Структурна-семантычная характарыстыка мянушак гомельшчыны

  • Вид работы:
    Дипломная (ВКР)
  • Предмет:
    Литература
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    57,3 Кб
  • Опубликовано:
    2013-05-24
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Структурна-семантычная характарыстыка мянушак гомельшчыны

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

"Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны

Філалагічны факультэт

Кафедра беларускай мовы





Дыпломная работа

СТРУКТУРНА-СЕМАНТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА МЯНУШАК ГОМЕЛЬШЧЫНЫ


Выканаўца:

студэнтка гр. БФЖ-52 Несцерава Анастасія Эдуардаўна

Навуковы кіраўнік:

к. ф. н., дацэнт Бобрык Уладзімір Андрэевіч

Рэцэнзент:

к. ф. н., дацэнт Лапіцкая Надзежда Іванаўна




Гомель 2012

Змест

Уводзіны

1. Мянушка як неафіцыйнае найменне чалавека

2. Простыя мянушкі

Мянушкі, якія характарызуюць фізічныя якасці асобы

Мянушкі, якія характарызуюць псіхічныя якасці асобы

Мянушкі, утвораныя ад уласных імён, імён па бацьку і прозвішчаў

Мянушкі, якія характарызуюць чалавека па сацыяльным статусе і родзе дзейнасці

Мянушкі, што ўказваюць на месцажыхарства і нацыянальнасць чалавека

Неафіцыйныя найменні, утвораныя ад фауністычных назваў і назваў флоры

3. Састаўныя мянушкі

Мянушкі, якія характарызуюць асобу паводле знешняга выгляду

Мянушкі, якія характарызуюць асобу паводле фізічных асаблівасцей або паталагічных адхіленняў

Мянушкі, што характарызуюць чалавека па рысах характару

Мянушкі, якія зявіліся ў выніку рэальнага здарэння, якое адбылося з чалавекам

Мянушкі, што адлюстроўваюць захапленні асобы

Мянушкі, што ўказваюць на месца жыхарства чалавека

Мянушкі, якія ўказваюць на асобныя ўласцівасці чалавека

Мянушкі, што ўказваюць на род заняткаў вяскоўцаў, іх сацыяльнае становішча, род дзейнасці

4. Складаныя мянушкі

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц

Слоўнік мянушак Гомельскай вобласці

Уводзіны

Кожны з нас напэўна задумваўся, адкуль пайшло яго імя, ад чаго ідуць яго карані і які сэнс у сабе нясе. Існаванне сёння разнастайных імён абавязана менавіта мянушкам, бо яны зявіліся нашмат пазней за імя і нават за імя па бацьку. "Мянушка - гэта прыдуманае слова, у якім засведчаны характэрныя асаблівасці побыту, заняткаў чалавека, яго становішча ў сям'і ці ў грамадзе, сярод суседзяў, аднапасяленцаў. У мянушцы адлюстраваны якасці чалавека як асобы (дужы ён ці кволы, разумны ці дурны, спагадлівы або злы, жорсткі, бедны ці багаты, дзе пасяліўся - на гары пры даліне, за балотам, пад якім дрэвам, да якой жывёліны падобны ці з якой раслінай можа быць параўнаны)" [1, с.106]. У тлумачальных слоўніках чытаем:

"Мянушка - назва, дадзеная чалавеку жартам, у насмешку або для канспірацыі" [2, с.74];

"Прозвище - название, даваемое человеку по какой-нибудь характерной его черте" [3, с.610];

"Прозвище - имя, какое приложили кому-либо в шутку, или по какому-либо случаю [4, с.538].

У старажытнасці на Беларусі былі пашыраны мянушкі, якія характарызавалі фізічныя здольнасці. Адны з іх узвялічвалі чалавека (Асілак - дужы), іншыя наадварот - прыніжалі (Верабей - нядужы, слабы). У дахрысціянскі перыяд імёны зяўляліся празваннямі. Чалавек у той час адухаўляў прыроду, верыў, што з навакольным светам можна весці размовы, што жывёлы, дрэвы, назвы якіх былі ўзяты ў якасці імён, становяцца апекунамі іх носьбітаў. Таму найменню прыпісвалася некаторая магічная сіла, імя атаясамлівалася з душой. На язычніцкіх уяўленнях пра містычную ўладу імён заснаваны шматлікія бытавыя забабоны. Нярэдка дзіцяці давалася такое імя, якое адштурхоўвала сваім значэннем, каб злыя сілы не забралі яго да сябе. Гэта імёны са значэннем, напрыклад, "дурань.

Увогуле ў дахрысціянскі перыяд імя было роўнае мянушцы. ІІазней мянушкі, якія былі блізкія да функцыі ўласнага асабовага імя, сталі выціскацца хрэснымі імёнамі.

Мянушкі набывалі асаблівую папулярнасць у тых народаў, у якіх уласныя асабовыя імёны зяўляліся запазычанымі і простыя людзі не разумелі першаснага значэння свайго імені. Таму амаль кожны чалавек, акрамя царкоўнага, меў яшчэ дадатковае імя, якое, па сутнасці, і з'яўлялася мянушкай. "Функцыі мянушак у старажытнасці адрознівавюцца ад іх ролі ў наш час: у старажытнасці мянушкі выконвалі найперш намінатыўна - ідэнтыфікацыйную і прафілактычна-пажадальную функцыі, сёння ж яны выкарыстоўваюцца як сродак эмацыянальна-экспрэсіўнай характарыстыкі чалавека. У X ст. імёны-мянушкі былі адзіным сродкам ідэнтыфікацыі асобы, а ў наш час яны існуюць побач з іншымі антрапанімнымі адзінкамі" [5, с.118].

Даследчыкі называюць дзве асноўныя прычыны узнікнення мянушак: недастатковая колькасць афіцыйных імён (ні ў адной мове не існуе непаўторных імён) і імкненне да дакладнай персаніфікацыі пэўнай асобы, выдзяленне яе з асяроддзя па якой-небудзь прыкмеце, уласцівай толькі ёй.

Трэба адзначыць, што і сёння мянушкі не страцілі сваёй папулярнасці. Даследаваннем мянушак займаліся такія даследчыкі, як: А.М. Селішчаў, А.У. Суслава, А.В. Супяранская, М.В. Бірыла. Мянушкі Гомельскай вобласці даследавалі: Шур В.В., Новік Н.І., Бобрык У.А., Струкаў В.В. і інш.

А.М. Селішчавым у працы "Избранные труды" вылучана 19 груп мянушак па значэнню асновы. Гэта [6, с.108-114]: абставіны зяўлення новага члена сямі, сямейныя адносіны, знешні выгляд, уласцівасці, сацыяльнае і эканамічнае становішча, прафесія і заняткі, царкоўныя адносіны, татарскія імёны, імя народа і інш.

У сваёй працы "О русских именах даследчыкі А.У. Суслава і А.В. Супяранская вылучаюць дзевяць груп імён [7, с.42-43]: лікавыя імёны, імёны, дадзеныя па колеры валасоў і скуры, імёны, дадзеныя па іншых знешніх прыкметах, імёны, якія прысвойваліся ў залежнасці ад характару і паводзін дзіцяці, імёны, у якіх якіх адзначалася пажаданасць або непажаданасць зяўлення дзіця ў сямі, імёны, якія даваліся па часе нараджэння дзіцяці, імёны, што ўзыходзілі са старажытных паверяў, імёны, па якіх можна даведацца пра суседзяў, з якімі жылі ўсходнія славяне, імёны, звязаныя з жывёльным і раслінным светам.

М.В. Бірыла ў кнізе "Беларуская антрапанімія: Структура ўласных імён: Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы" вылучае такія групы, як [8, с.280-281]: назвы свойскіх жывёл, рыб, членістаногіх, павукападобных, птушак, назвы хвароб, раслін, частак раслін і пладоў, назвы са значэннем зборнасці і рэчыўнасці, назвы абутку, адзення. Даследчык звяртае ўвагу на тое, што ў якасці мянушак могуць выкарыстоўвацца практычна ўсе імёны.

М.І. Новік, у сваю чаргу, даследавала мужчынскія мянушкі ў вёсцы Каплічы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Ёю былі вылучаны і памешчаны ў працу "Матываваныя мужчынскія мянушкі" наступныя групы неафіцыйных найменняў [9, с.21]:

. Па росце і целаскладзе: Бобыль (высокага ўзросту), Маляй (нізкага ўзросту), Борух (тоўсты), Перахлябісты (худы);

.Па рысах твару: Губрэй (з тоўстымі губамі), Зубовіч (з вялікімі зубамі), Кот (з доўгімі вусамі), Лупаты (з вялікімі круглымі вачамі), Носар (з вялікім носам);

3.Па параметрах і форме галавы, наяўнасці валасоў і іх колеры: Гаршчок (галавасты); Глобус (круглаваты, лысы), Рыжы (па колеры валасоў);

.Па вопратцы, прычосцы і асаблівасцях хады: Ахламон (неахайны), Космач (непрычэсаны), Капілаты (валасаты), Шагайло (шырока ступае);

.Па рысах характару: Казак (смелы), Скоры (спрытны), Гайдамака (легкадумны), Заец (палахлівы);

мянушка неафіцыйнае найменне

6.Па фізічных асаблівасцях і паталагічных адхіленнях: Лоб (мажны), Дахадзяга (хваравіты), Бязногі (без нагі);

7.Па разумовых здолнасцях: Вучоны (адукаваны), Абух (някемлівы);

.Па адносінах да працы: Гарушчы (працавіты), Байбус (гультай);

.Па характары заняткаў у вольны час: Туз (карцёжнік), Курач (даглядае курэй);

.Па назвах прадуктаў харчавання: Блін, Кісель;

.Па сваяцкіх адносінах і становішчы ў сямі: Блізнюк, Прымак, Унук.

Мянушкі ўваходзяць у самы старажытны пласт лексікі. Іх можна назваць пастаяннымі спадарожнікамі чалавека, якія не толькі называюць асобу, але і нясуць інфармацыю пра яе. Разам з развіццём грамадства зяўляецца ўсё больш і больш новых неафіцыйных найменняў. Гэта няспынны працэс, які будзе ісці пакуль існуе чалавецтва, людскія зносіны, пакуль людзі не страцяць сваю камунікабельнасць. Таму абраная намі тэма несумненна з'яўляецца актуальнай. Даследаваць мянушкі ў гаворках Гомельшчыны - значыць пазнаваць частку нашай культуры, асаблівасці нашага светапогляду і ўзаемаадносін.

Мэта дадзенай дыпломнай работы: выявіць мянушкі ў гаворках Гомельскай вобласці.

Для дасягнення пастаўленай мэты былі абазначаны наступныя задачы:

правесці класіфікацыю мянушак паводле структуры, разгледзець семантыку існуючых неафіцыйных найменняў Гомельшчыны.

Матэрыялам для напісання дыпломнай работы паслужылі ўласныя запісы, сабраныя падчас практык.

1. Мянушка як неафіцыйнае найменне чалавека

Як ужо адзначалася, мянушка - гэта неафіцыйнае найменне чалавека, якое дадзена яму па зешніх прыкметах ці ўнутраных асаблівасцях, роду дзейнасці, паводзінах і інш. "Адметнасць ужывання вулічных мянушак у параўнанні з літаратурнай мовай заключаецца ў тым, што ў народна-гутарковай мове яны выкарыстоўваюцца без удакладненняў і не спалучаюцца з тымі імёнамі, якія называюць" [10, с.117].

Неафіцыйныя найменні могуць мець выразную ўнутраную форму, якая не ўяўляе цяжкасці для асэнсавання, і невыразную форму, якая надае мянушцы недастатковую матываванасць. "Характарыстычная значымасць такіх мянушак зацемнена і, пры адсутнасці аўтарскіх заўваг-тлумачэнняў, для выяўлення яе патрэбна рабіць нескладаныя лінгвістычныя вышукі, выкарыстоўваючы для гэтых мэт слоўнікі беларускай мовы, у тым ліку і дыялектныя [10, с.159]. Увогуле мянушкі можна падзяліць на агульнабытавыя і ўнутрысямейныя, у залежнасці ад таго ў якіх умовах чалавек яе атрымаў. Для называння дарослага чалавека ў грамадстве, якое знаходзілася на пачатковых стадыях свайго развіцця, дастаткова было ўнутрысямейнага імені. Але з цягам часу, у сувязі з развіццём грамадства, чалавеку спатрэбіліся дадатковыя найменні, якія вылучалі б яго ад астатніх. Мянушка, дадзеная чалавеку ў калектыве, далучалася да яго ўласнага імя, якое давалася пры нараджэнні. Дадатковае імя адлюстроўвала прыкметы, якія характэрызавалі малое дзіця. Асаблівасці яго нараджэння, адносіны да яго бацькоў, з паводзінамі ў маленстве:

Нячай - калі дзіцё зяўлялася нечаканым (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Ждан - калі дзіцё ў сямі было жаданым, чаканым (в. Старая Рудня, Жлобінскі р-н).

"Акрамя прамога выкарыстання лексікі, што існавала ў той час, шляхам розных перабудаванняў, ствараліся асобныя словы, звязаныя са зяўленнем чалавека на свет, найбольш прыдатныя для называння. Такія спецыяльныя ўтварэні можна лічыць паўнацэннымі ўласнымі імёнамі мінулага [5, с.119].

цягам часу аднаго ўнутрысямейнага імені стала недастаткова - яно не давала поўнай характарыстыкі асобы. Сямя была адносна замкнёным колам, унутрысямейныя мянушкі не выконвалі размежавальнай функцыі. Па гэтай прычыне пачалі выкарыстоўваць другое ўласнае імя, імя-мянушку.

У асноўным агульнабытавыя мянушкі з'яўляліся нейтральнымі, яны проста канстатавалі факт. ІІІмат з іх зараз зявіліся б для нас непрыемнымі, зневажальнымі:

Чаплавухі - вушасты (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Пятак - чалавек з вялікім носам (в. Калыбаўка, Жлобінскі р-н);

Крывалап - крываногі (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Чарнамазы - чалавек са смуглай скурай (в. Шкураты, Брагінскі р-н).

Што тычыцца сучасных неафіцыйных найменняў, то яны бываюць групавымі і індывідуальнымі. Групавыя мянушкі называюць некалькі чалавек, будзь то калектыў або цэлая сямя:

Цімур і яго Каманда - група хлопцаў, абяднаных агульнымі інтарэсамі (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Квартэт - чацвёра сяброў, якія часта праводзяць разам час (в. Чамярысы, Брагінскі р-н);

Дудкі - сямя Дудковых (в. Зарэчча, Рагачоўскі р-н).

Ёсць выпадкі, калі мянушка залежыць ад таго, у якой часцы населенага пункта чалавек жыве. Жыхары адной з такіх частак будуць мець агульную мянушку. Такія мянушкі адносяцца да групавых:

Заходнія - жыхары, якія жывуць у заходняй частцы вёскі (в. Лапаціна, Гомельскі р-н).

Сямейныя ж мянушкі распаўсюджаны перш за усё ў сельскіх мясцовасцях, дзе вядомая кожная сямя і прыналежнасць да яе пэўнай асобы часта зяўляецца індывідуальнай характарыстыкай. Нярэдка сямейная мянушка можа адрознівацца па форме ў старэйшых і малодшых членаў сямі. Напрыклад, калі галаву сямі клічуць Чорт, то жонку будуць клікаць Чарціхай, сына - Чартком; бацька Сібірак, матка Сібірачка, сын Сібірачок; калі бацька носіць мянушку Гармонік, то дзяцей будуць клікаць Гармонічкамі.

Унутрысямейныя найменні падзяляюцца на: патронімы - найменні нашчадкаў, утвораныя ад мянушак бацькоў ці продкаў па бацькоўскай лініі, матронімы - найменні нашчадкаў, утвораныя ад маці ці продкаў па мацярынскай лініі, андронімы мянушкі жонак, якія ўтвораны ад найменняў мужоў, гінонімы - мянушкі мужоў, якія ўтвораны ад найменняў жонак, адэльфонімы - найменні братоў і сясцёр.

"Сямейныя мянушкі-матронімы па форме часта супадаюць з прыналежнымі прыметнікамі і ўтвараюцца ад імені галавы сям'і: Барысавы, Піліпавы, Лукашовы, Валодзевы, Федзіны. Найменні могуць быць матываваны таксама назвай прафесіі ці пасады галавы сям'і: Кузняцы, Бондары, Аграномавы, Брыгадзіравы, Дохтаравы" [5, с.122]. Цікава, што мянушкі-патронімы могуць утварацца як пры дапамозс суфікса - ов - (Паўлючкова), але і пры дапамозе іншых суфіксаў і нават прыставак:

Нікіфарчык - сын Нікіфара (в. Залаты Рог, Веткаўскі р-н);

Талян - сын Анатоля (в. Лапаціна, Гомельскі р-н).

Тое ж самае тычыцца і мянушак-матронімаў, якія ўтвараюцца пры дапамозе суфікса - к-, - ішк-:

Нюшка - дачка Нюшы (Ганны) (в. Радуга, Веткаўскі р-н);

Удовішка - дзяўчына, маці якой носіць мянушку Удава (в. Хальч, Веткаўскі р-н).

Пры ўтварэнні андронімаў выкарыстоўваецца суфікс - іх (а) - , а таксама - ін-:

Светкіны - ад імя маці Святлана (в. Станькоў, Рагачоўскі р-н);

Бараніха - муж носіць мянушку Баран (в. Карпаўка, Лоеўскі р-н);

Зомбіна, Скварчыха (в. Аціркі, Петрыкаўскі р-н).

Адэльфонімы, у сваю чаргу, распаўсюджваюцца на малодшых у сямі. Часта яны адрозніваюцца фармантамі: калі старэйшы брат носіць мянушку Сіні, то сярэдні брат будзе Падсінены, а малодшая дачка - Сінічка. Есць выпадкі калі мянушкі ад старэйшых перайшлі на малодшых у сямі без якіх-небудзь змен.

Індывідуальныя мянушкі, у сваю чаргу, большыя за групавыя па колькасці і называюць аднаго чалавека, вылучанага з грамадства па якой-небудзь прыкмеце:

Рыбка - чалавек, які мае прозвішча Рыбкін (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Сострава (з вострава) - дзяўчына, якая заўсёды лётае ў аблоках (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Бакен - хлопец з бакенбардамі (в. Старая Рудня, Жлобінскі р-н).

Паводле структуры неафіцыйныя найменні можна падзяліць на простыя, складаныя і састаўныя. Простыя мянушкі - гэта аднаслоўныя адзінкі, якія маюць толькі адзін корань:

Знайда - жанчына, якая шмат чаго ведае (в. Салтанаўка, Жлобінскі р-н);

Фама - чалавек, які нікому не верыць (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н);

Фантамас - заросшы, нямыты чалавек (в. Леніна, Добрушскі р-н).

Складаныя мянушкі маюць два корані і больш, якія ўтвараюць адно слова:

Мазгалом - хлопец, які ўсім дакучае (в. Каравышань, Гомельскі р-н);

Мегамозг - разумны чалавек (в. Хальч, Веткаўскі р-н).

Да складаных можна аднесці абрэвіятуры: складовыя (Зачуха - заведуе чужым хазяйствам), літарныя (ПП - ад імя Пётр ІІятровіч) і гукавыя (ЕВА - ад імя Елкіна Вера Аляксандраўна).

Састаўныя мянушкі складаюцца з двух або больш слоў:

Брацец Кролік (в. Бялёў, Жыткавіцкі р-н);

Белы Арол (в. Залаты Рог, Веткаўскі р-н);

Баба Насця (в. Рэчкі, Веткаўскі р-н);

Рваны Кед (в. Залаты Рог, Веткаўскі р-н).

Мянушкі складаюць семантычна шматпланавую лексіку. У межах яе можна выдзеліць пэўныя тэматычныя групы. У народным асяроддзі існуе шмат агульных слоў-найменняў, якімі сяльчане называюць людзей па розных матываваных прыметах, і ўласных назваў, што сталі другім, неафіцыйным імём чалавека. Мянушкі прадстаўнікоў розных сацыяльных і ўзроставых груп маюць шэраг агульнага ў матывацыі: многія з іх паходзяць ад прозвішчаў, характарызуюць захапленні, псіхічныя і фізічныя носьбіты, узнікаюць пасля нейкіх учынкаў чалавека. Часта можна сустрэць мянушкі, утвораныя ад назваў музычных груп, папулярых герояў перадач, мультыплікацыйных персанажаў, персанажаў з кінафільмаў. Такія мянушкі сустракаюцца найперш сярод моладзі і ўключаюць адзінкі са слэнга:

Халява - хлопец, які нічога не вучыць (в. Радуша, Жлобінскі р-н);

Масяня - дзяўчына, якой падабаецца дадзены мультыплікацыйны персанаж (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Шнур - чалавек, які цікавіцца творчасцю Сяргея Шнурава (в. Бялёў, Жыткавіцкі р-н).

Сярод моладзі сустракаюцца мянушкі, утвораныя ад уласных асабовых імён у іх змененым, пераасэнсаваным выглядзе:

Сэр Гей - ад імя Сяргей, Кашка - ад Аркашка (в. Радуга, Веткаўскі р-н).

2. Простыя мянушкі

Існуе шмат класіфікацый простых мянушак па семантыцы. Гэта звязана перш за ўсё з тым, што яны могуць быць звязаны і дадзены чалавеку ў выніку любой бытавой з'явы, асабістых характарыстык, яго становішчам у грамадстве. Мянушкі характарызуюцца сваёй разнастайнасцю, шматграннасцю, выдзяленнем нейкай чалавечай асаблівасці.

Для даследавання мы абралі наступныя групы мянушак у гаворках Гомельскай вобласці: мянушкі, якія характарызуюць фізічныя якасці асобы; мянушкі, якія характарызуюць псіхічныя якасці асобы; мянушкі, ўтвораныя ад уласных імён, імён па бацьку і прозвішчаў; мянушкі, якія характарызуюць чалавека па сацыяльным статусе і родзе дзейнасці і інш.

Мянушкі, якія характарызуюць фізічныя якасці асобы

Знешні выгляд чалавека заўсёды звяртае на сябе ўвагу іншых людзей, гэта яркая прыкмета, па якой мы ўспрымаем адзін аднаго, прыкмета, якая стварае першаснае, агульнае ўражанне пра асобу. Зразумела, што гэта тая асаблівасць, якая больш усяго падвяргаецца крытыцы і часта ляжыць у аснове мянушак. Найменні, якія апісваюць знешні выгляд носьбіта, складаюць адну з самых багатых па колькасці груп. Гэта групы, якія характарызуюць чалавека па росце і целаскладзе, асаблівасцях частак цела, асаблівасцях валасоў, голасу, колеры скуры, вачэй, адзенні і інш.

У Гомельскай вобласці выяўлены наступныя мянушкі, якія характарызуюць носьбіта па росце і целаскладзе:

Вол - мянушка дужага, здаровага чалавека (в. Камінтэрн, Буда-Кашалёўскі р-н);

Вузёл - малы, тоўсты мужчына (в. Вікаў, Рагачоўскі р-н);

Вудзілька - доўгі, як вудка для лоўлі рыбы (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);

Шнурок - мужчына з малым ростам (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Рэмба - малы і худы чалавек, які аднойчы падняў стог сена (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н);

Старвякі - худыя, як стэрны (в. Новая Алба, Жлобінскі р-н);

Карась - мужчына дробнага целаскладу (в. Радуша, Жлобінскі р-н);

Кабылка - тоўстая, крупная па целаскладзе жанчына (в. Зарэчча, Рагачоўскі р-н);

Крапчак - высокі, моцны мужчына (в. Збораў, Рагачоўскі р-н);

Калатуха - вельмі тоўстая жанчына (г. Жлобін);

Кусюля - маленькая жанчына (в. Пакалюбічы, Гомельскі р-н);

Камарок - мужчына вельмі маленькага росту (в. Камінтэрн, Буда-Кашалёўскі р-н);

Борух - вельмі тоўсты мужчына (г. п. Лельчыцы, Гомельскі р-н);

Даўгель - чалавек высокага росту (в. Радуша, Жлобінскі р-н);

Таран - худы мужчына (в. Зарэчча, Рагачоўскі р-н) і інш.

Багатая колькасць мянушак складае групу, што характарызуе асобу паводле росту: малы-высокі. У гаворках Гомельшчыны намі зафіксаваны наступныя найменні са значэннем малы:

Арэх (в. Баршчоўка, Рэчыцкі р-н);

Бацыла (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Бублік (в. Аціркі, Петрыкаўскі р-н);

Гарбузка (в. Радуша, Жлобінскі р-н);

Гномік (г. Гомель);

Каларад (г. п. Церахоўка, Жлобінскі р-н);

Капейка (в. Хільчыцы, Жыткавіцкі р-н);

Карлік (в. Курганне, Рагачоўскі р-н);

Кепа (в. Майскае, Жлбінскі р-н);

Кіеўка (в. Новыя Маркавічы, Жлобінскі р-н);

Лапка (в. Саўгасная, Буда-Кашалёўскі р-н);

Малекула (в. Баршчоўка, Добрушскі р-н);

Малыш (в. Радуша, Жлобінскі р-н);

Метр (в. Новыя Маркавічы, Жлобінскі р-н);

Молька (в. Мохаў, Лоеўскі р-н);

Пончык (в. Саўгасная, Буда-Кашалёўскі р-н);

Піпка (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Пятак (в. Міцуры, Петрыкаўскі р-н);

Шкалік (в. Карпаўка, Лоеўскі р-н);

Шнурок (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н).

У некаторых гаворках Гомельшчыны мянушкі з дадзеным значэннем нясуць дадатковую інфармацыю аб носьбіту паводле тых ці іншых прыкмет. Сярод іх наступныя найменні, якія называюць:

·малога і паўнаватага чалавека: Гладыш (в. Майскае, Жлобінскі р-н), Грыб, Грыбіха (в. Алексічы, Хойніцкі р-н), Дзежка (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н); Калабок (в. Майскае, Жлобінскі р-н), Каробачка (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н), Пузыр (в. Піркі, Брагінскі р-н), Ступа, Ступка (г. п. Касцюкоўка, в. Рудня Целяшоўская, Гомельскі р-н), Таполя (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н), Топсік (в. Заходы, Рэчыцкі р-н);

·малога і з чырвоным тварам: Варэнік (в. Малы Малешаў, Жыткавіцкі р-н), Карась (в. Чорнае, Рэчыцкі р-н);

·малога і вусатага: Кот (в. Аціркі, Петрыкаўскі р-н); Чабурашка (в. Курганне, Рагачоўскі р-н., в. Нісімкавічы, Чачэрскі р-н).

Група мянушак са значэннем вялікі таксама багатая і разнастайная. У гаворках Гомельшчыны намі былі выяўлены наступныя лексемы:

Аглобля (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Бусел (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Бусак (в. Гіроў, Рэчыцкі р-н);

Багор (в. Гіроў, Рэчыцкі р-н);

Вудзільна (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);

Дубец (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Кран (в. Збораў, Рагачоўскі р-н);

Пістон (в. Лапаціна, Гомельскі р-н).

Тут таксама сустракаюцца мянушкі, якія нясуць дадатковую інфармацыю аб носьбітах вялікага росту і называюць высокага і худога чалавека: Антэна (п. Грохаў, Лоеўскі р-н), Гвозд (в. Беланавічы, Петрыкаўскі р-н), Гілява (в. Радуша, Жлобінскі р-н), Дубіна (в. Навасёлкі, Веткаўскі р-н), Жэрдка (в. Старажоўцы, Жыткавіцкі р-н), Каўбаса (в. Мадора, Рагачоўскі р-н), Макарон (в. Леніна, Добрушскі р-н), Навойка (в. Ляхавічы, Жыткавіцкі р-н), Шкілет (г. Гомель), Шнурок (в. Збароў, Рагачоўскі р-н).

Найменні, дадзеныя па асаблівасцях частак цела валодаюць празрыстай унутранай формай і характарызуюць форму галавы, зубы, вушы, нос і іншыя часткі цела:

Каган - чалавек з крывымі нагамі (г. п. Церухоўка, Добрушскі р-н);

Клынак - інвалід на ногі (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);

Кока - мужчына, у якога галава як яечка (в. Малінаўка, Лоеўскі р-н);

Насаты - мужчына з вялікім носам (в. Зарэчча, Рагачоўскі р-н);

Камбала - аднавокавая жанчына (в. Радуша, Жлобінскі р-н);

Лакатар - чалавек, у якога тырчаць вушы (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Кролік, Зубаты - мужчына з вялікімі пярэднімі зубамі (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);

Вадзяны - чалавек з вялікім жыватом (в. Чамярысы, Брагінскі р-н);

Баксёр - мужчына, на носе ў якога засталася гарбінка пасля пералому (в. Рэчкі, Веткаўскі р-н);

Піпка - чалавек з дэфектам носа (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);

Кастыль - чалавек з адной нагой (г. Жлобін) і інш.

У гаворках Гомельскай вобласці таксама шматлікія па колькасці мянушкі, якія называюць чалавека па асаблівасцях валасоў, голасу, колеры скуры, вачэй, адзенні:

Рамашка - жанчына з белымі валасамі (в. Клімавічы, Чачэрскі р-н);

Чарпак - лысы мужчына (в. Вулкан, Лоеўскі р-н);

Баран - кучаравы чалавек (в. Церахоўка, Лоеўскі р-н);

Вожык - чалавек, які доўга не прычэсвае валасы (в. Рагінь, Буда-Кашалёўскі р-н);

Калейдаскоп - чалавек з рознымі па колеры вачыма (в. Косіцкая, Веткаўскі р-н);

Сівы - чалавек з сівымі валасамі (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н);

Ахламон - неахайны чалавек (в. Радуша, Жлобінскі р-н);

Мамант - чалавек з валасатым целам (в. Стоўпня, Рагачоўскі р-н);

Бакен - хлопец з бакенбардамі (в. Старая Рудня, Жлобінскі р-н);

Мядзянка - дзяўчына з рыжымі валасамі (г. п. Тураў, Жыткавіцкі р-н);

Эфіоп, Чорт - чалавек з цёмнай скурай (в. Кажушкі, Хойніцкі р-н);

Вулька - мянушка жанчыны, якая звала курэй "улюшка! улюшка! (в. Хальч, Веткаўскі р-н).

Мянушкі, дадзеныя па асаблівасцях адзення:

Кеды - чалавек, які заўсёды носіць кеды (в. Зябраўка, Гомельскі р-н);

Клоун - чалавек, які ходзіць у адзенні яркага колеру (в. Пакалюбічы, Гомельскі р-н);

Хіпі - чалавек, што неахайна апранаецца і не сочыць за сваім знешнім выглядам (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Зялёны - мужчына, які працуе пагранічнікам і мае службовую форму зялёнага колеру (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Фраер - мужчына, які багата апранаецца (в. Зарэчча, Рагачоўскі р-н);

Рэпер - хлопец, які апранаецца ў шырокія штаны і "байкі" з капюшонам (в. Зарэчча, Рагачоўскі р-н) і інш.

Мянушкі, якія характарызуюць псіхічныя якасці асобы

Калі найменні, дадзеныя па фізічных асаблівасцях характарызуюць асобу са знешняга боку, то мянушкі, дадзеныя па псіхічных асаблівасцях гавораць аб унутраным свеце чалавека, яго характары, звычках, выхаванасці і, у некаторых выпадках, пра прыналежнасць асобы да пэўнага асяроддзя. Найменні гэтага тыпу падкрэсліваюць наступныя асаблівасці носьбітаў: злы,

добры, ганарысты, працалюбівы, хітры, упарты, нелюдзімы, гняўлівы, песімістычны, шмат плача, шмат вучыцца, любіць доўга паспаць і многія іншыя.

Трэба адзначыць, што дадзеная група мянушак характарызуецца тым, што яна найперш прадстаўлена найменнямі з адмоўнай ацэнкай. Мянушкі ж са станоўчым адценнем зяўляюііца адзінкавымі.

Воўк - нелюдзімы характар (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Заяц (Заец) - палахлівы чалавек (в. Рудня Целяшоўская, Гомельскі р-н);

Ліса (Лісіца) - хітры, ліслівы (в. Церахоўка, Добрушскі р-н; в. Аціркі, Петрыкаўскі р-н);

Маталыга - чалавек, які не клапоціцца пра ўласны дабрабыт і ўсё тое, што ў яго ёсць, пускае на вецер (в. Збароў, Рагачоўскі р-н);

Мэт - чалавек, які ўсіх падманвае, ашуквае (в. Збароў, Рагачоўскі р-н);

Ямеля - вельмі гаварлівая жанчына (г. п. Капаткевічы, Петрыкаўскі р-н);

Мазурка - вельмі любіць плясаць (в. Старая Рудня, Жлобінскі р-н);

Шухлі - усё да сябе граблі (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Шчупак - любіў лавіць рыбу, шчупакоў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Шаўкун - падманшчык (в. Мадора, Рагачоўскі р-н);

Шугавей - бяздумны, бязвольны (в. Рагінь, Буда-Кашалёўскі р-н);

Шулепа - дурны чалавек (в. Любавічы, Жыткавіцкі р-н);

Суслік - палахлівы чалавек (в. Аціркі, Петрыкаўскі р-н);

Смаленка - жанчына, якая была вельмі злосная, яе баяліся чапаць, бо тады гора не абярэшся (в. Новая Альба, Жлобінскі р-н);

Кобза - пяніца, якая хапае ўвосень чужую бульбу і прадае (в. Радуша, Жлобінскі р-н);

Кот - чалавек ціхі, павольны (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);

Каратыст - вельмі любіць памахаць рукамі (г. Жлобін);

Кашэль - увесь час просіць жонку пакласці што-небудзь у кашэль (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Юдзіха - жанчына, якая ні з кім не сябруе (в. Патапаўка, Буда - Кашалёўскі р-н);

Табаёк - чалавек, які шмат еў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Тарпеда - чалавек, які вельмі хуткі ў сваіх справах (в. Карпаўка, Лоеўскі р-н);

Туча - вельмі грозны мужчына (г. п. Церухоўка, Добрушскі р-н).

Мянушкі, утвораныя ад уласных імён, імён па бацьку і прозвішчаў

Сярод такіх онімаў пашыраныя менавіта адыменныя і адпрозвішчныя. "Сярод даследчыкаў няма адзінства погляду на функцыю адпрозвішчных мянушак. Часам такія адзінкі нават не ўключаюць у разрад мянушак, матывуючы гэта тым, што іх функцыя выключна намінатыўная: яны не могуць нічога характарызаваць, з'яўляюцца асемантычнымі" [5, с.130]. Але, як заўважае І.А. Шумская, цалкам пагадзіцца, што яны ніяк не характарызуюць чалавека нельга. "Бо ўсякая мянушка ёсць моўны знак, і ён, як і іншыя словы-знакі, мае багатую гаму адценняў. Таму і адпрозвішчныя мянушкі не могуць быць асемантычнымі, гэта супярэчыла б іх прызначэнню" [12, с.26].

Адпрозвішчныя мянушкі складаюць вялікі пласт лексікі, яны адрозніваюцца паміж сабой спосабамі ўтварэння, таму можна выдзеліць некаторыя групы адпрозвішчных мянушак. Па-першае, гэта найменні, якія гавораць аб прыналежнасці асобы да пэўнага роду. Гэта абагуленая назва членаў пэўнай сямі (Карылавы, Касцюкі). Акрамя гэтага, некаторыя мянушкі даюцца чалавеку па прозвішчу ці імені бацкоў, мужа або жонкі (Сідаравы, Сцёпіна). Як адзначалася раней, падобныя найменні адносяцца да разраду сямейных. Трэба адзначыць, што значная частка адпрозвішчных мянушак утварылася пад уплывам кіно і телебачання. Імя чалавека, падобнае да імя героя пэўнага - кіна або мультыплікацыйнага фільма, палітычнага дзеяча, нярэдка становіцца прычынай для стварэння мянушкі (Дзед Мазай). Некаторая частка адпрозвішчных мянушак зявілася ў выніку скарачэння канцоўкі прозвішча, або само імя падалося скарачэнню (Каган, Сайка). Сустракаюцца таксама некаторыя онімы, якія нясуць негатыўную ацэнку носьбіта, ужываюцца каб абразіць чалавека, пасмяяцца з яго (Падліза). Некаторыя мянушкі ўзнікаюць пад уплывам фальклору, літаратурных, музычных ці мультыплікацыйных твораў (Артэмон, Крыса). Існуюць мянушкі, утвораныя шляхам метафарызацыі, калі імя чалавека вызывае пэўныя асацыяцыі (Цвецік).

У групе адпрозвішчных мянушак можна выдзеліць мянушкі мужчынскія і жаночыя. У гаворках Гомельскай вобласці былі вылучаны наступныя мужчынскія адпрозвішчныя мянушкі:

Бабок - ад Бабкоў (в. Зяцькавічы, Кармянскі р-н);

Басяк - ад Басячэнка (г. Гомель);

Баслайка - ад Баслаеў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Башмак - ад Башмакоў (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Бяроза - ад Бярозаўскі (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Бабёр - ад Бобрык (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Баран - ад Баранаў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Боўс - ад Боўсаў (в. Вялікі Мох, Буда-Кашалёўскі р-н);

Бамбук - ад Бамбукоў (г. Гомель);

Бірук - ад Бірукоў (в. Кашалёва, Буда-Кашалёўскі р-н);

Бушлык - ад Бушлыкаў (в. Рагінь, Буда-Кашалёўскі р-н);

Бондар - ад Бондараў (в. Рагінь, Буда-Кашалёўскі р-н);

Былёк - ад Былькоў (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);

Балдуй - ад Балдуеў (в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н);

Бола - ад Балоннікаў (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Баёк - ад Байкоў (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Белы - ад Белінаў (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Ваўчок - ад Волкаў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Верабей - ад Верабёў (в. Азяраны, Рагачоўскі р-н);

Варвоны - ад Варвановіч (в. Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Войт - ад Войцікаў (в. Старая Рудня, Жлобінскі р-н);

Гарох - ад Ярохаў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Гарбуз - ад Арбузаў (в. Калыбаўка, Жлобінскі р-н);

Гладыш - ад Гладкевіч (в. Беланавічы, Петрыкаўскі р-н);

Грач - ад Грачоў (в. Старое Сяло, Петрыкаўскі р-н);

Грызун - ад Баброў (в. Майскае, Жлобінскі р-н);

Грыб - ад Грыбаў (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Горб - ад Гарбачэнка (в. Чамярысы, Брагінскі р-н);

Гусан - ад Гусанаў (в. Азяраны, Рагачоўскі р-н);

Гусь - ад Гусеў (в. Салтанаўка, Жлобінскі р-н);

Дзед Мазай - ад Мазаеў (в. Карма, Добрушскі р-н);

Дзюдзік - ад Дзенісюк (в. Азершчына, Рэчыцкі р-н);

Дзяцел - ад Дзятлаў (в. Азершчына, Рэчыцкі р-н);

Дрыбух - ад Драбышэўскі (в. Карпаўка, Лоеўскі р-н);

Дус - ад Дусаў (в. Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Жданок - ад Жданаў (г. Ветка);

Жук - ад Жукавец (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Журавель - ад Жураўскі (в. Алексічы, Хойніцкі р-н);

Жучка - ад Хрушчоў (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Жыр, Жырок - ад Жалняроўскі (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Звер - ад Валчкоў (в. Салтанаўка, Жлобінскі р-н);

Зубок - ад Зубараў (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Зубр - ад Зубрыцкі (в. Азершчына, Рэчыцкі р-н);

Зуб - ад Зубараў (в. Кузьмінічы, Добрушскі р-н);

Зуй - ад Зуеў (в. Навасёлкі, Веткаўскі р-н);

Каваль - ад Кавалёў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Карп - ад Карпенка (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Карп - ад Карпаў (в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);

Калач - ад Калачоў (в. Радуга, Веткаўскі р-н);

Каліна - ад Калінкоў (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Кефір - ад Нікіфараў (в. Азершчына, Рэчыцкі р-н);

Кіруха - ад Кірушчанка (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Кароль - ад Каралёў (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Кукушка - ад Кукушкін (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Каган - ад Каганаў (в. Навасёлкі, Веткаўскі р-н);

Капуснік - ад Капусцін (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н);

Клім - ад Клімовіч (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Крупач - ад Крупскі (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Корж - ад Коржаў (в. Станькаў, Рагачоўскі р-н);

Кузя - ад Кузьміч (в. Майскае, Жлобінскі р-н);

Кулік - ад Кулікоў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Куся - ад Кусянкоў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Куля - ад Кулагін (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Ліс - ад Лісеў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Лука - ад Лукомскі (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Лён - ад Ленаў (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);

Лысы - ад Лысавец (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);

Лебедзь - ад Лебедзеў (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Лазнюк - ад Лазніцкі (в. Радуга, Веткаўскі р-н);

Леў - ад Леўшуноў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Маўрын - ад Маўра (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Мазька - ад Мазько (в. Рэпішча, Веткаўскі р-н);

Мароз - ад Марозаў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Мазай - ад Казазан (в. Чамярысы, Брагінскі р-н);

Меля - ад Мельнікаў (п. іМаяк, Гомельскі р-н);

Мухей - ад Мухін (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Маляўка - ад Малец (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Максім - ад Максімчыкаў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Матвей - ад Матвейчык (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Меля - ад Мельнікаў (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Маёр - ад Маёраў (в. Зялёны Сад, Гомельскі р-н);

Магон - ад Магоненка (в. Маркавічы Гомельскі р-н);

Маркела - ад Маркелаў (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н);

Нос - ад Насенка (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Навум - ад Навуменка (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Пастух - ад Пастушкоў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Піражок - ад Піражкоў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Петушок - ад Петрушэнка (в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);

Пугач - ад Пугачоў (в. Ліпляны, Добрушскі р-н);

Рагуля - ад Быкаў (в. Майскае, Жлобінскі р-н);

Рабчык - ад Рабцоў (в. Азершчына, Рэчыцкі р-н);

Рыжок - ад Рыжкоў (г. Гомель);

Рог - ад Рагачоў (г. Гомель);

Развод - ад Разводаў (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Рача - ад Рачкоў (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);

Сабака - ад Сабік (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Салома - ад Саломенны (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Сандаль - ад Сандалеў (в. Свяцілавічы, Веткаўскі р-н);

Сліва - ад Сліўны (в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);

Сокал - ад Сакалоў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Салавей - ад Салаўёў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Сербал - ад Сербулоў (в. Азершчына, Рэчыцкі р-н);

Салома - ад Саломенны (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Сучок - ад Сучкоў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Сава, Савок - ад Савіцкі (г. Жлобін);

Сахар - ад Сахарэвіч (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Сідар - ад Сідарэнка (п. Вірскі, Жлобінскі р-н);

Савось - ад Савасценка (в. Азяраны, Рагачоўскі р-н);

Сівы - ад Сівуха (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Турмай - ад Турмаеў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Топаль - ад Тапальцоў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Улас - ад Уласаў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Уюн - ад Уюнаў (в. Вялікі Мох, Буда-Кашалёўскі р-н);

Філя - ад Філіповіч (г. п. Капаткевічы, Петрыкаўскі р-н);

Фон - ад Афонькін (в. Азяраны, Рагачоўскі р-н);

Хатынь - ад Хатынаў (г. Гомель);

Хоўра - ад Хоўрын (в. Уборкі, Лоеўскі р-н);

Хруня - ад Хрушчоў (в. Рудня, Кармянскі р-н);

Хаўка - ад Хавін (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Хома - ад Хамякоў (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Ціша - ад Цішоў (в. Свяцілавічы, Веткаўскі р-н);

Цяпка - ад Цяпін (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Цітаўка - ад Цітовіч (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Цыганок - ад Цыганкоў (в. Вялікі Мох, Буда-Кашалёўскі р-н);

Чаёк - ад Чайкоў (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Чарняк - ад Чорны (в. Рэпішча, Веткаўскі р-н);

Чубок - ад Чубаноў (п. Нагорнае, Гомельскі р-н);

Шыпа - ад Шапавалаў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Шыла - ад Шылаў (в. Хальч, Веткаўскі р-н).

Сярод жаночых адпрозвішчных неафіцыйных найменняў былі вылучаны наступныя:

Бараша - ад Барабанава (г. Гомель);

Вусіха - ад Усевіч (в. Радзеева, Добрушскі р-н);

Дэма - ад Дзямешка (в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);

Дзяркачка - ад Дзяркач (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Жора - ад Жыроўская (г. Гомель);

Каркуша - ад Вароніна (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Кіруха - ад Кірушчанка (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Кліма - ал Кліменка (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Кунца - ад Кунцэвіч (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Кубаніха - ад Кубан (в. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Кудзеля - ад Кудзелька (в. Бялёў, Жыткавіцкі р-н);

Кукушка - ад Кукушкіна (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Ластаўка - ад Ластаўчэнка (в. Радзеева, Буда-Кашалёўскі р-н);

Лапата - ад Лапаценка (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Марка - ад Марчанка (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Пачка - ад Панчанка (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Піскуніха - ад Піскун (в. Матневічы, Чачэрскі р-н);

Семка - ад Семчанка (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Сіля - ад Сільчанка (г. Гомель);

Сіма - ад Сямкова (г. Гомель);

Сіпена - ад Асіпенка (г. Гомель);

Смалячка - ад Смаляк (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Хомка - ад Хомчанка (в. Уборкі, Лоеўскі р-н);

Цярох - ад Цярохіна (г. Гомель);

Цяпа - ад Цяпугіна (г. Гомель);

Шчука - ад Шучанка (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Што тычыцца адыменных мянушак, то яны ўтвараюцца практычна тым жа шляхам, што і адпрозвішчныя і не саступаюць ім у разнастайнасці.

Адыменныя антрапонімы таксама падзяляем на мужчынскія і жаночыя. Сярод мужчынскіх адыменных мянушак Гомельскай вобласці вылучаны:

Барэся - ад Барыс (в. Малы Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Гейка - ад Сяргейка (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Грыня - ад Рыгор (Григорий) (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Дзёма - ад Дзямян (в. Малы Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Дзёмчык - ад Дзямян (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Кера - ад Кірэй, Кірыш (в. Малы Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Ладзя, Ладзік - ад Валодзя (в. Пірэвічы, Жлобінскі р-н; в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Фомка - ад Фама (в. Малы Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Цітаўка - ад Ціт (г. Гомель);

Цёма - ад Арцём (г. Гомель);

Юрась - ад Юра (в. Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Ярошык - ад Яраш (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Серы - ад Сяргей (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Сахен - ад Саша (в. Вялікі Мох, Буда-Кашалёўскі р-н);

Генус - ад Гена (в. Багрымавічы, Петрыкаўскі р-н);

Мішар - ад Міша (в. Рэпішча, Веткаўскі р-н);

Моська - ад Міхаіл (в. Краўцоўка, Гомельскі р-н);

Мінька - ад Міша (в. Залаты Рог, Веткаўскі р-н);

Раманіч - ад Раман (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Сімівон - ад Лявон (г. Буда-Кашалёва);

Стасёк - ад Станіслаў (в. Кольна, Жыткавіцкі р-н);

Юркешын - ад Юра (в. Чалюшчавічы, Петрыкаўскі р-н);

Юрачколаў - ад Юра (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);

Юстынаў - ад Усціня (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н).

Сярод жаночых адыменных мянушак у Гомельскай вобласці выяўлены:

Аўдотка - ад Аўдоцця (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н);

Ганюня - ад Галіна (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Еўжык - ад Вольга (в. Чамярысы, Брагінскі р-н);

Марук - ад Марка (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Міроніха - ад Мірон (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Муся - ад Маруся (в. Перадзелка, Лоеўскі р-н);

Маланка - ад Малання (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);

Мэра - ад Вера (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Маньчык - ад Маня (в. Станькоў, Рагачоўскі р-н);

Маньковіч - ад Маня (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Нюрая - ад Нюра (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Сямёніха - ад Сямён (в. Камінтэрн, Буда-Кашалёўскі р-н);

Шманька - ад Манька (в. Бывалькі, Лоеўскі р-н).

Мянушкі, якія характарызуюць чалавека па сацыяльным статусе і родзе дзейнасці

Тое, чым займаецца чалавек у жыцці, яго хобі, або прафесійная дзейнасць заўсёды зяўляліся полем для стварэння мянушкі. Асабліва гэта адбываецца ў тым калектыве, у якім асоба знаходзіцца ў сувязі з родам дзейнасці. Адным з першых сацыяльных калектываў, які ўплывае на характар асобы і асабліва на яе паводзіны. "У школьным асяроддзі актыўна функцыяніруюць неафіцыйныя найменні, сярод якіх можна вылучыць традыцыйныя і ўнікальныя. Так, мянушкі настаўнікаў, дадзеныя вучнямі, варта аднесці да ліку традыцыйных, звязаных з прадметамі выкладання [5, с.137]. Такія мянушкі часта абагуленыя, неіндывідуалізаваныя, могуць мець на ўвазе адразу некалькі людзей, якія выкладаюць адзін і той жа прадмет (Геаграфіца). Таксама ў дадзенай групе могуць сустракацца найменні ад перайначаных, відазмененых назваў пасад (Дырык, Істэрычка).

Таксама на склад неафіцыйнага іменніка ўплываюць працоўнае месца, род дзейнасці асобы са станоўчым адценнем ці адмоўным (Паганец, Рэкецір). Сустракаюцца мянушкі, якія паўтарюць прозвішчы літаратурных герояў (Зінгер, Вэксаль).

Сярод мянушак, якія ўказваюць на сацыяльны статус асобы выдзяляюцца найменні, што абазначаюць багатых ці бедных людзей (Ракфелер), адзінокіх (Бабыль, Каціха); мянушкі, што даюцца па сямейных адносінах (Малы). У дадзенай групе мянушак выдзяляюцца так званыя кантактныя, якія называюць былы статус асобы (Марак, Праваднік).

Заяц - паляваў на зайцоў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Карабель - мужчына, які служыў на флоце (в. Радуша, Жлобінскі р-н);

Каціха - жанчына, якая была не замужам, але мела дзіця (в. Свяцілавічы, Веткаўскі р-н);

Овечур - мянушка мужчыны, які амаль усё жыццё пасвіў авец (в. Бялёў, Жыткавіцкі р-н);

Падводны - чалавек служыць падводнікам (в. Капараўка, Рэчыцкі р-н);

Праваднік - чалавек, які некалі працаваў правадніком (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Марак - мужчына некалі хадзіў у мора, дальнія плаванні на караблях (в. Капараўка, Лоеўскі р-н);

Доктар - чалавек, які працуе медбратам (в. Давыдаўка, Чачэрскі р-н);

Істэрычка - жанчына, якая выкладае гісторыю (ад "гістарычка) (г. Жлобін);

Геаграфіца - настаўніца геаграфіі (г. Гомель);

Паганец (ад "пагранец) - чалавек, які працуе пагранічнікам (в. Калыбаўка, Жлобінскі р-н);

Вэксаль - мянушка жанчыны, якая можа пазычыць грошы (в. Іванькоў, Лоеўскі р-н);

Вабыль - адзінокі мужчына (в. Вікоў, Рагачоўскі р-н);

Малы - малодшы ў сямі (г. Жлобін);

Зінгер - жанчына, якая ў вольны час шые вопратку (г. п. Тураў, Жыткавіцкі р-н);

Мадзяр - мужчына, які калісьці служыў у Венгрыі (в. Ляхавічы, Жыткавіцкі р-н);

Байт - мужчына-праграміст (г. Жлобін);

Дырык - мужчына, які займае пасаду дырэктара (в. Лапаціна, Гомельскі р-н)

Ракфелер - багаты чалавек (в. Рагінь, Буда-Кашалёўскі р-н).

Мянушкі, што ўказваюць на месцажыхарства і нацыянальнасць чалавека

Найменні, якія адносяцца да гэтай катэгорыі, паказваюць на тое, дзе чалавек пабудаваўся, жыве ці жыў раней (сам ці яго бацькі). Сярод іх нярэдка сустракаюцца мянушкі з інфармацыяй аб краіне, у якой служыў яе носьбіт, а таксама з характарыстыкай чужых, прышлых людзей. У дадзенай групе назіраюцца мянушкі і з указаннем нацыянальнасці чалавека.

Неафіцыйныя найменні Гомельскай вобласці, якія паказваюць на канкрэтнае былое месцажыхарства:

Заведаўка - з вёскі Заведаўка (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Залешанка - з в. Залессе (в. Ванюжычы, Петрыкаўскі р-н);

Слепчанка - з в. Слепцы (зараз Знаменка) (в. Сямурадцы,

Жыткавіцкі р-н);

Краўцовец - з в. Краўцоўка (в. Новая Гута, Гомельскі р-н);

Прагрэсіха - з в. Прагрэс (в. Калыбаўка, Жлобінскі р-н);

Пухавічанка - з в. Пухавічы (в. Ляхавічы, Жыткавіцкі р-н);

Жыляш - з в. Жылічы (в. Чамярысы, Брагінскі р-н);

Барбянка - з в. Барба (в. Барталамееўка, Веткаўскі р-н);

Бушавец - з в. Бушаўка (в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н);

Рытаўка - з в. Рытаў (п. Камінтэрн, Буда-Кашалёўскі р-н);

Озеранка - з в. Азяраны (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Глазаўка - з в. Глазаўка (в. Смычок, Буда-Кашалёўскі р-н);

Піліпаўка - з в. Філіпавічы (в. Ванюжычы, Петрыкаўскі р-н);

Антонаўка - з п. Антонаўка (в. Свяцілавічы, Веткаўскі р-н);

Дзянісаўка - з в. Дзянісавічы (в. Новыя Маркавічы, Жлобінскі р-н);

Лужанка - з в. Чыстая Лужа (в. Колкі, Петрыкаўскі р-н);

Маскоўка - з г. Масква (в. Ліпнякі, Лоеўскі р-н);

Насаўлянка - з в. Насовічы (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Недайка - з в. Недайка (в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н);

Неглюбка - з в. Неглюбка (в. Свяцілавічы, Веткаўскі р-н);

Цуперка - з в. Цупер (в. Лучын, Рагачоўскі р-н);

Чуваш, Чувашка - з Рэспублікі Чувашыя (в. Бывалькі, Лоеўскі р-н);

Чарнейка - з в. Чорнаўшчына (в. Алексічы, Жлобінскі р-н);

Баравічка - з в. Баравое (в. Картынічы, Лельчыцкі р-н);

Бабчынка - з в. Бабчын (в. Кажушкі, Хойніцкі р-н);

Сібірака - з Сібіры (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Гарошаўка - з в. Гарошкаў (п. Каралін, Гомельскі р-н);

Сторжаўлянка - з в. Старажоўцы (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Хочэнка - з в. Хачэнь (в. Старажоўцы, Жыткавіцкі р-н);

Погошчанка - з в. Пагост (в. Бялёў, Жыткавіцкі р-н);

Рычоўка - з в. Рычоў (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Бурэзянка - з в. Буразь (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Хахлушка - з Украіны (в. Новыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Хохол - з Ураіны (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);

Куйбыш - з Куйбышаўскай вобласці (в. Салтанаўка, Жлобінскі р-н);

Курскі - з г. Курс (в. Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Валынка - з Валынскай вобласці (в. Курчанне, Рагачоўскі р-н);

Адэсіха - з г. Адэса (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Палячка, Полька - продкі з Польшчы (в. Шкураты, Брагінскі р-н);

Рускі - пераехаў з Расіі (в. Чалюшчавічы, Петрыкаўскі р-н);

Пенза - пераехаў з г. Пенза (в. Калыбаўка, Жлобінскі р-н);

Тамбоўка - родам з Тамбова (в. Алексічы, Жлобінскі р-н);

Кіргіза - продкі з Кіргізіі (в. Галееўка, Гомельскі р-н);

Лях - з Польшчы (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Палешка - з Палесся (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Курыка - з в. Курыцічы (в. Ванюжычы, Петрыкаўскі р-н).

Таксама намі былі выяўлены мянушкі, якія паказваюць дзе пабудаваўся, жыў чалавек, у якой краіне служыў:

Забродзін - пабудаваўся за бродам (в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н);

Заліваніха - жыла далёка ад вёскі, у час веснавой паводкі залівала паселішча (в. Галееўка, Гомельскі р-н);

Канцавая - жыве на канцы вуліцы (в. Радзеева, Буда-Кашалёўскі р-н);

Карэльцава - у час вайны бацькі жылі ў Карэліі (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);

Паддубны - пабудаваўся ў дубах (в. Свяцілавічы, Веткаўскі р-н);

Падгорніха - жыве пад гарой (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);

Лужкаўцы - жывуць у лузе на канцы вёскі (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Мадзяр - служыў у Венгрыі (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Малдаван - пераехалі жыць з Малдавіі (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н);

Маскоўка - бацька родам з Масквы (в. Чалюшчавічы, Петрыкаўскі р-н);

Масквіч - сын бацькоў-беларусаў, якія жывуць у Маскве (в. Ванюжычы, Петрыкаўскі р-н);

Северная - жыла на Поўначы (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Сібірка - жыла ў Сібіры (п. Каравышань, Гомельскі р-н);

Амерыканец - жыў у Амерыцы (в. Залаты Рог, Веткаўскі р-н);

Адэснік - абараняў горад Адэсу (в. Яроміна, Гомельскі р-н);

Амурац - служыў на рацэ Амур (в. Стоўпня, Рагачоўскі р-н);

Германка - бацька быў у палоне ў Германіі (в. Тонеж, Лельчыцкі р-н);

Наканечны - пабудаваў хату на канцы вёскі (в. Смычок, Буда-Кашалёўскі р-н);

Паляк - у час вайны быў у Польшчы (в. Калыбаўка, Жлобінскі р-н);

Турак - продкі былі з Турцыі (в. Свяцілавічы, Веткаўскі р-н);

Фін - выязджаў у Фінляндыю (в. Уборак, Лоеўскі р-н);

Мінчучка - вучылася ў Мінску (в. Вуглы, Рагачоўскі р-н);

Мангол - служыў у Манголіі (п. Вялікі Мох, Буда-Кашалёўскі р-н);

Афганец - служыў у Афганістане (в. Каравацічы, Рэчыцкі р-н);

Куба - служыў на Кубе (в. Заходы, Рэчыцкі р-н).

Мянушкі Гомельскай вобласці, што характарызуюць людзей чужых, прышлых, указваюць на іх нацыянальнасць:

Западнік - хто перасяліўся не толькі з былой Заходняй Беларусі, але і заходніх раёнаў Гомельшчыны (в. Капаткевічы, Петрыкаўскі р-н);

Кацапка - руская па нацыянальнасці (г. Жлобін);

Казлы - жыхары іншых вёсак (в. Рудня, Жыткавіцкі р-н);

Бежанка - прыйшла ў вёску ў час вайны і засталася жыць (в. Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Чарнобылька - з адселенай зоны (в. Халоднікі, Калінкавіцкі р-н);

Набрыдзень - хто прыйшоў здалёку (в. в. Вікаў, Збароў, Рагачоўскі р-н);

Бандэрка - з Заходняй Украіны (в. Рудня Целяшоўская, Гомельскі р-н);

Нярускі - выхадзец з Азіі (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Навалока - прыйшоў з другой вёскі (в. Церабееўка, Рэчыцкі р-н).

У дадзенай групе можна выдзеліць асобную катэгорыю мянушак, у аснове якой ляжыць метафарычны перанос. Такія найменні заснаваны на характэрнай нацыянальнай асаблівасці той ці іншай краіны, або асобных народаў. Гэта такія мянушкі Гомельскай вобласці, як:

Абдула - з Сярэдняй Азіі (в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н);

Абрэк - прыезжы з Сярэдняй Азіі (в. Малінаўка, Лоеўскі р-н);

Гапак - родам з Украіны (в. Кругавец, Добрушскі р-н);

Церак - родам з Каўказа (в. Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Чабан - родам з Каўказа (в. Пірэвічы, Брагінскі р-н);

Брыльянт - ездзіў на заробкі на Поўнач (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н).

Неафіцыйныя найменні, утвораныя ад фауністычных назваў і назваў флоры

Трэба адзначыць, што вялікі пласт мянушак скаладаюць тыя, што ўтвораны ад фауністычных і фларыстычных назваў. Падобныя мянушкі даваліся чалавеку па асацыяцыі з якімі-небудзь жывеламі, птушкамі і іншымі прадстаўнікамі фауны. Гэта, напрыклад, назвы дзікіх або хатніх птушак, жывёл, грызуноў, назвы раслін, дрэў і іх пладоў. "Гумар, народная дасціпнасць і назіральнасць носьбітаў гаворкі зяўляюцца рашаючымі фактарамі іх утварэння і ўжывання. Яны зяўляюцца натуральнымі прадуктамі жывога ўжывання і на канкрэтных прыкладах дэманструюць шырокія словаўтваральныя магчымасці народна-дыялектнай мовы [13, с. 19].

Былі вылучаны наступныя фауністычныя назвы ў мянушках Гомельшчыны:

Абезьяна - неахайная жанчына (в. Чорнае, Рэчыцкі р-н);

Баран - упарты чалавек (в. Уборкі, Лоеўскі р-н); разумова абмежаваны

(в. Майскае, Жлобінскі р-н);

Барсук - чалавек з вострымі рысамі твару (в. Малы Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Бобр - вастразубы (в. Малы Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Бегемот - вельмі тоўсты чалавек, пры гэтым і тварам подобны на гэтую жывёлу (в. Матнявічы, Чачэрскі р-н);

Белка - светлавалосая жанчына, або жанчына з белай скурай (г. Гомель);

Буслік - чалавек з доўгім носам (в. Чкалава, Гомельскі р-н);

Бык - дужы, працавіты (в. Карпаўка, Лоеўскі р-н);

Бычок - чалавек, які трымаў шмат быкоў (в. Ляхавічы, Жыткавіцкі р-н);

Варона - чалавек з чорнымі валасамі, маленькімі вачамі, доўгім носам (в. Радуга, Веткаўскі р-н);

Вожык (Ёжык) - ходзіць кароткім, дробным крокам (в. Карпаўка, Лоеўскі р-н); чалавек, які жыве адзін (в. Рудня Целяшоўская, Гомельскі р-н);

Вутка (Качка) - ходзіць уразвалку (в. Глушыца, Жлобінскі р-н, в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Гусь - важная паходка (в. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Дрозд - чалавек, які ў галодныя часы смажыў драздоў (в. Падыгрушка, Чачэрскі р-н);

Жабка - чалавек, ў якогда паходка падобная да жабы (в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н);

Заяц - чалавек, які шмат скача, скакун (в. Радуга, Веткаўскі р-н);

Зязюля - бесклапотная маці, якая пакідае дзяцей (в. Новая Алба, Жлобінскі р-н);

Індзюк - мужчына, у якога смех падобны на клёпат індзюка (в. Зарэчча, Рагачоўскі р-н);

Кабыла - неахайная жанчына (в. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Каза - сварлівая, склочная жанчына (в. Карпаўка, Лоеўскі р-н);

Казёл - упарты (в. Майскае, Жлобінскі р-н, в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н; в. Целяшы, Гомельскі р-н);

Конь - чалавек, які смяецца раскацістым смехам (в. Рэпішча, Веткаўскі р-н); вельмі дужы (в. Конкавічы, Петрыкаўскі р-н);

Кролік - мужчына з вялікімі пярэднімі зубамі (в. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Курыца - неахайная, абтрапаная жанчына (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Ластаўка - лёгкая, хрупкая, спрытная дзяўчына (в. Калыбаўка, Жлобінскі р-н);

Леў - моцны, храбры мужчына (г. Гомель, Гомельскі р-н);

Ліс - мужчына, продкі якога хаваліся ад салдатчыны ў грамадзянскую вайну ў нару, выкапаную ля хаты (в. Радуша, Жлобінскі р-н);

Ліса - вельмі хітрая жанчына (в. Карпаўка, Лоеўскі р-н);

Малпа - чалавек, які ўвесь час крывіць твар (в. Рэпішча, Веткаўскі р-н);

Муравей - мужчына, што ў гаражы збірае вялікую кампанію (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Мурашка - мужчына, працавіты чалавек (в. Уборкі, Лоеўскі р-н);

Муха - мянушка мужчыны, які малы па росту (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Мышка - мянушка чалавека, які заўсёды сядзіць ціха, каб яго не заўважылі (в. Карма, Добрушскі р-н);

Мядзведзь - вялізны, непаваротлівы чалавек (г. Гомель);

Пеўнік - мужчына, які меў вельмі задзірысты, ветраны характар, забіяка, як малады пеўнік (в. Маркавічы, Гомельскі р-н);

Рыба - нямы або маўклівы чалавек (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Рысь - чалавек з драпежным характарам (в. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Сава - жанчына з круглым, шырокім тварам у акулярах (в. Радуга, Веткаўскі р-н);

Сабачка - чалавек, які не гаворыць праўду (в. Радуга, Веткаўскі р-н);

Сокал - жаніх, прыгожы, смелы, удалы хлопец (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Свіння - брудны, неахайны (в. Конкавічы, Петрыкаўскі р-н);

Суслік - палахлівы чалавек (в. Аціркі, Петрыкаўскі р-н);

Храк - вельмі дужы (в. Глушыца, Жлобінскі р-н);

Чайка - мітуслівая, неспакойлівая жанчына (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Шпак - малы ростам (в. Церахоўка, Добрушскі р-н); чалаваек з пастаянна адкрытым ротам (в. Рудня Целяшоўская, Гомельскі р-н).

Выяўленыя ў Гомельскай вобласці мянушкі-фларызмы з назвамі раслін, грыбоў, дрэў:

Адуванчык - чалавек з кучаравымі жоўтымі валасамі (в. Станькаў, Рагачоўскі р-н., в. Баршчоўка, Добрушскі р-н);

Бамбук - высокі і худы (г. Гомель);

Банан - вельмі любіў бананы (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Бульба - рабіла шмат страў з бульбы (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н); кірпаты нос (в. Уборак, Лоеўскі р-н.); з вялікай галавой (в. Буда Люшаўская, Буда-Кашалёўскі р-н);

Бульбеш - любіў стравы з бульбы (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Бурак (Бурачок) - вельмі сарамлівы (в. Саўхозная, Буда-Кашалёўскі р-н, в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);

Гарбуз - з вялікім жыватом (в. Вуглы, Рагачоўскі р-н);

Гарбузка - малы і тоўсты (в. Прысно, Веткаўскі р-н);

Гарох - любіў страву з гароху (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Гурок - высокі і худы (в. Васільеўка, Добрушскі р-н); любіў агуркі (в. Бяланавічы, Петрыкаўскі р-н);

Васілёк - з блакітнымі вачыма (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Вербачка - шмат плача (в. Карма, Добрушскі р-н);

Зверабой - лячыў травамі (в. Васільеўка, Добрушскі р-н);

Кавун - з вялікім круглым жыватом (в. Рудня Целяшоўская Гомельскі р-н); з чырвоным тварам і круглай галавой (в. Станькаў, Рагачоўскі р-н);

Каліна - прыгожая, статная (п. Красны Маяк, Гомельскі р-н); ад прозвішча Калінковіч (г. Гомель);

Кактус - востры на язык (в. Рэчкі, Веткаўскі р-н);

Камыш - высокі з чорнымі валасамі (в. Кругавец, Добрушскі р-н);

Капуста - надзявала на сябе шмат адзення (в. Пыхань, Веткаўскі р-н);

Качан - безбацькавец, знайшлі ў капусце (в. Целяшы, Гомельскі р-н); касалапы (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н); галава ў форме качана (в. Маркавічы, Гомельскі р-н); невысокі і тоўсты (в. Станькаў, Рагачоўскі р-н);

Кіеўка - гарбаты (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Кісліца - кіслы выгляд твару (в. Насовічы, Добрушскі р-н);

Колас - высокі і худы (в. Заходы, Рэчыцкі р-н);

Крапіўка - востры на язык (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Лапітка - любіў лапітку. Лапітка - мясцовая назва гароху (в. Кругавец, Добрушскі р-н);

Лапух - разумова абмежаваны (в. Насовічы, Добрушскі р-н);

Лён - ад прозвішча Лёнаў (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);

Люцік - малы ростам (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Мак - любіў булкі з макам (в. Маркавічы, Гомельскі р-н);

Макаўчык - садзіў многа маку (в. Алексічы, Хойніцкі р-н);

Маліна - вырошчваў маліну (в. Ліпнякі, Лоеўскі р-н); ад прозвішча Маліноўскі (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Маркоўка - вельмі высокі (в. Буда Люшаўская, Буда-Кашалёўскі р-н); любіў моркву (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);

Махорка - вырошчваў і курыў табак (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Мятлік - з светла-рыжымі валасамі (в. Стоўпня, Рагачоўскі р-н); Падсолнух - з рыжымі валасамі (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Памідор - з чырвоным тварам (в. Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Папаратнік - любіў лес (в. Бяланавічы Петрыкаўскі р-н);

Перац - востры на язык (в. Леніна, Добрушскі р-н); малы, але злы (в. Майскае, Жлобінскі р-н, в. Міцуры, Петрыкаўскі р-н); любіў востры перац (в. Свяцілавічы, Веткаўскі р-н);

Рамашка - белыя валасы (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Роза - вельмі прыгожая (в. Асобіна, Буда-Кашалёўскі р-н);

Рэпка - малы і тоўсты (в. Новыя Маркавічы, Жлобінскі р-н);

Цыбульнік - вырошчваў добрую цыбулю (в. Ванюжычы, Петрыкаўскі р-н); ноччу краў цыбулю (в. Струмень, Кармянскі р-н);

Цыбуля - тоўсты, з круглым жыватом (в. Шкураты, Брагінскі р-н); Цыбуліна - злы (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н).

Арэх - малы ростам (в. Гіроў, Рэчыцкі р-н); любіў збіраць арэхі (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Асіна - баязлівы (в. Карма, Добрушскі р-н);

Антонаўка - трымаў шмат яблык у садзе (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Бяроза (Бярозка) - прыгожая, статная (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н); ад частага ўжывання выразу "Бярозка ты мая. (в. Курганне, Рагачоўскі р-н); ад прозвішча Бярозаўскі, Беразоўскі (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Вішня - тоўстая і чырвоная (в. Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Вішанька - прыгожая, статная (в. Карма, Добрушскі р-н);

Груша - галава формы грушы (в. Кругавец, Добрушскі р-н);

Дзічка - дзічыўся людзей, жыў асобна (п. Вялікі Мох, Буда-Кашалёўскі р-н);

Дуб - высокі, прыгожы (п. Камінтэрн, Буда-Кашалёўскі р-н), разумова абмежаваны (в. Бывалькі, Лоеўскі р-н);

Жолуд - малы ростам (в. Славань, Светлагорскі р-н);

Лімон - заўсёды кіслы выгляд твару (в. Карма, Добрушскі р-н);

Персік - ружовы твар (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Рабіна - кучаравая (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Сліва - сіні твар ад алкаголю (г. Рагачоў); ад прозвішча Сліўны (в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);

Таполя (Топаль) - тоўсты, малы ростам (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н); ад прозвішча Топальцаў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Апенька - разумова абмежаваны (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);

Баравік - невысокі, дужы (в. Колкі, Петрыкаўскі р-н, в. Рагі, Гомельскі р-н);

Грыб - тоўстыя губы (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н); ад прозвішча Грыбаў (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Масляк - з тоўстымі губамі, слюнявы (в. Тонеж, Лельчыцкі р-н);

Маслякі - любіў збіраць маслякі (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);

Мухамор - з чырвоным тварам (в. Касцюкоўка);

Смарчок - малы ростам (в. Рагі, Гомельскі р-н);

Сыраежка - любіў збіраць грыбы (в. Аляксандраўка, Рэчыцкі р-н, в. Міцуры, Петрыкаўскі р-н).

У асноўным у якасці простай мянушкі фігурыруюць агульнаўжывальныя літаратурныя лексемы, але шырокаўжывальнымі зяўляюцца і дыялектныя словы. Такім чынам, простыя мянушкі маюць вялікую разнастайнасць значэнняў і складаюць шматлікія лексіка-тэматычныя групы.

3. Састаўныя мянушкі

Мянушкі маюць сваю семантычную класіфікацыю. Састаўныя мянушкі не ствараюць выключэння. Трэба адзначыць, што адназначнай класіфікацыі ўласных назваў не існуе, таму і састаўныя мянушкі мы класіфікуем умоўна. Для даследавання мы абралі наступныя групы мянушак у гаворках Гомельскай вобласці: найменні, якія характарызуюць асобу паводле знешняга выгляду; мянушкі, што ўказваюць на рысы характару носьбіта; мянушкі, якія адлюстроўваюць спецыфічныя асаблівасці гаворкі камунікантаў; найменні, што з'явіліся ў выніку рэальнага здарэння, якое адбылося з чалавекам; мянушкі, якія адлюстроўваюць захапленні асобы; мянушкі, што ўказваюць на месца жыхарства чалавека; мянушкі, якія ўказваюць на асобныя ўласцівасці чалавека; мянушкі, што ўказваюць на сацыяльнае становішча чалавека.

Мянушкі, якія характарызуюць асобу паводле знешняга выгляду

Большасць састаўных мянушак характарызуюць вяскоўцаў паводле знешняга выгляду. Гэта звязана з тым, што гэта яркая прыкмета, па якой мы ўспрымаем адзін аднаго, прыкмета, якая стварае першаснае, агульнае ўражанне пра асобу. Найменні, якія апісваюць знешні выгляд носьбіта, складаюць адну з самых багатых па колькасці груп. "Мянушкі, што называюць знешнюю прымету, пераважаюць над тымі, што ўтрымліваюць унутраную характарыстыку. Гэта натуральна, бо менавіта знешнія, а не ўнутраныя якасці зяўляюцца найбольш паказальнымі пры апісанні асобы" [5, с. 193]. Да названай групы адносяцца неафіцыйныя найменні, якія характарызуюць чалавека па колеры валасоў, колеры і рысах твару.

У Гомельскай вобласці выяўлены наступныя мянушкі, якія характарызуюць носьбіта па колеры валасоў:

Белы Васіль (в. Верхняя Алба, Жлобінскі р-н), Белая Таццяна (в. Азершчына, Рэчыцкі р-н) - чалавек з белым колерам валасоў;

Іван Цыган, Коля Чыгун (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі p-н), Манька Чорная (в. Асобіна, Буда-Кашалёўекі р-н) - асоба, якая мае чорныя валасы;

Сяргей Медны (в. Старажоўцы, Жыткавіцкі р-н), Шура Рыжы (в. Церуха, Гомельскі р-н) - з рыжымі валасамі.

па колеры твару:

Васіль Рабец (в. Колкі, Петрыкаўскі р-н), Паўло Рабы (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н) - вяснушчатая асоба, з рабым тварам;

Красны Дзед - чалавек з чырвоным тварам (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Агафя Паганка - бледны, як паганка, чалавек (в. Хальч, Веткаўскі р-н).

А таксама, у Гомельскай вобласці выяўлены найменні, характарызуючыя асобу па рысах твару:

Сцяпан Коршак - мужчына з носам, падобным на дзюбу каршуна (в. Старажоўцы, Жыткавіцкі р-н);

Коля Барада (в. Бушацін, Лоеўскі р-н), Егор Барадач (п. Маяк, Гомельскі р-н) - барадаты мужчына;

Пеця Курносік - курносы чалавек (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н);

Іван Карнавухі - лапавухі мужчына (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н);

Касое вока - чалавек з касымі вачамі (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Міха Лупасцік - асоба з лупатымі вачамі (в. Хальч, Веткаўскі р-н).

Таксама намі быў выяўлены шэраг мянушак, што называюць асобу паводле знешняга падабенства да вядомых дзеячаў, артыстаў. Трэба адзначыць, што асабліва часта такія найменні сустракаюцца сярод моладзі:

Коля Курт - ад імя амерыканскага спявака Курта Кабэйна (в. Кашалёва, Буда-Кашалёўскі р-н);

Іван Марэся - ад прозвішча лётчыка, Героя Савецкага Саюза Марэсьева А.П. (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Міцька Ждан - Жданаў А.А., дзяржаўны і палітычны дзеяч (п. Усход, Буда-Кашалёўскі р-н);

Вадзімка Цой - падобны да спявака Віктара Цоя (в. Хальч, Веткаўскі р-н).

Мянушкі, якія характарызуюць асобу паводле фізічных асаблівасцей або паталагічных адхіленняў

Зразумела, што дадзеная асаблівасць, больш усяго падвяргаецца крытыцы і часта ляжыць у аснове мянушак. Пераважная большасць такіх мянушак характарызуе чалавека з адмоўнага боку, выкрываючы яго фізічныя недахопы. Такімі вулічнымі найменнямі называюць чалавека, калі яго добра ведаюць.

Домна Бык - мажны чалавек (п. Усход, Буда-Кашалёўскі р-н);

Грышка Крот (в. Леніна, Добрушскі р-н), Томка Скалавокая (п. Усход, Буда-Кашалёўскі р-н) - блізарукі чалавек;

Ганна Глухая (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н), Васіль Глухар (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н) - глухі чалавек;

Насця Гарбаціха (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н), Сергей Горбаты (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н) - гарбаты чалавек;

Раман Крываногі - мужчына з крывымі нагамі (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Насця Крывабока - жанчына з крывым бокам (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Іван Безрукі (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н), Іван Калека (п. Нагорная, Гомельскі р-н) - мужчына без рукі;

Іван Гніліцкі - харавіты мужчына (в. Азяраны, Рагачоўскі р-н);

Лена Сухая - худая жанчына (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н);

Міколай Слепы - сляпы чалавек (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Набор касцей (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н), Кіло кожы (в. Васількава, Рэчыцкі р-н) - худы;

Шапка-сапагі - малы ростам (в. Пірэвічы, Жлобінскі р-н);

Кот Базіліа - сляпы чалавек (в. Маркавічы, Гомельскі р-н);

Гуляй нага - кульгавы (п. Нагорная, Гомельскі р-н);

Пухлы грыб - з адным вухам (в. Касцюкоўка, Гомельскі р-н);

Конская галава - з вялікай галавой, шырокімі ноздрамі, тоўстымі губамі (в. Пірэвічы, Жлобінскі р-н).

Мянушкі, што характарызуюць чалавека па рысах характару

Дадзеныя найменні складаюць значную падгрупу мянушак. Такія мянушкі гавораць аб унутраным свеце чалавека, яго характары, звычках, выхаванасці. Найменні гэтага тыпу падкрэсліваюць наступныя асаблівасці носьбітаў: злы, добры, ганарысты, працалюбівы, хітры, упарты, нелюдзімы, гняўлівы, песімістычны, шмат плача, шмат вучыцца, любіць доўга паспаць і многія іншыя.

Трэба адзначыць, што дадзеная група мянушак характарызуецца тым, што яна найперш прадстаўлена найменнямі з адмоўнай ацэнкай. Мянушкі ж са станоўчым адценнем з'яўляюцца адзінкавымі. Сюды трэба аднесці наступныя назвы:

Маня Далгарукая (п. Нагорная, Гомельскі р-н), Сашка Бык (в. Асобіна, Буда-Кашалёўскі р-н) - чалавек-злодзей;

Федзя Канька - звяглівы чалавек (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н);

Сонька Вырві глаз - жанчына з цяжкім характарам (в. Асобіна, Буда-Кашалёўскі р-н);

Цімох Брындух - легкадумны чалавек (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Крот Вольга - палахлівая жанчына (в. Тонеж, Лельчыцкі р-н);

Жэнька Тарзан - смелы (в. Асобіна, Буда-Кашалёўскі р-н);

Іван Шут - вясёлы чалавек (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Іван Зубар (в. Мікалаеўёка, Светлагорскі р-н), Пеця Куркуль (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н) - сквапны чалавек;

Паўло Стрык (ад стрыкаць "гаварыць супраць) - супярэчлівы (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Баба Каза - задзірыстая (в. Чорнае, Рэчыцкі р-н);

Кіслае малако - усім незадаволены, кіслы, кволы (в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);

Марат Казей - ціхмяны, самастойны (в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);

Дзед Талаш - чалавек, які любіў лес (п. Нагорная, Гомельскі р-н);

Сабачы сват - звяглівы, зайздросны (п. Усход, Буда-Кашалёўскі р-н).

Мянушкі, якія адлюстроўваюць спецыфічныя асаблівасці гаворкі камукікантаў

Гэтая падгрупа выклікае асаблівую цікавасць. Мянушкі, што зявіліся ў працэсе моўных зносін, адлюстроўваюць спецыфічныя індывідуальныя асаблівасці гаворкі пэўных камунікантаў, указваюць на артыкуляцыйныя асаблівасці мовы, называюць словы ці выразы, якія носьбіт часта ўжывае, характарызуюць гучнасць голасу:

Мішка Варона - картавы чалавек (в. Асобіна, Буда-Кашалёўскі р-н);

Іван Шван - чалавек, які шапялявіць (п. Усход, Буда-Кашалёўскі р-н);

Коля Тліццаць тлі - асоба, якая не выгаварвае літару р (в. Асобіна, Буда-Кашалёўскі р-н);

Іван Гуру - мужчына, які хутка выгаварваў слова гавару і чулася гуру (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Маруся Бляха - жанчына, якая часта ўжывала слова бляха (п. Усход, Буда-Кашалёўскі р-н);

Скажам так - часта ўжываў выраз скажам так (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Васіль Доля праклятая - часта ўжываў выраз і сваё жыццё называў доляй праклятай (в. Мікалаеўка. Светлагорскі р-н);

Іван Гібека - ад частага ўжывання выразу "Паціху гібею" (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н);

Іван Каструлька - ад частага ўжывання выразу "Закрой сваю каструльку (в. Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Міша Пасамому - замест па салому гаварыў па самому (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Фёдар Савось - ад верша Я. Коласа "Каток. У Савосева суседа Быў пярэсценькі каток. (в. Кашалёва, Буда-Кашалёўскі р-н);

Іван Званар - звонкі голас (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Мікіта Нерэальны - часта ўжываў слова нерэальны (г. Жлобін).

Мянушкі, якія зявіліся ў выніку рэальнага здарэння, якое адбылося з чалавекам

Вельмі часта ў аснове той ці іншай састаўной мянушкі ляжыць рэальны факт або здарэнне, якое адбылося ў жыцці таго ці іншага вяскоўца. Прычым, ў аснове мянушак пэтай падгрупы ляжыць незвычайнае здарэнне, якое зяўляецца запамінальным. Напрыклад, у гаворках Гомельскай вобласці былі выяўлены наступныя мянушкі дадзенай падгрупы:

Андрэй Каталуп - адлупцаваў шкадлівага ката (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Федзя Крыга - у час веснавога паўнаводдзя выцягнулі з-мад крыгі (п. Усход, Буда-Кашалёўскі р-н);

Іван Рыбкін - каля дома стаяла вялікая лужа, якую ён называў возерам і збіраўся там лавіць рыбу (п. Нагорная, Гомельскі р-н);

Баба Клёніха - ляжала пад клёнам і спявала: "Клён - мой дом родной (п. Усход, Буда-Кашалсўскі р-н);

Воўчая смерць - вельмі часта ў час палявання забіваў ваўка (п. Зялёны Сад, Гомельскі р-н);

Бацька Пень - узехаў у лесе трактарам на пень і не мог самастойна зехаць (в. Радуша, Жлобінскі р-н);

Міцька Сірата - затрымалі безбілетным і схлусіў, што з'яўляецца сіратой (п. Усход, Буда-Кашалёўскі р-н);

Сем ліноў - злавіў аднаго ліна, а ўсім хлусіў, што сем (п. Глушыца, Жлобінскі р-н);

Святы айцец - заўсёды хадзіў у чорным адзенні (п. Зялёны Сад, Гомельскі р-н).

Мянушкі, што адлюстроўваюць захапленні асобы

Неафіцыйныя найменні дадзенай падгрупы гавораць аб схільнасцях чалавека да таго ці іншага дзеяння. Такія мянушкі часцей за ўсё складаюцца з уласнага імя і назвы пэўнага захаплення носьбіта:

Мішка Кампазітар - захапляўся музыкай (в. Буда Люшаўская, Буда-Кашалёўскі р-н);

Міхась Маэстра - іграў на баяне (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Лёнька Паэт - складаў вершы (п. Нагорная, Гомельскі р-н);

Шура Парцізан - любіў лес (в. Асобіна, Буда-Кашалёўскі р-н);

Дзед Талаш - любіў адзін хадзіць па лесе (п. Нагорная, Гомельскі р-н);

Марыя Хлапчурка - дзяўчына, якая сябравала з хлопцамі (в. Бушацін, Лоеўскі р-н);

Алік Высоцкі - любіць творчасць спявака У. Высоцкага (г. Гомель).

Мянушкі, што ўказваюць на месца жыхарства чалавека

Такія найменні таксама называюць тапанімічнымі. Мянушкі гэтага тыпу гавораць аб месцы нараджэння, жыхарства або смерці чалавека. "У старажытнасці і Сярэднявечча такія мянушкі былі вельмі распаўсюджанымі і служылі для размежавання некалькіх людзей з адным і тым жа асабістым імем. Тапанімічная мянушка магла замацавацца ў якасці радавога імя (прозвішча) па сканчэнні некалькіх пакаленняў [14].

Іван Заход - з вёскі Заходы (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Коля Бечанец - з вёскі Бечы (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Ева Курыка - з вёскі Курыцічы (в. Ванюжычы, Петрыкаўскі р-н);

Сцянан Лях - чалавек з Польшчы (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Васіль Буразь - з вёскі Буразь (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Галя Слепачка - ад былой назвы вёскі Слепцы, зараз вёска Знамёнка (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н).

Мянушкі, якія ўказваюць на асобныя ўласцівасці чалавека

Да гэтай падгрупы мы можам аднесці мянушкі, якія характарызуюць пэўную асаблівасць носьбіта, якая мае дачыненне да разумовых здольнасцей чалавека, схільнасцей да прадуктаў харчавання, або адносін да шлюбу.

Намі былі вылучаны наступныя састаўныя мянушкі, што характарызуюць схільнасці асобы да прадуктаў харчавання, страў:

Валодзя Боршч - чалавек, які любіць боршч (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Коля Ерш - асоба, у якасці любімай стравы аддае перавагу яршу (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Міша Печонік - чалавек, які любіў печанае (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н).

Вылучаны мянушкі, якія характарызуюць разумовыя здольнасці асобы. Пераважная большасць такіх мянушак называюць невялікія разумовыя здольнасці чалавека:

Маря Нізнайка (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н), Іван Дуб (в. Бывалькі, Лоеўскі р-н), Коля Цюк (в. Радуша, Жлобінскі р-н), Пустая каструлька (в. Любавічы, Жыткавіцкі р-н) - чалавек невялікіх разумовых здольнасцей;

Мікіта Галава - разумны чалавек (п. Маяк, Гомельскі р-н).

Таксама існуюць найменні, якія называюць мужчын у залежнасці ад іх адносін да шлюбу, сямейнага становішча:

Колька Бенок - пазашлюбнае дзіця (в. Старажоўцы, Жыткавіцкі р-н);

Вася Цэлачка - не жанаты мужчына (в. Дражня, Светлагорскі р-н);

Іван Нехачун - чалавек, які не хацеў ажаніцца (г. Рэчыца).

Мянушкі, што ўказваюць на род заняткаў вяскоўцаў, іх сацыяльнае становішча, род дзейнасці

Toe, чым займаецца чалавек у жыцці, яго хобі, або прафесійная дзейнасць заўсёды зяўляліся полем для стварэння мянушкі. Асабліва гэта адбываецца ў тым калектыве, у якім чалавек знаходзіцца ў сувязі з родам дзейнасці. Адным з першых сацыяльных калектываў, які ўплывае на характар асобы і асабліва на яе паводзіны.

Андрэй Печнік - мужчына, які займаецца кладкай печаў (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Міцька Батрак - наёмны рабочы (в. Гіроў, Рэчьшкі р-н);

Галя Багатырка - жанчына з "мужской" прафесіяй (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Купі-прадай - чалавек, які працаваў індывыдуальным прадпрымальнікам (в. Гарочычы, Гомельскі р-н);

Шэфа-бос - займае галоўную пасаду (г. Гомель);

Колька Кірпіч - працаваў будаўніком (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Міколка Паравоз - машыніст лакаматыва (г. Жлобін).

Састаўныя мянушкі характарызуюцца сваёй шматграннасцю, арыгінальнасцю, выдзяленнем нейкай чалавечай асаблівасці. Гумар, народная дасціпнасць і назіральнасць носьбітаў гаворкі зяўляюцца рашаючымі фактарамі іх утварэння і ўжывання.

4. Складаныя мянушкі

Яшчэ адна з груп мянушак, на якія яны падзяляюцца паводле структуры - складаныя мянушкі. Складаныя найменні маюць найчасцей дзве, але часам і больш каранёвых марфем, якія ўтвараюць адно слова: Плесканос, Самазванка, Гарбаносы, Бензабак, Крутагаловік, Казладзёр.

Да ліку складаных варта аднесці таксама мянушкі-абрэвіятуры. Яны, у сваю чаргу, дзеляцца на:

·складовыя: Зачуха - заведуе чужым хазяйствам;

·літарныя: ПП (утворана ад пачатковых літар імені і імені па бацьку носьбіта - Пётр Пятровіч), ЖБ (ад імені Женя і прозвішча Баранаў), ЛД (утворана ад Лілія Дзмітрыеўна);

·гукавыя: ЕВА - ад Елкіна Вера Аляксандраўна.

Існаванне мянушак-абрэвіятур можна растлумачыць выкарыстаннем своеасаблівай "шыфроўкі паведамлення, паколькі сэнс мянушкі-абрэвіятуры звычайна вядомы абмежаванаму колу людзей.

Гомельская вобласць даволі багатая на складаныя мянушкі. Ва ўсёй іх разнастайнасці мы вылучылі пэўныя групы: мянушкі, якія характарызуюць знешнасць чалавека, найменні, што указваюць на фізічныя уласцівасці носьбіта, мянушкі, якія нясуць інфармацыю аб рысах характару.

Найменні, якія апісваюць знешні выгляд асобы, складаюць адну з самых багатых па колькасці груп. У Гомельскай вобласці гэта наступныя складаныя мянушкі:

Белазоры - светлыя вочы (в. Уборак, Лоеўскі р-н);

Гарбаносы - з гарбінкай на носе (в. Чкалава, Гомельскі р-н);

Гнілазуб - з гнілымі зубамі (в. Пакалюбічы, Гомельскі р-н);

Губашлёп - мужчына з вялікімі вуснамі (в. Зарэчча, Рагачоўскі р-н);

Краснаморды - чырвоны твар (в. Малежаў, Жыткавіцкі р-н);

Пласканос - плоскі нос (в. Уборак, Лоеўскі р-н);

Сіняноска - сіні нос (в. Радзеева, Буда-Кашалёўскі р-н);

Белавус - белыя плямы на вусах (в. Наваселкі, Веткаўскі р-н);

Белабрысы - з белымі валасамі (в. Малінаўка, Лоеўскі р-н);

Чарнавус - чорныя вусы (в. Рагінь, Буда-Кашалёўскі р-н);

Чарнагузка - вялікія чорныя вочы, нібы гузікі (в. Васільеўка, Добрушскі р-н);

Чарнагалоў - з чорнымі валасамі (в. Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Чаплавухі - вушасты (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Краснаносы - з вялікім красным носам (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Куцаморды - вузкі твар (в. Студзёная Гута, Гомельскі р-н);

Трыпузы - неахайны, брудны (в. Пірэвічы, Жлобінскі р-н);

Трысцен - здаровы, каранасты (в. Пірэвічы, Жлобінскі р-н);

Чарнамазы - па цвеце скуры (в. Радуга, Веткаўскі р-н);

Краснагубка - старая жанчына з падмалёванымі вуснамі (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Крывалапік - з крывымі нагамі (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Златазубка - з залатымі зубамі (в. Маркавічы, Гомельскі р-н);

Сінягуб - сінія губы (в. Рагінь, Буда-Кашалёўскі р-н);

Сухастой - высокі і худы (в. Нісімкавічы, Чачэрскі р-н);

Сухалепы - малы і худы (г. Рагачоў);

Сыракваша - кіслы твар (в. Азяраны, Рагачоўскі р-н);

Стаматолаг - чалавек - прыгожымі зубамі (в. Зялёны Сад, Гомельскі р-н);

Крываносы - нос з гарбінкай (в. Каржывічы, Лельчыцкі р-н);

Жаўтапузка - па колеры твару (в. Ліпнякі, Лоеўскі р-н);

Длінавус - з доўгімі вусамі (в. Уборкі, Лоеўскі р-н);

Дзюбанос - з доўгім носам (г. Жлобін).

Намі сабраны багаты фактычны матэрыял, які дазваляе вылучыць састаўныя мянушкі, якія ўтрымліваюць інфармацыю аб фізічных уласцівасцях. Прычым пераважная большасць іх характарызуюць чалавека з адмоўнага боку, выкрываючы яго фізічныя недахопы:

Аднакрылы - з адной рукой (в. Камінтэрн, Буда-Кашалёўскі р-н);

Аднарукі - з адной рукой (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н, в. Рэпішча, Веткаўскі р-н);

Аднавокі - з адным вокам (г. Рэчыца);

Біндавокі - з адным вокам (г. Жлобін);

Трыгубы - з рассечанымі губамі (в. Глушыца, Жлобінскі р-н);

Аблавухі - адтапыраныя вушы (в. Каравышань, Гомельскі р-н);

Вірлавокі - вялікія вочы навыкат (в. Аннаўка, Рагачоўскі р-н).

Што тычыцца неафіцыйных найменняў Гомельскай вобласці, якія утрымліваюць інфармацыю аб рысах характару носьбіта, то сюды варта аднесці таксама мянушкі, якія гавораць аб унутраным свеце чалавека, яго звычках, выхаванасці:

Аднаасобнік - чалавек, які любіць быць адзін (в. Буда-Люшаў, Буда-Кашалёўскі р-н);

Вадахлёб - любіць піць ваду (в. Церахоўка, Гомельскі р-н);

Дамасед - заўсёды сядзіць дома (в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);

Сыракваша - любіць кіслае малако (в. Рудня Целяшоўская, Гомельскі р-н);

Самадум - нікога не слухае (в. Ляхавічы, Жыткавіцкі р-н);

Торбахват - часта краў (в. Старая Рудня, Жлобінскі р-н);

Усегаспадар - гаспадарлівы (в. Вялікі Лес, Буда-Кашалёўскі р-н);

Дрывасек - крычыць, быццам дровы сячэ (в. Старая Рудня, Жлобінскі р-н).

Такім чынам, складаныя мянушкі разнастайныя ў сваёй будове: могуць складацца з дзвюх і больш асноў, ці існаваць у выглядзе абрэвіятуры (гукавай, складовай, літарнай). Яны таксама ўтрымліваюць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку, у сувязі з чым носяць жартаўлівы характар ці перадаюць адценне знявагі, адмоўнае стаўленне да асобы.

Заключэнне

Такім чынам, мянушкі зяўляюцца адной з найбольш старажытных антрапанімічных катэгорый. Яны здаўна бытуюць у народным асяроддзі, уяўляюць сабой абёмны лексіка-семантычны пласт.

"Жывая народная мова зяўлялася і зяўляецца асноўнай крыніцай узбагачэння беларускай літаратурнай мовы. Яна, па словах Я. Карскага, яе корань і аснова. Таму трэба адказна і сурёзна адносіцца да жывых скарбаў народнай мовы, у тым ліку і да вулічных мянушак" [13, с.233]. Мянушкі часта выкарыстоўваюцца ў сучаснай гутарковай мове і дакладна персаніфікуюць пэўную асобу, адлюстроўваюць разнастайныя аспекты штодзённага жыцця чалавека, яго ўнутраны свет і знешнія асаблівасці.

Разам з развіццём грамадства зяўляецца усё больш і больш новых неафіцыйных найменняў, таму даследаваць мянушкі ў гаворках Гомельшчыны - значыць пазнаваць частку народнай культуры, асаблівасці нашага светапогляду і ўзаемаадносін.

Паводле структуры ўсе неафіцыйныя найменні намі падзелены на простыя (аднаслоўныя адзінкі, якія маюць адзін корань), састаўныя (складаюцца з двух ці больш слоў) і складаныя (маюць дзве і больш каранёвыя марфемы).

Мянушкі маюць шырокую класіфікацыю, у якой адлюстарваны чалавек, пачынаючы ад яго знешняга выгляду, заканчваючы яго характарам, манерамі паводзін.

У працэсе выяўлення мянушак у гаворках Гомельскай вобласці, намі зроблены вывад, што ў сувязі са сваёй шматграннасцю мянушкі могуць характарызаваць такія бакі носьбіта, як яго фізічныя якасці (рост і целасклад, асаблівасці частак цела, асаблівасці валасоў, голасу, кодеры скуры, вачэй, адзенні), псіхічныя якасці (злы, добры, ганарысты, працалюбівы, хітры, упарты, нелюдзімы, гняўлівы, песімістычны, шмат плача, шмат вучыцца, любіць доўга паспаць і многія іншыя).

Многія мянушкі, утвораныя ад уласных імён, імён па бацьку і прозвішчаў, мянушкі, якія характарызуюць чалавека па сацыяльным статусе і родзе дзейнасці. Разгледзеўшы мянушкі ў гаворках Гомельшчыны, было выяўлена, што асновай для ўтварэння неафіцыйных найменняў часцей за ўсё служаць фізічныя, псіхічныя, маральныя якасці чалавека, а таксама яго мова.

Чалавек атрымлівае найменне, знаходзячыся ў самым розным асяроддзі: у сямі або ў пэўным калектыве. Яно можа быць звязана як з асаблівасцямі зяўлення носьбіта на свет, адносінамі да яго іншых членаў сямі, так і з інтарэсамі чалавека, звычкамі, яго характарам і светапоглядам. Бытуе шэраг мянушак, што перадаюцца па спадчыне ад бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Такія імёны-мянушкі выступаюць не толькі ў ролі вулічнага імя пэўнай асобы, але і для радаслоўнай назвы.

Такім чынам, мянушка нясе ў сабе своеасаблівы ўмоўны знак гісторыі, дазваляе выявіць свае карані.

У працэсе разглядання мянушак, намі зроблены вывад, што ў сувязі з матывацыяй узнікнення мянушкі, яе эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, яны падзяляюцца на пазітыўныя, якія носяць жартаўлівы характар, і негатыўныя, якія маюць адценне знявагі, часта носяць лаянкавы характар.

Выяўленыя мянушкі ў гаворках Гомельшчыны сведчаць аб тым, што рашаючымі фактарамі іх утварэння і ўжывання з'яўляюцца народны гумар і назіральнаспь. Даследаваць мянушкі ў гаворках Гомельскай вобласці неабходна перш за ўсё таму, што яны зяўляюцца адлюстраваннем народнага светапогляду, культуры і сучаснай гутарковай мовы. "Такім чынам, мянушкі могуць служыць гістарычнаму даследаванню жыцця народа не ў меншай ступені, чым іншыя помнікі культуры і побыту, літаратуры і мовы. Калі па асобных мянушках цяжка акрэсліць усю іх каштоўнасць, то, сабраныя ў вялікай колькасці, яны ілюструюць шмат рысаў побыту беларусаў" [15, с.240].

Спіс выкарыстаных крыніц

1.Юрэвіч, У.М. Слова жывое, роднае, гаваркое. [Тэкст]: Дапам. для настаўнікаў / У.М. Юрэвіч. - Мн.: Маст. літ., 1998. - 282 с.

2.Тлумачальны слоўнік беларускай мовы [Тэкст]: у 5-ці т / Гал. рэд. БСЭ. - Мн., 1978-1979.

Т.3. - Л-П, 1979. - 192 с.

.Ожегов, С.И. Толковый словарь русского языка [Тэкст] / С.И. Ожегов, Н.Ю. Шведова. - М.: Абуковник, 1999. - 944 с.

4.Даль, В.И. Толковый словарь русского языка. Современная версия [Тэкст] / В.И. Даль. - М.: ЭКСМО-Пресс, 2000. - 736 с.

.Беларуская антрананімія: вучэбны дапаможнік [Тэкст] / Г.М. Мезенка

[і інш.]. - Віцебск: УА "ВДУ імя П.М. Машэрава, 2009. - 254 с.

.Селищев, А.М. Избранные труды [Тэкст] / А.М. Селищев. - М., 1968. - 238 с.

7.Суслова, А.В. О русских именах [Тэкст] / А.В. Суслова, А.В. Суперанская А.В. - Л.: Лениздат, 1985. - 221 с.

.Бірыла, М.В. Беларуская антрапанімія [Тэкст]: Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы / - М.В. Бірыла. - Мінск: Навука і тэхніка, 1966. - 328 с.

.Новік, Н.І. Матываваныя мужчынскія мянушкі [Тэкст] / Н.І. Новік // Беларуская мова. - 1993. - №20. - С. 20-26.

.Бобрык, У.А. Мянушкі Тураўшчыны [Тэкст] / У.А. Бобрык // "Проблеми украінськоі діалектологіі на сучасному етапі, IV Республіканьска діалектологічна нарада. Тези доповідей і повідомлень. - Житомир, 1990. - С.25-26.

.Струкаў, В.В. Мянушкі з невыразнай унутранай формай у мове раманаў Івана Мележа "Палеская хроніка" [Тэкст] / В.В. Струкаў // "Надзённыя праблемы лексікалогіі і анамастыкі славянскіх моў, II Міжнародная навуковая канферэнцыя. - Мазыр, 2010. - С.159-162.

.Шумская, І.А. Пра адзін тып антрапонімаў [Тэкст] / І.А. Шумская // Беларуская анамастыка. - Мінск, 1992. - С.26-31.

.Бобрык, У.А. Фауністычныя назвы ў мянушках Гомельшчыны [Тэкст] / У.А. Бобрык // "Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся, Міжнародная навуковая канферэнцыя. - Гомель, 2004. - С.16-19.

14.Топонимическое прозвище. [Электронны рэсурс] / Рэжым доступа: #"center">Слоўнік мянушак Гомельскай вобласці

А

Абдула - з Сярэдняй Азіі (в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н);

Абезьяна - неахайная жанчына (в. Чорнае, Рэчыцкі р-н);

Аблавухі - з адтапыранымі вушамі (в. Каравышань, Гомельскі р-н);

Абрэк - прыезжы з Сярэдняй Азіі (в. Малінаўка, Лоеўскі р-н);

Агафя Паганка - бледны, як паганка, чалавек (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Аглобля - вялікі чалавек (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Аднаасобнік - чалавек, які любіць быць адзін (в. Буда-Люшаў, Буда-Кашалёўскі р-н);

Аднавокі - з адным вокам (г. Рэчыца);

Аднакрылы - з адной рукой (в. Камінтэрн, Буда-Кашалёўскі р-н);

Аднарукі - з адной рукой (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н, в. Рэпішча, Веткаўскі р-н);

Адуванчык - з кучаравымі жоўтымі валасамі (в. Станькаў, Рагачоўскі р-н., в. Баршчоўка, Добрушскі р-н);

Адэсіха - з г. Адэса (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Адэснік - абараняў горад Адэсу (в. Яроміна, Гомельскі р-н);

Алік Высоцкі - любіць творчасць спявака У. Высоцкага (г. Гомель);

Амерыканец - жыў у Амерыцы (в. Залаты Рог, Веткаўскі р-н);

Амурац - служыў на рацэ Амур (в. Стоўпня, Рагачоўскі р-н);

Андрэй Каталуп - адлупцаваў шкадлівага ката (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Андрэй Печнік - мужчына, які займаецца кладкай печаў (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Антонаўка - з п. Антонаўка (в. Свяцілавічы, Веткаўскі р-н);

Антонаўка - трымаў шмат яблык у садзе (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Антэна - высокі і худы чалавек (п. Грохаў, Лоеўскі р-н);

Апенька - разумова абмежаваны (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);

Арэх - 1. малы і высокі чалавек (в. Баршчоўка, Рэчыцкі р-н);

. малы ростам (в. Гіроў, Рэчыцкі р-н);

. любіў збіраць арэхі (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Асіна - баязлівы (в. Карма, Добрушскі р-н);

Аўдотка - ад Аўдоцця (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н);

Афганец - служыў у Афганістане (в. Каравацічы, Рэчыцкі р-н);

Ахламон - неахайны чалавек (в. Радуша, Жлобінскі р-н).

Б

Баба Каза - задзірыстая (в. Чорнае, Рэчыцкі р-н);

Баба Клёніха - ляжала пад клёнам і спявала: "Клён - мой дом родной (п. Усход, Буда-Кашалёўскі р-н);

Бабёр - ад Бобрык (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Бабок - ад Бабкоў (в. Зяцькавічы, Кармянскі р-н);

Бабчынка - з в. Бабчын (в. Кажушкі, Хойніцкі р-н);

Багор - вялікі чалавек (в. Гіроў, Рэчыцкі р-н);

Баёк - ад Байкоў (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Байт - мужчына-праграміст (г. Жлобін);

Бакен - хлопец з бакенбардамі (в. Старая Рудня, Жлобінскі р-н);

Баксёр - мужчына, на носе ў якога засталася гарбінка пасля пералому (в. Рэчкі, Всткаўскі р-н);

Балдуй - ад Балдуеў (в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н);

Бамбук - ад Бамбукоў (г. Гомель);

Бамбук - высокі і худы (г. Гомель);

Банан - вельмі любіў бананы (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Бандэрка - з Заходняй Украіны (в. Рудня Целяшоўская, Гомельскі р-н);

Баравік - невысокі, дужы (в. Колкі, Петрыкаўскі р-н, в. Рагі, Гомельскі р-н);

Баравічка - з в. Баравое (в. Картынічы, Лельчыцкі р-н);

Баран - 1. ад Баранаў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

. кучаравы чалавек (в. Церахоўка, Лоеўскі р-н);

. упарты чалавек (в. Уборкі, Лоеўскі р-н);

. разумова абмежаваны (в. Майскае, Жлобінскі р-н);

Бараша - ад Барабанава (г. Гомель);

Барбянка - з в. Барба (в. Барталамееўка, Веткаўскі р-н);

Барсук - чалавек з вострымі рысамі твару (в. Малы Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Барэся - ад Барыс (в. Малы Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Баслайка - ад Баслаеў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Басяк - ад Басячэнка (г. Гомель);

Бацыла - малы і высокі чалавек (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Бацька Пень - узехаў трактарам на пень і не мог самастойна зехаць

(в. Радуша, Жлобінскі р-н);

Башмак - ад Башмакоў (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Бегемот - вельмі тоўсты чалавек, тварам подобны на гэтую жывёлу

(в. Матнявічы, Чачэрскі р-н);

Бежанка - прыйшла ў вёску ў час вайны і засталася жыць (в. Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Белабрысы - з белымі валасамі (в. Малінаўка, Лоеўскі р-н);

Белавус - белыя плямы на вусах (в. Наваселкі, Веткаўскі р-н);

Белазоры - светлыя вочы (в. Уборак, Лоеўскі р-н);

Белка - светлавалосая жанчына, або жанчына з белай скурай (г. Гомель);

Белы - ад Белінаў (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Белы Васіль - чалавек з белым колерам валасоў (в. Верхняя Алба, Жлобінскі р-н);

Белая Таццяна - чалавек з белым колерам валасоў (в. Азершчына, Рэчыцкі р-н);

Біндавокі - з адным вокам (г. Жлобін);

Бірук - ад Бірукоў (в. Кашалёва, Буда-Кашалёўскі р-н);

Бобр - вастразубы (в. Малы Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Бола - ад Балоннікаў (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Бондар - ад Бондараў (в. Рагінь, Буда-Кашалёўскі р-н);

Борух - вельмі тоўсты мужчына (г. п. Лельчыцы, Гомельскі р-н);

Боўс - ад Боўсаў (в. Вялікі Мох, Буда-Кашалёўскі р-н);

Брыльянт - ездзіў на заробкі на Поўнач (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н);

Бублік - малы і высокі чалавек (в. Аціркі, Петрыкаўскі р-н);

Бульба - 1. рабіла шмат страў з бульбы (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

2. кірпаты нос (в. Уборак, Лоеўскі р-н.);

. з вялікай галавой (в. Буда Люшаўская, Буда-Кашалёўскі р-н);

Бульбеш - любіў стравы з бульбы (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Бурак (Бурачок) - вельмі сарамлівы (в. Саўхозная,

Буда-Кашалёўскі р-н, в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);

Бурэзянка - з в. Буразь (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Бусак - вялікі чалавек (в. Гіроў, Рэчыцкі р-н);

Бусел - вялікі чалавек (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Буслік - чалавек з доўгім носам (в. Чкалава, Гомельскі р-н);

Бушавец - з в. Бушаўка (в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н);

Бушлык - ад Бушлыкаў (в. Рагінь, Буда-Кашалёўскі р-н);

Бык - дужы, працавіты (в. Карпаўка, Лоеўскі р-н);

Былёк - ад Былькоў (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);

Бычок - трымаў шмат быкоў (в. Ляхавічы, Жыткавіцкі р-н);

Бяроза - ад Бярозаўскі (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Бяроза - 1. прыгожая, статная (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н),2. ад частага ўжывання выразу "Бярозка ты мая" (в. Курганне,Рагачоўскі р-н),

. ад прозвішча Бярозаўскі, Беразоўскі (в. Леніна, Добрушскі р-н).

В

Вабыль - адзінокі мужчына (в. Вікоў, Рагачоўскі р-н);

Вадахлёб - любіць піць ваду (в. Церахоўка, Гомельскі р-н);

Вадзімка Цой - падобны да спявака В. Цоя (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Вадзяны - чалавек з вялікім жыватом (в. Чамярысы, Брагінскі р-н);

Валодзя Боршч - чалавек, які любіць боршч (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Валынка - з Валынскай вобласці (в. Курчанне, Рагачоўскі р-н);

Варвоны - ад Варвановіч (в. Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Варона - чалавек з чорнымі валасамі, маленькімі вачамі, доўгім носам (в. Радуга, Веткаўскі р-н);

Варэнік - малы чалавек з чырвоным тварам (в. Малы Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Васілёк - з блакітнымі вачыма (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Васіль Буразь - з вёскі Буразь (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Васіль Глухар - глухі чалавек (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Васіль Доля праклятая - часта ўжываў выраз і сваё жыццё называў доляй праклятай (в. Мікалаеўка. Светлагорскі р-н);

Васіль Калчаногі - чалавек без нагі (в. Зялёныя Лукі, Гомельскі р-н); Шурка Кастыль - чалавек без нагі (в. Рэчкі, Веткаўскі р-н);

Васіль Рабец - вяснушчатая асоба (в. Колкі, Петрыкаўскі р-н);

Вася Цэлачка - не жанаты мужчына (в. Дражня, Светлагорскі р-н);

Ваўчок - ад Волкаў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Верабей - ад Верабёў (в. Азяраны, Рагачоўскі р-н);

Вербачка - шмат плача (в. Карма, Добрушскі р-н);

Вірлавокі - вялікія вочы навыкат (в. Аннаўка, Рагачоўскі р-н);

Вішанька - прыгожая, статная (в. Карма, Добрушскі р-н);

Вішня - тоўстая і чырвоная (в. Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Вожык - чалавек, які доўга не прычэсвае валасы (в. Рагінь, Буда - Кашалёўскі р-н);

Вожык (Ёжык) - 1. ходзіць кароткім, дробным крокам (в. Карпаўка, Лоеўскі р-н);

. чалавек, які жыве адзін (в. Рудня Целяшоўская, Гомельскі р-н);

Войт - ад Войцікаў (в. Старая Рудня, Жлобінскі р-н);

Вол - дужы, здаровы чалавек (в. Камінтэрн, Буда-Кашалёўскі р-н);

Воўк - нелюдзімы характар (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Воўчая смерць - вельмі часта ў час палявання забіваў ваўка (п. Зялёны Сад, Гомельскі р-н);

Вудзілька - доўгі, як вудка для лоўлі рыбы (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);

Вудзільна - вялікі чалавек (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);

Вузёл - малы, тоўсты мужчына (в. Вікаў, Рагачоўскі р-н);

Вулька - звала курэй "улюшка! улюшка! (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Вусіха - ад Усевіч (в. Радзеева, Добрушскі р-н);

Вутка (Качка) - ходзіць уразвалку (в. Глушыца, Жлобінскі р-н; в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Вэксаль - можа пазычыць грошы (в. Іванькоў, Лоеўскі р-н).

Г

Галя Слепачка - ад былой назвы вёскі Слепцы, зараз вёска Знамёнка (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Ганна Глухая - глухі чалавек (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н);

Ганюня - ад Галіна (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Гапак - родам з Украіны (в. Кругавец, Добрушскі р-н);

Гарбаносы - з гарбінкай на носе (в. Чкалава, Гомельскі р-н);

Гарбуз - ад Арбузаў (в. Калыбаўка, Жлобінскі р-н);

Гарбуз - з вялікім жыватом (в. Вуглы, Рагачоўскі р-н);

Гарбузка - малы і высокі чалавек (в. Радуша, Жлобінскі р-н);

Гарбузка - малы і тоўсты (в. Прысно, Веткаўскі р-н);

Гарох - ад Ярохаў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Гарох - любіў страву з гароху (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Гарошаўка - з в. Гарошкаў (п. Каралін, Гомельскі р-н);

Гвозд - высокі і худы чалавек (в. Беланавічы, Петрыкаўскі р-н);

Геаграфіца - настаўніца геаграфіі (г. Гомель);

Гейка - ад Сяргейка (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Генус - ад Гена (в. Багрымавічы, Петрыкаўскі р-н);

Германка - бацька быў у палоне ў Германіі (в. Тонеж, Лельчыцкі р-н);

Гілява - высокі і худы чалавек (в. Радуша, Жлобінскі р-н);

Гладыш - ад Гладкевіч (в. Беланавічы, Петрыкаўскі р-н);

Гладыш - малы і паўнаваты чалавек (в. Майскае, Жлобінскі р-н);

Глазаўка - з в. Глазаўка (в. Смычок, Буда-Кашалёўскі р-н);

Гнілазуб - з гнілымі зубамі (в. Пакалюбічы, Гомельскі р-н);

Гномік - малы і высокі чалавек (г. Гомель);

Горб - ад Гарбачэнка (в. Чамярысы, Брагінскі р-н);

Грач - ад Грачоў (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);

Груша - галава формы грушы (в. Кругавец, Добрушскі р-н);

Грыб - 1. ад Грыбаў (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

. малы і паўнаваты чалавек (в. Алексічы, Хойніцкі р-н);

. тоўстыя губы (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Грызун - ад Баброў (в. Майскае, Жлобінскі р-н);

Грыня - ад Рыгор (Григорий) (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Грышка Крот - блізарукі чалавек (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Губашлёп - мужчына з вялікімі вуснамі (в. Зарэчча, Рагачоўскі р-н);

Гуляй нага - кульгавы (п. Нагорная, Гомельскі р-н);

Гурок - высокі і худы (в. Васільеўка, Добрушскі р-н); любіў агуркі (в. Бяланавічы, Петрыкаўскі р-н);

Гусь - 1. ад Гусеў (в. Салтанаўка, Жлобінскі р-н);

. важная паходка (в. Церахоўка, Добрушскі р-н).

Д

Дамасед - заўсёды сядзіць дома (в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);

Даўгель - чалавек высокага росту (в. Радуша, Жлобінскі р-н);

Длінавус - з доўгімі вусамі (в. Уборкі, Лоеўскі р-н);

Доктар - чалавек, які працуе медбратам (в. Давыдаўка, Чачэрскі р-н);

Домна Бык - мажны чалавек (п. Усход, Буда-Кашалёўскі р-н);

Дрозд - чалавек, які ў галодныя часы смажыў драздоў (в. Падыгрушка, Чачэрскі р-н);

Дрыбух - ад Драбышэўскі (в. Карпаўка, Лоеўскі р-н);

Дрывасек - крычыць, быццам дровы сячэ (в. Старая Рудня, Жлобінскі р-н);

Дуб - 1. высокі, прыгожы (п. Камінтэрн, Буда-Кашалёўскі р-н);

. разумова абмежаваны (в. Бывалькі, Лоеўскі р-н);

Дубец - вялікі чалавек (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Дубіна - высокі і худы чалавек (в. Навасёлкі, Веткаўскі р-н);

Дус - ад Дусаў (в. Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Дырык - мужчына, які займае пасаду дырэктара (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Дэма - ад Дзямешка (в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н).

Дз

Дзед Мазай - ад Мазаеў (в. Карма, Добрушскі р-н);

Дзед Талаш - любіў адзін хадзіць па лесе (п. Нагорная, Гомельскі р-н);

Дзёма - ад Дзямян (в. Малы Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Дзёмчык - ад Дзямян (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Дзежка - малы і паўнаваты чалавек (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Дзічка - дзічыўся людзей, жыў асобна (п. Вялікі Мох, Буда-Кашалёўскі р-н);

Дзюбанос - з доўгім носам (г. Жлобін);

Дзюдзік - ад Дзенісюк (в. Азершчына, Рэчыцкі р-н);

Дзянісаўка - з в. Дзянісавічы (в. Новыя Маркавічы, Жлобінскі р-н);

Дзяркачка - ад Дзяркач (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Дзяцел - ад Дзятлаў (в. Азершчына, Рэчыцкі р-н);

Е

Ева Курыка - з вёскі Курыцічы (в. Ванюжычы, Петрыкаўскі р-н);

Еўжык - ад Вольга (в. Чамярысы, Брагінскі р-н).

Ж

Жабка - чалавек, ў якогда паходка падобная да жабы (в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н);

Жаўтапузка - па колеры твару (в. Ліпнякі, Лоеўскі р-н);

Жданок - ад Жданаў (г. Ветка);

Жэнька Тарзан - смелы (в. Асобіна, Буда-Кашалёўскі р-н);

Жэрдка - высокі і худы чалавек (в. Старажоўцы, Жыткавіцкі р-н);

Жолуд - малы ростам (в. Славань, Светлагорскі р-н);

Жора - ад Жыроўская (г. Гомель);

Жук - ад Жукавец (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Журавель - ад Жураўскі (в. Алексічы, Хойніцкі р-н);

Жучка - ад Хрушчоў (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Жыляш - з в. Жылічы (в. Чамярысы, Брагінскі р-н);

Жыр, Жырок - ад Жалняроўскі (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н).

З

Звер - ад Валчкоў (в. Салтанаўка, Жлобінскі р-н);

Забродзін - пабудаваўся за бродам (в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н);

Заведаўка - з вёскі Заведаўка (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Залешанка - з в. Залессе (в. Ванюжычы, Петрыкаўскі р-н);

Заліваніха - жыла далёка ад вёскі, у час веснавой паводкі залівала паселішча (в. Галееўка, Гомельскі р-н);

Западнік - хто перасяліўся не толькі з былой Заходняй Беларусі, але і заходніх раёнаў Гомельшчыны (в. Капаткевічы, Петрыкаўскі р-н);

Заяц - 1. паляваў на зайцоў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

. чалавек, які шмат скача, скакун (в. Радуга, Веткаўскі р-н);

. палахлівы чалавек (в. Рудня Целяшоўская, Гомельскі р-н);

Зверабой - лячыў травамі (в. Васільеўка, Добрушскі р-н);

Зінгер - жанчына, якая ў вольны час шые вопратку (г. п. Тураў, Жыткавіцкі р-н);

Златазубка - з залатымі зубамі (в. Маркавічы, Гомельскі р-н);

Зуб - ад Зубараў (в. Кузьмінічы, Добрушскі р-н);

Зубок - ад Зубараў (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Зубр - ад Зубрыцкі (в. Азершчына, Рэчыцкі р-н);

Зуй - ад Зуеў (в. Навасёлкі, Веткаўскі р-н);

Зязюля - бесклапотная маці, якая пакідае дзяцей (в. Новая Алба, Жлобінскі р-н);

Зялёны - мужчына, які працуе пагранічнікам і мае службовую форму зялёнага колеру (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н).

І

Іван Безрукі - мужчына без рукі (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Іван Гібека - ад частага ўжывання выразу "Паціху гібею" (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н);

Іван Гніліцкі - харавіты мужчына (в. Азяраны, Рагачоўскі р-н);

Іван Гуру - мужчына, які хутка выгаварваў слова гавару і чулася гуру (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Іван Дуб - чалавек невялікіх разумовых здольнасцей (в. Бывалькі, Лоеўскі р-н);

Іван Заход - з вёскі Заходы (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Іван Званар - звонкі голас (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Іван Зубар - сквапны чалавек (в. Мікалаеўёка, Светлагорскі р-н);

Іван Калека - мужчына без рукі (п. Нагорная, Гомельскі р-н);

Іван Карнавухі - лапавухі мужчына (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н);

Іван Каструлька - ад частага ўжывання выразу "Закрой сваю каструльку (в. Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Іван Марэся - ад прозвішча лётчыка, Героя Савецкага Саюза Марэсьева А.П. (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Іван Нехачун - чалавек, які не хацеў ажаніцца (г. Рэчыца);

Іван Рыбкін - каля дома стаяла вялікая лужа, якую ён называў возерам і збіраўся там лавіць рыбу (п. Нагорная, Гомельскі р-н);

Іван Шван - чалавек, які шапялявіць (п. Усход, Буда-Кашалёўскі р-н);

Іван Шут - вясёлы чалавек (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Індзюк - мужчына, у якога смех падобны на клёпат індзюка (в. Зарэчча, Рагачоўскі р-н);

Істэрычка - жанчына, якая выкладае гісторыю (ад "гістарычка) (г. Жлобін).

К

Кабыла - неахайная жанчына (в. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Кабылка - тоўстая, крупная па целаскладзе жанчына (в. Зарэчча, Рагачоўскі р-н);

Каваль - ад Кавалёў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Кавун - з вялікім круглым жыватом (в. Рудня Целяшоўская Гомельскі р-н); з чырвоным тварам і круглай галавой (в. Станькаў, Рагачоўскі р-н);

Каган - 1. ад Каганаў (в. Навасёлкі, Веткаўскі р-н);

. чалавек з крывымі нагамі (г. п. Церухоўка, Добрушскі р-н);

Каза - сварлівая, склочная жанчына (в. Карпаўка, Лоеўскі р-н);

Казёл - упарты (в. Майскае, Жлобінскі р-н; в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н; в. Целяшы, Гомельскі р-н);

Казлы - жыхары іншых вёсак (в. Рудня, Жыткавіцкі р-н);

Кактус - востры на язык (в. Рэчкі, Веткаўскі р-н);

Калабок - малы і паўнаваты чалавек (в. Майскае, Жлобінскі р-н);

Каларад - малы і высокі чалавек (г. п. Церахоўка, Жлобінскі р-н);

Калатуха - вельмі тоўстая жанчына (г. Жлобін);

Калач - ад Калачоў (в. Радуга, Веткаўскі р-н);

Калейдаскоп - чалавек з рознымі па колеры вачыма (в. Косіцкая, Веткаўскі р-н);

Каліна - 1. прыгожая, статная (п. Красны Маяк, Гомельскі р-н); ад прозвішча Калінковіч (г. Гомель);

. ад Калінкоў (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Камарок - мужчына маленькага росту (в. Камінтэрн, Буда-Кашалёўскі р-н);

Камбала - аднавокавая жанчына (в. Радуша, Жлобінскі р-н);

Камыш - высокі з чорнымі валасамі (в. Кругавец, Добрушскі р-н);

Канцавая - жыве на канцы вуліцы (в. Радзеева, Буда-Кашалёўскі р-н);

Капейка - малы і высокі чалавек (в. Хільчыцы, Жыткавіцкі р-н);

Капуснік - ад Капусцін (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н);

Капуста - надзявала на сябе шмат адзення (в. Пыхань, Веткаўскі р-н);

Карабель - мужчына, які служыў на флоце (в. Радуша, Жлобінскі р-н);

Карась - 1. малы і паўнаваты чалавек (в. Чорнае, Рэчыцкі р-н);

. мужчына дробнага целаскладу (в. Радуша, Жлобінскі р-н);

Каратыст - вельмі любіць памахаць рукамі (г. Жлобін);

Каркуша - ад Вароніна (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Карлік - малы і высокі чалавек (в. Курганне, Рагачоўскі р-н);

Каробачка - малы і паўнаваты чалавек (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Кароль - ад Каралёў (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Карп - 1. ад Карпаў (в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);

. ад Карпенка (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Карэльцава - у час вайны бацькі жылі ў Карэліі (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);

Касое вока - чалавек з касымі вачамі (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Кастыль - чалавек з адной нагой (г. Жлобін);

Каўбаса - высокі і худы чалавек (в. Мадора, Рагачоўскі р-н);

Кацапка - руская па нацыянальнасці (г. Жлобін);

Каціха - жанчына, якая была не замужам, але мела дзіця (в. Свяцілавічы, Веткаўскі р-н);

Качан - 1. безбацькавец, знайшлі ў капусце (в. Целяшы, Гомельскі р-н);

. касалапы (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

. галава ў форме качана (в. Маркавічы, Гомельскі р-н);

. невысокі і тоўсты (в. Станькаў, Рагачоўскі р-н);

Кашэль - увесь час просіць жонку пакласці што-небудзь у кашэль (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Кеды - чалавек, які заўсёды носіць кеды (в. Зябраўка, Гомельскі р-н);

Кепа - малы і высокі чалавек (в. Майскае, Жлбінскі р-н);

Кера - ад Кірэй, Кірыш (в. Малы Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Кефір - ад Нікіфараў (в. Азершчына, Рэчыцкі р-н);

Кіеўка - гарбаты (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Кіеўка - малы і высокі чалавек (в. Новыя Маркавічы, Жлобінскі р-н);

Кіло кожы - худы чалавек (в. Васількава, Рэчыцкі р-н);

Кіргіза - продкі з Кіргізіі (в. Галееўка, Гомельскі р-н);

Кіруха - 1. ад Кірушчанка (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Кіслае малако - усім незадаволены, кіслы, кволы (в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);

Кісліца - кіслы выгляд твару (в. Насовічы, Добрушскі р-н);

Клім - ад Клімовіч (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Кліма - ал Кліменка (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Клоун - чалавек, які ходзіць у адзенні яркага колеру (в. Пакалюбічы, Гомельскі р-н);

Клынак - інвалід на ногі (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);

Кобза - пяніца, якая хапае ўвосень чужую бульбу і прадае (в. Радуша, Жлобінскі р-н);

Кока - мужчына, у якога галава як яечка (в. Малінаўка, Лоеўскі р-н);

Колас - высокі і худы (в. Заходы, Рэчыцкі р-н);

Колька Бенок - пазашлюбнае дзіця (в. Старажоўцы, Жыткавіцкі р-н);

Колька Кірпіч - працаваў будаўніком (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Коля Барада - з барадой (в. Бушацін, Лоеўскі р-н);

Егор Барадач - барадаты мужчына (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Коля Бечанец - з вёскі Бечы (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Коля Ерш - асоба, у якасці любімай стравы аддае перавагу яршу (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Коля Курт - ад імя амерыканскага спявака Курта Кабэйна (в. Кашалёва, Буда-Кашалёўскі р-н);

Коля Тліццаць тлі - асоба, якая не выгаварвае літару р (в. Асобіна, Буда-Кашалёўскі р-н);

Коля Цюк - разумова абмежаваны (в. Радуша, Жлобінскі р-н);

Конская галава - з вялікай галавой, шырокімі ноздрамі, тоўстымі губамі (в. Пірэвічы, Жлобінскі р-н);

Конь - 1. чалавек, які смяецца раскацістым смехам (в. Рэпішча, Веткаўскі р-н);

. вельмі дужы (в. Конкавічы, Петрыкаўскі р-н);

Корж - ад Коржаў (в. Станькаў, Рагачоўскі р-н);

Кот - 1. малы і вусаты чалавек (в. Аціркі, Петрыкаўскі р-н);

2. чалавек ціхі, павольны (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);

Кот Базіліа - сляпы чалавек (в. Маркавічы, Гомельскі р-н);

Кран - вялікі чалавек (в. Збораў, Рагачоўскі р-н);

Крапіўка - востры на язык (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Крапчак - высокі, моцны мужчына (в. Збораў, Рагачоўскі р-н);

Краснагубка - старая жанчына з падмалёванымі вуснамі (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Краснаморды - чырвоны твар (в. Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Краснаносы - з вялікім чырвоным носам (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Красны Дзед - чалавек з чырвоным тварам (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Краўцовец - з в. Краўцоўка (в. Новая Гута, Гомельскі р-н);

Кролік - мужчына з вялікімі пярэднімі зубамі (в. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Кролік, Зубаты - мужчына з вялікімі пярэднімі зубамі (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);

Крот Вольга - палахлівая жанчына (в. Тонеж, Лельчыцкі р-н);

Крупач - ад Крупскі (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Крывалапік - з крывымі нагамі (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Крываносы - нос з гарбінкай (в. Картынічы, Лельчыцкі р-н);

Куба - служыў на Кубе (в. Заходы, Рэчыцкі р-н);

Кубаніха - ад Кубан (в. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Кудзеля - ад Кудзелька (в. Бялёў, Жыткавіцкі р-н);

Кузя - ад Кузьміч (в. Майскае, Жлобінскі р-н);

Куйбыш - з Куйбышаўскай вобласці (в. Салтанаўка, Жлобінскі р-н);

Кукушка - ад Кукушкін (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Кулік - ад Кулікоў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Куля - ад Кулагін (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Кунца - ад Кунцэвіч (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Купі-прадай - працаваў індывыдуальным прадпрымальнікам (в. Гарочычы, Гомельскі р-н);

Курскі - з г. Курс (в. Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Курыка - з в. Курыцічы (в. Ванюжычы, Петрыкаўскі р-н);

Курыца - неахайная, абтрапаная жанчына (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Кусюля - маленькая жанчына (в. Пакалюбічы, Гомельскі р-н);

Куся - ад Кусянкоў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Куцаморды - вузкі твар (в. Студзёная Гута, Гомельскі р-н).

Л

Ладзя, Ладзік - ад Валодзя (в. Пірэвічы, Жлобінскі р-н; в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Лазнюк - ад Лазніцкі (в. Радуга, Веткаўскі р-н);

Лакатар - чалавек, у якога тырчаць вушы (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Лапата - ад Лапаценка (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Лапітка - любіў лапітку (мясцовая назва гароху) (в. Кругавец, Добрушскі р-н);

Лапка - малы і высокі чалавек (в. Саўгасная, Буда-Кашалёўскі р-н);

Лапух - разумова абмежаваны (в. Насовічы, Добрушскі р-н);

Ластаўка - 1. ад Ластаўчэнка (в. Радзеева, Буда-Кашалёўскі р-н);

2. лёгкая, хрупкая, спрытная дзяўчына (в. Калыбаўка, Жлобінскі р-н);

Лебедзь - ад Лебедзеў (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Лён - ад прозвішча Лёнаў (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);

Лена Сухая - худая жанчына (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н);

Лёнька Паэт - складаў вершы (п. Нагорная, Гомельскі р-н);

Леў - 1. ад Леўшуноў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

. моцны, храбры мужчына (г. Гомель, Гомельскі р-н);

Лімон - заўсёды кіслы выгляд твару (в. Карма, Добрушскі р-н);

Ліс - 1. ад Лісеў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

. мужчына, продкі якога хаваліся ад салдатчыны ў грамадзянскую вайну ў нару, выкапаную ля хаты (в. Радуша, Жлобінскі р-н);

Ліса - 1. вельмі хітрая жанчына (в. Карпаўка, Лоеўскі р-н);

. хітры, ліслівы (в. Церахоўка, Добрушскі р-н; в. Аціркі, Петрыкаўскі р-н);

Лужанка - з в. Чыстая Лужа (в. Колкі, Петрыкаўскі р-н);

Лужкаўцы - жывуць у лузе на канцы вёскі (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Лука - ад Лукомскі (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Лысы - ад Лысавец (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);

Люцік - малы ростам (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Лях - з Польшчы (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н).

М

Магон - ад Магоненка (в. Маркавічы Гомельскі р-н);

Мадзяр - мужчына, які калісьці служыў у Венгрыі (в. Ляхавічы, Жыткавіцкі р-н; в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Маёр - ад Маёраў (в. Зялёны Сад, Гомельскі р-н);

Мазай - ад Казазан (в. Чамярысы, Брагінскі р-н);

Мазурка - вельмі любіць плясаць (в. Старая Рудня, Жлобінскі р-н);

Мазька - ад Мазько (в. Рэпішча, Веткаўскі р-н);

Мак - любіў булкі з макам (в. Маркавічы, Гомельскі р-н);

Макарон - высокі і худы чалавек (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Макаўчык - садзіў многа маку (в. Алексічы, Хойніцкі р-н);

Максім - ад Максімчыкаў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Маланка - ад Малання (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);

Малдаван - пераехалі жыць з Малдавіі (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н);

Малекула - малы і высокі чалавек (в. Баршчоўка, Добрушскі р-н);

Маліна - 1. вырошчваў маліну (в. Ліпнякі, Лоеўскі р-н);

. ад прозвішча Маліноўскі (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Малпа - чалавек, які ўвесь час крывіць твар (в. Рэпішча, Веткаўскі р-н);

Малы - малодшы ў сямі (г. Жлобін);

Малыш - худы чалавек (в. Радуша, Жлобінскі р-н);

Маляўка - ад Малец (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Мамант - чалавек з валасатым целам (в. Стоўпня, Рагачоўскі р-н);

Мангол - служыў у Манголіі (п. Вялікі Мох, Буда-Кашалёўскі р-н);

Манька Чорная - асоба, якая мае чорныя валасы (в. Асобіна, Буда-Кашалёўекі р-н);

Маньковіч - ад Маня (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Маньчык - ад Маня (в. Станькоў, Рагачоўскі р-н);

Маня Далгарукая - чалавек-злодзей (п. Нагорная, Гомельскі р-н); Маря Нізнайка - чалавек невялікіх разумовых здольнасцей (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н);

Марак - мужчына некалі хадзіў у мора, дальнія плаванні на караблях (в. Капараўка, Лоеўскі р-н);

Марат Казей - ціхмяны, самастойны (в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);

Марка - ад Марчанка (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Маркела - ад Маркелаў (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н);

Маркоўка - вельмі высокі (в. Буда Люшаўская, Буда-Кашалёўскі р-н); любіў моркву (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);

Мароз - ад Марозаў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Марук - ад Марка (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Маруся Бляха - жанчына, якая часта ўжывала слова бляха (п. Усход, Буда-Кашалёўскі р-н);

Марча - ад Марчанка (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Марыя Хлапчурка - дзяўчына, якая сябравала з хлопцамі (в. Бушацін, Лоеўскі р-н);

Масквіч - сын бацькоў-беларусаў, якія жывуць у Маскве (в. Ванюжычы, Петрыкаўскі р-н);

Маскоўка - 1. бацька родам з Масквы (в. Чалюшчавічы, Петрыкаўскі р-н);

. з г. Масква (в. Ліпнякі, Лоеўскі р-н);

Масляк - з тоўстымі губамі, слюнявы (в. Тонеж, Лельчыцкі р-н);

Маслякі - любіў збіраць маслякі (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);

Маталыга - чалавек, які не клапоціцца пра ўласны дабрабыт і ўсё тое, што ў яго ёсць, пускае на вецер (в. Збароў, Рагачоўскі р-н);

Матвей - ад Матвейчык (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Маўрын - ад Маўра (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Махорка - вырошчваў і курыў табак (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Меля - ад Мельнікаў (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Метр - малы і высокі чалавек (в. Новыя Маркавічы, Жлобінскі р-н);

Мікіта Галава - разумны чалавек (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Мікіта Нерэальны - часта ўжываў слова нерэальны (г. Жлобін);

Міколай Слепы - сляпы чалавек (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Міколка Паравоз - машыніст лакаматыва (г. Жлобін);

Мінчучка - вучылася ў Мінску (в. Вуглы, Рагачоўскі р-н);

Мінька - ад Міша (в. Залаты Рог, Веткаўскі р-н);

Міроніха - ад Мірон (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Міха Лупасцік - асоба з лупатымі вачамі (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Міхась Маэстра - іграў на баяне (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Міцька Батрак - наёмны рабочы (в. Гіроў, Рэчьшкі р-н);

Міцька Ждан - ад Жданаў А.А., дзяржаўны і палітычны дзеяч (п. Усход, Буда-Кашалёўскі р-н);

Міцька Сірата - затрымалі безбілетным і схлусіў, што з'яўляецца сіратой (п. Усход, Буда-Кашалёўскі р-н);

Міша Пасамому - замест па салому гаварыў па самому (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Міша Печонік - чалавек, які любіў печанае (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Мішар - ад Міша (в. Рэпішча, Веткаўскі р-н);

Мішка Варона - картавы чалавек (в. Асобіна, Буда-Кашалёўскі р-н);

Мішка Кампазітар - захапляўся музыкай (в. Буда Люшаўская, Буда-Кашалёўскі р-н);

Молька - 1. малы чалавек (в. Мохаў, Лоеўскі р-н);

2. ад Міхаіл (в. Краўцоўка, Гомельскі р-н);

Муравей - мужчына, што ў гаражы збірае вялікую кампанію (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Мурашка - мужчына, працавіты чалавек (в. Уборкі, Лоеўскі р-н);

Муся - ад Маруся (в. Перадзелка, Лоеўскі р-н);

Муха - малы ростам (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Мухамор - з чырвоным тварам (в. Касцюкоўка);

Мухей - ад Мухін (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Мышка - мянушка чалавека, які заўсёды сядзіць ціха, каб яго не заўважылі (в. Карма, Добрушскі р-н);

Мэра - ад Вера (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Мэт - чалавек, які ўсіх падманвае, ашуквае (в. Збароў, Рагачоўскі р-н); Музычыха - умее граць на гармоніку (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Мядзведзь - вялізны, непаваротлівы чалавек (г. Гомель);

Мядзянка - дзяўчына з рыжымі валасамі (г. п. Тураў, Жыткавіцкі р-н);

Мятлік - з светла-рыжымі валасамі (в. Стоўпня, Рагачоўскі р-н).

Н

Набор касцей - худы чалавек (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н);

Набрыдзень - хто прыйшоў здалёку (в. в. Вікаў, Збароў, Рагачоўскі р-н);

Навалока - прыйшоў з другой вёскі (в. Церабееўка, Рэчыцкі р-н);

Навойка - высокі і худы чалавек (в. Ляхавічы, Жыткавіцкі р-н);

Навум - ад Навуменка (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Наканечны - пабудаваў хату на канцы вёскі (в. Смычок, Буда-Кашалёўскі р-н);

Насаты - мужчына з вялікім носам (в. Зарэчча, Рагачоўскі р-н);

Насаўлянка - з в. Насовічы (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Насця Гарбаціха - гарбаты чалавек (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н); Сергей Горбаты - гарбаты чалавек (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Насця Крывабока - жанчына з крывым бокам (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Неглюбка - з в. Неглюбка (в. Свяцілавічы, Веткаўскі р-н);

Недайка - з в. Недайка (в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н);

Нос - ад Насенка (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Нюрая - ад Нюра (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Нярускі - выхадзец з Азіі (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н).

О

Овечур - мянушка мужчыны, які амаль усё жыццё пасвіў авец (в. Бялёў, Жыткавіцкі р-н);

Озеранка - з в. Азяраны (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н).

П

Паганец (ад "пагранец) - чалавек, які працуе пагранічнікам (в. Калыбаўка, Жлобінскі р-н);

Падводны - чалавек служыць падводнікам (в. Капараўка, Рэчыцкі р-н);

Падгорніха - жыве пад гарой (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);

Паддубны - пабудаваўся ў дубах (в. Свяцілавічы, Веткаўскі р-н);

Падсолнух - з рыжымі валасамі (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Палешка - з Палесся (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Паляк - у час вайны быў у Польшчы (в. Калыбаўка, Жлобінскі р-н);

Палячка, Полька - продкі з Польшчы (в. Шкураты, Брагінскі р-н);

Памідор - з чырвоным тварам (в. Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Папаратнік - любіў лес (в. Бяланавічы Петрыкаўскі р-н);

Пастух - ад Пастушкоў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Паўло Стрык (ад стрыкаць "гаварыць супраць) - супярэчлівы (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Пачка - ад Панчанка (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Пенза - пераехаў з г. Пенза (в. Калыбаўка, Жлобінскі р-н);

Пеця Куркуль - сквапны чалавек (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Перац - 1. востры на язык (в. Леніна, Добрушскі р-н);

. малы, але злы (в. Майскае, Жлобінскі р-н, в. Міцуры, Петрыкаўскі р-н);

. любіў востры перац (в. Свяцілавічы, Веткаўскі р-н);

Персік - ружовы твар (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Петушок - ад Петрушэнка (в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);

Пеўнік - мужчына, які меў вельмі задзірысты, ветраны характар, забіяка, як малады пеўнік (в. Маркавічы, Гомельскі р-н);

Пеця Курносік - курносы чалавек (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н);

Піліпаўка - з в. Філіпавічы (в. Ванюжычы, Петрыкаўскі р-н);

Піпка - 1. малы чалавек (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

2. чалавек з дэфектам носа (в. ІІІарпілаўка, Гомельскі р-н);

Піражок - ад Піражкоў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Піскуніха - ад Піскун (в. Матневічы, Чачэрскі р-н);

Пістон - вялікі чалавек (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Пласканос - плоскі нос (в. Уборак, Лоеўскі р-н);

Погошчанка - з в. Пагост (в. Бялёў, Жыткавіцкі р-н);

Пончык - малы чалавек (в. Саўгасная, Буда-Кашалёўскі р-н);

Прагрэсіха - з в. Прагрэс (в. Калыбаўка, Жлобінскі р-н);

Пугач - ад Пугачоў (в. Ліпляны, Добрушскі р-н);

Пузыр - малы і паўнаваты чалавек (в. Піркі, Брагінскі р-н);

Пустая каструлька - чалавек невялікіх разумовых здольнасцей (в. Любавічы, Жыткавіцкі р-н);

Пухавічанка - з в. Пухавічы (в. Ляхавічы, Жыткавіцкі р-н);

Пухлы грыб - з адным вухам (в. Касцюкоўка, Гомельскі р-н);

Пятак - малы чалавек (в. Міцуры, Петрыкаўскі р-н).

Р

Рабіна - кучаравая (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Рабчык - ад Рабцоў (в. Азершчына, Рэчыцкі р-н);

Рагуля - ад Быкаў (в. Майскае, Жлобінскір-н);

Развод - ад Разводаў (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Ракфелер - багаты чалавек (в. Рагінь, Буда-Кашалёўскі р-н);

Раман Крываногі - мужчына з крывымі нагамі (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Раманіч - ад Раман (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Рамашка - 1. белыя валасы (в. Леніна, Добрушскі р-н);

2. жанчына з белымі валасамі (в. Клімавічы, Чачэрскі р-н);

Рача - ад Рачкоў (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);

Рог - ад Рагачоў (г. Гомель);

Роза - вельмі прыгожая (в. Асобіна, Буда-Кашалёўскі р-н);

Рускі - пераехаў з Расіі (в. Чалюшчавічы, Петрыкаўскі р-н);

Рыба - нямы або маўклівы чалавек (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Рыжок - ад Рыжкоў (г. Гомель);

Рысь - чалавек з драпежным характарам (в. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Рытаўка - з в. Рытаў (п. Камінтэрн, Буда-Кашалёўскі р-н);

Рычоўка - з в. Рычоў (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Рэмба - малы і худы чалавек, які аднойчы падняў стог сена (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н);

Рэпер - хлопец, які апранаецца ў шырокія штаны і "байкі" з капюшонам (в. Зарэчча, Рагачоўскі р-н);

Рэпка - малы і тоўсты (в. Новыя Маркавічы, Жлобінскі р-н).

С

Сабака - ад Сабік (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Сабачка - чалавек, які не гаворыць праўду (в. Радуга, Веткаўскі р-н);

Сабачы сват - звяглівы, зайздросны (п. Усход, Буда-Кашалёўскі р-н);

Сава - жанчына з акруглым, шырокім тварам у акулярах (в. Радуга, Веткаўскі р-н);

Сава, Савок - ад Савіцкі (г. Жлобін);

Савось - ад Савасценка (в. Азяраны, Рагачоўскі р-н);

Салавей - ад Салаўёў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Салома - ад Саломенны (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Самадум - нікога не слухае (в. Ляхавічы, Жыткавіцкі р-н);

Сандаль - ад Сандалеў (в. Свяцілавічы, Веткаўскі р-н);

Сахар - ад Сахарэвіч (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Сахен - ад Саша (в. Вялікі Мох, Буда-Кашалёўскі р-н);

Сашка Бык - чалавек-злодзей (в. Асобіна, Буда-Кашалёўскі р-н);

Свіння - брудны, неахайны (в. Конкавічы, Петрыкаўскі р-н);

Святы айцец - заўсёды хадзіў у чорным адзенні (п. Зялёны Сад, Гомельскі р-н);

Северная - жыла на Поўначы (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Сем ліноў - злавіў аднаго ліна, а ўсім хлусіў, што сем (п. Глушыца, Жлобінскі р-н);

Семка - ад Семчанка (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Сербал - ад Сербулоў (в. Азершчына, Рэчыцкі р-н);

Серы - ад Сяргей (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Сібірака - з Сібіры (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Сібірка - жыла ў Сібіры (п. Каравышань, Гомельскі р-н);

Сівы - 1. ад Сівуха (п. Маяк, Гомельскі р-н);

. чалавек з сівымі валасамі (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н);

Сідар - ад Сідарэнка (п. Вірскі, Жлобінскі р-н);

Сіля - ад Сільчанка (г. Гомель);

Сіма - ад Сямкова (г. Гомель);

Сімівон - ад Лявон (г. Буда-Кашалёва);

Сінягуб - сінія губы (в. Рагінь, Буда-Кашалёўскі р-н);

Сіняноска - сіні нос (в. Радзеева, Буда-Кашалёўскі р-н);

Сіпена - ад Асіпенка (г. Гомель);

Скажам так - часта ўжываў выраз скажам так (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Слепчанка - з в. Слепцы (зараз Знаменка) (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Сліва - 1. ад Сліўны (в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);

. сіні твар ад алкаголю (г. Рагачоў);

Смаленка - жанчына, якая была вельмі злосная, яе баяліся чапаць, бо тады гора не абярэшся (в. Новая Альба, Жлобінскі р-н);

Смалячка - ад Смаляк (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Смарчок - малы ростам (в. Рагі, Гомельскі р-н);

Сокал - 1. ад Сакалоў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

. жаніх, прыгожы, смелы, удалы хлопец (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Сонька Вырві глаз - жанчына з цяжкім характарам (в. Асобіна, Буда-Кашалёўскі р-н);

Стаматолаг - чалавек з прыгожымі зубамі (в. Зялёны Сад, Гомельскі р-н);

Старвякі - худыя, як стэрны (в. Новая Алба, Жлобінскі р-н);

Стасёк - ад Станіслаў (в. Кольна, Жыткавіцкі р-н);

Сторжаўлянка - з в. Старажоўцы (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Ступа - малы і паўнаваты чалавек (г. п. Касцюкоўка, в. Рудня Целяшоўская, Гомельскі р-н);

Суслік - палахлівы чалавек (в. Аціркі, Петрыкаўскі р-н);

Сухалепы - малы і худы (г. Рагачоў);

Сухастой - высокі і худы (в. Нісімкавічы, Чачэрскі р-н);

Сучок - ад Сучкоў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Сцянан Лях - продкі з Польшчы (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Сцяпан Коршак - мужчына з носам, падобным на дзюбу каршуна (в. Старажоўцы, Жыткавіцкі р-н);

Сыраежка - любіў збіраць грыбы (в. Аляксандраўка, Рэчыцкі р-н, в. Міцуры, Петрыкаўскі р-н);

Сыракваша - 1. кіслы твар (в. Азяраны, Рагачоўскі р-н);

. любіць кіслае малако (в. Рудня Целяшоўская, Гомельскі р-н);

Сямёніха - ад Сямён (в. Камінтэрн, Буда-Кашалёўскі р-н);

Сяргей Медны - з рыжымі валасамі (в. Старажоўцы, Жыткавіцкі р-н).

Т

Табаёк - чалавек, які шмат еў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Тамбоўка - родам з Тамбова (в. Алексічы, Жлобінскі р-н);

Таполя - 1. малы і паўнаваты чалавек (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

2. тоўсты, малы ростам (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н.);

. ад прозвішча Топальцаў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Таран - худы мужчына (в. Зарэчча, Рагачоўскі р-н);

Тарпеда - чалавек, які вельмі хуткі ў сваіх справах (в. Карпаўка, Лоеўскі р-н);

Томка Скалавокая - блізарукі чалавек (п. Усход, Буда-Кашалёўскі р-н);

Топаль - ад Тапальцоў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Топсік - малы і паўнаваты чалавек (в. Заходы, Рэчыцкі р-н);

Торбахват - часта краў (в. Старая Рудня, Жлобінскі р-н);

Трошка - ад Атрошчанка (в. Салтанаўка, Жлобінскі р-н);

Трыгубы - з рассечанымі губамі (в. Глушыца, Жлобінскі р-н);

Трындычыха - жанчына, якая вельмі шмат гаворыць (в. Бялёў, Жыткавіцкі р-н);

Трыпузы - неахайны, брудны (в. Пірэвічы, Жлобінскі р-н);

Трысцен - здаровы, каранасты (в. Пірэвічы, Жлобінскі р-н);

Турак - продкі былі з Турцыі (в. Свяцілавічы, Веткаўскі р-н);

Турмай - ад Турмаеў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Туча - вельмі грозны мужчына (г. п. Церухоўка, Добрушскі р-н).

У

Улас - ад Уласаў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Усегаспадар - гаспадарлівы (в. Вялікі Лес, Буда-Кашалёўскі р-н);

Уюн - ад Уюнаў (в. Вялікі Мох, Буда-Кашалёўскі р-н).

Ф

Фёдар Савось - ад верша Я. Коласа "Каток. У Савосева суседа Быў пярэсценькі каток. (в. Кашалёва, Буда-Кашалёўскі р-н);

Федзя Канька - звяглівы чалавек (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н);

Федзя Крыга - у час веснавога паўнаводдзя выцягнулі з-мад крыгі (п. Усход, Буда-Кашалбўскі р-н);

Філя - ад Філіповіч (г. п. Капаткевічы, Петрыкаўскі р-н);

Фін - выязджаў у Фінляндыю (в. Уборак, Лоеўскі р-н);

Фомка - ад Фама (в. Малы Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Фон - ад Афонькін (в. Азяраны, Рагачоўскі р-н);

Фраер - мужчына, які багата апранаецца (в. Зарэчча, Рагачоўскі р-н).

Х

Хатынь - ад Хатынаў (г. Гомель);

Хаўка - ад Хавін (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Хахлушка - з Украіны (в. Новыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Хіпі - чалавек, што неахайна апранаецца і не сочыць за сваім знешнім выглядам (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Хома - ад Хамякоў (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Хомка - ад Хомчанка (в. Уборкі, Лоеўскі р-н);

Хоўра - ад Хоўрын (в. Уборкі, Лоеўскі р-н);

Хохол - з Ураіны (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);

Хочэнка - з в. Хачэнь (в. Старажоўцы, Жыткавіцкі р-н);

Храк - вельмі дужы (в. Глушыца, Жлобінскі р-н);

Хруня - ад Хрушчоў (в. Рудня, Кармянскі р-н).

Ц

Цёма - ад Арцём (г. Гомель);

Церак - родам з Каўказа (в. Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Цімох Брындух - легкадумны чалавек (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Цітаўка - 1. ад Ціт (г. Гомель);

. ад Цітовіч (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Ціша - ад Цішоў (в. Свяцілавічы, Веткаўскі р-н);

Цуперка - з в. Цупер (в. Лучын, Рагачоўскі р-н);

Цыбульнік - 1. вырошчваў добрую цыбулю (в. Ванюжычы, Петрыкаўскі р-н);

. ноччу краў цыбулю (в. Струмень, Кармянскі р-н.);

Цыбуля - тоўсты, з круглым жыватом (в. Шкураты, Брагінскі р-н); Цыбуліна - злы (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Цыганок - ад Цыганкоў (в. Вялікі Мох, Буда-Кашалёўскі р-н);

Цяпа - ад Цяпугіна (г. Гомель);

Цяпка - ад Цяпін (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Цярох - ад Цярохіна (г. Гомель).

Ч

Чабан - родам з Каўказа (в. Пірэвічы, Брагінскі р-н);

Чабурашка - малы і вусаты чалавек (в. Курганне, Рагачоўскі р-н.; в. Нісімкавічы, Чачэрскі р-н);

Чаёк - ад Чайкоў (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Чайка - мітуслівая, неспакойлівая жанчына (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Чаплавухі - вушасты (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Чарнавус - чорныя вусы (в. Рагінь, Буда-Кашалёўскі р-н);

Чарнагалоў - з чорнымі валасамі (в. Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Чарнагузка - вялікія чорныя вочы, нібы гузікі (в. Васільеўка, Добрушскі р-н);

Чарнамазы - па цвеце скуры (в. Радуга, Веткаўскі р-н);

Чарнейка - з в. Чорнаўшчына (в. Алексічы, Жлобінскі р-н);

Чарнобылька - з адселенай зоны (в. Халоднікі, Калінкавіцкі р-н);

Чарняк - ад Чорны (в. Рэпішча, Веткаўскі р-н);

Чарпак - лысы мужчына (в. Вулкан, Лоеўскі р-н);

Чубок - ад Чубаноў (п. Нагорнае, Гомельскі р-н);

Чуваш, Чувашка - з Рэспублікі Чувашыя (в. Бывалькі, Лоеўскі р-н).

Ш

Шапка-сапагі - малы ростам (в. Пірэвічы, Жлобінскі р-н);

Шаўкун - падманшчык (в. Мадора, Рагачоўскі р-н);

Шкалік - малы чалавек (в. Карпаўка, Лоеўскі р-н);

Шкілет - высокі і худы чалавек (г. Гомель);

Шманька - ад Манька (в. Бывалькі, Лоеўскі р-н);

Шнурок - 1. высокі і худы чалавек (в. Збароў, Рагачоўскі р-н);

. мужчына з малым ростам (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Шпак - 1. малы ростам (в. Церахоўка, Добрушскі р-н);

. чалаваек з пастаянна адкрытым ротам (в. Рудня Целяшоўская, Гомельскі р-н);

Шугавей - бяздумны, бязвольны (в. Рагінь, Буда-Кашалёўскі р-н);

Шулепа - дурны чалавек (в. Любавічы, Жыткавіцкі р-н);

Шура Рыжы - з рыжымі валасамі (в. Церуха, Гомельскі р-н);

Шура Парцізан - любіў лес (в. Асобіна, Буда-Кашалёўскі р-н);

Шухлі - усё да сябе граблі (в. Халч, Веткаўскі р-н);

Шчука - ад Шучанка (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Шчупак - любіў лавіць рыбу, шчупакоў (в. Хальч, Всткаўскі р-н);

Шыла - ад Шылаў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Шыпа - ад Шапавалаў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Шэфа-бос - займае галоўную пасаду (г. Гомель).

Э

Эфіоп, Чорт - чалавек з цёмнай курай (в. Кажушкі, Хойніцкі р-н).

Ю

Юдзіха - жанчына, якая ні з кім не сябруе (в. Патапаўка, Буда - Кашалёўскі р-н);

Юрась - ад Юра (в. Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Юрачколаў - ад Юра (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);

Юркешын - ад Юра (в. Чалюшчавічы, Петрыкаўскі р-н);

Юстынаў - ад Усціня (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н).

Я

Ямеля - вельмі гаварлівая жанчына (г. п. Капаткевічы, Петрыкаўскі р-н);

Ярошык - ад Яраш (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н).

Рэферат

Дыпломная работа ___старонак, 49 крыніц.

Ключавыя словы: мянушка, неафіцыйнае найменне, простая мянушка, састаўная мянушка, складаная мянушка.

Абект даследавання: гаворкі Гомельшчыны.

Прадмет даследавання: мянушкі ў гаворках Гомельшчыны.

Метад даследавання: апісальны, аналітычны.

Мэта дыпломнай работы: выявіць мянушкі ў гаворках Гомельскай вобласці.

Задачы дыпломнай работы: правесці класіфікацыю мянушак паводле структуры, разгледзець семантыку існуючых неафіцыйных найменняў Гомельшчыны.

Вынікі дыпломнай работы: Падчас напісання дыпломнай работы, мы выявілі мянушкі ў гаворках Гомельшчыны, правялі іх класіфікацыю, разгледзелі семантыку існуючых найменняў і прыйшлі да наступных вывадаў: мянушкі часта выкарыстоўваюцца ў сучаснай гутарковай мове і дакладна персаніфікуюць пэўную асобу, адлюстроўваюць разнастайныя аспекты штодзённага жыцця чалавека. Паводле структуры найменні падзяляюцца на простыя, складаныя і састаўныя. Мянушкі маюць шырокую класіфікацыю, у якой адлюстарваны чалавек, пачынаючы ад знешняга выгляду, заканчваючы яго характарам, манерамі паводзін. У сувязі са сваёй шматграннасцю мянушкі могуць характарызаваць такія бакі носьбіта, як яго фізічныя якасці (рост і целасклад, асаблівасці частак цела, асаблівасці голасу, колеры скуры, валасоў, вачэй), псіхічныя якасці (злы, добры, ганарысты, працалюбівы, хітры, упарты, нелюдзімы, любіць доўга паспаць). Вялікі пласт лексікі складаюць адпрозвішчныя мянушкі, а таксама тыя, што характарызуюць чалавека па родзе дзейнасці, нясуць інфармацыю аб месцы жыхарства носьбіта. Вылучаны неафіцыйныя найменні, якія ўтварыліся ад фауністычных назваў і назваў флоры. Разгледзеўшы мянушкі ў гаворках Гомельшчыны, было выяўлена, што яны могуць мець пазітыўны (мянушкі, дадзеныя жартам) і негатыўны (мянушкі, дадзеныя ўнасмешку) характар.

Матэрыялы дадзенай дыпломнай работы могуць быць выкарыстаны ў працэсе вывучэння мянушак Гомельскай вобласці ў ВНУ, пры напісанні курсавых і дыпломных работ, складанні слоўніка мянушак.

Похожие работы на - Структурна-семантычная характарыстыка мянушак гомельшчыны

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!