Культура Беларусi у 20-30 гг. ХХ стагоддзя

  • Вид работы:
    Реферат
  • Предмет:
    История
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    22,1 Кб
  • Опубликовано:
    2013-05-18
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Культура Беларусi у 20-30 гг. ХХ стагоддзя

Змест

Уводзiны

. Асаблівасці культурнага развіцця ў паслякастрычніцкі перыяд і перабудова адукацыі

. Беларусізацыя 20-30-х гадоў

. Моўная палітыка

. Развіццё архітэктуры, скульптуры, жывапісу, музыкі, тэатра і літаратуры

. Культурнае жыццё ў Заходняй Беларусі

. Масавыя рэпрэсіі дзеячаў культуры Беларусі

Заключэнне

Літаратура

Уводзiны

Самабытная культура Беларусі фарміравалася на працягу стагоддзяў. Тут існавалі арыгінальныя архітэктурныя і мастацкія школы, ствараліся непаўторныя музычныя і літаратурныя творы.

Культура Беларусi - гэта велізарны гістарычны пласт, якому ўласцівы цікавыя з'явы і працэсы. Разгледзiць усю разнастайнасць культурнай спадчыны Беларусі ў рамках рэферата практычна немагчыма, таму, у дадзенай працы будзе досыць падрабязна разглядацца канкрэтны гістарычны прамежак - 20-30 гг. ХХ стагоддзя.

Выбар дадзенай тэмы рэферата абумоўлены тым, што яна, безумоўна, актуальная ў нашы дні. Развіццё культуры ў Беларусі, у тым ліку ў Заходняй Беларусі, ў 20-30 гг застаецца папулярнай тэмай для работ гісторыкаў, публіцыстаў і культуролагаў.

Справа ў тым, што гістарычнае і культурнае развіццё знаходзіцца ў пастаянным руху, на кожным этапе яно набывае новыя рысы, якія становяцца падмуркам для наступных больш цi меньш прагрэсіўных зменаў. Гэта дазваляе нам казаць аб тым, што разгляданы намі этап развіцця Беларусі, як і любы іншы, надзвычай важны для вывучэння тэндэнцый гістарычнага і культурнага развіцця ў цэлым.

Вывучэнне гэтага параўнальна недалёкага ад нашых дзён перыяду - 20-30- х гг ХХ стагоддзя - дазваляе нам праводзіць паралелі з сучаснасцю, знаходзіць падабенств, адрозненні, выяўляць ўплыў мінулага на сучаснасць.

Аб'ектам дадзенай працы з'яўляецца культура Беларусі. Прадметам працы выступае непасрэдна развіццё культуры Беларусі (у т. л. Заходняй Беларусі) у 20-30 гг. ХХ стагоддзя.

Мэта гэтага рэферата - выявіць асноўныя тэндэнцыі развіцця культуры Беларусі 20-30 гг. ХХ стагоддзя.

1. Асаблівасці культурнага развіцця ў паслякастрычніцкі перыяд і перабудова адукацыі

Нацыянальна-культурнае будаўніцтва ў паслярэвалюцыйныя 20-я - 30-я гады праходзіла ў вострай барацьбе розных сіл: нацыянальна-патрыятычных, што выступалі за развіццё беларускай нацыянальнай культуры і сіл, якія прапагандавалі ідэі сацыялізма, інтэрнацыяналізма. Сказваўся таксама і нізкі культурны ўзровень насельніцтва, рэвалюцыйны патрыятызм. Таму культурнае будаўніцтва ў гэты перыяд ажыццяўлялася пад назвай "культурная рэвалюцыя". Яе галоўнымі мэтамі былі:

-стварэнне новай, сацыялістычнай па зместу, культуры;

-ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці;

стварэнне ўмоў для далучэння народных мас да культуры праз развіццё сеткі хат-чытальняў, бібліятэк, клубаў, музеяў;

стварэнне новай савецкай інтэлігенцыі;

барацьба супраць рэлігійных, буржуазных поглядаў і г.д.

Пасля 1917 г. пачынаецца рэвалюцыйная ломка ўсяго старога, і найперш праводзіцца перабудова адукацыі. Адукацыя пачынае ажыццяўляцца на новых прынцыпах: сувязі яе з сацыяльна-эканамічнымі і палітычнымі пераўтварэннямі; праве ўсіх народаў на адукацыю на роднай мове; прынцыпе пераемнасці ўсіх звенняў сістэмы адукацыі; ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці; бясплатнасці адукацыі.

Адразу былі ліквідаваны саслоўныя, рэлігійныя і нацыянальныя прывілеі, а таксама дарэвалюцыйныя органы адукацыі. У пачатку 1918 г. ліквідавана Віленская навучальная акруга, забаронена выкладанне рэлігіі і рэлігійных абрадаў, уведзены новы правапіс.

1921 г. замест 9-гадовай, галоўным тыпам масавай школы, уводзілася сямігадовая. Пасля сямігодкі навучанне працягвалася ў 3-4-гадовых тэхнікумах, а потым у трохгадовых ВНУ.

Больш бурнае развіццё сістэмы адукацыі пачалося пасля заканчэння ў 1920 г. ваенных дзеянняў і ў перыяд правядзення палітыкі беларусізацыі. Разам з развіццём сістэмы адукацыі ішоў працэс і ліквідацыі непісьменнасці. Да 1921 г. усяго 503 тыс.чалавек (39% ад агульнай колькасці насельніцтва таго часу) навучыліся грамаце. Для яе далейшай ліквідацыі ў 1924 г. быў прыняты 10-гадовы план. Адначасова з ліквідацыяй непісьменнасці ствараліся школы для малапісьменных.

Складвалася сістэма сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Спецыялістаў народнай гаспадаркі з 1919 г. пачаў рыхтаваць адноўлены Гары-Горацкі земляробчы інстытут, з 1921 г. - БДУ. У ім спачатку было два факультэты - грамадскіх навук і медыцынскі, а ў 1922 г. быў заснаваны педагагічны факультэт з чатырма аддзяленнямі - сацыяльна-гістарычным, літаратурна-лінгвістычным, фізіка- матэматычным і прыродазнаўчым. На базе педагагічнага факультэта БДУ ў 1931 г. адчынены Вышэйшы педагагічны інстытут; медыцынскага - Мінскі медыцынскі інстытут.

Спалучэнне намаганняў сістэмы адукацыі і шматлікіх грамадскіх арганізацый тыпу "Далоў непісьменнасць дазволіла да канца 30-х гадоў непісьменнасць у асноўным ліквідаваць. Колькасць пісьменных узрасла з 53,1% у 1927 г. - да 78,9% у 1939 годзе.

Сетка навучальных устаноў паступова пашыралася. Аднак у яе сістэме было шмат недахопаў. Была дрэннай матэрыяльная база, адсутнічала адзіная сістэма ацэнкі ведаў, у ВНУ і тэхнікумах шырока ўжываўся брыгадны метад падрыхтоўкі. У адпаведнасці з ім адмяняўся персанальны ўлік паспяховасці, дыпломныя работы студэнтаў. Ацэнку атрымлівала ўся група, брыгада. Негатыўны ўплыў меў і г.зв. класавы прынцып набору студэнтаў, калі пры залічэнні на вучобу перавага аддавалася рабочым, сялянам і іх дзецям. Студэнтаў выключалі за непралетарскае паходжанне, па палітычных матывах. Для падрыхтоўкі рабочых, сялян і іх дзяцей да вучобы ў ВНУ ствараліся рабфакі, якіх у 1925 г. дзейнічала чатыры.

У 1934 г. у краіне праведзена ўніфікацыя сістэмы адукацыі. Стваралася пачатковая (І-ІV класы), няпоўная сярэдняя (І-VП класы) і сярэдняя (І-Х класы) школа. Уводзілася пяць ступеняў ацэнкі паспяховасці ў школах і ВНУ. Для студэнтаў уводзіліся стыпендыі, для выкладчыкаў - стаўкі. Усё гэта спрыяла паляпшэнню сістэмы адукацы і яе далейшаму развіццю.

Разам з гэтым у дзейнасці школ існавала таксама шмат праблем. Многія школы мелі дрэнную паспяховасць, шмат вучняў заставаліся на другі год. На выніках навучання сказвалася дрэнная матэрыяльная база школ. Шмат з іх працавалі ў непрыстасаваных памяшканнях, у тры змены. Не хапала падручнікаў, сказвалася недастатковая падрыхтоўка настаўнікаў. Нават нарком асветы БССР Еўдакія Ўралава, якая ў ліпені 1938 г. была прызначана на гэтую пасаду, мела пачатковую адукацыю.

Некалькі лепшай была сітуацыя ў вышэйшых навучальных установах.

У заключэнне першага пытання важна адзначыць, што з 1 верасня 1940 г. у VШ-Х класах сярэдняй школы, вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах была ўведзена плата за навучанне. 3 1 лістапада 1940 г. стыпендыя выдавалася толькі тым студэнтам, якія на экзаменах атрымалі 75% адзнак "выдатна" і астатнія - "добра". У выніку гэтага многія вучні, студэнты вымушаны былі пакінуць вучобу. Так, 80 студэнтаў першага курса Віцебскага педінстытута падалі заявы аб выключэнні.

У верасні 1939 г. Заходняя Беларусь была далучана да БССР. Тут пачалася праца па стварэнню савецкай сістэмы адукацыі. У асноўным быў выкананы план пачатковага навучання і на 60%-сямігадовай адукацыі, падрыхтавана новая інтэлігенцыя, На 1 студзеня 1941 г. у рэспубліцы працавала 27,7 тыс.спецыялістаў з вышэйшай і каля 60 тыс.-з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Але гэтага было недастаткова. Амаль трэць пасад, патрабуючых спецыяльнай адукацыі, займалі людзі з поўнай і няпоўнай сярэдняй школай. Эфектыўнасць іх працы не магла быць высокай.

2. Беларусізацыя 20-30-х гадоў

беларусь культурны развіццё

Асаблівасцю развіцця культуры ў 20-30-я гады была беларусізацыя.

Беларусізацыя - гэта палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва на Беларусі ў 20-я - пачатку 30-х гадоў. Яна характарызавалася ростам нацыянальнай самасвядомасці народа, яго імкненнем да развіцця беларускай культуры, мовы. Падчас правядзення беларусізацыі на працягу больш дзесяці гадоў наш народ меў магчымасць адрадзіць нацыянальную культуру, родную мову, якія пад час паланізацыі, потым русіфікацыі амаль зніклі.У ліку ініцыятараў і аўтараў беларусізацыі былі знакамітыя дзеячы нацыянальна - вызваленчага руху.

Многія ідэі беларусізацыі пачалі ажыццяўляцца ўжо ў першыя паслярэвалюцыйныя гады. Гэта знайшло адлюстраванне ў наданні беларускай мове дзяржаўнага характару ўладамі Беларускай Народнай Рэспублікі, стварэнні нацыянальных школ, адкрыцці шэрагу курсаў беларусазнаўства.

У снежні 1920 года зезд Саветаў Беларусі таксама абвясціў неабходнасць арганізацыі дзяржаўнага і грамадскага жыцця на беларускай мове. Для вывучэння гісторыі, культуры беларускага народа, распрацоўкі навуковай тэрміналогіі роднай мовы ў 1922 г. быў створаны Інстытут беларускай культуры, які потым ператвораны ў акадэмію навук БССР.

Цэласны, канцэптуальны комплексны характар беларусізацыя набыла пасля таго, як 15 ліпеня 1924 г. была прынята пастанова ЦВК БССР Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі. Гэтай пастановай прадугледжвалася:

) развіццё нацыянальнай культуры, перавод школ, ВНУ на беларускую мову, пашырэнне выдання на ёй кніг, на беларускай мове, развіццё беларускай літаратуры, вывучэнне гісторыі Беларусі і г.д.;

) вылучэнне беларусаў на кіруючыя пасады;

) перавод справаводства на працягу трох гадоў на беларускую мову. Пастановай зацвярджаўся дзяржаўны характар беларускай мовы, а ўсім іншым мовам народаў Беларусі надаваліся роўныя правы. Мовай міжнацыянальных зносін абяўлялася руская.

Выключная ўвага падчас беларусізацыі звярталася на навуковае даследванне праблем беларускай мовы, яе гісторыі, нарматыўнасці, распрацоўцы тэрміналогіі. Іменна ў гэтыя гады беларуская мова набыла ўсе галоўныя прыкметы, ўласцівыя ёй. Упарадкаванню беларускай мовы спрыялі граматыкі, выдадзеныя Б.Пачобкам, А.Смолічам, А.Луцкевічам, А.Станкевічам, Я.Лёсікам. Найбольш дасканалая яе распрацоўка была зроблена Б.Тарашкевічам. У яго граматыцы распрацавана фанетыка, часціны мовы, правапіс, сінтаксіс, г.зн. увесь узровень напісання слоў.

Неабходнасць гэтага вызначалася значнай нераўнамернасцю напісання, адсутнасцю адзінага алфавіта. Напрыклад, кірыліца выкарыстоўвалася ў старажытнабеларускім пісьменстве ад XIV да XVIII стагоддзяў. У XVIII - пачатку ХХ стагоддзяў ужываўся лацінскі алфавіт. Лацініцай былі надрукаваны творы В.Дуніна - Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, зборнік Я.Купалы Гусляр і іншыя творы. З узнікненнем легальнай беларускай прэсы пачаў выкарыстоўвацца і шрыфт, які распрацаваў І. Капіевіч, г.зн. удасканаленая кірыліца. Нават і пасля 1917 г. беларускія падручнікі друкаваліся лацініцай і кірыліцай. Толькі ў лістападзе 1926 г. напісанне афіцыйна было пераведзена на кірыліцу.

З мэтай далейшага ўпарадкавання беларускага правапісу, графікі і граматычных рыс беларускай мовы ў 1926 г. у Мінску была складзена Канферэнцыя па яе ўдасканальванню, а ў 1933 годзе прынята Пастанова Урада БССР Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу. Выдадзеным у 1933 г. і ўдасканаленым у 1934 годзе, правапісам мы карыстаемся і зараз.

3. Моўная палітыка

У ходзе беларусізацыі зыходным прынцыпам яе ажыццяўлення стаў перавод сістэмы навучання на беларускую мову. Здзяйсненне гэтага курсу прывяло да таго, што ўжо ў 1925/26 гг. з агульнай колькасці школ 76% былі беларускімі, з 4-х гадовых -94%, а ў 1932 г. з агульнай колькасці школ - звыш 90% былі беларускамоўнымі. У гэтыя гады каля 60% сярэдніх спецыяльных і вышэйшых устаноў таксама перайшлі на беларускую мову.

Пры правядзенні палітыкі беларусізацыі ні ў якім разе не прыніжаліся правы і годнасць прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. У 1924 г. у якасці дзяржаўных прызнаваліся беларуская, руская, яўрэйская, польская мовы. Справаводства таксама пераводзілася на родную мову. Асноўныя ўнутрырэспубліканскія дакументы друкаваліся на чатырох мовах: агульнасаюзнага значэння - на беларускай і рускай, грамадска-палітычныя дакументы (пасведчанні і інш.) - на беларускай і адной з трох іншых раўнапраўных моў. Пры гэтым за кожным грамадзянінам захоўвалася права звяртацца ў любую ўстанову на роднай мове і на ёй атрымаць адказ.

Праводзілася беларусізацыя ў партыйных і камсамольскіх арганізацыях, у вайсковых злучэннях Чырвонай Арміі. Паколькі ўзровень ведання мовы быў нізкім, пры многіх адміністрацыйных і іншых органах ствараліся спецыяльныя курсы па яе вывучэнню. У выніку гэтай вялікай працы ўжо ў 1927 годзе каля 75% кіруючых работнікаў валодалі беларускай мовай.

Пашыралася выданне газет, часопісаў, літаратуры на беларускай мове, праца радыё, тэатраў.

Палітыка беларусізацыі аказвала выключны ўплыў на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, яго светапогляд. Вялікі ўплыў яна мела на насельніцтва Заходняй Беларусі, узмацняла іх імкненне да ўзяднання ў адзіны народ. Уздзейнічала яна і на беларускую эміграцыю.

Аднак палітыка беларусізацыі сустракала і перашкоды. Да яе варожа адносілася значная частка кіраўнікоў рэспублікі, частка вучоных. Не падтрымлівалі яе і першыя сакратары ЦК КПБ В. Кнорын і К. Гай. У 30-я гады падчас барацьбы з так званымі нацдэмамі беларусізацыя была звернута. Разам з гэтым значэнне беларусізацыі вялікае. Яна спрыяла адраджэнню нацыянальнай культуры, гісторыі беларускага народа.

4. Развіццё архітэктуры, скульптуры, жывапісу, музыкі, тэатра і літаратуры

Беларуская архітэктура ў савецкі час фарміравалася як неадрыўная састаўная частка савецкай архітэктуры. Ацэньваючы ў цэлым яе развіццё ў 20 -30-я гады, неабходна адзначыць, што яна стала часам пошукаў і набыцця вопыту для карэннай рэканструкцыі гарадоў і вёсак рэспублікі, арганізацыі масавага жыллёвага будаўніцтва. Пад кіраўніцтвам архітэктараў аднаўляліся вытворчыя памяшканні, рэканструяваліся старыя дамы і збудаванні. Праўда, у гэты ж час руйнуецца шмат царкоўных пабудоў, што адпавядала палітыцы ваяўнічага атэізму. Напрыклад, з дарэвалюцыйных 1445 праваслаўных цэркваў, 704 сінагог і 148 касцёлаў - да канца 30-х гадоў у БССР былі зачынены адпаведна 1371, 633 і 95, астатнія перароблены ў клеці, гаспадарчыя пабудовы, ці зруйнаваны.

Менавiта ў гэтыя гады ў якасці асноўнага тыпу зацвердзіўся жылы дом секцыйнай структуры. Адбывалася станаўленне новых і ўдасканальванне створаных у мінулым тыпаў грамадскіх будынкаў, выпрацоўваліся тыпалагічныя асновы розных збудаванняў, атрымала развіццё тыповае праектаванне.

Асабліва выразна пошукі новага стыля праявіліся пры будаўніцтве канторы Дзяржбанка БССР, універсітэцкага гарадка, комплекса першай беларускай сельскагаспадарчай выстаўкі. Гэтыя пабудовы характарызаваліся рацыяналізмам, сухасцю і геаметрычнасцю форм, спрошчанасцю фасадаў.

Беларуская савецкая скульптура ў першыя паслярэвалюцыйныя гады развівалася пад уздзеяннем ленінскага плана манументальнай прапаганды. Разлічаная на выкананне ідэалагічнай функцыі, скульптура выконвала ролю сімвала новага жыцця. Яна першапачаткова была мала звязана структурна з гарадскім асяроддзем, а манументальнасць дасягалася простым павелічэннем памераў. Для іх быў характэрны кубізм. Гэтым характарызавалася творчасць скульптараў Д.Якерсана, М.Цэханоўскага. Першыя савецкія скульптуры выконваліся з недаўгавечных матэрыялаў, часцей з гіпсу, цэменту, фанеры і нават са шкла і алебастравых пліт. Так, скульптура чырванаармейца на плошчы Свабоды ў Мінску была выканана з дошчачак, а галава пакрыта шапкай з бляхі. Адметнай рысай скульптуры 20-х гадоў з'явілася цікавасць да свайго гістарычнага мінулага. Развіццю беларускай скульптуры спрыяла адкрыццё ў Віцебску скульптурнага аддзялення ў мастацкім тэхнікуме.

Адной з асноўных праблем, што вырашаліся скульптарамі ў 30-я гады, была праблема стварэння вобраза сучасніка. На змену вобразаў гераічных рэвалюцыйных гадоў, прыходзіць вобраз чалавека новай сацыялістычнай фармацыі. Гэта адпавядала метаду сацрэалізму. Над вобразамі сучасніка паспяхова працавалі А.Грубэ (скульптуры"Трактарыстка", "Беларус", помнікі Ф.Дзяржынскаму ў Дзяржынску, У.Леніну ў Барысаве), А.Жораў, А. Глебаў.

У партрэтным жанры працавалі скульптары М.Керзін, А.Бразер, З.Азгур і іншыя. Імі створана цэлая галерэя вобразаў беларускай інтэлігенцыі.

Развіццё жывапісу таксама праходзіла ў вострай барацьбе розных накірункаў і плыняў. Майстры старэйшага пакалення звярталіся да традыцыйнай манеры пісьма позніх перадзвіжнікаў, у той час як некаторыя маладыя мастакі зняважліва ставіліся да рэалістычных традыцый мінулага.

У масавых відах мастацтва (афармленні афіш, свят, напісанні плакатаў) працавалі М.Шагал, К.Малевіч, В.Ермалаева, Л.Лісіцкі і іншыя прадстаўнікі так званых "левых накірункаў, якія сродкамі імпрэсіянізму і супрэматызму (разнавіднасці крайняга геаметрычнага абстракцыянізму) рабілі спробы ўвасобіць ідэі рэвалюцыі. У 1919 г. К.Малевіч нават выступіў з "Маніфестам левых беспрадметнікаў", у якім запатрабаваў устанаўлення дыктатуры "левых" у галіне культуры і мастацтва, а супрэматызм - зрабіць дзяржаўным мастацтвам. У барацьбе з гэтымі напрамкамі мацнела рэалістычная плынь. У яе развіцці значную ролю адыграў М.Філіповіч, які працаваў у тэхніцы алейнага жывапісу і акварэлі. Ён стварыў карціны На Купалле", "Вясковае свята, "Стары беларус з люлькай, Чырвонаармейцы ў вёсцы, "Бойка на Нямізе, "Паўстанне К.Каліноўскага, 1905 год у Мінску.

1925 г. на Беларусі сістэматычна арганізоўваліся мастацкія выстаўкі. Галоўнай тэмай іх быў паказ рэвалюцыйнай героікі, людзей працы. Развіваўся сюжэтна-тэматычны жанр, прысвечаны гісторыка-рэвалюцыйнаму мінуламу, людзям працы. Побач з сюжэтна-тэматычным жанрам, актыўна развіваўся пейзаж, нацюрморт, партрэтны жывапіс. Беларускія мастакі актыўна ўдзельнічалі ў распрацоўцы агітплакатаў, газетнай і часопіснай графікі, кніжнай ілюстрацыі. Яны працавалі таксама ў стылі лінагравюры, ксілаграфіі, афорта. Пашырэнне тэатральнай дзейнасці спрыяла развіццю дэкаратыўнага мастацтва. Выдатнымі мастакамі-дэкаратарамі сталі Аскар Марыкс, Леанід Нікіцін. У афармленні спектакляў яны шырока ўжывалі народнае адзенне, ткацтва, прадметы побыту, што стварала рэальную абстаноўку і набліжала артыстаў да народа

Важнай падзеяй у культурным жыцці рэспублікі з'явілася адкрыццё ў 1939 г. Дэяржаўнай карціннай галерэі, якая сабрала вялікія каштоўнасці. Акрамя палотнаў беларускіх мастакоў, у ёй было шмат карцін майстроў рускага і заходняга жывапісу. Галерэя праводзіла вялікую работу па эстэтычнаму выхаванню працоўных, аказвала творчую дапамогу мастакам.

Аналізуючы развіццё музычнай культуры, трэба нагадаць. што поспехі ў станаўленні музычнага мастацтва былі дасягнуты ўжо ў першыя гады савецкай улады. Спачатку ў музычным жыцці пераважала творчасць харавых калектываў, створаных на самадзейнай выснове. Адначасова складваліся ўмовы і рабіліся першыя крокі да стварэння прафесіянальнага музычнага тэатра, нацыянальнай оперы. Вялікую ролю ў падрыхтоўцы прафесійных музычных кадраў, у мастацкім выхаванні працоўных адыгралі народныя кансерваторыі ў Віцебску, Гомелі, Бабруйску. Значнай з'явай стала адкрыццё Беларускага музычнага тэхнікума ў Мінску. Оперны і балетны класы, музычныя калектывы тэхнікума з´явіліся асновай Беларускай студыі оперы і балета (з 1933 г. Дзяржаўны тэатр оперы і балета), сімфанічнага аркестра Беларускага радыёцэнтра, філарманічнага аркестра народных інструментаў.

У 1932 г. арганізоўваецца Беларуская дзяржаўная кансерваторыя, хор пры радыёцэнтры, у 1937 г. адкрыта Беларуская дэяржаўная філармонія. Філармонія аб'яднала сімфанічны і народны аркестры, харавую капэлу, ансамбль беларускай народнай песні і танца, вакальны і смычковы квартэты.

Развіццю эстраднага мастацтва спрыяла стварэнне ў Беластоку Дзяржаўнага джаза БССР, мастацкім кіраўніком якога з'яўляўся Эдзі Рознер. Калектыў карыстаўся такой папулярнасцю, што з яго творчасцю азнаёміўся нават сам Сталін. Там жа ў Беластоку ў 1940 г. быў арганізаваны Беларускі ансамбль песні і танца пад кіраўніцтвам Р.Шырмы (з 1957 г. Дзяржаўная акадэмічная капэла БССР). Кампазітарскія і музычныя жанры аб'ядноўваў створаны ў 1934 г. Саюз кампазітараў.

У 20-я гады пачалася і адразу ж набыла даволі інтэнсіўны характар дзейнасць першых беларускіх савецкіх прафесійных кампазітараў (М.Чуркіна, М.Аладава, Я.Цікоцкага, Р.Пукста, А.Туранкова, М.Анца, М.Крошнера, В.Залатарова, М.Куліковіча-Шчаглова, М.Равенскага і інш..), былі закладзены асновы сімфоніі, квартэта, фартэпіяна, квінтэта, кантаты, раманса, масавай харавой песні. Да 1938 г. кампазітары Беларусі напісалі больш за 100 масавых песень, звыш 20 буйных сімфоній, 12 камерных твораў. Значнае месца надавалася запісу і апрацоўцы народных песень.

У цэлым, беларуская музычная культура пры мастацкай недасканаласці многіх твораў абапіралася на народную песеннасць, узбагачала скарбонку беларускай культуры. Многія творы 20-30-х гадоў не страцілі свайго мастацкага значэння і засталіся рэпертуарнымі і зараз.

Адначасова з музычным развівалася тэатральнае мастацтва. 3 1917 г. арганізоўваліся новыя тэатры і шматлікія гурткі, якія з пачаткам першай сусветнай вайны спынілі сваю дзейнасць. У Мінску пачало дзейнічаць Першае таварыства беларускай драмы і камедыі (арганізатар Ф.Ждановіч), якое адыграла важную ролю ў станаўленні беларускага тэатральнага мастацтва. Асабліва развіццё тэатральнага мастацтва пачалося пасля вызвалення Мінска. У 1920 г. адчыніў дзверы БДТ-1 (зараз тэатр імя Я.Купалы), БДТ-2 (пад кіраўніцтвам У.Галубка); у 1926 г. - БДТ-3 (пазней - тэатр імя Я.Коласа ў Віцебску).

У сувязі з культурным патрабаваннем вёскі ў сярэдзіне 30-х гадоў узніклі і дзейнічалі вандроўныя калгасна-саўгасныя тэатры. У 1938 г. іх працавала 8 (у Гомелі, Бабруйску, Барысаве, Слуцку, Полацку, Рагачове, Мазыры, Лепелі). Аб прафесійным узроўні гэтых творчых калектываў сведчыць той факт, што на базе Мазырскага тэатра быў створаны Палескі абласны тэатр, а на базе Барысаўскага ў 1939 г. - Пінскі абласны драмтэатр.

Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР там разгарнулася праца па стварэнню тэатраў. На пачатку 1941 г. у Беластоку працавалі беларускі і польскі драмтэатры, у Брэсце - рускі і яўрэйскі, у Гародні - рускі драматычны і лялечны, у Вілейцы, Баранавічах і Пінску - беларускія драмтэатры.

пачатку свайго існавання беларускі савецкі тэатр звяртаўся да твораў, прысвечаных гістарычнаму мінуламу, разнастайным праблемам сучаснага жыцця. Гэта спектаклі - На купалле" М.Чарота, "Машэка, "Кастусь Каліноўскі", "Перамога" Я.Міровіча, "Бязвінная кроў", "Ганжа У.Галубка.

Разам з развіццём тэатральнага мастацтва пасля 1917 г. пачынаецца станаўленне беларускай савецкай літаратуры. У тых ці іншых формах яна існавала ўжо ў перыяд грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі. Так, у гэты час пісаў вершы-заклікі Я.Купала, працаваў над патрыятычнымі вершамі Я.Колас, у газеце "Дзянніца друкаваў свае творы Ц.Гартны. Пачалі пісаць 3. Бядуля, М.Чарот. У пачатку 20-х гадоў беларуская літаратура вызначаецца бурным развіццём і ўздымам. Выданнем беларускай літаратуры актыўна займалася заснаванае ў 1922 г. выдавецтва "Адраджэнне", часопісы "Маладняк (1923-1932 гады), "Узвышша" (1927-1933 гады). Літаратурныя творы друкаваліся ў 25 газетах і 15 часопісах У 1928 г. "Маладняк" быў ператвораны ў Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў, якая была ліквідавана ў 1932 годзе.

Істотны ўклад у тагачаснае літаратурнае жыццё ўнеслі пісьменніцкае аб'яднанне "Узвышша і згуртаванне "Полымя".

У пачатку 30-х гадоў у літаратурным жыцці БССР адбыліся сур'ёзныя змены. Пастановай ЦК УКП(б) ад 23 красавіка 1932 г. "Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый" усе літаратурныя структуры ліквідаваліся і стваралася адна - Саюз савецкіх пісьменнікаў. Ён праводзіў лінію партыйнасці ў мастацкай творчасці, якая выражалася ў метадзе сацыялістычнага рэалізму. Гэты метад у якасці асноўнага зацвердзіў і Першы з'езд пісьменнікаў Беларусі, які адбыўся ў чэрвені 1934 года.

Метад сацыялістычнага рэалізму стаў выкарыстоўвацца для таго, каб сканцэнтраваць увагу на распачатых пераўтварэннях і адцягнуць народ ад цяжкасцей, пралікаў і злачынстваў кіраўніцтва. Услаўленне дасягненняў павінна было адвесці цені ад лідэраў, прыкрыць негатыўнае. На справе метад у многім стаў сродкам замазвання, прыхарошвання недахопаў, ідэалагічнай апрацоўкі мас, што савецкі лад-самы справядлівы і адзіна магчымы. Укараненне метаду значна адбілася на стане літаратуры, усяго мастацтва. Героі сталі рэзка падзяляцца на станоўчых і адмоўных. 3 літаратуры знікаюць персанажы гультаёў, п'яніц. Творы становяцца маралізатарскімі. Са стварэннем саюза пісьменнікаў над усімі творчымі дзеячамі усталёўваецца жорсткі ідэалагічны кантроль, цэнзура. Вялікая роля ў гэтым кантролі адводзілася створанаму галоўнаму ўпраўленню па справах літаратуры і выдавецтваў - Галоўліту.

У 1920 годзе на экраны выйшаў першы беларускі мастацкі кінафільм "Лясная быль" (рэжысёр Ю.Тарыч), прысвечаны барацьбе партызан у 20-я гады. Ю.Тарыч у І930 г. стварыў і першую беларускую гукавую стужку "Пераварот". Ён жа зняў і такія карціны, як Да заўтра", Джэнтэльмен і певень", "У вялікім горадзе", "Песня вясны".

-я - 30-я гады былі часам стварэння беларускага радыё, друку, навукі. Беларускія вучоныя - акадэмік Ц.Бурцін займаўся праблемамі адноснасці і праводзіў даследванні па пытаннях дыферэнцыяльных ураўненняў; акадэмік І.Некрашэвіч, Б.Сняткоў даследвалі праблемы радыёфізікі і электронікі; акадэмік А.Кайгародаў стварыў беларускую геафізічную абсерваторыю; акадэмік М.Прыляжаеў адкрыў рэакцыю, пры дапамозе якой ствараліся новыя класы арганічных злучэнняў (альдэгіды, кіслоты і інш); акадэмік Б. Ерафееў заклаў асновы тапакінематыкі і г.д.

5. Культурнае жыццё ў Заходняй Беларусі

Заходняя Беларусь - назва часткі земляў, якія да 1917 года ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі, у 1918-1920 гг. неаднаразова мянялі прыналежнасць і адыйшлі да Польшчы <#"justify">У адпаведнасцi з дагаворам урад Польшчы павiнен быу даць беларускаму насельнiцтву усе правы, аднак гэтыя абавязацельствы не выконвалiся. Зместам нацыянальна-культурнай палітыкі польскіх улад на заходнебеларускіх землях была прымусовая паланізацыя і асіміляцыя мясцовага насельніцтва.

Польскія ўлады ў 20-30-х гадах праводзілі ў Заходняй Беларусі палітыку паланізацыі карэннага насельніцтва, каб зрабіць край этнічна польскім і такім чынам назаўсёды замацаваць сваё панаванне на нашых землях. Пануючыя класы Польшчы ставілі сваёй мэтай выкараніць нацыянальную свядомасць беларусаў, апалячыць іх і гэтым зліквідаваць глебу для барацьбы за нацыянальнае вызваленне. Ужо з першых дзён захопу краю польскія ўлады пачалі закрываць беларускія школы, якіх у 1918-1919 гг. сіламі грамадскасці было адкрыта каля 350. У 1925 г. засталося ўсяго 4 беларускія школы.

Асаблiва жорсткiмi былi меры польскiх улад па знiшчэнню беларускай мовы. Тых, хто чытау i пiсау на беларускай мове, лiчылi неадукаванымi i пазбаулялi выбарчых правоу. Беларусаў на дзяржаўную службу не бралі. Беларус, калi не згаджауся стаць палякам, быу пастаулен у вельмi цяжкае становiшча. Напрыклад у горадзе яму было цяжка знайсцi працу, у вёсцы беларускiя землi у першую чаргу аддавалiся палякам-каталiкам. Адным з вынікаў нацыянальнага прыгнёту была крайне нязначная колькасць беларускай інтэлігенцыі.

Культурнае жыццё беларускага народа таксама абмяжоўвалася і падаўлялася. Не было беларускіх тэатраў. Прагрэсіўныя газеты канфіскоўваліся і закрываліся, іх рэдактараў садзілі у турму. У пачатку 1930-х гг. у турмах Польшчы знаходзілася больш 10 тыс. палітзняволенных.

Разглядаючы пытанне развіцця культуры ў Заходняй Беларусі трэба ведаць, што, нягледзячы на крайне абмежаваныя магчымасці, культурнае жыццё ў Заходняй Беларусі не замірала. Тут пэўнае развіццё атрымала беларуская літаратура, жывапіс, народная творчасць. Яшчэ ў 20-я гады на хвалі ўздыму рэвалюцыйна-дэмакратычнага вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі з народных глыбінь выйшла прагрэсіўная беларуская літаратура. Для заходнебеларускай літаратуры характэрна перавага паэтычнага жанру, які адзначаецца эмацыянальнай рэакцыяй на падзеі, актыўнай грамадзянскай пазіцыяй аўтараў (М. Танк, В. Таўлай, М. Засім), а таксама рамантызмам і лірызмам (Н. Арсеннева, К. Сваяк, У. Жылка і інш.).

Працавалі ў Заходняй Беларусі выдатныя публіцысты - А.Альшэўскі, Я.Міско, В.Харужая; навукоўцы - Б.Тарашкевіч, С.Рак-Міхайлоўскі, І.Дварчанін.

З 1921 г. У Заходняй Беларусi дзейнiчала арганiзацыя Таварыства беларускай школы (ТБШ). ТБШ унесла вялiкi уклад у падтрымку беларускай культуры. Гэтая арганiзацыя змагалась за беларускую школу, адкрывала бiблiятэкi, клубы, выдавала газеты, падручнiкi, кнiгi i г.д. У канцы 1937 польскiя улады забаранiлi дзейнасць ТБШ.

Значнай падзеяй ў культурным жыцці Заходняй Беларусі стала выданне ў 1937 годзе зборнікаў вершаў М.Васілька "3 сялянскіх ніў", М.Машары З-пад стрэх саламяных. Лепшым дасягненнем паэтычнага таленту В.Таўлая з´явілася яго паэма "Таварыш". У Заходняй Беларусі пачыналі сваю творчасць Я.Брыль, П.Граніт, А.Дубровіч, С.Крывец і іншыя.

У 1921 г. ў Вільні выйшла з друку Хрэстаматыя беларускай літаратуры", якую склаў М.Гарэцкі, у 1927 г. - "Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры ад 1905 года" І.Дварчаніна. У 1926г. С.Паўловіч апублікаваў брашуру "Аб арганізацыі беларускай працоўнай школы".

Выяўленчае мастацтва Заходняй Беларусі адметна касмічнымі, гістарычнымі і сімволіка-алегарычнымі карцінамі Я. Драздовіча («Дух зла» і інш.), бытавымі палотнамі М. Сеўрука і П. Сергіевіча, партрэтам і пейзажам Г. Семашкевіча, карыкатурамі Я. Горыда. Язэп Драздовіч першым у беларускім мастацтве пачаў пісаць на касмічную тэму. Ім створаны тры серыі карцін - "Жыццё на Марсе", "Жыццё на Сатурне", "Жыццё на Месяцы".

Працавалі ў Заходняй Беларусі кампазітары К.Галкоўскі, Л.Рагоўскі, М.Забейда-Суміцкі. Плённую працу па стварэнню народных хораў і збору беларускіх народных песень праводзілі Р.Шырма, Г. Цітовіч.

Беларускай нацыянальнай інтэлігенцыяй ствараліся гурткі мастацкай самадзейнасці, даваліся канцэрты. У рэпертуары пераважалі беларускія народныя песні, танцы. Драматычныя калектывы ставілі спектаклі Прымакі Я.Купалы, Антось Лата Я.Коласа, Суд У. Галубка.

пачатку 20-х гадоў пэўнае развіццё атрымала і адукацыя на беларускай мове. Аднак да сярэдэіны 20-х гадоў у сувязі з узмацненнем палітыкі паланізацыі амаль усе беларускія школы былі зачынены. Так, калі ў 1918-19гг. дзейнічала больш 350 такіх школ, то ў 1926 г. іх засталося ўсяго пяць. Гэта выклікала грамадскія пратэсты за аднаўленне беларускай школы. У выніку чаго ўрад Пілсудскага дазволіў адкрыць 29 беларускіх і 49 змешаных беларуска-польскіх школ, 4 гімназіі - у Вільні, Клецку, Навагрудку і Радашковічах. Аднак усе яны ў першай палове 30-х гадоў зноў былі зачынены. Недастаткова існавала і польскіх школ. Таму непісьменных сярод насельніцтва Заходняй Беларусі ва ўзросце звыш 10-ці гадоў налічвалася 43 працэнты. Вынікам недастатковага развіцця адукацыі і нацыянальнага прыгнёту з'явілася нязначная колькасць беларускай інтэлігенцыі.

Толькі пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР развіццё культуры стала шматзмястоўным.

6. Масавыя рэпрэсіі дзеячаў культуры Беларусі

Беларуская культура ў 20-я - 30-я гады ХХ стагоддзя дасягнула значных поспехаў. Яны маглі б быць яшчэ большымі калі б не масавыя рэпрэсіі.

Рэпрэсіі - гэта неабгрунтаванае прыцягненне да крымінальнай адказнасці за так званыя контррэвалюцыйныя злачынствы. Прычыны рэпрэсій былі абумоўлены тыранічнай прыродай таталітарнага палітычнага савецкага рэжыму, які ўзяў на ўзбраенне метад дыктату, фарсіраванай індустрыялізацыі і гвалтоўнай калектывізацыі. Яны вынікалі з лозунгу дагонім і перагонім, сталінскага вучэння аб абвастрэнні класавай барацьбы ў перыяд будаўніцтва сацыялізма.

На Беларусі рэпрэсіі пачаліся ўжо ў першыя гады савецкай улады. З 20-х гадоў у рэспубліцы, як і ў цэлым па СССР, пачаў фарміравацца рэпрэсіўны механізм, які ўключаў заканадаўчую базу, а таксама сістэму судовых і пазасудовых органаў, папраўна - працоўных лагераў. Спачатку ў якасці метадаў рэпрэсіі выкарыстоўвалася крытыка, а потым арышты, лагеры, растрэлы. Рэпрэсіі закранулі ўсе слаі беларускага грамадства. Да растрэлу прыгаворваліся нават дзеці з 12-гадовага ўзросту. Ужо ў 1920 годзе было арыштавана 860 членаў Беларускай партыі сацыял-рэвалюцыянераў. Арышты і пакаранні ўзмацніліся ў канцы 20-х - пачатку 30-х гадоў, калі пачалася барацьба з так званым нацыянал-дэмакратызмам. Гэтая барацьба была накіравана супраць беларусізацыі, беларускай мовы і культуры. Прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі абвінавачвалі ў тым, што яны быццам бы ставілі нацыянальныя інтарэсы вышэй за класавыя.

Кульмінацыяй распраў над інтэлігенцыяй у 1930-31 гг. стала сфабрыкаваная справа аб нацдэмаўскай контррэвалюцыйнай арганізацыі Саюз вызвалення Беларусі. Па ёй было арыштавана 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

У 1933 г. пачалася новая хваля рэпрэсій. Людзей арыштоўвалі за ўжыванне беларускай мовы, выданне на ёй літаратуры, за працы па гісторыі, якія быццам бы не абектыўна яе трактавалі.

Найбольш вялікія страты беларуская культура панесла ў 1937-1938 гадах. У гэтыя гады рэпрэсіраваны А. Дудар, М.Зарэцкі, П.Галавач, В.Вольны, В.Каваль, Т.Кляшторны, Ю.Лявонны, В.Маракоў, І. Харык і шмат іншых. Зноў згусціліся хмары над Я.Купалам і Я.Коласам. На першага было выбіта 41 паказанне, на другога - 31. Цяжкія страты панесла тэатральнае мастацтва (Ф.Ждановіч, М.Рафальскі, У.Галубок і інш.), навука. У 1930 годзе былі арыштаваны 33 навуковыя супрацоўнікі, 1935 - 16, 1936 - 15, 1937 - 45, 1938 - 27. Страты панеслі кампазітары, мастакі, святары.

Рэпрэсіі падвяргалася мова, ужыванне якой скарачалі. Скарачаліся беларускамоўныя школы, народныя дамы, хаты-чытальні, змяншалася выданне беларускіх кніг і газет, справаводства пераводзілася на рускую мову, з пасад кіраўнікоў звальняліся беларусы, распускаліся беларускія краязнаўчыя арганізацыі. Нерэпрэсіраваная частка інтэлігенцыі вымушана была стаць на шлях прыстасавання да рэжыму. Прыстасаваныя павінны былі чарніць вядомых дзеячаў беларускай культуры. Паэт-дэмакрат Ф. Багушэвіч быў абвешчаны кулацкім паэтам. Я.Карскі -вялікадзяржаўным чарнасоценцам, пісьменнік М. Гарэцкі - контррэвалюцыянерам. Адмаўлялася і забаранялася ўсё тое, што было зроблена арыштаванымі. Панавалі цэнзура, стан страху.

З верасня 1939 г. рэпрэсіі закранулі і далучаную да БССР Заходнюю Беларусь. Больш як 100 тысяч жыхароў Заходняй Беларусі было дэпартавана ў Сібір, нямала расстраляна як агентаў польскай разведкі. Усяго за перыяд 1917-1953 гг. на Беларусі было рэпрэсіравана больш 600 тысяч жыхароў рэспублікі. Толькі пісьменнікаў арыштавана 238 чалавек. Гэтыя рэпрэсіі абяскроўвалі беларускую інтэлігенцыю, падрывалі яе творчыя сілы, ламалі лёс, моцна тармазілі культурнае развіццё.

Зараз ідзе працэс рэабілітацыі тых, хто быў рэпрэсіраваны. Рэабілітавана больш за 200 тысяч жыхароў Беларусі. Гэта лічба сведчыць аб тым, што рэпрэсіі былі незаконнымі. Многія не будуць рэабілітаваны ўвогуле, бо іх семі знішчаны поўнасцю і зараз няма каму ўзбудзіць справу.

Заключэнне

Развiццё культурнага жыцця, безумоўна, аказвала выключны ўплыў на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, яго светапогляд. Але ў 20-я - 30-я гады яно праходзіла ў складаных, часта драматычных умовах. Перыяд першай сусветнай вайны вельмі адмоўна адбіўся на развіцці Беларусі. Значныя страты панесла насельніцтва, былі зруйнаваны гарады і вёскі, знішчаны шматлікія культурныя каштоўнасці. Многа таленавітых людзей з'ехала з родных мясцін. Але і ў гэтыя гады беларускія грамацкiя і культурныя дзеячы клапаціліся аб развіцці культуры, захаванні яе спадчыны. 20-30 гг ХХ стагоддзя былi для нашай краiны часам значных дасягненняў і цяжкіх страт. Але, няглядзячы на вялікія страты, культура Беларусі таго часу дала высокія ўзоры літаратуры і тэатра, архітэктуры і жывапісу. Творы беларускіх дзеячаў пачатку ХХ стагоддзя занялі годнае месца ў скарбонцы культур славянскіх народаў.

Нягледзячы на ўсе цяжкасці і перашкоды, культура беларускага народа працягвала i працягвае развівацца да нашых дзён. I сёння сучаснае культурнае жыццё Беларусі вельмi дынамічнае і разнастайнае. Добра вядома, што кожнае пакаленне ўносіць свой уклад у гісторыю свайго народа, таму вельмi хочацца верыць, што цяперашнія пакаленні захаваюць і прымножаць тое лепшае, што калісьці здолелі зрабіць для сваёй краіны і для свайго народа іх папярэднікі.

Літаратура

1.150 пытанняу i адказау з гiсторыi Беларусi. -Мн., 1999.

2.Вабішчэвіч А. Нацыянальная школа ў Заходняй Беларусі (1921 - 1939 гг.) // Беларускі гістарычны часопіс <#"justify">4.Гiсторыя Беларусi ад старажытнасцi да сучаснасцi. C.В. Паноу. -Мн., 2002.

5.Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі / Пер. з рус. Т.М. Бутэвіч і інш.; Прадм. Дз.У. Карава, Я.І. Бараноўскага. Мн.: БелЭн, 1994. 510 с.

6.Ладысеў У.Ф. Некаторыя актуальныя пытанні метадалогіі і тэорыі нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі // Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь (новыя канцэпцыі і падыходы): Матэрыялы Усебеларус. канф. гісторыкаў: У 2 ч. Ч.1. - Мн., 1994.

7.Мілеўскі Я.Е. Заходняя Беларусь: да пытання тэрыторыі і насельніцтва // Беларускі гістарычны часопіс <#"justify">8.Нарысы гiсторыi Беларусi частка 2. М.П. Касцюк i iнш. -Мн., 1995.

9.Шымуковiч С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / Шымуковiч С.Ф. - Мн., 2005. - 235 с.

.Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1-5; Т. 6. Кн. 1-2. Мн.: БелЭн, 1993-2003.

Похожие работы на - Культура Беларусi у 20-30 гг. ХХ стагоддзя

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!