Нацыянальныя рысы ў творчасці Яна Баршчэўскага
Нацыянальныя рысы ў творчасці Яна Баршчэўскага
Змест
Уводзіны
. Нацыянальныя рысы ў лірыцы
.1Верш Гарэліца.
.2Паэма Бунт сялянаў
. Нарыс Паўночнае Беларусі як этнаграфічны помнік
. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях і ўвасабленне ў ім Беларусі
. Нацыянальныя рысы ў аповесцях
.1 Аповесць Драўляны дзядок і кабета Інсекта
.2 Аповесць Душа не ў сваім целе
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Уводзіны
Яна Баршчэўскага нездарма называюць адным з самых першых сярод пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Ужо ў 1809 годзе вершамі на беларускай мове распачаў ён свой творчы шлях. На жаль, друкаваць гэтыя вершы не было дзе, бо ў яго часы не выходзіла ў нас ніводнага беларускамоўнага перыядычнага выдання, наогул не існавала яшчэ беларускага друку. Таму Ян Баршчэўскі вымушаны быў перайсці на польскую мову - тагачасную літаратурную мову Беларусі. Але і на гэтай мове ён праявіў сябе як шчыры патрыёт сваёй Бацькаўшчыны. Ян Баршчэўскі жыў і пісаў у гістарычных умовах, калі светапоглядны феномен, які завецца зараз беларуская нацыянальная ідэя, яшчэ толькі пачынаў фарміравацца. Нягледзячы на тое, што большасць твораў пісьменніка напісаныя на польскай мове, прысвечаныя яны мілай сэрцу зямлі, што завецца Беларусь. Гэтае пачуццё замілавання накіравала і яго творчыя імкненні да пошукаў асаблівых формаў, характэрных толькі для беларускага народа, для яго існаснай прыроды, каб абаперціся на іх у мастацкай творчасці.
Творчасць Яна Баршчэўскага зяўляецца сапраўдным культурным і нацыянальным феноменам.стагоддзе ў беларускай літаратуры вядома арыгінальнымі па сваіх жанравых і тэматычных асаблівасцях творамі Яна Баршчэўскага, паэта і празаіка, аўтара публіцыстычных артыкулаў, падаўца, рамантыка і наіўнага рэаліста.
Праз свае творы пісьменнік даносіць да чытача важнасць народнасці, шчырую любоў да народнасці, да простага люду, да фальклору.
Вобразы, створаныя Баршчэўскім, прасякнуты пафасам ухвалення чалавека-патрыёта, чалавека-працаўніка, вернага хрысціянскім запавежзям. Неадемныя рысы станоўчых герояў пісьменніка - любоў да роднай зямлі, дабрыня і спагадлівасць, гаспадарлівасць. Аўтарскі ідэал - гэта земляроб, які жыве з працы рук сваіх. Я.Баршчэўскі ў гісторыі нашае літаратуры ўсё яшчэ не лічыцца значным пісьменнікам. Аніколі ягонае прозвішча не спалучалася з азначэннем класік. І гэта нягледзячы на тое, што зробленае гэтым літаратарам класічнае па сваёй сутнасці: менавіта ён заклаў падмурак беларускай літаратуры. Да яго аніколі прыгожае пісьменства нашага краю не называлася беларускім. Менавіта ён у сваёй творчасці(перадусім у прозе, а таксама ў драматычнай паэме Жыццё сіраты) здзейсніў удалую спробу сакралізаціі Беларусі, а не Літвы, як Адам Міцкевіч, філаматы і шэраг іншых польскамоўных творцаў нашага краю першае паловы XIX ст. У іншых умовах Я.Баршчэўскі, верагодна, стаўся б адным з шматлікіх народных казачнікаў, стваральнікам беларускага фальклору. Вось гэтае ўменне ствараць фальклор у дасведчанага Я.Баршчэўскага ўвасобілася ва ўменне тварыць у фальклорным духу. Але дадзеная фальклорнасць не раўназначная народнай фальклорнасці [6, с.26].
Ян Баршчэўскі жыў і пісаў у гістарычных умовах, калі светапоглядны феномен, які завецца зараз беларуская нацыянальная ідэя, яшчэ толькі пачынаў фарміравацца. Нягледзячы на тое, што большасць твораў пісьменніка напісаныя на польскай мове, прысвечаныя яны мілай сэрцу зямлі, што завецца Беларусь. Гэтае пачуццё замілавання накіравала і яго творчыя імкненні да пошукаў асаблівых формаў, характэрных толькі для беларускага народа, для яго існаснай прыроды, каб абаперціся на іх у мастацкай творчасці.
Першым на беларускі характар твораў Яна Баршчэўскага звярнуў увагу Рамуальд Падбярэскі:
Тое, што піша пан Баршчэўскі прозай, не датычыць непасрэдна ні гісторыі, ні літаратуры, ні мовы Беларусі, але мае сувязь з рэччу больш важнай, а менавіта з духам і паэзіяй народа, адкуль выйшлі і гісторыя, і літаратура, і мова. Ухапіўся ён за самую жыццёвую аснову і вырашыў паказаць у мастацтве вялікі народны вобраз. Ён мае перад сабою народ, часта з усёй прывабнасцю яго яшчэ паганскіх фантазій, якія апраменьвае сваім, так бы мовіць, беларускім гафманізмам. Як у баладах ён імкнуўся паказаць пачуццёвы бок паэзіі народа, так у апавяданнях - яго творчасць і нібыта нейкую філасафічнасць паняццяў пра быт, авеяных ягонай фантазіяй. У гэтых апавяданнях, якія памылкова называюць аповесцямі (але метафізічнасць выразу не мае значэння), толькі адно ядро належыць простаму народу, увесь малюнак - фантазія аўтара, сатканая на аснове нацыянальных колераў [1, с.5].
І сапраўды, як ніхто раней, Я. Баршчэўскі здолеў паказаць беларуса, беларускі характар, Беларусь; заклікаў суайчынніка не адракацца ад свае Плачкі-Беларусі. Няхай сабе яна ў бедным сялянскім строі, няхай яна сёння без аздобаў, але гэта з-за выпадкаў лёсу, з-за здрады, збегу акалічнасцяў. Ды будзе і на нашай вуліцы свята. Пісьменнік шчыра верыў у гэта і як мог набліжаў гэтае свята.
Ю. Барташэвіч пры напісанні некралога пра Я.Баршчэўскага шырока выкарыстоўваў, пераказваў артыкул Р.Падбярэскага, але часта дапаўняў яго сваімі ўспамінамі:
Не толькі ў школе, але і на вёсцы ў бацькоў ці ў засценках у суседзяў, у свята або на ўрачыстасць, на вакацыях выхваляўся сваімі паэтычнымі здольнасцямі. А часам, калі пакідаў засценкі, цягаўся Баршчэўскі па беларускіх кірмашах: Арцейкавічы, Галубова, Межава і Галоўчыцы. То шляхціц Урвойскі зловіць паэта і як дарагі скарб возіць па кірмашах, то Латышэвіч падарожнічае з ім ад мястэчка да мястэчка. Смяяліся, спявалі песенькі, якія складаў для іх малады паэт. Гэтыя песенькі вывучвалі на памяць засцянкоўцы браты Заленскія, Праленскія, Юрагі, Урвойскія і Сівохі. Ідучы такім шляхам, Баршчэўскі мог зрабіцца паэтам простага люду ці ўласна народным, калі б адчуў у грудзях сапраўднае натхненне вестуна. Сярод вёсак забыў бы ён пра класічныя формы і спяваў бы не дзеля літаратуры, а дзеля Беларусі на мове яе народа.
Як вядома, Я. Баршчэўскі не застаўся ў родных ваколіцах і не спяваў усё жыццё па-беларуску. Але тры яго творы, што ўзніклі ў маладыя гады, дзякуючы пэўным акалічнасцям, захаваліся і былі надрукаваны ў 40-я гг. ХІХ ст. Верш Ах, чым жа твая, дзеванька, галоўка занята? напісаны ў адпаведнасці з паэтыкай класіцызму. Бясспрэчна тое, што малады паэт ведаў сатырычныя творы польскамоўнай літаратуры ХVIII ст. (Адама Нарушэвіча ды яго наступнікаў) і паспрабаваў у сваіх вершах адлюстраваць мясцовыя полацкія праблемы ды зявы, перадусім тыя, якія ён ведаў, якія пераказваліся з вуснаў у вусны. Удала адлітыя ў паэтычную форму, полацкія здарэнні трывала і надоўга зафіксаваліся ў свядомасці народа.
1. Нацыянальныя рысы ў лірыцы
.1 Гарэліца
У вершы Гарэліца мужыку ўсю ноч сніцца парожняя бочка; ён з прагнасцю чакае шчаслівай хвіліны, калі загуляе, г.зн. пачне піць гарэлку. У гэты час ён забываецца на ўсё - і хатку, і на дзетак, і на жонку…Ён добра разумее ў цвярозым стане, што дрэнна робіць: і жонкі гора, і гаспадарцы гора, і пасля яшчэ з панам разбірацца… Але даўняя праклятая звычка бярэ верх на усім. Цікава, што пан, суд якога страшыць мужыка, урэшце зусім не жорстка карае яго:
А я ж пану пакланюся; панок, маё гора,
Жыта касіў, сена грабіў цэлы дзень учора;
Вось тут пан прасціць і міласціць пакажыць.
Ішчэ хлопцу чарку водкі мне прынесць прыкажыць.
На гэты заканчываецца верш [1, с.32].
А вось персанаж Гарэліцы паказваецца знутры. Прычым, у адрозненне ад анакрэонтыкаў ХVІІІ ст., якія апявалі віно ды пяныя ўцехі, увага засяроджваецца на негатыўных, непрывабных момантах з гледзішча чалавечае маралі (жонцы - вяроўка, спроба ашукаць пана). Грубаваты досціп, характэрны для краю (Р. Падбярэскі) як нельга лепш падыходзіў дзеля такіх мэтаў.
1.2 Бунт сялянаў
Паэма Бунт сялянаў (Р. Падбярэскі, пэўна, улічваючы цэнзурныя патрабаванні, называў яе Рабункі мужыкоў, але ў аўтарскай назве, відаць, усё ж мелася слова Бунт: так было ў Паўлюка Багрыма ды Аляксандра Рыпінскага) напісана з нагоды вядомага ў ваколіцы выпадку, у маёнтку пана Маліноўскага, у Шнітаўках, за 50 вёрст ад Полацка, у 1812 годзе [3, с.30]. Сучаснікі лічылі гэты твор народнай паэмай, пра якую апрача шляхты ніхто дагэтуль не ведаў, што гэта твор Баршчэўскага. Гэтая паэма, калі хочаце, - помнік беларускай гаворкі - ставіць яго нароўні з Манькоўскім на чале сапраўды народных беларускіх пісьменнікаў. Відавочна, Я. Баршчэўскі не ставіў перад сабою мэты апаэтызаваць сялянскі бунт, хоць і імкнуўся выказаць незадавальненне новымі панамі, а старых, якія нас у некруты не бралі і пры якіх немагчымым быў такі бунт, ухваліць. У першую чаргу паэт выказвае патрыятычныя думкі, погляды, якімі жыла тагачасная шляхта:
Стала і нас карціць,
Як бы то Польшчу звраціць[2, с.72].
Прычым, падобныя думкі аўтар укладвае не толькі ў вусны апавядальніка, але надзяляе імі і кіраўніка сялянскага бунту:
Трэба нам за калы брацца,
Старой Польшчы дабівацца[2, с.72].
Пэўна, рэчыпаспалітаўскія парадкі былі больш прымальнымі і для сялянаў. А ў выніку бунт супраць цяперашняга пана (ці аканома) перарастае ў выступленне супраць прыгону ўвогуле:
Хоць мне пабюць штаны,
Ды ужо не будуць паны[2, с.72].
Відаць, Я. Баршчэўскі ўжо пакінуў невыносную для яго выкладчыцкую працу ды цалкам прысвячае сябе літаратуры ды знаёміць сяброў са сваімі творамі. Невыпадкова ксёндз Ігнат Галавінскі, што добра ведаў свайго парафіяніна, у лісце да М. Грабоўскага напіша: Пан Баршчэўскі паўстае перад намі самым дасканалым выразнікам простанароднае фантастычнасці ды звычаяў беларускага народа. Я ўпэўнены, што ён у сваім родзе не саступіць Сапліцы (апавядальнік у гістарычным рамане Г. Равускага Успаміны Сапліцы - М. Х.). Пачаў ён прозай пісаць аповесці: не магу табе перадаць сваё вялікае ўражанне. Усё там выканана па-майстэрску пад выглядам найвялікшае прастаты. Гэта не збіральнік народных паданняў; у яго ёсць усе патрэбныя ды незвычайныя для гэтага ўмовы. Шчыры беларус, не цяпер, а з самага дзяцінства, правёў усё жыццё з народам. Яго твар, загарэлы, не кабінетны, выказвае ў ім чалавека дзеяння, не спекуляцыі; выхоўваўся ён у езуітаў, але гэта не пазбавіла яго пачуцця і прастаты; поўны сапраўднае веры ў тое, пра што піша, а гэта немалая ўмова, бо з верай кожнае апісанне непараўнальна жывейшае ды праўдзівейшае; Беларусь ён ведае дасканала, бо разоў трыццаць абышоў усю яе пешшу і штогод і цяпер наведваецца на Радзіму з Пецярбурга, і усюды ён там жаданы, усюды яго міла прымаюць, бо як бард таго краю апавядае няспынна - показкі, аповесці сыпле як з рукава. Дзівосны ў яго інстынкт у апрацоўцы паданняў, амаль нічога свайго не дадае, а ўсё - яго ўласнасць: голая казка не мела б аніякае вартасці, але ён аздабляе яе іншымі паданнямі, дасканала драматызуе, і раптам вырастае нешта суладнае, поўнае простанароднае праўды і самага сапраўднага жыцця. Я ведаю адно апавяданне Пра цмока, што вылупіўся з яйка, знесенага пеўнем. А будзе гэта збор апавяданняў на якія чатыры томікі, накшталт Тысячы і аднае ночы, але з далёка лепшаю завязкаю, бо яна ўзята з рэчаіснасці. На вялікім возеры Некарысцень (пазней яно стане Нешчардаю. - М. Х.) ёсць маленькі астравок; там жыў досыць заможны шляхціц; калі зімою замерзне возера, дык едуць па ім людзі, каб скараціць шлях; а з прычыны частых завірухаў сяляне ды падарожныя блудзяць, дык ён вывешвае на жэрдцы ліхтар, абы толькі людзі маглі знайсці ягоную хату; усіх ён прымае бясплатна, але хоча, каб яму баялі казкі, бо толькі так прызвычаіўся засынаць. Гэта завязка, згодна з якою падарожныя адзін за адным апавядаюць рознымі вечарамі казкі. Выдатна там і сябе паказаў аўтар: ён нябог шляхціца і прыехаў на Каляды з езуіцкіх школаў ды таксама мусіць апавядаць байкі, але іх не ведае, дык мусіць пераказваць Адысею. І, ведаеш, меркаванні шляхціца пра тыя паганскія казкі слаўныя ды пададзены з адпаведнага боку. Уся байка пра Цмока - гэта сапраўдная паэма, заснаваная на глыбіннай практычнай філасофіі. Я мог бы пераказаць табе змест, але не хачу пазбаўляць цікавасці. Кранула мяне перш-наперш сцэна сялянскага вяселля, поўная дзівосаў ды праўдападабенства, а таксама жахі, вытрыманыя ў найдраматычнейшы спосаб, што нечувана цяжка. Мова зусім простая, не польская, а беларуская, - у кожным слове быццам чуеш беларуса. Малюнкі краявідаў простыя, але чароўныя, маляўнічыя ды праўдзівыя. Словам, вялікі скарб атрымае наша літаратура, калі выйдзе колькі томікаў такіх выдатных апавяданняў, як я чуў адно. Друкавацца яны будуць з малюнкамі ў Пецярбурзе.
2. Нарыс Паўночнае Беларусі як этнаграфічны помнік
баршчэўскі літаратура этнаграфічны спадчына
Нарыс Паўночнае Беларусі беларускія літаратуразнаўцы і фалькларысты звычайна называюць этнаграфічнаю працай Я.Баршчэўскага. Але думаецца, што Нарыс... зяўляецца паўнавартаснай структурнай часткай Шляхціца Завальні. У Нарысе Паўночнае Беларусі, дзе прынамсі, малюнак краю, здаўся нам, выкананы выключна таленавіта і з пачуццём, бачым мы ўступ да тых фантастычных апавяданняў, заснаваных на паданнях ці, хутчэй, на забабонах беларускага люду, якія, паводле прыватных паведамленняў (пра новы твор Я. Баршчэўскага пісаў М. Грабоўскаму ксёндз Ігнат Галавінскі. Яго ліст М. Грабоўскі ўключыў у свой артыкул, надрукаваны ў часопісе Pielgrzym. Т. ІІ. 1843 г. - М. Х.), маюць абудзіць цікавасць. Яшчэ ў мінулым годзе, мовячы пра Niezabudkę, я раіў п. Баршчэўскаму, каб даў нам адно змест сваіх баладаў, і цяпер паўтараю, каб паданні, нават апрацаваныя вершам, перадаў прозаю. Спадзяюся, што ў творы, пра які нам паведамлена і які, здаецца, будзе называцца Апавяданні беларуса Янкі, убачым у дзеянні тыя малюнкі народнай беларускай фантазіі, якія гэтым разам у агульны толькі абраз звёў аўтар Нарыса.
У першую чаргу Ян Баршчэўскі, як і большасць пісьменнікаў і даследчыкаў таго часу, звярнуў увагу на выключна распрацаваную фантастыку і міфалогію беларуса. Ён лічыць, што апавяданні старых людзей пра розныя здарэнні, якія перайшлі ад чалавека са старадаўніх часоў , былі сапраўднай гісторыяй гэтае зямлі, характару і пачуццяў беларусаў. Ян Баршчэўскі сцвярджае, што сярод беларускага люду захоўваюцца яшчэ і цяпер асобныя паданні даўніх часоў, якія, пераходзячы ад чалавека да чалавека, зрабіліся такія ж цьмяныя, як і міфалогія старажытных народаў. Жыхары гэтага краю, спрадвеку пакутуючы, зусім змяніліся характарам; на іх тварах заўсёды адбіты нейкі смутак і змрочная задумлівасць.
3. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях і ўвасабленне ў ім Беларусі
Літаратурная грамадскасць чакала шырока разрэкламаванага твора, а Я.Баршчэўскі не спяшаўся пускаць яго ў людзі, хоць Р.Падбярэскі яшчэ ў 1843 годзе меў намер выдацьШляхціца Завальню. Аднак да студзеня 1844 г. (да чарговых кантрактаў кіеўскіх) выдаць кнігу не ўдалося, бо толькі вясною 1844 г. быў завершаны першы томік.
Галоўны твор пісьменніка Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях ствараўся на беларускіх народных казках і легендах. Асновай для яго сталі артыкулы Нарыс паўночнае Беларусі і Шляхціц Завальня, якімі і адкрываецца згаданая кніга. Матэрыял для кнігі быў узяты ў мясцінах, дзе прайшло дзяцінства пісьменніка - на Расоншчыне. Апавяданні старых пра розныя здарэнні ў народных іх аповесцях, якія перайшлі ад чалавека да чалавека са старадаўніх часоў, былі для мяне гісторыяй гэтае зямлі, характару і пачуццяў беларусаў, - пісаў Ян Баршчэўскі ў Нарысе паўночнае Беларусі [4, с.43].
Непасрэднае знаёмства з людзьмі, гутаркі ў зімовыя доўгія вечары натхнілі Баршчэўскага на стварэнне своеасаблівай казачна-рамантычнай нізкі Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях.Аўтар планаваў напісаць шэсць кніжак апавяданняў, але паспеў падрыхтаваць толькі чатыры, якія складаюцца з чатырнаццаці частак:
. Пра чарнакніжніка і цмока, што вылупіліся з петушынага яйка.
.Зухаватыя ўчынкі.
.Змяіная карона.
.Ваўкалак.
.Радзімы знак на вуснах.
.Плачка.
.Агністые духі.
.Белая сарока.
.Пакутлівы дух.
.Валасы, што крычать на галаве.
.Зябер- трава.
. Стогадавы дзед і чорны госць.
.Чараўнік ад натуры і кот Варгін.
.Дзіўны кій.
Актыўная творчая праца Я. Баршчэўскага знаходзілася ў полі зроку Р. Падбярэскага: для другое кніжкі Rocznika Literackiego (1844) ён атрымлівае ад пісьменніка Успаміны пра наведванне роднага краю, прыпісы да публікацыі якіх сведчыць пра ягоную абазнанасць у справе падрыхтоўкі Шляхціца Завальні:
Гэта вынятка з вялікага твора, у якім малюецца Беларусь, пад тытулам Шляхціц Завальня, або Аповесці беларускага люду, пададзеныя ў яго фантастычных уяўленнях. Гэтая вынятка складае ўступ да 2-га томіка, а 1-шы ўжо падрыхтаваны да друку. Уступ да першага томіка друкаваўся ў 1-ым сшытку Athenaeum на 1844 год.
Яшчэ да выхаду Шляхціца Завальні з друку крытыка горача вітала новы твор Я. Баршчэўскага. Але толькі Р. Падбярэскі здолеў даць (наколькі гэта было мажліва ў падцэнзурным артыкуле) грунтоўную ды абектыўную характарыстыку кнігі пісьменніка. Іншыя рэцэнзенты звычайна звярталі ўвагу толькі на асобныя аспекты творчасці Я. Баршчэўскага. Так, вядомая тагачасная пісьменніца рэлігійна-кансерватыўнага кірунку Элеанора Зяменцкая адзначыла:
Стары шляхціц Завальня спачувае свайго пляменніка Яна: ...Там толькі шчасце, дзе чалавек жыве так, як Бог загадаў: працуе рупліва і без хцівасці, не забывае бліжніх, спадзяецца сам на лепшае. У нашым краі доўгая і зменлтвая зіма, часам мокрая, часам марозная і завейная, у лагчынах вада, на пагорках паўночны вецер нішчыць пшаніцу і жыта. Аднак жа праца і дбайнасць могуць перамагчы ўсё. Калі я набыў гэты фальварак, зямля тут нагадвала дзікую пустэчу, аднак я не паддаваўся роспачы, імкнуўся ўсё палепшыць, засыпаў ямы, асушыў балацявіны, і на тым месцы вырас у мяне прыгожы бярозавы гай, маю добрыя сенажаці, завёў жывёлу , цяпер, дзякуй Богу, і палеткі родзяць... Хто працуе і спадзяецца на Бога - можа і тут быць спакойны і шчаслівы [1, с.253].
Ідэйная канцэпцыя кнігі Я. Баршчэўскага ўжо тады выклікала пэўнае непрыняцце асобнымі публіцыстамі. Напрыклад, Вінцэнт Пракаповіч рашуча запярэчыў аўтару:
Я.Баршчэўскі, злоўжываючы сваім становішчам між намі і людам, частуе нас сяды-тады апавяданнямі, якія маюць выразна іншы характар, чым народны. Гэта яго ўласныя творы, што зяўляецца перш-наперш святатацтвам, калі народныя паданні нешта святое, пакінутае нам мінуўшчынаю, а яны, паўтару, - непрыемная неспадзяванка чытачу, якога адштурхоўвае адсутнасць мастацкасці, намёкі эгатычныя або іншыя, ужо паўсядзённыя. Гэта такія, як Сын Буры, Пакутны Дух, Белая Сарока ды іншыя [9, с.19].
Літаратуразнаўцы, што жадалі бачыць у творы беларускія фальклорныя матэрыялы, былі расчараваны: беларускі рэгіянальны патрыятызм Я. Баршчэўскага, беларускасць Шляхціца Завальні, ідэалізацыя мінулага не заўсёды з разуменнем успрымаліся тагачаснай моладдзю, якая выхоўвалася на прагрэсіўнай еўрапейскай філасофіі. Шляхціца Завальню, або Беларусь у фантастычных апавяданнях справядліва называюць галоўнаю кнігаю Я. Баршчэўскага. Гэта паўнавартасны мастацкі (а не фальклорны або напаўфальклорны зборнік - як часта без усялякае аргументацыі сцвярджаецца ў нашым літаратуразнаўстве) твор, вобразна-выяўленчыя сродкі якога накіраваны на выяўленне беларускай нацыянальнай ідэі. Кампазіцыйна Шляхціц Завальня складаецца з трыццаці васьмі частак: апавяданняў-прытчаў, устаўных навелаў, лірычных адступленняў ды ўспамінаў. Звязваюцца яны пры дапамозе шырокавядомага са старажытнасці прыёму: асобаю слухача да каментатара апавяданняў шляхціца Завальні. Пэўнае значэнне ў кампазіцыйнай структуры твора адыгрывае і вобраз пляменніка пана Завальні - Янкі. А вось даручыўшы ролю асноўнага апавядальніка розным асобам - сялянам, падарожным, шляхціцам і нават цыгану, - пісьменнік мае мажлівасць пазнаёміць чытача з рознымі сацыяльнымі пластамі насельнікаў Беларусі, з іх уяўленнямі, настроямі, і ў той жа час паказаць, што асноўная ідэя твора выводзіцца з усяе сукупнасці апавяданняў, г. зн., любоў да роднага краю, да спрадвечных звычаяў ды традыцый уласціва прадстаўнікам усіх гэтых пластоў.
Асобае месца ў кнізе Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях Яна Баршчэўскага займаюць прыказкі, прымаўкі, афарызмы і крылатыя выслоўі, што дае магчымасць казаць аб нацыянальнасці галоўнай кнігі аўтара. Актыўнае ўжыванне Баршчэўскім прыказак, прымавак і афарызмаў назіраецца практычна на многіх старонках кнігі. Сюды можна аднесці такія творы, як Вогненныя духі, Рыбак Родзька, Пакутны дух, Валасы, якія крычаць на галаве, Гаспадарчыя клопаты, Зухаватыя ўчынкі, Жабер-трава, Вечар перад Новым годам і іншыя, дзе найбольш ярка праявілася творчая індывідуальнасць аўтара. Праз іх, па словах М.Хаўстовіча, Ян Баршчэўскі хацеў разглядзець светапоглядную сістэму свайго народа. Для нагляднасці прывядзём прыказкі і прымаўкі, якія сустракаюцца на старонках кнігі Шляхціц Завальня: Хто працуе, таму Бог дапамагае[1, с.145], Век звекаваць-не пальцам паківаць[1, с.215],Як пасцелеш-так і выспішся[1, с.180], Сабакі брэшуць, а вецер носіць[1, с.115], Пра пана памоўка, а пан на парог[1, с.144]. Імі аўтар падкрэсліваў думку аб тым, што праз разглядаемы жанрможна заўважыць адметнасці тагачаснага народнага мыслення, убачыць карціны сялянскага жыцця, са сваімі падрабязнасцямі і ідэямі. У творах Баршчэўскага фальклор і жыццё ідуць не паралельна, а зліваюцца, ствараючы высокі ідэйны пафас.
Выкарыстаныя ў кнізе Шляхціц Завальня Я.Баршчэўскім прыказкі, прымаўкі дазволілі аўтару паглыбіць змест сваіх твораў, падкрэсліць імі народны дух, зрабіць іх больш блізкімі і зразумелымі шырокаму колу чытачоў.
Выкарыстоўваючы творчы вопыт А. Міцкевіча, гнасеалагічную ды эстэтычную сістэмы рамантыкаў, Я. Баршчэўскі развівае фальклорна-міфалагічную лінію (В.А. Каваленка) вялікага ліцвінскага песняра. Як і А. Міцкевіч, Я. Баршчэўскі дзеля свае творчасці ўзяў не збор асобных тэкстаў - паданняў, легендаў, песняў, а ўсю вуснапаэтычную культуру народа - фальклор. Я. Баршчэўскі зразумеў, што менавіта там, у фальклоры, у першапачатковай чысціні захаваліся спрадвечныя ісціны, тое разуменне дабра і зла, якое характэрна для беларускага народа. У фальклоры Я. Баршчэўскі здолеў разгледзець светапоглядную сістэму свайго народа ды імкнуўся стварыць яе паэтычны эквівалент у Шляхціцы Завальні. Яго зварот да мінуўшчыны - гэта не імкненне ідэалізаваць яе. Гэта, у першую чаргу, разуменне таго, што менавіта там, у патрыярхальным ладзе жыцця знаходзяцца карані тых асноў, якія абумоўліваюць, прадвызначаюць экзістэнцыю народа. Для Я. Баршчэўскага і яго асяроддзя, што ўжо прайшло этап нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, гэты аспект быў надзвычай важны. Іхняя думка не згаджалася з тым, што народ, прадстаўнікамі якога яны зяўляюцца, мусіць растварыцца ў масе суседняга народа. У разлік яшчэ не бралася мова: у той час здавалася неверагодным, што мова народа можа знікнуць. Істотнай лічылася страта нацыянальных звычаяў ды традыцый. Вось чаму ў Шляхціцы Завальні адзін з асноўных аб