Стылістычныя функцыі парэмій мовы 'Палескай хронікі' I. Мележа

  • Вид работы:
    Дипломная (ВКР)
  • Предмет:
    Литература
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    64,79 Кб
  • Опубликовано:
    2013-04-27
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Стылістычныя функцыі парэмій мовы 'Палескай хронікі' I. Мележа

РЭФЕРАТ

Ключавыя словы: парэмія, прыказка, парэміялогія, семантыка, характарыстыка, алегарычны характар, функцыя.

Абект даследавання: парэміі ỷ мове трылогіі I. Мележа Палеская хроніка.

Прадмет даследавання: семантыка-граматычныя і стылістычныя асаблівасці парэмій мовы трылогіі Палеская хроніка I. Мележа.

Мэта: паказаць сэнсавыя, марфалагічныя і стылістычныя асаблівасці парэмій у мове трылогіі Iвана Мележа Палеская хроніка.

Задачы:

)скласці картатэку парэмій мовы Палескай хронікі I. Мележа;

) даць сэнсавую характарыстыку парэмій мовы Палескай хронікі I. Мележа;

) вызначыць структуру парэміі і апісаць марфалагічныя сродкі арганізацыі дадзеных адзінак;

) разгледзець спосабы ỷключэння парэмій у кантэкст;

) вызначыць стылістычныя функцыі парэмій мовы Палескай хронікі I. Мележа.

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ3

. СЕМАНТЫКА-ГРАМАТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ПАРЭМIЙ МОВЫ ПАЛЕСКАЙ ХРОНIКI I. МЕЛЕЖА8

1.1 Лексіка-семантычная характарыстыка парэмій8

1.2 Сэнсавая характарыстыка парэмій28

1.3 Структурна-марфалагічныя асаблівасці парэмій39

2. ФУНКЦЫЯНАВАННЕ ПАРЭМІЙ У МОВЕ ПАЛЕСКАЙ ХРОНІКI I. МЕЛЕЖА39

2.1 Спосабы ўключэння парэмій у кантэкст39

2.2 Стылістычныя функцыі парэмій46

ЗАКЛЮЧЭННЕ54

Спіс літаратуры76

Дадатак. Спіс парэмій мовы Палескай хронікі І. Мележа78

УВОДЗІНЫ

Беларускі народ стварыỷ шмат лаканічных твораỷ-афарызмаỷ, трапных выразаỷ, у якіх у высокамастацкай форме абагульніỷ свой багаты жыццёвы вопыт. Сярод ix прыказкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроỷваюць багаты працоỷны i жыццёвы вопыт народа, яго мудрасць, псіхалогію i светапогляд, маральна-этычныя i эстэтычныя ідэалы.

Характарызуючы гэты малы жанр беларускай вуснапаэтычнай творчасці, вядомы даследчык славянскага фальклору К.П. Кабашнікаў слушна заỷважае: "Прыказка мае шырокае поле ỷжывання, яна адносіцца не толькі да той канкрэтнай сітуацыі, пра якую ідзе гаворка, а да любой падобнай, калі абставіны прымушаюць чалавека актыỷна шукаць выйсце, рабіць, здавалася б, немагчымае, для выпраỷлення крытычнага становішча, выратавання жыцця, маёмасці, справы i г. д. Каб такога не здаралася, народная мудрасць заклікае да абачлівасці, асцярожнасці, да ỷзважаных учынкаў" [6, с. 69].

У выніку шматгадовага вывучэння мовы, побыту, звычаяў свайго народа I.I. Насовіч зазначае: "Беларусы ўсе факты, усе выпадковасці чалавечага жыцця, усе ўчынкі, як добрыя, так i дрэнныя, i ўсякае нават меркаванне пра што-небудзь падводзяць пад мерку cвaix прыказак. Паміж простымі людзьмі ёсць шмат тaкix здольных, якія на ўсякую падзею, на ўсякі выпадак, вясёлы, спрэчны, сумны, - адразу ж i дарэчы падаюць прыказку, нібы яны знарок вывучалі ix, як тыя, хто, авалодваючы лацінскай мовай, завучвае на памяць дыстыхі Катонавы" [4, с. 13-14].

Шырокую вядомасць, распаўсюджанасць i ўжывальнасть прыказак у народзе падмеціў i Кандрат Крапіва: "Ёсць такія аматары прыказак, якія чуць не кожны свой крок апраўдваюць прыказкаю, чуць не кожны свой выраз аздабляюць ёю. Пра такіх нават i знарочыстая прыказка ўтварылася: "Без прыказкі i з лаўкі не зваліцца" [6, с. 82].

Гэта пашыранасць прыказак у народзе знаходзіць сваё адлюстраванне i ў мастацкіх тэкстах. Я. Колас, Я. Купала, Ц. Гартны, I. Мележ, Я. Брыль i іншыя беларускія пісьменнікі шырока выкарыстоўвалі ix у cвaix творах. Зразумела, ніякай мepкi, што акрэслівае, колькі прыказак можна ўжываць, няма i не павінна быць. Тут самае галоўнае, з якой натуральнасцю i ідэйна-мастацкай матываванасцю ўводзяцца яны ў тэкст. Пры ўжыванні гэтых моўных самацветаў нельга, аднак, кipaвацца прыказкай Кашы маслам не сапсуеш, бо перанасычанасць твора прыказкамі не павялічвае яго мастацка-выяўленчай вартасці. Можна прыгадаць выпадкі з гісторыі беларускай літаратуры, калі творы асобных пісьменнікаў, напрыклад Альберта Паўловіча, вызначаліся мноствам ужытых фразеалагізмаў i прыказак, але ад гэтага не рабіліся лепшымі.

другога боку, адсутнасць у творы прыказак i прымавак, слабае выкарыстанне гэтага найбагацейшага сродку мастацкай выразнасці пазбаўляе мову нацыянальнага каларыту, часам робіць яе бледнай i бясколернай, падобнай на няўдалы пераклад з чужой мовы.

Беларускія парэміі складаюць частку сусветнага парэміялагічнага фонду, пры гэтым яны валодаюць як агульнымі рысамі, так i адметнымі асаблівасцямі паэтыкі i вобразнай сістэмы. На гэты аспект звяртаюць увагу даследчыкі: "Супастаỷляючы беларускія прыказкі, прымаỷкі i загадкі з адпаведнымі жанрамі фальклору іншых славянскіх народаỷ, мы імкнемся перш за ỷсё ỷвесцi беларускі матэрыял у агульнаславянскі кантэкст, паказаць яго як неад'емную частку агульнаславянскай духоỷнай спадчыны, падобную не толькі агульным зместам, логікай разважання, вывадамі з пэỷных сітуацый, але i вобразамі, асобнымі мастацкімі дэталямі, паэтычнымі сродкамі. На фоне гэтай агульнасці больш выразна выступаюць адметныя нацыянальныя рысы, усё тое, чым кожны народ узбагачае сусветную мастацкую творчасць" [5, с. 98].

Прыказкі i прымаỷкі - вельмі спецыфічныя творы, якія стаяць на мяжы паỷсядзённай моỷнай практыкі чалавека i мастацтва слова i могуць быць аднесены як да першай, так i да другога. Метафарычнасць, асацыятыỷнасць, шматзначнасць, полісемантызм прыказак i прымавак ускладняюць ix класіфікацыю, выбар аб'ектаỷ i параметраỷ для параỷнання, у мнoгix выпадках вымагаюць комплекснага разгляду твораỷ [5, с. 97].

Перш чым гаварыць пра асноỷныя асаблівасці прыказак у ix лінгвістычным аспекце, неабходна спыніцца на пытанні пра размежаванне паняццяỷ "прыказка" i "прымаỷка".

Даволі многія парэміялагічныя зборнікі XIX - XX стагоддзяỷ
уключалі ỷ сябе фальклорны матэрыял пад агульнай назвай
Прыказкі i прымаỷкі. Пры гэтым адны складальнікі зборнікаỷ не
размяжоỷвалі паняцці "прыказка" i "прымаỷка". Адной з умоỷ,
якая ỷскладняе размежаванне дадзеных паняццяỷ, з'яỷляецца ix безумоỷная блізкасць як па форме (сцісласць), так i па бытаванню (выкарыстанне ỷ гутарковай мове). Таму некаторыя вучоныя XIX - XX стст (Ф. I. Буслаеỷ, А. А. Патабня, Я. А. Ляцкі, I. I. 1люстраỷ) гаварылі аб cклaдaнacцi i непатрэбнасці размежавання прыказак і прымавак, а Я. А. Ляцкі нават пicaỷ, што правесці мяжу паміж прыказкай i прымаỷкай немагчыма [7, с.62]. Другія - спрабавалі выявіць розніцу, знайсці мяжу, якая раздзяляе прыказку і прымаỷку. Прыказка ỷ характарыстыцы I. M. Снегірова і В. I. Даля вызначаецца як больш складаны твор фальклора, чым прымаỷка. Яна адрозніваецца ад прымаỷкі завершанасцю думкі i формы [18, с. 63].
Сярод даследчыкаỷ беларускай парэміялогіі icнye думка не размяжоỷваць прыказкі i прымаỷкі. Так, К. Kpaпiвa ỷ пачатку свайго артыкула "Беларускія прыказкі" выкладае погляды I. М. Снегірова, А. А. Патабні, А. I. Баршчэỷскага на паняцці "прыказка" i "прымаỷка", а пасля, прыступаючы да аналізу народных афарызмаỷ, зазначае, што ỷ далейшым ён будзе ỷжываць адно азначэнне - прыказка [6 , с. 82].
Ф. М. Янкоỷскі ставіỷ знак роỷнасці паміж прыказкай i прымаỷкай, называỷ ix словамі-дублетамі, якія сэнсава не адрозніваюцца, лічыỷ, што "справа, відаць, у надуманасці размежавання прыказак i прымавак" [7 , с. 35].
Каб пазбегнуць тэрміналагічнай блытаніны, I. Я. Лепешаỷ лічыць неабходным "скасаваць тэрмін "прымаỷка" як аналаг фpaзeaлaгiзмa i выкарыстоỷваць адзіны тэрмін "прыказка" для абазначэння народных афарызмаỷ, якія валодаюць інтанацыйнай i сэнсавай закончанасцю, або ỷжываць абодва словы як тэрміны-дублеты [11 , с. 19].
Даць дакладную i ỷсебаковую дэфiнiцыю прыказкі, на думку I. Я. Лепешава, цяжка. На нашу думку, найбольш разгорнутае азначэнне прыказкі даецца ỷ "Лінгвістычным энцыклапедычным слоỷніку": "Прыказка - кароткі, устойлівы ỷ маỷленчым ужытку, як правіла, рытмічна арганізаваны выказ павучальнага характару, у якім зафіксаваны шматвяковы вопыт народа; мае форму закончанага сказа (простага або складанага). Прыказка выражае суджэнне... Прыказка валодае літаральным і пераносным сэнсам ..." [11 , с. 28].

Некалькі слоỷ пра тэрмін парэмія. У далейшым ён будзе выкарыстоỷвацца ỷ нашай працы як сінонім да слова прыказка. У грэчаскай мове, адкуль паходзіць гэты тэрмін, ён ужываỷся як з царкоỷным значэннем урывак з Бібліі, у якім змяшчаецца прароцтва або павучанне і які чытаецца ỷ праваслаỷнай царкве падчас богаслужэння, так і з літаратуразнаỷчым прыказка, прытча.

Сэнс прыказак і прымавак поỷнасцю залежыць ад яго граматычнага выражэння і стылістычнага афармлення. Менавіта ỷ парэміях адлюстроỷваецца жыццё народа і яго быт, праяỷляецца яго мудрасць, меткасць, глыбіня думкі. Мастацкая непаỷторнасць парэмій бачна ỷ першую чаргу ỷ мове. Пытанні вывучэння моỷных сродкаỷ стварэння мастацкага тэксту заỷсёды прыцягвалі ỷвагу даследчыкаỷ, але ж такія важныя моỷныя сродкі, як парэміі, доỷгі час разглядаліся толькі як жанр вуснай народнай творчасці і вывучаліся толькі ỷ фальклоры. У лепшым выпадку, парэміі разглядаліся літаратуразнаỷцамі ỷ мастацкіх тэкстах, але ж не заỷсёды падрабязна давалася апісанне стылістычных і сэнсавых асаблівасцей гэтых сродкаỷ мовы. Не існуе ỷ мове і глыбокіх даследаванняỷ па вывучэнні структуры парэміі. Але ж у апошні час у беларускім мовазнаỷстве вялікая ỷвага надаецца пытанням даследавання гэтага жанра фальклору, вывучэнню яго лінгвістычных асаблівасцей. I.Я. Лепешаỷ падкрэслівае, што парэміі, …як і іншыя моỷныя адзінкі, павінны даследавацца з трох бакоỷ: семантычнага, граматычнага і стылістычнага [10, с. 171].

Вельмі падрабязна і шматбакова даследуюцца парэміі ỷ манаграфіі I.Я. Лепешава Парэміялогія як асобны раздзел мовазнаỷства. I.Я. Лепешаỷ абгрунтоỷвае неабходнасць выдзялення ỷ курсе сучаснай беларускай літаратурнай мовы асобных раздзелаỷ парэміялогіі і парэміяграфіі, у якіх павінны вывучацца праказкі як рэальна існуючыя моỷныя адзінкі. Упершыню даецца тэарэтычны і часткова практычны матэрыял для сістэматызаванага вывучэння прыказак з семантычнага, этымалагічнага, граматычнага і стылістычнага пунктаỷ гледжання.

Паказаць сэнсавыя, структурныя і стылістычныя асаблівасці парэмій лепш за ỷсё на прыкладах з мастацкіх твораỷ. Дакладна і яскрава гэтыя асаблівасці выяỷляюцца на прыкладах ужывання парэмій у мове трылогіі Палеская хроніка Iвана Мележа, якія сталі абектам нашай дыпломнай работы. Палеская хроніка - адзін з лепшых твораỷ беларускай літаратуры, узор мастацкай праỷдзівасці адлюстравання лёсу народа пачатку ХХ стагоддзя, гэты твор стаỷ сапраỷды нацыянальнай класікай. Палеская хроніка складаецца з трох раманаỷ: Людзі на балоце(1956-1960 гг.), Подых навальніцы(1965 г.), Завеі, снежань (1976 г.).

Праз нялёгкія лёсы сваіх герояỷ і іх напружанныя сутыкненні ỷ абвостранай класавай барацьбе Iван Мележ глыбока адлюстраваỷ лёс народа ỷ пераломны перыяд гісторыі. Стварэнне цудоỷных людскіх тыпаỷ і сапраỷды нацыянальных характараỷ, на думку Міхася Лынькова (і не толькі яго) зяỷляецца голоỷнай заслугай аỷтара ỷ Палескай хроніцы [17, с. 104]. Пісьменніку на самой справе ỷдалося намаляваць вельмі змястоỷныя, маштабныя чалавечыя характары Васіля Дзятла і Ганны Чарнушкі, Апейкі і Міканора, старога Глушака і Яỷхіма, а таксама некаторых іншых герояỷ, выпісаных настолькі пластычна, ярка і выразна, з такім дасканалым пранікненнем у іх унутраны свет, што літаратурныя персанажы здаюцца жывымі людзьмі [17 , с. 106]. Як адзначае У. Юрэвіч, … Мележ, як сапраỷдны мастак, забіраецца ỷ самыя нетры чалавечай душы… [24 , с. 129], і вялікую ролю ỷ гэтым адыгрывае мова твора. Мележава слова простае і вельмі ёмістае, бо яно зямное, ад … улюблёнасці ỷ родную зямлю, у роднае Палессе… [24 , с. 132].

У "Палескай хроніцы" шмат замалёвак побыту куранёўцаў, традыцыйных абрадаў (каляды, агледзіны, змовіны, дзявочнік, вяселле). Палешукі, жывучы сярод балот, не страцілі цікавасці да свету. Яны ўмеюць не толькі працаваць, але і адпачываць, радавацца жыццю, спадзявацца на лепшыя дні. Яны кахаюць і ненавідзяць, весяляцца і сумуюць, знаходзяць і губляюць...

Ціхае жыццё куранёўцаў было абуджана рэвалюцыяй і калектывізацыяй. На вачах пачаў мяняцца лад. Па-рознаму аднесліся да гэтых грандыёзных перамен жыхары вёскі. Кожны з іх не да канца зразумеў сутнасць складанай і супярэчлівай рэчаіснасці. Кінутыя ў буру сацыялістычных пераўтварэнняў, яны ўсё ж такі змаглі захаваць адметныя і непаўторныя рысы нацыянальнага характару.. Мележ у "Палескай хроніцы" паэтызуе, адухаўляе высокія чалавечыя якасці герояў, іх працавітасць, любоў да зямлі. Праўдзіва адлюстроўваючы жыццё палескай вёскі на пачатку нашага стагоддзя, пісьменнік стварыў мастацкія вобразы вялікай абагульняльнай сілы. Яму ўдалося так поўна, усебакова і па-майстэрску дасканала расказаць пра палешукоў, што яны зрабіліся цікавымі, запамінальнымі і блізкімі для многіх пакаленняў чытачоў.

Мове раманаỷ Палескай хронікі ỷласцівы маляỷнічасць мастацкіх сродкаỷ, багацце тропаỷ, якія служаць не для ỷпрыгожвання стылю, а для стварэння яркіх, выразных, максімальна праỷдзівых вобразаỷ [24, с. 128]. У аỷтарскай мове трылогіі пастаянна прысутнічаюць галасы герояỷ, іх ацэнкі. Звяртаюць на сябе ỷвагу і асаблівасці мовы персанажаỷ. Мастацкая тканіна Палескай хронікі шырока насычана дыялектызмамі, фразеалагізмамі, рытарычнымі пытаннямі, якія надаюць мове вобразнасць і каларыт, робяць больш рельефнай, яркай характарыстыку персанажа, індывідуалізуюць яго мову. У творы шмат маналогаỷ, дыялогаỷ, нават палілогаỷ - размоỷ з удзелам не двух, а некалькіх чалавек.

Шырока і арганічна ỷвайшлі ỷ моỷную структуру Палескай хронікі трапныя народныя выслоỷі, прымаỷкі і прыказкі. У іх адлюстравалася светабачанне народа, прыгажосць і вобразнасць яго мышлення, сацыяльна-псіхалагічны вопыт, прыроджаны розум і гумар. Прыцягненне прымавак і прыказак, - падкрэслівае З.У. Драздова, - служыць утварэнню ỷнутранага партрэту персанажаỷ, дае ỷяỷленне пра іх духоỷныя каштоỷнасці [5 , с. 96].

Такім чынам, мэта дыпломнай працы - паказаць сэнсавыя, марфалагічныя і стылістычныя асаблівасці парэмій у мове трылогіі Iвана Мележа Палеская хроніка.

З улікам пастаỷленай мэты былі азначаны наступныя задачы:

) скласці картатэку парэмій мовы Палескай хронікі I. Мележа;

) даць сэнсавую характарыстыку парэмій мовы Палескай хронікі I. Мележа;

) вызначыць структуру парэміі і апісаць марфалагічныя сродкі арганізацыі дадзеных адзінак;

) разгледзець спосабы ỷключэння парэмій у кантэкст;

) вызначыць стылістычныя функцыі парэмій мовы Палескай хронікі I. Мележа.

1. СЕМАНТЫКА-ГРАМАТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ПАРЭМIЙ МОВЫ ПАЛЕСКАЙ ХРОНIКI I. МЕЛЕЖА

.1 Лексіка-семантычная характарыстыка парэмій

Прыказка як моўная адзінка ці проста як фальклорны жанр неаднолькава вызначаецца ў розных працах (энцыклапедыях, іншых даведніках, падручніках, навучальных дапаможніках i г.д.). Паводле адной энцыклапедыі, прыказка - гэга граматычна i лагічна аформленае кароткае выслоўе павучальнага характару, закончанае суджэнне [13,с. 109], паводле другой - гэта кароткі, лаканічны i граматычна завершаны афарыстычны выраз [12,с.352]. С.А. Андраюк характарызуе прыказку як кароткі, устойлівы ў гутарковым ужытку, рытмічна арганізаваны вобразны народны выраз, які валодае здольнасцю да шматзначнага ўжывання ў мове па прынцыпу аналогіі [1,с.19]. Паводле І. Шкрабы, прыказка - кароткае вобразнае суджэнне, якое мае пераносны сэнс i дастасоўваецца да розных выпадкаў жыцця [22 ,с.286].

Яшчэ некалькі дэфініцый, змешчаных у лінгвістычных даведніках. У пяцітомным «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» прыказка азначаецца як «устойлівае вобразнае выслоўе павучальнага зместу, якое носіць абагульняючы характар» [19,с.126]. М. Грынблат дае такое азначэнне прыказкі: «вобразны закончаны выказ, які мае павучальны сэнс i, звычайна, спецыфічнае рытма-фанетычнае афармленне» [4 ,с.14]. Больш разгорнутая дэфініцыя даецца ў «Лінгвістычным энцыклапедычным слоўніку»:«Прыказка - кароткі, устойлівы ў маўленчым ужытку, як правіла, рытмічна арганізаваны выказ павучальнага характару, у якім зафіксаваны шматвяковы вопыт народа; мае форму закончанага сказа (простага або складанага). Прыказка выражае суджэнне...» [4,с.22].

Складальнік знакамітага слоўніка рускіх прыказак У.Даль дае наступнае азначэнне прыказкі: «Прыказка - караценькая прытча. Гэта меркаванне, прыгавор, павучанне, выказанае намёкам і пушчанае ў абарот, пад чэканам народнасці. Як усякая прытча, поўная прыказка складаецца з дзвюх частак: з карціны, агульнага суджэння, і з дадатку, тлумачэння, павучання, нярэдка, аднак жа, другая частка апускаецца, прадастаўляецца кемлівасці слухача» [19,с.76] .

Як вядома, тэрмін - гэта слова ці словазлучэнне, якое дакладна абазначае, называе пэўнае паняцце i становіцца агульнапрынятым, як бы ўзаконьваецца ў якой-небудзь галіне навукі, тэхнікі i г.д. Прыказка - несумненны тэрмін. Яго сутнасць раскрываецца ў дэфініцыі. Пад яе павінны безагаворачна падпадаць кожная прыказка паасобку i ўсе, што ўваходзяць у парэмічны склад. Аднак калі звярнуцца да пададзеных вышэй дэфініцый, дык бачым, што амаль пад кожную з ix ніяк не падыходзіць вялізнае мноства прыказак. Называецца, напрыклад, як адна з адметных рыс прыказкі яе «рытмічная арганізаванасць». Але ў адных прыказках рытм сапраўды мае месца: Зняўшы галаву, па валасах не плачуць (шасцістопны харэй); Калі хата гарыць, не да пацераў (чатырохстопны анапест). Другія ж прыказкі не маюць рытму: Кашы маслам не сапсуеш.

Гэтак жа прыказкі далёка не аднатыпныя паводле іншых нібыта адметных рыс. Не ўсе прыказкі вобразныя, не ўсе яны маюць «прамы i пераносны сэнс» або «адначасова літаральны i пераносна-вобразны план», не ўсе выражаюць суджэнне i не заўсёды з'яўляюцца выказамі павучальнага характару.

Можна, як лічыць I.Я. Лепешаỷ, прапанаваць такое азначэнне прыказкі: устойлівае, узнаўляльнае, не менш як двухкампанентнае афарыстычнае, найчасцей поўнасцю або часткова алегарычнае закончанае выказванне звычайна павучальнага характару ў форме простага ці складанага сказа. Але i такое азначэнне патрабуе агаворкі. Праўда, яна датычыць зусім нязначнай часткі прыказак, якімі даецца якасная ацэнка асобе, не названай у самой прыказцы: I за лучынку знойдзе прычынку; 1 за шчэпку знойдзе прычэпку. Або прыказка 1 сам не гам i другому не дам, якая гаворыцца з неадабрэннем пра таго, хто сам не карыстаецца i іншым не дае карыстацца чым-небудзь [12,с.36].

Пад устойлівасцю прыказкі разумеецца пастаянства яе зместу, а таксама часцей за ўсё кампанентнага складу i структуры. Праўда, прыкладна 40 % прыказак здольныя, захоўваючы свой змест, варіравацца. Узнаўляльнасць - гэта рэгулярная паўтаральнасць, выкарыстанне прыказкі як звычайнай моўнай адзінкі, якая не складаецца ў працэсе зносін, а выхопліваецца з памяці ў гатовым выглядзе. Афарыстычнасць - гэта трапнасць, лаканічнасць, адшліфаванасць.

У сувязі з цяжкасцю даць абсалютна дакладную i ўсебаковую дэфініцыю прыказкі варта прыгадаць выказванне амерыканскага парэміёлага Б.Дж.Уайтынга: «Прапанаваць кароткае i ў той час прымальнае для работы азначэнне прыказкі, асабліва такое, якое ахапіла б усе прыказкавыя выразы, амаль немагчыма... На шчасце, азначэнне не з'яўляецца сапраўды неабходным, таму што ўсе мы ведаем, што такое прыказка» [2,с.313].

Звычайна прыказкамі завуцца кароткія і складныя выразы, якія вобразна выказваюць закончаную думку. Напрыклад: дзе араты плачаць, там жняя скачаць. Тут вобраз: араты плачаць, жняя скачаць, а думка: дзе зямлю ўрабляюць, не шкадуючы працы, там бывае добрая ніва. Другі прыклад: пакуль цэп у руках, патуль хлеб у зубах. Тут вобраз: у руках цэп, у зубах хлеб, а думка: хлеб і наогул магчымасць жыць здабываецца працаю, а хто не працуе, той не будзе мець і хлеба. Вобраз у прыказцы памагае нам успрымаць думку; думка, звязаная з вобразам, робіць на нас большае ўражанне, лепей успрымаецца і даўжэй застаецца ў памяці. Прыказка, змяшчае ў сабе пераносны сэнс; думка ў ёй ахоплівае не адзін які-небудзь ведамы нам выпадак, а можа характарызаваць многа аднародных выпадкаў, падобных да ведамага нам.

Калі б мы сказалі: калода гнілая, ды сук смаляк, разважаючы над ведамаю нам калодаю, біць яе ці не біць,- дык гэта не была б прыказка. Калі ж гэты выраз ужываецца ў пераносным значэнні, як агульная вобразная характарыстыка выпадкаў, у якіх лёгка было б дасягнуць мэты (пабіць гнілую калоду), каб не адна якаясь нясходаная перашкода (сук смаляк),- дык выраз гэты робіцца прыказкаю. Побач з прыказкамі стаяць і прыслоўі - такія выразы, у якіх няма поўнае закончанае думкі, як стульнага вываду з развагі, але якія вобразна і ў пераносным значэнні характарызуюць прадмет ці з'яву. Выраз: калода гнілая, ды сук смаляк - больш прыслоўе, чым закончаная прыказка, бо яна больш характарызуе з'яву, чым дае паважную думку. Прыказка навучае, а прыслоўе толькі ажыўляе мову і думанне, даючы кароткую вобразную характарыстыку, як у выразах: ані вухам не вядзе; бяжыць, як жару ўхапіўшы; абое-рабое і інш.

Этнограф I. Насовіч, які сабраў прыказак і прыслоўяў некалькі тысяч, кажа, што прыказкі складаюць для нашага народа "звычаёва-практычную філасофію", што "ўсе выпадкі чалавечага жыцця, усе ўчынкі, як добрыя так і дрэнныя, і ўсякую нават развагу аб чым-небудзь" народ наш "падводзіць пад мярыла сваіх прыказак" [7,с.178].

У мове трылогіі I. Мележа Палеская хроніка ỷжываецца вялікая колькасць парэмій, якія выкарыстоỷваюца для характарыстыкі якасцей чалавека, яго рыс характару, як адмоỷнх так і станоỷчх. Спачатку разгледзім парэміі, якія ỷжываюцца пры характарыстыцы станоỷчых якасцей чалавека:

Адна галава добра, а дзве яшчэ лепей. Кажуць, калі лічаць, што лепш параіцца з кім-небудзь, чым рашаць справу аднаму [12,с.25].

Адклад не ідзе ў лад. Не варта адкладваць на пазнейшы час тое, што можна ці трэба зрабіць не адкладна [12,с.24].

Багатаму жаль карабля, а беднаму - кашаля! Кожнаму шкада свайго набытку. Гаворыцца звычайна са спагадай у дачыненні да беднага, калі ỷ яго прападае што-небудзь [12,с.32].

Беражонага бог беражэ… Хто беражэцца, хто асцярожны, той унікне небяспекі. Гаворыцца як парада быць асцярожным, не рызыкаваць ці ỷ апраỷданне чыёй-небудзь нібыта залішняй асцярожнасці [12,с.34].

Век жыві - век вучыся. Гаворыцца як парада пастаянна вучыцца, а таксама тады, калі даведваюцца пра што-небудзь новае, ранней не вядомае [12,с.44].

Другіх слухай, а сваім розумам жыві. Хоць чыя-небудзь парада і не зашкодзіць, але трэба трымацца сваіх поглядаỷ, быць самастойным у сваіх дзеяннях, учынках [12,с.120].

Пакуль у гумне цэп, патуль на стале хлеб. Пакуль чалавек працуе, патуль ён мае сродкі для існування [12,с.163].

Свет не без добрых людзей! Кажуць з надзеяй, што чалавека не пакінуць у бядзе, дапамогуць яму і інш [12,с.184].

Можна выдзяліць прыказкі ỷ мове Палескай хроніцы, якія праслаỷляюць працавітасць:

Лета год корміць. Пра залежнасць дабрабыту чалавека ад таго, як ён стараецца ỷ касавіцу і жніво [12,с.118].

Пакуль у гумне цэп, патуль на стале хлеб. Пакуль чалавек працуе, патуль ён мае сродкі для існавання [12,с.163].

Абы шыя, а хамут знойдзецца. Было б каму рабіць, а праца знойдзецца [ ,с.20].

Пад ляжачы камень вада не цячэ. Калі нічога не рабіць, то справа не зручыцца з месца, нічога не зменніца. Кажуць, калі хто-небудзь бяздзейнічае, не клапоціцца пра якую-небудзь справу [ ,с.158].

Вясенні дзень год корміць. Ужываецца як сцвярджэнне, што дабрабыт селяніна залежыць ад яго стараннасці, дбайнасці ỷ вясеннія дні на полі і інш [ ,с. 50].

Значна большую групу складаюць прыказакі, якія ỷжываюцца для характарыстыкі адмоỷных рыс чалавека:

Адной рукой вузла не завяжаш. Аднаму чалавеку, у адзіночку цяжка дабіцца чаго-небудзь, справіцца з чым-небудзь. Часцей ужываецца як апраỷданне чыйго-небудзь бяссілля, бездапаможнасці [12,с.27].

Абяцанка - цацанка, а дурню радасць. Няма надзей на здзяйсненне абяцанага. Кажуць іранічна ці з неадабрэннем, калі не вераць у хуткае выкананне кім-небудзь дадзенных ім абяцанняỷ [12,с.20].

Бяздонную бочку не напоўніш. Ніяк немагчыма накарміць, напаіць, здаволіць каго-небудзь [12,с.42].

Ваўкоў баяцца - у лес не хадзіць. Калі баяцца цяжкасцей, небяспекі, то не варта і пачынаць што-небудзь [12,с.43].

Вышэй пят не падскочыш. Больш за тое, на што здольны, што ỷ тваіх магчымасцях, не зробіш [12,с.49].

Гавары, ды не ỷсё да гары. Кажуць з неадабрэннем таму, хто гаворыць што-небудзь нелагічна, безталкова [12,с.51].

Зняўшы галаву, па валасах не плачуць! Страціỷшы важнае, вялікае, няма чаго шкадаваць малое, дробязі. Гаворыцца, калі позна і безкарысна шкадаваць што-небудзь [12,с.90].

Любіць аржаная каша сама сябе хваліць. Гаворыцца з насмешкай пра таго, хто сам сябе хваліць [12,с.30].

Колькі ваўка нi кармі, ён у лес глядзіць. Як ні старайся перамяніць сутнасць чалавека, яго прывычкі, якасці, яны абавязкова праявяць сябе [12,с.53].

Ласы на чужыя каўбасы. Кажуць з неадабрэннем пра таго, хто прагны, сквапны да чужога [12,с.116].

Людзям не завяжаш языкоỷ. Людзей не прымусіш маỷчаць. Кажуць з неадабрэннем пра распаỷсюджванне розных чутак, плётак [12,с.121].

Малы жук, ды - вялікі гук. Гаворыцца з неадабрэннем пра таго, хто перабольшвае свае якасці, магчымасці [12,с.122].

Маладзец сярод авец. Кажуць пра таго, хто смелы, самаỷпэỷнены толькі сярод слабейшых, горшых за яго ỷ якіх-небудзь адносінах [12,с.122].

Калі хата гарыць, не да пацераў. Не час каму-небудзь займацца чымсьці высокім, аддаленым, калі самому крута прыходзіцца [12,с.141].

Не злавіла - не кажы, што злодзей! Гаворыцца ỷ апраỷданне таго, каго падазраюць у зладействі ці іншых адмоỷных учынках, але немаюць безпярэчных доказаỷ яго віны [12,с.142].

Сабака брэша - вецер носіць. Не варта звяртаць на чыя-небудзь недарэчныя словы, плёткі, балбатню. Гаворыцца з асуджэннем каго-небудзь за яго выказванне [12,с.179].

Чаго не ясі, таго ў рот не нясі! 1) не ỷмешвайся не ỷсвае справы; 2) не чапай таго, што не падабаецца і інш [12,с.235].

Прыказкамі жартуюць, весяляць у смутку, падаюць надзею, падахвочваюць рухацца, жыць:

Зняўшы галаву, па валасах не плачуць! Страціỷшы важнае, вялікае, няма чаго шкадаваць малое, дробязі. Гаворыцца, калі позна і безкарысна шкадаваць што-небудзь [12,с.90].

Баба з калёс, калёсам лягчэй. Калі хто-небудзь пакіне каго-небудзь ці адмовіцца ад чаго-небудзь, то ад гэтага будзе толькі лепей [12,с.31].

Багатому чорт дзяцей калыша. Багатаму ỷсё ỷдаецца, ва ỷсім шанцуе [12,с.32].

Чаго не ясі, таго ў рот не нясі! Не ỷмешвайся не ỷ свае справы [12,с.235].

Пад ляжачы камень вада не цячэ. Калі нічога не рабіць, то справа не зручыцца з месца, нічога не зменніца. Кажуць, калі хто-небудзь бяздзейнічае, не клапоціцца пра якую-небудзь справу [12,с.158].

Прыведзеныя прыклады толькі больш выразна паказваюць разнастайнасць і характэрныя раздзелы прыказак у мове персанажаỷ Палескай хронікі I. Мележа. Прыказкі належаць да найбольш кароткіх жанраў вуснай народнай творчасці. Яны ж з'яўляюцца і найбольш пашыранымі, масавымі фальклорнымі творамі, бо прыказкамі і прымаўкамі ў штодзённым жыцці карыстаюцца ў той або іншай меры амаль усе людзі для падмацавання сваіх думак і меркаванняў, для ажыўлення і ўпрыгожвання сваёй гаворкі, надаючы ёй большую яркасць і выразнасць. У народзе вядомы нават асобны дзеяслоў прыказаць - «падмацаваць прыказкаю, прымаўкаю, параўнаннем, добразычлівым ці зламоўным пажаданнем» сваю мову.

Беларусы, як і іншыя народы, спрадвеку маюць вялікую схільнасць да дасціпнага і выразнага слова, густа перасыпаюць ім сваю жывую гаворку. У гэтым праяўляюцца ўласцівыя народу красамоўства і вобразнасць мовы. Але ўпрыгожванне і ажыўленне мовы не адзіная і не асноўная функцыя прыказак і прымавак. Не меншае, калі не большае, прызначэнне гэтых сціслых славесных твораў заключаецца ў тым, што яны з'яўляюцца хавальнікамі і выразнікамі шматвяковага гаспадарчага і жыццёвага вопыту народа, яго назіранняў і ведаў аб прыродзе, яго філасофіі і маралі, педагагічных поглядаў і правіл паводзін, ацэнкі гістарычных падзей, зборам практычных парад і рэкамендацый. Гэта звод і найбольшая канцэнтрацыя народнай мудрасці, народных поглядаў на жыццё.

Глыбокі сэнс, змястоўнасць і мастацкае слова, паэтычная форма ўтвараюць у прыказках арганічнае, неразрыўнае цэлае, своеасаблівы сінтэз, парушэнне якога немінуча ставіць славесны твор па-за межамі гэтага жанру. Парэміёлаг Р. Л. Пермякоў, аўтар рада важных даследаванняў у галіне афарыстычных жанраў фальклору, асабліва падкрэслівае характар народных прыказак і прымавак як складаных утварэнняў. «3 аднаго боку,- адзначае ён,- гэта з'явы мовы, падобныя да звычайных фразеалагізмаў; з другога - нейкія лагічныя адзінкі (меркаванні або вывады); і з трэцяга - мастацкія мініяцюры, якія ў яркай, чаканнай форме адлюстроўваюць факты жывой рэчаіснасці. Іменна з гэтай прычыны прыказкавыя выразы прыцягваюць да сябе ўвагу і мовазнаўцаў і фалькларыстаў і філосафаў-логікаў» [5, c. 98].

Аднак, як зазначае I. Я. Лепешаỷ, паняцце «мастацкая мініяцюра» не ва ўсіх выпадках можа служыць абавязковым крытэрыем пры аднясенні таго або іншага славеснага твора да прыказкі. Існуе немалая колькасць афарыстычных выразаў, якія на першы погляд не вызначаюцца асаблівай мастацкай формай, але залічаюцца да прыказак і змяшчаюцца разам з імі ў фальклорных зборніках. Гэта перш за ўсё розныя гаспадарчыя і прыродазнаўчыя назіранні, шматлікія прыказкі, якія датычацца народнага календара, прыказкі-прыкметы пра надвор'е і інш., адлітыя ў адпаведныя славесныя формулы, часам, здаецца, зусім «празаічнай» мовай: Зямля багацей ад усіх; Хто працуе, з голаду не ўмрэ; Вады бойся, як і агню. Тут у ролі крытэрыю выступаюць устойлівасць, традыцыйнасць тэксту, якім зусім не пярэчыць наяўнасць варыянтаў, а, наадварот, пацвярджае іх [10, c. 172].

Устойлівасць, трываласць тэксту, набыццё ім характару пэўнага славеснага стэрэатыпу, належаць ад адметных і вызначальных адзнак прыказак і прымавак. Прыгаданая катэгорыя прыказак, пазбаўленая выразнага вобразнага ўвасаблення, нясе, аднак, як, між іншым, і амаль ўсе прыказкі, што адлюстроўваюць жыццё, працоўную дзейнасць, быт і светапогляд Народа, багатую этнаграфічную інфармацыю. У дадзеным выпадку прыведзеныя прыказкі проста сцвярджаюць зусім рэальныя, жыццёвыя акалічнасці і з'явы і, здаецца, вельмі далёка знаходзяцца ад славеснага мастацтва. Але варта ім трапіць у пэўны кантэкст, як яны зайграюць зусім новай гранню, набудуць іншы, абагульнены або пераносны сэнс па ўласцівай чалавечай псіхіцы асацыяцыі», і перад намі паўстануць сапраўдныя «мастацкія мініяцюры».

У азначэннях прыказкі, якія мы знаходзім у фалькларыстычнай літаратуры - даследаваннях і вучэбных дапаможніках,- у рознай фармуліроўцы фігуруюць амаль усе з пералічаных рыс або найважнейшыя з іх. Так, у адным з навейшых дапаможнікаў па рускаму фальклору для філалагічных факультэтаў В. П. Анікін вызначае прыказку як «кароткі, устойлівы ў гутарковым ужытку, рытмічна арганізаваны вобразны народны выраз, які валодае здольнасцю да шматзначнага ўжывання ў мове па прын-цыпу аналогіі» [6, c.83].

Аднак, на думку I.Я. Лепешава, гэтыя дэфініцыі прыказкі ўсё ж патрабуюць удакладнення і дапаўнення. У іх не падкрэслены, напрыклад, абагульнены характар выражанага ў прыказцы меркавання і яго завершанасць; не адзначана, што не ўсе прыказкі ўжываюцца ў пераносным сэнсе, не ўсе яны таксама рытмізаваны [10, c. 175].

Улічыўшы тое, што дасягнута парэміялогіяй у азначэнні разглядаемага фальклорнага жанру, сутнасць прыказкі можна сфармуляваць такім чынам. Прыказка - гэта шырока ўжываемы ў гутарковай мове ўстойлівы народны выраз-афарызм, які ў завершанай, сціслай, найчасцей вобразна-паэтычнай форме і пераважна ў пераносным сэнсе, абагульняючы шматвяко-вы жыццёвы вопыт народа, выказвае катэгарычнае меркаванне пра тыя або іншыя гаспадарчыя, сацыяльна-гістарычныя і бытавыя з'явы, характарызуе і ацэньвае іх, павучае і дае практычныя парады [10, c. 178].

Сучасныя запісы паказваюць, што стварэнне прыказак не спыняецца і ў наш час, хаця характар іх узнікнення некалькі змяніўся. Пэўная частка новых прыказак літаратурнага паходжання, што цалкам стасуецца з тымі новымі працэсамі, якія адбываюцца ў народнай творчасці нашых дзён з ростам агульнай культуры і адукаванасці шырокіх працоўных мас, іх сацыяльнай актыўнасці. Асобныя прыказкі трапілі ў вусны рэпертуар з газетных палос, партыйных лозунгаў. Але большасць твораў нарадзілася па традыцыйных законах развіцця фальклору - вусна.

Новыя прыказкі, якія непарыўна звязаны з гісторыяй народа, групуюцца адпаведна з важнейшымі перыядамі развіцця грамадства і найбольш важнымі з'явамі рэчаіснасці.

Прыказкі ахопліваюць таксама цэлае кола тэм, звязаных з уздымам культуры, станаўленнем новага быту і зменамі ў светапоглядзе працоўных. Гэта рост пісьменнасці, адукацыі, пашырэнне школ, кніг, газет, радыё, тэлебачання. Гэта новыя ўстановы культуры на вёсцы: клубы, бібліятэкі, кінатэатры.

Жыве і асноўны фонд старых прыказак - мастацкая спадчына мінулага, якую народ беражліва захоўвае. Зразумела, не ўсе прыказкі, а тыя, якія задавальняюць запатрабаванні сённяшняга дня. Так, забытымі, натуральна, аказаліся творы, якія неслі ў сабе рэлігійныя, забабонныя погляды. Надзённа ўспрымаюцца даўнія прыказкі, што праслаўляюць працавітасць, умельства, высакародныя ўчынкі, станоўчыя якасці людзей, асуджаюць усё адмоўнае ў іх паводзінах. Такія прыказкі натуральна і арганічна ўвайшлі ў жыццё людзей, у новую рэчаіснасць як вечна жывая і мудрая творчасць народа.

Жыццё непазнавальна змянілася, а сэнс многіх прыказак не страціỷ сваёй надзённасці. Прыказка і зараз застаецца неад'емным, жыццяздольным і актыўным жанрам сучаснай народнай творчасці. Мы павінны беражліва захоўваць яе як неацэнны нацыянальны скарб.

Добра сказаў народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка: Трэба ведаць - сэрца просіць, Як дзядам, бацькам жылося... Як сахой даўней аралі, Як смыком зямлю барлялі, Як з сявалкі збожжа зерні Рассявалі чорнай жменяй... Трэба ведаць... Што зазналі, Як на пана прапавалі... Трэба ведаць... I пра тое, Апраналі што? Якое?.. [2, c. 317]

Прывабнасць прыказак не толькі ў тым, пра што яны гавораць, але і ў тым, як пра гэта сказана. Глыбокаму сэнсу і жыццёвай мудрасці народных прыказак адпавядае іх мастацкая форма, дасканаласць выяўленчых сродкаў, моỷнага ўбрання. Многія прыказкі ўяўляюць сабой узоры сапраўднага славеснага мастацтва. I небеспадстаўна існуе паняцце «прыказкавая паэзія», якой адводзіцца месца «ў адным радзе з лепшымі мастацкімі здабыткамі чалавецтва» [12, c. 61].

Вось некалькі прыкладаў з наўздагад узятай групы прыказак пра сямейныя адносіны: Зяць - толькі ўзяць; Сірата - дурата.

Тут, згодна таксама з народнай прымаўкай, што называецца, «сказаў, як адрэзаў». У першым выпадку, маючы на ўвазе сялянскую сямю ва ўмовах старой вёскі, літаральна трыма словамі чаканна і выразна дадзена характарыстыка зяцю: з гаспадаркі бацькоў жонкі ён толькі ўзяў (дачку-работніцу, маёмасць - пасаг), нічога ёй не даўшы. У другім выпадку двума словамі «адрэзана»: гаротны лёс сіраты, пакрыўджана яна без роднай маці, пры мачысе.

Найвялікшае багацце прыказкі - яе думка, разумная і мудрая, як сам народ, але не менш вартасці ў яе мове, што іграе ўсімі колерамі вясёлкі. Народ мае выключную чуласць, найтанчэйшы слых на слова, і нідзе гэта так ярка не праяўляецца, як у прыказцы.

Мова прыказак надзвычай багатая, сакавітая, трапная, па-сапраўднаму народная. Яна тоіць у сабе невычэрпныя скарбы, што сабраліся ў ёй ад усіх эпох развіцця.

Мова прыказак стракаціць таксама лексікай, што трапіла ў іх у працэсе ўзаемаўзбагачаючых зносін з іншымі народамі, асабліва блізкімі суседзямі. Адсюль русізмы, украінізмы, паланізмы. Аднак моўныя запазычанні звычайна не кідаюцца рэзка ў вочы, яны амаль заўсёды да месца, а часта ім свядома прызначана эмацыянальная нагрузка сярод іншых выяўленчых сродкаў.

Паэзія прыказкі залежыць ад таго, якое моўнае выражэнне набывае закладзеная ў прыказцы думка, наколькі ўмела адабрана і да месца ўстаўлена слова, якой сваёй гранню яно зайграе. Паэтыка прыказкі - у мове, у слове, у характары славеснага выражэння.

У мове прыказкі часта заўважаецца імправізацыя - ужыванне неалагізмаў, словатворчасць у працэсе складання самой прыказкі.

Адной з важнейшых уласцівасцей прыказкі з'яўляецца схаваны ў ёй пераносны сэнс, намёк па нешта іншае, чым тое, пра што гаворыцца, здольнасць прыказкі выклікаць у свядомасці асацыяцыю. М. А. Янкоўскі называе асацыяцыі «душою» прыказкі, яе нервамі. Праз іх яна зносіцца з жыццём, з пэўнымі характарамі і тыпамі людзей. Тут асабліва выразна выступае закон узаемаадносін мовы, вобраза з мысленнем, пераходу разумовага ўспрыняцця канкрэтнага да абстрактнага.

Аднак пры гэтым не трэба перабольшваць значэнне асацыятыўнасці ў прыказках і пашыраць гэту з'яву на ўсе прыказкавыя творы. Вывучэнне матэрыялу паказвае, што многія прыказкі, не трацячы мастацкай завершанасці і яркай вобразнасці, не выклікаюць пабочнай асацыяцыі, а жывуць у сваім прамым, простым, лагічным сэнсе.

Мова прыказкі ў большасці выпадкаў па-мастацку выразная, размераная, складная, нібы вершаваная, яна часта вызначаецца рытмічнай сіметрыяй і ўнутранай рыфмай. Рыфма ў прыказках сустракаецца розная - і мужчынская, і жаночая, і дактылічная, а часам і даволі складаная. Вось толькі некалькі адпаведных узораў: Любіць - не сена касіць; Якая мая мама, такая я й сама; Байбусам вырас, да вума не вынес.

Нярэдкія ў прыказках дзве і больш розных рыфм: У маго татка даўно спяць, а ў свякратка сядзяць. Часам падабенства рыфмы ўтвараюць паўторы адных і тых жа слоў: Бог даў дзеткі, дась і на дзеткі.

Карыстаецца прыказка аддаленай, часам даволі вынаходлівай сугуч-насцю, асанансам, шырока вядомым народнай песні: Дзеці - раса: былі і няма; Не спадзейся на куму, шый сарочку і пеляну; 3 панам у дружбу не ўхадзі, жонцы праўды не кажы і дакольніка не бяры.

Пэўныя стылявыя функцыі ў прыказках выконвае ўжыванне эўфані-стычных сродкаў, найчасцей паўтораў пэўных зычных гукаў (алітэрацыі) і паасобных слоў: Божа, памажы, але і ты, нябожа, не ляжы; Не прыгожае прыгожа, а каханая прыгожа.

Па кампазіцыі прыказкі, як можна было заўважыць з ужо прыведзеных узораў, найчасцей складаюцца з дзвюх частак, якія або тлумачаць адна другую, або супастаўляюцца ці супрацьстаяць адна адной па прынцыпу антытэзы, або параўноўваюцца. Такая двухчленнасць прыказкі належыць да яе структурных асаблівасцей: Другіх слухай, а сваім розумам жыві; Багатаму жаль карабля, а беднаму - кашаля; Маладзец сярод авец, а супраць малайца - сам аỷца; Пакуль у гумне цэп, патуль на стале хлеб.

Усе паэтычныя сродкі, далёка не поўна разгледжаныя тут, прызначаны больш ярка, вобразна раскрыць змест і глыбокі сэнс прыказкі. Але існуе многа прыказак вонкава «простых», паэтычна не аформленых, «бязвобразных», як іх назваў яшчэ К. Крапіва. Тым не менш эмацыянальнае ўздзеянне іх таксама вялікае. Яно ўзнікае часта і там, дзе думка выказана зусім звыклай, без аздоб мовай.

Разгледзім яшчэ дзве парэмічна-семантычныя групы, якія знаходзяцца па-за межамі парэмічна-семантычных груп i, відаць, належаць да асобных тэматычных разрадаў i могуць быць супрацьпастаўлены ўсяму прыказкаваму складу мовы.

Першая група - сітуацыйныя прыказкі. Яны ўжываюцца ў строга акрэсленых сітуацыях. Напрыклад прыказка Аржаная каша сама сябе хваліць гаворыцца з насмешкай пра таго, хто сам сябе хваліць, а Выпрамлялі быку poгi, ды скруцілі шыю ўжываецца як адмоўная рэакцыя на чые-небудзь непрымальныя дзеянні выпраміць, выправіць, падправіць штосьці, якія могуць прывесці да горшага выніку.

Ужываючыся ў пэўнай сітуацыі, такія прыказкі перадаюць якое-небудзь суджэнне. I толькі ў рэдкіх, адзінкавых выпадках яны не маюць прадметна-паняццевага зместу i выкарыстоўваюцца як сітуацыйна абумоўленыя стэрэатыпныя, шаблонныя выказванні.

У нязначнай частцы сітуацыйных прыказак кожная з ix мае канкрэтны сэнс, яе кампаненты ўжыты ў прамым значэнні, але ўсё выказванне ўспрымаецца як афарызм дзякуючы ягонай замацаванасці за пэўнай маўленчай сітуацыяй. Напрыклад, прыказка Бацькоў не выбіраюць гаворыцца з незадавальненнем, калі хто-небудзь выказвае штосьці негатыўнае пра чыіхсьці бацькоў.

У гэту падгрупу варта ўключаць i прыказкі з бінарнай, двухчленнай структурай: у ix адна, першая частка, вобразная, алегарычная, супастаўляецца з другой, бязвобразнай, у якой i змяшчаецца яе канкрэтны сэнс. Напрыклад, Рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек, дзе ляпей (гаворыцца пра таго, хто рашае змяніць сваё жыццё з надзеяй на лепшае, або як апраўданне cвaix дзеянняў, учынкаў); Параўнаем таксама: Гара з гарой не сходзіцца, а чалавек з чалавекам заўсёды (гаворыцца пры нечаканай сустрэчы ці ростані на няпэўна доўгі час).

Дарэчы, прыказкі гэтай падгрупы досыць часта скарачаюцца ў маўленчай практыцы, вызваляючыся ад слоў, ужытых з прамым значэннем. Так, Гара з гарой не сходзіцца, а чалавек з чалавекам заўсёды ўжываецца [12, с.49]:

а) з недагаворваннем апошняга кампанента: «Гара з гарой не
сходзіцца, а чалавек з чалавекам...»; у такой жа скарочанай форме прыказка ўжыта ў трылогіі I. Мележа;
б) з апушчэннем другой часткі: «Няма за што дзякаваць, мілы
чалавек, паслуга невялікая. А сустрэцца - не дзіва, гара з гарой не
сходзіцца...»; аналагічнае знаходзім у трылогіі I. Мележа;
в) з апушчэннем другой часткі i дзеяслоўнага кампанента першай часткі: «Як кажуць, гара з гарою... Вядома, чаго ў жыцці не бывае... Можа, яшчэ i сустрэнемся калі, праўда»; «Ну то бывайце. Кажуць, гара з гарой...».
Пераважная большасць несітуацыйных прыказак, незалежна ад таго, алегарычныя яны цi складаюцца з кампанентаў, ужытых у ix літаральным сэнсе, перадае суджэнне абагульненага характару, выступае як правіла, якое пашыраецца на ўсе аналагічныя з'явы. Так, алегарычная прыказка Шыла ў мяшку не схаваеш абазначае 'немагчыма ўтаіць тое, што само сябе выдае. Яна, як паказваюць 8 ілюстрацыйных цытат, прыведзеных у «Слоўніку беларускіх прыказак», дастасоўваецца да самых разнастайных жыццёвых i маўленчых сітуацый. Або такія алегарычныя прыказкі: Кашы маслам не сапсуеш; Найшла каса на камень.

Што да сітуацыйных прыказак, дык імі перадаецца суджэнне прыватнага кшталту, дарэчнае толькі ў строга акрэсленай сітуацыі. Напрыклад, сэнс прыказкі Салаўя байкамі не кормяцъ можна перадаць сказам размовамі сыты не будзеш, i гаворыцца яна, калі, перапыняючы размову, запрашаюць госця да стала. Аддай рукамі, а хадзі нагамі - так з абурэннем кажуць пра таго, хто доўга не вяртае пазычанага i да каго прыходзіцца хадзіць, нагадваючы пра пазычку.

У гэту ж падгрупу ўваходзіць вельмі значная колькасць прыказак, якімі перадаецца канкрэтны змест, непасрэдна як бы прывязаны да чыіх-небудзь адпаведных дзеянняў, учынкаў, паводзін i г.д. У самой сітуацыйнай характарыстыцы амаль заўсёды прысутнічае слова, а то i не адно, аднагучнае ці сэнсава тоеснае з прыказкавым кампанентам. Некалькі прыкладаў: Не злавіў за руку, не кажы, што злодзей - гаворыцца ў апраўданне таго, каго падазраюць у зладзействе ці іншых адмоўных учынках, але не маюць бясспрэчных доказаў яго віны; Бачылі вочы, што бралі (выбіралі, куплялі) - кажуць як папрок, дакор за неабачлівасць, неразважлівасць пры выбары, набыцці каго- ці чаго-небудзь.

Асобную падгрупу складаюць прыказкі, якія выражаюць розныя пачуцці i волевыяўленні. Напрыклад, прыказка Чым чорт не араў, тым i сеяць не стаў з'яўляецца выказваннем рашучасці перад прыняццем рашэння, яе сэнс можна перадаць словамі 'няхай так i будзе, варта рызыкнуць'. Яна, дарэчы, сінанімізуецца з прыказкай Спроба не хвароба. У прыказцы сем бед - адзін атвет гаворыцца, калі хто-небудзь рашыў зрабіць нешта рызыкоўнае i гатоў несці адказнасць за гэта. Тут жа варта назваць i прыказку Пан ці прапаў, якая абазначае усё ці нічога, дабіцца ўсяго жаданага ці ўсё страціць i ўжываецца як выказванне рашучасці перад прыняццем рашэння, пры намеры рызыкнуць.

Яшчэ адна падгрупа - прыказкі з якаснай ацэнкай каго ці чаго-небудзь. Пра таго, хто смелы, самаўпэўнены толькі сярод слабейшых, горшых за яго ў якіх-небудзь адносінах, кажуць: Маладзец супраць авец, а супраць малайца - сам аўца. Прыказкай Малы жук, ды вялікі гук з неадабрэннем ацэньваюць таго, хто перабольшвае свае якасці, магчымасці.

Сітуацыйныя прыказкі часам утвараюць сінанімічныя рады, ужываючыся ў адных i тых жа сітуацыях. Пералічым, апрача раней згаданых, яшчэ некалькі сінанімічных сітуацыйных прыказак: Абяцанага тры гады чакаюць. Абяцаная шапка не грэе. Абяцанкі-цацанкі, а дурню радасць; Голаму сабрацца - толькі падперазацца - Голы збірайся, голы гатоў.

Большасць сітуацыйных прыказак пры ix апісанні ў парэміяграфічных слоўніках атрымлівае ці павінна атрымліваць падвойную характарыстыку - лагічную (сэнсавую) i сітуацыйную: чыя б кароўка мычала, а твая маўчала - насмешлівы адказ на чые-небудзь пагрозы. Не табе пра гэта гаварыць. Кажуць з незадавальненнем у адказ на папрок, абвінавачванне таго, хто сам чым-небудзь абняславіў, запляміў сябе.

Пяройдзем цяпер да другой групы прыказак -кантэкстуальных. Яны, у адрозненне ад іншых прыказак, у тым ліку i сітуацыйных, ужываюцца толькі ў дыялагічным маўленні як звычайна адмоўная рэакцыя на якое-небудзь слова ў папярэднім выказванні суразмоўніка. У прыказцы-рэпліцы, выкліканай гэтым словам-стымулам, нярэдка ёсць такое ж слова-кампанент, часцей сэнсава тоеснае з ім.

Яшчэ некалькі кантэкстуальных прыказак, якія ёсць у мове Палескай хроніцы з паказам перад iмi (праз працяжнікі) слова, якім стымулюецца ўжыванне пэўнай прыказкі: дарам, задарам - Задаром i скулка не сядзе; бог - Беражонага бог беражэ…; чорт - Багатому чорт дзяцей калыша.

Шэраг кантэкстуальных прыказак, калі ix разглядаць з функцыянальна-прагматычнага пункту погляду, з'яўляюцца адказамі на пытанні суразмоўніка. Часам гэта ўніклівыя адказы. Так, на пытанне «Дзе быў?» адказваюць прыказкай Дзе быў, там няма. А прыказка Будзеш усё ведаць, хутка пастарэеш гаворыцца, часам з незадавальненнем, як уніклівы адказ на самыя розныя пытанні.

Сарока на хвасце прынесла звычайна ўжываецца як жартаўлівы ці ўніклівы адказ на пытанне пра крыніцу навін, чутак.

Блізкая ў сэнсавых адносінах да папярэдняй прыказка Чуткамі зямля поўніцца. Яна гаворыцца, калі не хочуць сказаць, як ці ад каго даведаліся пра што-небудзь.

Асобныя прыказкі выступаюць як звычныя, шаблонныя адказы на пытанне «Як жывеш?». Напрыклад, прыказка Жывём, хлеб жуём ужываецца як няпэўная характарыстыка жыцця. На пытанні тыпу «Што чуваць?», «Як маешся?», «Як жывеш?» часам адказваюць, іншы раз з адценнем жартаўлівасці, прыказкай Ад лixa цixa, а дабра не чуваць. На гэтыя ж пытанні часта адказваюць словам «нічога», што ў сваю чаргу выклікае ацэначную прыказку Лепей нічога, чым благога; «Ну, што ў цябе чуваць? - Нічога, - даволі суха азвалася Хадоська. - Лепей нічога, чым благога, - дзелавіта заўважыў Васіль».

Амаль усе кантэкстуальныя прыказкі, як часткова паказвалася на прыкладзе Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так, з'яўляюцца не толькі стандартнымі адказамі на пытанне ці рэплікай-рэакцыяй на папярэдняе выказванне, але i выконваюць інфармацыйную функцыю, часам агульнага, неакрэсленага характару. Так, Задарма i скулка не сядзе абазначае 'задарма, бясплатна нічога не робіцца', Чуткамі зямля поўніцца- 'чуткі, весткі пра каго- ці што-небудзь дайшлі i да нас, Ад ліха ціха, а дабра не чуваць - 'нічога асаблівага, нi дрэннага, нi добрага, не чуваць. У стварэнні інфармацыйнасці ўдзельнічаюць i вобразныя парэмічныя часткі хлеб жуём, зямля поўніцца i г.д.

Апісаная тут спецыфіка выкарыстання кантэкстуальных прыказак, ix цеснае зліццё з папярэдняй рэплікай-стымулам i сумеснае стварэнне дыялагічнага адзінства павінны знаходзіць дакладнае адлюстраванне ў тлумачальных слоўніках прыказак. Адны з гэтых прыказак, як ужо адзначалася на некалькіх прыкладах, атрымліваюць i сэнсавую, i кантэкстуальную характарыстыку. Яшчэ два прыклады: 1) Лёгка сказаць, ды далёка дыбаць. Не так легка зрабіць што-небудзь, як здаецца. Звычайна ўжываецца як адмоўная рэакцыя на слова лёгка ў папярэднім выказванні; 2) Можа надвое ворожа. Усяляк, па-рознаму можа быць. Ужываецца як рэакцыя на слова можа з папярэдняга выказвання.

Апісанне ж некаторых іншых прыказак абмяжоўваецца толькі ix кантэкстуальнай характарыстыкай (напрыклад, прыказкі Калі здаецца, дык трэба хрысціца; Казаў бог, каб i ты памог).

Такім чынам, прааналізаваỷшы лексіка-семантычную характарыстыку парэмій трэба адзначыць, што адной з важнейшых уласцівасцей прыказкі зяỷляецца схаваны ỷ ёй пераносны сэнс, намёк на нешта іншае, чым тое, пра што гаворыцца, здольнасць прыказкі выклікаць у свядомасці асацыяціі. Праз іх яна зносіцца з жыццём, з пэỷнымі характарамі і тыпамі людзей. Па кампазіцыі парэміі, як можна было заỷважыць з ужо прыведзеных вышэй узораỷ, найчасцей складаецца з дзвюх частак, якія або тлумачаць адна другую, або супастаỷляюцца ці супрацьстаяць адна адной, або параỷноỷваюцца. У трылогіі I. Мележа Палеская хроніка ужываецца вялікая колькасць парэмій, якія ахопліваюць цэлае кола тэм, звязаных з уздымам культуры, станаỷленнем новага быту, праслаỷленне працавітасці, характарыстыкі якасцей чалавека, яго рыс характару, як адмоỷных так і станоỷчых. Большасць прыказак аỷтар ужывае для характарыстыкі адмоỷных якасцей чалавека.

.2 Сэнсавая характарыстыка парэмій

Прыказкі, калі іх разглядаць з семантычнага боку, далёка не аднатыпныя моỷныя адзінкі. Пры іх семантычнам аналізе выразна вылучаюцца тры групы:

) прыказкі з алегарычным сэнсам;

) прыказкі з няпоỷным пераасансаваннем кампанентаỷ;

) прыказкі з прамым значэннем.

Разгледзім усе тры названыя групы прыказак больш падрабязна.

У першую групу ўваходзяць прыказкі з пераносным, алегарычным сэнсам. У прыказках алегарычнага характару гаворыцца пра адно, а маецца на ўвазе зусім іншае. Так сэнс прыказкі Яблык ад яблыні недалёка падае - свае недахопы ці станоўчыя рысы дзеці пераймаюць ад бацькоў, а Кашы маслам не сапсуеш абазначае неабходнае, карыснае ніколі не зашкодзщь. Яшчэ некалькі прыказак гэтай групы:

Дыму без агню не бывае. На ỷсё ёсць свая прычына; без прычыны нічога не бывае. Гаворыцца тады, калі распаỷсюджваюцца якія-небудзь чуткі [ ,c. 74].

Зняўшы галаву, па валасах не плачуць! Страціỷшы важнае, вялікае, няма чаго шкадаваць малое, дробязі. Гаворыцца, калі позна і безкарысна шкадаваць што-небудзь [ ,c. 90].

Пад ляжачы камень вада не цячэ. Калі нічога не рабіць, то справа не зручыцца з месца, нічога не зменніца. Кажуць, калі хто-небудзь бяздзейнічае, не клапоціцца пра якую-небудзь справу і інш [ , c. 158].

Алегарычныя, пераносныя прыказкі ўтвараюцца не на лексічнай, а на сінтаксічнай аснове, г.зн. у выніку пераасэнсавання не кожнага слова паасобку, а ўсяго выказвання - сказа ў цэлым. Аб'ект пераасэнсавання (скажам, Яблык ад яблыні недалёка падае) як бы выварочваецца навыварат цалкам i адначасова, а не асобнымі cвaiмi словамі. Яблык i яблыня ў ix свабодным ужыванні, як засведчана ў тлумачальных слоўніках, наогул адназначныя назоўнікі, а падаць i недалёка маюць па некалькі слоўнікавых значэнняў. Адпаведныя ж словы-кампаненты ўнутры прыказкі Яблык ад яблыні недалёка падае дэактуалізаваліся, як бы растварыліся ў агульным сэнсе прыказкі i не маюць нічога агульнага з прамымі ці пераноснымі значэннямі гэтых слоў.

Такім чынам, кампаненты алегарычных прыказак толькі знешне, сваёй гукавой абалонкай падобныя на адпаведныя словы. У семантычных жа адносінах яны страцілі свае асноўныя якасці: асобнае лексічнае значэнне, лексіка-семантычную самастойнасць, прадметную аднесенасць. Вось чаму, як пішa У.П.Жукаў, «у складзе сказа, якім перадаецца сэнс той ці іншай прыказкі, няма i не можа быць ніводнага слова, якое б адначасова ўваходзіла ў прыказку, што тлумачыцца» [11, c. 19]. Напрыклад: Рука руку мые - адзін выгароджвае другога ў якой-небудзь несумленнай справе. I ў сінтаксічных адносінах кампаненты такіх прыказак не павінны кваліфікавацца як члены сказа. Алегарычныя прыказкі сінтаксічна непадзельныя.

Другая група аб'ядноўвае прыказкі, у якіх няма поўнага пераасэнсавання ўcix кампанентаў. Частка слоў такіх прыказак захоўвае сваё літаральнае значэнне. Да прыкладу, у прыказцы Не такі чорт страшны, як яго малююцъ іншасказальны сэнс маюць толью кампаненты чорт i малююць; агульнае значэнне прыказкі - не так страшна на самай справе, як здаецца. Або возьмем прыказку Стары вол баразны не псуе (не сапсуе). У ёй таксама не ўсе кампаненты атрымалі метафарычнае пераасэнсаванне, таму яе змест перадаецца з выкарыстаннем гэтых непераасэнсаваных слоў: стары, вопытны чалавек не сапсуе таго, за што бярэцца.

У адных выпадках непераасэнсаваным застаецца толькі адно слова, што лёгка выяўляецца пры перадачы прыказкавага значэння. Гэта, напрыклад, слова пакулъ у прыказцы Куй жалеза, пакулъ гарачае, што значыць спяшайся рабіць што-небудзь, пакуль ёсць спрыяльныя ўмовы. Вось яшчэ некалькі прыказак: Ваўкоў баяцца - у лес не хадзіць - каб пракарміцца, трэба шукаць харчы, турбавацца, а не сядзець на адным месцы. Часам, наадварот, толькі адно слова ці прыназоўнікава-склонавае спалучэнне ужыта фігуральна, астатнія маюць літаральнае значэнне: Ад торбы i турмы не заракайся.

У другіх выпадках пераасэнсаванасць i літаральнасць значэння камбінуюцца ў іншых разнастайных прапорцыях: Куды іголка, туды i нітка - куды адзін, туды другі. Пра людзей цесна звязанных паміж сабой; часцей пра мужа і жонку; Мая хата з краю, нічога не знаю - кажа той, хто лічыць, што ён не мае ніякага дачынення да чаго-небудзь. Асобныя словы ператвараюцца ў прыказкавыя кампаненты i ў выніку метанімічнага ці сінекдахічнага пераносу: Адна галава добра, а дзве яшчэ лепей - кажуць, калі лічаць, што лепш параіцца з кім-небудзь, чым рашаць справу аднаму.

Прыказкі з частковым пераасэнсаваннем ix кампанентаў складаюць больш за палову парэмічнага складуУ ix, як відаць з прыведзеных прыкладаў, адны кампаненты, як i ў прыказках першай групы, страцілі сваё асобнае лексічнае значэнне i, значыць, асноўныя прыметы слова, а другія ўспрымаюцца як звычайныя словы са cвaiмi cлoўнiкaвымi значэннямі. Што да сінтаксічнага разбору тaкix прыказак, то яны таксама сінтаксічна непадзельныя, хоць у ix не адбылося скразнога i адначасовага пераасэнсавання ўcix слоў. Так, у прыказцы Яйцо курыцу вучыць дзеяслоўны кампанент захаваў сваё прамое значэнне, але i ў ёй яйцо (хоць i стаіць у форме назоўнага склону) не з'яўляецца прадметам нашай думкі i, значыць, дзейнікам.

Ёсць i трэцяя група прыказак. Яны наогул ужываюцца толькі ў прамым значэнні i не патрабуюць тлумачэння. Агульны сэнс амаль кожнай такой прыказкі вынікае з прамых значэнняў яе слоў-кампанентаў, напрыклад: Век жыві - век вучыся - гаворыцца як парада пастаянна вучыцца, а таксама тады, калі даведваюцца пра што-небудзь новае, раней вядомае; Вучыцца ніколі не позна - гаворыцца як парада пастаянна вучыцца; Добра ўсё умецъ, ды не ўсё рабіць.

Некаторыя прыказкі гэтай групы вылучаюцца значнай скандэнсаванасцю, згушчанасцю думкі, таму пры ix ужыванні трэба ведаць, у якой маўленчай сітуацыі выкарыстоўваецца пэўная прыказка. Да прыкладу, Лепш позна, чым ніколі ўжываецца як рэакцыя на якія-небудзь дзеянні, што адбыліся са спазненнем; Ніхто два разы не жыве - гаворыцца як сцвярджэнне смяротнасці кожнага чалавека. Зразумела, што прыказкі гэтай групы сінтаксічна падзельныя. У ix кожнае паўназначнае слова выступае ў ролі пэўнага члена сказа.

Гэтак жа, як словы маюць лексічнае значэнне, а фразеалагізмы - фразеалагічнае, так i прыказкам, як ужо было відаць з папярэдняга выкладу, уласціва парэмічнае, або прыказкавае, значэнне. У прыказках 3-й групы яно ўяўляе сабой суму значэнняў слоў, з якіх складаецца прыказка; праўда, у некаторых выпадках яно мае патрэбу ў сітуацыйнай характарыстыцы, у паказе, дзе, калі, пры якіх абставінах ужываецца гэта прыказка.

Што да прыказак 1-й групы, то ix парэмічнае значэнне раскрываецца ix лагічнай (сэнсавай) характарыстыкай. Зрэдку сярод ix сустракаюцца прыказкі, лагічны змест якіх немагчыма вызначыць, бо яны існуюць у мове для якаснай ацэнкі найчасцей асобы.

Пры семантызацыі прыказак 1-й, а часта i 2-й групы тлумачэнне ажыццяўляецца паводле прынцыпу «падобнае падобным». Паколькі прыказкі структурна - арганізаваны як сказ, то ix тлумачэнне робіцца таксама праз сказ, просты ці складаны. Напрыклад, Прыказка Колькі ваўка нi кармі, ён у лес глядзіць, утвораная па структурнай схеме складанага сказа, атрымлівае наступнае тлумачэнне: як нi старайся перамяніць сутнасць чалавека, яго прывычкі, якасці, яны абавязкова праявяць сябе. У некаторых выпадках прыказка са структурай простага сказа вымагае семантычнай характарыстыкі ў форме складанага сказа: Ваўка ногі кормяць - каб пракарміцца, трэба шукаць харчы, турбавацца, а не сядзець на адным месцы.

Прыказкі 2-й групы маюць патрэбу ў тлумачэнні толькі пераасэнсаваных слоў. Так, сэнсавы змест прыказкі Семантычная характарыстыка некаторых прыказак гэтай групы павінна суправаджацца дадатковай стылістычнай або, часцей, сітуацыйнай характарыстыкай. Да прыкладу: Старой бабцы добра i ў шапцы - старому чалавеку неабавязкова быць добра прыбраным, прыгожа адзетым; часцей гаворыцца жартаўліва. Голаму сабрацца - толькі падперазацца - чалавеку, не абцяжаранаму ўласнай маёмасцю, вельмі лёгка сабрацца; кажуць пра каго-небудзь перад адыходам, ад'ездам. Дарэчы, першыя кампаненты ў гэтых дзвюх прыказках маюць на ўзроўні слоў па некалькі значэнняў, якія i ўнутры прыказкі сутыкаюцца, судакранаюцца. Зразумела, што тлумачэнне сэнсу гэтых прыказак куды бяднейшае за ix сапраўдны змест, які абрастае шматлікімі асацыятыўнымі ўяўленнямі (узяць толькі хоць адно гэта «голаму - падперазацца»).

У прыказцы Багатому чорт дзяцей калыша першы кампанент захоўвае сваё літаральнае значэнне. Яе сэнс - багатаму ўсё удаецца, ва ўciм шанцуе. А С. i Я. Івановы ў памянёным ужо слоўніку, даючы волю фантазіі i ўводзячы чытача ў зман, семантызуюць прыказку так: «Звычайна ўдача спадарожнічае таму, хто i без таго не пакрыўджаны лёсам, а ўсе бядоты звальваюцца на таго, каму i так несалодка жывецца...» Неаб'ектыўнасць семантызавання, дадзенага гэтай прыказцы, няцяжка выявіць, карыстаючыся прыёмам накладання на прыказку, ужытую ў шырокім кантэксце, яе тлумачэння: «Прыказка нездарма кажа, багатаму чорт дзяцей калыша. Гаспадарка дыхт, воўк яго еш. Багаты гаспадар усяго мае: i зямлю, i скаціну, i дачушку-сакатушку. Вось каб бог дапамог ажаніцца з ёй».

Правільна раскрыць сэнс прыказкі, даць ей дакладную ciтyaцыйную i стылістычную характарыстыку - далёка не лёгкая справа. Зрабіць гэта можна толькі пры апоры на апраўдальны ілюстрацыйны матэрыял. Найбольш істотнай i аўтарытэтнай крыніцай у гэтых адносінах з'яўляецца мастацкая літаратура, бо мастакі слова валодаюць i тонкім стылістычным чуццём, i дакладным разуменнем cyтнасці той ці іншай моўнай адзінкі, у тым ліку i прыказкі. Выключнае значэнне мастацкай i публіцыстычнай літаратуры як надзейнай крыніцы для тлумачэння прыказак, як важнага, а часам асноўнага сродку ix апісання неаднойчы адзначалася рознымі даследчыкамі. лі ж рабіць спробу вызначыць сэнс прыказкі без апоры на яе рэальнае ўжыванне, а толькі гіпатэтычным шляхам, абстрактным разважаннем, то вынікі, мякка кажучы, пакідаюць жадаць лепшага. Гэта можна было б пацвердзіць дзесяткамі прыкладаў. Абмяжуемся толькі некалькімі.

Так алегарычная прыказка Дзіравай кішэні ніколі не напоўніш тлумачыцца, што яе сэнс кішэнь ніколі не напоўніш, калі яна дзіравая. Лес усё чуе, а поле ўсё бачыць - прыказка пра непазбежнасць раскрыцця таго, што было чыёй-небудзь тайнай. У тым жа слоўніку яна растлумачана так: «У лесе адзываецца рэха, а ў полі далёка відаць». Няправільную семантызацыю атрымалі тут i такія, напрыклад, прыказкі: Ад напасці не прапасці; На сваім сметніку i певень гаспадар; Не даў бацька шапкі, няхай вушы мёрзнуцъ; Хацела б душа ў рай, але гpaxi не пускаюць.

Звернемся цяпер да пытання пра вобразнасць прыказак. Вельмі многія аўтары, даючы азначэнне прыказцы, абавязкова называюць вобразнасць як адну з асноўных адметных рыс прыказкі; у некаторых працах вобразнасць лічаць неад'емнай арганічнай часткай прыказкі. 3 выкладзенага ж вышэй матэрыялу можна бачыць, што вобразнасць уласліва далёка не ўciм прыказкам.

Пра тое, што «не ўсе прыказкі асэнсоўваюць рэчаіснасць праз вобраз» i што ў некаторых прыказках «сапраўды няма i не можа быць вобраза», пicaў i М.А.Янкоўскі, прыводзячы адпаведныя прыклады: «Жывы нажыве», «Кожны свой гонар мае». Гаворыцца, што прыказкі «Хто лжэ, той i крадзе», «Хто дбае, той i мае» вылучаюць «не толькі лагічную інфармацыю, у ix ёсць i іншыя адзнакі. Але, думаецца, у такім разе ў паняцці «вобраз», «вобразнасць» укладваецца залішне шырокі змест.

Як вядома, слова вобраз шматзначнае, у мастацтве яно абазначае канкрэтна-пачуццёвую форму ўяўлення, адлюстравання рэчаіснасці. Вобразнасць слушна атаясамліваецца з пераноснасцю, метафарычнасцю, фігуральнасцю. Пры метафарычным пераасэнсаванні пэўнае абстрактнае суджэнне, увасобленае ў прыказцы, перадаецца праз канкрэтныя вобразы, праз нагляднае ўяўленне пра каго- ці што-небудзь. Скажам, прыказка Бяздонную бочку не напоўніш, што значыць 'ніяк немагчыма накарміць, напаіць, задаволіць каго-небудзь, сфармавалася на базе адпаведнага свабодна арганізаванага сказа.

Вобразнасць характэрна ў найбольшай ступені для прыказак з жывой унутранай формай. Нагадаем, што ўнутранай формай называюць вобраз, які пакладзены ў аснову наймення прыказкавай адзінкі, або вобразнае ўяўленне, якое спадарожнічае парэмічнаму значэнню. Вобразнасць у дачыненні да прыказак - гэта сумешчанае бачанне дзвюх карцін. Так, пры ўжыванні прыказкі Кашы маслам не сапсуеш, якая абазначае неабходнае, карыснае ніколі не зашкодзіць, зыходны вобраз надзённа-харчовага паходжання, пакладзены ў аснову прыказкі, хоць i знаходзіцца як бы ў цені свядомасці, але не можа не прасвечвацца праз цэласнае парэмічнае значэнне. Да таго ж гэта прыказка нярэдка ўжываецца i ў cвaiм прамым, зыходным значэнні.

Такім чынам, паводле сэнсавай характарыстыкі парэмій мовы трылогіі I. Мележа Палеская хроніка можна падзяліць на тры групы:

вобразныя;

часткова вобразныя;

бязвобразныя.

Усе прыказкі 1-й групы - вобразныя. Сярод ix ёсць i такія, у аснове якіх - нерэальны, прыдуманы вобраз (Адальюцца воўку авечыя слёзы; Выпрамлялі быку рогі, ды скруцілі шыю) або ў якіх унутраная форма сцерлася, забылася, але тым не менш яны ўспрымаюцца як фігуральныя, забытая вобразнасць як бы пастуліруецца, дадумваецца. Да прыкладу, паходжанне прыказкі На злодзеі шапка гарыць (той, хто правінаваціўся ў чым-небудзь, міжвольна выдае сябе сваімі паводзінамі).

Адальюцца воỷку авечыя слёзы. Крыỷдзіцель паплаціцца за прычыненыя каму-небудзь зло, крыỷду. Ужываецца як пагроза ці перасцярога [12,с.21].

Абяцанка-цацанка, а дурню радасць. Няма надзей на здзяйсненне абяцанага. Кажуць іранічна ці з неадабрэннем, калі не вераць у хуткае выкананне кім-небудзь дадзенных ім абяцанняỷ [12,с.20].

Баба з воза - каню лягчэй. Калі хто-небудзь пакіне каго-небудзь ці адмовіцца ад чаго-небудзь, то ад гэтага будзе толькі лепей [12,с.31].

Багатому чорт дзяцей калыша. Багатаму ỷсё ỷдаецца, ва ỷсім шанцуе [12,с.32].

Бяздонную бочку не напоўніш. Ніяк немагчыма накарміць, напаіць, здаволіць каго-небудзь [12,с.42].

Дыму без агню не бывае. На ỷсё ёсць свая прычына; без прычыны нічога не бывае. Гаворыцца тады, калі распаỷсюджваюцца якія-небудзь чуткі [12,с.74].

Ваỷка ногі кормяць. Каб пракарміцца, трэба шукаць харчы, турбавацца, а не сядзець на адным месцы [12,с.43].

Зняўшы галаву, па валасах не плачуць! Страціỷшы важнае, вялікае, няма чаго шкадаваць малое, дробязі. Гаворыцца, калі позна і безкарысна шкадаваць што-небудзь [12,с.90].

Кашы маслам не сапсуеш абазначае неабходнае, карыснае ніколі не зашкодзщь [12,с.105].

Клін клінам выбіваюць. Непрыемныя вынікі якіх-небудзь дзеянняỷ ці стану ліквідуюцца тымі ж сродкамі, якімі выкліканы гэтыя дзеянні або стан [12,с.106].

Любіць аржаная каша сама сябе хваліць. Гаворыцца з насмешкай пра таго, хто сам сябе хваліць [12,с.30].

Малы жук, ды - вялікі гук. Гаворыцца з неадабрэннем пра таго, хто перабольшвае свае якасці, магчымасці [12,с.122].

Маладзец супраць авец, а супраць малайца - сам аỷца. Кажуць пра таго, хто смелы, самаỷпэỷнены толькі сярод слабейшых, горшых за яго ỷ якіх-небудзь адносінах.

На злодзеі шапка гарыць. Той, хто правінаваціỷся ỷ чым-небудзь, сам міжвольна выдае сябе сваімі паводзінамі.

На тое і лавец, кеб рыба не драмала. Небяспека прымушае быць заỷсёды пільным [12,с.134].

Не да пацераỷ калі хата гарыць. Не час каму-небудзь займацца чымсьці высокім, аддаленым, калі самому крута прыходзіцца [12,с.141].

Пад ляжачы камень вада не цячэ. Калі нічога не рабіць, то справа не зручыцца з месца, нічога не зменніца. Кажуць, калі хто-небудзь бяздзейнічае, не клапоціцца пра якую-небудзь справу [12,с.158].

Сабака брэша - вецер носіцъ. Не варта звяртаць на чыя-небудзь недарэчныя словы, плёткі, балбатню. Гаворыцца з асуджэннем каго-небудзь за яго выказванне [12,с.179].

Такога цвету па ỷсяму свету. Такога добра хапае ỷсюды. Кажуць іранічна пра каго небудзь [12,с.195].

Яблык ад яблыні недалёка падае - свае недахопы ці станоўчыя рысы дзеці пераймаюць ад бацькоў [12,с.236].

Прыказкі 2-й групы таксама трэба лічыць вобразнымі, ці, лепей сказаць, часткова вобразнымі, бо ў ix няма скразнога пераасэнсавання:

Багатаму шкада карабля, а беднаму - кашаля - Кожнаму шкада свайго набытку. Гаворыцца звычайна са спагадай ỷ дачыненні да беднага, калі ỷ яго прападае што-небудзь [12,с.32].

Абы шыя, а хамут знойдзецца - было б каму рабіць, а праца знойдзецца [12,с.20].

Адной рукой вузла не завяжаш - аднаму чалавеку, у адзіночку цяжка справіцца з чым-небудзь [12,с.27].

Адклад не ідзе ў лад - не варта адкладваць на пазнейшы час тое, што можна ці трэба зрабіць неадкладна [12,с.24].

Адна галава добра, а дзве лепш. Кажуць, калі лічаць, што лепш параіцца з кім-небудзь, чым рашаць справу аднаму [12,с.26].

Аднаму густа,а другому пуста. Гаворыцца неадабральна, калі несправядліва дзеляць што-небудзь, неаднолькава адносяцца да каго-небудзь [12, с.26].

Беражонага бог беражэ - хто бяражэцца, хто асцярожны, той унікне небяспекі. Гаворыцца як парада быць асцярожным, не рызыкаваць ці ỷ апраỷданне чыё-небудзь нібыта залішняй асцярожнасці [12,с.34].

Блізка відаць, ды далёка дыбаць. 1. Не так і блізка што-небудзь, як здаецца. Гаворыцца ỷ дачыненні да таго, хто ідзе ці едзе. 2. Не так лёгка дасягнуць таго, пра што марыць хто-небудзь. Пра цяжкасці выканання якой-небудзь задумы [12,с.35].

Быỷ конь, ды зездзіỷся. Пра таго, хто састарыỷся ці страціỷ былое значэнне, уплыỷ [12,с.41].

Гавыры ды не ỷсё дагары. Кажуць з неадабрэннем таму, што гаворыць нелагічна, бесталкова [12,с.50].

Мая хата з краю, нічога не знаю - кажа той, хто лічыць, што ён не мае ніякага дачынення да чаго-небудзь [12,с.123].

Сцерпіцца - злюбіцца - гаворыцца ỷ суцяшэнне таму, хто мусіць ісці супраць свайго жадання, і з упэỷненасцю, што да ỷсяго можна правыкнỷць, усё можна палюбіць [12,с.194].

Усе прыказкі 3-й групы - бязвобразныя. Гэтыя прыказкі ỷжываюцца ỷ прамым значэнні. Агульны сэнс вынікае з прамых значэнняỷ яе слоỷ-кампанентаỷ, напрыклад:

Век жыві - век вучыся. Гаворыцца як парада вучыцца, а таксама тады, калі даведваюцца пра што-небудзь новае, раней не вядомае [12,с.44].

Бог даỷ, бог узяỷ. Гаворыцца, як суцяшэнне пра чыю-небудзь смерць, а таксама пра страту чаго-небудзь [12,с.35].

Вясенні дзень год корміць. Ужываецца як сцвярджэнне, што дабрабыт селяніна залежыць ад яго стараннасці, дбайнасці ỷ вясеннія дні на полі [12,с.50].

Вучыцца ніколі не позна. Гаворыцца як парада вучыцца, а таксама тады, калі даведваюцца пра што-небудзь новае, раней не вядомае [12,с.120].

Другіх слухай, а сваім розумам жыві. Хоць чыя-небудзь парада і не зашкодзіць, але трэба трымацца сваіх поглядаỷ, быць самастойным у сваіх дзеяннях, учынках [12,с.120].

Лепш позна, чым ніколі. Ужываецца як рэакцыя на якое-небудзь дзеянне, што адбыліся са спазненнем [12,с.117].

Людзей слухай, а свой розум май. Хоць чыя-небудзь парада і не зашкодзіць, але трэба трымацца сваіх поглядаỷ, быць самастойным у сваіх дзеяннях [12,с.120].

Пакуль у гумне цэп, патуль на стале хлеб. Пакуль чалавек працуе, па туль ён мае сродкі для існавання [12,с.162].

Свет не без добрых людзей. Кажуць з надзеяй, што чалавека непакінуць у бядзе, дапамогуць яму [12,с.193].

Такім чынам, пераважная большасць прыказак рэалізуецца толькі з пераносным сэнсам, а таму мае патрэбу ỷ растлумачэнне іх сэнсавага зместу. Па-колькі прыказкі структурна арганізаваны як сказ, то іх тлумачэнне ажыццяỷляецца таксама праз сказ, просты ці складаны. У некаторых выпадках прыказка са структурай простага сказа вымагае семантычнай характарыстыкі ỷ форме складанага сказа. Прыказкі, у якіх адны словы пераасэнсаваліся, а другія захоỷваюць літаральнае азначэнне, маюць патрэбу ỷ тлумачэнні толькі пераасэнсаваных слоỷ. Прыказкі ж трэцяй групы не патрабуюць тлумачэння, бо іх кампаненты рэалізуюцца з прамым значэннем.

У мове Палескай хроніцы I. Мележа большасць прыказак першай группы - вобразных. На другім месцы другая група - часткова вобразныя. I меншай колькасцю прадстаỷлены прыказкі трэцяй группы - бязвобразныя.

.3 Структурна-марфалагічныя асаблівасці парэмій

У арганізацыі парэмій трылогіі I. Мележа Палеская хроніка ỷдзейнічаюць марфалагічныя сродкі - самастойныя і службовыя часціны мовы за выключэннем выклічнікаỷ.

Самастойныя і службовыя часціны мовы зяỷляюцца будаỷнічым матэрыялам парэмій і ỷплываюць на іх сэнс.

Пераважаюць самастойныя часціны мовы: назоỷнікі, прыметнікі, лічэбнікі, дзеясловы. Радзей сустракаюцца займеннікі і прыслоỷі, а важнымі сродкамі сувязі слоỷ у сказах выступаюць службовыя часціны мовы: прыназоỷнікі, злучнікі, часціцы.

Агульная ж колькасць лексічных адзінак, якія, з рознай ступенню актыўнасці, удзельнічаюць ва ўтварэнні прыказак, невялікая. Прычым прыназоўнікі, злучнікі, часціцы - колькасна невялікія лексіка-граматычныя класы - з'яўляюцца найбольш актыўнымі будаўнічымі элементамі прыказак.

У парэміях мовы трылогіі Палеская хроніка I. Мележа сустракаецца самая разнастайная колькасць кампанентаỷ.

Часцей за ỷсё парэміі чатырохкампанентныя, напрыклад:

Адальюцца воỷку авечыя слёзы.

Ад напасці не прапасці.

Багатому чорт дзяцей калыша.

Без гаспадара дом сірата.

Бог даỷ, бог узяỷ.

Бяздонную бочку не напоўніш.

Быỷ конь, ды зездзіỷся.

Век жыві - век вучыся.

Вышэй пят не падскочыш.

Вясенні дзень год корміць.

Каса на камень найшла.

Кашы маслам не сапсуеш.

Куды ні кінь - клін!

Ласы на чужыя каўбасы.

Лепш позна, чым ніколі.

Людзям не завяжаш языкоỷ.

На злодзеі шапка гарыць.

Сабака брэша - вецер носіць.

Колькасць слоỷ-кампанентаỷ у некаторых прыказках значна большая - ад пяці і болей, напрыклад:

Абы шыя, а хамут знойдзецца.

Абяцанка - цацанка, а дурню радасць.

Аднаму густа, а другому - пуста.

Ад лixa цixa, а дабра не чуваць.

Адной рукой вузла не завяжаш.

Адна галава добра, а дзве яшчэ лепей.

Баба з звоза - каню лягчэй.

Багатаму жаль карабля, а беднаму - кашаля!

Багатому чорт дзяцей калыша.

Блізка відаць, ды далёка дыбаць.

Ваўкоў баяцца - у лес не хадзіць.

Гавары ды не ỷсё да гары.

Дзіравай кішэні ніколі не напоỷніш.

Другіх слухай, а сваім розумам жыві.

Добра ўсё умець, ды не ўсё рабіць.

Зняўшы галаву, па валасах не плачуць!

Калі хата гарыць, не да пацераỷ.

Колькі ваỷка ні кармі, ён у лес глядзіць.

Любіць аржаная каша сама сябе хваліць!

Маладзец сярод авец, а супраць малайца - сам аỷца.

На тое і лавец, кеб рыба не драмала.

Такога цвету - па ỷсяму свету.

У чужое просо не ўтыкай носа!

Радзей ỷ рамане сустракаюцца парэміі трохкампанентныя, напрыклад:

Лета год корміць.

Пажыве - розуму нажыве.

Сорам - не дым.

Беражонага бог беражэ.

Маладзец сярод авец.

Адзінкавымі прыкладамі прадстаỷлены двухкампанентныя прыказкі, напрыклад:

Пажывём - пабачым.

Сцерпіцца - злюбіцца.

Якую б прыказку мы нi ỷзялі, немагчыма вызначыць, дзе ў яе «граматычнае i семантычнае ядро» або «галоўны структурны элемент». Усе яе кампаненты ў аднолькавай меры ўдзельнічаюць у стварэнні i яе граматычнай структуры, i сэнсавага зместу. Тое, што назоўнікі i дзеясловы пераважаюць у прыказках, - гэта не якая-небудзь асаблівасць прыказак, а з'ява, тыповая амаль для любога маўлення. Другое месца займаюць прыметнікі, трэцяе - дзеясловы. Гэта -колькасныя паказчыкі слоў у мове. Характэрна, што яны значна разыходзяцца з паказчыкамі слоў у маўленні - мове ў дзеянні, у працэсе зносін. У рэальным ужыванні мовы значную актыўнасць i высокую частотнасць набываюць колькасна рэдкія ў слоўніку службовыя часціны мовы, а таксама займеннікі і прыслоўі. Назоўнікі ж i ỷ мове, i ỷ маўленні першынствуюць. Другое месца ў маўленні займаюць ужо дзеясловы, а не прыметнікі, якія ў слоўніку саступаюць толькі назоўнікам.

Прыказкі, як ужо адзначалася неаднойчы, маюць структуру сказа, характарызуюцца сэнсавай i інтанацыйнай закончанасцю. Здавалася б, усе ix зменныя кампаненты не могуць мець іншыя граматычныя формы, апрача той адзінай, якая замацавалася за імі. Аднак для некаторых прыказак, параўнальна нямногіx, характэрна зменнасць асобнага кампанента слова, праўда, з абмежаванай сістэмай формаў. Пад такую зменнасць найчасцей падпадае дзеяслоўны кампанент.

Часцей за ỷсё ỷ будаванні парэміі (з самастойных часцін мовы) выкарыстоỷваюцца назоỷнікі, якія апрадмечваюць сэнс сказанага. Г.В. Параскевіч зазначаỷ, што назоỷнік зяỷляецца граматычным і семантычным ядром большасці беларускіх прыказак: 29 % слоỷ у прыказках - назоỷнікі… Толькі каля 13 % прыказак не ỷключаюць у свой склад назоỷніка [20, с.159]. Найбольш частотнымі выступаюць шматлікія назоўнікі. Напрыклад, кампанент бог, чорт, чалавек. Яшчэ некалькі высокачастотных назоўнікаў: чалавек, госць; галава, рука, нага, рот, язык; собака, воўк, рыба, напрыклад:

Абы шыя, а хамут знойдзецца.

Адной рукой вузла не завяжаш.

Адна галава добра, а дзве яшчэ лепей.

Адальюцца воỷку авечыя слёзы.

Баба з воза - каню лягчэй.

Багатому чорт дзяцей калыша.

Бог даў, бог - узяў…

Ваўкоў баяцца - у лес не хадзіць.

Дзіравай кішэні ніколі не напоўніш.

Дыму без агню не бувае!

Каса на камень найшла.

Клін клінам выбіваюць.

Лета год корміць.

Рыба шукае дзе глыбей, а чалавек - дзе лепей.

Свет не без добрых людзей!

У чужое просо не ўтыкай носа!

Сярод назоỷнікаỷ вылучаюцца ỷ беларускіх прыказках агульныя і ỷласныя, канкрэтныя і абстрактныя, сборныя і рэчыỷныя. Часцей за ỷсё выкарыстоỷваюцца агульныя назоỷнікі, якія абазначаюць назвы цэлых класаỷ аднародных паняццяỷ і прадметаỷ: розум, сіла, моц, вочы, шчасце, дурань і інш.

Напрыклад:

Ад напасці не прапасці.

Без гаспадара дом сірата.

Другіх слухай, а сваім розумам жыві.

Маладзец сярод авец.

Свет не без добрых людзей!

Сорам - не дым.

Радзей сустракаюцца ỷласныя назоỷнікі, у асноỷным яны абазначаюць імёны людзей, якія надаюць сказанаму агульны сэнс, напрыклад:

У нашага Лявона на ўсё свае законы мя чалавека - назоỷнік у адзіночным ліку, але ж, ужытае ỷ дадзеным кантэксце, яно пераносіца на азначанага чалавека (у дадзеным выпадку - на бацьку Ганны на вяселлі) і дае яму ацэнку.

У прыказках могуць ужывацца агульныя назоỷнікі з сэнсам зборнасці ỷ залежнасці ад кантэксту, напрыклад:

Не нашага поля ягада

Назоỷнікі - важны сродак будавання прыказак, бо яны зяỷляюцца сродкам перадачы статычных зяỷ рэчаіснасці, часта - носьбітамі асноỷнага сэнсу прыказак. На другім месцы пасля назоỷнікаỷ па ỷжывальнасці стаяць дзеясловы. Н.В. Петрыкевіч адзначаỷ: Дзеяслоỷ зяỷляецца галоỷным структурным элементам ва ỷтварэнні большасці беларускіх прыказак… Каля 70 % усіх прыказак уключаюць у свой склад розныя дзеяслоỷныя формы [11,с. 33]. Дзеясловы абазначаюць дзеянне ці стан прадмета як працэс, іншымі словамі, зяỷляючыся ỷ сказе выказнікамі, разам з назоỷнікамі-дзейнікамі або без іх зяỷляюцца носьбітамі сэнса ỷсяго сказа.

Даволі часта сустракаюцца ў шматлікіх прыказках дзеясловы. Найбольш частотныя дзеясловы: быць, бачыць, глядзець, даць, жыць, рабіць, ісці, любіць, хадзіцъ.

Дзеяслоỷ у прыказках з Палескай хронікі I. Мележа выражаны ỷ асноỷным наступнымі формамі:

) інфінітывам. Iнфінітыỷ характэрны для прастамоỷя, лепшай формай для якога зяỷляюцца парэміі, напрыклад:

Лета год корміць.

Кеб не выбраць халеру - гарачы не ỷ меру.

Любіць аржаная каша сама сябе хваліць.

Старцам жыць, а перцам есці.

Чалавеку рота не залепіш, калі язык свярбіць.

Лёгко сказаць, ды - далёка дыбаць.

Гад гада не любіць есці!

Не даў бацька шапкі, няхай вушы мёрзнуць.

Хацела б душа ў рай, але гpaxi не пускаюць.

На злодзеі шапка гарыць.

Не ўтыкай нос, куды не просяць.

) формамі першай або другой асобы адзіночнага і множнага ліку абвеснага ладу, а таксама формай другой асобы ỷ асноỷным адзіночнага ліку загаднага ладу. Пры гэтым шырока выкарыстаны дзеясловы першага і другога спражэння, зваротныя - незваротныя, пераходныя - непераходныя, закончанага - незакончанага трывання, напрыклад:

Адной рукой вузла не завяжаш.

Бяздонную бочку не напоўніш

Вышэй пят не падскочыш.

Дзіравай кішэні ніколі не напоўніш.

Чалавеку рота не залепіш, калі язык свярбіць.

Кашы маслам не сапсуеш.

Чаго не ясі, таго ў рот не нясі!

Не ỷтыкай носа, куды не трэба.

Дзеяслоўныя кампаненты прыказкі Чаго не ясі, таго ў рот не нясі звычайна ўжываюцца ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку. Калі ў прыказцы ёсць два дзеясловы, то ў абодвух адбываюцца пэўныя змяненні. Пажыве (-уць) - розуму нажыве (-уць)!

Прыказка Няма нічога тайнага, што не зрабілася б яўным абазначае праўдае заўсёды становіцца вядомай, нельга ілгаць бясконца. У ей дзеясловы не супадаюць у формах часу, але ў пэўнай маўленчай сітуацыі такое супадзенне абавязковае.

Разнастайныя змяненні дзеяслоўнага кампанента можна бачыць i яшчэ ў некалькіх прыказках: Не кажы гоп, пакуль не пераскочыў (не пераскочыш); Не ўтыкай нос, куды не просяць (не трэба)! Була - ды сплыла. Што было - сплыло!

Функцыя прыметнікаỷ - пазнавальная, вобразная і эстэтычная. Часта сустракаюцца ỷ шматлікіх прыказках некаторыя прыметнікі: чужы-добры, святы. Прыметнікі дапасуюцца да назоỷнікаỷ у родзе, ліку, склоне, напрыклад:

Адальюцца воỷку авечыя слёзы.

Вясенні дзень год корміць.

Зямля святая ycix прымае.

Ласы на чужыя каỷбасы.

У чужое просо не ўтыкай носа!

Любіць аржаная каша сама сябе хваліць!

Свет не без добрых людзей!

Дзіравай кішэні ніколі не напоўніш.

Калода гнілая, ды сук смаляк.

Пад ляжачы камень вада не цячэ.

Бяздонную бочку не напоўніш.

У асноỷным, прыметнікі, якія ỷжыты ỷ прыказках - якасныя і адносныя, прыналежныя сустракаюцца вельмі рэдка. Тлумачыцца гэта тым, што народная мова афарбаваная, багатая, меткая, таму часцей ужываюцца прыметнікі, што абазначаюць прыкмету, якая зяỷляецца ỷ прадмеце ỷ большай ці меньшай ступені, напрыклад:

Дзіравай кішэні ніколі не напоўніш.

Малы жук, ды - вялікі гук.

Свет не без добрых людзей!

Лічэбнікі ỷ прыказках выкарыстаны для абазначэння колькасці аднародных прадметаỷ або зяỷ і для ỷзмацнення экспрэсіі ỷ выслоỷях. Паводле структуры найбольш ужытыя простыя лічэбнікі, бо прыказкі - мова народа, якой не ỷласцівы ỷскладненыя варыянты слоỷ, напрыклад:

Адной рукой вузла не завяжаш.

Адна галава добра, а дзве яшчэ лепей.

Аднаму густо, а другому - пусто.

Другіх слухай, а сваім розумам жыві.

сам не гам i другому не дам.

Не менш актыỷную ролю ỷ структуры прыказак Палескай хронікі адыгрываюць займеннікі і прыслоỷі.

Займеннікі маюць шырокі абагульнены сэнс, які канкрэтызуецца толькі ỷ кантэксце. Марфалагічныя прыкметы займеннікаỷ залежаць таксама ад таго, замест якой часціны мовы яны ỷжываюцца. Пры вывучэнні фактычнага матэрыялу было ỷстаноỷлена, што найчасцей у структуру парэмій уваходзяць займеннікі наступных разрадаỷ, напрыклад:

асабовыя:

Ты для мяне - як кукаль на разоры.

Колькі ваўка нi кармі, ён у лес глядзіць.

прыналежныя:

Другіх слухай, а сваім розумам жыві.

Не нашага поля ягада.

Свая сарочка бліжэй да цела.

Мая хата з краю, нічога не знаю.

У нашага Лявона на ўсё свае законы.

3) зваротны:

Госцю гадзі, ды і сябе глядзі.

4) указальныя:

Чаго не ясі, таго ỷ рот не кладзі.

5) адмоỷныя:

Няма нічога тайнага, якое б не зрабілася яỷным.

6) азначальныя:

За кожнай спадніцай гатоỷ пагнацца.

Зямля святая ỷcix прымае.

Любіць аржаная каша сама сябе хваліць!

Усе ласы на чужыя каỷбасы.

Такога цвету па ỷсяму свету.

1 сам не гам i другому не дам.

Трэба адзначыць, што пытальныя займеннікі вельмі рэдкія, бо звычайна прыказкі маюць сцвярджальную інтанацыю.

Асаблівую ролю ỷ структуры прыказак адыгрываюць прыслоỷі. Як вядома, прыслоỷе - нязменная часціна мовы, якая абазначае прыкмету дзеяння або стану. У некаторых прыказках прыслоỷі прымыкаюць да дзеясловаỷ і ỷказваюць на розныя абставіны, пры якіх адбываецца дзеянне (прыслоỷі вобраза дзеяння, меры і ступені), напрыклад:

Хоць рэдка - ды метка!

Лёгка сказаць - ды далёка дыбаць.

Адному густа - другому - пусто.

Баба з воза - каню лягчэй.

Адна галава добра, а дзве яшчэ лепей.

Добра ўсё умець, ды не ўсё рабіць.

Лепш позна, чым ніколі.

Вышэй пят не падскочыш.

Не дражні ліха, пака ціха.

Сродкамі сувязі самастойных часцін мовы ỷ прыказках выступаюць прыназоỷнікі, злучнікі, часціцы.

Было ỷстаноỷлена, што службовыя часціны мовы прысутнічаюць практычна ỷ кожнай прыказцы і выконваюць свае азначаныя функцыі.

Прыназоỷнікі выражаюць разнабаковыя адносіны паміж назоỷнікамі, займеннікамі і лічэбнікамі ва ỷскосных склонах і іншымі словамі ỷ словазлучэнні або сказе.

Значэнне прыназоỷнікаỷ можна азначыць у кантэксце. У вызначаных прыказках прыназоỷнікі выражаюць, напрыклад:

прасторавыя адносіны:

Дурню кажы - як гарох аб сценку.

Не зналі, не гадалі, з якога боку прыйдзе гусачок …

Такога цвету па ỷсяму свету.

Мая хата з краю, нічога не знаю.

- абектныя адносіны:

… за кожнай спадніцай гатоỷ пагнацца.

Ласы на чужыя каỷбасы.

Ты для мяне - як кукаль на разоры.

Вядзі к сталу маладога, каб даỷ залатога .

Хвала бацьку і маці ад разумнага дзіцяці.

Свая сарочка бліжэй да цела.

Каса на камень найшла! Наскочыла каса на камень.

мэтавыя адносіны:

Пара ỷжо к другому дому - к суджанаму, маладому

Ваўкоў баяцца - у лес не хадзіць.

Тут хто ў лес, а хто па дровы!

прычынныя адносіны:

Дыму без агню не бывае.

Прыназоỷнікі ỷ тэкстах прыказак простыя, што тлумачыцца простай мовай народа.

Злучнікі зяỷляюцца сродкам злучэння аднародных членаỷ і частак складанага сказа і ỷ той жа час сродкам выражэння сэнсавых адносін паміж імі. Злучнікі ỷ прыказках у асноỷным простыя, выкарыстоỷваюцца як злучальныя, так і падпарадкавальныя злучнікі, напрыклад:

На тое і лавец, кеб рыба не драмала!

Тут хто ў лес, а хто па дровы!

Аднаму густо, а другому - пусто.

Чым багаты, тым і рады.

Багатаму жаль карабля, а беднаму - кашаля!

Яблыкі з адной яблыні і недалёка падаюць.

1 сам не гам i другому не дам.

Не такі чорт страшны, як яго малююцъ.

У даследаваных прыказках найчасцей ужываюцца злучнікі а, і, да, каб (кеб), як:

Напрыклад:

Абы шыя, а хамут знойдзецца.

Абяцанка - цацанка, а дурню радасць.

Багатаму жаль карабля, а беднаму - кашаля.

А як горка на смак, паỷзе дамой як рак.

Другіх слухай, а сваім розумам жыві.

Адна галава добра, а дзве яшчэ лепей.

Лес усё чуе, а поле ўсё бачыць.

На сваім сметніку i певень гаспадар.сам не гам i другому не дам.

Не заỷсягды, як на дзяды.

Рыба шукае дзе глыбей, а чалавек - дзе лепей.

Дадатковыя сэнсавыя адценні ỷ парэміі ỷносяць часціцы. Часцей за ỷсё ỷ прыказках сустракаюцца часціцы: адмоỷныя не (ня) і ỷзмацняльныя ні; формаỷтваральныя бы(б), якія служаць для ỷтварэння загаднага ладу дзеясловаỷ, і розныя мадальныя часціцы, выражаючыя ỷказанне (вось, гэта), параỷнанне (быццам), узмацненне (нават, аж, ж, вось дык, усё), сцвярджэнне (точна), напрыклад:

Не кажы гоп не пераскочыỷшы.

Не ỷтыкай носа куды не трэба.

Няма нічога тайнага, што не зрабілася б яўным.

Лёгко сказаць, ды - далёка дыбаць.

Дыму без агню не бувае!

Не злавіла - не кажы, што злодзей!

Хоць рэдка, ды - метка!

Госцю гадзі, ды й сябе - глядзі!

Дзіравай кішэні ніколі не напоўніш.

Добра ўсё ỷмецъ, ды не ўсё рабіць.

Не даў бацька шапкі, няхай вушы мёрзнуцъ.

Такім чынам, паводле структуры парэміі мовы Палескай хронікі I. Мележа найбольш чатырохкампанентныя. Марфалагічнымі сродкамі структуры парэміі ỷ Палескай хроніцы I. Мележа зяỷляюцца як самастойныя, так і службовыя часціны мовы, за выключэннем выклічнікаỷ. Асновай будавання тэкстаỷ зяỷляюцца назоỷнікі, дзеясловы, прыметнікі, займеннікі, лічэбнікі ỷ розных граматычных формах. Прыназоỷнікі, злучнікі, часціцы - колькасна невялікія лексіка-граматычныя класы - зяỷліюцца найбольш актыỷнымі будаỷнічымі элементамі прыказак. Так, часціца не, прыназоỷнік у, злучнік і ỷжыты адпаведна ỷ большасці прыказак. Часцей за ỷсё у будаванні парэмій выкарыстоỷваюцца назоỷнікі, якія апрадмечваюць сэнс сказанага. Найбольш частотнымі выступаюць такія назоỷнікі, як: бог, чорт, чалавек, баба, госць, воỷк. Дзеяслоỷ, у сваю чаргу, зяỷляецца галоỷным структурным элементам ва ỷтварэнні большасці беларускіх прыказак, а таксама адзін з асноỷных сродкаỷ арганізацыі структуры прыказак, які ỷжываецца амаль ва ỷсіх формах. Да ліку высокачастотных адносяцца і многія дзеясловы, напрыклад: бачыць, баяцца, ведаць, глядзець, жыць, рабіць. Даволі часта сустракаюцца ỷ шматлікіх прыказках некаторыя прыметнікі, напрыклад: чужы, стары. Займеннікі адыгрываюць не менш актыỷную ролю ỷ структуры прыказак Палескай хронікі. Пры вывучэнні фактычнага матэрыялу бало ỷстаноỷлена, што найчасцей у структуру парэмій уваходзяць займеннікі: той, свой, усе.

2. ФУНКЦЫЯНАВАННЕ ПАРЭМІЙ У МОВЕ ПАЛЕСКАЙ ХРОНІКI I. МЕЛЕЖА

.1 Спосабы ўключэння парэмій у кантэкст

Маўленчым кантэкстам прыказкі трэба лічыць яе мінімальнае лігвістычнае акружэнне, якое дазваляе вызначыць яе сэнсавы змест.

Звычайна прыказка ўводзіцца ў тэкст гэтак жа, як i іншыя сэнсава i інтанацыйна закончаныя выказванні тыпу сказа. Толькі прыкладна пятая частка рэалізаваных у маўленні прыказак уключана ў тэкст з дапамогай разнастайных, але больш-менш стандартных уводаў («як кажуць», «як у той прыказцы», «нездарма кажуць» i інш.) [14,с. 238], напрыклад:

А хітра прыладзіỷся, Дзятлік! - падміргнуỷ Яỷхім.

Такі нібы варона, а як да дзеỷкі - не промах!..

Адыйдзі ты.

Не бойся, не адабю. Як кажуць, такога цвету па ỷсяму свету [14,с. 37].

* * *

Вочы Грыбчыхі патухлі.

Не буду бога гнявіць, не знаю. А калі не бачыла, то і казаць няма чаго. Нездарма кажуць, не схапіỷшы за рукі, не злодзей…

Хтосьці звязан з імі, факт. А хто? - не адступаỷ Шабета [16,с. 28].

* * *

Трэба у Курані…

Зараз?

А чаго ж?

Башлыкоỷ па-таварыску дадаỷ: - Кажуць, адклад не ідзе ỷ лад [16,с. 38].

Часцей за ўсё прыказка ỷ кантэксце змяшчаецца побач i нароўні з суседнім свабодна арганізаваным сказам, без якіх-небудзь фармальных паказчыкаў на ix прыналежнасць да парэмічнага складу мовы, напрыклад:

« - Ну, ты знаеш!.. Васіль не ведаỷ, што сказаць. - Але ỷ чожае проса не ỷтыкай носа. Аднаму густа, а другому пуста» [14,с. 14].

«Усё, брат, ад догляду, на усё трэба добрае вока… - Ад напасці не прапасці. Не злавіỷшы - не кажы, што злодзей - сказаỷ Башлыкоỷ » [15,с. 18].

«- Не бойся, не адабю [у цябе тваю каханку]. Такога цвету па ỷсяму свету. - Чаго не ясі, таго ỷ рот не нясі. Шчасце якое! » [15,с. 32].

У некаторых выпадках перад прыказкай ужываюць далучальны злучнік але, які выкарыстоўваецца пры рэзкім пераходзе да новай думкі, што тут жа выказваецца прыказкай, напрыклад:

«- Ці вы думаеце ỷсё жыццё на балоце пражыць? - Не ведаю, але вышэй пят не падскочыш! Як будзе, так і будзе» [14,с. 64].

Яшчэ ў адным прыкладзе пасля але ідуць нават дзве сінанімічныя прыказкі, напрыклад:

« - Ну, ты знаеш!.. Васіль не ведаỷ, што сказаць. - Але ỷ чожае проса не ỷтыкай носа. Аднаму густа, а другому пуста» [14,с. 14].

Перад прыказкай ужываецца i далучальны злучнік а, які па сувязі з папярэдняй думкай далучае прыказку ў сэнсе супастаўлення i высвятлення сутнасці сказанага, напрыклад:

«- Я страх як не люблю, калі вы ўтыкаеце нос, куды не просяць! - ціха прамовіла яна. - А чалавеку рота не залепіш, калі язык свярбіць. - адказаỷ Яỷхім.» [15,с. 67]

Часам у далучальнай функцыі выступае злучнік і, у такім разе прыказка дапаўняе i развівае тое, пра што гаварылася ў папярэднім выказванні, напрыклад:

«- Не сорам. I няма нічога тайнога, што не зрабілася б яỷным. Віснуць на хлопцы, пры людзях. Бачыла ỷсё-ткі. У акно ỷгледзела. - Хто - вісьне? Скажаце! - пырхнула Ганна. » [15,с. 71].

Яшчэ адзін вельмі пашыраны спосаб уключэння прыказак у кантэкст назіраецца ў дыялагічным маўленні, дзе прыказка ўжываецца як самастойны сказ-рэпліка, напрыклад:

«Каса на камень найшла, - усмяхнуỷся Васіль. - Я і сам - як жарабец не абезджаны» [15,с. 111];

«- Не кажы гоп, не пераскочыỷшы! - сказала мачаха бацьку» [14,с. 124];

«Мёду захацеỷ! Ласы на чужыя каўбасы. - падумаỷ Васіль. - Аге ж, чакай!.. Надаешся вам усім!.. » [14,с. 64];

«А калі на тое, чым я вінаваты! На тое і лавец, кеб рыба не драмала. Хіба лепей было, каб ỷпусціỷ такі кавалак» [14, с. 96];

«Патрэбен ты мне, як хата сабаку! - Патрэбен не патрэбен, а, мабыць, не адмовила! - Малы жук, ды - вялікі гук!» [14, с. 121].

Прыказка можа ўступаць у граматычную сувязь з рознымі тыпамi простых сказаў i разам з iмi ўтвараць складаны сказ. У складаназлучаным сказе яна аб'ядноўваецца з папярэдняй састаўной часткай пры дапамозе злучальных злучнікаў але, a, i, напрыклад:

«Пачнуць, мабыць, шаптацца між сабой, гаварыць пра Васіля. Калі ж ён не вярнуỷся, але ж людзям языкоỷ не завяжаш » [15,с. 118];

« Не мамент цяпер - вінавата і як бы павучаючы запярэчыỷ Глушак. - Сіла ỷ іх цяпер, а галавою сцену не прабеш» [14, с. 71].

« Адным словам - старацца трэба. Нельга марнавацца, маргаць, але лета год корміць. Усюды, дзе можна, трэба браць - у полі, у лесе... » [14,с. 68].

У складаназалежным сказе прыказка найчасцей выступае як даданая дапаўняльная частка, далучаная да галоўнай пры дапамозе злучніка што, напрыклад:

«I вось яму, Васілю, выдалася няшчасце весці з сабой згубу. I ён вядзе. Хіба ж не праỷда, што свая сарочка бліжэй да цела» [14,с. 46];

Нярэдка прыказка займае месца даданай часткі са значэннем прычыны, напрыклад:

«Бацька з малых гадоỷ даводзіỷ Ганне, што добрага ніколі не замнога, бо жыць - не мех сшыць…» [15,с. 94].

«Яỷхім падумаỷ: А калі на тое, чым я вінаваты, бо на тое і лавец, кеб рыба не драмала. Хіба б лепей було, кеб упусціỷ такі кавалак.» [14,с. 96];

«Глушак хоць супакойваỷ сябе: бог даỷ - бог узяỷ; не ведаỷ што так закончыцца, - калі маліỷся аб малой, прасіỷ ва ỷсявышняга літасці і даравання» [16,с. 218].

Сустракаюцца прыказкі i ў некаторых іншых разнавіднасцях складаназалежнага сказа, напрыклад:

«Адным словам - старацца трэба, бо лета год корміць. - сказаỷ бацька» [14,с. 35];

« Так толькі паказвалі другім: каб не плялі чаго лішняга языкастыя плёткі » [14, с. 183];

«I Міканор - справядлівы такі, перабиць не мог!. Маладзец сярод авец, а з карчом не справіỷся » [16,с. 71];

«- Управішся! Гарачая, значыцца!.. - Для каго як, для каго - як печка, а для каго - лёд? - Угадаỷ. Здагадлівы.» [14,с. 41].

Прыказкі ўдзельнічаюць ва ўтварэнні складаназалежных сказаў з некалькімі даданымі. Сустракаюцца розныя віды падпарадкавання: сузалежнае (аднароднае i неаднароднае), паслядоўнае (аднатыпнае i разнатыпнае), напрыклад:

Не вельмі да душы ён [Ганне] Яỷхім, але хіба ж - праỷда - не першы жаніх на сяле? Чаму было не паверыць векавечнай мудрасці: сцерпіцца-злюбіцца, мілым будзе [15,с. 161].

«Бацька з малых гадоỷ даводзіỷ Ганне, што добрага ніколі не замнога, бо жыць - не мех сшыць…» [15,с. 94].

«Яỷхім падумаỷ: А калі на тое, чым я вінаваты, бо на тое і лавец, кеб рыба не драмала. Хіба б лепей було, кеб упусціỷ такі кавалак.» [14,с. 96];

«Глушак хоць супакойваỷ сябе: бог даỷ - бог узяỷ; не ведаỷ што так закончыцца, - калі маліỷся аб малой, прасіỷ ва ỷсявышняга літасці і даравання» [16,с. 218].

Будучы гатовымі, устойлівымі моўнымі адзінкамі, прыказкі нярэдка становяцца будаўнічым матэрыялам для бяззлучнікавых складаных сказаў. Пераважаюць прыклады, калі паміж часткамі бяззлучнікавага сказа выражаюцца прычынна-выніковыя адносіны. Звычайна прыказка змяшчаецца ў другой частцы сказа, напрыклад:

«Пэỷне, для цябе - ніяк! - Як ето? Ні тое ні сёе? Сяредне? - А так. Ты для мене - як кукаль на разоры.» [14,с. 99].;

«От птушка: такі з выгляду рахманы, кажуць цішэй вады, ніжэй травы, а глядзі - з бандзюкамі знюхаỷсі!» [16,с. 98].

«Міканор - справядлівы такі, перабіць не мог. Маладзец сярод авец, а з карчом не справіỷся» [16,с. 71].

«Хіба ж не праỷда, што свая сарочка бліжэй дацела? Хіба ж Грыбок, не зрабіỷ таго ж, што Васіль» [14,с. 53].

Як у гэтых, так i ў некаторых іншых прыкладах першая частка сказа паказвае на вынік той прычыны, пра якую гаворыцца ў другой частцы (прыказцы).

Прыказкі ўжываюцца таксама ў бяззлучнікавых сказах са значэннем семантычнага разгортвання ў ix другой частцы (у прыказцы) зместу выказніка першай часткі, напрыклад:

Не вельмі да душы ён [Ганне] Яỷхім, але хіба ж - праỷда - не першы жаніх на сяле? Чаму было не паверыць векавечнай мудрасці: сцерпіцца-злюбіцца, мілым будзе [15,с. 161].

«Яỷхім дабрадушна ỷсміхнуỷся. - Не бойся не адабю: такога цвета - па ỷсяму свету.» [14,с. 27];

«Ты, брат, сам павінен ведаць, не малы: ці пан, ці прапаў!...» [15,с. 112].

«Я ведаю: вышэй пят не падскочыш» [16,с. 138].

Таксама ў сказах са значэннем удакладнення таго, пра што ў агульнай форме сказана ў першай частцы, напрыклад:

«Мне ўжо страшна надаела з iмi тут валынкацца: баба з воза - каню лягчэй » [15,с. 141];

«Жыццё працягвалася, а прырода брала сваё: вясной i травінка да

травінкі хінецца» [15,с. 69].

Сустракаюцца сказы, якія пачынаюцца з прыказкі, напрыклад:

«Каса на камень найшла - усмяхнуỷся Васіль - Я і сам - як жарабец не абезджаны» [15,с. 111];

«- Патрэбен не патрэбен, а, мабыць, не адмовіла б! - Малы жук, ды вялікі гук, - Ганна адказала гэта з абразлівай насмешкай. Яỷхім адразу не знайшоỷ што сказаць» [15,с. 118];

« - У чужое просо не ўтыкай носа: ён прамовіỷ гэтыя словы ціха, больш для маці, каб супакоіцца.» [14,с. 203].

« На тое і лавец, каб рыба не драмала: хіба б лепей было, каб упусціỷ такі кавалак.» [14,с. 67].

Прыказкі шырока ўключаюцца ў складаныя сказы з рознымі тыпамi сувязі. Прывядзём некалькі прыкладаỷ такіх складаных сказаỷ:

«I ён вядзе. Бо што ж рабіць? Хіба ж не праỷда, што свая сарочка бліжэй да цела; хіба ж Грыбок, не зрабіỷ таго што Васіль»; [14,с. 191]

«Сядайце, падвязу, а то блізка відаць, ды далека дыбаць» [15,с. 314];

«Па ўсім было відаць, што наскочыла каса на камень: чым настойліва

Яỷхім дамагаўся збіць гонар, тым меней уступала яму Ганна» [15,с. 65].

Паводле сваёй функцыянальна-стылёвай афарбоўкі большая частка прыказак ỷ рамане Палеская хроніка належыць да размоўнага стылю. I гэта знаходзіць сваё адлюстраванне ў прыватнасці, ва ўжыванні канструкцый з простай мовай. Як вядома, гэтыя канструкцыі складаюцца з дзвюх частак: слоў аўтара i простай мовы. Прыказкі, ужываючыся ў такіх канструкцыях, у адных выпадках знаходзяцца пасля слоў аўтара, у другіх - перад iмi, напрыклад:

«Да ix размовы прыслухоўваліся здаля трое старшынь. Яỷхім падміргнуў бацьку: - Не кажы гоп, не пераскочыўшы» [14,с. 65];

«Усё сяло абыдзі, не ўпросіш чалавека за сведку пайсці. Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе, - сказаў ён не зусім дарэчы» [15,с. 212].

Зрэдку прыказкі могуць уключацца ў кантэкст як устаўныя канструкцыі, напрыклад:

«Сама больш ix (святаў) прыпадае на восень, зiмy, калі i работы менш i свята можна было справіць па-належнаму, бо было з чаго (увосень жа i верабей багаты)» [14,с. 147].

Як ужо адзначалася, прыкладна пятая частка прыказкаўжыванняў уключана ў кантэкст пры дапамозе разнастайных прамых (да прыкладу, згодна з прыказкай, як кажа прыказка) ці ўскосных (праўду кажуць, як той казаў i інш.) стылеўказальных агаворак, спасылак на прыказку. Спынімся больш падрабязна на гэтым спосабе ўключэння прыказак у кантэкст.

Найчасцей у трылогіі Палеская хроніка выкарыстоўваюцца спасылкі як кажуць i кажуць. Гэтыя спасылкі адначасова з'яўляюцца сувязным звяном паміж прыказкай i папярэднім ці наступным сказам, ускосна паказваюць на крыніцу паведамлення або ацэньваюць манеру маўлення, напрыклад:

« От птушка: такі з выгляду рахманы, як кажуць, цішэй вады, ніжэй травы, а глядзі - з бандзюкамі знюхаỷсі!» [14,с. 98];

«Будзе на свеце хоць трохі праўды, дык людзі i зажывуць. А згонім яе з зямлі - збірайцеся, людцы, i паўзіце на могілкі. Кажуць, зямля святая ycix прымае» [15,с. 115].

Выраз як кажуць выкарыстоўваецца ў больш пашыраным кампанентным складзе - як гэта кажуць, што, думаецца, не робіць нi сэнсавай, нi стылістычнай розніцы паміж імi; звычайна ў тaкix выпадках пасля як гэта кажуць ставяць не коску, а двукроп'е, напрыклад:

«Як гэта кажуць: у чужое просо не ўтыкай носа ».

Неаднолькавыя знакі прыпынку (то коску, то двукроп'е) ставяць i пасля кажуць:

«Кажуць, зняўшы галаву, па валасах не плачуць»;

«Кажуць: у руках цэп, у зубах хлеб »,

«Кажуць: баба з воза - каню лягчэй ».

Сустракаюцца выпадкі, калі слова кажуць ускладняецца часціцай жа:

«Кажуць жа, мая хата з краю, нічога не знаю ».

Назавём яшчэ найбольш частотныя ўскосныя спасылкі. Звычайна гэта ўводна-ацэначныя формулы.

Праўду кажуць, праўду людзі кажуць;

«Праўду кажуць, адна галава добра, а дзве яшчэ лепей »;

Вядома (добра вядома, даўно вядома):

«Вядома, дыму без агню не бувае »;

«Даўно ж вядома, што клін клінам выбіваюць».

У параўнальна нешматлікіх выпадках перад прыказкай ставяцца пабочныя словы зрэшты, сапраўды, выходзіць, значыць, словам ці пабочны выраз адным словам, якія звычайна паказваюць на адносіны паміж часткамі кантэксту, паміж папярэднім сказам i прыказкай: «Сказаць, што ў нас прыгожая мясціна, значыць, нічога не сказаць. Зрэшты, кожны кулік хваліць сваё балота»; «У cвai блізкім да вар'яцтва паталанічным жаданні ўтрымаць уладу наўрад ці яны разумеюць, што твораць. Сапраўды, калі Бог хоча пакараць, таго ён пазбаўляе розуму»; «Бач ты яго, якім героем зрабіўся. Стройны, бадзёры. А быў такі сутулы, проста ў зямлю жывы лез. Выходзіцъ, граза ў лес не цягне»; «Бачыце, мы, можна сказаць, ужо як i жанатыя. Значыць, шлюб пад плотам, а вяселле потым?»; «Усё абяцанкамі-цацанкамі нас частуе. Словам, сыты галоднага не разумее»; «Зямлю паны цэняць дорага. Не толькі чвэрткі - дзесятай долі не аплаціць. Адным словам, куды ні кінь, дык клін».

Ускосныя, як, i прамыя, спасылкі зрэдку займаюць не прэпазіцыйнае, а постпазіцыйнае месца: «Куды іголачка, туды i нітачка, кажуцъ людзі»; «Усякі чорт на сваё кола ваду цягне, - кажуцъ у народзе»; «Няма нічога патайнага, што не стала б яўным, як казаў калісь старшыня».

Што да прамых, непасрэдных спасылак на прыказку, то сярод ix таксама адны досыць пашыраныя, другія - спарадычныя. Назавём найбольш пашыраныя спасылкі. Варта нагадаць, што ў аўтapcкix спасылках словы «прыказка» i «прымаўка» не размяжоўваюцца, выкарыстоўваюцца як абсалютныя сінонімы.

Ёсць (такая) прыказка: «Ёсць прыказка: хто ажэніцца, той пераменіцца»; «Нават прыказка такая ёсцъ: сорам - не дым »; «Ёсць такая прымаўка: старцам жыць, з перцам есці ».

Пры рэалізацыі прыказак у маўленні толькі ix пятая частка суправаджаецца ўскоснымі ці прамымі спасылкамі, ва ўcix жа астатніх выпадках прыказкі ўключаюцца ў кантэкст без усякіх спасылак. Радзей выкарыстоўваюцца іншыя спасылкі, скажам, у такіх прыкладах: «Добра прыказка вучыць: другіх слухай, а сваім розумам жыві»; «Не дарма кажа прыказка: без гаспадара дом сірата ».

Прыказкі, як відаць са шматлікіх спасылак, прыведзеных на папярэдніх старонках, атрымліваюць у маўленні самую высокую ацэнку, бо ў іх увасоблена вякамі правераная народная мудрасць. Ёсць i шчырае, аголенае захапленне той ці іншай прыказкай: «вельмі мудрая народная прыказка», «не дурны чалавек выдумаў». Зрэшты, адна i тая ж прыказка ў неаднолькавых маўленчых сітуацыях можа ацэньвацца па-рознаму. Супаставім, да прыкладу:

«Не вельмі да душы ей [Ганне] Яўхім, але xiбa ж - праўда - не першы жаніх на сяле?.. Чаму было не паверыць векавечнай мудрасці: сцерпіцца - злюбіцца, мілым будзе?» [16,с. 106];

« Госцю гадзі, ды й сябе - глядзі; Сцерпіцца - злюбіцца!» [16,с. 99].

Параўнаем таксама i тaкiя кантэксты, дзе выказваецца нязгода з прыказкай, яе ўстарэласць:

«Каму іншаму яшчэ цяжка зразумець гэта. Цяжка таму, што жывуць яны яшчэ па старой прыказцы: рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек, дзе ляпей» [14,с. 111];

« А мох навошта?.. - Вы хочаце сказаць: «Другіх слухай, а сваім розумам жыві». Гэта старая прыказка» [15,с. 55];

«Можа, i не вельмі дарэчы тут наша беларуская прыказка: «Век жыві, век - вучыся» [15,с. 93].

Такім чынам, прааналізаваỷшы функцыянаванне парэмій у мове твора з улікам іх семантычных асаблівасцей можна зрабіць выснову, што прыказкі ỷжываюцца аỷтарам найчасцей у мове персанажаỷ. Яны надаюць мове герояỷ сапраỷдны народны каларыт, дапамагаюць зразумець унутраны стан героя, служаць адным са спосабаỷ дзейнасці асоб. Важны падтэкст набываюць прыказкі на фоне падзей, якія адбываюцца ỷ Палескай хроніцы. Таму спосабы аỷтарскага ỷвядзення ỷ тэкст гэтых моỷных адзінак залежаць ад іх семантычнай напоỷненасці. Паводле сваёй функцыянальна-стылёвай афарбоỷкі большая частка прыказак належыць да размоỷнага стылю. Гэта знаходзіць адлюстраванне ỷ рамане, у прыватнасці, ва ỷжыванні канструкцый, якія складаюцца з дзвюх частак: слоỷ аỷтара і простай мовы. У трылогіі Палеская хроніка I. Мележа часцей за ỷсё прыказка змяшчаецца побач і нароỷні з суседнім свабодна арганізаваным сказам. Пашыраным спосабам уключэння прыказак у кантэкст назіраецца ỷ дыялагічным маỷленні, дзе прыказка ỷжываецца як самастойны сказ-рэпліка. У складаназалежных сказах прыказка найчасцей выступае як даданая частка, далучаная да галоỷнай пры дапамозе злучніка што. Радзей прыказкі ỷжываюцца ỷ беззлучнікавых сказах.

.2 Стылістычныя функцыі парэмій

Калі гаварыць пра стылістычныя асаблівасці прыказак, то трэба адзначыць, што дадзеныя моỷныя сродкі зяỷляюцца сапраỷднымі ỷзорамі мастацкасці, надаюць мове народны характар, дапамагаюць аỷтару ỷтварыць яскравыя, праỷдзівыя, амаль рэальныя карціны жыцця народа пачатку 20-га стагоддзя ỷ беларускім Палессі. Прыказкі садзейнічаюць эканоміі мастацкіх сродкаỷ, яны часцей сустракаюцца ỷ мове персанажаỷ, і зяỷляюцца сродкам характарыстыкі герояỷ. Таму I. Мележ выкарыстоỷвае парэміі галоỷным чынам у дыялогах і няỷласна-простай мове. Па словах Р. Шкрабы, прыказкі і прымаỷкі нельга ператвараць у медную драбязу хадзячых ісцін [22,с. 286]. I. Мележ не выкарыстоỷвае іх цытатна. Як мы бачым, як у сапраỷднага майстра свайго слова, яны пастаỷлены ỷ творы, набываючы важны падтэкст на фоне адбываючыхся ỷ трылогіі падзей.

Адметнасць стыля I. Мележа ỷ тым, што, выкарыстоỷваючы парэміі ỷ трылогіі, ён падмацоỷвае аỷтарскую думку пад тэкстам, часцей звяртаецца да прастамоỷнай лексікі, што сведчыць аб вялікай любові да народнага асацыятыỷнага слова.

Асаблівасць стылю пісьменніка, яго творчай манеры выкарыстання народных сродкаỷ стварэння мастацкасці, тонкасці яго фразы праз мову герояỷ адчуỷ і ахарактарызаваỷ I. Навуменка: I. Мележ - пісьменнік, які выпрацаваỷ свой уласны стыль, адметную манеру весці апавяданне. Яго фраза - ёмістая, ёй уласціва імкненне ахапіць матэрыяльнае, рэчыỷнае багацце навакольнага свету, даць яго пластычны вобраз. Але ỷ той жа час гэтая фраза і музычная, яна вызначаецца багаццем адценняỷ, у ёй суседнічаюць, пераплятаюцца ỷсе гамы эмацыянальнага спектара: гумар з лірыкай, спакойная апавядальнасць з паэтыкай [5,с.97]. Гэта ж тычыцца і да ỷжывання парэмій: у іх цэлы свет, жыццё герояỷ Палескай хронікі.

Стылістычныя функцыі прыказак у маўленні, г.зн. ix своеасаблівая роля, мэтанакіраванасць, пэўнае прызначэнне, самыя разнастайныя i шматлікія. Адны з ix - «прыродныя», унутрана ўласцівыя самім прыказкам, другія - індывідуальна-аўтарскія, выконваюцца па волі аўтара. Першыя можна назваць функцыямі ўзуальнага характару, другія - функцыямі аказіянальнага характару.

Функцыі ўзуальнага характару - гэта агульныя, пастаянныя функцыі, якія рэалізуюцца ва ўcix выпадках ужывання i абумоўліваюцца ўласцівасцямі caмix прыказак. Гэта функцыі камунікацыйнага характару, напрыклад, «лаканізацыі» маўлення, вобразнага выказвання, ацэначная, эмацыянальная i экспрэсіўная функцыі.лi ўсе фразеалагізмы, акрамя мадальных i выклічнікавых, з'яўляючыся будаўнічым матэрыялам для сказаў, заўсёды выконваюць намінатыўную функцыю, то прыказкі, паколькі яны структурна арганізаваныя як сказы i валодаюць сэнсавай i інтанацыйнай завершанасцю, - выступаюць адзінкамі камунікацыі, служаць для перадачы закончанай інфармацыі ў межах маўленчага прыказкавага кантэксту i выконваюць, такім чынам, камунікацыйную функцыю, напрыклад: У ціхім балоце чэрці водзяцца; Клін клінам выбіваюць. Так, у розных жыццёвых абставінах выкарыстана прыказка ў ціхім балоце чэрці водзяцца. Ва ўcix маўленчых кантэкстах ёю перадаецца аднолькавы сэнсавы змест: цixi, знешне пакорлівы чалавек здольны на нечаканыя, неспадзяваныя ўчынкі.

Функцыя лаканізацыі маўлення. Прыказкі ў сваёй абсалютнай большасці выражаюць ёмісты змест у максімальна сціслай форме. Яны лаканізуюць маўленне, перадаюць, кажучы словамі, «найбольшую канцэнтрацыю думкі пры найменшай затраце слоўнага матэрыялу». Возьмем такі кантэкст з трылогіі: «Яỷхім побач з ёй [Ганнай] таксама пацягнуỷся за ягадай. - Усё-такі з памочнікам спарней! - Гледзячы, які памочнік!.. Любіць аржаная каша сама сябе хваліць.» [14,с.279]. Тут пры дапамозе шасцікампанентнай прыказкі Любіць аржаная каша сама сябе хваліць перададзена думка, якая нясе насмешку пра таго, хто сам сябе хваліць.

Пра здольнасць прыказак лаканізаваць маўленне можна ў пэўнай ступені гаварыць i на аснове супастаўлення прыказак i ix ідэнтыфікатараў - суджэнняў, пры дапамозе якіх перадаецца сэнсавы змест прыказак: Клін клінам выбіваюць - непрыемныя вынікі якіх-небудзь дзеянняў ці стану ліквідуюцца тымі ж сродкамі, якімі выкліканы гэтыя дзеянні або стан; Адклад не ідзе ỷ лад - не варта адкладваць на пазнейшы час тое, што можна зрабіць неадкладна.

У мове Палескай хронікі I. Мележа да такіх прыказак можна аднесці амаль усе, бо такая функцыя ўласціва для кожнай прыказкі. Парэміі для таго і патрэбны, каб выказваць народную ці аўтарскую мудрасць у кароткай форме.

Функцыя вобразнага выказвання. Як ужо адзначалася, ёсць прыказкі вобразныя i бязвобразныя. Названую функцыю выконваюць прыказкі 1-й i 2-й семантычных груп. Ужываючыся ў маўленні, яны ствараюць канкрэтныя, наглядна-пачуццёвыя ўяўленні пра пэўныя з'явы рэчаіснасці:

На тое і лавец, кеб рыба не драмала;

Адальюцца воỷку авечыя слёзы;

Баба з воза - каню лягчэй;

Гавыры ды не ỷсё дагары i інш.

Бязвобразныя прыказкі (3-я семантычная група) не могуць наглядна-вобразна адлюстроўваць рэчаіснасць:

Сорам - не дым;

Свет не без добрых людзей;

Людзей слухай, а свой розум май;

Бог даў, бог - узяў….

Але iм уласцівы іншыя стылістычныя функцыі, што i робіць ix не менш актыўным моўным сродкам.

Функцыю вобразнага выказвання ỷ мове Палескай хронікі I. Мележа выконваюць такія прыказкі, як:

Такого цвету - па ўсяму свету.

Лета год корміць.

Лепей буць воўкам, як авечкай.

Лёгко сказаць, ды - далёка дыбаць і інш.

Наогул сюды адносяцца тыя парэміі, якія адлюстроўваюць нейкае дзеянне або стан, але не ацэньваюць яго.

Ацэначная функцыя. Шмат якія прыказкі не толькі выражаюць пэўнае суджэнне пра тыя ці іншыя з'явы, асобу, прадмет, але i даюць iм станоўчую або адмоўную ацэнку. Часцей гэта прыказкі суб'ектнай накіраванасці, імі кваліфікуюць чалавека, яго паводзіны, адносіны да іншых людзей, напрыклад: станоўчую ацэнку адабрэння маюць прыказкі, напрыклад:

Беражонага бог беражэ…;

Свет не без добрых людзей!;

Век жыві - век вучыся;

Пакуль у гумне цэп, патуль на стале хлеб і інш.

Ёсць шэраг прыказак, ацэначнае значэнне якіх адмоўнае, неадабральнае, асуджальнае. Імі часта даецца ацэнка асобе, не названай у самой прыказцы:

Баба з воза - каню лягчэй;

Людзям не завяжаш языкоỷ;

Любіць аржаная каша сама сябе хваліць;

Не ўтыкай нос, куды не просяць;

Маладзец супраць авец, а супраць малайца - сам аўца і інш.

Некаторыя прыказкі ацэначнага характару, у адрозненне ад папярэдніх, «бяздзейнікавых», структурна арганізаваны інакш, але таксама адрасуюцца асобе, напрыклад:

Лепей буць воўкам, як авечкай;

Такого цвету - па ўсяму свету;

Няма нічога тайнага, што не зрабілася б яўным;

Дыму без агню не бувае і інш.

Эмацыянальная функцыя. Многія прыказкі адначасова выконваюць камунікацыйную i эмацыянальную функцыі, перадаюць эмацыянальны стан чалавека, выражаюць разнастайныя пачуцці: насмешку (Любіць аржаная каша сама сябе хваліць - гаворыцца з насмешкай пра таго, хто сам сябе хваліць); здзіўленне (Колькі ваỷка не кармі, а ён ỷ лес глядзіць - як ні старайся перамяніць сутнасць чалавека, яго прывычкі, якасці, яны абавяскова праявяць сябе); іранічнасць (Бог даỷ, бог і ỷзяỷ - гаворыцца, часта як суцяшэнне, пра чыю-небудзь смерць, а таксама пра страту чаго-небудзь); жартаўлівасць (Вышэй пят не падскочыш - больш за тое на што здольны, што ỷ тваіх магчымасцях, не зробіш); суцяшэнне (Сцерпіцца-злюбіцца - гаворыцца як суцяшэнне таму, хто мусіць ісці супраць свайго жадання, і з упэỷненасцю, щто да ỷсяго можна прывыкнуць, усё можна палюбіць) i інш. Эмацыянальнасць у такіх выпадках уваходзіць у сэнсавую структуру прыказкі, з'яўляецца яе пастаяннай якасцю.

Экспрэсіўная функцыя. Хоць тэрмін «экспрэсіўнасць» пакуль што не напоўнены акрэсленым i дакладным зместам, але найчасцей яе атаясамліваюць з выразнасцю. Таму ўсе прыказкі, якім уласцівы вобразнасць або эмацыянальнасць ці ацэначнасць, адначасова з'яўляюцца i яркім сродкам моўнай выразнасці (экспрэсіўнасці):

Не вельмі да душы ён [Ганне] Яỷхім, але хіба ж - праỷда - не першы жаніх на сяле? Чаму было не паверыць векавечнай мудрасці: сцерпіцца-злюбіцца, мілым будзе [15,с. 161].

«- Не бойся, не адабю [у цябе тваю каханку]. Такога цвету па ỷсяму свету. - Чаго не ясі, таго ỷ рот не нясі. Шчасце якое! » [15,с. 32].

«Хіба ж не праỷда, што свая сарочка бліжэй да цела? Хіба ж Грыбок, не зрабіỷ таго ж, што Васіль» [14,с. 53].

Амаль усе прыказкі - мастацкія мініяцюры, у якіх ёсць хоць адна якая-небудзь прымета паэтычнага характеру (рыфма, рытм, гукапіс, разгорнутая метафара, каламбур, сінтаксічны паралелізм i iнш.). Таму можна сцвярджаць, што ўсе ці амаль усе прыказкі выконваюць у маўленні экспрэсіўную функцыю. Іх стылістычнае прызначэнне не абмяжоўваецца толькі гэтай функцыяй, напрыклад:

Багатаму жаль карабля, а беднаму - кашаля;

Дзіравай кішэні ніколі не напоўніш;

Добра ўсё умець, ды не ўсё рабіць;

На злодзеі шапка гарыць;

У руках цэп, у зубах хлеб і інш.

Адначасовае выкананне шматлікіх функцый - вось у чым сутнасць i стылістычная значнасць прыказак. Таму калі гаворым пра ix розныя стылістычныя функцыі, то трэба мець на ўвазе, што гэта функцыянальнае размежаванне некалькі ўмоўнае. Справа ў тым, што прыказка, абазначаючы тую ці іншую з'яву, адначасова выражае пэўную ацэнку яе i адносіны суб'екта да выказвання, лаканізуе маўленне, робіць яго экспрэсіўным.

Звернемся цяпер да функцый аказіянальнага характару. Гэта ў адрозненне ад разгледжаных прыватныя стылістычныя функцыі, здольныя рэалізавацца толькі ў спецыяльна арганізаваным кантэксце. 3 другога боку, яны як бы працяг «прыродных» функцый, бо рэалізуюць у маўленні стылістычныя патэнцыі прыказак.

У гэтай групе пераважаюць функцыі кампазіцыйна-канструкцыйнай накіраванасці. Маюцца на ўвазе шматлікія выпадкі, калі прыказкі так ці інакш удзельнічаюць у пабудове мастацкага твора, з'яўляюцца яго істотнай састаўной часткай, выступаюць або асновай, на якой разгортваецца фабульная сітуацыя твора, або ў якасці загалоўка, эпіграфа, зачыну i г.д. Да функцый кампазіцыйна-канструкцыйнай накіраванасці адносяцца:

. Функцыі сюжэтнай асновы твора.

У гэтай функцыі могуць выкарыстоўвацца толькі такія прыказкі алегарычнага характару, якім уласціва патэнцыяльная сюжэтнасць. Асабліва часта прыказкі становяцца асновай для развіцця баечных сюжэтаў, напрыклад:

Баба з воза - каню лягчэй;

Такога цвету - па ỷсяму свету.

. Загаловачная функцыя.

Вельмі часта аỷтары выносяць у загаловак свайго твора прыказку. Ужытая, як загаловак, яна не перастае выконваць свае стылістычныя функцыі. Нярэдка пры дапамозе прыказкі-загалоỷка даецца апяраджальная ацэнка пэỷным падзеям, апісаным у творы.

. Прыказка ỷ ролі эпіграфа.

Эпіграфы-прыказкі садзейнічаюць правільнаму ỷспрыманню твора, або яго раздзела, паясняюць галоỷную думку твора, выражаюць аỷтарскую ацэнку, актывізуюць увагу чытача.

У трылогіі I. Мележа Палеская хроніка функцыя прыказка-эпіграф ужываецца ỷ канцы першага рамана: Калі хата гарыць, не да пацераỷ.

. Прыказка ỷ ролі пачатку твора.

Прыказка выражае абагульненую думку, у якой тыпізуюцца розныя з'явы жыцця. Паміж гэтай абагульненай думкай i пэўнай канкрэтнай з'явай пісьменнік знаходзіць асацыятыўна-сэнсавыя сувязі, таму вобразнае адлюстраванне гэтай з'явы пачынае прыказкай.

. Прыказка ỷ ролі рэфрэна.

Гэту функцыю прыказка выконвае ỷ вершаваным маỷленні, выступаючы як сродак узмацнення выразнасці. Звычайна такая прыказка ставіцца ỷ загаловак вершаванага твора. Яна перадае асноỷную думку твора, пранізвае яго, неаднаразова паỷтараючыся ỷ тэксце праз пэỷныя прамежкі.

. Прыказка ỷ ролі канцоỷкі твора.

Асабліва часта гэтая функцыя назіраецца ỷ байках, мараллю якіх становіцца прыказка. Можна прывесці нямала прыкладаỷ, калі прыказкі выкарыстоỷваюцца ỷ ролі канцоỷкі. У некаторых выпадках адна і тая ж прыказка ставіцца ỷ загаловак твора і зяỷляецца яго канцоỷкай.

Разгледжаныя вышэй стылістычныя функцыі сюжэтнай асновы, загалоўка, эпіграфа, рэфрэна i г.д. звязаны паміж сабой адзінствам свайго мэтавага прызначэння, тым, што ўсе яны служаць кампазіцыйна-канструкцыйнай арганізацыі тэксту. Апрача гэтых, у групу прыватных стылістычных функцый уваходзіць i функцыя маўленчай характарыстыкі персанажа.

Вобразы герояў літаратурных твораў ствараюцца пры дапамозе разнастайных сродкаў: прамой аўтарскай характарыстыкі, aпiсання паводзін, учынкаў, светапогляду персанажа, паказу яго душэўных перажыванняў i г.д. Пэўнае ўяўленне пра той ці іншы вобраз у чытача фарміруецца i праз маўленчую характарыстыку персанажа, праз тое, што i як ён гаворыць. Прыказкі з'яўляюцца адным са сродкаў тыпізацыі i індывідуалізацыі маўлення персанажаў, дапамагаюць раскрыць духоўны воблік героя, а ў мнoгix выпадках выступаюць своеасаблівым знакам прыналежнасці персанажа да пэўнага грамадскага асяроддзя.

У рамане Палеская хроніка амаль усе героі выкарыстоỷвалі ỷ сваёй мове прыказкі. Менавіта парэміі зяỷляюцца сродкам маỷленчай характарыстыкі персанажаỷ, асабліва ỷ такіх як: Ганна, Васіль, Яỷхім, Грыбок і інш. Яны свае погляды на жыццё, адносіны да канкрэтных жыццёвых зяỷ выказваюць трапным ужываннем такіх, напрыклад, прыказак:

У чужое просо не ўтыкай носа;

Такого цвету - па ўсяму свету;

Свая сарочка бліжэй да цела;

Свет не без добрых людзей!;

Сцерпіцца - злюбіцца;

Любіць аржаная каша сама сябе хваліцьі інш.

Асобна можна гаварыць i пра такую выяўленчую ролю прыказак, як функцыя стварэння гумару i сатыры. Пры дапамозе мнoгix прыказак выказваюцца разнастайныя гумарыстычныя адносіны да пэўнай з'явы, бо сэнсавая структура значнай часткі прыказак утрымлівае ў сабе элементы ipaнічнасці, камізму, жартаўлівасці i г.д, напрыклад:

Не бойся, не адабю. Як кажуць, такога цвету па ỷсяму свету.

Чаго не ясі, таго ỷ рот не нясі! Шчасце якое! Патрэбен ты мне як хата сабаку [14,с. 37];

* * *

Патрэбен не патрэбен, а, мабыць, не адмовіла б!

Малы жук, ды - вялікі гук!

Яна сказала гэта з такой абразлівай насмешкай, што Яỷхім адразу не знайшоỷ щто адказаць [14,с. 46];

* * *

Не мамент цяпер - вінавата і як бы павучаючы запярэчыỷ Глушак.

Сіла ỷ іх цяпер... Галавой сцяну не прабеш [16,с. 219];

* * *

Яỷхім побач з ёй [Ганнай] таксама пацягнуỷся за ягадкай.

Усё-такі з памочнікам спарней!

Гледзячы, які памочнік!..

А хіба - паганы? - паспрабаваỷ ён пажартаваць.

Добры, значыцца!.. Любіць аржаная каша сама сябе хваліць[14,с. 119].

Такім чынам, парэміі ỷ Палескай хроніцы I. Мележа - вялікі сродак стварэння мастацкасці твора, характарыстыкі герояỷ, падзей, яны надаюць твору жывасць, дынамізм, жвавасць, шматфарбнасць і шматгалоссе. Пісьменнік у выбары выяỷленчых сродкаỷ піша так, як чуе жыццё [17,с. 141] - вольна, вобразна, дакладна, уводзячы ỷ пласты бытавой стыхіі яскравыя сродкі - прыказкі - адчуваючы ỷ большасці выпадкаỷ гістарычную і сацыяльную адпаведнасць скарыстаных фарбаỷ. Прыказкі выступаюць як сродак гумару і сатыры, калі пісьменнікі не абмяжоỷваюцца традыцыйным ужываннем гэтых афарызмаỷ, а абнаỷляюць, асвяжаюць іх, творча выкарыстоỷваюць іх багатыя патэнцыяльныя магчымасці. У мове Палескай хронікі I. Мележ выкарыстоỷвае большасць функцый узуальнага характару, якія рэалізуюцца амаль ва ỷсіх выпадках ужывання і абумоỷліваюцца ỷласцівасцямі саміх прыказак. Радзей але ж сустракаюцца функцыі аказіяльнага характару, якія ỷ адрозненне ад разгледжаных стылістычных функцый, здольныя рэалізавацца толькі ỷ спецыяльна арганізаваным кантэксце.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Паказаць семантыка-граматычныя, лексіка-семантычныя, сэнсавыя, марфалагічныя, стылістычныя асаблівасці парэмій нам дапамаглі прыклады з мастацкіх твораỷ. Дакладна і яскрава гэтыя асаблівасці выяỷляюцца на прыкладах ужывання парэмій у мове трылогіі .

Парэміі ỷ мове Палескай хронікі Iвана Мележа сталі абектам нашай дыпломнай работы.

Прыказкі садзейнічаюць эканоміі мастацкіх сродкаỷ, яны часцей сустракаюцца ỷ мове персанажаỷ, і зяỷляюцца сродкам характарыстыкі герояỷ. Адсутнасць у творы прыказак, слабае выкарыстанне гэтага найбагацейшага сродку мастацкай выразнасці пазбаўляе мову нацыянальнага каларыту, часам робіць яе бледнай i бясколернай, падобнай на няўдалы пераклад з чужой мовы. Таму I. Мележ выкарыстоỷвае прыказкі галоỷным чынам у дыялогах і няỷласна-простай мове. Дадзеныя моỷныя сродкі зяỷляюцца сапраỷднымі ỷзорамі мастацкасці, надаюць мове народны характар, дапамагаюць аỷтару ỷтварыць яскравыя, праỷдзівыя, амаль рэальныя карціны жыцця народа пачатку 20-га стагоддзя ỷ беларускім Палессі. Энергію, якую выпраменьваюць парэміі ỷ трылогіі Палеская хроніка I. Мележа адчуваюць на сабе не толькі героі кнігі, але і чытачы. Парэміі - вялікі сродак стварэння мастацкасці твора, характарыстыкі герояỷ, падзей, яны надаюць твору жывасць, дынамізм, жвавасць, шматфарбнасць і шматгалоссе. Сэнс прыказак поỷнасцю залежыць ад яго граматычнага выражэння і стылістычнага афармлення. Менавіта ỷ парэміях адлюстроỷваецца жыццё народа і яго быт, праяỷляецца яго мудрасць, меткасць, глыбіня думкі. Мастацкая непаỷторнасць парэмій бачна ỷ першую чаргу ỷ мове.

Шырокай распаỷсюджанасці прыказак, іх жывучасці спрыяюць дзве ỷласцівыя ім рысы: дасканаласць формы і глыбіня думкі. Павучанне, вывад, ацэнку, якія яны ỷвабралі, прайшоỷшы праз стагоддзі і розныя сацыяльныя фармацыі. Народны вопыт, увасоблены ỷ прыказках сцісла і дакладна характарызуе ỷсю разнастайнасць рыс, звычак, паводзін чалавека.

У ходзе падрыхтоỷчай работы да напісання дыпломнай працы намі быỷ адабраны фактычны матэрыял для даследавання з раманаỷ I. Мележа Людзі на балоце, Подых навальніцы і Завеі, снежань. Ахарактарызаваỷшы парэміі з трылогіі, а іх у рамане каля 70, можна зрабіць наступныя вывады:

. У Палескай хроніцы I. Мележа прыказкі зяỷляюцца частотным па ỷжыванні сродкам мастацкасці. Найбольш часта яны выкарыстоỷваюцца аỷтарам для характарыстыкі герояỷ, што дазваляе ỷявіць сабе іх унутраныя каштоỷнасці і адчуць каларыт гістарычнай эпохі.

. Выкарыстанне прыказак садзейнічае эканоміі іншых мастацкіх сродкаỷ.

. Адсутнасць у творы прыказак і прымавак ці слабае выкарыстанне гэтага найбагацейшага сродку мастацкай выразнасці пазбаỷляе мову нацыянальнага каларыту, часам робіць яе бледнай і бясколернай, падобнай на няỷдалы пераклад з чужой мовы.

. Радзей прыказкі сустракаюцца ỷ мове аỷтара. Колькасць ужывання прымавак і прыказак у мове персанажаỷ - 93 адзінкі; у мове аỷтара - 5 адзінак, у працэнтных адносінах гэта састаỷляе каля 5 % ад ужытых у мове персанажаỷ.

. Прыказкі набываюць важны падтэкст на фоне адбываемых падзей, што дазваляе глыбока і дасканала зразумець твор.

. Структурнымі сродкамі стварэння тэксту прыказак выступаюць самастойныя часціны мовы, сродкамі сувязі - службовыя часціны мовы.

. Прыказкі зяỷляюцца важнейшым стылістычным сродкам мовы аỷтара.

. Праблемы выкарыстання прыказак у творах мастацкай літаратуры, вывучэння ỷ лінгвістыцы зяỷляецца актуальнай і патрабуе вырашэнне ỷ будучым, бо як сказаỷ С. Антонаỷ, прыказкі і прымаỷкі - выдатны дапаможнік для выхавання веры ỷ магутнасць і бязмежную выяỷленчую сілу роднай мовы [6,с. 82].

Спіс літаратуры

мележ парэмія прыказка

1. Андраюк, С.А. Стыль пісьменніка / С.А. Андраюк - Мн.: Бел. навука, 1984. - 19 с.

. Беларуская народная паэтычная творчасць: Вучэбны дапаможнік для філал. фак. ВНУ / В.К. Бандарчык, К.П. Кабашнікаỷ, М.Р. Ларчанка і інш. Пад рэд М.Р. Ларчанкі. - Мн.: Выш. школа, 1979. - 341 с.

. Бугаёỷ, Дз.А. Вернасць прызнанню: Творчая індывідуальнасць I. Мележа / Дз. А. Бугаёỷ. - Мн.: Нар. асвета, 1984. -127 с.

. Грынблат, М. Прыказкі і прымаỷкі // Беларуская народная творчасць. Прыказкі і прымаỷкі. У дзвюх кнігах. - Кн. 1. Рэд. А.С. Фядосік. - Мн.: Навука і тэхніка, 1976. - 291 с.

. Драздова, З.У. Майстэрства слова: Моỷна-стылявыя асаблівасці Палескай хронікі I. Мележа / З.У. Дроздова. - Мн.: Навука і тэхніка, 1993. - 183 с.

. Кабашнікаỷ, К.П. Малыя жанры беларускага фальклору ỷ славянскім кантэксце/ Нац. акадэм. навук Беларусі. Iн - т мастацтвазнаỷства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы / К.П. Кабашнікаỷ. - Мн.: Бел. навука, 1998. - 218 с.

. Крывіцкі, А.А. Дыялекталогія беларускай мовы. / А.А. Крывіцкі. - Мн.: Выш. школа, 2003. - 256 с.

. Куляшоỷ, Ф.I. Эпічны талент. Нататкі пра жанр, мову, стыль I. Мележа / Полымя. - 1986. - №7. - С. 22.

. Лепешаỷ, I.Я. Сітуацыйныя і кантэкстуальныя прыказкі // Веснік ГрДУ імя Я. Купалы, №1 (30), 2005 - С. 171.

. Лепешаỷ, I.Я. Парэміялогія як асобны раздзел мовазнаỷства: дапам. / I.Я. Лепешаỷ. - Гродна: ГрДУ, 2006. - 279 с.

. Лепешаỷ, I.Я., Якалцевіч М.А.. Слоỷнік беларускіх прыказак / I.Я. Лепешаỷ, М.А. Якалцевіч - Мн.: Беларуская энцыклапедыя. 1996. - 352 с.

. Ляшук, В.Я., I. Мележ у школе: дапаможнік для настаỷнікаỷ / В.Я. Ляшук. - Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1981. - 573 с.

. Мележ, I. Збор твораỷ: У 10 т. Т. 5: Людзі на болоце./ I. Мележ. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 312 с.

. Мележ, I. Збор твораỷ: У 10 т. Т. 6: Подых навальніцы./ I. Мележ. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 341 с.

. Мележ, I. Збор твораỷ: У 10 т. Т. 7: Завеі снежань / I. Мележ. - Мн.: Маст. літ., 1983. - 289 с.

. Мележ, I. Жыццёвыя клопаты / I. Мележ - Мн.: Мастацкая літаратура, 1975. - 157 с.

. Морозова, Л.А. Пословицы и поговорки (к вопросу об определении и разграничении) / Л.А. Морозова // Вестник московского университета, №2, 1972. - 119 с.

. Міхайлаỷ, П. Асаблівасці маỷлення жыхароỷ Палесся // Роднае слова. - 2006. - №10. - С.76.

. Навуменка, I. Кніга адкрывае свет / I. Навуменка - Мн., 1978. - С. 158.

. Цікоцкі, М.Я. Сугучнасць слоỷ жывых…// М.Я. Цікоцкі. Нататкі па стылістыцы мастацкай літаратуры. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1981. - 191 с.

. Шкраба, I. Крынічнае слова / I. Шкраба, Р. Шкраба - Мн.: Мастацкая літаратура, 1987. - 286 с.

. Шупенька, Г.Р. Стыль пісьменніка / Г.Р. Шупенька // Народная асвета. - 1977. - №2. - С. 18.

. Юрэвіч, У.I. Лёс чалавека - лёс народа: Палеская хроніка I. Мележа // Погляд: Літаратурная крытыка. - Мн.: Маст. літ., 1974. - С. 107.

Дадатак

Спіс парэмій мовы Палескай хронікі І. Мележа

Абяцанка - цацанка, а дурню радасць! [15,с. 203].

Абы шыя, а хамут знойдзецца [15,с. 81].

Адна галава добра, а дзве яшчэ лепей [12,с.25].

Аднаму густо, а другому - пусто [14,с.158].

Адной рукой вузла не завяжаш [12,с.27].

Адальюцца воỷку авечыя слёзы [15,с.39].

Адклад не ідзе ў лад. [12,с.24].

Ад напасці не прапасці. [15,с. 18].

Баба з воза - каню лягчэй [12,с.31].

Багатаму жаль карабля, а беднаму - кашаля! [12,с.32].

Багатому чорт дзяцей калыша [12,с.32].

Без гаспадара дом сірата [14,с.98].

Беражонага бог беражэ…[12,с.34].

Блізка відаць, ды далека дыбаць [15,с.211].

Бог даỷ, бог узяỷ. [16,с. 218]

Бяздонную бочку не напоўніш [12,с.42].

Ваўкоў баяцца - у лес не хадзіць [12,с.43].

Век жыві - век вучыся [12,с.44].

Вышэй пят не падскочыш. [14,с. 64]

Вясенні дзень год корміць [14,с.77].

Гавары, ды не ỷсё да гары. [15,с. 118]

Гора мае чубатае: ніхто мяне не сватае [14,с.203].

Дзе быў, там няма [15,с.11].

Дзіравай кішэні ніколі не напоўніш [15,с.105].

Другіх слухай, а сваім розумам жыві [12,с.120].

Добра ўсё умець, ды не ўсё рабіць [14,с. 81].

Дыму без агню не бувае! [14,с.58].

Жывём, хлеб жуём [16,с.33].

Зняўшы галаву, па валасах не плачуць! [12,с.90].

Ілбом (галавой) сцену не прабеш! [16,с.119].

Калі хата гарыць, не да пацераў [12,с.141].

Каса на камень найшла [14,с.198].

Кашы маслам не сапсуеш [14,с.209].

Клін клінам выбіваюць [15,с.93].

Колькі ваўка нi кармі, ён у лес глядзіць [12,с.53].

Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе [14,с.211].

Куды ні кінь - клін! [14,с.246].

Ласы на чужыя каўбасы. [14,с. 35].

Лепей буць воўкам, як авечкай [16,с.78].

Лепей нічога, чым благога [15,с.173].

Лепш позна, чым ніколі [14,с.159].

Лета год корміць. [14, с.68]

Лёгко сказаць, ды - далёка дыбаць [15,с.87].

Любіць аржаная каша сама сябе хваліць! [12,с.30].

Людзям не завяжаш языкоỷ. [15,с. 118]

Маладзец сярод авец, а супраць малайца - сам аỷца [16,с. 71].

Малы жук, ды - вялікі гук. [14, с. 121]

Мая хата з краю, нічога не знаю [14,с.64].

На злодзеі шапка гарыць [14,с.59].

На тое і лавец, кеб рыба не драмала! [14, с. 96];

Не дражні ліха, пакуль ціха [15,с.123].

Не злавіла - не кажы, што злодзей! [16,с. 28].

Не ўтыкай нос, куды не просяць (не трэба)! [15,с. 96]

Няма нічога тайнага, што не зрабілася б яўным. [15,с. 71].

Пад ляжачы камень вада не цячэ [12,с.158].

Пакуль у гумне цэп, патуль на стале хлеб [12,с.163].

Пажывём - пабачым [16,с.213].

Рыба шукае дзе глыбей, а чалавек - дзе лепей [14,с.148].

Сабака брэша - вецер носіць [12,с.179].

Сарока на хвасце прынесла [14,с.176].

Свая сарочка бліжэй да цела [14,с. 46].

Свет не без добрых людзей! [12,с.184].

Сцерпіцца - злюбіцца [16,с.69].

Такого цвету - па ўсяму свету [14,с. 37].

У нашага Лявона на ўсё свае законы [14,с.227].

У руках цэп, у зубах хлеб [14,с.241].

У чужое просо не ўтыкай носа. [14,с. 14]

Чаго не ясі, таго ў рот не нясі! [12,с.235].

Чалавеку рота не залепіш, калі язык свярбіць. [15,с. 67]

Чыя б кароўка мычала, а твоя маўчала [15,с.111].

Яблыкі з адной яблыні і недалёка падаюць [14,с.201].

Похожие работы на - Стылістычныя функцыі парэмій мовы 'Палескай хронікі' I. Мележа

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!