Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)

  • Вид работы:
    Книга / Учебник
  • Предмет:
    История
  • Язык:
    Русский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    244,57 kb
  • Опубликовано:
    2011-12-19
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)














Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)


Аўтар - складальнік канд. гіст. навук, дацэнт

кафедры агульнанавуковых дысцыплін

В.П. Вірская

РАЗДЗЕЛ І. СПАДЧЫНА СТАРАЖЫТНАГА СВЕТУ, СЯРЭДНІХ ВЯКОЎ І БЕЛАРУСЬ

ТЭМА 1. СТАРАЖЫТНЫЯ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ. ВЯЛІКАЕ ПЕРАСЯЛЕННЕ НАРОДАЎ І БЕЛАРУСЬ

гісторыя беларусь рэвалюцыя рэч паспалітая

Храналогія падзей

-35 тыс. да н.э. - час першага зяўлення людзей на тэрыто-рыі Беларусі.

-10 тыс. да н.э. - палеаліт.

-6 тыс. да н.э. - мезаліт.

-3 тыс. да н.э. - неаліт.

- пач. 1 тыс. да н.э. - бронзавы век.

-2 тыс. да н.э. - вылучэнне жывелагадоўлі і земляробства як самастойных форм вытворчай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі.

пач. 1 тыс. да н.э - VII ст. н.э. - жалезны век.

VI-IX ст. - пераход насельніцтва Беларусі да шматукладнай формы гаспадарання.

тыс. г. да н.э. - 3-2 тыс. гадоў да н.э. - даіндаеўрапейскі перыяд.

-2 тыс. г. да н.э. - да нашых дзён - індаеўрапейскі перыяд.

-2 тыс. да н.э. - IV-V ст. н.э. - балцкі этап.

IV-V ст. н.э. - да нашага часу - славянскі этап.

VIII-IX ст. - масавае рассяленне славян у балцкім арэале на тэрыторыі Беларусі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Археалагічная культура - агульнасць аднастайных па матэры-яльнай культуры археалагічных помнікаў на акрэсленай тэрыторыі і храналагічна блізкіх па часе існавання.

Бронзавы век - перыяд старажытнай гісторыі, калі побач з каменнымі ўжывалі прылады працы, зброю і ўпрыгожанні з бронзы.

Гарадзішча - рэшткі ўмацаванага паселішча перыяду патрыярхату.

Жалезны век - эпоха ў гісторыі чалавецтва, якая характарызуец-ца пашырэннем металургіі жалеза і вырабам жалезных рэчаў.

Каменны век - перыяд гісторыі і культуры, на працягу якога прылады працы і зброя вырабляліся з каменю, часткова з касцей і дрэва; у гэты перыяд узнікае мастацтва, рэлігія.

Матрыярхат - перыяд у гісторыі родавай абшчыны, калі жан-чына адыгрывала вядучую ролю ў гаспадарчым жыцці, у сістэме ся-мейна-шлюбных адносін.

Племя - абяднанне некалькіх родаў.

Родавая абшчына - абяднанне кроўных сваякоў, якія мелі агульную ўласнасць і вялі калектыўную гаспадарку.

Род - калектыў першабытных людзей, абяднаных кроўным радством.

Свяцілішча - язычніцкае культавае збудаванне, месца маленняў і ахвярапрынашэнняў.

Селішча - рэшткі старажытнага неўмацаванага паселішча пе-рыяду распаду першабытнаабшчыннага ладу.

Сельская абшчына - абяднанне людзей, у якім асобныя семі маглі не мець сваяцкіх адносін.

Паганства - сістэма рэлігійных вераванняў, калі чалавек аба-гатварае розныя сілы і стыхіі прыроды.

Пытанні для самаправеркі

. Якія значныя падзеі адбыліся ў сярэдзіне III тыс. да н.э. на тэрыторыі Беларусі?

. Якая была этнічная прыналежнасць насельніцтва Беларусі да прыходу сюды індаеўрапейцаў у канцы III тыс. да н.э.?

. Калі пачынаецца жалезны век на Беларусі?

. Адкуль паступалі медзь і бронза на Беларусь?

. Чаму змяніўся тып пасялення ў жалезным веку?

. Якія адносіны складаліся ў I тыс. н.э. на Беларусі паміж бал-тамі і славянамі?

ТЭМА 2. СТАНАЎЛЕННЕ ХРЫСЦІЯНСКАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ

Пытанне 1. Узнікненне класавага шматукладнага грамадстваў IX - першай палове XIII ст.

Эвалюцыя прылад працы, тэхналогіі зямляробства і жывёла-гадоўлі выклікала глыбокія перамены ў жыцці зямель і ў грамадскім ладзе, якасны пераход ад родавага ладу да сельскай суседскай абшчы-ны. Падзел працы падарваў калектыўны характар вытворчасці і пры-сваення, на чым грунтавалася першабытнаабшчыннае грамадства, адкрыў для пэўных асоб магчымасць прысваення прыбавачнага прадукту і абмену паміж імі. Усё гэта прывяло да ўтварэння класаў і дзяржаў.

У гэты час на якасна новую ступень уздымаюцца абмен і гандаль. У якасці абменнага эквіваленту ўсходнія славяне ўсё часцей выкарыстоўвалі буйную рагатую жывёлу.

У IX-XII ст. гаспадарчая дзейнасць людзей на тэрыторыі Беларусі характарызавалася перш за ўсё нараджэннем і суіснаваннем шматукладнай эканомікі (гл. схему ).

Яшчэ да заклікання да ўлады князёў-варагаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалі складацца воласці-княствы, якія ўзначаль-валіся князямі, выхадцамі з мясцовай знаці. Першымі і найбольш ма-гутнымі ўсходнеславянскімі княствамі былі Полацкае (IX-XIII ст.), Тураўскае (X-XI ст.). Ім падпарадкоўваліся як васалы больш дробныя княствы, якія ўзніклі на працягу ранняга сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі: Менскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Пінскае, Клецкае і інш.

Вярхоўным уласнікам зямлі быў князь. Ён збіраў са сваёй дру-жынай рэнту - даніну шляхам палюддзя, якая адначасова была першай формай дзяржаўнага падатку на ўтрыманне органаў княжацкай улады.

Сацыяльная структура і грамадскі лад княстваў адпавядалі ран-нефеадальнаму ўзроўню развіцця. Верхні пласт грамадства складалі князі, баяры, старэйшыя і малодшыя дружыны, духавенства. Разам з феадаламі і феадальна залежным насельніцтвам існавалі рабы (халопы, чэлядзь нявольная), свабодныя гарадскія жыхары і сяляне-даннікі. З канца X і асабліва XI ст. ішоў працэс росту колькасці буйных феадалаў і плошчаў іх уладанняў. Значныя зямельныя ўгоддзі феадалаў апра-цоўваліся феадальна-залежнымі людзьмі і часткова рабамі.

Развіццё палітычнага ладу дзяржаў-княстваў найбольш наглядна можна прасачыць на прыкладзе Полацкага княства, на тэрыторыі якога жыло крывічскае і дрыгавічскае насельніцтва. Першы полацкі князь, імя якога вядома з летапісаў - Рагвалод. Пры Уладзіміры Святаславічы Полацкае княства гвалтоўна ўключана ў 980 г. у Кіеўскую дзяржаву. Унук Рагвалода Ізяслаў узнавіў дзяржаўнасць і да часоў феадальнай раздробленасці тут правілі яго нашчадкі. Выключнае значэнне ў палітычным і гаспадарчым жыцці Полаччыны мелі вечавы лад - гарадское самакіраванне, епіскап. Гісторыя Полацкай зямлі XI-XII ст. - гэта перыяд пашырэння яе тэрыторыі. Полацкае княства вымушана было адстойваць сваю самастойнасць ва ўмовах пастаяннага саперніц-тва з Кіевам і Вялікім Ноўгарадам.

Найбольшай магутнасці Полацкая зямля дасягнула пры Усяславе Брачыславічы (каля 1028-1101 гг.; князь Полацкі з 1044 г.). Пры ім пашырылася тэрыторыя, будаваліся гарады і храмы (Сафійскі сабор у Полацку), устаноўлены поўны кантроль над гандлёвым шляхам па Заходняй Дзвіне, які забяспечыў выхад у Балтыйскае мора.

У ХІІ - першай палове ХІІІ ст. Полацкая, Тураўская землі і іншыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі перажылі этап феадальнай раздробленасці. Гэта быў заканамерны і прагрэсіўны крок на шляху станаўлення і далейшага развіцця беларускай дзяржаўнасці. Аналагічныя працэсы адбываліся паўсюдна ў Еўропе. У Італіі, Фран-цыі і Нямеччыне ў гэты час фарміраваліся самастойныя каралеўствы.

У XII ст., пасля смерці Усяслава, Полацкае княства пачало ў палітычным сэнсе ўсё больш размяжоўвацца на часткі, удзельныя княствы (Полацкае, Менскае, Віцебскае, Друцкае, Лагойскае і інш.), якія належылі прадстаўнікам полацкай праваслаўнай дынастыі, паміж якімі разгарнулася барацьба за першынство.

Іншым быў лёс дрыгавіцкіх княстваў. Даволі рана яны трапілі ў сферу інтарэсаў Кіева і страцілі незалежнасць. З канца X ст. на княжанне ў Тураў пасылалі старэйшых сыноў кіеўскага князя. У 50-я гг. XII ст. у Тураве ўсталявалася самастойная княжацкая дынастыя. Пасля выхаду з-пад уплыву Кіева (1158 г.) на тэрыторыі Тураўскага княства узнік шэраг асобных удзелаў, князі якіх дзейнічалі згуртавана. У пачатку XIII ст. Турава-Пінская зямля ўсё больш звязвае свой лёс з Новагародскай у барацьбе супраць галіцка-валынскіх князёў.

У XII ст. вялікае значэнне набывае Мінскае княства. Да сярэдзіны XIII ст. высокага эканамічнага і культурнага развіцця дасягнула Новагародская зямля.

Вышэйшую ўладу ў дзяржавах-княствах у IX-XII стст. на тэрыторыі Беларусі ажыццяўлялі князь, рада князя, веча. Функцыі органаў кіравання выконвалі службовыя асобы: пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік і інш. Князь стаяў на чале дзяржавы і выканаўчых органаў. Яго асноўныя абавязкі: арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга ворага і падтрыманне ўнутранага парадку. Правам выдання законаў князь не валодаў. Такое права мелі рада князя і веча.

Аб існаванні пасадніка ў Полацку звестак няма, а ў Тураве, паводле Іпацьеўскага летапісу, у сярэдзіне XII ст. знаходзіліся аднача-сова і князь, і пасаднік.

Важным элементам палітычнай сістэмы была царква, цесна звязаная з дзяржавай. Праваслаўная царква стала дзяржаўнай ва ўсіх краінах Усходняй Еўропы з канца X ст. Хрысціянства адсунула ўбок вялікі пантэон паганскіх багоў. Лічыцца, што першая епархія на Беларусі ўзнікла ў 992 г. у Полацку. Вярхушка духавенства прымала актыўны ўдзел у палітычным жыцці дзяржавы і грамадства. Але спатрэбіліся стагоддзі, каб хрысціянства змагло канчаткова распаўсюдзіцца і ўсталявацца на беларускіх землях.

Такім чынам, ІХ - першая палова ХІІІ ст. гэта перыяд фарміра-вання, развіцця і раздробленасці першых дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі сучаснай Беларусі: Полацкага, Тураўскага і іншых княстваў.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Абшчыннае землеўладанне - форма землеўладання, калі ворыў-ная зямля знаходзілася ва ўладанні асобных сялян, хаця права агульна-га ўласніка належыла абшчыне (верві), як і права карыстання лясамі, выганамі, вадаёмамі і іншымі непадзеленымі ўгоддзямі.

Веча - агульны сход дарослых жыхароў горада і воласці для вырашэння найбольш важных грамадскіх і дзяржаўных спраў.

Вотчына - форма зямельнай уласнасці феадалаў і звязаных з ёю правоў на залежных сялян. У XI-XIII ст. на ўсходнеславянскіх землях існавалі вотчыны князёў, баяр, царквы.

Дань - форма феадальнай эксплуатацыі залежнага насельніцтва (натуральны падатак).

Кармленне - права, дараванае князем васальнаму феадалу збі-раць дань, даходы з воласці.

Князь - правадыр племені; з развіццём феадалізму - правіцель дзяржавы.

Кукенойс, Герцыке - княствы ў ніжнім цячэнні Дзвіны, якія зна-ходзіліся ў васальнай залежнасці ад полацкіх князёў.

Людзі - свабодныя абшчыннікі. У гэты час ішоў працэс дыфе-рэнцыяцыі людзей на феадальна-залежных і вольных.

Мір, верв - у XI ст. сялянская земляробчая суседская абшчына. Затым на яе аснове ішло фарміраванне індывідуальных сялянскіх гас-падарак. Для такой абшчыны было характэрна самакіраванне, кругавая парука, калектыўная адказнасць і г.д.

Ордэн - ваенная арганізацыя царкоўных і свецкіх феадалаў.

Палюддзе - збор даніны са свабоднага насельніцтва, якое пра-жывала на падуладнай князю тэрыторыі; першапачатковая форма феа-дальнай рэнты.

Халопы - катэгорыя насельніцтва, пазбаўленая асабістай свабо-ды (з XII ст.).

Чэлядзь - агульны тэрмін, які ў XI-XIII ст. абазначаў феадаль-льна-залежнае насельніцтва. Раней - асабіста несвабодныя людзі.

Храналогія падзей

г. - першае летапіснае ўпамінанне аб Полацкім княстве.

г. - паход на Візантыю, у якім прымала ўдзел дружына По-лацка.

г. - першае летапіснае ўпамінанне аб Тураве.

г. - напад ноўгарадскага войска на чале з князем Уладзімірам Святаславічам разам з атрадамі варагаў, чудзі і меры на Полацк. Забой-ства Полацкага князя Рагвалода і ягоных сыноў. Гвалт Уладзіміра над князёўнай Рагнедай.

г. - захоп кіеўскім князем Уладзімірам горада Турава пасля аблогі. Прымусовае хрышчэнне пераможаных жыхароў Турава.

г. - утварэнне епархіі ў Полацку.

Канец X ст. - утварэнне Тураўскага княства.

-1044 гг. - княжанне ў Полацку Брачыслава Ізяславіча.

г. - паход полацкага князя Брачыслава на Вялікі Ноўгарад. Бітва са сваім родным дзядзькам, кіеўскім князем Яраславам, на рацэ Судаміры.

г. - першыя звесткі пра Новагародак (Навагрудак).

-1101 гг. - княжанне ў Полацку Усяслава Брачыславіча (Ча-радзея).

г. - першыя летапісныя звесткі пра Менск (Мінск).

г. - бітва на р. Нямізе паміж войскамі Яраславічаў і полац-кага князя Усяслава Чарадзея.

-1086 гг. - княжанне ў Тураве Яраполка Ізяславіча.

-1162 гг. - княжанне ў Тураве Юрыя Яраславіча, які ўз-навіў дынастыю Ізяславічаў на тураўскім троне.

Пытанні для самаправеркі

. Хто быў вярхоўным уласнікам земляў на этапе ранняга сярэднявечча?

. Калі ўпершыню ўпамінаецца ў летапісах Полацк?

. Якія віды феадальнага землеўладання вы ведаеце?

. Якія асаблівасці грамадска-палітычнага ладу адзначаюцца ў Тураве?

Пытанне 3. Рэлігія і культура на беларускіх зямлях у IX - першай палове XIII ст.

Першыя рэлігійныя вераванні ўзніклі ў каменным веку. Абек-тамі рэлігійных адносін станавіліся прыродныя зявы, жывёлы, духі. З разлажэннем радавых сувязей узніклі політэістычныя рэлігіі (шматбож-жа). Узнікненне дзяржавы абумовіла стварэнне нацыянальна-дзяржаў-ных рэлігій (сінтаізм, іудаізм, індуізм …). Паваротным пунктам у гісторыі стала зяўленне сусветных рэлігій: будызму (VI ст. да н.э.), хрысціянства (IV ст. н.э.), ісламу (VII ст. н.э.). Галоўная асаблівасць сусветных рэлігій - адзінабожжа (Бог адзіны і ўніверсальсальны).

Вялікае значэнне ў лёсе старажытных беларускіх зямель мела прыняцце ў X ст. хрысціянства. Яно спрыяла ўмацаванню больш развітых грамадскіх адносін, чым першабытнаабшчынныя, дапамагала пераадолець перажыткі племянной адасобленасці, садзейнічала ўзды-му культуры, пісьменнасці, умацаванню міжнародных сувязей. У 992 г. князь Ізяслаў заснаваў Полацкую епархію. І на працягу некалькіх стагоддзяў у саперніцтве з паганствам хрысціянства зацвердзілася на беларускіх землях.





Найбольш яскрава на землях сучаснай Беларусі развівалася культура Полацкай зямлі, дзе ўжо ў XII ст. склаліся самабытныя школы дойлідства, жывапісу, пластыкі, дэкаратыўна-прыкладнога мас-тацтва. У першай палове XI ст. пачалося летапісанне. Самай ранняй рукапіснай кнігай на тэрыторыі Беларусі зяўляецца Тураўскае Евангелле, упрыгожанае маляўнічымі застаўкамі. Матэрыялам для рукапісных кніг служыў пергамент - спецыяльна вырабленая скура цялят. Распаўсюджванню пісьменнасці садзейнічалі рэлігійна-асветні-цкія дзеячы: Ефрасіння Полацкая (1104 або 1110 - каля 1167 або 1173), тураўскі епіскап Кірыла (каля 1130 - каля 1182), Клімент Смаляціч, Аўрамій Смаленскі.

Вышэйшым узорам тагачаснай культуры зяўляецца манумен-тальная архітэктура. У сярэдзіне XI ст. у Полацку, услед за Кіевам і Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы з вядомых на тэрыторыі Беларусі мураваны Сафійскі сабор. На працягу XII ст. у Полацку было ўзведзена дзесяць мураваных аднакупальных царкоўных пабудоў. Адной з іх стала Спаская царква, пабудаваная па прапанове Ефрасінні Полацкай; захавалася Каложская царква ў Гродна, пабудаваная ў XII ст. Помнікам абарончага дойлідства зяўляецца пяціярусная, вышынёй 30 метраў, Камянецкая вежа, пабудаваная ў XIII ст. з жоўтай і чырвонай цэглы на Брэстчыне.

Шэдэўрам старажытнага мастацтва зяўляецца шасціканцовы крыж, зроблены ў тэхніцы перагародчатай эмалі майстрам па заказу Ефрасінні Полацкай у 1161 г.

Арыгінальнае спалучэнне мясцовых, візантыйскіх і раманскіх форм зяўляецца адной з характэрных асаблівасцей культуры старажыт-ных беларускіх зямель. Мясцовыя майстры творча пераасэнсоўвалі лепшыя дасягненні сусветнага мастацтва, стваралі спрыяльныя ўмовы для развіцця самабытных рыс.

Гістарычныя асобы

Ефрасіння Полацкая (1104(?) - 1167). Полацкая князёўна, унучка Усяслава Чарадзея, асветніца, ігумення кляштара св. Спаса ў Полацку, кананізавана праваслаўнай царквой.

Кірыла Тураўскі (1130 - каля 1182). Епіскап, славуты пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч, майстар аратарскай прозы. Творы К. Тураўскага - вяршыня развіцця ўсходнеславянскай грамад-ска-палітычнай дзейнасці.

Клімент Смаляціч. Царкоўны дзеяч, пісьменнік, знаўца антыч-най літаратуры і філасофіі. У яго літаратурных творах адзначаюцца элементы вольнадумства.

Аўрамій Смаленскі. Манах Селішчанскага манастыра каля Смаленска, таленавіты царкоўны прапаведнік, перапісчык царкоўных кніг.

Іаан. Дойлід, які пабудаваў Спаскі сабор у Полацку.

Лазар Богша. Полацкі майстар-злотнік, які зрабіў крыж па заказу полацкай князёўны Ефрасінні - узор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Летапісанне - запіс падзей па гадах (летах) у храналагічнай паслядоўнасці.

Рэлігія (ад лац. rеligio - злучаць) - светаўспрыманне, а таксама адпаведныя культавыя дзеянні, што абумоўлена верай у рэальнасць быцця Бога (або некалькіх багоў), свяшчэннага пачатку.

Фрэска - роспіс вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы.

Храналогія падзей

Канец X ст. - пачатак распаўсюджвання на беларускіх землях хрысціянства.

Сярэдзіна XI ст. - час будаўніцтва Сафійскага сабора ў Полацку.

XI ст. - стварэнне Тураўскага Евангелля.

XII ст. - пабудавана царква Барыса і Глеба на Каложы ў Гродна.

г. - стварэнне крыжа злотнікам Лазарам Богшам.

XIII ст. - пабудавана Камянецкая вежа на Брэстчыне.

Пытанні для самаправеркі

. Назавіце станоўчыя вынікі ўвядзення хрысціянства на тэры-торыі Беларусі?

. Дзе быў пабудаваны трэці Сафійскі сабор на ўсходнеславян-скіх землях?

. Які помнік абарончага дойлідства XIII ст. захаваўся да нашых дзён?

Спіс літаратуры

Крыніцы

  1. Беларускія летапісы і хронікі. - Мн., 1997.

ЛİТАРАТУРА

Асноўная

  1. Айчынная і сусветная гісторыя. Курс лекцый: У 2 ч. - Мн., 1995.
  2. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Нав. Рэд. А.М. Алпееў. - Мн., 2002.
  3. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. - Мн., 2000.
  4. Гуревич Ф.Д. Древние города Белорусского Понемонья. - Мн., 1982.
  5. Доўнар Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. - Мн., 1994.
  6. Ермаловіч М.І. Старажытная Беларусь. Полацкі і Навагародскі перыяды: Гістарычны нарыс. - Мн., 1990.
  7. Загорульский Э.М. Древняя история Белоруссии. - Мн., 1977.
  8. 1945). - Мн., 1996.
  9. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. - Мн., 1994-1995.
  10. Пашута В.Т., Флоря Н.Б., Хорошкевич А.Л. Древнерусское населения и судьбы восточных славян. - М., 1982.
  11. Пилипенко М.Ф. Возникновение Белоруссии. - Мн., 1991.
  12. Рыбаков Б.А. Киевская Русь и другие княжества XII-XIII вв. - М., 1982.
  13. Седов В.В. Славянне в древности: В 2 т. - М., 1994.
  14. Этнаграфія Беларусі: Энцыкл. - Мн., 1989.
  15. Этнаграфія бларусаў: Гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя. - Мн., 1985.

Дадатковая

  1. Алексеев Л.В. Полоцкая земля в XI-XIII вв. - М., 1966.
  2. 1983.
  3. Бродель Ф. Материальная цивилизация, экономика и капитализм. XV-XVIII вв. - М., 1988-1992. Т.1-3.
  4. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. - Мн., 1971-1975.
  5. Штыхов Г.В. Древний Полоцк. - Мн., 1975.
  6. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. - Мн., 1991-2003. Т. 1-6.

ТЭМА 3. ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ, РУСКАЕ І ЖАМОЙЦКАЕ (ДРУГАЯ ПАЛОВА ХІІІ - ПЕРШАЯ ПАЛОВА XVI ст.): АД СЯРЭДНЯВЕЧЧА - ДА НОВАГА ЧАСУ

ТЕМА 3. Перадумовы ўтварэння беларуска - літоўскай дзяржавы

У ХІ ст. узнікае новы цэнтр славянскай каланізацыі ў верхнім Панямонні на мяжы літоўскіх і ятвяжскіх земляў - Новагародская вобласць. Горад рос і мацнеў, і ўжо ў 1228 г. новагародскія дружыны разам з тураўцамі і пінчукамі ўдзельнічалі ў сумесным паходзе на Камянец супраць князя Данілы Раманавіча Галіцкага (1201-1264 гг.).

За два стагоддзі свайго існавання Новагародак стаў буйным рамесным і сталічным цэнтрам аднайменнай зямлі, у якую ўваходзілі Слонім, Ваўкавыск, Гродна, Здзітаў, Зэльва, Свіслач і інш. У перыяд двух вялікіх бедстваў, якія абрушыліся на Кіеўскую Русь, Польшчу і Прыбалтыку - татара-мангольскае заваяванне і крыжовыя паходы - Беларускае Панямонне было адносна бяспечнай тэрыторыяй. Гэты факт стаў прычынай таго, што Новагародская зямля стала прытулкам для многіх уцекачоў з гэтых тэрыторый, якія ратаваліся ад бязлітасных заваёўнікаў.

На ўсходзе ад Новагародскай зямлі пражывала племя літва, землі якога знаходзіліся паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Нова-гародскай землямі. Адным з іх правадыроў быў князь Міндоўг (1195?-1263 гг.). Упершыню яго імя згадваецца ў летапісах 1219 г. Ён праводзіў актыўную палітыку, удзельнічаў у сумесных паходах. Гэта падштурхнула незадаволеных землякоў да барацьбы з ім. Няўдачы вымусілі Міндоўга са сваім сынам Войшалкам (1223-1268 гг.) і паплечнікамі шукаць прытулку ў Новагародку. Тут ён увосень 1246 г. прыняў праваслаўе і быў абраны Новагародскім князем (у тыя часы ў гарадах з вечавым ладам пасада князя адпавядала сучаснай пасадзе міністра абароны). Пакрыўджаны супляменнікамі, Міндоўг «зане Литву» і жорстка расквітаўся са сваёй апазіцыяй. Гэтыя падзеі выклікалі занепакоенасць у галіцка-валынскіх князёў, якія «поймаша грады многи» і «возвратишеся в домы». Міндоўг звярнуўся за дапамогай да рыжскага біскупа Андрэя. Папа рымскі Інакенці ХІV даў блаславенне на хрышчэнне ў каталіцтва Міндоўга і ўручэнне яму каралеўскай кароны. Гэтая падзея адбылася ў Новагародку ў 1252 г.

Мясцовыя літоўскія князі разам з галіцка-валынскім князем пачалі новы паход супраць яго ўладанняў і «плениша всю землю Новогородъскую». Паражэнні знізілі аўтарытэт Міндоўга ў вачах новагародскіх баяр, і ён мусіў з 1254 г. задаволіцца роляй князя Літвы, а новагародскім князем быў абраны яго старэйшы сын Войшалк. Спачатку ён заявіў, што жадае стаць манахам і адправіўся ў «пілігрымку» ў святую зямлю, да якой не дайшоў і скончыў яе ў Грэцыі (Балгарыі). Праз некалькі гадоў ён вярнуўся на радзіму і заснаваў паміж Літвой і Новагародкам праваслаўны Лаўрышаўскі манастыр.

У 1263-1264 гг. пачынаецца барацьба за землі Літвы і Жамойці, якой скарыстаўся Войшалк і, склаўшы з сябе манашскі сан, абапіраю-чыся на вайсковую моц новагародскай і пінскай земляў, заваяваў тэрыторыю Літвы. З дапамогай галіцка-валынскіх князёў падпарадкаваў сабе балцка-літоўскія землі Нальшчаны і Дзяволтву. Яго ўладу прызналі Полацк і Віцебск. Тэрыторыя Новагародскай, Літоўскай, Полацкай, Віцебскай, Нальшчанскай (суч. Нарачаншчына) і Дзяволтваўскай (частка сучаснай Паўночна-Заходняй і Цэнтральнай Беларусі) зямель сталі ядром і трывалым грунтам для ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага. Калі далучэнне да Новагародка балцкіх земляў праходзіла гвалтоўна, дык далучэнне Пінска, Полацка і Віцебска праходзіла добраахвотна. Гэтак сама і пазней да ВКЛ далучаліся і іншыя беларускія вобласці. Уласна літоўскія землі (у сучасным значэнні - летувіскія) займалі толькі адну дзесятую частку тэрыторыі і таму не маглі адыгрываць дамінуючую ролю ў дзяржаве.

Славянскі, беларускі характар краіны - ВКЛ, быў прадвызначаны ўжо ў ХІІІ ст. З самага пачатку ВКЛ у дзяржаве дамінуючае становішча заняла славянская (беларуская) культура і дзяржаўнай стала беларуская мова. Не Беларусь увайшла ў ВКЛ, а ядром, дзе ўтварылася Вялікае Княства Літоўскае, сталі беларускія землі верхняга Панямоння.

Пасля Войшалка вялікакняжацкі прастол трапіў у рукі Трай-дзеня (1270-1282 гг.). Гэта быў час умацавання Новагародскай дзяржа-вы, якое праходзіла ў барацьбе з унутранай рэакцыяй і супрацьстаян-ня са знешняй пагрозай. У час яго княжання была далучана частка яц-вяжскіх зямель. Рэальна існаваўшым быў Віцень (1295?-1316 гг.). Вынікам яго княжання было далучэнне ў 1315 г. Берасцейскай зямлі і абранне герба Пагоня. Як пішуць летапісы «Витен нача княжити над Литвою, измысли себе герб и всему княству литовскому печать: рыцер збройны на коне з мечем, еже ныне наричут Погоня».

Падчас княжання сына Віценя - Гедыміна новай сталіцай Вялікага Княства Літоўскага стала Вільня (былы Крывы горад). Адбывалася далейшая кансалідацыя беларускіх зямель. Паколькі яны не ведалі спусташальнай мангола-татарскай навалы і захавалі ў цэласці свае культурныя і эканамічныя цэнтры, гэтае абяднанне ішло больш інтэнсіўна, чым у Масковіі ці на Украіне. Былі пабудаваны замкі ў Крэве, Вільне, Лідзе і некаторых іншых гарадах.

Каля 1326 г. у склад ВКЛ увайшло Мінскае княства і Пінская зямля. Гедымін праводзіў тую ж палітыку, што і яго папярэднікі: заваёўваў жмудскія землі.

Ядром фармірання зямель Вялікага Княства Літоўскага стала Новагародчына з прылеглымі да яе землямі. Бліжэйшыя Пінская і Мінская, якія першымі ўвайшлі ў новую дзяржаву. Крыху пазней да яе далучыліся Гродзенская, Полацкая, Віцебская і інш. Жмудзь была да-лучана да ВКЛ у 1422 г., адной з апошніх, прытым і ваенным шляхам.

Пасля дваццаціпяцігадовага княжання Гедыміна, землі што знаходзіліся пад яго ўладай, перайшлі да пяцярых сыноў. Альгерд (1296-1377 гг.) стаў Крэўскім князем з 1320 г. і князем Віцебскім. Берасцейшчына і Гродзеншчына, Троцкая і Жмудскія землі былі даручаны Кейстуту (?-1382). Самы малодшы брат - Яўнут застаўся на прастоле ў Вільні, што пярэчыла тагачаснай ментальнасці, калі малодшы брат Яўнут застаўся на прастоле ў сталечным месте. У справу ўключыліся браты Альгерд і Кейстут. Апошні рушыў свае войскі на Вільню і ўзяў ў палон Яўнута. Кейстут саступіў віленскі прастол старэйшаму ў сямі брату Альгерду. Такім чынам, у Вялікім Княстве ўсталяваўся пэўны дуумвірат: князі Кейстут і Альгерд. Альгерд праводзіў актыўную знешнюю палітыку па збіранню зямель. Да 1345 г. Альгерд выступаў толькі ў якасці Крэўскага і Віцебскага князя, а напрыканцы жыцця пад яго ўладай абядноўваюцца Браншчына, Чарнігаўшчына, Кіеўшчына, Валынь, Падолія і некаторыя іншыя землі. Пры ім Вялікае Княства Літоўскае набывае статус адной з найбуйнейшых еўрапейскіх дзяржаў, і ў ім беларускія землі займалі цэнтральнае, дамінуючае становішча. Але пасля смерці Альгерда, вялікакняжацкі прастол пераходзіць да ягонага старэйшага сына Ягайлы (1348-1434 гг.). У гэты час другім прэтэндэнтам на спадчыну Альгерда ў агульнадзяржаўным масштабе быў малодшы брат Альгерда князь Кейстут. Міжнародная сітуацыя складвалася не на карысць ВКЛ. Паміж Ягайлам і Кейстутам разам з яго сынам Вітаўтам пачалася барацьба за вялікакняжацкі прастол.

Такім чынам, у другой палове ХІІІ - пачатку XIV ст. адбываецца працэс фарміравання новага дзяржаўнага ўтварэння - Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, ядром якога зяўляліся беларускія землі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Новы гарадок, Новгарадок, Новагародак - гістарычныя назвы Навагрудка.

Гарадзен, Гародня - гістарычныя назвы Гродна.

Храналогія падзей

г. - заснаванне Навагрудка.

г. - хрышчэнне Міндоўга ў каталіцтва і яго каранаванне каралём Літвы.

г. - перанос сталіцы ВКЛ у Вільню.

Каля 1326 г. - уваходжанне Мінскага княства ў склад ВКЛ.

Пытанні для самаправеркі

. Як праходзіў працэс аб'яднання зямель будучага Вялікага Княства Літоўскага, будучай Беларусі вакол Новагародка?

2. Калі Мінская зямля ўвайшла ў склад ВКЛ?

. Якая гістарычная вобласць была на тэрыторыі сучаснай Літвы?

. Калі жмудскія землі былі далучаны да ВКЛ?

. Калі ў летапісах фіксуецца герб «Пагоня»?

Пытанне2. Знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове ХІІІ-ХV ст.

Міжнародная сітуацыя вакол ВКЛ складалася наступным чынам. З усходу Маскоўская дзяржава, якой кіраваў Дзмітрый Данс-кой, пачынала набываць вагу і праяўляць актыўнасць у адносінах да ВКЛ. Як сведчаць летапісы, Дмитрий, великий князь московский умыслил Киевское, Витебское и Полоцкое княство войною доходити, обецуючи … Литву всю огнём і мечем звоевати». На паўночным захадзе крыжакі пад сцягам распаўсюджвання веры Хрыстовай, таксама імкнуліся пашырыць свае валоданні не толькі за кошт жмудскіх зямель, але і за кошт Полаччыны, Літвы, Гродзеншчыны і нават Польшчы.

Са свайго боку польскія вярхі бачылі тую неспрыяльную сітуацыю, у якую паступова ўцягвалася ВКЛ. Да пошукаў згоды паміж Польшчай і ВКЛ польскую знаць падштурхнуў і ваенны паход 1384 г. Ягайлы супраць яе. Каб прыцягнуць на свой бок ВКЛ, польскія вярхі прапанавалі Ягайлу польскі трон. Як сказана ў летапісу, «и почали ляхове слати с Кракова к великому князю Ягайлу, абы принял крещение от старого Рима и понял бы в них королевну Ядвигу и стал бы в них королем в Кракове и на всей Лядской земли».

Саюз паміж ВКЛ і Польшчай быў падпісаны ў Крэве ў 1385 г. Гэта была дынастычная унія. Адпаведна з яе ўмовамі Ягайла пераходзіў з праваслаўя ў каталіцтва, уступаў у шлюб з польскай каралеўнай Ядвігай, набываючы тытул польскага караля, спрыяў хрышчэнню ў каталіцтва. Акт Крэўскай уніі падпісалі вялікі князь Ягайла і яго браты: Троцкі князь Скіргайла, Мсціслаўскі - Лугвен, Ноўгарад-Северскі - Карыбут і сын Кейстута - Вітаўт. Пасля прыняцця каталіц-тва Ягайла набыў новае імя - Уладзіслаў, а Вітаўт - Аляксандр.

Па ўмовах Крэўскай уніі абедзве дзяржавы абядноўваў адзіны манарх, але кожная з іх захоўвала сваю ўласную сістэму кіравання і праводзіла самастойную палітыку. Вынікі Крэўскай уніі нельга ацэньваць адназначна. Для Беларусі падпісанне яе азначала ўзмацнен-не, з аднаго боку, пракаталіцкіх і прапольскіх тэндэнцый у грамадстве, пачатак росту нестабільнасці на глебе міжканфесійных пярэчанняў; з другога, актыўнае ўключэнне нашых земляў у агульнаеўрапейскія культурныя, палітычныя і эканамічныя працэсы. Для Польшы - узмацненне ваенных і культурных патэнцый, дзякуючы саюзу з намі, славянскіх уплываў і адначасова аслабленне нямецкіх каланізацыйных і культурных уплываў на яе тэрыторыю. Крэўская унія была персанальнай дамоўленасцю паміж правячымі еўрапейскімі дамамі. Нашчадкі ад шлюбу Уладзіслава-Ягайлы і Ядвігі далі пачатак новай дынастыі Ягелонаў. Падпісанне Крэўскай уніі не выключыла пярэчанняў паміж Ягайлам і Вітаўтам, якія скончыліся Востраўскімі (1392 г.) пагадненнямі паміж імі. У выніку іх першы набыў тытул вярхоўнага князя, а другі застаўся вялікім князем у ВКЛ і засяродзіў уладу ў сваіх руках.

Пасля сумеснай перамогі войскаў Кароны Польскай і ВКЛ у Грунвальдскай (Дубровенскай) бітве 15 ліпеня 1410 г. над войскамі Тэўтонскага ордэна больш як пяцьсот гадоў нямецкія воіны не ступалі на нашы землі. Адпаведна з Торуньскім дагаворам пад уплывы Кароны трапілі некаторыя землі ордэна, а пазней і ўся Прусія, а Вітаўт атрымаў у дажывотнае валоданне Жмудзь. Як вядома, Жмудзь (тэрыторыя сучаснай Літвы) канчаткова трапіла на правах аўтаноміі ў склад ВКЛ адпаведна з перамовамі і дагаворам каля возера Мельна, якія праводзіліся 27 верасня 1422 г., калі Ордэн адмовіўся ад сваіх валоданняў.

Узмацненне ВКЛ паставіла зноў пытанне аб абвяшчэнні асобнага каралеўства ў адпаведнасці з вагой дзяржавы ў еўрапейкім свеце. Гэтую прапанову агучыў Вітаўт. Ідэя не знайшла падтрымкі і выклікала рэзка адмоўную рэакцыю польскага боку. Вітаўт вырашыў дзейнічаць без іхняй згоды. Але каранацыя не адбылася. Неўзабаве, пасля 37-гадовага княжання, 27 лістапада 1430 г. Вітаўт памёр.

Пры наступных вялікіх князях узмацніліся напады крымскіх татараў на землі ВКЛ. У 1494 г. быў падпісаны дагавор паміж вялікім князем Літоўскім Аляксадрам і Маскоўскім вялікім князем Іванам ІІІ. Першы прызнаваў пераход усходніх земляў на карысць Масковіі і адмаўляўся ад сваіх прэтэнзій на Вялікі Ноўгарад, Пскоў, Цвер, Разань. У сваю чаргу Іван ІІІ абяцаў не вступаціся ў Смаленск. Праўда, гэтага абяцання хапіла толькі на некалькі гадоў. Падчас вайны 1500-1503 гг. ВКЛ страціла Чарнігаў, Старадуб, Гомель (да 1537 г.), Бельскае, Старадубскае і частку Мсціслаўскага княстваў. Недалёка ад Дарагабужа на р. Ведрашы адбылася бітва (1500 г.), падчас якой войска пад кіраў-ніцтвам К. Астрожскага было разбіта, а сам ён трапіў у маскоўскі палон. З поўдня нашым землям пагражала татарская навала. У 1506 г. ад-былася бітва пад Клецкам. Беларускім войскам, якім камандаваў Міха-іл Глінскі, была разбіта татарская арда і вызвалена 40 тыс. палонных. Пасля гэтага разгрому набегі крымчакоў на нашы землі прыпыніліся.

Маскоўскае княства распачало новую вайну (1507-1522 гг.), якая прывяла да спусташэння паўночна-ўсходняй і цэнтральнай Беларусі. У 1514 г. царскія войскі захапілі Смаленск, але ў той жа час, 8 верасня, разграміўшы 80-тысячнае маскоўскае войска, былы маскоўскі палоннік гетман К. Астрожскі ўзяў рэванш утрая меншымі сіламі пад Оршай. У другой палове 20-х гадоў XVI ст. ВКЛ правяло некалькі паспяховых ваенных аперацый супраць крымскіх татар і разбіла іх на тэрыторыі Украіны каля Канева (Альшаніцкая бітва - 1527 г.). Новая вайна паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай пачалася ў 1534 г. Паводле заключанага пераміря 1537 г. Гомель і Любеч былі вернуты ВКЛ. Праз дваццаць гадоў пачалася наступная, Лівонская вайна 1558 -1583 гг. Царскія войскі асадзілі Полацк і праз два тыдні, 15 лютага 1563 г., захапілі яго. Звыш 11 тыс. жыхароў Полацка было адпраўлена ў маскоўскі палон. Толькі на Полаччыне было захоплена звыш 50 тыс. чалавек. Маскоўская акупацыя Полацка працягвалася да 30 ліпеня 1579 г. У ходзе ваенных дзеянняў рускія войскі захапілі частку ўсходняй Беларусі. Вядзенне вайны з Маскоўскай дзяржавай для ВКЛ было даволі складаным. Польскія саюзнікі не спяшаліся прыйсці яму на дапамогу. Наадварот, скарыстоўваючы сітуацыю, яны пачалі актыўна прасоўваць ідэю аднаўлення саюзных адносін і дамоўленасцей.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Ягайла - Якаў - прынцып падвойнага (і патройнага) напісання імёнаў тлумачыцца тым, што ў старажытныя часы князі і просты люд часта карысталіся двума імёнамі: паганскім у паўсядзённым побыце і хрысціянскім для больш адказных выпадкаў.

Храналогія падзей

г. - Кулікоўская бітва, у выніку якой былі падарваны сілы Залатой Арды.

г. - заключэнне Крэўскай уніі па абяднанню Польскай Ка-роны і ВКЛ.

г. - бітва пад Грунвальдам, у выніку якой былі падарваны сілы Лівонскага ордэна.

г. - Жмудзь (тэрыторыя суч. Літвы) канчаткова трапіла на правах аўтаноміі ў склад ВКЛ адпаведна з дагаворам ад 27 верасня.

- 1430 гг. - спроба каранацыі Вітаўта.

1558 - 1583 гг. - Лівонская вайна.

Пытанні для самаправеркі

. Якая была сітуацыя ў ВКЛ напярэдадні заключэння Крэўскай уніі?

. Прычыны падпісанння Крэўскай уніі.

. У чым значэнне падпісанння Крэўскай уніі для ВКЛ і Кароны Польскай?

4. Якімі былі ўзаемаадносіны паміж ВКЛ і татарскімі княствамі?

5. Як складаліся ўзаемаадносіны паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам у ХVІ ст.

Пытанне 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой палове ХІІІ - першай палове XVI ст. Аграрная рэформа 1557 г.

У гэты перыяд назіраўся працэс удасканальвання культуры земляробства. Прымяняўся трохпольны севазварот. Асноўнай галіной сельскай гаспадаркі зяўлялася раслінаводства, вырошчвалі збожжавыя культуры (азімае жыта, авёс, грэчку, ячмень, пшаніцу і інш.), а таксама бабовыя (гарох, сачавіцу), прадзільныя (лён, каноплі). Сярод гароднін-ных культур найбольшай папулярнасцю карысталіся капуста, морква, буракі, цыбуля, часнок, агуркі, кроп, мак.

Другой важнай галіной сельскай гаспадаркі была жывёлагадоў-ля. Найбольшую ўдзельную вагу ў ёй мела конегадоўля. Побач з буйной рагатай жывёлай вяскоўцы гадавалі свіней, авечак, коз і свойскую птушку. У якасці дапаможных промыслаў развіваліся і хатнія рамёствы - кавальства, ганчарства, бандарства. Сярод іншых промыслаў, якія ўносілі разнастайнасць у меню не толькі вясковых жыхароў, але і іншых прадстаўнікоў тагачаснага грамадства, было бортніцтва, рыбалоўства, паляванне.

Аграрная рэформа сярэдзіны ХVІ ст. Пашырэнне гандлёвых і іншых сувязей з еўрапейскімі краінамі, рост попыту на сельскагаспа-дарчую прадукцыю, інтэнсіўнае развіццё тавара-грашовых адносін падштурхнула правячыя колы ВКЛ да правядзення зямельнай рэформы. Гэта быў комплекс эканамічных, сацыяльных і тэхнічных мерапрыемстваў па ўдасканаленню сістэмы землекарыстання і сістэмы падаткаабкладання. Гэтая рэформа насіла назву валочная памера. Задачы яе былі сфармуляваны ва уставе на валокі 1557 г. і дапаўнен-нях да яе 1558 г. Кожная сялянская гаспадарка магла атрымаць па адной, ці больш альбо менш валоцы (валока = 21,36 га). Усе валокі ў залежнасці ад канкрэтных умоў па характару галоўных павіннасцей размяркоўваліся на тры катэгорыі - цяглыя, асадныя і вольныя. Для цяглых валок галоўнай павіннасцю была паншчына два дні на тыдзень на працягу 49 тыдняў. Сяляне асадных валокаў плацілі асаду - па 30 грошай, 12 грошай за талокі і 10 за гвалты. У сярэ-днім атрымлівалася, што за адну добрую валоку асаднай зямлі ўносі-лася 106 грошай, крыху ніжэйшай якасці - 97, дрэннай - 83, вельмі дрэннай - 66.

Такім чынам, важным вынікам рэформы было разбурэнне сялянскай абшчыны, ператварэнне сялян-даннікаў у чыншавікоў, уцягванне краіны ў тавара-грошавыя адносіны, арыентацыя гаспадаркі сялянскай і панскай на выраб сельскагаспадарчай прадукцыі і рэаліза-цыі яе па-за межамі ВКЛ па суднаходных рэках Бугу ў Гданьск, Нёмане ў Кралевец, Заходняй Дзвіне ў Рыгу.

Другой падаткаплацельнай супольнасцю было мяшчанства. Мешчанін у адрозненне ад жыхара вёскі - селяніна, жыхар горада. Гарады ў ВКЛ адрозніваліся па ступені сваёй залежнасці ад дзяржаўнай ўлады. Гарады, якія знаходзіліся на дзяржаўных землях, падпарадкоўваліся вялікакняжацкай адміністрацыі ў асобе старостаў і падстаростаў; прыватнаўласніцкія падпарадкоўваліся ўладальнікам і іх намеснікам.

Пачынаючы з ХІV ст., на тэрыторыі ВКЛ распаўсюджваўся звычай надання гарадам правоў на самакіраванне (т.зв. магдэбургскае права). Гэта быў комплекс прававых абавязкаў у дачыненні да вярхоўнай улады і ільгот тутэйшым жыхарам. Дакументам, які юрыдычна сведчыў аб наяўнасці ў горадзе такога права, быў прывілей (закон). Адпаведна з ім у горадзе ствараўся выбарны орган самакіравання, які насіў назву - магістрат (майдэборыя, ратуша). Ён складаўся з дзвюх палат: прадстаўнічай - бурмістроўска-радзецкй і выканаўчай - войтаў-ска-лаўнічай. Сябры прадстаўнічай калегіі абіраліся з мясцовых жыхароў і называліся радцы. Са свайго асяродка яны назначалі двух бурмістраў. За тэрмін абрання рады кожны з радцаў абавязкова займаў пасаду бурмістра. Другая калегія, войтаўска-лаўнічая, фарміравалася таксама з мясцовых жыхароў. Часта пасада войта была пажыццёвай, і ён назначаўся, або яго кандыдатура зацвярджалася каралём ці вярхоўным уладальнікам у прыватна-уласніцкіх гарадах. Першым беларускім горадам, які атрымаў магдэбургскае права, быў Брэст (1390 г.). Увогуле на этнічных беларускіх землях налічвалася звыш 120 магдэбурскіх гарадоў, а ў сучасных адміністрацыйных межах іх было звыш 90.

Атрыманне тым або іншым горадам правоў на самакіраванне спрыяла інтэнсіўнаму развіццю рамеснай вытворчасці ў ім. Як правіла, рамеснікі адной або некалькіх роднасных спецыяльнасцей абядноў-валіся ў вытворчую суполку, якая насіла назву брацтва, а часцей - цэх. У цэх прымалi "людзей добрых, аселых, парадак i згоду мiлуючых, месту прысеглых". Цэхавыя браты абіралі гадавых старостаў-цэхмістраў. Вышэйшую прыступку іерархічнай лесвіцы ў рамесным брацтве займалі майстры, потым ішлі таварышы або падмайстры, а ніжэйшая належала вучням, ці , як іх яшче называлі, хлопцам. Каб стаць майстрам, хлопец мусіў прайсці курс навучання, які працягваўся 3-5 гадоў, потым адпрацаваць у якасці памочніка майстра год-два або адправіцца ў гадавую вандроўку ў іншыя гарады ці краіны для ўдасканалення свайго рамяства. Пасля вяртання ён мусіў прадявіць у цэх лісты свайго вучэння і адпрацаваць яшчэ год у майстры. Пасля гэтага яго дапускалі да здачы іспытаў на званне майстра. Такая работа называлася зрабіць штуку, ці шэдэўр.

У Магілёве было 16 цэхаў, у Мінску - 12, у Брэсце - 11, у Слуцку - звыш 10, у Гродна - 5, у Полацку - 5. У іх засяроджваліся дзесяткі прафесій. Рамеснікі абслугоўвалі разнастайныя патрэбы розных слаёў тагачаснага грамадства.

Беларускія гарады мелі трывалыя гандлёвая сувязі як з Усходам, так і Захадам і Поўднем. Жыццё горада ўплывала пазітыўна на развіццё культуры, будзіла творчую думку. Тагачасныя гарады былі асяродкамі адукацыі і культуры, выспявання перадавой на той час буржуазнай ідэалогіі. Праўда, пасля другой паловы XVII ст. пад уплывам знешнепалітычных абставін і канфесійных пярэчанняў нацыянальны, беларускі характар гарадоў страчваецца.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Брацтва - аб'яднанне жыхароў пэўнага горада, створанае з рэ-лігійнымі, адукацыйнымі, рытуальнымі і іншымі мэтамі. Магло ўклю-чаць у лік сваіх сяброў-«братоў» прадстаўнікоў розных саслоўяў.

Магдэбургскае права - комплекс юрыдычных норм, які абумоў-ліваў актыўны ўдзел гараджан у грамадскім жыцці і кіраванні тым або іншым горадам, упершыню сфармуляваны і прыняты ў нямецкім гора-дзе Магдэбургу (Майдэборгу).

Прывілей - паходзіць ад лац. рrivatis - прыватны, legum - закон, дакумент, які абумоўлівае пэўныя ільготы канкрэтнай асобе, групе асоб, гораду, зямлі і г. д.

Чынш штогадовы - плата, якую плацілі арандатары зямельных надзелаў.

Цэх - суполка рамеснікаў, якія абяднаны сваімі супольнымі вы-творча-эканамічнымі інтарэсамі.

Храналогія падзей

г. - выданне Правіл правядзення зямельнай рэформы - Ус-тавы на валокі.

Пытанні для самаправеркі

. Па якому шляху развівалася сельская гаспадарка ў ВКЛ?

. Калі была праведзена рэформа «валочная памера»?

. Што такое «магдэбургскае права» і як фарміраваліся пры ім гарадскія структуры кіравання?

. Як развіваліся рамесныя ўстановы ў «магдэбургскіх» гарадах?

ТЭМА 4. ЧАС КРЫЗІСАЎ І АДРАДЖЭННЯ: КАНСАЛІДАЦЫЯ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАСЦІ. РЭЛІГІЯ, ДУХОЎНАЕ ЖЫЦЦЁ, КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ

Пытанне 7. Культура Беларусі ў другой палове ХІІІ - першай палове XVI ст. Уплыў ідэй Адраджэння на развіццё беларускай культуры

У гэты перыяд пашыраецца і набывае моц традыцыя летапісан-ня. Найбольш вядомымі творамі гэтага перыяду зяўляюцца Летапі-сец Вялікіх князёў Літоўскіх(каля 1396 г.) і Пахвала Вітаўту(каля 1420 г.). Пазней ствараецца яшчэ шэраг летапісных твораў. Усе яны праводзяць і пацвярджаюць думку аб тым, што менавіта ВКЛ зяўляец-ца непасрэдным пераемнікам і гістарычных, і культурных ўсходнесла-вянскіх традыцый. Грамадска-палітычныя канцэпцыі розных колаў та-гачаснага грамадства адлюстраваліся ў гістарычнай літаратуры. Адным з заснавальнікаў яе можна лічыць М. Стрыйкоўскага (1540 - каля 1590 г.). Найбольш значны яго твор Кроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсея Русі (1582 г.). Ягоны сучаснік А. Гвагнін (1534-1614 гг.) выдаў у 1578 г. на лацінскай мове Кроніку Сармаціі Еўрапейскай. Гэтыя працы зяўляюцца і сёння вельмі каштоўнымі крыніцамі па нашай гісторыі.

Першым лацінамоўным творам, які пазнаёміў еўрапейскую грамадскасць з нашай зямлёй, была паэма Міколы Гусоўскага - Песня пра зубра, надрукаваная ў Кракаве ў 1523 г. Твор вылучаецца самабы-тнасцю і глыбокім патрыятызмам. Для аўтара вобраз зубра - сімвал Бацькаўшчыны. Ён супрацьпастаўляе сучасных яму ўладароў эпічнай постаці Вітаўта, збіральніка беларускіх зямель, магутнага і справядлівага ўладара.

Пачатак беларускага кнігадрукавання быў пакладзены ўраджэн-цам Полацка Францыскам Скарынай, які ў 1517-1519 гг. надрукаваў ў Празе 23 кнігі Старога Запавету. У Вільні ён выпусціў у свет Малую падарожную кніжыцу (каля 1522 г.) і Апостал (1525 г.). Пераемні-кам яго дзейнасці быў С. Будны (Катэхізіс. Нясвіж, 1562 г.). На По-лаччыне кнігавыдавецкай дзейнасцю займаўся В. Цяпінскі (Евангел-ле, каля 1570 г.). У 1562 г. кальвіністам Мікалаем Радзівілам Чорным у Брэсце была выдадзена ўпершыню на польскай мове Biblia. Друкарня выхадцаў з Магілёва - купцоў Мамонічаў пачала сваю дзей-насць у Вільні ў 1569 г. Тут працаваў і паплечнік рускага першадрука-ра І. Фёдарава Пётр Мсціславец. Мамонічская друкарня выдавала не толькі літургічныя кнігі, але і палемічную літаратуру на беларускай мове. Таксама імі былі выдадзены юрыдычна-прававыя кнігі: Трыбунал (1586 г.), Статут Вялікага Княства Літоўскага (1588 г.). Друкарня Мамонічаў праіснавала да пачатку 20-х гг. XVII ст. Кнігі друкаваліся для шырокага кола чытачоў - для людей подорожных.

Такім чынам, працягвалася скарынаўская традыцыя выдаваць кнігі -Людям посполитым к пожитку и ко розмноженью добрых обычаев. Сёння вядома каля 60 выданняў XVI ст. і 100 кірылаўскіх кніг, надрукаваных у Беларусі з 1601 па 1654 гг.

У XIV-XVI ст. асноўным тыпам манументальнах збудаванняў у нашай краіне быў замак, якому ўласціва спалучэнне горадабудаўнічых, ваенных, жылых і прадстаўнічых функцый. Тады былі збудаваны Гродзенскі, Геранёнскі, Гальшанскі, Любчанскі і іншыя замкі. У барокавым стылі пабудаваны Нясвіжскі замак. Першай барокавай пабудовай на тэрыторыі Усходняй Еўропы з'яўляецца Нясвіжскі касцёл Божага цела (канец XVI ст.). Ужо ў сярэдзіне XVI ст. фарміруецца самабытны «абарончы» стыль узвядзення культавых пабудоў. Помнікамі яго з'яўляюцца Мураванкаўская царква-крэпасць, Супрасльская царква-крэпасць, Брэсцкая Мікольская царква-крэпасць, Гнёзненскі касцёл-крэпасць і інш.

У ВКЛ развіваліся ўсе віды мастацкага жывапісу. Да нашага часу захаваліся абразы: «Маці Боская Адзігітрыя» (Случчына), «Маці Боская Іерусалімская» (Брэстчына), Мінская Маці Божая. Свецкіх твораў захавалася меней, найбольш вядомым тагачасным помнікам з'яўляецца карціна «Бітва пад Оршай» (каля 1519 г.).

Сярод відаў мастацтва шырокае распаўсюджанне атрымала сніцарства - разьба па дрэву. У культуры ВКЛ XIV-XVI ст. яскрава назіраюцца тэндэнцыі сінтэза грэка-візантыйскіх культурных уплываў з заходнееўрапейскімі рымска-каталіцкімі пры зберажэнні славянскага зместу і сутнасці.

Дзяржаўнай мовай міжнародных зносін у гэты перыяд з'яўляецца беларуская мова. Аднак пачынае развівацца пэўны білінгвізм, калі некаторыя прадстаўнікі шляхты выкарыстоўвалі ў побыце польскую, а ў справаводстве лацінскую мовы.

У XVI ст. на тэрыторыі Беларусі ўсталёўвалася дастаткова складаная сістэма школьнай адукацыі. Побач з царкоўнымі, манастырскімі, кляштарнымі школамі працавалі і прыватныя педагогі, якія абслугоўвалі дзяцей заможнага насельніцтва. Вышэйшую адукацыю да адкрыцця ў 1580 г. Віленскай акадэміі нашы продкі атрымлівалі пераважна ў Кракаўскім універсітэце, універсітэтах Германіі і іншых краін. Напрыклад, Ф. Скарына пасля атрымання ступені бакалаўра ў Кракаве працягваў сваю адукацыю ў Капенгагенскім універсітэце, дзе атрымаў ступень доктара «вызваленых навук», і ступень «доктара медыцыны» у Падуанскім універсітэце. У будучым канцлер ВКЛ Леў Сапега вучыўся ў 1570-1573 гг. у Лейпцыгскім універсітэце.

XVI ст. - найбольш яскравы, складаны і самабытны перыяд у развіцці беларускай культуры эпохі феадалізму. Гэта адбывалася ў перыяд Адраджэння і Рэфармацыі, калі адбываўся сінтэз рэнесансна-гуманістычных традыцый і сярэднявечных перажыткаў у духоўным жыцці, інтэнсіўнага пашырэння ўнутраных і знешніх сувязей, узросту нацыяльна-патрыятычнай і палітычнай свядомасці. У гэтыя часы зара-джаецца на нашай тэрыторыі шматмоўнае кнігадрукаванне; узнікае сваесаблівы архітэктурны стыль, які пазней атрымаў назву «беларус-кае барока»; складаюцца выдатныя помнікі грамадска-прававой думкі; культура Беларусі актыўна ўліваецца ў агульнаеўрапейскую плынь.

Ідэі Адраджэння пахіснулі аўтарытэт царкоўных іерархаў. Пачаткам Рэфармацыі лічыцца выступленне 31 кастрычніка 1517 г. прафесара тэалогіі Вітэнбергскага універсітэта ў Германіі Марціна Лютэра. Ідэолагі рэфарматарскага руху выступалі супраць пышнага правядзення набажэнства, патрабавалі адмены царкоўнага падатку «дзесяціны», секулярызацыі - адчужэння царкоўных зямель на карысць дзяржавы і прыватных асобаў і стварэння самастойных, нацыянальных, дэмакратычных і, галоўнае, танных, цэркваў.

У хуткім часе рэфармацыйны рух разгалінаваўся на лютэранства і кальвінізм. Безумоўна, каталіцкая, як і любая іншая царква, не жадала рэформаў, якія б уціскалі яе правы. Гэты канфлікт унутры заходняй царквы абумовіў і парадзіў цэлую эпоху рэлігійных войнаў. Гэтыя падзеі не маглі не закрануць і нашай Бацькаўшчыны.

На Беларусі ідэі рэфарматарства атрымалі шырокае распаўсюджанне, асабліва ў асяроддзі буйных магнатаў, шляхты сярэдняй заможнасці, гарадскіх жыхароў і нават прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства. Першая абшчына лютэранскага накірунку ўзнікла ў Слуцку. Большы водгук на тэрыторыі ВКЛ атрымалі ідэі кальвінізму. Яны пранікалі асабліва актыўна з Краляўца. Прадстаўнікі магутнейшага роду ВКЛ Радзівілы сталі гарачымі прыхільнікам вучэння Ж. Кальвіна. Іх падтрымалі і іншыя прадстаўнікі буйных феадалаў і шляхты. Але найбольш радыкальны рух у кальвінізме быў выпрацаваны мяшчанствам. Шэраг прадстаўнікоў гэтага саслоўя пачалі прапаведаваць ідэі роўнасці не толькі прававой але і маёмаснай. Гэты рух атрымаў назву антытрынітарыяў, альбо арыянаў. У гэтым руху ўтвары-ліся дзве плыні. Адна вяла заможную вярхушку грамадства да рацыяналізму, а другая - плябейская - да ўтапічнага сацыялізму. Найбольш яскравым прадстаўніком і ідэолагам першай быў Сымон Будны (каля 1530 - 1593 гг.). Значнае месца ў ім займаў Васіль Цяпінскі (каля 1540 - каля 1604 гг.), а левага накірунку - Марцін Чаховіц (1522-1613 гг.). У 1568 г. у Іўі адбыўся арыянскі сінод, на якім было выказана патрабаванне скасавання прыгоннага права. Гэта выклікала ў заможных феадалаў пэўную насцярожанасць да вучэння арыянства і ўсяго кальві-нізму ўвогуле. Ідэі Рэфармацыі адлюстроўваліся ў грамадска-палі-тычным, філасофскім, царкоўным, прававым жыцці, літаратуры і мастацтве.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Дагмат - зацверджанае вышэйшымі інстанцыямі палажэнне, аб'яўленае абсалютнай ісцінай, якое не падлягае ніякай крытыцы.

Кальвінізм - прапагандаваў дактрыну абсалютнага прадвызначэння рэспубліканскага грамадства і прапаведаваў аскетызм. Пад сцягам кальвінізму прайшлі буржуазныя рэвалюцыі ў Нідэрландах (ХVІ ст.) і Англіі (ХVІІ ст.).

Каталіцтва - арганізацыя вылучаецца строгай цэнтралізацыяй і жорсткім размежаваннем паміж служыцелямі і паствай, пад кіраўніц-твам рымскага папы. Галоўныя дагматы - аб непарочнасці Панны Марыі і ўзнясенні яе жывой на нябёсы, дагмат аб бязгрэшнасці папы рымскага.

Лютэранства - адрозніваецца ад кальвінізму большай талерантнасцю, яно па сваёй сутнасці больш адпавядала інтарэсам буржуазіі, якая нараджалася ў тыя часы як клас.

Рэфармацыя - ад лац. reformatio - пераўтварэнне. Шырокі гра-мадскі рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы ў ХVІ ст. як апоры феадальнага ладу жыцця.

Сніцарства - разьба па дрэву, майстры гэтай прафесіі выразалі скульптуры і нават цэлыя іканастасы.

Храналогія падзей

г. - падзяленне хрысціянства як сусветнай рэлігіі на дзве галіны - каталіцтва і праваслаўе.

1517 г. - пачатак перыяду Рэфармацыі ў Германіі.

г. - заснаванне лютэранскай абшчыны ў Слуцку, першай на Беларусі.

1517-1519 гг. - пачатак у чэшскай Празе Ф. Скарынай беларус-кага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.

-1525 гг. - друкарская дзейнасць Ф. Скарыны ў Вільні.

г. - выданне С. Будным кнігі «Катэхізіс» у Нясвіжы.

1563 г. - выданне ў Брэсце на польскай мове кнігі Biblia (ра-дзівілаўская Біблія).

1564г. - выданне ў Маскве І. Фёдаравым і П. Мсціслаўцам кнігі Апостал.

1568 г. - арыянскі сінод у Іўі, на якім выказана патрабаванне скасавання прыгоннага права.

1574-1624 гг. - дзейнасць у Вільні друкарскага дому магілёў-скіх купцоў Мамонічаў.

жніўня 1578г. - «Варфаламееўская ноч», масавая разня католікамі пратэстантаў-кальвіністаў, якіх у Францыіі называлі «гугенотамі».

Пытанні для самаправеркі

. Хто з'яўляецца аўтарам найбольш вядомых хронік XVI ст.?

. Калі пачалося і як развівалася беларускае кнігадрукаванне?

. Згадайце асноўных нашых кнігадрукароў і выдаўцоў.

. Як развівалася абарончае і культавае дойлідства Беларусі?

. Калі адбыўся падзел паміж праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі?

6. Як нараджаліся новыя плыні ў нетрах каталіцкай царквы?

Пытанне 8. Фарміраванне беларускай народнасці

Народнасць - гэта моўная, тэрытарыяльная, эканамічная і культурная супольнасць людзей, якая склалася гістарычна і наступае пасля родава-племянной супольнасці; папярэднічае нацыі.

Працэсы фарміравання кожнай народнасці цесна звязаны з тэрытарыяльнымі, геаграфічна-кліматычнымі, сацыяльнымі і не-паcрэдна этнічнымі фактарамі. Прыродныя Беларусі дастаткова спрыяльныя для жыцця і дзейнасці насельніцтва. Сярод славянскіх плямённых супольнасцяў першымі насельнікамі былі крывічы, дрыгавічы, радзімічы. Працэсы засялення імі гэтых земель пача-ліся ў І тысячагоддзі н.э. На гэтай тэрыторыі пражывалі балцкія і фіна-ўгорскія плямёны.

У другой палове I тысячагоддзя праходзілі працэсы ўзае-мапранікнення славян і неславянскіх этнічных супольнасцей. Ад-носіны паміж імі не заўсёды мелі мірны характар. Археалагічныя раскопкі некаторых старажытных умацаваных гарадзішчаў выяўляюць сляды ваенных сутычак, пажарышчаў. Абагульненне апошніх дадзе-ных прывяло навукоўцаў да стварэння тэорыі субстратнага паходжання беларусаў. Сутнасць яе заключаецца ў тым, што на беларускай тэрыторыі славяне асіміліравалі балтаў, але і самі адчувалі моцны ўплыў балцкага субстрату. Найбольш інтэнсіўна гэтая дыфузія праходзіла ад пачатку VІІ - VІІІ ст. да канца ХІІІ ст.

Усходнеславянскія плямёны - крывічы, дрыгавічы, радзімічы і некаторыя балцкія аб'яднанні кансалідаваліся ў адзіны феадальны этнас. Асноўны перыяд інтэнсіўнай кансалідацыі прыпаў на XIV-XVI ст. і стымуляваўся сацыяльна-палітычнымі і эканамічнымі працэсамі ў межах ВКЛ. Першасныя сляды гэтага працэсу некаторыя навукоўцы адзначаюць у Полацкім княстве IX-XIII ст. (Старажытны перыяд). Пачатак перыяду ВКЛ (другая палова XIII-XIV і XV-XVI ст. быў часам умацавання, панавання і пашырэння гэтага этнічнага комплексу на тэрыторыі Падняпроўя, Панямоння, Пабужжа і г.д.

У помніках пісьменства, якія звязаны непасрэдна са старажыт-ным Полацкам, выразна праступаюць рысы сучаснай беларускай мовы, якія генетычна звязаны з крывіцкімі дыялектамі. Гэтыя моманты адыгралі цэментуючую ролю ў складанні беларскага этнаса, а рост га-радоў, узмацненне сацыяльна-эканамічных сувязяў, развіццё матэры-яльяльнай і духоўнай культуры стваралі перадумовы для фарміравання беларускай народнасці.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Народнасць - гэта моўная, тэрытарыяльная, эканамічная і культурная супольнасць людзей, якая склалася гістарычна і наступае пасля родава-племянной супольнасці; папярэднічае нацыі.

Пытанні для самаправеркі

. Як адбываўся працэс складвання беларускага этнаса?

. У чым тоеснасць канцэптуальных поглядаў прадстаўнікоў навукі суседніх краін на працэсы станаўлення беларускага этнасу?

Спіс літаратуры

Крыніцы

  1. Беларускія летапісы і хронікі. - Мн., 1997.
  2. Белоруссия в эпоху феодализма; В 4 кн. - Мн., 1969-1972.
  3. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. - Мн., 1998.
  4. Полное собрание русских летописей. - М., 1975. Т. 32.
  5. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.: Тэкст. Даведнік. Каментарьіі. - Мн., 1989.

Асноўная

  1. Айчынная і сусветная гісторыя. Курс лекцый: У 2 ч. - Мн., 1995.
  2. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Нав. рэд. А.М. Алпееў. - Мн., 2002.
  3. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. - Мн., 2000.
  4. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. - Мн., 1994.
  5. Ермаловіч М.І. Старажытная Беларусь. Полацкі і Навагародскі перыяды: Гістарычны нарыс. - Мн., 1990.
  6. Ігнатоўскі І.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мн., 1991.
  7. Ластоўскі В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі. - Мн., 1992.
  8. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. - Мн., 1994-1995.
  9. Цітоў А.К. Гарадская геральдыка Беларусі. - Мн., 1989.
  10. Чигринов П.Г. Очерки истории Беларуси. - Мн., 1997.
  11. Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый. - Мн., 1996.
  12. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. - Мн., 1992.
  13. Юхо Я.А. Крыніцы беларуска-літоўскага права. - Мн., 1992.

Дадатковая

  1. Галенчанка Г.Я. Францыск Скарына - беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. - Мн., 1993.
  2. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. - Мн., 1971-1975.
  3. Лыч Л.М., Навіцкі У.Л. Гісторыя культуры Беларусі. - Мн., 1996.
  4. Насевіч В.Л. Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага: Падзеі і асобы. - Мн., 1993.
  5. Пашута В.Т. Образование литовского государства. - М., 1989.
  6. Праз смуту стагоддзяў. - Мн., 1993.
  7. Спиридонов М.Ф. Закрепощение крестьянства Белоруссии (XV-XVI вв.). - Мн.,1993.
  8. Францыск Скарына і яго час. - Мн., 1988.
  9. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. - Мн., 1991-2003. Т. 1-6.

РАЗДЗЕЛ ІІ. БЕЛАРУСЬ АД ЛЮБЛІНСКАЙ УНІІ (1569 г.) ДА ПАДЗЕЛАЎ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

ТЭМА 1. ПАЧАТАК НОВАГА ЧАСУ. ЭКАНАМІЧНАЕ І ПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ Ў СКЛАДЗЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ (КАНЕЦ XVІ - XVII ст.)

Пытанне 9. Утварэнне Рэчы Паспалітай і становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай

Перадумовы абяднання ВКЛ і Кароны Польскай былі звязаны, па-першае, з унутрыпалітычным развіццём ВКЛ, з імкненнем шы-рокага кола сярэдняй і дробнай шляхты ВКЛ да набыцця польскіх залатых шляхецкіх вольнасцей; па-другое, з палітычнымі намаган-нямі польскай шляхты, якая жадала далучыць да Кароны багатыя землі заходняга суседа; па-трэцяе, з дынастычнымі цяжкасцямі, бо агульны гаспадар Польшчы і ВКЛ Жыгімонт ІІ Аўгуст, апошні з дынастыі Ягелонаў, не меў нашчадкаў, і з яго смерцю канчаткова спынялася дзейнасць Крэўскай уніі паміж дзвюма краінамі. Вызначальнай пры-чынай Люблінскай уніі сталі знешнепалітычныя абставіны - менавіта цяжкае становішча ВКЛ у Лівонскай вайне, захоп войскамі Івана IV шэрагу гарадоў на Беларусі. Пагроза страты незалежнасці прымусіла Вялікае Княства абяднацца з Польшчай у адзіную дзяржаву.

Люблінскі сейм пачаўся 10 студзеня 1569 г. і працягваўся 6 месяцаў. Кожны з бакоў ставіў свае ўмовы, якія не прымаліся супрацьлеглым. Дэлегаты ад Вялікага Княства падтрымлівалі унію на ўмовах раўнапраўя: 1) адзіны гаспадар і адзіны сейм з роўнай колькасцю прадстаўнікоў ад Княства і Кароны; 2) абранне караля сеймам і каранацыя яго спачатку ў Кракаве, потым у Вільні; 3) за-хаванне дзяржавамі тэрытарыяльнай цэласці, недатыкальнасці, асо-бных органаў улады і кіравання; 4) збіранне агульнага сейма пачаргова ў Польшчы і ВКЛ і г.д. Умовы дэлегатаў з Польшчы былі зусім іншыя: 1) інкарпарацыя ВКЛ; 2) утварэнне адзінай цэлай дзяржавы, адзінай супольнасці; 3) адзіны кароль польскі, які будзе выбірацца ў Польшчы і г.д.

Калі паслы Вялікага Княства ўбачылі пагрозу гвалтоўнага заключэння уніі на непрымальных для іх умовах, яны 1 сакавіка пакінулі Люблін. Тады польскі бок пайшоў на дэманстрацыю сілы. Польская шляхта дабілася ад Жыгімонта ІІ Аўгуста выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Гэта аслабіла і без таго падарваную Лівонскай вайной магутнасць ВКЛ, якое не мела моцы ваяваць на два франты. Цяжкія перагаворы былі адноўлены. У выніку акт Люблінскай уніі быў афор-млены ў выглядзе дагавора, зацверджанага пастановай Люблінскага сейма 1 ліпеня 1569 г.

Заключэнне дзяржаўнай уніі паміж дзвюма суседнімі краінамі - Вялікім Княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і Каронай Польскай - было падзеяй, якая прадвызначала далейшы лёс народаў, што насялялі гэтыя краіны. Унія мела значны ўплыў і на стан спраў ва ўсёй Еўропе, бо на яе карце зявілася новая дзяржава - Рэч Паспалітая - адна з самых вялікіх і шматэтнічных.

Умовы абяднання былі наступныя: адзіны манарх, які пры каранацыі абвяшчаўся каралём Польскім, вялікім князем Літоўскім, Рускім, Прускім, Мазавецкім, Жмудскім, Кіеўскім, Валынскім, Падляшскім, Інфлянцкім і інш.; збіраліся агульныя сеймы, якія склікаліся толькі ў Польшчы, адна Рада; агульная знешняя палітыка; манета аднолькавая і раўнацэнная; скасаванне ўсіх законаў і дагавораў, якія супярэчылі акту уніі; ліквідаваліся мытні паміж краінамі; кароль абвяшчаў захаванне ўсіх правоў, прывілеяў, пасад, тытулаў падданых абедзвюх дзяржаў; абвяшчаўся дазвол на набыццё маёнткаў, зямлі ў любой частцы Рэчы Паспалітай і г.д.

Такім чынам, дзве краіны павінны былі зліцца ў адно цэлае, адзіны дзяржаўны арганізм. Аднак магнаты ВКЛ, незадаволеныя уніяй, палітычныя намаганні накіравалі на ўмацаванне самастойнасці княства ў межах Рэчы Паспалітай. Вялікае Княства Літоўскае захавала свой урад і адміністрацыйны апарат, судовую сістэму, казну, войска, заканадаўства, дзяржаўную пячатку; да 1696 г. афіцыйнай дзяржаўнай мовай у Княстве заставалася беларуская. Насуперак акту Люблінскай уніі на працягу 70-80-х гг. XVI ст. у Вялікім Княстве рэгулярна збіраліся агульнадзяржаўныя сеймы.

Найбольш поўна адасобленасць Вялікага Княства Літоўскага была юрыдычна замацавана ў ІІІ Статуце ВКЛ 1588 г. У ім ніводнага разу не ўпамінаецца акт уніі. Згодна з нормамі дзяржаўнага права, Статутам 1588 г. абвяшчалася самастойнасць і тэрытарыяльная цэласнасць Вялікага Княства Літоўскага, недатыкальнасць яго межаў. Статут забараняў іншаземцам - у першую чаргу палякам - набываць у княстве землі, маёнткі і дзяржаўныя пасады. Галоўнае значэнне Статута 1588 г. у тым, што ён заканадаўча аформіў захаванне ВКЛ як дзяржавы насуперак акту Люблінскай уніі.

Даволі супярэчлівым застаецца пытанне адносна формы дзяр-жаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Згодна з палажэннямі Люблінскай уніі мэтай было заснаванне унітарнай дзяржавы. Узаемаадносіны паміж Каронай і княствам, імкненне ВКЛ захаваць самастойнасць не спрыялі ўтварэнню унітарнай дзяржавы. Гэта дае падставу некаторым даследчыкам лічыць Рэч Паспалітую канфедэратыўнай дзяржавай. Іншыя навукоўцы сцвярджаюць, што была ўтворана федэратыўная дзяржава, у якой ВКЛ і Польшча мелі адносную самастойнасць, абмежаваную дзейнасцю адзінага караля і адзінага сейма.

Органы дзяржаўнай улады і кіравання. Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай саслоўнай манархіяй на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны вальны сейм (парламент), які складаўся з сената і пасольскай ізбы. Сенат быў вышэйшай палатай сейма, у якую ўваходзілі духоўная і свецкая знаць, службовыя асобы. Лік членаў сената даходзіў да 150 чалавек. Ніжэйшай палатай сейма была пасольская ізба, у якую ўваходзілі дэпутаты ад шляхты асобных паветаў, абраныя на павятовых сейміках. У сярэдзіне XVIII ст. у скла-дзе пасольскай ізбы было 236 дэпутатаў. Вальныя сеймы дзяржавы засядалі ў Варшаве, а з 1673 г. кожны трэці сейм збіраўся ў Гродна.

Да кампетэнцыі агульных сеймаў Рэчы Паспалітай, акрамя пытанняў дзяржаўнага кіравання і заканадаўства, адносіліся выбранне караля; скліканне паспалітага рушэння (апалчэння); абяўленне вайны і заключэнне міру; устанаўленне падаткаў з шляхты для вядзення вайны. Усе пастановы на вальным сейме прымаліся аднагалосна, але з цягам часу прынцып аднагалоснасці ўсё больш і больш перашкаджаў нармальнай працы сейма. Даволі было аднаму дэпутату не згадзіцца з пастановай большасці і вынесці сваё liberum veto - не дазваляю, - як гэта пастанова не прымалася.

На чале выканаўчай улады стаяў кароль, які ўзначальваў сенат, склікаў сеймы, вызначаў тэрмін іх пасяджэнняў, назначаў на вышэйшыя ўрадавыя пасады, назначаў і прымаў паслоў, вёў знешнюю палітыку, за якую адказваў перад вальным сеймам. Улада караля абмяжоўвалася не толькі правам liberum veto, але і пагадненнямі, падпісанымі ў час яго ўступлення на прастол. Шляхта заключала Пакта канвента - дагавор, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутраных і знешнепалітычных праблем. У 1573 г. пры абранні каралём Рэчы Паспалітай Генрыка Валежыча (Валуа) былі распрацаваны Генрыхавы артыкулы, якія насілі нязменны характар, і кожны нанава абраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць. У іх вызначаліся паўнамоцтвы каралеўскай улады і сейма: свабода абрання караля, свабода хрысціянскага веравызначэння, абавязак склікаць сеймы, не склікаць агульнае апалчэнне і не ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны без згоды сейма, мець пры сабе пастаянны савет з 16 сенатараў-рэзідэнтаў. Акрамя таго, шляхта мела права не падпарадкоўвацца каралю і выступіць супраць яго, калі кароль дзейнічаў насуперак правоў шляхты і сваіх абавязкаў.

Вага шляхты была вялікай. Большасць шляхцічаў былі землеўладальнікамі, але было шмат і такіх, якія не мелі зямлі і неслі службу ў заможных паноў і магнатаў, складаючы іх світу. Юрыдычна як паны, магнаты, так і сярэдняя і дробная шляхта былі роўнымі паміж сабой. Аднак рашаючай палітычнай сілай у дзяржаве зяўляліся паны і магнаты, якія складалі сенацкае саслоўе. Толькі шляхта мела права валодаць зямлёй. Шляхціч не мог быць арыштаваны, а яго маёмасць канфіскавана без дазволу суда. Судзіць шляхціча мог толькі шляхецкі суд. Адзінай павіннасцю яе зяўлялася вайсковая служба. Шляхта Вялікага Княства Літоўскага паступова апалячвалася, далучаючыся да залатых польскіх шляхецкіх вольнасцей і пераймаючы мову і рэлігію (каталіцызм).

Такім чынам, Рэч Паспалітая, нягледзячы на існаванне каралеў-скай улады, не была ў поўнай меры манархіяй, бо ўлада фактычна належыла сейму і шляхце.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Люблінская унія 1569 г. - пагадненне аб дзяржаўна-палітычным саюзе Вялікага Княства Літоўскага з Каронай Польскай, паводле якога была ўтворана новая дзяржава - Рэч Паспалітая.

Рэч Паспалітая (res publica) - (рэспубліка з лацінскай мовы) - афіцыйная назва польскай дзяржавы, якая абяднала землі Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага. Існавала ў 1569-1795 гг.

Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. - ІІІ Статут ВКЛ. Звод законаў дзяржаўнага, адміністрацыйнага, ваеннага, судовага, кры-мінальнага і г.д. права. Выдадзены на беларускай мове. Дзейнічаў на тэрыторыі Літвы і Беларусі да 1840 г.

Храналогія падзей

-1583гг. - Лівонская вайна.

ліпеня 1569 г. - падпісанне Люблінскай уніі. Утварэнне Рэчы Паспалітай.

г. - утварэнне галоўнага трыбунала (вышэйшага суда) Вя-лікага Княства Літоўскага.

г. - прыняцце ІІІ Статута ВКЛ.

Пытанні для самаправеркі

. Якія галоўныя прычыны і перадумовы заключэння дзяржаў-нага саюзу паміж ВКЛ і Польшчай?

. На якіх умовах Вялікае Княства Літоўскае ўвайшло ў склад Рэчы Паспалітай?

. У чым гістарычнае значэнне Статута 1588 г.?

ТЭМА 2. РЭЧ ПАСПАЛІТАЯ Ў ЕЎРАПЕЙСКІХ КАНФЛІКТАХ XVII ст. ЭПОХА АДРАДЖЭННЯ: АСВЕТНІКІ І ІДЭІ СВАБОДЫ

Пытанне 10. Войны і сацыяльна-палітычныя канфлікты другой паловы XVI - XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі

Другая палова XVI-XVIII ст. для гісторыі Беларусі характэрна шматлікімі разбуральнымі войнамі. Першай вайной Рэчы Паспалітай, атрыманай ёй у спадчыну ад Вялікага Княства Літоўскага, была Лівонская. Абраны ў 1576 г. польскі кароль Стэфан Баторый фарміруе наёмнае войска і пачынае контрнаступленне супраць расійскай арміі ў Лівоніі і на Беларусі. Ваенныя дзеянні пераносяцца і на ўласна рускую тэрыторыю. Баторый распачынае аблогу Пскова ў 1581-1582 гг., якая канчаткова вызначыла вынік вайны і прымусіла знясіленыя 25-гадавой барацьбой дзяржавы пачаць мірныя перамовы. Яны праходзілі паблізу Запольскага Яма. Згодна з перамірем (на 10 гадоў), Рэч Паспалітая вяртала Расіі гарады - Вялікія Лукі, Холм, Завалочча, Ізборск, Апочку, Гдоў, Себеж і інш. Расія, у сваю чаргу, адмаўлялася ад усіх зямель, захопленых у Лівоніі і на Беларусі. У выніку Лівонскай вайны аказала-ся спустошанай і зруйнаванай паўночна-ўсходняя частка Беларусі, за-гінула шмат насельніцтва, знішчаны культурныя каштоўнасці.

У 1598 г. памёр апошні з дынастыі Рурыкавічаў, цар Федар Іванавіч, і ў Расіі пачалася смута, якая падштурхнула феадалаў Рэчы Паспалітай да актыўнай рускай палітыкі. У 1604-1605 гг. шляхта пад-трымала самазванца Грыгорыя Атрэпева, які заявіў аб сваіх прэтэнзі-ях на маскоўскі прастол у якасці царэвіча Дзмітрыя. Арганізатарам паходу Лжэдзмітрыя ў Расію становіцца чыноўнік Рэчы Паспалітай се-натар Юрый Мнішак. Прыход сапраўднага і законнага цара выклікаў народныя паўстанні ў Чарнігаве, Пуціўлі, Курску і іншых гарадах, а таксама на Арлоўшчыне і Браншчыне. На бок самазванца пачалі пера-ходзіць не толькі просты люд, але і дваране, што адкрыла Лжэдзмі-трыю шлях на Маскву. У ліпені 1605 г. ён вянчаўся ва Успенскім са-боры на прастол як цар і вялікі князь усёй Русі. Аднак праз год самазванца зверглі.

Замест звергнутага зяўляецца другі самазванец - Міхаіл Малча-наў, які ўвайшоў у гісторыю як Лжэдзмітрый ІІ. Магнаты Рэчы Паспа-літай імкнуліся выкарыстаць у сваіх інтарэсах Лжэдзмітрыя ІІ і тое, што дзесяткі гарадоў прысягнулі яму на вернасць. У верасні 1609 г. армія Рэчы Паспалітай на чале з каралём Жыгімонтам ІІІ уступіла ў межы Расіі. У ліпені 1610 г. у Маскве пачаўся мяцеж супраць цара В. Шуй-скага. Група баяр, што прыйшла да ўлады, прапанавала народу запрасіць на рускі прастол сына Жыгімонта ІІІ каралевіча Уладзіслава. У верасні 1610 г. у Маскву ўвайшлі войскі Рэчы Паспалітай, і Уладзіслаў IV абвясціў сябе рускім царом. У 1612 г. у барацьбу з новым царом уступае апалчэнне на чале з К. Мініным і Дз. Пажарскім, у выніку якой гарнізон Рэчы Паспалітай вымушаны быў пакінуць Маскву.

У снежні 1618 г. было заключана пагадненне аб перамірі на 14 з паловай гадоў. Да Рэчы Паспалітай адышлі Ноўгарад-Северская, Чарнігаўская і Смаленская землі.

У 1632-1634 гг. Расія зрабіла спробу захапіць Смаленск. Гэта вайна ўвайшла ў гісторыю пад назвай Смаленскай. Рэч Паспалітая захавала за сабой усе землі. Дыпламатычным поспехам Расіі была адмова польскага караля ад прэтэнзіі на маскоўскі прастол.

З пераходам большасці ўкраінскай і беларускай шляхты ў каталіцтва, з пашырэннем уплыву уніяцтва Масква выкарыстоўвае рэлігійны аргумент у палітыцы да заходняга суседа - абараніць адна-верцаў-праваслаўных у Рэчы Паспалітай. 1 кастрычніка 1653 г. Земскі сабор даў згоду прыняць Украіну пад уладу Расіі, што азначала фактычнае абяўленне вайны Рэчы Паспалітай.

У маі 1654 г. пачалася вайна Рэчы Паспалітай з Рускай дзяржавай, у якой прыняла ўдзел большасць насельніцтва Беларусі. Цэнтральным быў смаленскі напрамак. З боку Украіны планавалася аказваць падтрымку рускім войскам на Беларусі. На поўдні Беларусі пачалі наступленне казакі на чале з Іванам Залатарэнкам. Тэрыторыя Беларусі стала галоўным тэатрам ваенных дзеянняў.

Кампанія 1654 г. для рускай арміі праходзіла паспяхова: былі заняты і разбураны 33 гарады. Летам 1655 г. руская армія атрымала шэраг перамог на Украіне. У той жа час у вайну з Рэччу Паспалітай уступіла Швецыя. Хутка шведы занялі Варшаву. У маі 1656 г. цар абвяшчае вайну Швецыі яшчэ да заключэння пагаднення з Рэччу Паспалітай. Спыненне ваенных дзеянняў арміі супраць Рэчы Паспалі-тай выратавала апошнюю ад поўнага разгрому яе Швецыяй.

У 1657 г. памёр Б. Хмяльніцкі, на змену яму прыйшлі адзін за адным гетманы Іван Выгоўскі, Юрый Хмяльніцкі, Пятро Дарашэнка і інш., якія адмаўляюць у падтрымцы Расіі. У выніку гэтага становішча рускіх войскаў на Беларусі і Украіне значна пагоршылася, а вайна прыняла зацяжны характар. Знясіленыя дзяржавы ў 1667 г. у в. Андру-сава паблізу Смаленска падпісалі пераміре на трынаццаць з паловай гадоў. Рэч Паспалітая страціла Смаленскае ваяводства, Старадубскі павет і Чарнігаўскае ваяводства, Левабярэжную Украіну. Кіеў з акру-гай у адну мілю быў перададзены Расіі на два гады. Дагавор прадуг-леджваў сумесныя дзеянні Расіі і Рэчы Паспалітай у сувязі з узмацнен-нем пагрозы татара-турэцкага нашэсця.

У 1683 г. пачалася вайна Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй. Рэч Паспалітая разгарнула актыўную дыпламатычную дзейнасць з мэтай прыцягнення Расіі да антытурэцкага саюзу. У выніку ў 1686 г. у Маскве быў падпісаны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай вечны мір, у якім замацоўваліся тэрытарыяльныя змены. Рэч Паспалітая канчаткова адмовілася ад Кіева, атрымаўшы грашовую кампенсацыю.

Не абмінула Беларусь і Паўночная вайна 1700-1721 гг., у якой шмат гадоў удзельнічала Рэч Паспалітая. Расія ў жніўні 1700 г. абявіла вайну Швецыі. Разбіўшы летам наступнага года саксонскія войскі, шведскі кароль Карл ХІІ заняў у маі 1702 г. Варшаву і прымусіў Аўгуста ІІ падпісаць Альтранштацкі мірны дагавор у верасні 1706 г. Аўгуст ІІ адмовіўся ад польскай кароны на карысць Станіслава Ляшчынскага, ад саюзу з Расіяй. Галоўныя шведскія войскі з Саксоніі накіраваліся на Беларусь, маючы намер праз Смаленск ісці на Маскву. Пераправіўшыся праз Бярэзіну, 3 ліпеня 1708 г. Карл ХІІ нечакана напаў на рускіх і вымусіў іх адступіць. Гэта была апошняя перамога шведаў у Паўночнай вайне. Руская армія заняла важныя стратэгічныя рубяжы. Усё гэта падштурхнула Карла ХІІ павярнуць на Украіну, дзе яго чакаў гетман Мазепа. На дапамогу Карлу ХІІ з Прыбалтыкі ішоў атрад на чале з Левенгаўптам з абозам зброі і харчу. Каб не дапусціць яго злучэння з галоўнымі сіламі шведаў, быў выдзелены атрад, які ўзначаліў Петр І.

Бітва адбылася 28 верасня (10 кастрычніка) 1708 г. ля в. Лясной на паўднёвы ўсход ад Магілёва. Шведы пацярпелі паражэнне.

Шэраг перамог рускай арміі дазволіў Аўгусту ІІ 8 жніўня 1709 г. абвясціць Альтранштацкі мірны дагавор несапраўдным, аднавіць саюз з Расіяй. Паводле міру, заключанаму ў г. Ніштаце, Эстляндыя, Ліфляндыя, Інгрыя і частка Карэліі адышлі да Расіі. Беларусь у выніку вайны страціла каля 700 тыс. жыхароў, многія паветы былі спустошаны.

Такім чынам, войны Рэчы Паспалітай другой паловы XVI - XVIII ст., якія ў той ці іншай ступені закраналі Беларусь, не прынеслі ёй якіх-небудзь здабыткаў. Руйнаваліся гарады і вёскі, скарачалася насельніцтва.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Багдан Хмяльніцкі - гетман Украіны, у 1648 г. узначаліў казац-кі рух супраць Польшчы, пайшоў на падпісанне пагаднення з Маскоў-скай дзяржавай, зацверджанае Пераяслаўскай Радай 8 лютага 1654 г.

Вайна 1654 - 1667 гг. - паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. Вык-лікана ў значнай ступені імкненнем цара далучыць да сваіх уладанняў Беларусь і Украіну. Пачалася ў сувязі з уваходжаннем Украіны ў склад Рускай дзяржавы паводле Пераяслаўскай Рады.

Вечны мір - дагавор 1686 г. Расіі з Рэччу Паспалітай, які пацвердзіў умовы Андрусаўскага пераміря 1667 г., чым скончылася вайна 1654-1667 гг.

Храналогія падзей

-1583 гг. - Лівонская вайна.

-1605 гг. - паход Лжэдзмітрыя І на Маскву пры падтрымцы магнатаў Рэчы Паспалітай.

-1612 гг. - войскі Рэчы Паспалітай захапілі Маскву.

-1634 гг. - вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай (Сма-ленская).

-1651 гг. - казацка-сялянская вайна на Беларусі ў сувязі з пачаткам паўстання пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага на Украіне.

-1667 гг. - вайна Расіі з Рэччу Паспалітай.

-1721 гг. - Паўночная вайна.

г. - уступленне рускай арміі на тэрыторыю Беларусі пад час Паўночнай вайны. Пачатак ваенных дзеянняў са шведамі на беларускіх землях.

верасня 1708 г. - разгром рускімі войскамі шведскага корпу-са генерала Левенгаўпта каля в. Лясной.

Пытанні для самаправеркі

. Што характэрна для знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай у XVII ст.?

. Якія прычыны абумовілі вайну 1654-1667 гг.?

. Якія мэты імкнулася дасягнуць Рэч Паспалітая ў Паўночнай вайне?

Пытанне 11. Эканамічны заняпад Беларусі

ў другой палове XVII - першай палове XVIII ст.

Другая палова XVII - першая палова XVIII ст. характарызуецца глыбокім эканамічным заняпадам і марудным узнаўленнем сельскай і гарадской гаспадарак Беларусі. Важнейшымі прычынамі гаспадарчага заняпаду беларускіх зямель былі наступныя:

. Шматлікія войны сярэдзіны XVII-XVIII ст. (1648-1651, 1654-1667, 1655-1660, 1700-1721 гг.), якія з велізарнай разбуральнай сілай пракаціліся па беларускіх землях. У выніку ваенных дзеянняў многія вёскі і гарады Беларусі былі разрабаваны і спалены, насельніцтва гінула ад голаду і эпідэмій або ўводзілася ў палон.

. Рэзкае скарачэнне колькасці насельніцтва. Калі ў 1650 г. на Беларусі жыло 2,9 млн. чалавек, то ў 1667-1673 гг. не больш чым 1,4 млн. Да 1700 г. колькасць насельніцтва вырасла да 2,2 млн., але пасля Паўноч-най вайны зноў зменшылася да 1,5 млн. чалавек.

. Вялікае змяншэнне колькасці зямель з-за таго, што мноства людзей загінула ў гады ваеннага ліхалецця і не было каму апрацоўваць палі. Увогуле, пасяўныя плошчы Беларусі скараціліся больш чым на палову.

. Павелічэнне павіннасцей сялянства, якое на карысць памеш-чыкаў выконвала адпрацовачную, грашовую, натуральную, фурманка-вую павіннасці, гвалты, талокі і інш.

. Няўстойлівыя палітычныя абставіны, барацьба магнатаў паміж сабой за ўладу, якая прыняла характар грамадзянскай вайны, што на-несла вялікія страты эканоміцы Беларусі.

У такіх вельмі цяжкіх і складаных умовах пачалося аднаўленне эканомікі Беларусі і ў першую чаргу - сельскай гаспадаркі. Буйнымі землеўладальнікамі былі магнаты, уласнікі вялікіх зямельных латы-фундый. У канцы XVIII ст. 16 магнацкім семям (Радзівілам, Сапегам, Агінскім, Чартарыйскім і інш.) належала на Беларусі 30% усіх сялян. Буйнейшым феадальным уласнікам быў кароль Рэчы Паспалітай. Маёнткі, якімі ён распараджаўся, называліся каралеўскімі эканоміямі. Самым вялікім каралеўскім уладаннем на ўсходзе Беларусі была Магі-лёўская каралеўская эканомія. Вялікія зямельныя ўладанні належылі каталіцкай і уніяцкай цэрквам.

У ходзе аднаўлення сельскай гаспадаркі феадальная знаць выкарыстоўвала ў асноўным два метады: перавод сялян на грашовы аброк - чынш і пашырэнне фальваркаў. Грашовая рэнта ўжывалася часцей там, дзе разбурэнне было асабліва вялікім і востра не хапала рабочых рук. Развіццё фальварачных запашак практыкавалася звы-чайна там, дзе насельніцтва, якое хоць і рэзка паменшылася, але ў масе сваёй засталося на месцы, і дзе памешчык меў сродкі для вядзення сваёй гаспадаркі ў фальварку.

У 30-40-я гг. XVIII ст. фальварачныя гаспадаркі прыкметна ўзмацніліся галоўным чынам на захадзе і ў цэнтральнай частцы Белару-сі. Дзяржаўная ўлада ўводзіла розныя льготы для сялян, якія бралі для апрацоўкі дадатковыя надзелы.

У сувязі з эканамічным заняпадам гарадоў і скарачэннем унут-ранага рынку было падарвана развіццё гарадскога рамяства. Колькасць рамеснікаў у гарадах Беларусі рэзка зменшылася.

Такім чынам, агульнае эканамічнае разарэнне беларускіх зямель было настолькі страшэнным, што ў цэлым гаспадарка нават да сярэдзіны XVIII ст. не была адноўлена і не дасягнула ўзроўню сярэдзіны XVII ст.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Згоны - феадальная павіннасць сялян і часткова мяшчан для выканання тэрміновых сельскагаспадарчых работ звыш цягла. Асаблі-ва пашырыліся ў XVII ст.

Крычаўскае паўстанне 1743-1744 гг. - буйнейшае антыфеада-льнае выступленне сялян на Беларусі ў XVIII ст. на чале з В. Вашчылам.

Чынш - грашовыя плацяжы феадальназалежных сялян земле-ўласніку, памеры якіх з канца XVII да пачатку XVIII ст. павялічыліся ў некалькі разоў.

Храналогія падзей

-1744 гг. - паўстанне сялян у Крычаўскім старастве пад кіраўніцтвам В. Вашчылы супраць феадальнага гнёту.

Пытанні для самаправеркі

. Якія страты панеслі беларускія землі пасля разбуральных войн другой паловы XVII - пачатку XVIII ст.?

. Якім чынам ішло аднаўленне гаспадаркі Беларусі ў першай палове XVIII ст.?

. У чым прычыны паўстанняў гэтага часу?

Пытанне 12. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XVIII ст.

У другой палове XVIII ст. адбылося значнае ажыўленне ва ўсіх сферах эканомікі Беларусі. Гэтаму садзейнічалі наступныя фактары: па-першае, хуткі рост насельніцтва ў XVIII ст. у два разы; па-другое, узрастанне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты як у самой Беларусі, так і за яе межамі. Знешні гандаль значна ажывіўся з прычыны рэзкага павышэння цэн на збожжа на замежным рынку; па-трэцяе, гаспадарчай дзейнасці Беларусі садзейнічалі меры па развіццю гандлю і сродкаў зносін. Былі праложаны пінска-слонімскі і пінска-валынскі тракты, праведзены работы па збудаванню рачных партоў, дарог і мастоў. У 1784 г. закончана будаўніцтва канала, які злучыў Шчару, Ясельду і Прыпяць. У 1766 г. уводзяцца адзіныя для Вялікага Княства Літоўскага меры вагі, абёму і даўжыні.

У другой палове XVIII ст. аднаўлялася сельская гаспадарка. У гэты час пачаўся працэс сацыяльнага расслаення ў вёсцы. Каля 10% сялян не мелі сваёй гаспадаркі. Склалася невялікая група багацеяў, якая часам арандавала ў памешчыка цагельныя заводы, млыны, дзе эксплуатавалася праца наёмнай беднаты.

Прыкметныя зрухі ў другой палове XVIII ст. адбыліся ў эканамічным становішчы гарадоў і мястэчак. Узрасла таварнасць рамяства. Колькасць цэхаў прыкметна зменшылася да канца XVIII ст. Рамеснікаў, якія не ўваходзілі ў цэхавую арганізацыю, значна паболь-шала. Такое становішча павялічвала канкурэнцыю і садзейнічала раз-бурэнню сярэдневяковай арганізацыі вытворчасці - цэхаў.

Пачатак стварэння на Беларусі мануфактурнай прамысловасці паклалі буйныя феадалы. Першым прадпрыемствам мануфактурнага тыпу на тэрыторыі Беларусі была шкляная гута ў Налібоках (зараз Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці). Завод быў пабудаваны ў пачатку 20-х гг. XVIII ст. жонкай канцлера Вялікага княства Літоўскага Ганнай Радзівіл. У 1751 г. князь Міхаіл-Казімір Радзівіл заснаваў у Слуцку фабрыку паясоў.

Прадпрыемствамі мануфактурнага тыпу меншых памераў зяў-ляліся суконныя і палатняныя фабрыкі князя Сапегі ў Ружанах, шкля-ныя заводы графа Салагуба ў мястэчку Ілля (Мінскі павет) і гетмана Масальскага ў маёнтку Мыш (Навагрудскі павет), фаянсавы завод Радзівілаў у мястэчку Свержань і інш.

У другой палове XVIII ст. актыўны ўдзел у развіцці мануфак-турнай вытворчасці прымаў кароль Польшчы Станіслаў Аўгуст. Па яго загаду Антоній Тызенгаўз у 60-70-я гг. XVIII ст. стварыў больш за 20 буйных прамысловых прадпрыемстваў у каралеўскіх эканоміях, у тым ліку больш за 15 мануфактур, фабрыкі залатой і сарэбранай ніці, сталярных вырабаў, зброевы, свечкавы, гарбарны, металаапрацоўчы, бронзавы заводы і інш.

Мануфактуры Беларусі ў XVIII ст. у сваёй аснове былі феадальнымі прадпрыемствамі. Большасць іх працаўнікоў складалі прыгонныя сяляне.

Такім чынам, у другой палове XVIII ст. Беларусь зрабіла значны крок наперад у сваім эканамічным развіцці. Завяршылася аднаўленне сельскай гаспадаркі. Шырокае развіццё набываў працэс стварэння пра-мысловых прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу. У канцы XVIII ст. усё выразней адчуваўся працэс разлажэння феадальных адносін.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Вотчынныя мануфактуры - прадпрыемствы мануфактурнага тыпу, якія абслугоўваліся прымусовай працай прыгонных сялян, выкарыстоўвалі рамесную тэхніку і былі заснаваны на кааперацыі і тэхнічным падзеле працы. На тэрыторыі Беларусі зявіліся ў пачатку XVIII ст.

Мануфактура - (ад лац. мanus - рука і factura - выраб) - прадпрыемства, заснаванае на ручной працы і яе шырокім падзеле. Зяўляецца пераходнай формай ад рамеснай вытворчасці да капіталістычнай фабрыкі. Першыя мануфактуры на Беларусі зявіліся ў 20-30-х гг. XVIII ст.

Эканоміі - феадальныя зямельныя ўладанні ў Рэчы Паспалітай, выдзеленыя ў канцы XVI ст. з дзяржаўных земляў для задавальнення патрэб караля і прыдворнай казны. Мелі ўласнае адміністрацыйна-гаспадарчае кіраванне. На Беларусі існавалі Брэсцкая, Гродзенская, Кобрынская, Магілёўская, Лідская, Пінская і Слонімская эканоміі.

Храналогія падзей

г. - заснаванне Налібокскай мануфактуры.

г. - заснаванне Слуцкай фабрыкі паясоў.

-1783 гг. - будаўніцтва Агінскага канала, які злучыў басейн Нёмана і Дняпра.

Пытанні для самаправеркі

. Чым вызначалася развіццё эканомікі Беларусі ў сярэдзіне - другой палове XVIII ст.?

. Што сведчыла аб пачатку разлажэння феадальных адносін?

Пытанне 13. Падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі

У XVIII ст. заняпад Рэчы Паспалітай - адной з буйнейшых дзяржаў Еўропы - быў выкліканы шэрагам прычын, галоўныя з якіх - унутрыпалітычныя. У дзяржаве пераважалі працэсы дэцэнтралізацыі і нават анархіі, адсутнічала моцная цэнтральная ўлада. Прынцып выбарнасці, залежнасць ад магнатаў і шляхты рабілі ўладу каралёў фармальнай і абмежаванай. Шляхецкія вольнасці сталі адной з галоўных прычын падрыву ўстояў дзяржаўнасці. Права ліберум вета фактычна зрывала працу сеймаў з сярэдзіны XVII ст. Шляхта валодала правам мець свае войскі і замкі, тады як у караля моцнае войска адсутнічала. Усё гэта паслабляла грамадскі і палітычны лад Рэчы Паспалітай, што імкнуліся скарыстаць на сваю карысць суседнія дзяржавы.

З пачатку XVIII ст. Расія, Аўстрыя і Прусія даволі часта ўмешваліся ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. У 1764 г. Расія і Прусія заключылі дагавор, сакрэтны артыкул якога прадугледжваў захоўваць у Рэчы Паспалітай шляхецкія вольнасці, выбарнасць караля. На элекцыйным сейме 1764 г. на трон пры падтрымцы Расіі ўзышоў прадстаўнік групоўкі Чартарыйскіх - Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Новы кароль спрабаваў правесці рэформы ў дзяржаве, накіраваныя на ўзмацненне ўлады, і патрабаваў, каб Расія вывела свае войскі. Незадаволеныя Расія і Прусія зрабілі стаўку на канфесійныя праблемы Рэчы Паспалітай, патрабавалі ўраўноўвання ў правах католікаў і некатолікаў і падтрымалі канфедэрацыі. Прусія ў 1770 г. захапіла паўночна-заходнюю частку Польшчы і прапанавала Расіі заключыць дагавор аб сумесным падзеле Рэчы Паспалітай. Канвенцыя аб першым падзеле Рэчы Паспалітай была падпісана ў Санкт-Пецярбургу паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй у жніўні 1772 г. Расія атрымала Інфлянцкае ваяводства, значную частку Полацкага, амаль усё Віцебскае, усё Мсціслаўскае ваяводствы і ўсходнюю частку Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай урад зрабіў спробу правесці некаторыя рэформы. З мая 1791 г. сейм прыняў Канстытуцыю Рэчы Паспалітай. Згодна з Канстытуцыяй пацвярджаліся ўсе правы і прывілеі, дадзеныя шляхце Польшчы і Вялікага княства Літоўскага; уся шляхта прызнавалася роўнай паміж сабой. Сейм складаўся з дзвюх палат: палаты дэпутатаў і палаты сенатараў. Рашэнне на сейме прымалася простай большасцю галасоў, адмянялася ліберум вета, забараняліся канфедэрацыі. Вышэйшым выканаўчым органам - урадам - абвяшчалася Ахова законаў, які быў адзіным для ўсёй Рэчы Паспалітай. Ва ўрад уваходзілі кароль, каталіцкі прымас, пяць міністраў. Да найбольш важных змяненняў адносілася адмена выбарнасці каралёў і ўстанаўленне спадчыннасці трона. Кароль надзяляўся шырокімі паўнамоцтвамі і прызнаваўся вышэйшым распараджальнікам усіх узброеных сіл у дзяржаве, прызначаў і здымаў службовых асоб, генералаў, епіскапаў, сенатараў. Канстытуцыя ўмацоўвала дзяржаўную ўладу і абмяжоўвала свавольствы магнатаў.

Для свайго часу Канстытуцыя мела прагрэсіўнае значэнне, але кансерватыўныя слаі шляхты, пазбаўленыя вольнасцей, абвясцілі ў 1792 г. у г. Таргавіцы канфедэрацыю. Таргавіцкая канфедэрацыя звярнулася за падтрымкай да Расіі, якая накіравала 100-тысячную армію ёй на дапамогу, што прывяло да хуткай перамогі канфедэрантаў. Выклікаўшы ваенны разгром Рэчы Паспалітай, Расія садзейнічала яе другому падзелу, які адбыўся ў студзені 1793 г. Пагадненне аб другім падзеле было падпісана паміж Расіяй і Прусіяй. Да Расіі адышла цэнтральная частка Беларусі з гарадамі Мінск, Слуцк, Барысаў, Мазыр, Пінск.

Захопніцкая палітыка замежных дзяржаў выклікала вострае незадавальненне значнай часткі гараджан і прагрэсіўна настроенай шляхты. Прыклад Французскай рэвалюцыі ўказваў на адзіны шлях вызвалення краіны. У сакавіку 1794 г. у Кракаве ўспыхнула паўстанне, у якім прынялі ўдзел шляхта, мяшчане і некаторая частка сялян. На чале паўстання стаў ураджэнец Беларусі Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка. Паўстанцкія сілы Вялікага Княства ўзначаліў Якуб Ясінскі. Мэта паўстання - адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Быў абвешчаны Акт паўстання, згодна з якім утваралася Вышэйшая народная рада - вышэйшы орган улады паўстання на чале з Касцюшка. 7 мая 1794 г. Касцюшка выдаў Паланецкі універсал, якім сяляне абяўляліся вольнымі, але без зямлі. Нягледзячы на гэта, шырокай падтрымкі сярод сялян паўстанне не атрымала, бо Універсал не адмяняў поўнасцю прыгоннага права. Супраць паўстанцаў выступілі Расія, Прусія і Аўстрыя. У кастрычніку - лістападзе 1794 г. войскі паўстанцаў пацярпелі шэраг паражэнняў, цяжка паранены Касцюшка быў узяты А.В. Суворавым у палон.

У Варшаву былі ўведзены рускія, прускія і аўстрыйскія войскі. Апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Панятоўскі адрокся ад прастола. Паражэнне паўстання дало магчымасць Аўстрыі, Прусіі і Расіі захапіць усю тэрыторыю Рэчы Паспалітай.

У 1795 г. адбыўся трэці, апошні падзел. Па гэтаму падзелу да Расіі адышлі Заходняя Беларусь, Літва, Курляндыя, частка Заходняй Украіны. Прусія і Аўстрыя падзялілі паміж сабой Польшчу.

Такім чынам, Рэч Паспалітая скончыла свае існаванне.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Дэсідэнты - асобы, якія не падзяляюць пануючага ў краіне веравызнання. У Рэчы Паспалітай - у XVII-XVIII ст. - хрысціяне - не-католікі (праваслаўныя і пратэстанты).

Канстытуцыя 3 мая 1791 г. - асноўны закон Рэчы Паспалітай, адна з найбольш дэмакратычных канстытуцый у свой час. Захоўваючы феадальны лад у краіне, яна разам з тым адчыняла шлях буржуазным рэформам.

Храналогія падзей

-1795 гг. - гады праўлення Станіслава Аўгуста Панятоўс-кага, апошняга караля Рэчы Паспалітай.

г. - утварэнне канфедэрацый: праваслаўнай у Слуцку, пра-тэстанцкай - у Торуне.

г. - утварэнне Барскай канфедэрацыі.

г. - падпісанне канвенцыі аб першым падзеле Рэчы Паспа-літай.

мая 1791 г. - прыняцце Канстытуцыі Рэчы Паспалітай.

г. - другі падзел Рэчы Паспалітай.

г. - паўстанне на чале з Т. Касцюшка.

г. - трэці падзел Рэчы Паспалітай.

Пытанні для самаправеркі

. Назавіце прычыны падзення Рэчы Паспалітай.

. Калі і як адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай?

. Якое значэнне мела Канстытуцыя 1791 г.?

. Назавіце прычыны і мэты паўстання 1794 г.

Пытанне 14. Культура Беларусі ў другой палове XVI - XVIII ст.

Развіццё культуры беларускай народнасці адбывалася ў цесных узаемакантактах з культурамі іншых краін. На ёй ляжаў моцны адбітак агульнаеўрапейскага Адраджэння, Гуманізму і Рэфармацыі. Хаця і са спазненнем у параўнанні з большасцю еўрапейскіх краін, але і на Беларусі ў другой палове XVIII ст. пачалі распаўсюджвацца прагрэ-сіўныя ідэі Асветніцтва. Усталяванню Асветніцтва спрыялі адкрыцці ў прыродазнаўстве і дасягненні гуманітарных навук. Вялікі ўплыў на светапогляд дзеячоў беларускай культуры другой паловы XVIII ст. аказвалі ідэі французскіх энцыклапедыстаў: Ф. Вальтэра, Д. Дзідро, Ж.-Ж. Русо, а таксама Дж. Лока, Ф. Бэкана, Д. Дэкарта. З 70-х гадоў XVIII ст. французскі вучоны Ж.Э. Жылібер нават быў кіраўніком медыцынскай школы ў Гродна. Ідэі Асветніцтва, з характэрным для яго прыярытэтам асветы, навукі і розуму ў жыцці як кожнага чалавека, так і ўсяго грамадства, знайшлі адлюстраванне ў беларускай філасоф-скай думцы, літаратуры і мастацтве.

Асветніцтва дало нам нямала сапраўды таленавітых дзеячоў. Гэта філосаф і матэматык Б. Дабшэвіч, паэт і эканаміст І. Храптовіч, паэт і астраном М. Пачобут-Адляніцкі. Апошні доўгі час вывучаў планету Меркурый, адкрыў невядомае сузоре і стаў адным з заснава-льнікаў Віленскай абсерваторыі, а таксама быў рэктарам Галоўнай школы Літоўскай. І. Храптовіч быў прыхільнікам ідэй фізіякратаў, яго пяру належыць шэраг трактатаў на беларускай, польскай, лацінскай мовах па філасофіі, эканоміцы, эстэтыцы. Асаблівую вядомасць набы-ла яго бібліятэка ў Шчорсах. У сваіх творах прапаведваў асветніцтва і Г. Каніскі, царкоўна-палітычны і культурны дзеяч, які заснаваў Магі-лёўскую духоўную семінарыю, а з 1783 г. стаў беларускім праваслаў-ным архіепіскапам.

У другой палове XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа школы, якая право-дзілася пад кіраўніцтвам С. Канарскага. У 1773 г. ствараецца Адука-цыйная камісія, за 20 гадоў дзейнасці якой на Беларусі было адкрыта 20 школ (Гродна, Мазыр, Бабруйск, Пінск, Паставы і інш.). Яны зяў-ляліся сярэдняй ступенню навучання. Ад рэлігійных навук прыярытэт у адукацыі пераходзіў да прыродазнаўчых і грамадскіх.

Пашыраецца кнігадрукаванне. Калі на Беларусі ў першай палове XVIII ст. налічвалася 2 друкарні, то ў другой палове - 11. Шматтысяч-ныя бібліятэкі, кнігазборы, архівы гістарычных дакументаў мелі ў сваіх маёнтках Радзівілы, Сапегі, Агінскія, Тышкевічы.

Літаратурнае жыццё Беларусі другой паловы XVIII ст. вызнача-лася полілінгвізмам, больш адметным, чым панаванне польскай мовы. Поўнага заняпаду беларускай літаратуры не адбылося. Сведчанне таму - творы песеннай інтымнай лірыкі таго часу, якіх налічваецца каля двухсот. Большая частка з іх уваходзіць у Аршанскі зборнік, які захоўваецца ў Кракаве ў бібліятэцы Чартарыйскіх. Песенная інтымная лірыка, як і літаратурныя творы іншых жанраў, пісалася на тагачаснай гутарковай беларускай мове.

У XVIII ст. магнацкія рэзідэнцыі становяцца цэнтрамі культур-нага жыцця Беларусі. Многія беларускія магнаты запрашалі да сябе на службу лепшых архітэктараў, мастакоў, музыкантаў. Важнай зявай жыцця другой паловы XVIII ст. стаў прыгонны тэатр. Найбольш вядо-мымі на Беларусі былі прыгонныя тэатры Радзівілаў у Слуцку і Нясвіжы, Гродзенскі тэатр Тызенгаўза, Ружанскі - Сапегаў, тэатр Тышкевічаў у Свіслачы, Слонімскі тэатр Агінскіх. У тэатрах ставілі песы Мальера, камедыі Вальтэра, але найбольш папулярныя былі творы гаспадыні Нясвіжа Францішкі Уршулі Радзівіл.

Свецкі характар у другой палове XVIII ст. набывае і музыка. Магнаты стваралі ў маёнтках прыватныя капэлы і аркестры. Самыя вялікія капэлы былі пры тэатрах Радзівілаў у Нясвіжы, Тыгенгаўза ў Гродна, Сямёна Зорыча ў Шклове. Але асаблівую еўрапейскую славу меў Слонімскі тэатр Міхайла Казіміра Агінскага. Рэпертуар тэатра складаўся з опер і балетаў італьянскіх кампазітараў, а таксама твораў М.К. Агінскага: Елісейскія палі, Зменены філосаф і інш.

На другую палову XVIII ст. прыходзіцца апошні этап развіцця барока на Беларусі. Позняму беларускаму барока ўласціва маляўні-часць, пластычнасць у спалучэнні з лёгкасцю, стромкасцю і хвалістымі абрысамі вежаў і франтонаў. Найбольш выразна гэтыя рысы выявіліся ў культавых пабудовах другой паловы XVIII ст.: перабудаваны Сафій-скі сабор у Полацку, Васкрасенская царква ў Віцебску, і Крыжаўздві-жанская ў Жыткавічах, касцёлы ў Слоніме, каля Шаркаўшчыны, каля Оршы ў Смалянах.

З 80-х гадоў XVIII ст. стыль барока ў архітэктуры саступае месца класіцызму. У гэты час уводзяцца выдатныя палаца-паркавыя ансамблі, якія спалучалі розныя стылявыя напрамкі - барока, ракако, класіцызм. Галерэю палацаў складаюць рэзідэнцыі буйных магнатаў: Агінскіх у Слоніме, Радзівілаў у Нясвіжы і Дзятлаве, Тызенгаўзаў у Гродна і інш.

У выяўленчым мастацтве Беларусі ў другой палове XVIII ст. назіраліся дзве тэндэнцыі - паступовая страта адметнасці беларускага іканапісу і развіццё свецкага жывапісу. Папулярным відам станковага жывапісу зяўляўся партрэт. Ствараліся своеасаблівыя родавыя галерэі Тышкевічаў, Радзівілаў і інш. У канцы XVIII ст. барока саступіла месца новаму стылю ў выяўленчым мастацтве - класіцызму.

Другая палова XVIII ст. у гісторыі беларускай культуры не стала перыядам заняпаду, нягледзячы на паступовае акаталічванне, пагрозу паланізацыі. Адносна высокі ўзровень культуры зявіўся адным з найважнейшых фактараў захавання этнічнай самасвядомасці беларускай народнасці.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Адукацыйная камісія - установа, якая кіравала асветай у Рэчы Паспалітай, заснавана ў 1773 г. Галоўны орган, які ў 70-я гг. XVIII ст. праводзіў агульную рэформу школ і вышэйшых навучальных устаноў у Рэчы Паспалітай.

Барока - вядучы накірунак у мастацтве Беларусі XVII-XVIII ст. Характарызуецца кантраснасцю, рухавасцю форм, параднасцю.

Класіцызм - накірунак у еўрапейскай мастацкай культуры другой паловы XVII-XIX ст. На Беларусі зявіўся з 80-х гг. XVIII ст. Вызначаецца манументальнасцю, урачыстасцю. Шырокае развіццё атрымаў у асноўным у архітэктуры.

Прыгонны тэатр - від прыватнага тэатра ў XVIII - першай палове ХІХ ст. Акцёрамі былі пераважна прыгонныя сяляне.

Храналогія падзей

г. - пастанова сейма Рэчы Паспалітай аб забароне ўжыван-ня беларускай мовы ў дзяржаўным справаводстве.

г. - утварэнне Адукацыйнай камісіі ў Рэчы Паспалітай.

-1800 гг. - існаванне Шклоўскага тэатра графа Зорыча.

Пытанні для самаправеркі

. У якіх умовах развівалася беларуская культура ў XVII-XVIII ст.?

. Што спрыяла ўсталяванню асветніцтва?

. Ці можна лічыць другую палову XVII-XVIII ст. часам заняпаду беларускай культуры?

Спіс літаратуры

Крыніцы

  1. Белоруссия в эпоху феодализма; В 4 кн. - Мн., 1969-1972.
  2. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. - Мн., 1998.
  3. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г.: Тэкст. Даведнік. Каментарьіі. - Мн., 1989.
  4. Уния в документах / Сост. В.А. Теплова. - Мн., 1997.

Асноўная

  1. Айчынная і сусветная гісторыя. Курс лекцый: У 2 ч. - Мн., 1995.
  2. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Нав. рэд. А.М. Алпееў. - Мн., 2002.
  3. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. - Мн., 2000.
  4. Гуревич Ф.Д. Древние города Белорусского Понемонья. - Мн., 1982.
  5. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. - Мн., 1994.
  6. Ігнатоўскі І.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мн., 1991.
  7. Ластоўскі В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі. - Мн., 1992.
  8. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. - Мн., 1994-1995.
  9. Цітоў А.К. Гарадская геральдыка Беларусі. - Мн., 1989.
  10. Шчакаціхін М.М. Нарысы гісторыі беларускага мастацтва.- Мн., 1993.
  11. Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый. - Мн., 1996.
  12. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. - Мн., 1992.

Дадатковая

  1. Адраджэнне: Гістарычны альманах. - Мн., 1995. Вып. 1.
  2. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. - Мн., 1971-1975.
  3. Голенченко Г.Я. Идейные и культурные связи восточнославянских народов в XVI - середине XVII в. - Мн., 1989.
  4. История Европы / А. Жак, Й. Бендер, Г. Иржи и др. - М., 1996.
  5. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. - Мн., 1991-2003. Т. 1-6.

РАЗДЗЕЛ ІІІ. ІНДУСТРЫЯЛЬНАЯ ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ (КАНЕЦ XVIII - ПАЧАТАК XX ст.) І БЕЛАРУСЬ

ТЭМА 1. НАРАДЖЭННЕ ІНДУСТРЫЯЛЬНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ І ЯЕ ЎПЛЫЎ

Пытанне 15. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII - пачатку ХІХ ст.

У пачатку ХІХ ст. тэрыторыя Расійскай імперыі, у склад якой былі ўключаны беларускія землі, складала 16 млн. кв. км., дзе жыло каля 40 млн. чалавек. Расія была феадальнай аграрнай дзяржавай. Больш за 95% насельніцтва жыло ў вёсцы і толькі 4% - у гарадах. Дваране-памешчыкі, якія складалі каля 1% насельніцтва, валодалі зямлёй і 55% сялян. 45% сялян лічыліся ўласнасцю дзяржавы - дзяржаўнымі. У Расійскай імперыі было 634 гарады, з якіх толькі Пецярбург і Масква мелі больш чым па 200 тысяч жыхароў.

На далучаных беларускіх землях праводзілася палітыка, якая зыходзіла з таго, што гэтыя землі з іх насельніцтвам зяўляюцца спрад-вечна рускай уласнасцю і вяртаюцца ў выніку падзелаў у склад Расіі. На далучаных тэрыторыях уводзілася новае адміністрацыйнае дзяленне: замест ваяводстваў утвараліся губерніі. У 1796-1801 гг. уся тэрыторыя Беларусі ўваходзіла ў склад трох губерняў - Беларускай, Мінскай і Літоўскай з насельніцтвам амаль 4 млн. чалавек. У верасні 1801 г. Беларусь была падзелена на два генерал-губернатарствы: Літоўскае (Віленская, Гродзенская і Мінская губерні) і Беларускае (Віцебская і Магілёўская губерні).

Усё насельніцтва, за выключэннем сялянства, прыводзілася да прысягі. Тыя, хто не жадаў прысягаць, павінны былі ў трохмесячны тэрмін выехаць за мяжу. Большасць шляхты і магнатаў Беларусі далі прысягу на вернасць расійскай імператрыцы, захавалі свае маёнткі і атрымалі ўсе саслоўныя правы і прывілеі, якімі карысталася расійскае дваранства.

На беларускія губерні распаўсюджвалася Грамата на правы і выгады гарадам Расійскай імперыі ад 21 красавіка 1785 г. Законам прадугледжвалася стварэнне выбарных органаў кіравання ў гарадах: распарадчага - гарадской думы і выканаўчага - шасцігласнай думы. Скасоўвалася магдэбургскае права.

У сістэме судовых органаў па расійскаму ўзору былі ўтвораны палаты грамадзянскага і крымінальнага судоў, земскія суды. Да паўстання 1830-1831 гг. ІІІ Статут ВКЛ захоўваўся ў якасці асноўнага кодэкса законаў на далучаных землях Беларусі.

У беларускіх губернях уводзілася расійская падатковая сістэма. Для сялян падымны падатак быў заменены больш цяжкім падушным. Грашовая рэнта і дзяржаўныя падаткі збіраліся на Беларусі да 1811 г. не асігнацыямі, як гэта было ў рускіх губернях, а залатой і срэбнай манетамі, рэальны курс якой быў шмат вышэйшы. Уводзілася невядо-мая раней беларускаму насельніцтву рэкруцкая павіннасць.

чэрвеня 1794 г. была ўстаноўлена мяжа яўрэйскай аселасці, куды ўваходзілі беларускія землі. Указ пазбаўляў яўрэяў права на пастаяннае пражыванне за мяжой аселасці, г.зн. у расійскіх губернях і гарадах. Ім забаранялася жыць за межамі гарадоў і мястэчак. З яўрэйскіх мяшчан, рамеснікаў і купцоў спаганяліся ў два разы большыя дзяржаўныя падаткі, чым з хрысціянскіх. Праваслаўная царква на беларускіх землях заняла пануючае становішча і ка-рысталася дзяржаўнай падтрымкай.

Памяркоўная палітыка праводзілася расійскімі ўладамі ў адно-сінах да каталіцкага касцёла. У лютым 1774 г. была ўтворана Беларус-кая каталіцкая епархія з цэнтрам у Магілёве.

красавіка 1794 г. выдадзены ўказ, паводле якога гвалтам пераведзены ў праваслаўе каля паўтара мільёна уніятаў.

Такім чынам, далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі канчаткова спыняла тут традыцыі ўласнай дзяржаўнасці, пашырала і ўмацоўвала прыгонніцтва, паклала пачатак пераарыентацыі эканаміч-нага, палітычнага і культурнага жыцця Беларусі на ўсход, на Расію.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Разбор шляхты - выключэнне з дваранскага саслоўя пры непрадстаўленні дакументаў на дваранскае званне.

Губерня - з 1703 г. асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расіі. Падзялялася на паветы.

Мяжа аселасці - мяжа тэрыторыі, у якую былі ўключаны беларускія, украінскія і прыбалтыйскія губерні, на якой дазвалялася пастаяннае пражыванне яўрэям.

Храналогія падзей

красавіка 1794 г. - указ Кацярыны ІІ пра перавод уніятаў у праваслаўе.

чэрвеня 1794 г. - увядзенне мяжы яўрэйскай аселасці.

Верасень 1801 г. - адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Бе-ларусі на 5 губерняў, што ўваходзілі ў склад 2 генерал-губернатарстваў.

Пытанні для самаправеркі

  1. Якая канфесійная палітыка праводзілася на далучаных беларускіх землях расійскім урадам у канцы XVIII - пачатку ХІХ ст.?
  2. Як змянілася становішча сялян Беларусі у канцы XVIII - па-чатку ХІХ ст.?
  3. Чаму праводзілася палітыка насаджэння на Беларусі землеўладання расійскіх памешчыкаў?
  4. З якою мэтаю праводзілася мяжа яўрэйскай аселасці?

Пытанне 16. Вайна 1812 г. на тэрыторыі Беларусі

12 чэрвеня 1812 г. 450-тысячная армія французскага імператара Напалеона Банапарта ўступіла ў межы Расійскай імперыі, распачаўшы баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Вайна была выклікана сурёз-нымі супярэчнасцямі паміж Францыяй і Расіяй. Яшчэ напярэдадні вайны расійска-французскія адносіны выклікалі абвастрэнне палітыч-най сітуацыі на беларускіх землях. Пасля таго, як у лістападзе 1806 г. французскія войскі занялі частку Польшчы, захопленую ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай Прусіяй, было створана княства Варшаўскае. Значная частка беларускай шляхты спадзявалася на аднаўленне Напалеонам Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. Аляксандр І, расійскі імператар, заявіў аб сваім жаданні аднавіць пад эгідай Расіі Вялікае Княства Літоўскае. Па даручэнню імператара ў 1811 г. князі М. К. Агінскі, К. Любецкі і граф Л. Плятэр склалі праект Палажэння аб праўленні аўтаномным Вялікім Княствам Літоўскім. У процівагу канстытуцыі Варшаўскага княства таксама прапаноўвалася паступовае, на працягу 10 гадоў, асабістае вызваленне сялян ад прыгоннай залеж-насці. Але праект не быў прыняты, і прыхільнікі ідэі аднаўлення ВКЛ ва ўмовах вайны падтрымалі Напалеона. Князь Д. Радзівіл за свой кошт стварыў полк уланаў колькасцю 3 тыс. чалавек, які першым 16 чэрвеня ўрачыста ўступіў у Вільню.

-я армія Барклая дэ-Толі і 2-я армія П. Баграціёна, размешча-ныя каля Вільні і Ваўкавыска, адступалі. У чэрвені - ліпені 1812 г. ад-быліся жорсткія баі пад Кобрынам, Мірам, Астроўна, Полацкам. Расій-скія арміі змаглі абяднацца толькі пад Смаленскам, адкуль пасля бітвы 4-5 жніўня працягвалі адступаць.

Амаль уся тэрыторыя Беларусі, акрамя паўднёвых паветаў, кантралявалася французскім ваенным камандаваннем. 1 ліпеня 1812 г. у Вільні была створана Часовая камісія урада ВКЛ на чале з памешчы-кам С. Солтанам, дзейнасць якой пашыралася на Віленскую, Гродзен-скую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць. Для Віцебскай і Магі-лёўскай губерняў было вызначана асобнае французкае праўленне. Часовы ўрад ВКЛ займаўся перш за ўсё забеспячэннем французскай арміі прадуктамі і кормам для жывёлы.

Асноўны цяжар вайны лёг на плечы сялян. Спачатку сяляне Беларусі звязвалі з прыходам Напалеона надзею на вызваленне з-пад прыгону, але Напалеон не зрабіў гэтага. Бясконцыя рэквізіцыі і рабаўніцтва выклікалі масавае супраціўленне сялянства. Узніклі пар-тызанскія атрады вёсак Стараселле, Мажаны, Есьманы Барысаўскага, Жарцы Полацкага паветаў. 22 чалавекі з атрада в. Жарцы атрымалі ад царскага ўрада за мужнасць крыжы на шапкі. Даволі часта сяляне выходзілі з падпарадкавання памешчыкаў незалежна ад зоны кантро-лю: французскага або расійскага. Асабліва вострыя былі выступленні сялян 4-х паветаў на паўночным усходзе Віцебскай губерні. Для навя-дзення парадку ваенны міністр направіў туды спецыяльную каманду.

У кастрычніку 1812 г. расійская армія прымусіла Напалеона пакінуць Маскву. Баявыя дзеянні зноў пракаціліся па беларускай зямлі. Рашаючая бітва адбылася пад Барысавам 14-16 лістапада 1812 г. каля в. Студзёнка на р. Бярэзіна. Далейшае адступленне французскай арміі ператварылася ў бязладныя ўцёкі.

Вайна прынесла вялікія спусташэнні Беларусі: загінула каля 1 мільёна чалавек, якія аказваліся па абодва бакі змагання; некалькі дзе-сяткаў тысяч было рэкрутавана з беларускіх губерняў у расійскае вой-ска. Частка жыхароў заходніх губерняў удзельнічала ў вайне на баку Напалеона. Менавіта па гэтай прычыне вайна 1812 г. набыла на Бела-русі характар грамадзянскай. Вайсковыя дарогі былі ўсеяны трупамі, што выклікала эпідэміі.

Маніфестам 12 снежня 1812 г. Аляксандр І абвясціў амніс-тыю тым шляхцічам, якія ваявалі на баку Напалеона і вярнуліся з-за мяжы ў двухмесячны тэрмін. 30 жніўня 1814 г. быў выдадзены ма-ніфест аб вяртанні магнатам і шляхце, якія прысягнулі на вернасць расійскаму імператару, канфіскаваных раней зямель. Для сялян не было зроблена нічога.

Такім чынам, французска-руская вайна 1812 г. не мае падстаў лічыцца на Беларусі айчыннай.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Рэквізіцыя - прымусовае адабранне маёмасці і жывёлы на карысць арміі.

Канфіскацыя - прымусовае адабранне маёмасці на карысць дзяржавы.

Храналогія падзей

г. - складзены праект М.А. Агінскага.

чэрвеня 1812 г. - уварванне арміі Напалеона ў межы Расій-скай імперыі.

ліпеня 1812 г. - створана Часовая камісія ўрада ВКЛ.

-16 лістапада 1812 г. - бітва расійскіх войскаў з французамі каля в. Студзёнка.

Пытанні для самаправеркі

. Які характар мела вайна 1812 г. для Беларусі?

. Якія вынікі прынесла вайна 1812 г. жыхарам Беларусі?

. Як разгортваліся ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў час вайны 1812 г.?

Пытанне 17. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Паўстанне 1830-1831 гг.

Пад уплывам дэмакратычных ідэй свабоды, роўнасці і братэрства разгортваўся вызваленчы рух на Беларусі. Ён быў прадстаўлены тайнымі таварыствамі і гурткамі, што дзейнічалі ў Віленскім універсітэце і іншых навучальных установах, а таксама ў войску. У склад таварыстваў уваходзілі прадстаўнікі мясцовай беларускай шляхты, прыхільнікі ідэі аднаўлення незалежнай Рэчы Паспалітай, студэнты і навучэнцы.

У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта Т. Зана, А. Міцкевіча, Я. Чачота ўтварылася Таварыства філаматаў. З дзейнасцю таварыства звязаны пачатак навуковага даследвання мовы, гісторыі і культуры роднага краю. Таварыства ставіла напачатку культурна-асвет-ніцкія мэты.

У асяроддзі філаматаў у 1820 г. пад кіраўніцтвам Т. Зана ўтва-рылася больш радыкальнае Таварыства філарэтаў. У яго дзейнасці пераважалі палітычныя, нацыянальна-вызваленчыя матывы.

У той жа час на Беларусі і ў Літве ўзніклі гурткі тайнага поль-скага Патрыятычнага таварыства. Літоўскі савет гэтага таварыства ўзначальвалі памешчыкі М. Ромер, К. Радзівіл, якія мелі на мэце аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.

На Беларусі жылі і дзейнічалі ў складзе расійскіх расквартараваных войскаў дзекабрысты. Так, у Мінску ў 1822 г. служыў М. Мураўёў - кіраўнік Паўночнага таварыства, які склаў першы варыянт праекта канстытуцыі. Сябры Паўднёвага таварыства дзекабрыстаў наладзілі сувязі з польскім Патрыя-тычным таварыствам. Летам 1823 г. М. Бястужаў вёў перамовы з К. Радзівілам. Кіраўнік Паўднёвага таварыства П. Пестэль згадзіўся на прызнанне незалежнасці Польшчы з уключэннем у яе склад беларускіх, літоўскіх і часткі ўкраінскіх зямель. У 1823 г. быў распрацаваны бабруйскі план паўстання: арышт цара ў час агляду войскаў у Бабруйскай крэпасці, але ён не быў рэалізаваны.

У 1825 г. пры ўдзеле былых філаматаў М. Рукевіча і З. Навіцкага ў Асобным літоўскім корпусе было створана Таварыства ваенных сяб-роў. Мэта - усеагульнае дабро - прадугледжвала знішчэнне самадзяр-жаўя і ліквідацыю феадальна-прыгонніцкага ладу. 24 снежня 1825 г. таварыства Ваенныя сябры сарвала цырымонію прысягі на вернасць Мікалаю І у Асобным літоўскім корпусе на Беласточчыне.

Першыя рэвалюцыянеры хоць і спачувалі сялянам, выступалі ў шэрагу выпадкаў за адмену прыгоннага права, але не лічылі сялян рэальнай сілай і не абапіраліся на іх у сваёй дзейнасці. У сярэдзіне 20-х гг. тайныя таварыствы на Беларусі былі разгромлены. У 1823 г. Аляксандр І выдаў указ пра забарону на навучанне жыхароў Літвы і Беларусі ў замежных універсітэтах і ў Польшчы.

У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося шляхецкае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Польскіх магнатаў і шляхту не задавальняла дзяржаў-ная аўтаномія Каралеўства Польскага, створанага паводле рашэння Венскага кангрэса 1815 г.

Штуршком да пачатку паўстання зявілася вестка пра намер паслаць польскае войска на падаўленне бельгійскай рэвалюцыі. Вясной 1831 г. паўстанне ахапіла Літву і шэраг паветаў Заходняй Беларусі. Паўстанне развівалася ў многім стыхійна, хоць і існаваў Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Сяляне і мяшчане мабі-лізаваліся ў атрады пераважна пад прымусам і не былі зацікаўлены ваяваць без вырашэння сваіх сацыяльных праблем. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой абяднаныя сілы мясцовых паўстанцкіх атрадаў былі разбіты расійскім войскам. Летам 1831 г. асобныя выступленні адбываліся ў паўднёвых паветах Беларусі, але ў цэлым паўстанне пайшло на спад і ў жніўні было задушана.

Аднак шляхецкая паўстанцкая эміграцыя, якая ішла пераважна з Францыі, засылала на Беларусь сваіх эмісараў. Уражэнец Слонім-шчыны Міхал Валовіч (1806-1833 гг.) у сакавіку 1833 г. тайна вярнуўся на радзіму, арганізаваў з сялян уласнай вёскі невялікі атрад і ажыццяўляў партызанскія дзеянні ў сваёй акрузе, але ў маі 1833 г. экспедыцыя Валовіча была ліквідавана ўладамі. Студэнт медыка-хірургічнай акадэміі Франц Савіч (1815-1845 гг.) заснаваў у 1836 г. у Вільні Дэмакратычнае таварыства, якое прапагандавала ідэі дружбы народаў у барацьбе супраць царызму. У 1839 г. удзельнікі гэтага таварыства былі арыштаваны. У 1846-1849 гг. у Вільні, Мінску, Гродне, Лідзе і іншых гарадах існавала тайная арганізацыя Саюз свабодных братоў, якая налічвала каля 200 членаў і знаходзілася пад уплывам рэвалюцыі 1848-1849 гг. у Заходняй Еўропе.

Такім чынам, беларуская нацыянальная дзяржаўная ідэя ў грамадскім руху ў канцы XVIII - першай палове ХІХ ст. яшчэ не аформілася, але ствараліся неабходныя перадумовы для фармі-равання такой ідэі і выдзялення яе як самастойнай у недалёкай будучыні.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Таварыства філаматаў - ад грэчаскага слова філамат - той, хто імкнецца да ведаў, тайная арганізацыя студэнтаў і навучэнцаў, якая ставіла перад сабой культурна-асветніцкія мэты.

Таварыства філарэтаў - ад грэчаскага слова філарэт - той, хто любіць дабрачыннасць, вучнёўска-студэнцкая тайная арганізацыя, якая ставіла перад сабою пераважна палітычныя, нацыянальна-вызваленчыя мэты.

Дзекабрысты - рускія дваранскія рэвалюцыянеры, якія ўзнялі паўстанне ў снежні 1825 г. супраць самадзяржаўя і прыгоннага права, першае ўзброенае выступленне рэвалюцыянераў у Расіі.

Храналогія падзей

г. - стварэнне Таварыства філаматаў.

г. - стварэнне Таварыства філарэтаў.

снежня 1825 г. - паўстанне дзекабрыстаў на Сенацкай плошчы ў Санкт-Пецярбургу.

-1831 гг. - шляхецкае паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі.

г. - заснаванне Дэмакратычнага таварыства Ф. Савічам.

Пытанні для самаправеркі

. Хто такія філаматы і філарэты?

. Якімі былі асаблівасці грамадска-палітычнага руху на Бела-русі ў канцы XVIII - першай трэці ХІХ ст.?

Пытанне 18. Змена палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі пасля паўстання 1830-1831 гг.

Пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. царскім урадам ажыццяўляўся комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на тое, каб не дапусціць новых антырасійскіх выступленняў.

Была адменена аўтаномія Польшчы і Канстытуцыя 1815 г. Указам ад 1 студзеня 1831 г. спынялася дзеянне Статута ВКЛ 1588 г. у Віцебскай і Магілёўскай, а ўказам ад 25 чэрвеня 1840 г. - у Гродзен-скай, Віленскай і Мінскай губернях і ўводзілася расійскае заканадаў-ства. З 1840 г. у афіцыйных паперах больш не ўжываўся тэрмін Бела-русь, а справаводства ажыццяўлялася толькі на рускай мове. У 1831-1848 гг. у якасці дарадчага органа пры цары функцыяніраваў асобы Камітэт па справах заходніх губерняў на чале са старшынёй Камітэта міністраў В.П. Качубеем.

У дачыненні да удзельнікаў паўстання праводзіліся рэпрэсіі. Сотні з іх былі высланы, або аддадзены пад суд, у шляхціцаў канфіскоў-валіся маёнткі. Былі канфіскаваны маёнткі магнатаў Агінскіх, Плятэраў, Радзівілаў, Сапегаў, Чартарыйскіх. На тэрыторыі Беларусі толькі ў 1837 г. было канфіскавана 115 маёнткаў з 38 544 рэвізскімі душамі.

Сярод мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне магчы-мых шляхецкіх выступленняў, галоўнае месца займаў разбор шляхты. Так, у выніку разбора шляхты, у пачатку 40-х гг. у лік аднадворцаў пераведзены больш за 20 тыс. мужчынскіх душ - былых шляхціцаў. Праводзіўся разбор шляхты у адпаведнасці з указам ад 19 кастрыч-ніка 1831 г., паводле якога шляхта, што не магла дакументальна пац-вердзіць сваё дваранскае паходжанне, падзялялася на сельскіх адна-дворцаў і гарадскіх грамадзян. Гэтыя групы станавіліся асобным падат-кавым саслоўем: плацілі падымны збор, выконвалі 15-гадовую рэкруц-кую павіннасць.

Прымаліся рашучыя захады па русіфікацыі мясцовага чыноў-ніцтва. Мясцовыя чыноўнікі давалі падпіску пра сваю палітычную добранадзейнасць наступнага зместу: Я… ні да якой-небудзь масон-скай ложы, ні да якога-небудзь тайнага таварыства ні ў самой імперыі, ні па-за яе межамі не належу і абавязваюся і надалей да такіх арга-нізацый не належаць і ніякіх адносінаў да іх не мець.

У 1832-1841 гг. царскім урадам праводзіцца секулярызацыя нерухомасці (зямельных уладанняў) каталіцкай і уніяцкай царквы. Усяго ў казну было канфіскавана ўласнасць 230 цэркваў з амаль 50 тысячамі асоб мужчынскага полу. 12 лютага 1839 г. на саборы ў Полацку было прынята рашэнне пра далучэнне уніяцкай царквы да расійскай праваслаўнай. 12 лютага 1855 г. Мікалай І даручыў генерал-губернатарам заходніх губерняў усе пасады земскай, гарадской і дзяржаўнай паліцыі заняць рускімі чыноўнікамі праваслаўнага веравы-знання шляхам іх пераводу з унутраных губерняў імперыі.

Праводзілася таксама насаджэнне ваенных пасяленняў. Так, у 1837 г. у Беларусі было 2 акругі такіх пасяленняў, дзе жыло каля 23 тыс. салдат, якія знаходзіліся на харчовым самазабеспячэнні.

Такім чынам, пасля паўстання 1830-1831 гг. у палітыцы царс-кага ўрада адбыліся істотныя змены, накіраваныя на павялічэнне расій-скага ўплыву на Беларусі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Разбор шляхты - татальная праверка дакументаў, што пацвяр-джалі дваранскае паходжанне і перавод пры іх адсутнасці часткі шляхты ў падаткавае саслоўе сялян-аднадворцаў або грамадзян - у гарадах.

Храналогія падзей

студзеня 1831 г. - спыненне дзеяння ІІІ Статута ВКЛ 1588 г. у Віцебскай і Магілёўскай губернях.

лютага 1839 г. - далучэнне уніяцкай царквы да рускай пра-васлаўнай.

чэрвеня 1840 г. - спыненне дзеяння Статута ВКЛ 1588 г. у Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях.

-1848 гг. - дзейнасць Камітэта па справах заходніх губерняў.

Пытанні для самаправеркі

. Для чаго быў створаны Камітэт па справах заходніх губерняў?

. Ці дасягнула дзейнасць Камітэта па справах заходніх губерняў пастаўленых мэт?

. Што такое разбор шляхты?

Пытанне 19. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII - першай палове ХІХ ст.

У першай палове ХІХ ст. на Беларусі адбываліся агульныя для Расійскай імперыі працэсы, якія вялі да распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Узнікалі адносіны новага, капіталістычнага тыпу. Пра гэта сведчылі поспехі прамысловасці: павялічылася колькасць мануфактур, на многіх з іх пачала выкарыстоўвацца вольнанаёмная праца. Першыя фабрыкі былі пабудаваны ў 20-я гг. ХІХ ст. у мястэчках Хомск і Косава Гродзенскай губерні. Яны займаліся вырабам сукна. Найбольш распаўсюджанымі былі прад-прыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны: віна-курныя, суконныя, палатняныя, цукровыя, мукамольныя. У сярэдзіне ХІХ ст. на шэрагу фабрык пачалі ўжывацца паравыя рухавікі. У канцы 50-х гг. на Беларусі налічвалася 549 значных вотчынных і капіталістычных прадпрыемстваў з 6,5 тыс. рабочых, вольнанаёмныя сярод якіх складалі 43%.

Праводзіліся работы па паляпшэнні шляхоў зносін, што садзейнічала ўключэнню гаспадаркі Беларусі ў агульнарасійскі рынак. Вялікае эканамічнае значэнне мелі каналы, якія злучылі рэкі басейнаў Чорнага і Балтыйскага мораў: Агінскі, Бярэзінскі, Дняпроўска-Бугскі. За перыяд з 1825 па 1861 гг. насельніцтва 42 гарадоў Беларусі павялі-чылася са 151 тыс. да 320 тыс. чалавек.

Гарадская прамысловасць на Беларусі ў першай палове ХІХ ст. знаходзілася фактычна на стадыі дробнатаварнай рамеснай вытворчас-ці. Крыніцай асноўнай масы таварнай прадукцыі зяўлялася памеш-чыцкая гаспадарка, якая арыентавалася на вывазны гандаль, бо ўну-траны быў абмежаваны.

З Беларусі ў расійскія цэнтры, на Украіну, у Польшчу, Прыбал-тыку і краіны Заходняй Еўропы вывозіліся гарэлка і спірт, хлеб, лён, пянька, ільняное семя, алей, сала, лес і лесаматэрыялы, смала, дзёгаць, сукно, парусіна, канаты і інш. Увозілася соль, металы, цукар, тканіна, фарфоравы і фаянсавы посуд, тытунь, рыба, чай, кава, сельскагаспада-рчая і прамысловая тэхніка, абсталяванне.

Ва ўнутраным гандлі важную ролю адыгрывалі кірмашы. У канцы 50-х гг. у Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай і Гродзенскай губер-нях дзейнічала каля 270 кірмашоў. Паступова эпізадычны кірмашовы гандаль пачаў выцясняцца пастаянным, лавачна-магазінным. З 1825 па 1860 гг. колькасць лавак у гарадах Беларусі павялічылася з 1,3 тыс. да 4,7 тыс. У Мінску гадавы абарот лавачнага гандлю ў 1800-1858 гг. вырас больш чым у 8 разоў.

Новыя зявы ў эканоміцы, выкліканыя фарміраваннем капіта-лістычных адносін, адзначаліся і ў беларускай вёсцы. Сельская гаспа-дарка ўсё больш звязвалася з рынкам, павялічвалася плошча ворыўных зямель, пашыраліся пасевы тэхнічных культур (ільну, канапель), значна ўзрасла ўдзельная вага бульбы і цукровых буракоў, узнікла тонкарунная авечкагадоўля. У шэрагу памешчыцкіх гаспадарак пачалі выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны.

Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 па 1841 гг. у Віцебску. Акрамя сельскагаспадарчай працы сяляне ўсё больш займаліся адыходнымі промысламі, наймаліся на розныя работы. Асноўную масу сялян пераводзілі з чыншу на паншчыну. У выніку да пачатку 60-х гг. амаль усе памешчыцкія сяляне Беларусі (97%) знаходзіліся на паншчыне, норма якой у шэрагу маёнткаў павялічылася ў 2 разы.

У першай палове ХІХ ст. на Беларусі панавала буйнапамеснае дваранскае землеўладанне. 3,6% буйных памешчыкаў, якія мелі больш за 500 душ прыгонных, валодалі амаль паловай сялян. Самыя вялікія гаспадаркі былі: маёнтак Румянцава (60 тыс. дзесяцін ворнай зямлі і 28 тыс. прыгонных), маёнтак Дуброўна князя Любамірскага (Аршанскі павет) - (22 тыс. дзесяцін ворнай зямлі, 11 тыс. прыгонных).

Буйныя гаспадаркі мелі пэўныя эканамічныя перавагі перад сярэднімі і дробнымі. У іх існавалі лепшыя магчымасці для стварэння шматгаліннай вытворчасці і павышэння таварнасці, арганізацыі прамы-словай апрацоўкі прадукцыі земляробства і жывёлагадоўлі, больш рацыянальнага выкарыстання рабочай сілы ў міжсезонны перыяд і г.д. Але магнаты адносна рэдка выкарыстоўвалі гэтыя эканамічныя пера-вагі і раздраблялі свае ўладанні на маёнткі з колькасцю прыгонных ад 200 да 500 чалавек. Так, на 500 тыс. дзесяцін князя Вітгенштэйна было больш 100 маёнткаў.

Асновай гаспадаркі селяніна зяўляўся зямельны надзел, які ён атрымліваў ад землеўладальніка-памешчыка або дзяржавы. Сяляне дзя-ліліся на 2 асноўныя катэгорыі - памешчыцкіх і дзяржаўных (казён-ных). На працягу першай паловы ХІХ ст. пераважная большасць сялян належала памешчыкам: у 1845 г. 64,4% сялян ад агульнай колькасці жыхароў былі памешчыцкімі, 19,1% - казённымі.

З паглыбленнем крызісу прыгоннай гаспадаркі хутка расла запазычанасць памешчыцкіх маёнткаў прыватным асобам і казне. Да 1859 г. у 5 беларускіх губернях каля 60% прыгонных сялян былі закладзены іх уладальнікамі. Сведчаннем нарастаючага крызісу пры-гонніцкай сістэмы быў сялянскі рух. Калі ў першай трэці ХІХ ст. адбылося 46 даволі значных сялянскіх выступленняў, то ў другой трэці - больш за 90. Сялянскія выступленні вымусілі царызм праводзіць на Беларусі больш жорсткую сацыяльна-эканамічную палітыку і рабіць захады па вырашэнні аграрнага пытання.

У 1840-1857 гг. праводзілася рэформа сярод дзяржаўных сялян. Мэта - зняць сацыяльную напружанасць у дзяржаўнай вёсцы, павысіць даходнасць і заваяваць сімпатыі сялянства. 28 снежня 1839 г. былі падпісаны законы аб новай сістэме кіравання і люстрацый дзяржаўных маёнткаў у заходніх губернях. У ходзе люстрацый змяншаліся павін-насці сялян і павялічваліся іх зямельныя надзелы. На аснове ўказаў 1844 і 1845 гг. казённыя сяляне пераводзіліся з паншчыны на аброк і было забаронена здаваць іх у арэнду. Прызнавалася грамадзянская свабода дзяржаўных сялян. Рэформа П.Д. Кісялёва выклікала супра-ціўленне памешчыкаў.

З мэтаю аслаблення напружанасці ў памешчыцкай вёсцы ўрад пайшоў на правядзенне інвентарнай рэформы на падставе закона ад 15 красавіка 1844 г. Сутнасць яе зводзілася да рэгулявання памераў надзелаў і павіннасцяў памешчыцкіх сялян і замацавання іх гранічных узроўняў у абавязковых не толькі для сялян, але і для памешчыкаў інвентарах. Рэформа выклікала супраціўленне памешчыкаў і незадава-льненне сялян у тым, дзе павіннасці былі завышаныя.

Такім чынам, у пачатку ХІХ ст. на Беларусі адбываецца зара-джэнне капіталістычных адносін, станаўленне якіх стрымлівалі феа-дальна-прыгонніцкія парадкі. Аграрныя рэформы 40-х - першай паловы 50-х гг. хаця і стваралі лепшыя ўмовы для развіцця таварна-грашовых адносін і разгортвання гаспадарчай ініцыятывы сялянства (казённыя, перш за ўсё), але не закраналі асновы феадальна-прыгонніцкай сістэмы, ліквідацыя якой была жыццёва неабходнай у той час.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Інвентары - вопісы ўладанняў феадалаў.

Люстрацыя - перыядычнае апісанне дзяржаўнай маёмасці.

Кірмаш - перыядычны торг, які наладжваўся ў пэўным месцы і ў пэўны час.

Храналогія падзей

-1839 гг. - будаўніцтва Аўгустоўскага канала.

-1827 гг. - пачатак фабрычнай вытворчасці на Беларусі.

г. - Палажэнне аб люстрацыі дзяржаўнай маёмасці заход-ніх губерняў і Беластоцкай воласці.

г. - стварэнне губернскіх інвентарных камітэтаў.

-1857 гг. - перавод казённых сялян на аброчную сістэму.

г. - масавыя антыпрыгонніцкія выступленні сялян Віцеб-скай губерні.

Пытанні для самаправеркі

. Якія праявы крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы можна назваць?

. Што паклала пачатак фабрычнай вытворчасці на Беларусі?

. Якія працэсы назіраліся ва ўнутраным гандлі ў першай палове ХІХ ст.?

. Ці выкарыстоўвалася наёмная праца ў прамысловасці і сель-скай гаспадарцы?

Пытанне 20. Асвета і культура Беларусі

ў канцы XVIII - першай палове ХІХ ст.

Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі куль-тура Беларусі развівалася ў новых гістарычных умовах. У канцы XVIII - першай палове ХІХ ст. у ёй адбыліся сурёзныя якасныя змены, звя-заныя з неабходнасцю пераарыентацыі ў сувязі з зараджэннем буржу-азных адносін, складваннем умоў для станаўлення беларускай нацыі.

Найбольш характэрнай рысай новага этапу ў развіцці культуры Беларусі была яе дэмакратызацыя. Яна праявілася ва ўзнікненні новых формаў арганізацыі культурнага жыцця, якія рабілі культурныя каштоўнасці больш даступнымі (перыядычны друк, камерцыйны тэатр, мастацкія выстаўкі, ланкастарскія школы), а таксама ў змене ідэйнага зместу культуры, развіцці рэалізму ў літаратуры і мастацтве, зварот да традыцыйнай культуры. Ідэйны змест культуры істотна ўзбагачаецца і ўскладняецца, што праявілася ў хуткай змене ідэйна-стылявых кірункаў: класіцызма, сентыменталізма, рамантызма, рэаліз-ма. Больш значнай становіцца роля культуры ў жыцці асобнага чала-века, узмацняецца яе ўплыў на развіццё грамадства.

Вызначальнай зявай гісторыка-культурнага працэсу на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове ХІХ ст. стала паступовае фарміраванне сучаснай беларускай нацыянальнай культуры. Насуперак памкненням улады затрымаць беларускую культуру на ўзроўні фальклору, уздымаецца новая хваля беларускага нацыянальнага адраджэння. Свайго найвышэйшага ўзроўню яна дасягнула ў 40-50-я гады. У гэты час закладваюцца тыпалагічныя, характэрныя рысы культуры бела-русаў, пачынаецца яе прафесіяналізацыя, ствараюцца нацыянальны тэатр, літаратура, іншыя галіны культуры.

Адной з найбольш важных галін духоўнага жыцця ў канцы XVIII - першай палове ХІХ ст. была асвета. У 1802 г. пачалася школь-ная рэформа. Згодна з ёй утваралася некалькі тыпаў навучальных устаноў. Асвета таго часу падпарадкоўвалася саслоўнаму прынцыпу: вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы прызначаліся для дзяцей шляхты і чыноўнікаў. У 1803 г. Галоўная літоўская школа была перай-менавана ў Віленскі універсітэт. Універсітэт меў сваю бібліятэку, батанічны сад, анатамічны музей, лабараторыі. Сярэднюю адукацыю давалі павятовыя вучылішчы і гімназіі. Сетка вучылішчаў існавала пры каталіцкіх і базыльянскіх манастырах, якія давалі сярэднюю адукацыю. Сярод іх вылучалася Полацкая езуіцкая акадэмія, якая па ўзроўні адукацыі набліжалася да вышэйшай навучальнай установы. У 1832 г. навучальныя ўстановы пры каталіцкіх кляштарах і манастырах былі пераўтвораны ў свецкія.

У 1821 г. на тэрыторыі Беларусі пачалося распаўсюджванне ланкас-тарскіх школ. Першай школай такога тыпу была школа для сялян, адкрытая І. Храптовічам у Шчорсах. У канцы 1830-х гг. у краі дзейнічалі 13 школ агульнага навучання. У 1840-я гг. пачалі адкрывацца для дзяржаўных сялян.

Асобныя навучальныя ўстановы рэлігійнага характару існавалі для яўрэяў: талмуд-торы, хадарымы. Дзеці ў гэтых школах займаліся вывучэннем свяшчэнных кніг іудаізму пад кіраўніцтвам равінаў і меламедаў. Жанчыны атрымоўвалі адукацыю ў прыватных вучыліш-чах і пансіянатах, а таксама праз хатніх настаўнікаў.

У першай чвэрці ХІХ ст. сістэма асветы на Беларусі была значна спаланізавана. Польская мова зяўлялася асноўнай мовай выкладання. Дзеці вывучалі польскую гісторыю і літаратуру.

Пасля паўстання 1830-1831 гг. царскі ўрад рэарганізаваў сістэ-му адукацыі. 1 мая 1832 г. Мікалай І падпісаў указ пра закрыццё Вілен-скага універсітэта. Выкладанне ва ўсіх тыпах навучальных устаноў пераводзілася на рускую мову. На ўсходзе Беларусі польская мова выключалася з праграмы выкладання.

Навуковае жыццё Беларусі ў першай палове ХІХ ст. было звязана з дзейнасцю выкладчыкаў Віленскага універсітэта, Горы-Гора-цкага земляробчага інстытута, створанага ў 1848 г. на базе земляроб-чай школы, а таксама з даследаваннямі энтузіястаў-аматараў.

Першая палова ХІХ ст. - час зараджэння навуковага беларуса-знаўства. Першымі загаварылі пра самабытнасць беларускай мовы і неабходнасць яе вывучэння польскі вучоны-лінгвіст С. Ліндэ і гісто-рык Т. Чацкі. Першая спроба навуковага даследавання мовы беларусаў - праца рускага вучонага К.Ф. Калайдовіча Пра беларускую гаворку (1822 г.).

Значны ўклад у развіццё беларусазнаўства ўнеслі ўраджэнцы Беларусі: І. Грыгаровіч - аўтар археаграфічнага выдання Беларускі архіў (1824 г.), І. Даніловіч - аўтар дзевяцітомнай Гісторыі літоў-скага народа (1836-1841 гг.), Т. Нарбут - аўтар Помнікаў гісторыі Літвы (1846 г.), М. Без-Карніловіч, які ў 1855 г. выдаў Гістарычныя звесткі аб знамянальных мясцінах Беларусі, лінгвісты І. Насовіч і С. Мікуцкі. У сярэдзіне ХІХ ст. на старонках расійскага перыядычнага друку папулярызацыяй навуковых ведаў пра Беларусь займаўся пісьменнік-этнограф П. Шпілеўскі - аўтар твораў "Падарожжа па Палессі і беларускаму краю (1853-1855 гг.) і Беларусь у характа-рыстычных апісаннях і фантастычных яе казках. Значную ролю ў развіцці гістарычнай навукі, краязнаўства і этнаграфіі адыгралі браты Я. і К. Тышкевічы, А. Кіркор, Р. Падбярэзскі. У працах пачынальнікаў беларусазнаўства, у публікацыях беларускіх фалькларыстаў, этногра-фаў выявілася абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў і пачынаўся працэс складвання беларускай нацыі.

Адметнай рысай культурнага жыцця Беларусі ў першай палове ХІХ ст. было станаўленне новай беларускай літаратуры, якая фармі-равалася, абапіраючыся на народную творчасць і жывую народную мову. У ёй адлюстравалася духоўнае жыццё народа. Ананімныя верша-ваныя гутаркі Гутарка Данілы са Сцяпанам, Сход, вершы П. Баг-рыма, Ф. Савіча, У. Сыракомлі, В. Каратынскага выявілі апазіцыйныя і антыпрыгонніцкія настроі, любоў да радзімы.

Ян Чачот у 1837-1846 гг. выдаў 6 фальклорных зборнікаў Вясковыя песні, у якіх побач з народнымі песнямі ён змясціў і свае - на польскай і беларускай мовах. А. Рыпінскі быў аўтарам фалькларыс-тычнага даследавання Беларусь (Парыж, 1840 г.) і беларускіх вер-шаў. Я. Баршчэўскі пісаў беларускія вершы і на падставе народных легенд стварыў чатырохтомны польскамоўны зборнік Шляхціц За-вальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях. У вырашэнне праблемы нацыянальнай самабытнасці значны ўклад унеслі паэмы Энеіда навыварат і Тарас на Парнасе.

У 40-я гады да беларускага прыгожага пісьменства звяртаецца выдатны пісьменнік і драматург В. Дунін-Марцінкевіч. Першымі вядо-мымі нам творамі пісьменніка сталі песы Рэкруцкі яўрэйскі набор, Спаборніцтва музыкантаў, Чарадзейная вада. У 1846 г. убачыла свет выдатная музычная песа пісьменніка Сялянка (Ідылія), дзе ўпершыню загучала жывая беларуская гаворка.

У канцы XVIII - першай палове ХІХ ст. на якасна новую прыс-тупку ўзняліся тэатр і музыка. Сталыя тэатральныя калектывы дзейні-чалі ў Вільні (трупа Мараўскага), Гродне (трупа С. Дзешнер), Мінску (трупа Кажынскага). Тэатральнае мастацтва таго часу звязана з імёнамі акцёраў К. Скібінскага, С. Дзешнера, З. Анчыца. Рэпертуар тэатраль-ных калектываў быў даволі шырокім: творы Шэкспіра, Шылера, Мальера, Багуслаўскага, Гогаля, Пушкіна, Астроўскага. Апрача прафе-сійнага і аматарскага тэатраў існаваў народны тэатр - батлейка. Музыка была адной з найважнейшых галін мастацтва. Яна гучала ў салонах мясцовай шляхты, выкладалася ў навучальных установах; часта адбываліся сольныя канцэрты прафесійных музыкантаў.

У маёнтках буйных магнатаў існавалі прыгонныя аркестры і капэлы. Сусветную славу маюць творы М.К. Агінскага. Ураджэнец Мінска С. Манюшка стварыў выдатныя оперы на лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча.

Дасягненні ў выяўленчым мастацтве звязаны з Віленскай школай жывапісу. Першым прафесарам жывапісу Беларусі і Літвы быў Ф. Смуглевіч. Выхаванцамі гэтай школы былі партрэтыст і майстар гістарычных кампазіцый Я. Дамель, мастак-партрэтыст В. Ваньковіч, графік і мастак В. Дмахоўскі, выдатныя мастакі М. Кулеша і Н. Орда. Пачынальнікам мастацтва нацюрморта на Беларусі быў І. Хруцкі.

Такім чынам, культура Беларусі першай паловы ХІХ ст. зяўлялася важнай часткай гістарычнага працэсу. Яна была цесна звязана з культурамі суседніх народаў. Але працэс развіцця культуры Беларусі скажаўся і стрымліваўся палітыкай царскіх улад. Працэс развіцця культуры на беларускіх землях сведчыў аб пачатку працэсу нацыянальнага адраджэння.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Рамантызм - ідэйна-мастацкі накірунак у духоўным жыцці, літаратуры і мастацтве Еўропы і Амерыкі ў канцы XVIII - першай па-лове ХІХ стст. На Беларусі ідэі рамантызму зявіліся ў першай палове ХІХ ст. Для рамантызму ўласціва арыентацыя на голас пачуццяў. Рамантызм праявіўся ў творах А. Міцкевіча, Я. Баршчэўскага.

Сентыменталізм - плынь у літаратуры і мастацтве XVIII - пачатку ХІХ ст. у Заходняй Еўропе і Расіі, якому ўласцівы культ пачуцця, увядзенне лепшых маральных і духоўных каштоўнасцей у ранг жыццёвага правіла. Элементы сентыменталізму ўпершыню выявіліся ў вершах Я. Чачота.

Храналогія падзей

г. - стварэнне Віленскай навучальнай акругі.

г. - закрыццё Віленскага універсітэта.

г. - Указ аб увядзенні выкладання на рускай мове ва ўсіх навучальных установах Беларусі.

г. - адкрыццё Горы-Горацкай земляробчай школы.

г. - пераўтварэнне Горы-Горацкай земляробчай школы ў інстытут.

Пытанні для самаправеркі

. На якой мове вялося выкладанне ў навучальных установах на Беларусі ў першай палове ХІХ ст.?

. Што такое беларусазнаўства і з чым было звязана яго ўзнік-ненне?

. Які характар мела адукацыя ў першай палове ХІХ ст.?

. Як развіваліся тэатральнае мастацтва і музыка?

ТЭМА 2. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД СТАНАЎЛЕННЯ БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА (ДРУГАЯ ПАЛОВА XIX ст. - ЛЮТЫ 1917 г.). БАРАЦЬБА ЗА ДЭМАКРАТЫЮ І НАЦЫЯНАЛЬНАЕ АДРАДЖЭННЕ

Пытанне 21. Станаўленне буржуазнага грамадства ў Беларусі. Маніфест і Палажэнні 19 лютага 1861 г. Асаблівасці зямельнай рэформы ў Беларусі

У пачатку другой паловы XIX ст. Расійская імперыя, у складзе якой знаходзілася і Беларусь, была амаль адзінай дзяржавай, дзе панавала феадальная гаспадарка. Гэта абумовіла яе адсталасць у параўнанні з краінамі Захаду. Аб чым яскрава сведчыла Крымская вайна (1853-1856 гг.), у якой Расія не змагла супрацьстаяць высокаразвітым капіталістычным краінам - Англіі і Францыі і іх саюзнікам.

Відавочнасць неэфектыўнасці прыгонніцкай сістэмы гаспа-дарання ў параўнанні з рыначнай, капіталістычнай, хвалявала ўрадавыя колы Расіі на працягу ўсёй першай паловы XIX ст. У канцы 50-х гадоў пад уздзеяннем феадальнага руху, яны зразумелі, што лепш адмяніць прыгоннае права зверху, чым яно будзе адменена знізу.

Імператар Аляксандр II (1818-1881 гг.) забяспечыў эвалюцыйны пераход да капіталістычнай гаспадаркі, стаўшы вялікім рэфарматарам Расіі. У студзені 1857 г. быў створаны Сакрэтны камітэт для абмерка-вання мер па ўладкаванні быту памешчыцкіх сялян. Рэформу было вырашана пачынаць з заходніх губерняў. Значную ролю ў яе правядзенні адыграў генерел-губернатар Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў У.І. Назімаў.

лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзіў 17 заканадаўчых актаў, што тычыліся адмены прыгоннага права, і звярнуўся да народа з Маніфестам. На Беларусі рэформа праводзілася на падставе Агульна-га палажэння і двух мясцовых палажэнняў. На Магілёўскую і восем паветаў Віцебскай губерні, дзе панавала абшчыннае землекарыстанне, пашыралася Мясцовае палажэнне для вялікарускіх, наварасійскіх і беларускіх губерняў. У Мінскай, Гродзенскай, Віленскай губернях і чатырох паветах Віцебскай губерні, дзе існавала падворнае землека-рыстанне, землеўпарадкаванне сялян праводзілася па асобым Мясцо-вым палажэнні.

Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах ствараліся спецыяльныя павятовыя міравыя зезды і губернскія па сялянскіх спра-вах установы. Сяляне выбіралі старастаў, валасное праўленне, валасно-га старшыню і суддзю, якія адыгрывалі ролю мясцовага самакіравання на аснове кругавой парукі.

У адпаведнасці з маніфестам сяляне адразу атрымлівалі асабіс-тую свабоду і шэраг грамадзянскіх правоў - заключаць грамадзянскія і маёмасныя пагадненні, адкрываць гандлёвыя і прамысловыя прадпры-емствы, пераходзіць у іншыя саслоўі і др.

Сяляне, якія на момант рэформы апрацоўвалі памешчыцкую зямлю, надзяляліся ёю. У Магілёўскай і Віцебскай губернях устанаў-ліваліся вышэйшыя (ад 4 да 5,5 дзесяцін) і ніжэйшыя (ад 1 да 2 дзеся-цін) нормы падзельнай зямлі на адну рэвізскую (мужчынскую) душу. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях сялянам даваўся ў якасці надзельнай зямлі іх дарэформены надзел. Пры гэтым прадугледжвалі-ся адрэзкі зямлі на карысць памешчыка.

Свой надзел зямлі сяляне павінны былі выкупіць ва ўласнасць. Выкупная сума вызначалася праз шасціпрацэнтную капіталізацыю гадавога аброку. 20-25% гэтай сумы сяляне павінны былі заплаціць непасрэдна памешчыку. Астатнюю частку (80-75%) памешчыкі атры-млівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер. Сяляне ж на працягу 49 гадоў разлічваліся з дзяржавай за 80-75% кошту надзель-най зямлі ў выглядзе выкупных плацяжоў, у якія ўключаліся яшчэ 6% гадавых за крэдыт.

Рэформа была разлічана на тры перыяды:

першы (2 гады) - складанне і падпісанне ўстаўных грамат, у якіх пералічваліся ўсе сялянскія надзельныя землі і іх кошт;

другі (9 гадоў) - выплата памешчыкам 20-25% кошту надзель-най зямлі. У гэты перыяд сяляне лічыліся часова абавязанымі і за карыстанне зямлёй павінны былі выконваць павіннасці на карысць памешчыкаў;

трэці (49 гадоў) - разлік з дзяржавай за 80-75% кошту надзель-най зямлі.

Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі, адным з кіраўніком якога быў К. Каліноўскі, прымусіла царскі ўрад унесці істот-ныя змены ў правядзенне рэформы на Беларусі. Каб сялян прывабіць на бок урада, тут быў скасаваны часоваабавязаны перыяд, і ўказам ад 1 сакавіка 1863 г. уводзіўся абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў і сяляне станавіліся ўласнікамі зямлі. Выкупныя плацяжы спачатку зніжаліся на 20%, а пасля яшчэ на 64-75%, у Магілёўскай губерні - на 23,8%. На Беларусі надзяляліся зямлёю і сяляне, абеззямеленыя ў перыяд з 1846 г. да пачатку рэформы. Дзяржаўныя сяляне з 1867 г. пераводзіліся з аброку на выкуп і станавіліся ўласнікамі сваіх надзелаў.

Такім чынам, рэформа 1861 г. дала сялянам асабістую свабоду, надзяліла іх зямлёю за выкуп, стварыла ўмовы для выплаты кошту за зямлю. Зробленыя ўрадам уступкі палепшылі ўмовы жыцця сялян Беларусі ў параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі. Увогуле, рэформа забяспечыла пераход Расіі ад феадальнай да рынкавай, капіталістычнай гаспадаркі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Устаўныя граматы - дзяржаўныя акты, якія вызначалі адносіны часоваабавязаных сялян з памешчыкамі пасля сялянскай рэформы 1861 г.

Часоваабавязаныя сяляне - былыя памешчыцкія сяляне, якія па-водле рэформы 1861 г. вызвалены ад прыгону, але засталіся абавязанымі ў адносінах да памешчыкаў, пакуль не заплацяць 20-25% кошту надель-най зямлі.

Выкуп - крэдытная аперацыя царскага ўрада, паводле якой сяляне павінны былі вярнуць пазыку дзяржаве ў памеры 75-80% кошту надзельнай зямлі на працягу 49 гадоў. Спагнанне выкупных плацяжоў спынена 1 студзеня 1907 г.

Адрэзкі - землі, адрэзаныя памешчыкамі ад сялянскіх надзелаў у час рэформы 1861г.

Абшчына з кругавой парукай - адна з форм сельскага гаспада-рання ў Расіі, якая выкарыстоўвалася для ўзмацнення прыгону і збору падаткаў, калі ўсе абшчыннікі разлічваліся за бедных і нямоглых.

Адработкі - кабальная форма найму сялян да памешчыка. Аплата працы пры адработках значна ніжэйшая, чым пры вольным найму. Практыкавалася пасля рэформы 1861 г. у Віцебскай і Магілёўс-

кай губернях.

Храналогія падзей

-1881 г.г. - гады праўлення Аляксандра II.

-1856 гг. - Крымская вайна - вайна Расіі з кааліцыяй Вялікабрытаніі, Францыі, Сардзініі і Асманскай імперыі.

г. - Сакрэтны камітэт для падрыхтоўкі адмены прыгонна-га ладу.

г. - Сакрэтны камітэт ператвораны ў Галоўны камітэт па сялянскай справе.

г. - рэскрыпт Аляксандра II генерал-губернатару У.І. На-зімаву аб заснаванні камісіі ў Вільні для падрыхтоўкі мясцовых праек-таў паляпшэння быту памешчыцкіх сялян.

лютага 1861 г. - Аляксандр II зацвердзіў 17 заканадаўчых актаў аб адмене прыгоннага права і звярнуўся да народа з маніфестам.

г. - указы аб абавязковым выкупе сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях, зніжэнне выкупных плацяжоў на 20%, далейшае зніжэнне плацяжоў на 64-75,4%.

г. - закон аб пераводзе з аброка на выкуп дзяржаўных сялян, якія станавіліся ўласнікамі сваіх надзелаў.

Пытанні для самаправеркі

. На падставе якіх дакументаў праводзілася рэформа 1861 г. у беларускіх губернях і ў чым асаблівасці яе здзяйснення?

. Якую ролю адыграла дзяржава ў правядзенні рэформы 1861 г.?

. Як змянілася становішча памешчыкаў і сялян у выніку рэфор-мы 1861 г.?

. Вызначце значэнне аграрнай рэформы 1861 г. у гісторыі Бе-ларусі.

Пытанне 22. Буржуазныя рэформы 60-80-х гадоў XIX ст. і асаблівасці іх правядзення на Беларусі

Аграрная рэформа 1861 г., зліквідаваўшы прыгоннае права, адкрыла шлях для развіцця капіталізму ў Расійскай імперыі. Разам з тым, каб рухацца наперад да буржуазнага грамадства патрэбны былі іншыя рэформы дзяржаўна-палітычнага ладу. Імператар Аляксандр II у 60-70-я гады XIX ст. прыняў шэраг заканадаўчых актаў аб правядзенні такіх рэформ, як земская, судовая, гарадская, ваенная, у галіне народ-най адукацыі і друку.

Земствы - органы мясцовага самакіравання. Яны былі створаны ў Расійскай імперыі паводле земскай рэформы 1864 г. У губернях і паветах ствараліся земскія сходы і земскія ўправы. У аснову выбарчай сістэмы пакладзены саслоўны і маёмасны цэнзы. Выбарчая палітыка забяспечвала перавагу ў земствах памешчыкам і чыноўнікам. Земствы займаліся толькі мясцовымі гаспадарчымі справамі. Іх дзейнасць кантралявалася губернатарамі. Рэформа не пашыралася на Беларусь, бо царскі ўрад баяўся, што мясцовае самакіраванне трапіць у рукі польскіх памешчыкаў, якія лічыліся нядобранадзейнымі. На Беларусі земствы ўводзіліся толькі ў 1911 г. Яны садзейнічалі развіццю мясцо-вай ініцыятывы, гаспадаркі і культуры, адкрывалі на свае сродкі школы, бальніцы, урачэбныя ўчасткі, займаліся статыстыкай і інш.

Судовая рэформа 1864 г. праводзілася з мэтай пераўтварэння феадальна-саслоўнай судовай сістэмы ў больш прагрэсіўную, адпа-ведную ўмовам развіцця капіталістычнага грамадства. Рэформаю прадугледжвалася аддзяленне суда ад адміністрацыі, роўнасць усіх перад законам, публічнасць і спаборнасць судовага працэсу, нязмен-насць суддзяў і следчых, увядзенне суда прысяжных павераных (адвакатаў). Уводзіліся мясцовыя і агульныя суды. Сістэма мясцовых судоў складалася з міравых судоў і павятовых зездаў міравых суддзяў, агульных з акруговых судоў (пераважна адзін на губерню) і Сената. Мясцовыя суды разглядалі дробныя злачынствы і мелі спрошчанае справаводства. Суды былі бессаслоўнымі. Справы аб цяжкіх злачын-ствах разглядалі акруговыя суды з удзелам прысяжных засядацеляў.

На Беларусі ў сувязі з палітычнай рэпрэсіяй пасля паўстання 1863-1864 гг. міравыя суды ўведзены толькі ў 1872 г.

Рэформа гарадскога кіравання ў Расійскай імперыі ажыццяўля-лася паводле Гарадскога палажэння ад 16 чэрвеня 1870 г. На Беларусі яна пачала дзейнічаць у 1875 г. Рэформай уводзіўся новы бессаслоўны орган гарадскога самакіравання - гарадская дума. Пры выбарах членаў (галосных) думы, права голасу атрымлівалі гараджане з 25-гадовага ўзросту, якія валодалі пэўным маёмасным цэнзам і не мелі запазыча-насці па гарадскіх зборах. Выканаўчым органам гарадской думы была гарадская ўправа (2-3 чалавекі). Узначальваў управу гарадскі галава. Гарадскія ўправы займаліся пытаннямі гападаркі і добраўпарадкаван-нем гарадоў, мясцовага гандлю, прамысловасці, кіравалі гарадской медыцынай і народнай адукацыяй.

Ваенная рэформа 60-70-х гадоў XIX ст. была выклікана неабходнасцю рэарганізацыі ваеннай справы ў Расіі, недахопы якой выявіліся ў Крымскай вайне 1853-1856 гг. Адпаведна рэформе было створана 15 ваенных акруг, у тым ліку Віленская, у якую ўвайшлі беларускія губерні. Адкрыты новыя ваенныя навучальныя ўстановы. У 1874 г. замест рэкруцкіх набораў уведзена ўсесаслоўная воінская павіннасць для мужчынскага насельніцтва 21-гадовага ўзросту. Тэрмін абавязковай вайсковай службы скарачаўся з 20-25 гадоў да 6 у сухапутных войсках і да 7 на флоце. Пачалося пераўзбраенне арміі наразной стралковай зброяй і артылерыяй. Уведзены новыя вайсковыя статуты.

Школьная рэформа праводзілася паводле Палажэння аб пачатковых вучылішчах і Статута гімназій і прагімназій 1864 г., якія зыходзілі з прынцыпу ўсесаслоўнай адукацыі. Кантынгент навучэнцаў у сярэдняй і вышэйшай школе рэгуляваўся высокай платай за навучанне. Пашыралася сетка пачатковых школ. Сярэднюю адука-цыю давалі класічныя і рэальныя гімназіі (пазней рэальныя вучыліш-чы). У класічных гімназіях вывучалі замежныя мовы і дысцыпліны гуманітарнага профілю, у рэальных - прадметы прыродазнаўчага цык-лу. Выпускнікам класічных гімназій давалася права паступлення без уступных экзаменаў ва універсітэты, а рэальных гімназій - у тэхнічныя інстытуты. У пачатку 70-х гадоў былі прыняты меры з мэтай абмежа-вання доступа да вышэйшай адукацыі асобам недваранскага паходжан-ня. Аднак у цэлым школьная рэформа садзейнічала развіццю народнай адукацыі і культуры.

У выніку цэнзурнай рэформы 1865 г. была адменена папярэдняя цэнзура для арыгінальных твораў памерам не менш, як 10 друкаваных аркушаў, а для перакладаў - 20 друкаваных аркушаў. Выданні меншых памераў, органы перыядычнага друку ў правінцыі, у тым ліку на Беларусі, павінны былі праходзіць праз папярэднюю цэнзуру. Сталіч-ныя газеты і часопісы пры ўнясенні вялікіх грашовых закладаў вызваляліся ад папярэдняй цэнзуры. У выніку рэформы некалькі па-шырыліся магчамасці друку.

Такім чынам, рэформы земская, гарадская, судовая, ваенная, у галіне народнай адукацыі і друку садзейнічалі ўкараненню і развіццю новых, буржуазных парадкаў у Расійскай імперыі, у тым ліку і на Беларусі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Земствы - органы мясцовага самакіравання ў Расійскай імпе-рыі, створаныя паводле Земскай рэформы 1864 г.

Рэкруцкая павіннасць - сістэма камплектавання рускай рэгу-лярнай арміі ў XVIII-XIX ст. З 1705 г. рэкрутаў выстаўляла абшчына на пажыццёвы тэрмін, з 1793 г. - на 25 гадоў, з 1834 г. - на 20 гадоў.

Храналогія буржуазных рэформ у Расійскай імперыі і на тэрыторыі Беларусі

№п/пБуржуазныя рэформыў Расійскай імперыіЧас прыняццяў РасііЧас прыняццяў Беларусі1.Земская рэформа1 студзеня 1864 г.1911 г.2.Судовая рэформа20 лістапада 1864 г.1872, 1882 гг.3.Гарадская рэформа1870 г.1875 г.4.Рэфармаванне армііў Расіі1862-1867;1874 гг.5.Школьная рэформа1864 г.1864 г.6.Цэнзурная рэформа1865 г.1865 г.7.Палажэнне аб царкоўна-прыходскіх школах, уні-версітэцкі статут1884 г.1884 г.8.Цыркуляр аб кухарчы-ных дзецях1887 г.1887 г.9.Новае гарадское палажэн-не, якое павышала маёма-сны цэнз1892 г.1892 г.10.Забарона набываць маён-ткі палякам інакш як па спадчыне1865 г.1865 г.11.Адкрыццё Сялянскага па-зямельнага банка1882 г.1882 г.

Пытанні для самаправеркі

. У чым сутнасць і навізна рэформаў - земскай, гарадской, су-довай, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку?

. Растлумачце, чаму вышэйпералічаныя рэформы праводзіліся на Беларусі значна пазней, чым у цэлым у Расійскай імперыі.

. Як указаныя рэформы садзейнічалі фарміраванню буржуаз-нага грамадства на Беларусі?

Пытанне 23. Развіццё капіталістычных адносін у прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў другой палове ХІХ ст.

Аграрная рэформа 1861 г. зявілася сурёзным падмуркам для развіцця прамысловасці Беларусі. Яе характэрнымі рысамі былі хуткі рост фабрычнай індустрыі, пашырэнне дробнай вытворчасці і ману-фактур, пераважна невялікіх фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў па перапрацоўцы мясцовай сыравіны: дрэва (сталярная), гліны (ганчар-ная), скуры (кушнерска-шавецкая), шэрсці і льну (ткацкая). Ішоў працэс пераходу ад ручной працы да машыннай. У канцы ХІХ ст. фабрычна-завадская прамысловасць (1137 прадпрыемстваў) давала 46,8% валавога прадукту. Сярэдні памер прадпрыемстваў Беларусі быў у 2,3 разы меншы, чым увогуле па Расіі.

Галоўнымі галінамі прамысловасці Беларусі былі вінакурэнне (23,5% усёй прамысловай прадукцыі ў 1900 г.), лесапільная, запалка-вая, папярова-картонная, мукамольная-крупяная і інш.

У 80-90-я гады ХІХ ст. на Беларусі ўведзена ў дзеянне фабрыч-на-завадскіх прадпрыемстваў у 4 разы больш, чым за папярэднія 20 гадоў (у Расіі толькі ў 2,6 раза). Гэтаму спрыяла стварэнне густой сеткі чыгуначных дарог у 1,8 раза больш, чым у еўрапейскай частцы Расій-скай імперыі. Значную ролю адыгрываў рачны транспарт. Працягваўся рост гарадоў. Пашыраўся ўнутраны і знешні гандаль.

Рэформа 1861 г. абумовіла прускі шлях развіцця аграрнага капіталізму ў Расійскай імперыі ў цэлым і на Беларусі ў прыватнасці. Тут пераважала памешчыцкае землеўладанне. У 1877 г. памешчыкам належыла 50,3% зямлі, сялянам - 33,4%, казне, царкве, розным уста-новам - 11,2%. Так, князь Вітгенштэйн меў амаль 1 млн. дзесяцін, князь Радзівіл - 15 тыс. дзесяцін.

Пераход да капіталістычнага гаспадарання на Беларусі адбы-ваўся паступова. Аднак па ўзроўню развіцця аграрнага капіталізму яна ішла наперадзе многіх рэгіёнаў Расіі, асабліва Віленская, Гродзенская і Мінская губерні. Аб гэтым яскрава сведчыць пераход пад уздзеяннем сусветнага аграрнага крызісу спецыялізацыі беларускай сельскай гаспадаркі ў 80-90-я гг. ХІХ ст. ад вырошчвання збожжа да мяса-малочнай жывелагадоўлі.

Сувязь з рынкам спрыяла пашырэнню вытворчасці тэхнічных культур, асабліва бульбы, льну, прамысловага садоўніцтва і агарод-ніцтва. Капіталізацыя памешчыцкай гаспадаркі Беларусі выклікала неабходнасць выкарыстання машын. У сярэдзіне 90-х гг. па распаў-сюджванні розных сельскагаспадарчых прылад Беларусь знаходзілася на другім месцы ў Расійскай імперыі пасля Наварасійскага раёна. Сялянскія гаспадаркі таксама пераходзілі на капіталістычныя метады гаспадарання.

Аднак да пачатку ХХ ст. гаспадарка Беларусі ўсё яшчэ заставалася напалову феадальнай - напалову капіталістычнай.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Фабрычна-завадская прамысловасць - прамысловасць, заснава-ная на забеспячэнні вытворчасці тавараў машыннай тэхнікай фабрык і заводаў.

Храналогія падзей

г. - пабудавана Пецярбургска-Варшаўская чыгунка, якая ўпершыню была пракладзена па тэрыторыі Беларусі, прайшла праз Гродна.

г. - указ Аб часовых мерах для найму сельскіх рабочых і служачых.

-1890 гг. - сусветны аграрны крызіс - зніжэнне цэн на збож-жа больш чым у 2 разы.

г. - Палажэнне аб найме на сельскія работы.

г. - пачала дзейнічаць Маскоўска-Брэсцкая магістраль.

г. - створаны Сялянскі пазямельны банк, закон Аб мала-летніх працоўных на заводах, фабрыках і мануфактурах.

г. - закон Аб працягласці і размеркаванні рабочага часу ва ўстановах фабрычна-завадской прамысловасці.

Пытанні для самаправеркі

. Якія характэрныя асаблівасці беларускай прамысловасці парэ-форменнага перыяду?

  1. Што стрымлівала развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы?

Пытанне 24. Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. К. Каліноўскі - кіраўнік рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні

Падзелы Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.) зявіліся перша-прычынай уздыму нацыянальна-вызваленчага руху ў Польшчы, Літве і на Беларусі ў XIX ст., у цэнтры якога было польскае пытанне - адзіная незалежная Польшча ў межах 1772 г. Расійскі імператар - рэфарматар Аляксандр II зрабіў некаторыя ўступкі палякам. Было адменена ваеннае становішча, частка сасланых паўстанцаў (1830-1831 гг.) вер-нута з Сібіры, у Варшаве заснавана земляробчае таварыства для выву-чэння сялянскага пытання.

Аднак гэтыя меры нават узмацнілі антырускія настроі сярод польскага грамадства ў канцы 50-х гадоў XIX ст. Узрастанне нацыя-нальных настрояў спалучалася з вырашэннем аграрнага пытання на карысць сялян. Пры гэтым патрыятычны лагер падзяляўся на дэмак-ратаў, якія выступалі за паўстанне (чырвоныя), і лібералаў - прыхіль-нікаў мірных сродкаў барацьбы (белыя). Прычым чырвоныя у сваю чаргу падзяляліся на правых - памяркоўных, і левых - прадстаў-нікоў рэвалюцыйна-дэмакратычных колаў. Правыя рабілі стаўку на шляхту і асцерагаліся шырокага сялянскага руху. Яны прызнавалі роўнасць нацыянальных правоў беларусаў, літоўцаў, украінцаў з палякамі, але адзіную незалежную Польшчу ў межах 1772 г. Правыя прадугледжвалі надзяленне сялян зямлёй пры абавязковай грашовай кампенсацыі. Левыя выступалі за сялянскую рэвалюцыю, поспех якой яны бачылі ў саюзе і адзінстве з рускімі рэвалюцыянерамі, за лікві-дацыю памешчыцкага землеўладання. Яны прызнавалі права на нацы-янальнае самавызначэнне беларусаў, украінцаў і літоўцаў. Такія палі-тычныя плыні існавалі як у Польшчы, так і на тэрыторыі Беларусі і Літвы.

Штуршком для падрыхтоўкі паўстання стаў расстрэл патрыя-тычнай дэманстрацыі ў Варшаве 8 кастрычніка 1861 г. Увосень 1861 г. у Варшаве быў арганізаваны паўстанцкі Гарадскі камітэт, пераймена-ваны ў 1862 г. у Цэнтральны Нацыянальны камітэт (ЦНК). Рэвалю-цыйныя сілы сталіцы ўзначаліў прадстаўнік чырвоных Я. Дамброў-скі. На Беларусі і ў Літве ўлетку 1862 г. у Вільні створаны Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), які падначальваўся ЦНК. У яго склад увайшлі як чырвоныя, так і белыя.

Левых на Беларусі ўзначальваў К. Каліноўскі (1838-1864). Ён паходзіў з сямі збяднелага шляхціца Гродзенскай губерні, скончыў Пецярбургскі універсітэт. Вярнуўшыся на радзіму, К. Каліноўскі разам з В. Урублеўскім стварыў у Гродне нелегальную рэвалюцыйную арга-нізацыю. У 1862-1863 гг. ён разам з В. Урублеўскім і Ф. Ражанскім выдаў падпольную газету Мужыцкая праўда (7 нумароў), якая друка-валася лацінкай на беларускай мове і была разлічана на беларускае насельніцтва.

У адказ на намер расійскага ўрада правесці масавы рэкруцкі набор 22 студзеня 1863 г. ЦНК абвясціў сябе Часовым нацыянальным урадам (ЧНУ) і заклікаў паўстанцкія атрады да нападу на рускія войскі. ЛПК не быў папярэджаны аб пачатку паўстання, але вырашыў падтрымаць польскіх патрыётаў. Перайменаваны ў Галоўны ўрад Літ-вы і Беларусі на чале з К. Каліноўскім, ён 1 лютага 1863 г. звярнуўся з маніфестам у падтрымку паўстання ў Польшчы.

Адзінага плана баявых дзеянняў у паўстанцаў не было. Ім не ўдалося авалодаць якімі-небудзь значнымі стратэгічнымі пунктамі. Толькі ў красавіку 1863 г. на кароткі тэрмін быў захоплены павятовы горад Горкі (Магілёўская губ.). Найбольш актыўна паўстанцы дзей-нічалі ў Гродзенскай губерні, дзе ваяводскім камісарам быў К. Калі-ноўскі. Сярод паўстанцаў было няшмат сялян. У Гродзенскай губерні яны складалі 33%, у Віленскай - 27%, Мінскай - 20%, Магілёўскай - 13%, Віцебскай - 7%. На сялян значны ўплыў аказала паслабленне для беларускіх губерняў умоў рэформы 1861 г.

Перашкодай пашырэння паўстання зявілася далучэнне да паўстанцаў белых. Больш таго, яны ўзялі кіраўніцтва паўстання ў свае рукі. У сакавіку 1863 г. па загаду ГНУ ў Варшаве Віленскі часовы ўрад Літвы і Беларусі быў распушчаны і створаны Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, у які ўвайшлі белыя на чале з памешчыкам Я. Гейштарам. К. Каліноўскі заняў пасаду ваяводскага камісара на Гродзеншчыне. Спадзяванне белых на падтрымку Англіі і Францыі не спраўдзілася. Ужо ў маі 1863 г. паўстанне ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях было задушана. Прадчуваючы хуткае паражэнне паўстання, белыя пачалі пакідаць свае пасты ў кіраўніцтве. Да ўлады зноў прыйшлі чырвоныя. У ліпені 1863 г. К. Каліноўскі стаў стар-шынёй Віленскага аддзела. Аднак выратаваць паўстанне бало ўжо немагчыма.

жніўня 1863 г. Польскі нацыянальны ўрад загадаў спыніць ваенныя дзеянні. У верасні 1863 г. узброеная барацьба ў заходніх губернях Беларусі і ў Літве была падаўлена, а летам 1864 г. ліквідавана апошняя рэвалюцыйная арганізацыя ў Навагрудскім павеце. У студзені 1864 г. К. Каліноўскі па даносу здрадніка арыштаваны. Знаходзячыся ў турме, мужны рэвалюцыянер звярнуўся да народа з Пісьмамі з-пад шыбеніцы, у якіх заклікаў працягваць барацьбу.

Галоўную ролю ў падаўленні паўстання разам з рускімі войскамі адыграў віленскі генерал-губернатар М. Мураўёў - вешаль-нік. Ваенна-палявы суд прыгаварыў К. Каліноўскага да расстрэлу. Ад-нак Мураўёў замяніў расстрэл павешаннем. 22 сакавіка 1864 г. К. Ка-ліноўскі быў павешаны ў Вільні за ўдзел у паўстанні. 128 чалавек пакараны смерцю, 853 сасланы на катаргу, каля 12,5 тыс. выселены, у тым ліку 504 - у Сібір.

Такім чынам, паўстанне 1863-1864 гг. пацярпела паражэнне, але яно прымусіла царскі ўрад прыняць цэлы шэраг змяненняў, якія значна палепшылі ўмовы правядзення аграрнай рэформы для сялян Беларусі. К. Каліноўскі стаў адным з самых вядомых прадстаўнікоў беларускай нацыі ў свеце.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Паўстанне - масавае ўзброенае выступленне супраць паную-чага ўрада ў абарону класавых або нацыянальных інтарэсаў.

Рэвалюцыя - карэнны пераварот у жыцці грамадства, які заклю-чаецца ў гвалтоўным звяржэнні старога грамадскага ладу і ўсталяванні новага, прагрэсіўнага грамадскага ладу.

Храналогія падзей

лютага 1838 - 22 сакавіка 1864 гг. - Каліноўскі Кастусь (Кан-станцін Вікенцій Сяменавіч) - рэвалюцыянер - дэмакрат.

г. - арганізаваны ў Варшаве гарадскі паўстанцкі камітэт руху.

г. - Гарадскі камітэт перайменаваны ў Цэнтральны нацыя-нальны камітэт (ЦНК); створаны ў Вільні Літоўскі правінцыяльны Камітэт (ЛПК).

-1863 гг. - Мужыцкая праўда.

студзеня 1863 г. - ЦНК абвясціў сябе Часовым нацыяналь-ным урадам і заклікаў паўстанцкія атрады да нападзення на рускія войскі.

Студзень - люты 1863 г. - зяўленне на Беларусі паўстанцкіх атрадаў з Польшчы.

Май 1863 г. - паўстанне задушана ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях; назначэнне М. Мураўёва-вешальніка віленскім генерал-губернатарам.

Ліпень 1863 г. - К. Каліноўскі стаў старшынёй Віленскага аддзела.

жніўня 1863 г. - Польскі нацыянальны ўрад загадаў спыніць ваенныя дзеянні.

Лета 1864 г. - ліквідавана апошняя рэвлюцыйная арганізацыя ў Навагрудскім павеце.

Студзень 1864 г. - арыштаваны К. Каліноўскі. Пісьмы з-пад шыбеніцы.

сакавіка 1864 г. - павешанне К. Каліноўскага ў Вільні.

Пытанні для самаправеркі

. Пералічыце асноўныя прычыны і дзеячыя асобы паўстання 1863-1864 гг.

. Якія вынікі паўстання 1863-1864 гг. для Беларусі?

Вызначце ролю і месца К. Каліноўскага ў паўстанні 1863-1864 гг. і ў гісторыі Беларусі.

Пытанне 25. Сялянскі і рабочы рух Беларусі ў другой палове ХІХ ст. Народніцкія гурткі. Пачатак прапаганды марксізму

Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. на Беларусі адбыўся рэзкі спад сялянскіх выступленняў. У 1864-1880 гг. у сярэднім было зафіксавана 8-10 хваляванняў штогод. Яны ў асноўным былі звязаны з пазямельнымі адносінамі паміж памешчыкамі і сялянамі. Сялянскі рух меў стыхійны характар.

Пасля рэформы 1861 г. на Беларусі рэзка паскорыўся працэс фарміравання рабочага класа. Заработная плата рабочых Беларусі была амаль на 1/3 ніжэй у параўнанні з агульнарасійскім паказчыкам. У га-радах было вялікае беспрацоўе. У гэтыя гады асноўнай формай пратэс-ту рабочых стала эканамічная стачка за паляпшэнне ўмоў жыцця і працы.

Арганізаваны рэвалюцыйны рух на Беларусі пачаў адраджацца ў сярэдзіне 70-х гадоў пад уплывам народніцтва, якое грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму. Заснавальнікамі яго былі А. Герцэн і М. Чарнышэўскі. Народнікі выступалі супраць капіталізму і верылі ў тое, што Расія мае магчымасць перайсці адразу да сацыялізму, аба-піраючыся на сялянскую абшчыну з кругавой парукай. У народніцтве існавалі дзве плыні: рэвалюцыйная і рэфарматарская. У 70-я - пачатку 80-х гадоў найбольш папулярным было рэвалюцыйнае народніцтва, якое выпрацавала тры праграмы дзеянняў: прапагандысцкую (П. Лаў-роў), бунтарскую (М. Бакунін) і змоўніцкую (П. Ткачоў). Сярод вядо-мых расійскіх народнікаў былі ўраджэнцы Беларусі: М. Судзілоўскі, І. Грынявіцкі (забойца імператара Аляксандра ІІ), К. Брэшка-Брэшкоў-ская, А. Бонч-Асмалоўскі. У Мінску, Магілёве, Гродне, другіх беларус-кіх гарадах дзейнічалі народніцкія гурткі. У 1882 г. народнікі Беларусі спрабавалі абяднацца ў адзіную арганізацыю Народнай волі, якая праіснавала нядоўга.

У першай палове 80-х гадоў у Пецярбургу існавалі гурткі сту-дэнтаў - выхадцаў з Беларусі народавольніцкага і ліберальна-асвет-ніцкага напрамкаў. У 1884 г. члены групы Гоман (А. Марчанка, Х. Ратнер і інш.) выступалі з ініцыятывай абяднання ўсіх гурткоў Беларусі. Імі было выдадзена 2 нумары часопіса Гоман. Ідэалам го-манцаў была вольная ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расія, пабудаваная на аснове федэрацыі самастойных абласцей.

У рэвалюцыйным руху Расіі ідэалогія народніцтва паступова саступіла месца марксізму. У другой палове 80-х - пачатку 90-х гадоў у Мінску, Гомелі і другіх гарадах Беларусі былі арганізаваны гурткі, у якіх вывучалі працы К. Маркса і Ф. Энгельса і іх паслядоўнікаў, вялі эканамічную і палітычную агітацыю, распаўсюджвалі рэвалюцыйную літаратуру і інш.

Канец ХІХ - пачатак ХХ ст. - час стварэння і станаўлення палі-тычных партый. Пры гэтым патрэбна ўлічваць наступныя асаблівасці:

у Расійскай імперыі, у тым ліку і на Беларусі, палітычныя партыі ўзніклі раней, чым прафсаюзныя арганізацыі;

працэс класавай дыферэнцыяцыі і фарміравання нацыяналь-най свядомасці на Беларусі не скончыўся, што паўплывала на разнас-тайнасць палітычных партый і рухаў (агульнарасійскіх і нацыяналь-ных), тэрмін іх фарміравання і асаблівасці дзейнасці.

У 80-я гады ХІХ ст. у Расійскай імперыі зявіліся першыя рэ-валюцыйныя арганізацыі, якія дзейнічалі і на тэрыторыі Беларусі. Так, у 1893 г. утварылася сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага (з 1900 г. - сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы). З 1897 г. пачаў дзейнічаць Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі (Бунд).

У 1898 г. у Мінску адбыўся І зезд Расійскай сацыял-дэмак-ратычнай рабочай партыі (РСДРП). На другім зезде РСДРП (1903 г.) вызначыліся дзве фракцыі - бальшавікоў, якія выступалі за жорсткую партыйную дысцыпліну і рашучую класавую барацьбу (лідэрам гэтай фракцыі стаў У.І. Ульянаў (Ленін) (1870-1924), і меншавікоў, якія прызнавалі магчымасць супрацоўнічаць з лібераламі і выступалі за структуру партыйных арганізацый без цвёрдых межаў дысцыпіны і адказнасці членаў партыі за свае рэвалюцыйныя дзеянні (лідэрам гэтай фракцыі стаў Ю. Мартаў). Канчатковы раскол у РСДРП адбыўся ў 1912 г.

У 1900-1902 гг. найбольш радыкальныя сацыялісты-рэвалю-цыянеры абядналіся ў Партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў), лідэрам якой зяўляўся В. Чарноў. Эсэры выкарыстоўвалі тэрор як асноўны сродак барацьбы. Усе гэтыя агульнарасійскія партыі дзейні-чалі ў большасці беларускіх гарадоў і мястэчак.

На мяжы ХІХ-ХХ ст. пачаўся новы перыяд беларускага на-цыянальна-вызваленчага руху, што было звязана з фарміраваннем беларускай навукі, развіццём беларускай літаратуры, ростам нацыя-нальнай самасвядомасці, зяўленнем новага пакалення беларускай інтэлігенцыі. На аснове нацыянальна-культурных гурткоў беларускай моладзі Мінска, Вільні і Пецярбурга зімой 1902-1903 гг. была ўтво-рана Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ), якая пазней атрымала назву Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Яе стварылі Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка), К. Кастравіцкі, А. Бурбіс, В. Іваноўскі, Ф. Умястоўскі і інш.

У 1903 г. на І зездзе БСГ прыняла праграму. Асноўныя пункты праграмы: знішчэнне капіталістычнага ладу, пераход зямлі і сродкаў вытворчасці ў грамадскую ўласнасць, свабода для ўсіх народаў, незалежная дэмакратычная рэспубліка, дэмакратычныя свабоды для грамадзян, пераход да сацыялістычнай гаспадаркі шляхам кааперацыі, ідэя сацыялізацыі зямлі з ураўняльным землекарыстаннем. Сацыяль-най базай партыі зяўляліся інтэлігенцыя, беззямельная і малазямель-ная шляхта, сялянства. БСГ мела цесныя сувязі з Польскай сацыяліс-тычнай партыяй, Сацыялістычнай партыяй Белай Русі (мала звестак), партыяй эсэраў, літоўскай і латышскай сацыял-дэмакратыяй.

Стварэнне ў 1903 г. самастойных сацыял-дэмакратычных арга-нізацый на Беларусі, узмацненне іх палітычнай агітацыі, садзейнічалі пераходу ад эканамічных да палітычных форм барацьбы. Да пачатку першай расійскай рэвалюцыі 1905-1907 гг. сфарміраваліся тры палі-тычныя лагеры:

а) кансерватыўны, урадавы - царскі двор, вышэйшая знаць, вы-шэйшыя слаі чыноўніцтва і армія, дваранства, манархічная буржуазія - усе, хто імкнуліся захаваць самадзяржаўе ў Расіі;

б) ліберальна-буржуазны - асноўная частка буржуазіі, буржуаз-ная інтэлігенцыя, прагрэсіўныя памешчыкі, якія імкнуліся да кансты-туцыйнай манархіі, палітычных і эканамічных рэформ мірным шляхам; в) рэвалюцыйна-дэмакратычны - пралетарыят, сялянства, дэма-кратычная інтэлігенцыя, шырокія непралетарскія дэмакратычныя кла-сы горада і вёскі, якія змагаліся за дэмакратычныя пераўтварэнні, за дэмакратычную рэспубліку.

Да рэвалюцыі ні кансерватыўны, ні ліберальны лагер не ства-рылі сваіх палітычных партый. З сярэдзіны 1905 г. пачалі афарм-ляцца партыі кансерватыўнага, манархічнага накірунку: Саюз рус-кага народа, Партыя рускага сходу, Партыя народнага цэнтра. Іх праграмы будаваліся на трыядзе афіцыйнай ідэалогіі: самадзяржаўе, праваслаўе, народнасць. Тактыка спалучала агітацыйна-прапагандыс-цкую работу з барацьбой з лібераламі і асабліва з рэвалюцыйным рухам, у тым ліку і з дапамогай Чорнай сотні (арганізацыя па-громаў і забойстваў). На Беларусі існавалі аддзяленні агульнарасій-скіх манархічных партый.

Рэвалюцыйна-дэмакратычны лагер прадстаўлялі ўзнікшыя яшчэ да рэвалюцыі 1905-1907 гг. партыі сацыялістычнай арыен-тацыі: дзве плыні (бальшавікоў і меншавікоў) РСДРП, Бунд, партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэры), Сацыял-дэмакратыя Каралеў-ства Польскага і Літвы, Польская сацыялістычная партыя. Да гэтага напрамку можна аднесці і Беларускую сацыялістычную грамаду. Партыі дэмакратычнага лагеру імкнуліся да ўстанаўлення дэмакра-тычнай рэспублікі ў Расіі, вырашэння аграрнага пытання шляхам знішчэння памешчыцкага землеўладання. Адзначым, што рэвалю-цыю, яе характар, рухаючыя сілы і перспектывы развіцця краіны названыя партыі ацэньвалі па-рознаму. Не было адзінства ў лагеры левых сіл і па пытаннях тактыкі.

Такой была расстаноўка палітычных сіл напярэдадні і ў час першай расійскай рэвалюцыі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Палітычная партыя - дабраахвотнае аб'яднанне найбольш ак-тыўнай і арганізаванай часткі грамадзян на агульных ідэалагічных прынцыпах. Заваяванне і ўтрыманне ўлады - галоўная мэта кожнай палітычнай партыі.

Прафсаюз - масавая арганізацыя рабочых і служачых, мэта якой - абарона інтарэсаў працоўных.

Паліцэйскі сацыялізм - стварэнне царскім урадам фальшы-вых рабочых арганізацый пад апекай жандараў і паліцыі з мэтай пераканаць рабочых у тым, што ўрад згодзен задаволіць іх эканаміч-ныя патрабаванні.

Народніцтва - спецыфічная фаза гісторыі сацыяльна-рэвалю-цыйнага руху паміж хаджэннем у народ 1872-1874 і тэрарызмам 1878-1881 гг. Сацыяльная дактрына другой паловы ХІХ ст., заснаваная на ўпэўненасці ў тым, што Расія можа мінуць капіталізм і праз абшчыну адразу перайсці да сацыялізму.

Чарнасоценцы - удзельнікі Чорных соцен - рэакцыйна-ма-нархічных пагромных банд, узнікшых у перыяд першай рэвалюцыі 1905-1907 гг.

Забастоўка - арганізаванае спыненне работы на фабрыцы, заво-дзе з мэтай прымусіць наймальніка задаволіць патрабаванні рабочых ці служачых.

Пралетарыят - клас наёмных рабочых, не маючых сродкаў вытворчасці.

Храналогія падзей

сакавіка 1881 г. - забойства імператара Аляксандра ІІ народ-нікам-беларусам І. Грынявіцкім.

г. - стварэнне Беларускай сацыяльна-рэвалюцыйнай групы Гоман у Пецярбургу.

г. - утварэнне сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага, з 1900 г. - сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ).

г. - утварэнне Усеагульнага Яўрэйскага рабочага саюза ў Літве, Польшчы і Расіі (Бунд).

г. - І-ы зезд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай пар-тыі (РСДРП) у Мінску.

г. - узнікненне Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэ-раў), кіраўнік - В. Чарноў.

-1903 гг. - утворана Беларуская рэвалюцыйная грамада, пазней Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ) - Іван і Антон Луц-кевічы, Э. Пашкевіч (Цётка) і інш.

г. - ІІ-і зезд РСДРП і ўтварэнне ў партыі двух фракцый - бальшавішавікоў на чале з У. Леніным і меншавікоў - Ю. Мартавым.

г. - утварэнне Саюза рускага народа, Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі (кадэты) і Саюза 17 кастрычніка (акцябрысты).

Пытанні для самаправеркі

. У чым праяўляліся характэрныя асаблівасці грамадска-палі-тычнага жыцця ў Беларусі (другая палова ХІХ - пачатак ХХ ст.)?

. Якія палітычныя партыі і рухі дзейнічалі на тэрыторыі Бела-русі ў пачатку ХХ ст.? Ахарактэрызуйце іх праграмныя ўстаноўкі.

. Як праходзіў працэс арганізацыйнага афармлення беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху?

Пытанне 26. Фарміраванне беларускай нацыі

Нацыя - (ад лац. natio - племя, народ) - устойлівая этнаса-цыяльная супольнасць людзей, якія пражываюць на адной тэрыторыі, звязаны агульным эканамічным і сацыяльна-палітычным жыццём, маюць адзіную культуру, мову і самасвядомасць. У гістарычным раз-віцці нацыя прыходзіць на змену феадальнай народнасці і зяўляецца больш высокай ступенню самаарганізацыі і кансалідацыі этнасу.

Існуюць розныя падыходы да вызначэння нацыі. Прадстаўнікі псіхалагічнай тэорыі разглядаюць нацыю як субектыўнае пачуццё і волю аднолькавай групы людзей, галоўнымі прыкметамі якой зяў-ляюцца валоданне агульнай гістарычнай памяццю і імкненне жыць разам (Г. Кон, К. Іглтан, Э. Рэнар). Паводле М. Вебера і П.А. Сарокіна, нацыя ўяўляе сабой супольнасць, якая абяднана агульнасцю мовы, рэлігіі, звычаяў, займае агульную тэрыторыю і імкнецца да стварэння ўласнай дзяржавы. Этатычныя тэорыі зыходзяць з таго, што нацыю ўтвараюць людзі не абавязкова аднаго этнічнага паходжання, але яны адносяцца да дадзенай дзяржавы як да сваей радзімы.

Марксізм-ленінізм працэс утварэння і развіцця нацыі і нацыя-нальных дзяржаў звязвае з характэрнымі для новага часу палітычнымі і сацыяльна-эканамічнымі фактарамі (прамысловы пераварот, гаспа-дарчая інтэграцыя, паглыбленне эканамічных і культурных сувязей, стварэнне матэрыяльных, палітычных, сацыяльна-культурных умоў для збліжэння і канчатковага зліцця нацый пасля перамогі камунізму ў сусветным масштабе).

Сучасныя нацыі фарміраваліся разам з развіццём капіталіс-тычных адносін. У выніку развіцця таварнай вытворчасці, гандлю, складвання рэгіянальных і агульнанацыянальных рынкаў пераадоль-валася сярэдневечная адасобленасць насельніцтва. Гэта прыводзіла да эканамічнай і палітычнай кансалідацыі народнасцей у нацыю, да ства-рэння цэнтралізаваных дзяржаў, якія ў сваю чаргу паскаралі канса-лідацыю нацыі. Утварэнне адзінай нацыянальнай мовы і паглыбленне кансалідацыйных працэсаў у розных сферах жыцця садзейнічалі скла-данню агульнанацыянальнай культуры, фарміраванню асаблівасцей нацыянальнага характару і менталітэту, узнікненню нацыянальнай самасвядомасці.

У гісторыі фарміравання беларускай нацыі можна выдзяліць два перыяды. Першы ахоплівае канец XVIII - першую палову ХІХ ст. і зяўляецца асаблівым пераходам ад феадальнай народнасці да пачатку станаўлення буржуазнай нацыі. Другі пачынаецца з другой паловы ХІХ ст. і характарызуецца як час станаўлення і развіцця беларускай нацыі ў эпоху капіталізму.

Уцягванне гаспадаркі Беларусі ў рыначныя сувязі спрыяла кансалідацыі беларускай нацыі і фарміраванню асноўных пластоў буржуазнага грамадства - пралетарыяту і буржуазіі. Прамысловыя рабочыя Беларусі характэрызаваліся сваёй шматнацыянальнасцю і невысокай канцэнтрыцыяй. Гэта таксама тычылася і гандлёва-прамысловай буржуазіі. Беларуская нацыянальная буржуазія амаль цалкам складалася з заможных сялян - выхадцаў з дробнай буржуазіі. Слабасць нацыянальнай буржуазіі замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі.

У канцы ХІХ ст. паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў. Яна ўваходзіла ў межы пяці заходніх губерняў Расійскай імперыі - Віленскую, Віцебскую, Гродзенскую, Магілёўскую і Мін-скую. Гэтыя межы ў асноўным адпавядаюць сучасным межам Рэспублікі Беларусь. Паводле перапісу 1897 г., на гэтай тэрыторыі пражывала 5,408 млн. беларусаў, 3,1 млн. рускіх, яўрэяў, палякаў, украінцам, літоўцаў, латышоў. Абсалютная большасць беларусаў (больш за 90%) жыла ў сельскай мясцовасці. Доля беларусаў-гараджан, якія гаварылі на роднай мове, складала толькі 14,5%. Асаблівасцю беларусаў як этнасу быў падзел паводле канфесійнай прыналежнасці праваслаўных і католікаў. Міграцыйныя працэсы на рубяжы ХІХ і ХХ стст. пачалі працэс фарміравання беларускай дыяспары за межамі сваёй радзімы.

У другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст. працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. На аснове жывой гутарковай народнай мовы фарміравалася новая беларуская літаратурная мова. Яна развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі. Яе фарміраванне адбывалася павольна з-за цяжкасці ў друкаванні і распаўсюджванні беларускіх твораў. Адмет-насць беларускага этнасу адлюстоўвалася ў своеасаблівым народным і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

Кансалідацыя беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці. З другой паловы ХІХ ст. усё больш актыўна ўжываецца назва Беларусь і этнонім беларусы. Па перапісу 1897 г., беларускую мову лічылі роднай 74% насельніцтв Беларусі. Этнонім беларусы паступова выцясняў лакальныя тэрміны тыпу літвіны, чарнарусы. Аднак працягвалі існаваць лакальныя назвы (палешукі), канфесіянізмы (рускія і палякі), жыхары некаторых частак Беларусі называлі сябе тутэйшымі. Фарміраванню нацыяналь-най самасвядомасці садзейнічалі публікацыі фундаментальных на-вуковых прац, прысвечаных беларускаму народу, яго мове, культуры і гістарычнаму мінуламу.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. актывізаваўся працэс нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва. У 1918 г. абвешчана Беларус-кая Народная Рэспубліка, у 1919 г. створана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. У 1922 г. БССР увайшла ў склад СССР. У 1939 г. узяднаннем Заходняй Беларусі з БССР была завершана тэрытарыяльная кансалідацыя беларускай нацыі. У 1991 г. створана сувярэнная і незалежная Рэспубліка Беларусь. Далейшае паглыбленне працэсу кансалідацыі беларускай нацыі адбываецца на аснове выка-рыстання гістарычна-культурнай спадчыны і нацыянальных каштоўна-сцей, забеспячэння свабоднага развіцця беларускай дзяржавы як роўнапраўнага члена еўрапейскай і агульначалавечай супольнасці.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Нацыя - (ад лац. natio - племя, народ) - устойлівая этнаса-цыяльная супольнасць людзей, якія пражываюць на адной тэрыторыі, звязаны агульным эканамічным і сацыяльна-палітычным жыццём, маюць адзіную культуру, мову і самасвядомасць.

Нацыяналізм - ідэі і палітыка, якія вызначаюць нацыю вышэй-шай каштоўнасцю і лепшай формай агульнасці людзей. Зяўляецца магутнай сілай, што згуртоўвае ў барацьбе за вызваленне нацый і абяднанне ў адзіную дзяржаву.

Шавінізм - крайні нацыяналізм, які прапаведуе нацыянальную выключнасць той ці іншай нацыі.

Самасвядомасць - яснае разуменне сваёй сутнасці, сваіх адмет-ных уласцівасцей, сваёй ролі ў жыцці, у грамадстве.

Пытанні для самаправеркі

. Якімі адметнымі рысамі характарызуецца нацыя?

. Вызначце характэрныя асаблівасці ў фарміраванні беларускай нацыі.

Пытанне 27. Культура Беларусі ў 60-90 гг. ХІХ ст.

Патрэбы капіталістычнага развіцця, узмацненне грамадска-па-літычнага руху прымусілі царызм правесці школьную рэформу 1864 г., якая садзейнічала пашырэнню сеткі пачатковых школ і адмяняла саслоўныя абмежаванні для паступаючых у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы. Дазвалялася грамадскім і прыватным асобам адкрываць пачатковыя школы, дзе дзяцей вучылі пісьму, чатыром дзеянням арыфметыкі, закону божаму і царкоўным спевам.

У 1871 г. зацверджаны новы статут гімназій, які прадугледжваў развіццё толькі класічных гімназій. Тэрмін навучання ў іх павялічваўся з 7 да 8 гадоў. Рэальныя гімназіі былі пераўтвораны ў рэальныя вучы-лішчы.

Адна школа прыходзілася на 8-10 вёсак, большая частка школ размяшчалася ў сялянскіх хатах, не хапала партаў, вучэбных дапа-можнікаў, сшыткаў і г.д. Цяга беларускага насельніцтва да навучання дзяцей у школе была велізарная. Існавалі сярэднія навучальныя ўста-новы царкоўнага ведамства - духоўныя семінарыі. Па палажэнні 1872 г. ствараліся гарадскія вучылішчы, выпускнікі якіх не маглі паступаць у сярэднія навучальныя ўстановы. Пачатковымі школамі ў вёсцы сталі народныя вучылішчы. Пры царкоўных прыходах існавалі пачатковыя прыходскія школы.

Разам з тым, ажыццяўленне школьнай рэформы на Беларусі супала з правядзеннем жорсткага курсу ў палітыцы царызму пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. За ўдзел выкладчыкаў і навучэн-цаў у паўстанні былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі. Лікві-даваны польскія школы, у школах забаранялася выкладанне польскай мовы.

З 1881 г., пасля забойства Аляксандра ІІ, наступіў перыяд жорсткай палітычнай рэакцыі і ў сістэме адукацыі. Цыркуляр 1887 г. абмя-жоўваў паступленне кухарчыных дзяцей у гімназіі і прагімназіі. Паводле перапісу 1897 г., агульны лік пісьменных у Беларусі складаў 25,7%.

Капіталістычная гаспадарка патрабавала кваліфікаванай рабо-чай сілы. На тэрыторыі Беларусі існавалі разнастайныя тыпы прафе-сійных школ. Характэрнай рысай адукацыі на Беларусі зяўлялася вы-сокая ўдзельная вага яўрэйскіх устаноў.

У другой палове ХІХ ст. на Беларусі былі закладзены асновы педагагічнай адукацыі. У 1864 г. пачала дзейнічаць першая ў Расійскай імперыі Маладзечанская настаўніцкая семінарыя. На пачатку ХХ ст. працавалі Полацкая, Нясвіжская, Свіслацкая, Барысаўская, Бабруй-ская, Гомельская, Аршанская, Рагачоўская, Барунская, Мсціслаўская і Гарадоцкая настаўніцкія семінарыі.

Пасля паўстання 1863-1864 гг. узрасла цікавасць прагрэсіўнай рускай інтэлігенцыі да гісторыі, побыту і культуры насельніцтва Бе-ларусі. Вядомымі знаўцамі краю былі А.А. Шахматаў, А.І. Сабалеўскі, М.А. Янчук. Яны працавалі ў Акадэміі навук, Маскоўскім і Пецярбург-скім універсітэтах. Галоўным цэнтрам вывучэння беларускіх губерняў стаў Паўночна-заходні аддзел імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства (г. Вільня, 1867-1915), які замяніў Віленскую археалагіч-ную Камісію (1855-1865 гг.). У складзе аддзела налічвалася больш за 300 членаў, у тым ліку 187 настаўнікаў.

Адным з першых буйных даследчыкаў Беларусі быў настаўнік І.І. Насовіч, які ў 1870 г. у Санкт-Пецярбургу выдаў Словарь белорус-ского наречия. Выдатнымі даследчыкамі Беларусі былі М.Я. Нікі-фароўскі, Е.Р. Раманаў, М.А. Дзмітрыеў, Ю.Ф. Крачкоўскі, М.В. Доў-нар-Запольскі і інш.

У 60-80-я гг. ХІХ ст. перыядычны друк Беларусі прадстаўлялі афіцыйныя выданні: Губернские ведомости, Епархиальные ведо-мости, Виленский вестник, Вестник Западной России. У 1886 г. пачалося выданне адзінай легальнай, незалежнай газеты Минский листок.

У 1863-1864 гг. К. Каліноўскі выдаў Мужыцкую праўду, Пісьмы з-пад шыбеніцы. Традыцыі пачатку 60-х гадоў прадоўжылі Ф. Багушэвіч, А. Гурэвіч, Я. Лучына, Цётка (Э. Пашкевіч) і інш. Вяр-шыняй развіцця беларускай літаратуры другой паловы ХІХ ст. стала творчасць Ф. Багушэвіча. Ён першы з беларускіх пісьменнікаў прызнаў самастойным беларускі этнас і беларускую мову. У 1891 г. выдаў зборнік Дудка беларуская, у 1896 г. - Смык беларускі. Ф.Багушэвіч - пачынальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры.

У парэформенны перыяд у беларускіх гарадах і мястэчках ствараліся аматарскія тэатральныя калектывы. У 1890 г. у Мінску быў адкрыты пастаянны тэатр, створана Таварыства аматараў мас-тацтваў.

У 90-я гады ХІХ ст. былі адчынены мастацкія школы В. Мааса ў Мінску і Ю. Пэна ў Віцебску. Значнымі постацямі ў беларускім жывапісу зяўляюцца А. Гараўскі, Н. Сілівановіч і інш. Пачалася творчая дзейнасць В. Бялыніцкага-Бірулі.

Станоўчыя зрухі ў эканоміцы садзейнічалі хуткаму росту гарадоў Беларусі. Адбываліся пэўныя змены ў іх планіроўцы і добраўпарадкаванні. Назіраўся росквіт неагатычнага і псеўдарускага стыляў у культавым будаўніцтве, а таксама стылю мадэрн.

Такія асноўныя накірункі беларускай культуры другой паловы ХІХ ст.

Храналогія падзей

г. - закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Нава-грудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі. Адкрыта Маладзечанская настаўніцкая семінарыя.

Пытанні для самаправеркі

. Назавіце асноўныя дасягненні ў развіцці розных галін бела-рускай культуры таго часу.

Пытанне 28. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку ХХ ст. Сталыпінская аграрная рэформа

У пачатку ХХ ст. узмацніўся працэс канцэнтрацыі прамысло-васці і капіталу, што прывяло да стварэння ў Беларусі манапалістыч-ных абяднанняў. Так, у Мінску дзейнічалі акцыянерныя таварыствы запалкавай фабрыкі Маланка і крухмала-патачнага завода Сокал, у Гродне - акцыянернае таварыства тытунёвай фабрыкі Шарашэўскага.

Вядучую ролю ў эканоміцы пачалі адыгрываць банкі. Тут меліся крэдытныя ўстановы ад самых прымітыўных - сялянскіх саслоўных кас - да філіялаў значных камерцыйных (Руска-Азіяцкага, Азоўскага, Руска-Французскага і інш.) і Дзяржаўнага банка Расіі. Да 1913 г. на Беларусі налічвалася 18 банкаў. У пачатку ХХ ст. прыкметную ролю на Беларусі адыгрываў нямецкі капітал, але ў асноўным капітал быў мясцовым, пераважна яўрэйскім.

Пасля грашовай рэформы 1895-1897 гг. фінансава-крэдытная сістэма Расійскай імперыі стабілізавалася. Характэрнай рысай дзярж-бюджэту беларускіх губерняў было перавышэнне яе даходнай часткі над расходнай. З 1900 па 1913 гг. нацыянальны даход Беларусі вырас удвая і падняўся з 536 млн. да 1 млрд. руб.

Працягвалася інтэнсіўнае будаўніцтва чыгуначных дарог. Да канца 1913 г. агульная працягласць чыгуначных пуцей на Беларусі складала 3,9 тыс. км.

Аднак удасканаленні формаў гаспадарання на стадыі манапа-лістычнага капіталізму ў прамысловасці на тэрыторыі Беларусі не змаглі набыць класічныя ўзоры і формы з-за недастатковага ў цэлым развіцця капіталізму, асабліва ў сельскай гаспадарцы.

У ходзе першай расійскай рэвалюцыі 1905-1907 гг. царскі ўрад пачаў імпульсіўна шукаць выйсце з гэтай складанай сытуацыі. 3 ліс-тапада 1905 г. цар выдаў маніфест аб адмене выкупных платяжоў з сялян з 1 студзеня 1906 г. - на палову, а з 1 студзеня 1907 г. - поўнас-цю. З гэтага часу надзельная зямля пры падворным землеўладанні перадавалася ва ўласнасць домагаспадару. Пры абшчынным землеўла-данні ўласнікам зямлі юрыдычна станавілася абшчына.

Рашаючую ролю ў паскарэнні развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы адыграла сталыпінская рэформа. Яна пачалася паводле распрацаванага старшынёй Савета міністраў і міністрам ўнутраных спраў Расійскай імперыі П.А. Сталыпіным указу Аб дапаўненні нека-торых пастаноў дзеючага закона, які тычыцца сялянскага землеўла-дання і землекарыстання. Гэты акт ад 9 лістапада 1906 г. пасля зац-верджання Дзяржаўнай думай і Дзяржаўным саветам і падпісання царом стаў законам толькі 14 чэрвеня 1910 г. Мэта ўрада, як сцвяр-джаў Сталыпін, бачыць селяніна багатым. Сутнасцю сталыпінскай аграрнай рэформы было ўкараненне прыватнай зямельнай уласнасці, што было абумоўлена неабходнасцю паскарэння развіцця капіталізму на вёсцы і канчатковай ліквідацыі рэшткаў прыгонніцтва ў аграрнай сферы. У Сталыпінскай праграме капіталізацыі аграрнага сектара вызначаюць асноўныя напрамкі:

разбурэнне сельскай абшчыны;

насаджэнне хутарскіх ці адрубных сельскіх гаспадарак;

правядзення комплекса агратэхналагічных мерапрыемстваў;

дабравольнае перасяленне сялян на свабодныя землі Сібіры, Паўночнага Каўказа, Сярэдняй Азіі і Далёкага Усходу.

Правядзенне рэформы было даручана Асобаму Камітэту па землеўпарадкавальных справах, у падначаленні якога былі губернскія і павятовыя землеўпарадкавальныя камісіі. Усе фінансавыя аперацыі па куплі і продажу зямлі праводзіў Сялянскі пазямельны банк (1882 г.). Створаныя ў сакавіку 1911 г. у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай гу-бернях земствы таксама былі прыцягнуты да правядзення рэформы.

Па ўсіх напрамках аграрнай рэформы ў Беларусі былі дасягнуты значныя вынікі. Так, да 1915 г. у Магілёўскай губерніі з абшчыны выйшла 56,8% усіх абшчыннікаў, у Віцебскай - 28,9%. Гэта адны з самых высокіх паказчыкаў па Расіі. Нагадаем, што у Гродзенскай, Мінскай і Віленскай губернях абшчыны амаль не было. На працягу 1907-1916 гг. у беларускіх губернях ўзнікла больш за 128 тыс. хутароў і адрубоў, што скаладала 12% ад агульнай колькасці сялянскіх двароў (па Расіі ў цэлым 10%).

Трэці напрамак сталыпінскай рэформы звязаны з цэлым комп-лексам мерапрыемстваў па перабудове ўсяго сельскагаспадарчага жыц-ця краіны: наладжванне сельскагаспадарчых складоў, пракатных зерна-ачышчальных і ветэрынарных пунктаў, племянных рассаднікаў жывёлы, кааператыўных таварыстваў, паказальных садоў, бортнікаў, укараненне вогнеўстойлівага будаўніцтва і інш. Адзначым, што сродкаў на гэтыя мэты не хапала.

Урад Сталыпіна выдаў шэраг пастаноў аб льготах пры пера-сяленні сялян у тым ліку і з Беларусі на свободныя землі імперыі. Само ж перасяленне было арганізавана слаба. За 1904-1914 гг. з пяці беларускіх губерняў выехала больш за 356 тыс. чалавек, з якіх звыш 36 тыс. (10,9%) вярнуліся. Палітыка перасялення паскарала працэс сацыяльнага расслаення сялян.

Сялянскім пазямельным банкам за 10 гадоў у пяці губернях было прададзена з выдзяленнем ссуды за наяўны разлік звыш 250 тыс. дзесяцін зямлі на суму 20,5 млн. руб. Галоўнымі прадаўцамі зямлі былі памешчыкі, якія не змаглі прыстасавацца да рыначнай гаспадаркі, а пакупнікамі зямлі былі ў першую чаргу заможныя сяляне.

Сталыпінская рэформа прадугледжвала таксама адмену цялес-ных пакаранняў сялян, свабоду выбару імі месца пастаяннага пражы-вання і інш.

Правядзенне рэформы на тэрыторыі Беларусі за адносна кароткі тэрмін выявіла станоўчыя зрухі ў аграрным сектары. Скарацілася доля памешчыцкага землеўладання да 47% агульнай зямельнай плошчы. Сялянскія гаспадаркі сталі працаваць па законах рынку. Ураджайнасць за 1906-1913 гг. узрасла на 16,4%. Па ўраджайнасці жыта Гродзенская губерня займала першае месца ў Расіі. За 1900-1913 гг. чысты вываз з Беларусі малочных прадуктаў вырас на 20,8%, мяса - на 193,6%, льновалакна - на 18%. Ішоў працэс сацыяльнага расслаення вёскі. На пачатак 1914 г. беднае сялянства складала не менш 68% двароў, сярэдняе - 20%, заможнае - 12%. Сталыпінская аграрная рэформа была спынена Часовым урадам у 1917 г.

Такім чынам, сталыпінская аграрная рэформа спрыяла распаду сялянскай абшчыны, надзелу сялян абшчыннай зямлёй у прыватную маёмасць, паляпшэнню структуры сялянскай гаспадаркі, яе матэры-яльнага дабрабыту, ліквідацыі перанаселенасці беларускай вёскі, пашырэнню праслойкі заможных гаспадароў і росту вясковага прале-тарыяту. Рэформа засталася незавершанай і не змагла карэнным чынам змяніць паўфеадальны характар беларускай вёскі і паставіць яе на заходнееўрапейскі ўзровень, што стала адной з прычын да-лейшых эксперыментаў у аграрнай сферы.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Канцэнтрацыя вытворчасці - працэс засяроджвання сродкаў вытворчасці ў руках буйнейшых гаспадароў - работадаўцаў.

Манаполія - абяднанне прыватных і акцыянерных прадпры-емстваў, якія панавалі ў вытворчасці і збыце прадукцыі.

Акцыянернае прадпрыемства - прадпрыемства, заснаванае на паях асобных уласнікаў, якія даюць ім права на ўдзел у справах і прыбытках гэтага прадпрыемства.

Хутар - абасобленая сялянская гаспадарка разам з сядзібай уласніка.

Адруб - абасоблены зямельны ўчастак, выдзелены ў чыю-небудзь уласнасць.

Храналогія падзей

лістапада 1905 г. - заканадаўчыя акты аб адмене выкупных плацяжоў з сялян з 1 студзеня 1906 г. напалову, а з 1 студзеня 1907 г. - поўнасцю.

лістапада 1906 г. - указ Аб дапаўненні некаторых пастаноў дзеючага землеўладання і землекарыстання - пачатак сталыпінскай аграрнай рэформы.

чэрвеня 1910 г. - закон Аб змяненні і дапаўненні некаторых пастаноў аб сялянскім землеўладанні.

-1911 гг. - гады жыцця Пятра Аркадзьевіча Сталыпіна - расійскага дзяржаўнага дзеяча.

г. - законы аб страхаванні рабочых.

чэрвеня 1917 г. - пастанова Часовага ўрада аб спыненні сталыпінскай аграрнай рэформы.

Пытанні для самаправеркі

. Вызначце асноўныя рысы прамысловага развіцця Беларусі ў пачатку ХХ ст.

. Якія характэрныя асаблівасці развіцця беларускіх гарадоў у пачатку ХХ ст.?

. Растлумачце мэты, задачы і вынікі сталыпінскай аграрнай рэформы ў Беларусі.

Пытанне 29. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. у Беларусі

Да пачатку ХХ ст. у адрозненне ад краін Заходняй Еўропы ў Расійскай імперыі генезіс і фарміраванне буржуазнага грамадства ішлі эвалюцыйным, рэфарматарскім шляхам. Аднак нарастаўшыя супярэч-насці паміж адносна хуткім ростам капіталізму і застаўшыміся пера-жыткамі феадалізму стварылі абектыўныя перадумовы для рэвалю-цыйнай барацьбы. Першая расійская рэвалюцыя павінна была расчыс-ціць шлях для развіцця найбольш прагрэсіўнага тыпу капіталізму, дэмакратызацыі ўсёй грамадска-палітычнай сферы. Рэвалюцыя накіра-вана на звяржэнне самадзяржаўя, ліквідацыю памешчыцкага землеўла-дання, устанаўленне дэмакратычнай рэспублікі, павышэнне жыццёвага ўзроўню працоўных мас.

Рэвалюцыя 1905-1907 гг. была буржуазнай паводле свайго характару, дэмакратычнай па рухаючых сілах - у ёй прынялі ўдзел са-мыя шырокія пласты працоўных мас - пралетарыят адыгрываў най-больш актыўную, кіруючую ролю.

Паражэнне царызму ў руска-японскай вайне (1904-1905 гг.) паскорыла нарастанне рэвалюцыйных падзей. Расстрэл 9 студзеня 1905 г. мірнай дэманстрацыі ў Пецярбургу стаў пачаткам першай рускай рэвалюцыі. Рэвалюцыйныя выступленні ў Пецярбургу, Маскве, іншых фабрычна-завадскіх цэнтраў Расіі гучным рэхам адклікаліся ў Беларусі. Так, 11-15 студзеня 1905 г. забастоўкі салідарнасці ахапілі каля 30 беларускіх гарадоў і мястэчак: Мінск, Магілёў, Гомель, Гродна і інш. У студзені 1905 г. у Беларусі баставала 34 тыс. чалавек. Рабочы рух змыкаўся з сялянскім. У студзені - красавіку 1905 г. адбыліся 53 сялянскія выступленні.

Ініцыятарамі рэвалюцыйных дзеянняў працоўных былі партыі дэмакратычнага напрамку: РСДРП, эсэры, Бунд, ППС, БСГ. Адсутнаць адзінства, вопыту барацьбы негатыўна адбіваліся і на тактыцы іх дзеянняў. БСГ узаемадзейнічала з эсэрамі, іншымі партыямі дэмакра-тычнага напрамку з мэтай ідэйнай кансалідацыі беларускага руху.

Вясной і летам 1905 г. рабочыя Беларусі падтрымалі расійскі пралетарыят. У красавіку - чэрвені палітычным рухам было ахоплена 56 гарадоў і мястэчак. Улетку і ўвосень 1905 г. на Беларусі зарэгістра-вана 380 выступленняў сялян у 32 паветах з 35.

У сувязі з паўстаннем на браняносцы Пацёмкін пачаліся хва-ляванні асобных часцей Магілёўскага, Гродзенскага і Брэст-Літоўскага гарнізонаў, Бабруйскага дысцыплінарнага батальёна.

Цар 6 жніўня 1905 г. падпісаў маніфест аб скліканні думы (Бу-лыгінскай). Бальшавікі праводзілі тактыку адкрытага байкоту думы. Рэвалюцыйны ўздым змёў думу.

Рэвалюцыя паступова набірала сілу і ў кастрычніку дасягнула новага напалу, калі пачалася ўсеагульная палітычная стачка. Так, у кастрычніку рознымі формамі палітычнай барацьбы былі ахоплены 24 гарады і 29 мястэчак Беларусі, у дэманстрацыях і забастоўках удзель-нічала 153 тыс. чалавек.

Ва ўмовах усеагульнай палітычнай стачкі 17 кастрычніка 1905 г. цар падпісаў маніфест, якім абвяшчаў недатыкальнасць асобы, свабоду слова, сходаў саюзаў і г.д. У маніфесце змяшчалася абяцанне склікаць Дзяржаўную думу з заканадаўчымі правамі і дапусціць да ўдзелу ў яе рабоце працоўных. Зяўленне маніфеста суправаджалася хваляй чарна-соценных пагромаў, якія натхняліся царскай адміністрацыяй. Разгар-нуўся працэс стварэння некалькіх партый кансерватыўнага і лібераль-нага адценняў (Саюз рускага народа, кадэтаў, акцябрыстаў і інш.), а потым прайшлі выбары ў І Дзяржаўную думу.

РСДРП з недаверам аднеслася да маніфеста 17 кастрычніка. Па яе ініцыятыве прайшлі мітынгі пратэстаў. У Мінску 18 кастрычніка 1905 г. губернатар Курлоў загадаў адкрыць агонь па ўдзельніках мі-тынгу на плошчы Віленскага вакзала (цяпер Прывакзальная плошча). У выніку больш за 80 чалавек былі забіты, некалькі соцен паранены. Крывавыя сутычкі адбыліся ў Смаргоні, Віцебску, Полацку.

У ходзе кастрычніцкай палітычнай стачкі ў Расіі ўзніклі новыя масавыя палітычныя арганізацыі - Саветы рабочых дэпутатаў. На Бе-ларусі - стачачныя камітэты і кааліцыйныя саветы ў Мінску, Віцебску, Мазыры, Баранавічах, Ваўкавыску, Лунінцы, Пінску і Гомелі. У ліста-падзе 1905 г. зарэгістравана 174 сялянскіх хваляванняў, у снежні - 286.

У адказ на снежаньскае ўзброенае паўстанне ў Маскве 8 снежня 1905 г. забаставалі чыгуначнікі Мінска, Гомеля, Пінска, Лунінца, Баранавіч. Снежаньская палітычная стачка праходзіла больш арганіза-вана, але хутка карная экспедыцыя генерала Арлова падавіла выступ-ленні. Пасля снежаньскіх падзей 1905 г. рэвалюцыя пайшла на спад. Улады ўзялі палітычную сітуацыю пад кантроль.

Ва ўмовах рэвалюцыйнага спаду левы бок пачаў распадацца У студзені 1906 г. БСГ правяла ў Мінску свой другі зезд, на якім былі прыняты новая праграма і статут. Задачамі партыі зяўляліся звяржэн-не царызму, аўтаномія Беларусі з мясцовым сеймам у Вільні, 8-гадзін-ны працоўны дзень, перадача ўсёй зямлі ў грамадскую маёмасць.

Апошняй сумеснай акцыяй левага боку стаў байкот І Дзяр-жаўнай думы вясной 1906 г., прапанаваны бальшавікамі. Байкот пад-трымалі на Беларусі эсэры, БСГ, Бунд і іншыя сацыял-дэмакратычныя яўрэйскія партыі. Тактыка байкоту не прынесла поспеху.

На змену рэвалюцыйным выступленням працоўных мас ішоў працэс станаўлення расійскага парламентарызму. Выбары ў Думу часта праходзілі пры значных парушэннях заканадаўчых актаў. Ня-гледзячы на ўсе выбарчыя абмежаванні, склад Думы не задавальняў самадзяржаўе. Цар разагнаў дзве першыя Думы. Першая праіснавала 72 дні (1906 г.), другая - 102 дні (1907 г.). У іх складзе ад беларускіх губерняў былі прадстаўнікі правых сіл, прычым у ІІ Думе пераважалі дзве шавіністычна-клерыкальныя групоўкі - руская праваакцябрысц-кая і польская аўтанамісцкая, якія адмаўлялі існаванне беларускага этнасу і яго нацыянальных інтарэсаў.

чэрвеня 1907 г. быў апублікаваны маніфест аб роспуску ІІ Ду-мы і змяненні выбарчай сістэмы. Трэба мець на ўвазе тое, што паводле Маніфеста 17 кастрычніка 1905 г. новы закон не мог дзейнічаць без ухвалення яго Думай. Таму маніфест 3 чэрвеня 1907 г. ацэньваецца як дзяржаўны пераварот, які азнаменаваў паражэнне першай расійскай рэвалюцыі.

Расійская рэвалюцыя 1905-1907 гг. не змагла вырашыць свае асноўныя мэты і задачы. Тым не менш, рэвалюцыйныя падзеі забяс-печылі існаванне свабоды слова, саюзаў, сходаў, дзейнічала Дзяржаў-ная дума, трыбуна якой выкарыстоўвалася рознымі палітычнымі сіламі для прапаганды сваіх поглядаў. Была павышана заработная плата рабо-чым, скарочаны працоўны дзень, палепшаны ўмовы працы, адменены выкупныя плацяжы, пачалася сталыпінская аграрная рэформа, разбу-рана вера ў цара-заступніка ў асяроддзі працоўных мас. Рэвалюцыя садзейнічала росту ідэйнай сталасці дэмакратычнага лагера, набыццю палітычнага вопыту партыямі і рухамі.

Рэвалюцыя аказала глыбокі ўплыў на ўсе сферы жыцця Расій-скай імперыі. Фактычна пачаўся працэс пераўтварэння самадзяржаўя ў канстытуцыйную манархію, рух да парламентарызму. Падаўленне рэ-валюцыі, паслярэвалюцыйная рэакцыя і Першая сусветная вайна зама-рудзілі і прыпынілі гэты працэс, што зяўлялася асноўнай прычынай для новых рэвалюцыйных падзей.

Палітыка царскага ўрада ў адносінах да Беларусі заставалася ранейшай і была накіравана на ўмацаванне тут манархічных парадкаў, беларускі народ разглядаўся як адна з частак рускага народа, а тэрыторыя Беларусі як частка адзінай вялікай Русі, адмаўлялася права беларускага народа на самастойнае развіццё. Гэта стварала перадумо-вы глыбокіх змяненняў у беларускім нацыянальным руху.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Парламентарызм - сістэма дзяржаўнай улады, пры якой вы-разна размяжоўваюцца функцыі яе заканадаўчых і выканаўчых орга-наў пры прызначэнні прыярытэтаў ролі парламента як вышэйшага прадстаўнічага і заканадаўчага органа.

Канстытуцыйная манархія - дзяржаўны лад, пры якім улада манарха (цара) абмежавана канстытуцыяй (парламентам).

Трэцьчэрвеньская манархія - улада, якая ўстанавілася пасля роспуску 3 чэрвеня 1907 г. ІІ Дзяржаўнай думы і змен выбарчых зако-наў, якія дазвалялі царызму праводзіць палітыку банапартызму, лаві-руючы паміж памешчыкамі і буржуазіяй.

Храналогія падзей

-1907 гг. - першая расійская рэвалюцыя.

студзеня 1905 г. - крывавая нядзеля, расстрэл мірнай дэ-манстрацыі ў Пецярбургу, пачатак рэвалюцыі.

-15 студзеня 1905 г. - забастоўкі салідарнасці ў Мінску, Магілёве, Гомелі, Гродне, Смаргоні.

жніўня 1905 г. - маніфест аб скліканні думы (булыгінскай).

кастрычніка 1905 г. - маніфест аб палітычных свабодах і скліканні Дзяржаўнай думы.

кастрычніка 1905 г. - Курлаўскі расстрэл на вакзальнай плошчы ў Мінску.

красавіка - 8 ліпеня 1906 г. - І Дзяржаўная дума.

лютага - 2 чэрвеня 1907 г. - ІІ Дзяржаўная дума.

лістапада 1907 г. - 9 чэрвеня 1912 г. - ІІІ Дзяржаўная дума.

лістапада 1912 г. - 6 (19) кастрычніка 1917 г. - IV Дзяр-жаўная дума.

чэрвеня 1907 г. - маніфест аб роспуску ІІ Дзяржаўнай думы, канец першай расійскай рэвалюцыі.

Пытанні для самаправеркі

. Вызначце мэты, задачы і дзеючыя сілы першай расійскай рэва-люцыі 1905-1907 гг.

. Чаму аграрнае пытанне было галоўным у рэвалюцыі 1905-1907 гг.?

. Якія партыі і чаму перамаглі на выбарах у І і ІІ Дзяржаўныя думы на Беларусі?

. Якія змены адбыліся ў Расійскай імперыі ў выніку першай рэвалюцыі?

Пытанне 30. Першая сусветная вайна (1914-1918 гг.). Падзеі ў Беларусі падчас вайны 1914 - да лютага 1917 гг.

Першая сусветная вайна (1914-1918) - вайна паміж дзвюма кааліцыямі дзяржаў: цэнтральнымі дзяржавамі (Германія, Аўстра-Венгрыя, Турцыя і Балгарыя) і Антантай (Расія, Велікабрытанія, Францыя) - усяго 34 краіны. У вайне ўдзельнічала 38 дзяржаў з насельніцтвам больш 1,5 млрд. чалавек. Вайна была выклікана ростам супярэчнасцей за ўмацаванне свайго панавання ў свеце, за перадзел ужо падзеленага свету і падпарадкаванне іншых народаў.

Так, Германія імкнулася стаць Вялікай Германіяй, Англія жадала стварыць яшчэ больш Вялікую Брытанію. У Расіі былі свае інтарэсы ў Турцыі, Персіі, Галіцыі. Яна імкнулася авалодаць пралівамі Басфор і Дарданелы, захапіць Канстанцінопаль (Стамбул). Галоўныя імперыялістычныя дзяржавы спадзяваліся таксама, што вайна дапаможа адцягнуць працоўныя масы метраполій ад рэвалюцыйнага руху, а каланіяльныя народы - ад нацыянальна-вызваленчага руху. Кожная з кааліцый разлічвала на маланкавую вайну і хуткую перамогу. Кіраўніцтва ІІ Інтэрнацыянала падтрымала свае ўрады і тым самым адмовілася ад ранейшых антываенных рэзалюцый аб інтэрнацыянальнай салідарнасці працоўных.

Расійскі ўрад, абсалютная большасць палітычных партый пераконвалі людзей у неабходнасці вайны супраць варвараў-немцаў у абарону братоў-славян. Усе маёмасныя класы горада і вёскі Беларусі заявілі аб сваёй падтрымцы палітыкі царызму. У Мінску, Магілёве, Віцебску і іншых гарадах былі праведзены патрыятычныя сходы.

Толькі бальшавікі на чале з Леніным вызначылі сваю палітычную лінію, накіраваную на ператварэнне імперыялістычнай вайны ў грамадзянскую. Для гэтага яны выступалі за адмаўленне грамадзянскага міру і ваенных крэдытаў, за выхад сацыялістаў з буржуазных міністэрстваў, стварэнне нелегальных партыйных арганізацый, за падтрымку братання на фронце салдат ваюючых армій, падтрымку рэвалюцыйных выступленняў працоўных, за паражэнне сваіх урадаў у імперыялістычнай вайне.

Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. Яна працяг-валася 4 гады, 4 месяцы і 10 дзён і дорага абышлася чалавецтву. Было забіта, паранена і скалечана 30 млн. чалавек. Пры гэтым Расія страціла 5 млн., Беларусь - 1,2 млн. чалавек.

Першы перыяд ваеннай кампаніі 1914 г. на ўсходне-еўрапейскім тэатры ваенных дзеянняў адзначаны двума наступленнямі рускіх войскаў: Усходне-Прускай аперацыяй 1914 г. і Галіцкай бітвай 1914 г. У ходзе наступлення на Усходнюю Прусію руская армія пасля першых поспехаў пацярпела цяжкае паражэнне і адступіла. На працягу месяца рускія войскі разбілі аўстра-венгерскую армію, занялі Львоў і блакіравалі крэпасць Перамышль.

У жніўні 1915 г. пачалося германскае наступленне ў напрамку Коўна - Вільня - Мінск, і немцы здзейснілі свянцянскі прарыў, заха-пілі г. Вілейку. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск - Паставы - Баранавічы - Пінск. Каля палавіны тэрыторыі Бе-ларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй.

У пачатку вайны беларускія губерні былі абяўлены на ваенным становішчы. Забараняліся сходы, маніфестацыі, уводзілася ваенная цэнзура. Працоўныя Беларусі праявілі незадаволенасць такім стано-вішчам, што выклікала жорсткія рэпрэсіі з боку ўрада, які імкнуўся ачысціць прыфрантавую паласу ад рэвалюцыйных элементаў.

З лета 1915 г. значная частка тэрыторыі Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў. У сувязі з наступленнем германскіх войскаў больш за 1320 тыс. чалавек рушыла ў радах бежанцаў на ўсход. Яны ператвараліся ў масу жабракоў, галодных і бяздомных, пазбаўленых сродкаў існавання. Тысячы людзей гінулі ў дарозе ад розных эпідэмій. Былі разбураны многія прадпрыемствы, спалены сотні вёсак. На захопленай германскімі войскамі заходняй тэрыторыі Беларусі быў уведзены жорсткі акупацыйны рэжым. Жыхары ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў павінны былі плаціць падушны падатак. Падаткам абкладаліся бальніцы, рынкі, відовішчныя ўстановы і г.д. Сяляне здавалі немцам зерне, скуры, воўну, масла і інш. Акупанты чынілі расправы і гвалт. Тысячы мірных грамадзян вывозілі на работу ў Германію.

Цяжкае становішча было ва ўсходняй частцы Беларусі. У 1913-1917 гг. колькасць буйных (цэнзавых) прадпрыемстваў скарацілася з 829 да 297, а колькасць рабочых - з 37,7 тыс. да 25,1 тыс. Доля прадукцыі для цывільнага насельніцтва ў 1917 г. складала 15-16% да-ваеннага ўзроўню. За гады вайны адбыліся карэнныя змены галіновай структуры прамысловасці Беларусі. Прамысловыя прадпрыемствы выконвалі ваенныя заказы, выраблялі боепрыпасы, транспартныя сродкі і іншы вайсковы рыштунак. На ўсіх прадпрыемствах, што абс-лугоўвалі фронт, працавала вялікая колькасць рабочых, мабілізаваных з Расіі. Яны былі пастаўлены пад кантроль ваенных ведамстваў. Ра-бочы дзень не рэгламентаваўся. У пачатку 1917 г. жанчыны, падлеткі і дзеці складалі 58,4% усіх фабрычных рабочых Беларусі.

Сельская гаспадарка ўсходняй Беларусі апынулася ў выключна цяжкім становішчы. Больш паловы працаздольных мужчын былі мабі-лізаваны і адпраўлены на фронт. У многіх гаспадарках усе работы вы-конвалі жанчыны, старыя і дзеці. Прымусова пасылалася ўсё насель-ніцтва прыфрантавой паласы на абарончыя работы: капанне акопаў, рамонт дарог, будаванне мастоў і інш. Адбываліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання, фуражу. За гады вайны плошча пасе-ваў жыта скарацілася на 18,7%, пшаніцы - на 22,1%, бульбы - на 34,2%. Пагалоўе жывёлы зменшылася на 21,5%.

Заняпад сельскай гаспадаркі выклікаў рост дарагоўлі і зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа. Цэны на прадукты харчавання і адзенне на Беларусі да 1917 г. павялічыліся ў 8 разоў у параўнанні з 1913 г. Аднак масавасці рабочы і сялянскі рух не набыў.

Ваенныя паражэнні царскай арміі ў 1915 г., няўдачы ў 1916 г., велізарныя людскія і матэрыяльныя страты выклікалі незадаволенасць салдат. Усяго на Беларусі ў перыяд вайны адбыліся 62 салдацкія хваляванні. Так, 22 кастрычніка 1916 г. на размеркавальным пункце ў Гомелі адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў, якое было жор-стка падаўлена. Але спыніць разлажэнне арміі было ўжо немагчыма. Яна паступова станавілася небаяздольнай і ўсё больш рэвалюцыяні-завалася.

Першая сусветная вайна значна паўплывала на беларускі нацыя-нальны рух. Многія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі эвакуірава-ліся ў Цэнтральную Расію. Газета Наша ніва была закрыта. На неа-купіраванай частцы Беларусі нацыянальны рух быў спынены ва ўмо-вах ваеннага становішча. На захопленых беларускіх землях браты Іван і Антон Луцкевічы, В. Ластоўскі і іншыя выступілі з ідэяй адраджэння незалежнасці Літвы і Заходняй часткі Беларусі ў дзяржаўнай форме Вялікага княства Літоўскага з сеймам у Вільні. Гэтаму садзейнічала заява канцлера Германіі Бейтман-Гольвеча аб тым, што вызваленыя ад Расіі землі ніколі не вернуцца назад пад маскоўскае іга.

У сувязі з гэтым беларускія дзеячы дамовіліся з кіраўніцтвам літоўскіх і яўрэйскіх суполак аб усталяванні ў будучай дзяржаве кан-федыратыўнага ладу. Дамоўленасць была замацавана ў снежні 1915 г. Універсалам. У ім гаварылася, што літоўскія, беларускія, польскія і яўрэйскія суполкі пачалі ўтварэнне канфедэрацыі на аснове незалеж-насці Літвы і Беларусі як адзінай дзяржавы, якая забяспечыць усім нацыям роўныя правы. У гэтую дзяржаву павінны былі ўвайсці землі, акупіраваныя нямецкімі войскамі. Аднак утварыць такую канфедэра-цыю не дазволіла палітыка германскага ўрада. Больш таго, у самім беларускім нацыянальным руху адбыўся раскол.

У пачатку 1916 г. германскі фельдмаршал Гіндэнбург у загадзе аб школах у акупіраваным краі абвясціў беларускую мову раўнапраў-най з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Былі адчынены бела-рускія школы, створаны выдавецтвы. Стала выходзіць газета Гоман. У Вільні дзейнічалі Беларускі камітэт дапамогі пацярпеўшым ад вайны, Беларускі клуб, згуртаванне Золак, Навуковае таварыс-тва, Беларускі вучыцельскі саюз і інш. Кіраваў усёй гэтай работай створаны ў 1915 г. у Вільні Беларускі народны камітэт (БНК), які ўзна-чальваў А. Луцкевіч. БНК прыняў удзел у рабоце канферэнцыі народаў Расіі, якая адбылася ў Стакгольме (Швецыя) у красавіку 1916 г., і ў міжнароднай канферэнцыі ў Лазане (Швейцарыя), на якіх беларуская дэлегацыя выказвалася за свабоду развіваць свае інтэлектуальныя, ма-ральныя і эканамічныя сілы, за жаданне стаць гаспадаром на ўласнай зямлі. У канцы 1916 г. БНК зрабіў некалькі захадаў, каб дамовіцца з Літоўскім нацыянальным камітэтам аб утварэнні Літоўска-Беларускай дзяржавы. Літоўцы адмовіліся ад перагавораў.

У Расіі з другой паловы 1915 г. галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху сталі Петраград, Масква, Мінск, Калуга і іншыя гарады, дзе бежанцы-беларусы ўтварылі свае суполкі. У кастрычніку 1916 г. Міністэрства ўнутраных спраў Расіі дазволіла выданне ў Петраградзе беларускіх газет Дзянніца і Светач, якія заклікалі ўсе грамадскія сілы да ажыццяўлення беларускага нацыянальнага ідэалу, узнімалі вострыя сацыяльныя праблемы і г.д. У снежні 1916 г. Дзянніца перастала выходзіць, у пачатку 1917 г. выданне Светач было спынена. Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.

Такім чынам, Першая сусветная вайна абвастрыла ўсе супярэчнасці ў Расійскай імперыі, прывяла да вострага палітычнага і эканамічнага крызісу. Рэвалюцыя ў краіне стала непазбежнай.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Інтэрнацыянал ІІ - міжнароднае абяднанне сацыялістычных і рабочых партый у 1889-1914 гг.

Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага - орган вышэйшага вайсковага кіравання і месца знаходжання галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Расіі, у пачатку вайны знаходзілася ў Баранавічах, з 8 жніўня 1915 г. - у Магілёве. Вярхоўнымі галоўнакамандуючымі былі вялікі князь Мікалай Мікалаевіч (1914-23.08.1915), Мікалай ІІ (23.08.1915-02.03.1917 гг.).

Рэквізіцыя - прымусовае адчужэнне, або часовая канфіскацыя органамі дзяржаўнай улады маёмасці, якая належыць асобным грама-дзянам ці грамадскім арганізацыям.

Акупацыйны рэжым - парадкі, устаноўленыя ваеннымі захоп-нікамі.

Бежанцы - людзі, якія пакінулі месца свайго жыхарства з пры-чыны вайны.

Ваенна-палявы суд - суд, які існуе, дзейнічае ва ўмовах ваен-нага часу.

Заходні фронт 1915-1918 гг. - аператыўна-стратэгічнае абяд-нанне рускай арміі ў Першую сусветную вайну, працягласцю каля 500 км.

Дэзерцірства - самавольныя ўцёкі з ваеннай службы, або ўхі-ленне ад прызыву ў армію.

Братанне - спыненне ваенных дзеянняў, праява ўзаемных брат-ніх пачуццяў, салідарнасці.

Храналогія падзей

-1918 гг. - Першая сусветная вайна.

Верасень 1915 г. - руская армія пакінула Вільню, Гродна, Брэст і іншыя гарады Беларусі.

Кастрычнік 1915 г. - фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск - Паставы - Баранавічы - Пінск.

кастрычніка 1916 г. - паўстанне салдат, казакоў і матросаў у Гомелі.

г. - закрыта Наша ніва. Універсал - дамоўленасць бе-ларускіх, літоўскіх, польскіх і яўрэйскіх суполак аб пачатку стварэння канфедэрацыі; створаны Беларускі народны камітэт (БНК).

Пачатак 1916 г. - фельдмаршал Гіндэнбург абвясціў беларус-кую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай, дазволіў ад-крываць беларускія школы.

Кастрычнік 1916 г. - дазвол Міністэрства ўнутраных спраў Ра-сіі на выданне ў Петраградзе беларускіх газет Дзянніца і Светач.

Пытанні для самаправеркі

. Вызначце прычыны і характар Першай сусветнай вайны.

. Якую ролю ў гісторыі Беларусі адыграла Першая сусветная вайна?

. Пералічыце асноўныя здабыткі беларускага нацыянальна-выз-валенчага руху ў ваенны час.

Пытанне 31. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1917 г. Беларусь пасля падзення самадзяржаўя (сакавік - кастрычнік 1917 г.)

Па меры безвыніковага зацягвання Першай сусветнай вайны, наступаючай эканамічнай разрухі ў Расійскай імперыі выспявалі ўмовы для новай рэвалюцыі. Яна была выклікана рэзкім абвастрэннем сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу, няздольнасцю царскага ўрада пераадолець выкліканую вайной гаспадарчую разруху. Асноў-най рухаючай сілай рэвалюцыі сталі буржуазія, рабочыя буйных га-радоў, асабліва Петраграда і Масквы, да якіх далучыліся дробныя ўласнікі, служачыя і інтэлігенцыя. Вырашальную ролю ў перамозе рэвалюцыі адыграў пераход на яе бок арміі і флоту.

Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэман-страцыі рабочых 23 лютага 1917 г. у Петраградзе. 25 лютага забастоў-ка стала ўсеагульнай, а 26 лютага пачалося ўзброенае паўстанне. 27 лю-тага на бок паўстаўшых перайшло больш за 60 тыс. салдат, якія разам з рабочымі абядналіся ў баявыя дружыны. Гэтыя дружыны 27 лютага захапілі Галоўны арсенал, тэлеграф, вакзалы, вызвалілі з турмаў палі-тычнах зняволеных. Рэвалюцыя ў Петраградзе перамагла. У ходзе рэвалюцыі 27 лютага быў створаны новы орган улады - Петраградскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў: большасць у ім складалі меншавікі і эсэры. У ноч на 28 лютага з дэпутатаў IV Дзяржаўнай думы быў утвораны Часовы камітэт Дзяржаўнай думы, які накіраваў да цара ў Стаўку Вярхоўнага галоўнакамандуючага сваіх прадстаў-нікоў. У выніку перагавораў цар Мікалай ІІ адрокся 2 сакавіка ад трона. 2 сакавіка пленум Петраградскага Савета ўхваліў рашэнне аб прадастаўленні Галоўнаму Камітэту Дзяржаўнай думы права сфармі-раваць урад. У той жа дзень быў утвораны Часовы ўрад на чале з князем Г.Я. Львовым пераважна з прадстаўнікоў акцябрыстаў і кадэ-таў. Такім чынам, у краіне ўтварылася двоеўладдзе. На працягу сака-віка 1917 г. рэвалюцыя перамагла па ўсёй Расіі.

Першыя паведамленні аб рэвалюцыйных падзеях у Петраградзе паступілі ў Беларусь 28 лютага. У Мінску, Магілёве, Гомелі прайшлі дэманстацыі і мітынгі ў падтрымку рэвалюцыі. У ноч на 4 сакавіка ў Мінску з рабочых і салдат была ўтворана міліцыя, якая абяззброіла паліцэйскіх і жандараў. Міліцыю ўзначальваў М.В. Фрунзе. 4 сакавіка ў Мінску і Гомелі створаны першыя Саветы. За 2 месяцы ў Беларусі створаны 37 Саветаў, у тым ліку 11 Саветаў рабочых, 11 салдацкіх дэ-путатаў, 14 абяднаных Саветаў і 1 Савет сялянскіх дэпутатаў. Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў быў з адзіным выканаўчым камі-тэтам на чале з меншавіком Б. Позернам і яго намеснікам бальшавіком У. Любімавым.

Саветы асноўную задачу бачылі ў арганізацыі рабочых і сялян, у абароне іх эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў. Саветы на Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, а таксама Часовы ўрад і яго органы на месцах. Саветы фактычна падпарадкоўваліся органам Часовага ўрада.

У беларускіх губернях ствараліся органы Часовага ўрада. У Мінску ноччу 4 сакавіка абраны грамадзянскі камендант горада і сфар-міраваны часовы грамадскі камітэт парадку. Часовы ўрад у Петра-градзе зацвердзіў старшыню губернскай земскай управы Б. Самойлен-ку мінскім губернскім камісарам, гарадскога галаву Б. Хржантоўскага - мінскім гарадскім камісарам. У Віленскай, Віцебскай і Магілёўскай губернях былі зацверджаны губернскія камісары, у паветах прызна-чаны павятовыя камісары.

Да канца сакавіка 1917 г. дзейнічалі прафсаюзы рабочых і слу-жачых амаль ва ўсіх галінах прамысловасці. Яны патрабавалі скара-чэння рабочага дня, павелічэння заработнай платы, паляпшэння экана-мічнага становішча працоўных.

Беларускае сялянства станоўча аднеслася да перамогі Лютаў-скай рэвалюцыі. 20 красавіка ў Мінску адкрыўся зезд сялянскіх дэпу-татаў Мінскай і свабодных ад нямецкай акупацыі Віленскай губерняў. Канчатковае вырашэнне аграрнага пытання зезд, які стаяў на эсэраў-скіх пазіцыях, адклаў да склікання Устаноўчага сходу. За эсэрамі пай-шлі зезды Магілёўскай і Віцебскай губерняў.

Працягвалася дэмакратызацыя войска. На Заходнім фронце пачалі стварацца салдацкія камітэты. У выніку абвастрыліся ўзаема-адносіны паміж салдатамі і афіцэрамі, што прывяло да ўтварэння двоеўладдзя і паскарэння разлажэння войска. 7-17 красавіка 1917 г. адбыўся І зезд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту. Ён прызнаў неабходным працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі і падтрымліваў палітыку Часовага ўрада.

Лютаўская рэвалюцыя не спыніла разбурэння народнай гаспа-даркі Беларусі. Абём вытворчасці за гады вайны склаў каля 30% даваеннага ўзроўню. Колькасць рабочага класа ў 1917 г. зменшылася да 270 тыс., 100 тыс. рабочых былі мабілізаваны ў армію. Сельская гаспадарка прыходзіла да запусцення.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Двоеўладдзе - адначасовае існаванне дзвюх улад (у адной краі-не, горадзе).

Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў - органы дзяржаўнай улады, якія складаліся з выбарных або прызначаных асоб і мелі кіраўнічае значэнне ў жыцці дзяржавы.

Часовы ўрад Расіі - цэнтральны орган дзяржаўнай улады пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі да склікання Устаноўчага сходу.

Устаноўчы сход Расіі - сход прадстаўнікоў насельніцтва краі-ны, скліканне якога рыхтаваў Часовы ўрад для вырашэння далейшага лёсавызначальнага развіцця дзяржавы і грамадства.

Храналогія падзей

лютага 1917 г. - пачатак рэвалюцыі ў Петраградзе.

лютага 1917 г. - створаны Петраградскі Савет рабочых і сал-дацкіх дэутатаў.

сакавіка 1917 г. - адрачэнне Мікалая ІІ ад трону.

сакавіка 1917 г. - утвораны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

Пытанне 32. Беларускі нацыянальны рух пасля падзення самаўладдзя

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ажывілася дзейнасць агульна-расійскіх партый - кадэтаў, эсэраў, меншавікоў, бальшавікоў; таксама ўзмацніўся беларускі нацыянальны рух. У маі 1917 г. аформілася Беларуская народная партыя сацыялістаў (БНПС), праграму якой пад-трымлівала Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД). Яны абара-нялі асновы буржуазнага ладу, выступалі за прыватную ўласнасць, аўтаномію Беларусі ў межах расійскай дзяржавы.

Вясной 1917 г. узнавіла сваю дзейнасць Беларуская сацыяліс-тычная грамада (БСГ). Акрамя Беларусі, яе арганізацыі дзейнічалі ў Петраградзе, Маскве, Кеве, Адэсе, Калузе і іншых гарадах. Да сярэдзі-ны 1917 г. БСГ налічвала каля 5 тыс. членаў і спачуваючых. 7 краса-віка 1917 г. на канферэнцыі БСГ прыняла рэзалюцыю аб падтрымцы Часовага ўрада, выступіла за вырашэнне аграрнага пытання "Краявым сеймам аўтаномнай Беларусі", прапанавала рыхтавацца да Устаноўчага схода, вяла агітацыю за федэратыўную рэспубліку і аўтаномію Бела-русі. Блізка да БСГ стаяла Беларуская народная грамада (БНГ).

Па ініцыятыве БНПС 25 сакавіка 1917 г. быў скліканы зезд бе-ларускіх дзеячоў, мэтай якога стала абяднанне ўсіх нацыянальных сіл і накіраванне іх у рэчышча барацьбы за нацыянальны ідэал. На зезде быў абраны Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), старшынёй якога стаў Р. Скірмунт. Была прынята рэзалюцыя ў падтрымку Часова-га ўрада.

-12 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся другі зезд беларускіх партый і арганізацый. На зездзе замест скасаванага БНК была ство-рана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый, з кастрычніка 1917 г. яна стала называцца Вялікай беларускай радай - адзіным кіруючым органам усяго беларускага нацыянальнага руху. Асноўнымі праграм-нымі патрабаваннямі Рады зяўляліся прызнанне аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі, развіццё нацыянальнай культуры і мовы, арганізацыя беларускага войска. На зездзе разгарнулася вострая барацьба паміж БСГ і БНПС. У выканкам ЦРБА былі выбраны толькі прадстаўнікі фракцыі БСГ, у сувязі з чым БНПС адклікала сваіх прадстаўнікоў са зезда. Прыход жа БСГ да кіраўніцтва ЦРБА абвастрыў супярэчнасці ў гэтай партыі. У верасні 1917 г. з БСГ выйшла некалькі раённых арга-нізацый. Па ініцыятыве А. Чарвякова ў Петраградзе была створана Бе-ларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП), якая прыня-ла бальшавіцкі накірунак.

кастрычніка 1917 г. на сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый і партый прадстаўнікі левага крыла БСГ у знак пратэсту супраць палітыкі правых сіл адмовілася ад удзелу ў сесіі. БСГ раскало-лася на дзве часткі. Левую плынь, якая абядноўвала Петраградскую, Маскоўскую і Бабруйскую арганізацыі, узначальваў Петраградскі ка-мітэт БСГ.

На трэцім зездзе БСГ, які праходзіў у Мінску 14-25 кастрыч-ніка, меркавалася перагледзець партыйную праграму і тактыку, а фак-тычна адбыўся распад партыі.

Вялікая беларуская рада прыкладала значныя намаганні па стварэнню нацыянальнага войска. У кастрычніку ў Мінску быў праве-дзены зезд салдатаў-беларусаў Заходняга фронту, затым у Віцебску - Паўночна-заходняга, у Кіеве - Паўднёва-заходняга, а ў Адэсе - Румынскага франтоў. На зездзе ў Мінску была створана Цэнтральная беларуская вайсковая рада і выбраны яе выканкам; на які была ўскладзена задача па фарміраванню беларускіх вайсковых частак. Але выканаць яе не паспелі.

Перамога Лютаўскай рэвалюцыі ператварыла Расію ў самую дэмакратычную краіну з усіх ваюючых дзяржаў і дала народным масам магчымасць шырока карыстацца палітычнымі правамі. 1 ве-расня 1917 г. Расійская імперыя была абвешчана Расійскай рэспублі-кай. Разам з тым да ўлады ў Саветах і Часовым урадзе прыйшлі палітычныя сілы, якія прадстаўлялі розныя пласты насельніцтва з супрацьлеглымі палітычнымі і эканамічнымі інтарэсамі. Гэта абумовіла вострую палітычную барацьбу. Разам з прамаруджваннем у вырашэнні надзённых задач (спыненне вайны, ліквідацыя памешчыцкага землеўладання і сялянскага малазямелля, скасаванне нацыянальнага прыгнёту, пераадольванне найбольш небяспечных праяў ваеннай разрухі) прывяло да паступовага пераходу сімпатый найбольш арганізаваных і рашуча настроеных удзельнікаў Лютаўскай рэвалюцыі (рабочых, салдат, матросаў) на бок бальшавікоў, якія падрыхтавалі і правялі Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 г.

Такім чынам, напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыўся раскол у беларускім нацыянальным руху. Правыя былі задаволены вынікамі Лютаўскай рэвалюцыі і прасілі ў Часовага ўрада аўтаноміі для Беларусі. Левыя патрабавалі ажыццяўлення ў краіне радыкальных пераўтварэнняў, за што выступалі бальшавікі.

Храналогія падзей

сакавіка 1917 г. - зезд беларускіх дзеячоў. Утвораны Бела-рускі нацыянальны камітэт (БНК).

-12 ліпеня 1917 г. - ІІ зезд беларускіх партый і арганізацый. Замест БНК створана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый, з 28 кастрычніка - Вялікая беларуская рада.

-25 кастрычніка 1917 г. - ІІІ зезд Беларускай сацыялістыч-най грамады, фактычны распад партыі.

Пытанні для самаправеркі

. Пералічыце асноўныя напрамкі і змест беларускага нацыя-нальнага руху пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.

Пытанне 33. Культура Беларусі ў пачатку ХХ ст.

Пачатак веку - 24 кастрычніка 1917 г. - адзін з адметных перыядаў у развіцці беларускай нацыі і яе культуры. Кардынальныя рэвалюцыйныя падзеі з чаргаваннем у іх уздымаў і спадаў і войны ўнеслі тым не менш важны ўклад у культурны працэс. Так, у 1900-1905 гг. выйшлі з друку на беларускай мове Вязанка Я. Лучыны, Калядная пісанка на 1904 год і інш. У 1906 г. у пецярбургскім выдавецтве Загляне сонца і ў наша аконца былі выпушчаны Беларускі лемантар, або першая навука чытання і Першае чытанне для дзетак-беларусаў. У 1908-1914 гг. на кніжны рынак паступілі беларускія выданні 77 назваў агульным тыражом звыш 226 тыс. экзэмпляраў.

Рэвалюцыя 1905-1907 гг. выклікала ажыўленне перыядычнага друку. 1 верасня 1906 г. у Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвай газеты на беларускай мове Наша доля. Пяць з шасці нумароў газеты былі канфіскаваны, на шостым нумары яе выданне спынена.

лістапада 1906 г. у Вільні пачала выходзіць газета Наша ніва - цэнтр легальнага нацыянальна-культурнага руху. У склад рэдакцыі ўвайшлі былыя члены ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады І. Лу-цэвіч, В. Ластоўскі, В. Іваноўскі, А. Уласаў (рэдактар), Я. Купала (рэдактар); з 1914 г. газета выходзіла штотыднёва. Была разлічана пераважна на вясковага чытача і нацыянальную інтэлігенцыю. Газета абараняла адраджэнскія ідэалы, правы і свабоды беларускага працоў-нага народа. Пры рэдакцыі газеты стварыўся Беларускі нацыянальны музей. Газета выдавала штогадовы Каляндар Нашай нівы, альма-нахі: Зборнік Нашай нівы, Каляндарную пісанку 1913 год і інш. Дзесяцігоддзе Нашай нівы называюць нашаніўскім перыядам у гісторыі беларускага нацыянальнага руху. З Нашай нівай звязана станаўленне і далучэнне да вызваленчай барацьбы Я. Купалы, Я. Ко-ласа, Э. Пашкевіч (Цётка), М. Багдановіча, А. Гаруна, М. Гарэцкага, З. Бядулі, Ц. Гартнага і іншых.

Адбыліся новыя змены ў сістэме школьнага навучання. Замест царкоўнапрыхадскіх школ адкрываліся народныя вучылішчы; гарад-скія вучылішчы ператвораны ў чатырохкласныя агульнаадукацыйныя школы павышанага тыпу. Колькасць сярэдніх навучальных устаноў павялічылася да 88. Атрымала далейшае развіццё прафесіянальная адукацыя. У 1911 г. у пачатковых школах вучыліся толькі 18,4% дзяцей школьнага ўзросту.

Праблема падрыхтоўкі настаўніцкіх кадраў вырашалася шляхам адкрыцця новых настаўніцкіх семінарый і інстытутаў. У 1910 г. быў адкрыты настаўніцкі інстытут у Віцебску, у 1913 г. - У Магілёве, у 1914 г. - у Мінску.

Набіралі моц навуковыя даследаванні гісторыі Беларусі, побыту і культуры яе насельніцтва. У 1910-1914 гг. выдаваліся Записки Северо-Западного отдела русского географического общества (4 кнігі). У 1910 г. выдадзены М.К Любаўскім. Нарыс гісторыі Літоўска-Рускай дзяржавы да Люблінскай уніі ўключна, Я.Ф. Арлоўскім Гродзенская даўніна (ч.1) і інш. У 1902 г. у Магілёве створаны таварыства па вывучэнню беларускага краю і Гісторыка-этнаграфічны музей. У 1908 г. у Мінску быў арганізаваны царкоўны гістарычны камітэт. У 1909 г. створана Віцебская архіўная камісія. У 1912 г. заснавана Таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі. Галоўная заслуга ў гэтым належыць Я.Ф. Карскаму (1861-1931), які ў 1903-1922 гг. вынікі сваёй працы апублікаваў у кнігах Беларусы.

Станаўленне нацыянальнага прафесійнага тэатра звязана з творчай дзейнасцю І. Буйніцкага, спачатку ў фальварку Палевачы (цяпер Глыбоцкі р.). У 1910-1913 гг. ствараецца прафесійны тэатр у Вільні, у 1917 г. у Мінску створана Першае таварыства беларускай драмы і камедыі (рэжысёры Ф. Ждановіч і У. Галубок).

Пэўную ролю ў развіцці прафесійнай музыкі адыграў Л. Рагоў-скі. Значнымі постацямі ў беларускім выяўленчым мастацтве зяўля-юцца А. Гараўскі, Н. Сільвановіч, Ю. Пэн, Я. Кругер, Ф. Рушчыц, В. Бялыніцкі-Біруля. У беларускім дойлідстве ўжываліся рознасты-лёвыя формы: неаготыка, неабарока, неакласіцызм, псеўдавізантыйскі і псеўдарускі стылі. Найбольш значнымі пабудовамі таго перыяду можна лічыць мемарыяльны комплекс у вёсцы Лясная, створаны ў гонар двухсотгоддзя перамогі рускіх войскаў над шведамі, Чырвоны касцёл (касцёл Сымона і Алёны) у Мінску.

Такія асноўныя накірункі развіцця беларускай культуры ў пачатку ХХ ст.

Храналогія падзей

г. - газета Наша доля.

-1915 гг. - газета Наша ніва.

г. - чырвоны касцёл (касцёл Сымона і Алёны).

г. - адкрыты Віцебскі настаўніцкі інстытут.

г. - адкрыты Мінскі настаўніцкі інстытут.

Пытанні для самаправеркі

. Пералічыце асноўныя накірункі і дасягненні ў развіцці бела-рускай культуры ў пачатку ХХ ст.

Спіс літаратуры

Крыніцы

  1. Белоруссия в эпоху феодализма; В 4 кн. - Мн., 1969-1972.
  2. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. - Мн., 1998.
  3. Восстание в Литве и Белоруссии 1863 г. - М., 1955.
  4. Калиновский К. Из печатного и рукописного наследия. - Мн., 1988.
  5. Каліноўскі К. За нашу вольнасць. - Мн., 1999.
  6. Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г.: Тэкст. Даведнік. Каментарьіі. - Мн., 1989.

Асноўная

  1. Айчынная і сусветная гісторыя. Курс лекцый: У 2 ч. - Мн., 1995.
  2. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Нав. рэд. А.М. Алпееў. - Мн., 2002.
  3. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. - Мн., 2000.
  4. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. - Мн., 1994.
  5. Ігнатоўскі І.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мн., 1991.
  6. Ластоўскі В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі. - Мн., 1992.
  7. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. - Мн., 1994-1995.
  8. Цітоў А.К. Гарадская геральдыка Беларусі. - Мн., 1989.
  9. Чигринов П.Г. Очерки истории Беларуси. - Мн., 1997.
  10. Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый. - Мн., 1996.
  11. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. - Мн., 1992.

Дадатковая

  1. Галенчанка Г.Я. Францыск Скарына - беларускі і ўсходнесла-вянскі першадрукар. - Мн., 1993.
  2. Гісторыя беларускай літаратуры. XIX - пачатак XX ст.
  3. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. - Мн., 1971-1975.
  4. Данилевский Н.Я. Россия и Европа: Взгляд на культурные и политические отношения славянского мира к германо-романскому. - М., 1991.
  5. Дебидур. Дипломатическая история Европы. - Р.-на-Д., 1995.
  6. Игнатенко И.М. Февральская буржуазно-демократическая револю-ция в Белоруссии. - Мн., 1986.
  7. История политических партий России / Под ред. А.И. Зевелева. - М., 1994.
  8. История рабочего класса Белорусской ССР: В 4 т. - Мн., 1984-1987.
  9. Лыч Л.М., Навіцкі У.Л. Гісторыя культуры Беларусі. - Мн., 1996.
  10. Лютый А.М. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII - первой половине XIX в. - Мн., 1987.
  11. Палітычныя партыі Беларусі / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, М.С. Сташкевіч і інш. - Мн., 1994.
  12. Праз смуту стагоддзяў. - Мн., 1993.
  13. Публицистика белорусских народников / Под ред. С.Х. Александровича. - Мн., 1983.
  14. Тихомиров А.В. Беларусь в международных отношениях 1772-2002 гг. / Науч. ред. А.Н. Алпеев. - Мн., 2003.
  15. Турук Ф.Ф. Белорусское движение: Очерки истории национального и революционного движения белорусов. - М., 1921; - Мн., 1993.
  16. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. - Мн., 1991-2003. Т. 1-6.

РАЗДЗЕЛ IV. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ 1917 г. І ГРАМАДЗЯНСКАЙ ВАЙНЫ. СТАНАЎЛЕННЕ НОВАГА ЎКЛАДУ ЖЫЦЦЯ

ТЭМА 1. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД РЭВАЛЮЦЫІ 1917 г. І ГРАМАДЗЯНСКАЙ ВАЙНЫ. СТВАРЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ

Пытанне 34. Кастрычніцкая рэвалюцыя.

Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі

24 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе пачалося ўзброенае паў-станне. Да раніцы 25 кастрычніка Часовы ўрад быў звергнуты. У 10 гадзін раніцы была абнародавана адозва Да грамадзян Расіі, у якой абвяшчалася пра звяржэнне Часовага ўрада і пераходзе ўлады ў рукі Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта - органа Петраградскага Савета ра-бочых і салдацкіх дэпутатаў. У выніку бальшавікі прыйшлі да ўлады. Урад узначаліў іх лідэр У.І. Ульянаў (Ленін).

кастрычніка 1917 г. Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпу-татаў узяў уладу ў свае рукі. З гарадской турмы было вызвалена больш за 1000 палітычных зняволеных і салдат, з якіх быў сфарміраваны Пер-шы рэвалюцыйны полк.

Для ўмацавання сваёй улады Мінскі Савет увёў цэнзуру, адхіліў ад кіраўніцтва гарадскую думу, узяў пад ахову найбольш важныя ўстановы. 26 кастрычніка 1917 г. пачаў фарміравацца Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту, аснову якога склалі Прэзідыум Мінскага Савета, бюро абласнога выканаўчага камітэта Саветаў Заходняй вобласці, бальшавіцкая фракцыя франтавога камітэта, прадстаўнікі вайсковых часцей, якія размяшчаліся ў горадзе. ВРК узначаліў К. Ландар.

Супраць новай улады выступіў шэраг арганізацый і партый - эсэры, бундаўцы, меншавікі, гарадская дума, цэнтральнае бюро праф-саюзаў г. Мінска. 27 кастрычніка 1917 г. яны стварылі Камітэт выра-тавання рэвалюцыі на чале з Т.М. Калатухіным. Маючы перавагу сіл, Камітэт запатрабаваў перадачы яму ўлады. Мінскі Савет, імкнучыся выйграць час, распачаў перамовы. Мінскі Савет пагадзіўся перадаць уладу пры ўмове, што войскі Камітэта не будуць накіраваны на падаў-ленне паўстання ў Петраградзе. Скарыстаўшы час, бальшавікі павялі агітацыю сярод салдат. У ноч з 1 на 2 лістапада ў Мінск увайшлі бра-нявікі і вайсковыя часці. Улада зноў перайшла да Мінскага Савета.

ВРК Заходняга фронту загадамі ад 4 і 5 лістапада 1917 г. вызна-чыў арганізацыйную структуру: у склад выканаўчага органа ВРК - бюро - увайшлі К. Ландар (старшыня), А.Ф. Мяснікоў, У.С. Селяз-нёў, М.У. Рагазінскі, М.І. Калмановіч, В.М. Фрэйман. ВРК зяўляў-ся адзіным поўнаўладным органам на ўсёй неакупіраванай тэрыто-рыі Беларусі і Заходняга фронту.

Па сутнасці ўлада ВРК была ўладай надзвычайнай і выбіраемыя пад яго кантролем у надзвычайных абставінах Саветы не маглі адлю-страваць увесь спектр палітычных сімпатый насельніцтва. Несум-ненна, што Саветы таго ўзору далёка не адпавядалі першапачатковым уяўленням аб іх як органах сапраўднага народнага самакіравання.

Услед за Мінскам Савецкая ўлада на аднапартыйнай (бальша-віцкай) аснове ўсталёўвалася ў іншых гарадах Беларусі і па Заходнім фронце. Пры гэтым Саветы, дзе бальшавікі саступалі колькасна прад-стаўнікам іншых партый, распускаліся. Так было ў Віцебску, Оршы, Гомелі, Магілёве, Полацку і іншых гарадах. На працягу 25 кастрычніка - 18 лістапада 1917 г. у Беларусі, у часцях і злучэннях Заходняга фрон-ту ўлада таксама перайшла ў рукі Саветаў.

Такім чынам, да сярэдзіны лістапада на неакупіраванай тэры-торыі Беларусі ўсталявалася ўлада Саветаў на бальшавіцкай аснове. Такая адносна легкая перамога бальшавікоў тлумачылася наступнымі прычынамі. Дэкрэты ІІ Усерасійскага зезда Саветаў былі падтрыманы рабочымі, сялянамі і салдатамі. У Дэкрэце аб зямлі сялянам абяцалася перадача яе без выкупу ў карыстанне. Дэкрэт аб міры з захапленнем успрынялі салдаты, стомленыя ад вайны, а таксама рабочыя і сяляне.

Арганізацыі РСДРП(б) праводзілі актыўную работу па замаца-ванні новай улады. Правёўшы перавыбары складу Саветаў, яны мелі большасць на зездах Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Кірую-чая роля ў прыняцці рашэнняў аб правядзенні зездаў належала ВРК. 19-21 лістапада 1917 г. адбыўся зезд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, 18-20 лістапада - ІІІ зезд Саветаў ся-лянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, 20-25 лістапада -ІІ зезд армій Заходняга фронту.

лістапада ў адпаведнасці з рашэннямі гэтых зездаў выкан-камы Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці ў скла-дзе 35 чалавек, сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў у складзе 35 чалавек, Заходняга фронту ў складзе 100 чалавек абядна-ліся ў выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпу-татаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) на чале з М. Рага-зінскім. Абласны камітэт сфарміраваў Савет народных камісараў воб-ласці і фронту на чале з К. Ландарам. У склад Аблвыканкамзаха ўвай-шлі ў асноўным прадстаўнікі партыі бальшавікоў. Большасць з іх былі людзьмі прыезджымі, а не беларусамі. СНК Заходняй вобласці і фро-нту праводзіў палітычныя і гаспадарчыя мерапрыемствы: увядзенне рабочага кантролю на прадпрыемствах, канфіскацыя памешчыцкіх зя-мель і інш. У лістападзе 1917 г. на Беларусі адбыліся выбары ва Уста-ноўчы сход. З 56 дэпутатаў ад Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай акруг і Заходняга фронту было выбрана 30 бальшавікоў, 22 эсэры, 4 прадстаў-нікі іншых партый.

Такім чынам, абапіраючыся ў асноўным на салдат Заходняга фронту, выкарыстоўваючы ў сваёй рабоце элементы рэпрэсіўнага ме-ханізму, заснаванага не на праве, а на прынцыпе рэвалюцыйнай мэта-згоднасці, бальшавікі на Беларусі здолелі за кароткі перыяд часу ўста-навіць сваю ўладу. Дзяліць уладу, ісці на кааліцыю з іншымі рэвалю-цыйнымі партыямі большавікі не хацелі. Назваць Саветы з іх пераваж-на бальшавіцкім складам органам сапраўднага народнага прадстаў-ніцтва і кіравання немагчыма. Акрамя таго, Аблвыканкамзах не зрабіў ніякіх рэальных крокаў на шляху стварэння беларускай дзяржаўнасці.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняга фронту - Часовы рэвалюцыйны орган па правядзенні ўзброенага паўстання і ўстанаўленні Савецкай улады на бальшавіцкай аснове на тэрыторыі Віленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай губерняў і Заходняга фронту, які дзейнічаў з 27 кастрычніка да 26 лістапада 1917 г. на чале з К. Ландарам.

Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) - вышэйшы орган Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту, які дзейнічаў з 26 лістапада (9 снежня 1917 г.) да 31 снежня 1918 г. Узначальваў спачат-ку М. Рагазінскі, потым А. Мяснікоў.

Камітэт выратавання радзімы і рэвалюцыі - арганізацыя, якая абяднала прадстаўнікоў шэрагу палітычных партый. Выступала супраць Кастрычніцкай рэвалюцыі, бо лічыла яе контррэвалюцыйнай.

Храналогія падзей

кастрычніка 1917 г. - Мінскі Савет абвясціў аб пераходзе ўлады ў Мінску да Саветаў.

(17 лістапада) 1917 г. - роспуск загадам ВРК Камітэта выра-тавання рэвалюцыі.

лістапада (9 снежня) 1917 г. - утварэнне Аблвыканкамзаху і СНК Заходняй вобласці.

Пытанні для самаправеркі

. З дапамогай якога органа бальшавікі правялі ў кастрычніку - лістападзе 1917 г. перавыбары Саветаў на Беларусі?

. У чым сутнасць новай улады, устаноўленай на Беларусі пасля 26 кастрычніка 1917 г.?

. Які орган улады быў створаны 26 лістапада 1917 г. на Беларусі?

Пытанне 35. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі

Да падзей кастрычніка 1917 г. беларускія нацыянальныя арга-нізацыі і партыі выступалі ў пераважнай сваёй большасці за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі.

Вялікая беларуская рада і іншыя нацыянальныя арганізацыі не маглі згадзіцца з тым, у якую форму вылілася пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі дзяржаўнае будаўніцтва на Беларусі. Абяднанне вобласці і фронту ў адзінае ваенна-грамадзянскае дзяржаўнае ўтварэнне, як гэта адбылося ў Беларусі, не мела прэцэдэнту. І ВРК Заходняга фронту, і Аблвыканкамзах, і Саўнарком Заходняй вобласці і фронту ў адзін і той жа час зяўляліся і абласнымі, і франтавымі. Але па свайму складу ў пераважнай большасці яны былі ўкамплектаваны ваеннымі, цывільных асобаў у іх было мала. Акрамя таго, партыйнае і савецкае кіраўніцтва вобласці складалася з прафесійных ваенных рускай, украінскай, ар-мянскай, латышскай, яўрэйскай і іншых нацыянальнасцяў. Беларусаў сярод іх не было. Кіраўніцтва Аблвыканкамзаху не прызнавала існа-вання беларускай нацыі, а таму патрабаванне беларускіх нацыяналь-ных арганізацый аб самавызначэнні Беларусі ўспрымалі як антыса-вецкае, контррэвалюцыйнае.

Улічваючы, што ў Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва фактычна не пачыналася, Вялі-кая Беларуская Рада сумесна з Беларускім абласным камітэтам пры Выканкаме Усерасійскага Савета сялянскіх дэпутатаў у снежні 1917 г. склікала з дазволу І.В. Сталіна - наркама па справах нацыянальнасцей ва ўрадзе У.І. Леніна Усебеларускі зезд. На зезд сабралася 1872 дэ-легаты, у тым ліку 1167 з правам рашаючага голасу. Пасля працяглых спрэчак паміж прыхільнікамі захавання Беларусі ў складзе Расіі і прыхільнікамі яе поўнага самавызначэння на зездзе было прынята кампраміснае рашэнне вылучыць са свайго складу орган краёвай улады - Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, якому, паводле папярэдняга пагаднення, заключанага паміж Народным камісарыятам па справах нацыянальнасцей РСФСР і Беларускім абласным камітэтам, павінна была перайсці ўся ўлада ў Беларусі. Але ў момант прыняцця зездам дадзенага рашэння, прыкрываючыся шыр-маю абароны савецкай улады ў вобласці і на фронце, СНК Заходняй вобласці і фронту 17 снежня 1917 г. прыняў рашэнне аб гвалтоўным разгоне зезду, што і было зроблена салдатамі Мінскага рэвалюцый-нага палка пад кіраўніцтвам Рамнёва. Разам з тым, разгон зезду не мог спыніць далейшага разгортвання працы, накіраванай на вырашэнне пытання самавызначэння беларускага народа.

снежня 1917 г. дэлегаты зезду на сваім пасяджэнні ў клубе чыгуначнікаў пастанавілі прызнаць Савет зезду выканаўчым органам зезду і абвясціць яго Часоваю Краёваю ўладаю. 21 снежня 1917 г. Савет І Усебеларускага зезду прыняў рашэнне папоўніць свой склад прадстаўнікамі сялян, рабочых і салдат прапарцыянальна іх колькасці, а таксама прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў з ліку сацыяліс-тычных партый, і тэрмінова вылучыць са свайго складу Выканаўчы Камітэт Савету І-га Усебеларускага зезду. Выканаўчаму Камітэту ў складзе 17 чалавек на чале з Тамашом Грыбам даручалася тэрмінова заняцца беларусізацыяй Саветаў на месцах і ўзяць уладу ў свае рукі, калі дзеля гэтага складуцца спрыяльныя ўмовы.

снежня 1917 г. у Брэсце паміж Савецкай Расіяй і Германіяй пачаліся мірныя перамовы, якія па віне кіраўніка расійскай дэлегацыі Л. Троцкага былі сарваны. Германскае камандаванне аддало загад сваім вайскам пачаць 18 лютага 1918 г. наступленне. У гэтых умовах кіраўніцтва Аблвыканкамзаху і СНК Заходняй вобласці ў ноч на 19 лютага 1918 г. спешна выехалі з Мінска ў Смаленск. Выканкам Савету Усебеларускага зезду, кіруючыся рашэннямі Усебеларускага зезду, вырашыў узяць уладу ў свае рукі. 21 лютага 1918 г. ён выдаў Першую ўстаўную грамату, у якой абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі да склікання Устаноўчага сходу. Быў створаны першы беларускі ўрад - Народны Сакратарыят на чале з Язэпам Варонкам. У склад Народнага Сакратарыяту ўваходзілі П. Крачэўскі, П. Бадунова, Т. Грыб, К. Езаві-таў, У. Серада, А. Карач і інш.

Дзейнасць Народнага сакратарыяту праходзіла ў складаных умовах. У Мінск увайшлі войскі кайзераўскай Германіі, якая раз-глядала Беларусь як частку акупіраванай расійскай тэрыторыі. Так, 25 лютага 1918 г. нямецкія салдаты занялі будынак Народнага Сакрата-рыяту, знялі бел-чырвона-белы сцяг, захапілі касу. Пасля гэтага інцы-дэнту акупацыйным уладам быў накіраваны мемарандум. У адказе на мемарандум нямецкі камендант падкрэсліў, што ў сваіх дзеяннях Гер-манія кіруецца законамі ваеннага часу, а таму прызнаваць на занятай тэрыторыі ніякай іншай улады, акрамя сваёй, не будзе. Разам з тым, дзей-насць Народнага Сакратарыяту нямецкімі ўладамі не была забаронена.

сакавіка 1918 г. была прынята Другая ўстаўная грамата да народаў Беларусі, якой Беларусь была абвешчана Народнай Рэспуб-лікай - БНР. Граматай дэклараваліся дэмакратычныя правы і свабоды, вызначаліся асноўныя прынцыпы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніц-тва на Беларусі. 18 сакавіка 1918 г. Рада Усебеларускага зезду абвяс-ціла сябе Радай БНР, папоўніўшы свой склад да 71 чалавека. Раду БНР узначаліў Янка Серада.

Напярэдадні прыняцця Другой устаўной граматы, 3 сакавіка 1918 г., паміж Савецкай Расіяй і Германіяй быў падпісаны Брэсцкі мірны дагавор, у адпаведнасці з якім землі, што знаходзіліся на захад ад лініі Рыга-Дзвінск-Свянцяны-Ліда-Пружаны перадаваліся Германіі, і іх лёс павінен быў вырашацца ў адпаведнасці з пажаданнямі на-сельніцтва. Усходняя частка захопленых Германіяй беларускіх зямель да заканчэння вайны лічылася часова акупіраванай.

Гэта яшчэ больш узмацніла незалежніцкія настроі сярод прад-стаўнікоў беларускага нацыянальнага руху. 25 сакавіка 1918 г. была прынята Трэцяя ўстаўная грамата, якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі і вызначалася тэрыторыя БНР. Германскі рэйхсканцлер у адказ на ноту Народнага Сакратарыяту паведаміў, што нямецкі ўрад разглядае Беларусь як частку Савецкай Расіі і, кіруючыся ўмовамі Брэсцкага міру, не мае права прызнаць БНР без згоды ленінскага ўрада.

Разам з тым, пры падтрымцы камандуючага 10-й арміяй ге-нерала Э. фон Фалькенгайма Рада БНР дабілася згоды на стварэнне мясцовых беларускіх радаў. Так, у 1918 г. мясцовыя беларускія рады дзейнічалі ў Слуцку, Радашковічах, Койданаве, Магілёве, Бабруйску, Ігумене (Чэрвені) і іншых гарадах і мястэчках. Пры павятовых камендатурах ствараўся інстытут дарадцаў для ўрэгулявання спрэчак паміж акупантамі і насельніцтвам. Акупацыйныя ўлады перадалі таксама ў кампетэнцыю Народнага Сакратарыяту гандаль, прамысло-васць, адукацыю і культуру, дазволілі займацца знешнепалітычнай дзейнасцю. Прадстаўніцтвы БНР зявіліся на Украіне, у Літве, Савец-кай Расіі. Дыпламатычныя місіі былі накіраваны ў Варшаву, Капен-гаген, Берлін, Берн. У Кіеве была адкрыта беларуская гандлёвая пала-та. Грамадзяне Беларусі атрымлівалі пашпарты БНР, у тым ліку дыпла-матычныя. У якасці дзяржаўных сімвалаў былі зацверджаны бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня. Найбольш значных поспехаў Рада БНР і Народны Сакратарыят дасягнулі ў развіцці асветы і культуры. У красавіку 1918 г. беларуская мова набыла статут дзяржаўнай. Пачы-наючы з красавіка 1918 г., праводзіліся курсы беларусазнаўства, арга-нізоўваліся шматлікія гісторыка-этнаграфічныя і краязнаўчыя выста-вы. Паводле розных падлікаў, было адкрыта ад 150 да 350 беларускіх школ, 13 гімназій, разгарнулася шырокая выдавецкая дзейнасць. У 1918 г. было выпушчана каля 50 назваў кніг, выходзіла 14 газет і часопісаў на беларускай мове.

Разам з тым, поспехі ў дзяржаўным будаўніцтве БНР былі абме-жаваныя. Германскія ўлады не дазволілі стварыць свае войска, фінан-савую сістэму.

Абмежаваны ў сваіх магчымасцях і дзейнасці, Народны Сакра-тарыят і Рада БНР зяўляліся своеасаблівым грамадска-палітычным цэнтрам, які абядноўваў і арганізоўваў нацыянальныя сілы і імкнуўся бараніць нацыянальныя інтарэсы беларускага народа.

Такім чынам, абвяшчэнне незалежнасці БНР і дзейнасць яе Рады зрабілі значны ўплыў на развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Рада БНР прымусіла бальшавіцкі ўрад пера-гледзець сваю палітыку ў адносінах да Беларусі і пайсці па шляху стварэння беларускай савецкай дзяржавы.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Вялікая Беларуская Рада - арганізацыя, узнікшая ў кастрыч-ніку 1917 г. на аснове рэарганізацыі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый. Выступіла ініцыятарам склікання Першага Усебеларус-кага зезду.

Першы Усебеларускі зезд (кангрэс) - зезд прадстаўнікоў роз-ных беларускіх партый і арганізацый, які меў на мэце вырашэнне пы-тання самавызначэння Беларусі. На зездзе прысутнічала 1872 дэлегаты.

Народны Сакратарыят Беларусі - першы ўрад Беларусі, ство-раны 21 лютага 1918 г. на чале з Язэпам Варонкам. У кастрычніку 1918 г. перайменаваны ў Раду Народных Міністраў БНР.

Беларуская Народная Рэспубліка - дзяржаўнае ўтварэнне, фактычна абвешчанае Другой Устаўной граматай 9 сакавіка 1918 г.

Храналогія падзей

-17 (20-30) снежня 1917 г. - Першы Усебеларускі зезд прад-стаўнікоў беларускіх партый і арганізацый.

лютага 1918 г. - стварэнне Народнага сакратарыята Белару-русі; выданне Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага зезда Пер-шай Устаўной граматы да народаў Беларусі.

сакавіка 1918 г. - прыняцце Другой Устаўной граматы, абвяш-чэнне БНР.

сакавіка 1918 г. - прыняцце Трэцяй Устаўной граматы. Аб-вяшчэнне незалежнасці БНР.

Пытанні для самаправеркі

. Якую задачу павінен быў вырашыць Першы Усебеларускі зезд?

. Чым было абумоўлена абвяшчэнне БНР і яе незалежнасці?

. У чым гістарычнае значэнне БНР?

Пытанне 36. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі

Паводле дэкрэта СНК РСФСР ад 31 студзеня 1918 г. пры Нар-камнацы ў Петраградзе быў арганізаваны Беларускі нацыянальны камі-сарыят (Белнацкам) на чале з А.Р. Чарвяковым. Белнацкам меў харак-тар агітацыйна-палітычны, культурна-асветніцкі, бежанскі, выдавецкі, ваенны і інш.

У сакавіку 1918 г. Белнацкам пераехаў у Маскву разам з урадам У.І. Леніна. У Петраградзе, Смаленску і Віцебску пачалі дзейнічаць аддзяленні камісарыята. Белнацкам выдаваў першую савецкую газету на беларускай мове - «Дзянніцу». Супрацоўнікамі Белнацкаму былі вядомыя дзеячы навукі і культуры: Зм. Жылуновіч, І. Пятровіч, Б. Тарашкевіч, У. Дабравольскі, А. Грыневіч, Ф. Турук, Ф. Шантыр, Я. Канчар, І. Дварчанін, Л. Радзевіч і інш. Белнацкамам быў арганізаваны Беларускі народны універсітэт у Маскве. Маючы моцныя інтэлекту-альныя сілы, Белнацкам меў на мэце стварэнне сапраўднай нацыя-нальнай дзяржаўнасці і развіццё беларускай культуры.

У цесным кантакце з Белнацкамам працавалі беларускія секцыі РКП(б), якія складаліся з рабочых і бежанцаў - членаў РКП (б).

-23 снежня 1918 г. у Маскве адбылася канферэнцыя беларускіх секцый РКП(б), на якой было абрана Цэнтральнае бюро (ЦБ) беларускіх камуністычных секцый РКП(б) на чале з Зм. Жылуновічам. ЦБ беларускіх секцый павінна было аб'яднаць намаганні камуністаў-беларусаў, якія жылі на тэрыторыі РСФСР і УССР на разгортванне нацыянальнага дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі ў сувязі з аднаў-леннем на яе тэрыторыі Савецкай улады. Дэлегаты канферэнцыі прынялі рашэнне аб неабходнасці стварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і звярнуліся да У.І. Леніна і ў ЦВК з просьбай дапамагчы беларусам у ажыццяўленні гэтай ідэі.

У той жа час кіруючыя асобы партыйных і савецкіх органаў Заходняй вобласці (В.Г. Кнорын і А.Ф. Мяснікоў) выступалі супраць правамернасці нацыянальнага самавызначэння Беларусі, адмаўляючы сам факт існавання беларускай нацыі. Яны лічылі, што пасля вызвалення краю ад нямецкай акупацыі павінна захавацца Заходняя вобласць як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка РСФСР.

Разам з тым, ужо ў пачатку снежня 1918 г. Мінск быў вызвалены ад нямецкіх акупантаў і створаны Мінскі губрэўкам. 13 снежня Мінскі губрэўкам накіраваў тэлеграму Паўночна-Заходняму абласному камітэту РКП(б) з прапановаю ўключыць у парадак дня VI абласной партыйнай канферэнцыі пытанне аб утварэнні БССР. Адказу ён не атрымаў і звярнуўся з гэтай жа прапановаю да старшыні УЦВК, сакратара РКП(б) Я.М. Свярдлова. Але і Свярдлоў не даў ніякага адказу. Пры вырашэнні пытання аб самавызначэнні Беларусі ЦК РКП(б) кіраваўся пераважна міжнародным фактарам.

Улічваючы прапановы ЦК белсекцый і Белнацкама, 24 снежня 1918 г. ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб неабходнасці абвяшчэння незалежнай і суверэннай БССР. 25 снежня 1918 г. на нарадзе супрацоўнікаў Белнацкама, членаў ЦК беларускіх камуністычных секцый і камітэта маскоўскіх секцый РКП(б) было вырашана вылучыць у склад урада БССР 15 кандыдатур. На другой нарадзе работнікаў Белнацкама і белкамунсекцый сумесна з прадстаўнікамі Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) А. Мясніковым і М. Калмановічам вырашаліся пытанні прыкладных межаў новай рэспублікі.

снежня 1918 г. у Смаленску адкрылася VI Паўночна-Заход-няя абласная канферэнцыя РКП(б), на якой былі прадстаўлены ўсе камуністычныя арганізацыі Беларусі. Канферэнцыя абявіла сябе пер-шым зездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. Зезд аб-раў Цэнтральнае Бюро КП(б) Б. З 15 членаў ЦБ КП(б)Б толькі Зм. Жы-луновіч і І. Лагун былі прадстаўнікамі камуністычных секцый. 31 снежня 1918 г. і 1 студзеня 1919 г. адбыліся пасяджэнні ЦК КП(б)Б, на якіх абмяркоўвалася фарміраванне Часовага ўрада рэспублікі.

Пасля доўгіх спрэчак позна вечарам 1 студзеня 1919 г. быў канчаткова сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі ўрад Беларусі на чале са Зм. Жылуновічам. 1 студзеня 1919 г. па радыё Часовы рабоча-сялянскі ўрад абнародваў Маніфест, якім абвяшчалася ўтварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. 5 студзеня 1919 г. Часовы ўрад і ЦБ КП(б) пераехалі са Смаленска ў Мінск. 16 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б) без папярэдняга абмеркавання пытання з урадам БССР прыняў рашэнне аб выдзяленні з БССР Віцебскай, Смаленскай і Магілёўскай губерняў і ўключэння іх у склад РСФСР. Дэлегацыя ЦБ КП(б)Б не пагадзілася з рашэннем ЦК РКП(б). Ленін заявіў, што рэспубліка - буферная, і патрэбна пастолькі, паколькі мяжуе з іншымі краінамі. Смаленская, Віцебская і Магілёўская губерні з іншымі краі-намі не мяжуюць, таму іх можна выключыць. У знак пратэсту супраць гвалтоўнага далучэння Жылуновіч, Фальскі, Чарвякоў, Шантыр і Ка-вальчук выйшлі са складу ўрада.

Такім чынам, для ажыццяўлення Беларуссю свайго права на самавызначэнне палітычная сітуацыя была надзвычай неспрыяльнай, і абвяшчэнне БССР было абумоўлена не абектыўнымі і субектыўнымі фактарамі, якія маглі спрыяць самавызначэнню беларускага народу, а неабходнасцю абароны Савецкай Расіі ад знешняй агрэсіі.

-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся І Усебеларускі зезд Саве-таў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, які ўхваліў утварэнне БССР, зацвердзіў Першую Канстытуцыю БССР і адначасова прыняў пастанову пра абяднанне БССР з Літоўскай ССР. 27 лютага 1919 г. ЦВК БССР і ЦВК ЛССР абядналіся. Быў створаны Рабоча-Сялянскі ўрад Літвы і Беларусі на чале з В.С. Міцкевічам - Капсука-сам. Ніводнага беларуса ў складзе ўраду не было, як і самастойных беларускіх устаноў. Была створана Сацыялістычная Савецкая Рэспуб-ліка Літвы і Беларусі ў складе Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і часткі Сувалкаўскай губерняў. Паводле рашэння Першага Усебеларускага зезда, Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні адышлі да РСФСР.

Урад ЛітБелу займаўся практычным вырашэннем пытанняў гас-падарчага і культурнага будаўніцтва. Але ён адмовіўся перадаць сяля-нам канфіскаваныя памешчыцкія землі, і на іх месцы пачалі ствараць саўгасы. У сувязі з наступленнем польскіх войскаў 8 красавіка 1919 г. ЦВК ЛітБелу ўвёў у рэспубліцы ваеннае становішча. Але сіл на За-ходнім фронце было недастаткова.

Такім чынам, БССР, абвешчаная бальшавікамі перш за ўсё з тактычных і палітычных меркаванняў, неўзабаве пасля абвяшчэння была пазбаўлена часткі сваёй тэрыторыі, уключанай у склад РСФСР. Буфернае ўтварэнне - ЛітБел ССР - таксама было недаўгавечным. 16 ліпеня 1919 г. СНК ЛітБел ССР спыніў сваю дзейнасць.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Беларускі нацыянальны камітэт (Белнацкам) - адзін з аддзе-лаў Наркамнаца РСФСР, які быў створаны ў студзені 1918 г. Ліквіда-ваны ў сакавіку 1919 г.

Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (ЛітБел) - штучнае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Віленскай, Мінскай і частак Ковенскай і Гродзенскай губерняў у часы інтэрвен-цыі, якая была створана ў лютым 1919 г. шляхам абяднання Літ ССР з рэшткамі тэрыторыі БССР і ліквідавана ў ліпені 1919 г.

Храналогія падзей

студзеня (13 лютага) 1918 г. - Дэкрэт СНК РСФСР аб ства-рэнні Белнацкама - аддзелу Наркамнаца РСФСР.

-23 снежня 1918 г. - канферэнцыя белсекцый РКП(б) у Маскве. Прыняцце пастановы аб абвяшчэнні БССР.

-31 снежня 1918 г. - VI Паўночна-Заходняя абласная кан-ферэнцыя РКП(б) у Смаленску. Прыняцце рэзалюцыі пра неабход-насць абвяшчэння ССРБ.

студзеня 1919 г. - абвяшчэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь у Смаленску.

студзеня 1919 г. - пастанова ЦК РКП(б) пра далучэнне да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў Беларусі.

-3 лютага 1919 г. - Першы Усебеларускі зезд саветаў Бела-русі. Прыняцце Першай Канстытуцыі БССР.

лютага 1919 г. - стварэнне ЛітБелу.

Пытанні для самаправеркі

. Якімі былі прычыны стварэння БССР?

. З прадстаўнікоў якіх арганізацый быў створаны Часовы ўрад БССР?

. У чым была прычына стварэння ЛітБелу?

. Ці страціла БССР сваю дзяржаўнасць і незалежнасць у лютым 1919 г.?

Пытанне 37. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні

на савецкай частцы тэрыторыі Беларусі ў 1918-1920 гг. Палітыка ваеннага камунізму

У ліку першых дэкрэтаў Савецкай улады быў Дэкрэт пра зямлю. У Беларусі работа па выкананню Дэкрэта пра зямлю праводзілася на аснове інструкцыі Ваенна-Рэвалюцыйнага камітэту Заходняй вобласці і фронту. У адпаведнасці з інструкцыяй на месцы накіроўваліся ўпаў-наважаныя ВРК, якія павінны былі арганізаваць новыя зямельныя камітэты. Праводзіліся перавыбары складу зямельных камітэтаў, у якіх бальшавікі не мелі большасці.

З утварэннем новых губернскіх і павятовых і паравыбраннем валасных зямельных камітэтаў былі створаны зямельныя аддзелы Вы-канаўчых камітэтаў Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, абавязкам якіх быў кантроль за дзейнасцю зямельных камітэтаў па выкарыстанню лясоў, нетраў, водных багаццяў, а таксама кіраўніцтва і нагляд за вядзеннем на іх гаспадаркі.

У лістападзе - снежні 1917 г. на месцах разгарнулася практыч-ная работа па выкананню дэкрэта пра зямлю. Праводзілася канфіска-цыя памешчыцкіх маёнткаў. Канфіскаваная зямля размяркоўвалася паміж працоўнымі сялянамі, а таксама пачалі арганізоўвацца камуны і саўгасы.

Зезд зямельных камітэтаў Заходняй вобласці, які адбыўся 11 студзеня 1918 г., адзначыў, што пераважнае права на зямлю мелі батракі і малазямельныя сяляне. Вызначалася таксама працоўная нор-ма зямлі. Да сярэдзіны лютага 1918 г. у Магілёўскай і Віцебскай губер-нях канфіскацыя памешчыцкіх маёнткаў практычна была завершана. Да канца 1918 г. на неакупіраванай тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў органамі Савецкай улады былі размеркаваны паміж сялянамі 434 259 дзесяцін зямлі, паміж саўгасамі - 24 279 і паміж камунамі і арцелямі - 11 505 дзесяцін.

Савецкі ўрад прыняў таксама шэраг рашэнняў, якія датычыліся развіцця прамысловасці і становішча рабочых. 30 кастрычніка 1917 г. СНК выдаў дэкрэт, у якім вызначалася працягласць рабочага дня - 8 гадзін, забаранялася начная праца дзяўчат і падлеткаў да 16 гадоў. 14 лістапада 1917 г. было апублікавана прынятае УЦВК Палажэнне пра рабочы кантроль. З мэтаю планамернага рэгулявання народнай гаспадаркі на ўсіх прамысловых, гандлёвых, банкаўскіх, сельскагас-падарчых, транспартных, кааператыўных і іншых прадпрыемствах, дзе працавалі наёмныя рабочыя, уводзіўся рабочы кантроль за выт-ворчасцю, збытам прадуктаў, набыццём сыравіны, а таксама за фінансавай дзейнасцю прадпрыемства.

У кожным горадзе губерні ці прамысловым раёне ствараўся мясцовы Савет рабочага кантролю - орган Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў, рашэнні якога былі абавязковымі для ўладаль-нікаў прадпрыемстваў.

снежня 1917 г. СНК Заходняй вобласці і фронту ўстанавіў кантроль за выданнем грошаў з казначэйства. 5 студзеня 1918 г. камісарыят фінансаў СНК Заходняй вобласці і фронту для вядзення пастаяннага кантролю камандзіраваў сваіх прадстаўнікоў у мясцовыя канторы Руска-Азіяцкага і Міжнароднага банкаў.

Пастановай Мінскага Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў быў распушчаны гарадскі харчовы камітэт. СНК Заходняй вобласці і фронту нацыяналізаваў тыпаграфію былога Мінскага губернскага кіравання і перадаў яе маёмасць у распараджэнне Камісарыяту ўнутраных спраў Заходняй вобласці і фронта.

Рабочы кантроль быў перахадным этапам да абагульнення сродкаў вытворчасці і фінансавага капіталу.

На Беларусі былі нацыяналізаваны фабрыка Везувій у Нава-Беліцы, 2 лесапільных заводы, шэраг млыноў і іншых прадпрыемстваў. Нацыяналізацыя праводзілася ў асноўным у неакупіраваных паветах Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Была разгорнута барацьба супраць заможных і багатых людзей. 23 студзеня 1918 г. Аблвыканкамзах выдаў дэкрэт пра ўвядзенне спецыяльнага падатку для буржуазіі. Гэты падатак павінны былі плаціць крэдытныя ўстановы і таварыствы, на рахунку якіх было больш 20 тысяч рублёў; рэстараны і кафэ першага і другога разрадаў, клубы, уладальнікі фабрык і заводаў з колькасцю рабочых не менш 15 чалавек, уладальні гандлёвых устаноў і банкаў.

На працягу 1918 г. на неакупіраванай немцамі тэтыторыі Беларусі органамі Савецкай улады працягваліся сацыяльна-экана-мічныя пераўтварэнні. У красавіку 1918 г. быў створаны Савет народ-най гаспадаркі Заходняй вобласці. Да кастрычніка 1918 г. у 12 неаку-піраваных паветах было нацыяналізавана 31 прамысловае прадпры-емства, у тым ліку ільнопрадзільная фабрыка Дзвіна у Віцебску.

Сутнасць і накіраванасць сацыяльна-эканамічных мерапры-емстваў, якія праводзіліся на Беларусі, фактычна не змяніліся з абвяш-чэннем ССРБ, а потым і ЛітБелу.

Мерапрыемствы ўраду Літоўска-Беларускай ССР у сацыяльна-эканамічнай сферы праводзіліся ў рамках палітыкі ваеннага каму-нізму. Зямельны фонд, лясы, нетры, воды былі абвешчаны агульна-дзяржаўнай уласнасцю. 16 лютага 1919 г. СНК выдаў пастанову пра нацыяналізацыю прамысловых прадпрыемстваў. Да ліпеня 1919 г. толькі на тэрыторыі Беларусі былі нацыяналізаваны 182 прадпрыем-ствы, а таксама сродкі зносін і банкі. Прамысловыя і харчовыя тавары размяркоўваліся па картачнай сістэме і ў выглядзе пайка. Прыватны гандаль нарміраванымі таварамі (хлеб і хлебапрадукты, алей, цукар, тытунь) забараняўся.

Сяляне абавязаны былі здаваць лішкі прадукцыі дзяржаве. Збор прадуктаў праводзіўся шляхам харчразвёрсткі харчатрадамі і камітэ-тамі беднякоў. Дзейнасцю харчатрадаў кіраваў аддзел харчова-рэквізіцыйнай арміі, утвораны 4 красавіка 1919 г. пры Наркамхарчы ЛітБелу. Злоўжыванні з боку харчатрадаў, якія выявіліся ў канфіскацыі ў сялян насення і прадуктаў харчавання прывялі да выступленняў сялян у Слуцкім, Мазырскім, Нясвіжскім і іншых паветах. Урад ЛітБела адмовіўся перадаць сялянам канфіскаваную зямлю памешчыцкіх маёнткаў і імкнуўся на базе іх стварыць саўгасы і сельскагаспадарчыя арцелі. 11 красавіка 1919 г. уведзена ўсеагульная працоўная павіннасць. Пасля завяршэння Савецка-польскай вайны сутнасць сацыяльна-эканамічнай палітыкі Савецкай улады істотна не змянілася.

На вызваленай ад палякаў тэрыторыі Беларусі нацыяналізацыя пачалася ў адпаведнасці з пастановай ВСНГ ад 29 лістапада 1920 г., якая абвяшчала нацыяналізаванымі ўсе прадпрыемствы, што зяў-ляліся ўласнасцю прыватных асоб ці грамадскіх абяднанняў і мелі больш за 5 рабочых пры механічным рухавіку, або больш за 10 без яго. У крайніх формах ажыццяўлялася палітыка ваеннага камунізму у галіне сельскай гаспадаркі ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе ў адказ на гэта адбыліся сялянскія выступленні. Да канца 1920 г. было нацыяналізавана 730 прамысловых прадпрыемстваў.

Такім чынам, сацыяльна-эканамічныя мерапрыемствы, якія праводзіліся на Беларусі дзяржаўнымі і партыйнымі органамі Заходняй вобласці, ССРБ, ЛітБел, рэвалюцыйнымі камітэтамі, зяўляліся, па сутнасці, палітыкай ваеннага камунізму. Асаблівасці палітыкі ваеннага камунізму на Беларусі вызначаліся тым, што яна зяўлялася тэатрам ваенных дзеянняў і прыфрантавой тэрыторыяй. Масавыя выступленні сялянства сталі асноўнай прычынай пераходу ад палітыкі ваеннага камунізму да новай эканамічнай палітыкі ў 1921 г.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Ваенны камунізм - эканамічная палітыка Савецкай дзяржавы ў 1918-1920 гг., сістэма надзвычайных мер, якія павінны былі ўста-ляваць дыктатуру пралетарыяту. Грунтавалася на харчразвёрстцы, забароне прыватнага гандлю, увядзенні ўсеагульнай працоўнай па-віннасці і г.д.

Харчразвёрстка - метад нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў, сутнасць якой заключаецца ў абавязковай здачы сялянамі лішкаў, а часцей неабходных ім самім прадуктаў харчавання, у фонд дзяржавы фактычна бясплатна і праводзілася спецыяльнымі харчатрадамі і камбедамі.

ВСНГ - Вышэйшы савет народнай гаспадаркі.

Храналогія падзей

9 снежня 1917 г. - пастанова СНК Заходняй вобласці і фронту пра ўстанаўленне кантролю за выданнем грошай з казначэйства.

лістапада 1917 г. - прынята рашэнне УЦВК пра ўвядзенне рабочага кантролю.

красавіка 1919 г. - стварэнне пры Наркамхарчы ЛітБелу ад-дзелаў харчова-рэквізацыйнай арміі.

красавіка 1919 г. - урадам ЛітБелу ўведзена ўсеагульная пра-цоўная павіннасць.

лістапада 1920 г. - прынята пастанова ВСНГ пра нацыяна-лізацыю прадпрыемстваў.

Пытанні для самаправеркі

1. Што такое ваенны камунізм?

. У чым асаблівасці ваеннага камунізму на Беларусі?

Пытанне 38. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі. Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі

У лістападзе 1918 г. адрадзілася польская дзяржава. Яе кіраўнік Ю. Пілсудскі абявіў пра аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Дзеля рэалізацыі гэтай мэты Польшча пачала рыхтавацца да захопу беларускіх і ўкраінскіх зямель. Пад кіраўніцтвам створанага ў Варшаве Камітэту абароны крэсаў адбывалася фарміраванне Літоўска-бела-рускай дывізіі. Адначасова на тэрыторыі Беларусі фарміраваліся атрады мясцовай самаабароны з ліку польскіх памешчыкаў і шлях-ціцаў, якія павінны былі ўзяць уладу пасля адступлення нямецкіх войскаў. Ужо ў канцы снежня 1918 г. польскія легіянеры занялі Дзя-рэчын, Ружаны, Пружаны, а ў лютым - сакавіку 1919 г. - Беласток, Брэст, Ваўкавыск, Кобрын, Пінск, Слонім.

У той жа час з Усходу, следам за адступаючымі германскімі войскамі, прасоўваліся атрады Чырвонай Арміі. На працягу канца 1918 - пачатку 1919 гг. яны занялі Маладзечна, Мазыр, Картуз-Бярозу, Сялец. Прымусовая мабілізацыя насельніцтва ў Чырвоную Армію і далейшае іх накіраванне на Усходні фронт, палітыка ваеннага камунізму прывялі да шэрагу антыбальшавіцкіх паўстаняў на ўсходзе Беларусі. У Гомелі паўстанне падрыхтаваў падпольны паўстанцкі камітэт на чале з эсэрам М.М. Стракапытавым. 24 сакавіка 1919 г. паўстанцы захапілі Гомель, а 26 - Рэчыцу. Паўстанне было жорстка задушана.

На працягу вясны 1919 г. польскія войскі захапілі Ліду і Вільню. Пасля прыняцця 1 чэрвеня 1919 г. дэкрэта Усерасійскага ЦВК Аб абяднанні Савецкай рэспублікі Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы і Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам сітуацыя на савецка-поль-скім фронце істотна не змянілася. Польскае наступленне працягвалася, і Чырвоная Армія пакінула Мінск, Слуцк, Барысаў, Бабруйск, Жлобін, Рагачоў і Рэчыцу. Фронт, які стабілізаваўся восенню 1919 г. па лініі Полацк, р. Бярэзіна, Днепр, пратрымаўся да вясны 1920 г.

Для кіраўніцтва захопленай тэрыторыі Беларусі, названай ус-ходнімі крэсамі, быў створаны Дэпартамент па справах польскіх усходніх зямель на чале з Е. Асмалоўскім. Акупіраваная тэрыторыя была падзелена на 2 акругі: Віленскую і Мінскую, акругі - на паветы. Адміністрацыя складалася ў сваёй большасці з ліку польскіх афіцэраў. Беларусаў у адміністрацыйныя органы не дапускалі. Органы мясцовага самакіравання, створаныя раней як бальшавікамі, так і Радай БНР, былі ліквідаваны, а іх актывісты жорстка праследаваліся. Армія праводзіла непамерныя рэквізіцыі, чыніла рабаўніцтва і гвалт. У куль-турным жыцці праводзілася палітыка паланізацыі. Дзяржаўнай мовай была абвешчана польская. Былі зачынены Будслаўская гімназія, Нясвіжская і Барысаўская настаўніцкія семінарыі. Са 150 беларускіх школ, якія дзейнічалі ва ўмовах нямецкай акупацыі, да восені 1919 г. засталося каля 20. Абяцанне даць магчымасць без гвалту вырашаць свае ўнутраныя нацыянальныя справы, дадзенае Ю. Пілсудскім 28 красавіка 1919 г. насельніцтву былога Вялікага Княства Літоўскага, аказалася звычайнай дэмагогіяй.

Разам з тым, пад уплывам красавіцкай заявы Пілсудскага шэраг беларускіх дзеячоў пайшоў на супрацоўніцтва з палякамі, спадзеючыся з іх дапамогаю здзейсніць ідэю незалежнасці.

Пасля акупацыі палякамі Мінска тут быў утвораны Часовы Бе-ларускі Нацыянальны Камітэт (ЧБНК) на чале з А. Прушынскім (А. Га-рун) і яго намеснікам У. Ігнатоўскім. Камітэт імкнуўся згуртаваць усе арганізацыі Міншчыны дзеля павышэння нацыянальнай самасвядо-масці беларускага народа. Не адхіляючы ідэі канфедэрацыі Беларусі з Польшчай, камітэт дабіваўся папярэдняга прызнання БНР і аднаўлення дзейнасці яе Рады. Да канца 1919 г. уся работа ЧБНК, пераважна куль-турна-асветніцкая, абмяжоўвалася Мінскім паветам. У канцы снежня 1919 г. ЧБНК стварыў Беларускую школьную раду на чале з С. Рак-Міхайлоўскім, адкрыў каля 300 беларускіх нацыянальных школ, бела-рускія гімназіі ў Вільні і Мінску.

Польскія ўлады дазволілі склікаць 12 снежня 1919 г. Раду БНР, разлічваючы, што яна адобрыць далучэнне Беларусі да Польшчы. Але фракцыя беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПСР) дабілася перавыбараў прэзідыума Рады і замены складу Савета Мініс-траў. Быў выказаны недавер старшыні Рады Язэпу Лёсіку і кіраўніку ўрада Антону Луцкевічу. Замест іх Раду БНР узначаліў Пётр Крачэў-скі, а ўрад - Вацлаў Ластоўскі.

Новы склад кіраўніцтва Рады выказаў пратэст супраць гаспа-дарання палякаў на Беларусі, за што быў падвергнуты рэпрэсіям. Пасля расколу 12 снежня 1919 г. прыхільнікі польскай арыентацыі: Я. Лёсік, А. Смоліч, У. Серада, С. Рак-Міхайлоўскі, В. Іваноўскі, К. Цярэшчанка - стварылі Найвышэйшую Раду. Гэтая арганізацыя 24 сакавіка 1920 г. заключыла дагавор з Пілсудскім, у адпаведнасці з якім пасля заканчэння вайны Беларусь павінна была стаць часткай Рэчы Паспалітай.

У пачатку сакавіка 1920 г. польскія войскі пачалі ваенныя дзеян-ні на Палессі і 5-6 сакавіка захапілі Рэчыцу, Мазыр, Калінкавічы. 25 красавіка разгарнулася наступленне на Украіне, у выніку якога поль-скія войскі захапілі значную частку Украіны. У гэтых умовах паліт-бюро ЦК РКП(б) 28 красавіка 1920 г. зацвердзіла план вядзення ваен-ных дзеянняў супраць Польшчы, у адпаведнасці з якім 14 мая 1920 г. Заходні фронт перайшоў у наступленне, якое, праўда, не мела поспеху. Умацаваўшыся, 18 чэрвеня 1920 г. заходні фронт пачаў новае наступ-ленне, у выніку якога Чырвонай Арміяй быў заняты Ігумен (Чэрвень), 11 ліпеня 1920 г. - Мінск. З гэтага моманту ініцыятыва перайшла да Чырвонай Арміі, і ўжо 14 ліпеня яна заняла Вільню, а 19 ліпеня - Гродна.

ліпеня 1920 г. Антанта ў ноце Керзана запатрабавала спыніць наступленне Чырвонай Арміі, пагражаючы ўмяшацца. Тым не менш, савецкі ўрад працягваў наступленне, у выніку якога да канца жніўня войскамі Заходняга фронту была занята ўся тэрыторыя Беларусі. Баявыя дзеянні былі перамешчаны на тэрыторыю Польшчы. 31 ліпеня 1920 г. на пасяджэнні ЦК Беларускай камуністычнай арганізацыі, ЦК Бунда і ЦБ прафсаюзаў г. Мінска, а таксама Мінскага губрэўкама, была прынята спецыяльная дэкларацыя Пра абвяшчэнне незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь.

З пераносам ваенных дзеянняў на тэрыторыю Польшчы вайна ператварылася ў сродак экспарту рэвалюцыі. Але разлік на рэвалю-цыйны ўздым у Польшчы быў памылковым. Чырвоная Армія сустрэла ўпартае супраціўленне, а 16 жніўня 1920 г. польскія войскі перайшлі ў наступленне і зноў занялі тэрыторыю Беларусі амаль да Мінска. Але далей працягваць ваенныя дзеянні абодва бакі не мелі магчымасці, і 12 кастрычніка было заключана пераміре. Пасля заключэння пераміря атрады Булак-Балаховіча ўварваліся на Мазырскім напрамку, але поспеху не мелі.

-16 лістапада 1920 г. у Слуцку была выбрана Слуцкая бела-руская рада, якая здолела сфарміраваць 1-ю брыгаду стралкоў БНР колькасцю каля 10 тыс. чалавек. На працягу месяца - з 27 лістапада да 28 снежня 1920 г. паўстанцы ўтрымлівалі ўладу ў 15 валасцях Слуц-кага, Капыльскага, Салігорскага і Нясвіжскага раёнаў.

-17 ліпеня 1920 г. адбыўся Другі Усебеларускі зезд Саветаў. Старшынёй ЦВК і СНК БССР быў абраны А.Р. Чарвякоў. Зезд устана-віў дзяржаўную манаполію на асноўныя віды прадукцыі.

сакавіка 1921 г. ўрадамі Савецкай Расіі, Савецкай Украіны і Польшчы быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, цяжкі і несправядлівы для Беларусі, паводле ўмоў якога заходняя граніца БССР праходзіла ад Ушач да Докшыц, каля Радашковіч, Нясвіжа, Мікашэвіч, Турава. Тэрыторыя, якая адышла да Польшчы, склала 106 тыс. км2 з насель-ніцтвам больш 4 млн. чалавек. Тэрыторыя БССР у складзе 6 паветаў мела ўсяго звыш 52 тыс. км2 з насельніцтвам каля 1,5 млн. чалавек.

Такім чынам, у час савецка-польскай вайны тэрыторыя Беларусі аказалася фактычна разменнай манетай паміж Савецкай Расіяй і Польшчай. Без ведама беларускага народа яго тэрыторыя была падзелена на 2 часткі, што затрымала працэс нацыянальнай кансалідацыі беларусаў.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Слуцкае паўстанне - найбольш моцнае ўзброенае паўстанне, накіраванае супраць Савецкай улады на працягу 27.11.-28.12.1920 г.

Стракапытаўскі мяцеж - антысавецкае выступленне 2-х палкоў 8-ай стралковай дывізіі ў Гомелі ў сакавіку 1919 г. пад кіраўніц-твам генерала Стракапытава. У раёне ст. Васілевічы палкі Стракапы-тава былі разбіты Чырвонай Арміяй 29 сакавіка 1919 г.

Храналогія падзей

24-29 сакавіка 1919 г. - Стракапытаўскі мяцеж у Гомелі.

жніўня 1919 г. - акупацыя Мінска польскім войскам.

ліпеня 1920 г. - вызваленне Мінска ад польскіх акупантаў. Стварэнне ВРК у Мінску.

ліпеня 1920 г. - прыняцце «Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь».

лістапада-28 снежня 1920 г. - Слуцкае паўстанне.

18 сакавіка 1921 г. - заключэнне Рыжскага міру.

Пытанні для самаправеркі

. Якія мэты ставілі Польшча і Расія ў час савецка-польскай вайны адносна беларускіх зямель?

. Які акупацыйны рэжым быў усталяваны на беларускіх землях і адносінах да яго насельніцтва?

  1. Якімі былі вынікі Рыжскага міру для беларускага народа?

ТЭМА 2. БЕЛАРУСЬ У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД

Пытанне 39. Новая эканамічная палітыка ў БССР

Спроба бальшавіцкай партыі перайсці да сацыялістычных мета-даў гаспадарання пры дапамозе ўсеагульнага адзяржаўлення сродкаў вытворчасці і адыходу ад таварна-грашовых адносін прывяла да глыбокіх крызісных зяў. Эканамічны крызіс дапоўніўся палітычным. Ваенны камунізм, заснаваны на прымусе і насіллі, выклікаў шыро-кую незадаволенасць народа, асабліва сялянства. Пракацілася хваля забастовак рабочых, незадаволеных цяжкім эканамічным становішчам. Гвалтоўная канфіскацыя хлеба ў сялян па харчразвёрстцы выклікала шматлікія ўзброеныя выступленні. Кульмінацыяй незадаволенасці стала кранштацкае паўстанне (люты - сакавік 1921 г.).

Цяжкім было сацыяльна-эканамічнае становішча на Беларусі. Вясковае насельніцтва імкнуліся абіраць усе - вайсковыя часці, хар-човыя атрады і бандыты. Незадаволеныя харчразвёрсткай беларускія сяляне таксама браліся за зброю. Бальшавіцкія органы ўлады вымуша-ны былі да 1922 г. уключна захоўваць у БССР надзвычайнае становішча.

Такім чынам, выступленні рабочых і сялян вымусілі бальша-віцкіх кіраўнікоў адмовіцца ад палітыкі ваеннага камунізму і выпра-цаваць новую тактыку кіравання гаспадарчым комплексам, якая ў сакавіку 1921 г. на Х зездзе РКП(б) была прынята ў якасці новай эканамічнай палітыкі (НЭП). Трэба адзначыць, што пераход да нэпа быў спробай сумясціць сацыялістычныя прынцыпы кіравання адзяр-жаўленай эканомікі, у першую чаргу прамысловасцю і транспартам, з эканамічнымі законамі, выкарыстаць прыватны капітал у інтарэсах сацыялістычнага будаўніцтва. Сутнасць нэпа зводзілася да максімаль-нага падёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання савецкай улады.

Галоўнай мерай нэпа стала замена харчразвёрсткі харчовым падаткам, які ўстанаўліваўся да пачатку палявых работ. Спачатку падатак складаў прыкладна 20% ад атрыманага селянінам чыстага прадукту, амаль у два разы менш, чым па харчразвёрстцы. Затым быў зніжаны да 10%, а з 1 студзеня 1924 г. браўся толькі чырвонцамі ў памеры каля 5% прыбытку з гаспадаркі. Падатак дыферынцыраваўся з улікам наяўнасці жывёлы, урадлівасці зямлі. Ільготы мелі таксама семі чырвонаармейцаў, інвалідаў вайны і інш.

Селянін атрымаў свабоду выбару і формы арганізацыі апрацоўкі зямлі і гарантыю землеўладання. Аднолькава законнымі прызнаваліся сялянская арцель, абшчына, аднаасобныя ўладанні ў выглядзе адрубаў, або хутароў.

Дазвалялася здаваць зямлю ў арэнду і выкарыстоўваць наёмную працу, пры ўмове, што члены сямі наймальніка таксама працуюць. Тэрмін арэнды абмяжоўваўся, заахвочвалася развіццё кааперацыі. Усё гэта стварала матэрыяльную зацікаўленасць у развіцці дробнатаварнай сялянскай гаспадаркі, расшырэнні і падёме вытворчасці. Усе лішкі, якія заставаліся ў селяніна пасля выплаты падаткаў, ён мог свабодна абменьваць і прадаваць на рынку. Гэтым самым вяртаўся прыватны гандаль.

Спроба абмежаваць прыватны абмен мясцовымі рынкамі, натуральным абменам не дала патрэбных вынікаў, а таму з мая 1921 г. грамадзяне і кааператывы атрымалі права абменьваць, купляць і пра-даваць прадукты.

У гады нэпа ажыццяўляліся тры віды гандлю: прыватны, ка-аператыўны і дзяржаўны. Паміж імі існавала адкрытая канкурэнцыя. У рознічным гандлі найбольш актыўным быў прыватны прадавец, дзяр-жаўны гандаль панаваў у аптовай сферы, кааператывы ж займаліся і аптовым, і рознічным гандлем.

Вялікае значэнне для налажвання нармальнага эканамічнага жыцця мела грашовая рэформа 1922-1924 гг., па якой уводзіліся чырвонцы і праведзены дзве дэнамінацыі. Цяжка пераацаніць вынікі яе для Беларусі, дзе ў абароце хадзілі грошы самых розных краін.

У прамысловасці таксама адбыліся карэнныя змены. Дзяржава стала падтрымліваць дробныя і сярэднія кааператыўныя прадпрыем-ствы, адмяніла дэкрэты, што абмяжоўвалі іх свабоду дзеянняў і паў-намоцтвы. Прамысловыя кааператывы атрымалі правы юрыдычных асоб, маглі выкарыстоўваць наёмную працу, атрымліваць крэдыты. Здаваліся ў арэнду нацыяналізаваныя прамысловыя прадпрыемствы, якія ў дзяржаўным сектары аказаліся нерэнтабельнымі. Тэрмін арэнды звычайна складаў ад 2 да 5 гадоў, арэндная плата спачатку бралася натурай, пазней чырвонцамі. Дазвалялася арэнда прамысловых прад-прыемстваў іншаземнымі фірмамі ў форме канцэсій.

Радыкальныя змены адбыліся ў кіраванні дзяржаўнай прамысло-васцю. Глаўкі былі ліквідаваны, замест іх створаны трэсты - абяднан-ні аднародных або узаемазвязаных паміж сабою прадпрыемстваў. Яны атрымлівалі поўны гаспадарчы разлік і фінансавую незалежнасць. Ні Усесаюзны савет народнай гаспадаркі (УСНГ), ні Савет народнай гаспадаркі Беларусі (СНГ), не мелі права ўмешвацца ў бягучую дзей-насць трэстаў. Гаспадарчы разлік азначаў, што прадпрыемства пасля абавязковых фінансавых узносаў у дзяржбюджэт самастойна адказвала за вынікі сваёй гаспадарчай дзейнасці, выкарыстоўвала прыбытак і ліквідавала страты. Сталі стварацца сіндыкаты - абяднанні трэстаў на пачатках кааперацыі. Сіндыкаты займаліся збытам, забеспячэннем, крэдытаваннем, знешнегандлёвымі аперацыямі.

Матэрыяльнае стымуляванне рабочых і служачых гаспадарча-разліковых прадпрыемстваў ставілася ў поўную залежнасць ад пры-быткавасці. Узнаўлялася грашовая аплата працы. У той жа час ажыц-цяўляўся пераход да новай тарыфнай палітыкі, якая грунтавалася на прынцыпе здзельнай аплаты працы, здымаліся абмежаванні на павы-шэнне заробкаў пры росце выпрацоўкі. Былі ліквідаваны абавязковая працоўная павіннасць і некаторыя абмежаванні на перамену месца работы. Такім чынам, арганізацыя працы будавалася на прынцыпах матэрыяльнага стымулявання.

Гэтыя меры стварылі неабходныя ўмовы для ўздыму прамыс-ловасці і развіцця гандлю. У 1921-1922 гг. пачалі працаваць мінскі чы-гуна-ліцейны і машынабудаўнічы завод Энергія, Талачынскі крух-мальны завод, крыштальны завод Барысаў, шэраг лесапільных і гар-барных заводаў. Наладжваўся гандаль паміж горадам і вёскай, а таксама БССР з Савецкай Расіяй, Украінай і іншымі савецкімі рэспуб-лікамі. Да 1925 г. валавая прадукцыя цэнзавай (буйной) прамысловасці перавысіла ўзровень 1913 г. на 28,5%. У 1925 г. электрастанцыі дзей-нічалі ва ўсіх акруговых цэнтрах Беларусі. Усяго ў гэты час у рэспуб-ліцы працавала 40 электрастанцый.

Нягледзячы на першыя поспехі, становішча прамысловасці зас-тавалася цяжкім: крызісы збыту 1923-1924, 1924-1925 гг., востры дэфіцыт тавараў, сведчылі аб гэтым. Крызіс на рубяжы 1927-1928 гг. быў ужо сацыяльна-палітычным. Ён быў таксама звязаны з невыка-наннем плана хлебанарыхтовак і недахопам сродкаў для індустры-ялізацыі, якая пачалася. Аднак, калі ў першых двух выпадках дзяржава шукала выйсце на шляху развіцця нэпа з дапамогай рыначных меха-нізмаў, хаця не выключаўся дзяржаўны націск, дык цяпер звярнулася да надзвычайных мер.

Бясспрэчна, што асноўнай супярэчнасцю дадзенага перыяду была неадпаведнасць паміж аўтарытарнай палітычнай сістэмай і рыначнымі метадамі эканомікі. Працягвалася абдзяржаўленне простай кааперацыі як альтэрнатыва прыватнакапіталістычным элементам. Дзяржпрамысловасць, хаця і набыла элементы рыначнай канкурэнцыі, але ў асноўным працягвала кіравацца агульным дзяржаўным планам эканамічнага рэгулявання.

Рыначны механізм адсутнічаў у адносінах паміж лёгкай і цяжкай прамысловасцю. Аплата працы работнікаў дзяржсектара па-ранейшаму фарміравалася расцэнкамі, нормамі, тарыфамі. Адсутніча-ла рэальная канкурэнцыя паміж дзяржаўнымі і кааператыўнымі прад-прыемствамі. Нэп ажыццяўляўся пры адсутнасці нармальных сувязяў з сусветнай эканомікай. Захоўвалася манаполія знешняга гандлю.

Нельга не сказаць і аб некаторых палітычных фактарах, якія са-дзейнічалі згортванню нэпа: 1) уся гаспадарчая тактыка 20-х гг. падпа-радкоўвалася інтарэсам унутрыпартыйнай барацьбы; адсутнічаў дэма-кратычны кантроль за дзейнасцю партыі і ўрада; 2) нэп атрымаў у спад-чыну ад ваеннага камунізму некампетэнтнасць апарату кіравання. Так, на 1 студзеня 1928 г. у праўленнях трэстаў і сіндыкатаў асоб з ніжэйшай адукацыяй налічвалася 45,6% і 50% адпаведна; 3) безу-пынна разрастаўся адміністрацыйна-бюракратычны аппарат, які ва ўмовах нэпа пазбаўляўся надзвычайных паўнамоцтваў, размяркоў-ваючых і кіруючых функцый, бачыў у адраджэнні вольнага рынку смяротную небяспеку сваім прывілеям; 4) нэп своеасабліва пралам-ляўся ў масавай самасвядомасці. Рэзкі кантраст паміж сучаснасцю і ча-каемым зямным раем адштурхоўваў ад гэтай палітыкі насельніцтва.

Такім чынам, дзякуючы нэпу, які дазволіў спалучыць дзяржаў-ныя і асабістыя інтарэсы, была паспяхова адноўлена сельская гаспа-дарка рэспублікі, атрымала стымул для развіцця прамысловасць, узрас-ла колькасць прамысловых прадпрыемстваў і працуючых на іх. Спа-жывецкі рынак быў напоўнены, павялічваў абароты гандаль. Аднак Бе-ларусь усё яшчэ заставалася слабаразвітай у індустрыяльным плане. Патрэбна была мадэрнізацыя эканамічнага комплексу як усяго СССР, так і нашай рэспублікі. У канцы 20-х гг. перад палітычным кіраўніц-твам краіны паўсталі нялёгкія пытанні выбару шляхоў такой мадэрнізацыі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Нэп - новая эканамічная палітыка савецкай дзяржавы (1921-1928 гг.). Сутнасць - выкарыстанне таварна-грашовых адносін у гаспадарчым механізме. Як сістэма склалася ў 1925 г.

На вёсцы выяўлялася ў:

. замене харчовай развёрсткі харчовым падаткам;

. свабодзе выбару форм землекарыстання;

. замене натуральнага падатка грашовым;

. дазволе арэнды зямлі і найме рабочай сілы;

У горадзе:

. у дазволе прыватнай вытворчасці, арэнды;

. дэцэнтралізацыі кіравання вытворчасцю;

. матэрыяльным зацікаўленні ў выніках працы.

Сістэма нэпа прадугледжвала развіццё кааперацыі і фінансавую стабілізацыю.

Дэнамінацыя - змяненне намінальнай вартасці грашовых зна-каў з абменам у вызначаных суадносінах старых знакаў на новыя.

Чырвонец - грашовая адзінка, абяспечаная залатым эквівален-там (1 чырвонец = 7,74 г чыстага золата). Уведзены ў абарачэнне Дзярж-банкам у 1922 г.

Храналогія падзей

Сакавік 1921 г. - на Х зездзе РКП(б) была прынята новая эка-намічная палітыка (нэп).

г. - праведзена першая дэнамінацыя, па якой адзін новы рубель раўняўся 10 тысячам старых.

г. - праведзена другая дэнамінацыя, па якой адзін савецкі рубель раўняўся 100 рублям узору 1922 г. ці 1 млн. старых.

Пытанні для самаправеркі

. Ахарактэрызуйце асноўныя прычыны пераходу ад палітыкі ваеннага камунізму да новай эканамічнай палітыкі.

. Пералічыце мерапрыемствы нэпа ў сельскай гаспадарцы, ган-длі і прамысловасці.

. Выявіце асаблівасці ажыццяўлення новай эканамічнай палі-тыкі ў сельскай гаспадарцы Беларусі.

Пытанне 40. Прамысловасць БССР у 20-30-я гг. Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі

Ажыццяўленне індустрыялізацыі зявілася адным з важнейшых накірункаў тактыкі і стратэгіі бальшавікоў па замацаванню сваёй ула-ды ў грамадстве.

Патрэбу індустрыялізацыі Беларусі яны тлумачылі агульнай неабходнасцю паскоранай індустрыялізацыі СССР і асаблівасцямі сацыяльна-эканамічнага развіцця самой рэспублікі. У ліку апошніх бачыліся наяўнасць сельскагаспадарчай сыравіны, істотны рэзерв ра-бочай сілы ў сельскай мясцовасці, прыродныя багацці лесу і торфу, значная ўдзельная вага саматужна-рамеснай вытворчасці. Таму прамы-словае будаўніцтва прадугледжвала расшырэнне здабычы і перапра-цоўкі лесу і торфу, выкарыстанне льну і каноплі.

Але паколькі БССР была адным са звенняў агульнай народна-гаспадарчай структуры СССР, тут намячалася таксама развіццё шэрагу галін, якія базіраваліся на прывазной сыравіне, у тым ліку сельскагас-падарчага машынабудавання, буйной швейнай і тэкстыльнай прамыс-ловасці і інш.

З улікам гэтых асаблівасцей у першыя гады індустрыялізацыі (1925-1926; 1927-1928 гг.) асноўныя капіталаўкладанні накіроўваліся на патрэбы харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай, швейнай, лясной, дрэваапрацоўнай, папяровай, паліўнай і хімічнай прамысловасці. Частка сродкаў выдзялялася на развіццё прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, машынабудаўнічай і энергетычнай. Мінскія заводы Энергія і Камунар, пазней заводы Кастрычніцкай рэвалюцыі і імя Кірава паклалі пачатак станкабудаванню, а закладзеная ў 25 км. ад Оршы БелДРЭС - уздыму энергетыкі ў Беларусі.

Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР быў прыняты ў маі 1929 г. Асноўная задача пяцігодкі ў галіне пра-мысловасці заключалася ў павышэнні яе ўдзельнай вагі ў народнай гаспадарцы БССР. Адпаведна прадугледжвалася развіццё паліўна-энергетычнай базы, стварэнне сельскагаспадарчага і агульнага машынабудавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў хімічнай, тэкстыльнай, дрэваапрацоўчай, харчовай і іншых галін прамысловасці.

Эканамічны вынік пяцігодкі быў значны. Выпуск прамысловай прадукцыі ў 1932 г. у параўнанні з 1928 г. павялічыўся ў 2,7 раза. За гады пяцігодкі было ўведзена ў строй 538 прадпрыемстваў, з іх 78 буйных (швейная фабрыка Сцяг індустрыялізацыі і панчошна-трыкатажная фабрыка КІМ ў Віцебску, Магілёўская фабрыка штуч-нага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, Гомсельмаш, БелДРЭС і інш.).Удзельная вага прамысловасці БССР у прадукцыі прамысловасці СССР узрасла з 1,12 да 2,15%.

Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх сродкаў. Асноўнымі крыніцамі накаплення зяўляліся: сама прамысловасць, дзяржаўныя займы, даходы ад унутранага і знешняга гандлю, жорсткая эканомія, прыбыткі ад калгасаў і саўгасаў, выкарыстанне фактычна бясплатнай мільённай рабочай сілы гулагаўцаў і інш.

У другой пяцігодцы (1933-1937 гг.) прамысловасць рэспублікі дала прырост валавай прадукцыі ў 1,9 раза. Найбольш высокімі тэм-памі развіваліся металаапрацоўчая, харчовая, цагляная, тарфяная і тры-катажная галіны. У строй дзеючых уступілі Гомельскі шкляны і Кры-чаўскі цэментны заводы, Магілёўскі трубаліцейны і аўтарамонтны за-воды, Гомельскі тлушчакамбінат, Аршанскі льнокамбінат, Мінская ЦЭЦ - 2 і інш.

Задачай трэцяй пяцігодкі (1938 - чэрвень 1941 гг.) ставілася значнае павелічэнне магутнасці электрастанцый, паскарэнне развіцця прамысловасці, асабліва машынабудавання. Новабудоўлямі пяцігодкі сталі другая чарга БелДРЭС і Мазырская электрастанцыя, Мінскі радыёзавод, Рагачоўскі кансервавы завод. Хуткімі тэмпамі развівалася прамысловасць у заходніх абласцях.

Такім чынам, у выніку індустрыялізацыі ў БССР была ство-рана сучасная матэрыяльна-тэхнічная база народнай гаспадаркі. У 1929-1940 гг. ў рэспубліцы ўведзены ў дзеянне і рэканструяваны каля 2 тысяч прадпрыемстваў, якія выпускалі 90% яе прамысловай прадукцыі. Грунтоўныя змены адбыліся ў структуры прамысловасці. Зявіліся станкабудаванне, сельскагаспадарчае машынабудаванне, маторабудаванне і інш.

Адным з вынікаў індустрыялізацыі сталі істотныя змены ў сацыяльнай структуры насельніцтва рэспублікі. Паводле ўсесаюзнага перапісу насельніцтва 1939 г. рабочы клас складаў у БССР 21,9%, фарміраваліся новыя рабочыя прафесіі - металісты, машынабудаўнікі, тарфянікі, хімікі, тэкстыльшчыкі.

Аднак ажыццяўленне індустрыялізацыі ў рэспубліцы, як і ў цэ-лым у Саюзе, было звязана са значнымі затратамі матэрыяльных срод-каў, вялікім напружаннем фізічных і маральных сіл народа, прымя-неннем паднявольнай працы (гулагі), нізкім узроўнем жыцця працоў-ных мас. Рост прадукцыйнасці працы адставаў ад зададзеных тэмпаў, сабекошта прадукцыі і заставаўся высокім, многія галіны не выконвалі пяцігадовы план. Сурёзнай праблемай стаў выпуск бракавай, недабра-якаснай прадукцыі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Індустрыялізацыя - працэс стварэння машыннай індустрыі ва ўсіх галінах гаспадаркі і ў першую чаргу ў прамысловасці.

Пяцігодка - пяцігадовы план эканамічнага і сацыяльнага развіц-ця ў СССР.

Храналогія падзей

Снежань 1925 г. - пачатак індустрыялізацыі.

/1929-1930/1932 - першая пяцігодка.

-1937 - другая пяцігодка.

-1941 - трэцяя пяцігодка.

Пытанні для самаправеркі

. Чым тлумачылі бальшавікі неабходнасць індустрыялізацыі?

. Якія былі яе мэты і метады і як яны сумяшчаліся?

. Назавіце перыяды індустрыялізацыі і дайце ім кароткую хара-ктарыстыку.

. У чым заключаліся асаблівасці індустрыялізацыі ў Беларусі?

. Пералічыце найбольш буйныя прамысловыя прадпрыемствы, пабудаваныя ў рэспубліцы за гады першых пяцігодак.

. Якія вынікі індустрыялізацыі ў рэспубліцы?

Пытанне 41. Сельская гаспадарка БССР у 20-30-я гг.

Калектывізацыя: сутнасць і вынікі

Найбольш цяжкім і драматычным напрамкам пераўтварэнняў, праведзеных пад сцягам пабудовы сацыялізму, зявілася калекты-візацыя сельскай гаспадаркі. Сталінскае кіраўніцтва праводзіла яе ў час актыўнага фарміравання дыктатарскага рэжыму і культу асобы. Калектывізацыя была яскравай праявай гэтых заганных працэсаў.

У канцы 20-х - пачатку 30-х гг. перабудова вёскі згубіла сувязь з паступовым каапераваннем на аснове добраахвотнага абяднання гаспадарак і ператварылася ў прымусовую калектывізацыю. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР прадугледжваў абяднаць у калгасы і саўгасы 18-20% сялянскіх гаспадарак.

Калектыўныя гаспадаркі ствараліся ў двух формах - калгасы і саўгасы. Сяляне не ўспрымалі ідэю калектывізацыі, між тым пачалася гонка за тэмпамі. Ажыццяўленне калектывізацыі базіравалася на 3-х партыйна-дзяржаўных дырэктывах: ад 3 студзеня 1930 г. Аб мерапры-емствах па ліквідацыі кулацкіх гаспадарак у раёнах суцэльнай калек-тывізацыі, ад 5 студзеня 1930 г. Аб тэмпах калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву і ад 1 лютага 1930 г. Аб ліквідацыі кулацтва як класа.

У лютым 1930 г. Бюро ЦК ВКП(б)Б прыняло рашэнне калекты-візаваць да пачатку веснавой сяўбы гэтага года 75-80% сялянскіх гаспадарак і звярнулася з просьбай абявіць БССР рэспублікай су-цэльнай калектывізацыі. Пры правядзенні калектывізацыі шырока выкарыстоўвалася раскулачванне. Кулацтва было падзелена на тры катэгорыі: актыўныя праціўнікі калектывізацыі, найбольш заможныя і ўсе астатнія. Усіх аднесеных да першай катэгорыі без суда і следства паводле рашэння троек (першы сакратар райкама партыі, старшыня райвыканкама і начальнік ДПУ) арыштоўвалі і накіроўвалі ў месцы зняволення або расстрэльвалі. Залічаных у другую катэгорыю разам з семямі вывозілі на Поўнач, Урал, у Сібір або Казахстан. Трэцяя катэ-горыя раскулачваемых пазбаўлялася права на надзел зямлі ў сваёй весцы і атрымлівала ўчасткі за межамі калгасаў.

У вёску для стварэння каўгасаў былі накіраваны сотні ўпаў-наважаных камуністаў. Разам з імі адпраўлялі і рабочых-дваццаці-пяцітысячнікаў, у тым ліку прысланых з прамысловых цэнтраў РСФСР, усяго звыш 600 чалавек. Аднак многія з арганізатараў калга-саў увогуле слаба дасведчаныя ў асаблівасцях сялянскага жыццця, лічылі за лепшае дзейнічаць метадам лепш перагнуць, каб потым не абвінавацілі ў правым ухіле. Працэс кааперавання быў падменены раскулачваннем.

Рэспубліка была ахоплена страхам. Ламаўся станавы хрыбет яе эканомікі і разбураліся адвечныя асновы вёскі. Бальшавіцкія ўлады зганялі з зямлі дзесяткі тысяч працаўнікоў, а разбурэнне сялянскага га-спадарчага ладу выдавалі за пабудову гарманічнага з горадам жыцця.

Вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі ў рэспубліцы адбыўся новы адток сялян з калгасаў. Толькі за два-тры месяцы рас-палася не менш як тысяча гаспадарак, з якіх выйшла больш як 55 тыс. сялянскіх семяў. Аб прычынах выхаду можна меркаваць па пісьму селяніна Цімафея Палуненкі, у якім адзначалася: У калгасе кепска. Калі я сам сабе працаваў, у мяне была бульба, быў хлеб, цяпер я выпрацаваў 114 працадзён і амаль нічога не атрымаў. Я партызан… змагаўся за Савецкую ўладу і цяпер, калі спатрэбіцца, пайду (за яе) не гледзячы на тое, што мае жонка і дзеці без хлеба. А ў калгасе жыць не магу.

У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай палітыцы ў 1932-1933 гг. краіну ахапіў масавы голад, які забраў 3-4 мільёны жыццяў. Неабходна адзначыць, што масавы голад абышоў нашу рэспубліку за выключэннем некаторых паўднёвых раёнаў, хаця і тут шматлікімі былі паведамленні аб тым, што сяляне засталіся без хлеба, які сілай канфіскоўваўся ў іх праз калгасы.

Знаходзячыся ў безвыхадным становішчы, людзі, асабліва жанчыны, спрабавалі зразаць на калгасных палетках каласкі, вынесці зерне ў кішэнях, за пазухай. Аднак 7 жніўня 1932 г. быў выдадзены Закон аб ахове сацыялістычнай уласнасці (закон аб пяці каласках - як яго называлі ў народзе), паводле якога за такія крадзяжы ўводзілася вышэйшая мера пакарання - растрэл ці пазбаўленне волі на тэрмін не ніжэй за дзесяць гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці. Такую палітыку можна ацаніць як цяжкае злачынства супраць савецкага народа.

Між тым фарсіраваная, прымусовая калектывізацыя дала свае вынікі.

Да канца першай пяцігодкі ў БССР налічвалася больш як 9 тыс. калгасаў, у якія было ўключана звыш 43% сялянскіх гаспадарак з пасяўной плошчай 1782 тыс. гектараў і было створана 219 новых саўгасаў. Агульны абём вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў 1932 г. у параўнанні з 1928 г. быў на 26% меншым, упала ўраджай-насць асноўных культур, на адну трэцюю скарацілася пагалоўе жывёлы.

У гады другой пяцігодкі калектывізацыя ў Беларусі завяршы-лася. У калгасах і саўгасах апынулася 680 тыс. сялянскіх двароў, ці 87,5% іх агульнай колькасці, было абагулена 96% пасяўной плошчы. Створаныя ў МТС палітаддзелы, якія дзейнічалі камандна-загаднымі мэтамі, ажыццяўляючы чыстку калгасаў і іх кіруючых органаў, умацавалі гаспадаркі. На калгасных палетках працавала больш, як 8 тыс. трактароў, 600 камбайнаў і іншых сельскагаспадарчых машын. Калі ў 1930 г. на Беларусі дзейнічала адна (Койданаўская) МТС, то ў 1937 г. - 200.

План трэцяй пяцігодкі (1938-1942 гг.) прадугледжваў павелі-чэнне ўраджаю і ўсёй валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2 разы.

У 1939 г. для больш рацыянальнага выкарыстання зямель у калгасах пачынаецца ссяленне хутароў у калгасныя цэнтры. З далу-чэннем Заходняй Беларусі ў 1939 г. тымі ж гвалтоўнымі метадамі, што і ва Усходняй Беларусі, пачалася калектывізацыя сялянскіх гаспадарак. Ужо да мая 1940 г. у Заходняй Беларусі было створана 430 калгасаў, якія абядноўвалі 32 тыс. сялянскіх гаспадарак і 28 саўгасаў.

Між тым па многіх паказчыках сельская гаспадарка адставала ад узроўню 1913 г. і адпаведны рацыён харчавання быў горшы, чым у 1913 г.

Такім чынам, ажыццяўленне калектывізацыі адбывалася з вя-лікімі цяжкасцямі, жорсткім прымусам, насіллем над сялянамі, неадна-разовымі выхадамі з калгасаў. Працэс гэты быў супярэчлівы.

Калектывізацыя нанесла цяжкі ўдар па найбольш гаспадарлівай частцы сялян, якія былі асноўнымі носьбітамі земляробчага вопыту. Іх лёс трагічны. Гэта вельмі адмоўна адбілася на развіцці сельскай гаспадаркі, паклала пачатак ганебнаму працэсу рассялянівання вёскі. Цяжкія вынікі яго мы адчуваем і сёння.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Калектывізацыя - прымусовае абяднанне аднаасобных сялян-скіх гаспадарак у калектыўныя. Стварэнне калектыўных гаспадарак (калгасаў) у розных формах пачалося ў першыя паслякастрычніцкія гады. У 1928-1929 гг. у БССР пачаўся пераход да суцэльнай калек-тывізацыі.

Працадзень - эквівалент паміж колькасцю зробленай работы і атрыманай за яе платай - быў вынайдзены ў пачатку 30-х гг.

Калгас - калектыўная гаспадарка, сельскагаспадарчае прадпрыемства. Разглядаўся як форма сацыялістычнай арганізацыі працы на вёсцы.

Саўгас - савецкая гаспадарка, у якой дамініравала дзяржаўная форма ўласнасці.

Раскулачванне - адзін са спосабаў ліквідацыі буйных сялянскіх гаспадарак, прадпрымальнікаў вёскі - кулацтва: састаўная частка сацыяльна-класавай палітыкі савецкай улады ў СССР, у тым ліку ў БССР - распачата ў канцы 1920-х гг. У БССР масавае раскулачванне праводзілася ў 1929-1931, 1931-1941 і 1949-1952 гг.

Суцэльная калектывізацыя - абагульненне не толькі сродкаў вытворчасці і зямельных плошчаў бядняцкіх і серадняцкіх гаспадарак, але і жывёлы і дробнага інвентару. Гэты працэс быў распачаты ў БССР з 1929 г.

Храналогія падзей

Снежань 1927 г. - ХV зезд ВКП(б), які ўзяў курс на абяднанне сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя.

Студзень 1928 г. - пасяджэнне бюро ЦК УКП(б)Б абмеркавала ход хлебанарыхтовак у рэспубліцы і заклікала да ўзмацнення барацьбы з кулацтвам.

Студзень - люты 1929 г. - ХІІ зезд КП(б)Б выказаўся за пад-рыхтоўку да масавай калектывізацыі вёскі.

Чэрвень 1929 г. - пастанова Бюро ЦК КП(б)Б Аб землекарыс-танні. Спецыяльная дырэктыва забараняла хутарскую і дробнапа-сялковую формы землекарыстання ў рэспубліцы.

Лістапад 1929 г. - Пленум ЦК УКП(б)Б заклікаў да фарсіра-вання працэсу калектывізацыі і індустрыялізацыі.

студзеня 1930 г. - Пастанова ЦК УКП(б) Аб мерапрыем-ствах па ліквідацыі кулацкіх гаспадарак у раёнах суцэльнай калекты-візацыі.

студзеня 1930 г. - Пастанова ЦК УКП(б) Аб тэмпе калек-тывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву.

лютага 1930 г. - Пастанова ЦВК і СНК СССР Аб ліквідацыі кулацтва як класа.

Снежань 1932 г. - Пастанова ЦВК і СНК БССР Аб абяўленні БССР краінай суцэльнай калектывізацыі.

Жнівень 1932 г. - ЦВК і СНК СССР прыняў пастанову Аб ахо-ве маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі, ума-цаванні грамадскай (сацыялістычнай) уласнасці (закон пяці каласкоў).

Студзень 1933 г. - створаны спецыяльныя палітаддзелы ў саў-гасах і машынна-трактарных станцыях (МТС).

Чэрвень 1939 г. - прыняцце Пленумам ЦК КП(б)Б рашэння аб ссяленні двароў калгаснікаў з хутароў у калгасныя пасяленні.

Пытанні для самаправеркі

. Ахарактарызуйце сацыяльна-эканамічнае становішча бела-рускай вёскі напярэдадні суцэльнай калектывізацыі.

. У чым сэнс сталінскай мадэлі калектывізацыі?

. Выдзеліце і ахарактэрызуйце перыяды калектывізацыі бела-рускай вёскі.

. Як сяляне супраціўляліся ўступленню ў калгасы?

. Што хавалася за палітыкай ліквідацыі кулацтва як класа?

. Вынікі гвалтоўнай калектывізацыі.

Пытанне 42. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-30-я гг. Палітыка беларусізацыі

Пераход краіны ад вайны да міру адбываўся ў цяжкай абстаноўцы. Асабліва пацярпела Беларусь. У пачатку 20-х гг. тэрыторыя БССР складалася з шасці паветаў былой Мінскай губерні (Мінскі, Ігуменскі, Барысаўскі, Бабруйскі, Слуцкі і Мазырскі). Плошча яе складала 52,3 тыс. квадратных км з насельніцтвам каля 1,5 млн. чалавек. Між тым бальшавікі праводзілі палітыку, накіраваную на стварэнне адзінай савецкай дзяржавы.

студзеня 1921 г. быў падпісаны дагавор паміж БССР і РСФСР аб стварэнні аб'яднаных наркаматаў (ваенных і марскіх спраў, гандлю, знешняга гандлю, фінансаў і працы, шляхоў зносін, поштаў і тэлеграфаў).

У 1921-1922 гг. былі аформлены пагадненні па пытаннях фінансавых, зямельных і іншых сувязей, якія прадугледжвалі правядзенне адзінай палітыкі і аказанне непасрэднай дапамогі БССР з боку Савецкай Расіі. 22 лютага 1922 г. у Маскве адбылася нарада паўна-моцных прадстаўнікоў васьмі рэспублік, у тым ліку і БССР, РСФСР, Украінскай, Грузінскай, Азербайджанскай, Армянскай Савецкіх Рэс-публік, Бухарскай, Харэзмскай Народных Рэспублік, Далёкаўсходняй Рэспублікі.

На першым з'ездзе Саветаў Саюза ССР, які адбыўся 30 снежня 1922 г. у Маскве, была прынята пастанова аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у складзе РСФСР, УССР, БССР і ЗСФСР. Такім чынам, стварылася новая савецкая дзяржава. Урад БССР пачаў дабівацца ўзбуйнення рэспублікі.

Паміж ЦВК РСФСР і ЦВК БССР было заключана пагадненне, на падставе якога 3 сакавіка 1924 г. ЦВК РСФСР выдаў дэкрэт па перадачы Беларускай ССР 16 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Сма-ленскай губерняў: Аршанскага, Быхаўскага, Віцебскага, Гарадоцкага, Горацкага, Дрысенскага, Калінінскага (Клімавіцкага), Лепельскага, Сенненскага, Суражскага, Чавускага, Чэрыкаўскага, Магілёўскага, Мсціслаўскага, Полацкага, Рагачоўскага. VI Надзвычайны Усебе-ларускі зезд Саветаў (13-16 сакавіка 1924 г.) заканадаўча аформіў гэты акт. У выніку першага ўзбуйнення тэрыторыя Савецкай Беларусі павялічылася да 110 тыс. кв. км., г.зн. больш чым у два разы, а насель-ніцтва да 4,2 млн. чалавек.

У снежні 1926 г. адбылося новае ўзбуйненне БССР. У яе склад увайшлі Гомельскі і Рэчыцкі паветы, у якіх налічвалася больш як 15 тыс. кв. км з насельніцтвам каля 649 тыс. чалавек. У абодвух выпадках насельніцтва далучаных да БССР тэрыторый станоўча аднеслася да змены свайго дзяржаўнага статуса. Гэта было на справе вяртанне часткі адабраных у Беларусі ў 1919 г. зямель. Такім чынам, пасля двух узбуйненняў БССР яе тэрыторыя на пачатак 1927 г. складала прыб-лізна 125 950 км 2 з насельніцтвам каля 5 млн. чалавек.

Адначасова ў БССР вырашалася пытанне аб яе адміністра-цыйна-тэрытарыяльным падзеле. У пачатку 1925 г. рэспубліка была падзелена на 10 акруг (Аршанская, Бабруйская, Віцебская, Калінін-ская, Мінская, Магілёўская, Мазырская, Полацкая, Слуцкая) і 100 раё-наў. А ў сярэдзіне 1927 г. арганізаваны 8 акруг (Мінская, Гомельская, Віцебская, Магілёўская, Бабруйская, Полацкая, Аршанская і Мазыр-ская), 101 раён і 1446 сельскіх Саветаў. Змяненні адміністрацый па тэрытарыяльнаму падзелу рэспублікі былі замацаваны ў Канстытуцыі БССР, прынятай на VIII Усебеларускім зездзе Саветаў 11 красавіка 1927 г.

Пераход да нэпа, неабходнасць лічыцца з тымі сацыяльнымі пытаннямі, якія абаранялі прынцыпы сапраўднага суверэнітэту, і патрэбы знайсці заваёвы даверу насельніцтва застаўлялі бальшавікоў стаць на шлях садзейнічання нацыянальна-культурнаму будаўніцтву на Беларусі. Такая палітыка атрымала назву беларусізацыі.

У работу па рэалізацыі палітыкі беларусізацыі ўключылася і час-тка дзеячоў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху: У.М. Ігна-тоўскі, Зм. Жылуновіч, А.Л. Бурбіс і інш.

Працэс беларусізацыі пачаўся ў чэрвені 1924 г., калі была ўтво-рана спецыяльная камісія па ажыццяўленню нацыянальнай палітыкі ў рэспубліцы.

Палітыка беларусізацыі прадугледжвала некалькі напрамкаў:

вывучэнне супрацоўнікамі партыйных, дзяржаўных і прыват-ных устаноў беларускай мовы і перавод на яе справаводства;

у 1923-1925 гг. праводзілася ваенная рэформа. Камплектаван-не Чырвонай Арміі пачало базіравацца па тэрытарыяльным прынцыпе ў спалучэнні з кадравай ваеннай рэформай і прадугледжванні фарміра-вання нацыянальных часцей і злучэнняў;

нацыянальна-культурнае будаўніцтва.

Ажыццяўленне палітыкі беларусізацыі праходзіла ў два этапы: 1) з сярэдзіны 1923 г. і да сярэдзіны 1924 гг., 2) лета 1924 г. і пры-кладна да 1928 г. - час актыўнай практычнай рэалізацыі вызначаных напрамкаў.

Поспехі і дасягненні палітыкі беларусізацыі відавочны: у 1927 г. беларускай мовай валодалі ў цэнтральных дзяржаўных установах 80% служачых, у акруговых і раённых установах - каля 70%. Асноўныя рэспубліканскія дакументы выдаваліся на беларускай мове, а таксама на адной з трох іншых моў: рускай, польскай ці яўрэйскай.

Паспяхова праходзіла беларусізацыя і ў навучальных установах. Да 1928 г. каля 80% агульнаадукацыйных школ было пераведзена на беларускую мову навучання. На ёй вяліся заняткі ў многіх прафесійна-тэхнічных вучылішчах і чатырох педагагічных тэхнікумах. Разам з тым ва ўсіх навучальных установах суіснавалі беларуская і руская мовы (першая - як мова большасці насельніцтва, другая - як маючая агульнасаюзнае значэнне).

Беларускія школы ў 1931 г. складалі 83,5% (а ў 1921 - 21,5%). За гэты час колькасць яўрэйскіх школ павялічылася з 2,5 да 5,5%, польскіх з 0,3 да 4,5%. У 1930 г. 76,6% студэнтаў вышэйшай школы рэспублікі былі беларусамі, выкладанне больш 70% вучэбных дыс-цыплін вялося на беларускай мове. Сярод навуковых супрацоўнікаў у пачатку 30-х гг. колькасць беларусаў складала 45%.

У 1924 г. было заснавана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі. У 1931 г. выдадзена на беларускай мове 1069 назваў кніг агульным накладам 10,2 экзэмпляраў, выходзіла 13 рэспубліканскіх газет, з іх 6 на мовах нацыянальных меншасцей, 64 раённыя і гарадскія газеты, 30 часопісаў.

У выніку да 1928 г. беларусізацыя дасягнула значных поспехаў і абапіралася на падтрымку беларускага насельніцтва. Перыяд 20-х гг. - гэта перыяд сапраўднага беларускага Рэнесансу.

У канцы 20-х гг. адміністрацыйна-камандная сістэма абявіла беларусізацыю заганай і пачалася барацьба з так званымі нацдэмамі, якая перарасла ў яжоўска-берыеўскія рэпрэсіі 30-х гг.

Такім чынам, 20-я гг. - гэта перыяд практычнай спробы савецкай улады ажыццявіць беларускае нацыянальнае адраджэнне.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Узбуйненне БССР - вяртанне ў 1924 і 1926 гг. да БССР часткі тэрыторый РСФСР з большасцю беларускага насельніцтва.

Беларусізацыя - нацыянальная палітыка ў БССР у 20-я гг., якая спрыяла развіццю беларускай культуры, мовы, узмацненню нацыянальнай свядомасці беларусаў.

Храналогія падзей

-18 снежня 1922 г. - IV Усебеларускі зезд Саветаў. Пры-няцце Дэкларацыі аб неабходнасці стварэння Саюза ССР і ўваходжан-ня ў яго склад Беларускай ССР.

снежня 1922 г. - Усесаюзны зезд Саветаў. Прыняцце Дэкла-рацыі і Дагавору аб утварэнні СССР.

сакавіка 1924 г. - вяртанне БССР паветаў Віцебскай, Гомель-скай і Смаленскай губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам.

-16 сакавіка 1924 г. - VI Надзвычайны Усебеларускі зезд Саветаў. Заканадаўчае афармленне ўзбуйнення БССР.

жніўня 1924 г. - па пастанове ЦВК БССР ад адміністацыйным падзеле БССР на 10 акруг, 100 раёнаў і 1202 сельсаветы.

снежня 1926 г. - пастанова Прэзідыума ЦВК аб перадачы Рэчыцкага і Гомельскага паветаў у склад БССР.

-12 красавіка 1927 г. - VIII зезд Саветаў БССР. Прыняцце новай Канстытуцыі БССР.

Ліпень 1924 г. - афіцыйны пачатак правядзення беларусізацыі ў БССР.

Сярэдзіна 1923 - да сярэдзіны 1924 гг. - І этап беларусізацыі.

Лета 1924 - прыкладна да 1928 гг. - ІІ этап беларусізацыі.

Пытанні для самаправеркі:

. Калі і чаму быў створаны Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік?

. У чым заключалася сутнасць палітыкі беларусізацыі?

. Якія перыяды можна вылучыць у гісторыі беларусізацыі і чаму?

. Па якіх асноўных напрамках адбываўся працэс беларусізацыі?

. Які быў агульны вынік беларусізацыі к канцу 20-х гг.?

. Калі былі праведзены далучэнні да БССР усходнебеларускіх зямель?

Пытанне 43. Палітычныя рэпрэсіі ў БССР

Прыход Сталіна да ўлады суправаджаўся спыненнем НЭПа і замацаваннем адміністратыўна-камандных метадаў кіравання. Ума-цоўваўся рэжым асабістай улады, ці культу асобы, і як вынік - уста-ляванне таталітарнага рэжыму і дэфармацыя нацыянальна-культурнай палітыкі. Жорсткасць стала нормай жыцця грамадства. Рэпрэсіі былі патрэбны кіруючаму апарату па шматлікіх прычынах. Яны дазвалялі спісваць на «ворагаў народа» пралікі ў эканоміцы і сацыяльнай па-літыцы, давалі мільёны бясплатных рабочых, стваралі атмасферу стра-ху, што заглушала спробы супраціўлення. На жорсткасць рэпрэсій паўплывалі як знешнія ўмовы існавання СССР, так і ўнутранае гра-мадска-палітычнае жыццё з улікам барацьбы за ўладу ў вышэйшых партыйных і дзяржаўных органах.

Беларусь стала адной з першых ахвяр рэпрэсій, якія разгарнуліся ўжо ў 20-я гады і не спыняліся да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а затым працягваліся ў пасляваенны час.

Рэжым асабістай улады не мог ужыцца з самастойнасцю рэспублікі ні ў эканамічнай, ні ў палітычнай сферах, з вылучэннем і актыўнай дзейнасцю мясцовых кадраў. З пачатку 20-х гадоў на Беларусі, як і ў цэлым па СССР, пачаў фарміравацца рэпрэсіўны механізм, які ўключаў заканадаўчую базу, сістэму судовых, пазасудовых органаў і папраўча-судовых лагераў.

З канца 20-х гадоў, у перыяд «штурмаў» індустрыялізацыі і калектывізацыі, разам з націскам на сялянства адбыўся удар па нацыянальнай інтэлігенцыі, якая была абвінавачана ў «правым ухіле». На беларускую інтэлігенцыю быў павешаны ярлык «нацыянал-дэмакра-тызму». Першымі ў нацдэмаўшчыне былі абвінавачаны А.Р. Чарвякоў - старшыня ЦВК БССР, Зм. Жылуновіч, які працаваў на той час у выдавецтве «Беларусь», і У.М. Ігнатоўскі, - першы прэзідэнт АН БССР.

Рэпрэсіі выліліся ў расправу над прадстаўнікамі беларускай навукі, літаратуры, мастацтва, работнікамі шэрагу наркаматаў рэс-публікі. 3 вядомага спісу на 826 удзельнікаў беларускага нацыя-нальнага руху 1917-1924 гг. рэпрэсіраваны ўсе, хто застаўся жыць на тэрыторыі СССР. У 1930-я г. больш за палову сваіх членаў страцілі ў выніку рэпрэсій Саюз пісьменнікаў Беларусі, АН БССР (рэпрэсіраваны 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў). Кульмінацыяй расправы над інтэлігенцыяй у 1930-31 гг. стала справа аб «нацдэмаўскай контррэва-люцыйнай арганізацыі» Саюз вызвалення Беларусі (СВБ), па якой арыштавана 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

Арышты па справе "СВБ" пачаліся ў лютым 1930 г., калі быў заняволены "контррэвалюцыйны" паэт Н. Чарнушэвіч, і дасягнулі найбольшага ўздыму ў ліпені, а працягваліся да канца года. Хваля арыштаў прайшла па галоўных цэнтрах і асяродках беларускай навукі, асветы і мастацтва ў Мінску (БАН, БДУ, пісьменніцкія арганізацыі "Полымя, "Узвышша", Наркамасветы, Беларускі дзяржаўны музей, архіў, Першы Беларускі дзяржаўны тэатр і інш.), у Горках (Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія), у Віцебску (ветэрынарны інстытут), у Магілёве (Гістарычны архіў) і г.д.

Па справе СВБ былі арыштаваны акадэмікі БАН В. Ластоўскі, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, прафесар А. Смоліч, народны камісар земля-робства Дз. Прышчэпаў, народны камісар асветы А. Баліцкі, пісьмен-нікі М. Гарэцкі, У. Дубоўка, Я. Пушча і іншыя. Арыштаваны таксама былыя кіраўнікі беларускіх дзяржаўных утварэнняў, якія вярнуліся з эміграцыі ці жылі ў Беларусі - I. Серада, У. Пракулевіч, А. Цвікевіч, Я. Дыла і іншыя. Гэта сведчыць аб тым, што справа СВБ, арышты па ёй мелі палітычны характар, зяўляліся фактычнай формай расправы з былымі палітычнымі праціўнікамі бальшавікоў. "Справа СВБ " была пачаткам сістэматычных рэпрэсій у Беларусі.

Адначасова з СВБ у 1930 г. былі "раскрыты" і іншыя "контррэвалюцыйныя, шкодніцкія і дыверсійна-шпіёнскія арганіза-цыі", у прыватнасці беларускі філіял "Працоўнай сялянскай партыі" (па гэтай справе было асуджана 59 чалавек); беларускі філіял "Прам-партыі" - асуджана 30 чалавек; беларускі філіял "Саюзнага бюро РСДРП (меншавікоў) - асуджана 30 чалавек. У красавіку 1933 г. "выкрыта шкодніцтва" ў сістэме жывёлагадоўлі. Па гэтай справе было арыштавана 82 чалавекі, у тым ліку 9 прафесараў, 7 навукоўцаў, 33 ветурачы, 14 служачых Наркамзема, 13 заатэхнікаў і г.д. У 1935 г. было асуджана 8074 чалавекі, а ў 1936 г. - 12 371 чалавек. У чэрвені 1937 г. вяліся бязлітасныя нападкі на члена Бюро ЦК КП(б)Б, стар-шыню ЦВК БССР А. Чарвякова, які пасля дзвюх спроб апраўдацца застрэліўся ў сваім кабінеце.

З сярэдзіны 1937 г. да ліпеня 1938 г. было арыштавана 2570 удзельнікаў так званага "аб'яднанага антысавецкага падполля". Сярод іх 40 наркомаў і іх намеснікаў, 179 кіруючых работнікаў савецкага і гаспадарчага апарату, 1 акадэмік, 25 навукоўцаў, 41 выкладчык вну, 23 супрацоўнікі ЦК КП(б)Б, 16 супрацоўнікаў Саўнаркома.

У 1937-1938 гг. былі рэпрэсіраваны старшыні ЦВК і СНК БССР І.Ф. Адамовіч, Зм.Ф. Жылуновіч, сакратар А.І. Крыніцкі і іншыя. Таксама былі падвергнуты рэпрэсіям амаль усе наркамы, прафсаюзныя і камсамольскія дзеячы, кіраўнікі народнай гаспадаркі, якія працавалі ў Беларусі ў 20-х - другой палове 30-х гг. Большасць з іх была прыгаворана пазасудовымі органамі да вышэйшай меры пакарання.

Новы ўздым хвалі рэпрэсій назіраўся з восені 1939 г., пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР. У гэтых абласцях былі рэпрэсіраваны (у асноўным высланы ва ўсходнія раёны СССР) цэлыя групы насельніцтва - служачыя былога дзяржапарату, судовых орга-наў, пракуратуры, паліцыі, арміі, гандляры, леснікі, рамеснікі з сем-ямі, - усяго каля 125 тыс. чалавек.

Такім чынам, усяго ў 1917-1953 гг. ахвярамі рэпрэсіі сталі каля 600-700 тыс. грамадзян Беларусі. Акрамя таго, у 1920-30-я г. у Беларусі было рэпрэсіравана і выслана за межы рэспублікі больш за 250 тыс. сялян.

З лістапада 1917 г. да красавіка 1953 г. за «контррэвалюцыйныя злачынствы» да вышэйшай меры пакарання прыгаворана 35868 чалавек. Сярод катаў беларускага народа - былыя наркамы НКУС БССР Г.А. Малчанаў, Б.Д. Берман, А.А. Наседкін, Л.Ф. Цанава. Масавыя рэпрэсіі на Беларусі спыніліся толікі пасля смерці Сталіна. Усяго з 1954 г. да пачатка 2000 г. у Беларусі рэабілітавана больш за 200 тысяч ахвяр рэпрэсій. Рэабілітацыя працягваецца.

У выніку неабходна адзначыць, што 20-30-я гады ХХ ст. зявіліся ў гісторыі нашай Бацькаўшчыны адметным, складаным і драматычным часам. Рэпрэсіі наклалі адмоўны адбітак літаральна на ўсе бакі грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця рэспублікі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Рэпрэсіі - неабгрунтаванае прыцягненне да крымінальнай адказ-насці за так званыя контррэвалюцыйныя злачынствы. Яны право-дзіліся ў форме расстрэлаў, ссылак, высылак, накіравання на спец-пасяленне, выдалення па-за межы Беларусі грамадзян рэспублікі, замежных дзяржаў ці асоб без грамадзянства, якія пражывалі на тэрыторыі рэспублікі, судовымі або пазасудовымі органамі па палі-тычных, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах.

Курапаты - месца масавых расстрэлаў і захаванняў савецкіх грамадзян у 1937-1941гг. ва ўрочышчы Курапаты каля г. Мінска. Ор-ганамі НКУС БССР было расстраляна (па дадзеных следчай групы Пракуратуры БССР) не менш за 30 тысяч чалавек.

"Нацыянал-дэмакратызм" - пад ім разумелі "варожую ідэало-гію і практыку", контррэвалюцыйную плынь у многіх установах, якая мела сваёй мэтай "рэстаўрацыю капіталізму" у рэспубліцы. Нацыянал-дэмакратаў (нацдэмаў) параўноўвалі з "нацыянал-фашыстамі".

Храналогія падзей

Люты 1930 г. - арышты па справе СВБ (180 чалавек).

Красавік 1933 г. - масавыя арышты ў сістэме жывёлагадоўлі (82 чалавекі).

Сярэдзіна 1937 - ліпень 1938 гг. - арышты 2570 удзельнікаў так званага "аб'яднанага антысавецкага падполля".

З восені 1939 г. - новы ўздым хвалі рэпрэсій пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР (арыштавана каля 125 тыс. чалавек).

Пытанні для самаправеркі

. Як устанавіўся ў краіне палітычны рэжым аўтарытарнай улады?

. Якія былі перадумовы яго распаўсюджвання ў Беларусі?

. Як ён адлюстроўваўся на грамадска-палітычным жыцці рэс-публікі?

. У чым сэнс таталітарнага палітычнага рэжыму?

Пытанне 44. Культурнае жыццё БССР у 20-30 гг.

Беларуская культура ў 1920-1930 гг. ХХ ст. развівалася ва ўмо-вах падзелу тэрыторыі Беларусі паміж рознымі дзяржавамі, ва ўмовах як беларусізацыі, так і палітычных рэпрэсій.

У комплексе праблем культурнага будаўніцтва важнае месца займала ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці насельніцтва рэспублікі. З гэтай мэтай у гарадах і вёсках Беларусі ствараліся і працавалі школы і пункты па ліквідацыі непісьменнасці, школы рабочай моладзі, группы індывідуальнага навучання. У 1926 г. у БССР афор-мілася таварыства Прэч непісьменнасць, якое ўзначаліў старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў.

красавіка 1939 г. Саўнаркам БССР прыняў пастанову Аб ходзе ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці ў БССР. Ставі-лася задача аб канчатковай ліквідацыі непісьменнасці і малапісьмен-насці ў рэспубліцы. Гэта работа працягвалася да самага пачатку Вялі-кай Айчыннай вайны.

Цэнтральнай праблемай нацыянальнага культурнага будаўніц-тва ў Беларусі зяўлялася ўвядзенне ўсеагульнага абавязковага наву-чання. У 1930-1931 навучальным годзе ў БССР было ў асноўным уведзена ўсеагульнае абавязковае навучанне дзяцей 8-10 гадовага ўзросту, а таксама пераросткаў ва ўзросце 11-15 гадоў, і пачалася работа па ажыццяўленню ўсенавуча ў абёме сямігадовай школы. Значна вырас кантынгент у старэйшых класах няпоўнай сярэдняй і сярэдняй школы. У 1937-1938 гг. у гэтых школах вучыліся 278454 вучні.

-я гады сталі часам нараджэння нацыянальнай беларускай навукі. 30 кастрычніка 1921 г. адбылося афіцыйнае адкрыццё БДУ. Яго першым рэктарам быў прызначаны вядомы рускі вучоны, гісторык-славіст, прафесар У.І. Пічэта. У складзе універсітэта ў 1922-1923 гг. дзейнічалі факультэты: рабочы, грамадскіх навук, педагагічны, меды-цынскі, права і гаспадаркі. 30 студзеня 1922 г. быў заснаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт). Яго ўзначаліў вядомы вучоны-філолаг С.М. Некрашэвіч. Акрамя БДУ у БССР дзейнічалі 3 вышэй-шыя навучальныя установы: Камуністычны універсітэт у Мінску, Беларускі ветэрынарны інстытут у Віцебску і Беларуская сельска-гаспадарчая акадэмія ў Горках. Акрамя таго, у рэспубліцы налічвалася 23 тэхнікумы, 20 прафтэхшкол і 20 іншых спецыяльных навучальных устаноў. У 20-я гг. у рэспубліку прыехалі вядомыя вучоныя І. Замоцін, М. Нікольскі, У. Перцаў, М. Шчакаціхін і інш. Нязменным сакратаром Інбелкульта ў 1926-1928 гг. зяўляўся вядомы навуковы і грамадскі дзеяч В. Ластоўскі. Важную ролю ў навуковым жыцці рэспублікі адыграла адкрыццё ў 1921 г. бібліятэкі БДУ (пазней - Дзяржаўная бібліятэка БССР).

студзеня 1929 г. Інбелкульт быў рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук (1936 - АН БССР). У 1932 г. у яе складзе налічвалася 14 навукова-даследчых інстытутаў, працавалі 22 сапраўдныя члены акадэміі і 150 навуковых супрацоўнікаў. У гэты час вучоныя Беларус-кай акадэміі навук праводзілі даследаванні ў галіне прыкладных навук, па праблемах сельскай гаспадаркі (лесаводства, флоры і фауны). Эфектыўна развіваліся даследаванні ў галіне хіміі, біялогіі, а таксама гуманітарных навук.

-я гг. - час росквіту беларускай літаратуры. Менавіта тады фарміруюцца і дзейнічаюць першыя літаратурныя аб'яднанні пісьмен-нікаў: беларускія ("Маладняк, "Узвышша", "Полымя"), рускія ("Зве-нья", "Минский перевал"), яўрэйскія ("Юнгер арбайтер"). Іх узнікнен-не было выклікана пошукамі новых шляхоў у мастацтве. З "Малад-няка" (1923-1928 гг.) выйшлі такія таленавітыя пісьменнікі, як К. Кра-піва, М. Зарэцкі, М. Лынькоў, М. Лужанін і іншыя. З яго асяроддзя ўзняліся стваральнікі новага літаратурна-творчага аб'яднання "Полы-мя", у якое ўваходзілі як старэйшыя беларускія літаратары (Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны, К. Чорны), так і маладыя літаратурныя сілы (М. Чарот, А. Александровіч, А. Дудар, А. Вольны).

Менавіта ў 20-я гг. вызначаюцца сваімі асаблівымі нацыяналь-нымі рысамі і атрымліваюць дзяржаўную падтрымку беларускія дра-матургія, тэатр і кіно. Пад кіраўніцтвам выдатнага рэжысёра Е. Міро-віча з 1921 па 1931 гг. адбывалася станаўленне Беларускага дзяржаў-нага драматычнага тэатра ў Мінску. У 1930 гг. створаны рускі драма-тычны тэатр і тэатр юнага гледача. У 1933 г. заснаваны тэатр оперы і балета.

Значнае развіццё ў гэты час атрымала і музычнае мастацтва рэспублікі. У 1932 г. была заснавана Беларуская дзяржаўная кансерва-торыя, дзе пачалі плённую дзейнасць кампазітары В. Залатароў, А. Ба-гатыроў, П. Падкавыраў, У. Алоўнікаў.

Даволі плённа працавалі ў гэты час беларускія жывапісцы, скульптары і архітэктары. Беларускія жывапісцы імкнуліся распра-цоўваць вытворчую тэму (Г. Віер, Я. Кругер, А. Шаўчэнка). У жанры пейзажа па-ранейшаму вядучае месца належыла В. Бялыніцкаму-Біру-лі, а ў жанры партрэта - В. Волкаву, М. Філіповічу, І. Ахрэмчыку. Глыбокі след у беларускай скульптуры пакінулі А. Грубы, А. Бразер, З. Азгур, А. Глебаў.

Шматлікія дасягненні мелі месца і ў архітэктурнай творчасці: Дом урада (Мінск, 1929-1933 гг.), архітэктар І. Лангбард, першая клі-нічная бальніца (Мінск, 1928-1931 гг.), архітэктар Г. Лаўроў і інш.

У складаных умовах развівалася культурнае жыццё ў гэты час на тэрыторыіі Заходняй Беларусі. У 20-я гг. Таварыства беларускай школы стала самай масавай беларускай арганізацыяй. У 1928-1929 гг. польскія ўлады пад націскам грамадскага руху вымушаны былі даць дазвол на адкрыццё новых беларускіх і польска-беларускіх школ, амаль у 100 школах увесці беларускую мову як прадмет. У 1923-1924 гг. у Заходняй Беларусі налічвалася каля 20 дзяржаўных школ і 4 прыватныя беларускія школы, а таксама больш за 40 польска-беларускіх - гэта быў толькі кароткачасовы перыяд. У 1937 г. дзейнасць ТБШ была забаронена, пачаўся курс на ліквідацыю беларускай нацыянальнай школы. У канцы 30-х гг. беларуская школа ў Заходняй Беларусі ўжо фактычна не існавала, што з'яўлялася вынікам палітыкі Польшчы, накіраванай на асіміляцыю беларускага насельніцтва.

Асноўным жанрам у заходнебеларускай літаратуры зяўляўся паэтычны, які дазваляў хутка і эмацыянальна рэагаваць на грамадска-палітычныя падзеі. Найбольш плённа працавалі ў галіне літаратуры У. Жылка, Л. Радзевіч, Г. Леўчык, Я. Скурко (Танк), В. Таўлай і інш.

У 20-30-я гг. у Заходняй Беларусі працавалі і выдатныя бела-рускія мастакі. У 20-я гг. вызначыўся сваім патрыятычным пафасам, нацыянальным каларытам Я. Драздовіч. У залаты фонд беларускага жывапісу ўвайшлі таксама карціны П. Сергіевіча, М. Сеўрука. Жыва-піс Заходняй Беларусі захаваў пэўную свежасць, нацыянальны кала-рыт, адметнасць.

Такім чынам, нягледзячы на падзел Беларусі паміж рознымі дзяржаўнымі ўтварэннямі, яе культура захавала пэўную адметнасць. У развіцці культуры рэспублікі выразна акрэсліваюцца два этапы - 20-я і 30-я гг. Першы вызначаецца беларусізацыяй у БССР і масавым рухам за нацыянальную школу ў Заходняй Беларусі. Асноўнымі рысамі дру-гога этапа становяцца пачатак русіфікацыі і ідэалагізацыі культурнага жыцця ў БССР, паланізацыі - у Заходняй Беларусі. Спыніць развіццё культуры адзначаныя перашкоды не змаглі. Аднак справе нацыяналь-нага характару гэтага развіцця, справе нацыянальна-культурнага адра-джэння былі нанесены вялікія страты.

Храналогія падзей

студзеня 1922 г. - заснаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт).

Красавік 1926 г. - пастанова ЦВК і СНК БССР аб увядзенні ў рэспубліцы ўсеагульнага абавязковага навучання дзяцей ва ўзросце ад 8 да 11 гадоў.

студзеня 1929 г. - Інбелкульт рэарганізаваны у Беларускую акадэмію навук. (з 1936 г. - АН БССР).

кастрычніка 1921 г. - адкрыты Беларускі дзяржаўны уні-версітэт.

жніўня 1932 г. - Саўнарком БССР прыняў пастанову "Аб увя-дзенні ўсеагульнага абавязковага навучання для малапісьменных".

мая 1934 г. - пастанова СНК СССР і ЦК ВКП(б) "Аб струк-туры пачатковай і сярэдняй школы ў СССР". 3 гэтага часу былі ўстаноўлены адзіныя для ўсёй краіны тыпы агульнаадукацыйнай школы - пачатковая, няпоўная сярэдняя і сярэдняя. Вучэбныя групы сталі называцца класамі.

красавіка 1939 г. - Саўнарком БССР прыняў пастанову "Аб ходзе ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці ў БССР".

Пытанні для самаправеркі

. Вызначце характэрныя рысы развіцця культуры Беларусі ў 20-30-я гг.

2. Назавіце найбольш выдатных прадстаунікоў беларускай нацыянальнай культуры ў галіне навукі, літаратуры, мастацтва, жывапісу, архітэктуры і скульптуры.

. Ахарактарызуйце развіццё розных жанраў літаратуры і мастацтва ў Заходняй Беларусі ў 20-30-я гг.

Пытанне 45. Беларускае замежжа ў 20-30-я гг. ХХ ст.

Да апошняга часу праблемы беларускай эміграцыі і дзейнасці нацыянальна-дэмакратычных партый унутры і за межамі Беларусі вызначаліся як адмоўныя. У адносінах да іх выкарыстоўваліся эпітэты "контррэвалюцыйныя", "буржуазныя", "пацярпеўшыя банкруцтва" і г.д. Але пры ўсіх абставінах неабходна разглядаць беларусаў, што апынуліся ў выніку палітычнай, ідэалагічнай і ваеннай барацьбы за межамі Беларусі як неад'емную састаўную частку беларускага народа. На працягу апошняга стагоддзя апынуліся на чужыне сотні тысяч нашых суродзічаў. Розныя былі шляхі, што прывялі іх на край свету. Эміграцыя з беларускіх зямель праходзіла трыма даволі вялікімі хвалямі: першая - 80-я г. ХІХ ст., другая - 20-я г. ХХ ст., трэцяя - у час Другой сусветнай вайны. Кожная з іх мела адметныя прычыны, памеры, напрамкі.

Першая, найбольшая хваля эміграцыі пачалася ў 80-я гады XIX ст. За акіян ехалі жыхары ў асноўным Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў, паколькі сяляне Віцебскай і Магілёўскай найбольш перасяляліся ў Сібір. У 1905-1913 гг. эміграцыя прымае масавы характар, а яе галоўным цэнтрам становіцца Міншчына (насельніцтва ў асноўным эмігрыруе ў Бразілію). Першымі цэнтрамі эміграцыі былі Злучаныя Штаты Амерыкі, Канада, Бразілія і Аргенціна. Першая хваля (у асноўным сяляне) была пазбаўлена нацыянальнай свядомасці, якая пашыралася на пачатку ХХ ст. Выехала з Беларусі ў гэты перыяд каля 800 тыс. чалавек, з іх каля 600 тыс. вярнуліся.

У ходзе і пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. з Беларусі эмігрыравалі каля 122 тыс. чалавек (усяго з былой Расійскай імперыі - каля 2 млн. чалавек). Частка гэтай хвалі эмігрантаў рушыла на усход - у Маньчжурыю і ў Кітай, але асноўная маса накіравалася на захад - у Фінляндыю, Прыбалтыку, Германію, Чэхаславакію, Францыю, ЗША, а таксама ў Канаду, Бразілію і Аргенціну.

У другой хвалі эмігрантаў нацыянальнае пачуццё было ўжо даволі пашыранае. Найбольшая колькасць эмігрантаў знаходзілася ў ЗША (100 тыс. чалавек). У 1921 г. у Нью-Йорку пачынаецца беларус-кая нацыянальная дзейнасць, дзе ўзнік Беларускі нацыянальны камітэт, а ў Чыкага - Камітэт абароны Беларусі. У далейшым цэнтрам бела-рускага палітычнага жыцця стаў Чыкага, дзе паўстала некалькі аргані-зацый, з якіх найважнейшымі былі Беларуска-амерыканскі нацыяналь-ны саюз, а потым, у гады Другой сусветнай вайны, Беларуска-амеры-канская нацыянальная рада. Беларуская дзейнасць у ЗША ў гэты час звязана з асобамі Я. Чаропкі, Я. Варонкі, ксяндза Я. Тарасевіча, І. Ло-бача. У Канаду вялікая колькасць эмігрантаў прыбыла ў міжваенны перыяд (10 тыс. чалавек). Эмігранты не стварылі ў той час ніякай беларускай арганізацыі, хоць у рускіх рабочых клубах імя М. Горкага складалі большасць членаў.

Пасля Рыжскага пагаднення 1921 г. узмацнілася хваля эміграцыі заходнебеларускага насельніцтва ў Аргенціну. У 30-х гг. тут быў ство-раны шэраг беларускіх арганізацый: Беларускае культурна-асветніцкае таварыства, Беларускае таварыства культуры, Беларуская бібліятэка імя І. Луцкевіча і Беларускае культурнае таварыства Белавежа. Гэ-тыя чатыры таварыствы стварылі ў 1939 г. Саюз беларускіх таварыст-ваў у Аргенціне, галоўнымі дзеячамі якіх былі М. Мярэчка, У. Гайле-віч, Я. Пятрушак. 3 1940 г. Саюз выдаваў штогадовы гістарычна-літа-ратурны альманах, штогод праводзіліся кангрэсы беларускіх таварыст-ваў, дзейнасць якіх ахоплівала таксама Уругвай. У 30-я г. беларуская эміграцыя актывізуецца і ў Францыі: тут дзейнічаў Хаўрус беларус-кіх работнікаў, праводзілася беларуская прафсаюзная і адукацыйная дзейнасць. Выдаваўся бюлетэнь Рэха.

Пасля падпісання Рыжскага дагавора ў эміграцыю былі выму-шаны падацца і кіраўнікі дзяржаўных устаноў БНР - члены прэзіды-ума Рады на чале з П. Крачэўскім, урада БНР (кабінет В. Ластоўскага), а таксама шэраг саветнікаў і дзеячоў некаторых партыйных цэнтраў. Галоўнай палітычнай сілай эміграцыі з'яўлялася партыя беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Дзейнасць гэтай хвалі эміграцыі была найболыш актыўнай да 1923-1924 гг.

Бальшавіцкія ўлады імкнуліся далучыць эміграцыю да ажыц-цяўлення сваёй ідэі сусветнай рэвалюцыі і надаць эміграцыі рэвалю-цыйны характар. Намаганні ў гэтым накірунку не заставаліся безвыні-ковымі. Некаторыя з эмігрантаў пачалі весці бальшавіцкую агітацыю, што абвастрала адносіны з мясцовымі ўладамі. Але найбольшы ўплыў на эміграцыю рабілі тагачасныя працэсы ў БССР: пераход да новай эканамічнай палітыкі і курс на беларусізацыю. Частка ўрада БНР на чале з А. Цвікевічам у кастрычніку 1925 г. аб'явіла аб самароспуску і вярнулася ў Беларусь. Другая частка на чале з прэзідэнтам П. Крачэў-скім засталася за мяжой - у Празе. Гэты раскол быў адной з прычын затухання палітычнай дзейнасці беларускай эміграцыі. Тыя, хто за-стаўся ў Празе, утварылі эмігранцкі цэнтр - Раду БНР, якую ўзначаль-ваў П. Крачэўскі, а пасля яго смерці, у 1928-1943 гг., - В. Захарка. Урад БНР пасля 1925 г. узначальваў прэзідэнт Рады.

Пасля расколу ўзніклі новыя арганізацыі, якія намагаліся аб'яд-наць беларускую эміграцыю з мэтай задавальнення яе культурных інтарэсаў. Гэта - Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны, Аб'яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацый, Беларускі архіў, часопісы "Іскры Скарыны", "Прамень" (потым "Новы прамень") і інш. Аб'яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацый было асабліва папулярным сярод моладзі. Яно згуртавалася вакол студэнтаў-беларусаў Прагі, Рыгі, Вільні, Варшавы, Рыма і іншых гарадоў Еўропы.

Такім чынам, пасля 1925 г. палітычная дзейнасць беларускага замежжа прыкметна згортвалася, заставалася ў асноўным культурна-асветніцкая работа.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Эміграцыя - (лац. еmigro - высяляюся) - адезд грамадзян са сваёй радзімы ў другую дзяржаву на пастаяннае жыхарства (ці на больш ці менш доўгі час) па палітычных, эканамічных і другіх матывах.

Эмігранты - асобы, добраахвотна ці вымушана пакідаючыя радзіму грамадзянамі якой яны зяўляюцца.

Храналогія падзей

-я гг. ХІХ ст. - першая хваля беларускай эміграцыі.

-я гг. ХХ ст. - другая хваля беларускай эміграцыі.

Пытанні для самаправеркі

. Ахарактарызуйце хвалі беларускай эміграцыі ў 20-30-я гг. ХХ ст.

. Вызначце асноўныя цэнтры эміграцыі двух перыядаў.

Пытанне 46. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы

У выніку савецка-польскай вайны тэрыторыя Заходняй Беларусі была захоплена Польшчай і паводле Рыжскага дагавора 1921 г. паміж урадамі Савецкай Расіі і Польшчы была ў яе складзе да верасня 1939 г. Агульная плошча Заходняй Беларусі складала 113 тыс. км2, насельніц-тва - 4,6 млн. чалавек (1931 г.). Па адміністратыўна-тэрытарыяльнаму падзелу Польшчы гэтая тэрыторыя была падзелена на 29 паветаў, што ўваходзілі ў склад 4 ваяводстваў: Беластоцкага (Беластоцкі, Ваўкавыс-кі, Гродзенскі, Аўгустоўскі, Сакольскі паветы), Віленскага (Ашмянскі, Браслаўскі, Вілейскі, Дзісненскі, Маладзечанскі, Пастаўскі, Свянцян-скі, Вілейска-Трокскі паветы), Навагрудскага (Баранавіцкі, Валожын-скі, Лідскі, Навагрудскі, Нясвіжскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі, Шчучын-скі паветы), Палескага (Брэсцкі, Драгічынскі, Кобрынскі, Косаўскі, Лунінецкі, Пінскі, Пружанскі, Столінскі паветы). Найбуйнейшыя гара-ды - Вільня, Гродна, Брэст, Беласток, Слонім, Ліда, Навагрудак, Пінск, Лунінец, Кобрын, Пружаны, Ваўкавыск, Баранавічы, Маладзечна, Ві-лейка. Галоўным горадам рэгіёна, яго культурным і навуковым цэнт-рам была Вільня.

Заходняя Беларусь была адносна адсталай аграрнай ускраінай Польшчы і выкарыстоўвалася апошняй пераважна як крыніца сыра-віны і таннай рабочай сілы, як рынак збыту для яе прамысловасці. У эканоміцы Заходняй Беларусі назіраўся застой. Працоўныя пакутвалі і ад эксплуатацыі, і ад нацыянальнага ўціску. Разбураная войнамі пра-мысловасць аднаўлялася марудна, новыя прадпрыемствы амаль не бу-даваліся, прыродныя багацці краю (асабліва лясы) няшчадна рабавалі-ся, часта распрадаваліся замежным фірмам. Многія галіны прамысло-васці так і не дасягнулі ўзроўню 1913 г. У 1928 г. у 3аходняй Беларусі дзейнічала каля 2 тыс. прадпрыемстваў, але на 80% з іх працавала ад 5 да 20 чалавек. Складаючы 24% тэрыторыі і 13% насельніцтва Польш-чы, удзельная вага прамысловасці 3аходняй Беларусі ледзь перавы-шала 1%. Рабочы дзень дасягаў 10-12 гадзін, зарплата была больш нізкая, чым у карэннай Польшчы.

Больш за 80% насельніцтва 3аходняй Беларусі займалася сель-скай гаспадаркай. Сяляне пакутвалі ад малазямелля, перажыткаў пры-гонніцтва, цяжкіх падаткаў, высокіх цэн на прамысловыя тавары шы-рокага ўжытку (запалкі, соль, газа, тытунь), нізкіх цэн на сельска-гаспадарчыя прадукты, запазычанасці банкам, самаўпраўства чыноў-нікаў і паліцыі. У начатку 20-х гг. польскі ўрад пачаў праводзіць зя-мельныя рэформы, якія ўключалі продаж праз Зямельны банк часткі памешчыцкай зямлі дробнымі надзеламі (парцэлямі), быў узяты курс на камасацыю (хутарызацыю). Польскі ўрад пачаў засяляць беларускія землі ваеннымі каланістамі-асаднікамі, большасць якіх складалі афіцэ-ры і ўнтэрафіцэры. Яны атрымлівалі бясплатна або за невялікую цану зямельныя ўчасткі па 15-45 га. У 1926 г. Ю. Пілсудскі пачаў ажыц-цяўляць палітыку санацыі.

У адносінах да беларусаў польскія ўлады праводзілі палітыку прымусовай паланізацыі і асіміляцыі. Яны забаранялі беларускія шко-лы, абмяжоўвалі прыёмы з беларускіх школ у вну, не дазвалялі ка-рыстацца роднай мовай у дзяржаўных установах, не прызнавалі тэр-міна «3аходняя Беларусь» і ў афіцыйных дакументах называлі яе «крэ-сы ўсходні», або Белапольшчай. Мэтам паскоранай паланізаныі бела-рускага насельніцтва служылі дзяржаўны апарат, шавіністычны друк, польскія школы і каталіцкая царква. 3400 беларускіх школ, што існа-валі на тэрыторыі 3аходняй Беларусі да польскай акупацыі, у 1939 г. не засталося ніводнай. Былі закрыты 2 настаўніцкія семінарыі (у Ба-рунах і Свіслачы), 8 беларускіх гімназій (у Будславе, Гродне, Грудку, Клецку, Маладзечне, Навагрудку, Нясвіжы, Радашковічах). Каля 35% насельніцтва 3аходняй Беларусі заставалася непісьменным (1939 г.). У выключна прыгнечаным стане знаходзілася беларуская інтэлігенцыя. Беларускіх настаўнікаў, як правіла, адхілялі ад работы і замянялі польскімі.

Жорстка праследвалася беларуская прэса, асабліва рэвалюцый-нага кірунку. Беларускія газеты і часопісы часта забараняліся і кан-фіскоўваліся, штрафаваліся друкарні, у якіх яны выдаваліся. Калі ў 1927 г. легальна выдавалася 23 беларускія газеты і часопісы, то ў 1932 г. - 8. Не было беларускіх тэатраў і музыкальных устаноў. Улады вышуквалі розныя прычыны, каб закрываць беларускія выдавецтвы, бібліятэкі, клубы, хаты-чытальні. Галоўным метадам кіравання польскага ўрада ў 3аходняй Беларусі быў прымус, а часам і тэрор.

На ўзмацненне ўрадавай дыктатуры працоўныя 3аходняй Бела-русі часта адказвалі ўздымам барацьбы за сваё поўнае вызваленне. Бяспраўе і нацыянальны прыгнёт стваралі ўмовы для ўзмацнення на-цыянальна-вызваленчага руху, у якім існавалі два напрамкі: рэвалю-цыйна-вызваленчы і нацыянальна-дэмакратычны.

Рэвалюцыйна-вызваленчы напрамак узначальвала Камуністыч-ная партыя Заходняй Бсларусі (КПЗБ), створаная ў 1923 г. Кіраўніцтва КПЗБ вяло лінію на далейшае разгортванне партызанскага руху і давядзенне яго да змены палітычнай ўлады ў 3аходняй Беларусі. У 1926 г. аформілася масавая палітычная арганізацыя - Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) на чале з Б. Тарашкевічам. Праграма партыі ўключала наступныя патрабаванні: самавызначэнне Заходняй Беларусі, стварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадача зямлі сялянам без выкупу. Урад Пілсудскага разграміў Грамаду, кінуўшы ў турму сотні актывістаў.

Між тым нацыянальна-вызваленчы рух не спыніўся, а, наадва-рот, набыў найбольш вострыя формы ў гады сусветнага эканана-мічнага крызісу (1929-1933 гг.) і ў перыяд стварэння адзінага анты-фашысцкага народнага фронту (1935 г.). Найбуйнейшымі антыўра-давымі выступленнямі сялян былі: Косаўскае (І927 г.), Асташынскае (1932 г.), Кобрынскае (1933 г.), Ляплёўскае (1933 г.), выступленне нарачанскіх рыбакоў (1933 г.) і інш.

Вялікі ўплыў на развіццё нацыянальна-вызваленчага руху ў 3а-ходняй Беларусі мела творчасць беларускіх пісьменнікаў М.Танка (Я.І.Скурко), П. Пестрака, В.Таўлая, Л. Радзевіча, М. Васілька, А. Са-лагуба, М. Засіма, У. Жылкі, К. Сваяка, Г. Леўчыка, Н. Арсенневай, Х. Ільяшэвіча, П. Карузы, М. Краўцова, М. Гарэцкага, А. Стаповіча, М. Машары, У. Самойлы, публіцыстаў А. Альшэўскага, І. Канчэўскага, А. Луцкевіча, Я. Міско, А. Станкевіча; творчасць навукоўцаў Б. Та-рашкевіча, С. Рак-Міхайлоўскага, І. Дварчаніна. У 1930-я гг. пачалі сваю літаратурную дзейнасць беларускія пісьменнікі Я. Брыль, А.Іверс, Ф. Грышкевіч, А. Дубровіч, Я. Чабор, Н. Тарас, Г. Новік, П. Граніт, А. Клімовіч, С. Крывец, А. Мілюць. Сярод найбольш выдатных дзея-чоў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі былі І. Лагі-новіч (П.Корчык), З. Паплаўскі, С. Прытыцкі, В. Харужая, У. Ца-рук, Л. Янкоўская і іншыя.

Узяднанне Заходняй Беларусі з БССР - новая старонка гісторыі беларускага народа.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Парцэляцыя - (франц. - parcelle - часцінка) раздрабленне зя-мельных надзелаў на маленькія ўчасткі (парцэлы) ад 2 да 20 га і про-даж іх праз банкі.

Камасацыя - (польск. - komasacja) - ліквідацыя церазпалосіцы са звядзеннем сялянскіх зямель у адзін участак з наступным выхадам на хутар.

Санацыя - назва дыктатарскага рэжыму ў Польшчы ў 1926-1939 гг. Паходзіць ад лозунгу аздараўленне (санацыя), абвешчанага пад час ваеннага перавароту 1926 г. Ю. Пілсудскім.

Асаднікі - ваенныя і цывільныя каланісты, якіх польскі ўрад перасяляў з раёнаў карэннай Польшчы ў Заходнюю Беларусь і Заход-нюю Украіну з мэтай умацавання сваіх класавых і нацыянальных інтарэсаў.

Пілсудскі Юзэф - польскі грамадска-палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч. Актыўны ўдзельнік дзяржаўнага пераварота 1926 г. у Польшчы, пасля якога стаў фактычна дыктатарам Польшчы. У 1926-1928 гг. і жніўні-снежні 1930 г. узначальваў польскі ўрад.

Храналогія падзей

г. - пачатак дзейнасці ў Заходняй Беларусі сялянска-рабо-чай грамады (БСРГ).

лютага 1927 - растрэл польскімі ўладамі дэманстрацыі пра-цоўных у м. Косаве (Косаўскі растрэл).

г. - Асташынскае выступленне сялян.

г. - Кобрынскае ўзброенае выступленне сялян.

г. - Ляплёўскае паўстанне.

Жнівень 1935 г. - выступленне нарачанскіх рыбакоў супраць польскіх улад.

Пытанні для самаправеркі

. Якая была эканамічная і нацыянальная палітыка польскага ўрада ў Заходняй Беларусі?

. Уздым нацыянальна-дэмакратычнага руху ў 20-я гг.

. Месца і роля КПЗБ у барацьбе працоўных мас.

ТЭМА 3. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ

Пытанне 47. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.).

Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад БССР

У верасні 1939 г. знешнепалітычнае становішча Польшчы рэзка змянілася. Згубнымі для яе сталі: адмова Лондана і Парыжа ад прак-тычнай рэалізацыі дагавора з Варшавай 1938 г. аб узаемадапамозе; нязгода польскага ўрада ў час англа-франка-савецкіх перагавораў у Маскве на пропуск Чырвонай Арміі праз тэрыторыю краіны, калі аг-рэсія супраць Польшчы ўзнікне з Захаду; слабая матэрыяльна-тэхніч-ная забяспечанасць польскай арміі, нераспрацаванасць плана на выпа-дак вайны з Германіяй. Але яе канчатковы лёс вырашыла заключэнне Сталіным і Молатавым 23 жніўня 1939 г. пакта аб ненападзе з Гітле-рам і Рыбентропам. Усё гэта фактычна пакідала Польшчу сам-насам з германскім рэйхам.

Пакт з Германіяй быў дапоўнены сакрэтным пратаколам, па якому тэрыторыя Польшчы і шэрагу іншых краін падзялялася на сферы ўплыву СССР і Германіі. Устанаўлівалася, што мяжа гэтых сфер павінна праходзіць па лініі рэк Нараў, Вісла і Сан. Заходняя Бе-ларусь і Заходняя Украіна прызнавалася сферай інтарэсаў СССР. Пратакол, як і заключаны праз месяц (28 верасня) дагавор аб дружбе і граніцы, зяўляўся грубым парушэннем правоў польскага народа на самавызначэнне, новым падзелам Польшчы, хоць абктыўна і аднаўляў нацыянальныя правы беларускага і ўкраінскага народаў, парушаныя ўмовамі Рыжскага дагавора 1921 г. Ён зяўляўся праяўленнем імпер-скіх амбіцый Масквы. Пакт ад 23 жніўня 1939 г. развязаў рукі Германіі на Усходзе.

верасня 1939 г. яна напала на Польшчу, распачаўшы тым са-мым Другую сусветную вайну (1939-1945 гг.) - самую вялікую і кры-вапралітную ў гісторыі чалавецтва. У яе была ўцягнуты 61 дзяржава, больш за 80% насельніцтва планеты. Ваенныя дзеянні ішлі на тэры-торыі 40 дзяржаў, а таксама на марскіх і акіянскіх прасторах. Выра-шальную ролю ў развязванні вайны адыграла Германія. Агульныя чалавечыя страты Другой сусветнай вайны склалі 50-55 млн. чалавек.

Мужна абараняючыся ад фашысцкага нашэсця, польскі народ вёў справядлівую вайну. Маючы велізарную ваенную перавагу ў жывой сіле і тэхніцы, фашысцкія войскі хутка рухаліся ў напрамку да граніцы СССР. Праз два тыдні нямецкія войскі занялі ўсю Польшчу, 14 верасня - Брэст.

верасня, у адпаведнасці з раней дасягнутай дагаворанасцю з Германіяй аб дэмаркацыйнай лініі паміж савецкімі і германскімі войскамі, Савецкі ўрад аддаў загад Чырвонай Арміі перайсці савецка-польскую мяжу і вызваліць Заходнюю Украіну і Заходнюю Бела-русь. Гэтае рашэнне з адабрэннем было сустрэта савецкімі людзьмі.

Працоўныя гарадоў і вёсак Заходняй Беларусі з надзеяй сустрэлі Чырвоную Армію. У шэрагу месц яшчэ да прыходу савецкіх войскаў імі раззбройваліся паліцыя і асаднікі. У гарадах узніклі часовыя ўпраў-ленні, у склад якіх увайшлі і прадстаўнікі Чырвонай Арміі. Яны бралі ў свае рукі кіраўніцтва ўсім палітычным, гаспадарчым і культурным жыццём, у вызваленых раёнах, разгортвалі шырокую кампанію ў падтрымку Савецкай улады. У вёсках зявіліся сялянскія камітэты, якія прыступілі да размеркавання памешчыцкіх зямель і інвентару сярод насельніцтва.

Для ўстанаўлення і падтрымання парадку арганізоўвалася ра-бочая гвардыя, якая стала апорай новай улады. Вялікую ролю ў яе фарміраванні і дзейнасці адыгралі былыя члены КПЗБ і КСМЗБ, якія выйшлі з падполля і турмы. Да 25 верасня савецкія войскі поўнасцю занялі Заходнюю Беларусь. Па дамоўленасці з Германіяй Чырвоная Армія спынілася на лініі Гродна-Ялаўка-Няміраў-Брэст і далей на поўдзень. Новая мяжа была замацавана дагаворам аб дружбе і граніцы ад 28 верасня 1939 г. паміж СССР і Германіяй.

Пасля заняцця Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі на шмат-лікіх мітынгах і сходах праводзіліся рашэнні аб устанаўленні Савецкай улады і ўз'яднанні гэтай тэрыторыі з БССР і СССР. Гэтую задачу вы-рашыў Народны сход Заходняй Беларусі, які адбыўся 28-30 кастрыч-ніка 1939 г. у Беластоку.

Нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР 2 лістапада 1939 г. прыняла Закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза ССР і ўзяднанні яе з БССР. Нечарговая ІІІ сесія Вярхоўнага Савета БССР вітала рашэнне Вярхоўнага Савета СССР і прыняла Заходнюю Бела-русь у слад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. У выні-ку яе тэрыторыя павялічылася з 125,5 тыс. кв.км. да 225,7 тыс., насель-ніцтва вырасла прыкладна ў два разы і ў канцы 1940 г. склала больш як 10 млн. чалавек. На тэрыторыі былой Заходняй Беларусі было ліквіда-вана ранейшае адміністрацыйнае дзяленне і створаны пяць абласцей - Баранавіцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская і Беластоцкая.

верасня Чырвоная Армія заняла Вільню. Віленшчына згодна з умовамі Рыжскага дагавора знаходзілася пад уладай Польшчы. У пачатку кастрычніка 1939 г. Віленская ўправа прыняла рашэнне ўдзе-льнічаць у выбарах Народнага Схода Заходняй Беларусі. 8 кастрычніка 1939 г. быў абвешчаны парадак выбараў. Аднак насельніцтву Вільні і Віленшчыны ўдзельнічаць у іх не прыйшлося. Справа ў тым, што 3 кастрычніка 1939 г. у Маскве пачаліся перагаворы паміж урадамі СССР і Літоўскай Рэспублікі (сталіца г. Коўна) адносна лёсу Вілен-шчыны, а 10 кастрычніка 1939 г. быў падпісаны Дагавор аб далучэнні Вільні і Віленшчыны да Літвы. Тое, што Віленшчына была далучана да Літвы без уліку нацыянальнага складу насельніцтва, прызнаваў нават наркам замежных спраў СССР В. Молатаў 1 жніўня 1940 г.

У заходнебеларускага насельніцтва пачалося новае жыццё. Лік-відацыя польскай сістэмы кіравання і ўстанаўленне савецкай сістэмы суправаджаліся масавымі беззаконнасцямі новых улад - высылкай у глыб краіны былых дзяржаўных служачых, гандляроў і рамеснікаў. На кіруючыя пасады прызначаліся, як правіла, работнікі, якія прыбылі з усходніх абласцей краіны. На працягу доўгага часу ў адносінах да бела-рускіх грамадзян захоўвалася дзяленне іх на заходнікаў і усходнікаў.

лістапада 1939 г. паміж урадамі СССР і Германіі было зак-лючана пагадненне аб перасяленні, у прыватнасці асоб беларускай на-цыянальнасці з польскіх тэрыторый, акупіраваных трэцім рэйхам. На беларускія землі, што адышлі да СССР, перасялілася шмат беларусаў, большасць якіх напаткаў трагічны лёс: яны сталі ахвярамі НКУС.

У заходніх абласцях Беларусі разгарнуліся сацыяльна-эканаміч-ныя пераўтварэнні. Было ліквідавана беспрацоўе. 30 тыс. сялянскіх двароў абяднаны ў калгасы. Гэты працэс, як і ва ўсходніх абласцях, быў гвалтоўным. Узрасла колькасць агульнаадукацыйных школ, было адкрыта 12 тэхнікумаў, 4 інстытуты, 5 драматычных тэатраў, 100 кіна-тэатраў.

Неабходна адзначыць, што факт уключэння Заходняй Беларусі ў склад БССР яшчэ недастаткова ацэнены гістарычнай навукай. Безумоўна толькі тое, што ў тых канкрэтных умовах як знешняга, так і ўнутранага характару, пры ўсіх жахах сталінскага рэжыму, ён меў станоўчае значэнне для беларускага народа.

Асноўныя тэрміны і паняцці

КПП - Камуністычная партыя Польшчы.

КПЗБ - Камуністычная партыя Заходняй Беларусі.

Храналогія падзей

верасня 1939 г. - пачатак Другой сусветнай вайны.

верасня 1939 г. - Чырвоная Армія пачала паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну.

верасня 1939 г. - савецкія войскі поўнасцю занялі тэрыто-рыю Заходняй Беларусі.

верасня 1939 г. - падпісаны Дагавор аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй.

кастрычніка 1939 г. - у Заходняй Беларусі прайшлі выбары ў Народны сход, які вырашыў пытанне аб уладзе.

-30 кастрычніка 1939 г. - адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі ў Беластоку. Была прынята Дэкларацыя аб устанаўленні ў Заходняй Беларусі Савецкай улады і рэзалюцыя аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР, канфіскацыі памешчыцкіх зямель і нацыяналізацыі банкаў і прамысловасці.

лістапада 1939 г. - нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла Закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза ССР і ўзяднанні яе з БССР.

лістапада 1939 г. - нечарговая ІІІ сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла Заходнюю Беларусь у склад Беларускай Савецкай Са-цыялістычнай Рэспублікі.

верасня 1939 г. - Чырвоная Армія заняла Вільню.

кастрычніка 1939 г. - падпісаны Дагавор аб далучэнні Віль-ні і Віленшчыны да Літвы.

г. - адноўлена дзейнасць КПЗБ і КПЗУ. Добрае імя КПЗБ, яе кіруючага саставу і дзеячоў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху было адноўлена ў 1956 г.

г. - перадача Друскенік, Саленік і Свянцянаў на карысць Літвы.

Пытанні для самаправеркі

.Уклад КПЗБ у развіццё нацыянальна-вызваленчага руху ў За-ходняй Беларусі.

. У чым заключалася злачынства Сталіна і яго акружэння ў ад-носінах да нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі?

. Як адбылося ўключэнне Заходняй Беларусі ў склад БССР?

. Якія палітычныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ад-быліся ў Заходняй Беларусі пасля яе ўваходжання ў БССР?

Пытанне 48. Нападзенне Германіі на СССР.

Абарончыя баі ў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму

На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. гітлераўскія войскі ўварваліся ў межы Савецкага Саюза. Вораг наносіў дакладныя ўдары па аэрадро-мах, скапленнях ваеннай тэхнікі, чыгуначных вузлах. Часці Чырвонай Арміі панеслі велізарныя страты. Гінулі людзі, знішчаліся матэрыяль-ныя каштоўнасці.

Удар групы армій Цэнтр прынялі на сябе арміі Заходняй асо-бай ваеннай акругі, пераўтворанай у Заходні фронт. Нягледзячы на неверагодна цяжкае становішча, знаходзячыся іншы раз у акружэнні праціўніка, савецкія воіны аказвалі рашучае супраціўленне, праяўлялі стойкасць і мужнасць. Гераічна трымаліся абаронцы Брэсцкай крэ-пасці - воіны капітана І.М. Зубачова і палкавога камісара Я.М. Фа-міна, маёра П.М. Гаўрылава, лейтэнантаў А.М. Кіжаватава, В.М. Усава, А.Ф. Наганава. Толькі нямногім удалося вырвацца з крэпасці і прадоў-жыць барацьбу з фашыстамі. Большасць з іх падверглася потым сталін-скім рэпрэсіям.

Прарваўшы абарону пагранічных войскаў у Беларусі, магутныя групоўкі фашыстаў накіраваліся на Усход: адна з іх рушыла ад Сува-лак на Вільню і Мінск, другая - ад Брэста ў напрамку Баранавічы - Мінск. Яны мелі задачу абыйсці з поўначы і поўдня галоўныя сілы За-ходняга фронту ў раёне Мінска і знішчыць іх. На подступах да Мінска мужна трымалі абарону часці 64-й стралковай дывізіі пад каманда-ваннем генерал-маёра І.М. Русіянава і 108-й стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра А.І. Маўрэвіча.

У чэрвені - жніўні 1941 г. з Беларусі ў Чырвоную Армію было мабілізавана звыш 500 тыс. чалавек (мабілізацыя ў Беларусі праводзілася на працягу ўсяго перыяду Вялікай Айчыннай вайны). Для барацьбы з дыверсантамі праціўніка да сярэдзіны ліпеня 1941 г. у Беларусі былі створаны 78 знішчальных батальёнаў (100-200 чалавек у кожным), якія налічвалі больш за 13 тыс. чалавек. У Віцебскай і Магі-лёўскай абласцях у першыя месяцы вайны было больш за 200 фармі-раванняў народных апалчэнцаў (каля 33 тыс. байцоў). Каля 2 млн. ча-лавек было мабілізавана на будаўніцтва абарончых збудаванняў.

Нягледзячы на ўпартае супраціўленне, 28 чэрвеня 1941 г. нямец-кія танкі прарвалі абарону і ўварваліся ў Мінск. У акружэнні праціў-ніка аказаліся 11 параўнальна баяздольных злучэнняў 3-й і 10-й армій, а таксама некаторая частка войскаў 13-й арміі. Гэта, па-сутнасці, па-збавіла магчымасці стрымліваць праціўніка ў цэнтральнай частцы Бе-ларусі. 23 дні Чырвоная Армія стрымлівала націск танкавай групы ў раёне Магілёва. Толькі 9 жніўня цаной вялікіх ахвяр гітлераўцам удалося захапіць горад на Дняпры, 19 жніўня - Гомель. Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захоп-нікі ўводзілі новы парадак - дзяржаўную сістэму палітычных, экана-мічных і ваенных мер. Яе ідэйнай асновай была чалавеканенавісніцкая расавая тэорыя нацыстаў, якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі, неабходнасць расшырэння жыццёвай прас-торы для немцаў і іх права на сусветнае панаванне.

У плане аператыўнага кіравання Беларусь была падзелена на шэраг частак. Паўночна-заходнія раёны Брэсцкай вобласці і Беластоцкую вобласць з гарадамі Гродна і Ваўкавыскам акупанты далучылі да Усходняй Прусіі. Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей па лініі 20 км на поўнач ад чыгуначнай лініі Брэст-Гомель адышлі да рэйхскамісарыята Украіна. Паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці ўключылі ў генеральную акругу Літвы. Віцебскую і Магілёўскую, большую частку Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай абласцей перадалі ў зону аператыўнага тылу групы арміі Цэнтр. У склад генеральнай акругі Беларусі (Вайсрутэ-нія) ўвайшлі Баранавіцкая, частка Вілейскай, Мінскай, Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей, што складала 1/3 даваеннай тэрыторыі БССР. Гэта тэрыторыя была ўключана ў склад рэйхскамісарыята Ост-ланд і падзелена на 10 акруг: Баранавіцкую, Барысаўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Навагрудскую, Слонім-скую, Слуцкую.

Уся ўлада ў іх знаходзілася ў руках цывільнай адміністрацыі, якая апіралася на войскі і розныя службы (СС - ахоўныя атрады, а таксама адборныя войскі, СА - штурмавыя групы, адданыя фюрэру, СД - служба бяспекі, галоўны орган разведкі і кнтрразведкі, гестапа - палітычная паліцыя і інш.). Намеснікам Гітлера ў Беларусі стаў гаўляйтэр Вільгельм Кубэ, а пасля яго забойства падпольшчыкамі - фон Готберг.

Свой новы парадак акупанты ўводзілі вельмі жорстка. Усе рабочыя і служачыя павінны былі зявіцца на працоўныя месцы, а беспрацоўныя - адзначыцца на біржы працы. Каб наладзіць цывільнае жыццё з максімальнай карысцю для сябе, немцы адразу ж сталі на шлях фарміравання акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх падраз-дзяленняў, прыцягваючы да іх калабарацыяністаў. З мэтай стварэння сваёй апоры сярод насельніцтва, яны дазволілі прыхільнікам бела-рускага нацыянальнага руху распаўсюджваць нацыянальную сімво-ліку, арганізоўваць беларускія школы, тэатральныя і навуковыя ўста-новы, у тым ліку акадэмію навук, выдаваць беларускія газеты. А потым, калі становішча акупантаў стала катастрафічным, яны пайшлі на арганізацыю дарадчых органаў кіравання, у тым ліку Беларускай цэнтральнай рады і Беларускай краявой абароны, якая ніякай рэальнай улады не мела.

Сярод калабарацыяністаў былі беларусы, якія раней пражывалі ў Заходняй Беларусі, Польшчы, Германіі і іншых краінах і зрабілі стаўку на гітлераўскую Германію, жадаючы з яе дапамогай адраджаць Беларусь.

У адпаведнасці з генеральным планам Ост фашысты прысту-пілі да каланізацыі Беларусі, германізацыі, высялення і знішчэння яе народа. Яны рабавалі і палілі гарады і сёлы, вывозілі ў Германію пра-мысловае абсталяванне, сыравіну, лес і жывёлу, знішчалі навуковыя ўстановы, школы, тэатры, музеі, бібліятэкі. Уцалелыя прадпрыемствы перадавалі нямецкім акупантам і заводчыкам, а зямлю - каланістам. Разам з тым, акупанты імкнуліся ў сваіх інтарэсах арганізаваць работу прамысловасці і транспарту, захаваць калгасы і саўгасы як вытворчыя адзінкі, наладзіць дзейнасць некаторых культурных і навуковых уста-ноў. Рабочыя падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі. Іх прымушалі працаваць па 12-14 гадзін у суткі. Тых, хто адмаўляўся ад работы, заключалі ў канцлагеры, а падазраваемых у сабатажы расстрэльвалі. Сялян абкладалі непасільнымі падаткамі і паборамі, спагнанне якіх суправаджалася рэпрэсіямі. Галодная смерць пагражала сотням тысяч людзей.

У Беларусі было створана больш як 260 лагераў смерці. У кожным раёне дзейнічалі канцлагеры, турмы, гета. У Мінску і яго ваколіцах знаходзілася 5 такіх лагераў. Адзін з іх - Трасцянец, за 10 км на ўсход ад горада. У сістэме лагераў гітлераўскай Германіі ён стаяў на трэцім месцы пасля Асвенцыма і Майданэка па колькасці знішчаных: 206500 чалавек. Ахвярамі Трасцянца, апрача жыхароў Беларусі, былі прывезеныя з турмаў Германіі, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Францыі, Поль-шчы. Падобныя лагеры былі паблізу станцыі Лясная і Бронная Гара ў Брэсцкай вобласці, Грэбенеўскі ў Магілёве, у раёне Полацка і інш. Людзей спальвалі, цкавалі сабакамі, закопвалі жывымі ў зямлю, атруч-валі ў душагубках - спецыяльна прыстасаваных для гэтага памяш-каннях.

Жудасным становішчам вызначаліся яўрэйскія гета. Адным з найбольш буйных зяўлялася Мінскае гета. Яно пачало дзейнічаць у жніўні 1941 г. У ім было загублена каля 100 тыс. яўрэяў. Усяго на Бе-ларусі было створана 70 гета.

Гітлераўцы знішчалі ваеннапалонных і мірнае беларускае насельніцтва. За час акупацыі пад выглядам барацьбы супраць парты-зан яны правялі ў Беларусі больш як 140 карных экспедыцый, пера-тварыўшы ў зоны пустыні цэлыя раёны. 22 сакавіка 1943 г. спалілі жывымі ўсіх жыхароў вёскі Хатынь, паблізу Лагойска. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 76 дзяцей.

Такім чынам, за даволі кароткі прамежак часу гітлераўцы здо-лелі захапіць усю тэрыторыю Беларусі і ўстанавіць жорсткі акупацый-ны рэжым, які прынёс нашай Бацькаўшчыне незлічоныя беды. У выні-ку вайны загінула звыш 2 млн. 200 тыс. жыхароў, 380 тыс. вывезена на працу ў Германію, у тым ліку больш як 24 тыс. дзяцей. Апынуўшыся на катарзе, людзі гінулі ад голаду, розных хвароб, здзекаў, цяжкай працы і прамога фізічнага знішчэння. Паводле няпоўных даных, пасля разгрому гітлераўскай Германіі ў Беларусь вярнулася 120 тыс. чалавек. З-за людскіх страт насельніцтва Беларусі ў 1945 г. складала толькі 6,2 млн. чалавек. За час акупацыі ў рэспубліцы былі знішчаны каля 9200 населеных пунктаў, з іх 628 вёсак раздзяліла лёс Хатыні, 186 так і не былі адноўлены пасля завяршэння вайны. Некаторыя вёскі палілі двойчы, тройчы.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Барбаросса - кодавая назва плана вайны фашысцкай Германіі супраць СССР. Ад прозвішча германскага караля і імператара Свяш-чэннай Рымскай імперыі германскай нацыі Фрыдрыха І Барбароссы (ХІІ ст.), які імкнуўся шляхам вайны падпарадкаваць сабе суседнія дзяржавы.

Маланкавая вайна - тэорыя вядзення агрэсіўных войнаў, створаная германскімі мілітарыстамі ў пачатку ХХ ст. і пакладзеная ў аснову ваеннай стратэгіі ў 1-й і 2-й сусветных войнах. Паводле гэтай тэорыі, перамога павінна быць дасягнута ў найкарацейшы тэрмін, інакш ваенная патэнцыя Германіі можа стацца недастатковай. Канкрэт-нае ўвасабленне знайшла ў плане Барбаросса.

Цэнтр - група армій нямецка-фашыстскіх войскаў, створаная з мэтай акружэння і знішчэння часцей Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі і захопу Масквы. Перастала існаваць у выніку наступальных аперацый Чырвонай Арміі ў другой палове 1944 - пачатку 1945 гг.

Ост - нямецка-фашыстскі план каланізацыі і германізацыі Усходняй Еўропы; быў вядомы толькі вузкаму колу кіраўнікоў на-цысцкай партыі.

Остланд - адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, у склад якой уваходзіла акупіраваная тэрыторыя Беларусі, у тым ліку генераль-ная акруга Беларусь. 31 красавіка 1944 г. акруга Беларусь была падпарадкавана міністру ўсходніх земляў А. Розенбергу.

Калабарацыянізм - супрацоўніцтва асоб, партый, устаноў з захопнікамі на часова акупіраваных імі тэрыторыях. Тэрмін узнік у гады Другой сусветнай вайны ў Францыі.

Беларуская цэнтральная рада (Рада Даверу) - марыянетачны ўрад на чале з прэзідэнтам Р. Астроўскім, створаны ў снежні 1943 г.

Гета - гарадскія канцэнтрацыйныя лагеры, якія ствараліся гіт-лераўцамі для знішчэння яўрэйскага насельніцтва. На Беларусі іх было створана 70.

Вайсрутэнія (Беларутэнія) - Белая Русь, адміністрацый-ная адзінка, створаная нямецкім акупацыйным рэжымам.

Храналогія падзей

чэрвеня 1941 г. - напад гітлераўскай Германіі на СССР. Пераўтварэнне Заходняй асобай ваеннай акругі ў Заходні фронт.

чэрвеня - канец ліпеня 1941 г. - абарона Брэсцкай крэпасці.

чэрвеня 1941 г. - захоплены Мінск і Бабруйск.

чэрвеня 1941 г. - першая дырэктыва СНК СССР і ЦВК УКП(б) аб формах і метадах дзеянняў на захопленай нямецкімі войска-мі тэрыторыі і ў прыфрантавых абласцях.

Пачатак ліпеня 1941 г. - стварэнне савецкім камандаваннем новай лініі абароны на Заходняй Дзвіне і Дняпры. Арышт камандую-чага Заходнім фронтам Д.Р. Паўлава (расстраляны).

-11 ліпеня 1941 г. - абарона Віцебска.

-26 ліпеня 1941 г. - абарона Магілёва.

-19 жніўня 1941 г. - абарона Гомеля.

Канец жніўня 1941 г. - поўная акупацыя Беларусі нямецка-фа-шысцкімі войскамі.

кастрычніка 1941 г. - стварэнне Беларускай народнай сама-помачы (БНС).

Пытанні для самаправеркі

. Як пагранічнікі і чырвонаармейцы сустрэлі ворага на тэрыто-рыі Беларусі?

. Якая работа праводзілася па мабілізацыі сіл беларускага наро-да на адпор ворагу?

. Якія абарончыя баі вяла Чырвоная Армія на тэрыторыі БССР?

. Ахарактэрызуйце акупацыйны рэжым, устаноўлены нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Беларусі.

Пытанне 49. Разгортванне партызанскай вайны

супраць акупантаў у Беларусі

Вораг не змог зламаць волю беларускага народа да вызвалення. На тэрыторыі Беларусі разгарнулася масавая барацьба супраць захоп-нікаў. Арганізатарамі яе ў пачатковы перыяд вайны былі не толькі партыйныя органы, кіруючыя партыйныя работнікі, але і радавыя гра-мадзяне. У першыя дні вайны былі сфарміраваны і ўступілі ў барацьбу з ворагам Пінскі партызанскі атрад, якім кіраваў В. Корж, атрад "Чыр-воны Кастрычнік" у Палескай вобласці, які ўзначалілі Ц. Бумажкоў і Д. Паўлоўскі - Героі Савецкага Саюза. Рабочыя кардоннай фабрыкі ў пасёлку Пудаць Суражскага раёна стварылі атрад, які ўзначаліў дырэк-тар фабрыкі М. Шмыроў.

На захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп. Яркая старонка гэтай барацьбы - Мінскае падполле, арганізатарамі якога былі I. Казінец, 1. Кавалёў, У. Амель-янюк, I. Матусевіч і іншыя. 3 першых дзён акупацыі горада падполь-шчыкі ўчынялі дыверсіі на прадпрыемствах, у фашысцкіх установах, перадавалі ў партызанскія атрады зброю, медыкаменты, звесткі аб ру-ху ваенных эшалонаў, планы размяшчэння ваенных аб'ектаў. У 1943 г. мінскія падпольшчыкі разам з партызанамі ажыццявілі аперацыю па забойстве гаўляйтэра Беларусі В. Кубэ. Удзельнікі гэтай аперацыі Л. Мазанік, М. Осіпава, Н.Траян сталі Героямі Савецкага Саюза.

У Мінску налічвалася каля 70 камсамольскіх падпольных арга-нізацый і груп. Найбольш вядомай сярод іх была арганізацыя Андру-ша (кіраўнік М.А. Кедышка, пасмяротна яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза), якая за 2 гады дзейнасці правяла 40 дыверсій на хлебазаводзе, чыгунцы, ЦЭЦ і інш. За тры гады акупацыі мінскія пад-польшчыкі арганізавалі звыш 1500 дыверсій.

У Магілёве актыўна дзейнічала падпольная арганізацыя Камі-тэт садзеяння Чырвонай Арміі, створаная ў 1942 г. Яе ўзначальваў К. Ю. Матэ, з 1943 г. П.І. Крысевіч. Падпольшчыкі паспяхова правялі шэраг аперацый на чыгунцы, ЦЭЦ, у дэпо, пераправілі ў партызанскія атрады сотні ваеннапалонных, а таксама насельніцтва.

Мужна змагалася падполле Віцебска, якое было створана во-сенню 1942 г. удзельніцай рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі В.З. Харужай (пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза). У 1942 г. яго ўдзельнікі арганізавалі больш за 100 буйных дыверсій на транспарце. Да лета 1943 г. у Віцебску налічвалася 60 падпольных груп.

Шырокую дыверсійную дзейнасць на буйным чыгуначным вузле Орша разгарнуў былы начальнік паравознага дэпо К.С. Засло-наў. Падпольшчыкі пад яго кіраўніцтвам ажыццявілі каля 100 кру-шэнняў паяздоў. Калі ўзнікла пагроза раскрыцця, К.С. Заслонаў з гру-пай таварышаў пакінуў Оршу і ўзначаліў партызанскі атрад. Загінуў у баі з акупантамі ў лістападзе 1942 г. (Герой Савецкага Саюза).

Адказам на пагрозу поўнага знішчэння яўрэяў, загнаных фа-шыстамі ў лагеры смерці і гета, зявіўся яўрэйскі рух супраціўлення, які праявіўся ў антыгітлераўскай прапагандзе, уцёках, сабатажы лагер-ных мерапрыемстваў, дыверсійнай працы, удзеле ва ўзброеных паў-станнях і партызанскім руху. Вядома больш як 650 выпадкаў масавага яўрэйскага супраціўлення ў Беларусі. Толькі з Мінскага гета ўцякло больш як 10 тыс. чалавек, якія потым уліліся ў партызанскія атрады.

У заходніх абласцях Беларусі ў барацьбе з ворагам прымалі ўдзел звыш 40 абласных і раённых падпольных груп, у якіх знахо-дзілася больш за 12 тыс. чалавек. Значны ўклад у барацьбу з нямецкімі акупантамі ўнесла камсамольскае падполле, у арганізацыі якога пры-малі ўдзел М.В. Зімянін, К.Т. Мазураў, П.М. Машэраў, С.В. Прытыцкі.

Перамога Чырвонай Арміі пад Масквой і контрнаступленне зі-мой 1941-1942 гг. садзейнічалі актывізацыі партызанскага руху, які набыў з вясны 1942 г. усенародны характар. У лістападзе 1942 г. ужо налічвалася 430 партызанскіх атрадаў, на базе якіх ствараліся брыгады і злучэнні (у канцы 1942 г. у Беларусі было 59 брыгад і злучэнняў). Першыя такія фарміраванні ўзніклі ў Віцебскай і Мінскай абласцях.

З мэтай цэнтралізацыі аператыўнага кіравання партызанскім рухам у маі 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР), які ўзнача-льваў першы сакратар ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка. З верасня 1943 г. пачаў працаваць Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР), які ўзна-чаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П.З. Калінін.

У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. партызанам удалося вызваліць значную частку Беларусі: каля 58%. На гэтай тэрыторыі сфарміраваліся партызанскія зоны і краі. Іх было больш за 20, у тым ліку Ушацкая ў Віцебскай вобласці, Барысаўска-Бягомльская - у Мінскай, Клічаўская - у Магілёўскай. Некаторыя з іх аб'ядноўваліся ў партызанскія краі. Такім краем, напрыклад, была тэрыторыя ў чаты-рохвугольніку Олеўск-Оўруч-Мазыр-Тураў, якая ахоплівала 14 раёнаў з насельніцтвам больш як 200 тыс. чалавек.

мэтай разгрому партызанскіх зон гітлераўцы праводзілі кар-ныя экспедыцыі. Адной з іх з удзелам 80 тыс. гітлераўцаў была апера-цыя пад умоўнай назвай "Котбус", ажыццяўлёная ў маі - чэрвені 1943 г. супраць партызан Барысаўска-Бягомльскай і Полацка-Лепельскай зон. Аднак ні адна з карных аперацый не прынесла акупантам жаданых вынікаў.

З восені 1942 г. па восень 1943 г. супраць партызан Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай і Пінскай абласцей гітлераўцамі былі праведзены 54 буйныя карныя аперацыі. Між тым немалы ўрон ворагу наносілі рэйды партызан, многія з якіх ажыццяўляліся па заданню Штаба партызанскага руху. Толькі ў лістападзе 1943 г. у іх удзельнічала 1800 чалавек. Партызаны прайшлі некалькі тысяч кіламетраў па Мінскай, Пінскай, Баранавіцкай, Брэсцкай і Беластоцкай абласцях, знішчылі 2500 варожых салдат і афіцэраў, 500 вагонаў і платформ, падарвалі 1100 рэек.

Вышэйшым уздымам барацьбы партызан на чыгуначных каму-нікацыях праціўніка была аперацыя пад умоўнай назвай рэйкавая вайна. Першы этап яе праводзіўся ў пачатку жніўня 1943 г., калі вой-скі Чырвоная Арміі распачалі контрнаступленне пад Курскам. У апе-рацыі на чыгунках удзельнічала каля 100 тыс. партызан. У выніку на 40% скараціліся перавозкі для групы армій Цэнтр.

Другі этап "рэйкавай вайны" пад назвай "Канцэрт" праводзіўся ў другой палове верасня - кастрычніку 1943 г., калі Чырвоная Армія ўс-тупіла на тэрыторыю БССР. Праціўнік вымушаны быў падвоіць коль-касць дывізій для аховы сваіх камунікацый.

Трэці этап пачаўся ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., напярэдадні Бе-ларускай наступальнай аперацыі Баграціён і працягваўся да поўнага вызвалення рэспублікі. Партызаны вывелі са строю найбольш важныя чыгуначныя лініі і часткова паралізавалі перавозкі ворага амаль на ўсіх дарогах. Гэта мела аператыўна-стратэгічнае значэнне ў ходзе наступ-лення Чырвонай Арміі.

Такім чынам, барацьба нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Бела-русі насіла масавы характар. У падполлі змагалася 70 тыс. чалавек, а ў складзе 1255 партызанскіх атрадаў - 374 тыс. Мясцовыя жыхары складалі абсалютную большасць партызан (амаль 90%). Разам з бе-ларусамі сярод народных мсціўцаў былі прадстаўнікі амаль усіх нацыя-нальнасцей СССР, а таксама палякі, чэхі, славакі, югаславы, венгры, французы, бельгійцы, аўстрыйцы, галандцы і інш.

На беларускай зямлі дзейнічалі 14 тыс. байцоў, якія ўваходзілі ў польскую Армію Краёву, і 12 тыс. - у склад Украінскай паўстанцкай арміі і так званых "бульбаўцаў". Неабходна адзначыць: Армія Краёва (А.К.) была створана ў лютым 1942 г. Галоўная мэта - аднаўленне польскай дзяржавы ў межах 1 верасня 1939 г. з уключэннем Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны і Віленскага краю Літвы. Армія Краёва прытрымлівалася лозунгу Двух ворагаў і вяла барацьбу супраць немцаў і бальшавікоў. З восені 1943 г. фарміраванні акаўцаў распачалі актыўныя ваенныя дзеянні супраць беларускіх партызан і мірнага насельніцтва. У студзені 1945 г. Армія Краёва была афіцыйна распуш-чана. Між тым бандытызм акаўцаў у Беларусі працягваўся да пачатку 50-х гг.

Фарміраванні Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў - аўнаўцы (з 1920 да пачатку 50-х гг.) праследавалі мэту абвяшчэння незалежнай украінскай дзяржавы. Да сярэдзіны 1943 г. узброеныя фарміраванні аўнаўцаў дапамагалі партызанам, аднак летам 1943 г. змянілі сваю пазіцыю: у адносінах да гітлераўцаў - пасіўная самаабарона, да парты-зан - барацьба. У 1944-1947 гг. у Беларусі акаўцы і аўнаўцы забілі 1225 чалавек. Канчаткова іх бандыцкія фарміраванні былі ліквідаваны ў пачатку 50-х гадоў. У канцы снежня 1944 г. з дазволу Гімлера была створана Руская вызваленчая армія (РВА) на чале са здраднікам генерал-лейтэнантам А. Уласавым. У канцы вайны ў РВА налічвалася да 100 тыс. чалавек. У жніўні 1946 г. ваенная калегія Вярхоўнага Суда СССР прыгаварыла да смяротнай кары Уласава і 11 яго супольнікаў.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Віцебскія (Суражскія) "вароты" - 40-кіламетровы пралом у лініі фронту паміж Пеліпсам і Усвятамі, які ўтварыўся ў выніку наступлення 4-й ударнай арміі Калінінскага фронту і вызвалення прыфрантавых раёнаў беларускімі партызанамі. Існавалі з 10 лютага да 28 верасня 1942 г.

Партызанская зона - тэрыторыя, якую кантралявалі партыза-ны (на канец 1943 г. - каля 58% даваеннай плошчы рэспублікі).

Партызанскія рэйды - баявыя рэйды партызан, праводзіліся з мэтай дэзарганізацыі тылу і актывізацыі партызанскага руху, а таксама перадыслакацыі ў новыя раёны дзеянняў.

Рэйкавая вайна - спланаваная ў стратэгічным маштабе акцыя партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных камуніка-цый з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак. Праводзілася напярэ-дадні буйных наступальных аперацый Чырвонай Арміі (з 3 жніўня 1943 г. па ліпень 1944 гг.)

Храналогія падзей

мая 1942 г. - арганізацыя Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР).

Кастрычнік 1942 г. - пачатак дзейнасці Беларускага штаба пар-тызанскага руху (БШПР).

3 жніўня 1943 г. - пачатак рэйкавай вайны.

Пытанні для самаправеркі

. Раскрыйце на канкрэтных фактах масавы характар супраціў-лення фашысцкім захопнікам у Беларусі.

2. Ахарактэрызуйце формы гэтага руху.

3. У чым праявілася кіруючая роля падпольных партыйных ар-ганізацый у разгортванні антыфашысцкай барацьбы?

4. Назавіце імёны вядомых кіраўнікоў і герояў падпольнага і партызанскага руху.

5. Як рыхтавалася і была ажыццёўлена "рэйкавая вайна"? Якія яе вынікі?

Пытанне 50. Вызваленне Беларусі ад нямецкай акупацыі

Пасля перамогі ў Курскай бітве Чырвоная Армія распачала нас-тупленне на велізарным фронце - ад Невеля да Чорнага мора. Восенню 1943 г. яна ўступіла на тэрыторыю Беларусі. 23 верасня быў вызвале-ны першы раённы цэнтр БССР - горад Камарын. Асенне-зімовае на-ступленне савецкіх войскаў прынесла поўнае або частковае вызва-ленне 36 раёнам і двум абласным цэнтрам - Гомелю і Мазыру. Нема-лаважнае значэнне ў гэтым мела фарсіраванне Дняпра ў раёне Лоева. 183 воіны 65-й арміі, якая ажыццявіла гэту аперацыю, былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Разам з Чырвонай Арміяй у наступальных баях удзельнічалі салдаты і афіцэры 1-й польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі, сфарміраванай на тэрыторыі СССР па ініцыятыве Саюза польскіх патрыётаў. Камандаваў дывізіяй палкоўнік Э. Берлінг. Яе баявы шлях пачаўся ў бітве 12-13 кастрычніка 1943 г. пад Леніна (недалёка ад Горак Магілёўскай вобласці). Многія воіны дывізіі вызначыліся ў баі і былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а трое атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.

Наступаючым часцям Чырвонай Арміі дапамагалі падполь-шчыкі і партызаны. Яны паралізавалі рух на чыгунках, штурмам авалодвалі мястэчкам Горваль і ўтрымлівалі яго да падыходу савецкіх войскаў, удзельнічалі ў вызваленні Калінкавіч, Васілевіч, Лельчыц і іншых населеных пунктаў. Не дазвалялі ворагу рабаваць і спальваць вёскі, вывозіць на катаргу жыхароў.

У 1944 г. пачаўся заключны этап Вялікай Айчыннай вайны - поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі, вызваленне народаў Еўропы ад фашысцкага рабства і крушэнне гітлераўскай Германіі. Значную ролю ў рашэнні задач на гэтым этапе адыграла аперацыя Баграціён".

У Беларусі была сканцэнтравана магутная групоўка фашысцкіх войскаў. Асноўную сілу яе складала група армій "Цэнтр, якая ўклю-чала 63 дывізіі і 3 брыгады колькасцю 1200 тыс. чалавек, на ўзбраенні якіх знаходзілася 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, каля 1350 самалётаў. У красавіку - маі 1944 г. Генеральны штаб Чырвонай Арміі распрацаваў план аперацыі "Баграціён. Да яго ажыццяўлення прыцягваліся войскі франтоў: 1-га Беларускага (ка-мандуючы генерал арміі К.К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (генерал-палкоунік Г.Ф. Захараў), 3-га Беларускага (генерал-лейтэнант І.Д.Чарняхоўскі), І-га Прыбалтыйскага (генерал арміі І.Х. Баграмян), а таксама Дняпроўская флатылія, авіяцыя далёкага дзеяння і ПВА. Да ўдзелу ў аперацыі прыцягваліся і партызанскія злучэнні. Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Савецкага Саюза А.М. Васілеўскі і Г.К. Жукаў. Супраць групы арміі Цэнтр быў напраўлены ўдар велізарнай сілы. Савецкія войскі пераўзыходзілі праціўніка ўдвая па жывой сіле, больш чым у два разы па гарматах і мінамётах, у чатыры - па танках і самаходных устаноўках, амаль у тры - па баявых сама-лётах. Фактычна стаўка і рабілася на перавагу ў сілах.

З вясны 1944 г. разгарнулася старанная падрыхтоўка да наступ-лення. У войсках вялася напружаная баявая вучоба. Воінам растлу-мачваліся задачы па вызваленню Беларусі.

Раніцай 23 чэрвеня 1944 г. авіяцыя нанесла магутны бомбавы ўдар. Затым была праведзена такая ж магутная артылерыйская падрых-тоўка, у бой уступілі войскі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў. На трэці дзень баёў войскам 1-га Прыбалтыйскага фронту ўдалося акружыць віцебскую групоўку праціўніка і вызваліць Віцебск. Да канца чэрвеня 1944 г. была вызвалена Орша, штурмам узяты Магі-лёў. Тады ж была завершана ліквідацыя варожых войскаў, акружаных на паўднёвы ўсход ад Бабруйска, і на наступны дзень вызвалены Бабруйск.

Фашысцкае камандаванне пастаралася ўмацаваць абарону Мін-ска. Баі за яго вызваленне пачаліся на досвітку 3 ліпеня і паспяхова завяршыліся да канца таго ж дня. На ўсход і паўднёвы ўсход ад Мінска было завершана акружэнне больш чым стотысячнай групоўкі праціў-ніка. Галоўныя сілы варожай групы "Цэнтр" з яе шматлікай тэхнікай аказаліся ў так званым мінскім катле". Яго межы распрасціраліся ад Беразіно да Мінска і ад Смалявіч да ракі Пціч. Сем дзён кіпеў кацёл. Фашысцкім войскам так і не ўдалося вырвацца з яго. 70 тыс. гітлераў-цаў было забіта і 35 тыс. узята ў палон. У ходзе далейшага наступлен-ня савецкія войскі 28 ліпеня вызвалілі Брэст. Нямецка-фашысцкія за-хопнікі былі выгнаны з беларускай зямлі.

Такім чынам, у ходзе аперацыі Баграціён савецкія войскі поўнасцю разграмілі 17 дывізій і 3 брыгады праціўніка, 50 нямецкіх дывізій страцілі больш чым палову свайго саставу. Вялікую дапамогу Чырвонай Арміі ў вызваленні Беларусі аказалі партызаны і падпольш-чыкі, увесь беларускі народ, які паказаў бязмежную адданасць сваёй Радзіме.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя на беларускай зямлі, больш за 1600 генералаў, афіцэраў і салдат атрымалі званне Героя Савецкага Саюза, ардэнамі і медалямі ўзнагароджана больш за 400 тыс. воінаў і партызан. 747 вайсковых часцей і злучэнняў атрымалі ганаровыя най-менні беларускіх гарадоў.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя жыхарамі Мінска ў барацьбе супраць нямецкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, 26 чэрвеня 1974 г. сталіцы Беларусі прысвоена ганаровае званне Горад-герой.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Віцебска-Аршанская аперацыя - састаўная частка 1-га этапа Беларускай аперацыі (23-28 чэрвеня 1944 г.).

Магілёўская аперацыя - наступальная аперацыя войскаў 2-га Беларускага фронту (23-28 чэрвеня 1944 г.), састаўная частка 1-га этапа Беларускай аперацыі.

Бабруйская аперацыя - састаўная частка 1-га этапа Беларускай аперацыі, праведзеная 24-29 чэрвеня 1944 г.

Бабруйскі "кацёл" - акружэнне войскамі правага крыла 1-га Беларускага фронту шасці нямецкіх дывізій.

Мінская аперацыя - завяршальная частка 1-га этапа Беларускай аперацыі (29 чэрвеня - 3 ліпеня 1944 г.).

Мінскі "кацёл" - акружэнне войскамі 1-га, 2-га, і 3-га Бела-рускага франтоў 105-тысячнай групоўкі нямецкіх войскаў.

Віленская, Беластоцкая, Люблін-Брэсцкая, Шаўляйская і Каўнаская аперацыі - састаўная частка 2-га этапа беларускай насту-пальнай аперацыі (5 ліпеня - 29 жніўня 1944 г.).

"Нармандыя-Нёман" - французскі знішчальны авіяполк, які ўдзельнічаў у аперацыі "Баграціён".

Храналогія падзей

Верасень 1943 г. - пачатак вызвалення Беларусі.

23 верасня 1943 г. - вызвалены першы раённы цэнтр БССР - Камарын.

19 верасня - пачатак лістапада - 2-і этап рэйкавай вайны "Канцэрт".

26 лістапада 1943 г. - вызвалены першы абласны цэнтр БССР -Гомель.

Студзень - люты 1944 г. - вызваленне Калінкавіч, Мазыра, Рагачова, Завяршэнне асенне - зімняга наступлення Чырвонай Арміі.

19-20 чэрвеня - ліпень 1944 г. - 3-і этап рэйкавай вайны.

чэрвеня 1944 г. - пачатак аперацыі "Баграціён".

3-4 ліпеня 1944 г. - вызваленне Мінска. Завяршэнне 1-га этапа Беларускай аперацыі.

28 ліпеня 1944 г. - вызваленне Брэста. Поўнае вызваленне тэры-торыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

жніўня 1944 г. - завяршэнне аперацыі Баграціён.

Пытанні для самаправеркі

. Якімі падзеямі пачалося вызваленне Беларусі?

2. Як рыхтавалася наступальная аперацыя "Баграціён"? Пра-сачыце ход яе правядзення.

3. Пакажыце, што гераізм савецкіх воінаў, праяўлены пры вы-зваленні Беларусі, насіў масавы характар.

4. У чым праявілася дапамога партызан і падпольшчыкаў Чыр-вонай Арміі ў час яе наступлення?

. Падвядзіце вынікі баёў за вызваленне Беларусі?

Пытанне 51. Удзел беларускага народа ў разгроме

нацысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі. Страты Беларусі ў час Другой сусветнай вайны

Разгром нямецка-фашысцкіх войскаў на тэрыторыі Беларусі стварыў спрыяльныя ўмовы для іншых наступальных аперацый, у выніку ажыццяўлення якіх Чырвоная Армія ў другой палове 1944 г. выгнала ворага з тэрыторыі СССР і пачала вызваленне Еўропы. У сту-дзені 1945 г. войскі Чырвонай Арміі распачалі наступленне на фронце ад Балтыйскага мора да Карпат.

красавіка 1945 г. пачалося ажыццяўленне Берлінскай апе-рацыі. 30 красавіка байцы Чырвонай Арміі уварваліся ў рэйхстаг і ўз-нялі над ім сцяг Перамогі. У штурме рэйхстага праславілася шмат воі-наў-беларусаў: М. Пятніцкі з Мазыра, Л. Прыгожы з Багушэўска, К. Ку-гач з Пружанскага раёна, Ф. Ярш з Бярозаўскага раёна. Яны ўзнага-роджаны ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені. 8 мая 1945 г. Германія падпісала акт аб безумоўнай капітуляцыі.

У жніўні 1945 г. на Далёкім Усходзе Чырвоная Армія з удзелам войскаў Мангольскай Народнай Рэспублікі (МНР) разграміла Квантун-скую армію (Японія). 2 верасня 1945 г. Японія падпісала акт аб безу-моўнай капітуляцыі, што азначала заканчэнне Другой сусветнай вайны.

Беларускі народ з гонарам выканаў свой абавязак перад Радзі-май і чалавецтвам. На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся 1 млн. 300 тыс. беларусаў. У ліку доблесных абаронцаў Масквы былі генерал-маёр Л.М. Даватар і лётчык Віктар Талаліхін. Назаўсёды за-стаўся ў памяці народа подзвіг Героя Савецкага Саюза Аляксандра Гараўца, які збіў у адным баі на Курскай дузе 9 варожых самалётаў. За Ленінград змагаліся і аддалі сваё жыццё снайпер Ф.А. Смалячкоў, контрадмірал В.П. Дрозд, марскі лётчык А.К. Антоненка. За доблесць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, звыш 300 тыс. салдат і афіцэраў - ураджэнцаў Беларусі, узнагароджаны ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза. Каля 400 воінаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. А лётчыку А.Я. Галавачову, камандзірам танкавых злучэнняў І.І. Гусакоўскаму, С.Ф. Шутаву і І.І. Якубоўскаму гэта зван-не было прысвоена двойчы.

Ураджэнцамі Беларусі былі выдатныя военачальнікі, якія затым сталі маршаламі: В.Д. Сакалоўскі, І.І. Якубоўскі, С.А. Красоўскі; генераламі арміі: А.І. Антонаў, І.І. Гусакоўскі; генерал-палкоўнікамі: А.Р. Бацюня, І.П. Камера, Ф.І. Кузняцоў; віцэ-адміралам В.П. Дрозд; контрадміралам В.Е. Ананіч - усяго 217 генералаў і адміралаў. У складзе ваенна-паветраных сіл з ворагам змагаліся 5305, у бранятан-кавых і механізаваных часцях 2490 афіцэраў-беларусаў.

Подзвігам людзей, сярод якіх шмат беларусаў, быў іх удзел у падпольнай барацьбе супраць нацызму ў канцлагерах Асвенцім, Бу-хенвальд, Дахаў, Майданек і інш. У Маўтхаўзене пасля гераічнай гібелі генерал-лейтэнанта Дз.М. Карбышава падпольную барацьбу ўзначаліў ураджэнец Чавусаў палкоўнік Л.Я. Маневіч. У канцлагерах у Рэвенс-бруку і Нойабінгу, лагеры г. Вурдэна, у Асвенціме і іншых актыўную барацьбу вялі генерал П.Д. Цумараў, былыя падпольшчыкі П.Д. Шаў-роў, А.Ф. Шульман, Н.Ц. Цвяткова, былы пагранічнік У. Мураўёў і інш. У італьянскім Супраціўленні - 16-гадовы М.С. Фралоў, А.К. Кі-сялёў; у бельгійскім - А.В. Варанкоў, І.А. Дзедзькін, М. Ляшчынскі і іншыя. Найбольш моцным і арганізаваным быў удзел беларусаў у французкім Супраціўленні. Сярод іх - Ф.К. Варанішча, які арганізаваў уцёкі 47 ваеннапалонных у партызанскі атрад, былая падпольшчыца Т.В. Чахоўская, Ф.Ф. Кажамякін, І. Кісялёў, В. Мяшкоў, І. Адамовіч, В. Барбук, А.Д. Панізнік і іншыя. У Эльзас-Латарынгіі змагаўся атрад, створаны былымі мінскімі падпольшчыкамі. У яго ўваходзілі Ф. Ліха-вец, У. Руткоўскі, Т. Ліхавец, У. Бялько, П. Ідзінкевіч, Р. Карапанаў і іншыя. Пры вызваленні вострава Алерон гераічна змагаўся і загінуў былы падпольшчык з Мазыра У.М. Антоненка. У Францыі дзейнічаў асобы жаночы атрад «Радзіма», створаны былымі беларускімі парты-занкамі і падпольшчыцамі. Камандзірам стала Н.І. Лісавец, пазней - Р.З. Сямёнава-Фрыдзон. Абедзвюм было прысвоена званне лейтэнанта французкай арміі.

У час Другой сусветнай вайны Беларусь страціла больш за палавіну свайго нацыянальнага багацця. Сума матэрыяльных страт склала 75 млрд. руб. (у цэнах 1941 г.). Было разбурана і спалена 209 гарадоў і раённых цэнтраў (з 270), 9200 вёсак, разбурана 100465 прадпрыемстваў, больш за 6 тыс. км чыгункі, разрабавана 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС, знішчаны 420996 дамоў калгаснікаў, амаль усе электрастанцыі, вывезена ў Германію 90% станочнага і тэхнічнага абсталявання, каля 96% энергетычных магутнасцей, каля 18,5 тыс. аў-тамашын, больш за 9 тыс. трактароў і цягачоў, тысячы кубаметраў драўніны, піламатэрыялаў, высечаны сотні тысяч гектараў лесу, садоў і г.д.

Да лета 1944 г. на Беларусі засталося толькі 39% прадваеннай колькасці коней, 31% буйной рагатай жывёлы, 11% свіней, 22% авечак і коз. Вораг знішчыў тысячы ўстаноў асветы, аховы здароўя, навукі і культуры, у тым ліку 8825 (з 12294) школ, усе навукова-даследчыя цэнтры, АН БССР, 219 бібліятэк, 5425 музеяў, тэатраў і клубаў, 2187 бальніц і амбулаторый, 2651 дзіцячую ўстанову. Самымі цяжкімі былі людскія страты: загінуў кожны чацвёрты жыхар Беларусі. На катаржныя работы ў Германію было вывезена 380 тыс. чалавек.

Паводле рашэнняў Ялцінскай канферэнцыі 1944 г. паміж СССР, ЗША і Англіяй на карысць Польшчы былі адлучаны на працягу 1944-1950 гг. ад Беларусі Беласточчына і шэраг земляў Гродзенскай і Брэс-цкай абласцей. Гэтыя падзеі зяўляюцца дзевятым падзелам Беларусі ў ХХ ст.

Уклад беларускага народа атрымаў прызнанне ва ўсім свеце. 27 красавіка 1945 г. Міжнародная канферэнцыя, скліканая для ўтварэння Арганізацыі Абяднаных Нацый, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін - заснавальніц гэтай новай і самай аўтарытэтнай міжна-роднай арганізацыі, якая і сёння ахоўвае мір і бяспеку народаў.

Такім чынам, Другая сусветная вайна была самай разбуральнай і кровапралітнай у свеце. У ёй загінула больш за 50 млн. чалавек. Най-большую колькасць ахвяр панёс Савецкі Саюз - 27 млн. чалавек, у тым ліку каля 2,5 млн. - жыхары Беларусі.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Арганізацыя Абяднаных Нацый - міжнародная арганізацыя, якая прызвана ахоўваць мір і бяспеку народаў, заснавана 27 красавіка 1945 г.

Храналогія падзей

8 мая 1945 г. - Германія падпісала акт аб безумоўнай капітуляцыі.

2 верасня 1945 г. - Японія падпісала акт аб безумоўнай капіту-ляцыі, што азначала заканчэнне Другой сусветнай вайны.

Пытанні для самаправеркі

. Які ўклад унесла наша рэспубліка ў разгром нацысцкай Гер-маніі і мілітарысцкай Японіі?

. Назавіце выдатных сыноў Беларусі - удзельнікаў еўрапей-скага руху Супраціўлення?

. Ахарактарызуйце страты беларускага народа ў Другой сус-ветнай вайне.

Спіс літаратуры

Крыніцы

  1. Великая Октябрьская Социалистическая революция в Белоруссии: В 2 т. - Мн., 1957.
  2. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. - Мн., 1998.
  3. Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июль 1941-июль 1944 г.): В 3 т. - Мн., 1973-1988.
  4. По воле народа: Из истории образования Белорусской ССР и создания Коммунистической партии Белоруссии. - Мн., 1988.
  5. Программы политических партий России. Конец XIX - начало XX в. - М., 1995.

Асноўная

  1. Айчынная і сусветная гісторыя. Курс лекцый: У 2 ч. - Мн., 1995.
  2. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Нав. рэд. А.М. Алпееў. - Мн., 2002.
  3. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. - Мн., 2000.
  4. Ігнатоўскі І.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мн., 1991.
  5. Каваленя А.А. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны (1939-1945). - Мн., 1996.
  6. Ластоўскі В.Ю. Кароткая гісторыя Беларусі. - Мн., 1992.
  7. Марцуль Г.С., Сташкевіч М.С. Гісторыя Беларусі: Насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этнічных і дзяржаўна-адміністратыўных межаў, беларускае замежжа. - Мн., 1997.
  8. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. - Мн., 1994-1995.
  9. Политическая история России. - М., 1998.
  10. Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый. - Мн., 1996.
  11. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. - Мн., 1992.

Дадатковая

  1. Адамушка У.І. Палітычныя рэпрэсіі 20-50-х гг. на Беларусі. - Мн., 1994.
  2. Алпеев А.Н. Мы - народ… ХХ век. - Мн., 1998.
  3. Алпеев А.Н. …И не было завтра. - Мн., 2000.
  4. Алпеев А.Н. Раздумья о судьбах Отечества. - Мн., 2003.
  5. Бич М.О. Рабочее движение в Беларуси в 1861-1904 гг. - Мн., 1983.
  6. Гісторыя беларускай літаратуры. XIX - пачатак XX ст.
  7. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. - Мн., 1971-1975.
  8. Игнатенко И.М. Октябрьская революция и самоопределение Белоруссии. - Мн., 1992.
  9. Игнатенко И.М. Февральская буржуазно-демократическая революция в Белоруссии. - Мн., 1986.
  10. История Европы / А. Жак, Й. Бендер, Г. Иржи и др. - М., 1996.
  11. История политических партий России / Под ред. А.И. Зевелева. - М., 1994.
  12. История рабочего класса Белорусской ССР: В 4 т. - Мн., 1984-1987.
  13. Коваленя А.А. Беларусь 1939-1945 гг. Война и политика. - Мн., 2001.
  14. Круталевич В.А. История Беларуси: Становление национальной государственности. - Мн., 1999.
  15. Лыч Л.М., Навіцкі У.Л. Гісторыя культуры Беларусі. - Мн., 1996.
  16. Палітычныя партыі Беларусі / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, М.С. Сташкевіч і інш. - Мн., 1994.
  17. Полуян В.А. Революционно-демократическое движение в Западной Белорусии (1927-1939). - Мн., 1978.
  18. Сорокин П.А. Человек. Цивилизация. Общество. - М., 1992.
  19. Сташкевич Н.С. Приговор революции: Крушение антисоветского движения в Белоруссии (1917-1925). - Мн., 1985.
  20. Страницы истории Компартии Белоруссии: Суждения, аргументы, факты. - Мн., 1990.
  21. Тихомиров А.В. Беларусь в международных отношениях 1772-2002 гг. / Науч. ред. А.Н. Алпеев. - Мн., 2003.
  22. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. - Мн., 1991-2003. Т. 1-6.

РАЗДЗЕЛ V. БЕЛАРУСЬ У ПЕРЫЯД СПАБОРНІЦТВА І КАНФРАНТАЦЫІ ДЗВЮХ САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНЫХ СІСТЭМ (ДРУГАЯ ПАЛОВА 40-х - 80-я ГАДЫ)

ТЭМА 1. БЕЛАРУСЬ ВА ЎМОВАХ СУПРАЦЬСТАЯННЯ СУСВЕТНЫХ ДЗЯРЖАЎ

Пытанне 52. БССР у 1946-1952 гг. Аднаўленне і далейшае развіццё народнай гаспадаркі. Грамадска-палітычнае жыццё

За гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь страціла чвэрць насельніцтва, матэрыяльныя страты склалі больш паловы нацыяналь-нага багацця, а па агульным развіцці эканоміка рэспублікі была адкі-нута да ўзроўню 1928 г. У межах планавай сістэмы, панаваўшай у СССР, аднаўленне народнай гаспадаркі БССР меркавалася завяршыць на працягу чацвёртага пяцігадовага плана (1946-1950 гг.).

У забеспячэнні аднаўлення фінансавымі рэсурсамі вялікую ролю адыгралі агульнасаюзныя фонды і дапамога ад рэспублік СССР, якія пазбеглі акупацыі. Сродкі, атрыманыя рэспублікай, склалі 55% іх агульнай сумы. Акрамя таго, згодна з пасляваеннымі міжнароднымі дамоўленасцямі рэспубліка атрымала пэўную частку германскіх рэпарацый.

Аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі патрабавала ад на-сельніцтва гераічнай працы. Даводзілася працаваць не толькі на прад-прыемствах, але і на аднаўленні жылля, абектах сацкультбыту ва ўмовах вытворчых цяжкасцей і недастатковага харчовага забеспячэн-ня. Нягледзячы на негатыўную сістэму камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання эканомікай, нельга не адзначыць відавочнае: дак-ладнае планаванне аднаўленчай працы, разумнае выкарыстанне фінан-савых і матэрыяльных сродкаў далі свой станоўчы вынік. Так, Савет Міністраў БССР разгледзеў і зацвердзіў планы па развіццю сельскай гаспадаркі на 1947 г., аднаўленню і развіццю г. Мінска, электрыфіка-цыі БССР на 1948-1950 гг. і інш.

Перш за ўсё ўвага была нададзена развіццю цяжкай прамыс-ловасці - машынабудаванню, металаапрацоўцы, торфаздабычы, энер-гетыцы. Акцэнт быў зроблены на стварэнне такіх галін, якіх раней на Беларусі не існавала: аўтамабіле- і трактарабудаванне. Дзякуючы іх развіццю, у 1950 г. прамысловасць рэспублікі перавысіла даваенны ўз-ровень амаль у 2,5 раза ў параўнанні з 1940 г.

Аднаўленне і развіццё цяжкай прамысловасці падрыхтавала ба-зу для развіцця вытворчасці прадметаў спажывання. Выкананне гэтай задачы ўскладалася на прадпрыемствы лёгкай, харчовай і мясцовай прамысловасці, якія працавалі на сваёй сыравіне і патрабавалі менш сродкаў, чым буйныя фабрыкі і заводы.

Былі пабудаваны Мінскі і Гродзенскі тонкасуконныя камбінаты, рэканструяваны гарбарна-абутковыя прадпрыемствы, ільнозаводы, швейныя фабрыкі.

Ва ўсіх галінах у значных маштабах праводзілася тэхнічная рэканструкцыя, уводзілася больш дасканалае абсталяванне, выкары-стоўваліся новыя метады вытворчасці: механізацыя, электрыфікацыя і аўтаматызацыя вытворчых працэсаў.

У першай палове 50-х гг. уступілі ў строй дзеючых у Мінску пад-шыпнікавы, гадзіннікавы, радыятарны заводы, адзін з буйнейшых у Еўропе камвольны камбінат, шэраг прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці.

У сельскай гаспадарцы становішча заставалася цяжкім і не толь-кі з прычыны велізарных страт падчас вайны. Пасляваенная інду-стрыялізацыя БССР вялася па-ранейшаму за кошт сельскай гаспадаркі, хоць яна не была ў стане забяспечыць краіну неабходнымі харчовымі прадуктамі. Да 1947 г. існавала картачная сістэма прадуктовага забес-пячэння. Тым не менш, адзінай формай арганізацыі сельскагаспа-дарчай вытворчасці заставалася калгасна-саўгасная сістэма.

На ХІХ зездзе КПБ, які адбыўся ў лютым 1949 г., было прынята рашэнне аб правядзенні суцэльнай калектывізацыі ў заходніх абласцях Беларусі ў сціслыя тэрміны. Хуткія тэмпы непазбежна прыводзілі да прымусовых метадаў яе ажыццяўлення. Адначасова адбывалася сся-ленне хутароў, што разам са зменай традыцыйных формаў гаспада-рання нанесла ўдар па сельскагаспадарчай вытворчасці.

У канцы чацвёртай пяцігодкі агульная пасяўная плошча склала 91,4%, а пасевы збожжавых - 91,1% ад даваеннага ўзроўню; па колькасці пагалоўя жывёлы і прадукцыйнасці жывёлагадоўлі многія гаспадаркі перавысілі яго. Аднак дасягнуць агульных тэмпаў вытвор-часці сельскагаспадарчай прадукцыі не ўдалося. Большасць калгасаў заставалася нерэнтабельнымі і стратнымі.

Такім чынам, увесь пасляваенны перыяд азначаны паскоранымі тэмпамі індустрыялізацыі, стварэннем новых галін прамысловасці, якія ў будучым вызначалі асноўныя рысы эканомікі рэспублікі. Яны залажылі асновы для стварэння складанага народнагаспадарчага ком-плексу, забяспечылі дастаткова высокія тэмпы аднаўлення і развіцця заходніх абласцей Беларусі. Аднак празмерная цэнтралізацыя, неда-статковае развіццё таварна-грашовых адносін стрымлівалі развіццё народнай гаспадаркі.

У грамадска-палітычным развіцці рэспублікі першым крокам да мірнага жыцця сталі выбары ў Вярхоўны Савет БССР (1947 г.) і мяс-цовыя Саветы рэспублікі (1948 г.). Савецкія людзі ўспрымалі гэтую па-дзею як своеасаблівы паказчык вяртання да мірнага жыцця і галасавалі за прадстаўнікоў непарушнага блока камуністаў і беспартыйных са спадзяваннямі на перамены ў палітычным жыцці. Але перамогу атры-мала жорсткая лінія, накіраваная на ўзмацненне таталітарызму. Каму-ністычная партыя Беларусі зяўлялася не толькі палітычнай, але і дзяр-жаўнай арганізацыяй з адміністрацыйнымі, заканадаўчымі і выканаў-чымі функцыямі ўлады. Характар партыйных пастаноў быў абавязваю-чы, насіў камандны характар і быў звязаны з рашэннем вытворчых пытанняў, тады як грамадска-палітычнае жыццё асвятлялася толькі ў плане ўзмацнення класавай і рэвалюцыйнай пільнасці.

Спецыфічнай заставалася роля прафсаюзаў, камсамола і іншых грамадскіх арганізацый. Часта яны займаліся не ўласцівымі ім функцы-ямі, выконвалі рашэнні партыі і мабілізоўвалі беларускі народ на вы-кананне чарговых задач пабудовы сацыялізму. Найбольш абмежаванай аказалася такая функцыя, як абарона прафесійных правоў працоўных і маральнага выхавання падрастаючага пакалення. На практыцы гэта азначала, што ўсе грамадскія арганізацыі забяспечвалі ўстойлівасць партыйна-дзяржаўнай сістэмы ўлады.

У такіх умовах на Беларусь прыйшла новая хваля рэпрэсій. Галоўны ўдар быў накіраваны супраць навуковай і творчай інтэлі-генцыі, дзейнасці грамадска-палітычных і літаратурных часопісаў Бе-ларусь, Полымя, Бальшавік Беларусі і многіх газет.

Ішлі арышты грамадзян БССР, якія апынуліся ў Германіі ў гады акупацыі. Пачалася барацьба з так званым касмапалітызмам, нізкапак-лонствам перад капіталістычным Захадам. Асабліва напружанае стано-вішча склалася ў Заходняй Беларусі, дзе пасля вайны дзейнічалі атра-ды Арміі Краёвай і праходзіла калектывізацыя. Гэты рэгіён быў абяў-лены гняздом нацыяналізму і кулацтва, у выніку чаго за 1946-1952 гг. было рэпрэсіравана каля 50 тыс. і выселена 349 тыс. чалавек. Махавік рэпрэсій быў спынены толькі пасля смерці Сталіна ў 1953 г.

Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё ў БССР вызначалася ўсеагульнай рэгламентацыяй і татальным кантролем. Феномен сталін-скай сістэмы заключаўся ў тым, што яна гвалтам падпарадкоўвала свайму кантролю эканоміку, грамадска-палітычнае жыццё, у кароткі час сфарміравала новы, адпаведны рэжыму, пануючы ў грамадстве таталітарны светапогляд.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Рэпарацыя - поўная ці частковая кампенсацыя, аплата матэры-яльных страт сродкаў ад вайны дзяржавай, якая здзейсніла агрэсію, той краіне, якая падвяргалася агрэсіі.

Цяжкая прамысловасць - вытворчасць сродкаў вытворчасці, перш за ўсё машынабудаванне, металаапрацоўка, электраэнергетыка і інш.

Касмапалітызм - сістэма поглядаў, якая адмаўляе пачуццё патрыятызму і нацыянальна-культурныя традыцыі сваёй радзімы пад лозунгам: Чалавек - грамадзянін свету.

Храналогія падзей

Верасень 1946 г. - прыняты закон Аб пяцігадовым плане аднаў-лення і развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР на 1946-1950 гг.

Кастрычнік 1947 г. - Мінскі аўтамабільны завод выпусціў пер-шыя самазвалы МАЗ-205.

Снежань 1947 г. - адмена картачнай сістэмы. Грашовая рэфор-ма ў СССР.

Снежань 1948 г. - пачатак суцэльнай калектывізацыі ў Заход-няй Беларусі.

Лістапад 1950 г. - на Мінскім трактарным заводзе пачаўся вы-пуск трактароў.

Верасень 1951 г. - Мінскі радыёзавод пачаў выпуск прадукцыі.

Верасень 1952 г. - адкрыццё ў Мінску 1-й тралейбуснай лініі.

Пытанні для самаправеркі

. Вызначце прычыны марудных тэмпаў аднаўлення сельскай гаспадаркі Беларусі ў другой палове 40-х - пачатку 50-х гг.

. У чым праявіліся асаблівасці правядзення калектывізацыі ў заходніх раёнах БССР?

. Што, на Вашу думку, зяўлялася асноўнай прычынай кансер-вацыі старой палітычнай сістэмы і ўзмацнення таталітарызму ў пер-шыя пасляваенныя гады?

Пытанне 53. Беларусь у 50-я - першай палове 80-х гг.

Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць

Для сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі гэтага перыяду характэрны дзве асаблівасці: спробы рэфармавання эканамічнай сістэ-мы краіны ў 50-60-я гг. і паступовае запавольванне тэмпаў развіцця ў 70-80-я гг.

Трэба падкрэсліць, што з сярэдзіны 50-х гг. у свеце разгарнулася навукова-тэхнічная рэвалюцыя (НТР), якая прадугледжвала якаснае пераўтварэнне прадукцыйных сіл на аснове ўкаранення ў вытворчасць новых дасягненняў навукі і тэхнікі. Таму прапаноўваліся аперажаль-ныя тэмпы развіцця тых галін прамысловасці, якія забяспечвалі тэхніч-ны прагрэс усёй народнай гаспадаркі: машынабудавання і металаапра-цоўкі, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, энергетыкі.

У другой палове 50-х - першай палове 60-х гг. у БССР былі пабудаваны завод аўтаматычных ліній і (упершыню ў СССР) завод электронных вылічальных машын; пачалі дзейнічаць Полацкі нафтапе-рапрацоўчы камбінат, Гомельскі суперфасфатны і Гродзенскі азотна-тукавы заводы, Салігорскі калійны камбінат. Быў асвоены выпуск новых марак трактара Беларусь, аўтамабіляў МАЗ і БелАЗ. Вы-даў першы пракат Магілёўскі металургічны завод. Пачаўся выпуск халадзільнікаў з маркай Мінск.

Аднак перавод прамысловасці на новы тэхнічны ўзровень на базе навейшых дасягненняў навукі і тэхнікі ажыццяўляўся марудна. Гэта азначала, што ў эканоміцы і ў грамадстве дзейнічалі сілы тарма-жэння, звязаныя з захаваннем камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання.

У 1957 г. была праведзена спроба рэфармаваць кіраўніцтва эканомікай: замест міністэрстваў, якія былі створаны па галінах вы-творчасці, былі ўведзены саветы народнай гаспадаркі (саўнаргасы), якія прадугледжвалі кіраўніцтва ўсёй прамысловасцю і сельскай гаспа-даркай у межах вызначанай тэрыторыі. Так, у БССР быў створаны Беларускі саўнаргас. Лічылася, што гэта будзе садзейнічаць лепшаму выкарыстанню мясцовых рэсурсаў, узмацненню спецыялізацыі і г.д.

У першай палове 60-х гг. у БССР увайшлі ў строй 300 буйных прамысловых прадпрыемстваў, а валавы выпуск прамысловай прадук-цыі ў цэлым павялічыўся на 164%. Аднак эканамічныя паказчыкі работы прамысловасці пагаршаліся, пачалі праяўляцца негатыўныя зявы, звязаныя з вычэрпваннем экстэнсіўных шляхоў развіцця. Абва-страліся праблемы цэнтралізаванай планавай эканомікі, якая тармазіла тэхнічны прагрэс, не спрыяла росту творчай актыўнасці і прадпрымальнасці работнікаў. У сувязі з гэтым была зроблена спроба радыкальных змен у эканоміцы на аснове рэформы 1965 г. Рэформа прадугледжвала пераход ад тэрытарыяльных прынцыпаў кіравання да галіновых і ўключэнне ў дзеянне разліковых і таварна-грашовых механізмаў на аснове пашырэння гаспадарчай самастойнасці прадпрыемстваў.

Перавод прадпрыемстваў на новыя ўмовы на першым часе прывёў да некаторага паляпшэння ўсёй гаспадарчай дзейнасці. За гады 8-й пяцігодкі (1966-1970 гг.) абём прадукцыі прамысловасці павялі-чыўся на 79% (70% па плану), на 39% павысілася прадукцыйнасць працы.

Уздым прамысловай вытворчасці працягнуўся і ў гады 9-й пяці-годкі (1971-1976 гг.) і склаў 64%. Было ўведзена больш за 90 новых буйных прамысловых прадпрыемстваў: Бабруйскі шынны камбінат, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній і інш.

Між тым рэформа ў эканоміцы не суправаджалася зменамі палі-тычнай сістэмы, пачалі ўзмацняцца сілы бюракратычнага кансерва-тызму. Пераход вытворчасці на інтэнсіўны шлях развіцця аказаўся задачай невырашальнай.

Спробы рэфармавання народнай гаспадаркі спыніліся на пачат-ку 70-х гг. Аднак эканамічная сітуацыя не была крызіснай, паколькі значная частка экстэнсіўных фактараў яшчэ працягвала дзейнічаць. З улікам гэтага захоўвалася магчымасць падтрымаць пэўны эканамічны рост да сярэдзіны 70-х гг. Паралельна ішлі і ўзмацняліся негатыўныя зявы. Асабліва істотным зяўлялася адставанне ад сусветных тэмпаў НТР. Адбывалася падзенне якаснага ўзроўню прадукцыі і яе адставан-не ад сусветных стандартаў. З другой паловы 70-х гг. сярэднегадавыя тэмпы росту прадукцыйнасці працы знізіліся з 8,6% у 1970-1975 гг. да 4,5% у 1976-1980 гг.

У 1965-1970 гг. акцэнт быў зроблены на ўмацаванне матэрыяль-на-тэхнічнага забяспячэння аграрнага сектара, пашырэнне меліярацый-ных работ, хімізацыю, спецыялізацыю і канцэнтрацыю сельскагаспа-дарчай вытворчасці. Аднак сродкі, укладзеныя ў сельскую гаспадарку, не давалі планавых паказчыкаў. Безгаспадарчасць, адсутнасць ініцыя-тывы станавіліся характэрнымі рысамі дзейнасці калгасна-саўгаснай сістэмы. Адчужэнне працаўніка ад зямлі і вынікаў сваёй працы паско-рыла працэс міграцыі насельніцтва з вёскі ў горад. З 1970 па 1984 г. сельскае насельніцтва паменшылася ў 1,5 раза. Пэўныя спробы паляп-шэння спраў у 1982 г. не адпавядалі патрэбам рэспублікі і тым затра-там, якія накіроўваліся ў аграрны сектар. У выніку недастаткова выра-шаліся сацыяльныя задачы, знізілася харчовае забеспячэнне рэспублікі.

Пачатак 80-х гг. характарызуецца памяншэннем нацыянальнага даходу да 3,4% - рэкордна нізкага ўзроўню.

Адной з асаблівасцей эканамічнага развіцця Беларусі зявіўся пераважны рост цяжкай прамысловасці, якая ператварылася ў галіну вытворчасці для абслугоўвання ваенна-прамысловага комплексу (ВПК). Лёгкая прамысловасць аказалася другараднай галіной.

Асабліва дрэнна вырашаліся праблемы экалогіі. БССР, якая займала меней за 1% ад усесаюзнай тэрыторыі, маючы каля 4% на-сельніцтва СССР, у 1981 г. вырабляла ў маштабах краіны 52% калій-ных угнаенняў, 22% хімічных валокнаў і, такім чынам, аказалася перанасычанай прадпрыемствамі хімічнай прамысловасці. Пачалася хімізацыя сельскай гаспадаркі: колькасць штучных угнаенняў з 1965 па 1985 г. павялічылася ў 20 разоў.

Такім чынам, эканамічнае развіццё БССР у другой палове 50-х - першай палове 80-х гг. было звязана з гаспадарчымі рэформамі, спробай мадэрнізацыі і пераходам да індустрыяльнага тыпу вытвор-часці на аснове ўвядзення комплекснай механізацыі і аўтаматызацыі з улікам дасягнення НТР. Аднак спалучэнне цэнтралізаванага кіраўніц-тва эканомікай і эканамічных метадаў кіравання абумовіла яе няўдачу. Сталі відавочнымі негатыўныя зявы:

) зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту;

) не ўдалося забяспечыць выхад народнай гаспадаркі БССР на якасна новы навукова-тэхнічны, арганізацыйна-эканамічны ўзровень;

) не адбылося значнага паляпшэння якасці прадукцыі;

) недастаткова рашаліся сацыяльныя задачы;

) не адбылося рашучага зруху ў інтэнсіфікацыі вытворчасці;

) ускладнілася экалагічная сітуацыя ў выніку бурнага індустры-яльнага развіцця і недаацэнкі прыродаахоўных мер.

Пасля некалькіх спроб абаперціся на абектыўныя эканамічныя законы эканоміка рэспублікі была павернута да адміністратыўных метадаў кіравання, арыентаваных выключна на колькасны, валавы падыход да ацэнкі гаспадарчай дзейнасці, што не магло даць доўгатэрміновага станоўчага выніку.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Інтэнсіўны шлях - шлях развіцця, звязаны з ростам вытвор-часці на аснове паляпшэння якасных паказчыкаў, перш за ўсё, за кошт укаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі і павелічэння прадукцыйнасці працы.

Прадукцыйнасць працы - эфектыўнасць працы. Вымяраецца колькасцю створанай за адзінку часу прадукцыі або велічынёй часу, патрачанага на вытворчасць адзінкі прадукцыі.

Экстэнсіўны шлях - шлях развіцця, звязаны перш за ўсё з па-велічэннем колькасці выпускаемай прадукцыі за кошт росту колькасці працуючых, колькасці прадпрыемстваў і г.д.

Храналогія падзей

Сакавік 1954 г. - адпраўка першых груп беларускай моладзі на засваенне цалінных зямель у Казахстане.

Лістапад 1958 г. - выпуск першых аўтамабіляў на БелАЗе.

г. - выпуск у Мінску першых электронна-вылічальных ма-шын (ЭВМ).

Снежань 1963 г. - пуск Салігорскага калійнага камбіната.

Ліпень 1964 г. - закон Аб пенсіях і дапамогах членам калгасаў.

Снежань 1968 г. - адкрыццё ў Мінску ВДНГ БССР.

-я-1970-я гг. - стварэнне машынабудаўнічай, радыётэхніч-най, нафтахімічнай прамысловасці, аграрна-прамысловых комплексаў.

-80 гг. - разгортванне праграмы Меліярацыя.

Пытанні для самаправеркі

. Назавіце найбольш значныя дасягненні БССР у эканамічным развіцці ў 1950-1960-х гг., якія сведчылі аб тым, што рэспубліка пера-тварылася з аграрна-індустрыяльнай у індустрыяльную.

. Ці былі альтэрнатывы рэформам 60-х гг.? Што прадвызначыла непаслядоўнасць у іх правядзенні? Вызначце вынікі рэформаў для сацыяльна-эканамічнага развіцця.

. У якой ступені можна гаварыць аб перыядзе 70-х - першай паловы 80-х гг. як аб застойным? Акрэсліце галоўныя рысы развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў гэтыя гады.

ТЭМА 2. ДА НОВАЙ МАДЭЛІ ГРАМАДСКАГА ЛАДУ

Пытанне 54. БССР у другой палове 80-х - пачатку 90-х гг. Супярэчнасці ў грамадска-палітычным і эканамічным развіцці

У сярэдзіне 80-х гг. Савецкі Саюз апынуўся ў складаным стано-вішчы: запавольваліся тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця, не заўсёды дасягненні навукі і тэхнікі ўкараняліся ў вытворчасць, нізкай была якасць многіх відаў прадукцыі, не хапала высокаякасных тавараў на рынку, па некаторых паказчыках прыпыніўся рост жыццёвага ўзроўню народа. Патрабавалася рэфармаванне палітыка-эканамічнай сістэмы, якая ў аснове сваёй сфарміравалася ў СССР у 20-30-я гг.

У другой палове 80-х гг. быў удакладнены палітычны курс і вы-значана палітыка перабудовы, ініцыятарам якой зяўляўся генеральны сакратар ЦК КПСС М.С. Гарбачоў (1985 г.).

Перабудову прадугледжвалася праводзіць у рамках сацыяліс-тычнага выбару з мэтай больш поўнага раскрыцця патэнцыяльных магчымасцей сацыялізму і ператварэння яго ў мадэль гуманнага, дэмакратычнага ладу. Палітыка перабудовы ўключала правядзенне эканамічнай рэформы, рэформы палітычнай сістэмы, сацыяльнай і культурнай сфер жыцця савецкага грамадства, стварэнне прававой дзяржавы. Важным напрамкам палітыкі перабудовы стала дэмакра-тызацыя грамадскага жыцця рэспублікі і разгортванне галоснасці і плюралізму.

Поспех рэформы ў значнай ступені залежыў ад таго, як хутка і ў якім накірунку адбудзецца дэмакратызацыя партыі. Трэба адзначыць, што напачатку ў дзейнасці Кампартыі Беларусі зявіліся некаторыя змены. У партыйных камітэтах былі скасаваны гаспадарча-галіновыя адзелы і пачалося ўвядзенне ратацыі кадраў. У мэтах пашырэння ўнутрыпартыйнай дэмакратыі былі ўведзены выбары на альтэрнатыў-най аснове, рабіліся захады па пашырэнні правоў пярвічных аргані-зацый. Аднак жыццё паказала, што ў КПСС - КПБ адсутнічала канкрэтная, навукова абгрунтаваная праграма абнаўлення савецкага грамадства. Не былі дакладна вызначаны канчатковыя вынікі, на дасягненне якіх накіроўваліся намаганні грамадства. Сацыялістычныя ідэалы ў вачах мільёнаў людзей абясцэньваліся, аўтарытэт пануючай партыі катастрафічна падаў.

Важнае значэнне ў рэформе палітычнай сістэмы атрымала аднаўленне поўнаўладдзя Саветаў. Яны павінны былі пашырыць свой уплыў на ўсе бакі кіравання, палепшыць структуру і функцыяніра-ванне ўсяго дзяржаўнага апарату. У 1989 г. адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як больш свабодныя і альтэрнатыўныя, аднак 1/3 частка кандыдатаў прайшла ў дэпутаты не па выбарчых акругах, а ў якасці прадстаўнікоў Камуністычнай партыі і грамадскіх арганізацый, што наглядна сведчыла аб абмежаванасці дэмакратыі.

У 1990 г. па-новаму былі праведзены выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны і мясцовыя Саветы дэпутатаў БССР. Аднак ва ўмовах аднапартыйнасці большасць месцаў зноў атрымалі прыхільнікі Камуністычнай партыі Беларусі. Рост грамадзянскай і палітычнай свядомасці насельніцтва прывёў да ўзнікнення ў 1989 г. апазіцыйнага ў адносінах да КПБ грамадска-палітычнага руху пад назвай Беларускі народны фронт (БНФ) Адраджэнне за перабудову, які ў 1990 г. узяў курс на заваяванне палітычнай улады.

У 1990 г. на ХХХІ зездзе КПБ было прынята рашэнне імкнуцца да захавання за партыяй ролі кіруючай і накіроўваючай сілы ў грамадстве. Імкненне партыйнага кіраўніцтва праявілася ў рашучым супрацьдзеянні ўзнікненню любых палітычных арганізацый.

Права на абяднанне ў форме палітычных партый, масавых рухаў, прафесіянальных саюзаў, жаночых, маладзёжных, дзіцячых, навуковых, культурна-асветніцкіх, спартыўных і іншых абяднанняў і таварыстваў было замацавана прынятым у кастрычніку 1990 г. Зако-нам СССР Аб грамадскіх абяднаннях. Першымі сталі Беларуская сялянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Абяд-наная дэмакратычная партыя Беларусі, Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі, Беларускі хрысціянска-дэмакратычны саюз і інш. Складванне шматпартыйнасці азначала канец манаполіі КПСС - КПБ на ўладу. Была зроблена спроба рэфармавання Кампартыі ў напрамку яе дэмакратызацыі і пераўтварэння ў партыю парламенцкага тыпу, але гэта аказалася справай бесперспектыўнай. У самой партыі ўзніклі роз-ныя плыні, многія камуністы выйшлі з яе складу.

Утварэнне палітычных партый і абяднанняў сведчыла пра глыбокія пераўтварэнні ў грамадскім жыцці і развіцці дэмакратыі. Але галоўнае заключалася ў тым, што стварэнне палітычных фарміраван-няў на справе сцвярджала новыя падыходы да вырашэння складаных грамадска-палітычных праблем і крах аднапартыйнай сістэмы на Беларусі.

Важную ролю адыгрывала аднаўленне і дзейнасць прафсаюз-нага руху. У кастрычніку 1990 г. адбыўся першы зезд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі - самага буйнога грамадскага абяднання ў рэс-публіцы. На хвалі забастовачнага руху ўтварылася Канфедэрацыя працы Беларусі. У Салігорску ўзнік Незалежны прафсаюз гарнякоў Беларусі. У 1991 г. адбыўся ўстаноўчы зезд Свабодных прафсаюзаў Беларусі, якія абявілі сябе канкурэнтамі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Апошняй спробай вярнуць ўсё на старыя пазіцыі быў жнівеньскі путч 1991 г. у Маскве, калі Дзяржаўны камітэт па надзвычайным ста-новішчы (ДКНС) абявіў аб пераходзе ў яго рукі ўсёй улады ў СССР. Няўдалы вынік гэтага мерапрыемства паскорыў крах КПСС (КПБ) і СССР у цэлым.

Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця была звязана з курсам на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. Аднак супя-рэчнасці жыцця грамадства сярэдзіны 80-х гг. асабліва востра праявілі-ся ў эканоміцы.

У адпаведнасці з прынятым 12-м пяцігадовым планам развіцця БССР на 1986-1990 гг. прадугледжвалася за пяць гадоў павялічыць за кошт інтэнсіўнага развіцця эканомікі нацыянальны даход на 26%. З мэтай паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу ва ўсіх галінах народ-най гаспадаркі была створана рэспубліканская праграма Інтэнсіфікацыя.

Асноўнай праблемай эканамічных пераўтварэнняў зяўлялася забеспячэнне выпуску прадукцыі высокай якасці і надзейнасці, канку-рэнтназдольнай на сусветным рынку, своечасовае яе аднаўленне ў ад-паведнасці з запатрабаваннямі спажыўцоў. Аднак ва ўмовах функцыя-ніравання каманднай эканомікі вынікі дасягаліся за кошт адміністра-тыўных метадаў.

У ходзе ажыццяўлення перабудовы ў сацыяльна-эканамічным развіцці была прызнана неабходнасць забяспечыць пераход ад цэн-тралізаванай, каманднай сістэмы кіравання да дэмакратычнай, заснава-най пераважна на эканамічных метадах. Пашыралася самастойнасць прадпрыемстваў і абяднанняў у выніку іх пераходу на поўны гаспа-дарчы разлік і самафінансаванне. Укараняліся прагрэсіўныя формы арганізацыі працы - арэндныя калектывы, гаспадарчыя разліковыя брыгады. Ужо ў 1988 г. на Беларусі ва ўмовах гаспадарчага разліку і самафінансавання працавалі ўся прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, гандаль, большасць будаўнічых арганізацый.

Разам з тым, спалучаць цэнтралізаванае кіраўніцтва з самакі-раваннем прадпрыемстваў аказалася немагчыма. Не дапамагла і дзярж-прыёмка - кантрольная служба за якасцю выпускаемай прадукцыі. Больш таго, узнікла новая праблема: прадпрыемствы, якія атрымалі некаторую самастойнасць, пачалі павялічваць заработную плату супра-цоўнікам, тэмпы ж росту вытворчасці пры гэтым не павышаліся. Па-чалася інфляцыя, абвальны спад вытворчасці.

У сельскай гаспадарцы пераўтварэнні былі накіраваны на змяк-чэнне каманднага кіраўніцтва калгасамі з боку дзяржавы, але агульны стан працягваў пагаршацца, і для забеспячэння насельніцтва харчо-вымі прадуктамі была ўведзена сістэма талонаў. У гэтых умовах спро-бы пераходу да разнастайных форм і спосабаў гаспадарання на зямлі вынікаў не прынеслі.

Эканамічнае становішча рэзка пагоршылася ў сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 г. Эканамічны ўрон, нанесе-ны Беларусі, ацэньваецца ў 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты, а вынікі для здароўя людзей наогул не прадказальныя. Радыёнуклідамі забруджана пятая частка тэрыторыі рэспублікі, дзе пражывала больш за 2 млн. чалавек. З гаспадарчага абароту выведзена 20% зямель. Паводле ацэнак спецыялістаў, чарнобыльскі выбух быў эквівалентны выбуху 70 бомбаў, што скінулі амерыканцы на Хірасіму ў канцы Другой сусветнай вайны.

У 1989 г. была прынята доўгатэрміновая Дзяржаўная праграма ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая накіравана на сацыяльную падтрымку людзей. Пачалося іх перасяленне з забруджа-ных тэрыторый на новае месца жыхарства.

Такім чынам, другая палова 80-х - пачатак 90-х гг. - час вос-трых супярэчнасцей у грамадска-палітычным і эканамічным развіцці БССР.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Апазіцыя парламенцкая - група дэпутатаў, погляды якіх не су-падаюць альбо супярэчаць думкам парламенцкай дэпутацкай боль-шасці ці ўладзе.

Галоснасць - магчымасць адкрыта выказваць крытычныя адно-сіны да ўлады і існаваўшай ідэалогіі (сістэмы поглядаў), сказаць праў-ду аб сваёй гісторыі і сучаснасці, рэалізаваць на справе абвешчаныя дэмакратычныя свабоды слова, друку, мітынгаў і шэсцяў.

Кансерватызм - прыхільнасць да ўсяго застарэлага, аджыўша-га, але вельмі ўстойлівага, традыцыйнага, што выклікае супрацьдзеян-не ў адносінах да ўсяго новага.

Плюралізм - прызнанне права на існаванне розных поглядаў, думак, меркаванняў па пытанню або шляхах развіцця дзяржавы і грамадства. Увасабляецца ў шматпартыйнасці як форме дэмакратыч-нага ўладкавання грамадства.

Храналогія падзей

-1991 гг. - правядзенне ў СССР палітыкі перабудовы.

красавіка 1986 г. - аварыя на Чарнобыльскай АЭС.

Чэрвень 1989 г. - у Вільні адбыўся ўстаноўчы зезд БНФ.

Пытанні для самаправеркі

. У чым заключалася сутнасць палітыкі перабудовы ў СССР?

. Якія палітычныя сілы ажыццяўлялі перабудову ў БССР і якія вынікі яна прынесла?

. Пакажыце, у чым заключаецца значэнне шматпартыйнасці.

. У чым прычыны крызісу беларускай эканомікі ў другой пало-ве 80-х - пачатку 90-х гг.?

Пытанне 55. БССР на міжнароднай арэне ў 40-80-я гг.

Пасля Другой сусветнай вайны змянілася палітычнае стано-вішча Беларусі. Яна была адноўлена ў рамках адзінай дзяржавы і пачала выходзіць на міжнародную арэну праз дзейнасць у ААН.

Уключэнне БССР у склад краін-заснавальніц ААН было абу-моўлена прызнаннем вялікага ўкладу яе ў разгром фашызму, а таксама каласальных людскіх ахвяр і матэрыяльных страт у час вайны. Так, 27 красавіка 1945 г. БССР упершыню ў гісторыі стала членам самай аўта-рытэтнай арганізацыі, створанай у мэтах падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, развіцця адносін паміж народамі, ажыццяўлення між-народнага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем экана-мічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару.

Аднак удзел дэлегацыі Беларусі ў рабоце ААН з самага пачатку прыняў фармальны характар, бо яна фактычна зяўлялася часткай дэ-легацыі СССР і знаходзілася ў фарватары той палітыкі, якую ён пра-водзіў. Разам з тым членства БССР у складзе ААН садзейнічала раз-віццю міжнародных сувязей і кантактаў, набыццю дыпламатычнага вопыту. Практычнай карысцю для беларускага народа зявілася атрыманне ад гэтай арганізацыі дапамогі ў якасці паставак тавараў, машын і абсталявання ў найбольш цяжкі пасляваенны час.

Дэлегацыя БССР удзельнічала ў абмеркаванні пытанняў, якія выносіліся на штогадовыя сесіі. Ужо на першай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у студзені 1946 г. была прынята рэзалюцыя Аб выда-чы і пакаранні ваенных злачынцаў, прапанаваная БССР.

У 1946 г. на Парыжскай мірнай канферэнцыі беларуская дэле-гацыя выступіла ў абмеркаванні тэрытарыяльных і рэпарацыйных пытанняў у пасляваеннай Еўропе. З пазіцый усталявання такіх адносін, якія выключалі б дыскрымінацыю іншых народаў, у лютым 1947 г. БССР падпісала мірныя дагаворы з Балгарыяй, Венгрыяй, Румыніяй, Фінляндыяй і Італіяй.

Усяго ў 1944-1955 гг. БССР падпісала 30 дагавароў, пагаднен-няў, канвенцый і ўступіла ў Міжнародны Саюз электрасувязі і Сусвет-ны паштовы Саюз (1947 г.), Сусветную метэаралагічную арганізацыю (1948 г.), Міжнародную арганізацыю працы (1954 г.).

Змякчэнне міжнароднай напружанасці ў другой палове 50-х гг., пасля перыяду абвастрэння халоднай вайны (1945-1955 гг.), дало магчымасць дэлегацыі Беларусі адстойваць у ААН лінію на ўмаца-ванне міру і бяспекі, ліквідацыю каланіялізму, развіццё раўнапраўнага эканамічнага супрацоўніцтва. У 1963 г. у ліку першых БССР падпісала ў Маскве дагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмас-феры, космасе і пад вадой. У 1965 г. прадстаўніцтвы БССР дзейнічалі ў спецыяльных органах ААН, такіх як ЮНЕСКА, МАГАТЭ і інш.

Супрацьстаянне двух лагераў, і перш за ўсё ЗША і СССР, пагра-жала ўзнікненнем новай сусветнай вайны. Таму ў 1981 г. чарговая се-сія Генеральнай Асамблеі ААН прыняла прапанаваную БССР і УССР Дэкларацыю аб прадухіленні ядзернай вайны. У ёй адзначалася, што тыя дзяржавы, якія першымі пачнуць баявыя дзеянні з выкарыстаннем ядзернай зброі, будуць абвешчаны сусветным супольніцтвам ваеннымі злачынцамі і панясуць адказанасць.

Зручнае геапалітычнае становішча прадвызначыла пашырэнне кантактаў і развіццё двухбаковых сувязей паміж краінамі-членамі СЭУ, перш за ўсё з Польшчай, Балгарыяй, Чэхаславакіяй і ГДР.

У пачатку 70-х гг. на долю беларускага экспарту ў сацыяліс-тычныя краіны прыпадала электронна-вылічальных машын - 91%, ма-тацыклаў - 88%, металарэжучых станкоў - 70%, грузавых аўтама-біляў - 56%, трактароў - 54%. Усяго больш за 300 прадпрыемстваў Беларусі пастаўлялі сваю прадукцыю прыкладна ў 100 краін свету. Каля 10% прыходзілася на краіны Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Для паскарэння тэхнічнага прагрэсу ў прамысловасці, іншых га-лінах гаспадаркі важнае месца мелі эканамічныя сувязі з развітымі ка-піталістычнымі краінамі. У 1970-1980 гг. на іх долю прыпадала 22,5% усіх экспартных паставак рэспублікі. За кошт імпартных аперацый у рэспубліку завозіліся тэхналагічныя лініі і абсталяванне, тавары шыро-кага ўжытку.

Неабходным сродкам умацавання і паглыблення сяброўскіх ад-носін паміж беларускім і іншымі народамі свету былі культурныя, на-вуковыя, спартыўныя і турысцкія сувязі. Галоўным чынам гэта ажыц-цяўлялася праз дзяржаўныя і грамадскія структуры, партыйныя, праф-саюзныя, камсамольскія арганізацыі, творчыя саюзы, бібліятэкі і г.д. Адначасова з гэтым Беларусь удзельнічала ў працы шматлікіх міжна-родных арганізацый, камітэтаў, таварыстваў па супрацоўніцтву. Пры іх непасрэдным удзеле адбываўся навуковы і культурны абмен, право-дзіліся міжнародныя выставы, кінафестывалі, кангрэсы, сімпозіумы і г.д.

Такім чынам, у 40-80-я гг. роля Беларусі ў міжнародным супо-льніцтве мела важнае значэнне. Супрацоўнічаючы ў складзе шматлікіх камітэтаў ААН, БССР ажыццяўляла разнастайныя мерапрыемствы па пашырэнні і ўмацаванні сяброўскіх адносін з народамі ўсіх дзяржаў свету.

Храналогія падзей

Чэрвень 1945 г. - дэлегацыя БССР падпісала Статут ААН.

г. - стварэнне Савета Эканамічнай Узаемадапамогі (СЭУ).

г. - уступленне БССР у Міжнародную арганізацыю працы (МАП) і Арганізацыю па пытаннях асветы, навукі і культуры (ЮНЕСКА).

г. - падпісанне Варшаўскага дагавору - ваенна-палітыч-нага блока сацыялістычных дзяржаў.

сакавіка 1958 г. - арганізацыя пастаяннага прадстаўніцтва Бе-ларусі пры ААН.

г. - нарада па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (Хель-сінская нарада).

Ліпень 1982 г. - у Мінску адбыўся Марш міра - 82, які прахо-дзіў па маршруту Стакгольм-Мінск-Масква.

Пытанні для самаправеркі

. Што, на вашу думку зявілася асноўнай прычынай прыняцця Беларусі ў члены ААН?

. Якія мэты ставіла перад сабой Арганізацыя Абяднаных Нацый?

. Якія перашкоды існавалі на шляху пашырэння эканамічных сувязяў Беларусі з замежнымі краінамі?

Пытанне 56. Культурнае і духоўнае жыццё БССР

у другой палове 40-х - 80-я гг.

Адраджэнне культурнага жыцця адбывалася ў надзвычай скла-даных умовах. За гады вайны амаль поўнасцю была знішчана матэ-рыяльна-тэхнічная база ўстаноў навукі, адукацыі і культуры, многія навукоўцы загінулі, не хапала выкладчыкаў.

У 1944-1945 гг. вяртаюцца з эвакуацыі вышэйшыя навучальныя ўстановы: у жніўні 1944 г. - Белдзяржуніверсітэт, восенню 1944 г. - Мінскі, Віцебскі, Магілёўскі і Гродзенскі педагагічныя інстытуты, па-чаўся навучальны год у Белдзяржкансерваторыі. Ужо ў 1947 г. многія навучальныя ўстановы перавысілі даваенны ўзровень па колькасці студэнтаў. Хутка была адноўлена матэрыяльна-тэхнічная база акадэ-мічнай навукі, перавышаны даваенны выпуск газет, часопісаў і інш. Ужо ў 1946 г. у рэспубліцы дзейнічала 12 тэатраў.

Адзначаючы несумненныя дасягненні народнай асветы, нельга не адзначыць, што менавіта ў гэтыя гады адукацыя стала на шлях дэнацыяналізацыі, з мэтай дасягнення памылковай, зусім не абгрунта-ванай задачы КПСС аб зліцці культур і моваў у час пабудовы камуніс-тычнага грамадства. Гэта садзейнічала фарміраванню пакалення лю-дзей, цалкам ці ў значнай ступені адарваных ад нацыянальна-культур-най глебы, гістарычных каранёў.

Ва ўмовах існавання таталітарнага палітычнага рэжыму існавала сістэма кантролю ідэйнай накіраванасці, якая забяспечвала прынцып партыйнасці, г.з. строгае выкананне партыйных прадвызначэнняў у га-ліне адукацыі і навукі, літаратуры і мастацтва. Адбыліся новыя арыш-ты сярод інтэлігенцыі па палітычных матывах, ахвярамі якіх сталі паэты і празаікі У. Дубоўка, С. Грахоўскі, А. Звонак, П. Пруднікаў, ву-чоны-біёлаг А. Жэбрак і інш.

Спроба дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця была абумоўлена прыходам да кіраўніцтва М.С. Хрушчова ў сакавіку 1953 г. і прыняццем курса на дэсталінізацыю грамадства. Асаблівую ролю ў гэтым адыграў ХХ зезд КПСС, які адбыўся ў 1956 г. Ён закрануў усе сферы жыцця і вызначыў палітыку адлігі (1954-1964 гг.), якая абумо-віла працэс духоўнага разняволення і крытыку культу асобы Сталіна. Важнасць для грамадства набылі дыскусіі аб ролі і месцы інтэлігенцыі, удасканаленні палітычнай сістэмы ў межах лібералізацыі.

Былі спынены масавыя рэпрэсіі і пачалася рэабілітацыя ахвяр. У 1956-1961 гг. Вярхоўны суд БССР разгледзеў звыш 30 тыс. спраў у ад-носінах больш як 50 тыс. чалавек і рэабілітаваў каля 40 тыс. жыхароў рэспублікі. У іх ліку вядомыя палітычныя, культурныя і навуковыя дзеячы М.М. Галадзед, А.Р. Чарвякоў, Зм. Ф. Жылуновіч, С.П. Шуш-кевіч, С.І. Грахоўскі.

Пачатая дэмакратызацыя востра паставіла задачу выпрацоўкі стратэгічнага курсу. Ім стала праграма КПСС, прынятая на ХХІІ зез-дзе партыі (1961 г.) і накіраваная на будаўніцтва камунізму ў СССР. Яна пазней атрымала назву палітычны валюнтарызм, таму што пра-водзілася без уліку абектыўных законаў развіцця грамадства.

Праграмная заява КПСС аб пабудове камунізму ў краіне на працягу жыцця аднаго пакалення не дапускала магчымасці існавання рэлігійных вераванняў, што абумовіла ўзмацненне прапаганды атэізма і палітыкі канфрантацыі дзяржавы да канфесійнага жыцця ў рэспуб-ліцы. Праводзілася кампанія па масаваму закрыццю храмаў усіх кан-фесій. Ваяўнічыя атэісты станавіліся нават на шлях вандалізму, у вы-ніку якога знішчаліся архітэктурныя помнікі.

На змену лібералізацыі палітычнага курсу прыйшла эпоха застою, звязаная са зменай у кіраўніцтве дзяржавай. Палітыка, якую праводзіў Л.І. Брэжнеў у 1964-1982 гг., была звернута на кансервацыю сфарміраваных за дзесяцігоддзі формаў эканамічнай і грамадска-палітычнай дзейнасці. Гэты паварот быў падмацаваны вывадамі аб павышэнні вядучай ролі партыі ў жыцці грамадства, узмацненнем яго сацыяльнай аднароднасці і пашырэннем калектывізму. Вялікі размах набылі шматлікія ідэалагічныя кампаніі, якія праходзілі пры абмерка-ванні і прыняцці Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г. Іх вартасцю была арыентаванасць на абарону сацыяльных правоў лю-дзей. Але пры адсутнасці дэмакратычных свабод і узмацненні бюра-кратызму, усё гэта выклікала ў народа апатыю і пессімізм.

Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 1964-1982 гг. абумовіла ўзмацненне кіраўніцтва культурай з боку КПБ. Пачаліся абвінавач-ванні інтэлігенцыі ў размыванні каштоўнасцей сацыялізму, парушэнні прынцыпу партыйнасці, узмацнілася ідэалагізацыя культурнага жыц-ця, якая павінна была забяспечыць выхаванне новага чалавека з каму-ністычным светапоглядам. У 1971 г. быў абвешчаны лозунг аб тым, што ў СССР узнікла новая гістарычная супольнасць - савецкі народ.

Ва ўмовах разгортвання навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў свеце, навука стала важным паказчыкам агульнага стану краіны. Дзякуючы навуковым распрацоўкам у галіне матэматыкі, хіміі, у біялагічнай навуцы, інтэгральнай мікраэлектронікі і вылічальнай тэхніцы імёны беларускіх вучоных У. Платонава, М. Ельяшэвіча атрымалі прызнанне ў свеце. Характэрная рыса навукі гэтага часу - развіццё фундаменталь-ных даследаванняў.

У беларускай літаратуры галоўнай заставалася ваенная тэма. Большасць пісьменнікаў зяўляліся ўдзельнікамі вайны, таму іх творы даносілі да сучаснікаў праўдзівае адлюстраванне Вялікай Айчыннай вайны. Зявіўся першы партызанскі раман - Глыбокая плынь І. Ша-мякіна. Атрымалі прызнанне раманы Мінскі напрамак І. Мележа і Векапомныя дні М. Лынькова. Шырокую вядомасць сваімі аповес-цямі Жураўліны крык, Альпійская балада, Трэцяя ракета набыў В. Быкаў. Уклад пісьменніка ў беларускую літаратуру быў адзначаны Зоркай Героя Сацыялістычнай працы і званнем народнага пісьменніка Беларусі.

З сярэдзіны 60-х гг. атрымлівае асвятленне гістарычная тэматы-ка і мастацкая гісторыя беларускага народа. Найлепшымі творамі сталі Хатынская аповесць А. Адамовіча, Каласы пад сярпом тваім, Хрыстос прызямліўся ў Гародні У. Караткевіча і трылогія Палеская хроніка І. Мележа, удастоеная Ленінскай прэміі.

Сярод твораў драматургіі вядомасць атрымалі сатырычныя пе-сы Таблетку пад язык, Святая прастата А. Макаёнка, Брама неўмі-ручасці К. Крапівы.

Паводле твораў пісьменнікаў на кінастудыі Беларусьфільм былі зняты мастацкія стужкі, якія данеслі да сусветнай грамадскасці найбольш адметныя зявы з гісторыі і культуры Беларусі: Палеская легенда, Гадзіннік спыніўся апоўначы, Несцерка, Чырвонае лісце, Масква-Генуя і інш. Дзейнасць кінарэжысёраў В. Рубінчыка і В. Турава стала вядомай за межамі рэспублікі.

У беларускім выяўленчым мастацтве значнае месца займаюць творы М. Савіцкага, Г. Вашчанкі, Л. Шчамялёва, У. Стэльмашонка, звязаныя з адлюстраваннем гістарычных падзей, асоб, архітэктурных помнікаў. Арыгінальнасць і талент мастакоў А. Ісачова і М. Шагала атрымалі шырокае прызнанне ў свеце, але не на сваёй радзіме.

Сярод помнікаў манументальнага мастацтва асабліва вылуча-юцца мемарыяльныя комплексы Хатынь, Брэсцкая крэпасць - ге-рой (скульптары А. Глебаў, С. Селіханаў), помнікі Я. Купалу (А. Ані-кейчык, Л. Гумілеўскі), Я. Коласу (З. Азгур), помнік маці-патрыётцы Н. Купрыянавай (А. Заспіцкі).

Такім чынам, нягледзячы на партыйнае ўздзеянне на творчы працэс, культура ў гэты перыяд увасабляла ў сабе грамадскі талент і светаадчуванне лепшых дзеячоў беларускай зямлі. Увогуле, грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі ў 70 - першай палове 80-х гг. - зява неадназначная, складаная і супярэчлівая.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Таталітарны рэжым - форма дзяржаўнай улады, пры якой ажыццяўляецца поўны (татальны) кантроль над усімі сферамі жыцця грамадства, забаронены дэмакратычныя арганізацыі і ліквідаваны канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян.

Культ асобы - узвялічванне ролі аднаго чалавека, прыпісванне яму вызначальнага ўплыву на ход гістарычных падзей.

Ідэалогія - сістэма прававых, палітычных, маральных, філасоф-скіх, рэлігійных, мастацкіх поглядаў і ідэй, якія належаць групе лю-дзей ці палітычнай партыі.

Лібералізацыя - палітычны курс, працэс, які абумоўлівае дапу-шчэнне некаторых дэмакратычных свабод, рух за ўмераныя крокі ўпе-рад у развіцці грамадства.

Сацыялістычны рэалізм - мастацкі метад, які патрабаваў ад-люстравання ў літаратуры і мастацтве савецкага сацыялістычнага ладу рэальнасцей жыцця, якія вызначаліся ў партыйных дакументах.

Храналогія падзей

верасня 1945 г. - пачалі дзейнічаць 22 вышэйшыя навучаль-ныя ўстановы, у якіх вучылася 5 тыс. студэнтаў.

-25 лютага 1956 г. - ХХ зезд КПСС, які паклаў пачатак кры-тыкі культу асобы І.В. Сталіна.

Красавік 1964 г. - заснаванне беларускага таварыства па куль-турных сувязях з суайчыннікамі за мяжой Радзіма.

Май 1967 г. - святкаванне 900-годдзя г. Мінска.

Ліпень 1969 г. - адкрыццё мемарыяльнага комплексу Хатынь.

верасня 1971 г. - адкрыццё мемарыяльнага комплексу Брэсц-кая крэпасць - герой.

Красавік 1978 г. - прыняцце Канстытуцыі БССР.

Студзень 1979 г. - усесаюзны перапіс насельніцтва: у БССР на-лічвалася 9560 тыс. чалавек.

Пытанні для самаправеркі

. Што, на вашу думку, зявілася асноўнай прычынай кансер-вацыі старой палітычнай сістэмы і ўзмацнення таталітарызму ў пер-шыя пасляваенныя гады?

. Пакажыце месца Камуністычнай партыі ў стварэнні і функцы-яніраванні строга цэнтралізаванай таталітарнай сістэмы кіравання дзяржавай і грамадствам.

. Вызначце адрозненне перыяду 1945-1955 гг. ад перыяду дру-гой паловы 50-х - пачатку 80-х гг. як двух этапаў развіцця беларускай культуры.

Спіс літаратуры

Крыніцы

  1. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. - Мн., 1998.

Асноўная

  1. Айчынная і сусветная гісторыя. Курс лекцый: У 2 ч. - Мн., 1995.
  2. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Нав. рэд. А.М. Алпееў. - Мн., 2002.
  3. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. - Мн., 2000.
  4. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. - Мн., 1994-1995.
  5. Новейшая история отечества. XX век / Под ред. А.Ф. Киселева, Э.М. Щагина. - М., 1998.
  6. Чигринов П.Г. Очерки истории Беларуси. - Мн., 1997.
  7. Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый. - Мн., 1996.
  8. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. - Мн., 1992.

Дадатковая

  1. Алпеев А.Н. Раздумья о судьбах Отечества. - Мн., 2003.
  2. Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. - Мн., 1971-1975.
  3. Данилевский Н.Я. Россия и Европа: Взгляд на культурные и политические отношения славянского мира к германо-романскому. - М., 1991.
  4. Дебидур. Дипломатическая история Европы. - Р.-на-Д., 1995.
  5. История политических партий России / Под ред. А.И. Зевелева. - М., 1994.
  6. История рабочего класса Белорусской ССР: В 4 т. - Мн., 1984-1987.
  7. Лыч Л.М., Навіцкі У.Л. Гісторыя культуры Беларусі. - Мн., 1996.
  8. Палітычныя партыі Беларусі / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, М.С. Сташкевіч і інш. - Мн., 1994.
  9. Страницы истории Компартии Белоруссии: Суждения, аргументы, факты. - Мн., 1990.
  10. Тихомиров А.В. Беларусь в международных отношениях 1772-2002 гг. / Науч. ред. А.Н. Алпеев. - Мн., 2003.
  11. Тэйлар А.Д. Борьба за господство в Европе. - М., 1998.
  12. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. - Мн., 1991-2003. Т. 1-6.

РАЗДЗЕЛ VІ. ШЛЯХ ДА СУВЕРЭНІТЭТУ І ДЗЯРЖАЎНАЙ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСІ (1991-2002 гг.)

Пытанне 57. Станаўленне і развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (са змяненнямі і дапаўненнямі)

Канец 80-х - пачатак 90-х гг. у гісторыі СССР адзначаўся нарас-таннем руху саюзных рэспублік за набыццё сапраўднага дзяржаўнага суверэнітэту. Першымі да практычнай рэалізацыі гэтых мэт прыступілі Прыбалтыйскія рэспублікі: Літва, Латвія і Эстонія.

На Беларусі рух за нацыянальнае адраджэнне і незалежнасць прадугледжваў перш за ўсё, у адрозненне ад Прыбалтыйскіх рэспублік, карэннае пераўтварэнне Саюза ССР у сапраўды дэмакратычную права-вую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным абяднанні раўнапраў-ных суверэнных рэспублік. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларус-кай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, якая азначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці абяднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы Саюз.

Спроба дзяржаўнага перавароту ў Маскве 1991 г., які атрымаў назву жнівеньскага путчу, узмацніў цэнтрабежныя тэндэнцыі. Вярхоў-ны Савет БССР 25 жніўня 1991 г. прыняў пастанову аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР і закон аб на-данні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. У гісторыі Беларусі па-чаўся новы этап - незалежнай дзяржавы.

Адбылася змена назвы рэспублікі і дзяржаўнай сімволікі. 19 ве-расня 1991 г. Вярхоўны Савет зацвердзіў новую назву Рэспубліка Бе-ларусь, а дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь сталі бел-чыр-вона-белы сцяг і герб Пагоня.

снежня 1991 г. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Украіны і Бела-русі, ва ўмовах крызісу саюзнай улады і ўзмацнення руху саюзных рэспублік за суверэнітэт, падпісалі ў Белавежскай пушчы Пагадненне аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Яно было ратыфікавана Вярхоўнымі Саветамі гэтых рэспублік. Адначасова была прынята пастанова аб дэнансацыі дагаво-ра аб утварэнні СССР ад 1922 г.

Узнікненне СНД было ўспрынята ў грамадстве неадназначна. З аднаго боку, распад СССР прывёў да рэзкага падзення ўзроўню жыцця насельніцтва, да шматлікіх нацыянальных канфліктаў у рэгіёнах было-га СССР, а з другога, - садзейнічаў афармленню суверэнітэту рэспублік.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі пачалася работа па фарміраванню органаў дзяржаўнага кіравання. Былі створаны ўласныя Узброеныя Сілы, арганізавана мытная служба, новая банкаўская сіс-тэма, камітэты па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю і па знешніх экана-мічных сувязях. Удасканальваліся структура органаў дзяржаўнай ула-ды і кіравання ў цэнтры і на месцах.

У замацаванні суверэнітэту нашай краіны асобае месца займае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая была прынята Вярхоўным Са-ветам 15 сакавіка 1994 г.

Канстытуцыя суверэннай Беларусі стала важным крокам на шля-ху стварэння прававой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў і свабод чалавека зявілася прыарытэтным накірункам дзейнасці ўсіх дзяржаў-ных органаў. У 1994 г. паводле новай Канстытуцыі прайшлі выбары першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ім стаў А.Р. Лукашэнка.

Неадемным атрыбутам суверэннай дзяржавы зяўляюцца дзяр-жаўныя ўзнагароды. У 1995 г. у рэспубліцы былі зацверджаны пала-жэнні аб званні Герой Беларусі, ордэнах Айчыны, Воінскай славы, Ф. Скарыны і інш. Першым героем Беларусі стаў У.М. Карват, які ца-ной уласнага жыцця адвёў падаючы баявы самалёт ад населенага пункта.

мая 1995 г. па ініцыятыве прэзідэнта А.Р. Лукашэнка быў праведзены першы рэферэндум, на які былі вынесены пытанні аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай, аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, аб эканамічнай інтэграцыі Беларусі з Расіяй, аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Па гэтых пытаннях былі прыняты адпаведныя законы.

лістапада 1996 г. быў праведзены другі рэферэндум, на які былі вынесены пытанні аб прыняцці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, аб перанясенні Дня незалежнасці (Дня рэспублікі з 27 ліпеня на 3 ліпеня - дзень вызвалення Мінска ад нямецкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне). Народ прагаласаваў супраць свабоднай, без абмежаванняў, куплі і продажу зямлі, а таксама адмены смяротнай кары ў Беларусі. Вынікі рэферэндума былі неадна-значна ацэнены сусветнай грамадскасцю.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі быў створаны новы парламент - Нацыянальны сход - прадстаўнічы і заканадаўчы орган улады, які складаецца з двух палат: Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Новыя паўнамоцтвы нададзены кіраўніку дзяржавы - прэзідэнту. Гэта права заканадаўчай ініцыятывы і выдання дэкрэтаў. Вышэйшым выканаўчым органам улады зяўляецца ўрад - Савет Мі-ністраў, які фарміруе прэзідэнт. Судовая ўлада належыць судам.

Пашырэнне паўнамоцтваў прэзідэнта павысіла яго ролю ў спра-ве забеспячэння ўзаемадзеяння ўсіх галін улады: заканадаўчай, выка-наўчай і судовай. Асаблівасцю размежавання ўлады зявілася ўвядзен-не прэзідэнцкай формы рэспублікі замест парламенцкай.

мая 2001 г. адбыўся другі Усебеларускі народны сход, на якім дэлегаты прапанавалі А.Р. Лукашэнка балаціравацца на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на другі тэрмін. На выбарах 9 верасня 2001 г. ён быў пераабраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. За А.Р. Лу-кашэнка было пададзена 75,65% галасоў ад прыняўшых удзел у галасаванні.

Такім чынам, 1991-2002 гг. - перыяд станаўлення і фарміра-вання Рэспублікі Беларусь як сувярэннай незалежнай дзяржавы.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Рэферэндум - важнейшы інстытут дэмакратыі, які ўяўляе сабой усенароднае галасаванне па пытаннях грамадска-палітычнага жыцця.

Путч - дзяржаўны пераварот з удзелам невялікай групы зага-воршчыкаў; тайная замова альбо спроба падобнага перавароту.

Прэзідэнцкая рэспубліка - разнавіднасць рэспубліканскай формы кіравання, якая характарызуецца тым, што выбраны прэзідэнт юрыдычна і фактычна зяўляецца кіраўніком дзяржавы і выканаўчай улады.

Храналогія падзей

ліпеня 1990 г. - Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

жніўня 1991 г. - наданне канстытуцыйнага статуса Дэкла-рацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

верасня 1991 г. - зацвярджэнне новай назвы - Рэспубліка Бе-ларусь і дзяржаўных сімвалаў (герба Пагоня і бел-чырвона-белага сцяга).

снежня 1991 г. - Белавежскія пагадненні аб спыненні дзей-насці СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

сакавіка 1994 г. - прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

ліпеня 1994 г. - першыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

мая 1995 г. - правядзенне Рэспубліканскага рэферэндуму. Замена дзяржаўнай сімволікі.

лістапада 1996 г. - прыняцце ў выніку рэспубліканскага рэ-ферэндума новай рэдакцыі Канстытуцыі са змяненнямі і дапаўненнямі.

верасня 2001 г. - другія выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Пытанні для самаправеркі

. У чым прынцыповыя адрозненні паміж Канстытуцыяй Рэс-публікі Беларусь і БССР?

2. Якія змены ў палітычным жыцці беларускага грамадства ад-быліся пасля ўвядзення пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь?

. Калі і якія заканадаўчыя акты замацавалі дзяржаўную неза-лежнасць і суверэнітэт Рэспублікі Беларусь?

Пытанне 58. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з СНД і Расійскай Федэрацыяй

Распад СССР паклаў пачатак прынцыпова новаму этапу ў міжнародным жыцці Беларусі. Яе статус дзяржаўнай незалежнасці прызнаны міжнароднай супольнасцю: па стану на сярэдзіну 2001 г. Рэспубліка Беларусь прызнана 137 краінамі свету. У 1991-1995 гг. пад-пісана больш за 600 двухбаковых міждзяржаўных і міжурадавых дага-вароў па пытаннях знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці. За гэты час рэспубліка стала паўнапраўным удзельнікам Нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Далучыўшыся да Дагавора аб скарачэнні войскаў у Еўропе, яна выканала свае абавязацельствы аб ліквідацыі да ўстаноўленых памераў танкаў, баявых машын пяхоты і іншых агульнавайсковых узбраенняў. У 1992 г. рэспубліка вывела са сваёй тэрыторыі тактычную ядзерную зброю і адмовілася ад статуса ядзернай дзяржавы. У 1996 г. ядзерная зброя была выведзена за межы краіны поўнасцю.

Сёння СНД знаходзіцца ў пошуку найбольш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў міждзяржаўнага супрацоўніцтва. Распра-цаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД. Дзейнічае межпарламенцкае абяднанне. Адначасова развіваюцца двухбаковыя адносіны паміж дзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога СССР. Цэнтрам СНД вызначаны г. Мінск.

Важным крокам у далейшым паглыбленні інтэграцыі стала пад-пісанне 2 красавіка 1997 г. у Маскве Дагавора аб саюзе Беларусі і Расіі, якім прадугледжваецца забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і Расіі, іх бяспекі, абароназдольнасці, узаемавы-гаднага супрацоўніцтва з краінамі Еўропы і свету. 8 снежня 1999 г. у Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Бела-русі і Расіі. Па выкананню гэтага дагавору вядзецца работа і зараз.

З сярэдіны 90-х гг. Беларусь пачала актыўна развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з дзяржавамі далекага замежжа, ствараць сумесныя прадпрыемствы. Агульная колькасць іх складала ў 1992 г. - 116, у 1996 г. - каля адной тыс. фірм.

У 1997 г. асноўнымі гандлёвымі партнёрамі рэспублікі зяўля-ліся: Расія - 55,7% ад агульнага абёму таваразвароту, Украіна - 9,8%, Германія - 6%, Польшча - 3,2%, Літва - 2,2%, ЗША - 1,6%, Італія - 1,5%. Свой уклад у наладжванне эканамічнага супрацоўніцтва з за-межнымі фірмамі ўносілі такія новыя для рэспублікі структуры, як Са-юз прадпрымальнікаў, Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпры-мальнікаў, асацыяцыя дзелавога супрацоўніцтва Гранат, акцыянер-нае таварыства Цэнтр ХХІ стагоддзя і інш.

Рэспубліка Беларусь зяўляецца ўдзельніцай шматлікіх сусвет-ных арганізацый, што абавязвае ўносіць сродкі ў іх бюджэт. Напрык-лад, у 1994 г. яны склалі: у міжнародныя фінансавыя органы - 4 млн. долараў, на ўтрыманне ААН і іншых міжнародных арганізацый - 11,8, на адкрыццё і ўтрыманне розных замежных устаноў - 10,1 млн. дол. Акрамя гэтага, рэспубліка часткова фінансавала арганізацыйнае і тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД.

Аднак, ажыццяўляючы міжнародную дзейнасць, Беларусь сутыкнулася са шматлікімі цяжкасцямі, якія звязаны з эканамічным крызісам. Рэзкае абвастрэнне эканамічнага крызісу ў 1991-1996 гг. прывяло да значнага скарачэння экспартных магчымасцей рэспублікі, дэфіцыту валютных сродкаў. Развіццю новых форм супрацоўніцтва перашкаджаюць некампетэнтныя, бюракратычныя адносіны да спра-вы, кансерватызм у кіраванні эканомікай. Ва ўзаемаадносінах прад-прыемстваў, якія маюць непасрэдныя дагаворы з замежнымі партнё-рамі, усё яшчэ вялікую долю займае бартар.

Адным з напрамкаў міжнароднай дзейнасці Беларусі зяўлялася вырашэнне праблемы экалагічнай бяспекі, звязанай з ліквідацыяй наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. На тэрыторыю рэспублікі прыпала 70% усяго радыёактыўнага забруджвання. У гэтай зоне апынулася трэцяя частка плошчы, на якой пражывала больш за 2,2 млн. чалавек.У крытычным стане апынуліся 20% лясоў, 73 рэспубліканскія і 162 мясцовыя заказнікі, 336 помнікаў прыроды. Сярод іх - Белавежская і Налібоцкая пушчы, Бярэзінскі і Прыпяцкі запаведнікі, Асвейскае возера і інш.

Нягледзячы на намаганні, зробленыя кіраўніцтвам краіны па пераадоленню наступстваў чарнобыльскай катастрофы, а таксама да-памогу ўрадавых арганізацый і грамадскасці замежных краін, прабле-ма Чарнобыля па сённяшні дзень застаецца вострай. Наогул, пера-адолець вынікі такой буйной тэхнагеннай катастрофы, як чар-нобыльская, Беларусі магчыма толькі з дапамогай міжнароднага супольніцтва.

Такім чынам, месца Беларусі ў міжнародным супольніцтве выз-начаецца яе знешнепалітычным курсам на стварэнне безядзернай зо-ны і ператварэннем у нейтральную дзяржаву, паглыбленнем і развіц-цём шматвектарнай знешняй палітыкі пры адначасовым умацаванні асобных эканамічных, палітычных і культурных зносін з Расіяй. Пера-адольваючы крызісныя зявы ў эканоміцы, Рэспубліка Беларусь пры-кладае ўсе намаганні ў вырашэнні праблем чарнобыльскай трагедыі, якія хвалююць сусветнае грамадства.

Храналогія падзей

30 студзеня 1992 г. - Рэспубліка Беларусь прынята ў члены На-рады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ).

Верасень 1992 г. - адкрыццё ў Мінску прадстаўніцтва ААН.

студзеня 1994 г. - афіцыйны візіт у Мінск Прэзідэнта ЗША Біла Клінтана.

красавіка 1996 г. - падпісанне Дагавора аб Супольнасці Рэс-публікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

красавіка 1997 г. - падпісанне Дагавора аб Саюзе Беларусі і Расіі.

снежня 1999 г. - падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Пытанні для самаправеркі

1. Якія змены адбыліся ў становішчы Беларусі на міжнароднай арэне пасля распаду СССР?

. Чым вызначаецца ўдзел Беларусі ў рэалізацыі палітыкі бяс-пекі і раззбраення?

. На якіх прынцыпах грунтуецца знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе?

Пытанне 59. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь

Адлік часу эканамічных рэформаў у Беларусі пачаўся з 13 кастрычніка 1990 г., калі Вярхоўны Савет БССР па рашэнню саюзнага кіраўніцтва прыняў урадавую праграму пераходу да рыначнай экано-мікі, у якой было абяўлена аб будаўніцтве нацыянальнай самастойнай эканомікі.

Пасля дэнансацыі саюзнага дагавору і ўтварэння СНД (1991 г.) унітарная гаспадарка былога СССР ператварылася ў міжнародную эканамічную сістэму. Гэты факт патрабаваў новых падыходаў ва ўзаемаадносінах паміж былымі рэспублікамі ў сферы грашова-крэдытнай, гандлёвай і мытнай палітыкі. Вярхоўны Савет прыняў шэраг законаў, накіраваных на рэфармаванне эканомікі. Сярод іх - аб уласнасці, аб Нацыянальным банку і банкаўскай дзейнасці, Мытны кодэкс, аб прадпрымальніцтве, аб дзяржпрадпрыемствах, аб праве ўласнасці на зямлю, аб раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, аб эканамічнай неплацёжаздольнасці і банкруцтве і інш. Законы павінны былі стварыць базу для сацыяльна-эканамічнага суверэнітэту і спрыяць стабілізацыі. Аднак рэальнымі вынікамі сталі эканамічны крызіс, крах крэдытна-фінансавай сістэмы, імклівы рост інфляцыі і катастрафічнае зніжэнне ўзроўню жыцця насельніцтва Беларусі. На крызісныя зявы ў эканоміцы негатыўна паўплывалі разрыў гаспадарчых сувязей, пашырэнне абавязку па пастаўках прадукцыі з другіх рэспублік. Асабліва вострае становішча склалася з пастаўкамі ў рэспубліку сыравіны, матэрыялаў, машын і абсталявання, камплектуючых вырабаў.

З 1992 г. рыначныя рэформы ўступілі ў новую фазу. Іх сутнасць зводзілася да лібералізацыі цэн і ўвядзення механізма свабоднай кан-курэнтнасці прадпрыемстваў. Але стымулюючага ўздзеяння на экано-міку Беларусі і іншых дзяржаў СНД гэта не аказала, таму што надзеі на дапамогу Захаду не мелі пад сабой ніякай асновы і эканамічныя па-казчыкі працягвалі пагаршацца. Вынікі працы народнай гаспадаркі ў 1992 г. сведчылі аб тым, што нацыянальны даход рэспублікі ў параў-нанні з 1991 г. скараціўся на 11%, вытворчасць прамысловай прадук-цыі - на 9,4%, сельскагаспадарчай - на 6%; знешнегандлёвы абарот склаў 1,8 млрд. долараў ЗША і зменшыўся ў параўнанні з папярэднім напалову.

Не вызначыўшы самастойнай эканамічнай палітыкі, працягваю-чы выкарыстоўваць рубель у якасці плацёжнага сродку, рэспубліка трапіла ў поўную залежнасць ад эканамічнай сітуацыі ў Расійскай Фе-дэрацыі. Паміж краінамі СНД узнік востры міждзяржаўны плацёжны крызіс.

Правядзенне рэформ у 1992-1994 гг. дазволіла стварыць у Бе-ларусі неабходны мінімум рыначных інстытутаў, нарматыўна-права-вых дакументаў, пераўтварыць сістэму дзяржаўнага кіраўніцтва экано-мікай у новую сістэму з рыначнымі рэгулятарамі. Зроблены практыч-ныя крокі па павышэнні адкрытасці эканомікі, лібералізацыі гаспа-дарчых сувязей, рэфарміраванні адносін уласнасці. Паступова мянялі-ся сацыяльна-псіхалагічныя ўстаноўкі субектаў гаспадарання, іх экана-мічныя паводзіны. Разам з тым рыначныя пераўтварэнні ў Беларусі адбываліся супярэчліва і непаслядоўна. Гэта звязана з навізной і маштабнасцю задач пераходу ад планавай сацыялістычнай эканомікі да капіталістычнай рыначнага тыпу, а таксама з інерцыйнасцю эканамічных працэсаў, немагчымасцю стварэння новага эканамічнага базісу за кароткі час. Для пераадолення крызісных зяў і недахопаў, а таксама вызначэння перспектыўных задач у правядзенні рыначных рэформ былі распрацаваны Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996-2000 гг., прынятыя першым Усебеларускім народным сходам у кастрычніку 1996 г.

Правядзенне эканамічнай палітыкі ў Беларусі мае свае асаблі-васці. Да іх адносяцца:

па-першае, кіраўніцтва дзяржавы ўзяло за аснову сацыяльна арыентаваную мадэль рыначнай эканомікі. Для яе характэрны плюра-лізм форм уласнасці, больш шырокі ўдзел дзяржавы ў рэгуляванні эка-номікі, задавальненне сацыяльных запатрабаванняў у галіне адукацыі, аховы здароўя, культуры;

па-другое, прыпынена стыхійная прыватызацыя і стварэнне буйных прыватных капіталаў;

па-трэцяе, дзяржава адмовілася ад куплі-продажу зямель сель-скагаспадарчага прызначэння, ад дэмантажу буйной калгасна-саўгас-най вытворчасці і замены яе сялянскай (фермерскай) гаспадаркай.

На першым этапе рыначных рэформ Беларусь узаемадзейнічала з краінамі СНД у новай эканамічнай прасторы, захоўвала максімаль-ную прысутнасць беларускіх прадпрыемстваў на расійскім рынку і ў той жа час праводзіла палітыку, якая б заахвочвала вытворцаў шукаць новых партнёраў. Павелічэнне экспартнага патэнцыялу рэспублікі застаецца вельмі сурёзнай і цяжкавырашальнай праблемай, якая па-трабуе часу, структурнай перабудовы эканомікі, вялікіх матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў, патэрналісцкай палітыкі з боку дзяржавы. Ад-нак недахопы энергетычных рэсурсаў, слабая сыравінная база, няпоў-ная структурная перабудова эканомікі і недахопы ў правядзенні кан-версіі, нізкая якасць айчыннай прадукцыі, неплацяжы, зніжэнне пакуп-ніцкай здольнасці насельніцтва, недахопы ў дзяржаўным рэгуляванні эканомікі, безініцыятыўнасць гаспадарчых кіраўнікоў замаруджваюць сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны.

Шляхі да эфектыўнай рыначнай эканомікі вядомыя, яны выпра-баваныя многімі замежнымі краінамі і прынеслі станоўчыя вынікі. У іх аснове правядзенне прыватызацыі, фарміраванне слоя ўласнікаў, ства-рэнне стабільнай нацыянальнай фінансавай інфраструктуры, інтэгра-цыя ў сусветную эканоміку, стварэнне заканадаўчай базы лібераліза-цыі эканамічных адносін.

Другі Усебеларускі народны сход прыняў праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001-2005 гг.

Такім чынам, на Беларусі ў 90-я гг. не ўдалося пераадолець негатыўныя тэндэнцыі ў эканамічным развіцці. Патрабуецца навукова абгрунтаваная, эфектыўная эканамічная канцэпцыя і праграма выхаду краіны з крызісу, якая забяспечыць развіццё прадукцыйных сіл, росквіт Айчыны, павышэнне ўзроўню жыцця беларускага народа.

Асноўныя тэрміны і паняцці

Гаспадарчы разлік - метад гаспадарання, пры якім даходы, якія атрымлівае прадпрыемства ад рэалізацыі сваёй прадукцыі, пакрыва-юць яго выдаткі ад вытворчасці гэтай прадукцыі.

Прыватызацыя - раздзяржаўленне, пераход маёмасці з дзяржаў-най уласнасці ў прыватную або акцыянерную.

Самафінансаванне - метад гаспадарання, пры якім прадпры-емства не атрымлівае фінансавых сродкаў з дзяржбюджэту, а зарабляе грошы само за кошт сваёй вытворчасці і рэалізацыі яе вырабаў.

Інфляцыя - абясцэньванне грошай у выніку выпуску іх у абарот без забеспячэння неабходнай колькасці тавараў, зніжэнне пакупной здольнасці грошай.

Інтэграцыя - працэс і вынік узаемасувязі, узаемадзеяння, зблі-жэння і абяднання ў адзінае цэлае якіх-небудзь частак, элементаў, у прыватнасці краін і іх эканомік, сацыяльных і палітычных структур, партый, арганізацый і г.д.

Храналогія падзей

красавіка 1991 г. - павышэнне рознічных цэн на харчовыя і прамысловыя тавары і паслугі.

жніўня 1991 г. - прыняцце пастановы Аб забеспячэнні палі-тычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР.

Студзень 1992 г. - пераход да свабодных рознічных цэн (т.зв. лі-бералізацыі цэн) на тавары і паслугі вытворча-тэхнічнага вызначэння.

Май 1992 г. - увядзенне ў абарачэнне разліковых білетаў Нацы-янальнага банка РБ.

Студзень 1993 г. - уведзены ў дзеянне Закон РБ Аб раздзяр-жаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Пытанні для самаправеркі

. Чаму эканамічныя рэформы 1992-1994 гг. у Беларусі пацяр-пелі правал?

. Назавіце асноўныя напрамкі рыначных рэформ у Беларусі, якія пачалі правадзіцца пасля прэзідэнцкіх выбараў 1994 г.

. Якія асноўныя рысы рыначнай эканомікі вы маглі б назваць?

Пытанне 60. Культурнае і духоўнае жыццё Рэспублікі Беларусь

Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця, абвяшчэнне дзяржаўнай незалежнасці рэспублікі вызначылі накірунак развіцця культуры Беларусі. У змяніўшыхся ўмовах праявіліся яе новыя рысы: паступовае пераадоленне ідэалагічнага і дзяржаўнага кантролю ў культуры, пашырэнне недзяржаўных, альтэрнатыўных формаў і жан-раў развіцця культуры, здзяйсненне пэўных крокаў на шляху да нацы-янальна-культурнага адраджэння.

З мэтай узнаўлення беларускай культуры, стварэння спрыяль-ных умоў для захавання яе самастойнасці і далейшага развіцця 26 лю-тага 1990 г. быў прыняты закон аб мовах, у якім беларуская мова ста-навілася дзяржаўнай. Пры падрыхтоўцы і папулярызацыі палажэння за-кона вялікую ролю адыграла Таварыства беларускай мовы імя Ф. Ска-рыны, якое ў 1989 г. узначальваў народны паэт Беларусі Н. Гілевіч. Намаганнямі актывістаў ТБМ выдадзена шмат твораў беларускай гіс-тарычнай спадчыны.

верасня 1991 г. быў прыняты закон аб культуры, які гаран-таваў свабоду творчай дзейнасці, плюралізм напрамкаў і стыляў, аба-рону інтэлектуальнай уласнасці, гуманістычную накіраванасць і г.д. Паступова ствараецца нацыянальная сістэма адукацыі, якая рэгулюец-ца законам аб адукацыі, прынятым 29 кастрычніка 1991 г. Гэты закон грунтуецца на прынцыпах навуковасці з арыентацыяй на сусветны ўзровень адукацыі, дэмакратызм, экалагічную накіраванасць, пера-емнасць і бесперапыннасць.

У перыяд правядзення рэформ здолела захаваць свой магутны інтэлектуальны патэнцыял беларуская навука. У пачатку 1993 г. у Бе-ларусі налічвалася 137 навукова-даследчых, 57 канструктарскіх і 23 праектныя арганізацыі. Развіваліся фундаментальныя і прыкладныя даследаванні. Аднак на працягу 90-х гг. ва ўмовах эканамічнага крызісу значна скараціліся выдаткі дзяржавы на навуку. Гэта прывяло да адтоку вучоных за мяжу і ў іншыя сферы грамадскай дзейнасці. Дэмакратызацыя грамадскага жыцця спрыяла развіццю гуманітарнай навукі і адукацыі. Найбольш значныя поспехі зроблены ў белару-сістыцы. Выйшлі ў свет і праведзены даследаванні па гісторыі і куль-туры Беларусі. Сярод іх працы У. Ігнатоўскага, М. Доўнар-Заполь-скага, М. Шчакаціхіна, А. Мальдзіса, А. Ліса, М. Ермаловіча, У. Кона-на, Г. Каханоўскага, А. Лойкі, Г. Штыхава і інш.

Ля вытокаў сучаснага нацыянальна-культурнага адраджэння знаходзілася дзейнасць грамадскіх арганізацый гісторыка-куль-турнага і краязнаўчага напрамку Талака у Мінску, Паходня у Гродне і інш.

Прыкметнай зявай стала правядзенне ІХ (1986 г.) і Х (1990 г.) зездаў Саюза пісьменнікаў Беларусі. Літаратурная творчасць Я. Бры-ля, В. Быкава, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, Н. Гілевіча, А. Дударава, вылучаецца высокай грамадзянскай пазіцыяй. Шырокую вядомасць атрымала згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына, намаганнямі якога стала правядзенне зездаў беларусаў свету. Увагу беларускім дзеячам культуры надае і міжнародная арганізацыя ЮНЕСКА, якая ў 1990 г. шырока адзначала 500-годдзе з дня нараджэння Ф. Скарыны. Далёка за межамі Беларусі святкаваліся 110-гадовыя юбілеі беларускіх песняроў - Янкі Купалы і Якуба Коласа. Упершыню рэспубліка стала месцам правядзення свята славянскай пісьменнасці і культуры. Вяртанню гістарычнай памяці народа садзейнічала выданне часопісаў Спадчына, Беларускі гістарычны часопіс, Беларуская мінуўшчы-на і інш. Вялікая праца праводзіцца па перавыданні твораў рэпрэсіра-ваных навукоўцаў, пісьменнікаў, а таксама дзеячоў беларускай эмі-грацыі.

Адной з важных задач палітыкі дзяржавы ў галіне культуры зяўляецца захаванне помнікаў айчыннай гісторыі і культуры. У Кан-стытуцыі Рэспублікі Беларусь гаворыцца аб тым, што дзяржава адказ-ная за захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны. Сёння на тэрыторыі Беларусі налічваецца больш за 15 тыс. помнікаў гісторыі і культуры рэспубліканскага значэння. У 1992 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Мэтанакіраваная работа праводзіцца не толькі па вяртанню гісторыка-культурнай спадчыны, але і па рэстаўрацыі помнікаў. Вялі-кія рэстаўрацыйныя работы ў канцы 80-90-х гг. праводзіліся, напрык-лад, у Мірскім замку - помніку архітэктуры XVI ст. Пастановай Савета Міністраў Нясвіжу быў нададзены статус Нацыянальнага запаведніка, а для адраджэння яго гісторыка-культурнай спадчыны быў створаны міжнародны фонд Нясвіж. Праводзяцца работы па рэстаўрацыі пом-нікаў архітэктуры на Навагрудчыне, Лідскага замка, Барысаглебаўскай царквы, гістарычнай забудовы Мінска, Брэста, Гродна. Надзвычайную каштоўнасць для Беларусі мае Полацкі гісторыка-культурны запавед-нік, які ўключае 18 помнікаў гісторыі, археалогіі і культуры.

Першымі, хто ўзняў пытанне аб выхаванні нацыянальнай сама-свядомасці беларусаў, былі пісьменнікі. Зявілася шмат публіцыстыч-ных выданняў, літаратары актыўна ўключыліся ў палітычнае жыццё. Выходзяць у свет цікавыя творы, зяўляюцца новыя імёны. Адкрыццём сталі творы Р. Баравіковай, Л. Урублеўскай, Т. Бондар, А. Наварыча, А. Казловіча, братоў Дэбішаў і інш. У гэты час працягвалі плённа працаваць старэйшыя беларускія пісьменнікі: І. Чыгрынаў, І. Шамякін, І. Навуменка, В. Быкаў, якімі былі напісаны творы высокага літара-турнага ўзроўню.

У развіццё беларускага тэатральнага мастацтва ўнеслі значны ўклад рэжысёры В. Раеўскі і Б. Луцэнка, акцёры С. Станюта, М. Яро-менка, Р. Янкоўскі, А. Клімава, М. Захарэвіч, Л. Бржазоўская, Ю. Тра-ян і інш. У сучасным выяўленчым мастацтве выразна пашырыліся нефармальныя тэндэнцыі. У складзе неафіцыйнага творчага абяд-нання працуюць прызнаныя майстры А. Марачкін, Я. Кулік, К. Хара-шэвіч, В. Шаранговіч, М. Купава і інш. Увогуле, сучасны стан выяў-ленчага мастацтва рэспублікі характарызуецца значнасцю падзей і ажыўленнем, што звязана з актывізацыяй дзейнасці і пашырэннем мастацкага рынку.

Далейшае развіццё атрымала музычнае мастацтва. Створаны Дзяржаўны камерны хор, Мінскі аркестр духавых інструментаў Ня-міга, калектыў па адраджэнню музычнай спадчыны Беларуская капэ-ла пад кіраўніцтвам М. Фінберга. Традыцыйным стала правядзенне шэрагу музычных фестываляў, сярод якіх Славянскі базар у Віцеб-ску, Магутны Божа у Полацку і Залаты шлягер у Магілёве, фесты-валь маладых выканаўцаў у Маладзечне.

У 90-я гг. адбыліся змены ў адносінах да суайчыннікаў за ме-жамі Беларусі. Зроблены першыя крокі па азнаямленню грамадскасці з культурнымі набыткамі Н. Арсеневай, М. Сяднёва, К. Акулы, Ю. Віць-біча і інш. Наладзілася дзейнасць беларускіх культурна-асветніцкіх аб'яднанняў і таварыстваў у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Рызе. У Віль-нюсе адноўлена выданне газеты Наша ніва.

Такім чынам, з абвяшчэннем суверэнітэту Рэспублікі Беларусь шмат зроблена для развіцця адукацыі, навукі, друку, літаратуры, мастацтва, архітэктуры. Павышаецца ўзровень самасвядомасці белару-саў, іх цікавасць да гісторыі і культуры Бацькаўшчыны.

***

Гістарычны вопыт - багацце народа. Яго няведанне, тым больш ігнараванне, зяўляецца памылкай, якую нельга зразумець ці апраў-даць. Адметна бяднейшым становіцца і народ, калі слаба ведае сваю мінуўшчыну, гісторыю сваіх далёкіх і блізкіх прашчураў, якія так шмат вынеслі і так многа зрабілі, каб цяпер сучасныя пакаленні сталі тымі, якімі яны ёсць. Вывучэнне гісторыі Беларусі дае магчымасць з набытымі ведамі жыць у новым тысячагоддзі, а шырока прызнаная талерантнасць беларускага народа неадемна будзе ўключаць і гіста-рычную памяць як адну са сваіх адметных якасцей.

Храналогія падзей

Ліпень 1991 г. - міжнародны фестываль мастацтваў Славянскі базар у Віцебску, які стаў традыцыйным.

Ліпень 1993 г. - І-ы зезд беларусаў свету.

Верасень 1993 г. - першае святкаванне Дня беларускай пісьмен-насці ў Полацку.

Май 1993 г. - адкрыты помнік Кірылу Тураўскаму ў г.п. Тураве (скульптар М. Інькоў).

Красавік 1996 г. - выхад у свет І тома Беларускай энцыклапедыі.

Студзень 1996 г. - руская мова набыла статус дзяржаўнай.

Верасень 1997 г. - хрысціянская святыня - крыж Ефрасінні По-лацкай адноўлены майстрам М. Кузьмічом.

Верасень 1998 г. - міжнароднае свята паэзіі ў Навагрудку, пры-свечанае 200-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча.

Снежань 1999 г. - адкрыццё помніка Ефрасінні Полацкай (ску-льптар І. Голубеў, архітэктар В. Ягадніцкі).

Пытанні для самаправеркі

. Якія законы вызначаюць сённяшнюю дзяржаўную палітыку Беларусі ў сферы культуры?

. Ці можна сказаць, што сучаснае Адраджэнне зяўляецца пра-цягам працэсу Адраджэння пачатку ХХ ст.? Адказ пацвердзіце гіста-рычнымі фактамі.

. Ахарактарызуйце новыя зявы ў развіцці беларускай куль-туры на сучасным этапе.

Спіс літаратуры

Асноўная

  1. Айчынная і сусветная гісторыя. Курс лекцый: У 2 ч. - Мн., 1995.
  2. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). Нав. рэд. А.М. Алпееў. - Мн., 2002.
  3. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. - Мн., 2000.
  4. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. - Мн., 1994-1995.
  5. Чигринов П.Г. Очерки истории Беларуси. - Мн., 1997.
  6. Эканамічная гісторыя Беларусі: Курс лекцый. - Мн., 1996.

Дадатковая

  1. Адамушка У.І. Палітычныя рэпрэсіі 20-50-х гг. на Беларусі. - Мн., 1994.
  2. Алпеев А.Н. Мы - народ… ХХ век. - Мн., 1998.
  3. Алпеев А.Н. …И не было завтра. - Мн., 2000.
  4. Алпеев А.Н. Раздумья о судьбах Отечества. - Мн., 2003.
  5. Гуманистическая парадигма воспитательной работы в вузе: Сб. науч.ст. / Науч. рук. А.Н. Алпеев. - Мн., 2003.
  6. Лыч Л.М., Навіцкі У.Л. Гісторыя культуры Беларусі. - Мн., 1996.
  7. Палітычныя партыі Беларусі / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў, М.С.Сташкевіч і інш. - Мн., 1994.
  8. Приоритеты интелектуальной элиты в развитии мировой цивилизации: Материалы международной науч.-теорет. конф., 2002 г. Междунар. гуманитар.-экон. ин-т; Редкол.: А.Н. Алпеев и др. - Мн., 2002.
  9. Тихомиров А.В. Беларусь в международных отношениях 1772-2002 гг. / Науч. ред. А.Н. Алпеев. - Мн., 2003.
  10. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. - Мн., 1991-2003. Т. 1-6.

Планы семінарскіх заняткаў і тэмы рэфератаў па гісторыі Беларусі для дзённай формы навучання

Семінар 1. Развіццё беларускіх зямель (VI - сярэдзіна XIII ст.) - 2 гадзіны.

План

  1. Перадумовы ўзнікнення беларускага этнасу. Балты і славяне.
  2. Развіццё феадалізму: сельская гаспадарка і промыслы, узнікненне гарадоў.
  3. Полацкае княства - першая беларуская дзяржава.
  4. Рэлігія і культура на беларускіх землях у IX-XIII ст.

Тэмы рэфератаў

  1. Паходжанне ўсходнеславянскіх народаў (беларусаў, рускіх, украінцаў).
  2. Старажытныя Полацк, Тураў, Менск, Гродна і інш.
  3. Полацкая княская дынастыя.
  4. Хрысціянізацыя беларускіх зямель.
  5. Ефрасіння Полацкая: жыццё і дзейнасць.

Семінар 2. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (сярэдзіна XIII - 1596 г.) - 2 гадзіны.

План

  1. Праблема ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага ў гістарычнай навуцы.
  2. Унутрыпалітычнае развіццё ВКЛ у сярэдзіне XIII - першай палове XVI ст.
  3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIII - першай палове XVI ст.; аграрная рэформа, валочная памера, гарады.
  4. Знешняя палітыка ВКЛ у XIV - першай палове XVI ст.

Тэмы рэфератаў

  1. Арганізацыя ўлады і кіравання ў Вялікім Княстве Літоўскім.
  2. Леў Сапега - выдатны беларускі дзеяч сярэднявечнай Беларусі.
  3. Магдэбургскае права на Беларусі.
  4. Грунвальдская бітва.
  5. Саюз ВКЛ з Польшчай: яго плюсы і мінусы (Крэўская унія 1385 г.)

Семінар 3. Фрміраванне беларускай народнасці. Культура Беларусі XIV - першай паловы XVII ст. - 2 гадзіны.

План

  1. Прычыны і ўмовы складвання беларускай народнасці.
  2. Ідэі Адраджэння і Рэфармацыі на Беларусі.
  3. Ф. Скарына як вучоны, гуманіст, асветнік і першадрукар.
  4. Развіццё беларускага кнігадрукавання і літаратуры. Школа, праваслаўныя брацтвы.

Тэмы рэфератаў

  1. Ідэі гуманізма ў паэзіі М. Гусоўскага.
  2. Роля і месца культуры Беларусі ў еўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.
  3. Архітэктура Беларусі ў XIV - сярэдзіне XVII ст.

Семінар 4. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай (1569 г. - сярэдзіна XVIII ст.). - 2 гадзіны.

План

  1. Люблінская унія, утварэнне Рэчы Паспалітай.
  2. Палітычнае становішча ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай. Статут ВКЛ 1588 г. і яго значэнне.
  3. Войны на тэрыторыі Беларусі сярэдзіны XVII - першай паловы XVIII ст.
  4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XVII - XVIII ст.

Тэмы рэфератаў

  1. Казацка-сялянская і антыфеадальная вайна (1648-1651 гг.).
  2. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай (1654-1667 гг.).
  3. Паўночная вайна на Беларусі.
  4. Бітва 1708 г. пад Лясной.

Семінар 5. Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі (1772-1795 гг.). - 2 гадзіны.

План

  1. Палітычнае становішча Рэчы Паспалітай да пачатку 70-х гг. XVIII ст.
  2. Падзелы Рэчы Паспалітай.
  3. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага самаўладдзя на Беларусі.

Тэмы рэфератаў

  1. Рэформы ў Рэчы Паспалітай пасля першага падзелу і Канстытуцыя 3 мая 1791 г.
  2. Т. Касцюшка - нацыянальны герой.

Семінар 6. Асаблівасці развіцця Беларусі ў XIX ст. - 2 гадзіны.

План

  1. Беларусь у вайне 1812 г.
  2. Аграрная рэформа 1861 г. і асаблівасці яе правядзення ў Беларусі.
  3. Буржуазныя рэформы 60-90-х гг. XIX ст. на тэрыторыі Беларусі.
  4. Класавая барацьба. Пачатак узнікнення палітычных партый і арганізацый.

Тэмы рэфератаў

  1. Паўстанне 1830-1831 гг.
  2. К. Каліноўскі - нацыянальны герой.
  3. Народніцтва ў Беларусі.

Семінар 7. Беларусь у пачатку XX ст. - 2 гадзіны.

План

  1. Фарміраванне беларускай нацыі.
  2. Эканамічнае развіццё Беларусі ў 1900-1913 гг. Ста-лыпінская аграрная рэформа.
  3. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. у Беларусі.
  4. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны (1914-1916 гг.).
  5. Беларусь пасля падзення самадзяржаўя (люты-кастрычнік 1917 г.).

Тэмы рэфератаў

  1. Маніфест 17 кастрычніка 1905 г. і Беларусь.
  2. Газета Наша ніва - цэнтр нацыянальнага адраджэнцкага руху.
  3. Бежанства на Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны.

Семінар 8. Усталяванне Савецкай улады на Беларусі (1917-1929 гг.). - 2 гадзіны.

План

  1. Кастрычніцкая (1917 г.) рэвалюцыя і стварэнне сістэмы Савецкай улады на Беларусі.
  2. Барацьба за стварэнне беларускай дзяржаўнасці: БНР, ССРБ, ЛітБел, другое абвяшчэнне ССРБ.
  3. Палітыка ваеннага камунізму на Беларусі.
  4. Рыжскі мір 1921 г.

Тэмы рэфератаў

  1. Адносіны насельніцтва Беларусі да першых мерапры-емстваў Савецкай улады.
  2. Устаўныя граматы Беларускай Народнай Рэспублікі.
  3. Савецка-польская вайна 1919-1920 гг. на тэрыторыі Беларусі.
  4. Слуцкае паўстанне.

Семінар 9. БССР у міжваенны перыяд (1921-1939 гг.) - 2 га-дзіны.

План

  1. Фарміраванне тэрыторыі і дзяржаўнае будаўніцтва БССР. Палітыка беларусізацыі і яе сутнасць.
  2. Новая эканамічная палітыка (НЭП): сутнасць, асаблівасці і характар правядзення ў БССР.
  3. Ажыццяўленне палітыкі індустрыалізацыі і калектывізацыі і яе вынікі.
  4. Палітычныя рэпрэсіі 20-30-х гг.

Тэмы рэфератаў

  1. Сістэма савецкай улады на Беларусі ў 20-30-я гг. XX ст.
  2. Беларускае замежжа ў 20-30-я гг. XXст.
  3. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.

Семінар 10. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны - 2 га-дзіны.

План

  1. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе БССР.
  2. Напад Германіі на СССР. Абарончыя баі Чырвонай арміі на тэрыторыіі Беларусі летам 1941 г.
  3. Акупацыйны рэжым: планы, мэты, дзеянні. Разгортванне партызанскага руху.
  4. Асноўныя вынікі Другой сусветнай вайны для Беларусі.

Тэмы рэфератаў

  1. Партызанскі рух і антыфашысцкае супраціўленне на Беларусі.
  2. Калабарацыянізм: яго сутнасць і праяўленні на Беларусі.
  3. Злачынствы нямецкіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі.
  4. Аперацыя «Баграціён» і вызваленне Беларусі.
  5. Беларусы на франтах Другой сусветнай вайны.

Семінар 11. Беларусь у 1945-1980 гг. - 2 гадзіны.

План

  1. Змяненне геапалітычнага становішча БССР. «Халодная вайна» і «жалезны занавес».
  2. Беларусь у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.
  3. БССР у сярэдзіне 50-80-х гг.
  4. Палітыка «перабудовы»: яе сутнасць, значэнне, вынікі.

Тэмы рэфератаў

  1. Рэпрэсіі 40-50-х гг. у БССР.
  2. Спробы рэформы кіравання прамысловасцю і сельскай гаспадаркай у 60-я гг. XX ст.
  3. Сувязі БССР з замежнымі краінамі, абмежаванне між-народнага суверэнітэту рэспублікі.
  4. Здабыткі і пралікі ў вырашэнні сацыяльных праблем у БССР у 70-80-я гг.
  5. Першыя грамадскія арганізацыі і пашырэнне ідэі нацыянальнага адраджэння Беларусі.

Семінары 12-13. Рэспубліка Беларусь (1990-2003 гг.). - 2 га-дзіны.

План

  1. Крызіс СССР як унітарнай дзяржавы.
  2. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі і новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
  3. Выбары першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
  4. Рэферэндумы (1995 і 1996 гг.). Дапаўненні і змяненні, унесеныя ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
  5. Прэзідэнцкія выбары 1994 і 2001 гг.
  6. Пошукі шляхоў выхаду з сацыяльна-эканамічнага крызісу.
  7. Рэспубліка Беларусь у сусветнай супольнасці.
  8. Роля Беларусі ў інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы.
  9. Адносіны Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй.
  10. Асноўныя вынікі і галоўныя ўрокі гісторыі Беларусі.

Тэмы рэфератаў

  1. Чарнобыльская катастрофа, яе эканамічныя і сацыяльныя наступствы.
  2. Палітычныя партыі, грамадскія рухі і арганізацыі ў Беларусі на сучасным этапе.
  3. Канфесійнае жыццё на Беларусі.

Тэмы і планы лекцый і семінарскіх заняткаў

для завочнай формы навучання

Лекцыя 1. Уводзіны. Ад Полацкага, Тураўскага і іншых княстваў да Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага - 2 гадзіны.

План

  1. Гісторыя Беларусі - састаўная частка гісторыі сусветнай цывілізацыі.
  2. Этнагенез беларусаў.
  3. Першая дзяржаўныя аб'яднанні на тэрыторыі Беларусі.
  4. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы ўтва-рэння ВКЛ.

Лекцыя 2. Беларускія землі ў складзе Вялікага Княства Лі-тоўскага (другая палова XIII ст. - 1569 г.) - 2 гадзіны.

План

  1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ: аграрныя адносі-ны, рэформа 1557 г., феадальны горад, магдэбурскае права.
  2. Унутранае становішча ВКЛ.
  3. Знешняя палітыка ВКЛ.
  4. Фарміраванне беларускай народнасці.

Лекцыя 3. Беларусь ад Люблінскай уніі (1569 г.) да падзелаў Рэчы Паспалітай (другая палова XVI - 90-я гг. XVIII ст.) - 2 гадзіны.

План

  1. Утварэнне Рэчы Паспалітай.
  2. Палітычнае, эканамічнае і сацыяльнае развіццё Рэчы Паспалітай.
  3. Падзелы Рэчы Паспалітай.
  4. Эпоха Асветы і яе уплыў на развіццё культуры Беларусі.

Лекцыя 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (1772-1917 гг.) - 2 гадзіны.

План

  1. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі.
  2. Беларусь у перыяд станаўлення буржуазнага грамадства.
  3. Беларусь у перыяд расійскіх рэвалюцый і Першай сусветнай вайны.
  4. Фарміраванне беларускай нацыі.

Лекцыя 5. Беларусь паміж двумя сусветнымі войнамі (1917 - верасень 1939 гг.) - 2 гадзіны.

План

  1. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі.
  2. Праблема станаўлення беларускай дзяржаўнасці: БНР-БССР - ЛітБел-БССР.
  3. Сацыялістычныя пераўтварэнні ў БССР: «ваенны камунізм», новая эканамічная палітыка, індустрыялізацыя, калектывізацыя сельскай гаспадаркі.
  4. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы.

Лекцыя 6. Беларусь у гады Другой сусветнай, Вялікай Айчыннай вайны ў пасляваенны перыяд (1939-1990 гг.) - 2 гадзіны.

План

  1. Другая сусветная і Вялікая Айчынная вайна і Беларусь.
  2. БССР 1945-1985 гг.
  3. Пачатак працэсу дэмакратызацыі і грамадскага жыцця ў БССР.

Лекцыя 7. Развіццё Рэспублікі Беларусь як самастойнай дзяржавы (1990 г. - пачатак XXI ст.) - 2 гадзіны.

План

  1. Абвяшчэнне незалежнай Рэспублікі Беларусь. Заканадаўчае афармленне суверынітэту.
  2. Канстытуцыя 1994 г. (са змяненнямі і дапаўненямі).
  3. Пошукі выхаду з эканамічнага і сацыяльнага крызісу.
  4. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Адносіны Беларусі з СНД і Расіяй.

Планы семінарскіх заняткаў

Семінар 1. Беларусь у IX-XVIII ст. - 2 гадзіны.

План

  1. Этнагенэз беларусаў.
  2. Беларусь у складзе Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
  3. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.
  4. Утварэнне беларускай народнасці.

Семінар 2. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII ст. - 1917 г.) - 2 гадзіны.

План

  1. Падзелы Рэчы Паспалітай і палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі.
  2. Беларусь у перыяд станаўлення буржуазнага грамадства.
  3. Беларусь пад час войн і рэвалюцый.

Семінар 3. Беларусь у савецкі перыяд (1917-1991 гг.) - 2 га-дзіны.

План

  1. Праблема станаўлення беларускай дзяржаўнасці: БНР-БССР-ЛітБел ССР-БССР
  2. Сацыялістычныя пераўтварэнні ў БССР: «ваенны камунізм», новая эканамічная палітыка, індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі.
  3. Беларусь у гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войн.
  4. БССР у пасляваенны перыяд.

Семінар 4. Развіццё Рэспублікі Беларусь як самастойнай дзяржавы - 2 гадзіны.

План

  1. Заканадаўчае афармленне суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя 1994 г. (са змяненнямі і дапаўненямі).
  2. Пошук шляхоў да рыначных адносін.
  3. Рэспубліка Беларусь і сусветнае супольніцтва. Адносіны Беларусі з СНД і Расіяй.

Пытанні па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)

1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі. Этнагенез беларусаў.

. Узнікненне класавага шматукладнага грамадства на бела-рускіх землях у ІХ - першай палове ХІІІ ст. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі: Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы.

. Рэлігія і культура на беларускіх землях у ІХ - першай палове ХІІІ ст.

. Перадумовы фарміравання і ўнутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў другой палове ХІІІ-XV ст.

. Знешняя палітыка Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове ХІІІ-XV ст.

. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове ХІІІ - першай палове XVI ст. Аграрная рэформа 1557 г.

. Культура Беларусі ў другой палове ХІІІ - першай палове XVІ ст. Уплыў ідэй Адраджэння на развіццё беларускай культуры.

. Фарміраванне беларускай народнасці.

. Утварэнне Рэчы Паспалітай як федэрацыі Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага.

. Войны і сацыяльна-палітычныя канфлікты другой паловы XVII-XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі.

. Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII - першай палове XVIII ст.

. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XVIII ст.

. Падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі.

. Культура Беларусі ў другой палове XVII-XVIII ст.

. Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII - пачатку XIX ст.

. Вайна 1812 г. на тэрыторыі Беларусі.

. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў пачатку ХІХ ст. Паўстанне 1830-1831 гг.

. Змена палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі пасля паўстання 1830-1831 гг.

. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII - першай палове ХІХ ст.

. Асвета і культура Беларусі ў канцы XVIII - першай палове ХІХ ст.

. Станаўленне буржуазнага грамадства ў Беларусі. Маніфест і Палажэнні 19 лютага 1861 г. Асаблівасці зямельнай рэформы ў Беларусі.

. Буржуазныя рэформы 60-80-х гг. ХІХ ст. і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі.

. Развіццё капіталістычных адносін у прамысловасці і сель-скай гаспадарцы Беларусі ў другой палове ХІХ ст.

. Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. К. Ка-ліноўскі - кіраўнік рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні.

. Сялянскі і рабочы рух Беларусі ў другой палове ХІХ ст. Народніцкія гурткі. Пачатак прапаганды марксізму.

. Фарміраванне беларускай нацыі.

. Культура Беларусі ў 60-90 гг. ХІХ ст.

. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку ХХ ст. Сталыпінская аграрная рэформа.

. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. у Беларусі.

. Першая сусветная вайна (1914-1918 гг.). Падзеі ў Беларусі падчас вайны ў 1914 - да лютага 1917 гг.

. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1917 г. і Беларусь (сакавік - кастрычнік 1917 г.).

. Беларускі нацыянальны рух пасля падзення самаўладдзя.

. Культура Беларусі ў пачатку ХХ ст.

. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. Устанаўленне Савецкай улады ў Беларусі.

. Беларускі нацыянальны рух пасля Кастрычніцкай рэва-люцыі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні на савецкай частцы тэрыторыі Беларусі ў 1918-1920 гг. Палітыка ваеннага камунізму.

. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі. Вынікі Рыжскага міру (1921 г.) для Беларусі.

. Новая эканамічная палітыка ў БССР.

. Прамысловасць БССР у 20-30-я гг. Індустрыялізацыя: сутнасць і вынікі.

. Сельская гаспадарка БССР у 20-30-я гг. Калектывізацыя: сутнасць і вынікі.

. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-30-я гг. Палітыка беларусізацыі.

. Палітычныя рэпрэсіі 30-х гг. у БССР.

. Культурнае жыццё БССР у 20-30-я гг.

. Беларускае замежжа ў 20-30-я гг. ХХ ст.

. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы.

. Другая сусветная вайна (1939-1945 гг.). Уключэнне За-ходняй Беларусі ў склад БССР.

. Нападзенне Германіі на СССР. Абарончыя баі ў Беларусі і ўстанаўленне акупацыйнага рэжыму.

. Разгортванне партызанскай барацьбы супраць акупантаў у Беларусі.

. Вызваленне Беларусі ад нацысцкай акупацыі.

. Удзел беларускага народа ў разгроме нацысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі. Страты Беларусі ў час Другой сусветнай вайны.

. БССР у 1946-1952 гг. Аднаўленне і далейшае развіццё народнай гаспадаркі. Грамадска-палітычнае жыццё.

. Беларусь у 50-я - першай палове 80-х гг. Гаспадарчыя рэформы і іх абмежаванасць.

. БССР у другой палове 80-х - пачатку 90-х гг. Супярэчнасці ў грамадска-палітычным і эканамічным жыцці.

. БССР на міжнароднай арэне ў 40-80-я гг.

. Культурнае і духоўнае жыццё БССР у другой палове 40-х-80-я гг.

. Шляхі станаўлення суверэннай Рэспублікі Беларусь. Кан-стытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са змяненнямі і дапаўненнямі). Станаўленне прэзідэнцкай палітычнай сістэмы.

. Беларусь і сусветнае супольніцтва. Яе адносіны з СНД і Расійскай Федэрацыяй.

. Пошукі шляхоў выпрацоўкі эканамічнай палітыкі Рэспуб-лікі Беларусь.

. Культурнае і духоўнае жыццё сучаснай Беларусі.

Прыкладная тэматыка курсавых работ па гісторыі Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый) для спецыяльнасці Міжнародныя адносіны

1. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.

. Гаспадарчая дзейнасць першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі.

. Этнагенез беларусаў: гісторыя, погляды, крыніцы даследа-ванняў.

. Дзяржаўныя ўтварэнні (княствы) на тэрыторыі Беларусі ў ІХ - першай палове ХІІІ ст.

. Старажытны шлях з вараг у грэкі і яго роля ў экана-мічным жыцці беларускіх зямель.

. Старажытныя летапісы аб фарміраванні феадальных адносін на беларускіх землях.

. Полацкае княства і яго роля ў гісторыі Беларусі.

. Месца і роля беларускіх зямель у Вялікім Княстве Літоўскім.

. Кнігадрукаване на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.

. Беларускія гарады і Магдэбурскае права.

. Аграрная рэформа 1557 г. Жыгімонта ІІ Аўгуста і яе вынікі на Беларусі.

. Адносіны Вялікага Княства Літоўскага з Рускай дзяржавай і іншымі краінамі свету (па выбару студэнта).

. Аналіз статутаў Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг.

. Унутраны і знешні гандаль у Вялікім Княстве Літоўскім.

. Ф.Скарына і яго эпоха.

. Леў Сапега - грамадска-палітычны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

. Развіццё беларускай культуры ў ХІ-ХІІ ст.

. Люблінская унія і яе роля ў гісторыі Беларусі.

. Палітычнае і культурнае значэнне Берасцейскай уніі.

. Роля праваслаўнай царквы ў гісторыі Беларусі.

. Ватыкан і каталіцкая царква ў гісторыі Беларусі.

. Праваслаўныя брацтвы і іх роля ў развіцці беларускай культуры.

. Выдатныя людзі і падзеі (у храналогіі і мясцовасцях - па выбару студэнта).

. Выдатныя беларускія жанчыны.

. Рэфармацыя і Беларусь.

. Эканоміка беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай.

. Падзелы Рэчы Паспалітай: прычыны, вынікі.

. Уніяцкая царква на Беларусі.

. Аграрныя рэформа 1861 г. і асаблівасці яе правядзення на Беларусі.

. Паўстанне 1863-1864 гг. на Беларусі і ў Літве.

.Фарміраванне рыначнай, капіталістычнай гаспадаркі на Беларусі ў парэформены перыяд ХІХ в.

. Эвалюцыя беларускага нацыянальнага руху ў ХІХ - пачатку ХХ ст.

. Грашовая рэформа С.Ю. Віттэ (1895-1897 гг.) і яе ўплыў на гаспадарчае развіццё Беларусі.

. Правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы на Беларусі.

. Эканамічная эміграцыя насельніцтва Беларусі ў канцы ХІХ - пачатку ХХ ст.

. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.

. Культура Беларусі ХІХ ст.

. Нашаніўскі перыяд развіцця нацыянальнага руху і культуры Беларусі.

. Дзейнасць палітычных партый і грамадскіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі ў пачатку ХХ ст.

. Гісторыя стварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

. Палітыка ваеннага камунізму: яе сутнасць і значэнне.

. Уплыў новай эканамічнай палітыкі на сацыяльна-экана-мічнае і палітычнае развіццё БССР.

. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939 гг.).

. Фарміраванне савецкай камандна-адміністратыўнай сістэмы гаспадарання ў БССР.

. Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі ў БССР.

. Прымусовая калектывізацыя сельскай гаспадаркі Беларусі і яе вынікі.

. Беларусізацыя - поспехі, цяжкасці, лёс.

. Партызанскі рух на Беларусі ў гады Вялікай Айчынная вайны.

. Рэспубліка Беларусь у ААН.

. Беларуская дыяспара.

. Культура Беларусі ў 40-80-я гг. ХХ ст.

. Беларусь у Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь.

. Маладзёжны рух Беларусі на сучасным этапе.

. Эканамічныя сувязі Рэспублікі Беларусь з замежнымі краінамі.

. Прынцыпы сучаснай знешняй палітыкі Беларусі.

. Культура Беларусі на сучасным этапе.

Акрамя таго, кожны студэнт мае права вызначыць сабе іншую тэму курсавой работы, узгадніўшы яе з навуковым кіраўніком.

Похожие работы на - Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!