Нацыянальна-культурны кампанент у мове твораў Якуба Коласа

  • Вид работы:
    Курсовая работа (т)
  • Предмет:
    Литература
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    25,17 Кб
  • Опубликовано:
    2016-01-22
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Нацыянальна-культурны кампанент у мове твораў Якуба Коласа

Мíнíстерства адукацыí Рэспубликí Беларусь

Установа адукацыí

"Гомельскí дзяржаўны университет имя Франциска Скарыны"

Факультэт фíлалгíчны

Кафедра беларускай мовы





Курсавая работа

Нацыянальна-культурны кампанент у мове твораў Якуба Коласа




Выканаўца: Рулёва Iна Уладзíмíраўна

студэнт групы БЗ-41 Ф.I. I па б.

Навуковы кíраўнíк: дацэнт Казанава К. Л.

пасада, навуковая ступень, звание Ф.I. I па б.





Гомель 2014

Рэферат

Курсавая работа ___ старонак, выкарыстана 20 крынiц.

Ключавыя словы: фразеалагíзмы, свабоднае словазлучэнне, прыказкí, прымаўкí, тропы, культурна-бытаваядэталь. Аб´ект даследавання: нацыянальна-культурны кампанент ў мове твораў Я. Коласа.

Прадмет даследавання:, фразеалагíзмы, метафары, параўнаннí, перыфраза. íронíя, прыказкí í прымаўкí ў мове твораў Я. Коласа.

Метады даследавання: апiсальны.

Мэта курсавой работы: аналíз структурна-семантычных асаблíвасцей фразеалагíзмаў, íншых мастацкíх сродкаў í íх функцый у мове твораў Я. Коласа.

Задачамi курсавой работы з´яўляюцца:

) правесцí адбор фактычнага матэрыялу з тэксту вызначанага твора;

) правесцí структурна-семантычную класíфíкацыю выяўленых мастацкíх сродкаў;

) паказаць прадуктыўнасць структурна-семантычных груп мастацкíх сродкаў;

) вызначыць стылiстычныя функцыí фразеалагíзмаў í вобразных сродкаў, прыказак í прымавак у мове твораў;

Вынiкi: Матэрыял курсавой работы можа быць выкарыстаны на ўроках беларускай лíтаратуры, а таксама на факультатыве " Беларуская фразеалогíя í дыялекталогíя" з мэтай:

зацiкавiць праблемай вывучэння беларускай мовы, фармiраваць веды пра фразеалагíзмы, тропы, iх вíды í заканамернасцi развiцця;

выпрацаваць навыкi збору i сiстэматызацыí фразеалагíзмаў í íншых мастацкíх сродкаў, iх значэння i ролí ў мастацкiм творы;

выпрацоўваць уменнí вызначаць í дарэчна выкарыстоўваць iх у вусным i пiсьмовым маўленнi.

фармiраваць пачуццё нацыянальнай свядомасцi, талерантнасцi, павышаць агульную моўную культуру.

У працэсе працы выяўлена, што аналіз культурна-бытавых дэталей на прыкладзе паэмы Я. Коласа "Новая зямля" у пэўнай ступені дэманструе прадуктыўнасць адной з сучасных методык выяўлення нацыянальнага каларыту як інфарматыўнай характарыстыкі мастацкага тэксту;

спецыфíка фразеалагíчных адзíнак í наяўнасць сíтуацыí-падказкí з׳яўляюцца асноўнымí фактарамí, якíя дапамагаюць зразумець фразеалагíчныя адзíнкí, íх стылíстычную ролю í функцыю як вобразных сродкаў;

моўнымí шляхахамí дасягнення камíчнага эфекту ў творах Я. Коласа з׳яўляюцца: фразеалагíзмы, метафары, параўнаннí, перыфразы í íншыя вобразныя сродкí беларускай мовы.

Змест

Уводзíны

1. Ужыванне фразеалагíчных í свабодных словазлучэнняў у мове твораў Я. Коласа

2. Культурна-бытавая дэталь у паэме Якуба Коласа "Новая зямля

3. Сродкí стварэння гумару ў творах Якуба Коласа

Заключэнне

Спíс лíтаратуры

Уводзíны

На сучасным этапе застаецца актуальным працэс узаемадзеяння літаратурнай мовы з жывой гаворкай народа, якая дае магчымасць пісьменніку абнаўляць і ўдасканальваць свой "матэрыял і інструмент. Ужыванне народнай лексікі ў творах мастацкай літаратуры стала заканамернай зявай. Уводзячы народную лексіку ў свае творы, пісьменнікі стараюцца больш рэалістычна адлюстраваць эпоху, мясцовы каларыт, побыт, асаблівасці мовы персанажаў. Ва ўсе часы беларускія пісьменнікі, якія пісалі пра вёску і яе жыхароў, не абыходзіліся ў сваіх творах без народна-гутарковай лексікі. Гэта можна бачыць у творах М. Гарэцкага, Ц. Гартнага, Я. Коласа, Я. Купалы, К. Чорнага, І. Мележа, М. Лынькова і многіх іншых. Мянялася тэматыка твораў, мяняліся погляды на тыя ці іншыя падзеі, узнікалі новыя героі, але ва ўсе часы пры адлюстраванні рэчаіснасці беларускія пісьменнікі абапіраліся на родную гаворку.

Фразеалагíзмы адносяцца да моўных сродкаў шырокага ўжытку. Сферай іх выкарыстання зяўляецца ў асноўным мастацкая літаратура.

Як вядома, иатэрыялам í íнструментам кожнага пíсьменнíка з׳яўляецца мова пэўнага народа ў яе лíтаратурнай разнавíднасцí. Аднак задача паэзíí - прадвызначаць некаторыя адрозненнí паэтычнай мовы ад лíтаратурнай ў лексíцы, сíнтаксíсе, фанетыцы. Вартасць кожнага слова, яго адчувальнасць у паэтычным кантэксце надзвычай высокíя.

Мова паэзíí эмацыянальна афарбаваная. Вялíкая роля ў ёй належыць сíстэме пераносных значэнняў слоў-тропаў. Менавíта ў сíстэме прамых í пераносных значэнняў слоў, фразеалагíзмаў í тропаў уваабляецца паэтычны змест твора.

Гэтая праца прысвечана агляду аднаго з неабходных, вельмí значных вобразных сродкаў-фразеалагíзмаў. На аснове твораў Я. Коласа мною разглядаецца метафара í вíды тропаў, фразеалагíзмы, якíя робяць мову мастацкага твора каларытнай, сакавíтай, вартаснай самых высокíх адзнак якасцí.

Фразеалагíчная í тропавая вобразнасць становíцца прыкметай паэтыкí твора тады, калí паказваецца побыт, характарызуецца жыццёвы шлях герояў, íх звычайныя заняткí, í яна прыкметна змяншаецца, нават зводзíцца на нíшто, калí малююцца пейзажы, карцíны прыроды. Многíя мясцíны паэмы як бы нагадваюць каралí, у якíх лíтаральна адна на адну нанíзаны íдыёмы, фразеалагíчныя выразы, створаных у адпаведнасцí з традыцыяй народнай моватворчасцí

Актуальнасць тэмы курсавой работы абумоўлена патрэбай аналíзу адметнасцí вобразна-выяўленчых сродкаў у творчасцí аднаго з самых цíкавых класíкаў беларускай лíтаратуры - Я. Коласа.

Але трэба адзначыць, што сёння адсутнíчае цэласная падагульняльная праца па вобразна-выяўленчых сродках ў творах паэта.

Мэта працы-выявíць, якíя вíды фразеалагíзмаў сустракаюцца ў творах Я. Коласа, вызначыць íх структуру, асаблíвасцí í ступень пашыранасцí ў творы, прааналíзаваць, праз што аўтар перадае свае адносíны да таго цí íншага прадмета, з׳явы рэчаíснасцí, як фразеалагíзмы дапамагаюць раскрыць змест твора, а таксама вызначыць функцыю вышэй названых мастацкíх сродкаў у паэме.

колас новая зямля

1. Ужыванне фразеалагíчных í свабодных словазлучэнняў у мове твораў Я. Коласа

Iндывíдуальнасць мастака слова выяўляецца праз багацце яго слоўнíка, шырокае выкарыстанне мастацкíх сродкаў вобразнасцí. Адметнасцю стылю Якуба Коласа з׳яўляецца выключна багатае í разнастайнае выкарыстанне фразеалагíчнага фонду беларускай мовы, высокая насычанасць твораў фразеалагíзмамí, якíя падзяляюцца на агульнаўжывальныя í íндывíдуальна-аўтарскíя.

Як вядома, вялíкую ролю для ўспрымання разумення той цí íншай фразеалагíчнай адзíнкí адыгрывае сíтуацыйны бок маўлення, кантэкст: тое, што мала зразумела па-за межамí кантэксту, можа быць зразумелым у кантэксце, у вынíку сíтуацыí-падказкí.

З мэтай прыстасавання фразеалагíзмаў да ўласнага кантэксту Якуб Колас выкарыстоўвае прыём. Сутнасць якога заключаецца ў тым, што побач з фразеалагíзмамí ставíцца аднаструктурны фразеалагíзм цí свабоднае словазлучэнне. Пры гэтым суíснаванне ўстойлíвага, цэласнага, непадзельнага выслоўя í словазлучэння, у якíм кожны кампанент мае самастойнае значэнне, ажыўляе ўнутраную форму фразеалагíзма.

Выяўляюцца розныя тыпы í спосабы ўжывання фразеалагíчных адзíнак í свабодных словазлучэнняў слоў, але ўсе яны падзяляюцца на два асноўныя тыпы: супрацьпастаўленне í спалучэнне.

.Памíж фразеалагíзмам í структурна аднатыпнымí словазлучэннем могуць узнíкаць адносíны супрацьпастаўлення. Пры такíм узаемадзеяннí ў складзе свабоднага словазлучэння часам сустракаем слова, сугучнае з кампанентам фразеалвгíзма. Напрыклад: Мець стан гнуткí í высокí, а сэрца не мець. [19, т.10. с.497], дзе ў прыведзеным кантэксце балады "Утопленка" сутыкненне значэння фразеалагíзма не мець сэрца-не любíць каго-н., быць бессардэчным, жорсткíм [10, с.543] з канкрэтным сенсам слоў свабоднай сíнтаксíчнай канструкцыí (Мець стан гнуткí í высокí) вядзе да агалення ўнутранай формы фразеалагíзма.

Арыгíнальна выкарыстоўвае Я. Колас фразеалагíзм сабакí пазíраць не хочуць-пра непрываблíвага з выгляду каго-н. [10, с.473], зафíксаваны ў аповесцí "У палескай глушы": Аўдоля, у сваю чаргу, íдучы ў другí канец вулíцы, вяла сваё казанне. - На мяне людзí глядзяць, бо я харошая, а на цябе сабакí пазíраць не хочуць í [19, т.9, с.52]. Адзначанаму фразеалагíзму сабакí пазíраць не хочуць супрацьпастаўляецца свабоднае спалучэнне слоў людзí глядзяць.

Падобныя сваёй структурай фразеалагíзм па добрай волí-дабраахвотна, без прымусу [10., с.91] í словазлучэнне па суду даволí выразна супрацьпастаўляюцца ў кантэксце апавядання "Хатка над балотцамí": Ён [Жарстак] гэта павíнен зрабíць па добрай волí, а не зробíць, змушаны будзе зрабíць гэта па суду. [19, т.5. с.305].

Вельмí блíзкíм да папярэдняга з׳яўляецца кантэкст ужывання фразеалагíзма ў творы "Адплата". Тут сутыкаецца фразеалагíзм з-пад кíя-па прымусу [10., с254] í словазлучэнне са свабодным спалучэннем па ўласнай волí. Адзначаны фразеалагíзм í словазлучэнне розныя паводле структуры, але супрацьпастаўляюцца сэнсам у мíкракантэксце: Хто па ўласнай ходзíць волí. Думкí тоячы лíхíя. А другí íдзе з-пад кíя. Несучы пакуты болí. [19, т.8, с.284].

Цíкавым з׳яўляецца сутыкненне двух свабодных словазлучэнняў í íндывíдуальна-аўтарскага фразеалагíзма праляцець у трубу-застацца без грошай [10, с.568] у наступным прыкладзе: Прыехаў [Дудар] сюды ў вялíкíм агоне на казенныя грошы, назад збíраўся ляцець на аэраплане, ды, мусíць, праляцíць у трубу, бо ўжо атакуе Мíнск, каб прыслалí грош. [19, т.12, с.67]. Супрацьпастаўленне свабодных словазлучэнняў з аднатыпным па структуры фразеалагíзмам ажыўляе ўнутраную форму выслоўя, кампаненты якога адначасова ўспрымаюцца ў прамым í пераносным значэннях.

Як вíдаць з прыведзеных прыкладаў, суíснаванне ў адным мíкракантэксце фразеалагíзма í блíзкага паводле тэматычнай прыналежнасцí свабоднага словазлучэння прыводзíць да агалення вобразнай асновы фразеалагíзма, аднаўляецца лексíка-семантычная самастойнасць кампанентаў фразеалагíзма, што служыць стварэнню камíчнага эфекту, íронíí, гумару цí проста выдзяленню, актуалíзацыí фразеалагíчных адзíнак.

Прыём антанíмíчнага ўжывання двух фразеалагíзмаў, у якíх ёсць аднолькавае слова-кампанент, часцей за ўсё назíраецца пры сутыкненнí агульнамоўных фразеалагíчных антонíмаў. Напрыклад, у кантэксце апавядання "Паўлюковы думкí" кантрасна супрацьпастаўляюцца фразеалагíзмы зняць ярмо з шыí-вызвалíцца ад прыгнёту ад чыёй-н., улады. [10, с.654] í ўзлажыць ярмо на шыю-заняволíць, узяць у поўнае ўпарадкаванне каго-н. [10., с.654]: Чаму ж не ўсе людзí працуюць? Чаму адны знялí ярмо з шыí í ўзлажылí яго на шыí другíх? [19, ст.4, с.24]. Пры гэтым абодва фразеалагíзма раскрываюць унутраную форму, успрымаюцца як свабодныя спалучэннí слоў.

У паэме "Сымон-музыка" Якуб Колас выкарыстоўвае кантэкстуальна антанíмíныя фразеалагíзмы замыкаць круг-даводзíць да канца, заканчваць якое-н. дзеянне, якí-н. працэс. [10, с.272] í пачынаць круг - уступаць у жыццё, асвойвацца з навакольным светам. [10, с.273] у наступным кантэксце: Дзед слабеў í трацíў сíлы. Круг жыцця ён замыкаў. I ступаў на край магíлы Хлопчык круг свой пачынаў. [19. т.4, с.329. Названыя фразеалагíзмы маюць агульны субстантыўны кампанент круг, якí пры такíм ўжываннí набывае першапачатковае значэнне, канкрэтызуецца, тым самым раскрываючы вобразнасць фразеалагíзмаў.

Аналагíчным з׳яўляецца прыклад з верша "Ноч пад Новы год": Замкнула зямля яшчэ адзíн круг. Другí зачынае. [19, т.2, с.340], дзе назíраецца адсутнасць аднаго з кампанентаў фразеалагíзма, што не парушае цэласнасцí яго ўспрымання í разумення асноўнай думкí твора.

Агульнавядомыя фразеалагíзмы-антонíмы прыйсцí ў свет-нарадзíцца, з׳явíцца на свет [10, с.481] í пакíнуць свет-памерцí [10, с.481] выкарыстоўваюцца Я. Коласам у трылогíí "На ростанях": Дарма, бабка Параска, адны мы прыходзíм у свет, у адзíноце í пакőдаем яго. Ну, вось ужо сказаў: пакíдаем свет. [19, т.9. с.515]. Абодва фразеалагíзмы аб׳яднаны агульным кампанентам - свет. Магчымая яго замена не выклíкае цяжкасцей разумення сэнсу, абумоўленага маўленчай сíтуацыяй.

Якуб Колас нярэдка каламбурна спалучае фразеалагíзмы, што дазваляе ўспрымаць íх як фразеалагíзм í ў рэальным значэннí. Напрыклад, двухпланава разумеюцца фразеалагíзмы чухаць языкí-абгаворваць. дражнíць каго-н. [10. с.651] í язык свярбíць-нехта вельмí жадае выказацца. Не можа стрымацца, каб не выказаць сваю думку [10, с.649]. у кантэксце твора "Наша сяло, людзí í што робíцца ў сяле": Мíне-ну што ж тут такога? - дражняць Качан. А ласне мне балíць? Няхай сабе дражняць, чухаюць свае языкí, калí яны свярбяць íм. [19, т.4, с.313]. У вынíку фразеалагíзмы ўступаюць у асацыятыўную сувязь памíж сабой, надаюць кантэксту афарбоўку жартаўлíвасцí.

.Памíж фразеалагíзм ам í далучаным да яго словазлучэннем узнíкаюць сэнсавыя адносíны спалучэння. Нярэдка фразеалагíзм í сваболнае словазлучэнне спалучаюцца ў адным кантэксце. У такíх выпадках у складзе абедзвюх канструкцый ужываюцца словы аднаго семантычнага рада. Напрыклад: Вусам рак не вядзе,/Хоць бы клешняй рушыў. [19, т.1, с. 201]. Абодва словазлучэннí - свабоднае рушыць клешняй í несвабоднае вусам не весцí - не рэагаваць. не звяртаць увагí на што-н; нíчым знешне не выказаць сваíх адносíн да каго-н. чаго-н. [10, с.102], маюць у сваíм селадзе словы адной лексíка-тэматычнай групы вусы í клешнí. Пад уплывам такога паралельнага ўжывання выразна адчуваецца слоўны характар кампанентаў фразеалагíзма, фразеалагíзм успрымаецца як свабоднае спалучэнне слоў.

Цíкавым у гэтым сэнсе з׳я→ляецца коласаўскí фразеалагíзм кожнай агароднíне вой час-пра час, акалíчнасцí, раней якíх што-н. адбыцца не можа. [10. с.25], у суседстве з якíм аўтар ужывае структурна аднатыпныя сíнтаксíчныя канструкцыí: Лабановíч абвёў поглядам наваколле í цíха сказаў: - Кожнай агароднíне свой час. Свой час ягадзе í свой час баравíку… [19. т.9. с.666]. Лексíка-семантычная самастойнасць кампанентаў, амаль поўнасцю страчаная ў складзе фразеалагíзма, у гэтым кантэксце выразна падкрэслíваецца.

Да адной прадметна-тэматычнай групы адносяцца словы духí, кíшкí, якíя з׳яўляюцца кампанентамí наступных адзíнак: духí вытрасцí-змучыцца. Знемагчыся. Стамíцца за дарогу í кíшкí збоőтаць. Першая з íх з׳яўляецца фразеалагíчнай, а другая-словазлучэннем. Сутыкаючыся ў пэўным кантэксце ў аповесцí " У глыбíнí Палесся", яны ўзаемадзейнíчаюць í ўплываюць адна на другую: свабоднае словазлучэнне фразеалагíзуецца, а фразеалагíзм раскрывае сваю вобразнасць: Вось гэта грэбля - бяда í гора мíкуцíцкае, пакуль праедзеш яе-духí вытрасеш í кíшкí збоўтаеш. [19, т.9. с.252].

Семантычна блíзкíя словы ўваходзяць у склад фразеалагíзма ткаць пас-намервацца пазбавíць волí., паставíць у небяспечнае становíшча каго-н. [10. с.398] í словазлучэння вязаць сецí, якíя спалучаюцца Я. Коласам у паэме "Рыбакова хата": Сымон вязаў на рыбу сецí. А на Сымона ў гэты час Паны вяльможныя ў павеце Як í на ўсíх свой ткалí пас. [19. Т.7. с.10]. Пры такíм ужываннí кампаненты фразеалагíзма аднаўляюць сваю самастойнасць, í фразеалагíзм успрымаецца як свабоднае спалучэнне слоў, не губляючы вобразнасцí, узмацняе свае экспрэсíўныя якасцí.

Яркíм прыкладам творчай апрацоўкí фразеалагíзма з׳яўляецца паралельнае ўжыванне побач з агульнавядомым фразеалагíзмам зíмою í летам адным цветам свабоднай сíнтаксíчнай канструкцыí зíмою í летам усе адным цвета з мэтай больш яркай характарыстыкí персанажа ў апавяданнí " У двары пана Тарбецкага": Як тая хвоя. - зíмою í летам усё адным цветам,-так í гэты асíстэнт: зíмою í летам ходзíць усё ў адной шапцы [19, т.5. с. 194]. Такое выкарыстанне надае выказванню афарбоўку камíчнасцí.

Ужыванне структурна аднолькавых фразеалагíзма í свабоднага словазлучэння паказвае майстэрства Якуба Коласа абыгрываць моўныя факты ў мове персанажаў. Напрыклад, у паэме "Вайна вайне" пíсьменнíк ужывае фразеалагíзм ашукаць кíшку - пераадолець адчуванне голаду, не даць праявíцца,, выявíцца адчуванню голаду. [10, с.253], якí ў наступнай рэплíцы, дзякуючы ўжыванню свабоднага словазлучэння ашукаць галаву спрыяе дасцíпнасцí мовы персанажаў: Жар, прафесар, лекцыю, ды павесялей: не накормíш галоў, дык ашукай хоць кíшку. Галаву можна ашукаць, а кíшку - нíколí. [19, т.10, с.140].

Афарбоўку камíчнасцí набывае фразеалагíзм лаза плача-нехта заслугоўвае пакарання [10, с.289] пры яго сутыкненнí са свабоднай канструкцыяй сама плакаць будзеш у кантэксце аповесцí "У глыбíнí Палесся": Больш íх розгамí лупцуй! Не шкадуй дубцоў! Не дасí лазы, калí лаза па íх плача, сама ад íх плакаць будзеш! [19, т.9, с.368].

Узаемадзеянне фразеалагíзмаў завезцí косцí-дабрацца, заехаць куды-н. [10, с.261] í палажыць косцí-памерцí [10, с.262] спрыяе вяртанню канкрэтнага значэння кампаненту косцí, агаляецца вобразнасць абодвух фразеалагíзмаў: Ён хоць да Масквы завёз свае косцí, а дзе палажу палажу я свае, дык í не ведаю. [19, т.12, с.233]. У вышэй прыведзеным кантэксце названыя фразеалагíзмы выступаюць як кантэкстуальныя сíнонíмы.

Як бачым, спецыфíка фразеалагíчных адзíнак í наяўнасць сíтуацыí-падказкí з׳яўляюцца асноўнымí фактарамí, якíя дапамагаюць зразумець фразеалагíчныя адзíнкí, íх стылíстычную ролю í функцыю як вобразных сродкаў. Стылíстычны прыём сутыкнення фразеалагíчных í свабодных сíнтаксíчных канструкцый, у якíх ёсць аднолькавы кампанент, узмацняе выразнасць тэксту, ажыўляе ўнутраную форму фразеалагíзмаў, служыць сродкам аўтарскага вобразнага маўлення.

2. Культурна-бытавая дэталь у паэме Якуба Коласа "Новая зямля"

Аксіёмай сучаснай лінгвістыкі зяўляецца палажэнне аб тым, што мова ўяўляе сабой люстэрка культуры пэўнай нацыі, нясе ў сабе нацыянальна-культурны код таго ці іншага народа. У сувязі з гэтым вывучэнне моўных спосабаў перадачы нацыянальнага каларыту ў мастацкім тэксце аказваецца адной з актуальных задач сучасных лінгвістычных даследаванняў. Мэта дадзенага артыкула - прадэманстраваць спосабы моўнага выражэння так званых культурна-быта-ых дэталей у паэме Я. Коласа "Новая зямля" і вызначыць іх функцыю ў дадзеным творы.

Тэрмін "культурна-бытавая дэталь выкарыстоўваецца пры аналізе мастацкага тэксту перш за ўсё ў перакладазнаўстве і служыць для абазначэння тых фрагментаў тэксту, якія называюць і апісваюць прадметы, зявы, паняцці, асаблівасці жыццёвага ўкладу, традыцыі пэўнага народа [1, с.130]. Культурна-бытавая дэталь можа выражацца як асобнымі лексічнымі адзінкамі, у тым ліку словамі-рэаліямі, так і адрэзкамі тэксту, у значэнні якіх можа быць выяўлены культурны кампанент. Культурна-бытавая дэталь можа рэпрэзентаваць нацыянальны каларыт прама, напрыклад, калі яна прадстаўлена ў выглядзе рэаліі або фразеалагічнага звароту, у склад якога ўваходзіць рэалія, ці ўскосна, напрыклад, у выглядзе фонавага значэння слова, словазлучэння, а таксама ў выглядзе адрэзка тэксту, які змяшчае намёк на культурную традыцыю або апісанне сітуацыі, якая мае культурны падтэкст.

Культурна-бытавыя дэталі, сродкам выражэння якіх у Адметнымі рысамі у паэме "Новая зямля" зяўляюцца асобныя словы беларускай мовы, відавочна размяркоўваюцца па пэўных тэматычных групах, напрыклад: назвы сацыяльнага статусу - ляс-нік, шляхцянка; назвы будынкаў, маёмасці, мэблі, начыння - хата, касцёл, царква; кут, засцйнак, сядзіба, пасада, прыгрэбнік, хлеў, прыгуменне, гумно (гуменца), павець, прыпек, услон; дзежка, чапяла, апалонік, скаварада (скавародка) і патэльня, гарнушак, гаршчок, качарга, цабэрак, хлам; назвы адзення і яго элементаў - спадніца, падол; назвы ежы і напояў - аладка, блін (блінец), здор, скорам, верашчака, прысмакі, сала (сальца), квас; назвы відаў і прылад працы - касавіца, калодка, воз (вазок), панарад, вось, кола, лом, дубальтоўка; назвы флоры і фаўны - палын, крапіва, драсён, елка, хвоя (хваінб), жыта, авёс, ячмень, грэчка; воўк, мышкі, зайчаткі, ліс; назвы святаў - Вялікдзень (Вялікаднік), назвы захворванняў - крываўка; словы-звароткі - браце, дзеткі, ваўчок і інш.

Лексічныя адзінкі, што ўваходзяць у тэматычныя гру-пы, фарміруюць устойлівае ўяўленне пра побыт, сацыяльнае і фінансавае становішча, веравызнанне, жыццёвы ўклад і асяроддзе пражывання беларусаў у пэўны гістарычны перыяд. Некаторыя з прыведзеных лексічных адзінак, відаць, можна кваліфікаваць як словы-рэаліі, бо яны абазначаюць такія паняцці, якія выяўляюць унікальнасць беларускай бытавой культуры, спецыфічныя рысы міжасобасных зносін беларусаў і некаторыя характэрныя для апісаных часу і месца сацыяльныя зявы, напрыклад: а) назвы пэўных прадуктаў харчавання і страў: сала, верашчака, квас, прысмакі; б) словы-звароткі, прадстаўленыя формай клічнага склону і памяншальна-ласкальнымі формамі назоўніка: браце, ваўчок; в) словы, якія абазначаюц, сацыяльна-маёмасны статус чалавека: шляхцянка засцянкова; г) назвы памяшканняў і будынкаў: хата.

У паэме "Новая зямля" шырока выкарыстоўваюцца таксама стылістычныя сродкі выражэння культурна-бытавых дэталей, у прыватнасці, параўнанне, якое можа быць аформлена як назоўнікам ў форме творнага склону:

Цягнуўся гожаю падковай

Стары, высокі лес цяністы. [18, с.7],

так і параўнальным зваротам:

…Стаяў хлявец якраз напроці

І чуць ліпеў, як бы на плоце

Гаршчок, разбіты качаргою. [18, с.12]

У найбольшай ступені нацыянальна-культурная інфармацыя "счытваецца ў тых параўнаннях, у якіх культурна-бытавая дэталь зяўляецца абектам параўнання, і тым прадметам, праз які выяўляецца сутнасць першаснага прадмета думкі. Надзвычай магутным сродкам выражэння нацыянальна-культурнай інфармацыі ў паэме "Новая зямля" зяўляюцца аўтарскія афарызмы. Афарыстыка Якуба Коласа характарызуе ўсе асноўныя праявы жыцця беларусаў, такія як нараджэнне і смерць, лёс і воля, радасць і гора, мары і светапогляд, праца і паводзіны, сэнс жыцця і каштоўнасць учынкаў, мараль і закон [4]. Паэт быў сапраўдным майстрам афарызма: ён пакінуў нашчадкам велізарную колькасць лаканічных, адшліфаваных і глыбокіх паводле зместу выказванняў, абагульняльны характар яуíх выходзíць далёка за межы таго кантэксту, у якíм яны нарадзíлíся. Многíя з афарызмаў Я. Коласа, што ўзнíклí ў працэсе стварэння паэмы "Новая зямля, менавіта праз гэты твор увайшлі ў свядомасць беларусаў як жыццёвыя прынцыпы і аксіёмы. Вось прыклады некаторых з іх:

Назад не прыйдзе хваля тая,

Што з быстрай рэчкай уплывае. [18, с.6]

Ніхто з граніц сваіх не выйдзе,

З законаў, жыццем напісаных… [18, с.6]

Адно прыпыніш - там другое,

Глядзіш, як бачыш, набяжыць,

І ручак некалі злажыць -

Жыццё жаночае такое! [18, с.16];

Няма, ваўчок, табе збавення!

Дарэмны ўсе твае імкненні! [18, с.211]

І знікла ўсё: жыццё, змаганне

І прагавітасць палявання. [18, с.211]

Жывí ж, наш край! Няхай надзея

Гарыць у сэрцы í мацнее [18., с.189]

Нарэшце, нацыянальна-культурная íнфармацыя, у тым лíку, культурна-бытавая дэталь, перадаецца ў паэме "Новая зямля фрагментамі тэксту, а менавіта, з дапамогай апісанняў, у якіх прадстаўлены самыя разнастайныя праявы жыцця беларускага народа: працоўныя будні, святы, звычаі, асаблівасці паводзін і ўзаемаадносін паміж людзьмі, побыт, віды дзейнасці, асаблівасці нацыянальнага характару, навакольная прырода. Несумненна, нацыянальна-культурны кампанент прысутнічае ў такіх апісаннях, як:

а) апісанне прыроды:

Я бачу роўныя пакаты

Палёў за Нёмнам і іх шаты -

Аўсоў палоскі, лавы жыта,

Што морам золата разліта;

І грэчак белыя абрусы,

І лесу два крылы, як вусы,

І цёмны роў, вадой прабіты,

Такі зацяты і сярдзіты;

Ялоўцаў шэрыя аблогі,

Дзе белы мох, сівец убогі

Пясочак жоўты засцілаюць

І дзе зайцы прыпынак маюць. [18, с.188];

б) іранічнае апісанне паводзін незамужняй

жанчыны-шляхцянкі:

…шляхцянка засцянкова,

Што ў дзень святы каля касцёла,

Чуць-чуць падняўшы край падола,

Так важна ходзіць з парасонам,

Спадніцай верціць, як агонам,

З дарожак пыл, пясок зганяе

І ў вочы хлопцам заглядае. [18, с.13];

в) апісанне заняткаў дарослых і дзяцей "раніцай у

нядзельку:

Цяпер, здаволіўшысь ядою,

Дзяцінай цешылісь гульнёю.

Хто бегаў з кіем каля хаты -

Ганяў курэй. Як парасяты,

Ў пяску капаліся сястрычкі.

Алесь хадзіў каля крынічкі…

Ўсе парасходзіліся з хаты,

І кожны дзелам быў заняты:

Міхал у лес пайшоў ранютка

Рабіць звычайныя абходы;

Антось спаць доўга не меў моды,

А як надарыцца мінутка…

Хадзіў на Нёман ці на тоні -

Рыбак быў дзядзька наш Антоні…

Травіў чужыя сенажаці;

А дома з дзецьмі была маці.

… А гэты Юзік-шаляніца…

Так пад нагамі і таўчэцца…

І ад работы адрывае… [18, с.16-17].

Моманту гасцíннасцí, шчодрасцí ў выяўленнí чалавечых пачуццяў нададзена важнейшая роля ў творах Якуба Коласа, у тым лíку ў паэме "Новая зямля". Ежа не толькí арганíчна, неад׳емна í натуральна ўключана ў жыццё герояў, але í стымулюе яго. Робíць успрыняцце навакольнага свету больш каларытным, паўнакроўным í цэласным. У творах Я. Коласа знайшла ўвасабленне традыцыя выяўлення матываў ежы í гасцíннасцí.

У коласаўскай паэме галоўным выступае момант не смакавання, а ўрачыстасцí, святочнасцí ў апíсаннí эстэтычных момантаў застолля. Яно заўсёды падаецца як святочная цырымонíя, таíнства, заслужаны вынíк руплíвай працы беларуса, непасрэдным чынам звязана з духоўным яднаннем герояў:

Дай Божа! - разам адказалí.

…. А на стале тым рай ды годзе,

Што рэдка трапíцца ў народзе,

Ляжала шынка, як кадушка,

Румяна-белая пампушка

Чырвона зверху, сакаўная,

Як бы агонь на ёй палае,

А нíз бялюткí, паркалёвы;

Кíлбасы-скруткí, як падковы,

Мíж сцёган, сала í грудзíнак

Красуе ўсмажаны пвадсвíнак,

Чысцюткí, свежы í румяны,

Як бы панíч той надзíманы.

…Са смакам елí í багата

На тое ж даў Бог людзям свята [18, с. 205].

Ежа не толькí аб׳ядноўвае ўдзельнíкаў трапезы, у працэсе застолля знíкае мяжа памíж жывым í нежывым, í ежа ў пэўным сэнсе садзейнíчае фíзíчнаму яднанню са светам.М. Булгакаў пíсаў: "ежа ёсць натуральнае прычашчэнне, далучэнне да плоцí свету. Калí я прымаю ежу. Яўжываю светавую матэрыю наогул, я далучаюся да плоцí свету í тым самым рэальна. На самой справе знаходжу свет у сабе, а сябе ў свеце, раблюся яго часткай". [2., с.71]

У коласаўскай паэме стравы трапна параўноўваюцца з рэалíямí прыродна-рэчыўнага свету í ў пэўнай ступенí атаясамлíваюцца з íмí: "сыр як першы снег бялюткí,/ Каўбас прыемнейшыя скруткí, / Што толькí ёсць у Беларусí", "пíрагí як сонца ззялí", "ляжала шынка як кадушка" í г. д.

Вынікі аналізу функцыянальнай нагружанасці культурна-бытавой дэталі ў паэме "Новая зямля" паказваюць, што ў большасці выпадкаў яна забяспечвае народнасць мовы твора і адлюстроўвае "дух народа: яго светапогляд, стаўленне да жыцця, каштоўнасці і ідэалы. Гэта тлумачыцца, у першую чаргу, тым, што ў паэме шмат афарызмаў - своеасаблівых "сховішчаў" народнай мудрасці, выказанай вуснамі геніяльнага беларускага паэта. Акрамя таго, з дапамогай культурна-бытавых дэталей аўтар паэмы вельмі выразна акрэслівае прасторавыя межы развіцця падзей у паэме - у абсалютнай большасці выпадкаў чытач абсалютна дакладна ведае, у якім месцы і на фоне якога ландшафту гэтыя падзеі адбываюцца. Гэта значыць, што вельмі важнай функцыяй культурна-бытавых дэталей у паэме Якуба Коласа зяўляецца функцыя лакалізацыі дзеяння. Ува многіх выпадках культурна-бытавая дэталь у паэме "Новая зямля" выконвае некалькі функцый. Так, напрыклад, яна можа быць выкарыстана для стварэння літаратурнага характару і адначасова для надання народнасці мове твора.

І гэта цалкам натуральна, таму што героем паэмы зяўляецца беларус - носьбіт беларускай мовы, праз якую і выяўляюцца асаблівасці нацыянальнага характару. Аднак найчасцей культурна-бытавая дэталь выкарыстоўваецца для таго, каб забяспечыць адпаведнасць твора "жыццёвай праўдзе" і "духу народа адначасова, г. зн. зрабіць мастацкі тэкст адлюстраваннем і рэальнага, і духоўнага жыцця. Менавіта па гэтай прычыне многія карціны беларускага побыту апісваюцца Якубам Коласам па-сапраўднаму народнай мовай:

На ўслон шпурляліся аладкі,

А дзеці іх даўно сачылі…

Заядла мазалі іх здорам.

Стаяў асобна ў місцы скорам

Сяго-таго для верашчакі.

Хоць невялікія прысмакі -

Цыбуля, перчык, ліст бабкоў,

Ды сальца некалькі брускоў,

Мука і квас - і ўся прыправа,

Але ўсё ж снеданне цікава… [18, с.15]

І нарэшце, неабходна адзначыць факты шматфунк-цыянальнага выкарыстання культурна-бытавой дэталі ў паэме "Новая зямля. Такое выкарыстанне прадстаўлена, напрыклад, тэкстам-апісаннем таго, як Міхал у час абходу "чытае" на снезе сляды жывёл:

Міхал ідзе, сляды чытае!

Вось тут танюткі ланцужок

Лёг так прыгожа на сняжок -

То пара кропак, то дзве рыскі,

Відаць, што мышкіны распіскі.

Другі малюнак, след-трайчаткі

Па лесе кідаюць зайчаткі;

А ліс-хітрэц, выжыга чуткі,

Па снезе цягне шнур раўнюткі:

Слядок з слядочкам супадае,

Бы лапка тут адна ступае… [18, с. 204]

Гэта апісанне выяўляе і народнасць мовы твора Якуба Коласа, í характар лíтаратурнага персанажа - яго душэўную мяккасць í яднанне з прыродай, í "жыццёвую праўду" аб прадстаўнíках беларускай фауны

Прапанаваны ў гэтым раздзеле аналіз культурна-бытавых дэталей у паэме Я. Коласа "Новая зямля, канешне, не зяўляецца вычарпальным, але, на наш погляд, ён у пэўнай ступені дэманструе прадуктыўнасць адной з сучасных методык выяўлення нацыянальнага каларыту як інфарматыўнай характарыстыкі мастацкага тэксту.

3. Сродкí стварэння гумару ў творах Якуба Коласа

Беларуса цяжка ўявíць па-за межамí гумару. У выслоўях Я. Коласа гумар падаецца дваíста: як аб׳ект аўтарскага разважання í як метадалагíчны прыём. Паэт нярэдка згадвае гумар í смех, часам падкрэслíваючы íх сацыяльныя функцыí, напрыклад:

Але пад гэтым бушаваннем

Хавае (дзед) гумар з насмíханнемсыплецца смех, як гарох,сонцам свецíцца аратар [18, с80]

Смех í слёзы-процíлеглыя праявы эмоцый чалавека, яго пачуццяў í рэакцый на íх. Разам з тымсветаадчуванне пíсьменнíка выяўляецца не толькí ў выслоўях, але í ў самой мове, стылíстычных сродках. Спынíмся на моўных шляхах дасягнення камíчнага эфекту ў творах Я. Коласа:

1.Фанетычны Менавíта рыфма дазваляе надаць звычайнай думцы запамíнальную форму. пэўным чынам ператвараючы яе ва ўстойлíвае выслоўе, якое лёгка запамíнаецца. Але ўласна фанетычныя сродкí камíзму сустракаюцца ў адзíнкавых прыкладах: Не толькí "дзякую" не скажа А хвíгу ў нос табе пакажа [18, с43]. Гэтакí ён сíцылíст, як маёй кабыле дзядзька. [18, с.28].

2.Словаęтваральны (марфалагíчны).

Для выслоўяў Я. Коласа не ўласцíва выкарыстанне нейкíх адмысловых марфалагíчных сродкаў, таму í прыкладаў мала: Iш ты, буржуяцкая морда! [19, т.5, с.116]. Буржавíдзела ты свíнячае! [19. т.5, с.321].

3.Лексíчны. Сродкí гэтага ўзроўню займаюць больш значнае месца ў творах Я. Коласа.

Метафары í эпíтэты: А ўзгоркí вунь паразумнелí. Бо вельмí значна палыселí. [19. т.6. с.187]. Не гаварыў, а сёк языком [19. т.6. с.18]; Усíм цíкава паслухаць мастацкую лаянку [19. т.5, с.175]. А авднí, як рой пчалíны, Сляпíцай лезуць да скацíны, Гудуць драпежна, тнуць балюча [18. с.16].

Ужыванне íншамоўнай лексíкí: I так нясецца ён, васпане, - Тычына шапкí не дастане! [19, т.6. с.80]. I будзе вечны ён калека: Чаго-небудзь, а будзе брак. [19. т.6, с.268]. Сярдуе сам í злуе статка, Барзджэй, як можа, ў хлеў пражэцца [18, с.16].

Як бачым, часцей за ўсё ўжываюцца паланíзмы.

Зварот да прастамоўяў: Ну, дзядзька, як на смак, прызнайся? - Паскудства, брат, í не пытайся! [18, с.62]. Ён такую ўздзярэ штуку, што í сам чорт заскача ад радасцí. [19, т.5, с.81]. - гэты выраз можна разглядаць як прастамоўны фразеалагíзм: Жыве ж такая абразíна з такою пыхаю на лбе [19, т.3, с.145]; Ды хоць бы пан, а то - зараза, так, шалахтун, байстрюк, зараза [18. с.29].

4. Сíнтаксíчны. Сродкí гэтага ўзроўню можна падзялíць па прыёмах, якíя Колас найчасцей выкарыстоўвае для стварэння камíзму:

а) параўнаннí: Як пруса, што з׳еў бураксы [19, т.1, с.306]; …глядзеў, бы кот за трусам [19, т.1, с273]; Прыстаў пабел да гнíлых сцен. Як да старой бабулí пудра. [19, т.1, с.64]; I мяккíм робíцца паганы-Хоць ты кладзí яго да раны. [19, т.6. с.56]; Патрэбны ён [цар], братцы, як Як трус у аладцы, Як у мосце дзíрка, Як з гразí зацíрка. [19, т.1, с.105]; А пан да просьбы так жа лас, Як кот да сала í кíлбас. [18, с.101]; Такая постаць, такí вíд, Нíбы яго на трон узнеслí. [18. с.152]; Ды чорт яе, з той сíвíзною. Хай лысíна свецíць, як блíн, Ты ж клыпай старэцкай ступою. А думай-мне дваццпць адзíн. [19, т.1, с.100] í íнш.

б) паўтор: Эй, Сымон, Сымон, Сымон! Не валíся на загон! [19, т.3. с.105]: Мы бачым, што мы нíчога не бачым. [19, т.9, с.686]; Наш галава вашаму галаве галавою галаву разбíў. Тут назíраецца гульня слоў, бо выкарыстоўваюцца розныя значэннí слова галава.

в) íранíчнае процíпастаўленне: Покí жыць ты прíбярэшся-Памíраць табе пара. [19, т.1. с.41]; Цешыўся старац, што перажыў марац, А прыйшоў ясны май, í панеслí старца ў гай. [19, т.8, с.236]; Але í тут было нямíла: Адзíн бок мёрз, другí смалíла. [19, т.6, с.188].

г) перыфразы: I ён канчае, ставíць кропку…I моршчыць розуму каробку. [19, т.8. с.134] - маеца на ўвазе лоб; Тут грошай трэба поўна жменя-Не наша голая кíшэня. [19, ст.6, с.74] - падразумяваецца беднасць; А пойдзеш íм наперакор í пападзеш пад íх тапор [19, т.8, с.101] - будзеш пакараны.

д) парадзíраванне-прыём, калí бярэцца вядомы тэкст í напаўняецца íншым зместам: Чырвоныя па форме í вясёлыя па зместу [19, т.5. с.381] - параўн. Сацыялíстычныя па змесце í нацыянальныя па форме. Прыйшлí, панюхалí, пагаўкалí í знíклí. [19, т.9, с.630]. - параўн. Пришёл, увидел, победил;

Мы бачым, што мы нíчога не бачым, а чаму мы нíчога не бачым, мы зараз пабачым. [19, т.9, с.686]. - параўн. Я ведаю, што я нíчога не ведаю. (Сакрат).

Гумар у Якуба Коласа вельмí розны - ад лёгкай усмешкí, да сатырычнага кпíну, а таксама разнастайны па прыёмах выкарыстання ў розных сíтуацыях í розных жанрах. Напрыклад, у апíсаннí фактаў í падзей:

Сабачае жыццё незайздроснае, але нíякíх павíннасцей сабака не нясе. [19, т.5, с.13]. Пронька счапíласа з Анэтай, а санíтарыха з Вараксай. Але ў працэсе сваркí пары мянялíся, як часам гэта робíцца ў некаторых танцах. [19. т.5, с.186]. Калí пачынаюць гаварыць жанкí, то ў аснове íх гаворкí ляжыць нейуая праўда. [19, т.5. с.78].

У фармулíроўках правíлаў паводзíн, прыкмет í звычаяў:

Калí íдзеш на каханне, а табе свíння на спатканне,-вярнíся í сядзí дома. [19, т.4, с.178]. Калí цябе забíлí. То чаго ж ты крычыш?. Раз забíтая, дык трэба маўчаць. [19, т.5, с.188]. Не на тое яму вушы, каб на íх садзíлíся мухí. [19, т.5, с.14].

У разважаннí героя:

Часам Самабыля нават займаюць думкí: у якой паступовасцí трэба размяркоўваць самы матэрыял сваркí? Што трэба казаць наўперад, а што потым? [19, т.5, с.186].

У дыялогу, якí íмíтуе жанр старажытных узаемапажаданняў:

Няхай не падзе на цябе цень бярозы, пад якою сядзеў грэк!

Ды не апынęшся ты ў становíшчы сабакí, якí сядзíць на плоце! [19, т.10, с.70].

У адлюстраваннí розных стасункаў:

Гаршчок, агорнуты пашанай,

Хоць ён фамíлíí глíнянай. [19, т.6, с.176].

Прылашчыць Груня-

I Магамет на рай свой плюне! [19, т.10, с.187].

У характарыстыцы асобы:

О, ты Сальмон у нас вялíкí,

Як на чытанне, так на лíкí. [19, т.6, с.164].

Пíсаў í "конь" í "вецер вее".

Не, - наш Антось пíсаць умее! [19, т.6. с.126].

У "фíласофскíх" пытаннях, заключэннях, прысудах:

Вячэра яшчэ ў палавíн,. а мяне хоць на пупе круцí. [19, т.4, с.48]. Хíба гэта абраза для кавалера, калí часам заробíш ад паненкí па мордзе? [19. т.9, с.105].

Камíчныя сíтуацыí рассыпаны па творах пíсьменнíка вельмí густа. Пры гэтым для дасягнення камíчнага эфекту шырока выкарыстоўваюцца íнщыя тропы í фíгуры. Сярод íх трэба назваць íронíю. Гэты прыём патрабуе пераназыванíя прадмета або з׳явы. У гэтым яна зблíжаецца з эўфíмíзмамí, але íронíя выяўляе дыстанцыю, што захоўваецца ў адносíнах да фактаў:

Нашто ты, хлопча мой каханы,

Украў яйцо з-пад япрука? [19, т.7, с.89],

або ўзвышацца да ўзроўню сатыры:

Каб у такíм маленькíм папку магло змяшчацца столькí нянавíсцí! [19, т.9, с30].ранíчнае адмаўленне грунтуецца на прамым ужываннí граматычнага адмаўлення:

Не поп наш дзядзька, але ўмее

Зíрнуць часамí ў свае святцы

Каб трапным словам адазвацца. [18, с.100].

Камíчны эффект дасягаецца шляхам знíжэння сэнсу лагíчна нацíскнога слова:

Такí прыемненькí панок-

Стаяць бы толькí ў агародзе. [19. т.8. с.149].

Кузьма, па-прафесарску, блытана í няясна, растлумачыў слова "умыкаць". [19, т.5, с. 197].

Якуб Колас дасягае íранíчнага гучання шляхам зблíжэння далёкíх паняццяў: цмокí цалавання, сам для сябе салавей, ласы на кíлбасы íг. д.

Кожнае такое спалучэнне - гумарыстычная сíтуацыя, неадназначны мастацкí вобраз. Якуб Колас цалкам вырашае задачу шматзначнасцí паэтычнага вобраза. Ён прымушае чытача шукаць глыбíнны сэнс фразы.

Заключэнне

У тэксце мастацкага твора фразеалагíзмы í разнастайныя тропы выконваюць самыя разнастайныя мастацкія функцыі. Яны могуць быць выкарыстаны як сродак індывідуалізацыі вобраза, стварэння мясцовага каларыту, з іх дапамогай можна па-мастацку пераканаўча і этнаграфічна дакладна адлюстраваць побыт, сацыяльнае асяроддзе, абставіны і г. д. Выкарыстоўваючы дыялектызмы, аўтар малюе пейзаж, пераважна не гарадскі, стварае агульны фон і разгортвае апавяданне. Фразеалагíзмы часта служаць характаралагічным сродкам "прымацоўваючы" персанаж да пэўнага сацыяльнага асяроддзя, яны ж могуць служыць і сродкам рэалізацыі камічнага пачатку твора.

Як ужо гаварылася, "беларускія пісьменнікі актыўна выкарыстоўваюць у сваіх творах фразеалагíзмы í разнастайныя тропы пераважна для характарыстыкі дзейных асоб, але ў апошні час некаторыя з іх нават у сваёй, аўтарскай мове стараюцца выкарыстаць усе магчымыя сродкі выражэння сучаснай беларускай мовы Гісторыя беларускай літаратуры ведае імёны многіх пісьменнікаў, якія вельмі ўдала выкарыстоўвалі дыялектную лексіку ў сваіх творах. Да такіх пісьменнікаў належыць í Я. Колас.

Народнасць адчування жыцця - вось вызначальная стыхíя твораў паэта, дзе пачуццí, эмоцыí падаюцца ў складанай гаме, дзе смех суседнíчае са смуткам, паэтыка з афарбаванымí элегíчнасцю радкамí. Таму ў такíм ёмíстым, эмацыянальна насычаным апавядальным стылí вельмí да месца такíя моўна-вобразныя адзíнкí, як фразеалагíзмы, íдыёмы, параўнаннí í г. д.

Устойлíвыя фразеалагíчныя í метафарычныя выразы íншы раз ужываюцца паэтам настолькí густа, што як бы складаюць суцэльную паэтычную тканíну, стыль якой менавíта íмí í вызначаецца. Iдыёмная, устойлíва-фразеалагíчная вобразнасць - характэрная асаблíвасць стылю твораў Я. Коласа. Увага Якуба Коласа ў першую чаргу скíравана на скарбы бытавой народнай фразеалогíí, гаворкí, на яе вобразна-эмацыянальныя сродкí. Апора на народную íдыяматыку. фразеалогíю, вобразнасць дапаможа Коласу стварыць уласную вельмí ёмíстую, эмацыянальна адцененую фразу. Фразеалагíчная í тропавая вобразнасць становíцца прыкметай паэтыкí твора тады, калí паказваецца побыт, характарызуецца жыццёвы шлях герояў, íх звычайныя заняткí, í яна прыкметна змяншаецца, нават зводзíцца на нíшто, калí малююцца пейзажы, карцíны прыроды. Многíя мясцíны паэмы як бы нагадваюць каралí, у якíх лíтаральна адна на адну нанíзаны íдыёмы, фразеалагíчныя выразы, створаных у адпаведнасцí з традыцыяй народнай моватворчасцí.

Спíс лíтаратуры

1.Белокурова С.П. Словарь литературоведческих терминов - Санкт-Петербург, 2007.

2.Булгаков, С.Н. Философия хозяйства/ Н.С. Булгаков. - М: Наука, 1999.

.Гілевіч Н.І. Дыялектызмы ў прозе беларускіх пісьменнікаў сярэдняга пакалення // Беларуская мова і мовазнаўства. Мн., 1975. Вып.3. С.12.

.Жураўлёў В.П. Якуб колас í паэтыка беларускага рамана. - Мíнск: "Беларуская навука" 2004.

.Инджиев А.А. Словарь литературоведческих терминов для выпускников и абитуриентов. - Ростов-на-Дону, 2007.

.Казбярук У.М. Паэма Якуба Коласа "Новая зямля"/ АН БССР Iн-т лíт. íм.Я. Купалы-Мн: Навука í тэхнíка 1979.

.Каласавíны. Якуб Колас í яго акружэнне. Матэрыялы навук. Канферэнцыí 3-4 лíстапада 2000 г. "Творчасць Якуба Коласа як нацыянальна-культурны, мастацкí, фíласофска-эстэтычны феномен // Мíнск, 2001.

.Каласавíны. Якуб Колас í яго акружэнне. Матэрыялы навук. канферэнцыí 3 лíстапада 2005 // Мíнск 2006.

.Каўрус А. Мова народа, мова пісьменніка. Мн., Я. Колас1989. С.246.

.Фразеалагíчны слоўнíк мовы твораў Якуба Коласа /Уклад.А.С. Аксамíтаў í íнш. - Мíнск: Навука í тэхнíка 1993. - 655с

.Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Слоўнíк лíтаратуразнаўчых тэрмíнаў. Мíнск 2003

.Литературная энциклопедия терминов и понятий/ под ред.А.И. Николюкина М., 2001.

.Лойка А.А. "Новая зямля" Якуба Коласа - Мн. Выд-ва М-ва вышэйш. сярэд. спец. í праф. адукацыí БССР 1961.

.Ляшчынская В.А. Метафара ў паэзíí Янкí Купалы/ В.А. Ляшчынская - Гомель ГДУ, 2003.

.Мушынскí М. Ад задумы да здзяйснення-Мн: Навука í тэхнíка, 1965.

.Навуменка I.Я. Якуб Колас Нарыс жыцця í творчасцí-Мíнск: "Народная асвета", 2003.

.Навуменка I.Я. Якуб Колас Духоўны воблíк героя. - Мíнск, 1981.

.Якуб Колас Новая зямля. Сымон-музыка. Мíнск: "Мастацкая лíтаратура" 2009.

.Якуб Колас Збор твораў: У 14 тамах. - Минск: Мастацкая лíтаратура. 1972-1978 гг.

.Шаладонава Ж.С. Фарбы быту í быцця ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля"/ Ж.С. Шаладонава - Мн: Беларуская навука. 2001.

.Шевченко Л.Л. Метафора как средство моделирования концептуальной системы автора/ Шевченко Людмила Леонидовна-Барнаул, 2005.

Похожие работы на - Нацыянальна-культурны кампанент у мове твораў Якуба Коласа

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!