Эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у перыяд пераходу да новых эканамічных адносін і ўмаццавання дзяржаўнасці
Эканамічнае развіццё
Рэспублікі Беларусь у перыяд пераходу да новых эканамічных адносін і
ўмаццавання дзяржаўнасці
Асноўная мэта
эканамічнага развіцця на другую палову 80-х гг. – гэта пераход да эфектыўнай
эканомікі.
Першы этап
рэфармавання (1985-1987 гг.)
Пачатак –
Красавіцкі (1985 г.) пленум ЦК КПСС. Вызначаны задачы: неабходнасць перабудовы
гаспадарчага механізму; паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.
Паскарэнне –
павышэнне тэмпаў эканамічнага развіцця шляхам інтэнсіфікацыі вытворчасці на
падставе навукова-тэхнічнага прагрэсу, структурнай перабудовы эканомікі, новых,
эфектыўных формаў арганізацыі, кіравання і стымулявання працы. Эканамічныя
пераўтварэнні дапаўняліся адноснай палітычнай дэмакратызацыяй.
Запланавана:
- Фарсіраванае
развіццё машынабудавання шляхам яго карэннай рэканструкцыі. На яго аснове
правесці тэхнічнае пераўзбраенне ўсёй народнай гаспадаркі. На 1986-1990 гг. на
машынабудаванне выдзялялася ўдвая больш грошай (у 1990 г. 90% прадукцыі машынабудавання павінна адпавядаць сусветнаму ўзроўню).
- У 1,5-2 разы
павялічыць выкарыстанне новых тэхналогій, у 2,3 раза павялічыць выпуск
вылічальнай тэхнікі, парк прамысловых робатаў у 3 разы.
- На 1986-1990
гг. выдаткаваць значныя сродкі на павышэнне матэрыяльнага дабрабыту людзей і
развіццё сацыяльнай сферы.
- Правесці
перабудову эканамічнага механізму шляхам пашырэння правоў прадпрыемстваў,
укаранення гаспадарчага разліку, прымянення эканамічных нарматываў, развіцця
ініцыятывы, удасканальвання структуры кіравання, павышэння эфектыўнасці.
Усе мерапрыемствы
планавалася правесці хуткімі тэмпамі, за год-два. Асноўныя метады: ўмацаванне
адказнасці, працоўнай дысцыпліны, мабілізацыя скрытых рэсурсаў, сродкаў і іх пераразмеркаванне
(адміністрацыйныя).
Ход
рэформы. Мерапрыемствы:
1) Увядзенне
самафінансавання ў выглядзе эксперыменту (з 1986 г.). У 1987 г. ў Беларусі 20% прамысловай прадукцыі выраблялася на прадпрыемствах з
самафінансаваннем. Сутнасць – пасля адлічэнняў часткі прыбытку згодна з
устаноўленымі нарматывамі ў бюджэт і ў міністэрства, большая частка прыбытку
заставалася ў распараджэнні прадпрыемства. Але разумны і прагрэсіўны прынцып
самафінансавання без адпаведных змен у іншых сістэмах кіравання гаспадаркай
(вызначаныя зверху цэны, планы выпуску прадукцыі, забеспячэння сыравінай і
паліўна-энергетычнымі рэсурсамі) працаваць не мог.
2) Працягвала
існаваць старая схема эканамічных рэгулятараў (загады, штурмаўшчына, планы,
палітычныя кампаніі ў эканоміцы). Засталася адміністрацыйна-камандная сістэма
кіравання і бюракратычны апарат (18 млн. чалавек).
Да восені 1986 г. зрухаў не адбылося.
Прычыны:
- Запланаванае
апераджэнне росту машынабудавання ў адносінах да ўсёй прамысловасці ў 1,7 раза
патрабавала росту інвестыцый, што выклікала інфляцыю.
- Значныя
матэрыяльныя страты ў выніку аварыі на ЧАЭС і землетрасенняў у Арменіі і
Таджыкістане (ад 16 да 20 млрд. руб. у цэнах 1986 г.).
- Рэзкае (у 2-3
разы) зніжэнне сусветных цэн на нафту і газ (у 1980 г. паступіла 22 млрд. долараў, у 1986 г. каля 8 млрд.).
- Пераадоленне
наступстваў супрацьалкагольнай кампаніі, што суправаджалася знішчэннем
вінаграднікаў і разбурэннем адпаведных галін вытворчасці, патрабавала мільярды
капіталаўкладанняў. Страты бюджэту склалі больш 37 млрд. руб.
- Непаслядоўнасць,
нерашучасць, палавінчатасць прымаемых мер: дзяржпрыёмкі, дзяржзаказу, барацьбы
з непрацоўнымі даходамі і г.д.
- Рост сацыяльнай
нестабільнасці – забастоўкі, супраціўленне кансерватыўных сіл.
- Няўменне
эканамістаў і гаспадарнікаў распрацаваць і ўкараніць нетрадыцыйныя падыходы ў
эканамічную палітыку і сістэму кіравання гаспадаркай краіны.
Другі этап
рэфармавання (з чэрвеня 1987 г.)
Задача:
радыкальная эканамічная рэформа. Сутнасць: Змяніць сістэму планавання праз
пераход да дзяржзаказу, спачатку абавязковага, а потым добраахвотнага (на
частку магутнасцяў прадпрыемства). Мэта – павысіць самастойнасць
прадпрыемстваў. Стымуляванне палітыкі прадпрыемстваў на самастойнасць,
самафінансаванне, самакіраванне, самаакупнасць. Увод у дзеянне дагаварных і
самастойна вызначаных цэн. Увядзенне аптовага гандлю сродкамі вытворчасці.
Ход
рэформы. Мерапрыемствы:
1) Стварэнне
заканадаўчай базы. Прыняты законы і дакументы: "Аб дзяржаўным
прадпрыемстве" (ВС СССР), "Аб карэннай перабудове кіравання
эканомікай" з 12 асобных дакументаў (СМ СССР і ЦК КПСС). Мэты – ажыццявіць
пераход ад адміністрацыйных да эканамічных метадаў кіравання.
2) Першы год –
павелічэнне тэмпаў эканамічнага росту, паскарэнне дынамікі прадукцыйнасці працы
адначасова з крызісам спажывецкага рынку і значным ростам рознічных цэн.
3) Захаванне
планавання. У 1988-1990 гг. не ўдалося заменшыць дзяржаўны заказ, ён ахопліваў
90% вытворчасці.
4) Абмежаванне
росту грашовай эмісіі, жорсткія ўмовы крэдытавання спалучаліся са шматмільярднымі
ссудамі і адтэрміноўкай пагашэння раней узятых крэдытаў.
5) Правал
аптовага гандлю рэсурсамі і сродкамі вытворчасці. Захавалася размеркаванне па
фондах і нарадах па фіксаваных цэнах.
6) З чэрвеня 1988 г. пераход на адносіны рэгіянальнага ці рэспубліканскага гаспадарчага разліку. Суправаджаўся
канфліктамі паміж цэнтральнымі і мясцовымі ўладамі (з сярэдзіны 1990 г.).
7) Перабудова
ваенна-прамысловага комплексу і канверсія.
Вынікі рэформы і
прычыны крызісу (пачаўся ў трэцім квартале 1988 г.):
- Палавінчатасць
і непаслядоўнасць рэформаў. Рэформы былі заменены размовамі аб рэформе.
- Невыкананне
прынятых законаў і рашэнняў.
- Арыентацыі
народнай гаспадаркі не на спажыўца, а на прамежкавыя валавыя паказчыкі.
-
Адміністрацыйныя метады рэгулявання аслаблі, а эканамічныя не былі ўведзены. На
пачатак 90-х гг. дзяржзаказ ахопліваў амаль усю вытворчасць, рэсурсы і сыравіна
размяркоўваліся цэнтралізавана, цэны вызначаліся зверху, дзяржаўная форма
ўласнасці пераважала над іншымі, боль-шая частка капіталаўкладанняў
кантралявалася з цэнтра.
- Склалася
ўпэўненасць, што пераадолець крызіс магчыма толькі шляхам рэформ, накіраваных
да рынку.
- Пачатак
разбурэння адзінай эканамічнай прасторы СССР.
- Некантралюемае
падзенне вытворчасці з 1990 г.
- Супрацьстаянне
цэнтра і рэгіёнаў мела вынікам адмову выконваць абавязкі па гаспадарчых
дагаворах, забарона вывозіць прадукцыю мясцовай прамысловасці і сельскай
гаспадаркі, асаблівая цэнавая палітыка.
- Чацвёрты
квартал 1990 г. – нацыянальны даход зменшыўся на 13,5-14,5%, вытворчасць
сыравіны і матэрыялаў на 13-15%, ўзрос дэфіцыт саюзнага бюджэту. За 1989-1991
гг. падзенне нацыянальнага прыбытку дасягнула 33%, што адпавядае ўзроўню
вялікай амерыканскай дэпрэсіі 1929-1933 гг.
Ліпень 1990 г. – апошні з’езд КПСС вызначыў:
1) сістэма
гаспадарання патрабуе змены;
2) адзіная
альтэрнатыва адміністрацыйна-каманднай сістэме кіравання – рынкавая эканоміка.
Тры варыянты
пераходу да рынкавых адносін (на восень 1990 г.):
- радыкальная
праграма "500 дзён" (С.Шаталін і Р.Яўлінскі);
- кансерватыўная
ўрадавая праграма (М.І.Рыжкоў);
- ліберальная
прэзідэнцкая праграма (М.С.Гарбачоў).
Сутнасць
праграмы «500 дзён»
Першы этап (з 1
кастрычніка 1990 г. да пачатку 1991 г.). Мэта – падрыхтаваць эканоміку да
ўваходжання ў рынак. Надзвычайныя меры: раздзяржаўленне эканомікі; прыватызацыя
кватэр і зямлі пад жылымі пабудовамі; стварэнне акцыянерных прадпрыемстваў
(50-60 з ліку буйных дзяржаўных); закрыццё асабліва неэфектыўных
прадпрыемстваў; прыватызацыя дробнага гандлю, грамадскага харчавання, бытавога
абслугоўвання; стварэнне заканадаўчай базы аб рынкавай эканоміцы; гарантаванне
права ўласнасці; адкрыццё біржаў, камерцыйных банкаў; скарачэнне дэфіцыту
дзяржаўнага бюджэту да 5 млрд. руб.
Другі этап
(наступныя 150 дзён). Мэта – захаваць дасягнутае, нарасціць станоўчы патэнцыял
рэформы, стварыць ўмовы для фарміравання сапраўднага рынку. Меры: лібералізацыя
цэн; раздзяржаўленне і дэманапалізацыя энергетычнай галіны эканомікі;
заахвочванне прадпрымальніцтва; стварэнне акцыянерных таварыстваў замест буйных
дзяржпрадпрыемстваў (у 1991 г. давесці іх колькасць да 1000-1500);
прыватызаваць 50% дробных і сярэдніх магазінаў.
Трэці этап
(наступныя 150 дзён). Мэта – стабілізацыя рынку спажывецкіх тавараў і сродкаў
вытворчасці; пашырэнне сферы рынкавых адносін; наладжванне новай сістэмы
гаспадарчых сувязяў. Меры: да канца 1991 г. ліквідаваць структуры адміністрацыйна-каманднай сістэмы; прыватызаваць 30-40% асноўных фондаў прамысловасці, 50%
будаўніцтва і аўтамабільнага транспарту, 60% гандлю і грамадскага харчавання.
Чацвёрты этап
(апошнія 100 дзён). Мэта – замацаванне стабілізацыі эканомікі і фінансаў;
фарміраванне канкурэнтнага рынкавага асяроддзя. Меры: закончыць раздзяржаўленне
і прыватызацыю народнай гаспадаркі (70% прамысловасці, 80-90% будаўніцтва,
аўтамабільнага транспарту, гандлю, грамадскага харчавання і паслуг).
Сутнасць
ліберальнай і кансерватыўнай праграм: адмова ад часовых параметраў заканчэння
пераўтварэнняў; паступовы пераход да рынку; мадыфікацыя і захаванне
адміністрацыйна-каманднай сістэмы; абмежаванне “шокатэрапіі”, захаванне адзінай
эканамічнай прасторы СССР і інш. Ліберальная праграма падтрымана ВС СССР (19
кастрычніка 1990 г.), радыкальная – рэгіёнамі СССР.
27 ліпеня 1990 г. – абвяшчэнне суверэнітэту БССР, кастрычнік 1990 г. – ВС БССР прыняў “Праграму пераходу да
рыначных адносін у БССР” (распрацавана СМ БССР на аснове радыкальнай праграмы).
Асноўныя
прынцыпы праграмы:
- свабода
прадпрымальніцтва, рэалізацыя права ўласнасці, прызнанне законным прымянення
наёмнай працы;
- свабода
эканамічнага выбару для ўсіх грамадзян рэспублікі, якія маюць аднолькавыя
магчымасці для самарэалізацыі ў якасці прадпрымальніка, наёмнага працаўніка,
уласніка, дзяржаўнага служачага і г.д.;
- свабоднае
цэнаўтварэнне як асноўны рэгулятар рынкавай сістэмы разам з дзяржаўным
рэгуляваннем эканомікі ў інтарэсах усяго грамадства;
- максімальная
адкрытасць рынкавай сістэмы Беларусі знешнім гаспадарчым сувязям як бліжняга,
так і дальняга замежжа;
- суверэннае
права рэспублікі распрацоўваць і ажыццяўляць свае законы і нарматыўна-прававыя
акты.
Мерапрыемствы
па рэалізацыі праграмы:
- Кастрычнік 1991 г. – дагавор аб адзінай эканамічнай прасторы паміж Расіяй, Беларуссю, Арменіяй, Кыргыстанам,
Таджыкістанам, Туркменістанам і Узбекістанам, Украінай, Малдовай і
Азербайджанам. Прынцыпы: узгодненая палітыка ў галінах транспарту, энергетыкі,
інфармацыі, развіцця прадпрымальніцтва, фінансаў, падаткаў і цэн, грашовай і
банкаўскай сістэм, мытных правіл і тарыфаў, стандартаў, статыстыкі,
бухгалтарскага ўліку, развіцці зарубежных эканамічных адносін і г.д.; прызнанне
прыватнай уласнасці, свабоды прадпрымальніцтва і канкурэнцыі.
- Распрацавана
дзяржаўная праграма па стабілізацыі эканомікі і сацыяльнай абароне
насельніцтва. Згодна яе створаны рэспубліканскі фонд стабілізацыі эканомікі,
рэфармуецца грашова-крэдытная сістэма. Насельніцтву дазволена выкупляць ва
ўласнасць кватэры, дачы, акцыі, аблігацыі, гаражы і г.д.
- Утварэнне
суб'ектаў рынкавай эканомікі – незалежных, самастойных, эканамічна адказных
таваравытворцаў, якія будуць займацца прадпрымальніцтвам ва ўмовах здаровай
канкурэнцыі.
- Раздзяржаўленне
і прыватызацыя на працягу 5—10 гадоў. Канчатковая мэта – стварэнне эканомікі з
сацыяльнымі прыярытэтамі.
- Утварэнне
сістэмы дзяржаўнага рэгулявання эканомікі, асноўныя элементы якой: ўласная
банкаўская і крэдытная сістэмы (Нацыянальны банк Беларусі, Знешэканомбанк,
Ашчадны і шэраг камерцыйных банкаў); уласны бюджэтны і падатковы механізм; планавае
рэгуляванне (комплексны прагноз эканамічнага і сацыяльнага развіцця
рэспублікі), абласцей, раёнаў і гарадоў; распрацоўка механізма цэнаўтварэння
(свабоднае цэнаўтварэнне за выключэннем спажывецкага кошыка), і сістэмы аплаты
працы (самастойнасць у аплаце працы, пры ўстаноўленым мінімуме зарплаты).
- Складванне
рынкавай інфраструктуры (спажывецкага рынку, рынку сродкаў вытворчасці,
фінансавага рынку, рынку працоўнай сілы) і механізму яе дзеяння.
- Сацыяльная
абарона насельніцтва праз мінімум аплаты працы і прыняцце законаў ("Аб
сацыяльнай абароне малазабяспечаных грамадзян", "Аб індэксацыі
прыбыткаў насельніцтва", "Аб абароне правоў інвалідаў" і інш.).
Створаны Пенсійны фонд і фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
Сацыяльна-эканамічны
стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2001 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі
Асаблівасць
эканамічнага развіцця Беларусі ў пачатку 90-х гг. – крызісныя з'явы выявіліся
пазней, чым у іншых рэспубліках СССР.
Займаючы 0,9% тэрыторыі
СССР і налічваючы 3,6% насельніцтва і 3,4% кошту асноўных вытворчых фондаў, у 1990 г. Беларусь вырабляла 4% валавага нацыянальнага прадукту, 4,5% прамысловых тавараў і 5,6%
прадукцыі сельскай гаспадаркі СССР.
У 1990 г. выдаткі дзяржавы на сацыяльна-культурныя мерапрыемствы поўнасцю пакрываліся прыбыткамі,
прафіцыт дзяржбюджэту быў роўны 2,6% да ВНП. Практычна адсутнічалі беспрацоўе і
інфляцыя. У 1991-1992 гг. па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу (ІРЧП)
Беларусь займала 40-е месца сярод 174 краін свету і адносілася да групы краін з
яго высокім узроўнем.
Толькі ў 1991 г. у Беларусі ўпершыню адбылося абсалютнае падзенне вытворчасці прамысловай і с/г прадукцыі (ВНП
склаў 98%, а нацыянальны даход 97% ад 1990 г.). У наступныя гады адбылося рэзкае абвастрэнне эканамічнага крызісу (супала з першымі гадамі незалежнага
існавання Беларусі). Народная гаспадарка рэспублікі стаяла на мяжы абвалу.
Прыкметы
крызісу пачатку 90-х гг.
1. Падзенне за
1991-1994 гг. выпуску прамысловай прадукцыі на 31% (з улікам нерэалізаваных
таварных запасаў і неаплочанай прадукцыі – у 2 разы). Спад меў усеагульны
характар (усе галіны вытворчасці).
2. Узнікненне
праблемы збыту прадукцыі, рэзкае падаражанне матэрыяльных рэсурсаў, хранічныя
неплацяжы.
3. Нізкі ўзровень
канкурэнтаздольнасці прадукцыі (вынік скарачэння інвестыцый у навуку і новыя
тэхналогіі). Страта традыцыйных рынкаў збыту.
4. У с/г зніжэнне
аб'ёмаў вытворчасці склала 14%. Прычыны: дрэннае забеспячэнне рэсурсамі,
недахоп уласных крыніц фінансавання, нізкі ўзровень закупачных цэн, нізкая
рэнтабельнасць сельскагаспадарчай вытворчасці, засуха 1994 г. (у той жа час на с/г у 1990-1994 гг. выдзялялася 50-60% бюджэту).
5. Палітыка
штучнага стрымліванія цэн на с/г тавары, тавары прамысловасці, паслугі сувязі і
транспарту, камунальнай гаспадаркі і г.д.
6. Рэзкае
зніжэнне даходаў насельніцтва. На 1994 г. рэальная зарплата склала 24,8% ад узроўню снежня 1991 г. Даходы 60% насельніцтва апынуліся за мяжой мінімальнага
спажывецкага бюджэту.
7.
Выкарыстоўванне клірынгавых разлікаў (безнаяўныя разлікі гатовай прадукцыяй па
заніжаных цэнах). Прамыя страты Беларусі ў 1993 г склалі 440 млн. долараў.
8. Вялікая
знешняя запазычанасць (перад Расіяй за энергарэсурсы). За 1994 г. вырасла ў 10 разоў да 500 млн. долараў.
9. Высокая
інфляцыя пасля лібералізацыі цэн 1992 г. 1992 г. 27% у месяц, 1993 г. 32% у месяц.
У 1994 г. ВВП у адносінах да 1990 г склаў 72%, аб’ём прамысловай вытворчасці 67%, капітальныя ўкладанні
57%. Рэзка ўзмацнілася дыферэнцыяцыя даходаў насельніцтва. З’явілася і стала
пастаянна расці беспрацоўе. Працягласць жыцця зменьшылася з 71,1 года ў 1990 г. да 69,0 ў 1994 г. У гэты крызісны перыяд адбывалася пераліўка капіталу з матэрыяльнай
вытворчасці ў сферу гандлёва-пасрэдніцкай дзейнасці і фінансаў, дзе мелі месца
хуткае абарачэнне капіталу і магчымасці атрымання звышпрыбытку ва ўмовах
інфляцыі. У 1994 г. рэйтынг Беларусі па ІРЧП знізіўся да 62-га месца сярод 175
краін свету.
Осноунымi задачамi праграмы неадкладных мер па выхаду
эканомікі Рэспублікі Беларусь з крызісу (1994 г.) былi:
- Аздараўленне
фінансавай і грашова-крэдытнай сістэм (у першую чаргу).
- Нармалізацыя
знешнеэканамічных адносін, стабілізацыя нацыянальнай валюты.
- Сацыяльная
падтрымка найбольш неабароненых слаёў насельніцтва. Удасканаленне аплаты працы.
- Узмацненне
дзяржаўнага рэгулявання ў эканоміцы.
- Пераадоленне
спаду вытворчасці.
Рэалізацыя
праграмы дазволіла ў 1994-1995 гг. на час зменшыць інфляцыю, знізіць дэфіцыт
дзяржаўнага бюджэту, затармазіць падзенне ўзроўню жыцця народа, прыпыніць
абвальны спад вытворчасці.
Асноўныя
накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996 – 2000 гг.
Актуальнай стала
новая задача стварыць перадумовы для пераходу ад спаду вытворчасці да яго
стабілізацыі і некатораму росту. У гэтых мэтах былі распрацаваны і зацверджаны
Асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996
– 2000 гг. Прыярытэты: экспарт, жыллё, харчаванне.
У якасці
перспектыўнай прынята мадэль сацыяльна арыентаванай рынкавай эканомікі, якая
будуецца па прынцыпах канстытуцыйных гарантый асабістых правоў і свабод
грамадзян, свабоды прадпрымальніцтва, выбару прафесіі і месца працы, роўнасці
ўсіх форм уласнасці, гарантыі яе недатыкальнасці і выкарыстання ў інтарэсах
асобы і грамадства, забеспячэння ўзаемасувязі дабрабыту работніка і вынікаў яго
працы, сацыяльнай абароны непрацаздольных і іншых сацыяльна ўразлівых пластоў
насельніцтва, сацыяльнага партнёрства (паміж дзяржавай, прафсаюзамі і саюзамі
прадпрымальнікаў). Сацыяльная арыентацыя рынкавай эканомікі дазваляе, з аднаго
боку, захаваць сацыяльныя заваёвы народа, а з другога – выкарыстоўваць рынкавыя
механізмы для павышэння эфектыўнасці эканамічнай сістэмы, яе ўспрымальнасці да
навукова-тэхнічнага прагрэсу. Ствараючы ўмовы для рынкавай эканомікі, дзяржава
ў сваёй эканамічнай палітыцы павінна імкнуцца да дасягнення такіх прынцыповых
мэтаў, як рост дабрабыту народа, высокая ступень занятасці, спрыяльная для
жыцця навакольнага асяроддзя.
Для гэтага
неабходна:
- назіранне за
сацыяльнымі індыкатарамі эканамічнага развіцця, уключаючы экалагічныя
паказчыкі;
- змякчэнне
праблемных эканамічных сітуацый;
- садзейнічанне
эканамічнаму і сацыяльнаму прагрэсу.
Грамадская думка
рэспублікі не падтрымлівала ідэалогію, “скачка ў рынак”. З 1990 г. па 1998 г. (з 30% да 15%) знізілася колькасць прыхільнікаў радыкальнага і хуткага пераходу да
рынку. Больш за 40% рэспандэнтаў выступаюць за працяглы, але сацыяльна
кантраляваны пераход да рынку.
У масавым
усведамленні грамадзян Беларусі дамінуючае становішча па-ранейшаму займаюць
каштоўнасці і арыентацыі мінулай эпохі. Сацыялагічныя даследаванні сведчаць,
што пераважнай формай грамадскага ладу ў Беларусі ў 1996 – 41%, а ў 1998 г. – 42% грамадзян назвалі сацыялізм. За капіталізм пры гэтым выказалася, адпаведна 17% і 23%
рэспандэнтаў. Такім чынам, для многіх грамадзян рэспублікі так і не зразумелы
сапраўдныя мэты ажыццёўленых пераўтварэнняў. Усё гэта сведчыць і аб нежаданні
насельніцтва адмовіцца ад сацыяльных гарантый ранейшага грамадскага ладу,
сацыяльных каштоўнасцей.
На сённяшні дзень
сярод краін СНД на долю Рэспублікі Беларусь прыходзіцца 0,9% тэрыторыі, 3,6%
насельніцтва. Адначасова рэспубліка вырабляе 26,1% мінеральных угнаенняў, 53,7%
хімічных валокан і ніцяў, 33,8% металарэжучых станкоў, 6,7% грузавых
аўтамабіляў, 58,7% трактараў, 27,4% тэлевізараў, 33,4% халадзільнікаў і
маразільнікаў, 11,4% тканіны, 13,3% бульбы, 7,7% малака і мяса, 6,7% яек.
Па апошніх
апублікаваных дадзеных Беларусь па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу
займае 57-е месца ў свеце. Гэта лепшы паказчык сярод дзяржаў СНД (Расійская
Федэрацыя – 62-е месца, Казахстан – 73-е, Украіна – 78-е), хаця ў апошнія гады
яе значна апярэдзілі краіны Прыбалтыкі і дзяржавы Усходняй Еўропы.
Уключэнне
Беларусі ў эфектыўны міжнародны працэс падзелу працы дапускае наяўнасць адпаведных
унутраных прадпасылак: развітага навукова-тэхнічнага і прамысловага патэнцыялу,
высокага ўзроўню адукацыі насельніцтва, нацыянальнай тэхнічнай і гуманітарнай
інтэлігенцыі, доступу да знешніх крыніц інфармацыі, капіталу і рэсурсаў. Усе
гэтыя ўмовы ў той ці іншай ступені прысутнічаюць у Беларусі. Задача складаецца
ў іх выкарыстанні і найлепшым камбінаванні з мэтай адстояць свае нацыянальныя
інтарэсы ў глабальнай міжнароднай канкурэнцыі і выкарыстаць канкурэнтныя
перавагі для ўмацавання свайго становішча ў сусветнай эканамічнай сістэме.
“Асноўныя
напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2010 г.” зацверджаны СМ РБ у красавіку 2000 г. У дакуменце вызначаны стратэгічныя мэты, задачы,
базавыя прынцыпы і асноўныя прыярытэты на новае тысячагоддзе.
- Улік
асаблівасцей Беларусі як малой краіны з адкрытай эканомікай.
- Улік працэсу
глабалізацыі сусветнай эканомікі.
- Удзел
беларускіх прадпрыемстваў у фінансава-прамысловых групах (ФПГ) і
транснацыянальных кампаніях (ТНК) з мэтай прыцягнення новых тэхналогій і
інвестыцый.
Паскарэнне працэсаў
інтэграцыі Беларусі ў сусветную эканоміку з’яўляецца важнай перадумовай для
паспяховай сістэмнай трансфармацыі яе эканомікі і далейшага прагрэсу чалавечага
патэнцыялу.
Сацыяльная палітыка
Стратэгічнымі мэтамі
сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца: аздараўленне
народа; павышэнне ўзроўню яго дабрабыту на аснове збалансаванага і ўстойлівага
эканамічнага росту; забеспячэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця чалавека.
Іх дасягненне звязана з
паскарэннем росту і паляпшэннем якасных параметраў усяго народнагаспадарчага
комплексу краіны. Неабходна пераўзброіць вытворчасць на аснове навейшых
тэхналогій, каб перайсці на выпуск прадукцыі сучаснага ўзроўню. Толькі ўдзел у
сусветным падзеле працы дасць магчымасць вырашыць ў бліжэйшай будучыні
стратэгічныя задачы і перш за ўсё забеспячэнне росту даходаў насельніцтва,
стварэнне годных умоў жыцця і асяроддзя пражывання чалавека.
У адрозненне ад
эканамічна развітых краін структура выдаткаў дамашніх гаспадарак у Беларусі
характарызуецца высокай доляй затрат на харчовыя тавары, нізкай – на набыццё
тавараў культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння і яшчэ больш нізкай – на
платныя паслугі. Удзельная вага кошту прадуктаў харчавання ў бюджэце сям’і на
працягу 1995-1998 гг. зніжалася, але ў 1999 г. ён значна павысіўся і склаў 59,5% спажывецкіх выдаткаў. Назіраюцца істотныя адрозненні іх структур. Калі ў
сем’ях з дзецьмі на харчаванне прыходзіцца 55,5% бюджэту, то ў сем’ях
пенсіянераў – 74,5%.
Другі па значэнні артыкул
выдаткаў насельніцтва – пакупка нехарчовых тавараў. У 1999 г ён склаў 27,9% супраць 23,4% у 1995 г. У 1999 г. рост цэн на тавары амаль у 2 разы апярэджваў
рост кошту жыллёва-камунальных паслуг, у выніку чаго ўдзельная вага аплаты за
ЖКП ў спажывецкіх выдатках знізіўся з 3,6% у 1998 г. да 2% у 1999 г.
Нязначныя выдаткі на
культуру, адукацыю, адпачынак і спорт – 2,2%, на ахову здароўя – 1,9%. Аднак у
20% найбольш забяспечанага насельніцтва яны ў 5 разоў, а на ахову здароўя – у
3,5 раза большыя, чым у 20% найменш забяспечанага.
Канцэпцыя і
Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001 – 2005 гг.
Галоўным вынікам
рэалізацыі Канцэпцыі і Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі
Беларусь на 2001 – 2005 гг. з’явіцца стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць
стабілізацыю і ўстойлівы эканамічны рост і на яго аснове – павышэнне ўзроўню
жыцця народа.
Валавы ўнутраны прадукт
павялічыцца за гэты час у 1,24 – 1,33 раза, прадукцыя прамысловасці – у 1,24 –
1,28, у тым ліку спажывецкіх тавараў – у 1,28 – 1,33 раза, сельскай гаспадаркі
– у 1,2 – 1,3, а прадукцыя сфер паслуг – у 1,4 – 1,5 раза. Палепшыцца галіновая
структура ВВП: доля прамысловасці складзе 31 – 32%, сельскай гаспадаркі – 8,8 –
9%, будаўніцтва – 6 – 6,3%, а доля сферы паслуг узрасце да 37 – 37,5%.
Прадукцыйнасць грамадскай
працы павялічыцца на 28 – 36%. Матэрыялаёмістасць вытворчасці тавараў і паслуг
знізіцца на 4 – 5%, а энергаёмістасць ВВП – на 15 – 20%. Зразумела, аб тым, што
мы зможам жыць у багацці, не можа быць размовы. Але пасля пэўнага перыяду, хаця
і з мінімальным запасам трываласці, мы ўсё жа зможам развівацца на ўласнай
аснове, прыцягваючы крэдыты і інвестыцыйныя рэсурсы.
СПІС
ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. В.І. Галубовіч Эканамічная
гісторыя Беларусі / Пад рэд. В.І. Галубовіча - Мінск, 1996.
2. С. Ф. Шымуковіч Эканамічная
гісторыя Беларусі / С. Ф. Шымуковіч – Мн, 2001.
3. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя
Беларусі / Доўнар-Запольскі М.В.- Мінск, 1994.
4. 1. З гісторыі эканамічных рэформаў на Беларусі - Мн.,
1990-е гг.