Параўнанне ў зборніку А. Грачаннікава 'Грыбная пара'
1 Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў вясельных песнях
грачаннікав вершаваны грыбны моўнай
Тропы ў межах аднаго паэтычнага твора не ізаляваныя, калі іх не вылучаць спецыяльна. Кожны элемент тэматычнай адзінай часткі ці цэлага тэксту вызначаецца толькі ва ўзаемасувязі з іншымі. Прыватным выпадкам такой сувязі можна лічыць узаемадзеянне тропаў, у сувязі з чым нагадаем выказванне расейскага даследчыка Л. Гінзбурга, які пісаў: «Вырашальнае эстэтычнае значэнне кантэксту, інтэнсіўнасць сэнсавых узаемадзеянняў неадемна ўласцівы любому віду слоўнага мастацтва…» [3, с. 5]. Актуальнасць узнятага пытання заўважалі многія, бо, на думку даследчыкаў «толькі вывучыўшы адносіны паміж «тропамі», вызначыўшы іх сваеасаблівую іерархію і правілы спалучальнасці, мы зможам пабудаваць хоць бы ў агульных рысах тую тэорыю «тропаў»…» [3, с. 5].
Аналіз вясельных песен дазваляе канстатаваць узаемадзеянне розных тропаў. Паміж метафарамі, параўнаннямі і эпітэтамі, якія часта сустракаюцца ў творах пісьменніка, існуюць сістэмныя адносіны.
Па словах М.Я. Цікоцкага, «усякае слова мае патэнцыяльную вобразнасць, гэта значыць здольнасць перадаваць якую-небудзь зяву ў яе канкрэтнасці, нагляднасці, вобразнасці» [4, с. 67]. Гэта атрымліваецца таму, што паняцце, якое выражаецца значэннем слова, змяшчае ў сабе не толькі агульнае, але і канкрэтнае, што і рэалізуеццаў маўленні. Калі б слова не мела гэтай здольнасці, немагчыма было б дасягнуць паэтычнага, вобразнага маўлення і ў мастацкай літаратуры.
У творы яркая вобразнасць дасягаецца часам самымі звычайнымі, нейтральнымі сродкамі і, менавіта, іх сістэма стварае цэласны вобраз. Аб гэтым сведчыць наступны прыклад:
Прыехалі ка мне сваты
крывою дугою.
Пака пудрылась, румянілась,
Паехалі з другою.
Танцавала, танцавала,
Зламаўся каблучок.
Я на мілага міргала,
Ён стаіць як дурачок.
Сербіянка малада
Паехала па драва.
Зачапілася за пень,
Прастаяла цэлы дзень [2, с. 214].
У гэтым урыўку народ малюе звычайнае асяроддзе, ён ужывае самыя звычайныя словы, але яны атрымліваюцца вобразныя, перад намі захапляючы малюнак. Але нельга сказаць, што вобразнась ствараецца толькі словамі, якія па-за кантэкстам зяўляюцца нейтральнымі. Яркасць і экспрэсіўнасць гэтага малюнка дасягаецца ўсей сукупнасцю моўных сродкаў. Гэта і выбар спалучэння слоў, і іх парадак у сказе, і асацыяцыі, якія іх выклікаюць, і інтанацыі, і рытм, і рыфма і гэтак далей.
Кожны твор ― гэта мысленне вобразамі, якое выражаецца пры дапамозе тропаў. Ідэал кожнага пісьменніка - вобразна-мастацкая мова. Менавіта яна выяўляе спецыфіку мастацкіх твораў, зяўляецца важным канструктыўным элементам арганізацыі тэксту, адрознівае паэзію і прозу ад навуковых твораў, дакументаў канцылярскай перапіскі [6, с. 103]. Як сродак моўнай выразнасці тропы ў вясельных песнях зяўляюцца найбольш пашыранымі.
Тропы ― моўныя звароты, якія грунтуюцца на пераносе найменняў, што традыцыйна называюць прадметы, зявы, прыметы, дзеянні. Традыцыйныя і сітуацыйныя прадметныя значэнні такіх найменняў сумяшчаюцца, і такім чынам узнікае вобраз. У тропах эстэтычная функцыя пераважае над намінатыўнай. Да тропаў належаць такія вобразныя сродкі мовы, як эпітэт, параўнанне, метафара, метанімія, сінекдаха, перыфраза і іншыя [3, с. 52].
Тропы зяўляюцца ўніверсальнай рысай усіх моў свету і асноўных знакавых сістэм. Таму заканамерна, што спецыфіку тропаў пачыналі даследаваць яшчэ ў антычнасці. Ужо ў вядомай «Паэтыцы» Арыстоцель валоданне тропамі вызначаў як рэдкую здольнасць. Сутнасцю таленту ён лічыў уменне бачыць свет у агульнай еднасці: «Важней за ўсё - быць здольным да метафарызацыі. Толькі гэта нельга запазычыць ад іншага. Гэта - рыса таленту, бо складаць выключныя метафары - значыць знайсці падабенства» [7, с. 672].
Ад славутага вучонага старажытнасці ідзе традыцыя лічыць метафарай усе віды тропаў, нават усе формы пераносных значэнняў. Відаць, ён найбольш вобразна і абагульнена растлумачыў зяўленне тропаў [3, с. 104].
А.А. Патабня лічыў тропы «сілавымі лініямі мастацкай эстэтыкі «, бо яны належаць да асноўных кампанентаў фарміравання індывідуальна-аўтарскага стылю, выяўляюць асноўную канцэпцыю фарміравання апошняга [8, с. 340-341].
В.У. Вінаградаў таксама лічыў тропы вызначальнай рысай мастацкіх стыляў [9, с. 104]. Паколькі тропы зяўляюцца важнейшым сродкам вобразнага адлюстравання і пазнання свету, асноўным шляхам узбагачэння літаратурнага тэксту новымі семантычнымі адценнямі, новымі сэнсавымі нюансамі, то і ў лінгвістыцы і ў літаратуразнаўстве ім належыць галоўнае месца.
Стылістычная афарбоўка тропа заключаецца ў тым, што, у адрозненне ад звычайнага абазначэння прадмета ці зявы словам, адбываецца пераразмеркаванне прымет такім чынам, што на першы план выступаюць прыметы, што звычайна былі захаваныя сярод іншых, якія ўтвараюць паняцце ці ўяўленне [9, с. 194-195].
З усіх тропаў у вясельных песнях найбольш распаўсюджаны параўнанні, эпітэты і метафары.
Індывідуальнасць і адметнасць стылю ў значнай ступені залежыць ад выкарыстання вобразных сродкаў мовы, а сярод іх немалаважную ролю адыгрывае параўнанне.
2. Параўнанне як сродак стварэння вобразнасці ў вясельных песнях
Самы просты від тропа - параўнанне, якое зяўляецца пачатковай стадыяй для больш складаных відаў. Параўнанне часцей за ўсё падкрэслівае галоўную адзнаку прадмета ці зявы [4, с. 106]. Параўнанне зяўляецца адным са спосабаў характарыстыкі прадметаў і зяў рэчаіснасці і як стылістычны прыём, заснаваны на вобразнай трансфармацыі граматычна аформленага супастаўлення, шырока выкарыстоўваецца ў мастацкай літаратуры для больш яркага, выразнага і вобразнага выказвання. В. І. Іўчанкаў адносіць параўнанне да тропа, «у аснове якога ляжыць стварэнне імплікацыянала шляхам супастаўлення аднаго дэтаната з другім з мэтай мастацкага апісання рэферэнта першага і рэалізацыі яго значэння» [10, с. 78]. Параўнанне спрыяе канкрэтызацыі вобраза, хаця не адмаўляе выразнай субектыўнай афарбоўкі і экспрэсіі. Як сведчыць антычная паэтыка, параўнанне ўжываецца тады, калі выкарыстанне метафары падаецца надта небяспечным. Параўнанне хоць і зяўляецца паводле сваёй прыроды разгорнутай метафарай, успрымаецца ўсё ж больш звыкла, бо яно не мае той «мудрагелістасці, што ўласціва апошняй» [11, с. 251].
У вясельных песнях параўнанне - адзін з самых ужывальных тропаў, а таму іх аналіз паводле тыпаў, месца і ролі ў мове празаіка дазваляе выявіць адметнасць гэтага мастацкага прыёму ў сістэме вобразных сродкаў пісьменніка і разам з тым даць уяўленне аб індывідуальнасці стылю мастака і яго светаўспрыманні, светабачанні, паколькі параўнанне зяўляецца носьбітам інфармацыі, з аднаго боку, аб адметнасці празаічнай працы, а з другога - аб уяўленнях народа пра свет, аб канкрэтна-пачуццёвым адлюстраванні ім рэчаіснасці пэўнага часу.
«Параўнанне - гэта троп, заснаваны на збліжэнні прадметаў па іх падабенству, як і ў метафары, але з той розніцай, што пры параўнанні называецца кожны з супастаўляемых прадметаў» [9, с. 42].
Пры параўнанні чытач больш наглядна ўяўляе сабе прадмет выказвання. З другога боку, выкарыстоўваючы параўнанне, аўтар імкнецца найбольш поўна перадаць нам свае пачуцці, асацыяцыі. Аўтарскае параўнанне - гэта яго ўяўленне пэўнага прадмета або зявы. Няма такой старонкі ў вясельных песнях, дзе б не было параўнання. Яны самыя разнастайныя і нават нечаканыя. Пісьменнік імкнецца да вылучэння адпаведнага настрою, садзейнічае канкрэтызацыі, нагляднасці, калі апісвае прадметы, параўноўвае сына з мядзведзем: Дарую кучу медзі, // Каб сыны былі, як мядзведзі [*, с. 219]; сына з пнём: Дарую сноп конопель, // Каб праз год // Родзіўся сын як пень [*, с. 216].
Так, найбольш колькасна ў параўнаннях скарыстаны назвы бытавых прадметаў, якія акружаюць чалавека: Старша дружка, ек стужка, // А другая, ек коробочка [*, с. 170].
У вясельных песнях параўноўваюцца прадметы з людзьмі: Лістам па двару пасцялюся, // Свякруху мамачкай назаву [*, с. 199].
І наадварот, людзей з прадметамі: Стаў пры народзе, як пень пры дарозе… [*, с. 201].
Як правіла, лексемы ў параўнаннях з назвамі канкрэтных прадметаў не паўтараюцца, а самі параўнанні вобразна прадстаўляюць і характарызуюць у асноўным канкрэтныя прадметы, выклікаючы разнастайныя асацыяцыі, удакладняючы ўяўленне, даючы ім ацэнку:
Знешні выгляд чалавека: Свацейка мая, родная мая, // А ўзяла дачку, як ягодачку [*, с. 164]; Ліцо ж маё, як каліначка, // Сама, як маліначка [*, с. 168]; … Тонкую, ек буліна, // Чырвоную, ек каліна [*, с. 174]; Завівала мене дзядзіна, // Сама чорная, як гадзіна… [*, с. 180]; Старша дружка - стужка, // Друга, як карапузка [*, с. 213];
Стан чалавека: А ціха, як лета, // А багата, як восень, // Каб табе вадзіла і пладзіла… [*, с. 175];
Абстрактныя паняцці: Жадаю вам шчасця, // Здароўя, як у зялёнага дуба… [*, с. 175];
Разумовыя здольнасці чалавека: Я на мілага міргала, // Ён стаіць як дурачок [*, с. 214].
Назвы псіхаэмацыянальнага стану чалавека, абстрактныя паняцці ўспрымаюцца таксама праз параўнанне з канкрэтнымі прадметамі: Будзь здорова, як вода, // Будзь богата, як земля, // Будзь прыгожа, як рожа [*, с. 190].
Пры дапамозе параўнанняў апісвае разнастайныя дзеянні: Топае па хаце, як таран, // Лыпае вачыма, як баран… [*, с. 167]; Ой, пошла б я з вамі, // Не мушу: // Полюбіла Іванка, як душу [*, с. 194]; Каравайнічкі прыйшлі, // Так, як зоранькі, зыйшлі [*, с. 201-202].
Асабліва многа параўнанняў, лексічнымі напаўняльнікамі якіх выступаюць:
найменні жывёл: Малады неўмывака, // Брэша, як сабака [*, с. 163]; Топае па хаце, як таран, // Лыпае вачыма, як баран… [*, с. 167]; Скупі, сватко, скупі, // Як соловейко ў лісі, // Як конорейко ў стрэсі, // Як міш над крупамі, // Так сват над грошамі [*, с. 208]; Дарую кучу медзі, // Каб сыны былі, як мядзведзі [*, с. 219];
насякомых: Я ў матулі адна, // Як вішанька, у саду, // Як пчолачка, ў мяду [*, с. 192];
назвы міфічных істот: Ды поседзіце на плоці, // Як чэрці на болоці [*, с. 212];
найменні птушак: Скупі, сватко, скупі, // Як соловейко ў лісі, // Як конорейко ў стрэсі, // Як міш над крупамі, // Так сват над грошамі [*, с. 208];
назвы асоб паводле роднасных адносін: Што не будзе так добро ў свекрухі, як у мамкі [*, с. 212];
назвы пор года: А ціха, як лета, // А багата, як восень, // Каб табе вадзіла і пладзіла… [*, с. 175]; Каб здарова была, як зіма, // А вясёла, як вясна, // А ціха, як лета, // А багата, як восень, // Каб табе вадзіла і пладзіла [*, с. 218].
Прыродныя зявы ва ўсіх праяўленнях непарыўна складаюць умовы жыцця чалавека, пра што сведчаць узятыя з народнай мовы параўнанні, якія выклікаюць канкрэтныя слыхавыя, зрокавыя, тактыльныя вобразы і канкрэтныя ўяўленні: Каравайнічкі прыйшлі, // Так, як зоранькі, зыйшлі [*, с. 201-202].
Такім чынам, атрымліваецца адна стылявая адзнака.
Такім чынам, можна зрабіць вывад, што параўнанне зяўляецца вельмі рапаўсюджваным стылістычным прыёмам у вясельных песнях.
2.1 Структура параўнанняў
Параўнанні ўтвараюць параўнальныя канструкцыі. Самымі распаўсюджанымі зяўляюцца канструкцыі, якія ўтвараюцца пры дапамозе розных марфолага - сінтаксічных сродкаў - злучнікаў, прыназоўніка - склонавых форм. З іх дапамогай аўтар ярчэй і наглядней характарызуе прадмет або яго прымету, дзеянне.
У празаічных творах пісьменніка прадстаўлены розныя спосабы выражэння параўнанняў і ўвядзення іх у кантэкст. «Злучнікавыя параўнанні як частка простага сказа атрымлівае назву параўнальныя звароты» [12, с. 172]. Самым распаўсюджаным спосабам рэалізацыі параўнання зяўляецца параўнальны зварот. «У склад параўнальных зваротаў можа ўваходзіць адно самастойнае слова (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, дзеяслоў, прыслоўе) ці спалучэнне слоў» [12, с. 173].
У вясельных песнях пераважна ўжываюцца параўнанні, якія ўводзіцца з дапамогай параўнальнага злучніка і складаюцца часцей з аднаго слова:
як: Малады неўмывака, // Брэша, як сабака [*, с. 163]; Свацейка мая, родная мая, // А ўзяла дачку, як ягодачку [*, с. 164]; Топае па хаце, як таран, // Лыпае вачыма, як баран… [*, с. 167]; Ліцо ж маё, як каліначка, // Сама, як маліначка [*, с. 168]; А ціха, як лета, // А багата, як восень, // Каб табе вадзіла і пладзіла… [*, с. 175]; Завівала мене дзядзіна, // Сама чорная, як гадзіна… [*, с. 180]; Будзь здорова, як вода, // Будзь богата, як земля, // Будзь прыгожа, як рожа [*, с. 190]; Я ў матулі адна, // Як вішанька, у саду, // Як пчолачка, ў мяду [*, с. 192]; Ой, пошла б я з вамі, // Не мушу: // Полюбіла Іванка, як душу [*, с. 194]; Мае хусточкі, як бель, беленькі, // Яны ж мне не міленькі [*, с. 195]; Каравайнічкі прыйшлі, // Так, як зоранькі, зыйшлі [*, с. 201-202]; Што не будзе так добро ў свекрухі, як у мамкі [*, с. 212]; Старша дружка - стужка, // Друга, як карапузка [*, с. 213]; Я на мілага міргала, // Ён стаіць як дурачок [*, с. 214]; Дарую сноп конопель, // Каб праз год // Родзіўся сын як пень [*, с. 216]; Каб здарова была, як зіма, // А вясёла, як вясна, // А ціха, як лета, // А багата, як восень, // Каб табе вадзіла і пладзіла [*, с. 218]; Жадаем, каб былі вы багаты, як восень, // Каб былі вы красны, як вясна, // А душы чысты, як вада [*, с. 218]; Дарую кучу медзі, // Каб сыны былі, як мядзведзі [*, с. 219];
ек: Старша дружка, ек стужка, // А другая, ек коробочка [*, с. 170]; Ужэ бояры на дворэ, // Дзве кветочкі, ек зарэ [*, с. 177]; … Тонкую, ек буліна, // Чырвоную, ек каліна [*, с. 174].
На ўзроўні слова выяўлены параўнанні «творнага» склону, т. зв. творны параўнання: Лістам па двару пасцялюся, // Свякруху мамачкай назаву [*, с. 199].
З дапамогай злучніка як Анатоль Грачанікаў будуе параўнанні і на ўзроўні словазлучэнняў: Скупі, сватко, скупі, // Як соловейко ў лісі, // Як конорейко ў стрэсі, // Як міш над крупамі, // Так сват над грошамі [*, с. 208].
Можна вылучыць некалькі мадэляў такіх параўнальных словазлучэнняў:
а) «як + прыметнік + назоўнік»: Жадаю вам шчасця, // Здароўя, як у зялёнага дуба… [*, с. 175];
б) «як + назоўнік + прыназоўнік + назоўнік»: Стаў пры народзе, як пень пры дарозе… [*, с. 201]; Скупі, сватко, скупі, // Як соловейко ў лісі, // Як конорейко ў стрэсі, // Як міш над крупамі, // Так сват над грошамі [*, с. 208]; Ды поседзіце на плоці, // Як чэрці на болоці [*, с. 212];
Часам у вясельных песнях выкарыстоўваецца падвоенае параўнанне, якое выражаецца двума і больш параўнальнымі зваротамі: Я ў матулі адна, // Як вішанька, у саду, // Як пчолачка, ў мяду [*, с. 192]; Скупі, сватко, скупі, // Як соловейко ў лісі, // Як конорейко ў стрэсі, // Як міш над крупамі, // Так сват над грошамі [*, с. 208].
Такім чынам, параўнанні маюць розную структуру. На ўзроўні слова і словазлучэння параўнанне уводзіцца з дапамогай злучнікаў як, У вясельных песнях змяшчана шмат цікавых і самых разнастайных параўнанняў.
2.2 Марфалагічнае выражэнне параўнанняў
Граматычнае афармленне параўнальных зваротаў неаднароднае. Гэта залежыць ад разнастайнасці сувязей паміж словамі пры словаўжыванні. Так, параўнальныя звароты пісьменнік уводзіць у тэкст злучнікамі як, як бы, нібы, што, якія характарызуюць прадмет, працэс, прымету: А ціха, як лета, // А багата, як восень, // Каб табе вадзіла і пладзіла… [*, с. 175]; Ужэ бояры на дворэ, // Дзве кветочкі, ек зарэ [*, с. 177]; … Тонкую, ек буліна, // Чырвоную, ек каліна [*, с. 174]; Завівала мене дзядзіна, // Сама чорная, як гадзіна… [*, с. 180]; Будзь здорова, як вода, // Будзь богата, як земля, // Будзь прыгожа, як рожа [*, с. 190]; Я ў матулі адна, // Як вішанька, у саду, // Як пчолачка, ў мяду [*, с. 192].
На аснове гэтага можна вызначыць тры асноўныя тыпы суаднесення субекта і абекта параўнання: субстантыўнае, вербальнае, адектыўнае. «Дыферференцыяцыя параўнальных зваротаў па тыпу прымыкання іх да адзінкі кваліфікацыі дазваляе выявіць ступень стылістычнага эфекту характарыстыкі прадмета, працэсу, прыкметы» [11, с. 26].
Субстантыўныя параўнанні характарызуюць прадмет, паясняюць у сказе дзейнік: Свацейка мая, родная мая, // А ўзяла дачку, як ягодачку [*, с. 164]; Ліцо ж маё, як каліначка, // Сама, як маліначка [*, с. 168]; Жадаю вам шчасця, // Здароўя, як у зялёнага дуба… [*, с. 175]; Мае хусточкі, як бель, беленькі, // Яны ж мне не міленькі [*, с. 195]; Стаў пры народзе, як пень пры дарозе… [*, с. 201]; Што не будзе так добро ў свекрухі, як у мамкі [*, с. 212]; Дарую сноп конопель, // Каб праз год // Родзіўся сын як пень [*, с. 216]; Дарую кучу медзі, // Каб сыны былі, як мядзведзі [*, с. 219].
Трэба адзначыць, што адектыўнае параўнанне сустракаецца значна радзей. Адектыўныя параўнанні заўсёды стаяць непасрэдна за прыметнікамі, якіх характарызуюць.
У вербальных параўнальных зваротах сінтаксічныя сувязі больш шырокія. У сказе яны размяшчаюцца самастойна і свабодна. Гэта збліжае іх з даданымі параўнальнымі часткамі: Малады неўмывака, // Брэша, як сабака [*, с. 163]; Топае па хаце, як таран, // Лыпае вачыма, як баран… [*, с. 167]; Я на мілага міргала, // Ён стаіць як дурачок [*, с. 214].
Вербальныя параўнальныя звароты адносяцца да дзеясловаў, якія выконваюць ролю выказніка.
Беларускі народ у стваранні параўнанняў не абмяжоўваецца толькі гэтымі трыма тыпамі зваротаў. Параўнальныя звароты могуць адносіцца да:
прыслоўя: Каравайнічкі прыйшлі, // Так, як зоранькі, зыйшлі [*, с. 201-202];
лічэбніка: Я ў матулі адна, // Як вішанька, у саду, // Як пчолачка, ў мяду [*, с. 192].
Такім чынам, параўнанні адносяцца да рознах членаў сказа, якія выступаюць назоўнікамі, прыметнікамі, дзеясловамі, прыслоўямі, дзеепрыслоўямі, займеннікамі. Найбольш распаўсюджаны вербальныя параўнальныя зварот.
2.3 Функцыі параўнанняў
Параўнанне-гэта адзін са шматлікіх сродкаў стварэння вобразнасці. Гэта троп, які належыць да ліку славесных сродкаў вобразнасці. Параўнанне шырока выкарыстоўваецца і ў вуснай, і ў пісьмовай мове, яно выконвае пазнавальную, эстэтычную, ацэначную і арганізацыйную функцыі.
Такім чынам, аналізуючы структуру параўнанняў вясельных песень, можна сказаць, што ў сваіх творах народ-складальнік выкарыстоўвае разнастайныя віды і тыпы параўнанняў. Параўнанні ў вясельных песнях будуюцца на базе знаемых жыццёвых асацыяцый, звязаны з жыццём, побытам герояў. Імі густа насычаны старонкі песень.
Пры апісанні прыроды беларускі народ выкарыстоўвае параўнанні, якія звязаны з жыццем і побытам галоўных герояў: Ужэ бояры на дворэ, // Дзве кветочкі, ек зарэ [*, с. 177].
Такім чынам, народ-складальнік збліжае прыроду з чалавекам. Параўнанні тут выконваюць больш эстэтычную функцыю. Параўнанні, якія ўжыты пры апісанні прыроды, надаюць твору своеасаблівую пяшчотнасць. Кожнае параўнанне дадае асобную рыску ў цэласны малюнак.
Калі гаварыць у цэлым, то параўнанні, ужытыя пры апісанні прыроды, ствараюць настрой замілаванасці, пяшчоты, смутку і захаплення. Яны выконваюць эстэтычную і апісальную функцыі. Жыццё і побыт людзей аўтар параўноўвае са зявамі прыроды: Будзь здорова, як вода, // Будзь богата, як земля, // Будзь прыгожа, як рожа [*, с. 190].
А таксама адны рэаліі жыцця параўноўваюцца з другімі, падобнымі: Стаў пры народзе, як пень пры дарозе… [*, с. 201].
Часта адно параўнанне падмацоўваецца другім або ўдакладняе яго: Скупі, сватко, скупі, // Як соловейко ў лісі, // Як конорейко ў стрэсі, // Як міш над крупамі, // Так сват над грошамі [*, с. 208].
Параўнанні ў вясельных песнях выконваюць важную ролю таксама як сродкі сацыяльнай і псіхалагічнай характарыстыкі герояў, апісання іх характараў, абмалёўкі звычаяў, іх светасузірання ў цэлым. Вось, напрыклад, якімі трапнымі параўнаннямі беларускі народ характарызуе сваіх герояў: Дарую сноп конопель, // Каб праз год // Родзіўся сын як пень [*, с. 216].
Вось з дапамогай параўнання перадаюцца адносіны да свякрухі: Што не будзе так добро ў свекрухі, як у мамкі [*, с. 212].
Гэта параўнанне перадае душэўны стан героя: Топае па хаце, як таран, // Лыпае вачыма, як баран… [*, с. 167].
Такія параўнанні выконваюць ацэначную функцыю.
Народ-складальнік выкарыстоўвае прыём нагнятання, ампліфікацыі, параўнанняў: Будзь здорова, як вода, // Будзь богата, як земля, // Будзь прыгожа, як рожа [*, с. 190]; Я ў матулі адна, // Як вішанька, у саду, // Як пчолачка, ў мяду [*, с. 192].
Наогул жа параўнанне ― гэта вельмі яркі паэтычны сродак вобразнасці. Народ-складальнік карыстаецца ім амаль на кожным радку. Як заўважыў Ф. Янкоўскі, яно «дапамагае хлапчуку і дзяўчынцы ўбачыць і пачуць навакольны свет. І параўнанне дапамагае вучонаму расказаць людзям пра законы развіцця грамадства, пра будову атама і несканчонасць сусвету» [11, с. 3-4].
Такім чынам, параўнанні ў вясельных песнях выконваюць разнастайныя функцыі: эстэтычную, ацэначную, узмацняльную.
3. Метафара ў вясельных песнях
Сэнсавая шматпланавасць слоў - спецыфічная ўласцівасць мастацкага маўлення і заключаецца ў тым, што яно гаворыць значна больш, чым гавораць у сваіх прамых ці традыцыйна пераносных значэннях заключаныя ў ім словы, што яно дапускае і выклікае не адно, а некалькі розных асэнсаванняў, магчымасць якіх вызначаецца не субектыўным жаданнем чытача, а закладзена самім аўтарам. Менавіта ў мове дэманструецца «другасная матываванасць прамога значэння моўнага знака» [17, с. 76].
Слова ў паэтычным маўленні абцяжарваецца грузам як устойліва замацаваных за ім, так і індывідуальна створаных у маўленні асацыяцый. Значэнне слова падуладна зменам, якія выклікаюцца збліжэннямі з іншымі словамі, кантэкстным пераасэнсаваннем, нечаканым выяўленнем яго мнагазначнасці і інш.
Слова ў мастацкім тэксце не толькі абазначае пэўную рэалію, але выступае ў «багацці сваіх асацыятыўных сувязяў і стылістычных адценняў» [14, с. 176]. І ўсё гэта адбываецца дзякуючы метафарычным збліжэнням далёкіх па сэнсу ўяўленняў, трансфармацыі слова ў кантэксце, вобразнаму пераасэнсаванню, аснову чаго закладвае пісьменнік. Менавіта таму так важна выявіць сродкі вобразнасці і асэнсаваць іх ролю ў раскрыцці сэнсу ўсяго твора і асобы яго аўтара.
«Метафара (гр. metafphora ~ перанос) - від тропа, ужыванне слова ці выразу ў пераносным значэннні на аснове падабенства або параўнання адной з'явы ці прадмета з другім [15, с. 98]. «Метафара - ужыванне слова або выразу у» пераносным сэнсе, заснаванае на падабенстве або параўнанні» [16, с. 128]. «Метафара (ф. теtafora - перанос) - від тропа, у якім уласцівасці адной з'явы пераносяцца на другую па прынцыпе ўпадабнення «[17, с. 69].
Такім чынам, метафара, як адзначаюць многія даследчыкі, ― гэта новая семантычная функцыя слова, заснаваная на пераносе назвы з аднаго прадмета на другі. Такі перанос магчымы з-за падабенства знешніх адзнакаў, формаў, уласцівасцяў і г. д. Сярод выяўленчых сродкаў мовы метафары вылучаюцца найперш сваім вобразным багаццем. Пры кампактнасці формы яны звычайна маюць глыбокі мастацкі змест. Адпаведнасць формы і зместу ў метафары выяўляецца спецыфікай вобразнага мыслення чалавека, пры якім чым больш эканомная форма ўспрымання рэчаіснасці, тым ярчэйшая асацыяцыйнасць яе пазнання.
Сярод розных і шматлікіх вобразна-выяўленчых моўных сродкаў цэнтральнае месца ў вясельных песнях, адносна азначэння якой да гэтага часу вядуцца дыскусіі, выказваюцца розныя думкі як рабочая дэфініцыя найбольш поўным азначэннем метафары, якое выяўляе яе семантычную прыроду, з'яўляецца азначэнне, дадзенае Н.Д. Аруцюнавай: «Метафара - троп ці фігура маўлення, якая заключаецца ва ўжыванні слова, што абазначае некаторы клас прадметаў, з'яў, дзеянняў ці прыкмет для характарызацыі ці намінацыі другога аб'екта, падобнага з дадзеным у якіх-небудзь адносінах. Метафара мяркуе выкарыстанне слова не па яго прамому назначэнню, у выніку чаго адбываецца пераўтварэнне яго сэнсавай структуры. Узаемадзеянне метафары з двума рознымі тыпамі абектаў (дэнататаў) стварае семантычную дваістасць, двухпланавасць» [13, с. 76-77]. Для метафары характэрна семантычная двухпланавасць, якая «забяспечана здольнасцю выбару з полісемантычнй сістэмы канкрэтнага значэння, што, бясспрэчна, характарызуе індывідуальна-аўтарскае словаўжыванне» [13, с. 77].
Як вядома, у сістэме паэтычнай мовы метафара складае аснову мастацкіх пераўтварэнняў на ўзроўні слоў, яна «прысутнічае ва ўсякім паэтычным тропе» [13, с. 77]. Выкарыстанне метафар у паэтычным тэксце тлумачыцца спробамі мастака слова стварыць і выразіць уласны свет, напоўніць яго новым зместам, мяняючы набор паняційных прыкмет, на першы погляд выпадковых. Метафара - самы выразны сродак адлюстравання індывідуальнага вобразна-паэтычнага малюнка свету.
Метафарычнае бачанне свету - адна з адзнак таленту сапраўднага пісьменніка, паколькі самае галоўнае для ўтварэння метафар - новае, нечаканае бачанне і асэнсаванне вядомых, звычных рэалій, іх прыкмет і дзеянняў.
Адным з фактараў ужывання метафар у творы з'яўляецца імкненне аўтара павялічыць уздзеянне маўлення на слухача-чытача. А ўзмацніць дзейнасць маўлення можна рознымі спосабамі, адным з якіх зяўляецца ўзмацненне выразнасці. вобразнасці. Л.А. Кісялёва адзначае: «Вобразнасць, у аснове якой перанос (метафарычны, метанімічны), прадстае як своеасаблівы ўзмацняльнік (сенсібілізатар) іншых тыпаў моўнай інфармацыі. Таму менавіта пераноснае значэнне з яркай вобразнасцю, г. зн. падмацаванай катэгорыяй навізны, валодае вялікай экспрэсіяй, якая ўзмацняе эмацыянальна-ацэначную, эстэтычную і іншыя віды моўнай інфармацыі» [13, с. 77].
Для народа-складальніка найбольш важна было выразіць свой погляд, сваё бачанне свету. І ён стварае метафары, у фарміраванні якіх выключную ролю адыгрывае кантэкст. Дастаткова змяніць семантычнае акружэнне, як змяняецца семантыка слова. Пры гэтым асноўным для стварэння метафары з'яўляецца задума, мэта, якую ставіць пісьменнік, каб адлюстраваць свае думкі, погляды, пачуцці. Метафару ў прозе Уладзіміра Караткевіча разглядаем як з'яву сінтаксічнай семантыкі, калі адбываецца працэс фарміравання на матэрыяле моўнай метафары метафарычнага значэння ў межах кантэксту, калі назіраецца ўплыў семантычнай спалучальнасці слоў і на працэс метафарызацыі.
3.1 Марфолага - структурны склад метафар
Метафары ў вясельных песнях паводле сінтаксічнага выражэння рэалізуюцца ад словазлучэння да разгорнутага маўлення, якое можа раўняцца цэламу твору. Параўн., напрыклад: Бацька дочкой набіваецца: // Ой, зяцю, зяцю, возьмі дочку [*, с. 201]; Тройца па цэркві хадзіла, // Спаса за ручку вадзіла [*, с. 202]; Наша печ рагоча, караваю хоча [*, с. 205].
У вясельных песнях назіраем узбагачэнне семантыкі слова ці актывізацыю закладзеных у ім сем з дапамогай слоў, сэнс якіх непасрэдна ўдзельнічае ў стварэнні семантычнага зруху, а самі яны ствараюць яе семантычны кантэкст. Напрыклад, у звычайнай, практычнай мове спалучэнне тыпу: Ой, чыя то ложка гуляе, // А кого ж то дома не мае? [*, с. 164] і многія іншыя разглядаюцца як адхіленні ад літаратурнай нормы спалучальнасці слоў, паколькі ў адных з іх дзеяслоўны прэдыкат гуляць патрабуе антрапанімічнага субекта і не можа спалучацца з неадушаўлёнымі назоўнікам (ложка). Але ў паэтычных дыскурсах вяселля гэтыя «парушэнні» вядуць да зяўлення новага, другаснага, метафарычнага значэння дзеяслова, ствараюць і рэагуюць працэс метафарызацыі, а метафара становіцца своеасаблівым экспрэсіўным цэнтрам.
Вывучэнне метафар з граматычнага пункту гледжання праводзілі многія даследчыкі: А. І. Лашкевіч, Р.А. Арлова, Л.М. Рынькова, Ф.С. Шакірава і інш. Вызначэнне метафары як слова пэўнага лексіка-граматычнага класа адбываецца на аснове выдзялення і адрознення метафарызаванага слова ад метафарызавальнага слова, ці частак метафары, паколькі яна складаецца з дзвюх частак: апорнай, галоўнай - метафарызаванае слова і дадатковай - метафарызавальнае. Выбар тэрмінаў для абазначэння дзвюх частак метафары зроблены па аналогіі з тэрмінамі тыпу ўтворанае і ўтваральнае, а таксама паводле існуючых разнастайных тэрмінаў і з іх тыпу «пераасэнсаванае» і «пераасэнсавальнае».
Паводле марфалагічнага складу метафары падзяляюцца на дзеяслоўныя і назоўнікавыя. Гэтыя знамянальныя часціны мовы, у прыватнасці, прыметнікі, дзеепрыметнікі, прыслоўі, у пераносным значэнні з'яўляюцца асновай для ўтварэння эпітэта. Найбольш пашыраныя ў вясельных песнях дзеяслоўныя метафары. Тлумачыцца гэта тым, «…што яны часцей за іншыя часціны мовы займаюць пазціыю выказніка, а гэта пазцыя, у сваю чаргу, патрэбна для «стыку», сустрэчы двух значэнняў, якія абазначаюць падобныя рысы двух прадметаў: Заззялі сені, // Як сваты за стол селі [*, с. 164].
Дзеяслоўныя метафары заснаваны на замене агульнапрынятага ўжывання дзеяслова інтуацыйным, кантэкстуальна абумоўленым. У якасці кантэксту дзеяслоўнай метафары выступае назоўнік, у адносінах да якога і выяўляецца семантычная двухпланавасць дзеяслова.
Метафарызацыя дзеяслова адбываецца ў адпаведнай канструкцыі: назоўнік + дзеяслоў => пераноснае, скрытае значэнне. Зыходзячы з гэтага, дзеяслоўнай метафарай неабходна лічыць ужыванне дзеяслова ў незвычайнай сістэме, заснаванай на пэўных семантычных адносінах з назоўнікам, у выніку чаго ўзнікае пераноснае значэнне. У сістэме функцыянавання дзеяслоўнай метафары назоўнікі займаюць важнае месца, таму што, па-першае, у адносінах да іх фарміруецца метафарычнае значэнне дзеяслова, па-другое, функцыянаванне дзеясловаў у пераносным значэнні залежыць ад семантыкі назоўнікаў, па-трэцяе, сваім значэннем метафарызаваны дзеяслоў скіраваны на назоўнік, бо апошні якраз і характарызуецца першым.
У залежнасці ад назоўнікаў, у адносінах да якіх метафарызуецца дзеяслоў, дзеяслоўныя метафары падзяляюцца на адна-, двух-, трох- і полівалентныя (валентнасць - здольнасць слоў спалучацца з іншымі словамі).
Пры аднавалентных дзеяслоўных метафарах ужываецца толькі адзін назоўнік у прамым значэнні, які складае з метафарызаваным дзеясловам прэдыкатыўнае словазлучэнне ― аснову структуры дадзенага тропа: Ой, харош, харош, чарнабрыў, // Да такога мне Бог судзіў [*, с. 195]; Я садзіла цябе - надсадзіла цябе, // Палівала, закрывала - сэрца радавалась [*, с. 197]; Чырвона каліначка // Блізка саду стаяла // Ды расою прыпала [*, с. 199]; Ох, ужэ жыто красуецца, // Ох, красуецца, наліваецца [*, с. 201]; Бацька дочкой набіваецца: // Ой, зяцю, зяцю, возьмі дочку [*, с. 201].
Пры двух-і трохвалентных метафарызаваных дзеясловах, апрача асноўнага назоўніка, які характарызуецца дзеясловам з пераносным значэннем і ўтварае разам з ім прэдыкатыўнае словазлучэнне, ужываюцца адпаведна дадатковыя назоўнікі. Яны акрэсліваюць межы семантыка-сінтаксічнай канструкцыі, дзе рэалізуецца пераноснае значэнне тропа. У якасці дадатковага назоўніка пры двухвалентным метафарызаваным дзеяслове выступаюць: Усседай, Любочка, на возы, // Покідай мамчыны норавы… [*, с. 178].
Дзеяслоўныя метафары ў вясельных песень - яскравы паказчык асаблівасцяў індывідуальна-аўтарскага ўжывання метафарызаваных дзеясловаў у| структуры мастацкага тэксту. Незвычайна, па-мастацку вытанчана выкарыстоўваў беларускі народ словы рагатаць, размаўляць.
Такім чынам, незвычайныя, «няправільныя» спалучэнні слоў у мове прадстаўлены рознымі тыпамі пабудоў і іх граматычным значэннем, з якіх мы выдзелілі словазлучэнні дзеяслова з назоўнікам з падпарадкавальнай сувяззю, паколькі, як заўважае В.У. Вінаградаў, «сэнсавая структура дзеяслова больш ёмкая і гібкая, чым усіх іншых граматычных катэгорый» [13, с. 78], і тым, што «багацце значэнняў дзеяслова абумоўлена таксама шматстайнасцю яго сінтаксічных магчымасцяў, яго канструктыўнай, аргагізавальнай сілай» [13, с. 79]. Для выяўлення «няправільных спалучэнняў» важна ўстанавіць наяўнасць семантычных змен у семантычнай структуры дзеяслоўнага кампанента спалучэння, для чаго з дапамогай кантэксту вызначаецца дакладны сэнс дзеяслова ў словазлучэнні, яго аўтарскае значэнне шляхам падбору адпаведнага дзеяслова (адпаведнік), семантыка якога найбольш адпавядае вызначанаму сэнсу. Параўнанне двух дзеясловаў дазваляе вызначыць ступень змены сэнсавай структуры ў аўтарскім дзеяслове пад уплывам незвычайнай спалучальнасці, што падмацоўвае выказванне А.С. Капорскай аб «магчымасці ўплыву сінтагматыкі слова на яго значэнне, стымуляванне змены яго значэння кантэкстам» [13, с. 80].
Такім чынам, аналіз фактычнага матэрыялу паказвае, што ў вясельных песнях выкарыстана значная колькасць дзеяслоўных метафар, назоўнікавыя метафары ў не выяўлены. Метафара ў гэтых творах служыць выразным сродкам эмацыйна-пластычнага адлюстравання зяваў жыцця. Беларускі народ карыстаўся ёю, калі яна «прасілася» ў радок, які павінен быў загаварыць, зазіхацець фарбамі.
.2 Лексіка-семантычныя комплексы метафар
Метафары ў вясельных песнях узніклі з прыпадабненняў рознага ладу і складу. Яны непрыкметныя сваёй штодзеннасцю ужывання: Месяцэм обгородзіла, // А зарою подперазала… [*, с. 179]; Распусціла маю косаньку па белых плечыках, // Разліла мае слёзанькі па румяных шчаках [*, с. 189]; Хто ж ту сцежку таптаў, // Хто ж ту сцежку ўбіваў? [*, с. 190]; А ў нядзельку рана // Сіняе мора калыхалася [*, с. 190]; Любачка ды й ваду брала, // 3 сонейкам размаўляла [*, с. 190].
Але падобныя прыклады ― толькі пачатак метафарызацыі ў вясельных песнях. Усё яе багацце можна прасачыць толькі на двух скразных вобразах ― на вобразах ветру, зор:
1.Месяц: Месяцэм обгородзіла, // А зарою подперазала… [*, с. 179];
2. Зара: Месяцэм обгородзіла, // А зарою подперазала… [*, с. 179];
3. Сонца: Любачка ды й ваду брала, // 3 сонейкам размаўляла [*, с. 190];
4. Вецер: Стаяла, буяла ў агародзе канаплічкай, // Не даў ёй ветрык яшчэ болей пастаяці [*, с. 164];
5. Зоркі: …3 зоркамі развітаюся, // 3 месяцам пазнаюся [*, с. 190].
Аналіз метафар дазваляе адзначыць, што народ-складальнік карыстаецца метафарамі, якія ўваходзяць сваімі зыходнымі значэннямі ў розныя семантычныя комплексы:
) «чалавека», адкуль у вясельных песнях надзвычай шмалікае адухаўленне, ці персаніфікацыя, асабліва прыроды, прадметаў: