Развіццё кнігавыдавецкай, кнігагандлёвай і краязнаўчай беларускай бібліяграфіі ў перыяд існавання Рэчы Паспалітай абодвух народаў (да 1795 г.)

  • Вид работы:
    Реферат
  • Предмет:
    История
  • Язык:
    Русский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    12,93 kb
  • Опубликовано:
    2011-08-18
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Развіццё кнігавыдавецкай, кнігагандлёвай і краязнаўчай беларускай бібліяграфіі ў перыяд існавання Рэчы Паспалітай абодвух народаў (да 1795 г.)

Развіццё кнігавыдавецкай, кнігагандлёвай, і краязнаўчай беларускай бібліяграфіі ў перыяд існавання Рэчы Паспалітай абодвух народаў (да 1795 г.)

У другой палавіне XVII ст. культура, навука, адукацыя Беларусі развіваліся ва ўмовах агульнага сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай. Асабліва неспрыяльныя ўмовы для развіцця беларускай культуры склаліся ў канцы XVII ст., калі ў справаводстве Вялікага княства Літоўскага замест старабеларускай пачала выкарыстоўвацца польская мова. Да гэтага часу амаль уся гарадская знаць, праваслаўная шляхта і іншыя прадстаўнікі сацыяльных вярхоў перайшлі ў каталіцтва і паланізаваліся. Толькі некаторыя з іх захоўвалі беларускую культуру і мову, беларускія звычаі.

Выціснутая з афіцыйнага выкарыстання беларуская мова адыходзіла ў сферу бытавых адносін, што негатыўна адбілася на развіцці беларускай культуры і ў першую чаргу літаратуры. Езуіты знішчалі цэнтры беларускай культуры, закрывалі брацкія школы і друкарні. У выніку зменшылася колькасць беларускіх кніг.

Езуіты адкрывалі на ўсёй тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага акадэміі, калегіумы і школы, навучанне ў якіх вялося на латыні, выдавалі кнігі на лацінскай мове.

Першая друкарня лацінскага шрыфту была створана ў Вільні па ініцыятыве Мікалая Кшыштафа Радзівіла Сіроткі, які пасля смерці бацькі зрабіўся заўзятым католікам. Па яго загадзе зачыняліся пратэстанцкія малельныя дамы, знішчаліся кнігі, ліквідаваліся друкарні.

Ён перанёс абсталяванне рэфармацыйнай друкарні ў Вільню і перадаў яго езуіцкаму калегіуму. Каталіцкая царква прыкладала шмат намаганняў, каб забараніць выданне кніг на беларускай мове. Друкарні пры каталіцкіх цэрквах выдавалі кнігі на лацінскай і польскай мовах, большасць якіх была контррэфармацыйнага характару.

У канцы XVII ст. школьная адукацыя сканцэнтравалася ў асноўным у руках розных манаскіх ордэнаў. Больш усяго школ мелі езуіты, якія карысталіся шырокай палітычнай і матэрыяльнай падтрымкай каралеўскай адміністрацыі, польскіх магнатаў і вышэйшага каталіцкага духавенства. Езуіцкія школы ўзніклі ў Полацку, Нясвіжы, Оршы, Бабруйску, Брэсце, Мінску, Пінску, Віцебску, Гродне, Навагрудку, Магілёве.

Пры езуіцкіх калегіумах адкрываліся бібліятэкі. Бібліятэка пры Віленскім калегіуме (затым Акадэміі) на працягу амаль двух стагоддзяў была буйнейшай на тэрыторыі Літвы і Беларусі.

У 1773 г. яна налічвала 11 тыс. кніг. У некаторых бібліятэках мелася навуковая літаратура. Так, у 1773 г. у бібліятэцы калегіума езуітаў у Слуцку было 48 тамоў медыцынскіх і 12 тамоў біялагічных кніг, у тым ліку творы Парацэльса, "Анатомія" Г. Скота, "Гісторыя медыцыны" П. Барэлі і інш.

20-х гадоў XVII ст. на Беларусі з'явіліся школы ордэна піяраў, якія па сваёй арганізацыі былі падобныя да езуіцкіх калегіумаў. Піярскія школы былі адкрыты ў Віцебску, Шчучыне, Лідзе, Зэльве і іншых месцах.

У начатку другой палавіны XVIII ст. піяры правялі рэформу школ па плане Станіслава Канарскага, вядомага ў той час польскага рэфарматара-педагога. Пасля рэформы змест навучання ў піярскіх школах змяніўся. "У праграму піярскіх вучылішчаў увялі і новыя прадметы: матэматыку, фізіку, гісторыю Польшчы і ўсеагульную гісторыю, "палітыку, ці азнаямленне вучняў з творамі па пытаннях палітычных і з мясцовымі законамі і нравамі", а таксама родную (польскую) мову".

Распаўсюджвалі навуковыя веды і піярскія бібліятэкі. У бібліятэцы піярскага манастыра ў Шчучыне ў канцы XVIII ст. налічвалася 1,5 тыс. кніг, сярод якіх пераважалі кнігі па прырода'знаўстве, медыцыне, матэматыцы. Акрамя таго, у ёй былі творы Гамэра, Гарацыя, Плутарха. Тыта Лівія. Вальтэра і інш. Гэта таксама з'явілася вынікам рэформы школьнай адукацыі. праведзенай у Рэчы Паспалітай.

кнігадрукаванне беларусь рэч паспалітая

Амаль да канца XVIII ст. Беларусь уваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай, што ўскладняла працэс станаўлення нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. тармазіла развіццё кнігавыдавецкай справы.

Працяглыя войны, пагаршэнне грамадска-палітычных умоў прывялі да разарэння брацтваў, спынення дзейнасці амаль усіх брацкіх друкарняў. Аднак, нягледзячы на абвастрэнне сацыяльна-палітычных супярэчнасцей, дзяржаўныя рэпрэсіі, ішоў безупынны працэс фарміравання нацыянальных асаблівасцей на аснове традыцыі: народнай беларускай культуры.

Адноснае развіццё ў гэты перыяд атрымала уніяцкае кірылічнае кнігадрукаванне, якое ў канцы XVII ст. перамясцілася з Вільні ў Супрасль. Супрасльскі Благавешчанскі манастыр, заснаваны ў 1498 г. Аляксандрам Хадкевічам, на працягу XVI ст. быў центрам праваслаўнай асветы.

Пасля стварэння Базыльянскага ордэна манастыр быў перададзены уніятам. Арганізаваная ў канцы XVII ст. пры дапамозе Карла Радзівіла і мітрапаліта Кіпрыяна Жахоўскага друкарня атрымала каралеўскі прывілей (1710 г.), які даваў права на друкаванне кніг на лацінскай, польскай, рускай мовах, тады як раней пры манастыры існавала толькі кірылічная друкарня.

За час свайго існавання супрасльская друкарня выпусціла 343 кнігі. Апрача уніяцкіх кніг для набажэнства, у Супраслі выдаваліся палемічныя творы, мастацкая літаратура.

Сярод кніг супрасльскай друкарні былі навукова-папулярныя работы па гісторыі, геаграфіі, сельскай гас-падарцы, навучальныя дапаможнікі. Выйшлі "Азбука", некалькі выданняў "Буквара славянскай мовы" (1715, 1727, 1737, 1754, 1761, 1792).

Самым выдатным кірылічным выданнем супрасльскай друкарні можна лічыць Лексікон" (1722). Супрасльскія выдаўцы значна пера-працавалі лексічны матэрыял слоўніка Памвы Бярынды. У 1767 г. выдадзены падручнік "Кароткі збор гісторыі і геаграфіі польскай". які выклікае цікавасць тым, што ў яго тэксце ўжываецца тэрмін "Белая Русь" для абазначэння Навагрудскага, Віцебскага, Мсціслаўскага і Мін-скага ваяводстваў.

Яшчэ ў 1557 г. бібліятэка Супрасльскага манастыра мела 209 рукапісных і друкаваных кніг на царкоўнаславянскай, старабеларускай, лацінскай і грэчаскай мовах (першапачаткова вопіс бібліятэкі, які адносіцца да перыяду 1530-х гг., уключаў 129 кніг, пераважна рукапісных), г. зн. за 25 гадоў бібліятэка Супрасля павялічылася на 80 кніг. Гэта сведчыць пра вельмі высокія тэмпы росту кніжнага збору і тую значную ролю, якая адводзілася ў манастыры кнігам.

Для параўнання - у Кіева-Пячорскай лаўры кніг у той час было амаль утрая менш. Апрача багаслоўскай літаратуры, у складзе бібліятэкі Супрасльскага манастыра балі прадстаўлены палемічныя кнігі, разнастайныя слоўнікі, кнігі па гісторыі і геаграфіі. Аналіз усіх выяўленых вопісаў кніжных збораў Супрасльскага манастыра XVI-XIX стст. "наглядна і пераканаўча паказвае, што. нягледзячы на ўсе гістарычна-палітычныя і рэлігійныя перыпетыі, у тым ліку прыняцце Брэсцкай царкоўнай уніі, у дадзенай літаратурнай прасторы быў захаваны культурны стрыжань, культурная аснова, заснаваная на кірыла-мяфодзіеўскай кніжнай традыцыі".

Пасля спынення дзейнасці любчанскай друкарні ў Слуцку ў 1660 г. было арганізавана таварыства перапісчыкаў кніг, аднак патрэба ў друкаваным слове станавілася ўсё больш надзённай. Дзякуючы намаганням асветніцкіх колаў ужо з 1665 г. пачала праводзіцца падрых-тоўка да стварэння друкарні ў Слуцку. Сюды з Мітавы была перавезена княжацкая друкарня Радзівілаў.

Вядомы слуцкія выданні з 1672 г., але. магчыма, друкарня пачала працаваць яшчэ раней. У слуцкай друкарні на польскай мове выдаваліся кнігі на ваенныя і геаграфічныя тэмы, творы мастацкай літаратуры, календары, навучальныя дапаможнікі, даведнікі па вядзенні гаспадаркі, перакладныя кнігі з французскай і нямецкай моў і інш. Прадукцыя слуцкай друкарні мела пераважна свецкі характар.3 1673 па 1687 г. былі выдадзены 23 кнігі агульным тыражом 24200 экз.

У 1773 г. у Рэчы Паспалітай пачалася прагрэсіўная рэформа сістэмы народнай адукацыі. Была створана Эдукацыйная камісія - першае ў Еўропе міністэрства народнай адукацыі, у падпарадкаванне якога пераводзіліся ўсе школы, у тым ліку і закрытага ў 1773 г. ордэна езуітаў. "Школа набывала свецкі напрамак і ад яе кіраўніцтва адхілялася духавенства. Са школы выганяліся схаластыка і тупое завучванне. У вучэбным плане школ значнае месца адводзілася прадметам фізіка-матэматычнага цыкла. Асабліва шырока ставілася выкладанне фізікі". Уводзіліся адзіная праграма і адзіныя падручнікі, у якіх атрымалі адлюстраванне найноўшыя дасягненні філасофскай і прыродазнаўчанавуковай думкі.

На тэрыторыі Беларусі Эдукацыйная камісія адкрыла 20 школ (у Гролне, Ваўкавыску, Паставах. Навагрудку. Мінску, іншых гарадах). Некаторыя школы, напрыклад, у Брэсце, Нясвіжы, мелі свае батанічныя сады, кабінеты прыроды, калекцыі раслін і жывёл, музеі. Пры школах былі невялікія бібліятэкі свецкага напрамку.

Нягледзячы на іх малую колькасць і не-працяглы перыяд дзейнасці, яны адыгралі пэўную станоўчую ролю ў прапагандзе навуковых ведаў. Школы былі асноўным каналам распаўсюджвання вучэбнай літаратуры на Беларусі. Эдукацыйная камісія падрыхтавала і выдала шэраг новых падручнікаў па арыфметыцы, геаметрыі, логіцы, фізіцы, прыродазнаўчых навуках. Многія з іх неаднаразова перавыдаваліся і мелі тыражы ў некалькі тысяч.

У 70-80-я гг. XVIII ст. урачы, якія практыкавалі на беларускіх землях, выпускалі медыцынскія кнігі, некаторыя з іх з'яўляліся дысертацыйнымі даследаваннямі. Шэраг прац быу падрыхтаваны прыдворнымі ўрачамі князёў Радзівілаў, напрыклад, адзін з першых твораў па медыцынскай геаграфіі Беларусі і Літвы - "Краткое сообшенне о болезнях, имеющих повсе-местное распространение в Польском королевстве, но преимущественно в Великом княжестве Литовском".

У красавіку 1792 г. у Гродне пачаў выходзіць часопіс "Pismo tygodniowe medyczne" ("Штотыднёвы медыцынскі часопіс").

У другой палавіне XVIII ст. ва ўсходняй частцы Польшчы, Беларусі і Літве не было медыцынскіх навучальных устаноў, таму вялікае значэнне мела стварэнне ў Гродне ў 1776 - 1731 гг. Медыцынскай акадэміі. Яе заснавальнік вядомы магнат-рэфарматар Антон Тызенгауз запрасіў з Ліона для навуковай работы і кіраўніцтва вучэбным працэсам знакамітага француз-скага вучонага, доктара медыцыны Жана Эмануэля Жылібера (1741 - 1814).

У складзеным Жыліберам вучэбным плане Акадэміі важнае месца адводзілася прыродазнаўству. У Гродне Жылібер займаўся вывучэннем карысных выкапняў, а таксама ўласцівасцяў хімічных элементаў, мясцовых мінералаў, неарганічных і арганічных спалучэнняў, састаўленнем навуковых кіраўніцтваў па біялогіі. Жылібер быў адным з першых даследчыкаў флоры Беларусі, вывучаў раслінны і мінеральны свет у наваколлях Брэста, Навагрудка, Нясвіжа, у іншых мясцовасцях Беларусі.

Жылібер апублікаваў працы "Florf lithuanica inchoate seu enumerato plantarum quas circa Grodna" (Гродна, Вільня, 1781-1782), "Ехеrtitatio phytologica" і іншыя, у якіх падрабязна апісаў раслінны свет Беларусі, Літвы і Польшчы "адпаведна метаду і прынцыпу Лінея" і якія садзейнічалі развіццю даследаванняў па батаніцы ў Беларусі і Літве. У 70-х гадах Жыліберам быў закладзены ў ваколіцах Гродна першы батанічны сад, які па колькасці і разнастайнасці сваіх калекцый не саступаў батанічным садам Еўропы. Да 1778 г. сад налічваў 1500 відаў раслін, некаторыя з іх былі прывезены з Паўднёвай Амерыкі.

Першай навуковай медыцынскай бібліятэкай Беларусі з'яўляецца бібліятэка, створаная пры Медыцынскай акадэміі ў Гродне. За няпоуныя 6 гадоў існавання Гродзенская медыцынская акадэмія і бібліятэка эдыгралі значную ролю ў развіцці прыродазнаўства і медыцыны. У 1781 г. Акадэмія і яе бібліятэка, якая ў той час налічвала 3 тыс. тамоў, былі пераведзены ў Вільню. На базе Гродзенскай медыцынскай акадэміі быў створаны медыцынскі факультэт Галоўнай Літоўскай школы.

Падчас знаходжання ў Вільні Жылібер выкладаў мінералогію. батаніку і медыцынскую матэрыю (лякарствазнаўства). У 1781 г. у Вільні выйшаў зборнік артыкулаў Жылібера на лацінскай мове "Исследование природы в Литве, или различные произведения, которые могут разъяснить описания зверей и растений Великого княжества Литовского и болезней, которым в этой стране особенно подвержены люди", у якім значная ўвага надавалася мясцовым лекавым сродкам. Выкладчык Галоўнай Літоўскай школы ўраджэнец Лідскага павета Станіслаў Юндзвіл, вяломы сваімі даследаваннямі ў галіне флоры Беларусі і Літвы. у 1791 г. выдаў кнігу "Описание дикорастущих растений, произрастающих в провинциях Великого княжества Литовского". Навуковая дзейнасць Віленскай медьцынскай школы была вельмі плённай. Бібліяграфічны спіс апублікаваных навуковых прац налічвае тысячы назваў. Вучоную ступень доктара медыцыны атрымалі больш за 240 вучоных, большасць з якіх з'яўлялася ўраджэнцамі Беларусі і Літвы.

У 1753 г. архітэктарам і матэматыкам Т. Жаброўскім заснавана Віленская абсерваторыя. Шырокія навуковыя даследаванні ў Віленскай абсерваторыі пачалі праводзіцца з 1765 г., калі яе дырэктарам стаў вучань Т. Жаброўскага Марцін Пачобут. Дзённікі яго назіранняў за 1772 - 1806 гг. складаюць 34 тамы. Частку сваіх назіранняў ён апублікаваў у 1778 г. Пачобут быў папулярызатарам астранамічных ведаў, друкаваў свае працы на старонках часопісаў і газет.

Дзякуючы намаганням М. Пачобута абсерваторыя забяспечвалася сучасным абсталяваннем і ў 1783 г. па сваім аснашчэнні стала адной з лепшых у Еўропе. Бібліятэка абсерваторыі папаўнялася кнігамі па астраноміі, матэматыцы, фізіцы, усімі перыядычнымі выданнямі па астраноміі і ўжо ў 1773 г. налічвала больш за 400 назваў разнастайнай літаратуры.

У 1772-1795 гг. вывучэнне нетраў Беларусі пачало праводзіцца больш мэтанакіравана і пераважна ажыццяўлялася Расійскай акадэміяй навук. Рускім мінералагічным таварыствам. Галоўнай горнай дырэкііыяй Царства Польскага, выкладчыкамі Маскоўскага, Віленскага, Кіеўскага і іншых універсітэтаў. Ужо ў 1773 г. Акадэміяй навўк была арганізавана экспедыцыя акадэміка I.I. Ляпёхіна па даследаванні расліннага свету Беларусі. Да падрыхтаваных Ляпёхіным матэрыялаў, апрача звестак аб расліннасці, дадаваўся спіс 433 відаў раслін, сабраных у наваколлі Віцебска ў час экспедыцыі. Удзельнікі экспедыцыі ўпершыню правялі сапраўдныя навуковыя геалагічныя даследаванні. што дазволіла апісаць прыродныя багацці, удакладніць геалагічныя карты, сабраць батанічныя і заалагічныя калекцыі.

У другой палавіне XVIII ст. выпускам навуковай літаратуры непасрэдна на тэрыторыі Беларусі займаліся галоўным чынам Гродзенская "каралеўская" друкарня, Магілёўская прыдворная друкарня, Слонімская друкарня.

У гродзенскай друкарні. заснаванай у 1775 г. Антонам Тызенгаузам, выдадзена каля 100 кніг, сярод якіх былі арыгінальныя і перакладныя выданні: навуковая, навукова-папулярная і мастацкая літаратура.

У 1776-1800 гг. у гродзенскай друкарні выходзіў штогадовы "Каlendarz Gospodarski…" на польскай мове. Ініцыятарам яго выдання і першым аўтарам быў пісьменнік і педагог, дырэктар друкарні Караль Маліноўскі. Календары знаёмілі з палітычнымі падзеямі і з'явамі прыроды, прыводзілі звесткі аб жыцці ў суседніх краінах.3 1779 г. складаннем календароў пачаў займацца Тамаш Дубіткоўскі. Апрача традыцыйных астранамічных, геаграфічных і гістарычных звестак, амаль у кожным календары змяшчаліся карысныя парады па ме-дыцыне і сельскай гаспадарцы, практычнай дзейнасці чалавека.

Полацкая езуіцкая друкарня, заснаваная ў адпаведнасці з прывілеем Кацярыны II (1787), выдавала падручнікі і рэлігійную літаратуру на польскай, лацінскай, рускай, французскай, нямецкай мовах: "Кароткі збор усеагульнай геаграфіі" (1788), "Кароткі збор рымскай гісторыі" (1788), "Граматыка лацінскай мовы" (1790) і інш.

У канцы XVIII ст. выдаваўся "Каляндар полацкі", у якім змяшчаліся краязнаўчыя матэрыя-лы, звесткі па гуманітарных і фізіка-матэматычных навуках, крытыка-бібліяграфічныя агляды, пераклады, апісанні падарожжаў і інш.

У слонімскай друкарні (каля 1777-1782 гг.), якая спачатку належала. напэўна, дамініканцам, а потым была адкуплена гетманам М.К. Агінскім, было апублікавана больш за 30 кніг на польскай і лацінскай мовах і толькі адна кніга на рускай - "Словарь юридический, или Свод российских узаконений" Ф. Ланганса (1791). Сярод слонімскі. х выданняў прадстаўлена літаратура навучальнага і навуковага характару: "Кароткі збор агульнай геаграфіі" (1796), "Кароткі збор рымскай гісторыі" (1796), "Польска-нямецкая фаматыка" (1793), "Лаціна-польскі слоўнік" (1795) і інш.

Значную ролю ў развіцці прыродазнаўчых навук на беларускіх і польскіх землях адыгралі кнігі Г. Жэнчыцкага - "Натуральная гісторыя Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага" і "Дадаткі да натуральнай гісторыі". Доўгія гады кнігі выкарыстоўваліся ў якасці падручнікаў па прыродазнаўстве.3 вучэбных дапаможнікаў па матэматыцы і фізіцы, выдадзеных для школ Польшчы і Беларусі, можна назваць "Пачаткі геаметрыі" (Вільня, 1772) вядомага французскага матэматыка Клеро ў перакладзе на польскую мову М. Пачобута, першы польскі падручнік алгебры "Тэорыя алгебраічных разлікаў" (Кракаў, 1783) Я. Снядэцкага, вучня і паслядоўніка М. Пачобута, падручнік "Фізіка, пацверджаная вопытамі" (Варшава, 1777 г.) Ю. Ясінскага, у якім асвятляліся найноўшыя даследаванні заходнееўрапейскіх вучоных. і інш.

другой палавіны XVIII ст. актыўна ствараліся прыватныя бібліятэкі. Некаторыя з іх мелі багатыя зборы, якія налічвалі дзесяткі тысяч тамоў. Найбольш вядомыя з іх - бібліятэкі I. Храптовіча (Шчорсы, Навагрудскі павет), Т. Нарбута (Шаўры, Лідскі павет), Я.А. Наркевіча-Ёдкі (Наднеман, Ігуменскі павет), Пуслоўскіх (Слонімскі павет).

Уладальнікі прыватных бібліятэк дазвалялі сваім сучаснікам карыстацца кнігамі ў навуковых мэтах. Вядома, што бібліятэку Храптовіча наведвалі многія грамадскія дзеячы Беларусі і Польшчы, такія. як Я. і А. Снядэцкія, I. Лялевель, А. Міцкевіч і інш. Захаваліся правілы карыстання кніжнай калекцыяй Храптовіча, дзе ўказвалася, што зборы Шчорсаўскай бібліятэкі прадастаўляюцца ў навуковых мэтах як рускім. так і замежным вучоным. Вызначыць дакладную колькасць кніг у зборы не магчыма, паколькі каталог бібліятэкі не апублікаваны. У розных крыніцах прыведзены розныя даныя: 12 тыс, 10 тыс. тамоў. У калекцыі былі польскія выданні XVI-XVIII стст., заходнееўрапейская літаратура эпохі Рэфармацыі. кнігі па гісторыі, сельскагаспадарчая, эканамічная, палітычная літаратура і інш.

У нясвіжскай бібліятэцы Радзівілау у першай палавіне XVIII ст. было многа кніг па прыродазнаўчых навуках, геаграфіі, філасофіі, мастацкая літаратура на французскан і лацінскай мовах.

Па меркаванні даследчыкаў, асабістыя бібліятэкі Р.А. Хадкевіча, князёў Алялькевічаў, Л. Сапегі, Радзівілаў і інш. былі даступны для шырокага карыстання.

Сведчаннем таго, што беларускія прыватныя кніжныя зборы мелі навуковыя кнігі, з'яўляюцца ўладальніцкія запісы, штампы бібліятэк. Напрыклад, на навуковых кнігах з фонда ЦНБ НАН Беларусі захаваліся экслібрысы Г. Каніскага, бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў, бібліятэкі Полацкай езуіцкай акадэміі і інш. Усё гэта з'яўляецца яшчэ адным доказам таго, што ў XVII і XVIII стст. інтарэс да навуковых выданняў на Беларусі быў вельмі значным, у прыватных бібліятэках і бібліятэках навучальных устаноў такіх гарадоў, як Віцебск, Мінск, Полацк, Магілёў і інш., колькасць кніг прыродазнаўчай тэматыкі была параўнальна вялікай.

У апошняй трэці XVIII ст. у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772.1793.1795) беларускія землі, якія знаходзіліся больш двух стагоддзяў пад уладай польскага караля, увайшлі ў склад Расійскай дзяржавы. Гэта падзея мела прагрэсіўнае значэнне для ўзмацнення сувязей беларускага і рускага народаў. Уз'яднанне Беларусі з Расіяй садзейнічала развіццю яе эканомікі. росту гарадоў, унутранага і знешняга гандлю. стварала спрыяльныя ўмовы для развіцця на Беларусі свецкай адукацыі, распаўсюджвання прагрэсіўных ідэй. павелічэння колькасці свецкіх бібліятэк, пашырэння іх функцый як асветніцкіх устаноў.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Беларуская энцыклапедыя [Тэкст]: У 18 т. Т.9: Кулібін-Малаіта / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1999. - 560 с.: іл.

. Бярозкіна, Н.Ю. Інфармацыйна-бібліятэчнае забеспячэнне навукі і адукацыі ў Беларусі ў другой палавіне XVII - XVIII ст. [Тэкст] / Н.Ю. Бярозкіна // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. - 2005. - № 2. - С.59-65.

. Лявончыкаў, В.Е. Беларуская бібліяграфія. Агульны курс [Тэкст]: падручнік / В.Е. Лявончыкаў. - Мн., 1991. - С.55-232.

Похожие работы на - Развіццё кнігавыдавецкай, кнігагандлёвай і краязнаўчай беларускай бібліяграфіі ў перыяд існавання Рэчы Паспалітай абодвух народаў (да 1795 г.)

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!