і дробнамаянтковага шляхціца.
Бацька Кастуся ў 1835 годзе заснаваў у Мастаўлянах ткацкую фабрыку, прасцей - майстэрню ільняных вырабаў. Маці Вераніка Рыбінская памерла, калі хлопчыку не споўнілася і пяці гадоў. У 1849 годзе бацька набыў фальварак Якушоўка непадалёку ад мястэчка Свіслач Ваўкавыскага павета, куды перабраўся з новай жонкай Ізабэлай Лазарэвіч і дзецьмі, а таксама перавёз фабрыку.
Беларускую дэмакратычную культуру і мову ён засвойваў з дзяцінства і да апошняй хвіліны жыцця гаварыў і пісаў на беларускай мове.
Спачатку вучыўоя ў Свіслацкай гімназіі, хутка яна была ператворана ў пяцікласнае павятовае вучылішча, пасля заканчэння якога Кастусь паехаў у Маскву да старэйшага брата Віктара. Праз некаторы час браты перабраліся ў Пецярбург, Кастусь стаў студэнтам юрыдычнага факультэта універсітэта, які скончыў у 1860 годзе. [9, с. 89]
На час вучобы прыпадае станаўленне яго светапогляду,далучэнне да надзённых праблем жыцця. Разам з братам уваходзіў у ваенна-рэвалюцыйную арганізацыю, якую ўзначальвалі будучы генерал Парыжскай камуны Я.Дамброўскі і сябра М.Чарнышэўскага З.Серакоўскі. Сам жа Кастусь з'яўляўся адным з кіраўнікоў рэвалюцыйна настроеных студэнтаў.
Было таксама знаёмства з літаратурай, што прапагандавала перадавыя ідэі, з часопісам "Современник", з герцэнаўскім "Колоколом". I адкрыццё для сябе сапраўднай Беларусі, а не той, якую падавала афідыйная гістарычная навука. Менавіта ў гэты перыяд ён упершыню па-сапраўднаму адчуў сябе сынам Літвы (чытай - Беларусі). I зразумеў, што за яе будучыню трэба змагацца з тымі, хто закабаліў родную зямлю. У ліку ж захопнікаў К.Каліноўскі аднолькава бачыў і рускіх, і палякаў. Разам з тым не ставіўся да іх агулам, раздзяляў перадавую частку грамадства і тых, хто хацеў беларускі народ трымаць у пакоры, не даючы яму магчымасці свабодна развівацца. I ганарыўся беларусамі, якія прымалі ўдзел у паўстанні 1794 года, а пасля і 1831-га. ганарыўся сваім земляком Тадэвушам Касцюшкам. I пакуль яшчэ не здагадваўся, што стане неўзабаве яго паслядоўнікам, пачаўшы барацьбу за нашу і вашу свабоду. [5, с. 33]
Кастусь робіцца стваральнікам і душой нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі ў Гародні, разам з паплечнікамі ездзіць па навакольных вёсках і мястэчках, дзе вядзе прапаганду сярод сялян, рыхтуючыхся да паўстання. [6, с. 100]
Гэтай мэце служыла і нелегальная беларуская газета "Му-жыцкая праўда", якую надзелены яскравым публіцыстычным і літараратурным талентам Каліноўскі пачаў выдаваць у 1862 годзе супольна з Феліксам Ражанскім і Валерыем Урублеўскім. Аўтар і рэдактар большасці нумароў газеты, Кастусь сам браў удзел у яе пашырэнні: развозіў па вёсках, раскідваў па дарогах. Ён імкнуўся развеяць ілюзіі сялян, паказаць, што царскі маніфест аб скасаванні прыгоннага права - гэта чарговае ашуканства працоўнага люду. Кастусь заклікаў змагацца за тое, каб прыйшоў час, "што ніколі ніякай нікому мужыкі паншчыны служыць не будуць і ніякага ў казну аброіку плаціць, і народ наш будзе вольны і шчаслівы".[6, с. 100]
Пасля загаду аб ягоным арышце Каліноўскі перайшоў на нелегальнае становішча і дзейнічау пад канспіратыўнымі прозвішчамі Макарэвіч, Чарнецкі, Хамовіч, Хамуціус... [9, с. 100]
Увосень 1862 года ён узначальвае Літоўскі правінцыйны камітэт, што рыхтаваў вызваленчае паўстанне ў Беларусі і Літве. Кастусь стаяў на чале найбольш паслядоўных рэвалюцыянераў, якіх, у адрозненне ад лібералаў ("белых"), называлі "чырвонымі". Яны вы-ступалі супраць саслоўнай няроўнасці, за дэмакратычную рэспубліку, за перадачу зямлі сялянам. Каліноўскі лічыў, што народы Бсларусі, Літвы і Украіны павінны самі вырашыць пытанне пра сваю незалежнасць. "Белыя" ж лічылі галоўнай задачай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. [7, с. 21]
Пасля пачатку паўстання "белым" удалося адхіліць Каліноўскага і ягоных прыхільнікаў ад кіраўніцтва. Ён стаў паўстанцкім камісарам Гарадзенскай губерні, здолеў прыцягнуць да ўдзелу ва ўзброенай барацьбе шмат сялянаў. Улетку 1863 года Кастусь зноў узяў у свае рукі кіраўніцтва Віленскім паўстанцкім цэнтрам, які часам называлі "чырвоным жондам".
Паўстанне ў Беларусі ўжо задыхалася. Адзін з інсургентаў - пастанцкі камісар Магілёўскай губерні Вітаўт Парфіяновіч - на допыце выдаў Каліноўскага. У лютым 1864 года "дыктатар паўстання", які жыў у Вільні ў Святаянскіх мурах (побач з саборам святога Яна) пад імем Ігната Вітажэнца, трапіў у рукі царскіх жандараў. У часе следства і суда Кастусь трымаўся надзвычай мужна. На прапанову аблегчыць свой лёс, назваўшы некаторыя адрасы і імёны, ён адказаў: "Калі грамадская шчырасць з'яўляецца дабрачыннасцю, то шпіёнства апаганьвае чалавека. Усведамленне гонару, уласнае годнасці і таго становішча, якое я займаў у грамадстве, не дазваляюць мне ісці па іншым шляху". [8, с. 21]
Царскі ваенна-палявы суд прысудзіў правадыра інсургентаў да смерці на шыбеніцы. Страта адбылася 10 (22) сакавіка 1864 года на віленскай гандлёвай плошчы Лукішкі.
Помнік К. Каліноўскаму ёсць у г.п. Свіслач. Верыцца: будзе і ў Мінску.
2. РЭВАЛЮЦЫЙНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА
Паўстанне 1863 г. на Беларусі і роля Кастуся Каліноўскага ў ім даволі поўна асветленыя ў беларускай, рускай і польскай гістарыяграфіі. Аднак Каліноўскі часцей упамінаўся як герой паўстання, а нацыянальна-беларускі напрамак яго дзейнасці доўгі час не вызначаўся. Як справядліва адзначае гісторык Г.В. Кісялсў, гэта залежала ад самога ўзроўню развіцця нацыянальнага руху беларускага народа. Гістарычна выверанай ацэнцы Каліноўскага перашкаджаў распаўсюджаны ў свой час погляд на паўстанне 1863 г. на Беларусі як на акцыю выключна польска-шляхецкую, дзе беларускі народ выступаў у ролі аб'екта, а не суб'екта гісторыі. Ва ўсёй шматграннасці паўстае асоба Каліноўскага ў сенняшні час. Яго дзейнасць даследуецца ў кантэксце праблемы фарміравання беларускай нацыі, пераемнасці ў развіцці грамадска-палітычнай думкі на Беларусі. Гэта дазваляе дасягнуць значнай ступені аб'ектыўнасці ў тлумачэнні падзей і паводзін людзей. Спрэчкі аб ідэйна-палітычных пазіцыях Каліноўскага працягваюцца і ў цяперашні час. [4, с. 109]
Па вяртанні К. Каліноўскага з Пецярбурга на радзіму склалася рэвалюцыйная сітуацыя, якую паскорыла сялянская рэформа, што мела, як вядома, палавінчаты характар. Наспявала новае паўстанне супраць царызму. К. Каліноўскі стаў кіраўніком так званых "чырвоных" - найбольш рашуча настроеных. Але і сярод іх ён вылучаўся тым, што ўскладаў асабліва вялікія спадзяванні на народ. Не баяўся яго, як некаторыя шляхецкія ілжэрэвалюцыянеры, а верыў у яго. [10, с. 3]
Для К. Каліноўскага галоўным было спалучыць антыпамешчыцкі рух з нацыянальна-вызваленчай барацьбой. А ў гэтым, па яго перакананні, можна разлічваць на поспех толькі пры ўмове, калі народы аб'яднаюцца. У тым ліку і з рускім. Аб гэтым засведчыла падпольная газета "Хоронгов свободы", якую пачаў выдаваць напярэдадні паўстання: "Народ маскоўскі скаланяецца ад нашай векавой крыўды. Ён свабодным братам нашым, а не прыгнятальнікам быць жадае...". [10, с. 3]
Спачатку К.Каліноўскі стварыў падпольную арганізацыю на Гродзеншчьше, а пасля ў Вільні ўзначаліў Літоўскі правінцыяльны камітэт, які з'яўляўся галоўнымарганізацыйным цэнтрам "чырвоных" Беларусі і Літвы. На лета 1862 года прыпадае пачатак выпуску "Мужыцкай праўды" - першай беларускай газеты, якой выйшла сем нумароў (апошні ў чэрвені 1863-га). Кожны з іх пачынаўся зваротам "Дзецюкі" і заканчваўся подпісам "Яська-гаспадар з-пад Вільні".
Такі псеўданім ён узяў невыпадкова (калі знаходзіўся на нелегальным становішчы, выступаў і пад іншымі імёнамі). Слушна наконт гэтага зазначае вядомы беларускі гісторык і пісьменнік Г. Кісялёў: "Вялікі сэнс закладзены ўжо ў саму форму псеўданіма. Гаспадар - не проста селянін, а шанаваны ў вёсцы чалавек, са сваёй гаспадаркай, асобным дваром і зямельным надзелам, яго меркаванні мелі немалую вагу для іншых вяскоўцаў. Семантыка слова магла выклікаць і дадатковыя глыбокія далёкасяжныя асацыяцыі (гаспадар - уладар, гаспадаром даўней звалі вялікага князя літоўскага). I Вільня не проста горад, места, а спрадвечны цэнтр усяго рэгіёна, старажытная сталіца моцнай некалі дзяржавы. Тут стагоддзямі рабілася вялікая палітыка. Вядома ж, гаспадар з-пад Вільні мог сказаць штосьці важнае мужыкам усёй Беларусі і Літвы". [8, с. 16]ён гаварыў: праўдзіва, адкрыта, даходліва. Ён адкрываў беларусам вочы, каб зразумелі яны, што народам з'яўляюцца. Народам вялікім, з багатай нацыянальнай гісторыяй і традыцыямі: "Быў то калісьці народ наш вольны і багаты. Не помняць гэтага нашыя бацькі і дзяды, но я вычытаў у старых кніжках, што так калісьці бывала. Паншчыны тагды ніякай не бьшо. I няма чаго таму дзівіціся, бо было лесу шмат, поля колькі хочаш, а людзей мала, так навошта служыць паншчыну на зямлю, калі кожны мог лесу выцерабіць, хату сабе паставіць і меці сваё поле". I працягваў: "То ў суседстве з намі жыў Немец і Маскаль. Аднаму і другому багацтва нашае калола ў вочы - каб іх так колька схапіла, да і хацелі нас сагнаць з нашай Бацькаўшчыны. Трэба было бараніцца...". [10, с. 3]
Калі ў студзені 1863 года ў Польшчы пачалося паўстанне, Літоўскі правінцыяльны камітэт вырашыў падтрымаць яго і абвясціў сябе Часовым рэвалюцыйным урадам Літвы і Беларусі. К.Каліноўскі і яго паплечнікі былі поўныя рашучасці. На месцы паступае інструкцыя аб тым, што памешчыкі, якія найбольш люта ставяцца да сялян, будуць сурова карацца. Рабілася ўсё дзеля таго, каб у шарэнгі барацьбітоў стала як мага больш людзей ад зямлі, тых, хто прагае сапраўднай свабоды. А ў гэты час "белыя", баючыся свайго народа, захапілі кіраўніцтва ў Варшаве і Вільні. Яны збіраліся зусім адхіліць К. Каліноўскага і яго аднадумцаў ад паўстання, але такі злавесны намер ажыццявіць ім не ўдалося. Стаўшы рэвалюцыйным камісарам Гродзенскай губерні, К. Кяліноўскі дамогся, што гэты рэгіён ператварыўся, па сутнасці, у парахавую бочку. [5, с. 36]
Шырокі размах барацьба мела таксама на Віленшчыне, Ко-веншчыне. Менавіта ў гэты час асаблівы сэнс набыў пароль паўстакцаў:
Люблю Беларусь.
Так узаемна!
Лозунг жа быў нязменна адзін і той жа: "За нашу і вашу свабоду". [10, с. 3]
Царскія ўлады не на жарт спалохаліся і развязалі рукі аднаму з самых агалцелых сатрапаў царызму, кату беларускага народа Мураўёву, трапна празванаму вешальнікам. Атрымаўшы неабмежаваныя паўнамоцтвы, ён, прыбыўшы ў Вільню, разгарнуўся ва ўсю сілу. Не хапала месца ў турмах, таму ў астрогі ператваралі падвалы кляштароў.
Тысячы людзей адпраўлялі ў Сібір. Сярод іх былі не толькі ўдзельнікі паўстання, але і тыя, каго проста западозрылі. Самых жа актыўных чакалі жорсткія катаванні і смерць. [2, с. 2]
"Белыя" ж адыходзілі ад барацьбы, ратуючы ўласнае жыццё. К. Каліноўскі так не мог паступіць ні пры якіх умовах. Больш таго, менавіта цяпер, калі праследаванні станавіліся асабліва жорсткімі, зноў апынуўся ў эпіцэнтры паўстання, узначаліўшы летам 1863 года так званы "Чырвоны жонд" - віленскі паўстанцкі цэнтр. Штодня хадзіў быццам па лязу. Пераапранаўся, мяняў знешнасць і забываў пра небяспеку. Прызнаваўся аднаму са сваіх паплечнікаў: "Не дбаю анічуць, то праз акно на дах, то іншымі спосабамі заўжды пласліва з іхніх рук выслізгваю. Бог нада мной апякуецца, а калі прыйдзецца павіснуць, то хай гэта будзе на пацеху ўсім літоўскім панам і прасветлай Маскве". [2, с. 2]
Бог яго і сапраўды бярог. Але, на жаль ўлады ўсё цясней сціскалі кальцо вакол таго, у кім бачылі галоўнага зачыншчыка, а таму самага небяспечнага свайго ворага. Няздатныя перамагчы ў адкрытай барацьбе разлічвалі на шпікаў, здраднікаў. Аднаму з іх удалося і выйсці на след К. Каліноўскага. Ён даведаўся канспіратыўны адрас, імя, пад якім хаваўся барацьбіт. К. Каліноўскі быў арыштаваны студзеньскай ноччу 1864 года ў святаянскіх мурах - так называліся будынак былога Віленскага універсітэта.
У Дамініканскай турме давялося правесці крыху больш за месяц. Паводзіў сябе годна, літасці не прасіў. Выкарыстоўваў свабодны ад допытаў час для таго, каб развітацца са сваім народам. Так нараджаліся "Пісьмы з-пад шыбеніцы". Менавіта ў момант, калі з'явілася мажлівасць падвесці вынікі над пражытым, перагледзеў некаторыя свае погляды, у прыватнасці, стаўленне да рускіх, узаемаадносіны рускага і беларускага народаў. К.Каліноўскі ўжо не меў ілюзій наконт таго, што Расія можа палепшыць жыццё беларусаў. У памяці жылі іншыя прыклады, за якімі - смерць, слёзы, нявінна пралітая кроў. [3, с. 33]
Таму і нараджаліся радкі, што станавіліся сведчаннем той праўды, да якой К.Каліноўскі прыйшоў праз сумненні: "Калі ронд польскі ўсім братнім народам дае самарондства, маскаль мала таго, што гэтак не робіць, но яшчэ там, гдзе жылі палякі, літоўцы і беларусы, заводзіць маскоўскія школы, а ў гэтых школах учаць па-маскоўску, гдзе ніколі не пачуеш і слова па-польску, па-літоўску, ды і па-беларуску, як народ таго хоча, а ў гэтыя школы адно з другога канца свету маскалёў насылаюць, што толькі ўмеюць красці, людзей абдзіраці дай служыць за грошы паганаму дзелу на глум народу".
сакавіка 1864 года развітацца з Кастусём Каліноўскім на гандлёвую плошчу Лукішкі ў Вільні прыйшлі тысячы людзей. На эшафот падымаўся смела. Калі ж зачыталі прысуд і назвалі яго дваранінам, усклікнуў: "У нас няма дваран - усе роўныя!". [10, с. 3] Гэта быў яго апошні зварот да народа і прагучаў ён як яшчэ адзін напамін, што свабоды, незалежнасці можна дасягауць толькі тады, калі аб'яднацца разам, забыўшы тое, што раз'ядноўвае, і знайшоўшы тое, што аб'ядноўвае. А гэта - любоў да Беларусі.
каліноўскі рэвалюцыянэр дэмакрат паэт
3. МЕСЦА К. КАЛІНОЎСКАГА Ў БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ
Сёння агульнапрызнана, што Кастусь Каліноўскі, палымяны рэвалюцыянер-дэмакрат, правадыр паўстання 1863 года на Беларусі і ў Літве, быў адначасова буйным дзеячам нацыянальнай культуры. Яго імя выклікае самыя шырокія нацыянальна-культурныя асацыяцыі і становіцца ў гэтых адносінах у адзін шэраг з імёнамі Ф. Скарыны, В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча.
Паходзячы са шляхец-кай сям'і польскай культурнай арыентацыі, Кастусь Каліноўскі ішоў да працоўнага народа Беларусі праз свой рэвалюцыйна-дэмакратычны светапогляд, які грунтаваўся на непахіснай веры ў невычэрпныя творчыя сілы народа і поўным адмаўленні існуючага сацыяльна-палітычнага ладу, як нязгоднага з народнымі ўяўленнямі аб справядлівасці. Слушным будзе таксама сказаць, што Каліноўскі ішоў да рэвалюцыйнага дэмакратызму праз сваю блізкасць да народа, добрае веданне невыносных умоў яго жыцця, праз гарачае спачуванне народнай нядолі. [2, с. 2]
Будучы ў многіх адносінах паслядоўнікам рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў М.Г. Чарнышэўскага, М.А. Дабралюбава, А.I. Герцэна, Каліноўскі ўзяў таксама ўсё лепшае, што назапасіла перадавая польская грамадская думка. Перадавы мысліцель, правадыр шырокага і грознага паўстання супраць царызму і прыгонніцтва на землях Беларусі і Літвы, Каліноўскі ўнёс велізарны ўклад у рэвалюцыйную тэорыю і практыку, у філасофскую і грамадска-палітычную думку свайго часу. Гісторыкі філасофіі і грамадскай думкі звязваюць з яго імем узнікненне на Беларусі рэвалюцыйнага дэмакратызму, як самастойнай ідэалагічнай плыні, як пэўнай сістэмы ідэйных, светапоглядных прынцыпаў, што станавіліся асновай практычнага рэвалюцыйнага дзеяння. [1, с. 227]
Гераічная дзейнасць і палымяная публіцыстыка Каліноўскага засведчылі надыход на Беларусі эпохі сялянскай дэмакратыі. Уся сістэма яго поглядаў выражала карэнныя інтарэсы працоўных мас, сялянства. Менавіта з гэтага пункту погляду ацэньваў ен усе грамадскія з'явы, заклікаючы сялян на барацьбу з самадзяржаўем і прыгонніцтвам, на змаганне за «мужыцкую праўду», за «вольнасць, якой не было нашым дзядам да бацькам». Шлях да свабоды Каліноўскі бачыў у добра падрыхтаваным і арганізаваным народным паўстанні, у дружным націску на царызм дэмакратычных сіл усіх народаў.
Галоўным пытаннем эпохі было пытанне зямлі і волі. Каліноўскі вырашаў яго надзвычай радыкальна: скінуць цара, адняць зямлю ў памёшчыкаў і аддаць тым, хто яе спрадвеку абрабляе, устанавіць дэмакратычныя парадкі, забяспечыўшы тым самым і свабоднае нацыянальнае развіццё. Гэта была ў вышэйшай ступені прагрэсіўная праграма. Праўда, Каліноўскаму і яго аднадумцам здавалася, што з перамогай сялянскай рэвалюцыі адразу запануе «справядлівая свабода», установіцца грамадства без прыгнету і эксплуатацыі. У гэтай частцы погляды сялянскіх дзмакратаў былі утапічныя. Тым не менш рэвалюцыйны дэмакратызм быў натуральным і надзвычай плённым этапам на шляху сацыяльнага прагрэсу народаў. [8, с. 9]
Водбліск генія Каліноўскага можна заўважыць у многіх галінах культуры і сферах духоўнага жыцця. Скажам, у яго ёсць толькі некалькі кароткіх непасрэдных выказванняў, якія датычаць народнай асветы. Але і тут Каліноўскі паўстае перад намі рэвалюцыянерам-наватарам. Выступаючы за школы на роднай мове, а галоўнае, звязваючы пытанні асветы і адукацыі з палітычнымі пытаннямі - з неабходнасцю папярэдняга вызвалення ад самадзяржаўя, ён не мог не ўплываць самым істотным чынам на станаўленне нацыянальнай дэмакратычнай педагагічнай думкі .
Адметнасцю пазначаны гістарычныя і прававыя погляды Каліноўскага. Ён умеў вылучыць у гісторыі значэнне пераломных эпох, перадавых дзеячаў (Т. Касцюшка) і прагрэсіўных юрыдычных актаў (Канстытуцыя 3 мая 1791 года, Паланецкі універсал).
Нельга не адзначыць яго вялікі ўплыў на беларускую літаратуру, якая была сапраўдным стрыжнем усёй нацыянальнай культуры. Перш за ўсё вылучым аспект ідэйна-эстэтычны. Усёй сістэмай сваіх поглядаў, як і сваёй творчай практыкай, Каліноўскі сцвярджаў народнасць і рэалізм у літаратуры і мастацтве, адстойваў высокія эстэтычныя прынцыпы, уплываў на станаўленне беларускай рэвалюцыйна-дэмакратычнай эстэтыкі, якая панесла далей абвешчаныя ім высакародныя, гераічныя ідэалы служэння народу і барацьбы за свабоду.
Калі публіцыстыка - «гісторыя сучаснасці», то Каліноўскі быў самым пільным летапісцам сваёй эпохі. Галоўным для яго быў праблемны разрэз грамадскага жыцця. Сялянская рэформа, дзяржаўная структура і механізм прыгнёту, рэкрутчына, няправёдны суд, - усё здолеў ён ахапіць, усяму даць ацэнку, нічога не дараваў царызму і панству. Ен па-майстэрску карыстаўся народнымі гаворкамі, усім багатым арсеналам публіцыстычна-мастацкага ўздзеяння на чытача і слухача (публіцыстыка Каліноўскага была разлічана на калектыўнае чытанне, бо сярод сялян, якім яна адрасавалася, было шмат непісьменных). [1, с. 228]
Каліноўскі развіў і ўзняў на новую вышыню жанр прамоўніцкай прозы, папулярны ў народзе жанр гутарак, апладніўшы іх новым рэвалюцыйна-дэмакратычным зместам. Яго слова трапяткое, жывое, фарбы разнастайныя: іронія, сарказм, рытарычнае піытанне, трапнае параўнанне, фальклорная сімволіка, грубаваты народны жарт.
Каліноўскаму даводзілася сродкамі маналога ляпіць гэты вобраз перадавога селяніна свайго часу, вострага на слова, які ўжо добра разбіраецца ў многіх складанасцях свету і можа «вучыць сваёй мужыцкай праўдзе». Гэта яшчэ больш узмацняе ўражанне ад публіцыстыкі Каліноўскага як ад мастацкай прозы. [4, с. 116]
Разам з тым публіцыстыка гэтая мае пэўныя ўнутраныя сувязі і з паэзіяй. Яна эканомная, страсная, своеасабліва рытмізавамая. М. Ларчанка не без падставы параўноўваў публіцыстычныя звароты Каліноўскага з вершамі ў прозе. Словам, ад гэтай публіцыстыкі адзін крок да паэзіі. I Каліноўскі яго зрабіў у вершы «Марыська, чарнаброва галубка мая...», які састаўной часткай уваходзіць у «Пісьмы з-пад шыбеніцы». Пры ўсёй вонкавай цяжкаватасці гэта здзіўляюча магутны твор, які ўражвае арганічнай з'яднанасцю інтымных пачуццяў да каханай дзяўчыны з грамадзянскімі зваротамі да ўсяго народа. Перад намі высокі ўзор беларускай грамадзянскай лірыкі XIX стагоддзя, які займае годнае месца ва ўсіх анталогіях нацыянальнай паэзіі. [1, с. 228]
У гістарычнай перспектыве ідэі і творчасць Каліноўскага на многія дзесяцігоддзі прадвызначылі ідэйна-эстэтычны накірунак беларускай дэмакратычнай літаратуры. Непасрэдную пераклічку, далейшае развіццё ідэй і вобразаў Каліноўскага мы знойдзем у творчасці Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча, Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, А. Гаруна. Дабратворнае ўздзеянне рэвалюцыйна-дэмакратычнай эстэтыкі адчуў у сталых сваіх творах і В. Дунін-Марцінкевіч. Запавет Каліноўскага беларускаму народу - «ваяваць за сваё чалавечае права» - ажыве потым у паэтычна-праграмных формулах яго ідэйных пераемнікаў - «людзьмі звацца», «заняць пачэсны пасад між народамі».[8, с. 17]
Высакародны вобраз і самаахвярная дзейнасць Кастуся Каліноўскага маюць вялікую прыцягальнуто сілу і на працягу многіх дзесяцігоддзяў служаць магутным імпульсам і самым удзячным матэрыялам для ўвасаблення ў беларускай літаратуры і мастацтве гераічнай гісторыка-рэвалюцыйнай тэмы.
Такім чынам, уплыў К. Каліноўскага, яго ідэй і дзейнасці, яго гераічнага вобраза на ўсю беларускую культуру велізарны, разнастайны і няспынны.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Такім чынам, у дадзенай рабоце быў намаляваны гістарычны партрэт Кастуся Каліноўскага. У заключэнне работы можна зрабіць наступныя вывады:
Кастусь Каліноўскі - гэта заканамерная з'ява, неабходнае звяно ў гісторыі вызваленчага руху і культуры Беларусі. Яго асоба і дзейнасць цесна звязаны з эпохай 60-х гадоў XIX стагоддзя, з глыбіннымі гістарычнымі працэсамі, што адбываліся ў той час на Беларусі, як і па ўсёй Расіі, а таксама ў суседніх краінах.
Грамадская думка Каліноўскага не зарадзілася сама па сабе. На яго светапогляд актыўна уплывалі рэаліі таго часу, тое цяжкае жыццё беларускага народу, відавочцай якога ён быў. Каліноўскі добра арыентаваўся ў гісторыі філасофскай думкі чалавецтва, быў знаёмы з вучэннямі Канта, Фіхтэ, Гегеля, поглядамі сацыяліста-утапіста Оўэна. Далей ён зацвердзіўся на пазіцыях матэрыялізму рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў, успрыняў іх утапічны сацыялізм, цесна зліты з ідэяй народнай рэвалюцыі, рэвалюцыйным дэмакратызмам. Гэты светапогляд ва ўмовах прыгоннай Расіі быў вяршыняй грамадскай думкі. І Кастусь Каліноўскі не побаяўся спробы ажыццяўлення гэтых высокіх сацыяльных ідэалаў у сапраўдным жыцці, за што і быў жорстка пакараны смерцю.
На падставе разгледжанага матэрыялу, можна з упэўненасцю сцвярджаць, што асоба Кастуся Калінойскага па-сапраўднаму фундаментальная і гераічная, а не выдуманая, не падфарбованая штучна. Ён - адзін з найбольш яркіх герояў не толькі сваёй эпохі, але і сусветнай гісторыі, пачэсна заняўшы сваё месца ў светлай памяці народа.
Каліноўскі - роданачальнік сялянскай дэмакратыі Беларусі. А паколькі рэвалюцыйны дэмакратызм на многія дзесяцігоддзі быў адной з галоўных ідэйных асноў усёй беларускай дэмакратычнай культуры, гэта і вызначае велізарную, фундаментальную ролю Каліноўскага не толькі ў гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі, але і ўсёй культуры Беларусі.
Жыццёвы і творчы подзвіг К. Каліноўскага - адна з найярчэйшых старонак у гісторыі нацыянальнага развіцця беларускага народа. Удзел ідэйных паплечнікаў Каліноўскага, сярод якіх варта назваць В. Дунін-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, у паўстанні ў многім вызначыў напрамак раз-віцця беларускай літаратуры.
Мінула ўжо больш за стагоддзе са смерці Кастуся Каліноўскага, але ідэі яго не загінулі, яны атрымалі водгук у лепшых творах беларускай культуры, у дзейнасці лепшых прадстаўнікоў беларускай нацыі ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1.Агітацыйная літаратура 60-х гг. (Кастусь Каліноўскі) // М. Гарэцкі. Гісторыя беларускай літаратуры. - Мн., 1992. - с. 227-229
2.Барыс С. Кастусь Каліноўскі і яго справа // Наша слова. - 2004. - №10. - с. 2
.Грамадска-палітычная і публіцыстычная дзейнасць К. Каліноўскага. Газета Мужыцкая праўда // Беларуская літаратура. - Мн, 2001 - с. 30-34
.Іванчук Б.М. Месца Кастуся Каліноўскага ў грамадзянска-палітычнай думцы Беларусі ХІХ ст. // Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Беларусі. - Мн, 1994. - с. 109-116
.Кастусь Каліноўскі (1834-1864) // Гісторыя беларускай літаратуры ХІХ - пач. ХХ ст. - Мн., 1998. - с. 99-104
.Кастусь Каліноўскі // Беларуская мінуўшчына, 1996. - №2. - с. 21-22
.Каліноўскі і беларуская культура // Кісялёў Г. Радавое дрэва. - Мн., 1994. - с. 7-18
.Летапіс жыцця і дзейнасці Кастуся Каліноўскага // Г. Кісялёў З думай пра Беларусь. - Мн., 1965. - с. 86-233
.Яновіч М. Кастусь Каліноўскі: ён змагаўся за вашу і нашу свабоду // Народная воля - 2001. -№132. - с. 3