Идэйна-мастацкі змест паэзіі Максіма Танка

  • Вид работы:
    Курсовая работа (т)
  • Предмет:
    Литература
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    101,14 Кб
  • Опубликовано:
    2013-11-15
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Идэйна-мастацкі змест паэзіі Максіма Танка

Змест

Уводзіны

1. Эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі Максіма Танка

1.1 Духоўная эвалюцыя

1.2 Маральна-філасофская эвалюцыя

1.3 Гуманістычная эвалюцыя

2. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі Максіма Танка

2.1 Вобраз "сонца

2.2 Канцэпт "дарога

2.3 Колеравая палітра вершаў

3. Асаблівасці паэтычнага радка Максіма Танка

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц

Уводзіны

Калі задумваешся над гісторыяй развіцця беларускай нацыянальнай паэзіі XX стагоддзя, яе зместам і формай, міжволі прыходзіш да ўсведамлення асноватворнай місіі ў ёй народнага паэта Беларусі, лаўрэата Ленінскай прэміі Максіма Танка (1912-1995). Асноватворнай як у плане духоўна-філасофскага, светапоглядна-метадалагічнага асэнсавання працэсаў рэчаіснасці, так і ў плане мастацка-стылістычнага выяўлення душэўна-псіхалагічнага стану лірычнага героя, тых змен і зрухаў, якія ў ім адбываліся.

Творчае жыццё Максіма Танка ўвасабляе агромністы свет трывожных роздумаў і асабістых глыбокіх перажыванняў, абектыўных зрухаў у грамадстве, пераломных падзей і набалелых праблем, што вызначаюць лёс беларускага народа. Шмат чаго ўмяшчае ў сабе паняцце "танкаўская паэзія: колькі тут непераўзыдзеных узораў, выкананых на вышэйшым узроўні сучаснай паэтычнай культуры, праблемнага матэрыялу для разгадкі наватарскіх шляхоў, сапраўднага мастацтва і наватарскай сутнасці самога паэта. Тут яго ажыццяўленне важнейшых высноў эстэтычнай канцэпцыі, тут яго філасофія паэтычнай творчасці.

Паэту суджана было зявіцца і на поўны голас загаварыць у адну з самых буйных нацыянальна-вызваленчых эпох, калі надзвычай востра паўстала пытанне быць ці не быць народу Заходняй Беларусі і ўсяму беларускаму народу з яго самабытнасцю, культурай, мовай, з яго гістарычнай спадчынай. Такое пытанне над зямлёй беларусаў навісала бясконца, праз многія стагоддзі сацыяльных і нацыянальных заняволенняў, асіміляцый.

Максім Танк, побач з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Багдановічам, у найлепшых узорах сваёй творчасці здолеў узняць беларускую паэзію на сусветны ўзровень. Засваенне сусветнай і нацыянальнай культурнай традыцыі еўрапейскага авангардызму, расейскага сімвалізму, антычнай і беларускай міфалогіі, натурфіласофіі народнага побыту у сплаве з індывідуальна-непаўторным дазволіла стварыць цікавую, арыгінальную мастацка-філасофскую мадэль свету. У яе эпіцэнтры лірычны герой з душой селяніна, аратага, хлебароба, вандроўніка, паэта. За плячыма ў Максіма Танка актыўнае, багатае на падзеі і факты, насычанае стваральнай энергіяй жыццё. Невыпадкова ж у вершы "Калі спачыць пара настане. паэт упэўнена сцвярджаў, што перахітрыў смерць: "Бо за той час, які адмеран / Няхай хоць сотню раз праверыць! / Я не адно жыццё пражыў [1, с.45].

"Не будзе перабольшаннем сказаць: Максім Танк узяўся споўніць на заходнебеларускім грунце місію эстэтычнага яднання паэзіі моцы і паэзіі красы - працяг у новых акалічнасцях той высокай ролі, якую спаўнялі Купала і Багдановіч. Іх кірункі, іх мастацкая сутнасць былі дасканала асэнсаваны. Але быць вартасным у працягу гэта не паўтарэнне. Гэта ўзбагачэнне і новы мастацкі рух да наватарскіх адкрыццяў" [2, с.319], слушна заўважае даследчык творчасці М. Танка М. Арочка. У Максіма Танка ўжо акрэслілася дзівосная якасць таленту няспынна ўзбагачацца за кошт паэтыкі вялікіх умоўна асацыятыўных магчымасцяў. За кошт прагавітага назапашвання ёмістых сродкаў і ўсёй тэхнічнай аснашчанасці, што змяшчалі скарбніцы вопыту тагачасных майстроў слова.

Зямны шлях Яўгена Іванавіча Скурко прайшоў праз 20 стагоддзе (1912 - 1995), літаратурны ж, які пачаўся больш за семдзесят гадоў таму, працягнуўся ў 21 стагоддзе, што засведчана найлепшымі творамі з яго кніг. "На этапах, "Журавінавы цвет, "Нарач, "Пад мачтай, "Янук Сяліба, "Праз вогненны небасхіл, "Каб ведалі, "На камні, жалезе і золаце, "У дарозе, "След бліскавіцы, "Мой хлеб надзённы, "Глыток вады, "Ключ жураўліны, "Хай будзе святло, "Дарога, закалыханая жытам, "Прайсці праз вернасць, "За маім сталом, "Збор калосся, "Мой каўчэг, "Errata.

"Біяграфія ў песні маёй і ў мяне - адна: / Пад дзіравай страхой гадаваліся я і яна" [3, с.273]. Сказанае пацвярджаецца ў многіх вершах розных гадоў, дзе засведчаны шматлікія падзеі жыцця. Так, у вершы "Да аўтабіяграфіі" паэт згадваў вядомы біблейскі сюжэт, палемізуючы, з гумарам распавёў пра сваё, далёка не ўрачыстае, зусім будзённае, зяўленне на свет:

Ніякая віфлемееўская зорка,

Ніякая планіда

Не абвяшчалі

Аб маім прыходзе на свет,

Як не абвяшчалі

Аб зяўленні

Ніводнага з мужыкоў.

Толькі, апавядала маці,

Пачуўшы мой крык,

Світанак адклікаўся пеўнем

Ды пратрубіла рабая карова,

Якую спазніліся выгнаць на пашу [1, с.349-350].

Максім Танк творца яркага і шматбаковага паэтычнага выяўлення, а яго мастацкі свет па-сапраўднаму разнастайны і ўніверсальны." Слова М. Танка, адзначае даследчык творчасці паэта М. Мікуліч, бывае інтанацыйна-ўзнёслым, прамоўніцкім і сцішаным, даверліва-інтымным, усмешлівым, дасціпна-гуллівым і унутрана засяроджаным, па-грамадзянску сталым. Глыбока прачулы аўтарскі лірызм і філасофскія прытчы, традыцыйна напеўны, "сабраны" верш і парадаксальнасць асацыятыўна-метафарычнага мыслення, раскалыханасць верлібра шырыня мастацка-творчага дыяпазону ўражвае" [3, с.96]. Для гэтага аўтара, як і для яе еўрапейскіх майстроў слова, характэрныя інтэлектуальна-філасофская змястоўнасць твораў, асацыятыўнасць і інтэнсіўнасць мастацкага мыслення, парадаксальнасць думкі.

Паэзія Максіма Танка гэта вышыня і яркасць думкі, свабодны палёт фантазіі, шлях актыўных творчых шуканняў. "Ён пастаянна клапаціўся пра паэтычнае майстэрства, узбагачэнне і абнаўленне мастацтва слова. Максім Танк імкнуўся да арыгінальнай вобразнасці, экспрэсіі выяўленчых сродкаў і асаблівае значэнне надаваў паэтычнай форме" [3, с.96].

На наш погляд, не будзе перабольшаннем сказаць: Максім Танк узяўся спаўняць на заходнебеларускім грунце місію эстэтычнага яднання паэзіі моцы і паэзіі красы - працяг у новых акалічнасцях той высокай ролі, якую спаўнялі Купала і Багдановіч. Іх кірункі, іх мастацкая сутнасць былі дасканала асэнсаваны. Але быць вартасным у працягу - гэта не паўтарэнне. Гэта ўзбагачэнне і новы мастацкі рух да наватарскіх адкрыццяў. У М. Танка ўжо акрэслілася дзівосная якасць таленту няспынна ўзбагачацца за. кошт паэтыкі вялікіх умоўна-асацыятыўных магчымасцяў. За кошт прагавітага назапашвання ёмістых сродкаў і ўсёй тэхнічнай аснашчанасц, што змяшчалі скарбніцы вопыту тагачасных майстроў слова. Дзённік паэта захоўвае безліч цікавых сведчанняў. Колькі тут імёнаў! Аўтарытэты розных эпох і творчых накірункаў, тэарэтыкі і важакі супярэчлівых модных школ і плыняў. На што яму пашанцавала ў Вільні, дык гэта на кнігі, на бібліятэкі - дзяржаўныя, грамадскія, прыватныя - у кожную з іх ухітраўся ён мець доступ, каб адкрываць для сябе новыя і новыя кантыненты паэзіі.

На фарміраванне эстэтычнага ідэалу М. Танка паўплывала не толькі класічная і сучасная польская паэзія - ад А. Міцкевўча і Ю. Славацкага да Ю. Тувіма, I. Галчынскага, У. Бранеўскага. Праз польскі пераклад да яго прыходзілі сусветна вядомыя імёны і аўтарытэты - П. Элюар, Г. Апалінэр, К. Гамсун, Ш. Пецёфі, нават У. Маякоўскі ўпершыню зявіўся да яго праз пераклад Ю. Тувіма. Танку хацелася самому разабрацца ў вартасцях даробку слыннай варшаўскай "З Катапбгу (Я. Лехонь, А. Слонжскі, К. Вежынскі) і кола паэтаў-футурыстаў (А, Стэрн, А. Ват), і авангарды кракаўскай (Т. Паўкер, Ю. Пшыбось) ці любельскай (Ю. Чаховіч). Іх мастацкія адкрыцці спрычыняліся да новага ўсплеску асацыятыўных думак паэта, давалі імпульс для яго асабістых шуканняў і адкрыццяў. "Становішча ў мяне катастрафічнае, - запісаў паэт. - У Вільні няма за што жыць. Пакінуць Вільню - пакінуць пісаць [5, с.246]. Вось, аказваецца, чым была для яго Вільня. Пакінуць яе - азначала не толькі выйсці з асяродка вызваленчай брацьбы, але і творча перастаць расці, абарваць новыя сувязі з паэтычнай культурай свету.

У адрозненне ад многіх іншых заходнебеларускіх паэтаў, галоўным чынам прыхільнікаў норм традыцыйна-міметычнай эстэтыкі, малады М. Танк вёў актыўны пошук новых спосабаў мастацкага асэнсавання рэчаіснасці, форм і прыёмаў духоўна-эстэтычнага ўздзеяння на чытача, актывізацыі яго свядомасці.

У гэтай сувязі варта згадаць думку вядомага філосафа і культуролага М. Кагана аб тым, што менавіта ў мастацкай творчасці духоўнае і матэрыяльнае не проста злучаюцца, але арганічна зліваюцца і ўзаемна атаясамліваюцца, спараджаючы новую якасна своеасаблівую зяву - духоўна-матэрыяльную цэласнасць, што называецца "мастацкай вобразнасцю. "Гэтае досыць характэрнае заключэнне прыгадваецца, калі чытаеш многія вершы М. Танка першай паловы 30-х гадоў, "духоўна-матэрыяльная цэласнасць якіх звяртае на сябе ўвагу падкрэсленай своеадметнасцю і ёмістасцю зместу [5, с.271], - адзначае М. Мікуліч. Шмат у чым тыпова-паказальным тут зяўляецца адзін з самых ранніх твораў паэта, якія дайшлі да нас, - верш "На касагоры. Нават не толькі паказальным, а характарыстычна-знакавым. Твор гэты напісаны ў 1930 годзе, калі васемнаццацігадовы аўтар яго нават яшчэ не падпісваўся псеўданімам "Максім Танк.3 вышыні часу даляглядна бачыцца тая акалічнасць, што верш "На касагоры значыў сабой пачатак працэсу актыўнага станаўлення і развіцця якасна новага напрамку ў гісторыі нацыянальнай паэзіятворчасці - напрамку сцвярджэння глыбіні і натуральнасці духоўна-мастацкага мыслення, шматмернасці філасофска-аналітычнага асэнсавання рэчаіснасці, вобразна-стылістычнай ёмістасці і разнастайнасці, паэтыка-версіфікацыйнай раскаванасці. Без перабольшання, менавіта ў гэтым абсягу паэт выходзіў на быстрак духоўна-мастацкага жыцця эпохі.

танк паэзія сімвалічнае поле

Творчасць М. Танка адносіцца, вядома, да лепшага, самага таленавітага, што дала свету беларуская літаратура. Са старонак яго кніг, пачынаючы з незабыўнага зборніка "На этапах (1936) і ўключаючы апошнія прыжыццёвыя публікацыі, глядзіць сам час, чуюцца галасы жыцця.3 самага пачатку яго паэзія не толькі здзіўляла сваёй яскравай вобразнасцю, прадметнасцю, рэчыўнасцю слова, якое дазваляла па-новаму зірнуць на свет, адчуць яго свежасць і першароднасць, але і давала зявам рэчаіснасці выразную ідэйна-маральную ацэнку.

Напісана пра М. Танка даволі шмат, але яго паэзія невычэрпная, і час, няспынна ідучы наперад, дыктуе неабходнасць новых, больш паглыбленых падыходаў да асэнсавання яго спадчыны, новых паваротаў у раскрыцці гэтай неардынарнай духоўнай зявы, якая спадарожнічае нам у жыцці. У сувязі з гэтым прапануем зірнуць на яго паэзію ў больш шырокім культуралагічным аспекце і яшчэ раз падумаць над своеасаблівасцю яго маральна-філасофскіх арыенціраў і скіраванасцей.

Тэма курсавой работы выявіць идэйна-мастацкі змест паэзіі Максіма Танка.

Тэма прадвызначае вырашэнне наступных задач:

. ахарактарызаваць творчасць Максіма Танка з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі;

. выявіць эвалюцыю лірычнага героя М. Танка;

. раскрыць праблемна-сімвалічнае поле паэзіі М. Танка;

. вызначыць асаблівасці паэтычнага радка М. Танка;

. ацаніць наватарскія здабыткі паэзіі М. Танка.

Абек даследавання - літаратурная спадчына М. Танка.

Прадмет даследавання - ідэйна-мастацкі змест.

1. Эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі Максіма Танка

1.1 Духоўная эвалюцыя

Паняцці "культура і "цывілізацыя" часта выкарыстоўваюцца як сінонімы. Між тым паміж імі ёсць істотныя адрозненні. Культура - гэта ўсё тое, што створана чалавекам, што ўзвышае яго над прыродай, што вытрымала праверку на працягу тысячагоддзяў. Праз культуру сцвярджаюць сябе гуманізм і чалавечнасць. Цывілізацыйны працэс жывіць культуру, папаўняючы яе скарбонку выпрабаваным вопытам чалавечага існавання на зямлі: матыку, скажам, замяняе саха, саху - плуг, а потым прыходзіць і трактар. Мы нездарма згадалі гэтыя сельскагаспадарчыя прылады, таму што беларуская нацыя, асабліва на пачатку XX стагоддзя, была ў пераважнай большасці нацый сялянскай. Сялянства ў гістарычным разуменні - гэта тое, што яшчэ засталося ад усёй індаеўрапейскай традыцыі. Нават сёння ў сялян можна знайсці рэшткі старажытных ведаў, міфапаэтычных адгалоскаў, настрояў. Бальшавікоў, якія пастанавілі ўсё перайначыць і паставіць з ног на галаву, сялянства - як клас - не задавальняла. Сялянства і прырода - у іх самадастатковасці. Надаўшы гістарычнаму працэсу раптоўнае паскарэнне, бальшавікі рашыліся на маштабны эксперымент з рашучым выклікам традыцыйнай культуры, з наступам на сялянства, з паслядоўным імкненнем паставіць прыроду ў падпарадкавальнае становішча. Гэткім чынам акрэсліваліся абрысы новай, камуністычнай будучыні, паводле якой прырода павінна была ў рэшце рэшт замяніцца тэхналагічнай цывілізацыяй.

Ідэя камунізму - адзін з культурных знакаў чалавецтва. Па гэтай ідэі, камунізм не зяўляецца злом і ад дабра ён чалавека не адводзіў - адводзіў ад ісціны. Ісціна і дабро - не адно і тое ж. Асабліва далёка разышліся гэтыя паняцці ў расійскай мадэлі камуністычнай цывілізацыі з уласцівым ёй насіллем над арганікай жыцця, скіраванасцю на яго ператварэнне, рэвалюцыйнасць у сусветных маштабах. Сацыялізм - толькі першы этап на шляху да поўнай, камуністычнай цывілізацыі. Сацыялістычная цывілізацыя, пры якой мы яшчэ не так даўно жылі, зявілася, такім чынам, спробай рэалізацыі гэтай ідэі, яе ўвасаблення ў рэчаіснасць.

Паэт незвычайнага размаху, М. Танк заўсёды імкнуўся да шырокай, усеахопнай канцэпцыі чалавека і свету, да асваення новых ідэй. Рамантычны вобраз Рэвалюцыі, якая бараніла працоўных ад прыгнёту і несправядлівасці, застаўся ў памяці падлетка Жэні Скурко яшчэ з Расіі, з часоў бежанства, і пазней малады Максім Танк апынуўся сярод тых буйных мастакоў, часта трагічнага лёсу, якія прынялі ўдзел у рэалізацыі гэтага надзвычай зманлівага праекта - прымірыць і злучыць дзве супрацьлегласці - жыццё і рэвалюцыю, паэзію і камунізм. Так складваўся лёс, які і сёння шчыра і адкрыта, не просячы спачування, глядзіць нам у вочы са старонак даўніх яго кніг 30-х гадоў:

Жыць нам прыйшлося вялікімі днямі,

На пераломе

Жалеза і песні,

У новых маланках, у новым громе.

Свет стары грудзям быў цесны.

Цесны завулкі і плошчы нашы.

Граззю і снегам

Іх пазанасіла.

Трэба, каб фронтам прайшлі шарэнгі,

Песні, штандары і сіла ("У маршы, 1935) [4, с.57].

Згодна з установачнымі патрабаваннямі, праходзілі тэхналагічную апрацоўку, гартаваліся, як сталь, і людзі. У 1936 годзе М. Танк уступае ў КПЗБ, адчувае сябе заангажаваным рэвалюцыйна-вызваленчай барацьбой, камуністычным падполлем. Пра свае творы і творы сяброў М. Танк пісаў у дзённіку 27. VII. 1935 г.: "Паэзія наша - цяжкая, як камень, вырваны з бруку падчас вулічных баёў, немілагучная - як стогн ці крык, чырвоная - як пралітая кроў. Іншай яна сёння і не можа быць. Што да мяне, дык я цікавіўся і цікаўлюся рознымі школамі і напрамкамі, але асцерагаюся, каб не трапіць на пракрустава ложа іх тэорый [6, с.213].

Як бачым, М. Танк заявіў пра сябе на пачатку 30-х гг. XX ст., яго вершы засведчылі прыход у заходнебеларускую літаратуру надзвычай яркай і самабытнай асобы. У давераснёўскай творчасці паэта пераважаў узвышана-рамантычны характар мастацкага мыслення і абагульнення, яна звяртала на сябе ўвагу ўзрушанасцю светаадчування, прагай жыцця і самасцвярджэння, духоўна-грамадзянскай устурбаванасцю і актыўнасцю. "Першыя кнігі адкрылі ўзнёсла-рамантычную, гераічную прыроду таленту М. Танка" [7, с.106].

У 1936 г. выйшаў першы зборнік вершаў М. Танка "На этапах (адразу канфіскаваны паліцыяй), які сведчыў, што малады аўтар выхоўваўся на трывалых народных духоўна-сацыяльных каштоўнасцях.

Творчасць паэта гэтага перыяду характарызавалася высокай ступенню нацыянальна-патрыятычнай свядомасці і грамадзянскай адказнасці, а яго лірычны герой зарыентаваны на адвечныя маральна-этычныя прынцыпы і нормы жыцця працоўнага асяроддзя, багатыя залежы калектыўнага вопыту і традыцый.

А Танк імкнуўся асэнсоўваць зявы і працэсы заходнебеларускай рэчаіснасці ў іх анталагічным змесце, бачыць іх духоўна-сацыяльную прыроду, асноватворную сутнасць і напоўненасць, перспектывы далейшага развіцця. Духоўна-мастацкая свядомасць майстра слова актывізавалася балючай думкай пра зняволены родны край, спакутаваную зямлю, прыгнечаны і занядбаны народ, пра кінутых у змрочныя турэмныя лёхі братоў па змагарнаму руху і падпольніцкай дзейнасці. Глыбокім адчуваннем героікі часу, рамантычнай узвышанасцю драматычнага перажывання, патрыятычнай ахвярнасцю дыхалі многія вершы паэта, напрыклад:

Хто пачуў тваю песню железную,

Хто астрожную скаргу пачуў?

Беларусь, твае далі бязмежныя

Ўскалыхнуць сваёй песняй хачу!

Толькі, можа, апець не прыйдзецца

Тваю радасць, світання зару,на польнай на стоптанай сцежцы

Пад эскортам закуты памру.

Зашуміць, можа, вецер кудлаты

прыдарожнай расстайнай сасны.

Не забудзь тады меншаму брату

Прынясці паказаць кайданы [4, с.83].

Але ўжо тады, у 30-я гады, адчувалася, што паэту зацесна ў межах прагназуемай камуністамі новай цывілізацыі, перанасычанай агульнымі ідэямі, скіраванымі на нівеліроўку ўсяго індывідуальнага, на адмаўленне традыцыйнай культуры. У цэнтры паэтычнага роздуму М. Танка - лёс Заходняй Беларусі, сялянскага краю, які апынуўся на гістарычным пераломе, на шляху да новай цывілізацыі. Яго абмінуў духоўны крызіс, у якім аказалася творчая інтэлігенцыя Заходняй Беларусі ў сувязі са сталінскім тэрорам і наступам таталітарызму ў СССР, аднак водгукі чалавечых трагедый чутны і ў яго песні. Услухаемся ў "Прадспеў да паэмы "Нарач:

Прыйдзем яшчэ, вёска, твае песняры,

Не з торбамі песень жабрачных, -

Смыком серабраным на струнах зары

Табе заіграем іначай.

Прысядзем ля прызбы, на новы парог,

вясёлым і ясным абліччам,

Вярнуўшыся з дальніх этапных дарог,

Хоць шмат каго з нас недалічым.

Ты звесіш чупрыну саломенных стрэх

Пад песні, шум цёмнага бору,выплывуць зоры на сіні начлег,

На сінія хвалі азёраў.

Закінуць свой невад узорны на дно,

У ціхія Нарачы тоні,

Дзе месяца толькі сталёвы нарог,

Затоплены бураю, звоніць.ўбачым тады, як радзімы прастор,песню, што просіцца з сэрца,струны жывыя пялёсткамі зор

Асыпле кастрычніцкі вецер;знікнуць туманы з дарог-каляін,

Зара чырвань-хустку накіне

На грэбень сасновых густых верхавін,

На плечы этапнай краіны [4, с.95].

У гэтых радках ёсць і прадчуванне трагічнага лёсу вёскі, і вобраз "этапнай краіны. Аўтар "Нарачы і іншых цудоўных твораў зяўляўся прызнаным лідэрам заходнебеларускай паэзіі, да таго самага моманту, калі ў верасні 1939-га Заходняя Беларусь узядналася з Усходняй. Прафесар А. Макмілін (Англія) на гэты конт адназначна сцвярджае, "што абяднанне дзвюх частак этнічнай Беларусі адмоўна сказалася на таленце аднаго з буйных паэтаў, выхадца з Заходняй Беларусі, Максіма Танка. Нягледзячы на тое, што ён захаваў і жывую фантазію, і бліскучыя здольнасці вершаскладання, роля дзяржаўнага дзеяча, пераўтварэнне ў публіцыста і вымушаны зварот да палітычнай тэматыкі не спрыялі далейшаму развіццю Максіма Танка як мастака" [6, с.214].

На наш погляд гэта так і не так, таму што М. Танк застаўся пры сваім таленце, застаўся паэтам шырокага сацыяльнага ахопу жыцця. Жыццё багацей за ўсялякія тэорыі, а паэзія М. Танка арыентавалася перш за ўсё на яго, на сувязь з рэчаіснасцю.

У аснове яго вершаў часта бачым пэўную падзею, думку, канкрэтнае перажыванне, і ў кожным вершы - адлюстраванне душы паэта, яго ідэйнае і маральнае самаадчуванне ў разнастайнасці ўласцівых кожнаму дню падзей, здарэнняў, успамінаў, перажыванняў. Танк глыбока ўпэўнены, "што на зямлі бацькоў няма бяздумных дрэў, маўклівых валуноў, негаваркіх дарог, нязвонячых крыніц." [4, с.132].

Вобразнасць яго паэзіі спалучана з фарбамі і пахамі родных прастораў:

Уся зямля гарыць у майскай квецені.

Колькі год я па ёй вандраваў!

А сёння спыніўся: як жа ісці

Па вуснах пявучых траў,

Па жывых, раскрытых вачах лотаці?

Дык вось чаму птушкі лётаюць! [4, с.216].

Адзін з паслядоўнікаў Янкі Купалы, М. Танк пераняў у яго захапленне і ўзрушэнне перад сіламі прыроды, перад яе жыццятворчай дзейнасцю. У яго паэзіі пасляваеннай пары сышліся ў пакутлівай супярэчнасці два вектары руху - прыродны і гістарычны. Патлумачым, як гэта мы разумеем. Паэт бачыў развіццё гарадоў, якія разрасталіся за кошт мігрантаў з вескі. "Самае дрэннае ў фазе цывілізацыі, - сцвярджаў Л.М. Гумілёў, - гэта стымуляцыя супрацьпрыродных міграцый, а дакладней - перасяленне цэлых папуляцый з натуральных ландшафтаў у антрапагенныя, г. зн. у гарады [6, с.216].

Мігранты, лічыў даследчык, уступаюць з абарыгенамі ў адваротную сувязь - яны пачынаюць іх павучаць, гэта значыць займаюць кіраўнічыя пасады. Археолаг Л.М. Гумілёў паказвае гэты працэс на прыкладзе разбурэння старажытнага Вавілона, асабліва эпохі праўлення царыцы Нітокрыс. Гэта можна было б прасачыць на сучаснай гісторыі заняпаду Савецкага Саюза. Сацыялістычная цывілізацыя ў СССР была заснавана на ідэалагеме, якая перавышала чалавечыя магчымасці.

Адзначаныя асаблівасці знайшлі сваё развіццё ў наступных зборніках М. Танка "Журавінавы цвет (1937) і "Пад мачтай (1938). Мастацкі стыль паэта характарызаваўся падкрэсленай ёмістасцю і шматграннасцю зместу: лірыка-апавядальны, падзейна-эпічны пачатак спалучаўся ў ім з рэфлексіўна-медытатыўным, філасофскім; выкрывальна-сатырычная плынь дапаўнялася і падсвечвалася прамоўніцка-публіцыстычнай. Многім яго вершам (напрыклад, "Калі няма на свеце маёй мовы.", "У падзямеллі, "Шэрыя хаты, платы і вароты. , "Лісце каштанаў) была ўласціва значная ступень рэалістычнай канкрэтнасці адлюстравання, прадметнай выразнасці жывапіснага малюнка, непасрэднасці і дакладнасці душэўна-псіхалагічнага перажывання. Яны зяўляліся носьбітамі засяроджанага філасофскага роздуму аўтара, іранічнага высмейвання, ліра-сатырычнага выкрыцця ім апанентаў і непрыяцеляў, крытычна-зедлівай іскрамётнасці і палемічнага пафасу.М. Танк распрацоўваў кананічны, сабраны і разняволены верш, верлібр, выкарыстоўваў традыцыйныя, добра апрацаваныя шматлікімі папярэднікамі і наватарскія, індывідуальна-аўтарскія сродкі мастацкай выразнасці. Разам з тым у цэлым вядучай у яго творчасці, несумненна, зяўлялася ўзнёсла-рамантычная стылявая плынь, якая дазваляла яму глыбока і пераканаўча раскрыць свой духоўна-эстэтычны патэнцыял, выявіць ідэйна-маральны змест заходнебеларускай рэчаіснасці, асаблівасці яе вострых праблем і супярэчнасцей.

Паэт здабываў свае "вясняныя песні з жыватворных крыніц роднай зямлі, скаваў іх з кужалю міготкіх вясёлак і зарніц, лавіў невадам "з рэк нашага краю. "Выцягнуў сетку цяжкую і чую, казаў ён у вершы "Зноў загарэліся сосны. : Песня жывая трапечацца ў ціне [4, с.348]. Якраз Бацькаўшчына-Беларусь, Нарачанскі край, мілая і дарагая душы і сэрцу краса і веліч родных абшараў і краявідаў, жыццё згараванага, але не скоранага працоўнага люду былі крыніцай паэтычнай уражлівасці М. Танка, высокага эмацыянальна-пачуццёвага ладу яго вершаў, іх узрушана-пранікнёнага лірычнага пафасу, бадзёра-ўздымнай энергетыкі. Яны ўплывалі на характар светаўспрымання мастака, абумоўлівалі ўзнёсла-рамантычны, ідэалізаваны ракурс выяўлення працэсаў рэчаіснасці, раскрыцця духоўна-эстэтычнага зместу прыроднага свету.

Натуральна, М. Танк звяртаўся да вобразаў вясны, сонца, навальніцы, пажару, трывала ўгнездаваных у мастацкай практыцы паэтаў-рамантыкаў. Яго ўмоўна-рамантычныя, сімволіка-алегарычныя вобразы і малюнкі неслі сацыяльную праўду жыцця, насычаліся цяжкімі пластамі заходнебеларускай рэчаіснасці, фактамі падпольніцкай дзейнасці лірычнага героя, грунтаваліся на ідэі непрыняцця прыгнёту і несправядлівасці. Яны падпарадкоўваліся высокаму духоўна-маральнаму ідэалу паэта, асаблівасцям яго вострага асацыятыўна-метафарычнага светабачання, раскаванасці мастацкага мыслення, разняволенасці і нязмушанасці вершаванага радка: "Цягнуцца думы барознамі, // Чорны змываючы пот" ("Палавічнік) [4, с.57]; "будуць вашы дзеці // Араць бяду з пракляццем на шнурах [4, с.63]; "Нехта з песняй залатым скрабе нарогам // Грудзі чорныя, ўраджайныя зямлі" [4, с.93]; "Змоўкла песня, // толькі звоняць недзе слёзы // На палетках за скрыпучаю сахой" ("Сказ пра Вяля) [4, с.37]; "Думы, як пояс сівых журавоў" ("Ноччу) [4, с.107]; у батрацкага сына багацця: "душа пад кашуляй, // Сілы поўная буйнай ("Ой, калышацца вецер) [4, с.81]; "Прынясём саломы // I падпалім неба, // Хай расчэша хмары // Пеўня алы грэбень. ("Скіну з плеч шырокіх) [4, с.92]; "Колас, горам наліваны ("Каб хутчэй) [4, с.31]; "І сутарэнняў бяду // Зможам грудзьмі маладымі [4, с.103]; "Толькі ад песні ў грудзях // Быццам прачнулася сонца" ("На задворках) [4, с.45]; "Даўно ў шалёным карнавале // Зямля трывожная гучыць. // Хутчэй давайце, скрыпачы, // Чырвоны гром сваім цымбалам! ("Такая лютая зіма!. ) [4, с.69] і інш.

Лірычны герой паэта ўяўляў сабою не звычайнага чалавека, а ўсемагутнага чарадзея, быліннага волата, пад перазвон смеху якога, паводле яго слоў, "Нават цяжка смяяцца, скакаць, // Толькі сыпацца шыбам акон // I слупам ліхтары калыхаць. [4, с.79], які вясновым вечарам "чупрынай сем зор залатых // На далоні мазольныя змёў [4, с.79] ("Думаў: сёння прайду сабе так. ). "Стазвонная ліра ў мяне, // Пясняр я, баян - чарадзей, прызнаваўся ён у вершы "Вячэрняе люстра вады. , Шапнуць бы закляцце струне, // Збудзіць бы мінулага дзень. . Лірычны герой М. Танка плыў "Па казачным царстве. // Русалак, праяў, лесуноў, бачыў, як у "тоні рачной сіняву // Атрос Млечны Шлях светлякоў, як над вадою "халадок малады // Узмахнуў вераснёвым крылом. Яму хацелася збудзіць "тады чары балот, // Калі тут агні замігцяць, // Каб, вывеўшы свой карагод, // Не мог вадзянік рагатаць [4, с.349].

Ідучы ў задуме "сярод ніў неабсяжных, шырокіх, тонка адчуваючы, як "Лірыкай восені дыхаюць далі", ён абвострана рэагаваў на адлёт птушак у вырай, прысумлена слухаў, як "звініць у блакіце высокім // Сівое птушынае пере" ("Выраі). Зусім зразумела, што яго вабілі вышыня, прастор, воля, нездарма ён захоплена ўсклікаў: "Следам глядзіш столькі ў крылах свабоды! [4, с.235].

Лірычны герой М. Танка, вязень "цэлі астрожнай", імкнуўся "Песню падрыхтаваць, // Каб было з чым на барознах // Вырай страчаць ("Сцены і неба кавалак між кратаў. ). Ён не меў "сціла і паперы, дык песні пісаў "на маўклівых мурах, "на калючых дратах, // На хмарах, што па-над турмой // Прылятаюць [4, с.58]. Яго песні-сны блудзілі "Між дарог чужых, // Між муроў і крат, // Між дратоў стальных", дзе ім было "Душна, цесна, благотна-цяжка ("Ці падуць калі. ) [4, с.154]. Яны рваліся "удаль, // Удельна волю з пут, "Полымем сваім" палілі ланцугі, будзілі, клікалі "на шляхі" прыгнечаных і абяздоленых [4, с.73]. Адчуваючы сябе сябрам ветра "сонечнага краю, ветра "ніваў веснавых, лірычны герой паэта цікавіўся ў яго, пра што ён спявае ля яго "астрожных крат, "ці хутка ўдарыць // Гром расплаты над зямлёй, калі яны ўрэшце змогуць сустрэцца і шчасліва абняцца ("Вецер сонечнага краю. ) [4, с.148].3 падобным пытаннем звяртаўся ён і да лясной зязюлі, якая "на лістах рабой бярозкі Камусьці лічыла "шэрыя гады: "Скажы мне, выражбітка баравая, // Мо чула дзе ці, можа, знаеш ты: // Калі да нас свабода завітае, // Калі з астрогаў вернуцца браты? [4, с.96].

Духоўна-мастацкі воблік паэзіі М. Танка акрэслівалі экспрэсіўнасць светаадчування, свежасць і вастрыня мыслення, эмацыянальна-пачуццёвая ўсхваляванасць. Яна характарызавалася рамантызаваным выяўленнем суровага рэалізму часу, падзей і фактаў заходнебеларускага жыцця, духоўна-маральнага свету лірычнага героя.М. Танк імкнуўся да стварэння ўмоўна-рамантычных сюжэтных калізій і сітуацый, насычаных карцін і малюнкаў, яркіх фарбаў і адценняў. Напрыклад, у вершы "Гэта было, помню, рана-рана." ён прыгадваў, як аднойчы "зазвінеў неспадзявана "госць вясновы" "Жаўранак у сіняве палёў, які быў "За мяжой, абвітаю смугой // За далёкім золакам барвовым. . На просьбу паэта расказаць, што ён там убачыў, падзяліцца радасцю, жаўранак "сыпнуў шчодра ў шапку "Столькі песень, сонца, светлых рос, // Што я ледзь сабраў іх у ахапак // І да хаты бацькаўскай данёс" [4, с.43]. Цікавы і своеадметны малюнак паўставаў у вершы "Зазімак. Паэт ішоў "каляінай знаёмай, // Вырваўшыся з-за астрожных муроў, і назіраў, як "Хмары чапляліся за саламяныя стрэхі, за вецер, // Хмары, як згублены вырай, як "Сінія ночы прыжмурыўшы, вечар // Раскручваў зрэбныя трубкі імглы // Па рыжых праталінах жвіру" [4, с.44].

Пазнанне рэчаіснасці ў М. Танка было прасякнута рамантычнай чысцінёй духу лірычнага героя, даверлівай шчырасцю ўспрыняцця зяў і прадметаў, глыбокім пранікненнем у іх духоўна-маральны змест. Яно грунтавалася на акце здзіўлення, працэсе адкрыцця і, як вынік, душэўнай узрушанасці. Мастацка-вобразныя структуры паэта вызначаліся такімі асаблівасцямі, як нечаканасць супастаўленняў, суаднясенне розных па свайму характеру і маштабу фактаў і працэсаў, кантрастнасць колераў і адценняў, перапад рытміка-інтанацыйнага гучання: "на вясеннім бруку мокнуць // Ад ліхтароў жывыя плямы" ("Вільня), "Дзень залаты // Цёплым сонцам заліты, // матыль "Лётаў, як сон, // Над калоссямі нізка, // Як перазвон, // Над малою калыскай ("Матыль), "Згубяць коні ў вадапоі // Раскаваны маладзік ("Як задрэмлюць), "Хутка пойдуць дзяўчаты грамадою вясёлай, // Каб з крыніцы сцюдзёнай чэрпаць вёдрамі золак" ("Ой, калышацца вецер), "Рассыплюць хмары з сініх хустак // Дажджоў сцюдзёную жарству. , вецер "У імгле зацягне адысею // 3 крылатым табарам гусей." ("Пад мачтай), "восень агонь распаліла // 3 асенняга лісця" ("Каля мора), "Зарой прапяялі асверы. // Вясенняя зораў сяўба // Расой ападае на верас" ("У полі вярба), "зачапіўшыся // За сасновы грэбень, // Калышацца сіняе неба. ("Казка пра Музыку), "Зара на куросаднях ціха // Збіраецца ўжо начаваць ("Шкада мне знаёмых аселіц. ) і інш.

Аналізуючы мастацкія пошукі М. Танка ў артыкуле "На раздарожжы, заходнебеларускі крытык С. Каліна, несумненна, меў падставы адзначыць: "Асабліва вялікую ўвагу зьвяртае паэт на вобразнасьць і плястычнасьць сваей творчасьці, якія асягівае пры помачы сьмелай і сконкрэтызаванай мэтафорычнасьці паэтыцкага языка. У сувязі з гэтым творы ягоныя прамаўляюць да чытача перадусім сакавітымі й пукатымі абразамі, моцна насычанымі шчырым і глыбокім лірызмам [9, 147]. Блізкія назіранні знаходзім і ў некаторых іншых крытыкаў, напрыклад Атоса. Унутрана палемізуючы з С. Калінам адносна асаблівасцей развіцця творчай індывідуальнасці М. Танка, у артыкуле пад назвай "На ўласны шлях! ён тым не менш падкрэсліваў наступнае: "Характар паэзіі Танка прыпамінае стыль барока. Бо-ж і там такая-ж пышнасьць і багацьце формаў. I там кожная дэталь у будоўлі, разьбе, малюнку створана так, як творацца мэтафары ў радкох Танкавых вершаў. I там у пэўнай меры стыхійнасьць у тварэньні, якая ў вырослым з барока стылю рококо дае папросту оргію формаў і матываў: гэткае тамака мноства іх, гэткія яны віхрыстыя, неспакойныя" [10, с.36].

Гаворачы пра творчасць М. Танка 60-х і пазнейшых гадоў, прафесар А. Макмілін адзначае, "што як бы ні складвалася жыццё Танка, ён працягвае верыць у рэвалюцыйныя і сацыялістычныя ідэалы [6, с.217].

Пэўна, што працягваў (і тут са знакамітым прафесарам можна часткова згадзіцца), але перш за ўсё ён верыў ў іншае - у чалавека, у яго розум і пачуццё адказнасці.

У зборніках паэта 60-90-х гадоў адчуваецца шырокае дыханне буйнога мастака, сталы талент. Сапраўдны герой лірыкі М. Танка - "працоўны род. Чалавек у яго - носьбіт сацыяльнай і духоўнай гісторыі свайго народа. Свет паэта цесна звязаны з зямной рэальнасцю, але гэта свет мастака з уласцівай яму фантазіяй, рамантычнымі ўзлётамі, нечаканымі адкрыццямі. Ён умее маштабна думаць, трансфармаваць паэтычны вобраз, разгледзець вялікае і малым, у асобнай дэталі - веліч усёй сапраўднасці. "Вечныя паэтычныя формы абагачаюцца сучасным светаўспрыманнем. Жаданне знайсці паэтычнае ў сваім жыцці патрабавала новага падыходу да катэгорыі "паэтычнага. Усё гэта, зразумела, адлюстроўваецца ў стылі М. Танка. У многіх вершах, асабліва ў тых, у якіх паэт імкнецца адлюстраваць галоўнае ў абліччы сучаснага свету, ён прыкметна, няхай і са стратай якіх-небудзь жывапісных вартасцей свайго верша, узмацняе момант прамога і ў многім асабістага тлумачэння зяў - часцей за ўсё ў бязрыфменнай, свабоднай форме:

Трэба,

Хоць раз у год,

Прайсці басанож баразною за плугам,

Каб аднавіць

Сваю даўнюю сувязь з раднёй -

Зямлёй, камянямі, травой [4, с.132].

Гэты зварот да прыроды ўспрымаўся як абарона вёскі. Як крок паэта ў мастацкім асэнсаванні жыцця, якое зядноўвае ў сабе лірычны і эпічны пачатак у адным маштабным светаадчуванні. Дзённікавая форма яго кніг узмацняла ўражанне таго, што яны напісаны як бы ў сааўтарстве з самім жыццём - у штодзённай яго плыні.

Паэт у цэлым, безумоўна, не падзяляў устаноўкі камуністаў на перастварэнне прыроды і чалавека (гіганцкія праекты 60-х гадоў: будаўніцтва плацін, паварот сібірскіх рэк і інш.). Ён заўжды выступаў супраць фанатычных крайнасцей. Яшчэ ў ранняй маладосці, у 30-я гады, ва ўмовах Заходняй Беларусі, ён смяяўся над спробамі лысенкаўскай навукі (у якой у СССР быў, як вядома, магутны спонсар) прышчапіць пшаніцу да пырніку, каб не трэба было яе сеяць, а расла гатовай. Пырнік жа ніхто не сее - сам расце. Крытычнага і гумарыстычнага погляду паэту хапала і тады, і тым больш пазней.

Паэт бачыў, што XX стагоддзе ўчыніла жорсткае выпрабаванне самой чалавечай прыродзе, у нечым парушыла яе. Ён адчувае супярэчлівасць паміж прагай пазнання і маральнасцю. У творчасці паэта зяўляюцца біблейскія матывы:

За першай сарванай пячаткай

Я ўбачыў трагедый пачатак.

Навошта ж мяне спакусіла

Змяінай цікавасці сіла,

Сарваць па чарзе аж да сёмай,

Нікому яшчэ невядомай?

А зараз стаю нерашуча

Прад будучыняй немінучай [8, с.94].

Пачуццё глыбіні гісторыі ў паэта спалучана з пачуццём прыроды - на мове няспешнага верлібру вядзе ён сваю "перапіску з зямлёй, спавядаецца перад уласным сумленнем.

Апораю сацыялізму быў чыноўнік, выканаўца, функцыянер, партрэт якога знаходзім у адным з вершаў паэта:

Ледзь пазнаў

Былога знаёмага анёла,

Які, дарваўшыся да ўлады,

Перш за ўсё:

Адрасціў рогі,

На нагах - капыты,

А на руках -

Учэпістыя клюшні рака.

Развіталіся.

А я і сёння адчуваю

іх калючы дотык.

("Ледзь пазнаў. ) [8, с.154].

М. Танк не стамляўся жыць, не стамляўся шукаць.

Ён далёка рассунуў межы паэзіі, праз зварот да новага жыццёвага матэрыялу, увядзеннем у верш гаваркога народнага слова дзеля збліжэння паэтычнай мовы з паўсядзённай. Паэт прыйшоў да ўсведамлення непазбежнасці супярэчнасцей, скіраваных у розныя бакі чалавечых памкненняў, да разумення неабходнасці сумяшчаць гэтыя супярэчнасці і памкненні.

Апошнім часам Танк даволі часта браў на сябе (прынамсі, часцей, чым да гэтага) ролю маралізатара, імкнучыся, калі казаць па-руску, "образумить сучасніка. Ен не стамляўся змагацца, каб пераадолець ідэалагічную спадчыну таталітарызму, шукаў першаснага, натуральнага стану рэчаў.

Унутраны стан паэта замацоўваецца ў лірыцы. Супраць ідэалогіі і практыкі таталітарызму скіраваны верш "Якім нарадзіўся:

Колькі было розных

За мой век дарадцаў,

Іхніх аргументаў,

Довадаў і рацый.

Як рабіць што трэба,

якім знацца Богамў каго да праўды

Трэ шукаць дарогу.

Аж, прызнацца, стала

Моташна нарэшце.кажу, як горцаў

Гэршт казаў з падзякай,

Перад тым, як стрэцца

шыбеючным гакам:

"Якім нарадзіўся, Такім мяне ешце [8, с.271].

Паэт усё больш парывае з ідэалогіяй і заглыбляецца ў анталогію, у мастацкае даследаванне спосабу і характару самога быцця, спасцігае яго законы. Аўтар славутай "Споведзі Блажэнны Аўгусцін казаў, звяртаючыся да Бога: "Нет здоровья у тех, кому не нравится что-либо в творении Твоём. Мне здаецца, што на схіле жыцця да такога пункту погляду набліжаўся і М. Танк, і перад ім адкрываліся новыя светапоглядныя і мастацкія далягляды, прыгажосць і разнастайнасць жыцця.

Разважаючы пра пагрозу бездухоўнасці, пра экалагічную агрэсіўнасць сучасніка, ён хацеў бы навучыць яго, як трэба "хадзіць па зямлі:

Так, як дні і ночы,

Звяры і птушкі,

Вятры і дажджы [8, с.312].

Зборнік "Мой каўчэг нясе адчуванне трывожнага стану сучаснага свету, тых вялікіх выпрабаванняў, разломаў жыцця і чалавечай свядомасці, што выпалі на наш лёс. Не відаць ужо таго аптымізму, той эмацыянальнай самадастатковасці, якой раней поўніўся, а часам і пеніўся ягоны радок, але духоўныя каштоўнасці застаюцца. Вера ў сэнс і разумнасць жыцця застаецца.

Мы разам з паэтам перажылі вялікую эпоху. Сацыялізм аказаўся не здольны на самарух, на ўдасканаленне. Гэта быў, паўтараем, грандыёзны эксперымент, і паэтычныя магчымасці М. Танка аказаліся яму па плячы. Паняцце "сялянскі паэт непрыкладаемае да М. Танка. Перад намі буйны нацыянальны мастак, і можна з упэўненасцю сказаць, што паэзія М. Танка ніколі не вычэрпвалася рэвалюцыйнай ідэяй з яе пагардлівымі адносінамі да прыроды і да звычайнага чалавека, імкненнем усё перарабіць невядома на які лад. Паэт з павагай ставіўся да гістарычнага культурнага вопыту. Як сапраўдны паэт ён імкнуўся да цэласнага разумення і ўспрыняцця свету, і гэта, трэба сказаць, яму ў многім удавалася.

Творчасць М. Танка заўсёды вызначалася звязанасцю з рэчаіснасцю, шырокай апорай на жыццё, звернутасцю да яго пластыкі, фарбаў і гукаў. На нашу думку, М. Танк больш, чым хто іншы з сучасных беларускіх паэтаў, наблізіўся да разумення раўнавагі паміж прадметна-прыродным і духоўным, паміж культурай і цывілізацыяй. Гэта, думаецца, адна з граняў яго гуманізму, разумення багацця штодзённага, "звычайнага жыцця.

Гераізм чалавечнасці, маральная чуйнасць і пачуццё прыгажосці складаюць духоўную сутнасць яго паэзіі, адзначанай яснасцю думкі, багаццем і шматстайнасцю карцін ідэй і вобразаў.

Такім чынам, М. Танк стварыў рамантычна-ідэалізаваны вобраз лірычнага героя, цалкам звернутага да высокага духоўна-эстэтычнага ідэалу, скіраванага ў будучыню роднага краю. Гэта вобраз маладога падпольшчыка-рэвалюцыянера, прыгожага сваёй ахвярнасцю змагара за інтарэсы народа, шырокай працоўнай грамады. Ён падвяргаў сумненню маральна-прававую практыку, сацыяльна-эканамічныя асновы заходнебеларускай рэчаіснасці, ставіў на мэце пераўзнавіць іх у адпаведнасці з сацыялістычнымі ідэйнымі прынцыпамі і каштоўнасцямі.

Лірычны герой паэта асоба падкрэслена мэтаімкнёная і пошукавая, справядлівая і прынцыповая, смелая і рашучая і ў той жа час сціплая, чулая, даверлівая, высакародная. Гэта чалавек духоўна багаты, узвышаны, летуценны, які адмаўляў свет прыгнёту і насілля, намагаўся выйсці за межы сістэмы ўсталяваных акалічнасцей, каардынат і крытэрыяў, працаваў на далёкасяжную перспектыву. Ён спалучаў "перадавыя палітычныя погляды і тонкую ўражлівасць, падкрэсліваў У. Калеснік, рэдкасную маральную чысціню і шырокую натуру. Сувязь яго з жыццём шматгранная, а самавыяўленне інтэнсіўнае, змястоўнае і прыгожае [12, с.134-135]. Маючы дастаткова ўмоўны, абагульнены характар, лірычны герой М. Танка ў той жа час быў цесна звязаны з асаблівасцямі жыцця паэта, шырокім спектрам падзей і фактаў заходнебеларускай рэчаіснасці. Абставіны знешняга свету неслі яму шмат нягод і выпрабаванняў, яго неаднойчы "адрывалі ад сасонак і ціхіх бяроз, ад вазёрных успеняных хваляў, ад сялянскіх дарог і палос; "Каласы мае град няраз выбіў, і на помач прыйсьці я ня мог.". Аднак, паспяхова пераадольваючы іх, ён няўхільна рухаўся наперад, імкнуўся "аб чорныя скібы" народнага жыцця адвастрыць "новых песьняў нарог" [13, с.6].

1.2 Маральна-філасофская эвалюцыя

Існуе думка, што філасофія, атожылак паэзіі, вытворная ад яе. Калі ўслухацца ў наступныя фрагменты з антычных філасофскіх тэкстаў: "Усім кіруе маланка; "Людзям не стала б лепш, калі б усе іх жаданні збыліся; "Час складаецца з асобных "цяпер; "Ва ўсім ёсць частка ўсяго, то можна пачуць радкі М. Танка. Паэт вырас з зямлі і ўзняўся да самых высокіх вяршынь духу, не адарваўшыся ад яе. Ён не выбіраў паміж матэрыяльным і духоўным, а як стыхійны дуаліст (ад філасофскага паняцця дуалізм) натуральна і нязмушана сцвярджаў гэтыя два пачаткі ў іх гарманічнай згодзе і спалучанасці. У сваю сталую, познюю пару Танк пісаў, звяртаючыся да старажытнай міфалагізацыі, гуманістычнай і філасофскай па сваёй сутнасці:

Зямля трымаецца на трох сланах,

Сланы - на велізарнай чарапасе,

Чарапаха - на голубе,

Голуб - на хлебным коласе,

Колас - на калысцы,

А калыска - на песні матчынай.пакуль песня будзе гучаць,

Калыска будзе калыхацца,

Зерне прарастаць,

Голуб - віць гняздо пад страхой,

Чарапаха - ісці Млечным Шляхам,

Сланы - пераступаць з нагі на нагу, -

Зямля будзе век

Зелянець, зелянець, зелянець. [14, с.216].

У яго вельмі часта сустракаюцца прыёмы містыфікацыі, выкарыстанне дзіцячай непасрэднасці, наіву, казачнай парадаксальнасці, фальклору. Пашыраюцца асацыятыўныя паэтычныя сувязі. Але далёка не адразу ён звярнуўся да гэткага тыпу філасофскага мыслення, які быў ў многім яму ўласцівы ў сталую пару. Такой раскошы ён раней проста не мог сабе дазволіць, бо тагачасная рэчаіснаць 30-х гадоў у Заходняй Беларусі вымагала іншага погляду на свет - больш рацыяналістычнага, канкрэтнага, катэгарычнага, а галоўнае, больш навуковага - такі погляд даваў марксізм.

I. Кант лічыў сутнасцю паэзіі "незацікаўленае сузіранне.М. Танка, вядома, не задавальняла такое разуменне паэзіі. Своеасаблівасць яго сгеdo была абумоўлена тым, што з самага пачатку ём адчуў надзённую неабходнасць у слове, якое б знаходзіла рэальны водгук у чытача, было патрэбным усім. Такім словам было слова праўды, якое адлюстроўвала сацыяльныя супярэчнасці свайго часу. Ужо ў кнізе "На этапах паэт сцвярджае повую канцэпцыю чалавека, як намагаецца выйсці за межы свайго грамадскага становішча і свайго характару, як у значнай ступені фарміруецца знешнімі абставінамі. Паэт намагаецца адваяваць свабоду. У лірычным героі М. Танка ў адной асобе спалучыліся рэвалюцыянер і адраджэнец. Яны пазнавалі і прызнавалі адну ісціну, ісціну змагання, якое павінна было зрабіць іх свабодным.М. Танк належаў да актыўнай часткі змагароў за свабоду супроць сацыяльнага і нацыянальнага ўціску, і яго паэзія ў многім мела палітычны характар. Паняцце паэта-філосафа на гэтым этапе да яго аблічча аніяк не стасавалася, гераізм і напружанасць былі адзнакамі і маральна-этычнай нормай паэзіі ранняга М. Танка.

Па часе ў творчасці паэта заўважны прыкметы большай лірыка-філасофскай субектыўнасці, узмацняюцца патрыятычныя матывы. Гэта ўласціва кнігам "Журавінавы цвет, "Нарач, "Пад мачтай, "Праз вогненны небасхіл. У 1943 годзе, падчас вайны, напісаны верш "Родная мова - лірычны роздум пра спаконвечныя духоўныя каштоўнасці, што, як і жыццё людзей, і матэрыяльныя каштоўнасці, апынуліся пад пагрозай вогненнага знішчэння. Філасофскае адзінства светаўспрымання паэта - у асацыятыўнай метафарычнасці пералічэнняў: з чаго ж яна складаецца, родная мова, з чаго вынікае і чым зяўляецца? 3 усіх першавысноў народнага гістарычнага жыцця, з яго святыняў, працы, барваў прыроды:

З легендаў і казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,

З сузоряў і сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлівых крыніц,

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

І з гора, і з радасці, і з усяго

Таго, што лягло пазаўсёды ў аснову

Святыні народа, бяссмерця яго, -

Ты выткана, дзіўная родная мова. [4, с.59].

Тут сама выяўленчасць, жывапіс, паказ жыцця, рэальныя назіранні зяўляюцца філасофскім асваеннем свету, дыялогам з ім.

Філасофскую аснову Танкавай паэзіі складае зварот да найбольш важных праблем чалавечага быцця, стварэнне цэласнага ўяўлення аб свеце, калі глыбіня мастацкага абагульнення паэта дасягае глыбінь абагульнення філасофскага.

Адразу пасля вайны, у 1946 годзе, у друку зявіліся вершы М. Танка "Вырай, "Камяні, "Дарога, "Кропля дажджу і інш., якія выявілі імкненне паэта да філасофскай заглыбленасці і адначасова адлюстравалі рост творчай культуры.

Сёння гэтыя творы ўспрымаюцца як лепшае з пасляваеннай беларускай паэзіі.

Пералічаныя вершы вызначаліся элегічна-рэфлектыўным характарам, мел форму роздумаў. У адным з іх ("Камяні) паэт расказвае, як у госці да яго сышліся камяні - "абветраныя валуны крутых маіх дарог" [14, с.67]. Яны ўзнавілі ў памяці паэта пройдзеныя ім жыццёвыя шляхі, нягоды, хмары і халодныя вятры, нагадалі начлежныя вогнішчы, добрае і благое, што было ў жыцці. Паэт пазнаў свах гасцей, усіх, акрамя аднаго:

Хто ён, адкуль, і дарог якіх

Няпрошаны прыбыў?

Адно, па снежнай белізне,

Па тым, як ён дыхнуў

Сцюдзёным змрокам на мяне

I ў сэрца заглянуў, -

Я здагадаўся, што за госць,

I чаркай прывітаў.

Калі прыйшоў ты, ягамосць,

Дык пі! - яму сказаў.. [14, с.78].

М. Танк не любіць выкладаць думку "ў лоб, рытарычна і дэкларатыўна. Ян у яго вынікае з усёй вобразнай тканіны верша, як думка эмацыянальная, жывая трапяткая. Паслухайце, як заканчвае паэт сваю размову з надмагільным камянём:

Вось толькі нам няма аб чым

табою гаварыць.

Я ўжо дамовіўся ўначы

хваінамі ў бары,

жывой птушынаю сямёю,

расталаю вадой

I з громам, каб яны вясной

Узялі мяне з сабой. [14, с.97].

Адна з лепшых паэтычных кніг гатага часу - зборнік М. Танка "Каб ведалі. Пачынаецца ён вершам аднайменнай назвы:

Расце на высокім кургане сасна,

Каб ведалі;

Дол апляла каранямі да дна,

Каб ведалі;

Вяршыняю зоры кранае яна,

Каб ведалі;

ветрам звініць, як тугая струна,

Каб ведалі

Маткі,

Дзе спяць дзеці-сокалы сном;

Вятры,

Дзе іграць галасістым смыком;

Зоры,

Дзе ім асыпацца дажджом;

Птушкі ў выраі -

Родны свой дом. [14, с.59].

Пейзаж у гэтым творы хочацца назваць філасофскім, ён мае шырокае прасторава-часавае вымярэнне і густа насычаны міфолага-касмалагічнай вобразнасцю. Такім чынам, з цягам часу бачым, як ускладняецца і становіцца больш праўдзівай і аўтэнтычнай дыялектыка паэтавага светаўспрымання, глыбіня адлюстравання зяў жыцця, маральнае апірышча паэтычнай творчасці.

Пашырэнне сацыяльна-філасофскага зместу ў лірыцы патрабавала павелічэння мастацкай ёмкасці паэтычнага вобраза, павелічэння вагі самога слова. Да гэтага вядуць розныя шляхі. Што датычыцца М. Танка, то ён, абмінаючы павярхоўную, плоскасную апісальнасць, ідзе якраз шляхам пошукаў новых, свежых паэтычных асацыяцый, глыбінных сувязей паміж рэчамі, фактамі і зявамі. I пры гэтым, відаць, у паэта не заўсёды была неабходнасць звароту да знешніх аксесуараў верша, такія, як дакладная рыфма, строгі класічны размер, традыцыйная страфа. Аб гэтым сведчыць паэтыка М. Танка, які часцей і часцей у вершах сваіх адмаўляецца ад традыцыйна-фармальных паэтычных прыёмаў, лічачы іх "старым рэквізітам, які ў многім перашкаджае паэзіі адолець шлях да сэрца чытача.

М. Танк з годнасцю казаў пра сябе: "У мяне кожны радок - метафара [11, с.89]. Ён не перабольшваў. Гэта, на наш погляд, давала яму магчымасць больш шырока ссоўваць верш убок прозы - прозы, аналітычнай па духу.

Атрымлівалася так, што паэт зноў і зноў спасцігаў адзінства свету і аснаватворныя сілы жыцця:

Нават найменшую праўду

Я здабываў мазалямі,

Сеткай вылоўліваў з тоні,

Плугам выворваў з Глебы. [14, с.143].

У гэтым прызнанні адчуваецца не толькі эстэтычная, але і этычная, маральная пазіцыя, унутраная ўстаноўка на праўдзівасць, развіццё аналітычных магчымасцей. Удумлівы аналіз (ужывём такі выраз у дачыненні да паэзіі) ахоўвае яе ад эклектыкі ў пачуццях і думках, аднаўляе свет паэта і збірае яго ў адзіным фокусе.

Філасофскі кірунак у паэзіі звязаны са здольнасцю мастака абагульняць факты, знаходзіць агульнае ў прыватным, ісці ад знешняга да ўнутранага. Пра паэтаў пісаў некалі англійскі паэт У. Блейк:

В одном мгновеньи - видеть вечность,

Огромный мир - в зерне песка,

В единой горсти - бесконечность.

И небо - в чашечке цветка.

(Пераклад С. Маршака.). [6, с.220].

Уменне ўбачыць у малым вялікае, у асобнай, здавалася б, нязначнай дэталі веліч усёй рэчаіснасці - абавязкова для паэта, бо такі закон мастацкага пазнання, якое грунтуецца на законах дыялектыкі. Імкненне да абагульненняў зяў і фактаў ў пэўным сэнсе збліжае паэзію і філасофію. Размова, зразумела, не ідзе аб замене філасофіі паэзіяй або наадварот. Замены не можа быць, ёсць узаемаўзбагачэнне, якое дапамагае паэзіі ўвабраць у сябе ўвесь свет, зразумець яго адзінства і цэласнасць.

М. Танку было вядома агульнае поле філасофіі, галоўныя ідэі і вучэнні, і ён звяртаўся да іх, спрабуючы забегчы з боку, убачыць усё сваімі вачыма і сказаць нешта сваё. У яго вершах надзвычай часта знаходзім незвычайныя здагадкі, інтэлектуальныя пабудовы, экстравагантнасці, якія здзіўляюць сваёй нечаканасцю і нетрадыцыйнасцю.

Мы разумеем філасафчнасць у паэзіі, такім чынам, як своеасаблівасць падыходу мастака да рэчаіснасці, як спосаб тыпізацыі жыццёвых зяў, звязаны з высокім каэфцыентам перадачы жыцця ў мастацкім вобразе. Філасафічнасць паэзіі М. Танка грунтуецца на імкненні разгадаць загадку вялікіх і малых рэчаў, што спадарожнічаюць чалавеку ў жыцці. Гэтыя рэчы могуць здацца на першы погляд вельм звычайным, будзённым. Аднак тое, што зяўляецца звычайным і прывычным для кожнага з нас, у паэта можа выклікаць асаблівую душэўную рэакцыю: ён здзіўляе нас нечаканасцю мастацкага адкрыцця. Учытаемся ў "Надпіс зроблены паэтам "на яблыку:

Добрым і сардэчным словам

Не забудзь ніколі ўспомніць

Свайго друга-садавода,

Што прывіў лясную дзічку,

Жаўрука, які вясною

Разбудзіў яе пупышкі,

Дождж, які гнуў карэнні,

Вецер, што гайдаў галіны,

Пчол, якія апыляў

Цвет ружовы і духмяны,

Рукі смуглыя дзяўчыны,

Што плады збіралі ўвосень,

Кал будзеш гэты яблык

На сваёй трымаць далоні. [14, с.38].

Як бачым, аказваецца, як вялікі чалавечы змест тоіць у сабе простая рэч - звычайны яблык, колькі працы скандэнсавана ў ім. Шмат ад чаго і ад каго залежыць чалавечае шчасце, - хоча сказаць паэт, - не можа быць вынікам намаганняў аднаго індывідуума, а складаецца з саўдзелу калі не ўсіх, то многіх людзей.

I паэзія, і філасофія, на думку М. Танка, закліканы змагацца з абсурднасцю быцця, азараць яго святлом розуму. Гэтым ён і займаўся на працягу ўсяго свайго мастакоўскага шляху. Думку ён нярэдка ставіў вышэй за эмоцыю, вышэй за гармонію, імкнучыся ўласным інтэлектуальным намаганнем на новай, сучаснай аснове спасцігнуць тое, што спрабавалі зразумець многія пакаленні да яго. Пры гэтым амаль заўсёды прапанаваў нейкае арыгінальнае, займальнае, часта забаўнае, а часам і парадаксальнае рашэнне.

На прыкладзе лірыкі М. Танка заўважаем скраванасць паэзіі да рэалістычнай прадметнасці, да паглыблення ідэйна-эмацыянальнай ёмістасці мастацкага вобраза, да глыбокага пазнання гуманістычнай сутнасці простых рэчаў - першапачатковай асновы чалавечага існавання.

Светаадчуванне паэта, яго светапогляд, што грунтуецца на трывалай еднасці з жыццём, абумоўлівае і яго эстэтыку - эстэтыку здаровага і менавіта танкаўскага рэалізму.М. Танк - рамантык і адначасова рэаліст па складзе свайго таленту. Ён глыбока закаханы ў матэрыяльнае, жывое жыццё, якое для яго прывабней за ўсе казкі. Тут усё проста: плуг, хлеб, песня, дружба - для чалавека рэчы першай неабходнасці. У яго паэзіі яны набываюць асаблівую вартасць і слушнасць, бо паэт прыйшоў да такога разумення праз доўгі, вялікі і пераканаўчы жыццёвы вопыт.

Адзнака дэмакратычнасці светапогляду, набытага ў нястомнай працы, у багатым жыццёвым вопыце, ляжыць на ўсёй вобразнай сістэме паэзіі Танка, як выключна проста адчуваў сваю прыналежнасць да працоўнага люду:

Я пісаў зямлі многа лістоў

Пяром, якім пішуць лірычныя песні,

Гімны розныя,

маніфесты;

Пісаў я смыкам усіх скрыпак,

Якія смяюцца і плачуць;

Пісаў спіцамі дрогкіх калёс,

Якарамі і мачтамі караблёў,

Штыком і

сапёрнай лапатай:

Пісаў кубкам, з якіх пюць, -

За здароўе і вечную памяць, -

Але пакуль што

Адказ атрымаў я,

Напісаны плугам.

Вось ён,

Парэжце на скібы яго.

Частуйцеся,

Ешце.. [15, с.251].

У сваю сталую пару М. Танк трымаўся той думкі, што". верш - споведзь перад акружаючым нас светам, крок да разгадкі таямніцы жыцця. Таму філасофская думка ў яго заўсёды зяўляецца думкай жывою, пачуццёвай, пазбаўлена халоднага рацыяналізму, як мог бы загубіць паэзію. Паэт пераканаўся, што няма патрэбы ўпрыгожваць думку розным цацкам і пацеркам, бо з груза ўяўнай паэтычнасці вершу не пад сілу будзе адолець трасу да сэрца. Гэта было бачна на прыкладзе "Надпісу на яблыку. Аб гэтым сведчаць і такя вершы пэта, як "Проза, "Стары дуб, "Дачнікі, "Шыбы старой камяніцы, "Нічога, "Карабок запалак" і г. д. Паэт паглыбляецца ў звычайнае, прывычнае і праз гэта, праз быт, канстатуе сувязь малога з вялікім, прасочвае завязь вялікага ў малым, бачыць сутнасць грамадства. Бытавы малюнак пранізваецца гуманістычным пафасам мастака. Людзі абмінаюць пусты карабок запалак, а між тым ён расказаў бы не менш за нейкую энцыклапедыю, бо "кожная ўспышка запал кавалак жыцця азарала." [15, с.15].

Таксама і шыбы старой камяніцы многае могуць расказаць, бо бачылі больш чым дрэвы і помнікі, чым вочы людзей, якія заўжды пасля стрэлаў згасалі:

Асцярожна выцірайце шыбы,

Каб з ценям дыму

Пажараў вайны

Не сцерці і ценяў

Вам блізкіх людзей,

Якія апошні раз

Некалі ў гэтыя шыбы глядзелі. [15, с.141].

На гуманістычны роздум мастака наклал свой адбітак трагедыя суровага веку: у вершы няма прозвішчаў, дат, месца дзеяння. І мы не адчуваем у гэтым патрэбы. Перажыванне паэта - пры сваёй усёабдымнасці і маштабнасці становіцца канкрэтна адчувальным, пластычным, балючым на дотык. I паэтычнасць, як бачым, дасягаецца ў паэзіі М. Танка не рыфмай, нават не паўтараемасцю рытму, а найперш самой унутранай змястоўнасцю, ідэйнай і эмацыянальнай насычанасцю верша і яго выразнаю сінтаксічнаю будовай.М. Танк - паэт з ярка адчувальнымі інтэлектуальнымі эмоцыямі. Гэта бачна, як ён асэнсоўвае новы эстэтычны матэрыял, як апошні спалучаецца з яго паэтычным вопытам і светаразуменнем.

Шмат пра М. Танка як паэта "філасафічнага" напрамку, пра кірункі яго мастацкіх пошукаў гаворыць верш "Сонечны гадзіннік. Вобраз сонечнага гадзінніка (калі чалавек, каб вызначыць гадзіну дня, вымярае ступнёю яго цень на зямлі) - для паэта сімвал чалавечага жыцця, сімвал самой зямлі. Гэта не звычайны гадзіннік:

Сярэбраны ці залаты -

Не можа зраўняцца

гадзіннікам гэтым,

Бо ён адзначае і час нараджэння,

I час развітання з зямлёю,

Калі цень мой знікне

На вечназялёным

Яго цыферблаце. [15, с.275].

На нашу думку, адна з істотных асаблівасцей "рэчаўнай паэзіі М. Танка заключаецца ў тым што гэтая паэзія, скіраваная на глыбіннае разуменне прадмета, аказваецца эмацыянальна ў вышэйшай ступені дзейснай і напружанай - што, відаць, і стварае ўмову натуральнага збліжэння рэчаў і зяў на першы погляд далёкіх і несумяшчальных (скажам, "сонечны гадзіннік" і Зямля). Эмацыянальнае ўспрыняцце настолькі актыўнае, што яму ўдаецца адкрыць у гэтых розных рэчах агульныя рысы, якія іх абядноўваюць.

Некалі, яшчэ ў 30-я гады, Янка Купала ў размове пра творчасць М. Танка з П. Глебакам зазначыў: "А шырыня ў вершах цудоўная. Гэту адзначаную Купалам шырыню знаходзм і ў апошніх зборніках паэта - "Мой каўчэг і інш. У іх бачым тую ж здаўна ўласцівую аўтару смеласць мастацкага мыслення, нязмушанасць паэтычнай думкі, што вынікае часцей за ўсё з абектыўнай хады самога жыцця. Паэт і час. У кнігах М. Танка яны адно без другога не існуюць, паэт пільна ўглядаўся ў лёс народа на шляхах вечнасці.3 другога боку, яго не менш пільна цікавіў цяперашні момант і варункі нашага гістарычнага быцця. Праўда, у апошні час ужо не было таго аптымізму, той эмацыянальнай самадастатковасці, якой раней поўніўся, а часам і пеніўся ягоны радок. Стражэйшым, больш абачлівымі, стал вобразна-асацыятыўныя параметры яго паэтычнага мыслення.

Такім чынам, вялікае месца ў паэзіі М. Танка належала такім ёмістым сацыяльна-маральным катэгорыям, як матчына песня, родныя загоны, муры і краты, вясна-перамога, звон кайданаў, чорныя скібы, паднебныя шляхі, каласістае гора, жалезны вырай, этапныя дарогі, світальная зара, полымя волі, сталёвы сонечны паход і інш. Яны ўвасаблялі адметныя рысы грамадскага жыцця і прыродна-геаграфічнага ландшафту Заходняй Беларусі, ладу мыслення і філасофіі, духоўна-сацыяльнай свядомасці яе народа, раскрывалі характэрныя асаблівасці беларускага нацыянальнага лёсу. Гэта былі своеасаблівыя каардынаты прыгнечанага і занядбанага роднага краю паэта, у кантэксце якіх і разгортвалася жыццядзейнасць яго лірычнага героя.

Вастрыня грамадска-сацыяльнага светаадчування, вышыня духоўна-эстэтычнага ідэалу абумоўлівалі развіццё характэрных асаблівасцей паэзіі М. Танка, вялі да скандэнсаванасці мастацкага мыслення, інтэнсіўнасці маральнага перажывання, актыўных пошукаў у галіне паэтыкі. Яго вершам была ўпасціва заангажаванасць у самыя вострыя праблемы і супярэчнасці заходнебеларускай рэчаіснасці, падкрэсленая драматычная напружанасць зместу, эмацыянальна-пачуццёвая насычанасць, прамоўніцка-публіцыстычны пафас, унутраная палемічнасць. Асабістае, уласна перажытае М. Танк удала спалучаў з грамадска значным, з яркай і пераканаўчай сацыяльнай фактурай, мінулае і сучаснае ў яго суадносіліся з будучым, мара паядноўвалася з рэальнасцю, дынамічная, экспрэсіўная думка з выразнай, пластычнай эмоцыяй. Несумненна, якраз гэтыя якасці забяспечвалі вядомасць і папулярнасць вершаў паэта ў шырокім грамадскім асяроддзі.

у асобе М. Танка мы маем паэта-мысліцеля, "думанніка" (тэрмін Пятроўскага), прычым, як бачым, вельм арыгінальнага і непаўторнага. Яго паэзія - прыклад філасофскага засваення свету. Яна ўвасабляе ў сабе беларускі народны характар, уласцівыя гэтаму характару разважлівасць, высокую маральнасць, дабрыню, бясконцую трываласць і міласэрнасць. Добра сказаў пра паэта Уладзімір Калеснік: "Як здаровая вынослівая сасна, гоніць паэзія Максіма Танка ўсё новыя і новыя ярусы галін. Аднак ніжнія вянкі не падсыхаюць, яны становяцца ўсё больш разгалістымі, ахопліваюць з кожным годам новы абсяг, новы круг чытачоў і прыхільнікаў. [12, с.141].

1.3 Гуманістычная эвалюцыя

Прачуласць грамадзянскага лірызму вызначыла змястоўнасць такіх зборнікаў "Журавінавы цвет, "Пад мачтай. Тут ішло далейшае разгалінаванне суровай пачуццёвасці і лірычнага суперажывання, іх паглыблення ў выявах асацыяцый, у мяккіх танах метафорыкі кандэнсаваўся вялікі сэнс. Паэт сам адчуваў, у чым удача яго зборніка "Пад мачтай: "Але не верыцца, што гэты вярблюд прайшоў праз ігольнае вуха цэнзуры. Праўда, у ім няма адкрытых заклікаў да бунту, але трэба быць сляпым, каб не бачыць, што выбуховы зарад паэзіі ў гэтым зборніку лепш спрасаваны і значна мацнейшы, чым у "На этапах" [16, с. 203-204]. "Песня кулікоў" і "Журавінавы цвет - творы, якія ўпершыню засведчылі магутнасць і красу эпічнага складу мыслення паэта, важка ўздымалі цяжкія пласты сялянскага побыту, асвечанага ідэяй змагання. У радкі каларытна, у класічнай шчодрасці жывапісання, свежых вобразаў, дэталяў нязмушана ўваходзіць беларуская прырода ("Пахне дзёгцем, потам, рыжаю аўчынай.", [4, 116]). Акцэнтуюцца не толькі актуальныя патрэбы сацыяльнага і нацыянальнага жыцця, а элементарныя чалавечыя ўмовы, правы на чалавечнасць, людскія адносіны да годнасці мазольнага працаўніка, яго душы, мовы.

Закрынічыў той гуманістычны струмень, якому суджана было шырыць абсягі вялікай прыцягальнасці танкаўскай паэзіі: У. Калеснік лічыць, што менавіта яму, Танку, выпала ўмацаваць новы погляд на чалавека, сцвердзіць новы тып гуманізму. Паэт разглядзеў у таварышу па барацьбе і ў самім сабе поруч з ідэйнай перакананасцю яшчэ і ўражлівую, высокамаральную натуру, чуйную да ўсяго прыгожага ў прыродзе і ў чалавеку, здольную на шчодры эмацыянальны водгук, хоць гармонію радасці жыцця абрывала суровая рэчаіснасць. Духоўнасць была ўскладненай. У вершы "Паслухайце, вясна ідзе. на турэмным двары блакітнай квеценню ўспыхнуў бэз. Як раніць гэта полымя суквеццяў на калючках дроту, увасабленне антыподаў, двух палярных светаў, красы і зла. Нават апорныя рыфмы, паўтораныя двойчы, супрацьстаяць, як гэтыя два светы:

Я ціха разбудзіў другіх.

Ад слёз сінелі вочы бэзам.

I недзе хруснула ў худых

Руках іржавае жалеза [4, с.247].

Сцвярджэнне гуманістычных ідэалаў вядзецца па законах высокай творчай культуры ўсім ладам верша. У тым ліку і псіхалагізацыяй мастацкага вобраза, вытанчанай прачуласцю сэнсавай дэталі: "Пралескі снежныя на шыбах цвітуць I пальцы мае раняць [4, с.32]. Вобраз лірычнага перажывання становіцца балючым на дотык: пралескі раняць пальцы! Ніякія тлумачэнні-згадкі не вычарпаюць гэтую вобразную асацыяцыю. Па ей можна "чытаць паэта - ад рэальнай суровасці ўмоў жыцця да таго падтэксту, што схоплівае галоўны канфлікт эпохі.

Драматызм успрымання красы абвостраны да гранічнасці, да выбуховасці таксама ў выдатных вершах "Павязлі цягнікі, "На перроне, "Плывуць стругі, самотна мінорных і бунтоўных, выкрывальных. Тут мастацкае асуджэнне грабежніцтва - на многія часы ("Гляджу і гляджу з-пад рукі, як наша юнацтва вывозяць [4, с.273]; або: "Гэй, воды, быстрая рака, назад лепш павярні! [4, с.286]. Паэта раніць думка, што нават на карцінах, дыванах увасобленае хараство становіцца прадметам гандлю, бяздумнай камерцыі ("Я гляджу на дываны).

Шырокая вядомасць М. Танка як песняра Нарачы прыйшла да яго дзякуючы слыннай паэме пра барацьбу нарачанскіх рыбакоў ("Нарач, 1935-1937). "Нарач" пачала ўсведамляцца як сімвалічнае ўвасабленне Беларусі. Азёрны кут з яго шматстройным быццём узняты быў на вышыню ўсебеларускай значнасці, як і коласаўскі Нёман з "Новай зямлі. Зявіўся вартасна эпічны працяг Коласа. У нарачанскім рыбаку быў узбагачана адкрыты менавіта тып беларуса (Таццяна, Сымон, Прахор, Грышка). Ці думаў паэт, вырваўшыся напярэдадні 1935 г. з Лукішак, па дарозе дамоў, ідучы напрасткі па ледзяным абсягу, што Нарач неўзабаве разбушавана ўскалыхнецца і стане яго вялікім творчым лёсам. На сцяне адной з рыбацкіх хат, як прыгадвае Танк, убачыў ён загад аб забароне лавіць у Нарачы і іншых азёрах рыбу. Пра бунт нарачанскіх рыбакоў пачаў спачатку зараджацца верш, ды ён нястрымна разрастаўся пад пяром у буйны твор - пра змаганне "за сваё права на гэтую зямлю, на якой жыл і злажылі свае косці іх дзяды і прадзеды. . I далей у прызнанні паэта, магчыма, найгалоўнае: "Глыбока пад шэрымі сцягамі і потнымі кашулямі схавана душа народа, а ў сасновых нетрах - непаўторнае хараство нашых азёр [16, с.255]. Менавіта тут - першазадача, што наддала яго эпічнай задуме ўсебеларускую значнасць: прыадкрыць таямніцы глыбока схаванай душы народа і хараство роднай зямлі. Яшчэ ніколі з такой любасцю і ўзнёсласцю М. Танк не аддаваўся тварэнню малюнкаў роднай прыроды - з усплёскам крутых беласнежных хваль, з журботным задуменнем навіслых зялёных шатаў, з залацістым роем зор у тонях. Жывапіс нярэдка - на ўзроўні пэндзля Коласа. Ёсць агульнасць зыходнага моманту лірызацыі: за астрожныя муры да іх, Танка і Коласа, гэтак жа роздумна-балюча прыходзілі родныя краявіды, спараджаючы іх псіхалагічную, глыбока матываваную дасведчанасць. Тонкасць лірычных успрыняццяў акаляючага хараства цесна пераплятаецца з суровасцю падзей, становіцца як бы іх прыродным рэзанатарам.

Эпас - гэта заўсёды свет народнага жыцця. Гераічны эпас схоплівае жыццё у вышэйшых праявах і момантах гістарычнага дзеяння. Прыгадаем толью адзін з такіх момантаў, што ўздымае падзёі да кульмінацыі: гэта супольны выхад жыхароў навакольных вёсак на лоўлю рыбы, дакладней - напружанае чаканне такога выхаду, калі адзін нарачанскі "бераг" да болю ў вачах углядаецца ў "бераг" супрацьлеглы - ці выйдуць сумесна? Вілы, пешні, далоні каля вачэй замерлі і, нарэшце, як "радасна бліснулі вочы! Але тут важна яшчэ надаць уздымна-трапяткую адухоўленасць шырокай карціне. У тым і сакрэт эпічнай паэтызацыі, што тут, знутры, усхвалявана прамаўляе сама асоба паэта. На стыку двух пачаткаў - эпічнага і лірычнага - нараджаюцца строфы, што дасягаюць лепшых узораў класіка. Як захапленне відовішчам супольнага выступлення землякоў, як парыў і яго, паэтавай радасці, на ўсе грудзі выдыхнуты лірычны напеў-маналог:

Люблю твае, Нарач, затокі і тоні,

Як вецер густыя туманы развесіць!

Ці снежная пена на хвалях зазвоніць.

Цалуючы зоры, калышучы месяц [4, с. 194].

Нам гэтыя чыстыя, адухоўленыя радкі прыходзяць на вусны так, як і радкі Коласа "Мой родны кут, як ты мне мілы!." [17, с.3] або К. Буйлы - "Люблю мой край, старонку гэту. [18, с.45]. Беларуская паэзія не многа знае радкоў такой высокай адухоўленасці і любові.

Істотным было адкрыццё мастацкай ролі вобраза Прахора ў абвастрэнні канфлікту - гэта ён склікае на бурлівы сход, вецер на вуліцы рве на яго грудзях рызманы, трагічна прадвяшчаючы далейшы шпаркі бег падзей у бок развязкі: арышт кіраўніка нарачанскага выступлення рыбакоў Грышкі і Прахора, смяротна параненага падчас уцёкаў, затым псіхалагічна-узрушальная карціна гібелі Прахора ў хвалях Нарачы - усё гэта выпісана не проста падзейна, а сімвалічна, з роздумам аб прыцягальна-пагрознай сіле азёрнай стыхіі, што, паглынаючы героя, філасафічна ўвасабляе трывожны кругаварот жыцця і нябыту, зямлю продкаў, характар народа.

Эпічны талент М. Танка працягваў сваё шматграннае раскрыццё і ў паэмах "Сказ пра Вяля (1937) і "Каліноўскі (1938). Эпас народнага змагання тут высвечваўся ў новых праекцыях, ужо былінна-гістарычных. У задуму твора пра непамернага волата Вяля, які павёў мужыцкія раці супроць крыўдзіцеляў, уваходзіла сутыкненне не толькі з імі, але і з хітрай "стратэгіяй подкупу, абяцанак, карацей - выпрабаванне на "прадмет" здрады, бадай, самага каварнага з выпрабаванняў, што здаўна вяло да расчаплення адзінства народа і страты згуртаванасці. Праблема, заўважым, надзвычай актуальна-балючая ў заходнебеларускім руху. Барадатыя паслы ад князя прыйшлі да Вяля са шчодрымі дарамі. Вяль адразу ж ацаніў усю небяспеку таках "данайскіх" дароў. Іх адпрэчвае "крыўда ў курганах, што прарастае ў сённяшні дзень, у наступнасць "будуць вашы дзеці араць бяду з пракляццем на шкурах!" [4, с.150]. Спакуса зрабіла сваё, ваяцкі дух апаў. Былінны волат, высачаны ворагам, загінуў пад навалай падпілаваных сосен. Аўтара твора, думаецца, хвалявала не столькі праблема "важака і массы, колькі павучальнасць урокаў сучаснага змагання.

Паэма "Каліноўскі канкрэтызавала і развівала далей тыя ідэі, якімі ў балючым роздуме жыў паэт. Постаць Каліноўскага прыйшла з блізкіх па духу нацыянальна-вызваленчых этапаў гісторыі і стала легендай ахвярнага змагання. Тое, што выбар постаці быў падказаны ідэалагічнымі патрэбамі падполля (адзін з кіраўнікоў, прысланы з БССР функцыянер М. Дворнікаў, ставіу задачу: пацікавіцца Каліноўскім бліжэй і "адбіць яго ў хадэкаў, якія рабілі яго "святым) гаварыла і сапраўды аб патрэбе разабрацца і сродкамі мастацкага асэнсавання адказаць: чый ён, Каліноўскі, у імя чаго была яго вялікая справа? Творчая сумленнасць паэта не дазваляла перакосаў. Логіка вобразаў даводзіла: гэта герой усебеларускі і "адбіваць яго ў шчырых заступнікаў беларускасці не мела сэнсу. Аднак для Танка, як і для Таўлая, Машары, якія прайшлі праз тую ж змрочную цытадэль Лукішак, што і Каліноўскі, постаць гэтага героя мела асаблівую прыцягальнасць. Не дзіва, што яны таксама краналіся яго асэнсавання.3-за лукішскіх кратаў ні раз углядаліся яны ў той пляц з вісельняй (яе няцяжка было ўявіць), на якой царскія сатрапы ўчынілі жахлівую экзекуцыю, учынілі не толькі яму, але і яго народу. Як чынілі новыя акупацыйныя ўлады расправу над прадаўжальнікамі яго справы. У М. Танка драматычна выпісаны той лукішскі плац, дзе Каліноўскі, яшчэ не выдадзены, не арыштаваны, нематліва стаіўся ў натоўпе мяшчан і сышчыкаў і назірае, як вядуць на вісельню таварыша па вучобе ў Пецярбурзе, па сумесным паўстанні ("Бачу, брат, слаўна ідзеш! ). Скразная ідэя: няздраднасць вызваленчай справе. Адзін са схопленых у бітве паўстанцаў на допыце ў палкоўніка Лосева адхіляе прапанаваныя спакусныя ўмовы здрады. Дамінуючы матыў завяршаецца ў заключнай частцы ў форме фальклорнай паэтызацыі. На спробу царскага подкупу Каліноўскі адказвае:

дароў мне тваіх, цар, не трэба:

Маю шапку я - сіняе неба.

І нямала чырвонцаў, багацця:

На папялішчах панскіх, магнацкіх палацаў,

Як дыхне толькі вецер - жар, як той самацвет. [4, с.339].

Эпічны талент М. Танка раскрываўся шматгранна ў заходнебеларускі перыяд. Выявіўся тады, бадай, найбольш яскрава, спела, з немалой культурай маштабнага ўвасаблення эпохі.3 шырокім ахопам часу і прасторы была задумана паэма "Сілаш, на жаль, так і не закончаная.

Была набыта, такім чынам, немалая паэтычная культура ў лірыцы і эпасе, якая і паспрыяла вырашэнню тых дзвюх мастацкіх задач, што свядома ставіў перад сабой паэт. Найпершая і галоўная: паслужыць свайму народу эстэтычна, з найбольшай аддачай і дзейнасцю. I другая: выхад паўнагучнага грамадзянскага слова ў шырокі свет. Ва ўмовах нацыянальна-вызваленчага змагання і антыфашысцкага руху надзвычай важна было прабіцца на шырокі свет ("на свет цэлы!) з высокамастацкім паказам жахлівых слядоў ад калючых дратоў, ад крывавай Картуз-Бярозы. Калі зірнуць на паэзію Танка ў гэтым ракурсе, то многія лепшыя давераснёўскія творы - "Да дня, "Спатканне, "Вянок, "Ткала я, ткала палотны, "Плывуць стругі, "Песня кулікоў, "Журавінавы цвет, "Нарач, "Каліноўскі - успрымаюцца як своеасаблівая мастацкая "інтэрпеляцыя заходнебеларускага народа да сумлення ўсяго чалавецтва. У паэзіі М. Танка мужна і паўнагучна загаварылі духоўныя, нязломныя сілы нашага народа.

Пра гэту гістарычную місію паэта добра сказаў яго бліжэйшы таварыш па барацьбе В. Таўлай:". У літаратуру ўвайшоў найбольшы паэт Заходняй Беларусі Максім Танк, у бліскучым таленце якога народ Заходняй Беларусі сказаў сваё вялікае творчае слова." [19, с.263].

Калі б Танку і не суджаны быў далейшы працяг творчасці, усё роўна значнасць давераснёўскага набытку моцна ўгрунтавала яго імя ў гісторыі беларускай літаратуры і культуры.

У душы паэта выспяваў цэлы свет "антычасцінак, пякучых зарадаў грамадзянскага непакою, устрывожанасці, якія неўзабаве, у сярэдзіне 50-х гадоў ХХ ст., калі зявіліся першыя спрыяльныя прасветы ў атмасферы грамадскага і літаратурнага жыцця, успыхнулі грымотнымі бліскавіцамі ("След бліскавіцы, 1957). Паспрыяла прарастанне свежых парасткаў дэмакратыі, вядучых прынцыпаў, што пабуджалі да духоўна-творчага абнаўлення грамадства. У новы творчы перыяд М. Танк уваходзіў як паэт "другога дыхання" (як і А. Куляшоў, П. Панчанка, Э. Межэлайціс, К. Куліеў). Прыходзіла новая, вышэйшая ступень сталасці таленту. Тэндэнцыя праўдашукальніцтва не без нотак бунтоўнасці (верш "Абвяржэнне, 1956), што была сцісла абазначана як найпершы пункт праграмы: "Мне ж трэба праўда, і болей не трэба нічога, [14, с.87], грунтоўна замацавалася і развівалася плённа, з дозай смеху і крытыцызму ў новых кнігах "Мой хлеб надзённы (1962), "Глыток вады (1964) і "Перапіска з зямлёй (1967). Апошняя, праўда, не выходзіла асобна, а была ўключана ў Збор твораў М. Танка (1966-1967). Кнігі гэтыя становяцца вызначальнымі вехамі не толькі ў творчасці іх аўтара, але і ўсёй беларускай паэзіі тых бурных 60-х гадоў. Лепшыя вершы ўтвараюць эстэтычную цэласнасць, кандэнсуюць рысы новага светаадчування, у цэнтры якога - страсная прага грамадскага і творчага абнаўлення жыцця, патрэба прынцыповай выверкі і ўдасканалення эстэтычных крытэрыяў з істотнай папраўкай на час, бескампраміснасці ацэнкі і пераацэнкі грамадска-ідэалагічных і асабіста здабытых каштоўнасцяў. У светаўспрыманні паэта ўзніклі два досыць устойлівыя вымярэнні, па сутнасці, два тыпы эстэтычнага падыходу да асэнсавання рэчаіснасці. Яны абазначаны ў радках:

Так супала, што вера мая ў багоў,

А багоў - у мяне, адначасна збанкрутавалі.

Толькі, як у чалавека, які доўга трымаўся

За плуг і сяўню,

засталася надзея ў жывучасць,

у калашэнне і ў казку. [20, с.180].

Няцяжка заўважыць, з якім смехам вымаўлена першае двухрадкоўе пра "багоў" што, нарэшце, "збанкрутавалі. Хоць у смеху і горычы "збанкрутавалі" і ўслаўляльныя "оды, якім таксама сваю даніну аддаў паэт. Затое ў наступных радках - які пафас пяшчоты да роднай зямлі, вера ў яе невынішчальную жывучасць і, вядома, захапленне здаровай самасвядомасцю народнага жыцця. У Танка гэта сувязь была заўсёды трывалай, хавала ў сэрцы народны пункт погляду на складанасць часу.

Ідучы першым шляхам, паэт не перастае здзекліва насміхацца з памылак, якія належаць не толькі лірычнаму "я, а ў гэтай форме выступаюць тыпізавана як няпростая зява грамадскага парадку ("Перш непакоіўся.", "Даўно я перастаў баяцца.", "Пра аглоблю, "Божа паэзіі. ). Паэзіі ў любыя часы, а ў бурныя, лёсавырашальныя - асабліва "нельга глухой быць і марнай і супроць зла не пратэстуючай [14, с.73]. Аўтар як бы знарок у кантэкст верша ўводзіць "непаслухмянае" слова "не пратэстуючай, акцэнтуючы на ім увагу. Бунт, пратэст супроць зла ці адступлення ад праўды, яе замоўчвання - гэта ж аснова эстэтычнай прыроды паэзіі.М. Танк стварае сапраўдныя ўзоры выяўлення грамадзянскіх пачуццяў, тэмперамент гарачага прамаўлення часам дасягае вышэйшага пункту ("3 хронікі):

О Пугачоў,

Балотнікаў

і Каліноўскі,

Вы ўсе, што рвалі ланцугі няволі, -

Дзе хоць адна пылінка праху вашага?

Сваёй крывёй яе я напаіў быажывіў бы вас,

каб вы змаглі яшчэ раз

Паслаць у венцаносны чэрап кулю [14, с.83].

Дзякуючы гэтай пафаснай танальнасці, замяшанай на смеху, мужнасці прамаўлення, М. Танк, відаць, найбольш уражвае і запамінаецца ў грамадзянскім абліччы страсна заклапочанага чалавека, устрывожанага праўдалюба і выкрывальніка, вачам якога адкрываюцца ўсё новыя супярэчнасці веку.

Сферу грамадзянскага і патрыятычнага самавыяўлення паэта пачалі істотна пашыраць яго "замежныя вершы, што прыйшлі ў яго творчае жыццё з розных дарог і прастораў чалавечай культуры, гісторыі, нялёгкіх каардынатаў быцця ("Гібралтар, "У Луўры). Аднак і ў гэты, здавалася б, шырока расчынены для смелых творчых задумаў бурны перыяд 60-х гадоў, рэшткі культаўскай псіхалогіі не пакідалі аўтара, не сталіся атавізмам, сумным для ўспаміну, а знаходзілі прыстанішча ў гучна-услаўляльным вершапісу, як бы дзеля "падстрахоўкі і пацвярджэння сваёй непарушнай прыналежнасці да палітычных "курсаў і сцяганосных ідэй ("Наша партыя, "Шчаслівыя гады, "Залаты век). I ўсё ж вызначальнай лініяй становіцца сумленнасць творчасці, ачышчэнне і мужнасць. Лепшыя вершы ўжо дазваляюць гаварыць аб устойлівасці грамадзянскага таленту паэта. Самім сабой яму памагае заставацца крытычна-ацэначны, аналітычны, праніклівы і мудры позірк у рэчаіснасць, жыццялюбны, іранічны, раскацісты ці балюча-прыцішаны смех.

Воблік паэта не менш істотна пачала акрэсліваць і вызначаць другая танальнасць, што закрынічыла яшчэ ў давераснёўскія часы, - яна палоніць глыбока лірычным, шчырым перажываннем адчувальна-рэчыўным, інтэлектуальна-тонкім судакрананнем душы паэта з родным краем, светам роднага жыцця. Менавіта ў гэтай сферы роздумаў і пачуццяў выспела адна з вядучых і перспектыўных тэндэнцый, што стала ўласцівай не толькі для ўласна танкаўскай паэзіі, але і ўсёй сучаснай беларускай паэзіі і яе жыццёва важных паваротаў да зямных турбот і спраў, да спасціжэння сутнаснай красы жыцця родных людзей і прыроды. Каштоўнасць гэтай, утрываленай паэтам тэндэнцыі невымерная. Крылатымі сталі шматзначныя радкі танкаўскага верша, які даў назву этапнай кнізе паэта "Мой хлеб надзённы:

Непакой за цябе, зямля мая,

За твой ураджай, спакойны сон,

За дрэва кожнае ў гаях,

За весніх песень перазвон,

Непакой за цябе, зямля мая, -

Мой хлеб надзённы [14, с.144].

У вобразе хлеба - гісторыя роднай зямлі, лёс паэта. Зямля ў яе глабальным маштабе стала неадлучнай ад зямлі, што ўзгадавала паэта, запаўняе кожны міг яго жыцця пахам свежай баразны і блакітам цёплых верасоў, жывучасцю роднай мовы і калашэннем маладога засеву. Ды яшчэ новымі трывогамі за ўсё гэта, бо яно стала ўжо неадлучным ад лёсу ўсяго чалавецтва. Гэта цяпер у паэзію М. Танка прыходзіць захопленая паэтызацыя і каларытная дэталізацыя родных мясцін, прадметны жыццяпіс ("Стол, "Печ, "Смаленне кабана, "Аўсяны кісель, "Мой родны кут, "Зямное прыцягненне). Рэльефна ўзнаўляюцца запамінальныя народныя тыпы людзей: дзеда Каліны, бабкі Улляны, музыканта-самародка Кузьмы, які адчуваў асалоду ў падтрыманні народнай этыкі і ў яе тонкасцях быў дасканала выхаваны "умеў гаварыць далікатна: "Дай божа, каб гожа было. " [10, с.144]. Словы пашаны знаходзіліся для працавітага чалавека, улюбёнага ў зямлю, якую цяжка ўздымаў і засяваў. Любоў да зямлі належыць да моцных пачуццяў, якія баяцца абыякавасці, няўвагі, знарочыстай кляцьбы ў вернасці ("Ніхто не кляўся ў і вернасці да зямлі, але шанавалі яе як маці. [18, с.186]). Забыццё роднага, перарыў першасных сувязяў, што злучаюць з зямлёй бацькоў, вядзе да разрастання мяшчанска-спажывецкай псіхалогіі ў дачыненні да працоўнага плёну, хараства нашых ніў, лясоў. Родная зямля - скарбніца духоўнага жыцця, яна жывіць і знаўляе сілы самай тонкай тэорыі - чалавечай душы.

У кантэксце гэтай праблемнай размовы паэта - паўната адчування роднай прыроды, з якой умее ён зліцца душой, як бы растварыцца ў ёй; стаць яе чуйнай мембранай ("Дарогай з сенажаці, "Прылёгшы пад ядлоўцам, "Летні дождж). Задуменныя, з уздыхам вымаўленыя словы "Можа, мы - апошнія паэты, што вось так цікавяцца зямлёй? [10, с.355], вярэдзяць болем, вельмі ж актуальныя. Вялікі зялёны непакой - гэта той пастаянна аголены нерв, які нясцерпна баліць у лірыцы М. Танка, робіць гэту лірыку сапраўды грамадзянскай.

Ёсць у канцэпцыі свету М. Танка яшчэ адно не менш важнае вымярэнне, па сутнасці, мера мер, якой урэшце вымяраюцца ўсе высокія ісціны і эстэтычныя каштоўнасці, - гэта глыбокая чалавечнасць, гуманістычная канкрэтнасць творчасці. Свежы струмень чалавечнасці, закрынічыўшы яшчэ ў давераснёўскай паэзіі Танка, стаў шырокай плынню яго творчасці, часам са слядамі трагічнай панявечнасці людзей працы, але заўсёды са спагадным, чуйным разуменнем першаснай самацэльнасці іх духоўнай красы. Вось спрацаваныя, зацалаваныя "пясчанымі вуснамі" зямлі, у чорных шрамах і маршчынах, святыя рукі маці ("Рукі маці). Гэтыя рукі - і абвінавачванне. Яны жывыя сведкі празмернага выдаткавання чалавека, непасільнай цягавітасці, цярплівасці. Такім жа гуманістычным роздумам азораны, нібы выстаўлены ўсяму свету напаказ і дакор, рукі бабкі Улляны ("Жыццё бабкі Улляны). Пра тое ж сведчыць і бацькава "бібліятэка, у якой "кнігі" (саха з вышчарбленым нарогам, барана, звенні калёсаў) у форме прадметна-рэчыўнай паэтызацыі нясуць не толькі першасныя элементы нялёгкай вучобы, усепаглынальных высілкаў, але і журботную танальнасць ("Бібліятэка). Праўда, гэта танальнасць прарываецца часцей за ўсё з успаміну, як у цудоўным вершы "Мой родны кут, быццам сучаснасць была ўжо дарэшты пазбаўлена такога мазольнага выдатавання. Аднак у прынцыпе важна і рэтраспектыўнае гледжанне, у якім тоіцца бясспрэчная асучасненасць пазіцыі. Новае "прачытанне вайны (у адрозненне ад услаўляльна-пасляваеннага) асэнсоўвае ўжо ў іншым аспекце вогненную памяць, што нясцерпна, як рана, што адкрылася, засмылела, закрываточыла, узмацняючы менавіта гуманістычную змястоўнасць твораў ("Стары мост, "Дзе яны? , "Конаўка).

Шэдэўр танкаўскай гуманістычнай лірыкі - славутая "Аvе Маriа!" (1957), дзе непрыняцце любых формаў духоўнага марнатраўства і аскетызму прыгожа, незвычайна пластычна ўвасоблена праз напружанае жывапісанне вобраза манашкі, гэтых "семнаццаці маяўкоў, што абкладзены чорнай вопраткай, ружанцам. Усчынаецца цэлая бітва антытэз: тых, што аблыталі красу, і вобразаў лірычнага перажывання самога паэта. Развярэджанасць пачуццяў нарастае - ад захаплення, спачування да актыўнай лірычнай размовы з гераіняй, да страснай мальбы ("О, як кармілі б грудзі такія, - Аvе Маriа!" [14, с.130]. Эстэтычная пропаведзь высокіх чалавечых ідэалаў - гэта страсная малітва, якая, на нашу думку, для паэта набыла значэнне цяжкай, неадступнай бітвы за чалавека.

Такім чынам, паэзія М. Танка вызначалася чысцінёй і свежасцю, непасрэднасцю ўспрыняцця свету, гуманістычна-чалавечай чуйнасцю, але ў той жа час і ўнутранай адмабілізаванасцю, грамадзянскай страснасцю, своеасаблівым драматычна-аптымістычным характерам мастацкага абагульнення. Гэта была паэзія чорных скіб, як падкрэсліваў М. Арочка, "шурпатых далоняў, незагойных ран, стогнаў у катоўнях [21, с.63], гневу і бунту, смелага выкліку, якая грунтавалася на тонкай назіральнасці і ўражлівасці, эмацыянальна-псіхалагічнай пранікнёнасці лірычнага героя, услаўленні высокіх праяў святла і красы ў прыродным свеце, грамадскім асяроддзі і душы чалавека. Характэрная летуценнасць, умоўна-рамантычная мройлівасць, душэўная высакароднасць спалучаліся ў ёй з наступальнай бескампраміснасцю, рэвалюцыйным гартам, ахвярнай мужнасцю.3 асаблівай выразнасцю гэта раскрылася ў вершах "Чорныя скібы, "Начная цішыня, "Спатканне, "Над Прыпяццю, "Песня кулікоў, "Паспухайце, вясна ідзе. і іншыя.

2. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі Максіма Танка

Творчасць Максіма Танка змяшчае ў сабе багацце і разнастайнасць канкрэтыкі нацыянальнага свету. Ён выявіў хараство і незвычайную прывабнасць роднай прыроды, у суладдзі з якой найбольш поўна раскрылася паэтычная душа нашага народа, здолеў па-мастацку ўвасобіць універсальна-шырокае кола пейзажных вобразаў і матываў (возера Нарач, дарога, нарачанскія сосны, поле, луг, сенажаць і інш.), і таму як тут не прыгадаць словы А. Лойкі: "У Максіма Танка ёсць усё" [11, с.243]. Гэтая сістэма вобразаў адлюстроўвае нацыянальны космас беларусаў.

2.1 Вобраз "сонца

Зазначым адразу: цэнтрам прыродна-зямнога ўладкавання і паэтычнага свету, у прыватнасці, у М. Танка зяўляецца вобраз сонца. Якое семантычнае напаўненне гэтага вобраза, якія асацыяцыі з ім звязаны, праілюструем на прыкладзе танкаўскай паэзіі заходнебеларускага перыяду. Акурат тады паэт абраў выразныя эстэтычныя арыенціры, сфармуляваў канцэптуальную праграму творчасці.

У першым томе "Збор твораў (2006), а яго складаюць творы 1930-1939 гг., слова сонца - адно з самых прыкметных, найбольш ужывальных. Яно, вобразна кажучы, праменіць амаль з кожнага верша. "Частотны падлік сведчыць, што ў ідэйна-вобразным кантэксце твораў паэт скарыстоўвае слова "сонца" і вытворныя ад яго прыметнікі (сонечны, сонечная, сонечных) амаль 40 разоў, а калі яшчэ мець на ўвазе вобразы світальнай зары, усходу, то можна пераканацца, што ад самага пачатку сваёй творчасці М. Танк - паэт святла і сонца, - слушна заўважае даследчык [22, с.69].

Культ сонца ў танкаўскай паэзіі мае архаічныя рысы. Сузіраючы, як разгараецца зара, нябесны агонь, паэт, як і нашы продкі ў мінулым, чакае жыватворнага цуду, чароўнага святла, якое пераўвасобіць свет, зямное існаванне. Ён жыве па сонцу, па ім вывярае жыццё, рух да будучыні. Сонца для яго - пачатак усяго юнага, крыніца абнаўлення, магутная і незвычайная сіла. Можна сказаць, што лірычны герой паэзіі М. Танка ўвесь у чаканні сонца, у прадчуванні новага прасветленага быцця. "Чакаем сонца" - такую красамоўную назву мае адзін з яго вершаў.

Аднак сустрэча ўсходу сонца ў М. Танка - гэта больш чым вітанне добрага і спагаднага нябеснага свяціла. Сонца ў яго ўспрыманні паўстае як высокі рамантычны ідэал, вызначальны паэтычны сімвал. Яно - высокая мара, мэта і сэнс жыцця, дзеля чаго трэба прайсці праз цяжкасці, пакуты, выпрабаванні:

І аб казачнай старонцы

Голас гаварыў,пра волю, і пра сонца

Над прасторам ніў "Вецер птушкай біўся ў вокны. [8, с.64].

Гэткі ж сімволіка-рамантычны характар увасаблення вобраза сонца выявіўся ў паэзіі нашаніўскага часу.Я. Купала, апелюючы да сонца, па-адраджэнску клікаў аднавіць былую славу "забранага краю, узняць "сумны народ" да новага жыцця:

Дык глянь з хорамаў вольных, высокіх

Да крывіцкіх туманных нізін.

Казкай векаў блізкіх і далёкіх

Клічам, сонца, цябе як адзін!"Песня сонцу" [23, с.51].

Шукаючы выйсце з сацыяльнага тупіка і нацыянальнага заняволення, М. Багдановіч прамаўляў ва ўнісон Купалу, выказваў сваю глыбокую веру ў сонца як крыніцу духоўнага адраджэння:

Не згасла сонца? Сонца гляне,

Усіх падыме ада сна.

Ён, гэты дзень, яшчэ настане, -

І "ачуняе старана!"Кінь вечны плач свой аб старонцыі." [24, 35].

На сонечны прасцяг клікаў беларуса 3. Бядуля, каб здзейсніць свае сацыяльныя і нацыянальныя імкненні, выбраць свой вольны шлях:

Ідзі, беларус, толькі сцежкай сваёй!

Сцежкай сваёю

Да Сонца ідзі! ("Тры сцежкі) [25, с.54].

Нягледзячы на стогны і ныццё ветру, шум мяцеліцы, у сэрцы героя М. Танка таксама жыве духатворная ідэя сонца, і гэтая мара "у глыбокім падзямеллі. аб светлым ранні" - сведчанне вялікай веры і мэтаімкнёнасці чалавека-змагара за лепшую долю паднявольнага краю. Беспрасветным і бесперспектыўным быў лёс беларусаў пры санацыйным рэжыме ў Польшчы, і таму многія з іх абралі шлях духоўнага супраціву, барацьбы за свае сацыяльныя і нацыянальныя правы. Невыпадкова вобраз сонца быў ўзняты паэтамі, і найперш М. Танкам, да ўзроўню высокага ідэалу.

З самых першых вершаў паэт вітае і заклікае сонца:

Цяпер, песня, я буду

Ісці аж да сонца

Тваім сцяганосцам "Колькі часу шукаў я." [4, с.84];

I я малюся, сын нядолі,

Загледзеўшыся на ўсход:

Нас асвяці ты сонцам волі,

Каб знішчыў путы мой народ!"Усход у зарыве чырвоным. [4, с.132].

У гэтых і іншых радках падкрэсліваецца асаблівы статус вобраза сонца як станоўчага ідэалу, яскрава выяўлена духоўна-эстэтычная арыентацыя паэта на салярны пачатак як стваральны, выратавальны, гарманізуючы. Святланосная энергія запальвае ўнутранае сонца-ідэал, з якім ідзе па жыцці і ступае на шлях змагання лірычны герой М. Танка. Маючы веру ў сонца як цэнтр новага і справядлівага ўладкавання свету, ён выгуквае палымяны вокліч:

Не адступай, брат, у змаганні,

Ідзі далей, як ты ішоў!

У новых бітвах сонца ўстане. ("Не забывай) [4, с.297].

У сваіх памкненнях і парываннях паэт імкне ў будучыню, таму вызначальным у яго паэзіі становіцца матыў руху. Гэты рух усведамляецца М. Танкам як агульнанародны, агульназначны для нацыянальнага лёсу, бо толькі ў супольнай вызваленчай барацьбе можна дасягнуць "новай славы, новых сонц ("Ты чуеш, брат. ). Рамантычныя вобразы агню і сонца робяцца ўвасабленнем пяснярскай місіі. Каб спраўдзіць яе, неабходна "зрабіць жыццём агонь. У вершах "Час нам выходзіць усім грамадою. , "Кантата, "Сілы шмат маем у руках мазольных." і іншых варіруецца матыў руху грамады да сонечнай будучыні. Паэт глыбока разумее, што надышоў адказны час выбару свайго нацыянальнага шляху, усвядомленага дзеяння, таму з упэўненасцю сцвярджае, што "мы да сонца ўдаль пайдзём." [4, с.82-83].

Трэба крочыць туды, дзе

зырка гарыць над зямлёю

Неба світальнай зарой [4, с.83].

Сонца паўстае як антыпод цемры, няволі, зімовай сцюдзёнасці, здранцвення сацыяльных і духоўных сіл народа. Ён перакананы, што зяднанасць людскіх сэрцаў, згуртаванасць грамады павінны адбыцца дзеля перамогі святла над змрокам. Раскрываючы драматызм і трагізм барацьбы ў Заходняй Беларусі, паэт, нягледзячы на чалавечыя страты, услаўляе "бунтарныя дні, сагрэтыя сонцам і майскім цяплом ("Вянок). Гераізуе ён вобраз змагароў, што спачылі "у курганах пясчаных, спакойных, называе іх сокаламі. Сокал - птушка вышыні і сонца, міфалагічнае яе ўспрыманне адлюстроўвае чалавечую мару пра сувязь зямнога і нябеснага. Курган і сонца - узаемазвязаныя вобразы, у ідэйна-сэнсавым кантэксце верша М. Танка яны ўвасабляюць глыбінны сэнс. Курган сімвалізуе завяршэнне зямнога кола жыцця, сонца над ім паўстае як найвышэйшая ўзнагарода, сама бессмяротная слава і вечная крыніца святла:

Шчаслівымі лепшымі днямі

Век будзеце вы курганамі

Глядзець у ненагляднае сонца "Над курганамі" [4, с.295].

Па сутнасці паэт гаворыць пра палеглых у курганах як рыцараў сонца, а гэта значыць, абаронцаў свабоды і будучыні роднай зямлі. Магутнай і непераможнай бачыцца яму сіла гераічная, сіла народная:

Сонца прымусілі б ноччу чорнай

пажарам новых дзён гарэць

"Сілы шмат маем у руках мазольных." [4, с.174].

Ідэя сонца як свабоды выяўляе сацыяльны, духоўны і гістарычны аптымізм паэта.

Асабліва жаданым і чаканым сонца было для паэта за астрожнымі кратамі. У віленскай турме "Лукішкі, у якую ён трапіў за рэвалюцыйную дзейнасць, яму, як і іншым вязням, мроілася "сонца волі і вясны" ("Жаць ідзе батрачка рана. ).М. Танк у "Лістках календара" пісаў, што яго не пакідала адчуванне красы і паэзіі ў турэмнай адзіночцы, дзе былі толькі голыя сцены. "Пішу скупым промнем сонца, што прабіўся праз краты, - прызнаваўся паэт у адным з вершаў ("Аловак адабралі. ). Нават адзін сонечны прамень, які прабег па твары, ці тужлівая думка ў астрожнай цеснаце і цемры пра світальную зару абуджае веру і надзею. Сонца паўстае як вышэйшы суддзя і збаўца, яно не дае вязню заняпасці духам, дапамагае пераадолець зняволенне-ізаляцыю, робіць чалавечую асобу больш трывалай, унутрана непахіснай:

Але я веру, што сонца ўстанезаіграе сярпом на шыбах,

На змрочных сценах майго падвала,

На недакончанай маёй песні.

("Серп сонца) [8, с.96].

Усёй сваёй свабодалюбнай сутнасцю паэт сцвярджае магчымасць дачакацца немінучых перамен, дасягнуць жаданага ў жыцці і змаганні, бо дзе свеціць, пануе сонца - там воля і шчасце. Гуканне і чаканне гэтага нябеснага свяціла, аднак, не ператвараецца ў самамэту, маўляў, вось яно ўзыдзе - і ўсё імгненна перайначыцца. Сонца - тая крэатыўная сіла, якая пабуджае да актыўнага дзеяння:

Знай: хутка ты ўбачыш свой край у світанні,

У ззянні чырвоным усходніх зарніц.

Ты мусіш змагацца, а ў гэтым змаганніпесні,і сонца, і волю здабыць! [8, с.184].

Канцэпцыя сонца ў алегарычнай форме ўвасабляе сабой патрыятычна-вызваленчую ідэю. Узвышанае стаўленне да сонца як ідэалу раскрывае ўяўленні паэта пра свабоду, справядлівасць, праўду, радасць быцця. Гэты вобраз сімвалізуе ў творах М. Танка мару пра шчаслівы народны лёс, ідэальнае грамадства будучага. Сонца бачыцца паэту неадемнай сутнасцю нацыянальнага быцця:

Раны і межы краіна залечыць,

Плечы расправіць шырока магутныя,

Прыйдзе народ на вялікае веча.

Сонцам зазвоняць палеткі ўзараныя.

("Тры песні)

Час ужо зямлю апаясаць зарой,

Рассеяць густа зоры па старонцы,

Каб зазвінелі нашы нівы чорнаю раллёй

Пад залатым нарогам сонца.

"З паднятай галавой" [8, с.134].

Сонца, святла і цеплыні не хапае роднаму краю паэта, без іх, здаецца, пакутуе ўсё жывое:

Ды ніколі не можна

Было ўдоваль напіцца

Таго сонца сіротам малым

беспрацоўных кварталаў,

Сівым камяніцам,

Сутарэнням глыбокім,

Сырым [7, с.129].

Сонца робіцца сведкаю і саўдзельнікам падзей:

Позна.

Абозы бежанцаў

сонца схавала з дарожным скрыпучым болем "На акопах [8, с.254].

Сацыяльная завостранасць у трактоўцы вобраза сонца досыць выразная. Пры гэтым выяўляецца грамадзянская пазіцыя паэта, яго патрыятычны светапогляд. Ён выступае як носьбіт сацыяльнага і духоўнага дзеяння. "А мы гімн сонцу пішам на граніце, - з упэўненасцю сцвярджае паэт ("Чакаем сонца).

Сонца супрацьпастаўляецца з рэаліямі заходнебеларускай рэчаіснасці, і гэтая антыномія выяўляе глыбокую супярэчнасць у грамадскіх адносінах, сацыяльна-гістарычным быцці народа, які пазбаўлены паўнавартаснага духоўнага існавання і будучыні.

Як мы пераконваемся, выключнасць вобраза сонца абумоўлена яго сэнсавай значнасцю у сацыяльнай канцэпцыі рэчаіснасці, з ім звязана выяўленне нацыянальнай ідэі. Беларусь уяўляецца паэту як краіна сонца.

Сонца - пастаянны спадарожнік паэта на этапах, у яго вандраваннях і шуканнях лепшай долі для роднага краю:

Ізноў дарога! <. > Удалі сінее ціха бор,

і плюшчыць вочы

даль ад сонца ("Дарога) [8, с.243].

Яму найчасцей пачуваецца няўтульна, дарога стамляе, бо сэрца прыгнятае сум, вярэдзяць неспакойныя думкі. Але ён упэўнены, што "трэба няспынна ісці да зары ("Ціха, так ціха - ні ветру, ні шуму. ).

Нярэдка сацыяльнае саступае месца эстэтычнаму пачуццю, і тады паэт, аглядаючы краявіды, адкрывае незвычайнае ў звычайным, апявае хараство родных вобразаў:

Сонца высака на небе,

Не дастанеш качаргой;

Залатога бору грэбень

Пахне шышкамі, смалой.

("Ад дажджоў стары гасцінец. ) [8, с.98]

Сонца ў вершах М. Танка метафарызуецца як дзівосная і непаўторная зява, можна сказаць, што яно - крыніца цуду і самой паэзіі:

Сонца ў калоссі згарэць не магло, "Покуль ноч не арасла аселіцы" ("Сонца ў калоссі згарэць не магло. ) [8, с.232]; "Хмары, а сонца ў іх гразкім балоце // плямамі месіць дарог каляіны; "Сонца дарогай пайшло за ўзгоркі" ("Над вазёрамі) [14, с.64];". смяецца возера, // У сонцы расцвітаючы, як чырвоны мак." ("Дзед і шчупак) [14, с.95];". Дзе ля вадапою // ловяць сонца рыбакі ("Казка пра Музыку) [14, с.47]; "стыне сонца віно залатое" ("Асыпаюцца дні. ) [14, с. 195] і іншыя.М. Танк успрымае сонца і яго рух эмацыянальна, вобразна, паэтычна. Нябеснае свяціла, адухоўленае праз прыём паралелізму, часта прыпадабняецца да жывой істоты. Паэт захоплены чароўным ззяннем, прыгажосцю, касмаганічным дзействам сонца. Яно выклікае ўнутраны ўздым, адчуванне высокага і прыгожага ў зямным быцці.

Такім чынам, вобраз сонца раскрывае рамантычны характар светабачання і светаразумення М. Танка, жыццесцвярджальную сілу яго паэзіі. У танкаўскай творчасці заходнебеларускага перыяду яскрава ўвасобілася фантазійная мадэль "сонечнага быцця. Сонца выступае як пачатак і цэнтр гарманічнага ўладкавання свету. Гэты вобраз незвычайна ўзбуйняецца за кошт аўтарскай праекцыі на жыццёвыя зявы, рэчаіснасць, абставіны, карэнныя праблемы часу, пры гэтым ён набывае сэнсавую значнасць, па сутнасці, статус грамадскага ідэалу.

Думка паэта была пастаянна накіравана ў будучыню, туды, "дзе ў сонцы жыццё зелянее. У сваіх творах ваенных і пасляваенных гадоў М. Танк заклікаў, а затым і вітаў "сонца зварот. на барозны" [14, с.236]. У яго паэтычным свеце заўсёды было сонечна. Салярныя матывы зрабіліся скразнымі ў творчасці М. Танка, яны, як здаецца, утвараюць няспынны коларух. I ад гэтых "песень, сонца, светлых рос" зяўляецца адчуванне духоўнай прыгажосці і несмяротнасці яго Паэзіі.

2.2 Канцэпт "дарога

На пачатку творчасці Максім Танк "абраў у павівальныя бабкі свайму слову жыццё" [2 6, с.315]. Кожны радок паэта быў скіраваны на раскрыццё сутнасці светаўсведамлення беларускага народа. Даследчык сімволікі беларускай народнай культуры Янка Крук зазначае, што беларуская мадэль свету пабудаваная з двух сіметрычных шляхоў: вертыкальнага, што злучае свет жывых і мёртвых, зямлю і неба (яго ўвасабленне - Млечны Шлях) і гарызантальнага, які адлюстроўвае жыццё чалавека і яго адносіны з іншымі людзьмі і прыродным асяроддзем [27, 330]. Пра значнасць слова-вобраза шлях у культуры беларусаў сведчаць замацаваныя ў слоўніку перыфразы і эўфемістычныя выразы: жыццёвы шлях, праводзіць у апошнюю дарогу, пошук свайго шляху, ісці правільным шляхам. Прыказка "Жыццё пражыць - не поле перайсці выяўляе этыка-нарматыўныя аспекты слова-вобраза.

Праз аналіз тропаў Максіма Танка, кампаненты якіх уваходзяць у семантычнае поле з суперсемай шлях, выявім семантыку слова-вобраза шлях у творчасці паэта. Паколькі семантыка слова-вобраза сімволіка-алегарычная, то прааналізуем толькі лексемы, ужытыя ў пераносна-вобразным значэнні. У адзначанае семантычнае поле ўваходзяць лексемы шлях, дарога, сцежка (сцяжына), гасцінец, раздарожжа, бездарожжа, лабірынт, прахожыя, ісці, прыходзіць, адыходзіць. Сума ўсіх частковых тлумачэнняў гэтых лексем і будзе дастаткова поўным семантычным апісаннем-тлумачэннем слова-вобраза.

Семантыка Танкавага слова-вобраза шлях грунтуецца на семантыцы аналагічнага нацыянальнага слова-вобраза, пра што сведчыць ужыванне ў вершаваных радках паэта традыцыйных народных перыфрастычных і эўфемістычных выразаў (праводзіць у апошнюю дарогу, жыццёвы шлях, сцежкі жыцця): Амаль кожнага / У апошнюю дарогу / Праводзяць / Няўцешныя сваякі, / Зажураныя сябры, / Спачувальныя суседзі [28, с.323]; Ты знаеш край, зачараваны край, / Дзе ў салаўіных песнях - кожны гай. / Дзе зоры над курганамі мігцяць, / Дзе ўдалячынь вядуць шляхі жыцця [28, с.251]; Хтось ёй грамніцу ў рукі даў, / Каб яшчэ раз на сцежкі глянуць / Жыцця мінулага свайго [29, с.187].

У прыведзеных прыкладах шлях - "важнейшыя падзеі жыцця, адлюстраваныя ў памяці. Пры гэтым ужыванне лексем семантычнага поля "Шлях выяўляе заканамернасць: жыццё канкрэтнага чалавека намінуюць назоўнікі сцежкі, сцяжыны, што падкрэслівае, з аднаго боку, адзінкавасць, непаўторнасць, а з другога - непрадказальнасць, зменлівасць жыццёвых абставінаў індывіда; назоўнікі дарога, шлях маюць глабальна-філасофскае адценне значэння і ўжываюцца, калі паэт разважае над агульначалавечымі праблемамі ці лёсам цэлага народа, краіны. У гэтым кантэксце зразумелае выкарыстанне Максімам Танкам спалучэння сцежка-дарога для намінавання жыцця духоўнага правадыра беларускай літаратуры - Янкі Купалы. Лексема сцежка ў гэтым спалучэнні абазначае непаўторнасць лёсу выдатнага чалавека, а прыдатак дарога падкрэслівае значны ўплыў жыцця і творчасці паэта на гісторыю краіны: Яго сцежка-дарога перавалаў не знала, / А нястомна ўздымалася ўгору і ўгору [20, с.532].

Паэт карыстаецца ў тропах і сімвалічнымі вобразамі народнай культуры. Рытуальны ручнік на Беларусі спрадвечна зяўляўся сімвалічным адлюстраваннем мадэлі свету, дзе адзін канец - свет жывых, а другі (перавернуты, як у люстэрку) - "той" свет, свет продкаў. Белае поле паміж імі - шлях з гэтага свету ў іншы (увасабленне пераходнага моманту). Танкаўскія метафара ручнік дарогі і выражаны дзеепрыметным зваротам аказіянальны эпітэт да назоўніка дарога - расшытая крыжыкамі трыпутніку ці канюшыны праз сімвалічныя вобразы народнай культуры раскрываюць адно са значэнняў слова-вобраза шлях - пераходны момант, звязаны з асэсаваннем набытага жыццёвага вопыту: Зрэбны дарогі ручнік / Сцелецца ў даль пад гару, / Толькі гарачага поту / 3 твару ты ім не сатрэш. / Варта памалу ідзе. / Гэта не першы ей. раз. / Заўтра другіх павядзе, / Калі не абудзішся, брат! [4, с. 202]; Ўзору я не знаю прыгажэйшага, / Як расшытая крыжыкамі / Трыпутніку ці канюшыны, / Бацькоўскіх ці маіх босых ног - / Палявая дарога [29, с.10].

Слова-вобраз шлях мае ў сваей семантыцы і этыка-нарматыўны аспект: чалавек павінен пражыць свой век у згодзе з іншымі людзьмі і ў гармоніі са светам прыроды. Маральна-этычная афарбаванасць слова-вобраза шлях выразна акрэсленая і ў творчасці Максіма Танка: мэта жыцця паэта - не проста гарманічнае існаванне ў свеце, а садзейнічанне ўсталяванню справядлівасці, шчасця на зямлі. Адсюль яшчэ адно тлумачэнне слова-вобраза шлях - пошук справядлівасці, праўды: Колькі часу шукаў я / Сцяжыны-дарогі / Да бунтарных напеваў / Вясны-перамогі [4, с. 20]; Колькі было розных / За мой век дарадцаў. / Як рабіць што трэба, / 3 якім знацца Богам / І ў каго да праўды / Трэ шукаць дарогу [29, с.23]; Калісьці, / Легка-думна заглыбіўшыся / У лабірынце сваіх / Пошукаў Праўды, / Узяць забыўся Нітку Арыядны [29, с.87]; А ў нас - толькі адна / Самагонка - валюта, / Ад якой, ачмурэўшы, адрозніць не можам: / Дзе дарога да праўды, / А дзе - бездарожжа [29, с. 194]; Ты [Купала] вечна будзеш сярод нас, / I непаўторнай тваё імя / Легендай стане у вяках, / Паходняй, што сваім праменнем / Паможа ў будучыню шлях / Прабіць наступным пакаленням [30, с.423].

Словы пошук, шукаць, прабіць, ужытыя разам з лексемамі семантычнага поля "Шлях, надаюць аўтарскаму слову-вобразу актыўны, дынамічны пачатак: выбар шляху і адказнасць за гэты выбар ляжыць на чалавеку. Пра тое, што выбар будзе складаным, а пошук - нялёгкім, сведчаць лексемы лабірынт, бездарожжа, якія ўваходзяць у семантычнае поле слова-вобраза са значэннем альтэрнатыва шляху. Аўтарскі дынамізм у яго трактоўцы супрацьстаіць традыцыйнай народнай пазіцыі пасіўнасці ў адносінах да жыцця, бо яно, згодна з народнымі ўяўленнямі, прадвызначанае Богам, лёсам і амаль не залежыць ад самога чалавека. Гэтае разыходжанне ў нацыянальнай семантыцы і аўтарскай тлумачыцца субектыўна - актыўнай жыццёвай пазіцыяй паэта і абектыўна - зменай грамадскага ладу. У той жа час Максіму Танку, безумоўна, былі вядомыя народныя ўяўленні пра вызначанасць жыццёвага шляху, што адлюстравана ва ўжыванні лексемы дарога цалкам у рэчышчы гэтай традыцыйнай семантыкі: Не знаю, хто - ці чорт, ці Бог / Судзіў мне на раду / І выбраў з безлічы дарог / Адну, якой іду [3, 18].

Актыўная жыццёвая пазіцыя Максіма Танка акрэсліваецца і ў індывідуальна-аўтарскай фраземе шчасце пераходзячы жыве, звязанай са словам-вобразам шлях праз лексему пераходзячы, ужытую ў значэнні які пастаянна знаходзіцца на шляху: Можа быў бы асцярожны, / Дзверы ў хату зачыняў, / Засланіўся б агарожай, / Сіл сваіх не марнаваў, / І ўсе злыбеды, напасці / Абыходзіў бы я век - / Каб не знаў, што наша шчасце / Пераходзячы жыве [20, с.22].

Фразеалагізм актуалізуе адно са значэнняў слова-вобраза шлях - тое, што дае магчымасць знайсці шчасце, долю. У гэтым самым значэнні функцыянуе лексема дарога ў наступных радках: Дарога была маёй песняй любімай, / Надзеяй на неспадзяванае шчасце [20, с.507]; Даўно - яшчэ ў юнацтве - / Дамовіліся з доляй / Сустрэцца на дарозе, / Што пралягае ў полі [5; 4, 646].

Паэт "падключае" да семантыкі слова-вобраза перыфразы, якія абазначаюць моманты нараджэння і смерці: нараджацца - прыходзіць на свет, новае пакаленне - тыя, што прыйдуць, мёртвыя - тыя, што адышлі: Па-рознаму людзі прыходзяць на свет [14, с.356]; Сучаснасць!. / Хто яе можа знаць лепш, / Як мы? / Тыя, што адышлі, - / Памыляліся, / Тыя, што прыйдуць, - / Ужо не застануць яе [20, с.28].

Перыфразы закончыць свой шлях, адысці ў апошнюю дарогу (памерці) даюць негатыўную ці станоўчую ацэнку жыццю чалавека праз семантыку дзеяслоўных кампанентаў. Дзеяслоў закончыць - давесці да канца - акрэслівае семантыку перыфразы закончыць свой шлях як не пакінуць памяці пра сябе пасля смерці: Тут закончыў свой шлях, дзякуй Богу, / Пад плітою магільнай ляжыць, / Графаман, пры жыцці якога / Было можна толькі хваліць [14, с.328]. Семантыка дзеяелова адысці - аддаліцца ад чаго-небудзь - надае выразу адысці ў апошні шлях значэнне перайсці з жыцця на новы ўзровень - у неўміручасць: I хоць, ведаю, многа мінула гадоў, / Калі ён у апошні свой шлях адышоў, - / Я гляджу ўдалячынь, быццам стрэць песняра / Спадзяюся ля нашых начлежных агнёў [14, с.13].

семантыкі слова-вобраза шлях (жыццё) вынікае і сэнс перыфрастычнага выразу выпадковыя прахожыя - людзі, якія марна пражылі жыццё:. нават тыя, / Што спачылі пад эпітафіямі мармуровымі, / Пад бронзаю рэквіема, / У трыумфе вянкоў і прамоў, / Калі па сабе не пакінулі добрую памяць, - / Былі выпадковымі толькі прахожымі [20, с.309].

Жыццё чалавека, зазначае Я. Крук, паводле этнакультурнай традыцыі абавязкова падпарадкоўвалася закону каштоўнаснай арыентацыі, які структураваў прастору на аснове прынцыпу ацэначнай палюсарнасці: маё - чужое. У кантэксце творчасці Максіма Танка супрацьстаянне маё - чужое ў дачыненні да слова-вобраза шлях выяўляецца ў метанімічным намінаванні Радзімы словазлучэннямі па схеме "наз. + прым. , дзе галоўнае слова - лексема семантычнага поля "Шлях (дарога, сцежка), а залежнае - прыметнік з семантыкай сваё, блізкае (родныя, знаёмыя): Не хачу спяшацца пакідаць / Родныя дарогі і хаціну [20, с.240]; Ты, Ноmо коsmikos, мой брат, / Глядзі, каб не забыў / Знаёмых сцежак і прысад, / Сваіх жытнёвых ніў [20, с.240]. У той час як іншыя краіны намінаваныя апазіцыйнымі метанімічнымі словазлучэннямі з залежнымі словамі - прыметнікамі чужы, далёкі: Таму я заўсёды з далёкіх шляхоў, / Не верачы гэтым прыкметам на свеце, / Шукаў і знаходзіў дарогу дамоў / Па рэху напеваў, па голасе сэрца [14, с.174]; Навучыліся танна разменьваць помсту, / Аплятаць хмелем лірыкі подыхі буры, / І пяяць на дарогах чужых і не простых [30, с.308].

Паэт сцвярджаў, што ў чалавека і яго краіны агульны лес, агульны шлях у будучыню. Свабода і дабрабыт Радзімы - аснова шчасця кожнага чалавека, таму Беларусь у кантэксце Танкавых вершаў сярод іншых найменняў атрымала назву дарога жыцця: У сказах-думах песняроў / Была ты [Беларусь] часам сірацінай, / Была гаручаю калінай, / Што ў полі расцвіла зарой; / Была слязой, у якой мігцяць / Расстання і сустрэчы зоры, / Была, як сонца ўзняты сцяг, / Была дарогаю жыцця, / Без краю кінутай у просторы [30, с.429].

Такім чынам, выкарыстоўваючы традыцыйныя ці аказіянальныя сродкі моўнай выразнасці, Максім Танк апеляваў да замацаванага стагоддзямі вопыту народнага экзістэнцыялізму, а тропы ў паэтычным радку выступалі квінтэсенцыяй асноў і прынцыпаў нацыянальнай мадэлі універсуму. Сярод мноства лексічных варыянтаў паэт выбіраў тыя, што максімальна дакладна адлюстроўвалі яго ўласную інтэрпрэтацыю слова-вобраза шлях, і ўзмацняў, у параўнанні з аналагічнай нацыянальнай, маральна-этычную скіраванасць яго семантыкі. Шлях для Максіма Танка - гэта, у першую чаргу, актыўны выбар жыццёвай пазіцыі, мэты жыцця, учынкаў. У ідэале гэты выбар павінен быць скіраваны на дасягненне справядлівасці і пошук шчасця як для асобнага чалавека, так і для цэлага народа, краіны і чалавецтва ўвогуле. Ад таго, наколькі шлях адпавядае гэтаму ідэалу, жыццё чалавека можа стаць шырокай дарогай ці глухой сцежкай, а пасля смерці чалавек скончыць шлях - згіне ў нябыце ці накіруецца ў апошні свой шлях - бяссмерце ў памяці нашчадкаў. Правільны шлях грунтуецца на любові да нацыянальнай культуры, да краю, які Максім Танк намінаваў роднымі сцежкамі. Шлях чалавека і яго Радзімы - агульны, і толькі пры ўмове, калі шчаслівы шлях у яго народа, можа быць шчаслівым і асобны чалавек. Прыхільнасць да чужых, далёкіх шляхоў у рэшце рэшт завядзе на бездарожжа: чалавек згубіць сябе як асобу.

Аналіз тропаў сведчыць: у кантэксце творчасці Максіма Танка шлях - гэта жыццёвая самаідэнтыфікацыя чалавека як асобы, як прадстаўніка свайго этнасу, як грамадзяніна Сусвету.

2.3 Колеравая палітра вершаў

Колеранайменням паэты аддаюць асаблівую ўвагу, ствараюць пры іх дапамозе яркія вобразы, выяўляючы сваю індывідуальнасць, светаўспрыманне, адлюстроўваючы не толькі фарбы рэчаіснасці, але і складаныя змены настрою, пачуццяў, бо "любое эмацыйнае перажыванне імкнецца да таго, каб афарбаваць у свой колер усё наша светаўспрыманне"1.

Паэтычная спадчына Максіма Танка (прааналізаваны яго паэтычныя творы) прадстаўлена значнай колькасцю прыметнікаў са значэннем колеру - усяго 719 колеранайменняў, што дазваляе лічыць яго паэзію багатай на колеранайменні, паліхромнай. Мяркуем, што гэта абумоўлена ўплывам літаратурнай атмасферы пачатку XX ст., а прысутнасць у яго вершах самых розных колераў і іх адценняў можна патлумачыць шматпланавасцю і разнастайнасцю тэматыкі твораў мастака. Вядома, што мова паэтычнага твора можа надзвычай моцна ўздзейнічаць на чалавека, выклікаць зрокавыя ўяўленні і асацыяцыі, да чаго, уласна кажучы, і імкнецца Максім Танк.хоць сам паэт прызнаваўся ў вершы "Шматкаляровыя алоўкі, што "Чырвоны - самы мой любімы, / Бо ў нас ён колерам заўсёды / Сцягоў і зор маёй радзімы, /Агнём у топках, сонца ўсходу, усё ж, на нашу думку, асаблівую ролю і месца ў яго паэзіі займае сіні колер (зафіксаваны 82 разы) і яго адценні - блакітны (23), сіняваты (2), васільковы (2), цёмна-сіні (2).

Сіні - гэта колер, які ачышчае, зяўляецца даволі моцным антысептыкам, "дорыць адпачынак і спакой зроку ад яркага сонечнага святла"3. Гэта колер нашага неба, сімвал веры і вечнага заспакаення. Сіняя стужка ракі часу, якая паступова ўзыходзіць уверх, асвятляецца да блакітнага і белага - асновы сусвету, сімвалізуючы шлях духоўнага станаўлення. Можа, таму так шмат сіняга ў абразах і іншых рэлігійных атрыбутах хрысціянства. Сіні колер сімвалізуе вечнасць, устойлівасць, таямнічасць.

У Максіма Танка сіні колер перш за ўсё - сімвал гармоніі, спакою.

Каляронім сіні, а таксама вытворныя ад яго назоўнікі (сінь, сінява, сінеча) і дзеясловы (сінець, сініць, ссінець) нясуць найбольшую сэнсавую нагрузку і вылучаюцца сярод іншых каляронімаў сваей разнастайнасцю ў стылістычных адносінах. Але, нягледзячы на гэта, пісьменнік у першую чаргу пераасэнсоўвае традыцыйныя для мастацкай літаратуры вобразы вады і неба (паветра), выяўляючы індывідуальнае бачанне свету пры апісанні згаданых стыхій. Максім Танк уключае сіні колер у фармаванне культуралагічных апазіцый "верх - ніз, "нябеснае - зямное. Акрамя стыхій вады і паветра, сіні вызначае колер раслін, адзення, вачэй і іншых рэчаў, прычым перадае ён не так колер усіх гэтых рэалій, як эмацыйнае асэнсаванне пісьменнікам кантэксту верша.

У паэта сінім колерам найперш вызначаецца рака: Бо толькі недзе там, за родным Бугам сінім, / Вятры такія, што асушаць слёз паток ("Рэпатрыянты), Бор сасновы, цёмнагрывы, / А за борам - сіні Неман ("Кукуруза), Чарнабровы і прыгожы / Плытагон на сінім Сожы ("Рэчанька), Звонка над Прыпяццю сіняй / Вольная песня гучыць ("Над Прыпяццю) і іншыя; возера: Наш край нарачанскі, / Край сініх азёраў ("Наш край нарачанскі), / вячэрняе сонца, што адлюстравалася ў тонях, / У сініх азёрах маёй стороны - / Маёй Мядзельшчыны ("На Мядзельшчыне) і іншыя; неба: Рассее ночка ў небе сінім гладкім / 3 каўша свайго мільёны светлых зор ("Забудуцца нягоды, ліхалецці. ), Гармонік гучны под небам сінім / Нейкі музыка расцягнуў ("Над возерам марское вока) і інш.3 ім звязана ўяўленне паэта пра ваду: сінія воды, сінія хвалі, сіні прыбой, сіні рачны перакат, сіні разліў хваль, сінія вочы краіны і пад.

Калі сінім афарбаваны такія навакольныя рэаліі, як неба, простор, даль, вышыня, то ў чытача адразу ўзнікае ўяўленне пра бясконцасць, бязмежнасць: Дыхаюць грудзі шырай і шырай. / Сінім просторам і даллю ("Чорныя скібы), Рады мы сустрэчы і што зноў аблокі / Праплываюць мірнаў сіняй вышыні ("Зноў я на тых сцежках).

Гэты колер дапамагае паэту стварыць малюнкі рознага часу сутак: За ракою, за гарамі, можа, далей, / Адкуль чоўнам выплывае сіні дзень, / Чорнай хваляй-навальніцай войска Вяля / Залягло ў гавыле, ў лебядзе ("Сказ пра Вяля), Калі сіні / Змрок запаўзае ў хату, / Ажываюць знаёмыя рэчы ("Партызанскія забаўкі). Такое ўжыванне відавочна выяўляе цесную сувязь сіняга са значэннямі "спакой, цішыня". Выкарыстоўвае паэт сіні колер і пры апісанні начнога зорнага неба і зор: Хлешча зор сініх лівень ("Я заўсёды выходжу. ) і інш.

Падобныя словазлучэнні не так называюць, як характарызуюць, ствараюць выразны вобраз. Чытач уяўляе незвычайную прыгажосць малюнкаў рэк і азёр, бясхмарнай вышыні, сіні колер асацыюецца з цудоўным надворем вясны ці лета. Гэтаму спрыяюць укропленыя ў вершы словазлучэнні кшталту сінія ягаднікі, сінія зоры, сіні дым, сінія вочы, сінія парусы, сіні васілёк і іншыя, а іх нярэдкае ўжыванне наводзіць на думку, што для М. Танка сіні колер зяўляецца значна болыпым, чым толькі колер, ён становіцца своеасаблівым сродкам выражэння стану душы, выяўленнем духоўнасці. Бо чым жа яшчэ можна растлумачыць паслядоўнае выкарыстанне сіняга колеру для афарбоўкі пэўных рэалій: вачэй, парусоў і нават шоўку?

Нягледзячы на тое, што такія вобразы маюць пераважна дадатную канатацыю, часам з дапамогай сіняга ствараюцца малюнкі, якія "пранізваюць холадам", выклікаюць непрыемныя эмоцыі: Які ён [снег] быў сіні, / Калі замярзаў я / Ў пакоі пастылым / Ці, беспрытульны, на вуліцы! ("Колер снегу). Гэта не дзіўна, бо сіні колер псіхолагі адносяць да халоднай колеравай гамы.

прыметнікам сіні паэт спалучае неспалучальныя ў звычайным маўленні словы, утвараючы адметныя аўтарскія метафарычныя эпітэты кшталту сінія песні, сіні шум, сіні гром, сіні перасвіст, сіні колер жалю, сіні ключ воблакаў, сіні дыван неба і інш.

Блакітны колер дапаўняе сіні і, як лічаць колеразнаўцы, зяўляецца колерам эмацыйнасці, зносінаў, стварае ўражанне лёгкасці, паветранасці, эфірнасці, чысціні, а афарбоўка нашай аўры ў блакітны колер азначае духоўнасць4.

У паэта ў блакітны колер афарбавана найперш усё ж неба як месца Бога: Я зразумеў, што магілы яго / Няма пад блакітнаю неба дугой ("На прасторах Альфельда); рака: Кажуць: Дунай блакітны ("Колер Дуная), А хваля блакітнага Буга / Вянкі нашай дружбы злучае ("На заходняй граніцы); возера: А тут столькі сцежак усякіх, / Блакітных азёр, пералесак. ("У дарозе). Аддае ён перавагу блакітнаму колеру і пры абмалёўцы пэўных рэалій: блакітная хустка, у блакітнай вопратцы анёлаў, блакітныя ніткі, блакітны лён, даль блакітных палёў і інш. Як і каляронім сіні, блакітны выяўляе сувязь адпаведных вобразаў з цішынёй, спакоем: Намаляваў мароз на шыбе / Дрымучы лес, а ў лесе тым: / Нябачаныя птушкі, рыбы, / Блакітная глухая стынь. ("Намаляваў мароз на шыбе. ). Дадзены каляронім амаль заўсёды звязваецца са станоўчымі эмоцыямі, напрыклад: блакітнае ззянне вачэй, цёплы блакіт, бясхмарны і бяздонны блакіт, сонечны блакіт і інш. Найбольшую цікавасць уяўляюць метафарычныя эпітэты, як І раптам бачу: на рагу, / У прадаўшчыцы-маладзіцы, / Маю блакітную тугу - Блакіт пралесак залаціцца ("Пралескі), Смык ластаўкай чорнай наўскос рассякае / Экран тэлевізара - неба шкляное, / Якое блакітнаю скрыпкай іграе, / Звініць, як сапраўднае, як веснавое ("Смык ластаўкай чорнай наўскос рассякае. ), дзе знаходзяць адлюстраванне асаблівыя асацыяцыі аўтара, выяўляецца яго індывідуальнасць.

Сустракаюцца ў Максіма Танка - праўда, у адзінкавых выпадках - прыметнікі сіняваты: Распагодзіўся неба простор сіняваты ("Пчаліны звон); васільковы: Стараюцца шар васільковы надуць ("Шары), Бо шляхі і крыніцы, / Нават сны, як зарой, / Абвяла чараўніца / Васільковай каймой ("Яна хату бяліла); цёмна-сіні: Ёсць у ім глыбіня цёмна-сіняга мора ("Партыя). Паэт стварае свой, аўтарскі колер - сіне-залаты: Хвалюе радасны птушыны хор, / Што пачынае на зары звінець, / Будзіць лугоў будзіць палёў прастор / І неба сіне-залатую брэдзь. ("Журавінавы цвет).

Такім чынам, колеранайменні ў паэзіі Максіма Танка не толькі абазначаюць колеры прадметаў і зяў навакольнай рэчаіснасці, але і дапамагаюць раскрыць задуму аўтара і асаблівасці яго разумення тых або іншых зяў і падзей. Найменні сіняга колеру і яго адценняў надаюць пэўныя адметнасці ўспрымання як канкрэтным паняццям, так і цэлым творам.3 іх дапамогай паэт стварае яркія вобразы, выяўляе неардынарны характар свайго мастацкага мыслення, колеры ўздзейнічаюць на душу: яны здольныя выклікаць пачуцці, абуджаць эмоцыі і думкі, якія нас супакойваюць або хвалююць, яны прымушаюць смуткаваць або радавацца.

3. Асаблівасці паэтычнага радка Максіма Танка

Пачатак паэтычнага дваццатага стагоддзя для беларусаў азораны сонцадайнасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа. Другая палова і канец стагоддзя асветлены паэтычным выпраменьваннем яшчэ аднаго генія - М. Танка. Пры гэтым не будзем прымяншаць значэння і іншых беларускіх паэтычных "свяціл - ад Максіма Багдановіча і Алеся Гаруна да Аркадзя Куляшова і Пімена Панчанкі. Аднак да ідэійна-мастацкай глыбіні і ўсеахопнасці паэтычнага выяўлення рэчаіснасці ў беларускай літаратуры мінулага стагоддзя паставіць з імі побач можна мала каго. Скажам, з паэтычнага даробку Максіма Танка можна лёгка вылучыць і пры жаданні выдаць асобныя вялікія тэмы выдатных вершаў: грамадзянскіх, патрыятычных, пейзажных, філасофска-медытатыўных, інтымных, сатырычных, дзіцячых. Ніхто, відаць, з такой паўнатой не выявіў духоўны космас беларуса паслякупалаўскага перыяду нашай гісторыі, як аўтар "Нарачанскіх соснаў. Прычым, багаццю і непаўторнасці гэтага космасу арганічна адпавядае непараўнанае багацце вершаванай формы ў галіне паэтычнай вобразнасці, метрыкі і рытмікі, строфікі, сінтаксісу, кампазіцыі. Паэт, які, як і Янка Купала або Максім Горкі, у выніку цяжкіх жыццёвых абставін не меў магчымасці закончыць нават звычайную гімназію, здабыў шляхам самаадукацыі такія глыбокія веды ў галіне культуралогіі, гісторыі і тэорыі літаратуры, што стаў паўнапраўным акадэмікам, літаратурным першапраходцам, заканадаўцам паэтычнага стылю.

Лёс распарадзіўся так, што Максім Танк пражыў усё роўна як дзве эпохі. Першую - у міжваеннай капіталістычнай унітарнай Польшчы, дзе звыш трох мільёнаў беларусаў не мелі нават сваёй культурна-нацыянальнай аўтаноміі. Другую - у сацыялістычнай Савецкай Беларусі, што на правах асобнай, фармальна свабоднай рэспублікі ўваходзіла ў склад таксама ўнітарнага СССР. Мяжа - 17 верасня 1939 года - не толькі аддзяліла адну ад другой дзве дзяржавы, дзве сацыяльна-палітычныя сістэмы, але прадвызначыла іншую, у параўнанні з ранейшай, культурную арыентацыю, некалькі іншыя ўмовы і свайго ўласна-творчага, і агульнанароднага, нацыянальна-беларускага самасцвярджэння. Што да апошняга, то і ў першую, і ў другую эпохі мэта была адна і тая ж: праз нацыянальнае самапазнанне і самаўсведамленне - да дзяржаўнага самасцвярджэння, умовы - прыблізна аднолькавыя: нацыянальна свядомым беларускім мастакам, па словах самога Максіма Танка, "заўсёды нешта пагражала, ды і сродкі для дасягаення мэты ў пісьменнікаў заставаліся падобныя: роднае мастацкае слова.

Да ролі народнага і нацыянальнага заступніка Яўген Скурко рыхтаваўся змоладу. Ва ўмовах Заходняй Беларусі ён не толькі актыўна займаўся палітыкай, удзельнічаў у камуністычным падполлі, выяўляў сябе як грамадзянін, але і актыўна пашыраў запас літаратурных ведаў, удасканальваў сваё паэтычнае майстэрства. Гэта вучоба, у прыватнасці, зафіксавана ў дзённіку паэта заходнебеларускага перыяду - "Лістках календара. На яго старонках - назвы дзесяткаў твораў, у тым ліку фальклорных, сотні прозвішчаў беларускіх, рускіх, польскіх, украінскіх, заходнееўрапейскіх пісьменнікаў, з творчасцю якіх літаральна штодзённа знаёміўся малады літаратар. Прычым, яму быў даступны не толькі польскі і заходнееўрапейскі друк, але і савецкі (дзякуючы атрыманаму дазволу працаваць у славянскім аддзеле ўніверсітэцкай бібліятэкі ў Вільні). Ён мог супастаўляць творы, напісаныя рознымі метадамі, у рэчышчы розных літаратурных і стылёвых напрамкаў, арыентавацца на лепшае, нягледзячы на тое, дзе, на якой мове яно было напісана. Пад канец жыцця Максім Танк падкрэсліваў, што вершы пачаў быў пісаць "са злосці, бо ў тагачаснай заходнебеларускай літаратуры было столькі "муры, якая і яго справакавала ўзяцца за пяро. Як бы там ні было, але ўжо тое, што малады паэт мог адрозніць сапраўднае мастацтва ад яго падробкі ("мура), сведчыць пра яго тонкі эстэтычны густ. У станаўленні ж гэтага густу яму паспрыяла беларуская народна-паэтычная творчасць, якую ён увабраў, як і родную беларускую мову, з малаком маці. Фальклор, які, па словах паэта, "уратаваў ад забыцця і нашу мову, і мінуўшчыну, а яна - нашу будучыню, ён ведаў настолькі глыбока, што вольна спрачаўся нават з самімі знаўцамі фальклорнай паэтыкі" [31, с. 20]. Вучоба ў народнай творчасці (як і ў многіх прафесійных літаратараў) пазначылася літаральна на ўсёй яго арыгінальнай творчасці.

Пры ўсім тым варта зазначыць: у творчасці Максіма Танка ніколі не было чыста фармалістычнага штукарства, пошукаў "формы дзеля формы, чым грашылі (і грашаць) некаторыя вершатворцы, прадстаўнікі. т. зв. "чыстага мастацтва, "панэстэтызму, мадэрнізму і постмадэрнізму. Яшчэ ў маладыя гады, калі паэтаў звычайна разбірае фармалістычны сверб, Яўген Скурко, пазнаёміўшыся з асобнымі вершаванымі практыкаваннямі рускага паэта В. Хлебнікава, зусім па-сталаму мудра запісаў у сваім дзённіку (7.04.1935): "Ледзь змусіў сябе дачытаць Хлебнікава. Мне здаецца, што падобнымі эксперыментамі могуць займацца паэты, перад якімі ніколі не стаяла пытанне: быць ці не быць іх мове? Аж зайздросна, што ёсць на свеце пісьменнікі, якіх ніколі не трывожыла гэта праблема [32, с.21]. Перад Максімам Танкам з падлеткавага ўзросту і да апошніх дзён жыцця стаяла пытанне: быць ці не быць беларускай мове. а значыць - і беларусам як нацыі, а ўрэшце - і Беларусі як дзяржаве.

У той жа час некарэктным было б сцвярджаць, што Максім Танк абыякава ставіўся да пошукаў у галіне паэтычнага мастацтва, вершаванай формы. Так, у яго заўсёды, пачынаючы з першых вершаваных спроб, на першым месцы быў сэнс як увасабленне тых думак і пачуццяў, якія ён хацеў і мог выявіць. Іншая справа, што ў розны час, у адпаведнасці з асабістым творчым вопытам, эстэтычнымі ўпадабаннямі, рознымі літаратурнымі ўплывамі, нават пэўнымі экстралітаратурнымі варункамі, паэтычны сэнс "апранаўся" ў тую ці іншую адмысловую форму. Прычым гэта пазначалася на ўсіх складніках паэтычнага выяўлення - тропіцы, рытміцы і метрыцы, строфіцы, эўфаніі.

Увогуле, паэт усе свае шэсць дзесяткаў творчых гадоў знаходзіўся ў няспынным пошуку, пра што ён сам выразна сказаў:

Вершы мае - часовыя прыстанішчы,

Якія будую ўсё жыццё.

Але пасля таго, як забю

Апошні цвік у рытмы,

Устаўлю вокны ў строфы,

Навешу дзверы на цэзурах,

Прымацую клямку да роintе -

У гэтым доме

Ўжо мяне не шукайце [33, с.388].

Танк яшчэ ў пару творчай маладосці ўсвядоміў неабходнасць настойлівых пошукаў у галіне вершаванай формы, прычым пошукаў не дзеля саміх пошукаў, а дзеля лепшага, глыбейшага ўвасаблення пэўнага паэтычнага сэнсу. Імкнучыся адшукаць найбольш арганічную форму для выяўлення дадзенага сэнсу, ён, разам з тым, не забываў пра амбівалентнасць асобных кампанентаў формы. Ужо ў сталыя гады паэт так скажа пра рыфму (верш "Рыфма" 1993): "Ты можаш быць /I мікельанджэлаўскім / Ударам кулака / У ашчэр /Яго славутага "Сатыра. / І можаш быць / Тым фігавым лістком, / За якім еўнухі / Скрываюць сваю немач" [33, с.408].

У другой палове 50-х гг. XX ст., пасля вызначальнага XX зезда КПСС, які праазаніраваў грамадскую атмасферу ў савецкай краіне і, апрача ўсяго, значна пашырыў свабоду мастацкага самавыяўлення, Максім Танк апублікаваў сваё паэтычнае прызнанне:

Перш непакоіўся,

Як сваю думку ўпрыгожыць.

I, як дзікун той,

Стараўся абвешаць яе

Цацкамі,

Рознакалёрнымі стужкамі,

Пацеркамі -

Старым і аджыўшым

Свой час рэквізітам.

Быццам зары ці траве

Патрэбны хімічныя фарбы,

Грому - літаўры і трубы.

Толькі шкада змарнаванага часу.

Сёння стараюся забыць

Вобразы каменнага веку,

У якім я радзіўся;

Словы бронзавага веку,

У якім я хрысціўся;

Забыць багоў жалезнага веку,

якімі не раз я спрачаўся, -

Кааб у наш час

Міжпланетных палётаўвершу даць строгую

Форму ракетывывесці беспамылкова на трасу -

Да сэрца [33, с.372].

Несумненна, не трэба гэтыя радкі ўспрымаць даслоўна. Перад намі - паэтычная гіпербала. Бо хоць юны паэт з гонарам сцвярджаў: "У мяне кожны радок - гэта метафара [32, с.21] - усё ж ён і ў давераснёўскі час, у т. зв. "каменны век" [4, с.70], не быў тым "дзікуном [4, с.71], які дбаў толькі аб тым, каб "сваю думку ўпрыгожыць, абвешаць "цацкамі, рознакалёрнымі стужкамі, пацеркамі." [4, с.73], а не аб сутнасці самой думкі. Вось як, у прыватнасці, ён па-імажынісцку густавобразна маляваў у вершы "Вільня горад сваёй маладосці:

Анучай хмара сцёрла сонца,

Вясенш першы дождж заплакаў.

Па стрэхах і па шэрай гонце

Разліўся вечар сінім лакам [4, с.73].

Калі б паэт быў "класічным" імажыністам, падобныя фарбы на паэтычнае палатно клаліся б і далей. Аднак ужо ў другой страфе гэтага верша выблісквае рэалістычная сацыяльная дэталь, тая "думка, дзеля якой, уласна, і зявіліся напачатку "цацкі" такіх незвычайных метафар:

ноч прыйшла з прадмесця вуліц,

Палезла на званіцаў вышкі.

Сабакам чорным вецер скуліць

Пад шэрым мурам, пад лукішскім [4, с.73].

ўсё ж з часам і ў паэтыцы Максіма Танка змены адбываліся. Гэта пазначылася на вобразнасці, стылістыцы, эўфаніі, рытміцы яго верша. Ён і для сябе, і для іншых вершатворцаў канчаткова сцвердзіў: "Сапраўдная паэзія пачынаецца не ад слоўнай і рыхшчнай эквілібрыстыкі, але - ад думкі. Метафара, няхай сабе і непаўторна-індывідуальная, нечаканая, стала выглядаць далёка не з кожнага яго радка. Метафарычны стыль яго ранняй паэзіі ўсё часцей стаў нагадваць аўталагічны, дзе на першым месцы - паэзія "слоў простых. Затое кожны ашчаджаны вобраз-троп (параўнанне, метафара, эпітэт і г. д.), як своеасаблівая "страла ў сутнасць (М. Рыльскі), стаў зяўляцца там і тады, дзе ён сапраўды вельмі патрэбны, дзе без яго не абысціся. Прычым канкрэтна-пачуццёвая вобразнасць у значнай ступені саступіла сваё месца ўмоўна-асацыятыўнай, разлічанай на веды, жыццёвую дасведчанасць успрымальніка паэзіі, магчымасці яго лагічна-вобразнага мыслення. Максім Танк пачаў часта і вольна звяртацца да алюзій, рэмінісцэнцый. У той жа час значна радзей сталі гучаць "званочкі рыфмаў, пашырыў свае ўладанні белы верш. Што да рытмікі і метрыкі, то абумоўленая творчай сталасцю паэта шырыня і філасафічная заглыбленасць яго мастацкага свету запатрабавала і тут пэўных карэктываў:

Калісьці хапала мне

Ямбаў, харэяў,

Адмераных,

Строгіх радкоў.

А зараз пішу

У рытме свайго

Арытмічнага сэрца,

Зямлі і падзей [33, с.401], - так выказаўся ён у вершы "Калісьці хапала мне.".

Свабодны верш - гэта пераважна верш-развага, верш-роздум. Менавіта таму, відаць, асноўная мясціна яго бытавання - лірыка медытатыўная, філасофская. Прычым філасофская не як жанр, а як тэндэнцыя да філасофскага асэнсавання пэўнай падзеі альбо зявы, якога б парадку - інтымнага або грамадскага - яна ні была. Характэрная дэталь: Уолт Уітмен, бадай, толькі адзін раз здрадзіў свайму дзецішчу - свабоднаму вершу: простую, музычную дзіцячую "Калыхалку" ён напісаў вершам сілаба-танічным, захаваўшы ў ёй і строгасць рытмікі, і звонкасць рыфмаў. Некаторыя беларускія паэты пачынаюць звяртацца да верлібра ў другой, трэцяй, чацвёртай кніжцы - па меры таго, як у іх творчасці звычайнае адлюстраванне падзей замяняецца асэнсаваннем іх, паглыбленым роздумам над жыццём (Сяргей Дзяргай, Алег Лойка, Аркадзь Марціновіч, Анатоль Вярцінскі, Янка Сіпакоў і інш.), Праўда, бацька беларускага свабоднага верша Максім Багдановіч ужываў гэтую форму вершаскладання нават там, дзе, здавалася б, ніяк нельга ігнараваць эмацыянальната ўздзеяння праз мелодыку раду - у лірыцы любоўнай. Аднак амаль заўсёды абумоўлівалася тым, што ў такім выпадку на першым месцы было не столькі само каханне, колькі філасофія кахання, больш таго - філасофія прыроды наогул.

Пра "філасафічную якасць свабоднага верша заўсёды неабходна памятаць. Канешне, гутарка ідзе не пра тое, што (гэтую вершаваную форму паэты спецыяльна нашпігоўваюць нейкім філасофскім фаршам - усё залежыць ад характару і таленту мастака. Свабодны верш, па ўсёй верагоднасці, - здабытак паэтаў-аналітыкаў, а не сінтэтыкаў.

Такім паэтам-аналітыкам у апошнія гады становіцца і Максім Танк. Як ужо падкрэслівалася, у яго творчасці небывала пашырыліся вершы філасофскага напрамку, медытацыі. Аднак галоўна не ў тым, што наогул уся лірыка Максіма Танка стала больш філасафачнай, роздумнай. У выніку паглыбіліся аналітычныя, пазнавальныя мажлівасці паэтычнага вобраза, узнікла ўмоўна-асацыятыўная вобразнасць.

Ідэйна-тэіматычная эвалюцыя, абумовіўшы станаўленне свабоднага верша, прадвызначыла канкрэтны характар тых структуріных змен вершаванага радка, што вялі да гэтага станаўлення. На цэнтральным шляху такіх змен ляжыць, своеасаблівы вольны верш паэта. Звычайна з разуменнем вольнага верша звязваюцца пэўныя паэтычныя жанры: драматычны твор, байка.

У паэзіі ж Максіма Танка гэтая вершаваная форма сустракаецца выключна ў творах лірычных. Да таго і сам характар верша ў паэта некалькі своеасаблівы. Яго структура ў параўнанні з вольным, баечным вершам больш залежыць ад інтанацыйна-сэнсавай абумоўленасці, менш датрымліваецца рытмічнай непагрэшнасці сілаба-тонікі. Вальней у ім размяшчаюцца і рыфмы, для якіх ужо неабавязкова павышаная эўфанічная моц, каб выразней акрэвліваць мяжу пэўнага радка.". Верш з павышанай сэнсавай нагрузкай, якая дэфармуе яго рытм і ўзмацняе сінтаксіс, набліжаючы яго да гутарковай мовы, развіваючы ў ім сказавую, выражальную інтанацыю, выдзяляючы пры дапамозе кароткіх радкоў найбольш выразныя месцы" [34, с.216], - гэтае вызначэнне баечнага верша Л. Цімафеева, думаецца, болыш стасуецца да вольнага верша Максіма Танка, чым да такой вершаванай формы наогул. Прынамсі, у байцы несуразмернасць радкоў ўжо прадвызначана самой формай, зададзена звонку. У вольным жа вершы Максіма Танка мэтазгоднасць падаўжэння ці звужэння таго ці іншага радка поўнасцю залежыць ад "сэнсавай нагрузкі.

Даследчыкі адзначаюць, што з верасня 1939 г. паэтычнае сэрца Максіма Танка нярэдка "давала збоі ў выглядзе парушэння рытмічнага суладдзя сілаба-тонікі. Так, яшчэ ў першым яго зборніку "На этапах свабодныя формы верша, па падліках В. Рагойшы, займалі 4% [34, с. 190]. Не менш іх было ў кнігах "Журавінавы цвет і "Пад мачтай. Аднак у савецкі перыяд сваёй творчасці ажно да сярэдзіны 50-х гг. XX ст. да свабодных формаў верша, да верлібра Максім Танк не звяртаўся. Не мог звяртацца. Верлібр яшчэ ў канцы 20-х-30-я гг. таго ж стагоддзя з усёй савецкай паэзіі быў бязлітасна выкаранены (нярэдка разам са сваімі стваральнікамі) - як заходняя "мода, "мёртванароджанае дзіця, што зявілася з "індывідуалістычных тэндэнцый дробнай буржуазіі Амерыкі і Заходняй Еўропы (I. Маца). Такія экстралітаратурныя ўмовы, аднак, не спалохалі беларускага паэта. Вершаваныя аналагі рытму "зямлі і падзей, як і свайго "арытмічнага сэрца, ён пачаў шукаць у рытміцы народна-паэтычнай тонікі, у рытмічнай разняволенасці традыцыйнага сілаба-танічнага верша. Ніводны з беларускіх паэтаў першай паловы XX ст. (як, зрэшты, і другой паловы) не можа параўнацца з Максімам Танкам па важкасці метра-рытмічнага рэпертуару. Апрача дзесяткаў памераў "чыстай сілаба-тонікі, усіх відаў танічнага верша, імітацый антычных гекзаметраў і пентаметраў, тут мы знойдзем трохскладовік і двухскладовік з пераменнай анакрузай, густа пірыхіізаваныя вершы, радкі з цэзурамі, з цэзураванымі нарашчэннямі і ўсячэннямі, з пропускамі складоў на метрычна слабых і нават метрычна моцных месцах у вершаваных радках. Усё гэта па-свойму расхіствала ўсталяваныя межы сілаба-тонікі, рыхтавала глебу для арганічнага зяўлення ў творчасці паэта свабоднага верша. I як толькі пасля XX зезда КПСС наступіла т. зв. "хрушчоўская адліга, Максім Танк адным з першых ва ўсёй тагачаснай паэзіі звярнуўся да верлібра. Так, калі ў зборніку "След бліскавіцы свабодных вершаў не было зусім, то ў кнізе "Мой хлеб надзённы іх налічвалася ўжо 6%, у "Глытку вады (1964) - 16%, а ў "Перапісцы з зямлёй - ажно 32% [34, с. 190]. Паколькі Максім Танк заслужана ўваходзіў у лік самых вялікіх тагачасных савецкіх паэтаў (і не толькі па колькасці дзяржаўных прэмій, узнагарод, высокіх пасад), паколькі яго паэтычны аўтарытэт быў надзвычай высокі і яго кнігі тут жа перакладаліся на рускую мову і станавіліся вядомымі ва ўсіс кутках агромністай краіны, беларускі паэт адчувальна паўплываў на нараджэнне і адраджэнне верлібра не толькі ў роднай беларускай, але і ва ўсёй савецкай паэзіі. "Менавіта ягоная творчасць адкрыла рытмічныя шлюзы верлібра, якія да таго часу былі наглуха зачынены, - адзначае В. Рагойша [31, с.21]. Побач з ім ці неўзабаве пасля яго да верлібра звярнуліся Пімен Панчанка, Сяргей Дзяргай, Анатоль Вярцінскі, Алег Лойка, Алесь Разанаў і іншыя ў беларускай паэзіі, Мікалай Рыленкаў, Уладзімір Салаухін, Яўген Вінакураў, Віктар Бокаў - у рускай, Іван Драч, Мікола Вінграноўскі, Ліна Кастэнка, Уладзімір Лучук - ва ўкраінскай, Яан Крос, Дэбора Ваарандзі - у эстонскай, Эдуардас Межалайціс, Юсцінас Марцінкявічус - у літоўскай.

Разам з тым Максім Танк, у адрозненне ад некаторых сваіх равеснікаў і маладзейшых калег, не спакусіўся адноснай лёгкасцю напісання верлібраў (як жа, не трэба падшукваць рыфмы, захоўваць вершаваны памер!). Не стаў ён і паталяць модзе некаторых заходніх краін (той жа блізкай яму Польшчы), паэты якіх амаль цалкам перайшлі на верлібр. Ва ўсіх яго кнігах 1970-х - пачатку 1990-х гг. свабодны верш мае ганаровае, але не дамінуючае месца, займаючы прыблізна адну трэць папяровай плошчы. Паэт, пры ўсім наватарстве, цвёрда трымаўся ў сваёй творчасці нацыянальных беларускіх традыцый - як у змесце, так і ў форме. Мераючы "усе вартасці, ісціны. мужыцкім аршынам - працай успрыняўшы як "хлеб надзённы непакой і клопаты за родную зямлю, яе "ураджай, спакойны сон, за дрэва кожнае ў гаях, за весніх песень перазвон, Максім Танк паважна ставіўся і да народна-песеннай тонікі, і да купалаўска-коласаўскіх традыцый літаратурнага сілаба-танічнага верша Ён выдатна разумеў: рытма-інтанацыйныя, а таксама эўфанічныя і страфічныя мажлівасці, якія можа даць нашым паэтам родная беларуская мова і народна-песенная творчасць, беларускай паэзіяй за нейкія паўтары сотні гадоў яе сілаба-танічнага развіцця яшчэ далёка не вычарпаны. У гэтым сэнсе паказальны яго апошні прыжыццёвы зборнік вершаў "Еrratа [20] - складзены самім паэтам і пры яго жыцці (13.3.1995) здадзены ў набор, хоць і выдадзены тады, калі паэта ўжо не стала (1996). Еrratа - кнігавыдавецкі тэрмін, уклейка ў канцы кнігі, на якой пазначаюцца заўважаныя памылкі друку. Зразумела, гэтае слова трэба тут успрымаць не ў тэрміналагічным, а ў метафарычным сэнсе. Па сутнасці, перад намі своеасаблівы апошні творчы запавет Максіма Танка. У тым ліку - і ў галіне вершаванай тэхнікі, мастацтва вершаванага слова. Што ж нам кажа гэты запавет?

Вось адзін з такіх вершаў, напісаны ў пачатку 1962 года, - "Барабан бе. Твор - непасрэдны водгук на расстрэл двух алжырскіх патрыётаў. "Дзе б у чалавека ні стралялі, кулі - усе! - у сэрца мне траплялі, - верш "Барабан бе" лішні раз сведчыць, што гэтыя словы Межалайціса з поўным правам мог бы сказаць I Максім Танк, сэрца якога ўмяшчае радасці і гора лепшых людзей планеты. Увесь верш будуецца на гукавым кантрасце: бе барабан, пад гукі якога вядуць чалавека на расстрэл, і - бе чалавечае сэрца, маленькае, бездапаможнае. Бой барабана, дасканала перададзены рытмам, як бы ўвесь час, ад радка да радка нарастае. Вось ён заглушае ўсё, гучыць па ўсім свеце - над акіянам, на поўначы, нават пранікае скрозь гуканепранікальныя сцены будынка ААН. Але - о дзіва! - у такім шуме паэт не толькі чуе біццё чалавечага сэрца, а больш таго - заўважаё момант калі яно "біць перастае.

Барабан бе

Вялізны, як Афрыка, зычны,

Заліты крывёю Алжыра,

Трагічны.

Я чуў яго днём,

Праплываючы

Міма Арана,

Я чуў яго гром,

Вітаючы

Чаек з Кан-Брана;

Чуў на поўначы дальняй,

Над айсбергамі акіяна,

У гуканепранікальных

Сценах ААНа.

Няўжо каты думаюць, можна

Назаўсёды

Заглушыць пераможны

Голас свабоды?

Барабан бе -

Якая недарэчнасць!

Барабан бе,

А сэрца чалавечае

Біць перастае! [14, с.411].

Перастала біцца на зямлй яшчэ адно сэрца, але разносіцца аглушальны барабанны бой. Ды ніколі яму не заглушыць голасу свабоды, як не заглушыў ён ціхі перастук сэрца. Апошнія два радкі верша, узмоцненыя клічнікам, - і шкадаванне, і боль, але адначасова і зварот да людскога сумлення, I заклік да помсты.

У аснове рытмічнага малюнка верша "Барабан бе" ляжыць амфібрахій. Але ён настолькі дэфармаваны інтанацыяй, што яго можна заўважыць хіба што паставіўшы побач некалькі радкоў: "Я чуў яго днём Праплываючы Міма Арана." Кожны радок твора ў выніку такой дэфармацыі набыў непаўторны рытмічны малюнак. Вось якая сапраўдная схема трох радкоў верша, якія толькі што цытаваліся:

/ - /

/ -

/ - / -

Ад запаволенага, "флегмантычнага амфібрахія не засталося, як відаць, і следу. Рытм стаў нейкі нервовы, напружаны. Разам з алітэрацыяй (Арана, гром, Кан-Брана.) ён як нельга лепш адпавядае трывожнай атмасферы верша, сам стварае гэтую атмасферу. Рытмічіная непаўтарнасць кожнага радка верша дапамагае інтанацыйна падкрэсліць, вылучыць найбольш важкія вобразныя думкі твора. Радкі то пашыраюцца да дзевяці складоў, то звужаюцца да чатырох. Прычым іх заканчэнне выразна фіксуе рыфма, якая па сваім месцы ў вершы падчас набывае даволі складаны выгляд (авсавс - у пачатку другога страфіда). Часам радок мае ўсяго адно слова. Такое слова падкрэсліваецца адначасова інтанацыяй, рытмам, рыфмай, - падкрэсліваецца, значыць, тым самым і пэўная думка. Вось гэтае падкрэсленне, праўда, ужо ў іншым вершы - "Грузінскі пейзаж:

Я не паверыў бы нат

У рэальнасць пейзажу,

Дзе ўсё зіхацела і пела,

Хаця за яго і ручаўся сам Важа

Пшавела [18, с.134].

Не толькі прозвішча, але імя выдатнага грузінскага паэта, стаўшы на пярасячэнні сілавых ліній метра, інтанацый, рыфмы, вылучылася сярод іншых слоў, раскрыла прыхаваныя асацыятыўныя сувязі (беларускі паэт апявае малюнкі пейзажу, якія таксама апяваў грузінскі паэт Важа.).

Такое вылучэнне ў вершы аднаго слова, якое па сваёй сэнсава-вобразнай напоўненасці варта цэлага радка, сустракалася, як мы бачым, у традыцыйных вершах паэта ("Нож). Сустіракаецца яно і цяпер. Па ўсёй верагоднасці, такія пазаметрычныя вылучэнні асобных радкоў, расхістваючы архітэктанічную схему метра, і дапамаглі вынікненню своеасаблівага вольнага верша Максіма Танка. Аднак і сам вольны верш пачаў перажываць пэўную звалюцыю. Па-першае, у ім, як і ва ўсёй лірыцы паэта, рыфмы сталі губляць сваю глыбіню, прыкметнасць. Па-другое, інтанацыя надзвычай дэфар-змавала рытм, часта памер верша вызначыць вельмі цяжка. Побач з гэтым само сэнсавае "напаўненне вольнага верша непараўнальна расло.

Інтанацыя вольнага верша Макасіма Танка надазвычай гнуткая, рухомая. Яна арганізуе раджі, вылучае іх, звязвае ў адзінае цэлае - твор. Па сваёй моцы, разнастайнасці яна нагадвае інтанацыю верлібра. Прыхільнік эксперыментальнага метаду ў паэтыцы акадэмік А.Н. Калмагораў пісаў, што "на слых пераход ад вольнага харэя да свабоднага верша і ад свабоднага верша да вольнага харэя не ўспрымаецца, як пераход да новай арганізацыі верша. Тым больш не адчуваецца разка мяжа паміж вольным вершам Максіма Танка, у якім традыцыйны вершаваны памер непазнавальна дэфармаваны, і свабодным вершам наогул.

Аднак усё ж на шляху паэта да "чыстага" верлібра была, апрача вольнага верша, яшчэ адна прыступка. Гэта - своеасаблівая вершаваная форма, якая стаіць на мяжы верша традыцыйнага і свабоднага. Са свабодным вершам яе лучыць арганізуючая роля інтанацыі, адвольная колькасць складоў ў радках і, як правіла (гэта яе адрознівае і ад вольнага верша паэта), адсутнаець рыфмаў.3 сілаба-тонікай яе яднае пэўная наяўнасць метрычнай асновы. Так, менавіта асновы, бо акрэсленага вершаванага памеру тут устанавіць амаль немагчыма.

Гаворачы пра рытмічнае наватарства савецкай паэзіі, літаратуразнаўца Е. Ярмілава піша якраз пра гэтую мастацкую зяву, што выразна вызначаецца і ў паэзіі Максіма Танка. Праўда, яна толькі пакуль што канстатуе факт. "Нам хацелася б, - зазначае даследчыца, - толькі паставіць гэтае пытанне, якое несумненна патрабуе далейшай распрацоўкі: у савецкай паэзіі, акрамя выкарыстання традыцыйных памераў, акрамя распрацоўкі ўсіх формаў дольніка, сцвярджаецца іншая якасць: чаргаванне розных рытмічных тэндэнцый у межах аднаго верша - ад простага суседства да зліцця, сплава, які выяўляе ў гэтых памерах новую якасць, і гэта - адзін з прыкладаў таго пераварота ў сістэме верша, што адбыўся ў нашай паэзіі [34, с.216].Е. Ярмілава рааглядае магчымасць пераходу ў межах верша ад аднаго рытмічнага ладу да другога нават як аснову, на якой "склалася і развіваецца новая вершаваная сістэма, што разам з традыцыйным "класічным" вершам уваходізаць у скарбніцу нашай паэзіі. Нават здаецца, што на падставе толькі гэтых зрухаў у традыцыйінай рытміцы гаварыць пра "новую вершаваную сістэму" яшчэ цяжка. Але яны, выяўляючы новы этап у пашырэнні рытмічнай свабоды, вядуць да іншых структурных змен у вершы, якія могуць сапраўды зрабіць тэрмін абазначэннем рэальнай зявы. Разам з тым слушныя думкі літаратуразнаўцы цікавыя і з іншага боку. Яны добра паказваюць, што рытма-інтанацыйныя пошукі Максіма Танка не ляжаць у баку ад развіцця ўсёй савецкай паэзіі, не зяўляюцца чымсьці адасобленым ад пошукаў лепшых прадстаўнікоў іншых літаратур.

Балгарскі паэт Любамір Леўчаў, умела адстойваючы ў артыкуле "Праблемы свабоднага верша" новую вершаваную форму, слушна пісаў пра заканамернае вырастанне верлібра з традыцыйнай сілаба-тонікі. Вызначаючы свабодны верш не як "модны заходні ўплыў, а як нашу славянскую традыдыю [34, с.218], ён на матэрыяле рускай паэзіі даволі пераканальна раскрыў працэс рытмічнага разняволеняя верша.

"Калі не памыляюся, леймата настойліва ўвайшла ў рускую паэзію дзесьці на мяжы XX стагоддзя, і жывы рытм мовы, як латок, што драмаў пад лёдам, раптоўна прабудзіўся, скінуў сваю рыцарскую бронь. I пачаўся крыгаход. У гэтым вірлівым руху, набыта крыгі, плывуць фрагменты ямбаў, дактылі, харэі, анапесты [34, с. 209]. I далей: "Калі свабодны верш будуецца на догмах, асабліва на такіх, якія не дапускаюць ні ў якім выпадку элементаў метрычнасці, ён не можа быць ніякім свабодным вершам. Тут пераемнасць - зусім натуральная і дыялектычная. Нельга шукаць строгую мяжу паміж свабодным і класічным вершамі" [34, с. 209].

У паэзіі Макама Танка гэтую мяжу правесці амаль немагчыама яшчэ па той прычыне, што сёння ў ёй адначасова суіснуюць самыя розныя вершавалыя формы - верш класічны, вольны, раскаваны, свабодны. I калі мы ўсё ж адважымся размежаваць іх, то каб больш яскрава ўбачыць адметнасць кожнай формы, агульную рытмічную эвалюцыю.

А факты гэтай эвалюцыі сведчаць пра тое, што нават у межах верша рытмічна разняволенага ў апошнія гады адбываюцца пэўныя змены. Так, вынікае цікавая заканамернасць: чым бліжэй да нашага часу, тым штораз меней шансаў адшукаць у свабодным вершы Максіма Танка хаця б ценю нейкага традыцыйнага памеру. Калі, напрыклад, бадай у кожным вершы, што склалі кнігу "Глыток вады (1964), можна было бачыць пэўныя мётрычныя абрысы, то іх амаль нельга ўжо ўгледзець у свабодных вершах, надрукаваных у зборніку "Перапіска з Зямлёй (1967). Безудмоўна, не можна праракаваць, як пойдзе ў будучым эвалюцыя верша Максіма Танка. Але, думаецца, што і далей межы рытмічнай свабоды будуць увесь час пашырацца. Тым больш, што побач з такім, пашырэннем адбываецца ўзмацненне іншых арганізуючых пачаткаў верша - вобразнасці, інтанацыі, паэтычнага сінтаксісу і г. д.

Як і трэба было чакаць, абсалютная большасць арыгінальных вершаў, што склалі зборнік, напісаны традыцыйнай для беларускай паэзіі XX ст. сілаба-тонікай - 63 з усіх 96, або 65,6 %. Але якая разнастайная гэта сілаба-тоніка! Паэт, як і калісьці ў маладосці, звяртаецца да "адмераных, строгіх радкоў - ямбаў і харэяў. "Адных двухскладовых памераў у яго амаль дзесятак: Я4 (3 вершы), Я4 (5), Я5 (16), Я6 (2), ХЗ (1), Х4 (4), Х5 (6), Х6 (3). Да гэтага, паўдзесятка памераў трохскладовых: Д4 (1), Ам2 (4), АмЗ (3), Ам4 (3), Ан2 (2). Шэраг твораў не маюць дакладных памераў, хоць таксама адносяцца да сілаба-тонікі. Гэта - трохскладовік і двухскладовік з пераменнай анакрузай (ПаЗ і Па2), у якіх выразна праглядваюцца тыя ці іншыя стопы. Так, Па2 (Я) напісаны тры вершы, ПаЗ (Д) і ПаЗ (Ан) - па адным і ПаЗ (Ам) - ажно шэсць. А якая разнастайнасць страфічнай арганізацыі верша паэта! Тут творы страфічныя і астрафічныя (16), шматстрофныя (пераважная колькасць) і аднастрофныя, напісаныя аднолькавымі строфамі і рознымі або нават страфоідамі. У аднастрофных вершах часам вылучаюцца страфічныя комплексы (часцей двухрадковыя або чатырохрадковыя), часам - не. Амаль заўсёды ў сілаба-тоніцы паэта радкі спалучаны рыфмамі. Але сярод такіх вершаў прысутнічаюць і сем белых - без рыфмаў.

Колькасць бязрыфменных вершаў значна павялічваюць верлібры Максіма Танка. Іх у кнізе 33, або 34,4 %. Амаль столькі, колькі іх усталявалася яшчэ ў "Перапісцы з зямлёй. Як і раней, яны ўзнікаюць там, дзе зяўляецца развага, роздум, дзе трэба выявіць "прозу жыцця. Дзве трэці і адна трэць - відавочна, гэта найбольш аптымальныя для паэта суадносіны паміж вершам класічным (сілаба-танічным, танічным) і свабодным, або верлібрам.", - абагульняе В. Рагойша [31, с.22].

Свабодная форма верша зрабілася асноўнай у творчасці паэта. Ён чуйна і па-філасофску засяроджана ўзіраецца ў знаёмыя дрэвы і плынь ракі, у зорны сусвет, прыходзіць да важных абагульненняў. "Шумы і перашумы, чараванні, замовы дрэў выклікаюць роздум пра непазбежнасць паяднання чалавека з вечнасцю:

Толькі ўсе іх пазнаць,

Можа, з часам пазнаю,

Калі стану і сам

Дрэвам роднага краю (верш "Я люблю ранні час. ) [33, с.254].

Дзякуючы Максіму Танку адной з самых пашыраных, нават папулярных формаў верша ў беларускай паэзіі стаў верлібр, або свабодны верш. Танкаўскі верлібр набыў глыбокую сэнсавую ёмістасць, медытатыўнае і афарыстычнае гучанне:

Парог, вычасаны з успамінаў,

Астаўся за мной;

Дзверы, на завесах цвыркуновай песні,

Асталася за мной;

Вокны, зашклёныя вачамі блізкіх,

Асталіся за мной;

Хата, пакрытая крыламі ластавак,

Асталася за мной, -

Як жа мне не азірнуцца назад,

Нават калі б я застыў

Слупом солі? [33, с.95].

Асацыяцыі ў верлібры "Парог, вычасаны з успамінаў. (1965) раскрываюць непарыўнасць чалавечай душы з радзімай. "У вершах М. Танка, - адзначае Алег Лойка, - больш за ўсё кідаецца ў вочы імкненне да разгорнутасці пералікаў; да ігры на кантрастах, на нечаканых паваротах думкі" [11, с.242].

Адзінствам формы і зместу, яркай асацыятыўнасцю вылучаецца верлібр "Дрэвы паміраюць." (1970). Паэт, праводзячы паралель "дрэвы - вада-зямля - чалавек, спрабуе даць адказ на філасофскае пытанне: як і калі надыходзіць небыццё. Тое, што гаворыць паэт пра смерць у прыродзе, можна аднесці і да свету чалавечага. Аналогія напрошваецца міжволі. Гэта вельмі трывожны сімптом, калі хтосьці губляе памяць, не ведае, куды ідзе. Людзям пагражае выміранне гэтак, як і зямлі, якае перастае "радзіць хлеб і быць калыскай песняў. У заключных радках твора паэт выказвае думку-абагульненне пра тое, што для чалавека нябеспечная духоўная смерць. Калі яна пачынаецца і чаму? Паслухаем Максіма Танка:

Дрэвы паміраюць,

Калі перастаюць пазнаваць

Змены годане адгукацца рэхам.

Чалавек - калі страчвае здольнасць

Здзіўляцца і захапляцца

Жыццём [33, с.84].

Танкаўскія верлібры нясуць у сабе глыбокі чалавеказнаўчы змест, у іх ёсць сімволіка-філасофскі сэнс і падтэкст думкі, якія ўтрымлівае метафарычная і алегарычная ўмоўнасць. Аўтар дасягае эфекту паэтычнага адкрыцця-азарэння, нечаканай і ёмістай канцоўкі, стварае пры гэтым інтэлектуальна насычаны мікрасвет верша.

Такім чынам, М. Танк, майстар вершаванага слова, сцвярджае не толькі асноўным корпусам сваіх твораў несумненна, тую ісціну, якую ён выказаў яшчэ ў пачатку 1960-х гг.: "Вельмі цяжка на падставе тэмы акрэсліць, у якую форму яна павінна пераліцца. Адны вершы без рыфмы, без пявучасці, характэрнай для беларускай паэзіі, не могуць існаваць. Ёсць вершы - гэта датычыць і маёй паэзіі, - якая рыфмаваць не мела б сэнсу. Паэт павінен быць у пастаянных пошуках" [31, с.22]. Увогуле, не толькі падрахункам усіх ранейшых уласных творчых пошукаў, але і своеасаблівым запаветам сённяшнім маладым паэтам гучаць мудрыя словы вопытнага, сталага М. Танка:

Калі вы будзеце, сябры,

Зноў разважаць

Аб зачацці бязгрэшным

Паэзіі,

Аб непарушнасці

Канонаў жанравых

І граматычных форм,

Аб тым, якімі мусяць быць

Элегіі, рамансы, оды,

Ці аб тым,

Якім памерам

Трэба пісаць вершы, -

Паклічце і мяне.

Бо як некалі

Маэстра Дунікоўскі гаварыў: "Я ўжо чалавек стары

І хацеў бы

Памерці ад смеху" "Калі вы будзеце. [33, с.403].

Сталыя рысы архітэктонікі варлібра паэта толькі пачынаюць складвацца. Аднак ужо цяпер можна заўважыць яе некаторыя асаблівасці. Да гэтай вершаванай формы без усялякіх агаворак можна адрасаваць вызначэнне кампазіцыі твора Максіма Рыльскага: гармонія, што з думкі вырастае. Сапраўды, свабодны верш можа даць яскравыя прыклады непасрэднай абумоўленасці будовы твора паступовым разгортваннем яго паэтычнай думкі. Прычым асноўную ролю тут адыгрывае інтанацыя (вось чаму свабодны верш часам называюць інтанацыйным). Інтанацыя ў творы выступае ў поўнай згодзе, з сінтаксісам, які яна поўнасцю падпарадкоўвае і ў якім знаходзіць належную падтрымку. Менавіта таму, гаворачы пра кампазіцыю свабоднага верша Максіма Танка, трэба перш за ўсё мець на ўвазе яго інтанацыйна-сінтаксічную структуру. "Звязанасць радкоў, іх узаемазалежнасць, агульная абумоўленасць логікай паэтычнага мыслення. Вызначаюць кампазіцыйную стройнасць і строгасць верша. Саксаул, які "ад дрэва ўзяў толькі самае неабходнае, - у гэтым вобразным вызначэнні верлібра Анатоля Клышкі, бадай, няма перабольшання.

Калісьці В. Жырмунскі ўпершыню звярнуў увагу на вялікую ролю, якую адыгрывае сітаксіс у свабодным вершы. "Мастацкае ўпарадкаванне сінтаксічных радкоў звязанае з ім, у большай альбо меншай ступені, заканамернае размяшчэнне націскаў, - пісаў вядомы даследчык верша, - замяняе сабой тую строгую метрычную схему, да якой мы прывыклі ў страфічнай лірыцы [34, с.210]. Пазней Л. Цімафееў выказаўся яшчэ больш катыгарычна. Правільна звярнуўшы ўвагу на аднародную інтанацыйна-сінтаксічную пабудаву радкоў свабоднага верша, ён прыйшоў да высновы, што "гэтая паўтаральная інтанацыя, якая выражана ў падобнай ссінкаксічнай будове фразы, і вызначае своеасаблівы рытм верша" [34, с.211].А. Квяткоўскі, а крыху пазней і А. Жоўціс, ідучы ўслед за колішнім меркаваянем Ю. Тынянава, адмовілі, аднак, верлібру ў так званым ізасінтаксізме на той падставе, што ён "змацоўвае толькі частку радкоў, а не ўсе. Але ж, па праўдзе, у адваротным выпадку ці можна было б назваць гэтую вершаваную форму свабодным вершам?! Д а гэтага, своеасаблівы сінтаксічны паралелізм зяўляецца адным з вызначальных момантаў літаральна ва ўсіх паэтаў-верлібрыстаў: У. Уітмена, Э. Верхарна, П. Элюара, П. Неруды, Н. Хікмета. Цікава, што нават верш Д. Злобінай "Калі сустрэнеш дзяўчыну, якім А. Жоўціс імкнецца аспрэчыць В. Жырмунскага і Л. Цімафеева, сам найлепш сведчыць пра яго стройную інтанацыйна-сінтаксічную арганізацыю.

Мы далёкія ад намеру А. Квяткоўскага і А. Жоўціса залічваць у разрад свабоднага верша ўзоры старажытнай паэзіі (перш за ўсё з-за характару вобразнасці). Але паглядзіце, як у ёй, амаль яшчэ неадасобленай ад народных вытокаў, выразна адчуваецца ўпарадкаванасць інтанацыйна-сінтаксічная:

Понеже от прирожения

Звери, ходящие в пустыни,

Знають ямы своя;

птицы, летающие по возъдуху,

ведають гнёзда своя;

рибы, плывайщие по морю и в реках,

чують виры своя;

пчелы и тым подобныя

боронять ульев своих,-

тако ж и люди,

игде зродилися и ускормлены суть по бозе,

к тому месту великую ласку имеють [35, с.29].

Гэты ўрывак з прадмовы Францішка Скарыны да кнігі "Іудзіф мы для нагладнасці наиюалі вершам, у якім кожны радок - гэта сэнсавая і інтанацыйна-сінтаксічная еднасць. Менавіта такая жа кампазіцыйная структура свабоднага верша наогул і верлібра Максіма Танка ў прыватнасці. Таму калі гаварыць, што свабодны верш - гэта дыялектычнае паўтарэнне "па спіралі" некаторых рыс народнага і старажытнага літаратурнага верша, то апрача павьшанай інтанацыйнасці, неабходна памятаць і пра моцную сінтаксічную звязанасць паасобных вершаваных радкоў.

Інтанацыйна-сінтаксічны паралелізм не толькі яднае вершаваныя радкі, суадносіць іх паміж сабой, але і стварае своеасаблівае сэнсава-вобразнае чаргаванне. Кожны радок - гэта пэўны вобраз, які ўзгадняецца з усім вобразным ладам верша, але тым не менш мае і сваю пэўную самастойнасць. У выніку гэтага ў вершы заўважаецца ўсталяванне пэўнай "меры - вершаванага радка, які выяўляе адзінства сэнсава-вобразнае, інтанацыйнае і сінтаксічнае. Зноў жа ўсё гэта нагадвае ранняе народнае вершаскладанне, у якім "назіраецца яскрава выражаная тэндэнцыя да захавання адзінства сэнсавага і рытма-сінтаксічнага члянення радка, што дало падставы некаторым даследчыкам гаварыць нават пра асобны рытм вобразнасці.

У Максіма Танка арганізаванасць свабоднага верша трымаецца ў большай ступені на інтанацыйна-сінтаксічных паралелях, паўторах, што ўваскрашае ў памяці прыгаданыя вышэй радкі Францішка Скарыны. вышэй радкі. Адзін з класічных прыкладаў - верш "… Парог, вычасаны з успамінаў" успамінаў:

Парог, вычасаны з успамінаў,

Астаўся за мной;

Дзверы, на завесах цвыркуновай песні,

Асталіся за мной;

Вокны, зашклёныя вачамі блізкіх,

Асталіся за мной;

Хата, пакрытая крыламі ластавак,

Асталася за мной, -

Як жа мне не азірнуцца назад,

Нават калі я застыў

Слупом солі?! [20, с.152].

Сапраўды, наколькі блізкі гэты верш да твора пачынальніка беларускай кніжнай паэзіі. У ім - тое ж мноства сінтаксічных паралеляў, скразны паўтор аднаго радка, нават падобная інтанацыя - прыўзнятая, урачыстая. І там і тут - адзін і той жа кампазіцыйны прыём: спачатку ідзе "доказ, а потым, толькі у канцы твора - сцвярджэняе, якое "даказваецца.

Але наколькі гэтыя творы блізкія, настолькі яны і далёкія. I галоўнае адрозненне - у характары вобразнасці. Безумоўна, Францішак Скарына ніколі не змог бы ўбачыць "вокны, зашклёныя вачамі блізкіх. Нават не таму, што за гэтым вобразам стаіць спецыфічны вопыт, нават вопыт цэлага пакалення, якога не раз вымушала жыццё пакідаць родны парог. Справа ў зусім іншым характары вобразнага мыслення, у той магчымасці "спалучэння далекаватых ідэй, якая прыйшла да паэаў толькі праз чатырыста год пасля дзейнасці першага беларускага літаратара.

Верш "…Парог, вычасаны з успамінаў" моцна знітованы паўторамі самай рознай якасці. Тут і паўтор пэўнай граматычнай формы - назоўніка (парог, дзверы, вокны, хата), і аднастайная сінтаксічная пабудова сказаў, і рагулярнае паўтарэнне аднаго радка амаль праз увесь твор. Праўда; ёсць у ім і апорны націск (на першым складзе - у нячотных радках, на трэцім і шостым - у чотных), які таксіма некалькі "звязвае" вершаваныя радкі. Але ён усё ж тут не іграе галоўнай ролі; больш таго, сам ён - толькі вынік гэтых паўтораў.

Верш Максіма Танка пакідае прыемнае ўражанне цэласнасці, арганізаванасці. У ім нельга ўбачыць ні вобразнай какафоніі, ні інтанацыйнай адвольнасці, ні кампазіцыйнага сваволля. Замест какафоніі - гармонія. замест адвольнасці - агранізаванасць, замест сваволля - дысцыпліна. Менавіта гэта зяўляецца асноўным якасным паказчыкам дасканаласці свабоднага верша Максіма Танка, як, зрэшты, і яго традыцыйнага верша.

Такім чынам, свабодны верш жыве ў паэзіі Максіма Танка побач з сілаба-танічным. Прычым "жыллёвая плюшча яго ўвесь час, ад кнігі да кнігі, прыкметна пашыраецца. Аднак гэта такі жыхар, для якога часамі не існуе нават сценных перагародак, і ён як ні ў чым не бывала размяшчаецца тады на чужой палавіне. Праўда, да гэтага часу такое здарылася, бадай, аднойчы. I калі на ім варта крыху спыніцца, то толькі таму, што сумеснае жыццё аказалася карысным і даволі перспектыўным.

Свабодны верш М. Танка - гэта не нагрушчванне вобразаў, не кампазіцыйная адвольнасць. Яго вонкавая прастата не мае нічога агульнага са спрошчанасцю, страфічная свабода - з хаосам.

Заключэнне

Такім чынам, прааналізаваўшы ідэйна-мастацкі змест паэзіі М. Танка, мы прыйшлі да наступных высноў:

Лірыка М. Танка вучыць здзіўляцца хараству і цуду жыцця, вучыць адчуванню красы ў свеце. Мудрай перасцярогай уражвае паралель, што стала ўжо афарыстычным выслоўем: "Дрэвы паміраюць, калі перастаюць пазнаваць змены года. Чалавек - калі страчвае здольнасць здзіўляцца і захапляцца жыццём. Духоўнасць лірычнай асобы Танка нельга ўявіць без устрывожанасці за першароднасць красы роднай зямлі, за свет прыроды: ёй жа так трэба грамадзянскае заступніцтва. Паэт спрабуе ўздзейнічаць сродкамі ўвасаблення самой красы.М. Танк, які ў давераснёўскі час сам спазнаваў асновы меліярацыйнай навукі, стаў дужа згневаны на сучасных бяздушных гора-пераўтваральнікаў прыроды, разбуральнікаў жыццядайнай красы. Але ў многіх вершах свой прысуд ім выносіць не публіцыстычная форма выкрыцця, а сама паэзія першароднага хараства. Захопленае жыватворнай маляўнічасцю, дарэшты яшчэ не скалечанай, слова мастака паэтызуе, чаруе і гоіць, ратуючы красой ("Летні дождж). Пазнанне красы і далучэнне да яе ідзе на грані ўнутранага судакранання.

Майстэрства паэзіі Танка - прыроджаная самабытнасць і шырокая дасведчанасць кніжніка, школа высокай культуры і эксперымент, нацыянальна-класічная вывучка і развіццё народнага складу верша. Майстэрства - гэта выключная чуйнасць паэтычнай задумы, радка, слова ў радку, гата, урэшце, інтэлект лірычнага "я, якое ў танкаўскай паэзіі перажыло і прайшло разам з аўтарам усе тэктанічныя зрухі ў грамадстве, усе ўздымы і спады, то мужна прамаўляла, то прыглушалася ў безасабовасці. Трохі схематызуючы, можна намеціць тры асноўныя тыпы: лірычнае "я, ідэнтычнае паэту ("я" - гэта я), лірычны герой не скрозь раўназначны асобе паэта ("я" - гэта і я і не я) і нарэшце, пераўвасабленне паэта ў абектывізаванае "я" сваіх герояў ("я" - гэта не я). Вядома, ва ўсіх формах лірычнай тыпізацыі асоба паэта ўсё роўна праглядваецца, калі не проста і непасрэдна, то апасродкавана, выяўляючы свой пункт гледжання, стыль і манеру мыслення, пазіцыю, ідэалы, светабачанне.

У форме падкрэсленага асабістага сцвярджэння М. Танк уражвае дзейнасцю, бунтоўнай напорыстасцю.3 гадамі, этапамі да ранейшай эмацыянальнасці дадалося нямала рацыянальна-аналітычнага, філасофскага, прычым філасофія светабачання набывае ўсё часцей умоўна-шматмерныя формы. Дыяпазон роздуму і эстэтычных шуканняў шырэе, ускладняецца, як само жыццё. У "Трактаце аб паэзіі акцэнтуецца як выбар, узаемавыключэнне антыномаў: пуцяводныя зоры і зоры згаслыя, кавалак хлеба і кавалак цэглы астрожнай, глыток жывой вады і атрутнай.

Найбольш каштоўнае для паэта - першароднасць рэчаў, іх жыццядайнасць, як "глыток вады, што сімвалізуе спаталенне духоўнай смагі. У ім, асвяжальным глытку, як і ў кавалку хлеба надзённага, тоіцца высокае прызначэнне паэзіі, якое Танк шматзначна сцвярджае нават назвамі сваіх кніг. Ён - выключны майстар менавіта паэтычнага пераасэнсаваня, узвядзення рэчаў у шматзначны план, у фінал.

Майстэрства Танка - тонкае адчуванне паэтычнай задумы. У яго ніколі не складзецца твор без такога адчування, дзе можна, як у святле маланкі, убачыць глыбінны сэнс.

6 I усё ж стыхія паэта - вобразна-асацыятыўнае мысленне. Вядома, танкаўскую металогію і аўталогію многія творы яднаюць адны рэчышчы. Ды ёсць дэтэрмінаванасць: сацыяльныя антаганізмы шукаюць ускладнёныя формы для іх канфліктнага прарастання праз паэтычнае светаўспрыняцце. "Век супярэчнасцей грозных" спараджае бітву антытэзаў. Паэзія датуль і жыве паўнакроўна, пакуль усімі капілярамі адчування трымае ў зроку сутыкненне супярэчнасцяў. Сам прынцып вобразнай кантрастнасці - адна з галоўных асаблівасцяў светаўспрымання паэта. Яго антытэза выяўляе характар асацыятыўнага мыслення: зявы і паняцці "сцягваюцца асацыятыўным вобразе як два з супрацьлеглымі зарадамі кантакты - яны даюць імгненную ўспышку, азараючы дадатковыя грані думкі, зместу, - тых, што ў падтэксце. Унутранай канфліктнасцю насычаны ўсе вобразныя структуры сучаснай танкаўскай паэзіі - не толькі стылістычныя фігуры антытэз, антонімаў, але і формы іншасказанняў, тропаў, метафар, гіпербал. Усё гэта становіцца ёмістай сферай асацыятыўнай фарматворчасці і мыслення паэта ("Ты мне часцей напамінай. , "На карыдзе, "Францішак Багушэвіч). Вышэйшая культура асацыятыўнага мыслення дасягаецца пераважна ў верлібрах ("Дзе яны?", "Конаўка, "Ц. Норвід, "Божа паэзіі. , "У музеі - маска паэта, "Перапіска з зямлёй), сярод якіх на ўзроўні шэдэўра - "Шыба старой камяніцы. Верш - адна складаная разгорнутая метафара, кожная дэталь - асобая вобразная міжраструктура.

7 Рытмічная арганізацыя верша - чуйная сфера праяўлення дару паэта. Яго паэзія вызначаецца вялікім інтанацыйным багаццем, многагалоссем, поліфаніяй. У ёй засвоены і абноўлены, бадай, усе традыцыйна-класічныя рытмы, памеры, метры ад антычнага гекзаметра і пентаметра да інтанацыйна-раскаваных рытмаў верлібра. Сучасны танкаўскі свабодны верш - унікальная зява беларускай версіфікацыі, паэтыкі. Аўтар несупынна эксперыментуе, ідзе на шмат якія выдаткі шуканняў, ведае радасць удачаў і скруху недастатковай выніковасці. Верлібр паэта трымаецца ў аснове больш ці менш устойлівай стапы, часцей трохскладовіка, які дае прастор для манеўравання апорнымі націскамі. Перабоі ў радку (звужэнне ці расцяжэнне стапы) часта нясуць эстэтычную функцыю: падкрэсліваюць новы рух думкі, акцэнтуюць сэнсава важкае слова. Твор нярэдка структурна разгортваецца - ад "тэзы праз "антытэзу да падсумавання ("Таму). Вялікую ролю іграюць гукапіс, анафарычныя паўторы, алітэрацыйнае счапленне радкоў, інтанацыйныя перыяды ("Перапіска з зямлёй, "Хоць раз у год). Танкаўскі верлібр звычайна нешматслоўны, спрасаваны ў страфічных перыядах, што ўтвараюць асобныя звенні думкі ("Пра філосафаў). У арганічнай зрошчанасці з народнай філасофіяй тоіцца поспех тварэння ўласнай танкаўскай філасофіі жыцця. У лепшых верлібрах паэт дасягае дзівоснага сплаву рацыянальнага і інтуітыўнага пачаткаў развагі і глыбіні перажывання, якое ўмацняецца нярэдка цэлым каскадам прачулых анафар у пераклічцы з эпіфарамі ("Мой хлеб надзёйны).

8 Багацце ўмоўна-асацыятыўных сродкаў уваходзіць у верлібр, спаўняючы ролю як бы кампенсацыі тых страт, што непазбежныя пры адступленні ад добра абжытай класічнай архітэктонікі. Аднак многія выдаткі ў сучаснай працы танкаўскага верлібра сведчаць, што ніякія сродкі эўфаніі, інтанацыйныя перыяды, цыклічная структура строфікі не вядуць да істотнай эстэтычнай значнасіц, калі няма ў творы кампенсацыі галоўнай - за кошт важкай думкі, філасафічнага роздуму. Танк перакананы, што "Усе сферы чалавечых пачуццяў падуладны верлібру, у тым ліку, напрыклад, і лірыка жывапісання быту і прыроды ("Узыход сонца, "Летні дождж, "Кубля). Але тэмы апісання ўсё ж паддаюцца верлібру цяжэй. Там, дзе не стае важка філасофскай задумы, унутрана рухомай ідэі, ён ідзе спатыкаючыся, як падарожны на незнаёмай дарозе. Недагружана і лёгкаважна адчувае сябе гэты тып верша ў многіх прыродаапісальных творах ("Канюшына, "Сонца расплавіла пясок пляжу), гуллівых вершах-фліртах ("Гульня ў хованкі, "Разбіла жбан. ). Верлібр, кінуўшы выклік літаратурным канонам, штучнасці, сёння і сам не засцерагаецца ад штучнасці, умоўная вобразнасць часам пераходзіць у мудрагельства, уяўную філасафічнасць на пустым месцы, а то і ў арыгінальнічанне.

9 Устойлівая якасць Танка-паэта - вечная несупакоенасць пошукаў, прадчуванне "тэктанічных зрухаў у слове, як бы пры спешванне творчай эвалюцыі. Паэт быццам ніколі і не выходзіць з працэсу творчай перабудовы. Можа, на справе не заўсёды атрымліваецца так, але сама нацэленасць на якасна новы стан зяўляецца стылем жыцця і творчасці, стылем танкаўскага жыцця ў паэзіі, рухаючай сілай яе мастацкага абнаўлення.

Паэзія М. Танка ўспрымаецца як па-грамадзянску ўсхваляваны і мудры маналог, як цэласны мастацкі арганізм, што жывым "кровазваротам" лучыцца з роднай зямлёй, з трывогамі свету. Яна знутры паяднана адзінствам мастацкага светаадчування, канцэптуальнасцю творчага жыцця, духоўнасцю і мэтаімкнёнасцю асобы. Перад намі - тварэнне агромністага свету паэзіі, якая палоніць нас унутраным свячэннем неўтаймаванай вялікаснай постаці. На магістральным кірунку грамадзянскага і гуманістычнага служэння танкаўская паэзія сёння несупынна і нястомна ашчаджвае і захоплена паэтызуе, узвышае кожны парастак духоўнай красы ў чалавеку.

Ад прыватнага, асабістага паэзія Максіма Танка ўздымалася да нацыянальнай і агульначалавечай праблематыкі. Яе эстэтычна-філасофская канцэпцыя, прасякнутая стваральнай ідэяй, гуманасцю, любоўю да роднай зямлі, сведчыць пра надзеннасць і сучаснасць танкаўскай творчасці ў яе найлепшых узорах, яе далучанасць да сусветных культурных традыцый. Вершы, паэмы, пераклады Максіма Танка сталіся важным укладам у скарбонку беларускай паэзіі.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Танк, М. Лірыка. [Тэкст] / М. Танк. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1987. - 395с.

. Арочка, М. Максім Танк. [Тэкст] / М. Арочка. // Гісторыя беларускай літаратуры 20-га стагоддзя: У 4-хт. т. - Т.3. - Мн.: Беларуская навука, 2002. - С.312 - 348.

. Бельскі, А. Класікі і сучаснікі ў школе. [Тэкст] / А. Бельскі. - Мн.: Аверсэв, 2005. - 351с.

. Танк, М. Збор твораў: У 6-ці т. т. - Т.1 [Тэкст] / М. Танк. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1978. - 357с.

. Мікуліч, М. Будзённасць і космас душы [Тэкст] / М. Мікуліч. // Полымя. - 2001. - №9. - С.261-272.

. Гніламёдаў, Ул. Над старонкамі паэзіі Максіма Танка [Тэкст] / Ул. Гніламёдаў. // Полымя. - 2006. - №1. - С.210-221.

. Гніламёдаў Ул. Класікі і сучаснікі: Артыкулы, нарысы. старонкі ўспамінаў [Тэкст] / Ул. Гніламёдаў. - Мн., 1987. - 297с.

. Танк, М. Збор твораў: У 6-ці т. т. - Т.2 [Тэкст] / М. Танк. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1981. - 395с.

. Каліна, С. На раздарожжы Кн.3 [Тэкст] / С. Каліна. // Калосьсе, 1938. - 359с.

. Атос. На ўласны шлях! [Тэкст] / Атос. // Беларускі летапіс. - 1938. - №2. - С.36-38.

. Лойка, А. Слова пра Максіма Танка [Тэкст] / А. Лойка. // Полымя. - 1981. - №7. - С.241-246.

. Калеснік, Ул. Пра таварышаў па пяру [Тэкст] / Ул. Калеснік. Мн.: Мастацкая літаратура, 1976 - 467с.

. Танк, М. Журавінавы цьвет [Тэкст] / М. Танк. - Вільня, 1937. - 357с.

. Танк, М. Збор твораў: У 6-ці т. т. - Т.3 [Тэкст] / М. Танк. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1981. - 415с.

. Танк, М. Мне пару крыл дало юнацтва.: Выбр. лірыка [Тэкст] / М. Танк уклад В. Рагойша. - Мн.: Беларусь, 2003. - 495с

. Танк, М. Збор твораў: У 6-ці т. т. - Т.6 [Тэкст] / М. Танк. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1981. - 479с.

. Колас, Я. Новая зямля. Сымон-музыка [Тэкст] / Я. Колас. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1986. - 519 с.

. Буйло, К. Вершы [Тэкст] / К. Буйло. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1995. - 379 с.

. Таўлай, В. Творы [Тэкст] / В. Таўлай. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1961. - 471с.

. Танк, М. Збор твораў: У 6-ці т. т. - Т.4 [Тэкст] / М. Танк. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1981. - 521с.

. Арочка, М. Максім Танк: Жыццё ў паэзіі [Тэкст] /М. Танк. - Мн.: Навука і тэхніка, 1984. - 351с.

. Бельскі, А. Вобраз-сімвал сонца ў паэзіі Максіма Танка [Тэкст] / А. Бельскі. // Бельскі, А. Галасы і вобразы. - Мн.: Литература и искусство, 2008. - С.68-72.

. Купала, Я. Поўны збор твораў: у 9 т. - Т.3 [Тэкст] / Я. Купала. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1996. - 459с.

. Багдановіч, М. Вянок [Тэкст] / М. Багдановіч. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1987. - 97с.

. Бядуля, З. Выбраныя творы [Тэкст] / З. Бядуля. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1985. - 357с.

. Танк, М. Збор твораў: У 6-ці т. т. - Т.5 [Тэкст] / М. Танк. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1981. - 521с.

. Крук, Я. Сімволіка беларускай народнай культуры [Тэкст] / Я. Крук. - Мінск: Беларусь, 2003. - 351с.

. Танк, М. Выбранае: Вершы [Тэкст] / М. Танк. - Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. - 357с.

. Танк, М. Мой каўчэг: Вершы. 1989 - 1992 [Тэкст] / М. Танк. Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. - 463с.

. Танк М. Збор твораў: У 4 т. Т.1 [Тэкст] / М. Танк. - Мінск: Беларусь, 1966. - 391с.

. Рагойша, В. "Вершы мае - часовыя прыстанішчы… Максім Танк - майстар вершаванага слова [Тэкст] / В. Рагойша. // Роднае слова. - 2009. - №1. - С. 20-23.

. Танк, М. Лісткі календара [Тэкст] / М. Танк. - Мн.: Беларусь, 1970. - 377с.

. Танк, М. Мне пару крыл дало юнацтва.: Выбр. лірыка [Тэкст] / М. Танк уклад В. Рагойша. - Мн.: Беларусь, 2003. - 495с

. Рагойша, В. Паэтыка Максіма Танка [Тэкст] / В. Рагойша. - Мн.: Выд. БДУ імя У.І. Леніна, 1968. - 375с.

. Скарына, Ф. Творы [Тэкст] / Ф. Скарына. - Мн: Вышэйшая школа, 1973. - 597с.

. Бельскі, А. Класікі і сучаснікі ў школе [Тэкст] / А. Бельскі. - Мн.: Аверсев, 2005. - 351с.

. Калеснік, Ул. Максім Танк: Нарыс жыцця і творчасці. [Тэкст] / Ул. Калеснік. - Мн.: Навука і тэхніка, 1981. - 273с

. Бароўская, І. Пад зоркаю песні. [Тэкст] / І. Бароўская. - Роднае слова. - 2002. - №10. - С.28-31.

. Арочка, М. Стыль пісьменніка [Тэкст] / М. Арочка. - Мн: Вышэйшая школа, 1974. - 275с.

. Бугаёў, Дз. Паэзія Максіма Танка [Тэкст] / Дз. Бугаёў. - Мн: Беларуская навука, 2003. - 311с.

. Верабей, А.А. Максім Танк і польская літаратура [Тэкст] / А. Верабей. - Мн: Навука і тэхніка, 1984. - 121с.

. Паэзія як хлеб надзённы [Тэкст] / М.А. Каваленка [і іншыя]. - Мн, 1987. - 47с.

. Мікуліч, М. Паэзія рэчаіснасці. У свеце паэзіі Максіма Танка [Тэкст] / М. Мікуліч. - Мн: Мастацкая літаратура, 2001. - 127с.

. Глебка, П. Мастацкая літаратура Заходняй Беларусі [Тэкст] / П. Глебка. // Збор твораў: У 4-х т. т. Т.4. - Мн: Мастацкая літаратура, 1986. - 451с.

. Арочка, М. Максім Танк. Жыццё ў паэзіі [Тэкст] / М. Арочка. - Мн: Навука і тэхніка, 1984. - 327с.

. Мікуліч, М. Максім Танк і сучасная беларуская лірыка [Тэкст] / М. Мікуліч. - Мн: Мастацкая літаратура, 1994. - 127с.

. Міцкевіч, У. Максім Танк у школе: Дапаможнік для выкладчыкаў беларускай літаратуры [Тэкст] / У. Міцкевіч. - Мн: Вышэйшая школа, 1976. - 237с.

. Рагойша, В. Максім Танк у школе [Тэкст] / В. Рагойша. // Роднае слова. - 2004. - №3. - С.50-57.

Похожие работы на - Идэйна-мастацкі змест паэзіі Максіма Танка

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!