Беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гадах
Міністэрства
адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі
дзяржаўны універсітэт
Гістарычны
факультэт
Беларуска-польскія
культурныя сувязі ў 1945-1991 гадах
Мінск
– 2008 г.
Вывучэнне
культуры, яе гісторыі і развіцця заўсёды было цесна звязаным з вывучэннем
гісторыі народа. Культура з’яўляецца “душой народа”, у значнай ступені вызначае яго светапогляд і
менталітэт. У сучасным свеце, калі развіццё інфармацыйных тэхналогій з кожным
днём набірае хуткасць, многія культуролагі ўсё часцей і часцей вядуць размова
аб “узаемапранікненні культур”. Шляхі да гэтага ўзаемапранікнення ўзнікаюць у
працэсе развіцця культурных сувязей паміж носьбітамі розных культур.
Разглядаючы
культурныя дачыненні, трэба адзначць, што да іх адносяцца розныя формы
культурнага абмену, успрыманне беларускай культуры ў Польшчы,
грамадска-палітычныя і культурныя чыннікі, якія спрыялі ці перашкаджалі
развіццю культур абедзвюх краін. Галоўная мэта данная працы – гэта даследванне
сутнасці і характару гэтых зносін, сувязей у розных галінах культуры паміж
Беларуссю і Польшчай. Адной з мэтаў таксама з’яўляецца вывучэнне
беларуска-польскіх культурных дачыненняў у іх гістарычным развіцці з улікам
галоўных напрамкаў, а таксама эфектыўнасці супрацоўніцтва.
Асаблівасцю працы
з’яўляецца той факт, што яно ахоплівае толькі той аспект беларуска-польскіх
культурных кантактаў, які тычыцца прысутнасці беларускай культуры ў Польшчы.
Што тычыцца навуковай навізны і актуальнасці працы, дык тут трэба адзначыць,
што гэтая тэма дагэтуль шырока не вывучалася. Утварэнне ў 1991г. незалежнай
Рэспублікі Беларусь патрабуе выпрацоўкі новага погляду на беларуска-польскія
культурныя адносіны, а таксама іх разгляду з перспектывы існавання дзвюх
суседніх самастойных дзяржаў.
1.
Гісторыя беларуска-польскіх культурных сувязей у XIX-XX стст.
Нягледзячы на
назву раздзела, трэба пачать агляд беларуска-польскіх адносін з часоў Рэчы
Паспалітай. Менавіта жыцце беларускіх і польскіх зямель у адной дзяржаве дае
пачатак культурным адносінам паміж імі. Да XIX ст. гэтыя адносіны былі досыць
плённымі, але перавага ў іх была на баку Польшчы. У XIX ст., калі беларускія і
польскія землі трапілі ў склад Расійская імперыі, культурныя адносіны паміж імі
пачалі змяншацца. Звязана гэта было ў першую чаргу з палітыкай “русіфікацыі”,
якую расійкія ўлады праводзілі на беларускіх землях. Гэтая тэндэнцыя найбольш
узмацнілася у 70-90 гг. XIX ст., што было звязана з паўстаннем 1863-1864 гг.
Але канчаткова
беларуска-польскія культурныя адносіны не згінулі. Яны працягвалі існаваць і
развівацца, хоць перавага па-ранейшаму заставалася на польскім баку. Найбольш
плённымі культурныя адносіны былі ў літаратуры. Значную ролю ў развіцці
культурных адносін пачынае адыгрываць эмігранцкая культура. Гэта выразна бачна на
прыкладзе літаратуры. Шмат зрабілі ў гэтыя часы для пашырэння культурных
адносін дзеячы беларускай і польская культур.
У пачатку XX ст.
беларуска-польскія культурныя адносіны ўступілі ў новую фазу свайго развіцця.
Гэты перыяд нельга разглядаць адназначна. З аднаго боку польскія культурным і
палітычныя дзеячы пачалі прызнаваць існаванне беларускай інтэлігенцыі. З
другога – пачынае згасаць цікавасць палякаў да беларускага фальклору, а
польскія палітыкі не прызнаюць беларусаў як самастойны народ.
У далейшым
паўтарылася сітуацыя XIX ст. Беларускія землі ўвайшлі ў склад СССР, і таму на
працягуў міжваеннага перыяда беларуска-польскіх культурных адносін фактычна не
існавала, бо савецкія рэспублікі, якія межавалі з Польшчай, лічыліся
бальшавіцкім урадам “бастыёнам свету сацыялізму”, першай лініяй абароны ад
капіталістычнага Западу. Можна нават казаць, што сітуацыя з развіццём
беларуска-польскіх культурных адносін была яшчы горш, чым у XIX ст.
2.
Культурная дзейнасць беларусаў у Польшчы.
Асноўную
культурную дзейнасць у Польшчы у гэты перыяд ажыццяўляла Беларускае
грамадска-культурнае таварыства (БГКТ) з цэнтрам у Беластоку, створанае 2
лютага 1956 г.[1] Яно падтрымлівала сталыя
кантакты з БССР, а таксама з Масквой. Галоўнай дзейнасцю БГКТ была прапаганда
беларускай культуры ў Польшчы, што ажыццяўлялася ў асноўным праз выданне
беларускамоўнай літаратуры (штотыднёвік “Ніва”, “Беларускі каляндар” і г. д.).
Усяго за перыяд 1956-1991 гг. у Польшчы выйшла 134 кніжныя публікацыі, сярэдні
наклад якіх складаў 4 тыс. экзэмпляраў. Літаратурная творчасць беларусаў у
Польшчы была выклікана не толькі неабзоднасцю захаваць сваю культурную і моўную
непасрэндасць, але і творчымі пошукамі беларусаў, жаданнем вырашыць свае
нацыянальныя праблемы, знайсці шляхі будучага лёсу народа.
Аднак трэба
адзначыць, што дзейнасць БГКТ па сутнасці абмяжоўвалася адной толькі
Беласточчынай. У першую чаргу гэта тлумачыцца палітыкай польскіх улад і
ПРП-ПАРП. Гэта палітыка праявілася ў штучным падтрымліванні думкі, што Польшча
– этнічна аднародная краіна, большасць насельніцтва ў якой складаюць палякі.
Таму дзейнасць БГКТ значна абмяжоўвалася, асабліва ў 70-ыя гг. Толькі ў 1989г.
МУС ПНР спыніла ажыццяўленне кантролю над дзейнасцю БГКТ. У 80-ыя гг. у
польскім грамадстве пачаўся рост цікавасці да беларускай культуры. Разам з
дэмакратызацыяй рэжыму гэта дазволіла беларусам у Польшчы адыгрываць ролю
прадстаўнікой беларускай культуры.
3.
Сацыяльна-палітычныя ўмовы функцыянавання культуры і навукі.
Якім быў уплыў
сацыяльна-палітычнага становішча ў БССР (і ў нейкай ступені ў СССР) і Польшчы
на развіццё беларуска-польскіх культурных сувязяў? Што тычыцца БССР, дык тут у
2 пал. 40-ых-50-ых гг. назіралася закрыццё межаў. Звязана гэта было з
пранікненнем новых ідэй у час Другой сусветнай вайны, калі 15 млн. савецкіх
грамадзян, якія вярнуліся з Еўропы, пабачылі ўзровень яе цывілізацыі. У
60-ыя-80-ыя гг. кантакты (у тым ліку і культурныя) СССР з вонкавым светам
павялічываліся, але адначасова павялічываўся і кантроль над імі з боку улад і
партыі. Для культуры гэты перыяд стаў апагеем бюракратызацыі.
Што тычыцца
Польшчы, дык тут сітуацыя была некалькі лепшай. Прымат ідэалогіі і партыі ў
культурным жыцці таксама прысутнічаў, але ён быў не такім адчувальным, як у
БССР. Звязана гэта было з блізасцю Захада, а таксама з “польскай адлігай”, якая
пачалася пасля 1956г. Таму працэс таталізацыі грамадства ў Польшчы не быў завершаны.
За выключэннем марксісцка-ленінскай ідэалогіі і польска-савецкіх адносін
польскія ўлады не ажыццяўлялі кіраванне культурным і інтэлектуальным жыццем.
Але прыярытэт дактрынальнага аспекту у культурных сувязях БССР з замежжам не даваў
выкарыстаць гэтыя магчымасці Польшчы на карысць беларуска-польскіх культурных
адносінаў.
4.
Механізм і суб’екты культурнага абмену.
У БССР культурны
абмен з Польшчай праходзіў у асноўным праз Міністэрства культуры БССР. У плане
міжнародных культурных адносін Міністэрства культуры было падпарадкавана Савету
Міністраў БССР, а той, у сваю чаргу, – Дзяржаўнаму камітэту па культурных
сувязях з замежнымі краінамі пры Савеце Міністраў СССР, які і кіраваў усімі
міжнароднымі зносінамі Савецкага Саюза. Да таго ж увесь гэты ланцужок кантраляваўся
ЦК КПСС, дзе ў 1956г. быў створаны асобны міжнародны аддзел, які курыраваў
краніы “народнай дэмакратыі”. Быў і другі шлях культурнага ўзаемадзеяння – праз
грамадскія арганізацыі Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з
зарубежнымі краінамі і праз Таварыства савецка-польскай дружбы – але істотнай
ролі ён не адыграваў. На ўсёй працягласці гэтага ланцужка ўсялякая ініцыятыва
была недапушчальнай і жорстка каралася. Патрабавалася дакладна выконваць загады
цэнтра.
Падобнае
становішча было і ў Польшчы. Першым звяном быў Самастойны аддзел супрацоўніцтва
з замежжам Міністэрства культуры і мастацтва, створаны 9 сакавіка 1945г.). У
1946г. Аддзел быў пераўтвораны ў Бюро па культурнаму супрацоўніцтву з замежжам
МКіМ. У 1950г. Бюро змяніў Камітэт па культурнаму супрацоўніцтву з замежжам пры
Савеце Міністраў. У 1970-ых гг. у ПНР усталявалася наступная сістэма: асноўная
дзейнасць была даручана Дэпартаменту культурнага супрацоўніцтва з замежжам (у
яго складзе – Аддзел супрацоўніцтва з СССР) пры МКіМ, які кантраляваўся Саветам
Міністраў і Прэзідыўмам урада, тады як агульную каардынацыю ажыццяўляў міністр
замежных спраў. Да 1965г. чыста беларускія акцэнты у культурным абмене Польшчы
былі нязначныя, галоўны прыярытэт належыў СССР.
Усё гэта вельмі
перашкаджала беларуска-польскім культурным адносінам, заганяючы іх ў вузкія
рамкі партыйна-ідэалагічнай цэнзуры. Але культурны абмен паміж дзвюма краінамі
існаваў, развіваючыся ў трох асноўных накірунках: 1) літаратура і выдавецкая
дзейнасць; 2) мастацтва (жывапіс, скульптура, музыка, тэатр, кіно; 3) навука.
5.
Беларуская культура ў Польшчы.
Беларуская
культура ппранікала ў Польшчу па тром вышэйназваным накірункам. Найбольш
плённымі беларуска-польскія культурныя кантакты былі ў сферы літаратуры.
Пераважна гэта былі пераклады мастацкай літаратуры на польскую мову, абмен
літаратурнымі выданнямі, візіты пісьменнікаў, паэтаў, святкаванні літаратурных
угодкаў і дзён беларускай культуры. Першай шырока арганізаванай прэзентацыяй
беларускай культуры ў Польшчы былі Дні беларускай культуры ў 1955г. Трэба
таксама адзначыць такія мерапрыемства, як святкаванне 80-ай гадавіны народзін
Я. Купалы і Я. Коласа (1962г.) і 100-ай гадавіны народзін Я. Купалы і Я.
Коласа, якую святкавалі ў 1982г. у форме польска-савецкай навуковай
канферэнцыі.
Але ж агульны
стан беларускай літаратуры ў Польшчы на працягу 1945-1991гг. быў невельмі задавальняючы.
Так, вершаў Я. Купалы было выдадзена толькі тры тамы, а Я. Коласа – толькі
адзін невялікі зборнік з 25 твораў і фрагменты паэмы “Новая зямля” ў
перакладзе. І гэта класікі беларускай літаратуры! Сярод сучасных беларускіх
пісьменнікаў найбольш вядомымі былі В. Быкаў (найбольш вядомы), М. Танк, Я.
Брыль, І. Пташнікаў. Невялікія тыражы (у сярэднік па 5 тыс. экз.) не спрыялі паляпшэнню
становішча. Такое становішча склалася невыпадкова. Па-першае, адсутнічала
неабходная колькасць кваліфікаваных перакладчыкаў з беларускага. Па-другое,
беларуская спецыфіка ўспрымання паэзіі (традыцыі адлюстравання рэчаіснасці,
апісанне цыжкага сялянскага лёсу) не адпавядала польскай (паэзія з
метафізічнымі ці рэлігійнымі сюжэтамі, месіянскім духам, часам нават
містычным). Таму часта беларускую паэзію ў Польшчы называлі “правінцыяльнай,
нясмелай”. Аднак пры гэтым веданне яе было слабым. Па-трэццяе, перашкоды
ідэалагічнага і адміністрацыйнага характару.
Такім жа быў стан
беларускага выяўленчага мастацтва ў Польшчы. Асобных кантактаў беларускіх
мастакоў з польскімі не існавала. У асноўным творчасць беларускіч мастакоў была
прадстаўлена ў Польшчы ў форме агульнасаюзных выставак і прэзентацый.
Некалькі лепш
выглядала ў Польшчы беларуская музыка. Але і тут не назіралася сталага
сістэматычнага супрацоўніцтва, і ўзаеныя кантакты абмяжоўваліся гастрольнымі
выступленнямі. Больш частымі былі выступленні беларускіх музычных ансамбляў з
памежных гарадоў. На мяжы 80-ых-90-ых гг. узнікаюць новыя формы культурнага
абмену ў галіне музыкі, такія як фестывалі маладзёжнай музыкі на Беласточчыне
(напрыклад, фестываль беларускага рока “Басовішча”).
Беларускі тэатр ў
Польшчы прадстаўлены быў слаба. Галоўным чынам звязана гэта было з
ідэалагічнымі прычынамі. Фактычна адсутнічаў беларускі рэпертуар і ў польскіх
тэатрах. Гастролі беларускіх тэатраў у Польшчу кампенсавалі гэта ў нязначнай
меры. Найбольшай папулярнасцю беларускі тэатр карыстаўся на Беласточчыне, дзе колькасць
беларусаў была найбольшай.
Такім жа было і
становішча беларускай кінематаграфіі. За перыяд з 1948 г. па 1987 г. у польскіх
кінатэатрах, на тэлебачанні было паказана ўсяго 34 мастацкія стужкі
“Беларусьфільма”.
Такім чынам, найбольшая
актыўнасць беларуска-польскіх культурных дачыненняў прыпадае на 1955-1991 гг.,
але ў цэлым яны былі нязначнымі.
6.
Польскія беларусазнаўчыя даследванні.
Сюды адносіцца
такая з’ява
культурнага жыцця,
як даслеванні палякаў па беларускай культуры. З папярэдняга матэрыялу стала
разумела, што стан беларускай культуры ў Польшчы, а таксама інформаванасць
саміх палякаў аб гэтай культуры пакідалі жадаць лепшага. Таму вывучэнне
польскай беларусістыкі як паказальніка інфармаванасці палякаў аб беларускай
культуры робіцца вельмі важным для разумення развіцця беларуска-польскіх
культурных дачыненняў.
Найбольшых
поспехаў тут дасягнулі польскія даследчыкі беларускай мовы і літаратуры.
Буйнейшым цэнтрам даследвання беларускай літаратуры і беларуска-польскіх
літаратурных сувязяў з’яўлялася Лабараторыя ўсходнеславянскіх літаратур у
складзе Навукова-даследчага інстытута славяназнаўства Польскай АН. У 1956г. з
дапамогай Беларусі быў створаны яшчэ адзін цэнтр – кафедра беларускай філалогіі
Варшаўскага ўніверсітэта. У галіне беларускага літаратуразнаўства працаваў
шэраг польскіх даследчыкаў (В. Стохэль, С. Яновіч, В. Вільчыньскі, Т. Пазьняк і
інш.). Адной з галін вывучэння беларускай літаратуры было вывучэнне ўспрымання
беларускай літаратуры ў Польшчы, сувязяў беларускай і польскай літаратур на
прыкладзе творчасці Я. Купалы. У гэты перыяд польскія даследчыкі зрабілі шэраг
абгрунтаваных высноў.
Што тычыцца
вывучэння беларускай мовы, дык яно было прадстаўлена дзвюма плынямі: вывучэнне
беларускіх гаворак Усходняй Беласточчыны і фальклору (Інстытут славяназнаўства)
і вывучэнне лексікаграфіі і анамастыкі Усходняй Беласточчыны (кафедра
беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта). З тягам часу цікавасць польскіх
даследчыкаў да беларускай мовы (а гэта значыць і колькасць прац) толькі
павялічвалася.
Плённа
развівалася даследванне беларускага фальклору, дзе можна вылучыць два напрамкі:
распрацоўка асобных праблем, звязаных з беларускім фальклорам, і публікацыя
народнай творчасці польскіх беларусаў. З 2 пал. 80-ых гг. пачалі актыўна
развівацца навуковыя сувязі Польскай і Беларускай акадэмій навук, што
праявілася ў сумесных даследваннях польска-беларускіх этнічных сувязей.
У цэлым развіццё
беларусазнаўства ў Польшчы можна ацаніць як досыць паспяховае. Гэта быў фактар,
які спрыяў пашырэнню ведаў палякаў аб беларускай культуры, і такім чынам
узмацняў культурныя адносіны паміж дзвюма краінамі.
7.
Беларусь у польскай гістарыяграфіі і мемуарыстыцы.
Гэты раздзел ў
нейкай ступені пераклікаецца з папярэднім. Аналізуючы развіццё польскай
гістарыяграфіі, можна адзначыць некалькі яе адметнасцяў, якія былі вызначаны
панаваўшым у краіне рэжымам. Гэта забарона пэўных тэм і абмежаванні ў доступе
даследчыкаў да крыніц, прыярытэт вывучэння эканамічнай гісторыі, рабочых,
сацыяльных і рэвалюцыйных рухаў (асабліва гэта праявілася ў 1945-1956гг.).
Асаблівасцю польскай гістарыяграфіі была наяўнасць у ёй дзвюх плыняў:
камуністычнай і эмігранцкай.
У цэлым колькасць
прац польскіх гісторыкаў, якія прысвечаны гісторыі Беларусі, невялікая. Абагульнаючыя
працы па гісторыі Беларусі прадстаўлены толькі “Гісторыяй Беларусі” М. Космана
(1979г.). Найбольш змястоўна вывучалася гісторыя ВКЛ, што звязана з
напрацоўкамі польскай гістарыяграфіі, даволі добра была распрацавана гісторыя XVIII ст. (асабліва паўстанні 1830-1831гг.
і 1863-1864гг.), тады як гісторыя Беларусі XX ст. найбольш актыўна прыстасоўвалася да патрэб марксісцкай ідэалогіі,
хоць гэтая рыса ўласціва амаль усёй польскай гістарыяграфіі 1945-1991гг. аб
Беларусі. Пасля 1956г. польскія гістарычныя працы, прысвечаныя больш аддалённыс
стагоддзям, амаль не абмяжоўваліся ў выбары тэмы і перыяду даследвання. Для
гісторыі Беларусі XX ст. цэнзурныя і ідэалагічныя
забароны пачалі здымацца толькі ў 80-ыя гг.
Па-першае,
беларусы з’яўляюцца тут толькі эпізадычна, часцей за ўсё ў творах тых польскіх
аўтараў, якія паходзілі з Заходняй Беларусі, ці з сумежных з ёю тэрыторый.
Аўтары ўспамінаў з любоўю апавядаюць пра сваю “малую айчыны”, але беларусы выступаюць
у іх як эпізадычны фон.
Па-другое, ва
ўспамінах аб Другой сусветнай вайне беларусы выступаюць у сувязі з падзеямі
верасня 1939г. у Заходняй Беларусі. Усе аўтары адзначаюць варожасць беларускай
вёскі да палякаў, але большасць з аўтараў схільна да скрайнасці ў ацэнках і
выказваннях, да абвінавачвання беларусаў у страце сваёй “малой айчыны”, як,
напрыклад, Я. Кавальская.
Па-трэццяе, сярод
польскіх мемуарыстаў пануе згодная ацэнка стану нацыянальнай свядомасці
беларусаў. Яны адзначаюць цыжкасці з самаідэнтыфікацыяй беларусаў,
падкрэсліваюць слабасць нацыянальнай крышталізацыі, цеснае перапляценне ў
жыхароў Заходняй Беларусі паміж сабой паняццяў “нацыянальнасць” і
“веравызнанне”.
Вынікі
Зробім вынікі. Творы
беларускай культуры прысутнічалі ў культурным і навуковым жыцці Польшчы ў
1945-1991 гг. Але беларуска-польскія культурныя адносіны ў гэты перыяд былі
вынікамі не гістарычнага працэссу, а палітычнага ўздзеяння. Іх развіццё
залежыла ад дзяржаўных чыннікаў, ідэалогія і фармалізм непадзельна панавалі над
культурай. Беларусь выступала ў працэссе культурных адносінаў з Польшчай як
частка СССР, а не як самастойна дзяржава.
Разам з тым у
Польшчы аб’ектыўна адсутнічала цікавасць
да беларускай культуры. Звязана гэта з няведаннем беларускай культуры, а
таксама з накіраванасцю культурных інтарэсаў польскага насельніцтва на Захад.
Усё гэта стварала мінімум спрыяльных умоў для развіцця беларускай культуры ў
Польшчы і культурнага абмену паміж дзвюма краінамі.
Аднак за
адзначаны перяыд былі і станоўчыя вынікі. Дзякуючы дзейнасці беларускай
меншасці, значна пашырыліся магчымасці ўспрымання беларускай культуры ў
Польшчы. У 70-ых гг. актывізаваліся польскія беларусазнаўчыя даследванні, што
стымулявала рост цікавасці ў Польшчы да беларускай культуры. Нягледзячы на
абмежаванасць і дэфармаванасць, беларуска-польскія культурныя сувязі ў
1945-1991 гг. стварылі пэўную аснову для далейшага культурнага супрацоўніцтва.
Спіс
літаратуры
1. Вашкевіч Ю.
Беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гадах ∕ Ю. Вашкевіч. –
Мн.: Тэсей, 2004. – 184 с.
[1] Менавіта ў гэты час завяршаецца працэс
арганізацыі беларускай культуры у Польшчы пасля вайны.