянальнай красы.

Жпяя паказана ў руху, яна ідзе, набліжаецца, як у кінакадры, да абектыва. Адзін кадр поясны партрэт, другі - твар буйным планам, позірк вачэй, які дазваляе ўгадаць душэўны пастрой, урачыстую радасць. Народная песня звычайна пазбягае індывідуалізацыі духоўных станаў героя. Купала выходзіць за межы фальклорнай паэтыкі. Раскаваны рытм харэя дазваляе стварыць уражанне свабодпай радаспай хады, душэўнай узрушанасці, святочнасці:

А яна - царыца -

Весела, шчасліва

Карануе песняй

Залатое жтва.

Смела йдзе ў сопцы,

Ўся сама - як сонца,

Гэта жнейка наша

У пашай старонцы [5, т. 3, с. 179].

Постаць жняі ўзвышаецца ў сімвалічным абагульненні да постаці Беларусі і пераклікаецца з галоўным вобразам патрыятычных вершаў Купалы.

Вобраз абуджае не толькі эстэтычную асалоду, а перад усім пачуццё працоўнай і патрыятычнай гордасці, становіцца носьбітам духоўных каштоўнасцей нацыянальна-вызваленчага руху. У гэтым плане паказальная аўтарская папраўка, якую зрабіў Купала, рыхтуючы тэкст да друку, ранейшы эпітэт - на грудзях панадных заменены на шчаслівых, узровень адухоўленасці вобраза падвысіўся. Вобразна-эмацыянальным цэнтрам верша зяўляецца неалагізм карануе (відаць, запазычанае з польскай мовы).

Паэт сцвердзіў, што жняя - царыца жніва, царыца над царыцамі, над прыгажунямі прыгажуня, гордасць роднай палявой старонкі. Купалаў стыль у гэтым выпадку можна назваць сінтэзам рэалістычнай тыпалагізуючай і рамантычнай ідэалізуючай тыпізацыі, тая ж маладая жняя стала ўвасабленнем радзімы ў легендзе Маладой Беларусі.

Творы пачатку сусветнай і канца грамадзянскай войнаў выяўляюць агульначалавечую каштоўнасць мірнай сялянскай працы (Бяспутнасць, Вясна 1915-я, На прызбе, Сявец, Рупь, На смерць Сцяпана Булата,А зязюлька кукавала).

Сучасныя даследаванні выяўляюць дзве розныя пазіцыі ў ацэнках вобраза мужыка: адна належыць прыхільнікам фальклорнай самабытнасці і заключаецца ў падвышаным успрыманні фальклорных асноў, а значыць і патрыярхальнага пачатку ў натуры селяніна, устойлівасці народнай асновы; другая належыць апалагетам сучаснасці, прыхільнікам перавагі літаратуры над фальклорам, сучаснай маралі над традыцыйнай. Вобраз Купалавага мужыка абяўляецца гэтымі даследчыкамі сінкрэтычным, не выдзеленым з масы агульнаасабовым характарам, яму не хапае індывідуальных рыс, каб стаць рэалістычным літаратурным тыпам. Пры аналізе любоўнай лірыкі робяцца заўвагі пра збедненасць інтымнага жыцця мужыка, нястачу духоўнасці у каханні. Адпраўною ідэяй становіцца тэзіс, быццам сучасны тып кахання супрацьстаіць патрыярхальнаму тыпу, як і духоўнае бездухоўнаму. А мужык як характар нясе па сабе таўро патрыярхальнасці, значыць, і духоўнасць, уласцівая ідэалу сучаснага кахання, яму недаступна. Праўда, хараство пазтычнага свету Купалы штурхае найбольш чулых крытыкаў на пошукі хоць бы адзінкавых прыкладаў, якія б дазвалялі прыпісаць і Купалавых герояў да сучасных эталонаў духоўнасці ў каханні.

Знешне гэта ўдаецца зрабіць, паколькі паняцце духоўнасці, як і многія гуманітарныя тэрміны, зяўляецца паняццем арыенціровачным, а не канкрэтна-назыўным: класіцысты, напрыклад, лічылі прыкметай духоўнасці асобы розум, асвечаны навукай і арыстакратычным выхаваннем, розум, здольны панаваць над пачуццямі, а рамантыкі кпілі з такой мадэлі і абяўлялі вышэйшым органам духоўнасці чулае, шчырае сэрца, не сапсаванае настаўленнямі халоднага і выкрутнага розуму. Класіцысты ад імя высокага розуму абяўлялі мужыка нізкаю істотай, якая не валодае сваімі пачуццямі, жыве нястрымна і груба, а рамантыкі бачылі ў мужыку дзіця прыроды, здольнае на сардэчныя, бескарыслівыя парыванні, і любаваліся ім, нават зайздросцілі яму, дэманстрацыйна жаніліся з сялянкамі. Адзначаны падзел арыентацый сёння паслабляецца, і, напрыклад, сусветнай славы даследчык культуры Леві Строс заяўляе, што агульны духоўны багаж прадстаўніка першабытнага племені не меншы, чым прадстаўніка сучаснай гарадской цывілізацыі, толькі ў таго дзікуна пераважаюць маральна-этычныя веды, а ў гараджаніна - тэхнічныя.

Пры асвятленні праблемы мужыцкага кахання Купала не займаў ні пазіцыі тых дэкадэнтаў, якія прыпісваюць мужыку свой хваравіты біялагізм, каб апраўдаць як нешта прыроднае багемную спустошанасць любоўных адносін у гэтым асяроддзі. Не падзяляў Купала і інтэлігенцкай экзальтацыі перад мужыком, хоць сімпатызаваў рамантыкам, якія, будучы адукаванымі людзьмі, знайшлі ў народзе і народнай песні ідэал шчырага кахання, паставіўшы мужыцкае каханне вышэй за панскае, узважанае, па абавязку.

Абшчына гуртам стварае звычай, абрады, песні, якія рэгулююць адносіны паміж асобай і калектывам. У такім выпадку можа ўзнікаць натуральная гармонія, натуральная мера патрэб, там развіваюцца карысныя здольнасці індывіда, выхоўваецца зададзены калектывам тып характару. Абшчына - гэта натуральнае грамадства, якое выступае як калектыўная асоба.

Даўняя міфатворчасць і паэзія, што вырастала на яе аснове, напоўнены адной ідэяй - сцвердзіць еднасць чалавека са светам. У яднанні - шчасце. Купала тварыў ва ўмовах разбурэння абшчыны і ўласніцкай разяднанасці людзей, адчужэння асобы мужыка ад вышэйшых сацыяльных мэт грамадства. Але ў той жа час запаветнай мэтай нацыянальна-вызваленчага руху якраз было звязаць адзінокага чалавека з чалавецтвам, адолець адчужанасць. Гэтай задачы служаць у Купалы адраджальныя матывы народных паданняў і легенд, вобразы гераічнага самаахвяравання, буджэння мужыка, гераізацыя мінулай мужычай славы, услаўленне дружнай сялянскай сямі, якой памагаюць жыць нават душы продкаў.

Сацыялістычны этап у жыцці беларускага сялянства ўспрымаецца Купалам як здзяйсненне адвечных мар пра шчасце, справядлівасць і чалавечую годнасць. Гістарычны і сацыяльна-псіхалагічны працэс развіцця вобраза мужыка завяршаецца на этапе калектывізацыі вёскі. Слова мужык у паэтычным лексіконе Купалы 30-х гадоў становіцца гістарычным паняццем, якое палежыць пакутліваму мінуламу, сацыялістычны яго адпаведнік - камунары з паэмы Над ракою Арэсай, калгасгнікі з Ляўкоўскага цыкла вершаў, саюзнікі рабочага, савецкія сяляне. Здаровыя абшчынныя рысы іх натуры ўзбагаціліся калектывізмам, савецкім патрыятызмам, пачуццямі дружбы народаў, здольпасцю дзяржаўнага і глабальнага мыслення. Усё гэта адлюстроўвае працэс станаўлення сацыялістычнай беларускай нацыі, яе згуртаванасці і веры ў ідэалы сацыялізма.

Сацыялагізатарская крытыка ў 30-я гады не змагла правільна ацаніць агульначалавечага пачатку ў вобразе Купалавага мужыка, яна разглядала гэты вобраз вузка, як эквівалент класа, які ў сацыялістычнай рэвалюцыі быў толькі другою скрыпкай, спадарожнікам пралетарыяту, - указвае Ул. Калеснік [39, с. 319]. Звузіўшы змест мастацкага вобраза да сацыялагічнай схемы, крытыкі прыніжалі Купалу, навешвалі на яго ярлык паэта сялянскага, што лічыўся тады ніжэй за пралетарскага, да ліку якіх належалі Цішка Гартны, Міхась Чарот, Андрэй Александровіч і, канешне, самі селекцыянеры-вульгарызатары.

Сацыялагізатарскія схемы пераадольваліся нашым літаратуразнаўствам у ходзе распрацоўкі тэорыі сацыялістычнага рэалізму як адкрытай эстэтычнай сістэмы. Сучаснае савецкае літаратуразнаўства лічыць Купалавага мужыка паўнакроўным мастацкім вобразам, які поруч з сацыяльна-класавым зместам нясе ў сабе змест нацыянальны, гуманістычны і агульначалавечы. Ключавая роля мужыка ў вобразнай сістэме Купалавай творчасці адпавядала ролі сялянскіх мас у грамадскім жыцці дарэвалюцыйнай Беларусі, краіны аграрнай, запозненай у эканамічным развіцці, але ахопленай вызваленчым рухам. На вобразе мужыка адбілася ўстойлівасць сацыяльных, гістарычных, маральна-этычных і эстэтычных поглядаў Купалы, паслядоўнасць у развіцці яго светапогляду ад ідэалаў рэвалюцыйнай дэмакратыі да ідэй сацыялізма.

Такім чынам, паэзія Купалы - гэта дом, заселены паказальнымі тыпамі. Пачэснае месца ў гэтай галерэі займае беларускі мужык, постаць з эстэтычнага пункту гледжання трагічная: ён адначасова волат працы, хлебароб, карміцель свету і ахвяра эксплуатацыі, беззямельнік, парабак, пагарджаны век, сляпы, нямы, цёмны, не здольны зразумець жахлівасці свайго становішча, апавясціць свет аб сваёй крыўдзе і прыніжэнні. Абуджэнне мужыка ад векавога сну, вызваленне яго было асноўным матывам містэрыі адраджэння беларускага народа.

Перад працоўным мужыком час паставіў задачу: або вызваліцца, або загінуць. Вызваленне працаўніка зямлі ў аграрнай краіне, якой была дарэвалюцыйная Беларусь, азначала вызваленне стрыжня нацыі, практычна гэта было - нацыянальнае адраджэнне беларусаў, адной са спозненых у сваім развіцці нацменшасцей царскай Расіі.

купалы беларусь міфалогіі паэзіі

Заключэнне

Такім чынам, прааналізаваўшы спецыфіку міфалагізацыі вобраза Радзімы ў творчасці Я. Купалы, мы зрабілі наступныя вывады:

Ужываючы вобразы міфалагічных істот, паэт не прытрымліваўся іх традыцыйнага значэння, вядомага з народнай дэманалогіі, прыбягаў да фантазіі, гэта прыводзіла не толькі да змянення іх асобных рыс (напрыклад, станогасць ліха), але і да стварэння абсалютна новых, індывідуальна-аўтарскіх міфалагізаваных вобразаў. 3-за сваёй універсальнасці і зразумеласці чытачам вобразы міфалагічных персанажаў выкарыстоўваліся паэтам пры стварэнні алегарычных малюнкаў і ў іншых мастацкіх прыёмах, што спрыяла наданню асобным творам містычнасці, узмацненню агульнага адчування трагізму.

Міфалагізацыя Бацькаўшчыны ў паэтычнай творчасці Янкі Купалы - гэта працэс усвядомленага быцця ў часе і прасторы, гісторыі, у агульначалавечым, касмічным вымярэнні. Патрыятычна-філасофскія матывы ў яго лірыцы раскрываюць думкі паэта пра ўласны гістарычны дом, прасветлена сонечны, цывілізацыйны шлях у духоўным быцці сваіх народаў. Паэт здолеў выявіць драму нацыянальнага светаўладкавання ў неспрыяльных грамадска-палітычных абставінах, паказаць тыя цярністыя выпрабаванні злавеснага часу, які пачынаў скоўваць на беларускай зямлі дух свабоды і адраджэння.

Выразна заўважаецца настраёвая поліфанічнасць першага зборніка вершаў Янкі Купалы Жалейка, у якім паэтам не толькі была апета бязмернасць гаспадарнага заняпаду роднага краю і нявольніцтва беларускага народа, але ўбачаны рысы яго адраджэння, што пераменяць у хуткім часе край крыжоў і магіл у яснатварае аблічча Маладой Беларусі. Менавіта спеў Купалавай Жалейкі абуджаў і тварыў гэтае аблічча. Матыў бяздольнасці наўзор купалаўскіх вершаў паўтаралі на розныя лады шматлікія паэты нашаніўскай пары, да новага ж вобраза роднага краю ішлося няпроста. I менавіта Янка Купала быў выбраны на прарочую місію: убачыць уваскрэслую Беларусь і замацаваць гэты новы пазітыўны вобраз у свядомасці суайчыннікаў праз дар паэтычнага слова.

Паэзія Купалы - гэта дом, заселены паказальнымі тыпамі. Пачэснае месца ў гэтай галерэі займае беларускі мужык, постаць з эстэтычнага пункту гледжання трагічная: ён адначасова волат працы, хлебароб, карміцель свету і ахвяра эксплуатацыі, беззямельнік, парабак, пагарджаны век, сляпы, нямы, цёмны, не здольны зразумець жахлівасці свайго становішча, апавясціць свет аб сваёй крыўдзе і прыніжэнні. Абуджэнне мужыка ад векавога сну, вызваленне яго было асноўным матывам містэрыі адраджэння беларускага народа.

Перад працоўным мужыком час паставіў задачу: або вызваліцца, або загінуць. Вызваленне працаўніка зямлі ў аграрнай краіне, якой была дарэвалюцыйная Беларусь, азначала вызваленне стрыжня нацыі, практычна гэта было - нацыянальнае адраджэнне беларусаў, адной са спозненых у сваім развіцці нацменшасцей царскай Расіі.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1 Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4-х т.т. - Т. 1. - Мн.: Беларуская навука, 1999. - 587 с.

2 Гніламёдаў, Ул. Ён адкрыў Беларусь / Ул. Гніламёдаў. // Роднае слова. - 2002. - №7. - С. 3-7.

Навуменка, І. Янка Купала. Духоўны воблік героя / І. Навуменка. - Мн.: Навука і тэхніка, 1967. - 217 с.

Гніламёдаў, Ул. Янка Купала. Новы погляд / Ул. Гніламёдаў. - Мн.: Навука і тэхніка, 1995. - 253 с.

Купала, Я. Поўны збор твораў: у 9 т. / Я. Купала. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1995-2003.

6 Бельскі, А. Класікі і сучаснікі ў школе / А. Бельскі. - Мн.: Аверсэв, 2005. - 353с.

Библия. Книги священного писания Ветхого и Нового завета. Канонические. В русском пераводе с параллельными метками и словарём. - М.: Российское библейское общество, 2000. - 1312с.

Студзенка, Т. Паэтычная спадчына Янкі Купалы ў святле біблейнй традыцыі прафетызму / Т. Студзенка. // Полымя. - 2008. - №7. - С. 139-145.

9 Афанасьев, А.Н. Поэтические воззрения славян на природу: В 3 т / А. Афанасьев. - М: Совр. писатель, 1995, т. 2. - 400 с.

10 Эпштейн, М. Н. Природа, мир, тайник вселенной...: Система пейзажных образов в русской поэзии / М. Эпштейн. - М.: Высш. шк., 1990. - 303 с.

11 Купер, Дж. Энциклопедия символов / Дж. Купер. - М.: Издательство Ассоциации Духовного Единения Золотой век, 1995. - 402с.

Шапарова, Н.С. Краткая энциклопедия славянской мифологии / Н. Шапорова. - М.: ООО Изд-во АСТ: ООО Изд-во Астрель: ООО Русск. Словари, 2001. - 624 с.

Крук, Я. Сімволіка беларускай народнай культуры. 2-е выд., стэр / Я. Крук. - Мн.: Ураджай, 2001. - 350 с.

Славянские древности: Этнолингвистический словарь: В 5 т. Т. 1 / Под обш. ред. Н. И. Толстого / Н. Толстой. - М.: Международные отношения, 1995 - 2004. - 679с.

15 Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік. - Мн.: Беларусь, 2004. - 591 с.

16 Треснддер, Дж. Словарь символов / Дж. Треснддер. - М.: ФАИР-ПРЕСС, 1999. - 448 с.

17 Бельскі А.I. Свет ад травы да зор: Беларуская паэзія: сістэма вобразаў прыроды, паэтыка пейзажу: Дапам. для настаўнікаў / А. Бельскі. - Мн.: Нар. асвета, 1998. - 223 с.

18 Мятліцкая, Г. Міфалагема сусветнага дрэва і сімволіка раслін у паэзіі Янкі Купалы нашаніўскага перыяду / Г. Мятліцкая. // Полымя. - 2007. - №7. - С. 245-254.

19 Каваленка В Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літарагуры / В. Каваленка. - Мн.: Навука і тэхніка, 1981. - 429с.

20 Афанасьев, А.Н. Происхождение мифа: Статьи по фольклору, этнографии и мифологии. М., Беларуская міфалогія: Дапам. / Уклад. У.А. Васілевіч / А. Н. Афанасьев. ― Мн., 2001. ― 357с.

21 Голан, А. Миф и символ / А. Голан. ― М., 1994. ― 457с.

22 Васючэнка, П. Славянскі сімвалізм: нацыянальна-адметнае і агульнае / П. Васючэнка. / Даклад на XII Міжнародным зездзе славістаў. ― Мінск, 2001. ― 176с.

23 Персонажи славянской мифологии. - Киев. 1993. - 569с.

Коваль, У. І. Народныя ўяўленні, павері і прыкметы / У. І. Коваль. - Гомель, 1995. - 179 с.

Мятлицкая, М. Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы / М. Мятліцкая. // Веснік БДУ. - Серыя 4. - 2005. - №3. - С. 10-16.

26 Багрым, П. Вершы / П. Багрым. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1987. - 97с.

Конан, У. Прарок у вобразе музыкі / У. Конан. // Роднае слова. - 2005. - №7. - С. 24-27.

Лучына, Я. Вершы / Я. Лучына. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1993. - 327с.

29 Зайкоўскі, Э. Роля канфесійнага фактару ў нацыянальнай свядомасці беларусаў // Беларусіка. - Кн. 2. - Мн.: Навука і тэхніка, 1993. - 579с.

Юнг, К., Нойманн, Э. Психоанализ и искусство / К. Юнг, Э. Нойманн. - М.: REFL-bооk; К.: Ваклер, 1996. - 197 с.

Кавалева, Р.М. Тэма мацярынства і бацькоўства ў беларускіх прыказках / Р.М. Кавалёва. // Мова - літаратура - культура: матэрыялы III Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, Мінск, 27-28 верас. 2002 г.: у 2 т. - Т. 1. - Мн.: БДУ, 2002. - С. 147-153

32 Гачев, Г. Национальные образы мира / Г. Гачев. - М.: Сов. писатель, 1988. - 279 с.

Багдановіч, І. Жалейка Янкі Купалы як прадвесне маладой Беларусі / І. Багдановіч. // Роднае слова. - 2005. - №7. - с. 3-7

34 Багдановіч, М. Поўны збор твораў: У 3 т. т. - Т. 2. / М. Багдановіч. ― Мінск: Навука і тэхніка, 1993. - 377 с

35 Купала, Я. Жалейка: Факамільнае выданне / Я. Купала. ―Мінск: Мастацкая літаратура, 1982. - 239 с

36 Багушэвіч, Ф. Творы / Ф. Багушэвіч. ― Мінск: Мастацкая літаратура, 1991. - 251 с.

Клейнборт, Л.М. Янка Купала // ЛМЯНК. ― Фонд У-Воп. Ур-1. ― Адз.зах. 78. ― 265 арк.

Конан, Ул. Прарок нацыянальнага адраджэння / Ул. Конан. - Полымя. - 2001. - №6. - с. 229-235

Калеснік, Ул. Тварэнне легенды / Ул. Калеснік. - Мн.: Навука і тэхніка, 1997. - 377 с.

Похожие работы на - Спецыфіка міфалагізацыі вобраза Радзімы ў творчасці Я. Купалы

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!