Сістэма вобразаў у зборніку 'Казкі жыцця' Я. Коласа
Змест
Уводзіны
Глава 1. Гісторыя стварэння і вывучэння зборніка Казкі жыцця
Глава 2. Праблема жанрава -стылёвага вызначэння
Глава 3. Вобразная сістэма Казак жыцця
Заключэнне
Літаратура
Дадатак 1
Дадатак 2
Уводзіны
Зборнік Я.Коласа Казкі жыцця лічыца адным з найбольш цікавых і загадкавых твораў беларускага класіка. Гэты зборнік - вынік пяцідзесяцігадовай эвалюцыі духоўнага свету і літаратурнага майстэртва аўтара. Казкі жыцця вызначаюцца складанай змястоўна-тэматычнай праблематыкай, шматзначнай вобразнай сістэмай, адметнай і неардынаранай жанравай структурай.
Агульная тэндэнцыя, звязаная з вывучэннем і пераглядам творчасці класікаў беларускай літаратуры з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства, пазбаўленых ідэйна-палічнай заангажаванасці, адсутнасць абектыўнага і усебаковага аналізу зборніка Казкі жыцця і ў савецкі перыяд, і сучаснымі даследчыкамі вызначае актуальнасць дадзенай тэмы. Неабходнасць новага падыходу да разгляду неардынарных ў жанрава-стылевай адметнасці твораў звязана і з дастаткова доўгім панаваннем меркавання аб невялікай колькасці або адсутнасці ўвогуле ў беларускай літаратуры савецкага часу твораў інтэлектуальнай прозы.
У сувязі з гэтым мэты нашага даследавання звязаны з апісаннем асноўных тэндэнцый і падыходаў у гісторыі вывучэння зборніка Я.Коласа Казкі жыцця, вызначэннем яго жанрава-тэматычнай і вобразнай адметнасці. У працэсе даследавання твораў неабходна было вырашыць наступныя задачы:
Прачытаць і прааналізаваць зборнік Казкі жыцця Я.Коласа;
Вывучыць літаратурна-крытычны матэрыял па дадзенай праблематыцы;
Асвятліць асноўныя тэндэнцыі вывучэння зборніка ад пачатку 20 стагоддзя і да сучаснасці;
Выявіць спецыфіку такіх жанравых формаў як апавяданне, народная казка, прытча;
Прааналізаваць асаблівасці жанравай структуры казак жыцця ў параўнанні з традыцыйнымі формамі апавядання, казкі, прытчы.
Вызначыць тэматычныя межы апавяданняў з улікам інтэрпрэтацыі рознымі даследчыкамі ;
Апісаць вобразную сістэму зборніка апавяданняў.
Абектам вывучэння сталі апавяданні са зборніка Казкі жыцця Якуба Коласа, прадметамі вывучэння зяўляюцца жанравая структура, тэматыка, вобразная сістэма апавяданняў зборніка.
У ходзе работы выкарыстоўваліся наступныя метады: тэарэтычны, гістарычна-параўнальны, статыстычны.
1. Гісторыя стварэння і вывучэння зборніка Казкі жыцця "
Якуб Колас - адзін з найвыдатнейшых пісьменнікаў ХХ стагоддзя, класік беларускай літаратуры. Пісьменнік, які закладваў асновы беларускай літаратуры, вызначаў яе чалавеказнаўчы змест. Працуючы ў розных жанрах прозы, паэзіі, публіцыстыкі, ён фарміраваў традыцыі рэалістычнага, сацыяльна-філасофскага, інтэлектуальнага напрамакаў у маладой савецкай літаратуры.
Толькі на працягу 20 - х гадоў быў выдадзены зборнік вершаў Водгулле, напісаны цэлы шэраг апавяданняў, асобнай кніжкай выйшлі алегарычныя апавяданні Казкі жыцця , завершаны паэмы Новая зямля і Сымон Музыка, напісана аповесць На прасторах жыцця, надрукавана аповесць У палескай глушы. Пазней - Дрыгва, Адшчапенец, закончана трэцяя частка трылогіі На ростанях.
Якуб Колас у сваёй творчасці стаў прадаўжальнікам традыцый чалавеказнаўства, пачатых у сусветнай літаратуры такімі аўтарамі як Анарэ дэ Бальзак, Ч.Дзікенс, Л.Талстой, Ф.Дастаеўскі і інш. Самыя вялікія дасягненні пазнання чалавека звязаны з рэалізмам, ў цэнтры твора якога заўсёды павінен стаяць чалавек, а перадача падзей патрэбна настолькі, паколькі яны дапамагаюць выяўляць характары людзей. Рэалістычны паказ жыцця няўхільна прыводзіў пісьменніка да асэнсавання такіх фактаў, якія немагчыма было зразумець, не прызнаючы адноснага характару ўзаемапераходаў і барацьбы супрацьлегласцей. У сваіх творах Якуб Колас выступае дапытлівым, уважлівым назіральнікам за жыццём, глыбокім знаўцам чалавечай натуры. У адной са сваіх казак жыцця ён пазначыць: Трэба памятаць, што бадай кожная рэч мае два бакі: паказныя і праўдзівыя (Адзінокае дрэва). Глыбокі, абёмны паказ рэчаіснасці, разуменне і павага да чалавека любога гатунку, спроба разабрацца ў заканамернасцях і выпадковасцях лёсу сталі вызначальнымі рысамі мастацкай манеры беларускага песняра, адзнакай прафесійнага ўзроўню ўжо ў самых першых апавяданнях. Найвышэйшага ўзроўню мастацкага абагульнення творчасць беларускага песняра дасягнула ў зборніку алегарычных апавяданняў Казкі жыцця.
Першая казка Дудар датуецца 1906 годам, а ўжо ў 1907 годзе зявіліся Жывая вада і У балоце. Гэтыя першыя спробы стварэння казак жыцця будуць перарваныя турэмным зняволеннем, якое перашкаджала пісьму, але яно не забараняла пісьменніку думаць і разважаць. Падзеі буржуазнай дэмакратычнай рэвалюцыі 1905 - 1907 гадоў глыбока хвалявалі класіка, выклікалі цікавасць да характару рэвалюцыі, таму яго першыя казкі разглядалі рэвалюцыю як адзіны сродак працоўных у іх барацьбе за карэннае змяненне ўмоў свайго жыцця.
Можа быць, менавіта вызваленне з астрогу паспрыяла стварэнню шэрагу выдатныхказак - Адзінокае дрэва, Зло - не заўсёды зло, Кажух старога Анісіма (усе - 1912 г.), На чужым грунце, Камень, Хмарка, Балотны агонь, Чыя праўда ? ( усе - 1913 г.), Асінае гняздо (1914 г.). Ужо ў згаданых творах выявілася адметнасць структуры , надзвычай багатыя змястоўна - выяўленчыя магчымасці казак , як філасофска -алегарычных твораў, здатных ставіць самыя складаныя праблемы маральна - этычнага, грамадска - палітычнага, быційнага характару. Але вырашаюцца яны не сродкамі пісьма, якія ўласцівы сацыяльна - бытавой прозе , а ў адпаведнасці з прыродай алегарычнага жанру, дзе вобраз не звязаны з канкрэтным гістарычным часам, рэгіянальнымі ці нацыянальнымі асаблівасцямі. Ён мае абагульняючае значэнне, нясе ў сабе шматзначны сэнс.
Менавіта казкі 1912 - 1913 гадоў паказалі спецыфічна - непаўторны, казачна - жыццёвы каларыт, адкрыццё новага жанру, устойлівы комплекс выяўленча - стылявых прыёмаў і фарб, характэрных для казак жыцця.
У паслякастрычніцкі час праблематыка казак узбуйнілася, паглыбілася. Паступова Я. Колас пачынае ўспрымаць іх не як асобныя творы, часткі цыкла, а як самастойны літаратурны твор, дзе кожная напісаная ў розны час казка стала асобнай старонкай філасофскіх роздумаў не над побытавымі зявамі, а над эпахальнымі праблемамі быційнага характару. Трэба адзначыць, што гэту кнігу аўтар будзе пісаць на працягу амаль паўстагоддзя. Надаючы многа ўвагі агульнай канцэпцыі і ідэі твора, структуры зборніка. Так, рыхтуючы выданне 1956 года Колас выкрэсліў апавяданні У балоце, кажух строга Анісіма, У чым іх сіла, якія не зусім адпавядалі жанравай прыродзе Казак жыцця, алегарычных твораў глыбокага філасофскага зместу і дапоўніў кнігу казкай Дудар. Выкрэсленыя апавяданні змешчаны як своеасаблівы дадатак для таго, каб наглядна паказаць, як ішоў працэс выпрацоўкі, ўдасканальвання гэтай адметнай, наватарскай жанрава - стылёвай формы, якая не мае аналагу ў еўрапейскай мастацкай прозе.
Паслякастрычніцкія казкі: Кучаравае дрэва (1925 г.), Залаты прамень, Хвароба (1927 г.), Над прасторамі зямлі (1928 г.) яскрава адлюстравалі наспелыя праблемы часу, цяжкасці ў эканамічнай, гаспадарчай сферы, у вырашэнні нацыянальнага пытання, у галіне культуры. Алегарычная форма давала пісьменніку большую свабоду ў выказванні ўласных меркаванняў.
Цікава адзначыць тое, што пры канчатковай выпрацоўцы кампазіцыі казак жыцця менавіта як самастойнага твора, аўтару не трэба было істотна перакампаноўваць напісаныя ў розныя гады казкі, бо кожная з іх адпавядала пэўнаму этапу светапогляда і духоўна - інтэлектуальнага развіцця пісьменніка паводле свайго зместу і праблематыкі. Мэтай Коласа зяўлялася захаванне, кампазіцыйнае замацаванне гэтай адпаведнасці. І калі мы суаднясем змест казак з часам іх напісання, дык убачым, што яны ўяўляюць своеасаблівую кардыяграму інтэлектуальна - духоўнага жыцця пісьменніка - мастака.
Канцэптуальна зборнік Казкі жыцця пачаў складвацца ў паслякастрычніцкі час ў 20 - я гады, у эпоху другога Адраджэння ў нацыянальнай гісторыі і культуры, у час вострых і гарачых дыскусій па пытаннях аб шляхах развіцця мастацтва савецкай эпохі. Таму, зяўленне эксперыментальных, неардынарных твораў у Якуба Коласа, якія пазней атрымаюць назву Казкі жыцця , можна патлумачыць з аднаго боку і ўсеагульным творчым задорам, разняволеннем літаратуры, актыўным імкненнем да смелага эксперыменту. З другога боку, Я. Колас у гэты перыяд ужо лічыцца класікам сярод маладых і апантаных літаратараў, да яго адносяцца як да адным з самых аўтарытэтных майстраў слова, які мае сваю адметную манеру пісьма, свой непаўторны стыль. З гэтага пункта погляду, зяўленне эксперыментальных, неардынарных у жанравых адносінах твораў ніяк не супярэчыць творчай эвалюцыі беларускага пісьменніка. Зварот пісьменніцкай думкі да алегарычна-сімвалічнага засваення рэчаіснасці не зяўляецца адыходам ад традыцыйнага рэчышча, а наадварот, своеасаблівым паглыбленнем на іншы ўзровень ўспрыняцця і разумення жыцця і творчасці.
Гісторыя алегарычнай прозы бярэ свой пачатак ад біблейскіх тэкстаў, твораў даўняй беларускай літаратуры, народных паданняў і легенд. Непасрэдна пісьмовы вопыт старажытнасці быў перарваны, але падмуркам для станаўлення новай беларускай літаратуры стала глеба вуснай народнай творчасці з яе выдатна распрацавай вобразна-жанравай сістэмай, мастацка-стылёвымі сродкамі, якія былі акумуляваныя міфалагічнай традыцыяй. Такая прамая і апасродкаваная сувязь была ўскладнена новай літаратурнай традыцыяй, якая ператварылася з дапамогай шматлікіх эстэтычных напластаванняў, якія былі прыхаваныя публіцыстычнай надзённасцю мастацкага вырашэння агульнанародных жыццёвых праблем [1, с. 127]. Міфалагічная традыцыя не проста істотна трансфармавалася, відазмянялася, але і набывала абсалютна іншую ўнутраную якасць, іншы функцыянальны напрамак, які скіроўваў у плоскасць псіхалагічнага дзеяння, якое раскрывала бездань чалавечых пакут, гора, няшчасця, трывог і перажыванняў, спрыяла пошуку шляхоў да лепшай будучыні і прыватнага чалавечага шчасця.
Магчыма, з разуменнемі трасфармацыі гістарычнага літаратурнага вопыту, Якуб Колас, выдатны і тонкі знаўца народнай мудрасці, літаратурных здабыткаў беларускай, рускай і іншых літаратур, пачне стварэнне свайго зборніка. З вялікай цікавасцю і хваляваннем пісьменнік чакаў рэакцыі чытачоў, калег-літаратараў, крытыкаў на творы адразу пасля выхаду ў свет першых апавяданняў.
Першыя спробы літаратурна-крытычнай ацэнкі новых твораў беларускага песняра былі зроблены ўжо ў 20-я гг. Трэба заўважыць тое, што рэакцыя на творы бала неадназначная. З аднаго боку, крытыка 20 - 30 гадоў амаль зусім не заўважала твораў нашаніўца з - за традыцыйнасці іх зместу, з другога боку, было заяўлена пра зяўленне і існаванне ў беларускай літаратуры алегарычнай прозы.
Адным з найбольш актуальных і спрэчных момантаў у абмяркоўванні стала пытанне пра магчымыя мастацка - літаратурныя вытокі жанру. У артыкуле Мастацкая проза Якуба Коласа Уладзімір Дубоўка зацікавіўся сувяззю казак жыцця з фальклорам. Паводле яго ідэі, сувязь зборніка з народнай паэтыкай падтрымліваецца толькі адсутнасцю вышуканасцей у мове, багаццем параўнанняў і народных выслоўяў [ 4, с. 113 ]. Такім чынам, гэты беларускі літаратуразнавец звязаў творы Коласа са знешнімі, а не ўнутрана - жанравымі прыкметамі фальклорных казак.
Пазней, гэтым пытаннем цікавіўся і Юрый Бярозка, але ўслед за папярэднім даследчыкам сцвярджаў: Коласавы казкі нельга збліжаць з народнаю казкаю. Коласавы казкі не зяўляюцца далейшым літаратурным развіццём вусна - казачных традыцый і зяўляюцца прадуктам іншага літаратурна - стылёвага асяроддзя[ 4, c. 109 - 110 ].
Гэта былі першыя спробы выявіць жанрава - літаратурныя вытокі Коласавых казак жыцця. Тое, што гэтыя творы лічацца самабытнымі і арыгінальнымі і тое, што яны не маюць непасрэдных аналагаў ў гісторыі сусветнай літаратуры, стала ледзь не аксіёмай. Нават да сённяшняга дня ніхто дакладна не выявіў іх літаратурна - мастацкія вытокі. Цікавым зяўляецца аспект, выразна звязаны з рамантычнай асновай казак жыцця. Іх можна, калі не поўнасцю, то ў значнай ступені аднесці да твораў тыпова рамантычных, [ 4, с. 96 ] - пісаў у сярэдзіне 20 - х гадоў Ю. Бярозка. Рэчы, што складаюць казкі жыцця, адметныя ад іншых навел Я. Коласа алегарычным паралелізмам будовы. За першым вонкавым, што непасрэдна ўспрымаецца і разгорнуты ў канкрэтных вобразах, сэнсам казак ёсць другі апасродкавы сэнс, ёсць паняцце, суджэнне, этычны, філасафічны, грамадска - палітычны тэзіс [ 4, с. 97].
Шукаючы літаратурных прататыпаў Казак жыцця, можна зайсці вельмі далёка, што з Казкамі жыцця магчыма параўноўваць толькі некаторыя рэчы Ядвігіна Ш., нагадваючы, што яго творчая праца і праца Коласа адбывалася, уласна кажучы, адначасна, што асноўнымі сваімі адзнакамі алегарычныя навелы Ядвігіна Ш. знаходзяцца на іншых за Коласавы навелы літаратурна - стылёвых шляхах [ 4, с. 113 - 114 ].
Такім чынам, нягледзячы на нязначную колькасць прац у беларускім літаратуразнаўстве да вайны, што вельмі трывожыла Я. Коласа, у гэты час была створана свая сістэма ацэнак эстэтычных вартасцей зборніку, які крытыкамі быў названы зашыфраваным дзённікам. апавяданні Казкі Сапраўды, праблема жанравага вызначэння Коласавых твораў вельмі цікавая і спрэчная. Некаторыя даследчыкі лічаць Казкі жыцця алегарычнымі апавяданнямі, некаторыя - казкай. А сам Колас- канкрэтна называе жанр тэкстаў як казка жыцця. На нашу думку гэта пытанне прынцыповае, бо колькасць твораў, аднесеных самім Коласам да гэтай жанравай структуры змянялася на працягу і працы над зборнікам, і увогуле ўсёй творчаці беларускага песняра. Так, напрыклад некаторыя казкі былі выключаны са зборніку ў агульнай рэдакцыі (гэта ўжо пазначалася раней). А выдатнейшая рамантычная паэма Сымон - музыка, якая вырасла з аднолькавай мастацкай задумы, спачатку нават мела падзагаловак Казка жыцця, т.ч сам аўтар адносіў яе да канкрэтнай групы твораў. Такія ваганні аўтара далі падставы да вызначэння рамантычнага характару ўсяго зборніку. Паколькі паэма Сымон-музыка - рэч рамантычная і ў той жа час, паводле першапачатковага аўтарскага вызначэння, - казка жыцця, можна дапусціць, што і самі Казкі жыцця - твор рамантычны, тым больш, што ў іх лёгка заўважыць элементы рамантычнага пісьма. Заўваажыў такую аналогію і беларускі даслетчык Ю.Бярозка. Але на думку іншых крытыкаў даваеннага перыяду, ёсць у меркаванні літаратуразнаўцы і супярэчнасці. Па - першае, сам Якуб Колас ад жанравага вызначэння Сымона - музыкі як казкі жыцця ў канчатковым выніку адмовіўся. Мабыць таму, што адчуў, што гэты твор па мастацка - творчай адметнасці прынцыпова нешта не тое, каб аднесці яго да группы казак жыцця. Пакінуў за гэтым творам азначэнне паэма.
Цікавасць абагульненняў Ю. Бярозкі пра жанравую асаблівасць Коласавых алегарычных навел у тым, што яны даюць падставы звязваць пошукі ў жанры празаічнай алегорыі з агульнымі пошукамі пісьменніка,
Па - другое, само супярэчанне вынікае з сутнасці алегорыі як эстэтычнай катэгорыі ў яе гістарычным развіцці. Таму Ю. Бярозка і звязваў казкі жыцця з рамантызмам, што і лічыць алегорыю найбольш характэрнай прыкметай рамантычнага абагульнення рэчаіснасці. А на самой справе, алегорыя як форма эстэтычнага жыцця была ўласціва і літаратурнаму антычнаму свету. І на самым апошнім этапе развіцця мастацкага слова, у тым ліку і літаратуры рэалістычнай, як форма эстэтычнага асэнсавання рэчаіснасці яна канчаткова не ўступіла сваіх пазіцый.
У некаторых працах аб творчасці Коласа праводзяцца паралелі паміж казкамі жыцця і баснямі Крылова, алегорыямі Салтыкова - Шчадрына, Горкага. Але сам Колас адмаўляе такі пункт гледжання. Крытык Юрый Бярозка расказвае: Аднойчы я запытаў ў Канстанціна Міхайлавіча:
Што зявілася ўзорам для казак жыцця, творы якіх пісьменнікаў?
Крытыкі больш майго ведаюць, - з усмешкай адказаў Якуб Колас. - Яны звычайна падкрэсліваюць, што я ішоў услед з Крыловым, Салтыковым - Шчадрыным або Горкім. А я ні за кім услед не хадзіў і не іду, а сам як думаў - так і пісаў. І мае казкі зусім не падобныя да казак Шчадрына або Горкага. А калі шукаць узоры, то шукайце іх хутчэй у беларускай народнай творчасці. У народа я вучыўся выказваць свае думкі.
Потым паэт развіваў сваю думку далей:
Вам жа, безумоўна хочыцца ведаць аб літаратурных паралелях, я прызнаюся, што ў маладосці я вельмі цікавіўся літаратурай балканскіх народаў. У адной нейкай пісьменніцы, зараз не памятаю яе прозвішча, нешта падобнае я сустракаў. Але гэта было даўно [ 3, с.205 ].
Такім чынам можна зазначыць, тое, што прац па дадзенай праблематыцы было створана не так многа і літаратурная крытыка да вайны не змагла належным чынам прааналізаваць ні ідэйна - тэматычны, ні жанравы, ні стылёвы бок Казак жыцця.
У пасляваенны час было працягнута вывучэнне зборніку, напрацоўка сістэмы адзнак эстэтычных вартасцей Казак жыцця. У гэты час пра казкі жыцця пісалі А.А.Семяновіч, Ю.С. Пшыркоў, Л.І. Фіглоўская, Л.Чабатароў, Н.С.Перкін, І.Я.Навуменка, Дз.І.Гальмакоў, В.А. Каваленка, А.А.Лойка, К.Р.Хромчанка, В.В.Каладзінскі, В.П.Жураўлёў. Некаторыя з іх адвялі каментарыям да казак жыцця старонку - другую ў шырокім даследаванні, нехта раздзел, а іншыя - спецыяльна напісаным артыкулам.
Адным з першых, хто ў беларускай літаратуры засяродзіў увагу на праблеме вывучэння казак жыцця з пункту гледжання станаўлення мастацкага стылю прозы Я. Коласа кніга Стыль прозы Я. Коласа) быў Дз.І. Гальмакоў.
Не менш цікавую праблему паставіў В.П. Жураўлёў. Гэта было пытанне аб праблеме ўплыву ўмоўнасці казак жыцця на рэалістычную мастацкую традыцыю (арт.Праблема мастацкай умоўнасці і коласаўская традыцыя).
Менавіта ў пасляваенны час актуальнасць набыла праблема сацыяльна - філасофскай сутнасці загадкавага жанру. Над гэтым пытаннем працавалі многія раней прыгаданыя даследчыкі. К.Р. Хромчанка праявіў сябе як даследчык ідэйна - мастацкага зместу казак жыцця дакастрычніцкага часу. У час пасля вайны было зроблена нямала новых назіранняў, выяўлены новыя аспекты вывучэння.
Трэба сказаць, што цёмных месцаў у вывучэнні жанру з гадамі не зменшылася, а наадварот, стала больш. Ва ўсякім разе ўсведамленне таго, што такое казка жыцця як літаратурны жанр, адкуль яна ўзялася, якое яе прызначэнне ў сістэме творчых жанраў літаратуры, застаецца ледзь не на тым жа ўзроўні высветленасці, які быў дасягнуты літаратуразнаўствам у 20 - я гады. Сучасныя даследчыкі і не ставяць пытання пра мастацкі феномен алегарычных апавяданняў Коласа, ва ўсякім разе рэдка, што падвяргаюць сумненню, аспрэчваюць.
Яшчэ нядаўна гаворка пра наватарства ў сэнсе мадэрнісцкага падыходу ў творчасці Я. Коласа падалася б недарэчнай і дзівацкай, калі звярнуць увагу на пэўную рацыянальнасць і рэалістычную ўгрунтаванасць спадчыны вялікага эпіка, на беларускі традыцыяналізм. Але з апошняга досведу беларускага літаратуразнаўства, з прац В. Каваленкі, І. Навуменкі, Л.Тарасюк, Е. Лявонавай, І. Багдановіч, Ю. Максімовіча, А. Манкевіча вынікае, што традыцыяналізм у нашым пісьменстве звязаны не толькі з такімі накірункамі, як рэалізм або рамантызм. Геній той, хто можа пераадолець эпоху і той, хто здольны рухацца менавіта ў традыцыйны напрамак. Адкрыццё або ўвасабленне эпохі зяўляецца прызначэннем талента ў літаратуры. І айчынная літаратура не пазбегла ўплыву мадэрнізму, яна працягвала рухацца і аднаўляцца паводле агульнаеўрапейскай парадыгмы, менавіта элементы новага, нетрадыцыйнага падыходу праявіліся найлепшым чынам у алегарычным зборніку Казкі жыцця.
2. Праблема жанрава-тэматычныга вызначэння зборніка Казкі жыцця Я.Коласа
класік беларускі літаратура савецкі
Час напісання Казак жыцця - гэта перыяд станаўлення мастацкай прозы ў беларускай літаратуры і перш за ўсё жанру апавядання. Сам аўтар зявіўся адным з найбольш таленавітых пачынальнікаў нацыянальнай прозы. Алегарычна - філасофская навела заняла досыць віднае і прыкметнае месца як па глыбіні ідэйнай напоўненасці, так і па дасканаласці мастацкай формы. Такая форма ўяўляла сабой спалучэнне двух пачаткаў - казачнага і рэальнага. Толькі алегарычная форма змагла б даць пісьменніку большую свабоду ў выказванні сваіх уласных меркаванняў. Алегорыя - надзвычай цяжкі і своеасаблівы сродак мастацкага адлюстравання рэчаіснасці, якім у дасканаласці валодалі і валодаюць толькі самыя выдатныя майстры мастацкага слова. Таму такімі простымі і даступнымі нам зяўляюцца байкі І. Крылова і К. Крапівы, казкі Салтыкова - Шчадрына і М. Горкага. Перад Я. Коласам як мастаком слова стаяла надзвычай адказная задача: у алегарычных вобразах адлюстраваць складаныя зявы грамадскага жыцця, выказваць свае погляды на ўзаемаадносіны людзей, паказаць іх філасофскія і маральна - этычныя ўяўленні. Аўтару патрэбна было намаляваць не толькі тую ці іншую карціну, але і дабіцца такой яе выразнасці, каб у чытача само сабой узнікла ўражанне праўдападобнасці, быццам сапраўды героі навел здольны размаўляць паміж сабой і выказваць важныя думкі. Калі б аўтару не ўдалося гэтага дасягнуць, то ўсякая гутарка аб мастацкасці твора была б зусім беспрадметнай. А так, перад намі сапраўды не проста звычайныя алегарычныя апавяданні, а надзвычай самабытныя самацветы беларускай мастацкай прозы.
Пашырэнне апавядальных межаў адбылося за кошт выкарыстання складанай стылістычнай базы, сімбіёзу жанраў. Што тычыцца стылістычнага адзінства, то тут можна заўважыць напаўненне рэалістычнай сюжэтна-структурнай базы элементамі рамантычнай стылістыкі (сімвалы, алегарычны паралелізм), вобразамі фальклорнай паэтыкі, публіцыстычнай скіраванасцю. У жанравых адносінах найбольш выразна можна выявіць спалучэнне народнай казкі і прытчы.
Народная казка стала як бы вонкавай структурай, фармальна-сэнсавай асновай выкладу матэрыялу. Такі знаёмы і зразумелы для чытача выклад матэрыялу, меў вартасную вагу і для самога аўтара, які з надзвычайнай пашанай адносіўся да скарбаў народнай мудрасці. У гэтай кнізе дзейснымі асобамі зяўляюцца прыродныя стыхіі, праявы, рэчы, звяры, птушкі. Усе вобразы для нас знаёмыя, прыемныя, няма нічога прыдуманага і фантастычнага, нечага нерэальнага. Тут аўтар прадстае перад намі сапраўдным рэалістам, і падкрэслівае нам тое, што чалавек - гэта частка прыроды. Па - першае, прыродныя вобразы не падлягаюць алегарычнаму расчытанню, не ўяўляюцца персаніфікаванымі адбіткамі праяў сацыяльнага жыцця або псіхалогіі чалавека. Па - другое у казках няма кардынальнай лініі паміж станоўчымі і адмоўным героямі, зноў жа гэта разуменне таго, што ўсё ў жыцці складана, усё знаходзіцца ў сваім дыялектычным адзінстве.У сваіх літаратурных алегарычных навелах Якуб Колас выкарыстоўвае многія прыёмы, уласцівыя народным казкам . У прыватнасці, у канцы твора ён часта ўвасабляе мастацкую думку ў форме маральна - этычных вывадаў і падагульненняў, што вынікаюць са зместу твора. Пісьменнік тонка адчувае тое, што літаратурная казка можа ўвабраць у сябе шырокі і мнагастайны спектр сімволіка - алегарычных элементаў і адыграць дзейсную ролю ў пераходе мастацкай думкі ад агульнай і ў нечым прыблізнай інтэрпрэтацыі той або іншай жыццёвай зявы да больш канкрэтных, аргументаваных, дакладных і строгіх аналітычных рашэнняў. Жанр казкі дапамагае аўтару намеціць новыя сацыяльна - псіхалагічныя і філасофска - эстэтычныя павароты ў асвятленні тэмы. Але ёсць тут і адрозненне: пісьменнік амаль што не выкарыстоўвае ў сваіх творах народныя казкавыя зачыны і ўстойлівыя выразы. У казках вельмі шмат гісторый, выпадкаў, сюжэтаў. Усе казкі - падзейныя, дынамічныя. Апавядальнік карыстаецца праслоенасцю непаспешнымі і летуценна - элегічнымі , часам усмешлівымі развагамі - заўвагамі. Вось ён пачынае апавяданне: Калі вы скажаце, што гэта не праўда, а байка, дык я запытаюся: а дзе тая мяжа, што аддзяляе праўду ад выдумкі? І ці не бывае так, што выдумка ходзіць , як праўда, а чыстую праўду лічаць за выдумку? Аўтар вельмі шмат разважае, пранікае ў асаблівасці псіхалагічнага ўспрыняцця зяў. Як і ў любым апавяданні, Колас - казачнік разгортвае сюжэт, сутыкае герояў ў дзеяннях і спрэчках, насільвае драматычнае дзеянне: яно пружыніцца, як у навеле, і мы ледзь паспяваем за гэтым дзеяннем, за думкамі аўтара, за яго вывадамі і новымі ідэямі. Прычыны канфлікту тут аўтар ўсебакова абгрунтоўвае, а не толькі канстатуе факты, так, як гэта робіцца ў народных казках. Якуб Колас няшмат ужывае ў сваёй працы прыказак і прымавак, але іх ён бярэ найбольш значна абагульненыя. Напрыклад, у аснову казкі Жывая вада пакладзена прымаўка Вада і камень прабівае. А прыказка Вада і агонь - усяму сіла дапамагае лепш зразумець толькі што прыгаданае апавяданне і такія творы, як Вадаспад