Антычныя матывы ў ліра-эпасе Якуба Коласа

  • Вид работы:
    Курсовая работа (т)
  • Предмет:
    Литература
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    50,05 Кб
  • Опубликовано:
    2016-01-19
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Антычныя матывы ў ліра-эпасе Якуба Коласа

Змест

Уводзіны

1. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне якуба Коласа

2. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры

Уводзіны

Антычная літаратура, літаратура Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма, - першая з еўрапейскіх літаратур. Яна стваралася на старажытна-грэчаскай і лацінскай мовах і абядноўвала мастацтва слова старажытных грэкаў і рымлян, грамадскае быццё і грамадская свядомасць якіх былі аднатыпныя і ўтваралі асобную ступень у гісторыі чалавецтва. Дадзеныя асаблівасці Карл Маркс ахарактарызаваў паняццямі "антычная форма ўласнасці" [1, с.37] і "антычны спосаб вытворчасці" [1, с.39]. У антычнай літаратуры вылучаюць 3 перыяды. Дакласічны, або архаічны, пачынаецца ў абшчынна-родавым грамадстве грэкаў і заканчваецца на працягу 1 трэці 1 тысячагоддзя да н.э., ахоплівае многія стагоддзі вуснай народнай творчасці. Класічны, або атычны ў перыяд (7 - 4 ст. да н.э.) - эпоха станаўлення і росквіту грэчаскага рабаўладальніцтва, адметны развіццём розных родаў, відаў і жанраў літаратуры. У апошні, эліністычны, або паслякласічны перыяд (3 ст. да н.э. - 5 ст. н.э.), які храналагічна адпавядае панаванню буйнога рабаўладальніцтва, літаратура страціла галоўныя рысы класічнасці і набыла новыя адметнасці; да гэтага перыяду адносіцца і рымская літаратура. Мяжа паміж антычнай літаратурай і літаратурай сярэднявечча - 5 - 6 ст. у адрозненне ад пазнейшых літаратур, якія фарміраваліся ў кантэксце сусветнай літаратуры, старажытна-грэчаская літаратура вырасла на аснове міфалогіі. Міфалогія узнікла на пэўным узроўні развіцця мыслення, калі ў свядомасці абшчынна-родавыя адносіны пераносіліся на прыроду і ўвесь свет. Як ідэалогія абшчынна-родавай фармацыі, яна зведала гістарычныя змяненні, што выяўляецца ў яе перыядызацыі (даалімпійская, аснова міфалогіі, звязаная з матрыярхатам; лійская, або алімпійская, звязаная з патрыярхатам, цэнтралізацыяй міфалогіі вакол гары Алімп і пераходам да гераізму, што пазней набыў вытанчаныя формы ў Гамера). У далейшым міфалогія страціла сваё значэнне як самастойная творчасць і выконвала ролю мастацкай формы для выражэння поліснай рабаўладальніцкай ідэалогіі. Таму міфалагічная тэматыка антычнай літаратуры - адна з яе найважнейшых асаблівасцей. На стадыі рабаўладальніцкага ладу поруч з міфалогіяй адбывалася філасофскае асэнсаванне рэчаіснасці, таму традыцыйнасць вобразаў і сітуацый, уласцівая Антычнаму перыяду, не стрымлівала літаратурнае развіццё, а, наадварот, давала магчымасць аўтарам вырашаць задачы ідэйнага і мастацкага паглыблення зместу ў адпаведнасці з патрабаваннямі свайго часу. У антычнасці на ўзровень мастацкага адлюстравання ўзняты зявы і працэсы рэальнага жыцця, а асноўным абектам паказу становіцца чалавек, мастацкае мысленне адасобілася ад універсальнай, сінкрэтычнай свядомасці, а творчая дзейнасць вылучылася ў асобную жыццёвую сферу. Творцам антычнага мастацтва выступала сацыяльная праслойка, якая вызвалілася ад працы па вытворчасці сродкаў існавання дзякуючы эксплуатацыі рабоў. У цэлым антычная літаратура абслугоўвала інтарэсы свабодных грамадзян і рабаўладальнікаў і мела прыкметы як гістарычнай неабходнасці, так і гістарычнай абмежаванасці першага класавага грамадства.

Гісторыя антычнай літаратуры налічвае каля 1500 гадоў. З-за недасканаласці пісчага матэрыялу (папірус, пергамент), стыхійных бедстваў і іншых прычын не ўсе помнікі антычнай літаратуры дайшлі да нашага часу, а многія зберагліся толькі ў фрагментах. У антычнай літаратуры раскрыліся заканамернасці, характар і эвалюцыя мастацкага светаўспрымання чалавека. Усе роды (эпас, лірыка, драма) і амаль усе віды, жанры літаратуры новага часу зарадзіліся і аформіліся ў антычнасці (раман, паэма, ода, гімн, элегія, трагедыя, камедыя, сатыра, эпіграма, пародыя, ідылія, пасланне, эпітафія, такія віды лірыкі, канакрэантычная паэзія, букалічная паэзія).

Антычная літаратура малявала матэрыяльны і цялесны свет у максімальна прыгожым і ўладкаваным выглядзе, надзвычай пластычна. Яна стварыла свой ідэал чалавека, які спалучае фізічную, інтэлектуальную і маральную дасканаласць. Яснасць, гарманічнасць і строгасць вобразаў Антычная літаратура робіць найвялікшае ўражанне. "Духоўныя заваёвы, мастацкая практыка, тэарэтычныя высновы старажытных грэкаў і рымлян ляглі ў фундамент усяго еўрапейскага мастацтва, дзейсна ўплывала на яго на працягу шматлікіх стагоддзяў, усведамляліся і ўсведамляюцца як гістарычныя вытокі новай культуры, хоць асобныя яе этапы былі па духу проціпастаўлены антычнасці [2, с.133].

Зварот да антычных поглядаў на чалавека, да антычных помнікаў мастацтва - адна з самых прыкметных рыс эпохі Адраджэння (гэты зварот даў назву самой эпосе). Інтэнсіўна адкрываліся, публікаваліся творы антычных аўтараў, яны служылі магутнай зброяй у барацьбе за новае светасузіранне - гуманізм. Тады ж узнікла і найстарэйшая гуманітарная навука - класічная філалогія, вучэнне пра антычнасць.

Новая хваля вялікай скіраванасці да антычнасці назіралася ў эпоху Асветніцтва, калі абсалютызм у перадавых краінах Еўропы шукаў ідэйнага і эстэтэтычнага абгрунтавання ў спадчыне старажытнасці. Склаўся мастацкі кірунак класіцызм, які кананізаваў творчыя прынцыпы і жанравыя формы антычнага мастацтва, аднак звужаў і пераасэнсоўваў яго змест (таму гэты перыяд часта называюць псеўдакласікай).

Рамантызм бачыў у мінулым не толькі светлую і чалавечную класічнасць, але і змрочную, крывавую архаіку і спалучаў разумна-гераічны ідэал антычнасці з бяскрайнім імкненнем буржуазнага індывідуалізму. Буржуазная рэчаіснасць па сваёй прыродзе абыякавая і бязлітасная да духоўнага багацця папярэдніх эпох, у тым ліку антычнасці. Аднак выдатныя здабыткі старажытнасці працягваюць заставацца ў ідэйна-мастацкіх абсягах прагрэсіўных дзеячаў капіталістычных краін. Сапраўдным хавальнікам і творчым інтэрпрэтатарам класікі выступае грамадства сацыялістычных краін.

Антычныя аўтары зрабілі значны ўплыў на станаўленне і развіццё літаратуры, філасофскай і грамадска-палітычнай думкі на Беларусі. Зварот да антычнай літаратуры садзейнічаў узмацненню свецкага кірунку ў айчынным літаратурным працэсе, рабіў больш усебаковым разуменне сутнасці чалавека, зяўляўся школай мастацкай творчасці, філасофска-эстэтычнай адукацыі. На тэрыторыі Старажытнай Русі былі распаўсюджаны зборнікі афарызмаў, сентэнцый ("Пчала, "Ізмарагд), гістарычныя творы ("Тудзейская вайна" Іосіфа Флавія, хроніка Іаана Малалы), якія змяшчалі ўрыўкі з твораў антычных пісьменнікаў, звесткі па антычнай міфалогіі, філасофіі і інш. У Старажытнай Русі, а потым на Беларусі ў 15 - 17 ст. былі шырока вядомы гістарычны раман "Александрыя" і т. зв. траянскі цыкл твораў ("Прытча аб кралех, "Троя і іншыя). У эпоху Адраджэння творы антычных аўтараў выдавалі пераважна ў перакладах на польскую мову: Цыцэрона ("Пра абавязкі, "Аб старасці, "Аб дружбе), Геліядора ("Эфіопікі), Іосіфа Флавія ("Іўдзейская вайна) і іншыя. Зборнікі апавяданняў па Плутарху "Апафегмы Б. Буднага ўключалі жыццяпісы і філасофска-этычныя сентэнцыі антычных пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў. Да антычнай літаратуры звяртаўся Францыск Скарына. Элементы антычнай паэтыкі ёсць у творах Міколы Гусоўскага, асабліва ў яго паэме "Песня пра зубра. Замацоўваючы рэнесансавы рэалізм, Гусоўскі першы ў беларускай літаратуры крытычна падышоў да мастацкай спадчыны антычнасці, міфалогіі. У творы "Аб свецкай уладзе С. Будны неаднаразова звяртаўся да "Іліяды і "Адысеі Гамера, да камедый Тэрэнцыя, твораў Сенекі, Цыцэрона, Лівія, "Паэтыкі" Арыстоцеля. Традыцыі платонаўскага дыялога працягваў А. Волан у творы "Аб шчаслівым жыцці ці найвышэйшай карысці чалавека. Да антычнай літаратуры звярталіся і ў эпоху позняга Адраджэння і барока. Антычная паэзія зрабіла значны ўплыў на творчасць беларускіх шляхецкіх паэтаў 16 - 17 ст. (А. Рымша, Я. Казаковіч, Я. Даманеўскі, Д. Набароўскі і інш.), якія пісалі на беларускай, польскай і лацінскай мовах. Аб гэтым сведчыць паэма Рымшы "Дэкэтэрос Акроама, або Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў. Крыштофа Радзівіла.". У 2 палове 16-17 ст. быў пашыраны жанр эпіграмы. "Фрынас М. Сматрыцкага, "Лямант на смерць Лявона Карповіча" невядомага аўтара ўзыходзяць да антычных форм. Антычную міфалогію інтэрпрэтаваў М. Сарбоўскі ў творы "Багі язычнікаў, у аснову якога пакладзены лекцыі, прачытаныя ў Полацкім езуіцкім калегіўме (1627 г.). Да антычнай літаратуры звяртаўся Сімяон Полацкі ("Вертаград мнагацветны, "Рыфмалагіён, "Абед душэўны, "Вячэра душэўная і інш.) У эпоху станаўлення новай беларускай літаратуры класіцысцкі паэтэт у адносінах да мастацкай культуры антычнасці змяніўся арыентацыяй на фальклор. Антычныя сюжэты зяўляліся абектамі пародый, з якіх пачалося фарміраванне метаду крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры, сінтэз літаратуры і фальклорных традыцый ("Энеіда навыварат, "Тарас на Парнасе). Добрым знаўцам антычнасці быў Я. Баршчэўскі, які напісаў паэмы "Псіхея і "Пояс Венеры. У пачатку 20 ст.М. Багдановіч, які імкнуўся вывесці беларускую паэзію на ўзровень сусветных узораў, звярнуўся да сусветнай літаратуры, у тым ліку да Антычнай літаратуры. Ён пераклаў "Помнік Гарацыя, урывак з "Метамарфоз Авідзія, напісаў шэраг вершаў, у якіх адлюстравана прыгажосць антычнай паэзіі, міфалогіі ("Калі зваліў дужы Геракл у пыл Антэя). Багдановіч першы ўвёў у беларускую літаратуру гекзаметр і пентаметр (вершы "Непагодаю маёвай, "Пентаметры). Працуючы над формай верша, ён добра разумеў значэнне сусветных класічных і дасягненняў паэтычнай культуры антычнасці.

Антычныя сюжэты, матывы і вобразы прасочваюцца ў творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, Я. Сіпакова і іншых. У творах гэтых пісьменнікаў даследчыкі выяўлялі асобныя рысы антычнай літаратуры. Напрыклад, на пачатку 20 гг.20 ст., калі зявілася "Новая зямля, крытыка адразу заўважыла неардынарнасць гэтай зявы ў нацыянальнай літаратуры і яе сувязь з сусветнай эпічнай традыцыяй. Яшчэ да выхаду асобным выданнем Коласава паэма была пастаўлена Максімам Гарэцкім побач з "Яўгенам Анегіным Аляксандра Пушкіна і "Панам Тадэвушам" Адама Міцкевіча. Мікола Байкоў бачыў ў ёй манументальны твор эпічнага мастацтва на шляху да нацыянальнага рамана, таксама падобны да "Яўгена Анегіна" і "Пана Тадэвуша. Прафесар Іван Замоцін знаходзіў водгукі традыцый "Калевалы і "Песні аб Гаяваце" Генры Лангфела. Даследчык І. Навуменка, як і прафесар Міхаіл Піятуховіч, называў "Новую зямлю" "Адысеяй" [3, с.47] беларускай літаратуры.

Літаратуразнаўчыя працы, прысвечаныя асобным творам Якуба Коласа, пераважна скіроўваюць нашу ўвагу на канкрэтна-гістарычны аналіз твораў. А між тым змена пакаленняў, перамены ў грамадскім жыцці, у сферы ідэалогіі і маралі, навукі і мастацтва, філасофіі і палітыкі абумоўліваюць новыя падыходы да ўспрымання і ацэнкі мастацкіх твораў. Таму ўзнікае неабходнасць ва ўдакладненні, а часам і пераглядзе чытацкай канцэпцыі мастацкага твора, гэтак званым новым прачытанні.

Мэта курсавой работы - выявіць антычныя матывы ў ліра-эпасе Якуба Коласа ("Новая зямля, "Сымон-музыка).

Мэтай прадвызначана вырашэнне наступных задач:

Асэнсаваць літаратурную спадчыну Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі;

Вылучыць гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне беларускага аўтара;

Раскрыць пытанне прызначэння чалавека на зямлі ў творах Я. Коласа і паэмах "Георгікі і "Буколікі Вергілія;

Вызначыць арфічныя матывы ў ліра-эпасе беларускага творцы;

Ацаніць уплыў антычных твораў на мастацкую спадчыну Я. Коласа.

Зыходзячы з вышэйадзначанага мы карысталіся натупнымі метадамі даследаваня: апісальны, структурна-аналітычны.

1. Гамераўскія матывы ў літаратурнай спадчыне якуба Коласа

Час не абясцэньвае вялікіх твораў літаратуры і мастацтва. Яны жывуць вечным жыццём, валодаюць цудоўнай здольнасцю амалоджвацца, у кожную новую эпоху раскрываюць усё новыя і новыя грані свайго зместу і ніколі не бываюць "прачытанымі да канца.

Да такіх твораў у беларускай літаратуры належыць "Новая зямля" Якуба Коласа - найвялікшы помнік нацыянальнага ліра-эпасу, твор, які валодае багатай эстэтычнай памяццю, увасабляе мастацкія каштоўнасці нацыянальнага і агульначалавечага значэння.

Ужо ў 20 гг.20 ст. "Новая зямля" разглядалася крытыкай неадназначна: на фоне або эпапейнай, або раманічнай традыцыі. Пазней, у 60 - 70 гг., вакол паэмы пачалася цэлая дыскусія, у літаратуразнаўстве вызначыліся дзве процілеглыя канцэпцыі "прачытання твора. Адны даследчыкі (Алесь Адамовіч) заўважалі ў ёй каштоўнасці раманічнага значэння, другія (Міхась Лазарук) - класічнай эпапеі.

""Новая зямля" - гэта наша "Іліяда" і "Турботы і дні" адначасова, - пісаў Юльян Пшыркоў. - У ёй Якуб Колас звярнуўся да традыцый мінулага не эпігонам, а смелым і пранікнёным наватарам. Старую форму эпапеі ён напоўніў новым зместам, удыхнуў у яе бурлівае жыццё сучаснасці з яе вострымі сацыяльнымі супярэчнасцямі і ўзвышанымі палітычнымі ідэаламі. [4, с.68]. Даследчык, жадаючы паказаць эпічную веліч вобраза Антося, параўноўваў майстэрства гэтага коласаўскага героя з майстэрствам Гефеста ў "Іліядзе" Гамера, што выкаваў славуты шчыт Ахіла. Аднак гэтая аналогія чыста вонкавая. Яна не мае пад сабой рэальнай падставы, бо параўноўваецца непараўнальнае. Славуты шчыт Ахіла - тварэнне боскае, а не чалавечае. На ім - малюнкі не толькі сялянскай працы, але і ўсяго Сусвету: зямлі, неба, сонца, месяца, зорак, мора. На шчыце ў мініяцюры ўвасоблена ўсё тое, што паказана ў гамераўскім эпасе. Тут адбілася філасофія адлюстраванага ў ім жыцця, тых устанаўленняў, законаў, паводле якіх жывуць людзі, героі і багі Гамера.

Мікола Арочка лічыць "Новую зямлю" паэмай-эпапеяй новай якасці, якая "вырасла з новага светаадчування чалавека, з усведамлення духоўнай самакаштоўнасці асобы <. >. Калі яна ў сэнсе маштабнай абагульненасці і набліжаецца да ўзораў класічнага эпасу, то хутчэй за ўсё не да "Іліяды", а да эпасу народнага, да "Калевалы" [5, с.59], - зазначае ён.

Ці дастаткова абгрунтаваныя "раманічныя і "эпапейныя" канцэпцыі "прачытання Коласавай паэмы? Што ёсць у "Новай зямлі" ад старажытнага эпасу? Што дае права параўноўваць яе з раманам? Якім крытэрыем кіруюцца даследчыкі, адкрываючы ў паэме Я. Коласа то раманічнае, то эпапейнае мысленне? Дзе знаходзіцца духоўны, эстэтычны, творчы радавод "Новай зямлі?

На наш погляд, перш чым адказаць на гэтыя пытанні, звернемся да жанравай "памяці эпапеі. Чым характарызуецца эпапейнае мысленне? Якія яго асаблівасці ў параўнанні з раманам? Эпічны свет, па словах Міхаіла Бахціна, - гэта заўсёды нацыянальнае гераічнае мінулае. Раман увесь у сучасным, эпапея, наадварот, аддалена ад сучаснасці абсалютнай эпічнай дыстанцыяй. Яе крыніцай зяўляецца паданне або гісторыя, якая стала паданнем, а не асабісты вопыт, не свабодны вымысел. Эпапея жыве традыцыяй, тым, што стала свяшчэнным, што неабходна захаваць для нашчадкаў; яе стыхія - памяць пра мінулае.

Аднак жанравая традыцыя - не нейкая нязменная, застылая ў сваёй нерухомасці сутнасць, а жывая дынамічная сіла, яе ўстойлівасць грунтуецца на зменлівасці, працягласць жыцця гарантуецца вечным абнаўленнем. Кожны вялікі твор мастацтва заўсёды адкрывае новую меру сваёй жанравай сутнасці і гэтым узбагачае агульную эстэтычную прыроду жанру. "Новая зямля" - не выключэнне. Яна паказвае новыя грані ў развіцці жанравай структуры. Закон дынамічнай зменлівасці і абнаўлення традыцыі і тут, як і ў любым выдатным творы, пракладвае сабе шлях, перамагаючы процілеглую тэндэнцыю, якая звязана з устойлівасцю жанру.

Цяжка перабольшыць значэнне класічнага эпасу як першага ўзору эпічнай творчасці, традыцыі якога шматразова ў пераасэнсаваным выглядзе адбіліся ў сусветнай літаратуры. I гэты рух, гэтая жывая дынаміка развіцця палягае ў самой прыродзе жанру. Эпапейная традыцыя ў Коласавай паэме шматразова апасродкавана гістарычнымі, нацыянальнымі, светапогляднымі, эстэтычнымі, індывідуальна-творчымі асаблівасцямі, спецыфікай мастацкага вобразнага мыслення, успрымання і разумення свету.

"Галоўнае, што вызначае своеасаблівасць "Новай зямлі" ў адрозненне ад старажытнага эпасу, - гэта новае, рэалістычнае разуменне жыцця. Пазнанне чалавека ў канкрэтна-гістарычным кантэксце, у сістэме сацыяльна-грамадскіх сувязяў, арыентацыя на традыцыі класічнага рэалізму [6, с.7], - да такой высновы прыйшоў даследчык В. Івашын.

Жадаючы наблізіць жанр "Новай зямлі" да жанру старажытнай эпапеі, некаторыя аўтары знаходзяць агульнае не толькі ў структуры, але і ў катэгорыі часу гэтых твораў. Паводле іх меркавання, час у Коласавай паэме такі ж абагульнены, як і ў "Іліядзе" Гамера. Ён злучае ў сабе мінулае, сучаснае і будучыню.

Сапраўды, сучаснасць займае вялікае месца ў паэме "Новая зямля. Эпічнае апавяданне вядзецца пераважна ў цяперашнім часе. Дзеянне абмежавана, разгортваецца павольна, стрымана, перапыняецца лірычнымі адступленнямі, замалёўкамі прыроды. Сямя Міхала жыве паводле сялянскага каляндара. Увесь уклад яе жыцця звязаны са зменамі пораў года, з гадавым цыклам сельскагаспадарчых работ, рытмамі сялянскай працы.

Аднак - і гэта прынцыпова важнае адрозненне - у гамераўскім эпасе і "Новай зямлі" розныя часавыя вымярэнні. У "Іліядзе" час абсалютна завершаны, не мае рэальнага працягу, не пераходзіць у будучыню. "Вышэйшая мудрасць антычнага чалавека, - падкрэслівае рускі даследчык С. Аверынцаў, - заключаецца ў тым, каб давяраць не часу, а прасторы, не будучыні, а сучаснаму, і алімпійцы не могуць лепш суцешыць свайго ўлюбёнца, як падарыць яму сённяшні дзень у абмен на заўтрашні" [7, с.66].

Старажытная эпапея пазбаўлена гістарычнай перспектывы. "Новая зямля, наадварот, убірае ў сябе шырокую грамадска-гістарычную перспектыву, якая вызначае логіку развіцця сюжэта, канфлікту, характараў, сацыяльныя пошукі герояў і аўтарскую канцэпцыю жыцця, светабачанне і светаразуменне паэта. У адрозненне ад класічнай эпапеі яна звернута не да легендарнай гісторыі народа, а да нядаўняга рэальнага мінулага. Героі і аўтар не аддзелены эпічнай дыстанцыяй, як у эпапеі, а жывуць у адным і тым жа часе. Да таго ж і час гэты зусім негераічны. Аўтарская ўвага засяроджваецца на паказе штодзённага сялянскага жыцця, простага, будзённага, нічым асаблівым не прыкметнага.

Эпапея - гэта памяць аб продках, аб іх добрых справах, іх слаўных подзвігах, і таму яна не дапускае фамільярных адносінаў да герояў. Эпічнасць класічнай паэмы-эпапеі рэтраспектыўная, тады як "Новая зямля" - гэта слова сучасніка пра сучасніка. Героі Я. Коласа - блізкія яму людзі, яго землякі, яго знаёмыя. Паэт эмацыйна, духоўна родніцца з імі, спачувае ім, імкнецца зразумець іх пункт погляду, дае ім такую характарыстыку, якая несумяшчальная з прынцыпамі эпапейнага мыслення:

Мае знаёмыя няўзрачны,

Нічым не слаўны і не значны,

Ўсё людзі простыя, малыя,

Хоць па-сваёму і ўдалыя. [8, с.48].

Сучаснасць у "Новай зямлі" адкрытая, накіраваная да будучыні. Героі паэмы субектыўна-псіхалагічна перажываюць свой час, ацэньваюць сваё ўласнае жыццё з пункту погляду будучыні:

І пан, калі нам пашанцуе,

Пад нашу дудку затанцуе:

Няпраўда - згіне племя злое

Калі ж та будзе свята тое? [8, с.81].

Цяперашні час, перарастаючы ў будучы, нярэдка перадаецца формай загаднага ладу, выяўляе сілу пратэсту, абурэння, незадавальнення, імкнення вызваліцца, парваць путы:

А ты, як Каін, валачыся,

У будане па тыднях гніся. [8, с.189].

ці

Цярпі! чаму? дакуль цярпенне?

Калі канец яму, рушэнне? [8, с.98].

З пункту погляду філасофска-гуманістычнай ідэі паэмы, эстэтычнага ідэалу паэта будучы час набывае канцэптуальнае значэнне ў "Новай зямлі.

Ён убірае ў сябе імкненне да свабоды, сумяшчаецца з надзеяй на вызваленне, выступае як мэта людскіх жаданняў, як гістарычная перспектыва, чаго няма і не можа быць у старажытнай эпапеі.

Міхал жыве турботамі сучаснасці, якая не задавальняе яго, і марай аб будучыні. хоць будучыня пакуль што яшчэ толькі мара, яна дае яму магчымасць адчуць сябе паўнапраўным, свабодным чалавекам; з ёй і звязана яго філасофія зямлі-свабоды, зямлі-радзімы:

Зямля не зменіць і не здрадзіць,

Зямля паможа і дарадзіць,

Зямля дасць волі, дасць і сілы,

Зямля паслужыць да магілы,

Зямля дзяцей маіх не кіне,

Зямля - аснова ўсёй айчыне. [8, с.48].

Праз усю паэму праходзіць як лейтматыў ідэя народнай памяці, памяці маленства, роднага кута, прыроды. "Новая зямля" і пачынаецца лірычным зваротам да радзімы, прасякнутым жаданнем прайсці яшчэ раз дарогу свайго жыцця, вярнуцца да сваёй вясны і адчуваннем унікальнасці, непаўторнасці, незваротнасці часу:

Назад не прыйдзе хваля тая,

Што з быстрай рэчкай уплывае [8, с.48].

Трагічная танальнасць раздзела "Смерць Міхала звязана з тэмай развітання, канца. Тут асабліва моцна выяўлена асабіста-псіхалагічнае ўспрыманне часу героем. Хворы Міхал адчувае яго хуткаплыннасць. Думкі аб кароткачасовасці зямнога існавання, трагічнасці свайго лёсу не пакідаюць яго ні на хвіліну. Няўмольная хвароба прымушае задумацца над вечнымі пытаннямі жыцця і смерці, быцця і небыцця.". О, вечнасць, вечнасць! Як зразумець цябе і змерыць? [8, с.280] - пытаецца Міхал і шукае адказу, хоча дазнацца, "што ёсць там за заслонам?".

Няўжо пустэлі мрок разліты,

Канец астатні, ноч нябыту? [8, с.281].


Прасторны шлях! Калі ж, калі

Ты закрасуеш на зямлі

І злучыш нашы ўсе дарогі? [8, с.288].

Як "Іліяда, так і "Калевала не можа быць архетыпам "Новай зямлі. Вопыт народнай мудрасці, народнага розуму і сэрца, народнай памяці гэтыя творы ўвабралі вельмі своеасабліва, на розных узроўнях гісторыі, мастацкага і народнага мыслення, і таму прырода эпічнасці тут неадназначная, неаднамерная.

"Калевала зявілася на пачатку 19 ст. як даніна рамантызму. Яна выйшла з фальклору. Эліяс Лёнрат арыентаваўся на гамераўскую традыцыю і верыў, што ўзнаўляе першапачатковы старажытны эпас, паэму з міфалагічным зместам. У эпапеі абяднаныя карэла-фінскія руны з розным сюжэтнымі дапаўненнямі, у якіх рэальнае, будзённае, побытавае мяжуецца з фантастычным, услаўляюцца прыгоды і подзвігі казачных герояў.

У "Новай зямлі" раскрыта панарамная карціна сялянскага жыцця, але яна не фальклорна-рамантычнага, як у "Калевале, а абектыўна-рэалістычнага зместу. Тут рэчаіснасць узнаўляецца ў сваім канкрэтным гістарычным вымярэнні, у рэалістычных нацыянальных формах. Гэта ўжо па сваёй сутнасці адноўленая, пераўтвораная форма эпічнага. І лірычная плынь тут своеасаблівая, біяграфічная, і аўтар-апавядальнік з не выдуманай, а рэальнай біяграфіяй, максімальна набліжаны да таго жыцця, якое апісаў у паэме.

Эпічнасць напаўняецца ў "Новай зямлі" знутры паэзіяй, гумарам, іроніяй, сатырай, лірыка-драматычнымі эмоцыямі. Пластыка паэмы ўбірае ў сябе побач з эпічнай апавядальнасцю, паэтычнымі апісаннямі прыроды, побыту лірыка-філасофскі роздум паэта, тое, што ідзе з глыбіні яго душы. Паэтычнае жыве ў творы, пульсуе, пранікае ўглыб, выходзіць на паверхню як самастойная стыхія.

Паступова, ад раздзела да раздзела, побач з разгортваннем эпічнага сюжэта, які ахоплівае жыццё сямі Міхала, раскрываюцца ўсё новыя і новыя грані ўнутранай, духоўнай біяграфіі самога паэта, яго асабістыя і грамадзянскія перажыванні, філасофскі роздум, успаміны, памяць маленства. У апошнім раздзеле ў эпічны лад паэмы арганічна ўпісваецца такая своеасаблівая форма лірычнага перажывання паэта, якая нагадвае яго асабісты дзённік. Тут гучыць яго ўсхваляванае, прачулае слова пра сваю паэму, гісторыю яе напісання, пра тое, у якіх цяжкіх умовах яна стваралася і які шлях прайшла разам з аўтарам па крутых дарогах гісторыі. Паэт дае нам адчуць любоў, захапленне сваім творам, якім ён жыў, насіў яго ў душы, "як носіць маці няясны воблік той дзіцяці" [9, с.68].

"Новая зямля" - новы тып ліра-эпічнай паэмы, жанравыя вытокі якой звернуты не да класічнай эпапеі і гераічнага эпасу, а да новых ліра-эпічных традыцый эпохі рэалізму, калі ўсё большае і большае значэнне разам з раманам набывала і раманізацыя літаратуры.

Па словах даследчыка сусветнай культуры М. Бахціна, "у прысутнасці рамана жанры пачалі інакш гучаць [10, с.142]. Раманізацыя азначала не падпарадкаванне жанраў іншым канонам, а іх абнаўленне, вызваленне ад усяго ўмоўнага, амярцвелага, што тармазіла развіццё, імкненне да свабоднай формы, збліжэнне паэзіі з рэальным жыццём сучаснасці.

Працэс раманізацыі моцна закрануў і жанр паэмы. На яго аснове адбываліся ўзаемапранікненне і ўзаемаўзбагачэнне лірычнага і эпічнага пачаткаў. Паэма набывала рысы вершаванага рамана.

У беларускай літаратуры гэтыя новыя жанравыя адзнакі выразна выявіліся ў "Новай зямлі. Паэма на нацыянальнай глебе ўвабрала ў сябе адметнасць гэтага працэсу, сінтэзавала шырокія пласты "паэтычнага і "рамантычнага на аснове рэалістычнага мыслення. У ёй, як і ў рамане, адлюстраваны ва ўсёй паўнаце і цэласнасці шырокі, шматаблічны свет народнага жыцця, і ў асяродку гэтага жыццёвага працэсу раскрыта гісторыя індывідуальнага лёсу чалавека праз асобу Міхала - героя з развітым пачуццём чалавечай годнасці, захопленага ідэяй свабоды і незалежнасці.

На думку А. Адамовіча, "Новая зямля, "застаючыся творам да канца паэтычным, разам з тым стала этапам у развіцці беларускага рамана, надоўга вызначыла асноўны напрамак яго развіцця [11, с.22]. Думаецца, больш дакладна было б сказаць: яна пазначыла пачатковы этап станаўлення нацыянальнага рамана, сваім зяўленнем стварыла перадумовы для яго развіцця і сама брала на сябе ролю гэтага жанру.

У адрозненне ад А. Адамовіча, Алег Лойка першаснае значэнне ў "Новай зямлі" надае паэтычнаму пачатку, лічыць яе ліра-эпічнай паэмай, якая "увабрала ў сябе жанравыя прыкметы рамана ў вершах [12, с.104].

Да такой жа высновы прыйшоў і ўладзімір Казбярук, разглядаючы "Новую зямлю" у тыпалагічных суадносінах з "Яўгенам Анегіным Аляксандра Пушкіна і "Панам Тадэвушам" Адама Міцкевіча. "Называючы "Новую зямлю" паэмай, мы не можам адмаўляць і таго, што яна ў многіх адносінах нагадвае раман" [13, с.70], - падкрэслівае даследчык.

Паэмная і раманічная канцэпцыі "Новай зямлі" не пярэчаць адна адной. Кожная мае рэальную падставу, абапіраецца на тую ці іншую грань мастацкага зместу твора, яго сэнсавага значэння. Сама тыпалогія рамана ў вершах, як і паэмы, выяўляе асаблівасці ліра-эпічнага жанру. Эпічная абектыўнасць апавядання спалучаецца тут з лірычна-субектыўным пачаткам, абагульненасць характараў - з лірычным вобразам аўтара-апавядальніка. Усе гэтыя ўнутраныя жанравыя адзнакі рамана ў вершах у сваёй індывідуальнай і нацыянальнай эстэтычнай меры адбіліся ў "Новай зямлі" Якуба Коласа.

Паэма "Новая зямля" Я. Коласа мае агульнае з гамераўскімі творамі, не толькі ў жанравых адносінах, але і ў напісанні. Як і ў Гамера, мы знаёмімся з разнастайнымі міфамі. Міфалагізаваны архетып рабінзанады, своеасабліва трансфармаваны, назіраем у коласаўскім творы. Але сутнасць моманту адметная: дзякуючы таму, што Колас гранічна "зазямліў, абектывізаваў распаўсюджаную ў міфалогіі сітуацыю (сюжэты пра Праметэя, Фаўста, Дон Жуана і г. д.), паставіўшы ў цэнтр аповеду асобу нічым асабліва непрыкметную, досыць звычайную сярод такіх жа лёгка распазнавальных прадметна-побытавых рэалій і сітуацый, паэма набыла мадыфікаваную версію рабінзанады 20 стагоддзя, узмоцненую сацыяльна-псіхалагічным эквівалентам.

Па меры развіцця сюжэта і паглыблення маральна-псіхалагічных супярэчнасцяў пастаральная коласаўская рабінзанада трансфармуецца ў антыўтопію. Знакі яе раскіданы па ўсёй паэме, уключаючы яе сюжэтныя і пазасюжэтныя карціны, лініі, вузлы. Дзеля падкрэслівання, вылучэння трагічнай дамінанты Якуб Колас і завяршае паэму смерцю галоўнага героя. "Смерць Міхала, - заўважае А. Лойка, - трагічная па сваіх прычынах, суровая ў сваёй няўмольнасці, але "прыгожая смерць, падкрэсліваючы, што "мары Міхала прыгожыя сапраўды толькі ў сваім нездзяйсненні" [12, с.46]. Архетыповая антытэза фінала "жыццё-смерць у Коласа падкрэслівае прынцыповую немагчымасць рэальнага здзяйснення пастаральнага свету, абцяжаранага трагічным сацыяльным і індывідуальным вопытам

У Коласа важная роля адводзіцца катэгорыі памяці, "функцыянальная зарыентаванасць якой можа ствараць кантэкст надзеі на выжыванне і адраджэнне, а таксама адцяняць негатыўныя працэсы ў індывідуальнай і калектыўнай свядомасці [15, с.281]. Прыкладам, згадку пра няпамяцтва як адзін з самых разбуральных выдаткаў грамадства сустракаем у адным з аўтарскіх маналогаў:

I бацьку скора сын забудзе -

Каротка памятка аб людзе,

Аб простым людзе і такая

Ўсім бедным доля выпадае:

Прайсці свой круг, прамарнавацца

I невядомымі астацца

Ды быць забытымі тут усімі -

I сваякамі і чужымі [8, с.259].

Мы лічым, няпамяцтва зяўляецца ў адначассе і вынікам спусташэння свету-культуры, і самім спусташэннем. У Коласавай эстэтычнай сістэме яно набывае выявы здрады, таму што закранае самыя асновы існавання нацыі. Яно страшней удвая тады, калі мае адносіны да непасрэдных, жывых носьбітаў нацыянальнай аўры, для якіх няпамяцтва набывае пагрозлівы характар спусташэння дзеля спусташэння, аддаляючы тым самым іх ад спаконвечных асноў жыцця, ад саміх сябе. Няпамяцтва, урэшце, абарочваецца для іх суцэльнай экзістэнцыйнай трагедыяй, дарэшты перайначвае сакральны сэнс жыцця, спараджае непераборлівасць і слепату, вядзе да страты духоўнага імунітэту. Яно разядае ў чалавеку код спадчыннасці, нараджае адчужанасць і непаразуменне, прытупляе пачуццё ўласнай чалавечай годнасці, аддаляе ад набыткаў культуры.

Жыццё ў пастаянным фізічным і духоўным сціску, хранічныя нястачы, прыніжэнні няўтомна вярэдзяць адвечную крыўду душы, памнажаюць пакуты, схіляюць да неўсвядомленых стыхійных дзеянняў і ўчынкаў. Усе гэтыя чалавечыя выдаткі добра паказаны паэтам у стаўленні "макалайцаў да Міхала і ягонай добрасумленнай службы.Я. Колас далёкі ад таго, каб прычыну ўсяму бачыць адно ў сацыяльнай няроўнасці, якая, зрэшты, для герояў паэмы не выглядае такім ужо страшным жупелам ці непазбыўным цяжарам.

Прычына ў адпрыроднай натуры самога чалавека, у спрадаўна заведзеным ладзе жыцця, які не дае магчымасці вырвацца з цяжкіх вярыгаў адвечнай запрыгоненасці - фізічнай і духоўнай. Думаецца, менавіта гэтую акалічнасць меў на ўвазе аўтар паэмы, спрабуючы разгадаць прыроду чалавечага бяспамяцтва:

Ды што зрабіць? Я сам быў рады

Не ведаць крыўды той і здрады,

Што просты люд нясе вякамі

Сваімі ўласнымі гарбамі

Ды горкай праўды не схаваеш,

Яе ніяк не ашукаеш.

Ды і навошта? Крый нас, божа!

А праўда мне ўсяго дарожай [8, с.262].

"Рэцыдывы няпамяцтва маюць здольнасць да зайздроснай часавай паўтаральнасці і ўзнаўляльнасці. З імі даводзіцца сутыкнуцца і героям паэмы. Варта прыгадаць сцэну пярэбараў на новае месца - у Парэчча, якое па першым часе дужа засмуціла ўсю сямю Міхала, выклікала абурэнне і гнеў з прычыны дзікага, страшэннага запусцення і закінутасці ранейшымі гаспадарамі свайго ўласнага дзядзінца. Жыццё "да часу [8, с.252], вечны страх новага выгнання - страх паязджанства - спараджалі абыякавасць людзей да ўласнага жытла, прымушалі лёгка звыкнуцца са становішчам часовых гасцей, пустадомкаў.

У сямі Міхала, лад жыцця якой грунтуецца на шчырасці, даверлівасці і ўзаемапавазе, пануюць надзвычай абагаўлёныя адносіны да зямлі, высока цэніцца праца хлебароба. Пазбаўленыя магчымасці сталай аседласці на зямлі, героі Коласа ўсё ж валодаюць зайздроснай унутранай свабодай, глыбока развітым адчуваннем уласнай годнасці, пачуваюць сябе сапраўднымі пераўтваральнікамі. Гэта не проста сузіральнікі, але найперш будаўнікі жыцця. Яны сімвалізуюць сабой новую генерацыю людзей - вестуноў вызвалення з жыццёвых путаў і, больш за тое, самі становяцца піянерамі гэтага вызвалення. Перадпачатным знакам апошняга служыць іх неспатольная прага першаадкрывальніцтва, непадробная блізкасць да прыроды, жаданне разгадаць адвечную яе таямніцу, уменне даверыць ёй свае думкі, жаданні, мары, здольнасць адчуць крэўную заручанасць свайго лёсу з запаветным лёсам зямлі. Іншымі словамі, свет прыроды выступае тым аракулам-вестуном, які дазваляе найглыбей адчуць сваю самасць, бязмежнасць духу, што, у сваю чаргу, міжволі прытупляе (а то і цалкам заглушае) адчуванне закабалёнасці і ўзмацняе пачуццё лучнасці з сусветам, з космасам.

Я. Колас нібы ўзнаўляе ў паэме міфалагему стварэння свету, яго асвойвання, адухаўлення. Касмаганічнымі сімваламі пранізаны, за малым выняткам, усе раздзелы твора. Сапраўдным тварцом-стваральнікам паўстае Міхал, сутнасць якога выяўляецца праз акт сузірання адпачатнай касмічнай пускі, "касмічнага сінкрэтызму:

Было маркотна і няміла

У тым пустым, здзічэлым полі [8, с.213]

і далейшага свядоматворчага пераўтварэння-упарадкавання касмічнага хаосу:

Але стаў цвёрдымі нагамі

Міхал на гэты грунт няплодны [8, с.219].

Даследчыкі ва ўнісон даводзяць, што "родны кут, апаэтызаваны ў творы, - гэта сімвал Беларусі. Але не лішне будзе задаць пытанне: ці быў гэты кут роўны Беларусі для таго ж Міхала? Думаецца, што не. Жыццё Міхала - гэта жыццё ў космасе ў мініяцюры. Думкі героя пра набыццё сваёй уласнай зямлі ніколькі не маюць на мэце зямлю пэўнага геаграфічнага рэгіёна. Тое, што гэтым рэгіёнам ёсць Беларусь, толкі рэцэптыўна падразумяваецца самім чытачом, добра абазнаным у пытанні гістарычнай радзімы герояў твора. Для іх жа саміх у пытанні набыцця зямлі важна ўспрыманне-усведамленне гэтай зямлі не столькі як часткі канкрэтна-гістарычнага рэгіёна, колкі як часткі нейкай універсальнай касмічнай субстанцыі, часткі зямнога мацерыка ўвогуле. Нацыянальная падаплёка існуе як факт бясспрэчны: яна не вылучаецца і не падкрэсліваецца асобна - яна застаецца абектыўна існуючай рэальнасцю, натуральна ўваходзіць у рэестр каштоўнасцяў непарушных і неабвержных. Вось чаму, абектыўна, Колас паказвае свайго героя "не толькі як беларуса, шукальніка "новай зямлі, але і злучанага - праз мікракосмас роднай прыроды - "з макракосмам - Сусветам [15, с.280]. Мае вялікі сэнс думка, што Міхал найперш - "чалавек Сусвету, Божы сын, як і ўсе іншыя" [8, с.253], таму і яго "мары і пачуцці падобныя на адвечныя памкненні іншых людзей, незалежна ад месца і часу іх жыцця" [8, с.259].

"Новая зямля" мае ўсе адзнакі касмагоніі 20 стагоддзя. Ідэя стварэння свету - свету новага, свету высокай духоўнай арганізацыі - у паэме адпачатная. Канцэптуальна істотнай розніцай у акце стварэння Зямлі паміж старажытнымі, біблійннымі паданнямі і коласаўскім творам зяўляецца тое, што калі ў кананізаваных крыніцах акцэнт робіцца на працэс нараджэння свету з першароднай бездані, то ў Коласа гэты момант істотна падмацаваны духоўнай аўрай, сакральна асвечаны, а таму натуральна скіроўвае ў быційную плоскасць. Вось чаму Коласава новая зямля творыцца са старой, ужо існуючай, рэальнай. I ў гэтым заключаны вялікі сэнс.

Такім чынам, усе структурна-жанравыя асаблівасці "Новай зямлі" - логіка падзей, глыбокі ўнутраны лірызм, напоўнены драматызмам, маральна-эстэтычная пазіцыя аўтара - азначаюць далейшы шлях развіцця і абнаўлення ліра-эпасу, характэрны для новай гістарычнай эпохі, для яе сацыяльна-грамадскіх адносінаў, светаразумення народа і яго ролі ў жыцці Радзімы.

Разгляд "Новай зямлі" ў кантэксце эпапейных і ліра-эпічных традыцый дае магчымасць больш глыбока асэнсаваць яе багаты вобразны змест і вызначыць яе мастацка-эстэтычныя своеасаблівасці як ліра-эпічнай сацыяльна-філасофскай паэмы.

"Новая зямля" не магла зявіцца ў 19 ст.: да гэтага не была тады падрыхтавана беларуская літаратура - яе паэзія і эпас. I ўсё ж глеба для зяўлення паступова падрыхтоўвалася нацыянальнай традыцыяй, вялікім эпічным багаццем народа, увасобленым у фальклоры, і творчасцю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, Янкі Лучыны і іншых беларускіх пісьменнікаў - папярэднікаў Якуба Коласа.

"Новая зямля" - вялікі этапны твор энцыклапедычнага значэння. Яна паяднала беларускую літаратуру з мастацкімі здабыткамі сусветнай класікі і разам з тым адкрыла новыя магчымасці для далейшага развіцця не толькі нацыянальнага паэтычнага эпасу, але і прозы.

2. Пытанне прызначэння чалавека на Зямлі ў творчасці Якуба Коласа і Вергілія

Паэма Я. Коласа "Новая зямля" - бессмяротнае тварэнне мастацкага генія паэта, твор магутнай, здзіўляючай мастацкай ёмістасці і змястоўнасці, незвычайнай ідэйна-сэнсавай насычанасці, узор арганічнага спалучэння аналітычнасці і сінтэзу, мастацкага асэнсавання балючых праблем нацыянальнага жыцця. Апошнія даследаванні па коласазнаўству ўсё больш сыходзяцца на тым, што "Новую зямлю, не зусім правамерна "прачытваць толькі ў ракурсе "энцыклапедыі сялянскага жыцця, так як "гэтая, на першы погляд грунтоўная і высокая ацэнка не раўназначная філасофскім, літаратурным, гуманістычным і эстэтычным вартасцям паэмы. Больш таго: "такое вызначэнне "Новай зямлі" ўскосна сведчыць, што яе бачаць не эпічным творам, не зявай сусветнай літаратуры, а зборам паэтычных апавяданняў пра жыццё і побыт сялянскай сямі" [15, с.275], - слушна заўважае В. Максімовіч. У гэтай сувязі адважымся выказаць здагадку наконт таго, што праз нацыянальнае Якуб Колас, па сутнасці, праводзіць ідэю ўніверсальную, інтэрнацыянальную, а адзначаны коласаўскі твор, як твор нацыянальна-класічны, выходзіць за межы вузка рэгіянальнага, маючы звышапераджальны, футуралагічны характар. Ідэя "новай зямлі" - гэта не толькі ідэя новага нацыянальнага Дома, а перадусім Дома супольна-зямнога, супольна-касмічнага, - такога, дзе кожны, як герой з купалаўскага "Раскіданага гнязда, мог бы ўпэўнена заявіць: "Цэлы свет - хата мая, усе людзі - радня мая, уся зямелька - поле маё роднае [15, с.275].

Але падобнае самапачуванне да герояў "Новай зямлі" прыводзіць не адразу. І першай прыступкай да авалодання ім гэтай суперапераджальнай, "абсалютнай ісцінай уяўляецца фактар вылучэння ў чалавечым светапоглядзе пачуцця нацыянальнага, якое выступае абавязковай умовай набліжэння і ўваходжання ў новую, дасюль небывалую лучнасць, зяднанасць з касмічнай прасторай чалавечага існавання. Паказальны той факт, што ў паэме нацыянальнае існуе як неадемная, унутрана ўласцівая прыродзе кожнага з герояў дадзенасць, якая асобна не вылучаецца і не падкрэсліваецца, на што звяртае ўвагу А. Лойка: "Усведамленне сваёй нацыянальнасці ў героях "Новай зямлі" жыве як нешта само сабой дадзенае, само сабой зразумелае і "нацыянальнай несправядлівасці, што панавала ва ўмовах былой царскай імперыі, героі паэмы абвострана па сутнасці не ўспрымаюць [12, с.113].

Само існаванне герояў мысліцца як існаванне ў межах пэўнай дэмаркацыйнай прасторы і носіць на сабе прыкмету пэўнага этнічнага ізаляцызму, адпачкаванасці, падкрэсленай асобаснасці, адзінкавасці, і нават нейкай абранасці, выключнасці. Невыпадкова, як заўважае М. Мушынскі, "апавяданне ў паэме" [16, с.58] пра цяжкі лёс селяніна разгортваецца (як гэта можна было чакаць ад энцыклапедыі сялянскага жыцця) не ў тыповых абставінах, г. зн. не ў вёсцы, а па-за вёскай, у "лесніковай пасадзе" [16, с.58]. Такая тэма гучала і ў творах антычных аўтараў. Тэма "Буколікаў" Вергілія адказвала асабістым здольнасцям аўтара і разам з тым была актуальнай; пытанне аб узвядзенні італійскага мелкага землеўладання і аб надзяленні зямельнымі кавалкамі вядомай часткі гарадскіх паразітычных мас з мэтай нейтралізацыі ўжо не раз уставаў у Рыме, а пасля грамадзянскіх войнаў яшчэ больш абвастрыўся. Новая ўлада аказалася ў гэтым пытанні бязмоцнай, як і папярэдняя, але прадмет абмяркоўваўся і хваляваў розум. Дыдактычная задача Вергілія складалася не столькі ў выкладанні агранамічнай дысцыпліны, колькі ў пропаведзі маральнай каштоўнасці зямельнай працы, у паказе яго радасці, у ўслаўленні сельскагаспадарчай працы як спецыфічнай формы жыцця.

У эклогах вясковае жыццё раскрывалася з пункту бачання вольнага часу; у "Георгіках" адлюстроўваецца яе працоўны бок. "Всё побеждает упорный труд гучыць замест папярэдняга: "Всё побеждает любовь:

Отец пожелал сам,

Чтоб земледельческий путь нелёгок, он первый искусно

Землю встревожил, надеждой сердца вобуждая у смертных,

Не потерпев, чтоб его коснило в сонливости царство [14, с.284].

Указанне на ролю працы збліжае Вергілія з Гесіёдам. Але ў той час, як аўтар "Работ і дзён даваў рэалістычны малюнак суровага быта і цяжкага сацыяльнага становішча сялянства, Вергілій акутвае сялянскае жыццё дымкай ідэалістычнай утопіі, малюючы яе як рэшткі "залатога стагоддзя. Паэт рымскай імперыі значна ўступае старажытнагрэчаскаму рапсоду ў умельстве глядзець на свет сацыяльных зносін. Ён адзначае, што моц Рыма вырасла на падставе вольнага сялянства, але з яго поля бачання выпадаюць абеззямелле, рабская праца.

Я. Колас паказвае сялянскае жыццё наводшыбе, наўскрайку ніколькі не перашкаджае яе насельнікам жыць паўнакроўным жыццём, падсвядома адчуваць сваю нацыянальную прыналежнасць. Хутчэй, такая своеасаблівая духоўная і фізічная аўтаномнасць становіцца ўмовай захавання аўтэнтычнасці, самасці, дазваляе на поўную моц раскрыць усё багацце душы, даастатку рэалізаваць сябе, адчуць подых сапраўднай волі і незалежнасці. Што да жыцця ў супольным вясковым асяродку, то вёска, як падкрэслівае М. Мушынскі, "магчымасці для незалежнага жыцця не давала і даць не магла, бо там панавала ідэя ўраўняльнасці, патрыярхальна-кансерватыўныя ўяўленні., дзе асоба нівелявалася, абясцэньвалася [16, с.97]. Такім чынам, тым самым Я. Колас адстойвае ў паэме ідэю духоўнага суверэнітэту, самасці душы як неабходных і дастатковых умоў захавання этычнага, светапогляднага і нацыянальнага парытэту, роўнавялікасці - важных і складнікаў суладнага функцыянавання ўсяго соцыўмакасмічнага арганізма.

Выглядае досыць сімптаматычным тое, што зямля, паводле мастацкай задумы твора, застаецца галоўным і найпершым духоўнымй ды й матэрыяльным існаваннем беларуса нават без яе фармальнага набыцця, без права прыватнай уласнасці на яе. I ў гэтым - суперапераджальнасць касмапалагічнага (касмічнага) мыслення Я. Коласа, звязанага з ідэяй зямлі для ўсіх, хто яе насяляе. Але пры гэтым маецца істотная абектыўная акалічнасць: прызнанне роўных правоў на гэтую зямлю немагчыма без новай "зямной свядомасці, без істотнага, карэннага перагляду жыццёвага, маральна-этычнага, эстэтычнага, сацыяльнага, гістарычнага кодэкса, без прызнання роўнасці ўсіх перад усімі. Зразумела, што і Міхала, галоўнага выразніка аўтарскай канцэпцыі жыцця, наяўны стан рэчаў не можа задаволіць, таму што тагачасны пануючы лад жыцця ўяўляўся ім, як антычалавечны, антымаральны, заснаваны на законах эксплуатацыі, гвалту, прымусу, двурушніцтва, здрады. Аснова жыцця - зямля - у сэнсе яе матэрыяльнага прысваення - для яго ўласнасць намінальная, фіктыўная (уласнасць de facto), не падмацаваная - dе jurе - сацыяльна-прававымі гарантамі, не прызнаная заканадаўча. А гэта, у сваю чаргу, нараджае трывожнае адчуванне нетрываласці, хісткасці існавання, ненадзейнасці грунту, няўпэўненасць у заўтрашнім дні. Вось чаму героям даводзіцца глыбока шкадаваць, што зямля - "усё ж не бацькаўшчына гэта, бо дадзена ў часовае карыстанне. I хоць гэтая акалічнасць, што важна, не нараджае пачуцця адчужанасці, варожасці да зямлі, а наадварот, дзякуючы высокай культуры земляробчых адносінаў, узмацняе крэўную прыхільнасць, прымушае ставіцца да яе як да бясцэннага божага дару, вялікай сакральнай каштоўнасці, - усё ж кардынальным чынам справы не мяняе. Недзе ў глыбіні душы, можа і насуперак волі, у насельнікаў яе моцна жыло адчуванне прымусовай адчужанасці ад зямлі, часовасці карыстання яе багаццямі, марнасці затрачаных сіл на яе добраўпарадкаванне, прывядзенне ў належны стан.

Аўтарскім роздумам, як і роздумам герояў, у гэтай сувязі адведзена належнае месца, што дае падставу, з улікам іншых момантаў, вылучыць у паэме два структурна-кампазіцыйныя планы: першы - падзейны, канкрэтна-эмпірычны, звязаны з сацыяльна-побытавым эквівалентам, і другі - унутраны, латэнтны, псіхалагічна-матываваны. Пры гэтым "сацыяльна-прадметны, матэрыяльны свет і свет маральна-духоўны ўзаемаўплывовыя і ўзаемазалежныя і ствараюць у паэме "Новая зямля" своеасаблівую "анталагічную сферу быцця" [15, с.280]. Варта ўлічыць і тое, што паэма мае рэтраспектыўны характар і ўспрымаецца перадусім як плён уласна перажытых аўтарскіх рэфлексій, як успамін-згадка мінулага, у якім скрыты намёк на сучаснасць. Сучаснасць, у сваю чаргу, набывае своеасаблівую адзнаку перманентнасці, пэўнай гістарычнай цыклічнасці, паўтаральнасці. Яна пазбаўлена статыкі, таму што цалкам пераведзена ў план анталагічна-філасофскі, уяўляе сабою ўзор своеасаблівага маральнага кодэкса з заключанай у ім праграмай будучага светаўладкавання чалавецтва. Усё гэта па-новаму прасвечвае аўтарскую канцэпцыю жыцця, светабачанне і светаразуменне самога паэта.

На нашу думку, у творы даволі моцна выяўлена плынь субектыўна-аўтарская, лірыка-філасофская, якая сама па сабе валодае значным энергетычным запасам, акумулюе ў сабе магчымасць панадтэкставага прачытання, г. зн. глыбокага філасофска-анталагічнага спасціжэння "паэмнага мастацка-эстэтычнага кода-архетыпа. Аўтарскія ліра-філасофскія эсенцыі ў выніку набываюць адзнакі самастойных лірыка-паэтычных мініяцюр з закончанай думкай, якія пераканаўча сведчаць пра тое, што арганізуючым пачаткам у паэме выступае найперш сам паэт. Адзначаная акалічнасць уяўляецца істотнай падставай і для прызнання наяўнасці ў паэме двух фармальна самастойных сюжэтаў - "знешняга, звязанага з эмпірычнай калізійнасцю (пошукамі зямлі), і "унутранага (уласна лірычная споведзь аўтара), што выступае адным з эфектыўных сродкаў апасродкаванай характарыстыкі персанажаў. На вялікую ўдзельную вагу лірычнага ў паэме звярнуў увагу і В.У. Івашын, падкрэсліўшы, што "логіка падзей, глыбокі ўнутраны лірызм, напоўнены драматызмам, маральна-эстэтычная пазіцыя аўтара-апавядальніка адзначаюць далейшы шлях развіцця і абнаўлення ліра-эпасу, характэрны для новай гістарычнай эпохі." [6, с.10].

У Коласа астраўная ізаляцыя людзей ("леснікова пасада) спрыяе захаванню маральных нормаў і арыенціраў, усталяванню маральна-псіхалагічнай стабільнасці ўнутры мікракалектыву. I, наадварот, спрычыненасць - прамая ці ўскосная - да грамадскіх інстытутаў, да цывілізацыі разбуральна дзейнічае на сацыяльна-псіхалагічны мікраклімат. Насельнікі "астраўной дзяржавы жывуць па правілах і прадпісаннях не кадыфікаваных, не рэгламентаваных, - увесь лад іх жыцця трымаецца на спрадвечным - няпісаным - кодэксе сумнення і справядлівасці, на арганічным засваенні народнай маралі, не сапсаванай фальшывым сленгам цывілізацыі. Гэта жыццё да часу здзяйснення першароднага граху, да часу спакушэння змея ў райскім садзе. Насуперак усяму, героі Коласа імкнуцца захаваць у сабе духоўную цноту; іх не крануў яшчэ згубны смерч пастаральнага "грэхападзення. Адчуванне імі першароднасці свету і першароднасці сваёй зямлі - самае жывое і натуральнае.

Міхалу выдзелілі леснічоўку з гаспадарчымі забудовамі і вакол яе запусцелую зямлю. Яе было нямала - цэлая валока (прыблізна 21 гектар). Міхалу за гэта трэба было не толькі ахоўваць лес, выконваць свае непасрэдныя абавязкі, але і шмат іншых ужо непасрэдна для ляснічага:

Міхал яму рабочых ставіў,сенакосы яго правіў,догляд меў за панскім статкам [8, с. 196].

Таму сам ляснік не мог абрабляць зямлю, каб з яе карміць сямю. На падмогу Міхалу прыйшоў з Мікалаеўчыны брат Антось. Ён і ўзваліў на свае плечы ўсе клопаты па гаспадарцы. Працавалі дружна. У хуткім часе абробленая зямля пачала даваць добрыя ўраджаі, і сямя была матэрыяльна забяспечана:

Было што есці, чым акрыцца [8, с. 199].

Праца хлебароба ў Коласа паказана таксама кшталтам Боскага промыслу, напоўнена глыбокім гуманістычным, нават касмічным сэнсам; яна паўстае інтэгральнай часткай прызначэння місіі чалавека, наканаванай Усявышнім, умовай спраўджання ім свайго творчага патэнцыялу:

I ажывіліся амшары,

Запахла свежаю раллёю,

Як бы сам бог тут над зямлёю

Прайшоў і глянуў міласіцва.

Усё зацвіло, загаманіла,

Бы жыватворчая тут сіла

Ад сну прыроду абудзіла [8, с. 193].

Якуб Колас, як і Гесіёд у "Работах і днях казаў толькі праўду. Паэма Гесіёда прадстаўляе сабой спробу сістэматычнага асэнсавання света і жыцця з пункту гледжання вольнага селяніна, які апрацоўвае свой невялікі кавалак і прыгнятаецца царамі.

У паэме Якуба Коласа шмат не толькі ад біблійных, але і ад язычніцкіх, дахрысціянскіх вераванняў беларуса. Як і ў язычніцкіх міфах, нараджэнне новага ў паэме адбываецца праз уласнае творчае волевыяўленне, праз самаадмаўленне і светаадмаўленне - навідавоку фактар духатварэння. Вось чаму такім вялікім стваральным модусам валодае Слова (Дух), прысутнасць якога заўважаецца ў жыватворнай стыхіі прыроды, у яе вечназменлівай метамарфознасці. Знакі "божага свету" ўкарункаваны па ўсёй тканіне твора, яны - "у цішы балот у час змяркання" [8, с. 201] у сонцавым агняпісе, у сівых фальбонах хмар, у абрысе яснага неба, у святасці моманту, калі "усё вакол павесялее" [8, с.235], "сцішыцца, замлее [8, с.245], калі "на ўсё адбітак ляжа згоды" [8, с.244]. Словы парадак, лад ("I быў парадак, лад у хаце [8, с.247]), згода ("На ўсё адбітак ляжа згоды" [8, с.251]) у кантэксце коласаўскай ідэі стваральнай працы на зямлі набываюць значную змястоўнасць, сімволіка-абагульненае значэнне.

Разам з тым, героі паэмы - людзі не першароднага паднебнага свету, а часу грандыёзных тактанічных змен і зрухаў, неймаверных кантрастаў. I гэты час пераканаўча засведчыў тое, што выбіцца з жыццёвых бядот, з цэйтнота суцэльнай беспрасветнасці і безвыходнасці можна толькі агульнымі намаганнямі. Але для гэтага трэба перадусім ліквідаваць пешапрычыну разбуральных калатнечаў і мітрэнгаў, утаймаваць стыхію свайго духу, прывесці яго ў пэўную адпаведнасць з касмічнай мэтазгоднасцю.

Перад Коласам стаялі дзве архіважныя задачы, адну з якіх можна ўмоўна назваць экстравертнай (задачай-для-іншых), другую - інтравертнай (задачай-для-сябе). Першая задача заключалася ў тым, каб пераканаць грамадскасць у факце гістарычнага існавання, хай пакуль і намітатыўнага, Беларусі і беларуса, пры адначасным пазбяганні наўмыснага тарпедавання саміх тэрмінаў, спецыяльна не прыпыняючыся на моманце нацыянальным, але імпліцытна трымаючы яго "ў памяці. Для паэта важна было перадусім заявіць пра сябе, "падаць голас, абазвацца, скіраваць на сябе ўвагу з тым, каб у наступным стала зафіксавацца ў іншанацыянальнай свядомасці (ды і ў свядомасці ўласна-самаіснай) фактарам паўнаважкім, насамрэчным. Пры гэтым новаяўленая карціна-містэрыя не павінна была нараджаць адчуванне падману, містыфікацыі, у многім застаючыся апошняй наяве. I гэта псіхалагічна апраўдана: выклікаць да сябе цікавасць і жывы інтарэс можна было толькі шляхам стварэння культурнага фону, культурнай аўры, якая б дазволіла замацавацца на першасным рубяжы. Мэта была адна: у несамавітым, знешненаносным прымусіць убачыць першароднае, сапраўднае, акружыць яго арэолам святасці і чысціні.

Інтравертны модус (задача-для-сябе) выцякаў з раскрыцця ўнутраных, уласна-нацыянальных міфалагем, максімалісцка-субектыўнага коду нацыі, праявы якога выступалі ў формах скрайняга "лібералізму" і скрайняга "радыкалізму. З аднаго боку - цярпенне, маўчанне, пакора перад гаспадарамі жыцця ("Цярпі, маўчы, знасі пакорна" [8, с.214]), з другога - агідная знявага, лаянка, здзек у міжасобасных дачыненнях ("I свой жа брат цябе кусае" [8, с.259]). Як бачым, аўтар пазбягае паказу адкрытага класавага канфлікту - канфлікту паноў і мужыкоў, пераводзячы дзеянне ў рэчышча этычнага імператыву, звяртаючы больш увагу на "канфліктнасць герояў і абставін, герояў і ладу-парадку [8, с.243]. I гэты факт досыць паказальны. У гэтым жыццезвароце не назіраецца варожага супрацьстаяння, фігуральна кажучы, паміж "новазямельцамі і "мацерыкоўцамі, хоць увогуле людскія землятрусы бываюць досыць адчувальнымі:

Народ жадзён, бо жыве ў сціску,

Гатоў у вочы сыпнуць прыску,

Зрабіць зумыслу дзеля здзеку,

Не, не ўнаровіш чалавеку!. [8, с.241].

Так паступова паэма сэнсава ўзбагачаецца, набывае новыя якасці і новае гучанне, што спалучана з вырашэннем аўтарскай звышзадачы - паказаць свету Беларусь і беларусаў, глыбей раскрыць адметнасць беларускага менталітэту як дастаткова складаную, мнагамерную духоўную арганізацыю, і разам з гэтым звярнуць увагу на агульную падобнасць-тоеснасць многіх псіхалаігічных дэтэрмінантаў. У сувязі з гэтым паэт закрануў адну з самых тонкіх "матэрый" - нацыянальную годнасць, яскрава прадэманстраваў тое, што менталітэт - не адно фетышызацыя сусальна-лубачнага ў народным характары. Менталітэт паводле коласаўскай мастацкай карціны свету - гэта суровая праўда пра сябе і свой народ на суровых скрыжалях гісторыі, бескампрамісны паказ працэсу гістарычнага і асобаснага самасцвярджэння, пакутлівага пазбаўлення ад усяго штучнага, нароснага, каразійнага. Разважаючы над тым, што вынікае адчужанасць людзей паміж сабой, нараджае абыякавасць да роднага кута, бацькаўшчыны і нават уласнага лёсу, сучасныя даследчыкі падкрэсліваюць, што глыбокая гістарычная дасведчанасць Коласа заканамерна прыводзіла да высновы, што нежаданне сялян жыць па закону дзяржавы, абумоўленае шматвекавой несправядлівасцю, крыўдамі і прымусам з боку ўлад, ствараюць парадаксальна-трагічную, тупіковую сітуацыю існавання, абумоўліваюць прававы нігілізм народа ў пытаннях зямлі і волі, Радзімы і свабоды. Абектыўна гэта так. Але пры падобнай пастаноўцы пытання не ўлічваецца мера асабістай адказнасці чалавека за прычыненае ім зло, за наўмысныя дзеянні, учынкі, паводзіны: усё спісваецца на абектыўную абумоўленасць. У выніку праблема адказнасці самога чалавека адпадае сама сабою. I ўсё ж маральна-этычнае, нароўні з гераічным, заставалася адным з істотных складнікаў твора, яго мабілізуючым звяном. Варта нагадаць, што і першапачатковая задума аўтара не сягала далей мастацкага аўтабіяграфізму, прыватнага факту, пра што сведчаць першыя публікацыі раздзелаў паэмы на старонках "Нашай нівы з падзагалоўкамі "Адрывак з расказа "Новая зямля" ("Леснікова пасада)", "Пачатак расказа "Новая зямля" ("Раніца ў нядзельку)".

В. Жураўлёў вылучаючы агульны для эстэтычных сістэм Купалы і Коласа прынцып - праўдзівае і абектыўнае выяўленне ў іх творчасці сацыяльнага ракурсу, заўважае: "Звонку меней прыкметным у такіх, нярэдка завостраных і густа афарбаваных у змрочныя фарбы малюнках сялянскай пакуты (беззямелля, галадухі, бяспраўя) зяўляецца іншы ключавы аспект аўтарскіх задум - уплыў дэтэрмінантнай сілы гэтых абставін на станаўленне духоўнасці чалавека, яго свядомасці, на паглыбленне яго імкненняў да волі і свабоды" [17, с.142].

Многае ў жыцці і Міхала, як і ў герояў Гесіёда, залежала ад ляснічага і вышэйшых чыноў. Той, хто наймаў Міхала на службу, быў, па вызначэнні яго падначаленых, чалавекам справядлівым, праўдзівым, не квапіся на дарэмшчыну, больш-менш абектыўна ацэньваў працу леснікоў, хоць часам і злоўжываў, скажам, стараннасцю, адказным стаўленнем Міхала да любых даручэнняў зверху, але пры ім можна было жыць.

Што ў жыцці Міхала і яго сямі змянілася, калі ляснічым стаў Ракоўскі? У адрозненне ад папярэдняга ляснічага новы быў чалавекам уладалюбівым пыхлівым, пагардліва ставіўся да падначаленых, бэсціў іх і нават дазваляў пусціць у ход кулакі. Таму пры Ракоўскім рэзка змянілася становішча не толькі Міхала, але і ўсей сямі. Ракоўскі на кожным кроку прыніжаў Міхала, зневажаў яго чалавечую і працоўную годнасць, замучваў даручэннямі, не звязанымі са службовымі абавязкамі, не толькі яго, але і ўсю сямю. Міхал асабліва востра пачаў адчуваць няпэўнасць свайго становішча на панскай зямлі. Паступова гэта пачынаюць усведамляць Ганна і Антось. Разам узятае пазбаўляла ўсіх аптымізму, прымушала думаць пра свой заўтрашні дзень, пра будучыню дзяцей.

Галоўны герой разумеў, што толькі поўная залежнасць ад Ракоўскага дае апошняму права прыніжаць лесніка, "ганяць, як скаціну тую нему [8, с.231], аддаваць загады брату і дзецям. Міхал ведаў сабе цану, але добра ўсведамляў, што любы яго пратэст можа пакінуць сямю без кавалка хлеба. На папрокі жонкі, што нельга дазваляць Ракоўскаму так паводзіць сябе, што нельга пакорліва зносіць абразы, дапускаць упрагаць усю сямю на працу ў лясніцве, адказаў:

Хіба цябе ён тут трымае?

Служыць гвалтоўна прымушае?

Не хочаш службы, ну, палайся,

Бяры манаткі, выбірайся.

Але куды? Дзе твой прытулак?

Нагатавалі табе булак?

Каму ты міл, скажы, ў бядзе? Эх, не прыхілішся нідзе! Паскачаш дроздзіка, бы скочка, Калі няма свайго куточка.

А як прачуюць гэта людзі, Ад іх адбою тут не будзе. [8, с.274].

Міхал узначальваў сямю. На ім ляжала галоўная адказнасць за яе. Таму менавіта Міхалу патрэбна было знайсці нейкі паратунак, нейкі годны выхад з таго становішча, у якім апынуліся, не чакаць бяздзейна, калі цярпець не стане ніякіх сіл і Ракоўскі выганіць са службы. Тады сямя апынецца за парогам жыцця, на яго задворках. Міхал прыходзіць да высновы, што трэба стаць незалежным, працаваць толькі на сябе і сваю сямю, рэалізаваць уласнае ўяўленне пра жыццё, годнае чалавека, селяніну можна толькі адным шляхам: "купіць зямлю, прыдбаць свой кут" [8, с.279]. Гэта дасць герою магчымасць стаць незалежным. Менавіта ўласная зямля давала не толькі надзейны кавалак хлеба, але выступала гарантам годнасці, незалежнасці чалавека ад уладаў, адкрывала рэальную мажлівасць пастаяць за сябе.

Чужая зямля, якую атрымліваў Міхал у часовае карыстанне, пазбаўляла яго гаспадарскай ініцыятывы, не дазваляла рэалізаваць свае ідэалы. Міхал марыў, каб можна было разгарнуцца, а на чужым ажыццявіць гэта было нельга, бо павінен рабіць так і тое, што табе загадвае гаспадар, тое, чаго ён хоча. Пасля пажару ў Парэччы ўзводзілі новую леснічоўку на месцы згарэлай, але пабудавалі традыцыйную. Хоць хата была вялжая і светлая, Міхалава мара была іншай:

А гэта хата вось якая:

Перш-наперш выгляд добры мае;

Стаіць пры рэчцы ці крыніцы, На ёй дзве дымніцы-блізніцы

З чырвонай цэглы і фарысты.

У хаце ёсць пакойчык чысты, I вокны светлы і панадны, I броўны ў сценах вельмі ладны:

Шырокі, роўны, без прыточак.

I жоўценькі, як той пясочак, Хлявок, гуменца - усё там кова, I ўсё дакладная будова! Пры доме сад, хоць невялічкі, Ды добры сад, ніводнай дзічкі. [8, с.284].

Як бачым, Міхал не належаў да тых людзей, для якіх

увесь гэты свет

Ёсць аднае цялежкі след,

Пытантні толькі дабрабыту,

Дзе ўсё прыводзіцца к карыту [8, с.285].

Для галоўнага героя былі надзвычай важнымі такія маральныя якасці, як гонар, годнасць, самапавага, адказнае стаўленне да сваіх абавязкаў, патрэба ў харастве, імкненне ісці ў нагу з часам, духоўная незалежнасць.

Працуючы лесніком, ён нёс найбольшыя маральныя пакуты, адчуваў найбольшы духоўны прыгнёт. На асцярожныя заўвагі жонкі і брата не спяшацца кідаць службу, пацярпець яшчэ, Міхал з болем і горыччу адказаў ім:

Але б вы самі спрабавалі,

Калі б у вочы вам плявалі I вас агіднаю знявагай

Па сэрцы білі б, як той шлягай! А ты маўчы, свяці вачыма Перад паўпанкамі, панамі I перад панскім розным збродам, Цярпеннем скованы, як лёдам! [8, с.285].

Міхал працаваў панскім лесніком, ахоўваў лес ад такога ж селяніна, як ён сам, каб утрымацца на сваёй пасадзе, трэба было высочваць парубшчыкаў, не дапускаць, каб без аплаты ў панскім лесе жанчыны і дзеці збіралі ягады, грыбы, каб вясковыя пастухі пускалі статак у панскі лес. Украсці ў лесе, дзе працаваў лесніком Міхал, было цяжка, калі не сказаць, што немагчыма. I за такую службовую стараннасць Міхала не любілі землякі. Гэта таксама клалася цяжарам на яго душу. Даймалі героя падседжванне, зайздрасць, радасць, калі некаму ад ляснічага перападала больш за яго самога ў час сесіі ў асяроддзі свайго брата-лесніка. Міхалу думалася, што свая зямля вызваліла б яго ад гэтых згрызот, зняла б варожасць і непаразуменні, што ўзнікалі паміж ім і вяскоўдамі. Зямля ў Міхалавым уяўленні - то наймацнейшая аснова І жыцця першая ўмова.

Зямля не зменіць і не здрадзіць, Зямля паможа і дарадзіць, Зямля дасць волі, дасць і сілы, Зямля паслужыць да магілы, Зямля дзяцей тваіх не кіне,

Зямля - аснова ўсёй Айчыны [8, с.274].

Зямля - слова мнагазначнае. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы дае наступныя яго значэнні:

1) Трэццяя ад сонца планета, якая верціцца вакол Сонца і вакол сваёй асі.

) Месца жыцця і дзейнасці чалавека пры супастаўленні з небам як уяўным светам багоў.

3) Суша ў адрозненне ад воднай прасторы.

) Верхні слой кары нашай планеты, глеба, грунт.

) Паверхня, плоскасць, на якой стаім.

) Тэрыторыя, якая знаходзіцца ў чыім-небудзь выкарыстанні; глеба, якая апрацоўваецца ў сельскагаспадарчых мэтах.

7) Краіна, дзяржава [18, с.297].

Такім чынам, мае рацыю В.П. Жураўлёў, які падкрэслівае: "У роздумах і ўяўленнях Міхала зямля паўстае ў шматаблічным, прыгожым і прывабным вобразе маці-карміцелькі, вернай заступніцай ад усіх напасцяў, зяўляцца той надзейнай асновай-гарантыяй, якая можа забяспечыць такія жаданыя і такія доўгачаканыя для працаўніка-селяніна і для ўсёй Айчыны волю, свабоду і незалежнасць [17, с.179].

Далей варта перайсці да другога аспекту праблемы паэмы Якуба Коласа - селянін у яго адносінах да зямлі, узаемныя стасункі паміж імі. Якія ж павіны, быць, на думку пісьменніка, гэтыя стасункі? Чалавек не можа дапускаць запусцення зямлі, пакідаць яе на бясплоднасць, каб на ёй раслі "сівец ды пырнік густа" [8, с. 209], каб там "саха зямлі не бараздзіла [8, с.243]. Гэта не толькі амаральна, гэта бессэнсоўна, нават зяўляецца своеасаблівым злачынствам, бо зямля - адзіная карміцелька людзей, а на свеце вельмі шмат тых, хто рады кавалку хлеба. Пісьменнік і яго любімыя героі асуджаюць папярэднікаў Міхала і на першым месцы, і ў Парэччы, якія запусцілі і абясплодзілі зямлю. Сімпатыі аўтара на баку сямі Міхала, якая любіць зямлю, старанна яе абрабляе, даглядае, і тая аддзячвае чалавеку добрым ураджаем. Свае негатыўныя адносіны адчулі Міхась з Антосем да Хадыкі, у якога наважыліся купіць хутар, калі ўбачылі, што зямля і сядзіба ў запусценні. Пра гэта браты гавораць гаспадару Заблоння не толькі, каб збіць цану, але і каб раскрыць сваю пазіцыю, свае адносіны да зямлі і працы на ёй.

Яшчэ той брат ненарадзіўся, Каб на ўзві-вецер жыць багата I ў дні будныя спраўляць свята.

Але дзе поле адзічэла, То там, васпане, смаку мала - Зрабі зямлю з такой аблогі! Праз год не станеш тут на ногі [8, с.257].

Такія словы ўклаў пісьменнік у вусны Міхала.

Як сямя лесніка ставіцца да зямлі, выступае важкім аргументам у карысць таго, што яна і павінна належаць такім сялянам, як Міхал з Антосем. Яны любяць зямлю, умеюць на ёй гаспадарыць, адчуваюць перад ёй, карміцелькай, свае абавязкі.

Стасункі паміж селянінам і зямлёй, на думку пісьменніка, павінны быць сваяцкія, як паміж маці і яе дзецьмі. Якія ж абавязкі зямлі ў адносінах да такіх сумленных хлебаробаў, якімі зяўляюцца галоўныя героі паэмы? Маці-зямелька павінна абараняць сваіх гаспадарлівых дзетак ад такіх нягоднікаў, як Ракоўскі. Пакідаючы першую гаспадарку з уробленай, дагледжанай зямлёй, Міхал звяртаецца дамоў, у Парэчча, якую яшчэ трэба зрабіць такой, каб праца тых, хто яе любіць, не была дарэмнай:

Дзень добры, новая мясціна!

Спаткай ты нас, як маці сына Да часе доўгае разлукі, І разгарні прыветна рукі

Зірні ты светлым вокам ласкі, Авей крылом прыгожай казкі, Каб гэта жыцце-пуцявіна

Была нам светлая часіна.

Узброй надзеямі нам грудзі,

Бо мы, твае, зямелька, людзі! [8, с.259].

Мае рацыю Ж.С. Шаладонава, якая адзначае, што героі паэмы ўсталёўваліся "цвёрдымі нагамі [19, с.57] на любым няплодным грунце і кожны куток, куды б ні закінуў іх, ператваралі ў маляўнічую мясціну. Прыгожыя, велічныя, роўныя богам яны нават у штодзённых клопатах,

Усё зацвіло, загаманіла,

Бы жыватворная тут сіла

Ад сну прыроду абудзіла [8, с.260].

Якуб Колас у паэме раскрывае яшчэ адзін аспект праблемы зямлі, - як бацькаўшчыны, як Радзімы і чалавека як яе сына.

Што разумеюць галоўныя героі пад бацькаўшчынай? Калі паўстала пытанне пра набыццё ўласнай зямлі і грошай на гэтую пакупку, то Міхал прапанаваў прадаць спадчынны надзел, які застаўся ў Мікалаеўшчыне. Ганна рашуча запярэчыла, бо гэта для яе мясцінка на свеце, куды можна заўсёды вярнуцца і тут паставіць хату ў выпадку безвыходнага становішча. Тут можна было спадзявацца на падтрымку сваякоў. Для Ганны важна і тое, што лапік зямлі ў Мікалаеўшчыне гэта тое, што пакінута ў спадчыну бацькамі. Прадаць гэтую зямлю - гэта ў нейкай меры прыпыніць сувязь пакаленняў. Яе падтрымаў дзядзька Антось: "Вядома, бацькаўшчыны шкода. Практычна, для герояў паэмы бацькаўшчына і родны кут - паняцці тоесныя. У іх выразнае ўсведамленне і паняццяў сваё - чужое. Сваё уключае і зямлю, якую яны абрабляюць, іх побыт, іх звычаі, вераванні. Таму мае рацыю Міхась Лазарук, які лічыць, што "тэма пошукаў сваёй зямлі ў коласаўскай паэме ўспрымаецца, прынамсі, у падтэксце, як тэма здабыцця радзімы, бацькаўшчыны. Іменна тут хаваецца крыніца паэтычнага, якая жывіць пафас твора, яго высокае гучанне" [20, с.84].

З часам у герояў Якуба Коласа знікае замілаванне да тых мясцін, дзе яны жывуць і працуюць. Галоўная прычына заключаецца ў тым, што родны кут да іх паварочваецца негатыўным бокам. У іх няма ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Героі пераконваюцца:

ўсё ж не бацькаўшчына гэта:

Жывеш да часу, з лета ў лета,

А ліха вынікне якое -

Падумаць жудасна пра тое. [8, с.143].

У гэтым ліху чалавек не мае абаронцаў. Ён сам-насам застаецца са сваёй бядою.

Клопаты, звязаныя з купляй зямлі, пашыраюць уяўленні герояў пра бацькаўшчыну і падводзяць іх да разумення пад ёю Беларусі. Сямя лясніка надумалася купіць зямлю на Случчыне. Гэты рэгіён нашай краіны славіўся ўрадлівымі глебамі, і случакі на той час у параўнанні з мікалаеўцамі жылі заможна, што не магло не радаваць братоў.

колас вергілій гамераўскай матыў

Яны ехалі нагледзець новы кут для сябе, новую бацькаўшчыну для сваіх дзяцей:

Эх, брат, зямля: уміраць не трэба,

Не пашкадуе табе хлеба! [8, с.275].

Цешыла на Случчыне і тое, што Міхал з Антосем сустрэлі прыветлівых людзей, якія як быццам адчувалі да патэнцыяльных землякоў сваяцкія пачуцці. Паездка дзядзькі Антося ў Вільню ўзмацніла ў ім адчуванне еднасці з тымі, хто жыве на вялікіх абшарах ад Стоўбцаў і Баранавіч да былой сталіцы Вялікага княства Літоўскага.Ж.С. Шаладонава адзначае, што пры ўспрыманні беларускіх краявідаў, у Антося праз асэнсаванне гэтай паяднанасці праз глыбокае суперажыванне цяжкаму лёсу суайчыннікаў нараджаецца трывога і заклапочанасць пра лёс усёй Беларусі:

Ото разгон шыр якая! -

З сабою дзядька разважае:

Зірнеш - не згледзіш канца-краю.

Якія дворы, божа мілы!

А ўсюды бедны люд пахілы

Кішыць, гаротны, як мурашкі, -

I ўздых задушаны ды цяжкі

Гатоў з грудзей яго прарвацца,

На гоман думак адазвацца.

Эх, дзецца людзям бедным недзе! [8, с.273].

Падспудна прысутнічае думка ў Коласавай мастацкай - "новазямельскай - карціне свету, паводле якой выйсце з жыццёвага тупіку залежыць ад той трэцяй сілы, што павінна нарадзіцца ў працэсе пакутлівага, ахвярна-жыццядайнага змагання-сужыцця.

Канкрэтную праяву гэтага прынцыпа на практыцы мы можам назіраць у раздзеле "Падгляд пчол - ідэйна-светапогляднай кульмінацыя паэмы, цэментуючага яе ядра, дзе бы мадулюецца, прадказваецца будучыня, раскрываюцца сутнасныя прынцыпы жыццеўладкавання, будуецца іерархія каштоўнасцяў, адным словам, - замацоўваецца новы кодэкс светажыцця.

Глыбокі, шматзначны сэнс набываюць у гэтым раздзеле словы Міхала, вымаўленыя міжволі падчас любавання сваім багатым зямным набыткам: "У нас сяголета - свяціся!" [8, с.251]. А ўслед за тым - балючы дысананс слоў Антося: "I ўсё ж не бацькаўшчына гэта [8, с.279] - як горкі напамін аб падярэмным, залежным становішчы, як смутак аб нязбытнай долі бесхацінцаў.

Канцэптуальна-светапоглядная адметнасць паэмы праявілася ў тым, што тут нібы наклаліся дзве эпохі - дарэвалюцыйная і паслярэвалюцыйная. З гэтай прычыны ідэйна-тэматычны абсяг паэмы паступова набывае двайны модус - з аднаго боку, знешне-фабульная канва звязана з рэчаіснасцю неіснуючай, анахранічнай, з другога, яна ў многім актуалізавалася рэчаіснасцю пострэвалюцыйнай. У гэтай сувязі заўважым, што поруч з вылучэннем у раздзелах, напісаных у пачатку 20 гг.20 ст., сацыяльнай лініі, на авансцэну пачынае выходзіць ідэя ўслаўлення чалавека працы, якая раскрывалася не толькі шляхам кантраснага супрацьпастаўлення двух сацыяльных светаў, але і больш адкрыта. Прыкметна, што ў тых дзевятнаццаці раздзелах, якія былі напісаны на працягу 1921-1923 гг., такіх, як "Падгляд пчол, "Таемныя гукі, "Вечарамі, "Каляды, "Вялікдзень, "Летнім часам" і інш., пейзажныя замалёўкі не роўныя сабе, не самадастатковыя, а вылучаюцца прынцыпова новай якасцю, цесна спалучаны са звышідэяй твора. Прырода як сімвал гармоніі, суладнасці не столькі дапамагала выявіць востры канфлікт героя і прадстаўнікоў эксплуататарскага ладу, колькі падкрэслівала думку пра прынцыповую несумяшчальнасць адухоўлена-высокага і меркантыльна-спажывецкага, ідэальнага і матэрыяльнага, раскрывала гістарычную бесперспектыўнасць, нежыццёвасць ідэй "назад ход часаў павярнуць" [8, с.245]. Апошняя думка, відавочна, магла ўзнікнуць і ўзнікла менавіта ў працэсе канкрэтна-сітуацыйнай актуалізацыі гістарычнага досведу, з паступовым "расчытаннем" наноў напісаных скрыжаляў, што, у выніку, набывала сапраўды палемічнае завастрэнне:

Пакуль што досыць аб панох:

Яны прыеліся, дальбог!

Яны без сэрца і сляпыя,

І ўсе заходы іх пустыя.

І пусты іх усе імкненні

Назад ход часаў павярнуць

І дзіркі палкамі заткнуць,

І перарваць жывыя звенні,

Якіх вякі не перарвалі

У гістарычным перавале. [8, с.295].

Сімптаматычна, што прыведзеныя радкі - плён пакутлівых разваг самога паэта, які ў думках нязменна вяртаецца да свайго ўлюбёнага куточка-лапіка зямлі. I Парэчча, куды герой твора і марыць вярнуцца, як найшырэй рэалістычна выяўленая, канкрэтна ўвасобленая прастора, становіцца правобразам, мініяцюрай, маленькім аскалёпкам містычна-няўлоўнага, легендарнага мацерыка-атлантыды - Новай Зямлі.

Такім чынам, у пахвале павольнага, працоўнага і апалітычнага вясковага жыцця, у ідэалізацыі прымітыўных звычаяў і абрадаў італійскага сялянства мары эпікурэйца замыкаюцца з палітычнымі і ідэалагічнымі задачамі імперыі, і эпікурэец адступае перад ідэолагам кансерватыўна-рэлігійнай рэстаўрацыі. У паказе Вергілія селянін дасягае таго жыццёвага ідэалу, які эпікурэйскі мудрэц знаходзіць на вяршынях ведаў.

Клічучы наперад, Колас клікаў да вяртання ў прыроду і гармонію космасу, дзе голас чалавека і голас прыроды былі злучаныя ў агульным рытме сэрцабіцця сусвету. Ідэя "адзінства свету, спрадвечна і бясконца няспыннага жыцця, роднасці ўсяго і ўся" [17, с.132] сугучная народна-эстэтычным, міфа-фальклорным уяўленням аб прыродзе. Анімістычны погляд на жыццё, пантэістычнае ўспрыманне свету, паўсюдная эстэтызацыя зяў навакольнай прыроды ішло ад народнага, "дагістарычнага сузірання, але і ў не меншай ступені - ад самой гістарычнай эпохі, якая па-новаму пераасэнсоўвала, трансфармавала народны міфапаэтычны субстрат. Актыўны зварот Коласа да міфапаэтычных сродкаў выразнасці ніколькі не сведчыў пра фактар ідэйна-эстэтычнага кружляння мастака на месцы. Міфапаэтычны арэол быў прыўзняты на новы светапоглядны ўзровень, на ўзровень спараджэння новай мастацкай рэальнасці. Адухаўленне прыроды, уласцівае народнаму светагляду, становіцца спалучаным з ідэйна-канцэптуальным эквівалентам.

Ад старонкі да старонкі паэмы абядноўваюцца ў адзінае цэлае такія паняцці, як зямля, родная мясціна, родны кут, мой край, бацькаўшчына, краіна, Беларусь, дзяржава. Сюжэт твора рухаецца такім чынам, што, здаецца, мара любімых герояў паэмы рэалазуецца. Чаму ж не здзейснілася высненая Міхалам мара "купіць зямлю, прыдбаць свой кут" [8, с.231]? Хоць на Случчыне ў Хадыкі браты знайшлі такую зямлю, пра якую марылі, дамовіліся пра пакупку, далі задатак. Засталося ўзяць у банку крэдыт і аформіць купчую. Гэтага, аднак, не здарылася. Дзядзька Антось у Вільні, паблукаўшы па чыноўніцкіх кабінетах, пераканаўся, што ніхто ў дзяржаўных установах не зацікаўлены, каб уладжваць лёс чалавека. Службоўцы дбаюць толькі пра хабар. Гэта надламала Міхала, такога "тытана духу [9, с.45], які дасюль не спыняўся ні перад якімі цяжкасцямі, каб дасягнуць вызначанай мэты. Герой памірае, але з упэўненасцю, што абраны ім шлях да свабоды і незалежнасці селяніна валодаць уласнай зямлёю - адзіна правільны. Міхал апошнія свае надзеі ўскладае на Антося і верыць, што той здольны ажыццявіць запавет:

Вядзі ж ты рэй, вядзі. адзін.

Як лепшы брат, як родны сын.

Бог не судзіў мне бачыць волі I кідаць зерні ў свае ролі.

Зямля. зямля. туды, туды, брат,

Будуй яе. ты дай ёй выгляд.

На новы лад, каб жыць нанова. [8, с.297].

З гэтага запавету вынікае, што рэалізацыя мар і спадзяванняў Міхала і тысяч такіх Міхалаў можна ажыццявіць, калі народ збудуе сваю дзяржаўнасць, для якой галоўным будзе клопат пра сваіх грамадзян.

Становіцца больш зразумелым тое, што Коласава асэнсаванне свету ўбірае ў сабе два значэнні. З аднаго боку, гэта ўклад, спосаб жыцця і, з другога, дзяржаўная сістэма, прычым між імі няма непераходнай мяжы: абодва заснаваны на суцэльным прыніжэнні і знявазе чалавечай годнасці. Для паэта няма прынцыповай розніцы ў тым, у якую форму ўсё гэта выліваецца - у форму ўладнага ці дабраахвотнага здзеку. Абедзьве формы папіраюць правы чалавека, трымаюцца на прынцыпах антымаральнасці. Мэта іх адна: вывесці чалавека з зоны дзеяння кантролю свядомасці і сумлення, нейтралізаваць, загнаць у "цёмны кут" пачуццё ўласнага гонару і годнасці, любым чынам заразіць чалавека "вірусам" вінаватасці, непаўнацэннасці, падначаліць яго сваёй волі, утрымліваць у палоне жывёльнага страху. Падобныя "штукарствы па-заліхвацку дэманструе перад сваімі васаламі "пан Ракоўскі з-пад Татарні" [8, с.243].

Усё сказанае дае падставу прызнаць, што сама ідэя твора не мона-, а поліфанічная. Паэма Якуба Коласа цесна звязана з такімі тэкстамі Вергілія "Георгікі, "Буколікі. З прызнаннем гэтага адкрываецца магчымасць гаворкі пра суквецце "новазямельскіх ідэй, пра іх перманентную архіжывучасць. Суперактуальнасць, геніяльнасць Коласавых ідэй у творы праявілася якраз у іх палітычнай і эстэтычнай апераджальнасці, у іх пазачасавасці ці, дакладней, надчасавасці: мастакоўская думка, узброеная гістарычнымі ўласна жыццёвым вопытам, сягала ў неабсяжную, такую далёкую і непрадказапьную будучыню.

Заключэнне

Такім чынам, прааналізаваўшы антычныя матывы ў ліра-эпасе Якуба Коласа, мы прыйшлі да наступных высноў:

Па-першае, паэма-эпапея "Новая зямля" Я. Коласа паказвае новыя грані ў развіцці жанравай структуры. Закон дынамічнай зменлівасці і абнаўлення традыцыі і тут, як і ў любым выдатным творы, пракладвае сабе шлях, перамагаючы процілеглую тэндэнцыю, якая звязана з устойлівасцю жанру. Галоўнае, што вызначае своеасаблівасць "Новай зямлі" ў адрозненне ад старажытнага эпасу, - гэта новае, рэалістычнае разуменне жыцця, пазнанне чалавека ў канкрэтна-гістарычным кантэксце, у сістэме сацыяльна-грамадскіх сувязяў, арыентацыя на традыцыі класічнага рэалізму.

Па-другое, старажытная эпапея пазбаўлена гістарычнай перспектывы. "Новая зямля, наадварот, убірае ў сябе шырокую грамадска-гістарычную перспектыву, якая вызначае логіку развіцця сюжэта, канфлікту, характараў, сацыяльныя пошукі герояў і аўтарскую канцэпцыю жыцця, светабачанне і светаразуменне паэта. У адрозненне ад класічнай эпапеі яна звернута не да легендарнай гісторыі народа, а да нядаўняга рэальнага мінулага. Героі і аўтар не аддзелены эпічнай дыстанцыяй, як у эпапеі, а жывуць у адным і тым жа часе. Да таго ж і час гэты зусім негераічны. Аўтарская ўвага засяроджваецца на паказе штодзённага сялянскага жыцця, простага, будзённага, нічым асаблівым не прыкметнага.

Па-трэцяе, паэма "Новая зямля" Я. Коласа мае агульнае з гамераўскімі творамі, не толькі ў жанравых адносінах, але і ў напісанні. Як і ў Гамера, мы знаёмімся з разнастайнымі міфамі. Міфалагізаваны архетып рабінзанады, своеасабліва трансфармаваны, назіраем у коласаўскім творы. Але сутнасць моманту адметная: дзякуючы таму, што Колас гранічна "зазямліў, абектывізаваў распаўсюджаную ў міфалогіі сітуацыю (сюжэты пра Праметэя, Фаўста, Дон Жуана і г. д.), паставіўшы ў цэнтр аповеду асобу нічым асабліва непрыкметную, досыць звычайную сярод такіх жа лёгка распазнавальных прадметна-побытавых рэалій і сітуацый, паэма набыла мадыфікаваную версію рабінзанады 20 стагоддзя, узмоцненую сацыяльна-псіхалагічным эквівалентам.

Па-чацвёртае, у эклогах вясковае жыццё раскрывалася з пункту бачання вольнага часу; у "Георгіках" адлюстроўваецца яе працоўны бок. Праца хлебароба ў Коласа паказана кшталтам Боскага промыслу, напоўнена глыбокім гуманістычным, нават касмічным сэнсам; яна паўстае "інтэгральнай часткай прызначэння місіі чалавека, наканаванай Усявышнім, умовай спраўджання ім свайго творчага патэнцыялу. Падспудна прысутнічае думка ў Коласавай мастацкай - "новазямельскай - карціне свету, паводле якой выйсце з жыццёвага тупіку залежыць ад той трэцяй сілы, што павінна нарадзіцца ў працэсе пакутлівага, ахвярна-жыццядайнага змагання-сужыцця.

У пахвале павольнага, працоўнага і апалітычнага вясковага жыцця, у ідэалізацыі прымітыўных звычаяў і абрадаў італійскага сялянства мары эпікурэйца замыкаюцца з палітычнымі і ідэалагічнымі задачамі імперыі, і эпікурэец адступае перад ідэолагам кансерватыўна-рэлігійнай рэстаўрацыі. У паказе Вергілія селянін дасягае таго жыццёвага ідэалу, які эпікурэйскі мудрэц знаходзіць на вяршынях ведаў.

Клічучы наперад, Колас клікаў да вяртання ў прыроду і гармонію космасу, дзе голас чалавека і голас прыроды былі злучаныя ў агульным рытме сэрцабіцця сусвету. Ідэя "адзінства свету, спрадвечна і бясконца няспыннага жыцця, роднасці ўсяго і ўся" сугучная народна-эстэтычным, міфа-фальклорным уяўленням аб прыродзе.

Усё вышэйадзначанае сведчыць аб пэўным уплыве антычных традыцый на творчасць Якуба Коласа. Але ў рэцэпцыі старажытных літаратурных тэкстаў беларускі пісьменнік выступае не як бяздумны транслятар даўно сфарміраваўшыхся канонаў, а як крэатыўны паслядоўнік, здольны да паэтычнага эксперыменту.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1.Маркс, К., Энгельс, Ф. О литературе / К. Маркс, Ф. Энгельс. - Мн.: Наука и техника, 1958. - 563 с.

.Навуменка, І. З глыбінь жыцця / І. Навуменка. - Мн.: Навука і тэхніка, 1960. - 357с.

.Пшыркоў, Ю. Эпас рэвалюцыі / Ю. Пшыркоў. - Мн.: Навука і тэхніка, 1975. - 431 с.

.Арочка, М. Беларуская савецкая паэма / М. Арочка. - Мн.: Навука і тэхніка, 1979. - 357 с.

.Івашын, В. Упоравень з сусветнай класікай. Асаблівасці паэмы Я. Коласа "Новая зямля" ў кантэксце жанравых традыцый / В. Івашын // Роднае слова. - 1999. - №7. - С.5-19.

.Аверинцев, С. Греческая "литература и ближневосточная "словесность" / С. Аверинцев // Вопросы литературы. - 1971. - №8. - С.64-72.

.Колас, Я. Новая зямля. Сымон-музыка / Я. Колас. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1986. - 519 с.

.Навуменка, І. Якуб Колас. Духоўны воблік героя / І. Навуменка. - Мн.: Навука і тэхніка, 1981. - 187с.

.Бахтин, М. Проблемы поэтики Достоевского / М. Бахтин. - М.: Наука и тэхника, 1972. - 239с.

.Адамовіч, А. Беларускі раман / А. Адамовіч. - Мн.: Навука і тэхніка, 1961. - 521 с.

.Лойка, А. "Новая зямля" Я. Коласа / А. Лойка. - Мн.: Вышэйшая школа, 1961. - 279 с.

.Казбярук, У. Паэма Якуба Коласа "Новая зямля" / У. Казбярук. - Мн.: Навука і тэхніка, 1979. - 197 с.

.Вергилий, П. Буколики. Георгики. Энеида: Т.6/П. Вергилий. - М.: Наука и техника, 1971. - 379с.

.Максімовіч, В. Касмічны лад "Новай зямлі" / В. Максімовіч // Полымя. - 2002. - №2. - С.274-283.

.Мушынскі, М. Якуб Колас. Летапіс жыцця і творчасці / М. Мушынскі. - М.: Навука і тэхніка, 1982. - 279 с.

.Жураўлёў, В.П. Якуб Колас и паэтыка беларускага рамана / В.П. Жураўлёў. - Мн.: Беларуская навука, 2004. - 207 с.

.Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Пад рэд. М.Р. Судніка / М.Р. Суднік. - Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2005. - 785с.

.Шаладонава, Ж. Фарбы быту і быцця ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля" / Ж. Шаладонава. - Мн.: Беларуская навука, 2001. - 105 с.

.Лазарук, М. Беларуская паэма ў другой палове 19 - пачатку 20 стагоддзя / М. Лазарук. - Мн.: Навука і тэхніка, 1970. - 387с.

.Кун, Н.А. Легенды и мифы Древней Греции / Н.А. Кун. - М.: Наука и техника, 1957. - 667с.

.Библия. Книги священного писания Ветхого и Нового завета. Канонические. В русском пераводе с параллельными метками и словарём [Текст]. - М.: Российское библейское общество, 2000. - 1312с.

23.Слово про поход Игорев. - М.: Художественная литература, 1978. - 178с.

24.Купала, Я. Паэмы. Драматычныя творы / Я. Купала. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. - 495 с.

.Платон. Полное собрание сочинений: В 13 т. т. Т 5/Платон. - М.: Наука и техника, 1964. - 359с.

26.Шамякіна, Т. Вобраз музыкі ў беларускай літаратуры / Т. Шамякіна // Роднае слова. - 1999. - №7. - С.39-47

.Конан, У. Беларускі музыка-арфей / У. Конан // Полымя. - 1992. - №11. - С.149-157

.Няфагіна, Г. Славянская міфалогія і беларуская літаратура / Г. Няфагіна. // Беларуская мова і літаратура ў школе. - 1989. - №1. - С.52-54

.Шамякіна, Т. Беларуская класічная літаратурная традыцыя і міфалогія / Т. Шамякіна. - Мн.: Выд. БДУ, 2001. - 351с.

.Гісторыя беларускай літаратуры 20 стагоддзя: у 4 т. Т.1. - Мн.: Беларуская навука, 2001. - 679с.

31.Сыров, В. Функционально-семантическая классификация заглавий и их роль в организации текста / В. Сыров // Филологические наўки. 2002. - № 2. - С.66-69.

.Флоренский, П. Имена / П. Флоренский. // Опыты: литературно-философский ежегодник. - М. Наука и техника, 1990. - С.361-369

.Тронский, И.М. История античной литературы / И.М. Тронский. - М.: Высшая школа, 1983. - 465 с.

.Шаладонава, Ж. Эстэтыка мроі ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля" і ў аповесці Міхайлы Кацюбінскага "Fata morgana" / Ж. Шаладонава // Роднае слова. - 2000. - №12. - С.22-27.

.Лужанін, М. Колас расказвае пра сябе / М. Лужанін. - Мн. Навука і тэхніка, 1964. - 417с.

.Ківель, І.У. Канцэпцыя асобы селяніна ў манаграфіі І. Навуменкі "Якуб Колас: духоўны вобраз героя" / І.У. Ківель // Творчая асоба Івана Навуменкі і праблемы беларускай філалогіі і адукацыі. - Мн.: РІВШ, 2006. - С. 204-206.

.Лебядзевіч, Д.М. Антычная спадчына і беларуская літаратура: на матэрыяле старажытнагрэчаскай трагедыі, 9 клас / Д.М. Лебядзевіч // Беларуская мова і літаратура. - 2008. - №11. - С.14-19.

Похожие работы на - Антычныя матывы ў ліра-эпасе Якуба Коласа

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!