Славянам няма і не можа быць ніякай літасці. Праклятая гуманнасць нам чужая»…
3. Партызанская барацьба супраць фашыстаў
Але беларускі народ не змірыўся з фашысцкай акупацыяй. Першыя партызанскія атрады ў Беларусі дзейнічалі ў тыле ворага ўжо ў чэрвені - ліпені 1941 г. Мужна, па-геройску, не шкадуючы сіл і жыцця, яны грамілі ворага. Канешне былі і тыя, хто здрадзіў Радзіме, перайшоў на бок праціўніка і адкрыта супрацоўнічаў з гітлераўцамі. Здраднікам абяцалі розныя прывілеі і дабрабыт, але, негледзячы на гэта, такіх людзей было няшмат у параўнанні з тымі, хто, рызыкуючы жыццём, прымаў ўдзел у партызанскім руху або дапамагаў яму.
Барацьба з партызанамі вялася самымі жорсткімі сродкамі. Карныя атрады, сфарміраваныя са здраднікаў шырока выкарыстоўваліся гітлераўцамі ў барацьбе з партызанамі. Загады вышэйшага камандавання дазвалялі прымяняць бязлітасныя метады пры барацьбе з партызанамі. І часам з-за таго, што ваенныя аперацыі супраць партызан вяліся як бы «ўпустую» (гэта значыць безвынікова), то гітлераўцы выдавалі свае няўдачы за поспехі, спальваючы пры гэтым мірныя вескі разам з жыхарамі. Трагічным прыкладам такіх паводзін можа служыць і знішчэнне вескі Хатынь і яе жыхароў.
Трагедыя Хатыні
Сення вы не сможаце знайсці гэтай беларускай вескі ні на адной, нават самай падрабязнай карце. Яна была знішчана фашыстамі вясной 1943 года.
Хатынь - былая вёска Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі - стала сімвалам трагедыі беларускага народа і журботнай старонкай гісторыі часоў Вялікай Айчыннай вайны.
У памяць аб загінуўшых 2 230 000 жыхароў Беларусі у 1969 г. на месцы спаленай разам з жыхарамі вёскі Хатынь баў узведзены мемарыяльны комплекс. Ен нясе у сабе ідэю мужнасці і непахіснасці народа, які прынёс незлічоныя ахвяры ў імя Перамогі.
Прычыны Хатынскай трагедыі
Гэта трагедыя адбылася 22 сакавіка 1943 года. У гэты дзень у веску ўвайшоў118 батальен нямецкай паліцыі і абкружыў яе. Батальен быў сфарміраваны з чысла савецкіх ваенапленных. А расправай кіраваў былы кадравы старэйшы летэнант Чырвонай Арміі, а к таму часу начальнік штаба 118 батальена Грыгорый Васюра. Але жыхарам вескі нічога не было вядома аб тым, што здралылася раніцай гэтага ж дня.
А здарылася наступнае. Раніцай 22 сакавіка партызаны абстралялі легкавую машыну. У гэтай машыне ехаў камандзір адной з рот 118 паліцэйскага батальена гаўптман Ганс Вельке (Г. Вельке - першы немец, які атрымаў залаты медаль у легкай атлетыцы і стаў першым чэмпіенам на Алімпійскіх іграх у Берліне ў 1936 г. Можна сказаць, што ен быў як бы «любімцам» Гітлера, таму што падтвердзіў сваей пабедай тэзіс фюрэра аб главенстве арыйскай расы). Разам з Вельке было забіта таксама некалькі паліцаяў. Канешне фашыстам было неабходна знайсці і пакараць партызан. Яны вырашылі адпомсціць за смерць свайго афіцэра. Пазней паліцаі арыштавалі, а праз нейкі час растралялі групу мясцовых жыхароў - лесарубаў, таму што палічылі, што тыя мелі сувязі з партызанамі.
Пылаючая Хатынь
Так і не знайшоўшы партызан, азвярэлыя фашысты ўварваліся ў вёску Хатынь і абкружылі яе. Немцы ўжо вынеслі смяротны прысуд ні ў чым не павінным людзям. Усё насельніцтва Хатыні ад малога да вялікага - старых, жанчын, дзяцей - выганялі з хат і гналі ў калгаснае гумно. Прыкладамі аўтаматаў падымалі хворых, старых, не шкадавалі жанчын з маленькімі дзецьмі і немаўлятамі.
Сюды прывялі семі Іосіфа і Ганны Бараноўскіх з 9 дзецьмі, Аляксандра і Аляксандры Навіцкіх з 7 дзецьмі; столькі ж дзяцей было ў сямі Казіміра і Алены Іотка, самаму меншаму толькі споўніўся год. У гумно прыгналі Веру Яскевіч з сямітыднёвым сынам Толікам. Леначка Яскевіч спачатку хавалася ў двары, а потым вырашыла пабегчы ў лес. Кулі фашыстаў не змаглі дагнаць дзяўчынку. Тады адзін з карнікаў кінуўся за ёю, дагнаў і расстраляў на вачах зваряцелага ад гора бацькі. Разам з хатынцамі ў гумно трапілі Антон Кункевіч з Юркавічаў і Крысціна Слонская з Камена, якія ў гэты час знаходзіліся ў Хатыні.
Ні адзін дарослы не змог застацца незаўважаным. Толькі траім дзецям - Валодзю Яскевічу, яго сястры Соні і Сашу Жалабковічу ўдалося схавацца ад гітлераўцаў.
Калі ўсе жыхары вёскі былі ў гумне, фашысты запёрлі дзверы, аблажылі будыніну саломай, аблілі бензінам і падпалілі. Драўлянае гумно імгненна загарэлася. У дыме задыхаліся і плакалі дзеці. Дарослыя спрабавалі ратаваць іх. Пад націскам дзесяткаў чалавечых цел не вытрымалі і ўпалі дзверы. У ахопленым агнём адзенні, апанаваныя жахам, людзі кінуліся бегчы, але тых, хто вырываўся з полымя, фашысты расстрэльвалі з аўтаматаў і кулямётаў. У агні зажыва згарэлі 149 жыхароў вёскі, з іх 75 дзяцей да 16 - гадовага ўзросту. Вёска была разрабавана і спалена датла.
Дзве дзяўчыны - Марыя Федаровіч і Юлія Клімовіч - цудам змаглі выбрацца з палаючага гумна і дапаўзці да леса. Абгарэлых, ледзь жывых, іх падабралі жыхары вёскі Хварасцені Каменскага сельсавета. Але і гэта вёска хутка была спалена фашыстамі і абедзве дзяўчыны загінулі.
Ванда Яскевіч - адна са 149 спаленых жыхароў (захавалася адзіная фатаграфія)
Цудам выратаваўшыеся
Жывымі засталіся толькі двое дзяцей - сямігадовы Віктар Жалабковіч, якога засаланіла сабою маці і дванаццацігадовы Антон Бараноўскі. Разам з іншымі з палаючага гумна выбегла і Ганна Жалабковіч. Яна моцна трымала за руку сямігадовага сына Віцю. Смяротна параненая жанчына, падаючы, прыкрыла сына сабою. Дзіця з прастрэленай рукой праляжала пад трупам маці да адыходу карнікаў з вёскі. Антон Бараноўскі быў паранены ў нагу разрыўной куляй. Яго гітлераўцы палічылі мёртвым.
Абгарэлых, параненых дзяцей падабралі і выхадзілі жыхары суседніх вёсак. Адзіны дарослы сведка хатынскай трагедыі - 56-гадовы вясковы каваль Іосіф Камінскі, абгарэлы, паранены, апрытомнеў позна ноччу, калі фашыстаў ужо не было ў вёсцы. Яму давялося перажыць яшчэ адзін цяжкі ўдар: сярод трупаў аднавяскоўцаў ён знайшоў свайго параненага сына. Хлопчык быў смяротна паранены ў жывот, атрымаў моцныя апёкі. Ён памёр на руках у бацькі.
Гэты трагічны момант з жыцця Іосіфа Камінскага пакладзены ў аснову стварэння адзінай скульптуры мемарыяльнага комплексу «Хатынь» - «Няскораны чалавек».
Шэсць чалавек прызнаны сведкамі хатынскай трагедыі: адзіны дарослы і пяцёра дзяцей.
Яскевіч Уладзімір Антонавіч пасля вайны выхоўваўся ў Плешчаніцкім дзіцячым доме. Зараз жыве ў в. Казыры Лагойскага раёна.
Мае дачку, унучку, унука і праўнука.
Яскевіч (Фіохіна) Сафія Антонаўна таксама выхоўвалася ў Плешчаніцкім дзіцячым доме. Скончыла Брэсцкае рамеснае вучылішча. Зараз жыве ў Мінску. Мае двух сыноў і ўнучку.
Жалабковіч Віктар Андрэевіч пасля вайны апынуўся ў дзіцячым доме таксама.
Скончыў рамеснае вучылішча.
Жыве і працуе ў Мінску. Мае дачку, унучку.
Жалабковіч Аляксандр Пятровіч скончыў ваеннае вучылішча і ваенную акадэмію. Служыў ва Узброеных сілах. Быў падпалкоўнікам запасу. Але Аляксандр Пятровіч ўжо памер (у 1994 г.).
Бараноўскі Антон Іосіфавіч жыў у Мінску, але трагічна загінуў у 1969 годзе.
Камінскі Іосіф Іосіфавіч пасля вайны жыў у в. Казыры. Ен да апошніх дзён свайго жыцця прыходзіў у Хатынь. Іосіф Іосіфавіч памёр у 1973 годзе. Пахаваны ў Лагойску.
4. Мемарыяльны комплекс «Хатынь»
Гісторыя стварэння
Доўгі час пасля вайны на месцы, дзе калісьці была Хатынь, стаяў адзінокі драўляны абеліск с краснай зоркай, пазней невялічкі гіпсавы помнік. Але ў студзені 1966 г. ЦК КПБ прыняў рашэнне аб стварэнні ў Лагойскім раене мемарыяльнага комплексу «Хатынь».
Помнік, што стаяў на магіле жыхароў Хатыні да 1965 г.
У сакавіку 1967 г. быў абяўлены конкурс на лепшы праект мемарыяла. У ім перамог калектыў архітэктараў: Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін, скульптар - народны мастак БССР С. Селіханаў.
«Праца над праектам захапіла нас, - успамінае Леанід Левін. - Мы прыдумалі вянцы зрубаў на месцы былых дамоў, абеліскі ў выглядзе пячных комінаў, але чагосьці не хапала. Зарослае травой поле, сведка трагедыі, захоўвала мёртвую цішыню. І раптам у гэтай шчымлівай цішыні нечакана заспяваў жаўрук. Гук, тут павінен быць гук!» Так нарадзілася ідэя званоў Хатыні.
Будаваць мемарыял дапамагала ўся краіна. Граніт везлі з карераў Украіны, белы мармур - з Расіі. Першая чарга была завершана ў канцы 1968 года.
Урачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу «Хатынь» адбылося 5 ліпеня 1969 г.
Урачыста-жалобная цырымонія адкрыцця пачалася ў Мінску. На плошчы Перамогі сабраліся прадстаўнікі ўсіх раёнаў сталіцы, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, дэлегацыі з Расіі, Украіны, Грузіі, Малдавіі і іншых рэспублік, дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў, замежныя госці. Ад Вечнага агню быў запалены факел і паднесены да чашы, устаноўленай на бронетранспарцёры. Ен у суправаджэнні ганаровага эскорту накіраваўся ў Хатынь. На шматтысячным мітынгу ў Хатыні выступілі сведкі хатынскай трагедыі І.І. Камінскі і А.П. Жалабковіч.
Аўтары мемарыяла - архітэктары Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін, скульптар С. Селіханаў у 1970 годзе былі ўдастоены звання лаўрэатаў Ленінскай прэміі. Мемарыяльны комплекс «Хатынь» уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны.
Экскурсія па мемарыяльнаму комплексу «Хатынь»
Плошча комплекса - 32 гектары. Ен паўтарае планіроўку былой вёскі і складаецца з асобных фрагментаў. У цэнтры мемарыяла ўзвышаецца бронзавая скульптура Няскоранага чалавека - быццам ён ідзе насустрач вам з паміраючым хлопчыкам на руках (вышыня скульптуры 6 метраў).
Справа ад скульптуры знаходзіцца сімвалічны дах гумна.
Дарожка з жалезабетонных пліт вядзе да былой вясковай вуліцы. На месцы кожнай хаты ляжыць першы вянец зруба.
Унутры - абеліск з мемарыяльнай плітой. На ёй імёны і прозвішчы зажыва спаленых людзей, указаны ўзрост дзяцей да 16 гадоў.
Перад кожнай з 26 спаленых хат адчыненыя весніцы - сімвал гасціннасці жыхароў вёскі.
На месцы чатырох былых калодзежаў - сімвалічныя калодзежы.
На зямлі беларускай вёскі Хатынь створаны адзіныя ў свеце «Могілкі вёсак», на якіх сімвалічна пахаваны 185 беларускіх вёсак, што падзялілі лёс Хатыні і не адрадзіліся пасля вайны (186-я вёска - сама Хатынь)
беларускія вёскі, што перажылі трагедыю Хатыні, былі адноўлены пасля вайны. Яны ўвекавечаны на элеменце мемарыяла «Сімвалічныя дрэвы жыцця», дзе на сімвалічных галінах дрэў яны размешчаны у алфавітным парадку.
У гады Вялікай Айчыннай вайны на беларускай зямлі фашысты стварылі больш за 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей. Мемарыял уключае «Сцяну памяці», у нішах якой знаходзяцца мемарыяльныя пліты з назвамі канцэнтрацыйных лагераў і месцаў масавага знішчэння людзей на тэрыторыі Беларусі.
Элемент мемарыяльнага комплекса «Хатынь» «Вечны агонь» і тры бярозкі напамінаюць аб тым, што кожны чацвёрты жыхар Беларусі загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. На жалобным пастаменце - чатыры заглыбленні, але толькі ў трох з іх растуць бярозкі, якія сімвалізуюць жыццё на беларускай зямлі. У памяць аб кожным чацвёртым загінуўшым гарыць Вечны агонь.
генацыд пакарання злачынства фашыст
Заключэнне
Людзі з усяго свету, прадстаўнікі розных канфесій і розных нацыянальнасцей прыязджаюць у «Хатынь» каб ушанаваць памяць загінуўшых. За 35 гадоў мемарыяльны комплекс наведалі каля 35 мільёнаў чалавек больш чым са 100 краін свету.
У ліку ганаровых наведвальнікаў мемарыяла сакратары ААН У Тан і Х. Перэс дэ Куэльяр, Прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан, прэзідэнты Фінляндыі У.К. Кекканен і М. Койвіста, Прэмьер-міністр Індыі Раджыў Гандзі, Генеральны сакратар камуністычнай партыі Кубы Фідэль Кастра, Старшыня Выканаўчага камітэта Арганізацыі вызвалення Палесціны Ясір Арафат, Прэзідэнт Румыніі І.Іліеску, Прэзідэнт Казахстана Н. Назарбаеў, Старшыня кампартыі Кітая Ху Цзінтао і многія іншыя вядомыя палітычныя дзеячы.
Таму я лічу, што Хатынь можна сапраўды назваць міжнародным сімвалам міру.
І таксама ў заключэнні хочацца сказаць дзякуй усім тым людзям, у сэрцы якіх жыве памяць і павага да Вялікай Айчыннай вайны. Таму што дзякуючы менавіта ім, тая самасвядомасць, якая ўсе ж такі есць у некаторых людзей, ніколі не загіне. Канешне, мы усе людзі і ў нашым паусядзенным жыцці мы не вельмі часта нават задумваемся аб гэтым. Але я не маю на ўвазе, што кожны павінен мець яры фанатызм, бяскрайнюю заінтарэсаванасць і неабмежаваную любоў да гістарычных пытанняу. А я хачу сказаць, што кожны чалавек павінен мець у сэрдцы хаця бы простую павагу да гістарычных падзей сваей Радзімы.
І, канешне, гэта здорава, што існуюць такія помнікі, як «Хатынь», таму што яны памагаюць нам шанаваць сваю гісторыю. Я была у «Хатыні», у Калдычэўскім лагеры смерці, на «Лініі Сталіна» і мне кажацца, што такія помнікі прымушаюць нават самых абыякавых людзей задумацца аб Вечным. Яны памагаюць увекавечыць памяць вайны для нашых дзяцей, нашчадкаў. І гэта неабходна рабіць, тамк што нашы дзеці - гэта наша заўтрашняя памяць. Мы жывем у мірнай Беларусі і яна не забывае, цаной якой барацьбы, пакут і ахвяр здабыты гэты мір і шчасце!
Спіс літаратуры
1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. 1941-1945. Энцыклапедыя. Мн., 1984.
2. Каваленя А.А. Беларусь у выпрабаваннях вайны (1939-1945 гг.): Вучэб.-метад. дапам. - Мн., 2001.
3. Нацистская политика геноцида и «выжженной земли» в Белоруссии
(1941-1944). Мн., 1984.
4. Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941-1944). - Мн., 1995.
. А.Г. Ванькович «Экскурсия в Тростенец». Мн. «Полымя», 1987 г.
6. Лемяшонак У. Партызанскі рух у Вялікаю Айчынную вайну // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. - Мінск: БелЭн, 1999.
7. Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны. Мн., 1983 1985.
. Раманоўскі В. Саўдзельнікі ў злачынствах. - Мн., 1964.