Вялікая Айчынная вайна ў гістарычнай памяці народа Беларусі

  • Вид работы:
    Контрольная работа
  • Предмет:
    История
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    12,31 Кб
  • Опубликовано:
    2013-06-19
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Вялікая Айчынная вайна ў гістарычнай памяці народа Беларусі















Вялікая Айчынная вайна ў гістарычнай памяці народа Беларусі

Уводзіны

Дзве даты назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю чалавечай цывілізацыі - 22 чэрвеня 1941 г. і 9 мая 1945 г. Іх разядноўвае 1418 дзён і начэй, абпаленых разлютаваным полымем бязлітаснай, разбуральнай і кровапралітнай вайны. А абядноўвае гераічная барацьба народаў былога Савецкага Саюза з фашысцкай Германіяй і яе саюзнікамі, якую яны вымушаны былі весці не па сваёй віне.

Незвычайная ў гісторыі па маштабах і жорсткасці, Вялікая Айчынная вайна завяршылася вялікай Перамогай. Але і сёння яе боль адгукаецца ў сэрцах, адбіваецца на справах пакаленняў. Усё далей у глыб гісторыі адыходзяць падзеі вайны, але значэнне нашай Перамогі не цьмянее ў вачах грамадства, наадварот, набывае большы сэнс, становіцца больш рэльефным на фоне сучасных палітычных рэалій.

Вайна аказалася галоўнай справай старэйшага пакалення, яна склала цэлую эпоху ў гісторыі беларускага народа, як і ўсіх народаў былога СССР, увабраўшы ў сябе лёс мільёнаў людзей, гора, пакуты, ахвяры. Але было і іншае: вайна распраміла людзей, вынесла на паверхню лепшыя іх якасці, усё добрае, узнёслае, што хавалася ў душах, самаадданы патрыятызм, зяднанасць і дружбу братніх народаў. Такога чыстага парыву любові да сваёй Айчыны, такога ахвярнага напалу і гатоўнасці аддаць жыццё за яе больш не было ніколі.

Вялікая Айчынная вайна ўвайшла ў нашу гісторыю як небывалая па жорсткасці, трагізму і гераізму барацьба народаў супраць гітлераўскага фашызму. Шлях да Перамогі быў доўгім і цяжкім. Цікавасць да падзей тых гадоў, да асмыслення наступстваў і ўрокаў вайны не слабее, яна тлумачыцца і той роляю, якую адыграла вайна ў жыцці нашага народа, часткова незадавальненнем адказамі на многія пытанні, якія ўжо вырашаны нашым часам.

Вялікая Перамога над дзяржавамі агрэсіўнага блока была атрымана ў імя міру і жыцця на Зямлі. Яна аказала вялізарнае ўздзеянне на ўвесь ход сусветнага развіцця ўжо тым, што абектыўна зявілася гістарычным прысудам фашызму і мілітарызму пераканаўчым падцвярджэннем важнасці абяднання самых розных палітычных, сацыяльных, ідэалагічных сіл супраць ваеннай пагрозы, усякага роду рэваншызму, фашызму і неафашызму.

Абектыўныя гістарычныя матэрыялы і факты сведчаць: рашаючы ўклад у вызваленне народаў Еўропы і Азіі ад фашысцкага рабства, у выратаванні сусветнай цывілізацыі ўнеслі народы Савецкага Саюза і Савецкія Узброенныя Сілы.

1. Пoмнiкi культуры, мемарыялы, музейныя ўстановы

Шмат часу прайшло з моманту завяршэння Вялікай Айчыннай вайны, зыходзіць пакаленне, якое памятае жахі гэтай страшэннай трагедыі нашага народу. Але людзі памятаюць пра вайну. Яна прайшла праз кожную хату ці кватэру, у кожнай сямі ёсць загінуушыя ў віхуры ваенных падзей. Таму не можа згінуць так проста памяць пра тое гора, якое прыйшло да нас 65 год таму назад.

Павінны мы памятаць і пра нашых герояў. Каля 400 тыс. воінаў-беларусаў узнагароджаны баявымі ардэнамі і медалямі, урадавымі ўзнагародамі СССР. 444 беларусы ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, чацвёра з іх - маёр авіяцыі П.Я. Галавачоў, камандзір танкавай брыгады І.І. Гусакоўскі, камандзір танкавай брыгады С.Ф. Шутаў, камандзір танкавай брыгады І.І. Якубоўскі - двойчы. 67 беларусаў сталі кавалерамі ордэна Славы трох ступеней - савецкага аналага Георгіеўскага крыжа Расійскай імперыі.

Сотні тысяч беларусаў самааддана працавалі ў савецкім тыле, у прамысловасці і сельскай гаспадарцы, забяспечвалі Чырвоную Армію зброяй, боепрыпасамі, амуніцыяй, харчовымі прадуктамі. Дзесяткі тысяч нашых суайчыннікаў за свой працоўны подзвіг у час Вялікай Айчыннай вайны былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Пяцёра машыністаў-чыгуначнікаў сталі Героямі Сацыялістычпай Працы: А.В. Глебаў, М.А. Макараў. І.П. Першукевіч, А.М. Чухнюк, А.А. Янкоўскі.

Подзвіг нашых герояў увекавечаны ў шматлікіх мемарыялах, помніках, манументах і абелісках на нашай зямлі і за яе межамі. У 1949 г. у Берліне ў Трэптаў-парку адкрыты помнік, які сімвалізуе Перамогу над фашызмам і нацызмам. У Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Балгарыі, Югаславіі пасля вайны адчынены мемарыялы загінуўшым на тэрыторыі гэтых краін савецкім салдатам.

У рэспубліках былога СССР уведзена больш за 100 тыс. помнікаў і мемарыялаў. На беларускай зямлі 8,5 тысяч помнікаў, мемарыялаў, абеліскаў з імёнамі тых, хто не вярнуўся з вайны, быў закатаваны акупантамі, і без імёнаў.

Увекавечванне памяці загінаўшым у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пачалося яшчэ ў ваенныя гады. Увекавечыць памяць аб важнейшых бітвах імкнуліся перш за ўсё самі воіны. І ужо за гады вайны зявілася шмат часовых абеліскаў і проста крыжоў над магіламі нашых салдат. У сакавіку 1944 г. СНК БССР прыняў пастанову «Аб ахове і выкарыстанні гістарычных і архітэктурных помнікаў і ўвекавечваць памятных месцаў і падзей, якія звязаны з вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». А пасля заканчэння вайны, у ліпені
1945 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон «Аб азнаменаванні перамогі і ўвекавечванні памяці воінаў Чырвонай Арміі і партызан, загінуўшых у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза». Менавіта ў ім упершыню 3 ліпеня абяўлялася усенародным святам Перамогі і вызвалення беларускага народа. Закон прадугледжваў узвядзенне помніка Перамогі ў Мінску і шматлікіх помнікаў на магілах воінаў і партызан, над якімі бралі шэфства школы, прамысловыя прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі.
У 1966 г. урад рэспублікі прыняў рашэнне аб стварэнні Хатынскага мемарыялу - помніка 9200 беларускім вёскам, якія поўнасцю ці часткова былі знішчаны фашыстамі. Мемарыял быў адчынены 5 ліпеня 1969 г. да 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і стаў адразу вядомы ва ўсім свеце. Менавіта гэты мемарыял сімвалізуе ўсе тыя незвычайныя, невыносныя пакуты, якія зведаў беларускі народ. Уражлівае помнік у горадзе Жодзіна ў гонар маці-патрыёткі Анастасіі Фамінічны Купрыянавай, чые пяць сыноў змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і загінулі. Малодшы з іх - Герой Савецкага Саюза Пётр Купрыянаў закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота, паўтарыўшы подзвіг А. Матросава.

Мемарыяльны комплекс «Дальва» - мемарыяльны комплекс на месцы вёскі Дальва ў Лагойскім раёне Мінскай вобл. (Беларусь), дзе 19 чэрвеня 1944 года нямецкія акупанты спалілі 44 жыхара. З іх цудам выжыў 13-гадовы Коля Гірыловіч, які, стаўшы дарослым, і арганізаваў будаўніцтва мемарыяльнага комплексу. Комплекс адкрыты 15 ліпеня 1973 г. у 77 км ад шашы Мінск-Віцебск ці 15 км ад г.п. Плешчаніцы.

Аршанскі мемарыяльны комплекс «Кацюша» - мемарыяльны комплекс размешчаны на вуліцы Магілёўскай, каля моста праз Дняпро, па левым беразе ракі. Мемарыяльны комплекс створаны ў 1960 г. (арх. Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін; метал, бетон, каменная крошка).

Кампазіцыя мемарыяла грунтуецца па кантрасце аб'ёмаў, асіметрычнасці і рознамаштабнасці мас. Справа пры ўваходзе на тэрыторыю мемарыяла размешчаны невялікі чорны куб з інфармацыйным надпісам. На ўзвышшы злева ў лінію пастаўлены ў выразным рытме васьміметровыя, імкліва нацэленыя ў вышыню жалезабетонныя элементы - рэйкі (размешчаны на 6 тумбах з пяціканцовымі залатымі зоркамі на чорным фоне), якія сімвалізуюць пускавыя ўстаноўкі. У цэнтры самай высокай пляцоўкі комплексу, пакрытай шырокай белай лентай бетоннага стылабата, па пастаменце - макет рэактыўнага мінамёта «Кацюша». Суровыя таны чорных пастаментаў пад зеленаватымі рэйкамі-блокамі, чырвоныя тарцы цаглін, якімі выкладзена пляцоўка порад белым стылабатам з зялёна-чырвоным макетам рэактыўнай устаноўкі на ім, асацыіруюцца з драматызмам адгрымеўшых баёў.

Асобае месца ва ўшанаванні подзвігу салдата, які змагаўся супраць нацызму і фашызму, займае Брэсцкая крэпасць. Мемарыял крэпасці-герою быў адкрыты 25 верасня 1971 г. Кампазіцыйным цэнтрам ансамбля зяўляюцца галоўны манумент «Мужнасць» - нагрудная скульптура воіна і штык-абеліск вышынёй 100 м. Побач - трыбуны і трохярусны некропаль, дзе пахаваны астанкі 850 абаронцаў крэпасці, непадалёк гарыць Вечны агонь Славы. Мемарыял ствараўся як помнік гераізму савецкіх салдат, але не трэба забывацца і на тое, што ў верасні 1939 г. крэпасць зведала тыднёвую жорсткую асаду нямецкіх войск, і абаранялі яе беларусы, салдаты польскай арміі.

Як даніна ўдзячнасці беларусаў Чырвонай Арміі вырас і
5 жніўня 1969 г. быў адкрыты велічны Курган Славы. Сотні тысяч людзей прыняло ўдзел яго насыпанні. Сімвалам славы беларускіх воінаў і партызанаў зяўляецца ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску, дзе Вечны агонь - гэта жывы напамінак аб патрыётаў, аддаўшых жыццё за Беларусь.
Помнікаў трохгадовай партызанскай барацьбы зяўляецца мемарыял «Прарыў», які створаны ў 1971 г. паблізу Ушач у Віцебскай вобласці. На вяршыні ўзгорку ў разрыве бетоннай глыбы бронзавая 9-метровая фігура партызана, нахіленая наперад. Побач умураваны 33 надмагільныя пліты з імёнамі герояў прарыву.


Тэма Вялiкай Айчыннай вайны зяуляецца адной з важнейшых у беларускай лiтаратуры. Да тэмы вайны звяртаюцца пiсьменнiкi як старэйшага, так i малодшага пакаленняў. Ад iмя таго пакалення, чые юнацтва прыпала на гады ваенных выпрабаванняў, пiша А. Марцiновiч. Убачанае i перажытае на вайне паслужыла яму матэрыялам для раманаў «Не шукай слядоў сваiх», «Груша на Голым Полi», аповесцi «Няхай iдзе дождж». Пачатку вайны i перыяду разгортвання партызанскага руху на Беларусi прысвечаны раманы I. Навуменкi «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах», «Сорак трэцi», «Смутак белых начэй».

Значнай падзеяй у літаратуры, і наогул у культурным жыцці БССР, стаў раман Івана Мележа «Мінскі напрамак». Гэты раман стаў шырокай панарамнай карцінай бітвы за Савецкую Беларусь, дзе паказваецца фронт і партызанскі тыл, жыццё і подзвіг людзей, суровая і бязлітасная вайна ў розных складаных сітуацыях. Такі паказ вайны заклаў традыцыі пазнейшай літаратуры.

У першыя пасляваенныя гады ў беларускую літаратуру прыйшоў Іван Шамякін з аповесцю «Помста» і раманам «Глыбокая плынь». Першы твор звяртаецца да складанай праблемы гуманізму на вайне. У рамане, другім яго творы, прасторавыя рамкі дзеяння даволі абмежаваны (вёска, дом Маеўскіх, партызанскі атрад), што дазволіла аўтару засяродзіць увагу на духоўным стане герояў, паказаць іх думкі, перажыванні. Такім чынам, паглыбляецца псіхалагізм рамана, факты і падзеі не існуюць самі па сабе (як у многіх пасляваенных кнігах), а «працуюць» на характары.

Беларускія пісьменнікі ў гэты час звяртаюцца да тэмы дзяцінства, апаленага вайной. У творах Янкі Маўра («Максімка», 1946 г.), Янкі Брыля («Зялёная школа», 1950 г.) паказваюцца адносіны паміж дзецьмі ў цяжкіх ваенных умовах, высакароднасць і чалавечнасць людзей.

У беларускай лiтаратуры нямала твораў, у якiх вайна падаецца праз успрыняцце яе мiрным жыхаром. Гэта раманы «Плач перапелкi», «Апрауданне крывi», «Свае i чужынцы» I. Чыгрынава, «Тартак» I. Пташнiка-ва, «Чужое неба» Б. Сачанкi, «У падзямеллi» М. Аурамчыка, «Знак бяды» В. Быкава.

Тэма Вялiкай Айчыннай вайны выразна раскрылася ў творах пра Хатынь. Гэта «Хатынская аповесць» А. Адамовiча, дакументальная кнiга А. Адамовiча, Я. Брыля i У. Калеснiка «Я з вогненнай вескi».

Да тэмы вайны звяртаецца А. Дудараў у песе «Радавыя», С. Алексiевiч у дакументальнай аповесцi «У вайны не жаночае аблiчча» i iншыя.

Пра вайну напiсана шмат. Гэта аповесцi В. Быкава («Жураўлiны крык», «Трэцяя ракета», «Альпiйская баллада», «Воўчая зграя», «Сцюжа»), раманы А. Савiцкага («Лiтасцi не чакай», «Памерцi заўседы паспееш», «Зямля не раскажа», «Верасы», «Обаль»), апавяданнi Я. Брыля («Мацi», «Memento mori»), раман-эпапея М. Лынькова «Векапомныя днi», паэма А. Куляшова «Сцяг брыгады», шматлiкiя вершы сучасных беларускiх паэтаў. Усе яны абяднаны памяццю сэрца, моцным жаданнем уваскрэсiць бессмяротныя подзвiгi салдат, партызан i падпольшчыкау, паказаць мiрных жыхароў у выпрабаваннях вайны. Кнiгi пра вайну можна лiчыць своеасаблiвым помнiкам загiнуўшым. Яны вучаць нас мужнасцi, адвазе, бясстрашнасцi, высокай маральнасцi, шчырай адданасцi Айчыне, змаганню за мiр i справядлiвасць на усей планеце.

Да мастацкага асэнсавання ваенных падзей звярнулася пасля вайны большасць драматургаў. Характэрнай асаблівасцю твораў была дакументальнасць. Але як і ва ўсёй савецкай літаратуры таго часу, мела месца прыхарошванне рэчаіснасці, схематызм і павярхоўнасць. Канфлікты большасці пес пра вайну былі драматычна напружаныя, персаніфікаваныя ў вобразах-антаганістах. Звычайна адмоўны герой быў агідны ва ўсім: паводзінах, знешне, манерах, адзенні, нават у сваёй біяграфіі. Адчувалася неглыбокае асэнсаванне гістарычных падзей, а заданасць плакатнай агітацыі.

Да лепшых спектакляў на ваенную тэматыку можна аднесці «Брэсцкую крэпасць» К. Губарэвіча, «Гэта было ў Мінску» А. Кучара. Гледачоў хваляваў спектакль «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона, які быў у 1947 годзе пастаўлены на сцэне тэатра імя Я. Купалы і праз год атрымаў Дзяржаўную прэмію. Творчымі дасягненнямі беларускіх тэатраў былі пастаноўкі пес «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона, «Трыбунал» А. Макаёнка, «Апошні шанц» В. Быкава, «Радавыя» А. Дударава. На тэатральных сцэнах быў створаны маштабны і унікальны сцэнічны летапіс подзвігу беларускага народа ў час вайны.

Значны ўклад у асэнсаванне падзей Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў зрабіла кінамастацтва Беларусі. У фільмах пасляваеннай пары праз біяграфіі простых людзей, чые лёсы знявечыла вайна, паказаны жудасны яе характар. Адначасова гэтыя фільмы выхоўвалі гледачоў у духу патрыятызму, вучылі іх быць вернымі грамадзянскаму доўгу. Напрыклад, фільмы «Дзяўчынка шукае бацьку», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Бессмяротны гарнізон», «Ідзі і глядзі» і інш., тэлефільмы «Час выбраў нас», «Руіны страляюць ва ўпор». Цэлая серыя кінафільмаў была знята па аповесцях Васіля Быкава, у якіх рэжысёры Р.Віктараў, І. Сцяпанаў і інш. Зрабілі спробы перадаць у больш канкрэтнай і нагляднай форме розныя і зусім не папулярныя бакі вайны, што задумаў перадаць чытачам пісьменнік. Асаблівае ўражанне на гледачоў аказала кінастужка рэжысёра Ларысы Шэпіцька «Узыходжанне» па твору В. Быкава «Сотнікаў».

У некаторых фільмах паказваецца, як лёсы сённяшніх людзей на Беларусі пераплятаюцца і нават змыкаюцца з мінулай вайной. Напрыклад, кінафільм М. Пташука «Вазьму твой боль» па аднаіменнай аповесці І. Шамякіна.

Тэму Айчыннай вайны яшчэ доўгі час адлюстроўвалі ў сваіх творах музыканты, асабліва ў песенным жанры. Тут варта адзначыць песні кампазітара У. Алоўнікава, які напісаў музыку «Лясной песні», «Песні пра Брэсцкую крэпасць». Доўгі час папулярнымі былі песні «Ой, Нёман» Н. Сакалоўскага, «Абеліскі» Дз. Смольскага, «Памяць сэрца» і «Каб каменні маглі гаварыць» І. Лучанка, Зявай культурнага жыцця стаў балет Я. Глебава «Альпійская балада».

Тэма Вялікай Айчыннай вайны многія гады займала дамініруючае месца і ў рабоце беларускіх мастакоў. Яна ўвасоблена ў палотнах Я. Зайцава. Ён паказвае размах партызанскага руху на беларускай зямлі ў карцінах «Герой Савецкага Саюза Канстанцін Заслонаў у партызанскім штабе» (1944 г.), «Парад беларускіх партызан у 1944 годзе ў Мінску» (1947 г.). Гераічнае напружанне і самаадданасць савецкага воіна ў абставінах смяротнага бою раскрывае мастак у карціне «Стаяць насмерць» (1948 г.), «Брэсцкая крэпасць у 1941 годзе» (1950 г.). Гэтая ж тэма пранізвае палотны «Партызаны ў разведцы» Я.Ціхановіча, «У беларускіх балотах» І. Стасевіча, «Віцебскія вароты» і «Лаўскі бой» М. Савіцкага. М. Савіцкаму таксама належыць карціна «Партызанская мадона», у якой увасабляецца жанчына як аснова жыцця і шчасця на зямлі. Гэтаму ж мастаку, які быў вязнем у нямецкім канцлагеры, належыць цэлая серыя палотнаў пад агульнай назвай «Лічбы на сэрцы», у якіх раскрываецца жах фашысцкіх лагераў смерці, пачварная нелюдзь катаў і зломленых імі вязняў з аднаго боку, з другога - мужнасць і маральная перавага над катамі іх ахвяр.

Заключэнне

мемарыял вайна кіно народ

Вялікая Айчынная вайна - гэта трагедыя і подзвіг, гэта надзвычайнае напружанне фізічных, душэўных сіл кожнага яе ўдзельніка, гэта балючы досвед, які шчыміць цягам усяго жыцця.

Непасрэдныя замалёўкі на полі бою, рэпартажныя фатаграфіі і кадры кінахронікі, плакаты, якія зяўляліся на вуліцах ледзь не на наступны дзень пасля падзей, - неслі энергетыку непасрэднага водгуку, экспрэсію жывога ўражання і праўду факта. Сёння гэтыя архівы маюць не толькі мастацкую, але і гістарычную, культурную вартасць. Творы жывапісу, графікі, скульптуры, што экспанаваліся на выставах падчас ваенных дзеянняў, мелі большую ступень абагульнення. Істотнае праламленне трагедыі праз прызму творчасці, сувымернасць з чалавечым успрыманнем адбывалася ў тэатральных пастаноўках і музычных кампазіцыях…

Мастацтва валодае сілай пераадольваць траўматычны вопыт, пераводзячы яго ў плоскасць сімвалічнага. Творы, якія зяўляліся ў першыя дзесяцігоддзі пасля вайны, хвалявалі менавіта гэтымі вартасцямі, нягледзячы нават на іх магутны ідэалагічны падтэкст. Як вырашаць гэтую тэму сёння, калі жывых сведчанняў застаецца ўсё менш? Што можна яшчэ сказаць у мастацтве пра вайну? Зразумела, што на такой далёкай адлегласці гэта павінна быць асабліва адметнае слова, асабліва глыбокі вобраз, асабліва ўражальны гук… Ваенная тэма не вычарпала патэнцыял для глыбокага асэнсавання, але погляд на яе з пазіцый сучаснасці патрабуе ад кожнага віду мастацтва пошуку і новых выразных прыёмаў, і іншых падыходаў.

Больш за 65 год прайшло з дня заканчэння Вялiкай Айчыннай вайны. Але i да гэтага часу пякучым болем адзываецца найцяжэйшая з войнаў у сэрцы кожнага чалавека. Мы не павiнны забываць пра жахi вайны, смерць i пакуты мiльенаў людзей. Помнiць аб вайне, гераiзме i мужнасцi тых, хто змагаўся з ворагам i выратаваў ад фашысцкага нашэсця Радзiму - гэта значыць, змагацца за мiр. Гэта абавязак усiх, хто жыве на зямлi.


1. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 2. / Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: «Універсітэцкае», 2000;

. Шымуковiч С.Ф. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): Курс лекцый. - Мн.: Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2004 - 230 с.

. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: «Наша будучыня», 2002;

Похожие работы на - Вялікая Айчынная вайна ў гістарычнай памяці народа Беларусі

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!