Творчасць вядомага беларускага паэта Алеся Пісьмянкова

  • Вид работы:
    Дипломная (ВКР)
  • Предмет:
    Литература
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    70,31 Кб
  • Опубликовано:
    2015-03-03
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Творчасць вядомага беларускага паэта Алеся Пісьмянкова

УВОДЗІНЫ

Творчасць вядомага беларускага паэта Алеся Пісьмянкова, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола (1988), Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1998), аўтара кніг «Белы камень» (1983), «Чытаю зоры» (1988), «Заўзятары» (1993), «Планіда» (1994), «Ласуны-веселуны» (1997), «Вершы» (1997), «Журавель над студняй» (1998), добра вядомая чытачам. Відавочна, прычына такой папулярнасці паэзіі А. Пісьмянкова ў яго стаўленні да Слова як да святая святых, дадзенага чалавеку для таго, каб зберагчы ў душы ўсё ўзвышанае, светлае, - слушна заўважае даследчык А. Бельскі [1, с. 61].

Рэдка хто можа пахваліцца такім раннім і ўдалым творчым дэбютам, як А. Пісьмянкоў. У сувязі з гэтым А. Вішнеўскі адзначае: Хіба што можна згадаць яшчэ незабыўную Яўгенію Янішчыц, тады школьніцу з вёскі Рудка Пінскага раёна, якая, быццам хуткакрылая ластаўка, узнялася над Палессем, каб адразу ж «прызямліцца» на старонках вельмі аўтарытэтнай на той час газеты (штотыднёвікам яна стане пазней) «Літаратура і мастацтва» [2, с. 127]. Аднак і А. Пісьмянкоў быў зусім юным, калі выступіў у чарговым зборніку «Дзень паэзіі», што выйшаў у 1976 г. На той час ён вучыўся на другім курсе аддзялення беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Алесь Пісьмянкоў з таго пакалення, чыя вонкавая біяграфія - бацькоўскі дом, школа, вышэйшая навучальная ўстанова, армія, прафесійная служба. Хай і здараюцца пэўныя зігзагі лёсу - падзеі, выпадкі, непадобныя да тых, што адбываліся ў іншых такіх жа людзей, што прайшлі той жа шлях ад бацькоўскага парога да завода, лабараторыі, фермы, але, на думку даследчыкаў, штосьці рытуальнае ў падобных біяграфіях ёсць. Паэту нельга замыкацца ў рытуалах. Мастак не можа апяваць тое, што стала штодзённасцю, бо яго прызначэнне - адкрываць і паказваць у іх незвычайнае, затрымлівацца на асацыяцыях, адчуваць метафарычную сілу штодзённых малюнкаў і банальных пачуццяў. Свайго асабістага жыццёвага вопыту чалавеку з такой распаўсюджанай біяграфіяй, бывае, і не стае, каб маляваць каларытныя і змястоўныя паэтычныя палотны. Уражанні выціскаюцца і адсоўваюцца роздумам, рэфлексіяй, аналітычнымі разважаннямі. Вершы тады міжволі робяцца разумова-разважлівымі.

Небагата было адпушчана лёсам выдатнаму мастаку слова Алесю Пісьмянкову (25.02.1957-23.04.2004), адметны паэтычны голас якога ўпэўнена загучаў у 1970-я гг. Няшмат, у параўнанні з многімі пісьменнікамі такога самага ўзросту, засталося яго твораў: Пісаў ён мала, але грунтоўна. Быццам адразу збіраў выбранае [1, с. 62]. Відаць, таму і няма ў яго выпадковых, «прахадных» вершаў, з самага пачатку яго лірыка вызначалася шчырымі, непасрэднымі інтанацыямі, маляўнічымі вобразамі, тэхнічнай дасканаласцю і вытанчанасцю. Паэт ніколі не выціскаў з сябе радкі, па ўласным прызнанні, ён не пісаў, а думаў вершы.

Пісаў А. Пісьмянкоў у сваіх вершах пра тое, што было ягонаму сэрцу люба і дорага, што спадарожнічала з маленства, ад нараджэння, і чым была напоўнена яго ўражлівая, яшчэ ў большай ступені адкрытая душа. Праўда, гэта нам, чытачам, здавалася (і тады, дый пасля), што ён проста пісаў. А ён і тады, і пасля не пісаў у традыцыйным разуменні гэтага слова. I нават не жыў вершамі, а думаў імі, - сцвярджае А. Вішнеўскі [2, с. 128].

А. Пісьмянкову ўласціва ёмістае мысленне; ён піша лапідарна, не дазваляе ніякай расплывістасці ў словах і радках.

На наш погляд, самае прывабнае ў яго імкненне адлюстраваць то паўнагучным і маляўнічым, то эскізным і нібыта мімаходзь замацаваным словам сваё непасрэднае пачуццё. Першароднае!

Важкая прычына перачытаць паэта Алеся Пісьмянкова. Паразважаць. І адразу ўсплывае наёмае, даўняе:

Усплёскі хваль.

Ружовы ветразь.

Ружовы свет.

Ружовы сад.

Яшчэ ні кропелыа нявер'я,

Яшчэ ні ў чым не вінават [3, с. 75].

Безумоўнае і адвечна простае, першаснае і неаспрэчнае, інстынктыўна імпрэсіяністычнае - уражанні, уяўленні, адчуванні. Золаку жыцця. Хараства свету. Водару быцця.гэта застаецца асноўным лейтматывам творчасці паэта. Ён вядзе размову «на мове часу і дзікага мёду» (В. Мандэльштам). I тым прыцягвае паэзія Алеся Пісьмянкова - свет яснаты, чысціні, пекнаты. Дзе «водар свежай мяты, змяшанай з цёплым малаком», дзе «густыя снегапады», «духмяныя дажджы», дзе «аерам пахне Сёмуха, і яблыкамі - Спас», дзе «чытаюцца зоры» і «вершы думаюцца». Менавіта так. Не ствараюцца, не ладзяцца, не майструюцца, а прыходзяць, з'яўляюцца. Як з'яўляюцца думкі. Нібыта незнарок, самі. Пра што згадвае сам паэт: «... я ніколі не пісаў вершаў... - я іх думаў». І з задавальненнем пацвярджае сябе Марынай Цвятаевай: ...лірыка - усяго толькі запіс нашых сноў і адчуванняў [4, с. 79].

Калі весці гаворку пра Алеся Пісьмянкова - ён без выкліку і падкрэсліванняў сваіх этычных і эстэтычных арыенціраў - ідзе сваім абраным шляхам. Тым шляхам, які мае на ўвазе разумна-добразычлівую будову сусвету, непахіснасць адвечных чалавечых каштоўнасцяў, стагоддзямі пацверджаны мысленны звычай.

Крызіс свядомасці - светапоглядны ракурс не для Алеся Пісьмянкова. Ён не заплюшчвае вочы на катастрофы, катаклізмы, трагедыі. Проста - пэўна ведае - жыццё жывіцца ўсё ж верай і надзеяй. I менавіта здаровае, сапраўднае, зведанае ці спасцігнутае асабіста, не абстрагаванае, а канкрэтнае, аднак з прыгадваннем паэтычнага сэнсу, працы душы - павінна стацца стрыжнем творчасці, пунктам адліку.

На нашу думку, правільным будзе і сцвярджэнне, што А. Пісьмянкоў - адзін з нямногіх, хто з першых творчых крокаў аказаўся цесна прывязаны да роднай яму бесядскай зямлі, а яшчэ адразу намацаў тую сцяжыну, што вядзе ў мінуўшчыну роднага краю, кранаецца вытокаў, ужо з гэтых агледзін даўніны паспяхова перайшоў і да больш глыбокага асэнсавання паняцця Радзімы, Бацькаўшчыны, Беларусі. Яшчэ тады, калі сёй-той з сённяшніх праўдалюбцаў «прымерваўся» да партыі, малады паэт, не паддаючыся на кан'юнктуру, ва ўвесь голас загаварыў пра кроўнае і дарагое яму. У гэты ж час быў напісаны адзін з лепшых ягоных вершаў, што спачатку называўся «Ля карціны П. Серпевіча «Званар»«. Пазней назва яго не тое што канкрэтызавалася, а набыла больш шырокі сэнс - «Званар». Пад званаром А. Пісьмянкоў разумеў абуджальніка народа ад сну нацыянальнага бяспамяцтва.

Паэзія А. Пісьмянкова не можа не выклікаць захаплення. Калі хто і паставіцца абыякава да створанага ім, дык толькі той, хто ў прыгожым пісьменстве нічога не разумее. Ягоная паэзія вабіць нязмушанасцю радка і адначасова надзвычайнай ёмістасцю, нярэдка пераходзіць у філасофскую напоўненасць. Яна настолькі прачулая, што, здаецца, усё напісанае ім выйшла і з тваёй уражлівай душы. У ёй ёсць жыццёвая моц, але яна прываблівае і сваёй духоўнай трываласцю. I гэта пры здзіўляючай лаканічнасці, што месцамі нагадвае нават пэўную эскізнасць, але эскізнасць гэтая - не штрыхавая, а контурна выразная, адчувальная, а таму і атрымліваецца паэтычны малюнак такі зрокава выразны і пераканаўчы.

Хораша прыкмеціў адметнасць паэтычнага пісьма А. Пісьмянкова Барыс Бур'ян:

«Паэту ўласціва ёмістае мысленне; ён піша лапідарна, не дазваляе ніякай расплывістасці ў словах і радках. Музыка Лірыкі... [5, с. 215].

Такім чынам, на падставе вышэй сказанага, мы маем ўсе падставы, каб сцвярджаць, што ў творчасці Алеся Пісьмянкова шмат прарочага, яна прасякнута неспакоем, у ёй спалучыліся вера і сумленні, рэальнасць і ілюзіі, надзея і адчай, погляды ў мінуўшчыну і будучыню.

На жаль, пра паэта не напісана фундаментальных прац, а толькі асобныя водгукі і выказванні. Л. Галубовіч слушна заўважае, што творчае сэрца А. Пісьмянкова напамінае мне трапятанне гарачага сэрца пад небам халоднай логікі. Ён у сваёй творчасці, хоць і не выходзіць за межы разумнага, але і не пакідае чытачоў акалелымі і бяздушнымі нават свае самыя зімныя і марозлівыя радкі [6, с. 212].

Але паэтаў век кароткі. Часта паэты доўга не жывуць. Гэтаксама не ўсе з іх вытрымліваюць выпрабаванне часам. Нярэдка праходзіць не так і шмат гадоў пасля іхняй смерці, а пачынаем патрабавальна ставіцца да напісанага імі і разумець, што яно ўжо не хвалюе нас, як раней, пры жыцці аўтара. На тое, безумоўна, розныя прычыны, але факт астаецца фактам: паэзія, паколькі яна - госця нябесная, не проста заўсёдная загадка, а яшчэ і безабаронная перад часам. Час жа - вельмі строгі суддзя. Ён не зважае, як кажуць на аўтарытэты. Ён цэніць толькі сапраўдныя таленты. У сувязі з гэтым даследчык творчасці А. Вішнеўскі не сумняваецца, што так будзе і з паэзіяй Алеся Пісьмянкова, які пайшоў з жыцця заўчасна, пражыўшы ўсяго 47 гадоў [2, с. 127].

Сёння мы імкнемся спасцігнуць яго спадчыну глыбей, адчуваем, што яна здольная адарыць нас духоўнымі каштоўнасцямі і энергетыкай адраджэння, дапамагчы ў разгадцы таямніцаў нацыянальнага быцця і характару, павысіць жыццёвы пошук сучасніка.

Мэта дыпломнай работы - выявіць мастацкія і вобразныя адметнасці паэзіі Алеся Пісьмянкова.

Мэтай прадвызначана вырашэнне наступных задач:

·асэнсаваць літаратурную спадчыну Алеся Пісьмянкова з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі;

·па-новаму перачытаць лірыку Алеся Пісьмянкова, паказаць якія важныя і актуальныя праблемы ставіў і вырашаў паэт у вершах;

·паказаць асэнсаванне нацыянальнай ідэі як скразной у творчай сістэме мастака;

·выявіць тэматычную напоўненасць лірыкі;

·вызначыць грамадзянскі пафас паэзіі;

·раскрыць сродкі мастацкай выразнасці і класічнай сілаба-танічнай рыфмы;

·ацаніць наватарскія здабыткі Алеся Пісьмянкова ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці нацыянальнага характару беларуса.

Абект даследавання - лірыка Алеся Пісьмянкова.

Прадмет даследавання - тэматычная напоўненасць лірыкі, сродкі мастацкай выразнасці.

1 ТЭМАТЫЧНАЯ НАПОЎНЕНАСЦЬ ЛІРЫКІ АЛЕСЯ ПІСЬМЯНКОВА

Мастацкі вобраз Беларусі, адбіваючыся ўжо амаль тысячу гадоў у люстэрку літаратуры, бачыцца на яе павехні найперш у выглядзе цэльнай маналітнай глебы. Але гэта толькі знешняе ўражанне, бо ўнутрана літаратуры воблік нашай Радзімы больш нагадвае мазаіку, што складаецца з разнастайных, цесна звязаных паміж сабой каштоўных каменьчыкаў, кожны з якіх, будучы апрацаваны талентам мастакоў пісьменнікаў, па-свойму высвятляе быццё беларускага народа. За стагоддзі стварэння гэтай непаўторнай карціны на яе палатне за кожным кусочкам беларускай зямлі замацавалася сваё месца і склалася новая традыцыя мастацкага выяўлення.

Алесь Пісьмянкоў любіць родны кут, дзе нарадзіўся, вырас, адкуль пайшоў у жыццё, даражыць матчынай мовай, але ўсё гэтаён не выстаўляе напаказ, а сціпла выказвае толькі тую вялікую любоў, якою поўніцца сэрца.

Пісьменніка заўсёды цікавіў кожны момант з жыцця яго роднай краіны. Ён жадаў, каб яго паслядоўнікі добра ведалі гісторыю яго бацькоў і прадзедаў.

1.1 Беларусь і беларусы ў вершах

Лірык па характары, А. Пісьмянкоў заставаўся лірыкам і ў паэзіі, але лірыкам, якому не чужой была і філасофія. Ды не тая - мудрагелістая, што часцей лунае дзесьці высока, а філасофія жыцця, зямная ў сваёй аснове. I гэта вельмі адчувальна ў вершах, у якіх гучыць тэма «малой радзімы» - таго кутка Бацькаўшчыны, дзе А. Пісьмянкоў нарадзіўся і гадаваўся, куды нязменна вяртаўся ў снах і на яве.

На жаль, з гадамі ўсё радзей і радзей, бо спачатку адзін за адным пайшлі з жыцця дзяды-асілкі, якім, здавалася, ніколі не будзе зносу, пасля не стала бацькі, а потым і маці - яна раптоўна, нечакана, паспеўшы паведаміць старэйшаму ўнуку па тэлефоне, што чакае ягонага прыезду, асунулася на падлогу, каб болей не падняцца.

Пасля таго, што здарылася, паэт неаднойчы нагадваў самым блізкім сябрам, што і ў яго будзе падобная смерць - раптоўная і хуткая. Не памінуўся, бо яшчэ раней быў перакананы, што «вершы збываюцца», а ў творах часта згадваў паэтаў, якія заўчасна пайшлі з жыцця. I нібыта нейкую сваю віну адчуваў за тое, што іх няма, а сам ён жыве. А апошнім часам усё больш рваўся ў сваё Надбяседдзе, са скрухай разумеючы, што больш няма да каго ехаць, бо ў яго роднай хаце жывуць ужо іншыя людзі. А ў вершах яшчэ з маладой часіны быў ўпэўнены, што ягонае падарожжа на зямлю маленства ніколі не скончыцца:

Я прыеду, я вярнуся,

Я прыйду да плыткай рэчкі,

Цзе самотны белы бусел

Думу думае аб вечным.

Як і год, і два, і дзесяць,

Мо яшчэ з сярэднявечча,

Ён вартуе рэчку Бесядзь,

Думу думае аб вечным.

Я вярнуся, пакланюся

І яму, і нашай рэчцы,

Я з ім ціха пажуруся

I падумаю аб вечным.

Пакланюся, пажуруся

І ў тумане знікну заўтра...

Белы бусел, белы бусел -

Мой задумлівы сааўтар [6, с. 161].

Бесядзь змалку гайдала яго на сваіх хвалях, яна ж калыхала і ягоныя мары, якія сягалі далёка-далёка за небакрай, што хаваўся за мройнасцю абсягаў. I гэтыя мілыя сэрцу вобразы не маглі не выліцца ў паэзію. Пачынаючы з таго яшчэ моманту, калі ўпершыню з'явілася прагнае жаданне расказаць у вершы пра ўбачанае, пра тое, што нязменна хвалюе. I гэты верш нарадзіўся:

Мая вёска, мая вёска,

Сонца

мар маіх, надзей.

Усміхаецца бярозка,

Сустракаючы людзей.

Тут і радасць і трывога,

Кожны кут мне дарагі.

Хлапчуком я басаногім

Рос ля Бесядзі-ракі.

Тут харошымі дзянькамі

Ля зялёных явароў

Я з вясёлымі дзядзькамі

Вудзіў шэрых печкуроў.

Мая вёска, мая вёска,

Сонца

мар маіх, надзей.

Усміхаецца бярозка,

Сустракаючы людзей [7, с. 156].

Твор гэты, магчыма, у нечым яшчэ празмерна наіўны, але невыпадкова менавіта на яго звярнуў ўвагу выдатны знаўца паэзіі Аляксей Пысін, калі прадставіў тады пачаткоўца на старонках зборніка «Дзень паэзіі-76»: «Адчуваецца, што юны паэт плённа вучыцца ў школе матчынай мовы, народнай песні і жыцця, у школе, якая вельмі многа дае кожнаму, хто з душой чулай і прыгожай ідзе ў літаратуру» [7, с. 154].

А. Пісьмянкоў любіў родны кут, дзе нарадзіўся, вырас, адкуль пайшоў у жыццё, даражыць матчынай мовай, але ўсё гэта ён не выстаўляў напаказ, а сціпла выказваў толькі тую вялікую любоў, якою поўніцца сэрца.

Хараство родных краявідаў з гадамі не толькі не забывалася, а пры кожнай новай сустрэчы вабіла яшчэ больш. Паэта напаўняла такая любоў, што ягоны лірычны герой, адчуваючы гэтую спаконвечную еднасць, прызнаваўся ў сваіх пачуццях да Бацькаўшчыны быццам на адным дыханні. Таму вершы кароткія. Аўтар сведчыў: «...амаль ніколі не пішу - я запісваю. Паэты добра ведаюць, што часта першыя строфы прыходзяць самі, яны нараджаюцца лёгка, без усякай натугі, і дыханне іхняе натуральнае і нязмушанае. Яны як падарунак ад Бога. Іншы раз нават здаецца, што да іхняга з'яўлення на гэты свет ты не маеш ніякага дачынення. Проста табе быў голас аднекуль адтуль, і ты яго ўсяго толькі падслухаў ды запісаў на чысты аркуш паперы» [6, с. 311].

Паэзія творцы прачулая, у ёй ёсць жыццёвая моц, духоўная трываласць. I пры гэтым - дзіўная лаканічнасць, што месцамі нагадвае нават пэўную эскізнасць, але эскізнасць гэтая - не штрыхавая, а контурна выразная. Таму і атрымліваецца паэтычны малюнак такім зрокава выразным і пераканальным.

Загадкавасць паэзіі А. Пісьмянкова ў тым, што, на першы погляд, быццам нічога нечаканага ў ёй няма, матывы цалкам традыцыйныя, а бярэ ж, як кажуць, за жывое, кранае самыя патаемныя душэўныя струны чытача. Ды інакш і быць не можа, бо напісанае творцам - не толькі народжана талентам, але і прапушчана праз ягонае сэрца, напоўнена любоўю да чалавека. Яно безабароннае перад няшчырасцю, двурушніцтвам. I некалі прамоўленае ім сёння ўжо ўспрымаецца і ягоным голасам адтуль. 3 нематы і вечнасці, але як жывое, зямное і надзённае. ...Няма паэта, ды жыве напісанае ім. I па-ранейшаму дзесьці на касцюковіцкай зямлі блукае белы конь - конь яго маленства і ягонай паэзіі:

За Бесяддзю-ракой

іржэ мой белы конь.

Вушамі конь стрыжэ...

Трывожна конь іржэ...

Праз вёрсты і гады

Заве мяне туды,

Да той святой вады,

Што горкне ад бяды.

Вушамі конь стрыжэ,

Самотна конь іржэ

Над чорнаю бядой,

Над горкаю вадой [6, с. 124].

Алесь Пісьмянкоў быў цэльнай натурай, самародкам. Як прырода лагодна падабрала, падагнала ў ім усё адно да аднаго. У яго зайздроснае пісьменніцкае прозвішча, прыгожы, роўны, бісерны почырк. Сапраўды, прыгожан пісьменства ца ў традыцыйна-банальныя ўяўленні пра «сярмяжны», ціхі беларускі характар, - слушна заўважае даследчык А. Бельскі [1, с. 37]. Ён пісаў паўнакроўным, натуральным словам, цураўся белых, анемічных вершаў. Алесь прызнаваў права на творчы пошук, але ставіўся да розных паэтычных штукарстваў іранічна. Ён, і гэта характэрна для маладой беларускай паэзіі у цэлым,- асоба гістарычная, і яго гістарычныя карані - у Беларусі старажытнай, славянскай...»

Герой А. Пісьмянкова - беларус, які мае трывалую культурна-гістарычную памяць, ён адчувае сябе на зямлі продкаў паўнакроўна і надзейна. Што грэха ўтойваць: да нядаўняга часу у некаторых нашых паэтаў лірычны герой нагадваў Івана Бязроднага, і нейкага аморфнага касмапаліта. Герой жа А. Пісьмянкова ведае і шануе генеалогію свайго роду, ганарыцца сваёй крэўнай прыналежнасцю да спаконвяковай зямлі радзімічаў і крывічоў, да зямлі Беларусі, якая нарадзіла Каліноўскага і Вашчылу, Багушэвіча і Багдановіча... Паэтаў герой жадае застацца верным рыцарам свайго краю, яго мінулага. Гаворка дзеда пра «карані роду» становіцца для паэта свяшчэннай скрыжаллю памяці. Свайго продка, аратая і воя, ён уяўляе такім:

Любіў жыццё ён больш, чым бога,

Як мёд, шу вусны маладзіц.

Яго жыццёвыя дарогі

Працялі стрэлы навальніц.

Хоць плугам трызнілі далоні,

Ды не ржавеў ягоны меч,-

Ліхім іржаннем неслі коні

Яго праз вогнішча I смерць.

Калі ў крывавы час

напасцяў

Край бараніў ад груганоў,

Прымусіў многіх косці скласці...

ірні, брат,

колькі курганоўі [6, с. 79].

У вершы «Трызненне паўстанца» паэт закранаў славутую старонку нацыянальнай гісторыі - паўстанне сялян у Крычаўскім старостве, на чале якога стаяў Васіль Вашчыла. Рытміка-інтанацыйны лад твора добра перадае драматызм параненага чалавека, яго трывогу перад тварам смерці за лёс паўстанцкага змагання, якое закончылася, як вядома, паражэннем. Мы чуем перарывіста-палкі голас натуры вольналюбівай і ахвярнай:

О, край мой мілы,

Крывёю сцёк...

Як там Вашчыла?

Хаця б уцёк...

Мы на паганых

Пайшлі б з касой.

О, ранак, рану

Прамый расой! [12, с. 49].

Паэтычнаму радку А. Пісьмянкова ўласцівыя пачуццёвая шырыня, яркая вобразнасць, лірычная ўзнёсласць слова. У «зрокавы аб'ектыў» паэта трапляе усё да болю знаёмае і дарагое. Надзвычай прачула ў першай кнізе А. Пісьмянкова апаэтызаваны родныя мясціны і асабліва - рака дзяцінства і юнацтва Беседзь. Кранальным лірызмам і мілагучнасцю напоўнены верш «Ты адбі мне тэлеграму...»:

Проста сум па белым полі,

Па рабінавым агні.

Проста хочацца да болю

Першароднай чысціні,

Незапэцканай рукамі,

Што з душы здымае грэх...

Проста ў вёсцы Белы Камень

Самы белы ў свеце снег [6, с. 153].

У невялічкім вершы «Паэт» вобраз падковы, які прыйшоў да А. Пісьмянкова з паэзіі ягоных землякоў А. Куляшова і А. Пысіна, вырастае ў сімвал шчасця паэта і людзей. Апантанасць радасцю жыцця, рамантычна-уздымны стан паэта перадаецца і нам, чытачам. Зайздросны дар героя А. Пісьмянкова - гэта яго шчодрасць душы, усхваляванае жыццялюбства і чалавекалюбства:

Ён ранкам падкову

знайшоў у расе,

шчасліўчык,

адораны лёсам,

і кожны падумаў:

дамоў панясе!

А ён - шпурлянуў у нябёсы:

«Будзем, людзі, шчаслівыя ўсе!» [6, с. 89].

Менавіта адносіны да Радзімы, як той, якую прывыклі зваць малой, так і да Радзімы ўвогуле, з'яўляюцца для Алеся Пісьмянкова тым крытэрыем, меркай і шкалой, якімі ён вызначае вартасць і глыбіню душы сваіх лірычных герояў, усіх тых, з кім яму даводзілася сустракацца. Разам з гэтым ён не тоіўся і сам і пры кожнай нагодзе, пры кожным зручным выпадку выказваў свае пачуцці, погляды на гістарычнае мінулае, якое, здавалася б, нікога не трывожыла і не павінна трывожыць. Можа, хто-небудзь вось так і думаў, толькі не ён, Алесь Пісьмянкоў. «Ці слова, ці песню крані - старажытнасць павее», - гаворыў паэт, як бы запрашаючы да дыскусіі, і, думаецца, меў рацыю. Хіба мы не знаходзім водгулле далёкага мінулага ў нашых народных песнях, казках і паданнях? Праўда, думка ў гэтых радках не такая ўжо і новая, але выказаная яна па-свойму, з уласнай заклапочанасцю і той інтанацыяй, якая была ўласціва Пісьмянкову. А таму ён настойліва працягваў: «Не выстудзілі завеі ўпартыя карані». Пра што ў гэтых радках? Ды пра тое, што як бы хто не хацеў і не жадаў, каб мы страцілі тое духоўнае багацце, якое набывалася нашымі прашчурамі стагоддзямі, нічога з гэтага не выйдзе. Дзвюх мацярок нават у аднаго чалавека не бывае. А ў цэлага народа тым больш. Гэту народную мудрасць заўсёды помніў паэт. Ён горды за сваю радзіму, што яна была заўсёды ў любую жудасную хвіліну сама сабой, чыстай і непахіснай:

Праз здрады і хіжасці град,

Праз войны і слёзы

Ты вынесла белыя косы

I чысты пагляд [6, с. 106].

На нашу думку, чытаючы вершы такога вось кшталту і скіраванасці, адчуваеш, што ў паэта маецца свой уласны вобраз роднай матулі-Беларусі, якая мае сваю непаўторную гісторыю, сваіх незабыўных і адданых дачок і сыноў. Чытаючы радкі пра белыя косы і чысты пагляд, здаецца, мы сапраўды бачым вабную постаць нашай Беларусі, якая атаясамліваецца з вечна маладой дзяўчынай, што з іншымі дзяўчатамі сплятае веснавыя вянкі і пускае іх плыць уніз па рацэ, а ў ноч на Івана Купалу паліць у пракаветнай пушчы кастры ды шукае чарадзейную папараць-кветку.

У творах А. Пісьмянкова не толькі ярка і вобразна намаляваны беларусы, але і створаны незабыўныя малюнкі роднай прыроды, якія выхоўваюць у чытачоў патрыятычныя і эстэтычныя пачуцці.

Вострая сучасная думка прысутнічае ў вершы, дзе гаворка ідзе пра звон, які «заве ісці на «вы», нібыта голас чалавечы». У беларускай паэзіі звон увогуле атаясамліваўся з жывым чалавекам і гаварыў ўголас пра тое, пра што думаў араты і сейбіт, той самы «пан сахі», аб якім пісаў Купала. Дык вось, гэты звон кліча Беларусь на веча, «каб адстаяць свае правы». Безумоўна, тут гаворыцца пра нашы сягонняшнія праблемы і пытанні ў нейкай ступені алегарычна. Бо іх усе і не пералічыць, калі б гэта і надта хацеў зрабіць паэт. Зрэшты, вершы пішуцца не для таго, каб згадваць эканамічныя ці нейкага іншага кшталту пытанні і праблемы. Але зусім нечакана гучыць другая страфа:

...Былыя павеялі вякі,

I прыгадалася нанова:

Каб у народа вырваць мову,

Ў званоў ірвалі языкі [6, с. 192].

Як мы памятаем, нехта з цароў загадаў вырваць языкі ў званоў з іншай прычыны, чым гэта сцвярджаецца ў вершы. I тым не менш мы не знаходзім нейкай вялікай крамолы, неадпаведнасці. Наша душа зусім не супраціўляецца і не пратэстуе гэтай «недакладнасці». Наадварот, мы чамусці радуемся, што паэт знайшоў вось такую ўдалую паэтычную метафару і, дзякуючы гэтаму, здолеў умела і далікатна абыграць гістарычны факт, гістарычную падзею, што мелі месца ў далёкім мінулым. Гаворачы пра карані, вытокі ўсяго таго, што звязана з Беларуссю і родным кутком, дзе нарадзіўся і вырас сам Алесь Пісьмянкоў, ён умела ўплятае ў канву свайго паэтычнага аповеду і пазначае абсягамі паэтычнай зацікаўленасці і тое, што не мог абмінуць, - свой радавод. Канечне, каб павесці адпаведную гаворку пра ўсё гэта, патрэбен і адпаведны паэтычны жанр. Так, пэўна, узнікла «Балада роду». Не кожнаму паэту пад сілу працаваць у баладнай форме верша. Як жа пачувае сябе на гэтай дзялянцы Алесь Пісьмянкоў? Ці атрымалася ў яго балада? Зрэшты, ён пачынае гэты твор арыгінальна: «Дзед, раскажы баладу роду, што ні кажы, ты - старажыл...» Каго не заінтрыгуе вось такі жывы і непасрэдны пачатак? I, безумоўна, мы чакаем, што адкажа дзед паэту. I ён, як і трэба было чакаць, пачынае як бы крыху здалёк: «3 Дняпра наш продак родам, з зямлі Машэк, з зямлі Вашчыл». I далей ідзе ўжо ўдакладненне: адкуль усё-такі паходзіць род, да якога належыць і Алесь Пісьмянкоў. Вядома, паэт не можа дазволіць таго, каб дзед, які ўвесь час жыве ў вёсцы, бачыў-перабачыў столькі, што іншаму на два жыцці хапіла б, гаварыў нейкай сухой і казённай мовай. Таму мы верым дзеду, якога малюе паэт праз яго маналог і які гаворыць:

Любіў жыццё ён больш, чым Бога,

Як мёд, піў вусны маладзіц.

Яго жыццёвыя дарогі.

Працялі стрэлы навальніц [6, с. 176].

Магчыма, у сцвярджэнне, што продак іх любіў жыццё больш, чым Бога, умяшалася рука самога паэта, бо любіць і шанаваць у даўніну Бога - гэта азначала любіць і шанаваць жыццё, а вось захапленне старога дзеда тым, што іх прашчур «як мёд, піў вусны маладзіц», гучыць натуральна. Ды і ці толькі падкупляе гэта шчырасць! Яна яшчэ і здзіўляе, паказваючы, што і сам дзед вунь які зух, бо не так сабе ён згадаў гэту, не такую ўжо і дробязную, рысу свайго прашчура. Відаць, гэта згадка прыносіць нейкую аднаму яму вядомую асалоду, маўляў, ведай, унучак, з якога мы роду, якога мы ладу ды складу! I далей гаворка ідзе ў чыста баладным рэчышчы, у баладнай форме:

Хоць плугам трызнілі далоні,

Ды не ржавеў ягоны меч, -

ліхім іржаннем неслі коні

Яго праз вогнішчы і смерць [8, с. 92].

Казачна-рамантычны і ўзнёслы тон тут, як кажуць, да месца і дарэчы. Але мы ўвесь час чакаем чагосьці большага, не тое што каб незвычайнага і фантастычнага, бо гаворка ідзе ўсё-такі пра бытавы бок жыцця прадзеда, але цікавага і значнага. Праўда, у паэта яно стрыманае, без залішняй экспрэсіўнасці і эмацыянальнага ўсплёску:

пяром і граматай у згодзе

Ён жыў. I незнарок,

Казалі, князь пры ўсім народзе

Яму імя даў - Пісьмянок [8, с. 197].

Нельга не заўважыць, што паэтычнае слова Алеся Пісьмянкова не любіць раскацістага грому і трыбуннага гулу, яно ціхае і ўдумлівае, мяккае і пяшчотнае, ласкавае і цёплае, глыбокае і засяроджанае.

Каб лепш пазнаёміць чытачоў з іх роднай прыродай, як і Якуб Колас, паэт змясціў увесь характэрны беларускі рэльеф і пейзаж - ад берагавога ракітніку да лясной глушы, ад травой заросшай крынічкі да срэбразвоннай Прыпяці, ад заліўных лугоўў да балот, заросшых старымі бярэзінамі.

На гэтым геаграфічным кусочку Беларусі паэт пералічыў амаль усе пароды дрэваў, ад лазы і крушыны да старых дубоў, што стаяць над вадою. Ён сабраў ўсе адценні беларускага неба, усе змены надворя ад ветрыка да вятругі, змясціў тут усе поры года.

Мы яшчэ раз пераканаліся ў тым, што родная зямля заўжды жывіла і будзе спрадвечна жывіць паэтычнае слова. І нездарма столькі вершаў светлых і прачулых А. Пісьмянкоў прысвяціў непаўторнай красе Беларусі

Такім чынам, патрыятызм паэзіі Алеся Пісьмянкова заснаваны на нацыянальна-адраджэнскай пазіцыі, цэлай сістэме сацыяльна-грамадскіх і палітычных поглядаў гэтых аўтараў. Філасофія Бацькаўшчыны ў паэтычнай творчасці гэтага творцы - гэта працэс усвядомленага быцця ў часе і прасторы, гісторыі, у агульначалавечым, касмічным вымярэнні. Патрыятычна-філасофскія матывы ў яго лірыцы раскрываюць думкі паэта пра ўласны гістарычны дом, прасветлена сонечны, цывілізацыйны шлях у духоўным быцці сваіх народаў. Паэт здолеў выявіць драму нацыянальнага светаўладкавання ў неспрыяльных грамадска-палітычных абставінах, паказаць тыя цярністыя выпрабаванні злавеснага часу, які пачынаў скоўваць на беларускай зямлі дух свабоды і адраджэння.

У паэтычным свеце Алеся Пісьмянкова ідэя мацярынства беларускай зямлі (ідэал Радзімы-маці) выяўляецца не столькі ва ўспрыманні роднай зямлі ў якасці месца з'яўлення на свет або як зямлі-карміцелькі, колькі праз адчуванне святасці роднай старонкі (і ўсяго роднага), адказнасці перад зямлёй, на якой жылі продкі. Непарыўная повязь чалавека з радзімай, любоў да яе і служэнне ў імя яе дабрабыту падаюцца паэтам як ідэал чалавечых адносін да свайго краю. Чужына не заменіць радзіму - гэтаксама як мачаха не можа замяніць чалавеку маці. Купала не толькі персаніфікуе вобраз радзімы, надзяляючы яе жаночым воблікам, але і ўспрымае сувязь народа з роднай зямлёй як далучанасць дзяцей да маці: Беларусь разумеецца паэтам як Маці, а беларусы, беларускі народ - як яе дзеці.

.2 Метафізіка кахання

Пачуццё кахання як універсальная з'ява асабістага жыцця кожнага чалавека, асабліва свежае і непаўторнае, хвалюючае і драматычнае ў самым пачатку свайго ўзнікнення, цікавіла і натхняла такіх пісьменнікаў, як Лонг («Дафніс і Хлоя»), Уільям Шэкспір («Рамэо і Джульета»), Ёган Вольфганг Гётэ («Пакуты маладога Вертэра»), Аляксандр Пушкін («Яўген Анегін»), Фёдар Дастаеўскі («Белыя ночы»), Іван Тургенеў («Першае каханне»), Іван Бунін (''Міцева каханне»), Янка Купала («Яна і я»), Якуб Колас («На ростанях»), Максім Гарэцкі («У чым яго крыўда?»), Іван Мележ («Людзі на балоце») і іншыя. Сусветная літаратура на працягу стагоддзяў сцвярджала відавочную ісціну, што толькі ў каханні і з яго дапамогай чалавек становіцца чалавекам. Вобразную і дакладную характарыстыку ўспрымання свету закаханымі даў паэт Гайнрых Гайнэ: гэта «страшэнны землятрус душы», у выніку якога чалавек па-новаму бачыць сябе і навакольны свет. Літаратура мінулага стагоддзя шмат увагі аддала і думцы пра тое, што ў эпоху войнаў і рэвалюцый, багатых на праявы бесчалавечнасці і агрэсіўнасці, занадта шырока распаўсюдзіліся такія адмоўныя з'явы, як жорсткасць, зласлівасць, зайздрасць, абыякавасць, апатыя. У сучасным свеце прыкметна збяднела і звузілася сфера любові да бліжняга, у тым ліку і інтымнага пачуцця кахання. Усё гэта выразна засведчыла востры дэфіцыт любоўнага пачуцця ў жыцці.

Мастацкая літаратура, поруч з рэлігяй, філасофіяй, псіхалогіяй, з дапамогай уласных сродкаў вобразнага асэнсавання рэчаіснасці робіць усё магчымае, каб абудзіць у сучастку здольнасць любіць жыццё, перш за ўсё другога чалавека, кахаць і быць каханым. Каханню паэты прысвячалі свае вершы, празаікі раманы, мастакі - карціны, а кампазітары пісалі рамансы.У творах паэтаў і празаікаў, драматургаў і эсэістаў адлюстраваны шматлікія канкрэтныя праявы гэтага вялікага пачуцця, яго відаў і формаў, вымярэнняў і аспектаў. Тэма кахання - адна з асноўных у беларускай мастацкай літаратуры.

Пошуку падыходаў да спасціжэння сутнасці, праяў гэтага пачуцця А. Пісьмянкоў прысвяціў шмат радкоў у сваіх паэтычных творах.

Каханне - гэта шчасце і радасць, моцнае пачуццё, якое робіць чалавека прыгожым, духоўна багатым.

Пошуку падыходаў да спасціжэння сутнасці, праяў гэтага пачуцця А. Пісьмянкоў прысвяціў шмат радкоў у сваіх паэтычных творах. У вершах каханне прадстае перад намі як шматпланавая духоўная якасць, у якой, як у фокусе, перасякаюцца процілегласці біялагічнага і духоўнага, асабістага і грамадскага, інтымнага і агульназначнага. На наш погляд, майстэрства паэта, неардынарнасць і глыбіня яго выхадаў на, адавалася б, звычайныя жыццёвыя і маральныя сітуацыі - а менавіта ў іх і выснова, і сэнс, і вырашэнне самых звычайных і самых вострых любоўных калізій - даюць поўнае права на выдзяленне любоўнай тэматыкі ў якасці аднаго з важных тэматычных кірункаў паэтыкі А. Пісьмянкова.

Шматпланавай прадстае перад намі інтымная лірыка А. Пісьмянкова. На наш погляд, з аднаго боку, яна неадемная ад усіх іншых тэм, што знайшлі адлюстраванне ў творчасці паэта. 3 другога, каханне само, па сутнасці, з'яўляецца найменнем жыцця. У цэнтры ўвагі паэта, яго разумення кахання як самага свабоднага, незалежнага і непрадбачанага выражэння глыбіні чалавечай асобы з'яўляецца чалавек, яго душа, яго сэрца, якія азараюцца і саграваюцца ў імя шчасця іншых людзей. Каханне ў паэтыцы А. Пісьмянкова - гэта не вузкаэгаістычнае пачуццё, скіраванае на самаўдасканаленне асобы, вырашэнне яе асабістых інтарэсаў. Яно выражае сацыяльна-маральную актыўнасць асобы і ідэалізацыю любімага чалавека, адноснае самазабыццё і бескарыслівасць чалавека, валодае ўсёачышчальнай сілай, фарміруе чалавечнае ў чалавеку, робіць яго саўдзельным самаму ўзвышанаму ў свеце.

У творах А. Пісьмянкоў вітае любоў да жыцця, да сонца, да маці, да каханага і каханай. Каханне выступае як адмаўленне зла і станаўленне гарманічных адносін паміж людзьмі. Каханне ў вачах закаханых выступае ў якасці самай вялікай жыццёвай каштоўнасці, дзеля сцвярджэння і захавання якой можна пераносіць любыя нягоды і выпрабаванні, цярпліва вытрымліваць не толькі неразуменне іншых людзей.

Інтымная лірыка Н. Пісьмянкова - гэта споведзь паэта аб пражытым і перажытым, гэта размова з чытачом аб высакароднай галіне паэзіі, якая дае магчымасць успрымаць еднасць чалавека і акаляючай рэчаіснасці як адзіную цэласнасць з усім. Нягледзячы на тое, што ў вершах даволі часта прасочваюцца асабістыя матывы, а жыццё лірычнага героя пераплятаецца з біяграфічнымі даведкамі паэта, творы ўсё ж не пясуць у сабе эгаістычнай замкнутасці. Вершы Н. Пісьмянкова аб каханні - антыэгаістычныя. Яго лірычнае «я» нібы зліваецца з унутраным светам чытача, яго пачуцці перадаюцца чытачу і ўспрымаюцца апошнім, як свае асабістыя. Індывідуальны вопыт паэта, такім чынам, становіцца вопытам чытача, нават калі любоўныя пачуцці яго ў жыцці яшчэ не захоплівалі ў свой палон. Чытачу раскрываецца ўся шматграннасць кахання - ад першых парасткаў юначага пачуцця да драматычна-узвышанага стану душы і сэрца на зыходзе чалавечага жыцця. Праўда, уся гэта гама пачуццяў не навязваецца чытачу, яна падаецца стрымана, у асобных выпадках нават аскетычна. Менавіта па гэтай прычыне і былі напісаны наступныя радкі, дзе ўказваецца сутнасць кахання А. Пісьмянкова:

Вечарам

зорка ў акне

ноччу

каханая ў сне,

раніцай

птах на бярозе

пакрыўдзяцца на мяне,

калі перайду на прозу [8, с. 98].

Увогуле, вершы, прысвечаныя каханню, у паэта вельмі пранікнёныя, светлыя. Гэта каханне зямное, часам радаснае, часам пякельнае, горкае. Са старонак твораў А. Пісьмянкова паўстаюць:

Ні маўчанне, ні жарты

Нашу роспач не знішчаць…

Толькі грэцца ці варта

На былым папялішчы? [8, с. 86].

У лірычных творах пануе паэтычная стыхія, натуральная ў мастацкім аповедзе пра першае каханне. Гэтае ўражанне падмацоўваецца цёплым аўтарскім гумарам і незласлівай іроніяй мудрага чалавека, які выдатна разумее сваіх юных і наіўных герояў, бачыць іх нявопытнасць, любуецца іх мілай непасрэднасцю, з разуменнем ставіцца да юнацкай нецярплівасці, просталінейнасці і максімалісцкіх патрабаванняў да сябе і да іншых:

Быў позні лістапад

З адвечнай варажбою

І я назваў цябе

Сястрою,

І ты пазвала ціха:

Брат…

У нас былі свае дажджы

І зорнасць парасонаў.

Дажджы вучылі жыць

Па іх законах [8, с. 35].

У вершах надзвычай шмат глыбокіх і дакладных псіхалагічных назіранняў за паводзінамі закаханых, арыгінальных філасофскіх разваг над жыццём увогуле. Лірык заўсёды побач са сваімі героямі, разам з імі ў радасці, і ў горы. Прыкладаў такіх зацікаўленых адносінаў аўтара і герояў у творах надзвычай шмат. Вось адзін з іх:

Мой сад у снезе па калена

Азяб у золь і снегапад…

Табе не холадна, Алена?

Табе не холадна, Алена?

Табе не хочацца назад? [8, с. 77].

Каханне ў вачах закаханых выступае ў якасці самай вялікай жыццёвай каштоўнасці, дзеля сцвярджэння і захавання якой можна пераносіць любыя нягоды і выпрабаванні, цярпліва вытрымліваць не толькі неразуменне іншых людзей, што спрабуюць паказаць «аслепленым» страсцю героям недахопы, фізічныя ці маральныя, прадмета захаплення, але і частыя непаразуменні паміж сабой, што тлумачацца рознасцю характараў, адсутнасцю жыццёвага вопыту, рэўнасцю, недаверам:

Ну хто залечыць

Тугу і боль?

…Заплакаў вецер

Па нас з табой [8, с. 49].

Героі перажываюць гаму пачуццяў - каханне, рэўнасць, смутак, радасць:

Я прачытаў твае сляды

Тут, на прыцішанай алеі,

Адзін у золаце завеі

Я прачытаў твае сляды [8, с. 16].

Адстойваючы сваё каханне, яны вераць у лепшае, жадаючы ўсё пачаць спачатку:

Я ў снах пра цябе марыў, я вясной у цябе верыў.

Я шукаў цябе на ўсіх бульварах,

Я чакаў цябе на ўсіх скверах.

А ў небе плылі хмары,

А мары мае былі хімерай… [8, с. 179].

Гэтыя пачуцці шчырыя, непаўторныя, непадобныя. Героі ўпершыню кахаюць, упершыню адчуваюць блізкасць - духоўную і фізічную, непакояцца адно за аднаго. Ім добра разам, яны шчаслівыя:

Сыдуцца вуснаў соты,

Сыдуцца ў соты раз

Аддам табе пяшчоты

Нястрыманы запас

Мільгнула ты сініцай,

Рукі ягоны ўзмах…

І veni,

vidi,

vici [8, с. 48].

Паняцце «шчасце» - катэгорыя філасофская, вечная, дасюль адназначна неразгаданая. Правільным будзе Лічыць, што кожны чалавек разумее шчасце па-свойму. Можна толькі прыкладна абазначыць складнікі гэтага паняцця: прызнанне, здароўе, узаемапаразуменне, сям'я, вернасць, каханне:

Там двое да рання

Клянуцца ў каханні.

І вернасць да скону

Там лічаць законам [8, с. 155].

Героі твораў А. Пісьмянкова перажываюць гаму пачуццяў - каханне, рэўнасць, смутак, радасць. Гэтыя пачуцці шчырыя, непаўторныя, непадробныя. Героі ўпершыню кахаюць, упершыню адчуваюць блізкасць - духоўную і фізічную, непакояцца адно за аднаго. Ім добра разам, яны шчаславыя. Але часта зяўляецца нехта трэці, які ўсё гэта рушыць:

Гусцее хмурынка-журынка,

Трывога расце спакваля:

Напэўна з дзяўчынкай-трасцінкай

Ніколі мне ўжо не гуляць.

Згасае надзеі іскрынка,

Ніхто не падзеліць тугі,

Напэўна дзяўчынку-трасцінку

На сіверы грэе другі [8, с. 105].

Як бачым, А. Пісьмянкоў стварае ў сваіх творах пра каханне любоўныя трохкутнікі. Немалаважную ролю ў якіх адыгрываюць абставіны кахання.

Тэма многіх вершаў А. Пісьмянкова - асабістае шчасце чалавека, якое заснавана ў першую чаргу на патаемным, інтымным пачуцці - каханні, што мае ў сабе безліч адценняў, перажыванняў чалавечай душы:

Праз даодж я ўбачыў:

У парку дзіцячым,

Дрыготка-азяблым,

Паслаўшы ўсіх да дябла,

Цалуюцца двое…

Я ім пазайздросціў

Светла. Без злосці.

То былі мы з табою [8, с, 58].

На жаль, не заўсёды каханне лірычных герояў А. Пісьмянкова заканчваецца шлюбам. Паэт пераглядае сутнасць кахання:

З каханым рай і ў шалашы -

Паэт накрэсліў на паперы,

Паэт у гэта шчыра верыў

І гэтай верай даражыў.

О як чакаў ён ветлы ранак,

Каб прачытаць свій верш каханай!

Яна ўздыхнула: Не грашы…

Мне надакучылі хімеры!...

Я з першай ночы сню кватэру

У гэтым брыдкім шалашы [8, с. 175].

Галоўная ж праблема гэтых вершаў, што паказвае і імкнецца раскрыць пісьменнік, - як быць шчаслівым...

А. Пісьмянкоў, на нашу думку, амаль з першых звярнуў увагу на адзіноцтва мужчыны. Да гэтага часу ў вершах раскрывалася адзіноцтва жанчыны:

І я не кляўся ні ў чым,

І я не кляў цябе за мукі,

Зноў ажылі былыя гукі,

Яны зліваліся ў гімн,

Каб загучаць, як і тады,

Тут на прыцішанай алеі,

Дзе зноў у золаце завеі

Я прачытаў твае сляды [8, с. 16].

У сваіх кнігах А. Пісьмянкоў стварае запамінальныя вобразы-тыпы нашых маладых сучаснікаў, выдатна раскрывае духоўныя, інтымныя бакі іхняга жыцця. Многія з персанажаў пісьменніка ўчора былі аптымістамі, жыццялюбамі, верылі ў самае лепшае, светлае, сёння ж перажываюць душэўную няўтульнасць, прыгнечанасць, залічваюць сябе да падманутага пакалення, як герой наступнага верша:

Наш гадзіннік адцікаў-адтакаў,

Цень былога блукае між дрэў.

Яго дожджык халодны адплакаў,

Яго вецер асенні адпеў.

Вольнаму воля…

Зайздросная доля…

Зайздросная доля, кажу!

А я й не любіла ніколі,

Ты чуеш, - ніколі!

І каб не заплакаць ад болю,

Ты твар падстаўляеш дажджу [8, с. 89].

З гэтых вуснаў выліваюцца любоўныя перажыванні. Музыка пяшчоты, пакуты і туга чуюцца тут. А. Пісьмянкоў з тонкім псіхалагізмам разгортвае ўнутраны свет мужчыны, якая зведаў шчасце кахання, хоць яно было нядоўгім.

Кожны чалавек у сваім жыцці вытрымлівае шмат экзаменаў. Але, на думку Сухамлінскага самы галоўны экзамен - гэта вернасць. Героі вершаў А. Пісьмянкова, як і сам А. Пісьмянкоў, вытрымліваюць гэты экзамен выдатна:

У гэту ноч у райскім садзе

Зязджалі з глузду салаўі!

Ах, гэта ночка, гэта ночка!

Яна зяднала іх навек.

Не сніў Адам, што пасля ночкі

Сыны народзяцца і дочкі,

Што будзе ён хадзіць упрочкі

І больш не жыць - як чалавек.

…А мы ідзём у засень дрэваў,

І галава, як чамадан.

І ты - мудрэйшая за Еву,

І я - наіўны, як Адам [8, с. 14].

Па-рознаму пісьменнікі вырашаюць праблему кахання: адны -шлюбам з прадаўжэннем роду, іншыя - растаннем. Напрыклад, у многіх замежных літаратурных творах падобная сітуацыя, як зазвычай, вырашаецца інакш: трагічна, драматычна, без канчатковага выніку - шлюбу; урэшце не рамантычна, а часам і жорстка, бесчалавечна.

Каханне галоўных герояў А. Пісьмянкова, на шчасце, узаемнае.

Звычайна паэты ў сваіх творах апісваюць самае інтымнае ў каханні: прыязнасць, фізічную цягу адно да аднаго, пацалункі, збліжэнне - працяг роду... Прыходзяць на памяць радкі Анатоля Вярцінскага:

Мужчына. Жанчына. Чаканне.

Шуканне. Блуканне. Час.

Жанчына. Мужчына. Спатканне.

Вітанне. Пытанне. Адказ.

Мужчына. Жанчына. Каханне.

Сэрцабіцце. Забыццё. Жыццё [9, с. 53].

А. Пісьмянкоў у гэтым невялікіх па памеры вершы не малюе гэтых зяў, але мы добра ведаем, што без гэтага не можа быць працягу роду і шчаслівага шлюбу.

Такім чынам, трэба сказаць, што праблема не новая: Ён і Яна... Але пісьменніку ўдалося паказаць яе праз характары сваіх герояў у нацыянальным зрэзе, і ўжо гэта - адметна.

А. Пісьмянкоў здолеў перадаць праўду чалавечага сэрца, праўду людскіх перажыванняў. Творы найбольш хвалююць лірызмам, паэзіяй юнацтва, непакорнай прыгажосцю кахання. Аўтар выказаў ў сваіх творах сваё каханне і свой вялікі чалавечы боль. Перад намі - усе стадыі гэтага глыбокага і трапяткога пачуцця. І першая радасць ад нараджэння кахання, калі ўсё вакол іначыцца, афарбоўваецца ў нейкае новае, вясёлкава - шматфарбнае святло, перамяжаецца то сумам, то болем, то шчымлівай, нязвыклай пяшчотаю і цяплом і хмеліць, прыемна - салодка хмеліць галаву. Усё жыццё цяпер робіцца адным невымоўным, зачараваным сном, яно і вабіць і туманіць, як лёгкая завея.

У вершах пра каханне мы не знаходзім эротыкі, цынічных адносін да жанчыны, ухваленне лёгкіх мімалётных сувязяў. Ён не прызнае кахання па разліку. Для любоўнай лірыкі А. Пісьмянкова характэрны пяшчота, цеплыня, загадкавасць, пранікненне ў тайну сэрца закаханага, шчаслівага ці таго, хто яшчэ жыве надзеяй на спасціжэнне радасці кахання. Яна напоўнена паэтычнасцю, што пранізвае ўсе іншыя адценні чалавечых адносін: любоў да маці, родных мясцін, дружбу, таварыства. Лірычнае самавыяўленне паэта, на нашу думку, паядноўваецца з яркім адлюстраваннем, рамантычны пафас - з рэалістычным адлюстраваннем рэчаіснасці. Трэба адзначыць і такую адметную рысу лірыкі паэта, як незвычайны аптымізм. Творы паэта прасякнуты любоўю да людзей, верай у перамогу справядлівасці над сіламі зла, у тое, што кожны наступны дзень будзе больш шчаслівы, чым папярэдні.

Творы А. Пісьмянкова аб каханні, кажучы словамі В. Бялінскага, «гэта мелодыя сэрца, музыка душы, якая не перакладаецца на чалавечую мову і тым не меней заключае ў сабе цэлую аповесць...».

2. НАЦЫЯНАЛЬНАЯ САМАСВЯДОМАСЦЬ

Перыяд канца XIX - пачатку XX ст. займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай лггаратуры. Гэта абумоўлена многімі прычынамі. Галоўная з іх - бурны рост У гэты час нацыянальнай свядомасці беларусаў, у выніку чаго пачалося інтэнсіўнае развіццё культуры, адбыўся небывалы росквіт літаратуры ў розных яе родах і жанрах, складваліся новыя творчыя метады і накірункі. Асэнсаванне гэтых працэсаў у лігаратуры атрымала назву Беларускага Адраджэння, гэта значыць аднаўлення гвалтоўна перарванай лініі сацыяльна-гістарычнага і культурнага развіцця беларускага народа.

У артыкуле «Некалькі слоў аб нацыянальным адраджэнні забытага народу», надрукаваным у «Нашай Ніве» за 1908 год (№ 20), падаецца кароткая гісторыя ўтварэння і развіцця беларускага этнасу і беларускай дзяржавы - Вялікага княства Літоўскага, якое існавала трыста гадоў. На ўсім працягу гэтай гісторыі, піша аўтар, пануючай мовай была беларуская. «Яна лічылася «культурнаю», ёю гаварылі і шляхта беларуская, і паны, і князі вялікія». Ведалі аб беларусах і ў Еўропе. Але пасля, з утварэннем Рэчы Паспалітай, у XVII ст., пануючай мовай становіцца польская, а з далучэннем Беларусі да Расіі, у канцы XVIII ст., - руская. I у Расіі, як і раней у Польшчы, адзначае аўтар, беларусы не мелі свайго голасу. I вось зараз гэты шматвяковы сон скончыўся. Але і ў цяжкую гадзіну беспрацоўя і ліхалецця беларусы не забылі сваёй мовы і сваіх звычаяў. I цяпер зноў народ беларускі ўваскрос і ідзе да новага жьшця [5, с. 12].

Трэба адзначыць, што гэтае «ўваскрасенне» - не простая ісціна, а вельмі ёмістае паняцце, якое адлюстроўвае сутнасць працэсаў сацыяльна-гістарычнага развіцця Беларусі. Таму гутарка ідзе менавіта аб адраджэнні: аднаўленні права на нацыянальную мову, а на гэтай аснове - і аб адраджэнні літаратурных традыцый, адукацыі і асветы на роднай мове, адраджэнні згубленых культурных сувязей, гістарычных помнікаў старажытнага пісьменства, эпісталярнай спадчыны.

А адсюль вынікаюць і пэўныя задачы літаратурнага руху, як яны сфармуляваны ў розных выданнях гэтага перыяду: 1) несці веды ў масы, 2) змагацца за згуртаванне мас дзеля дасягнення агульнанародных мэтаў, за сацыяльныя і нацыянальныя правы і 3) імкнуцца да аднаўлення старых каштоўнасцей, адраджэння беларускага пісьменства, нацыянальных звычаяў і традыцый, за пашырэнне духоўнага багацця народа.

Актывізацыя кнігадрукавання, з'яўленне першых перыядычных выданняў на беларускай мове, газет «Наша доля» і «Наша Ніва», часопісаў і альманахаў «Загляне сонца і ў наша аконца», «Палачанін», «Саха» і іншыя, - усё гэта садзейнічала кансалідацыі сіл творчай інтэлігенцыі, узмацненню яе ролі ў асветніцтве і выхаванні народа, распаўсюджанню ведаў і культуры сярод шырокіх гарадскіх і сялянскіх мас.

Аднак рост нацыянальнай свядомасці і адпаведна мастацка-вобразнага аддюстравання яго ў літаратуры - шматаспектны, складаны працэс, у якім можна вылучыць яго розныя якасныя этапы.

Нават пры першым знаёмстве з асноўнымі літаратурнымі творамі таго часу відаць, што рост нацыянальнай свядомасці, які адлюстроўваецца ў тагачаснай паэзіі, характарызуецца наяўнасцю двух асноўных этапаў, накірункаў, або дзвюх форм мастацка-сэнсавага выяўлення: выхаванне этнічнай свядомасці, калі на першым месцы застаюцца тэмы і вобразы энтаграфічнага зместу, і развіццё нацыянальнай свядомасці ва уласным сэнсе гэтага слова, калі на першы план выходзяць праблемы гістарычнага, прававога, сацыяльнага быцця беларускага народа, яго імкненне да роўнасці, свабоды і незалежнасці.

I хоць названыя этапы і формы паміж сабою цесна звязаны і адны прынцыпы наслойваюцца на другія, няцяжка убачыць рознаўзроўневыя крыніцы іх паходжання, неаднолькавыя па сіле творчай энергіі.

Бурны усплеск этнічнай свядомасці - гэта вынік прыходу ў літратуру значнай масы непрафесійных пісьменнікаў прадстаўнікоў гарадской і вясковай інтэлігенцыі (настаўнікаў, служачых, студэнтаў), - якія і вызначылі змест і напрамак развіцця масавай паэзіі, увасобілі ў ёй сваё глыбока народнае светаадчуванне, прасякнутае гарачай любоўю да роднага краю, яго велічы і прыгажосці, да яго простых людзей, што спрадвеку жывуць на гэтай зямлі і звязаны з ёй непарыўнай душэўнай повяззю. Гэта светаадчуванне жывіцца перш за усё энергіяй самога быцця, эмацыянальнага натхнення сотняў і тысяч простых людзей, што раптоўна ўбачылі навакольны свет і сябе ў ім іншымі вачамі, - людзей устрывожаных, занепакоеных за лёс свайго краю. Такім чынам, этнічная свядомасць не тоесная нацыянальнай, але нацыянальная свядомасць вырастае з яе, базіруецца на ёй і ў аснове сваёй абумоўлена гістарычнымі прычынамі, звязана з развіццём грамадска-палітычнай і філасофскай думкі, з літаратурнай традыцыяй.

У літаратуры нацыянальная свядомасць як выразны і вызначальны ідэйны прынцып наглядна выявілася у творчасці Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, А. Гурыновіча, пісьменнікаў XIX ст. У далей-шым яна набыла якасна новае ўвасабленне ў творчасці Цёткі, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, 3. Бядулі, М. Гарэцкага, іншых пісьменнікаў пачатку XX ст., якія не проста наследуюць ідэйныя і творчыя прынцыпы сваіх папярэднікаў, але і развіваюць і узбагачаюць іх, абапіраючыся на заваяванні масавай паэзіі і прозы, гэтага нечаканага, незвычайнага ўсплеску ў развіцці этнічнай свядомасці, што пачаў улівацца моцнай плынню ў рэчышча беларускай лггаратуры.

Новы этап развіцця мастацкай творчасці з яе ўзмоцненым нацыянальным пафасам патрабаваў больш шырокай філасофскай базы для свайго ўвасаблення, пэўнай карэкціроўкі, выкліканай новым часам, у сферы ведаў і ўяўленняў у параўнанні з мінулым.

Паэзія ў найбольшай ступені адпавядала хутчэйшаму эстэтычнаму выяўленню гэтай задачы, бо па сваёй жанравай прыродзе яна больш мабільная, непасрэдна эмацыянальная.

Алесь Пісьмянкоў, працягваючы традыцыі сваіх папярэднікаў, быў не толькі мастацкім летапісцам народа. У розны час, у залежнасці ад абставін, тонкі і шчыры лірык станавіўся паэтам - грамадзянінам, то прарокеам, то філосафам, а то і ваякам за долю, волю і народ. Ягоная творчасць не толькі выяўляла рост сацыяльна-палітычнай і нацыянальнай свядомасці беларусаў, але і актыўна садзейнічала гэтаму росту, фарміравала грамадскі ідэал, нацыянальную самасвядомасць, абуджала гістарычную памяць - стала сцягам духоўнага адраджэння народа.

Алесь Пісьмянкоў жа, калі часам і спяшаўся выказацца, дык спяшаўся... не спяшаючыся. Роздумнасць інтанацыі, узважанасць радка, надзвычайная напоўненасць і ёмістасць ідуць, безумоўна, найперш ад самога таленту. Але не толькі... Гэта яшчэ і сведчанне патрабавальнасці да сябе, да таго ж слова. Гэта і разуменне, што калі час вельмі «непаэтычны», толькі той верш здатны прыцягнуць належную ўвагу, што можа, як кажуць, узяць за жывое, нагадаць аб тым, чым жывуць многія.

Таму невыпадкова ў паэзіі А. Пісьмянкова і, у прыватнасці, у многіх яго кнігах такія моцныя адраджэнцкія матывы. Лірычны герой паэта, праўда, яшчэ ў нечым, як многія, знаходзіцца на своеасаблівых ростанях. Аднак пазбаўленне ад тутэйшаства праходзіць паскорана, бо пра сябе як асобу ён паспеў заявіць яшчэ ў папярэдніх зборніках. Менавіта ў іх загучалі вершы, у якіх адбывалася вяртанне да вытокаў, а памяць як катэгорыя маральная і вечная сілкавалася згадкамі не толькі нядаўняга мінулага, а і сівой даўніны.

Радзіма, радзінны кут, радзіны, радня, радзімка (радзімы знак) - вытворныя ад слова радзімічы. Менавіта імі вельмі часта карыстаўся Алесь Пісьмянкоў, які думаў вершы. Вось, адзін з іх, «Роднае»:

Над вёскай дымок гаркавы.

Размова касы з атавай.

У дом пад крылом бусліным

Жанчыны ідуць на радзіны.

Расчулены бацька надзіва -

Сын нарадзіўся.

Радзіміч.

Маці трывожыцца: «Сыне...»

вочы ў сына - сінія [8, с. 197].

Калі б гэтыя радкі, гэтыя словы былі сказаны проста так, без таго, пра што мы даведаліся раней, яны б проста павіслі ў паветры, як павісае ў летні дзень непатрэбная аблачынка, маўляў, маецца яна ці не - дажджу ўсё адно не будзе! Але пасля той экспазіцыі, пасля таго накіду да карціны гэтыя радкі як бы яшчэ раз нагадваюць пра тое, пра што хацеў сказаць паэт, на чым меў жаданне засяродзіць нашу ўвагу, і быццам зрабіў гэта двума-трыма штрышкамі, маўляў, вось тое, што імгненна заўважыў я, а вы цяпер глядзіце, думайце, разважайце і адначасова ўзважвайце гэту падзею.


...Радзіны.

Радзіміч.

Радзіма [8, с. 53].

На наш погляд, радкі гэтага верша «Роднае» - аб'ёмнага, прачуленага, дакладнага - яны на вагу золата, а можа, і даражэй, бо за золата не купіш радзіму. Яны ўзбагачаюць кожнага з нас мудрасцю, спаконвечнымі духоўнымі законамі, якія наскрозь пранізваюць кожны радок, кожнае слоўка. Яны належаць пяру майстра, які нарадзіўся і жыў некаторы час на радзіміцкай зямлі Касцюкоўшчыны.

Цікавасць да трывожна-таямнічага гучання сівых вякоў, зварот да вытокаў, імкненне ўявіць і зразумець першапачынальнікаў нацыі і ўласнага роду - «якія яны, мае прадзеды?» і - заўжды прысутнічалі і нават выступалі ў якасці вядучых матываў у творчасці паэтаў і празаікаў. Для многіх аўтараў неспакой сівых вякоў, грымучы крыгаход стагоддзяў, подых даўніны, яе прысутнасць у дні сённяшнім угадваюцца ў такіх атрыбутах някідкага беларускага рэльефу, сведках перажытага роднай зямлёй-славянкай, як камяні, курганы, шчодра палітае крывёю жытнёвае поле, журлівыя крыніцы, блакітныя рэкі, лясныя могілкі [10, с. 64]. Менавіта яны, напрыклад, дапамагаюць Л. Дайнеку прарвацца за хмары былога і ў нейкі момант зразумець, што «камяні - наша памяць жывая» [11, с. 5], а курганы, гэтыя «помнікі змагання», не што іншае, як «стагоддзяў зорны шлях» [11, с. 16]. Яшчэ больш выразна гістарызм мыслення творцаў, пільная ўвага іх душы да кожнай праявы акаляючага свету здолелі ўвасобіцца ў разнастайных формах.

Кожны аўтар зрярташся да мінуўшчыны па-рознаму. Першы зварот да мінуўшчыны Л. Дайнекі не вызначаўся арыгінальнасцю, індывідуальна канкрэтным бачаннем гісторыі. Вось якімі, напрыклад, паказаны прадзеды, дняпроўскія плытагоны:

Яны ў навальніцу ладзілі

З напорам хваляў шалёных,

Яны жартавалі нявесела,

Збягалі з плытоў на прыстань

І мокрыя лапці вешалі

Над цяпельцам іскрыстым, Начамі ля вогнішча прадзеды гаварылі

…пра лёс, пра надворе

І пра сялянскую сціпласць,

Пра тое, што дзеці хворыя

Чакаюць бацькоўскіх гасцінцаў…[8, с. 17]

І, вядома, пра волю. У іх сэрцах адвага спела.. пусціць пад панскія дахі чырвонага пеўня (Прадзеды ).

Зусім другое вяртанне мы бачым у А. Пісьмянкова. Напрыклад, у «Планідзе» працяг гэтага вяртання назад. Назад - і адначасова... наперад, у будучыню. Бо толькі дакладна зразумеўшы і ўсвядоміўшы, адкуль мы і хто мы, можна адчуць сябе народам. А каб стаць народам, найперш неабходна зразумець, што і кожны з нас на гэтай грэшнай зямлі зусім не без роду-племені. Таму ў вершы «Продкі» і гучыць прызнанне, якое можна паставіць эпіграфам да кнігі А. Пісьмянкова:

Калі марнею ад нягод

I сэрцу цесна,

Я ўспамінаю радавод

I продкаў песні [8, с. 89].

Хто ж яны, гэтыя паэтавы папярэднікі? «Яны ідуць за годам год // 3 мячом і з плугам. // О, мой нязводны род. // Ён моцны духам!» У вяртанні да тых, хто жыў некалі, паэт таксама бачыць магчымасць маральна ачысціцца і духоўна ўзвысіцца. I не толькі самому: «Да іх іду я зноў і зноў. // Ім веру свята. // Таму й вяду сваіх сыноў // Да іх на раду». Адначасова А. Пісьмянкоў разумеў, як шмат усімі намі страчана, наколькі сталі мы абыякавыя да ўласных каранёў, да каранёў свайго народа:

...А намі столькі ўжо знявечана

Свайго,

святога, роднага!

I мары ў нас патрушчаны,

I храмы з ветрам пушчаны.

Глянь,

смерць плыве над пушчамі,

Рукою дябла спушчана.

Глядзім услед мы абыякава -

Ніякія!

Завём Якуба Якавам.

I ў Хоцімску,

I ў Тураве,

і ў Глуску

Сумуем мы яшчэ па-беларуску [8, с. 178].

Цікавасць да айчыннай гісторыі праходзіць праз усю творчасць пісьменніка, - слушна заўважае М. Шамякіна [8, с. 158]. Але творам Леаніда Дайнекі ўласціва спецыфічная «філасофія гісторыі». За канфліктамі паміж персанажамі чытаецца сутыкненне светапоглядаў, маральных установак, сістэм каштоўнасцей. Адзін з удзельнікаў канфлікту адстойвае трывалыя, правераныя, але часткова састарэлыя ідэалы, другі - прыхільнік змен. I ні за кім з іх няма «абсалютнай праўды». Гэтая аб'ектыўная гістарычная праўда раскрыецца пазней, ужо за часавымі межамі рамана. Увесь ланцуг прычын і наступстваў узновяць нашчадкі. Тут нельга не прыгадаць верш Леаніда Дайнекі «Ісціна» з кнігі «Вечнае імгненне»:

Кліча яна цябе і мяне,

Яна, як маяк на планеце.

Ісціна не ў віне, не ў вайне.

Ісціна ў нашых дзецях [13, с. 39].

У гэтым зборніку прыкметна вылучаецца нізка вершаў «Постаці гісторыі айчыннай», у аснове якой ляжыць паэтызацыя вобразаў вядомых людзей беларускай мінуўшчыны, пра што самі за сябе гавораць назвы твораў: «Вячка. 1224 год», «Лышчынскі. 1689 год», «Вецер. 1744 год», «Грынявіцкі. 1881 год», «Чарвякоў. 1922 год». Зноў жа,з пазіцый сучаснасці, не ўсё ў некаторых з гэтых вершаў у светаасэнсавальным плане выглядае бездакорна, бо сёння ў новым святле адкрываюцца факты і старонкі мінулага. Звярнуўшыся да нашай гісторыі, Л. Дайнека імкнуўся выявіць свабодалюбнасць і патрыятызм беларускай душы:

Да вас іду, адважныя, палеглыя.разамз вамі за народ свой б'юся.праз усе нягоды і адлегласці

Нам свецяць вочы роднай Беларусі [13, с. 95].

У вершах нярэдка фігуруюць вобразы продкаў: далёкіх прашчураў ці зусім блізкіх - бацькоў салдат Другой сусветнай вайны. Галоўным героі паэзіі Леаніда Дайнекі - чалавек і прырода ў межах часу, у сусвеце няспынных змен.

Адзначым аднак, што пісьменнік-пачатковец лічыць патрэбным сказаць аб сваёй далучанасці да мінулага, падкрэсліць непарыўнасць сувязі вякоў, прайшоўшы з сённяшнім днём.

Аб сваім успрыняцці Гісторыі сам пісьменнік расказвае так: «Гісторыя... Якое прывабнае і якое няўлоўнае паняцце! Каменная сякера ў руках дзікуна - гісторыя.. Юрый Гагарын у космасе - гісторыя. Сказ, напісаны мною за імгненне да сказа, якія зараз пішу, - гісторыя. Бясконцы ланцуг... Ні пачатку ні канца не відна...

«Гісторыя - гэта вялізны разнастайны вопыт чалавецтва, сустрэча людзей у стагоддзях». Так пісаў гісторык Марк Блок, герой французскага Супраціўлення, расстраляны фашыстамі.

У кожнага народа павінна быць нацыянальная энергія і гістарычная памяць. У кожнага» [11, с. 3].

Алесь Пісьмянкоў, узнаўляючы нам гісторыю нашых продкаў, абапіраецца на навуковыя матэрыялы.

У засваенні роднага слова творца абагараецца на мовазнаўчыя пошукі сваіх землякоў-лексікографаў Івана Бялькевіча: «...гартаю / Бялькевічаў «Слоўнік», / нібыта гасцюю / у радні» і Івана Насовіча, які ў беларускай літаратурнай мове новага часу плённа развіваў традыцыі «Літоўскай граматыкі» і «Літоўскага слоўніка» Станіслава Богуш-Сестранцэвіча, сваякі якога і параілі Насовічу заняцца беларушчынай.

...І ноч насоўваецца,

І старасць насоўваецца...

Усе ў Амсціславе спяць,

Не спіцца тольм Насовічу.

Насовічу некалі спаць:

Трэба крыніцу капаць,

Трэба капаць крыніцу,

Каб унукі маглі напіцца.

...Бачыш, як нешта

бліскае -

Вада ўжо блізкая [13, с. 95].

У творчасці Алеся Пісьмянкова мінуўшчына арганічная, як подых, як прага глытка вады ў спякоту.

Еднасць яго музы з старадаўняй нацыянальнай кніжнасцю здзяйсняецца праз засваенне геральдычных сімвалаў - маральных арыенціраў даўніны ў сучасным айчынным мастацкім працэсе. Згадаем, што асноўная паэтычная адзінка ў сістэме вобразна-выяўленчых сродкаў (асабліва ў часы Сярэднявечча) - не троп, а рытарычная фігура ці метабала (адхіленне ад пачатковай нулявой ступені як вынік прамоўніцкай дзейнасці). Дасягненні параджальнай паэтыкі і неарыторыкі дапамагаюць вытлумачыць як традыцыйны, так і сучасны творчы працэс, шмат у чым тоесны з пошукамі сярэднявечнага гамлета ў «вынаходніцтве» прамовы-казання. Зазвычай «вынаходніцтва» пачынаецца з тэмы, яе макракантэксту, той часткі літаратурнага паведамлення, якая папярэднічае мастацкаму прыёму, метабале, і знешняя ў адносінах да яго:

Чорны крыж

на белым полі...

Край распяты

на крыжы?

«Смерць ці воля,

смерць ці воля « -

Грозна звоняць палашы [14, с. 67].

Спачатку праца ідзе з простымі ідэямі, якія потым зводзяцца да складаных. Разгортваюцца апісанні, доказы ці красамоўныя выказванні-прамовы:

На харугву йдзе харугва

І на раць кладзецца раць.

«Пастам жа, брацці-другі!

Яшчэ рана паміраць «.

…………

Вось і дождж прайшоў

спагадны

Над крывавай малацьбой.

І ажыў

падляшскі латнік,

І паўстаў

мсціслаўскі вой.

Чорны крыж

на белым полі...

Не распяць нас

на крыжы! [14, с. 97].

Сінтаксічны этап гэтага рытарычнага працэсу мае на мэце стварэнне звязак і прэдыкатываў, якія б аб'ядноўвалі простыя ідэі. Для лексічнага напаўнення верша выкарыстоўваюцца топасы - адзнакі трафарэтных суадносінаў паміж паняццямі і з'явамі. Топасы выступаюць сродкам пошуку аргументаў ці доказаў, развагаў у межах твора:

Смерць ці воля,

смерць ці воля -

Вырашаюць палашы.

Вырашае меч булатны

I татарская страла.

Вырашае просты ратнік -

Себіт з ціхага сяла [14, с. 86].

Такая структура макракантэксту, у нечым роднасная еўрапейскай, постмадэрнісцкай, на думку вучоных, - узор параджальнай сістэмы, калі твор будуецца паводле ўяўлення пра яго:

І нястрымная Пагоня,

Што ўразаецца ў крыжы...

Не затопча нашы гоні

Бот чужы [14, с. 87].

Лірычны герой Алеся Пісьмянкова стварае ўласны загадкавы паэтычны свет, своеасаблівую легенду пра сябе і сваю творчасць:

І ўсё-такі цуда бывае!

Захочаш - і я пакажу,

Як сонечны промень іграе

На струнах гарэзных дажджу.

І роспач сплывае, як пена...

Захочаш - і я дакажу,

Што дождж на ўзроўні Шапэна,

Ты толькі даверся дажджу.

Я знаю - мяне падтрымаюць

Угорадзе веснім усе.нават вадзіцель трамвая,

Што нас без білета вязе [14, с. 79].

Лірычны герой паэта (хоць і баіцца нават сабе ў гэтым прызнацца) роднасны героям п'есаў «Прынцэса Гарэзія», «Сірано дэ Бержэрак», «Рамантыкі» Эдмона Растана, але мары яго аздоблены здаровым, часам нават казацкім гумарам, карані якога ў старабеларускім (палескім) Адраджэнні XVII ст.

Не журыся, хлапеча,

Што памрэш не на печы.

Ганарыся, хлапеча,

Што загінеш у сечы.

Ты ж радзіўся ў сарочцы,

А хрысціўся ты ў сечы.

Ёсць віно яшчэ ў бочцы,

Не журыся, хлапеча.

Нас чакаюць не марна,

Нас кахаюць і помняць

I паненкі ў фальварках,

І ў мястэчках папоўны* [14, с. 107].

Роздумам Алеся Пісьмянкова пра душу беларускую ў зборніках «Чытаю зоры», «Вершы» у беларускай літаратуры канца 80 - 90-х гг. распачалася выразна акрэсленая лінія, якая знайшла ўвасабленне ў пакутлівых пошуках маральнага і этнічнага стрыжня ў творчасці Віктара Шніпа, Уладзіміра Марука, Людмілы Рублеўскай.

Айчынныя паэты ўвесь час падсвядома імкнуліся пераадолець галоўную загану мастацкай сістэмы той нядаўняй пары, у якой нацыянальны гісторыка-культуры працэс выглядаў збедненым, бляклым, бо мы вывучалі, даследавалі сацыяльна-грамадскія зявы, а не гісторыю постацяў з усім багаццем духоўнага свету асобы.

Любоў мая невылечная,

Чалавечая, пастаянная,

Стрыж над змялелай рэчкаю,

Чмель на сухім святаянніку.

Я з малітвай адзінаю

Да ўсявышняга грукаю:

Хай маё стане сынавым

І хай сынава будзе ўнукавым [14, с. 98].

Уся паэзія пісьменніка - шчымлівы Сад Душы. А галоўная ў ім - гераіня-Муза, што жыве ва ўзвышаным свеце павагі, шчырасці і захаплення, як у вершы «Мой сад у снезе па калена»:

Мой сад у снезе па калена

Азяб у золь і снегапад...

Табе не холадна, Алена?

Табе не холадна, Алена?

Табе не хочацца назад?

Мой сад зусім не салаўіны -

У ім ахрыплыя вятры.

У ім рабіна ды каліна,

У ім рабіна ды каліна -

Вось і усе яго дары.

Мой сад пусцее без дагляду.

Яго сячэ калючы град.

Ён замаркоціўся без свята...

Ён замаркоціўся без свята...

Табе не хочацца назад? [14, с. 20].

Ключ да разгадкі таямнічай вобразнасці гэтага верша-феерыі, летуцення - у феномене Душы: «Запрашэнне глянуць на звыклы як быццам краявід, але ўжо і нязвыклы, бо ён не пазнавальна змяніўся пад поглядам паэта, было па сутнасці запрашэннем глянуць у сваю душу, адкрыць яе для роднага краю. Свае «дамашнія», правінцыяльныя, нічым як быццам не знакамітыя лес і возера заслугоўвалі, аказваецца, самай натхнёнай паэтычнай увагі...».

Відаць, мелі рацыю сярэднявечныя пісьменнікі, аўтары класічных міракляў, лэ, маралітэ, калі асноўнай этычнай каштоўнасцю лічылі Сад Душы герояў; дзе кветка і дрэвы нібы сімвалічныя правобразы заганаў і вартасцяў чалавечых. А ў Садзе Душы Алеся Пісьмянкова кветкаю-героем - чалавечая дабрыня-любасць да бліжняга, роднай зямлі, Айчыны, таму ўвайсці ў паэтычны сад гэтага пісьменніка заўсёды прыемна:

І будзе дзень,

І будзе вечар,

і лістапад,

І снегапад.

Пакуль смяецца

і шчабеча

Дзіцячы сад -

птушыны сад.

Тут на адкрыцці

дзень багаты,

Тут самы светлы

ў свеце лад.

...Ах, птушаняты,

птушаняты -

Сінеча

мілых вачанят!

Калі ад зайздрасці

хто хворы,

Душа стамляецца

ад звад

I пачарнела,

быццам воран,

Акно адкрыйце ў гэты сад [14, с. 49].

Сучаснасць і мінулае ў часавай прасторы твораў Алеся Пісьмянкова, як ужо адзначалася намі, арганічна спалучаныя:

Я зноў на станцыі лясной, Марозна-звонкай, заінелай,

Стаю ў Бялынкавічах белых,

Прапахлых смольнаю сасной [14, с. 147].

Ці не мае гэты радок падсвядомы мастацкі падтэкст, генетычную паралель з вобразам Бялыніцкай іконы Багародзіцы? Дарэчы, сваю назву святыня атрымала ад таго, што ў час яе з'яўлення ў XIII ст. на Магілёўшчыне (хоць да X ст. яна вядомая як кракаўская ікона - сведчанне праваслаўнага мінулага Польшчы) цудадзейны вобраз заззяў яркім святлом, і ночы на вачах у людзей рабіліся белымі. У замілаванай душы лірычнага героя паэта цудадзейнае святло патронкі родных земляў Багародзіцы і святло Віфлеемскай зоркі Нараджэння Хрыстовага паядноўваюцца:

Іскрыцца радасцю зіма,

Не спяць аснежаныя хаты,

О свята светлае калядаў!

Святлей на свеце свят няма.

Калядныя строфы [14, с. 154].

духоўныя карані сваёй паэзіі А. Пісьмянкоў бачыць менавіта ў гэтым свяце святаў, пачатку выбаўлення роду чалавечага з грахоўнага нябыту:

У А. Пісьмянкова жыло, напаўняла сэрца і душу да самых краёў асаблівае стаўленне да свайго народа. Ён не захапляўся ім безаглядна, як гатовы захапляцца тыя, хто клянецца ў вернасці яму, а сам нярэдка за душой нічога святога не мае. Аднак і не папракаў свой народ за тое, што ён быццам не тага, якім павінен быць. Успрымаў яго такім, якім ёсць на самай справе. А перад усім было жаданне высветліць уласныя вытокі. I невыпадкова першая ягоная кніга пачыналася менавіта «Баладай роду». Аднак не ад уласнага імя пісаў, а падаваў гэтую гісторыю як прамоўленае адным са сваіх дзядоў, і ў выніку такога мастацкага прыёму гаворка набывала яшчэ больш важкі сэнс, бо тое, што ажывала падчас яе, сягала з глыбінь даўніны, таму ненавязліва адчувалася сувязь некалькіх пакаленняў, а яшчэ, таксама важна, паэтаў продак успрымаўся часцінкай усяго народа, які здаўна насяляў гэты куток беларускай зямлі:

3 Дняпра наш продак родам,

З зямлі Машэкаў I Вашчыл.

Гарачы норавам і сэрцам

Як люд у нашай старане

Вачэй радзіміцкіх азерцы

Крыху гарэзінкі на дне

3 пяром і граматай у згодзе

Ён жыў. I незнарок,

Казалі, князь пры ўсім народзе

Яму імя даў - Пісьмянок.

Ён і пачаў баладу роду,

Вянец ён першы залажыў [14, с. 176].

Бачыў А. Пісьмянкоў сваю роднасць і іншага кшталту, звяртаючыся ў вершы «У Каменцы» (таксама з першай кнігі) да падзей, звязаных са знаходжаннем у маёнтку Давыдавых дзекабрыстаў, наведваннем іх Пушкшым. Каб найлепш выказаць гэтую повязь, знаходзіў нечаканы і надзіва выйгрышны сюжэтны паварот, падкрэсліваючы асабістую прысутнасць у тым часе:

...Яшчэ не б'е Дантэсаў пісталет,

Не ганьбіць свецкая гамонка,

Яшчэ смяюцца звонка-звонка

Мішэль Бястужаў і Паэт.

Яны ідуць пад небам сінім -

Няхай іх сівер не кране,-

Яны гавораць пра Расію

I, можа, нават - пра мяне [14, с. 97].

Як шмат яшчэ трэба спасцігнуць і наколькі многае неабходна пераасэнсаваць! А ісціна ж ніколі не даецца лёгка. Тым больш цяпер, калі яшчэ не паспелі як след разабрацца з нядаўнім мінулым. А разбірацца з ім цяжка. Прасцей пайсці сцежкай, праторанай іншымі. На жаль, спакусы ступіць на яе не пераадолеў і А. Пісьмянкоў. А ў выніку актуальнасць тэмы падвяла (верш «...I сказала бабуля хворая...»):

Яна простай была жанчынай.

Ціхая.

Добрая.

Слаўная.

А я - піянерам з дружыны

Сумна вядомага Паўліка…[14, с. 97].

Далібог жа - усё куды больш складаней. I калі згадваць беднага хлопчыка, дык усё ж, відаць, трэба разабрацца, як мага лепей, дзе ўсё праўда, а дзе - мана... А разабрацца, аднак, складана. То мо лепей проста памаўчаць. Памаўчаць, памятаючы пра тую адзіную дзіцячую слязінку, пра якую некалі нагадваў Ф. Дастаеўскі.

А што да самой складанасці, найперш рэвалюцыйнай, то, на нашу думку, псіхалагічна дакладна ўдалося яе адчуць А. Пісьмянкову ў вершы «Камісар». Як і пераважная большасць яго твораў, ён невялікі памерам:

Ен не любіў лічыць да трох

У той жахлівы страшны год:

Непаслухмяных -

у астрог,

А непакорных -

у расход!

Але начамі спаць не мог-

Яго яшчэ бянтэжыў Бог:

I -

не пусціць яго ў расход,-

не адправіць у астрог... [14, с. 174].

Важна ў гэтым творы нават не столькі тое, што сказана, колькі тое, што знаходзіцца, як кажуць, па-за тэкстам. Ёсць над чым задумацца, ёсць над чым паразважаць. Няцяжка здагадацца, што гэты безыменны камісар, канечне ж, з нядаўніх сялян. Ён спасцігнуў азы рэвалюцыйнай барацьбы, але ён у нечым застаўся і ранейшы. I недзе падсвядома жыве часцінка той веры, якую засвоіў з маленства і з якой вымушаны быў парваць...

Цяжка спасцігнуць усю сутнасць і складанасць нядаўняга мінулага, але куды цяжэй разабрацца ў сівой даўніне. Гэта таксама не магло не турбаваць А. Пісьмянкова. Каб надаць гаворцы яшчэ большую важкасць, паэт выкарыстоўваў фальклорны прыём («Груган»). Звяртаецца да таго, хто ў былінах заўсёды з'яўляецца вешчуном праўды: «Пачакай, не кружы, // Праўду ўсю раскажы. // Ведаць хочацца мне, // Дрэмле хто ў кургане?..» [14, с. 179].

Здавалася б, мусіла прагучаць у адказ нешта важнае. Аднак гэтага не адбылося: «Каркнуў птах у адказ - // Вось і ўвесь яго сказ» [14, с. 193]. Нечаканае, ці не праўда, завяршэнне твора? Але зноў жа, як і ў іншых вершах, А. Пісьмянкоў у дадзеным выпадку, як кажуць, не ідзе насуперак той жа ісціне. Гэтым маўчаннем гругана ён толькі яшчэ раз нагадвае, колькі шмат у нашай нацыянальнай гісторыі «белых плям». Калі ужо птах-вяшчальнік нічога пэўнага сказаць не можа, то што ўжо казаць пра чалавека... Адным словам, дзеля сапраўднага адкрыцця мінуўшчыны яшчэ давядзецца нямала папрацаваць.

Безумоўна, часцінка «радаводнай» паэта - лёс усёй Бацькаўшчыны, таму А. Пісьмянкоў, наколькі гэта магчыма, імкнуўся па-свойму асэнсаваць тое, што яму найбольш блізкае. Таму і «вядзе» ён нас у старажытны Мсціслаў. Пра гэта і аднайменны верш, а таксама яшчэ адзін, што мае назву «Насовіч, 1870». Наколькі арыгінальна ўдалося сказаць паэту пра таго, хто ў сталым узросце ўзяўся за стварэнне славутага «Слоўніка беларускай мовы»?!

...I ноч насоўваецца,

I старасць насоўваецца...

Усе ў Амсціславе спяць,

Не спіцца толькі Насовічу.

Насовічу некалі спаць:

Трэба крыніцу капаць,

Трэба капаць крыніцу,

Каб унукі маглі напіцца.

...Бачыш, як нешта бліскае -

Вада ўжо блізкая [14, с. 241].

На нашу думку, мала што мог напісаць малады паэт, каб гэта некалі гучала ва ўнісон часу. Памыляецеся, панове: у адрозненне ад многіх А. Пісьмянкоў не пісаў на «злобу дня», а толькі прамаўляў тое, што ім было ўнутрана перажыта, асэнсавана і лягло на душу. Адстойваючы сваю пазіцыю, А. Пісьмянкоў не збіраўся штосьці даказваць, нешта даводзіць ледзь не з кулакамі.

Як не ўспомніць у сувязі з гэтым ягоны верш «*** Вам ахвота крычаць...»:

Вам ахвота крычаць,

Мне ж - паплакаць крадком,

Мне б крыху памаўчаць

3 сябруком Маруком.куды мы імчым?чаго мы крычым?

Памаўчым над святым,

Аб святым памаўчым.

Слоў разменную медзь

Колькі можна збіраць...

Памаўчаць трэба ўмець,

Трэба ўмець памаўчаць [14, с. 187].

Ён меў права так сказаць, бо сам умеў маўчаць. Не ў тым сэнсе, вядома, каб стрымліваць сябе ў гаворцы,- тыя, хто добра ведаў А. Пісьмянкова, сябраваў з ім, ведаюць, што гэта быў сапраўдны вулкан пачуццяў, эмоцый, нейкай неўтаймаванасці. Маецца на ўвазе маўчанне іншага кшталту. Тое маўчанне, за якім хаваецца высокая ўнутраная культура, якая ніколі не дазваляе чалавеку пераступіць праз святое, крэўнае, вечнае. Як і не дазваляе камусьці настойліва навязваць уласныя думкі, выдаючы іх як ісціну ў апошняй інстанцыі, прымушае да таго пастаянства, што само па сабе найлепшым чынам характарызуе чалавека, для якога хамелеонства - не тое што непрымальнае, а проста агіднае:

Не спяшайцеся мяняць

акуляры ружовыя

на звычайныя:

гэта не толькі змена оптыкі

ш перамена колеру -

гэта найперш

перамена поглядаў:

перамога звычайнасці

над узнёсласцю,

раўнадушша

над шчырасцю., нарэшце,

У акулярах ружовых

вы трошкі мастак...

Не спяшайцеся мяшяць

акуляры ружовыя...

Гэта раю вам я -

чалавек

у звычайных акулярах [14, с. 176].

Замілаванай простасцю, лёгкім і дакладным стылем аповеду палоніць нас творчасць Алеся Пісьмянкова, лірычны герой якога жыве ў прадчуванні велічных старонак жыцця, дзе

Вершы могуць здарацца,

Вершы могуць прысніцца,

Могуць плакаць, смяяцца,

Крычаць і маліцца.

Вершы могуць забыцца,

У куточак забіцца,

Замаўчаць, затаіцца,

Каб аднойчы адбыцца.

I - збыцца [14, с. 193].

Такім чынам, тэма гісторыі сталася сэнсава значнай і магістральнай і на паэтычнай ніве А. Пісьмянкова. Сучасныя гістарычныя творы ўжо немагчыма ўявіць без твораў гэтага пісьменніка. Поруч з творамі Ул. Караткевіча, В. Іпатавай, У. Арлова, Л. Дайнекі яго вершы вельмі істотна пашыраюць дыяпазон мастацкага адлюстравання і асэнсавання мінулага, узбагачаюць нас светапоглядна і духоўна, робяць гістарычны мацярык па-сапраўднаму цікавым і прывабным.

Драматычным, крывавым паўстае у творы далёкае мінулае. Чалавек, князь ён ці смерд, знаходзіўся пад вечнай пагрозай знішчэння, зняволення, гвалту. А. Пісьмянкоў імкнецца паглядзець на мінулае краю адначасова вачымі яго жыхароў і вачыма людзей, якіх лёс прывёў на зямлю славян.

А. Пісьмянкоў напісаў творы гістарычнай тэматыкі добра стылізаванай, зразумелай мовай, прывабныя сваімі захапляльнымі сюжэтамі і нацыянальным каларытам. Менавіта адштурхоўваючыся ад іх, можна гаварыць пра А. Пісьмянкова як пра арыгінальнага паэта. Тым больш, што адданасць гэтым матывам для яго не павевы часу, паспяхова да ўдумлівага асэнсавання даўніны ён набліжаўся яшчэ ў першым сваім зборніку «Белы камень».

Можна па-добраму пазайздросціць усім тым, хто сёння бярэ ў рукі кнігі А. Пісьмянкова, бо ранейшыя пакаленні, у тым ліку і нашы, не мелі такой выдатнай магчымасці праз мастацкую прозу адкрываць беларускае і славянскае мінулае. Найперш хочацца звярнуцца да школьнай моладзі: давайце ж паплывём з пісьменнікам па рацэ Гісторыі - і вернемся з гэтай вандроўкі больш дасведчанымі, гістарычна памятлівымі, духоўна багатымі і мудрымі людзьмі.

3. МАСТАЦКІЯ АДМЕТНАСЦІ ПАЭЗІІ АЛЕСЯ ПІСЬМЯНКОВА

Асаблівасць мастакоўскага почырку А. Пісьмянкова заключаецца ва ўменні лаканічна і разам з тым гранічна дакладна перадаць пачуццё, эмоцыю. Па прыродзе свайго таленту - гэта паэт-лірык. Як і найлепшым узорам лірычнай паэзіі, яго вершам уласцівыя «складанасць і глыбіня, эмацыйная насычанасць і прытым выключная сцісласць і лаканізм, мінімум інфармацыйна-апавядальнага матэрыялу» [15, с. 97]. Кожнае слова ў паэтычнай страфе Алеся Пісьмянкова канцэнтруе ў сабе глыбокі сэнс, невыпадкова крытыкі параўноўваюць яго творы з эскізамі, накідамі - за немудрагелістымі мікравобразамі бачыцца шырокая зместавая перспектыва і эмацыйная аб'ёмнасць. Ды рукою творцы кіруе сам Бог: «Малюнак някідкі / Уздрыгнуць прымусіў: / Над рэчкай - ракітнік. / На поплаве - бусел. /І - хата ў бярозах / На самым узгорі... /І слёзы, I слёзы /Казычуць у горле [16, с. 26]. Пісьменнік выкарыстоўвае эліптычныя канструкцыі, пазбягаючы дзеясловаў, што надае вершу статычнасць сапраўднага малюнка. Дзеясловы ўжываюцца толькі для «контурнага» пазначэння тых складаных уражанняў, якія ўзніклі ад сузірання родных ваколіц. Поўнасцю выявіць свае адчуванні ў словах паэт нават неспрабуе - намнога больш і лепш за іх гаворыць недасказанасць. Услед за Марынай Цвятаевай аўтар называе вершаваныя радкі «каштоўнымі асколкамі, прынесенымі хвалямі лірычнага прыліву [16, с. 92].Нізка «Карані і крылы» надзвычай багатая на такія каштоўнасці, і сярод іх ніяк нельга абмінуць увагай драматычна-спавядальны верш «Туга»: «На кругі свая, / На свае кругі... / Вось дайшоў і я / Да сівой тугі. / Не заві, вярста. / У радзімы кут: / Сірата я там, / Сірата і... тут [16, с. 19]. Непатрэбнасць «там», на радзіме, азначае для паэта непрыкаянасць у жыцці ўвогуле, ён усведамляе марнасць свайго існавання «тут», на гэтым свеце.

На наш погляд, перачытаўшы верш «Да вытокаў, да вытокаў...», якраз першароднае - у малюнку прыроды і ў духоўным стане чалавека - трымціць у поступе гэтых пругкіх радкоў. Тут і сказана быццам бы «ўсё», і не запратакаліравана нічога - настрой, уражанне, першапачатковая думка: «Ад былінкі да дзяўчынкі свет напоўнены красой, то засвеціцца смяшынкай, то расчуліцца слязой...» Нават перапісаныя мною ў радок словы, здаецца, пераліваюцца дзівоснай інтанацыяй, якая перадае ўсю непасрэднасць юнацкага ўзрушэння, што жыве ў душы дарослага мужчыны. I запісаны верш амаль што на мяжы сентыментальнасці. «Мяжу» А. Пісьмянкоў адчувае строга.

Многія вершы Алеся Пісьмянкова прыцягваюць увагу чытача сваёй адметнасцю і арыгінальнасцю. Невялічкія і кароценькія, яны часам нагадваюць элегіі, кранаюць не столькі думкай, як мілагучнасцю мелодыкі, мінорным настроем, задушэўным голасам, - абагульняе даследчык А. Макарэвіч [18, с. 116]. Часам яго кароценькія мініяцюры нагадваюць экспромты, здаецца, не напісаныя, а схопленыя нечакана. Ці не так нарадзіўся і верш пра восень, дзе ў першых радках гаворыцца: «А заўтра я зноў у восем выйду ў сырую восень» [14, с. 97]. Для чаго? Каб сесці на аўтобус і вярнуцца з адведак у роднай вёскі дадому, у горад. I далей лірычны герой гаворыць, як ён будзе чакаць каля шашы спадарожны «Ікарус». I калі «голас пад парасонам пра час запытае сонна», лірычны герой адкажа: «Я замест лічбы восем выдыхну ціха: «Восень...» [14, с. 165]. Ну як не падзівіцца з такога вынаходніцтва аўтара!

Эцюдная манера запісу некаторых споведзяў - не выпадковая ў А. Пісьмянкова. Эскізныя накіды - гэта далёка не заўсёды толькі «падрыхтоўка» да твора. Нярэдка за «эскізам» мастак хавае і стрымлівае пачуццё, якое можа расхінуцца залішне чуллівымі словамі-фарбамі.

Ці не пра гэта і вядзе гаворку з намі паэт у вершы «Я паклаў бы на ноты, каб быў музыкантам, рып нашых весніц замшэлых...». Думка, выказаная тут словамі, толькі здаецца завершанай. На самой жа справе - гэта прызнанне ў паэтычных намерах «прыслухоўвацца» і «пераказваць» нават «рып нашых весніц». Гэта і абяцанне паэта быць чулым да галасоў, якія расшыфраваць можа толькі музыка лірыкі. Прыклад такой паэтычнай расшыфроўкі, чаму «сохне рабіна ад гора», - верш «Першае лета, першае лета...», які захапляе нас рухам жывога пачуцця і змястоўнага роздуму.

Музыка лірыкі...

У вершы, прысвечаным азяблай дзяўчыне, паэт запрашае яе, азяблую, проста з марозу, у свой твор з той умовай, што яна прынясе яму «свой мяцеж, пазычаны ў завеі» і зможа ў ім «далоні грэць над полымем харэю». Алесь Пісьмянкоў ведае, што «Словы бываюць розныя, ціхія, добрыя, злосныя, сакавітыя, посныя... Шчымлівыя і трывожныя, як журавы над пожняю, як у Вялюгіна позняга». Імя выдатнага паэта згадана не так сабе, не па рытуальнай завядзёнцы. У Анатоля Вялюгіна вучыўся Алесь Пісьмянкоў дакладнасці паэтычнага слова і метафарычнасці. Таму, гаворачы пра адзіноту паэта, які любіць пабыць сам-насам, ён прыходзіць да высновы: «Ён гаварыў нядаўна з небам, а зараз слухае цябе». Пэўны досціп, іранічная ўсмешка прысутнічаюць у маленькай міняцюры, у якой паэт гаворыць пра сваю адданасць паэзіі: «Вечарам зорка ў акне, ноччу каханая ў сне, раніцай птах на бярозе пакрыўдзяцца на мяне; калі перайду я на прозу».

Усцешвае і радуе, што Алесь Пісьмянкоў выкарыстоўвае ў сваіх вершах некаторыя асаблівасці і элементы з вуснай народнай творчасці, як, напрыклад, павучанне. Але робіць гэта тактоўна і далікатна.

У шэрагу вершаў Алеся Пісьмянкова можна адшукаць нейкія такія драбніцы, крупінкі, што нагадваюць сабой шкельцы, асколкі ад каменняў-самацветаў, якія выкарыстоўваюць мастакі, ствараючы мазаічныя фрэскі, пано. Падобныя вершы, калі браць іх асобна, не робяць такога моцнага ўражання, як скажам, вершы з пэўным сюжэтам, «поўнаметражнага» характару. Але ў цесным перапляценні і счапленні з іншымі вершамі, абразкамі, замалёўкамі і мініяцюрамі яны выглядаюць зусім па-іншаму, у іншым святле і ракурсе, і як бы з'яўляюцца асобнай часткай нейкага манументальнага твора ці панарамы прыкладнога мастацтва. Так робіць мастак-разьбяр - падбірае, падымае ў лесе сучок, галінку, шышку ці нешта іншае, і даволі аднаго-другога ўзмаху сцізорыкам, як з іх праразаецца постаць казулі, зайца, мядзведзя ці нейкага іншага ляснога жыхара. Нешта падобнае - самабытнае, арганічна звязанае з прыродай, нагадваюць нярэдка і вершы Алеся Пісьмянкова, у чым і тоіцца іх вабная сіла. Здаецца, пэўнай ілюстрацыяй да гэтага паслужыць верш «Замест эпітафіі»:

Кажуць, быў непрадбачлівы,

Таму й слыў за няўдачніка.

Рагапгалі разумнікі

(А ў саміх вочы сумныя).

Пасміхаліся ворагілічылі за хворага.

А ён быў незапаслівы -

Не грэў камень запазухай [14, с. 132].

У дзвюх-трох строфах паэт можа не тое што паказаць ці ўзнавіць, а неяк шматзначна і выразна намякнуць на драму, што адбылася з чалавекам у яго жыцці. Пры гэтым намёк можа быць выказаны двума-трыма словамі, якія нясуць асноўную нагрузку ў творы:

Ён любіў узнёсла мроіць,

Калі ў свет яго нясло.

Мроіў:

вернецца

героем

У радзіннае сяло.

...Вось стаіць ён на пероне

I разгублена ў імжы

Грэе зябкія далоні...

Пастарэлы

і

чужы [14, с. 169].

Ну хто запярэчыць, што ў гэтых дзвюх строфах не расказана цэлая біяграфія чалавека-няўдаліцы, які зазнаў і спазнаў вельмі і вельмі многа. Тут можна фантазіраваць колькі хочаш, колькі табе трэба! Недаказанасць, уменне раскатурхаць фантазію чытача - адна з каштоўных рыс таленту Алеся Пісьмянкова. У апошняй страфе на задуму аўтара працуюць кожны радок і кожнае слова. Перад намі чалавек, які ўдосталь пабадзяўся па свеце ў пошуках геройства, рамантыкі, а вярнуўся не тое што з пустымі рукамі, але і з пустой, як сказаў адзін рускі паэт, душой. Ён стаіць, непрыкаяны і разгублены, на пероне, відно, дакараючы сябе ў многім і за многае: пралікі, памылкі, глупства, зробленае па сваёй і чужой віне. Ён адчувае, што знаходзіцца недзе паміж небам і зямлёй: адарваўся ад роднага сяла ці вёскі і не прыбіўся да якога-небудзь берага, не змог прыжыцца ні ў горадзе, ні ў прыгарадзе. А таму і «грэе зябкія далоні... Пастарэлы і чужы», - як сказана ў страфе. Апошні сказ недарэмна разбіты графічна на тры радкі і надрукаваны лесвічкай. Тут нават інтанацыйна і зрокава аўтар хоча падкрэсліць трагічны лёс чалавека, які, па сутнасці, стаў валацугам, не здолеўшы знайсці самога сябе, свой лёс, сваё месца ў гэтым жыцці і на гэтым свеце. Ён выклікае спачуванне, нам шкада гэтага няўдаліцу, які, магчыма, мае чулую, спагадлівую душу. Відаць, у іншых выпадках, калі б ён меў добрых сяброў, на якіх можна было б абаперціся, паслухаць іх парады, ён мог бы стаць не тое што фігурай, але ў крайнім выпадку такім працаўніком, якіх тысячы, мільёны. Ды шчасце абышло яго бокам. I вось стаіць, грэе азяблыя рукі на пероне звонку як быццам і чалавек, а на справе перакаці-поле, ні Богу свечка ні чорту качарга.

Вось на якія думкі наводзіць верш, сатканы ўсяго з дзвюх строф. Магчыма, у іншых чытачоў ён выкліча іншыя асацыяцыі, іншы роздум. Але гэта, відавочна, павінна радаваць аўтара радкоў Алеся Пісьмянкова.

Кожны паэт стварае сваю карціну свету ў колерах, фарбах, гуках і пахах. Пры гэтым той ці іншы аўтар надае асаблівую увагу ці нават перавагу пэўным мастацкім элементам. На выбар колеру ўплываюць індывідуальныя асаблівасці ўспрымання, адносіны да жыцця і рэчаіснасці, а таксама эстэтычныя ўстаноўкі пры ўвасабленні вобраза ці вырашэнні тэмы. Візуальнае светабачанне акрэслівае прастору, афарбоўвае яе ў адпаведныя колеры, вобразна малюе навакольную рэчаіснасць. Святло і колер надаюць адметнасць, непаўторнасць і глыбіню паэтычнаму погляду на свет. Эстэтык і пахолаг мастацтва Р. Арнхейм у гэтай сувязі зазначае, што «мастацкая карціна можа быць намалявана ці зразумета дзякуючы актыўнай арганізацыі колеравых і святлаценевых спалучэнняў» [17, с. 78] Пахі маюць несумненную эстэтычную каштоўнасць пры выяўленні канкрэтных рэалій, душэўнага настрою аўтара. Без іх цяжка ўявіць тонкае пранікненне чалавека ў свет прыроды. Адчуванне пахаў робіць паэтычны малюнак эмацыянальна ўспрымальным і яркім. Усё гэта гаворыцца, каб актуалізаваць думку пра тое, што колеры і пахі - надзвычай істотныя ўтваральныя элементы ў творчасці Алеся Пісьмянкова, якія даюць уяўленне пра духоўны свет гэтага арыгінальнага аўтара, яго паэтыку і самабытнасць як мастака слова. Паэт у адным з вершаў прызнаўся, наколькі важнай у пэўныя моманты жыцця з'яўляецца сустрэча сам-насам з прыродай: «Душа баялася сіроцтва...», «Яна і колеры, і пахі // Збірала прагна давідна» («Адна»). Прырода з яе пахамі і колерамі - эліксір для душы і прыгажосць, якая ратуе.

Мастацкая спадчына А. Пісьмянкова (1957-2004) у колькасных адносінах невялікая, аднак - і гэта сёння асабліва відавочна - стала прыкметнай і адметнай з'явай у беларускай паэзіі. Найбольш поўна яго творчасць прадстаўлена ў кнігах «Я не памру, пакуль люблю» (2000) і «Думаць вершы...» (2005). Гэтыя выданні ўсебакова раскрываюць творчую індывідуальнасць А. Пісьмянкова, яго мастакоўскую палітру.

Для таго, каб перадаць сваё ўражанне ці настрой, А. Пісьмянкоў найчасцей звяртаецца да эпітэтаў колераабазначэння, маляўнічых метафар. Ужо ў ранняй лірыцы заўважаецца імкненне паэта да малявання словам з выразнай колеравай канатацыяй. Ён бачыць навакольны свет у разнастайнасці праяў, шчыра і непасрэдна захапляецца яркай ці някідкай прыгажосцю роднай прыроды. Яго паэтычнае адлюстраванне - шматколернае, інакш кажучы, тут ёсць усе колеры вясёлкі. Між іншым, вясёлка запомнілася яму з дзіцячых гадоў, пра што ёсць сведчанне ў адным з вершаў:

...Сонца ў небе гарэзіць.

I вясёлкавы мост

Перакінут праз Бесядзь («Маленства») [8, с. 53].

У паэзіі А. Пісьмянкова існуе гармонія колераў і фарбаў. Разам з тым у ёй вылучаецца некалькі асноўных, дамінантных колераў, выбар якіх абумоўлены рамантычным складам таленту паэта, яго ўзнёсла-лірычным характарам мыслення.

У карціне свету А. Пісьмянкова пераважае белы, светлы каларыт. Гэтая колеравая арыентацыя выразна праявілася ў першым яго зборніку «Белы Камень» (1983), пра што сведчыць ужо загаловак кніжкі.

Белы свет невыпадкова ўспрымаецца паэтам як цуд, ачышчальнае святло, сакральная па сваёй сутнасці з'ява. Ён гэтак жа, як і нашы продкі, у сваім выяўленні скіраваны да святланоснага пачатку жыцця і белага колеру як сімвалу чысціні, святасці. У гэтым сэнсе эманацыя (выпраменьванне, выдзяленне) белага колеру ў паэзіі А. Пісьмянкова сваімі вытокамі спалучана з традыцыйнай народнай сімволікай і мае пазітыўную семантыку. Гэтак, як калісьці гаварыў Ф. Багушэвіч пра Беларусь, што «яна... белая, чыстая», А. Пісьмянкоў бачыць у вобразе сваёй радзімы, якая прайшла праз суровыя выпрабаванні гісторыі і часу, увасабленне няскоранага хараства, чысціні, годнасці:

Праз здрады і хіжасці град,

Праз войны і слёзы

Ты вынесла белыя косы

I чысты пагляд.

(«Беларусі») [8, с. 167].

Праз пастаяннае вылучэнне белага колеру ў абліччы і краявідах Беларусі паэт надае яму значнасць і сімвалічнасць. Гэтая «магія красы» (У. Конан) [47, с. 173] робіць вобраз радзімы эстэтычна прывабным, высока ўзнесеным і сакральным.

У паэтыцы А. Пісьмянкова арганічна спалучаны колер і гук, і разам яны нараджаюць адметную эстэтыку слова. Па сутнасці, ён стварае музыку колеру. У вершы «Ты адбі мне тэлеграму...» паэтызацыя белага снегу нараджае мелодыю святла:

У мяне не настальгія -

Проста сум па чысціні.

Проста сум па белым полі,

Па рабінавым агні,

Проста хочацца да болю,

Першароднай чысціні,

Той, што мроіцца начамі,

Што з душы здымае грэх...

Проста ў вёсцы Белы Камень

Самы белы ў свеце снег [8, с. 214].

Выкарыстоўваючы складаны эпітэт «белы-белы», паўтаральнасць белага колеравага азначэння, паэт дасягае вобразнай, гукапіснай выразнасці паэтычнага малюнка.


Вось і прыходзіць нарэшце

Дзіўнае гэта імгненне:

Першага снегу прышэсце,

Белага снегу кружэнне.

Гэта заўсёды ўзнёсла,

Гэта, як свята, урачыста,

Гэта - дарунак нябёсны

За настальгію па чыстым («3іма») [8, с. 135].

Паэт падкрэслівае незвычайнасць белага колеру, зімовага свету, перад якім сэрца замірае ў здзіўленні, хочацца маўчаць у стоеным любаванні. Ён так гаворыць пра ўбачанае і адчутае: «Скупая графіка зімы, // Работа, створаная Богам» («Зіма»). Белае, светлае, чыстае ва ўспрыманні А. Пісьмянкова - гэта сваё роднае, беларускае, бясконца дарагое:

Пагодліва й марозна

У роднай старане.

Аснежаныя сосны

І музыка саней» («Пагодліва й марозна...») [8, с. 149].

Узвышана і захоплена паэт сузірае заснежаныя краявіды, адчувае навакольную рэальнасць як штосьці незямное, дзівоснае, паэтычнае. Снег бачыцца паэту як белае покрыва, якое аздабляе родны падворак, зямлю, родны вясковы свет: «Гляджу на матчыны сляды // На белай посцілцы двара» («I вёдры, поўныя вады...») [8, с. 95]; «...глядзеў, як зямлю завіруха бінтуе...» («Дзень нараджэння») [8, с. 186]; «Чыста было ад снегу» («У маленстве...») [8, с. 198] і інш. Снег і свет ва ўспрыманні А. Пісьмянкова - гэта роднаснае сугучча, непадзельнае хараство, адно цэлае. Асацыяцыі з белым і чыстым звязаны ў яго памяці з часам дзяцінства і юнацтва.

Экспрэсія белага колеру і святла дапамагае паэту выявіць свой настраёвы стан - урачысты і ўзвышаны. Гэтак, як і М. Багдановіч, ён эмацыянальна пранікае ў навакольную рэальнасць, эпітэтам і гукавымі сродкамі мовы тонка малюе зімовы пейзаж:

Я зноў на станцыі лясной,

Марозна-звонкай, заінелай,

Стаю у Бялынкавічах белых,

Прапахлых смольнаю сасной.

Іскрыцца радасцю зіма,

Не спяць аснежаныя хаты.

О свята светлае Калядаў!

Святлей на свеце свят няма («Калядныя строфы») [8, с. 94].

Гэты малюнак - святлаколеравы жывапіс словам. Паэту імпануе чысціня, святло белага снегу, яго першароднае хараство і нават цнатлівасць, што выклікае самае трапяткое, далікатнае стаўленне да свету як Боскага цуду, - слушна заўважае даследчык А. Бельскі [15, с. 54]. Невыпадкова А. Пісьмянкова так кранулі сваім святлом пейзажы мастака Антона Бархаткова. «Я ў мастака святла пазычыў...» - прызнаўся паэт («На выстаўцы Антона Бархаткова»), Колеравы эпітэт «белы» ў паэзіі А. Пісьмянкова выступае сінонімам «чысты». Адзін з яго вершаў дае яскравае ўяўленне, чаму ў сваіх адлюстраваннях ён аддае перавагу беламу колеру. Белае прасвятляе і ачышчае:

Я - пра белае,

Я - пра белае -

Набалелае» («Чыстае») [8, с. 183].

Інакш кажучы, боль, спачуванне адбельваюць чалавечую душу, робяць яе чыстай. Белы ці белае для паэта больш чым колер, у філасофскім плане - гэта значыць добры, светлы пачатак у чалавеку, сапраўднае і маральна трывалае ў ім. Святло, чысціня атаясамліваецца А. Пісьмянковым з чымсьці высокім, ідэальным. Яго лірычнаму герою хочацца ўзняцца над жыццёвымі абставінамі і сказаць пра з'явы духоўнага парадку як надзвычай істотныя і важныя. Рамантычны ідэал («у нас жыло святло») супрацьпастаўляецца паэтам звычайнаму, побытаваму:

Святло было і свежасць.

Падумаеш - жытло,

Калі нам свет належаў!

(«Жытла ў нас не было...») [8, с. 175].

На наш погляд, святло для А. Пісьмянкова - крыніца пастаянных уражанняў, эмоцый. Яго паэтычныя карціны і малюнкі ярка асветленыя, да таго ж ён часта звяртаецца да сонечнага і залацістага колераў. Такая святланосная экспрэсія стварае адметны эстэтычны эфект. Усё светлае - гэтароднае,блізкае,вечнае: «Светлай молімся вадзе....» («Да вытокаў...») [8, с. 131]; «Шчэ святло не згасла ў хаце, // У радзіннай старане...» («Гэта многа - слухаць вечнасць...») [8, с. 73]; «У светлым маім успаміне, // Што навеяны // Музыкай весніц замшэлых» («Я паклаў бы на ноты...») [8, с. 147]; «I яснасць святла», «...Світальна ў стагоддзях // кружыць,// Крылы // расправіўшы смела...» («Едначы») [8, с. 85]. Сімволіка святла мае яскравую мастацкую выразнасць, яно - гэта радасная і прамяністая энергія жыцця, маладосці, юнацтва. Рамантычныя прага шчасця і гармоніі выяўляецца праз апеляцыю да светлага, сонечнага на зямлі і ў свеце. Вось як аптымістычна выказваецца паэт у першым зборніку «Белы Камень»:

...У юнацтве

сонечныя дні,

У юнацтве -

толькі брацтва,

Святло надзей

і чысціні.

(«Як гэта хораша - юнацтва...») [8, с. 43].

Сонечны і залаты колеры надаюць паэтычнаму свету А. Пісьмянкова бляск, зіхценне, прамяністасць, чысціню. Гэтая колеравая насычанасць стварае адчуванне ўрачыстасці і паўнаты адчування жыцця:

.. .Захочаш - і я пакажу

Як сонечны промень іграе

На струнах гарэзных дажджу («I усё-такі цуда бывае!..») [8, с. 51]. Сонечны колер прыдае паэтычнаму малюнку кампазціыйную аб'ёмнасць: «Над лугам - сонечнае неба» («Уяўленне»). Падобны і блізкі да яго - залаты колер, гэта значыць зіхатлівы, яркі, сонечны. Бліскуча-жоўтае зіхценне дзівіць і прываблівае сваёй яркай, непаўторнай прыгажосцю:

Усходзіць

ранак залаты...

(«Як гэта хораша - юнацтва...»)

...Дзе зноў ў золаце заве!

Я прачытаў твае сляды.

(«Я прачытаў твае сляды...»)

.. .Як абяцанне на нядзелю,

Нядзелю

з промнем

залатымі

(«I толью клён гарэў, як факел...»)

Лістотаю залатою

Верасень выслаў ганак.

(«Восень») [8, с. 65].

Чысціня ўспрымаецца паэтам як нейкі абсалютны стан свету, ідылія, сама гармонія. 3 асалодай, пяшчотным і шчымлівым пачуццём узіраецца ён у белае заснежанае наваколле, бязвоблачнае неба, празрыстую плынь ракі... Яго палоніць, зачароўвае ціхамірнасць краявідаў, неабсяжнасць даляглядаў, іх незамглёнасць і чысціня:

...I сам я -

хлопчык босы

У даўнім чыстым ранні.

(«Здзіўленне»)

Вады празрыстая імклівасць

I неба чыстае без хмар.

(«Ідылія»)

Зноў хочацца верыць...

У чыстыя ліўні,

У ясныя зоры...

(«На Юр'я») [8, с. 59].

Сярод арніталагічных вобразаў ў паэзіі А. Пісьмянкова невыпадкова вылучаюцца белыя птахі. Можна пераканацца, што яны - не проста элементы лірычных замалёвак, а ўнутрана блізкія істоты, прылучаныя да лёсу паэта і зямлі Белай Русь Гэтыя белыя птушкі - сімвалы даверу паміж чалавекам і жывой прыродай: «Дзе самотны белы бусел // Думу думае аб вечным» («Я прыеду, я вярнуся...») [8, с. 35]; «Зараз лебедзь самы белы // Да маёй плыве рукі» («Стараверы») [8, с. 28]. Белы колер выступае як увасабленне ўнікальнага, безабароннага ў навакольнай прыродзе.

Сваім бляскам серабрысты колер нагадвае белы. У паэтычных малюнках А. Пісьмянкова гэты колер прыкметны, адыгрывае важную эстэтычную ролю. Серабро ён найчасцей выкарыстоўвае для замалёвак восені і зімы. Лаканічнымі, адточанымі фразамі (адзін ці два радкі) ён ствараў колеравыя вобразы - маляўнічыя, метафарычныя: «крохкі сярэбраны рог» («Малюнак») [8, с. 69]; «У срэбры наплаканых лужын // Мерзнуць азяблыя зоркі» ( «Чаканае ціхае свята...») [8, с. 142]; «Над срэбрам восеньскай травы, // Над стынню шэрай голай пожні // Гуляе вецер нажавы...» («Над срэбрам восеньскай травы...») [8, с. 65]. Серабрысты колер таксама захапляе сваім зіхценнем, зімовай чысцінёй. Ён з'яўляецца выразнікам аўтарскай думкі пра цудоўнае пераўтварэнне рэчаіснасці, пра тую хвіліну, калі заззяе сваім святлом краса:

Залатая мяцеліца

Зноў сярэбранай зменіцца.

Можа, усё, што засмечана,

Заіскрыцца,

Засвеціцца.

(«Надзея») [8, с. 91].

Дынаміка белага колеру прасочваецца праз усю творчасць А. Пісьмянкова. Разам з тым у яго паэтычным свеце з цягам часу ўзнікла колеравая бінарная апазіцыя «белае-чорнае». Гэтая кантрастнасць з'явілася ў выніку зведанага ў жыцці, якое, апрача іншага, прынесла сумныя дні. На змену каляровым снам прыйшлі чорна-белыя: «Зноў ў сон мой чорна-белы...» («Сустрэча з самім сабою») [8, с. 63]. Настальгія па белым, чыстым, светлым пранікае ў аптымістычнае светаадчуванне паэта і пачынае гучаць у яго вершаваных радках дысанансам. Белае і чорнае - дзве розныя часткі жыцця, як дзяцінства і сталасць, дзень і ноч:

.. .Бо я па чыстым і па белым

Ужо даўно засумаваў.на шляху, здаецца, простым

Ужо даволі чорных дзён.

(«На свеце так багата святаў...») [8, с. 184].

Колеравую карціну паэта карэкціравалі жыццё і час. А. Пісьмянкоў скіраваў свой позірк углыб мінулага і ўбачыў там і гераічнае, і трагічнае. У кантэксце гістарычнага зместу верша «Дума Вітаўта», прысвечанага Грунвальдскай бітве 1410 г., колеравая сімволіка вытлумачваецца як змаганне смерці і жыцця, смерці і волі: «Чорны крыж на белым полі... // Не распяць нас на крыжы!». Ён паказаў бітву нашых продкаў за свабоду роднага краю як спрадвечны антаганізм: змаганне святла-волі і цемры-укрыжавання. З'явіўся ў філасофскіх вершах паэта і вобраз гругана - птушкі, распаўсюджанай у фальклоры: песнях, казках, легендах. Праз мифалагізацыю, сімвалічнае ўвасабленне гэтага вобраза раскрываюцца ўзаемаадносіны людзей, чалавека і часу, жыцця і вечнасці. Чорны груган - птушка цемры, нябыту:

Там двое да рання

Клянуцца ў каханнні.

Там смех іх лагодны

Не ведае злосці.

Там кожны смяротны ім трошкі зайздросціць.

А чорны груган на пагосце

Думае: госці.

(«I страшна, і позна...») [8, с. 153].

Экспрэсія чорнага колеру ў паэзіі А. Пісьмянкова рэзка ўзмацнілася пасля катастрофы ў Чарнобылі. I гэта зразумела: на родную зямлю абрынулася чорная бяда. Свет у адзін момант пазмрачнеў. Паэт востра адчуў трагічны разлом жыцця, скрыжаванне чорнага і белага:

За Бесяддзю-ракой

Іржэ мой белы конь.

...Самотна конь іржэ

…………………….

Над чорнаю бядой,

Над горкаю вадой.

(«Белы конь») [8, с. 29].

Вобраз белага каня як увасабленне чыстага, незабруджанага свету ў мінулым адцяняюць эпітэты з негатыўнай колеравай і сэнсавай канатацыяй. Магчыма, гэта сам шпарканогі Пегас кліча паэта на радзіму пабачыць чарнобыльскую яву. Белы конь успрымаецца як сімвал паратунку роднага краю, які апынуўся ў абладзе чорнай бяды.

Чорны колер у ранняй лірыцы паэта не мае адмоўнага выяўлення. Гэта колер спрадвечнай зямлі: «...Толькі чорна ворыва» («Славянскі матыў»). Хоць перадуам ён звязаны з адлюстраваннем змяркання і начной пары сутак. Аднак ноч не палохае і не адпрэчвае цемрай, яна - часіна сустрэчы закаханых - прадвяшчае штосьці загадкавае, рамантычнае: «Вечар вынырнуў нясмела, // Цені чорныя кладзе» («Вечар вынырнуў нясмела...») [8, с. 75]; «Прагані прэч страх. // Вецер-цымбаліст // Грае на лістах. // Будзе ноч без зор, // Будзе ноч без сна» («Сябру») [8, с. 163].

Аднак для А. Пісьмянкова ніколі не было характэрна змрочнае колеравае адлюстраванне свету. Яно надаралася ці ўзмацнялася ў пэўныя жыццёвыя моманты. Бо паэта найперш захапляла жывапісанне колерамі жыцця. Адзін з такіх яркіх колераў - зялёны, які ўздымае эмацыянальны тонус, «тэмпературу» радка:

.. .Паміж злыселых клёнаў

Гарыць твая душа,

Гарыць агнём зялёным.

(«Шукаць дарэмна спарыша...») [8, с. 125].

Родны кут бачыўся паэту як зялёны бераг - ціхі, непарушны, жаданы. Яго прыцягваў, нібы магніт, «зялёны прываблівы свет» («Прачыстая»). Паэт цудоўна ведаў, што значыць жыць на гэтай зямлі, калі ў цябе «ёсць бераг зялёны» («Едначы»). Захопленасць аўтара светам па-рамантычнаму адухоўленая, прасякнута шчырай верай у казку: «У зялёным садзе // Я шукаў жар-птушку» («У ружовым садзе...») [8, с. 74].

Зеляніна ўспрымалася як схоў для душэўнага супакою і адхлання. Таму паэт у горадзе жыў думкай пра вяртанне да сваёй Бесядзі, у зялёны свет дзяцінства: «Цэлы год я не рыбачыў // У зялёным лазняку» («Запрашэнне на Бесядзь») [8, с. 153]; «...і я вярнуся // На зялёны родны бераг, // Каб далей любіць і верыць» («Пераходзіць лета ў восень...») [8, с. 136]. «На зялёных берагах» радзімы светла і хораша думалася, але часам абвастралася адчуванне жыцця, часу, іх незваротнасці.

Прыкметна аздабляе паэтычны свет А. Пісьмянкова ружовы колер, які прыдае яму рамантызаваную афарбоўку. Гэта колер мары, салодкіх летуценняў, чагосьці дзівоснага, казачнага. Вось які вобразна-паэтычны малюнак паўстае з верша «Як гэта хораша - юнацтва...»:

Усплёскі хваль.

Ружовы ветразь.

Ружовы свет.

Ружовы сад [8, с. 43].

У вершы «Не спяшайце мяняць...» паэт разважае, ці мае сэнс бачыць свет у ружовым святле. На яго думку, гэты колер узвышае чалавека, робіць яго ўзнёслым і шчырым. Ружовы колер таксама светлы, чысты, ён у палітры А. Пісьмянкова мае цалкам станоўчую семантыку: «У ружовым садзе // Варажылі пчолы» («У ружовым садзе...») [8, с. 132]; «Усход ружовы - // Гарыць зара» («Усход ружовы...») [8, с. 75]; «...Каб ружовасць снегірова // Мне свяціла ўсю зіму» («Снегіры») [8, с. 142]. Ружовы колер перадае шчырае, непасрэднае вітанне красы свету, выклікае пачуццё цеплыні, утульнасці, ціхай радасці. Паэт гэтак, як мастак-імпрэсіяніст, фіксуе чароўныя імгненні, робіць яркія мазкі, вылучае пейзажныя дэталі.

У паэзіі А. Пісьмянкова станоўчай энергетыкай прываблівае сіні колер, які мае свае адценні. Гэта колер неба, вады ў крыніцы і рацэ. Ён сугучны ўнутранаму светаадчуванню паэта, яго настрою: «...Пілі з даверлівай усмешкай // Нябёс густую сіняву» («Вада, крынічная вада...») [8, с. 54]; «Неба вымытага просіць, // Ветрык лес не ўскалыхне» («Арытмія») [8, с. 86]. Т. Шамякіна, разважаючы пра сіні колер, мае рацыю, што ён «адпавядае... настрою турботы, ціхага суму, чаканню цуду, імкненню да прыгажосці і самаўдасканалення. А прырода нібы дапамагае падтрымліваць у чалавеку надзеі, рамантычныя парывы, прагу да гармоніі» [20, с. 142]. Сіні колер адлюстроўвае лагодны, удумлівы позірк паэта на свет.

Зрэдку ў творах А. Пісьмянкова сустракаецца блакітны колер. Гэта, напрыклад, колер настылага восеньскага неба: «У стылым блакіце // Зноў журыцца вырай...» («Рабіна над вірам...») [8, с. 85]. Восеньскія фарбы і колеры ў замалёўках паэта сумныя, панылыя, яны адлюстроўваюць элегічны настрой аўтара. Такі па сваёй эмацыянальнай афарбоўцы жоўты колер:

Пажоўклыя лугі

Ахутаў дым смугі.

Стагі яго тугі,

Мае

тугі

стагі

(«Стагі») [8, с. 132].

Паэт са шчымлівым смуткам, шкадаваннем гаворыць пра завяданне красы, згасанне колераў ў навакольнай прыродзе.

У светаадлюстраванні А. Пісьмянкова вельмі мала колераў халодных. Ён не любіў цёмнага каларыту, згасання святла. Найчасцей паэт звяртаўся да колераў актыўных, функцыянальна значных. Яго трывогу, узрушаны стан душы раскрывае чырвоны колер і звязаныя з ім выявы агню, крыві, зары, што добра бачна на прыкладзе вершаў «Баллада пра лася», «Сон», «Чытаю тапаніміку...», «І толькі клён гарэў, як факел...», «Астап Верасай». Гэты колер дапамагае паэту глыбей разумець і асэнсоўваць з'явы, падзеі, сутнасць мінулага.

У межах аднаго верша можа прысутнічаць розная колеравая гама. Паэт узмацняе эфект успрымання навакольнай прыроды з дапамогай спалучэння некалькіх колераў: «Срэбра зялёнай травы, // Думных лясоў пазалота. // Жораў ў небе сівым...» («Восеньскі одум бусла...») [8, с. 127]; «Кроны стануць зялёнымі, // Будуць птаствам прапетыя, // А пакуль што над кронамі // Ззяе німб фіялетавы» («Прадвесне») [8, с. 31]. Колеравыя тропы пры гэтым - нібы штрыхі пэндзля мастака.

Такім чынам, у лірычнай творчасці А. Пісьмянкова мы назіраем цэлае багацце шматколерных эпітэтаў і каларыстычных метафар, якія разам ствараюць шматаблічную і шматгранную карціну мастацкага свету паэта. Колеравы лейтматыў яго паэзіі - белы. Гэта колер прыгажосці, святла, чысціні, тая візуальная дамінанта, якая выразна раскрывае асаблівасці нацыянальнай ментальнасці аўтара - сардэчнасць, узнёсласць, мяккасць, паэтычнасць светаадчування. А. Пісьмянкоў стварыў філасофію святла як аптымістычнай канцэпцыі быцця. Светлай, сонечнай, прамяністай бачыцца яго паэзія.

Прысутнасць пахаў ў лірычным свеце А. Пісьмянкова мае асаблівае эстэтычнае значэнне. Ён чуйна, тонка пранікае пачуццём у жывую рэчаіснасць, якая дыхае сваім водарам, выдзяляе духмянасць. Для яго «свет напоўнены красой» - і гэтая краса адчуваецца праз пахі, якія сведчаць пра буянне прыроды, квітненне жыцця. Духмяна пахне ралля, расліны, дождж, сена, ягады, яблыкі... Гэтыя пахі знаёмыя паэту ад часу дзяцінства, гадавых народных свят, якія адзначалі на вёсцы:

...Аерам пахне

Сёмуха

І яблыкамі -

Спас.

Славянскае,

ўрачыстае

Ўзнімаецца з глыбінь,

Нібы малітва чыстая. . .

(«Вяртанне») [8, с. 187].

Эстэтычную асалоду, прыемнасць выклікаюць у паэта водары роднай зямлі, свайго вясковага краю, на ўлонні якога і ў адзінстве з якім выяўляецца яго душэўнае жыццё, чалавечая сутнасць:

Антонаўкай,

Сырадоем,

Бульбаю маладою

Пахне крамяны ранак,

I нечым амаль забытым,

Даўнім,

Вясковым,

Падыхаў - і ты ўжо сыты,

Духам святым здаровы.

За водар нязводна-родны

Дзякуй табе, Айчына!

О, колькі сыноў залётных

Ты, як мяне, лячыла. . .

(«Восень») [8, с. 214].

Пахі незвычайна хвалююць паэта, завалодваюць яго пачуццямі. Уражанняў, навеяных духмянасцю навакольнага свету, асабліва летняй прыроды, надзвычай багата. Перадае ці ўзнаўляе пахі А. Пісьмянкоў ў шматлікіх вершах, прычым яны настолькі згушчаныя, што ствараюць атмасферу нейкай цудоўнай, ідылічнай мясціны накшталт пракаветнага раю. Духмянасць, пахучасць як з'ява набывае ў асобных творах усёабдымны характар - здаецца, што водар роднай зямлі разліўся навокал і сягае далёка за межы радзімы, запаўняе сабой сусвет:

Мёдам на ўсю Еўропу

Пахнуць стагі і копы.

(«Ліпень»)

Мая маленькая зямля! -

Уся ў палыне і медуніцы.

……………………….

...I чуюць хай на ўсіх планетах,

Як пахнуць кветкі і ранеты

У нашых вёсках ля азёр.

(«О, як мне доўга трэба жыць...») [8, с. 243].

Эстэтыка пахаў ў паэзіі А. Пісьмянкова вытанчаная, здзіўляе сваёй вастрынёй адчування і перажывання, чаруе і выклікае асалоду. Увасабленне іх у нюансіроўцы пачуццёвага выражэння паказвае, наколькі глыбокае светаўспрыманне меў гэты таленавіты паэт. Ён чула адгукаўся на прыгожае і цудоўнае ўсёй сваёй сутнасцю, быў ў няспынным пошуку красы і высокай духоўнасці.

Такім чынам, падсумоўваючы сказанае, хочацца падкрэсліць, што ў асобе Алеся Пісьмянкова наша паэзія знайшла арыгінальнага і сур'ёзнага паэта, які працаваў ў сваім ключы, знайшоўшы не толькі свой голас, але і манеру, стыль свайго ўласнага паэтычнага пісьма, падыход да любой і кожнай тэмы ў адлюстраванні як далёкага гістарычнага нашага краю, так і сучаснага жыцця нашай рэспублікі, нашага народа.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

аксь пісьмянкоў гармонія верш

Такім чынам, прааналізаваўшы мастацкія і вобразныя адметнасць ў паэзіі Алеся Пісьмянкова мы прыйшлі да наступных высноў:

Паэт акрэсліў не толькі геапалітычнае становішча сваёй радзімы, але разам з тым згадаў і пра асаблівасці яе прыроднага свету, нацыянальнасць космасу, гістарычнага лёсу.

Мы можам смела сцвярджаць, што аўтар зместам сваіх паэтычных твораў указваў на наступныя праблемы:

а) глыбокае асэнсаванне нашага складанага века;

б) гісторыі і жыцця сучаснікаў;

в) суровай памяць вайны;

г) узаемасувязі асобы:

д) прыроды і грамадства;

е) маралі і этыкі;

ж) дзяржаўнасці;

з) духоўных традыцый.

Творы А. Пісьмянкова - эмацыянальныя і вострасучасныя - прывабліваюць жыццялюбствам, натуральнасцю паэтычнай інтанацыі, народным хараством.

4 Публціыстычна-бытавы пласт у яго паэзіі суседнічае з культуралагічным і філасофска-гістарычным. Яго ўвесь час цягне паразважаць.

Многія вершы, напісаныя сэрцам і душой, робяць гонар сумленню паэта. Тут не знойдзеш пустой патэтыкі. Незвычайная моўная экспрэсіўнасць выклікана дынамікай думкі і эмоцыі, ледзь улоўнымі імгненнымі пераходамі аднаго пачуцця ў другое, глыбокім лірызмам. У паэзіі А. Пісьмянкова шырока выяўляецца спрадвечны трагізм чалавечага светаадчування.

6 У паэтычнай творчасці паэта каханне не толькі лірычнае, інтымнае пачуццё, якое існуе як нейкая аб'ектыўная дадзенасць, раз і назаўсёды адрасавалася людзям. У розных абставінах яно напаўняецца адметнымі, своеасаблівымі адценнямі, нюансамі, характарыстыкамі. Яно лірычнае і драматычнае, узнёслае і трагічнае, звычайнае, зямное і рамантызаванае. Каханне для паэта - гэта не толькі шчасце і радасць надзей, якія збываюцца. Гэта і барацьба за само яго існаванне, за права свабодных людзей на каханне. Гата таксама і ўменне перажыць няўдачы, здраду, прадажніцтва. Гэта, нарэшце, памяць аб тых, хто ўжо ніколі не зможа ні пакахаць, ні стаць каханым.

Якім бы складаным для героя А. Пісьмянкова ні быў шлях у каханні, галоўным для яго застаецца духоўнасць кахання, яго чалавечнасць, маральны сэнс. Ён не разважае ў каханні аб пакутах, здрадах або шчасці. Не, ём сам імкнецца да кахання, перажывае ўсе яго складанасці, радуецца або пакутуе.

I у гісторыі, і ў сучаснасці герой А. Пісьмянкова праяўляе ў каханні цярпімасць, высокую маральнасць, чалавекалюбства. Нават тады, калі размовы ідзе аб здрадзе і прадажнасці. Кожнаму з нас цяжка быць адрынутым у каханні. Але трэба ўмець валодаць сваімі пачуццямі, сцвярджае Н. Гілевіч. Не нервавацца, не бегчы на злом галавы за кожнай новай абраніцай, а даць магчымасць сэрцу супакоіцца, пранеці выпрабаванне часам. Менавіта час з'яўляецца для закаханых і лекарам, і лепшым дарадчыкам.

Але, якія б цяжкасці ні даводзілася пераадольваць герою ў сваім каханні, ён не губляе аптымістычнага настрою, не паддаецца разгубленасці, адчаю. Ен можа дапусціць, што паміраюць дрэвы, жывёлы, гарады, нават планеты, - усё адыходзіць у небыццё. Чалавек таксама смяротны. Не памірае толькі каханне. Яно вечнае. Адно сэрца, помніць яго, і жывое, і мёртвае...

Надзея... Гэты стан чалавечай псіхікі, чаланечай душы, бадай што, часцей за іншыя суправаджае пачуццё кахання. Свайго лірычнага героя на шляху пошукаў шчасця, радасці, кахання, а разам з імі і асабістага месца ў жыцці Н. Гілевіч праводзіць праз усю паэтычную творчасць.

Так, у каханні герояў А. Пісьмянкова неаддзельныя адзін ад аднаго радасць і смутак, шчасце і расчараванне, стрыманасць і павага. Індывідуалізм і эгаізм тут заўсёды церпіць паражэнне. I чым хутчэй юнак або дзяўчына зразумеюць усю неправамернасць толькі свайго права кахання, без уліку пачуццяў, настрояў, псіхалагічных асаблівасцей свайго абранніка, тым хутчэй наступіць і гармонія пачуццяў і душэўнае супакаенне, і ўпэўненасць у будучым шчасці. Перажывае няўдачу свайго кахання і наш лірычны герой: кожны можа і павінен адчуць спазначаныя яму радасці і беды. Н. Гілевіч на прыкладзе сваіх твораў, і на прыкладзе свайго лёсу вытрымаў жыццёвы экзамен на вернасць пачуцця, на шчасце. I вось доўгачаканая сустрэча, а разам з ім і новая надзея - каханне жанчыны прымірае мужчыну з самім сабой, робіць яго больш разважлівым, моцным

Інтымная лірыка А. Пісьмянкова - гэта малая энцыклапедыя кахання. Чытач зможа знайсці адказы на многія пытанні на тэму: Каханне: Які душэўны стан у чалавека, якога пакінула каханне? Што ў яго ў сэрцы, што ў думках? Якія пачуцці адольваюць яго? Як зберагчы сваё каханне? І многія іншыя.

Беларускі паэт, аднак, пакідае месца для надзеі, верыць у жыццё, бо разумее, што альтэрнатывы яму няма. Таму для А. Пісьмянкова чыстая ўмоўнасць і чыстая разважлівасць мала характэрныя. Філасафічнасць часцей за ўсё праяўляецца ў яго праз рэалістычную канкрэтнасць - важнейшую адзнаку мастацкай свядомасці гэтага паэта, які ўмее арэчаўляць духоўнасць, пазбягаць падзелу рэчаіснасці ва высокія і нізкія сферы.

Многія старонкі вершаў адзначаны абвострана-эмацыянальным успрыманнем жыцця. 3 многіх вершаў відаць, што каштоўнасныя арыентацыі, якія ўтрымлівае ў сабе Зуёнкава паэзія, - гэта той матывуючы базіс, што ляжыць у аснове паводзін чалавека, усёй яго жыццядзейнасці. I перш за ўсё паводзін і жыццядзейнасці самога паэта.

Аўтару ўласцівы шырокі духоўны дыяпазон, выразны грамадзянскі тэмперамент, пяшчотны лірызм і чалавечнасць.

А. Пісьмянкоў не выступаў як абыякавы сведка падзей, як эстэт, якому ўсяго толькі цікава назіраць і апісваць падзеі. Сярод напісанага ім няма нічога халоднага, нежыццёвага, што часам назіраеш у найноўшай паэзіі, як быццам і скіраванай ва ўнутраны свет, але не заўсёды заклапочанай кантактам з чытачом. Ён пастаянна жыў у гушчыні падзей, не аддзяляючы сябе ад усяго таго, чым жылі яго суайчыннікі. Ці не таму ён быў асабліва непрымірымы да ўсяго адмоўнага, што і да сябе падыходзіў з высокімі маральнымі меркамі.

Грамадзянская пазіцыя А. Пісьмянкова, такім чынам, выяўлялася не толькі ў напісаных ім творах, але ва ўсведамленні ім асабістай адказнасці за лёс чалавецтва і актыўным удзеле ў вырашэнні агульнацывілізацыйных, глабальных праблем вайны і міру і экалагічнай сітуацыі на планеце.

Такім чынам, вершы А. Пісьмянкова, спрыялі таму, каб «багатая і нармалёвая» гісторыя беларусаў стала фактам асабістага вопыту сучаснікаў. Паэт быў перакананы, што жыццёвы шлях бы павінен вызначацца самой асобай, якая здольна сама выбіраць свой шлях, будаваць свой лёс, фарміраваць сябе. Як гуманіст, паэт быў ўпэўнены, што кожны чалавек павінен стаць свабоднай, дзейнай асобай, адказнай за ўсё, што адбываецца ў гэтым свеце.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1 Бельскі, А. Сучасная беларуская літаратура [Тэкст] / А. Бельскі. - Мн.: Навука і тэхніка. - 2000. - С. 61-63

Вішнеўскі, А. Шуміць лес, цвіце сад [Тэкст] / А. Вішнеўскі. // Беларуская думка. - 2001. - №7. - С. 59-63

Пісьмянкоў, А. Я не памру, пакуль люблю: выбр. [Тэкст] / А. Пісьмянкоў. - Мн.: Мастацкая літаратура, 2000. - 319 с.

Цветаева, М. Выбранные произведения [Текст] / М. Цветаева. - М.: Художественная литература, 1993. - 451 с.

5 Бурян, Б. На хвалі цішыні і навальніц [Тэкст] / Б. Бурян. // Полымя. - 1999. - №2. - С. 215-219

Галубовіч, Л. Рыцар паэзіі [Тэкст] / Л. Галубовіч. // С. 211-217

Пісьмянкоў, А. Я не памру, пакуль жыву. выбранае [Тэкст] / А. Пісьмянкоў. - Мн.: Мастацкая літаратура, 2000. ― 337с.

Дзень паэзіі-76 [Тэкст]. - Мінск: Мастацкая літаратура, 1976. - 297с.

Пісьмянкоў, А. Я не памру, пакуль люблю: выбр. [Тэкст] / А. Пісьмянкоў. - Мн.: Мастацкая літаратура, 2000. - 319 с.

Вярцінскі, А. Вершы [Тэкст] / А. Вярцінскі. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1997. - 165с.

Шынкарэнка, В. Нястомных пошукаў дарога [Тэкст] / В. Шынкарэнка. - Мн.: Навука і тэхніка, 2005. - 317 с

Дайнека, Л. Галасы [Тэкст] / Л. Дайнека. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1969. - 357 с.

Шамякіна, М. Леанід Даёнека. Школьны факультатыў [Тэкст] / М. Шамякіна. // Полымя. - 2007. - №1. - С. 157-161

Дайнека, Л. Вечнае імгненне [Тэкст] / Л. Дайнека. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1978. - 271 с.

Пісьмянкоў, А. Чытаю зоры [Тэкст] / А. Пісьмянкоў. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1988. ― 457с.

Бельскі, А. Паэзія Алеся Пісьмянкова ў колерах і пахах [Тэкст] / А. Бельскі. // Беларуская мова і літаратура. - 2007. - №6. - С. 52-59

Пісьмянкоў, А. Краявід [Тэкст] / А. Пісьмянкоў. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1979. ― 421с.

Арнхейм, Р. Искусство и визуальное восприятие [Текст] / А. Арнхейм. - М.: Прогресс, 1974. - 392 с.

18 Макарэвіч, В. З Дняпра наш продак родам [Тэкст] / В. Макарэвіч. // Полымя. - 1997. - №4. - С. 115-119

Конан, У. Магія красы [Тэкст] / У. Конан. // Мастацтва. - 1996. - №6. - С. 35-41

Шамякіна, Т. На лініі перасячэнне: літ-крыт арт. [Тэкст] / Т. Шамякіна. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1981. - 143 с.

Марціновіч, А. Часцей глядзіце ў калодзеж [Тэкст] / А. Марціновіч. // Полымя. - 1995. - №9. - С. 244-247

Патапенка, В. На зямлі радзімічаў [Тэкст] / В. Патапенка. // Полымя. - 2002. - №1. - С. 199-205

Макарэвіч, В. З Дняпра наш продак родам [Тэкст] / В. Макарэвіч. // Полымя. - 1997. - №4. - С. 115-119

Коршуков, Е. Сердце поэта [Текст] / Е. Коршуков. // Нёман. - 2001. - №7. - С. 194-197

Марціновіч, А. Белы бусел над Бесяддзю [Тэкст] / А. Марціновіч. // Полымя. - 1999. - №3. - С. 180-185

Тычына, М. Метафізіка кахання. Аповесць Івана Шамякіна Непаўторная вясна [Тэкст] / М. Тычына // Роднае слова. - 2004. - №11. - С. 21-29

Ярац, В. Спасціжэнне звычайнасці [Тэкст] / В. Ярац. // Полымя. - 1995. - №8. - С. 282-285

Яскевіч, А. Трэба капаць крыніцу… [Тэкст] / А. Яскевіч. // Роднае слова. - 2001. - №7. - С. 13-17

Похожие работы на - Творчасць вядомага беларускага паэта Алеся Пісьмянкова

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!