Вобраз неба і зямлі ў паэзіі Эдуарда Акуліна

  • Вид работы:
    Курсовая работа (т)
  • Предмет:
    Литература
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    34,28 Кб
  • Опубликовано:
    2014-03-11
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Вобраз неба і зямлі ў паэзіі Эдуарда Акуліна

ЗМЕСТ

Уводзіны

. Суаднесенасць вобраза зямлі з вечнымі вобразамі

. Міфалагізацыя вобраза неба

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры

РЭФЕРАТ

Ключавыя словы: неба, зямля, вечныя вобразы, інтымная лірыка, пейзажная лірыка, Радзіма.

Абект даследавання: лірыка Э. Акуліна.

Прадмет даследавання: лірыка кахання.

Мэта курсавой работы: раскрыць вобраз неба і зямлі ў паэзіі Эдуарда Акуліна.

Задачамі курсавой работы зяўляюцца:

Ахарактарызаваць творчасць паэта з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.

Па-новаму перачытаць лірыку Акуліна, паказаць якія важныя і актуальныя праблемы ставіў і вырашаў паэт у вершах.

Вызначыць суаднесенасць вобраза зямлі з вечнымі вобразамі;

Выявіць міфалагізацыю вобраза неба.

Ацаніць наватарскія здабыткі Э. Акуліна ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці вечных вобразаў.

Вынікі: Неба і зямля ключавыя вобразы арыгінальнага, непаўторнага мастацкага свету песняра.. Пры гэтым асобнае, канкрэтна-жыццёвае ўздымаецца да быццёвага, субстанцыйнага, агульначалавечага, пашыраючы прастору філасофскіх абагульненняў. Акулінская сімволіка зямлі і неба знаходзійца ў пераемнай сувязі з вялікай рамантычнай традыцыяй. Вобраз зямлі атаясамліваецца ў паэта з роднай Беларуссю, з малой Радзімай і з вечным вобразам Мадонны. Акулінскае неба гэта неба свабоды, высокага чалавечага ідэалу. У касмічных далях, куды сягае паэтава думка, прастор, воля, прыволле, і ўсё ж няма там ёй прыстанішча. бо не можа яна адарвацца ад зямлі, ад яе турботаў, болю, трагічнага лёсу людзей: Неба ў творах Э. Акуліна мае філасофскі пачатак. Яно дапамагае лірычнаму герою ствараць прыгожыя палотны, моцна кахаць, высока лятаць і мець сувязь з Богам. Зямное і нябеснае то супрацьпастаўляюцца, то яднаюцца ў душы паэта, успрымаюцца ў гарманічным адзінстве.

Вынікі курсавой работы могуць быць выкарыстаны ў працэсе выкладання курса Беларуская літаратура дваццатага стагоддзя на факультатыўных і краязнаўчых занятках у сярэдняй школе.

акулін паэзія творчасць

УВОДЗІНЫ

Колькі талентаў, выбітных імёнаў нарадзіла шчодрая зямля Беларусі! Займеўшы ці заняўшы свой пачэсны пасад, значны ўнёсак у развіццё беларускага прыгожага пісьменства зрабілі і робяць паэты Гомельшчыны. Сярод іх - М. Сурначоў і С. Блатун, А. Грачанікаў і В. Ярац, М. Башлакоў і М. Мятліцкі, А. Сыс і Э. Акулін і інш. Удумлівага прачытання, заглыбленага пранікнення заслугоўвае паэтычны свет кожнага з іх. Сёння ж размова пойдзе пра творчыя набыткі больш маладых, аднак, несумненна, адораных талентам, тонкім паэтычным чуццём аўтараў. Маецца на ўвазе Э. Акулін. А сказаць пра яго ёсць што. Не сакрэт: і Э. Акулін з шэрага тых паэтаў, творчасць якіх варта разглядаць не як яшчэ, а як ужо. Ён - ужо імя, ужо зява.

Вядома, што ў кожнага паэта ёсць свая творчая манера, тое, што дазваляе пазнаць яго голас сярод мноства падобных. I найперш асноваю гэтай індывідуальнасці аўтара назавём паэтычнае слова. Але паэтычнае слова не як абазначэнне прадмета, а як вобраз ці эмоцыя.

Паэт, бард, перакладчык, літаратуразнаўца Эдуард Акулін нарадзўся 7 студзеня (на праваслаўнае Ражство) 1963 года ў вёсцы Вялікія Нямкі Веткаўскага раёна, якая на доўгі час сталася для яго цэнтрам сусвету. Менавіта тут жыў вясковы Ікар захмарны шукальнік хлеба, дальні сваяк, летуценнік-штукар, якіх нараджае неба [1, с. 5], Акулін Макар (Балада пра вясковага Ікара); на глыбінях віроў шукаў новае затонленае нязграбнымі рукамі хлопчыка вядро (Балада пра затопленае вядро); тут цэбар (калодзежнае вядро) ператвараецца ў вясковага Цэзара, бо ён за поўняй нырае ў неба, каб прасватаць яе; менавіта тут было тое, што нельга ніколі забыць:

Hi поўні ў пойме смугі,

ні крылаў купальскае ночы,

ні першай залевы валос на лугі,

ні сумам змялелыя вочы...[1, с. 17].

Адтуль плыве вечнае Святло мамы, а таму ён будзе маліцца на гэтае святло да таго часу, покуль будзе мой шлях відзён... Эдуард Акулін усклікае:

Мама, імя тваё свяціцца

Хай ад сёння да скону дзён.

Гэта ж ты мяне нарадзіла.

Што змагла то ў жыцці дала...

Ты і ёсць для мяне Радзіма.

Не прывыкну казаць была [1, с. 29].

I цяпер як свята ўспрымае Эдуард Акулін вяртанне ў родную хату, якая захавала памяць пра дзяцінства, адзін з асноўных этапаў станаўлення і сталення паэта. Да гэтага часу ў ягонай паэзіі будзе пралівацца біблейскі дождж ад Грамыкаў і да Свяцілавіч, мова ягоная гэта сасна паміж Нямкамі і Гомлем, і пакуль будзе яна стаяць маяком на зямлі, ён, як пералётны птах, не забудзе шлях на Радзіму (Мова).

Скончыўшы ў 1979 годзе Вяліканямкоўскую школу, ён становіцца студэнтам ГДУ імя Ф. Скарыны, дзе за пяць гадоў вучобы (1979-1984) на гісторыка-філалагічным факультэце ён пакінуў значны след, бо стаўся сапраўдным лідэрам паэтычнай суполкі. Менавіта тут ён са сваімі сябрамі Алесем Бяляцкім і Анатолем Сысам спрабавалі ўзарваць традыцыйныя каноны выхавання літаратараў і пісьменнікаў. Пра гэта ён пакіне згадкі, а таксама сімвалічны верш Лён:

Мне прыснілася сёння Доля,

запаветны, як Слова, сон.

Мы з Сысом у нябёсным полі

разам жалі блакітны лён.

Разам жалі, ды раптам серпам

я адцяў галаву вужу,

і цярновыя слёзы

свербам разарвалі маю душу.

Я заплакаў з такім адчаем,

на які толькі ў сненні змог,

як па брату забітым Каін,

як Пілат ля Хрыстовых ног...

I сказаў мне на гэта Толя:

Плачаш, - значыць грахом жывеш...

Вуж скрываўлены ў белым полі

гэта мой развітальны верш.замоўк, і пайшоў няспешна,

аж пакуль між аблок не знік.

Над вужом, над забітым вершам

лён гайдаўся, як сінім [1, с. 43].

Пасля універсітэта дарогі сяброў-студэнтаў разыйшліся. Болей шасці гадоў, з 1984 па 1990, Эдуард Акулін працаваў у Дуброўскай няпоўнай сярэдняй школе Рэчыцкага раёна. Адначасова вучыўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Пасля яе заканчэння пераязджае на пастаяннае месца жыхарства ў сталіцу. Тут ён адзінаццаць гадоў загадваў філіялам Літаратурнага музея ўлюбёнага ім Максіма Багдановіча Беларуская хатка, дзе адрадзіў традыцыі старажытнай батлейкі. Затым звязаў сваю долю з літаратурна-мастацкімі часопісамі (намеснік галоўнага рэдактара Першацвет, загадчык аддзела паэзіі Полымя). Цяпер галоўны рэдактар часопіса Верасень, а таксама намеснік галоўнага рэдактара часопіса Дзеяслоў.

Пісаць пачаў у школьныя гады, калі апантана захапіўся паэзіяй, а ў шостым класе напісаў першы верш Першая публікацыя аж у рэспубліканскім часопісе Бярозка, дзе зявіўся верш Бесядзь у год завяршэння школы і паступлення ў вну.

Асабліва пленным на этапе станаўлення быў перыяд вучобы ў ГДУ, калі зявіліся сурёзныя публікацыі ў вядучых літаратурна-мастацкіх газетах і часопісах. Цыкл вершаў Лес дзённага асвятлення змешчаны ў калектыўным зборніку Лагодны промень раніцы (1988). Друкаваўся ў зборнікаў паэзіі Маладыя галасы (1989), Прайсці праз зону (1996), I надзея, і лёс, і ўспамін (1998).

У 1990 выходзіць уласны зборнік Пяшчота ліўня. Пасля гэтых зборнікаў яго прымаюць у Саюз беларускіх пісьменнікаў, дзе ён з 2001 па 2007 год узначальваў секцыю паэзіі. Затым убачылі свет зборнікі Крыло анёла (1995), Радно (2000), Непрычалены човен (2003).

Ідэалам для Э. Акуліна зяўляецца М. Багдановіч па сутнасці, малады паэт паўтарае пошукі свайго вялікага папярэдніка ў новых умовах канца 20 пачатку 21 стагоддзяў. Ці не таму ў яго паэзіі спалучаюцца меладычная замалёўка, светлая акварэлька і класічныя ўзоры еўрапейскай паэзіі, да гэтага не ўласцівыя роднай літаратуры, бо ён імкнецца перасадзіць на беларускую глебу экзатычныя дрэўцы з заходнееўрапейскага паэтычнага саду (М. Скобла). Ствараючы трыялеты, тэрцыны, актавы, санеты, верлібр, таўтаграмы. Э. Акулін не проста імкнецца да арыгінальнасці, а спрабуе ўзняцца над звыклымі традыцыямі, максімальна адэкватна выказаць сябе. У гэтым [2, с. 243], слушна заўважае даследчык І. Штэйнер. Сведчаннем таму біблейскі цыкл Эдуарда Акуліна, які зявіўся літаральна ў апошнія гады. Так, услед за Уладзімірам Караткевічам і Анатолем Сысам ён сцвярджае, што талент паэта гэта Дар:

Плуг аратаму, каб араў...

А паэту Гаспод даў крылы,

каб над пожняй жыцця лятаў

не баяўся дрыгвы-магілы.

Нож Вараву, каб рабаваў...

А паэту пяро жар-птушкі,

каб, як Лорка, ім напісаў:

Мама, вышый мяне на падушцы...

Грошы дурню, каб бедным стаў...

каб Галгофу жыцця спазнаў,

а сканаўшы, пачаў нанова [3, с. 57].

Аўтар творча адносіцца да вобразаў і выслоўяў Вялікай Кнігі, менавіта таму ягоныя вершы ўспрымаюцца не як ілюстрацыі да афарыстыкі, незямной мудрасці, а адметнае развіццё схаваных у ёй запаветаў. Так, Э. Акулін услаўляе подзвіг Ноя, у якім бачацца пэўныя алюзіі на наш дзень; услаўляе подзвіг Марыі Магдалены. Разам з тым многія выслоўі і векавыя высновы ён спрабуе спасцігнуць выразна па-свойму: так, пацалунак Іўды, што, як смоўж, споўз на зямлю з крыжа, здолеў перамагчы арду вякоў. I ў той час, калі ноч агорне крылом планету, калі вернецца Гасподзь, каб судзіць, гэты пацалунак будзе свяціць яму ў цемры; у душы грэшніка спалучаецца крыж (ад Бога) і нож (ад Смерці), якія, судакранаючыся, звіняць у сэрцы; ён услаўляе Прыгажосць:

У Хараства няма маста

паміж нябёсамі і зямлёю,

бо Хараство жыцця жарства,

якой Гасподзь у Мекку ходзіць [3, с. 49].

Па-свойму наш выпускнік прачытвае і вялікі духоўны подзвіг небавернай Еўфрасінні, што ў гліне віфлеемскай згубіла след:

Бог заўважыў яго

і з гліны той спачатку зляпіў цагліну,

а пасля беларускі свет [3, с. 53].

Як і раней, Эдуард Акулін усклікае: Беларусь мой святы каўчэг! [3, с. 57], бо ўся ягоная паэзія прысвечана радзіме, маленькай і вялікай адначасова.

Як ніхто ў беларускай паэзіі ўслаўляе прыгажосць Жынчыны: фізічную і духоўную, душэўную, параўноўваючы яе з віяланчэллю, святой і блудніцай адначасова, сумуе без яе цела, валасоў, вачэй, як у вершы Грэх:

Стаючы паміж дзвюх дарогаў,

выбіраю не рай, а грэх.

Я прашу даравання ў Бога,

толькі бачу вочы твае..

Ночы ў сноў адняла трывога,

перарваўся анёльскі сьпеў.

Я прашу даравання ў Бога,

толькі бачу вусны твае...

Праклінаючы ў думках злога,

у пустой, як душа, царкве

я прашу даравання ў Бога,

толькі бачу грудзі твае...

Прынікаючы да нічога,

у сляпой, як сусвет, журбе

я прашу даравання ў Бога,

я прашу дараваць цябе [4, с. 73].

Эдуард Акулін адзін з першых беларускіх бардаў. Згадаем, што разам з сябрамі ён стварыў у часы студэнцтва гурт БАСКІ, дзе спяваў уласныя песні. I цяпер ён адзін з самых аўтарытэтных і папулярных выканаўцаў уласных песень: ён лаўрэат Першага беларускага бардаўскага фестывалю (1993), аўтар двух магнітаальбомаў Мая Крывія (1995), Як яна і я (2000). У 2003 годзе пабачыў свет першы кампакт-дыск Э. Акуліна На пачатку была Песьня, а ў 2008 выйшла ягоная кружэлка Песні залатой Крывіі (сервія Беларускі музычны архіў). Усе запісы разыйшліся па Беларусі і прынеслі заслужаную славу аўтару. Маладзёжную аўдыторыю прыцягвала жаданне стварыць адметную краіну, Крывію, зямлю векавых бяроз, васільковае ранні, зямлю залатых буслоў, ягоны артыстызм, добры голас, музыка і ўменне ўсё гэта падаць публіцы. Музыка наклала вялікі адбітак на творчасць паэта, якая вылучаецца меладычнасцю, напеўнасцю і адначасова магутным гучаннем радка.

Аб эксперыментальным пачатку творчасці Э. Акуліна сведчыць жанравы дыяпазон ягонага апошняга па часе зборніка Вітражы, куды ўвайшлі самы кароткі раман у вершах, трыялеты і нават эпітафія. Прычым кніга мае незвычайны фармат, яна мініяцюрная, на такіх формах, лічыць М. Скобла, лепш выдаваць анекдоты ці рэцэпты для хатніх гаспадыняў, але ж не паэзію. Аднак такімі былі патрабаванні выдавецтва Галіяфы, і аўтар пагадзіўся з тым, што ў вершы павінна быць ад аднаго да васьмі радкоў. Аўтар лічыць, што гэта выбранае яго паэзіі, бо першы свой верш у ім ён, паводле ўласных слоў, напісаў студэнтам Гомелъскага дзяржаўнага універсітэта, а самы апошні - гэта, мяркую, будзе мая пасмяротная эпітафія.

Калі памру, сябры наўслед спытаюць:

Куды, паэце, крочыцьмеш у скрусе?рад бы ў рай анёлы не пускаюць.

Miлей, чым рай, мне пекла Беларусь [6, с. 75].

Творы Эдуарда Акуліна ўключаны ў многія анталагічныя выданні, у прыватнасці ў анталогію беларускай паэзіі серыі Школьная бібліятэка Спяваюць вёсны (1997); даследаванню ягонай творчасці прысвечана шмат рэцэнзій і аглядных артыкулаў. Ён лаўрэат прэміі часопіса Маладосць і тыднёвіка Літаратура і мастацтва за лепшыя паэтычныя падборкі. Лепшыя ягоныя творы перакладзены на англійскую, французскую, італьянскую, польскую, балгарскую, славенскую, харвацкую, літоўскую, латышскую, украінскую і рускую мовы. Сам ён даволі часта сустракаецца з еўрапейскімі літаратарамі, перакладае з польскай, славенскай і літоўскай моў. 3 украінскай мовы пераклаў цэлую анталогію сучаснай украінскай паэзіі Украінскі майдан.

Для дзяцей напісаў паэтычную містэрыю На Каляды (1996), якую паставіў у батлеечным тэатры, і пераклад з нямецкай мовы Маленькае Я гэта Я (1996).

Бо не знойдзеш такіх нідзе

Hi людзей, ні дубоў пахілых...

Беларусь мой святы каўчэг

Ад калыскі і да магілы [6, с. 79].

Даследчыкі паэтычнай творчасці Э. Акуліна часцей за ўсё засяроджваюць сваю ўвагу на такіх тэматычных кірунках, як асэнсаванне паэтам гістарычнага мінулага Беларусі, інтымнай лірыкі, пейзажнай. На жаль, творчасць Э. Акуліна недастаткова асвечана крытыкамі і літаратуразнаўцамі. Як бачым, яны звярталі сваю ўвагу толькі на асобныя рысы творчасці, а не закраналі кола праблем, якія ўздымаў паэт у сваіх вершах.

Тэма курсавой работы - раскрыць вобраз неба і зямлі ў паэзіі Эдуарда Акуліна.

Тэма прадвызначае вырашэнне наступных задач:

Ахарактарызаваць творчасць паэта з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі.

Па-новаму перачытаць лірыку Акуліна, паказаць якія важныя і актуальныя праблемы ставіў і вырашаў паэт у вершах.

Вызначыць суаднесенасць вобраза зямлі з вечнымі вобразамі;

Выявіць міфалагізацыю вобраза неба.

Ацаніць наватарскія здабыткі Э. Акуліна ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці вечных вобразаў.

Абект даследавання - паэтычная спадчына Э. Акуліна.

Прадмет даследавання - вобраз неба і зямлі.

Прапановы: вынікі курсавой работы могуць быць выкарыстаны ў працэсе выкладання курса Беларуская літаратура дваццатага стагоддзя на факультатыўных і краязнаўчых занятках у сярэдняй школе.

1. СУАДНЕСЕНАСЦЬ ВОБРАЗА ЗЯМЛІ З ВЕЧНЫМІ ВОБРАЗАМІ

Вобраз зямлі - зяўляецца адным з цэнтральных у паэзіі Э. Акуліна, які ўключае розныя іх аспекты.

Найбольш яскрава раскрыты вобраз зямлі, дзе аўтар паказвае зямлю як гарант свабоды, годнасці, упэўненасці ў сённяшнім і заўтрашнім дні; чалавек у яго адносінах да зямлі, узаемныя стасункі паміж імі; зямля як Бацькаўшчына і чалавек як яе сын і гаспадар. Засяродзім спачатку ўвагу на першым аспекце праблемы.

Зямля - слова мнагазначнае. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы дае наступныя яго значэнні:

1) Трэццяя ад сонца планета, якая верціцца вакол Сонца і вакол сваёй асі.

) Месца жыцця і дзейнасці чалавека пры супастаўленні з небам як уяўным светам багоў.

3) Суша ў адрозненне ад воднай прасторы.

) Верхні слой кары нашай планеты, глеба, грунт.

) Паверхня, плоскасць, на якой стаім.

) Тэрыторыя, якая знаходзіцца ў чыім-небудзь выкарыстанні; глеба, якая апрацоўваецца ў сельскагаспадарчых мэтах.

) Краіна, дзяржава [7, с. 297].

Скіруем нашу ўвагу на асноўных значэннях гэтай лексемы, якія ўжывае Э. Акулін.

Мой родны кут, як ты мне мілы!

Забыць цябе не маю сілы [8, с. 3] гэтыя словы ведае кожны беларус. Якая пяшчота, ласка льецца ад іх. Так казаў пра свой родны кут Я. Колас.

Э. Акулін родам з Палесся. Пра Палессе, яго суровую прыроду і людзей напісана нямала самых розных па жанры твораў. Незвычайны, прывабны край прыцягваў увагу многіх пісьменнікаў. Пра яго пісалі Іван Тургенеў, Аляксандр Купрын і інш. Кожны з іх па-свойму падыходзіў да апісання прыроды гэтых мясцінаў. Аляксандр Купрын, напрыклад, у Палескім цыкле рэальна, амаль фізічна адчувальна ўзнавіў свет Палесся ва ўсей разнастайнасці яго праяў, адкрыў чытачу самыя патаемныя куточкі векавога бору, дзе незалежна і нябачна для чалавека існуе жыцце.

Палессем звязаны лёс многіх беларускіх пісьменнікаў. Тут прайшлі першыя гады настаўніцтва Якуба Коласа, што надзвычай паўплывала на яго фармаванне як мастака, грамадзяніна. Пра гэта яскрава сведчыць аўтабіяграфічны вобраз галоўнага героя трылогіі На ростанях Андрэя Лабановіча.

У невялічкай палескай вёсачцы Глінішчы пачыналася жыццёвая дарога Івана Мележа. На ўсё жыциё пісьменнік захавау самыя светлыя ўспаміны аб сваім краі, незвычай-нацяжкім для чалавечага жыцця і выключна багатым фарбамі, жывапісам [9, с. 326]. Як адзначыў Алесь Адамовіч у кнізе Здалёк і зблізку, I. Мележ мог і павінен быў выкарыстаць сваю перавагу перад Купрыным і Коласам паказаць звычайнасць незвычайнага, штодзённасць і звыкласць, сапраўдную глыбіню чалавечую, псіхалагічную таго, на што чытач і літаратура традыцыйна працягвалі глядзець, як на этнаграфічную экзотыку альбо рамантыку: На старонках раманаў Палескай хронікі створаны кантраст паміж хараством душы палешука, які насуперак усяму балоту, пустэчы захаваў шмат прывабнага, што мае агульначалавечы сэнс і тымі змрочнымі ўмовамі, у якіх ён жыў [10, с. 69].

Уладзімір Караткевіч таксама любіў Палессе, цікавіўся яго гісторыяй, грунтоўна ведаў культуру, побыт, традыцыі жыхароў гэтага краю. Палешукі сталі героямі многіх твораў пісьменніка, у тым ліку і ранніх апавяданняў Паляшук, Калядная рапсодыя.

Аснову гісторыка-дэтэктыўнай аповесці Дзікае паляванне караля Стаха складаюць легенды і паданні, маляўнічыя апісанні народных звычаяў і побыту палескай шляхты напрыканцы 80-х гг. 19 ст. Палессе паказанае ўтворы як запаветны край, дзе прывідаў і зданяў, як жывых людзей. Гэтае царства павінна быць шчаслівым!сцвярджаў аўтар. За гэта героі аповесці і змагаюцца з таямнічымі злымі сіламі і перамагаюць іх.

Апавяданне Дрэва вечнасці пісьменнік прысвяціў тысячагадоваму дубу на Палессі. У народзе гэтае дрэва называюиь дубам кіраўніка сялянскага паўстання 17 ст. Крывашапкі. Гучыць запавет У. Караткевіча нашчадкам: У гэтай дуброве не павінна стукаць сякера. Уся з шасцісот-сямісотгадовых дубоў яна павінна зрабіцца запаведнікам велічы, сведчаннем таго, што можа даць наша зямля.

Без твораў Э. Акуліна пра прыроду немагчыма ўявіць любога сучаснага вершатворцу. Паэтычная кніга прыроды за апошнія дзесяцігоддзі ўзбагацілася творамі і гэтага пісьменніка... Прыродаапісальная лірыка названага аўтара - гэта паэтызацыя красы родных краявідаў, глыбока эстэтычнае стаўленне да навакольнага свету. Праз пейзаж той ці іншы паэт здольны выказаць многае: і свой настрой, і хвалюючую думку-пачуццё, і нават канцэпцыю быцця.

Тэмы Радзімы, Маці, Кахання і Паэзіі (акіян святла - як заўважыў ён у адным з твораў) - у той ці іншай ступені служаць дэталізацыяй прадметаў даследаванняў душы лірычнага героя, колераваю гамай, танамі і паўтанамі, якімі аўтар малюе гэты свет. Пры дастатковым іх багацці, яны тым не менш ствараюць карціну, дзе ўсё ж пераважаюць фарбы несвяточныя, нярадасныя, дзе знаходзіць сваё адлюстраванне ўвесь драматызм нашага быцця. У гэтым сэнсе паэзія Э. Акуліна пераклікаецца не толькі з паэзіяй свайго пакалення, але і паэзіяй пачатку 20 стагоддзя, асноўнае кола праблем якой акрэслена купалаўскім пытаннем: А хто там ідзе? Хоць духоўным (і не толькі) арыенцірам для Э. Акуліна заўсёды быў і застаецца Максім Багдановіч, пра што паэт і сам неаднойчы прызнаваўся, у тым ліку і ў сваіх вершах:

Хтосьці выпе з нас

келіх поўны,

хтось - палову,

як дасць Гасподзь...

Пад нябёса узнёслым Словам

не жагнаюцца мімаходзь [11, с. 57].

Тое слова было ў Максіма - як заклён, як святы зарок. Каб мы ў сэрцах сваіх насілі, бы ружанец - яго Вянок.

Ды і самі вершы Э. Акуліна, хоць і не сабраны ў зборніку ў тэматычныя нізкі, але досыць легка збіраюцца, перагукваючыся з багдановічаўскімі Думамі, Мадоннам, а ягоны раздзел перакладаў 3 чужога неба адразу прымушае згадаць пераклады Багдановіча, сабраныя ў нізку 3 чужое глебы.

Спецыфіка функцыянавання традыцыйных, вечных сюжэтаў і вобразаў у літаратуры 20 ст. заключаецца ў тым, што досыць часта мае месца неадпаведнасць паміж сюжэтам і рэпрэзентацыяй, змешчанай у назве твора [12, с. 24]. Актуалізуецца часцей за ўсё не сюжэтнае дзеянне, а той культурны сэнс, які сфарміраваўся на працягу развіцця традыцыйнай структуры. Адной з умоваў функцыянавання традыцыйных сюжэтаў і вобразаў у 20 ст. становіцца іх здольнасць да згортвання ў асобнае паняцце, тэрмін, напрыклад донжуанізм, донкіхоцтва, фаўстыяна, рабінзанада і інш.

Найбольш папулярнымі ў выяўленчым мастацтве і літаратуры зяўляюцца сцэны з Новага Запавету, якія апавядаюць пра зямное жыццё Ісуса Хрыста. Гэта сюжэты Каляд, Пакланення пастухоў і Пакланення валхвоў, Дыспуты, Тайнай Вячэры, розных дзеянняў Ісуса, яго пропаведзяў і г.д.

Адным з упадабаных мастакамі матываў зяўляецца адлюстраванне Дзевы Марыі (Мадонны) з дзіцем. Вядома некалькі варыянтаў яго трактоўкі. Вобраз Мадонны з дзіцем, якія сядзяць на троне, сустракаецца ў хрысціянскім рэлігійным мастацтве Усходу і Захаду са старажытных часоў і атрымлівае назву Regina Coeli (Царыца нябесная). Другім, не менш распаўсюджаным, зяўляецца вобраз, які ў 14-15 стагоддзях атрымаў назву Sacra Conversazione (Святая гутарка), дзе Мадонна з дзіцем адлюстраваны з постацямі святых, а нярэдка і данатараў, размешчаных па абодвух баках ад іх. Пры гэтым святыя розных часоў паўстаюць разам. Існуе шмат прычын для ўключэння таго або іншага святога ў Святую гутарку: ён можа быць патронам той царквы, для якой заказаны дадзены твор, або горада, у якім гэтая царква знаходзіцца. Працы, створаныя для манаскіх ордэнаў, нярэдка ўключаюць у сябе малюнак заснавальніка дадзенага ордэна і іншых яго святых. Святыя могуць гэтак жа персаніфіцыраваць маральныя і інтэлектуальныя якасці, часта дапаўняючы адзін аднаго ў парных злучэннях.

На нашу думку, цікавай зяўляецца трактоўка традыцыйнага вобраза Мадонны Э. Акуліным. Вобраз Мадонны атаясамліваецца ў мастакоў слова па-рознаму. Напрыклад, у Н. Гілевіча Мадонна гэта і Радзіма, і маці, і каханка. Для М. Багдановіча яго каханая Вераніка. У сувязі з гэтым трэба прывесці верш Н. Гілевіча, які расказвае, што каханне М. Багдановіча і Веранікі (Мадонны М. Багдановіча) не закончылася шлюбам, але, як і Н. Гілевіч, М. Багдановіч сніў сваю каханку толькі ў думках. Менавіта гэтаму і прысвечаны наступны верш:

О божа! Сама Вераніка!

Яго Вераніка стаіць!

Галоўкаю русай панікла,

Журботна, тужліва глядзіць.

Букет васількоў і рамонкаў

Сціскае ля сэрца рукой…

Праклятая богам старонка

Зайшла да паэта ў пакой [13, с. 198].

Творы І. Шамякіна Палеская Мдонна і В. Казько Выратуй і памілуй нас, чорны бусел яскрава дэманструюць, як адна і тая традыцыйная структура можа напаўняцца зусім розным, нават дыяметральна супрацьлеглым сэнсам. Вобраз Мадонны ў творах В. Казько і I. Шамякіна рэпрэзентуе асаблівасці светапогляду творцаў і нясе важную сэнсавую нагрузку. Іх трактоўкі судакранаюцца паміж сабой тэмамі мацярынства, цялеснасці; Мадонна ў іх творах зямная жанчына, якая вымушана існаваць ва ўмовах хаосу і разладу. Але творы прынцыпова разыходзяцца паміж сабой у разуменні сутнасці названых праблем. Гераіня I. Шамякіна існуе ў свеце, які ёй хоць і не падабаецца, аднак зяўляецца цалкам зразумелым. Палеская Мадонна прачытваецца ў кантэксце беларускай савецкай традыцыі разумения вечнага вобраза, якая акцэнтуе ўвагу на мацярынстве, зямным абліччы Мадонны. Вобраз жа галоўнай гераіні В. Казько Дзевы Марыі падкрэслена шматзначны, ускладнены рознымі культурнымі кантэкстамі. 3 аднаго боку, ён актуалізуе традыцыйныя біблейскія і раннехрысціянскія сэнсы, з другога язычніцкі дахрысціянскі пласт архетыпу Маці. Аднак галоўнае адрозненне паміж абодвума Мадоннамі палягае ў тым, што трагедыя ў гераіні В. Казько пачынаецца там, дзе для гераіні I. Шамякіна яна заканчваецца.

Асобная трактоўка вобраза Мадонны існуе і ў Э. Акуліна, які суадносіць гэты вобраз з роднай зямлёй, Беларуссю:

На зямлі двое нас шчаслівых,

бо ніводнай душы наўкола…

Нас кранула пяшчота ліўня

таямнічым крылом анёла [14, с. 86].

Для лірычнага героя Э. Акуліна Мадонна гэта той куточак зямлі, дзе толькі адны каханыя і гэта самы лепшы куточак.

Эдуард Акулін таксама апяваў сваё роднае Палессе. Ён выдатны майстар пейзажу, ён не столькі піша, колькі малюе словам. Ягоныя замалёўкі прыроды заўсёды ўражваюць памкненнямі аўтара як мага дакладней перадаць адпаведную настраёвасць, бо агульная карціна ствараецца не толькі прамым і падтэкставым значэннямі слоў, але і іх гучаннем. Надзвычай адораная ў музычным плане натура, Э. Акулін маляўнічую пластыку вобраза ўзбагачае пластыкай гукавой, унутранай музыкай верша. Як ніхто з яго сучаснікаў, ён валодае майстэрствам гукапісу, як, напрыклад, у вершы Слёзы сліваў ці апісанні квітнеючай ліпы. У жаданні як мага дакладней перадаць адценні зявы паэт блізкі французскім імпрэсіяністам.

Згадаем верш Акварэль:

Руды сітнік. Сіні глей.

Сонца нібы язь паджары.

Зелень раскі. Бель лілей.

Блякла-шэры колер хмары.

Восень, нібы лагапед,

вымаўленню вучыць ветра...

Топчуць лісцяў жоўты плед

качкі ў чырвоных гетрах.

Або гульню з гучаннем слова:

Стаяць скалелыя сады.

Сутонне сцішана сівее.

Самлела сон сышоў сюды.

Святлом сумлівым санпавее [15, с. 31].

Але пасля 26 красавіка 1986 года змянілася жыццё Палесся. У беларускай літаратуры 20 стагоддзя існуюць дзве сумныя даты, а вызначылі дзве вялікія літаратурныя эпохі: 22 чэрвеня 1941 года (пачатак Вялікай Айчынай вайны і ваеннай, змагальніцкай літаратуры) і 26 красавіка 1986 года, калі здарылася страшная катастрофа - выбухнуў чацвёрты блок Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. 3 таго жудаснага дня для Беларусі жыццё падзялілас нібыта на дзве эпохі: да і пасля Чарнобыля. Адпаведна, айчыннае мастацтва, што адлюстроўвае лёс свайго народа, не магло не адгукнуцца на гэтую балючую падзею. Так пачалася эпоха літаратуры пра Чарнобыль - публіцыстычна дакументальнай і мастацкай прозы. Уся яна сугучна свайму стылю і сродка адлюстроўвала чарнобыльскую рану Беларусь Гэта балючыя дакументальныя мастацкія матэрыялы, аднак яны неабходныя як своеасаблівы маральны катарсіс які дапамагае перажыць трагедыю, і адначасова незабыўная гістарычная памят наступным пакаленням: ніколі не паўтарыць такога.

Кожны жанравы складнік літаратуры вырашае гэтую задачу па-свойму, сваей спецыфіцы, са сваімі функцыянальнымі акцэнтамі, сваімі сродкамі нарацыі і паэтыкі, і менавіта з гэтага вынікае эстэтычнае і мастацкае багацце літаратуры, яе паўнакроўнасць. Чарнобыльская трагедыя зрабілася галоўнай ідэйна-тэматычнай лініяй сучаснай літаратуры, гэта шмат у чым вызначальная сэнсаўтваральная зява ў сучаснай мастацкай свядомасці. Навуковая і крытычная думка імкнецца паглыблена асэнсаваць феномен Чарнобыля ў літаратуры... Чарнобыльская катастрофа спарадзіла разбурэнне традыцыйнага укладу жыцця, хаос, абсурд, яна перасягнула межы чалавечай свядомасці, разумовага і ўнутранага досведу, і як рэакцыя - зварот пісьменнікаў да ўмоўна-мастацкага ўвасаблення рэчаіснасці, прыёмаў містыфікацыі, фантасмагорыі, абсурду, гратэску. Ва ўсёй трагедыйнай сімвалічнасці паказана сцэна сяўбы ў Чарнобыльскай зоне ў аповесці Віктара Казько Выратуй і памілуй нас, чорны бусел [16, с. 157], - піша А. Бельскі.

У мастацкай прозе зявілася больш за паўсотні твораў на чарнобыльскую тэму: раман Злая зорка і аповесць Зона павышанай радыяцыі Івана Шамякіна, аповесці Краем Белага шляху, Бежанцы Віктара Карамазава, аповесці Родны кут і Еўка Барыса Сачанкі, раман Палыновы вецер Леаніда Левановіча, апавяданні Гасцініца над Прыпяццю Івана Навуменкі і Львы Івана Пташнікава, апавяданне Алеся Кажадуба Дуб, Алеся Адамовіча Апошняя пастараль, твор В. Гігевіча і А. Чарнова Хроніка чорнай бяды, А. Кудраўца Заложнікі Чарнобыля, Б. Скібы Ліквідатар, I. Чыгрынава Драматычная фантазія на чарнобыльскую тэму і іншыя мастацкія творы.

Для іх герояў зямля, атручаная Чарнобылем, - не проста тэрыторыя, і гэта малая радзіма, душа, што жыве ў кожным дрэўцы, птушцы, раслінцы на полі, кроплях расы. 3 вялікай любоўю апісваюць яны прыроду і чалавека ў родным для і яго асяроддзі - у злучанасці, неадемным суладдзі.

У чарнобыльскіх творах аўтары раскрылі ўсю глыбіню, трагедыйнасць новай балючай рэчаіснасці - рэчаіснасці атручанай прыроды і адпаведна знішчэння маральнай асновы душы героя-вяскоўца. Не абыйшоў міма і Э. Акулін. Таму невыпадкова ў ягонай паэзіі загучалі журботныя, трагедыйныя матывы. Чарнобыль моцна параніў паэтава сэрца, змусіў яго пакутавань. Вяснавую пару паэт сустракае бязрадасна, з гнятлівасцю бо з ёй звязаны самыя сумныя згадкі.

Красавік сцежкі маленства навекі адняў.

Ен памяццю чорнай кожнаму будзе [17, с. 75].

Вершы Трыццаць манет за здраду..., - Ад чаго ты самотны бусел..., Журавіны бяруць жанчыны... і іншыя помніць душэўна перажытае, асэнсаванае ў час вялікі чалавечай і агульнанацыянальнай трагедыі:

я -

поле вясновае,

зімовая мроя

гэтага часу сцішаная.

Салодкая... горкая...[18, с. 79].

Драматычныя эмоцыі ў чарнобыльскіх вершах Дым Айчыны - чарнобыльскі дым..., Журавіны бяруць жанчыны... і інш. - гэта асэнсаванне ўбачанага, прачутага і душэўна асэнсаванага ў час вялікай чалавечай і агульнанацыянальнай трагедыі. Вясновую пару паэт сустракае бязрадасна, з гнятлівасцю, бо з ёй звязаны самыя сумныя згадкі. Белая Русь стала ад бяды і гора чорнаю, таму паэт у скрусе, шчымліва-балючай настальгіі:

Я сумую па Белай Русі

дачарнобыльскай, чыстаросай [19, с. 91].

Трывогай сэрца дакранаецца да ўсяго роднага, змалку дарагога і блізкага, баіцца, каб Радзіма не стала для народа зонай адчужэння (верш Зона Адчужэння). Балючую спавявальнасць паэтавых радкоў успрымаеш з асаблівым хваляваннем, душэўным неспакоем.

Такім чынам, у сваіх вершах Э. Акулін маляўніча апісвае вобраз зямлі. Гэты вобраз атаясамліваецца ў паэта з роднай Беларуссю, з малой Радзімай і з вечным вобразам Мадонны. Не толькі ў радасці мы бачым зямлю, апетую Э. Акуліным, але і ў горы, калі здарылася бяда на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Гэтыя радкі не могуць не крануць сэрца ніводнага беларуса.

. МІФАЛАГІЗАЦЫЯ ВОБРАЗА НЕБА

У сучасным беларускім літаратуразнаўстве вельмі актуальным зяўляецца пытанне пра ролю і месца традыцыі ў літаратуры, пра яе міфалагічную (або архетыпавую) аснову. Важнейшая тэндэнцыя ў развіцці беларускай літаратуры апошніх пятнаццаці гадоў 20 ст. - міфалагізацыя, указвае А. Бельскі [11, с. 195]. Міфалагізм сучаснага празаічнага мыслення звязаны з вяртаннем да класічнай літаратурнай традыцыі міфатворчасці. Зварот да фальклорна-міфалагічных вытокаў стаўся невыпадковым. Яшчэ ва ўмовах занядбання нацыянальнага пачуцця, культывавання інтэрнацыянальных поглядаў палітызаваных ідэйна-творчых арыентацый у паэтаў нарадзілася цяга да першакрыніц беларускай духоўнасці і культуры, да стварэння мастацкіх структур з выкарыстаннем багатага вопыту народнай міфасвядомасці. Міфалогія для Р. Барадуліна, Н. Гілевіча, А. Дэбіша, В. Казько, А. Мінкіна, А. Разанава, Я. Сіпакова, А. Сыса, М. Скоблы, А. Хатэнкі, І. Шамякіна, В. Шніпа і іншых пісьменнікаў, як і некалі для беларускіх класікаў 19 - пачатку 20 ст., зрабілася крыніцай духоўна значнасці вобразатворчасці, асновай для выяўлення народнага менталітэту, роздуму пра лёс чалавека, праблемы дабра і зла, жыцця і смерці, іншыя адвечныя пытанні і хвалюючыя праблемы сучаснасці.

Праблема міфалагізацыі адна з самых важных і актуальных у сучасным літаратуразнаўстве. Літаратурная міфатворчасць гэта сродак мастацкага засваення рэчаіснасці, сутнасць якога, на думку В. Каваленкі, заключаецца ва ўменні мастака бачыць паэзію ў простым і будзённым, ствараць са звычайнага нешта таямнічае і загадкавае, адухаўляць рэчаіснасць. Іншымі словамі, спецыфічнай асаблівасцю фальклорна-міфалагічнага асэнсавання свету ў літаратуры зяўляецца яго паэтызацыя, моцнае ўнутранае выяўленне пачуццёвага перажывання. Па прычыне таго, што міф максімальна абагулены вопыт [20, с. 49] чалавецтва, то ва ўсе часы ён застаецца крыніцай, якая жывіць творчую фантазію. Старажытны светапогляд уплываў на ідэйна-тэматычны змест, вобразную сістэму, паэтычныя сродкі фальклорных твораў. На язычніцкіх рэлігіях вырастала хрысціянства, якое ўбірала ў сябе распрацаваныя імі ідэі, але прыстасоўвала іх да запатрабаванняў свайго часу. Біблія таксама збор міфаў, у якіх разуменне светабудовы асэнсоўваецца на больш высокім узроўні абагульнення.

Міфалогія зяўляецца адной з найважнейшых крыніц мастацтва. Вобразы міфалагічных істотаў служылі крыніцай натхнення для мастакоў літаратараў сусветнай кулітуры. Паўстаюць яны на старонках твораў беларускіх пісьменнікаў. Багата міфалагічных вобразаў створана паэтамі 19-га стагоддзя: Адам Міцкевічам, Янам Чачотам, пісьменнікам Янам Баршчэўскім (Шляхціц Завальня). Сустракаем гэтыя ж вобразы ў сучаснай беларускай літаратуры. Амаль у кожнага аўтара прысутнічае сумна-задуменны лясун, стары белабароды вадзянік, доўгавалосая русалка.

Міфы паходзяць з глыбокай старажытнасці, з таго часу, калі безабаронны перад прыроднымі стыхіямі першабытны чалавек імкнуўся даць сваё тлумачэнне надвышэйшым над ім сілам прыроды. І міфалогіягэта светапогляд часоў паганства. Для першапачатковага чалавека неадушаўлённага свету проста не існавала. Пасля прыняцця хрысціянства міфалогія стала часткай фальклора, а адтуль пранікла ў сусветную літаратуру.

Будучы асновай чалавечай культуры, міфалогія мае наступныя асаблівасці:

) міфалогія занатавала стасункі чалавека і прыроды;

) міф зява сінтэтычная. У ім своеасабліва злучыліся элементы сапраўдных ведаў аб прыродзе, маральныя нормы і рэлігійныя ўяўленні. Міф - сінтэз філасофіі, рэлігіі ды мастацтва;

) міф усё ў свеце імкнуўся растлумачыць, перадаць менш вядомае праз больш вядомае, зразумелае. Гэта абагульненне, але праз канкрэтнасць;

) міфы спароджаны ўяўленнямі, але не зяўляюцца чыстай фантазіяй.

Вобразы міфа гэта форма, у якой усвядомлена ўражанне.

Старажытны чалавек ўяўляў, што ўсё вакол яго такое ж жывое, як і ён сам, што прырода таксама мае душу. Характэрна дзейснае ўспрыняцце наваколля. Апісанне падзей і іх тлумачэнне магло мысліцца толькі як дзеянне і па неабходнасці прымаць форму аповяду. Старажытныя людзі расказвалі міфы замест таго, каб рабыць аналіз падзей.

Паганства гэта сістэма светапогляду нашых продкаў. Паганства заснавана на даволі нізкім узроўні вытворчых сіл насельніцтва з натуральным характарам гаспадаркі і абмена. Паганства не было вузкалакальнай зявай. Асновай яго зяўляецца паняцце закона гармоніі грамадства і прыроды. Яно працягвае існаваць у сучасных рэлігійна-філасофскіх сістэмах. Многія паганскія традыцыі захаваліся пасля прыняцця хрысціянства. Паганскія святы перакрыліся хрысціянскімі. Дзень хрышчэння насельніцтва Кіева адбыўся ў дзень, на які выпаў у той час Новы год па паганскаму календару. Гістарычна і светапоглядна паганства і хрысціянства гарманічна дапаўняюць адно другое. Міф ляжыць у аснове абодвух. Паганства чалавек і прырода. Хрысціянства чалавек і грамадства. Паганства цела, хрысціянства душа.

Міф адна з асноў літаратурнай творчасці. 3 большым або меншым поспехам да фальклорна-міфалагічных вытокаў звярталіся амаль усе прадстаўнікі беларускай літаратуры. Так, адметнай асаблівасцю аўтарскага светабачання ў Слове аб палку Ігаравым ёсць анімістычнае ўспрыманне прыроды. Багаты змест Бібліі дае матэрыял для роздумаў Ф. Скарыне. У 19 ст. зяўляецца своеасаблівы стылёвы накірунак: фальклорна-міфалагічны [15], або рамантычна-этнаграфічны [16]. Яго закладвалі сваёй творчасцю В. Дунін-Марцінкевіч, Я. Чачот, Я. Баршчэўскі і інш. I калі для іх фальклор і міфалогія часта яшчэ толькі плод засваення, то ў творчасці пісьменнікаў пачатку 20 ст. (Я. Купалы, М. Багдановіча, Я. Коласа, М. Гарэцкага) гэта ўжо цалкам мастацкае адкрыццё на народным [21, с. 60]. Найбольш грунтоўным і цэласным даследаваннем сувязей міфалогіі і беларускай мастацкай творчасці зяўляецца манаграфія В. Каваленкі Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры [15]. Вызначэнню ролі народна-паэтычнай спадчыны ў творах нацыянальных пісьменнікаў прысвечаны і іншыя манаграфіі і артыкулы [18], [19], [20], [21], [22], [23], [24]. Вялікай цікавасцю да міфа пазначана 20 ст. Даследчыкамі заўважана, што зараз найбольш папулярная ў свеце творчасць пісьменнікаў, для якіх уласціва стварэнне ўласных міфапаэтычных сімвалаў (Т. Ман, Г. Маркес, А. Маравія і інш.).

Адна з формаў існавання традыцыі вандроўныя (традыцыйныя, вечныя) сюжэты і вобразы, якія зяўляюцца своеасаблівымі формуламі мастацкага спазнання рэчаіснасці, універсальнымі схемамі, што дазваляюць пісьменніку суаднесці сучасныя падзеі з гістарычнымі (літаратурнымі, міфалагічнымі), на іх аснове стварыць уласную мастацкую карціну свету. Яшчэ ў 19 ст. Ф. Буслаеў пісаў: Пункт гледжання на паданне змяняўся. Але само паданне на працягу тысячагоддзяў трымаецца цвёрда і застаецца тым самым, і ўся праца стагоддзяў заключаецца толькі ў тым, каб нанізваць новыя ўражанні і новыя погляды і ідэі на тую самую агульную нітку [25, с.261].

Э. Акулін у сваіх творах праз вобраз неба раскрывае сувязь з Богам. Перш чым уявіць такую сувязь звернемся непасрэдна да лексічнага значэння гэтай лексемы:

Бог. Рус бог, укр. біг, польск bog, чэшск buh, ст-слав богъ, балг бог, серб-харв бог. Прасл bogъ. Роднасныя словы перш за ўсё ў інд-іран мовах: ст-інд bhagas той, хто абдорвае, дае дабрабыты, уладыка, ст іран baga бог, ст-перс baga- ( ст-інд bhajati дае, дзеліць). Першапачатковае значэнне той,хто надзяляе. Параўн ст-інд bhagah багацце, шчасце, ст-ірл baya-, baga доля. Версію аб запазычанні прасл. слова з іран моў фанетычна давесці немагчыма (а толькі з культ-гіст меркаванняў). Бернекер, 67; Траўтман, 23; Праабражэнскі, І, 33; Слаўскі, І, 40; Машынскі, 92; Фасмер, І, 181-182. падрабязна Трубачоў, Этімологія, 1965, 25-31, які мяркуе, што няма даных, каб адказаць на пытанні, ці запазычана слова bogъ з іранскага [26, с. 367].

Асноўнае значэнне гэтай лексемы той, хто надзяляе. Менавіта таму, на нашу думку, Э. Акулін лічыць, што яго Бог надзяліў маляўнічым словам:

- Мой родны ліфт, як ты мне мілы... -

шапчу, вярнуўшыся з дарог.

Паэтам дадзеныя крылы,

іх выбірае з лепшых Бог [23, с. 37].

Зместам гэтага верша аўтар даказвае, што яго выбраў Бог, каб ён стаў паэтам. I ўсё ж несумяшчальнасць ідэалу і рэчаіснасці, нябеснага і зямнога не перастае хваляваць паэта. Яна выяўляецца і ў зваротах да Бога.

Як вядома, багаборніцкая тэма шырока раскрылася ў еўрапейскай паэзіі. Да яе звярталіся ўслед за Дж. Г. Байранам, Ё. В. Гётэ А. Міцкевіч, М. Лермантаў, Т. Шаўчэнка і інш.

Праз вобраз неба раскрываецца тэма паэта і яго паэзіі:

Калі адчую, што высьпеў вецер

у весьнім небе для першагрома, -

зноў заначую з Каханай-песьняй

і прытулюся душой да Слова.

І сон з пакою зьбяжыць упрочкі,

і будуць зябка аб шыбу біцца

радкі-падлёткі насупраць ночы,

каб ранкам вершам у высі ўзьвіцца! [24, с. 91].

Паэт паказвае, што на літаратурным небасхіле яшчэ доўга будзе гарэць Э. Акуліна.

Паэзія Э. Акуліна лаканічная. Як правіла, яму дастаткова 3-4 страфы, каб радкі аформіліся ў самастойны твор. Зразумела, гэта патрабуе асаблівай увагі - павагі! - да слова, але у гэтым выпадку мы можам гаварыць пра пакланенне Слову:

Слова - мой шлях да Бога.

Слова - мая дарога.

Слова - мой крыж жыццёвы.

Бог уваскрэс у Слове.

Слова і ёсць мне Богам -

небам, крыжом, дарогай...[25, с. 91].

Да Слова паэт вельмі часта звяртаецца ў сваіх вершах, і гэта неабходнасць верніка, які верыць у ягоную звышмагутнасць. Таму яно, Слова, у яго таксама адушаўлёнае.

Праўда, на фоне тых працэсаў, якія сёння адбываюцца ў нашай літаратуры, і найперш маладой, ягонае пакланенне Слову - своеасаблівае стараверніцтва, паколькі душа ў паэзіі для многіх - адна з галоўных прыкмет традыцыяналізму, з якім яны ўсяляк змагаюцца. Зрэшты, нічога новага ў гэтым змаганні няма. Яшчэ ў 1941 годзе Генры Мілер пісаў: Для нас знікла само разумение душы, дакладней, яно цяпер зяўляецца у нейкім хімчна змененым і да здзіўлення перакручаным выглядзе. Мы ведаем адно крышталічныя элементы разбуранай душы. Безумоўна, за гэтыя 60 з лішнім гадоў замежная літаратура шмат зрабіла для крышталізацыі душы, але - далека не ўся, таму і ў айчыннага прыгожага пісьменства, думаецца, пакуль ёсць яшчэ час і шанц сказаць нешта вельмі важнее пра нашу сучаснасць, даючы працу не топькі розуму, але і душы. Пазіцыя Э. Акуліна ў гэтым выпадку адназначная.

Нельга ўявіць птушку без неба. Э. Акулін шырэй раскрывае гэту ўзаемасувязь і прасочваецца яшчэ адна паэт як птушка ў небе:

У неба месячных падстрэшках,

як верабі, анёлы спяць...

Пакуль паэты пішуць вершы -

паэтам дадзена лятаць! [26, с. 92].

Як і вобраз зямлі, вобраз неба нельга інтэрпрэтыраваць аднолькава. Гэты вобраз не толькі сувязь з Богам, раскрыццё тэмы мастацтва, але і яскравы паказ інтымных адносін.

Пачуццё кахання як універсальная зява асабістага жыцця кожнага чалавека, асабліва свежае і непаўторнае, хвалюючае і драматычнае ў самым пачатку свайго ўзнікнення, цікавіла і натхняла такіх пісьменнікаў, як Лонг (Дафніс і Хлоя), Уільям Шэкспір (Рамэо і Джульета), Ёган Вольфганг Гётэ (Пакуты маладога Вертэра), Аляксандр Пушкін (Яўген Анегін), Фёдар Дастаеўскі (Белыя ночы), Іван Тургенеў (Першае каханне), Іван Бунін (Міцева каханне), Янка Купала (Яна і я), Якуб Колас (На ростанях), Максім Гарэцкі (У чым яго крыўда?), Іван Мележ (Людзі на балоце) і іншыя. Сусветная літаратура на працягу стагоддзяў сцвярджала відавочную ісціну, што толькі ў каханні і з яго дапамогай чалавек становіцца чалавекам. Вобразную і дакладную характарыстыку ўспрымання свету закаханымі даў паэт Гайнрых Гайнэ: гэта страшэнны землятрус душы, у выніку якога чалавек па-новаму бачыць сябе і навакольны свет. Літаратура мінулага стагоддзя шмат увагі аддала і думцы пра тое, што ў эпоху войнаў і рэвалюцый, багатых на праявы бесчалавечнасці і агрэсіўнасці, занадта шырока распаўсюдзіліся такія адмоўныя зявы, як жорсткасць, зласлівасць, зайздрасць, абыякавасць, апатыя. У сучасным свеце прыкметна збяднела і звузілася сфера любові да бліжняга, у тым ліку і інтымнага пачуцця кахання. Усё гэта выразна засведчыла востры дэфіцыт любоўнага пачуцця ў жыцці.

Мастацкая літаратура, поруч з рэлігяй, філасофіяй, псіхалогіяй, з дапамогай уласных сродкаў вобразнага асэнсавання рэчаіснасці робіць усё магчымае, каб абудзіць у сучастку здольнасць любіць жыццё, перш за ўсё другога чалавека, кахаць і быць каханым. Каханню паэты прысвячалі свае вершы, празаікі раманы, мастакі - карціны, а кампазітары пісалі рамансы.У творах паэтаў і празаікаў, драматургаў і эсэістаў адлюстраваны шматлікія канкрэтныя праявы гэтага вялікага пачуцця, яго відаў і формаў, вымярэнняў і аспектаў. Тэма кахання адна з асноўных у беларускай мастацкай літаратуры.

Пошуку падыходаў да спасціжэння сутнасці, праяў гэтага пачуцця Э. Акулін прысвяціў шмат радкоў у сваіх паэтычных творах.

Каханне - гэта шчасце і радасць, моцнае пачуццё, якое робіць чалавека прыгожым, духоўна багатым.

У вершах каханне прадстае перад намі як шматпланавая духоўная якасць, у якой, як у фокусе, перасякаюцца процілегласці біялагічнага і духоўнага, асабістага і грамадскага, інтымнага і агульназначнага. На наш погляд, майстэрства паэта, неардынарнасць і глыбіня яго выхадаў на, адавалася б, звычайныя жыццёвыя і маральныя сітуацыі - а менавіта ў іх і выснова, і сэнс, і вырашэнне самых звычайных і самых вострых любоўных калізій - даюць поўнае права на выдзяленне любоўнай тэматыкі ў якасці аднаго з важных тэматычных кірункаў паэтыкі Э. Акуліна.

Як ужо было заўважана раней, шматпланавай прадстае перад намі інтымная лірыка Э. Акуліна. На наш погляд, з аднаго боку, яна неадемная ад усіх іншых тэм, што знайшлі адлюстраванне ў творчасці паэта. 3 другога, каханне само, па сутнасці, зяўляецца найменнем жыцця. У цэнтры ўвагі паэта, яго разумення кахання як самага свабоднага, незалежнага і непрадбачанага выражэння глыбіні чалавечай асобы зяўляецца чалавек, яго душа, яго сэрца, якія азараюцца і саграваюцца ў імя шчасця іншых людзей. Каханне ў паэтыцы Э. Акуліна - гэта не вузкаэгаістычнае пачуццё, скіраванае на самаўдасканаленне асобы, вырашэнне яе асабістых інтарэсаў. Яно выражае сацыяльна-маральную актыўнасць асобы і ідэалізацыю любімага чалавека, адноснае самазабыццё і бескарыслівасць чалавека, валодае ўсёачышчальнай сілай, фарміруе чалавечнае ў чалавеку, робіць яго саўдзельным самаму ўзвышанаму ў свеце.

Увогуле, вершы, прысвечаныя каханню, у паэта вельмі пранікнёныя, светлыя. Гэта каханне зямное, часам радаснае, часам пякельнае, горкае. Са старонак твораў Э. Акуліна паўстаюць:

Ты чакала мяне, як ралля

першы дождж пасля чэрвеньскай спёкі.

Ты чакала у небе Ілля

спахмурнела вышукваў аблокі.

І нарэшце настаў гэты дзень,

ад світання да зор сумнавокі…

Хмельны час несупынных залеў,

час кахання раллі і аблокаў.

Ты чакала мяне я прыйшоў.

Не суддзёй, не святым, не прарокам,

а грахоўным дажджом, яснатой

на вясёлкавым сподзе аблокаў [27, с. 73].

Неба зяўляецца адначасова часам кахання і прарокам.

У вершах пра каханне мы не знаходзім эротыкі, цынічных адносін да жанчыны, ухваленне лёгкіх мімалётных сувязяў. Ён не прызнае кахання па разліку. Для любоўнай лірыкі Э. Акуліна характэрны пяшчота, цеплыня, загадкавасць, пранікненне ў тайну сэрца закаханага, шчаслівага ці таго, хто яшчэ жыве надзеяй на спасціжэнне радасці кахання. Яна напоўнена паэтычнасцю, што пранізвае ўсе іншыя адценні чалавечых адносін: любоў да маці, родных мясцін, дружбу, таварыства. Лірычнае самавыяўленне паэта, на нашу думку, паядноўваецца з яркім адлюстраваннем, рамантычны пафас - з рэалістычным адлюстраваннем рэчаіснасці. Трэба адзначыць і такую адметную рысу лірыкі паэта, як незвычайны аптымізм. Творы паэта прасякнуты любоўю да людзей, верай у перамогу справядлівасці над сіламі зла, у тое, што кожны наступны дзень будзе больш шчаслівы, чым папярэдні.

Як зморыцца ноч ад кахання, настыне ў тумане язмін

і неба даспее світаннем,

ты скажаш сціхотна: - Вазьмі, вазьмі маё цела, каханы,

і боль мой, і слёзы мае…

і сонца ўзаўецца фантанам

рассыпаных кос па траве [28, с. 74].

Начное неба дапамагае лепей кахаць.


У тваіх вачах начуе неба,

а ў небе тым гасцюе Бог [28, с. 47].

Яднанне нябеснага і зямнога, святасці і грэшнасці часам прыводзіць да парадаксальных сітуацый

Мой грэх смяротны - гэта ты.

Я так хацеў цябе бязбожна, -

як хоча грэшніцу святы

схіліць на праведнае ложа...,

але каханне само па сабе -

найвялікшы парадокс Прыроды,

як, зрэшты, і сама паэзія [28, с. 78].

Уводзячы чытача ў свет, створаны сваёй паэзіяй, Эдуард Акулін імкнецца максімальна напоўніць гэты свет рознымі пачуццямі і героямі. Але галоўны сярод іх - лірычны герой, асоба, несумненна, гістарычная, у перажываннях і ўчынках якога па-свойму адлюстроўваецца наш час, становячыся часткай агульнай гісторыі.

Творы Э. Акуліна аб каханні, кажучы словамі В. Бялінскага, гэта мелодыя сэрца, музыка душы, якая не перакладаецца на чалавечую мову і тым не меней заключае ў сабе цэлую аповесць....

Такім чынам, неба ў творах Э. Акуліна мае філасофскі пачатак. Яно дапамагае лірычнаму герою ствараць прыгожыя палотны, моцна кахаць, высока лятаць і мець сувязь з Богам.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Такім чынам, прааналізаваўшы вобразы неба і зямлі ў творчасці Э. Акуліна, мы прыйшлі да наступных высноў:

Неба і зямля ключавыя вобразы арыгінальнага, непаўторнага мастацкага свету песняра, дзе высокая рамантычная мара лірычнага героя, ахопліваючы зямлю і неба, лучыцца з праўдай людскога жыцця. Пры гэтым асобнае, канкрэтна-жыццёвае ўздымаецца да быццёвага, субстанцыйнага, агульначалавечага, пашыраючы прастору філасофскіх абагульненняў.

Акулінская сімволіка зямлі і неба, сонца і зораў знаходзійца ў пераемнай сувязі з вялікай рамантычнай традыцыяй. Гэтая традыцыя адбілася ў творчасц многіх еўрапейскіх паэтаў. Да сімвалічных вобразаў зямлі і неба звярталіся Дж. Г. Байран, А. Міцкевіч М. Лермантаў, Я. Баратынскі і інш. Э. Акулін выступае ў беларускай паэзіі пераемнікам і абнаўляльнікам гэтай традыцыі. Яго сімволіка неба і зямлі мае зусім новае жыццёвае напаўненне. Пры ўсёй сваей рамантычнай настраёвасці, яна моцна звязана з канкрэтыкай жыцця, убірае ў сябе вострую сацыяльную і нацыянальную праблематыку.

Акулінскае неба гэта неба свабоды, высокага чалавечага ідэалу. У касмічных далях, куды сягае паэтава думка, прастор, воля, прыволле, і ўсё ж няма там ёй прыстанішча. бо не можа яна адарвацца ад зямлі, ад яе турботаў, болю, трагічнага лёсу людзей:

У сваіх вершах Э. Акулін маляўніча апісвае вобраз зямлі. Гэты вобраз атаясамліваецца ў паэта з роднай Беларуссю, з малой Радзімай і з вечным вобразам Мадонны. Не толькі ў радасці мы бачым зямлю, апетую Э. Акуліным, але і ў горы, калі здарылася бяда на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Гэтыя радкі не могуць не крануць сэрца ніводнага беларуса.

Неба ў творах Э. Акуліна мае філасофскі пачатак. Яно дапамагае лірычнаму герою ствараць прыгожыя палотны, моцна кахаць, высока лятаць і мець сувязь з Богам.

Падагульняючы гаворку пра асноўныя вобразы паэзіі Э. Акуліна, мы можам гаварыць пра вытанчанага, разважлівага і назіральнага гэтага мастака слова. Пры бясспрэчнай самабытнасці яго паэзія ўсё ж такі арыентавана на класічныя ўзоры. Тым самым малады творца як бы выконваюць запавет М. Багдановіча: на шляху засваення лепшага, што было зроблена ў паэзіі сусветнай, абапіраюцца на нацыянальныя традыцыі.

Непарыўная повязь чалавека з зямлёй, любоў да яе і служэнне ў імя яе дабрабыту падаюцца паэтам як ідэал чалавечых адносін да свайго краю. Чужына не заменіць радзіму - гэтаксама як мачаха не можа замяніць чалавеку маці. Акулін не толькі персаніфікуе вобраз радзімы, надзяляючы яе жаночым воблікам Мадонны, але і ўспрымае сувязь народа з роднай зямлёй як далучанасць дзяцей да маці: Беларусь разумеецца паэтам як Маці, а беларусы, беларускі народ - як яе дзеці.

Такім чынам, зямное і нябеснае то супрацьпастаўляюцца, то яднаюцца ў душы паэта, успрымаюцца ў гарманічным адзінстве.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Лагодны промень раніцы Калектыўны зборнік паэзіі [Тэкст]. // Акулін, Э. Вершы. Мн. : Мастацкая літаратура, 1988. ― 243с.

Штэйнер, І. Ф. Беларусь мой святы каўчэг… [Тэкст] / І. Ф. Штэйнер. // Штэйнер, І. Ф. Alma mater universitatis Гомель : УА ГДУ імя Ф. Скарыны, 2010. С. 153-156.

Акулін, Э. Непрычалены човен [Тэкст] / Э. Акулін. Мн. : Мастацкая літаратура, 2003. ― 97с.

Акулін, Э. Пяшчота ліўня [Тэкст] / Э. Акулін. Мн. : Мастацкая літаратура, 1990. ― 103с.

Акулін, Э. Крыло анёла [Тэкст] / Э. Акулін. Мн. : Мастацкая літаратура, 1995. ― 109с.

Акулін, Э. Вітражы [Тэкст] / Э. Акулін. Мн. : Мастацкая літаратура, 2003. ― 97с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. Пад рэд. М. Р. Судніка [Тэкст] / М. Р. Суднік. - Мн. : Беларуская энцыклапедыя, 2005. - 785с.

Колас, Я. Новая зямля. Сымон-музыка [Тэкст] / Я. Колас. - Мн. : Мастацкая літаратура, 1986. - 519 с.

Мележ, I. Жыццёвыя клопаты. Артыкулы, інтэрвю [Тэкст] / І. Мележ. Мн. : Вышэйшая школа, 1975. ― 657с.

Адамовіч, А. Здалёк і зблізку [Тэкст] / А. Адамовіч. Мн. : Навука і тэхніка, 1981. ― 389 с.

Бельскі, А. Класікі і сучаснікі ў школе [Тэкст] / А. Бельскі. - Мн. : Аверсэв, 2005. - 353 с.

Друк, Г. У храме слова. Міфатворчасць Віктара Казько: Манаграфія [Текст] / Г. Друк. Мазыр : УА МДПУ, 2005. 27 с.

Гілевіч, Н. Як дрэва карэннем. Вершы і паэмы [Тэкст] / Н. Гілевіч. - Мн. : Юнацтва, 1986. - 239 с.

Каваленка, В Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літарагуры [Тэкст] / В. Каваленка. - Мн. : Навука і тэхніка, 1981. - 429 с.

Грынчык, М. Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі [Тэкст] / М. Грынчык. - Мн. : Народная асвета, 1985. - 375 с.

Яскевіч, А. Узроўні фальклорных уплываў [Тэкст] / А. Яскевіч. // Узроўні фалыслорных уплываў: Зборнік / Рэд. У. В. Гніламёдаў [і іншыя]. - Мн.: Навука і тэхніка, 1982. - 351 с.

Барабаншчыкава, Т. Л. Фальклорныя традыцыі ў ранніх творах В. Казько [Тэкст] / Т. Л. Барабаншчыкава. // Народная асвета. - 2002. - №2. - С. 22-27.

Друк, Г. М. Міфатворчасць як ідэястваральная аснова ў прозе В. Казько і Чынгіза Айтматава [Тэкст] / Г. М. Друк. // Веснік БДУ. Серыя 4. Філалогія. - 2001. - №2. - С. 59-63.

Друк, Г. М. Фальклорна-міфалагічная аснова творчасці В. Казько [Тэкст] / Г. М. Друк. // Веснік БДУ. Серыя 4. Філалогія. - 2002. - №4. - С. 116-119.

Грынчык, М. Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі [Тэкст] / М. Грынчык. - Мн. : Народная асвета, 1985. - 375 с.

Лысова, Н. Міфалогія ў новай беларускай паэзіі. спроба культуралагічнага аналізу вершаў А. Хадановіча [Тэкст] / Н. Лысова. // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. - 2006. - №6. - С. 122-127.

Конан, У. Міфічныя вобразы і матывы ў паззіі М. Багдановіча [Тэкст] / У. Конан. // Роднае слова. - 1994. - № 4. - С 51-55.

Шамякіна Т. Мадэль свету ў міфалагічных сістэмах [Тэкст] / Т. Шамякіна. // Роднае слова. - 1994. - № 2. - С. 49-58.

Шамякіна, Т. Міфалогія і яе значэнне [Тэкст] / Т. Шамякіна. // Роднае слова - 1993. - № 7. - С. 49-53.

Буслаев, Ф. Мои досуги // Собранныя изъ периодическихъ изданий. Мелкія сочинения Федора Буслаева. Въ двухъ частяхъ. Часть вторая [Текст] / Ф. Буслаев. Москва : Въ Синоидальной Типографий, 1886. ― 396 с.

26 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы Т. 1 [Тэкст] / В. У. Мартынаў [і іншыя]. - Мн. : Навука і тэхніка, 1978. - 443 с.

Гарунова, Н. Агонь паэзіі [Тэкст] / Н. Гарунова. // Мададосць. ― 1997. ― №12. С. 234-237.

Баркоўская, Т. Храм для анёла [Тэкст] / Т. Баркоўская. // Літаратура і мастацтва. ― 2000. ― 1 снежня. С. 7.

Похожие работы на - Вобраз неба і зямлі ў паэзіі Эдуарда Акуліна

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!